Научная статья на тему 'ПАШЫРЭННЕ ПРАВОЎ I ПРЫВІЛЕЯЎ ШЛЯХТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОУСКАГА Ў XVI СТ.'

ПАШЫРЭННЕ ПРАВОЎ I ПРЫВІЛЕЯЎ ШЛЯХТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОУСКАГА Ў XVI СТ. Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
76
30
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
МАНАРХIЯ / ШЛЯХТА / ЗАКОН / ПАЛIТЫЧНЫЯ ПРАВЫ / МАЁМАСЦЬ / СУД

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Дамарад Аляксей Анатольевiч

Артыкул прысвечаны актуальнаму пытанню гісторыі шляхецкага саслоўя ў Вялікім княстве Літоўскім у ХVІ ст., калі ўзаемная запатрабаванасць дзяржавы і феадалаў дасягнула максімума. Феадальная сістэма, што існавала ва ўсёй Еўропе, усталявала спецыфічныя адносіны паміж дваранствам і манархіяй, вядомыя як васалітэт. Гэтыя адносіны грунтаваліся на ваеннай службе, якая была адзінай крыніцай абароны дзяржавы. Узаемныя інтарэсы дзяржавы і феадалаў прывялі да паступовага пашырэння ў апошніх спецыфічнага кола правоў, што вынікалі з патрэбы дзяржавы ў лаяльнай ваеннай сіле. У Вялікім княстве Літоўскім манархічная ўлада вымушана была дастаткова моцна пашыраць палітычныя і эканамічныя правы нетытулаванай шляхты па прычыне спецыфічнасці парадку наследавання вялікакняжацкай улады, неабходнасці захавання дынастычнай уніі з Польшчай, а таксама цяжкага знешнепалітычнага становішча. Прыкладам у гэтым працэсе былі асобныя дасягненні шляхты Польшчы. У ХVІ ст. правы і прывілеі шляхты замацоўваліся ў дзяржаўных дакументах, перш за ўсё Статуце, і датычыліся пашырэння палітычных паўнамоцтваў, выбарных судоў, рэлігійных пытанняў, прадстаўнічых органаў. З гэтага часу шляхта ўяўляла сабой саслоўе, усе групы якога заканадаўча былі роўныя, што безумоўна спрыяла яе кансалідацыі і канчатковаму афармленню

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

EXPANSION OF THE RIGHTS AND PRIVILEGES OF THE NOBILITY OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA IN THE XVI CENTURY

The article is devoted to the actual question of the history of the gentry class in the Grand Duchy of Lithuania in the XVI century, when the mutual demand for the state and the feudal lords reached a maximum. The feudal system that existed throughout Europe established a specific relationship between the nobility and the monarchy, known as vassalage. This relationship was based on military service, which was the only source of protection for the State. The mutual interests of the state and the feudal lords led to the gradual expansion of the specific range of rights in the latter, which resulted from the state's need for a loyal military force. In the Grand Duchy of Lithuania, the monarchical power was forced to significantly expand the political and economic rights of the untitled nobility due to the specificity of the order of succession to the grand ducal power, the need to preserve the dynastic union with Poland, as well as the difficult foreign policy situation. An example in this process was the individual achievements of the Polish gentry. In the XVI century, the rights and privileges of the gentry were enshrined in state documents, primarily the Charter, and related to the expansion of political powers, elected courts, religious issues, and representative bodies. From now on, the gentry was a class, all groups of which were legally equal, which certainly contributed to its consolidation and final registration.

Текст научной работы на тему «ПАШЫРЭННЕ ПРАВОЎ I ПРЫВІЛЕЯЎ ШЛЯХТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОУСКАГА Ў XVI СТ.»

18

Труды БГТУ, 2021, серия 6, № 1, с. 18-22

УДК 947.2:323.311

А. А. Дамарад

Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот

ПАШЫРЭННЕ ПРАВОУ I ПРЫВ1ЛЕЯУ ШЛЯХТЫ ВЯЛ1КАГА КНЯСТВА Л1ТОУСКАГА У XVI СТ.

