Научная статья на тему 'Вялікае Княства Літоўскае: нашляху да феадальнай прававой дзяржавы'

Вялікае Княства Літоўскае: нашляху да феадальнай прававой дзяржавы Текст научной статьи по специальности «Право»

CC BY
162
23
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
Вялікае Княства Літоўскае / прававая дзяржава / рэальнасць правоў і свабод чалавека / падзел улады / верхавенства права / роўнасць усіх перад законам / узаемная адказнасць дзржавы і грамадзяніна / Велике Князівство Литовське / правова держава / реальність прав і свобод людини / поділ влади / верховенство права / рівність всіх перед законом / взаємна відповідальність држави і громадянина

Аннотация научной статьи по праву, автор научной работы — Іван Саракавік

Прааналізаваны элементы, якія садзейнічалі ўжо ў перыяд феадальнага сярэднявечча закласці не ў тэорыі, а на практыцы асновы прававой дзяржавы. Яны пацверджаны адпаведнымі нарматыўнымі прававымі актамі. Паказана, што ў перыяд існавання абсалютысцкіх, строга цэнтралізаваных многіх дзяржаў Еўропы такая сістэма не магла доўга развівацца і выжыць. Паказана, што ўзурпацыя ўлады шляхтай, не дасканалыя адносіны цэнтра і рэгіёнаў не маглі прывесці да больш істотных вынікаў развіцця Вялікага Княства Літоўскага, а, наадварот, сталі адной з важнейшых прычын страты яе незалежнасці, што з’яўляецца добрым урокам для сучаснасці.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

ВЕЛИКЕ КНЯЗІВСТВО ЛИТОВСЬКЕ: НАШЛЯХУ ДО ФЕОДАЛЬНО-ПРАВОВОЇ ДЕРЖАВИ

Проаналізовано елементи, які сприяли у період феодального середньовіччя закладенню не в теорії, а на практиці основ правової держави, що підтверджено відповідними нормативними правовими актами. Обґрунтовано, що в період існування абсолютистських, суворо централізованих багатьох держав Європи така система не могла довго розвиватися і вижити. Показано, що узурпація влади знаттю, недосконалі відносини центру і регіонів не могли забезпечити істотніших результатів розвитку Великого князівства Литовського, а, навпаки, стали однією з найважливіших причин втрати її незалежності, що є хорошим уроком для сучасності.

Текст научной работы на тему «Вялікае Княства Літоўскае: нашляху да феадальнай прававой дзяржавы»

УДК 340.1(091) (4301 47157)

1ван Саракавж

Акадэми кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублш Беларусь,

к.гiст. навук, дацэнт кафедры тэорьп i псторьп дзяржавы i права [email protected]

ВЯЛ1КАЕ КНЯСТВА Л1ТОУСКАЕ: НА ШЛЯХУ ДА ФЕАДАЛЬНАЙ ПРАВАВОЙ ДЗЯРЖАВЫ

© Саракав1к I., 2017

Прааналiзаваны элементы, яюя садзейнiчалi ужо у перыяд феадальнага сярэднявечча закласцi не у тэорыi, а на практыцы асновы прававой дзяржавы. Яны пацверджаны адпаведным1 нарматыуным1 прававым1 актами Паказана, што у перыяд кнавання абсалютысцкiх, строга цэнтралiзаваных многiх дзяржау Еуропы такая сiстэма не магла доуга разв1вацца i выжыць. Паказана, што узурпацыя улады шляхтай, не дасканалыя аднос1ны цэнтра i рэНёнау не маглi прывесцi да больш iстотных вышкау развщця Вялiкага Княства Л^оускага, а, наадварот, сталi адной з важнейшых прычын страты яе незалежнасщ, што з'яуляецца добрым урокам для сучаснасць

Ключавыя словы: Вял1кае Княства Лiтоускае; прававая дзяржава; рэальнасць правоу i свабод чалавека; падзел улады; верхавенства права; роунасць уах перад законам; узаемная адказнасць дзржавы i грамадзянiна.