Артыкул прысвечаны актуальнаму пытанню псторып шляхецкага саслоуя у ВялЫм княстве Лггоусшм у XVI ст., кал1 узаемная запатрабаванасць дзяржавы i феадалау дасягнула макамума. Феадальная сiстэма, што юнавала ва усёй Еуропе, усталявала спець^чныя адносiны памiж дваранствам i манархiяй, вядомыя як васалiтэт. Гэтыя адносшы грунтавалiся на ваеннай службе, якая была адзшай крынiцай абароны дзяржавы. Узаемныя iнтарэсы дзяржавы i феадалау прывялi да паступовага пашырэння у апошнiх спецыфiчнага кола правоу, што вынiкалi з патрэбы дзяржавы у лаяльнай ваеннай сiле. У Вялшм княстве Лггоусшм манархiчная улада вымушана была дастаткова моцна пашыраць палггычныя i эканашчныя правы нетытулаванай шляхты па пры-чыне спецы^чнасщ парадку наследавання вялiкакняжацкай улады, неабходнасщ захавання ды-настычнай унii з Польшчай, а таксама цяжкага знешнепалггычнага становiшча. Прыкладам у гэтым працэсе былi асобныя дасягненнi шляхты Польшчы. У XVI ст. правы i прывiлеi шляхты замацоУвалiся у дзяржауных дакументах, перш за усё Статуце, i датычылюя пашырэння палггыч-ных паунамоцтвау, выбарных судоу, рэлiгiйных пытанняу, прадстаyнiчых органау. З гэтага часу шляхта уяуляла сабой саслоуе, усе групы якога заканадауча былi роуныя, што безумоуна спрыяла яе кансалвдацып i канчатковаму афармленню.

Ключавыя словы: манархiя, шляхта, закон, палггычныя правы, маёмасць, суд.

Для цытавання: Дамарад А. А. Пашырэнне правоу i прывiлеяy шляхты Вялiкага княства Лггоускага у XVI ст. // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2021. № 1 (245). С. 18-22.

A. A. Damarad

Belarusian State Technological University

EXPANSION OF THE RIGHTS AND PRIVILEGES OF THE NOBILITY OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA IN THE XVI CENTURY

The article is devoted to the actual question of the history of the gentry class in the Grand Duchy of Lithuania in the XVI century, when the mutual demand for the state and the feudal lords reached a maximum. The feudal system that existed throughout Europe established a specific relationship between the nobility and the monarchy, known as vassalage. This relationship was based on military service, which was the only source of protection for the State. The mutual interests of the state and the feudal lords led to the gradual expansion of the specific range of rights in the latter, which resulted from the state's need for a loyal military force. In the Grand Duchy of Lithuania, the monarchical power was forced to significantly expand the political and economic rights of the untitled nobility due to the specificity of the order of succession to the grand ducal power, the need to preserve the dynastic union with Poland, as well as the difficult foreign policy situation. An example in this process was the individual achievements of the Polish gentry. In the XVI century, the rights and privileges of the gentry were enshrined in state documents, primarily the Charter, and related to the expansion of political powers, elected courts, religious issues, and representative bodies. From now on, the gentry was a class, all groups of which were legally equal, which certainly contributed to its consolidation and final registration.

Key words: Monarchy, nobility, law, political rights, property, court.

For citation: Damarad A. A. Expansion of the rights and privileges of the nobility of the Grand Duchy of Lithuania in the XVI century. Proceedeings of BSTU, issue 6, History, Philosophy, 2021, no. 1 (245), pp. 18-22 (In Belarusian).

Уводзшы. Пашырэнне палпычных i маё-масных правоу шляхты Вялшага княства Л™у-скага у XVI ст. значна паскорылася.

Эвалюцыйны перыяд афармлення правоу шляхецкага саслоуя Вялшага княства Лггоус-кага з канца XIV ст. паступова паскараецца i набывае сютэмны характар. Пашырэнне правоу шляхты праходзша у цеснай сувязi з мiж-

дзяржаyнымi yнiямi Вялшага княства Л™у-скага i Каралеуства Польскага. Працэс закана-даучага афармлення феадалiзму заняу працяглы час, але менав^а на XVI ст. прыходзяцца важныя рашэнш па замацаванш за шляхтай паттычных i грамадсюх правоу.

Шляхта з'яулялася пануючым станам у Вялшм княстве Л^оусюм, але па сваiм складзе

была неаднародная як па заможнасщ, так i па паходжанш. Першапачаткова асноуную масу феадалау складалi нашчадкi старажытнарусюх князёу, баяр, дружыншкау. У XIV ст., пасля атрымання зямельных уладанняу, да ix далучы-лiся л^оусюя нобш i дружыннш. Асноуная ж маса феадалау, яюя з'яулялюя сярэднiмi i невя-лiкiмi землеуласшкам^ называлася у XIV- па-чатку XVI ст. баярамь Пачынаючы з прывiлея 1413 г. побач з тэрмшам «баяры» усё часцей ужываецца тэрмiн «шляхта» щ «баяры-шляхта».

Усе уладальнш маёнткау павiнны былi несцi ваенную службу. Гэтую павiннасць феадалы выконвалi асабюта i разам са сваiмi ваеннымi слугамi, таксама феадаламi, што знаходзшся на службе у сваix сеньёрау i атрымлiвалi ад ix земль Земская ваенная служба была абавязковай для усix феадалау, землеуласнiкау паводле земскага права.

На самай шзкай прыступцы шляхецкага саслоуя знаходзшся дробныя баяры-шляхта, якiя мелi невялтя надзелы зямлi. Частка ix знаходзь лася у васальных адносiнаx з князям^ панамi.

Асноуная частка. З першай паловы XVI ст. пачынаецца новы этап у саслоунай псторьп Вялiкага княства ЛiтоУскага. Адносна земле-уласнiкау можна прасачыць дзве тэндэнцып: далейшае пашырэнне правоу шляхты i пасту-повая яе нiвелiроука.

У дадзены перыяд рэальнае становiшча шляхты у Вялтм княстве ЛiтоУскiм было непадобнае да сиуацш, што склалася у Поль-шчы. На землях Вялшага княства сацыяльнае i эканамiчнае жыццё кантралявала невялiкае кола асоб, яюя валодалi вялiкiмi маёнткам>латыфун-дыямi i трымалi у сваix руках галоуныя дзяр-жауныя пасады. Асноуная ж маса шляхты была адхшена ад удзелу у дзяржауным жыцщ. 1накш было у суседняй Польшчы, дзе раней шляхта дамаглася пэунай дэмакратызацыi дзяржаунага ладу i умацавала свае пазщып. Ужо на Мель-нiцкiм сойме 1501 г. была абмежавана судовая улада караля, яго права прызначаць ураднiкау. З паслоу шляxецкix соймшау утварылася пасольская палата кароннага сойма. У 1505 г. канстытуцыя Nihil novi пастанавша, што згода паслоу шляхты стала абавязковай умовай ухвалення новых пастаноу. Сойм 1504 г. забаранiу раздаваць панам ва уладанне дзяржауныя земл^ У 20-х гг. XVI ст. польская шляхта пачынае так званы экзекуцыйны рух, што ставiу на мэце поуную рэалiзацыю на справе прынятых пастаноу [1, с. 422]. Сярод галоуных задач было ураунанне правоу i абавяз-кау заможных родау з уам рыцарствам, адмiнi-страцыйная, судовая, вайсковая рэформы i г. д.

Дасягненнi кароннага рыцарства сталi добрым прыкладам для шляхты ВКЛ.

Атрымаушы у пачатку XVI ст. доступ да сойма, яна усё больш настойлiва пачынае дабiвацца пашы-рэння сваiх правоу. Ужо у 1514 i 1522 гг. вялш князь атрымлiвае прапановы аб тым, каб падданыя Вялiкага княства Л^оускага атрымалi пiсанае права i законы. Падтрымаушы гэтую iдэю, манарх i паны-рада ствараюць камiсiю на чале з канцлерам ВКЛ Гаштольдам А., якая распрацоувае праект будучага Статута. Гэты праект абмяркоувауся паартыкульна на Вялшм Вальным сойме, пакуль не быу прыняты усiмi дэлегатамi. Статут павшен быу не толькi зама-цаваць кадыфiкацыю законау, але i дапоунiць прабелы у заканадаустве.

Спецыяльным прывiлеем 29 верасня 1529 г. першы Статут ВКЛ быу уведзены у дзеянне. Статут 1529 г. грунтавауся у асноуным на звы-чаёвым праве, аднак, выкарыстоуваючы вопыт iншых краiн, змясщу шмат новых норм розных галш права [2, с. 25]. З гэтага часу пачынаецца новы этап у развщщ права Вялшага княства Л> тоускага у цэлым i шляхецкiх правоу у пры-ватнасщ. Таму толькi часткова можна пага-дзiцца з М. Ясiнскiм, што калi Статут 1529 г. сваiм з'яуленнем паклау канец «тому беспорядку, который царил раньше в ВКЛ вследствие действия множества разнообразных законов -то отсюда еще не следует, что появление Статута положило предел силе и значению уставных грамот, уничтожило всякий смысл их бытия» [3, с. 97]. Сапрауды, агульназемсюя ^brn^i выдавалюя вялiкiмi князямi i пазней (у 1547, 1563, 1568 гг.), аднак яны у асноуным паутаралi ранейшыя палажэнш. Значэнне Статута у тым, што у iм былi аб'яднаны усе ранейшыя правы шляхты, якая арт. 10 раздзела III была пастаулена на вызначальнае месца у дзяржаве.

Значная увага у Статуце 1529 г. надавалася правам шляхецкага саслоуя. Найперш вялiкi князь абавязвауся i далей захоуваць у цэласцi шляхецюя вольнасцi (Р. III, арт. 7). Зама-цоувалiся i маёмасныя правы землеуласшкау. Але да вырашэння важнейшых дзяржауных праблем былi дапушчаны толью найбольш знакамiтыя заможныя прадстаунiкi саслоуя у складзе паноу-рады. Акрамя таго, шляхта не атрымала свайго незалежнага суда, таму Статутам 1529 г. землеуласнт задаволшся не у поунай ступенi.

У наступныя гады на соймах усё часцей гучалi патрабаваннi аб далейшым пашырэннi правоу шляхты. Улада Вялшага княства Л™у-скага пакуль не задавальняе таюх просьбау. Адначасова пачынаюць з'яуляцца патрабаваннi з боку сойма аб «паправе статута», што стала галоунай мэтай шляхты на сойме. Яшчэ на Бельскiм сойме 1544 г. была прынята пастанова

20

Пашырэнне правоу I прыв1леяу шляхты Вял1кага княства Л1тоускага у XVI ст.

пра прызначэнне для гэтага спецыяльнай камь сii. Аднак вялш князь не згадзiуся забяспечыць яе фшансаванне за уласны кошт i таму на сойме у Вшьш у 1547 г. прапанавау яго удзельшкам самiм вызначыць склад камюп i забяспечыць яе членау грашыма са сваiх маёнткау. У вышку справа аб функцыянаванш камiсii была выра-шана толькi у 1551 г. кампрамюам: вялiкi князь i паны-рада прызначылi яе членау, а шляхта аплацша iх працу [1, с. 215].

Безумоуна, шляхта дабiвалася выпраулення Статута сыходзячы са сваiх карпаратыуных штарэсау. Разам з тым, не чакаючы зацвяр-джэння новай яе рэдакцып, землеуласнiкi вылу-чылi цэлы шэраг хадайнiцтвау, якiя былi накь раваны на пашырэнне паттычных, саслоуных i эканамiчных прывiлеяу. У прыватнасщ, галоу-ным патрабаваннем на сойме 1547 г. стала па-цвярджэнне ранейшых правоу i прывшеяу новым манархам Жыгiмонтам Аугустам. Апошнi пагадзiуся з гэтым, загадау паказаць i зачытаць перад дэлегатамi сойма ранейшыя агульна-земскiя прывiлеi i абяцау зацвердзiць iх сваiм лiстом. У вынiку у 1551 г. ён сапрауды выдау таю дакумент [4, с. 58].

Вельмi важным было таксама пытанне аб выбарных земскiх судах. Нягледзячы на тое, што на Берасцейскiм сойме вялш князь адмо-вiуся задаволщь просьбу шляхты, у 1547 г. гэ-тая праблема зноу была узнята.

Сярод прычын, якiя выкткат незада-воленасць судовым ладам, трэба назваць перш за усё тое, што суд быу дарагiм. Па сведчаннях сучаснiка апiсваемых падзей Мiхалона Л^вша, калi справа вялася за невялш надзел зямлi, то суддзя атрымлiвае не дзесятую частку аспрэч-ваемай маёмасщ, а 100 грошай, нават кат гэты надзел каштуе менш. Тлумачыць гэта аутар трактата сквапнасцю суддзяу [5, с. 80]. Акрамя таго, паколью судовыя функцыi выконват службовыя асобы, якiя мелi шшыя абавязкi, справы разглядалiся вельмi марудна, не было пастаяннага месцазнаходжання суда. Да таго ж найбольш уплывовыя паны карысталiся пэуным прыярытэтам i iльготамi пры вы-рашэннi судовых спрау [6, с. 148]. Усё гэта незадавальняла асноуную частку шляхецтва.

З патрабаванняу шляхты можна зрабщь выснову, што нават парадак ажыцяулення пра-васуддзя, устаноулены Статутам 1529 г., не прыжыуся. Прадугледжвалася, што шляхту бу-дуць судзiць ваяводы, старасты, маршалкi тых паветау, дзе знаходзяцца шляхецюя маёнткi, цi намеснiкi гэтых ураднiкау з абавязковымi прад-стаунiкамi ад мясцовай шляхты. Але узнятае пытанне сойма 1547 г. сведчыць, што прадстау-нiкi ад шляхты не прызначалюя, а суд вяршылi ваяводы, дзяржауцы i iншыя асобы. Гэта пры-

водзiла да канцэнтрацып судовай улады у не-шматлiкай групы службовых асоб, што часта не дазваляла дабiцца справядлiвасцi без вялтх грошай.

Былi i iншыя патрабаваннi, яюя вылучала шляхта на соймах у 1547, 1551, 1554 гг., але толью нязначная iх колькасць была задаволена да пачатку Лiвонскай вайны 1558-1583 гг. Пра-цяглая i напружаная вайна вычарпала усе рэ-сурсы гаспадарскага скарба i прымусша яго звяртацца за матэрыяльнай падтрымкай да зем-леуласнiкау Вялiкага княства Л^оускага. Таму у адносiнах да саслоуных i палiтычных памкнен-няу шляхты улада становiцца больш лаяльнай.

У сваiм сцверджаннi, што вайна паскорыла ажыцяуленне рэформау на карысць шляхты, М. К. Любауск1 мае рацыю [7, с. 276]. Дзякуючы таму, што да сярэдзшы XVI ст. шляхта канса-лiдавалася у адзшае саслоуе, больш адцягваць задавальненне яе патрэбау вярхоуная улада не магла. Да гэтага часу была выпрацавана цэлая праграма, выканання якой шляхта дабiвалася на соймах. Яна жадала вызвалення ад усiх, у тым лшу i ускосных падаткау, ураунання у правах з зямельнай арыстакратыяй, стварэння выбарнага суда, якому былi б падсудныя землеуладальнiкi без усяляюх выключэнняу.

Ужо на сойме 1559 г., калi вырашалася пытанне пра прыняцце Лiвонii пад абарону Вялi-кага княства Л™ускага, была задаволена адна з гэтых просьбау. Вялiкi князь вызвалiу ад мытных плацяжоу лясныя тавары, збожжа i жывёлу, якiя будуць вывозiцца са шляхецкiх маёнткау за мяжу. У далейшым Статут 1566 г. пацвердзiу гэтае права i нават пашырыу яго у тым сэнсе, што вызвату прадукты шляхецюх гаспадарак ад мыта на унутраных мытнях, а вазы з асабю-т^Iмi рэчамi - ад уплаты «маставога» (Р. I, арт. 26).

Вельмi важным для землеуладальнiкау было i рэлiгiйнае п^1танне. Вядома, што з XV ст. правы праваслауных феадалау абмяжоувалiся у агуль-наземсюх прывiлеях. Нягледзячы на тое, што у большасцi гэтых устанауленняу не прытрым-лiвалiся, iснавала пэуная традыцыя прынiжэння некатолiкау, якая захавалася i у XVI ст. (прывiлеi 1547, 1551 гг.). Вщаць, у адносшах да праваслауных гэтая тэндэнцыя захоувалася больш як стауленне да «схiзматыкау мас-кавiцян» [8, с. 12], чым непасрэдна да самой шляхты ВКЛ. Аднак лгаральна праз дванац-цаць гадоу пасля 1551 г. стауленне да гэтага пытання змяняецца. Кат раней лiтоУская ары-стакратыя не хацела губляць свае пасады на карысць праваслауных, то цяпер агульнай тэндэнцыяй стау адыход ад каталщтва у пра-тэстантызм пад уплывам еурапейскага Рэнесан-су i пошук саюзу з праваслаунымi у барацьбе з рыма-каталщюм уплывам. Акрамя таго, трэба

Улiчваць i факт далейшай кансалщацын шляхты як саслоуя: агульныя штарэсы адсунулi на друп план рэлшйныя праблемы. У вышку у 1563 г. шляхта дамаглася фармальнай лшвщацш тых абмежаванняу, якiя накладалiся раней на некатолшау. У спецыяльным прывiлеi Жып-монта Аугуста гаварылася пра стан рыцарсю увогуле, «одно бы были веры хрестианское», а наконт праваслауных адзначаецца, што не толькi «Римского костела послушные, але и Грецкого», паказвалi сваю вернасць вялшм князям i дзяр-жаве [4, с. 55].

Асаблiва настойлiва у першай палове 60-х гг. XVI ст. шляхта дабiвалася стварэння выбар-нага земскага суда, як б сваёй юрысдыкцыяй ахопшвау усiх землеуласшкау, у тым лiку паноу i князёу. Неабходна адзначыць, што, акрамя прыкладу Польшчы, у Вялiкiм княстве Лггоус-юм такiя суды iснавалi у заходшм Падляшшы (землях Дарагiчанскай з сярэдзшы XV ст. i Бельскай з 1501 г.). Увогуле ж польсю прыклад паступова схшяу дробную шляхту да уни з Польшчай. Цяпер ужо нi манарх, нi магнаты не мага супращуляцца жаданню сойма мець новы Статут i свой выбарны земскi суд па польсюм узоры. Цiкавую аргументацыю дзеянняу вышэйназваных асоб прыводзiць М. К. Лю-баусю. Паводле яго слоу, «король [падтрымау шляхту - Д. А. А.], чтобы не лишиться союзника в деле установления унии с Польшею, а магнаты, чтобы не толкать еще более рыцарство-шляхту в объятия Польши и не заставлять ее искать новых прав и вольностей в подданстве новому государству» [1, с. 678].

Адсюль зразумела, чаму на Бельсюм сойме 1564 г., калi стала вядома, што праект новага Статута падрыхтаваны, паны-рада i ураднш заявш аб адмове ад сваёй судовай улады. За-тым усе станы сойма абвясцш, што усе яны без выключэння аб'ядноуваюцца у адзiнае роунае права i у адзiны суд. Са свайго боку вялт князь пайшоу насустрач сойму i 1 лшеня 1564 г. выдау прывiлей, яюм зацвердзiy утварэнне выбарных шляхецкiх судоу, iх аддзяленне на месцах ад вялшакняскай адмiнiстрацыi. Абвяшчалася роу-насць уах землеуласшкау перад законам, гарантавалася неумяшанне адмiнiстрацыi у судовыя справы шляхты i абяцалася паскорыць выданне новай рэдакцыi Статута.

Тым не менш выпраулены Статут не пачау дзейнiчаць так хутка, як абяцау гэта вялiкi князь. Першапачаткова неабходна было выз-начыць парадак абрання новых суддзяу, выб-раць iх, вызначыць межы судовых акруг i пры-значыць месца захоування судовых кшг. Натуральна, што вырашыць такое кола пытанняу на Бельскiм сойме было немагчыма. Таму было вырашана склiкаць новы з'езд шляхты пазней,

але паколью iшлi баявыя дзеяннi, сустрэча адбылася толькi у наступным годзе у Вiльнi.

Сойм 1565-1566 гг. увайшоу у гiсторыю як рэфармацкi. Акрамя судовай, была праведзена тэрытарыяльна-адмiнiстрацыйная рэформа i уведзены у дзеянне Статут 1566 г.

З гэтага часу персанал земскага суда, у яюм разглядалюя грамадзянсюя справы, складауся з суддз^ падсудка i пiсара. Кандыдытау на гэтыя пасады абiралi на павятовых соймiках, а вялiкi князь зацвярджау аднаго з iх пажыццёва. Выб-ранымi маглi быць толью народжаныя у ВКЛ шляхцiчы-хрысцiяне. Справы у земскiм судзе разбiралiся пасесшна, тры разы у год. Пад час судовых сесш у судовыя кшп заносiлiся усе прыватныя акты (тэстаменты, пераход права yласнасцi i г. д.) [6, с. 152].

Друпм судом для шляхты стау падкаморскi суд, створаны для разгляду зямельных спрэчак, якiх было вельмi шмат. Вырашэнне справы адбывалася на месцы межау землеуладанняу, таму суд называлi «межавым» [9, с. 23]. 1снавау i пастаянна дзеючы гродскi суд па крым> нальных злачынствах.

Не менш важным для дзяржавы у цэлым стала павятовая рэформа. Звязана яна з увя-дзеннем мясцовых павятовых соймiкаy, на яюх абмяркоyвалiся пытаннi, што выносiлiся на вальны сойм, i з абраннем двух паслоу ад па-вета. Цяпер на вальны сойм не абавязкова было збiрацца усёй шляхце, што было вельмi важна для абароназдольнасщ Вялiкага княства Лiтоy-скага, паколью не адрывала ваенна-служылае саслоуе ад удзелу у вайне. Практыка прад-стаyнiцтва была вядома i да рэформ 1560-х гг. Напрыклад, у 1512 г., баючыся нападу ворага, на сойм выклшалюя дэпутаты ад памежных па-ветау, па два ад кожнага, прычым выбар паслоу пак1дауся за мясцовай шляхтай [4, с. 41]. У нека-торых выпадках абранне прадстаушкоу адбы-валась паводле жадання самой шляхты. Строга вызначанага парадку не юнавала. Тольк1 у паветах Падляшша (Бельскiм, Дарагiчынскiм, Мельнiц-юм) прасочваецца тэндэнцыя выбару двух паслоу, а з 1547 г. - аднаго, паколью павятовы ха-рунж^1 выконвау ролю другога. Увогуле, паусюд-нае увядзенне iнстытута павятовых соймшау дазволiла шляхце займацца мясцовымi справамi, не губляючы час i грошы на паездкi у статцу.

Заключэнне. Такiм чынам, стварэнне выбарных, незалежных ад дзяржаунай адмшютра-ц^Ii судоу, павятовая рэформа сведчылi не то-лькi пра новы этап у развщщ прававой культуры грамадства Вялiкага княства Лiтоyскага, але i пра значнае павышэнне ролi усяго шляхецкага саслоуя у дзяржаве на фоне вострай унутры- i знешнепалiтычнай барацьбы. З гэтага часу шляхта уяуляла сабой саслоуе, усе групы якога

22

Пашырэнне правоу i прыв1леяу шляхты Вялкага княства Л1тоускага у XVI ст.

заканадауча былi роуныя, што безумоуна, спрыяла яе кансалiдацыi i канчатковаму афармленню. Наступная ж эпоха развщця сацыяльна-пал^ы-

чных адносiн праходзша ужо у новай дзяржаве, створанай у тым лшу пад уплывам раскрытых памкненняу шляхты - Рэчы Паспалiтай.

Cnic л^аратуры

1. Любавский М. К. Литовско-русский сейм. Опыт из истории учреждения в связи с внутренним строем и внешней жизнью государства. М.: Об-во истории и древностей российских при Моск. ун-те, 1900. 850 с.

2. Доунар Т. I. Развщцё асноуных шстытутау грамадзянскага i крымiнальнага права Беларусi у XV-XVI стагоддзях. Мшск: Пропилеи, 2000. 224 с.

3. Ясинский М. Н. Уставные земские грамоты Литовско-Русского государства. Киев: Университетская тип., 1898. 210 с.

4. Акты, относящиеся к истории западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. В 5 т. Санкт-Петербург: Тип. Э. Праца, 1848. Т. 3. 368 с.

5. Литвин M. О нравах татар, литовцев и московитян. М.: Из-во МГУ, 1994. 151 с.

6. Довнар-Запольский М. В. История Белоруссии. Минск: Беларусь, 2003. 680 с.

7. Любавский М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. М.: Об-во истории и древностей российских, 1915. 401 с.

8. Любавский М. К. К вопросу об ограничении прав православных князей, панов и шляхты в Великом княжестве Литовском до Люблинской унии. М.: Об-во истории и древностей российских, 1909. 17 с.

9. Лаппо И. И. Земский суд в Великом княжестве Литовском в конце XVI века // Журнал Министерства Народного Просвещения. Седьмое десятилетие. Часть 311. 1897 г. Июнь. Санкт-Петербург: Тип. В. С. Балашева и К°, 1897.

References

1. Lyubavskiy M. K. Litovsko-russkiy seym. Opyt iz istorii uchrezhdeniya v svyazi s vnutrennim stroyem i vneshney zhizn 'yu gosudarstva [Lithuanian-Russian Sejm. Experience from the history of the institution in connection with the internal system and the external life of the state]. Moscow, Obschestvo istorii i drevnostey rossiyskikh pri Moskovskom universitete, 1900. 850 p.

2. Dounar T. I. Razvitstse asnounykh instytutau gramadzyanskaga i kryminal'naga prava Belarusi u XV-XVI stagoddzyakh [Development of the main institutions of civil and criminal law of Belarus in the XV-XVI centuries]. Minsk, Propilei Publ., 2000. 224 p.

3. Yasinskiy M. N. Ustavnyye zemskiye gramoty Litovsko-Russkogo gosudarstva [Statutory letters of the Lithuanian-Russian state]. Kiev, Universitetskaya tipografiya Publ., 1898. 210 p.

4. Akty, otnosyashchiyesya k istorii zapadnoy Rossii, sobrannyye i izdannyye Arkheograficheskoy komissiyey [Acts relating to the history of western Russia, collected and published by the Archaeographic Commission]. St. Petersburg, Tip. E. Pratsa Publ., 1848. Vol. 3. 368 p.

5. Litvin M. O nravakh tatar, litovtsev i moskovityan [About the customs of the Tatars, Lithuanians and Muscovites]. Moscow, MGU Publ., 1994. 151 p.

6. Dovnar-Zapol'skiy M. V. Istoriya Belorussii [History of Belarus]. Minsk, Belarus' Publ., 2003. 680 p.

7. Lyubavskiy M. K. Ocherk istorii Litovsko-Russkogo gosudarstva do Lyublinskoy unii vkliyuchitel'no [An outline of the history of the Lithuanian-Russian state before the Lublin Union]. Moscow, Obschestvo istorii i drevnostey rossiyskikh pri Moskovskom universitete Publ., 1915. 401 p.

8. Lyubavskiy M. K. K voprosu ob ogranichenii prav pravoslavnykh knyazey, panov i shlyakhty v Ve-likom knyazhestve Litovskom do Lyublinskoy unii [On the issue of limiting the rights of Orthodox princes, princes and gentry in the Grand Duchy of Lithuania to the Lublin Union]. Moscow, Obschestvo istorii i drevnostey rossiyskikh pri Moskovskom universitete Publ., 1909. 17 p.

9. Lappo I. I. Zemsky court in the Grand Duchy of Lithuania at the end of the 16th century. Zhurnal Ministerstva Narodnogo Prosveshcheniya [Journal of the Ministry of National Education]. St. Petersburg, Tip. V. S. Balasheva Publ., 1897 (In Russian).

1нфармацыя пра аутара

Дамарад Аляксей Анатольевiч - кандыдат пстарычных навук, дацэнт кафедры псторын Беларус i палгтологи. Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот (220006, г. Мшск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспублша Беларусь). E-mail: domorad@belstu.by

Information about the author

Damarad Aliaksei Anatolievich - PhD (History), Assistant Professor, the Department of History of Belarus and Political Science. Belarusian State Technological University (13a, Sverdlova str., 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: domorad@belstu.by

Пастуту 15.02.2021

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.