1ван Саракавiк

Академiя управлiння при Президентовi Республiки Бшорусь,

кандидат iсторичних наук, доцент професор кафедри теори та iсторii держави i права

ВЕЛИКЕ КНЯЗ1ВСТВО ЛИТОВСЬКЕ: НА ШЛЯХУ ДО ФЕОДАЛЬНО-ПРАВОВО1 ДЕРЖАВИ

Проаналiзовано елементи, якi сприяли у першд феодального середньовiччя закладенню не в теори, а на практищ основ правовоТ держави, що пщтверджено вiдповiдними нормативними правовими актами. Обгрунтовано, що в перiод iснування абсолютистських, суворо централiзованих багатьох держав Свропи така система не могла довго розвиватися i вижити. Показано, що узурпащя влади знаттю, недосконалi вщносини центру i регiонiв не могли забезпечити ктотшших результатiв розвитку Великого князiвства Литовського, а, навпаки, стали одшею з найважливiших причин втрати ТТ незалежностi, що е хорошим уроком для сучасность

Ключовi слова: Велике Князiвство Литовське; правова держава; реальшсть прав i свобод людини; подш влади; верховенство права; рiвнiсть всiх перед законом; взаемна вщповщальшсть држави I громадянина.

Ivan Sarakavik

Academy of Management under the President of the Republic of Belarus

Ph. D., Associate Professor

GRAND DUCHY OF LITHUANIA: TOWARDS FEUDAL STATE OF LAW

Analyze the elements that have contributed in the period of the feudal Middle Ages lay not in theory, but in practice the basics of law. They are supported by appropriate regulations. It is shown that in the period of the absolutist, strictly centralized many countries in Europe, such a system could not long survive and develop. It is shown that the usurpation of power by the nobility, not perfect relations center and the regions could lead to more significant results of the Grand Duchy of Lithuania, on the contrary, it has become one of the major causes of the loss of its independence, which is a good lesson for the present.

Key words: Grand Duchy of Lithuania; state of law; the reality of human rights and freedoms; separation of powers; rule of law; equality of all before the law; drzhavy mutual responsibility and citizen.

Пастаноука праблемы. Час не стащь на месцы. У прыродзе i грамадстве адбываецца аб'ектыуны працэс нараджэнне з'явы, прадмета, у тым лшу грамадства i дзяржавы, дасягненне iMi пэунага тку развщця i паступовага, бывае i iмклiвага, ix зшкнення. Затым на новым вггку развiцця, у iншыx умовах гэты працэс паутараецца. Калi сёння у канстытуцыях многix дзяржау прамауляецца тэрмш "прававая дзяржава", то заканамерна паустае пытанне наконт часу, месца, умоу яе станаулення i развiцця. Высветлщь гэта на прыкладзе ВКЛ - мэта i задача даследавання.

Ступень распрацаванасц тэмы. Практычна на сёння навуковых даследаванняу па абазна-чанай тэме не юнуе. Гэта, аднак, не азначае, што i асобныя аспекты праблемы, якiя разглядаюцца у артыкуле, не знайшлi свайго асвятлення у працах айчынных i замежных даследчыкау. Да прыкладу, каштоуныя даследаванш станаулення магнацтва прадстаулены працамi А. Я. Преснякова, М. В. Доунар-Запольскага, паны-раду найбольш поуна даследавау I. Малшоусю, фуддаментальная манаграфiя I.I. Лапо прысвечана Статутам ВКЛ, станауленню i развiцця агульнадзяржаунага Сойма прысвяцiлi свае працы М. К. Любаускi i М. Максiмейко. Каштоуныя высновы пра ролю шляхты у дзяржаве выказвае С. Кутшэба.

Мэта даследавання: на аснове нарматыуных прававых актау высветлiць iснаванне элементау прававой дзяржавы у Вялiкiм Княстве ЛiтоУскiм i ажыццявiць ix аналiз.

Выклад асноунага матэрыялу. На пачатку XXI ст. звыклымi з'яуляюцца не толькi сярод даследчыкау, але i шырокix колау грамадскасцi постсавецкай прасторы развагi наконт цывшьнага грамадства i прававой дзяржавы. Найбольшай вастрынi яны набылi у так званыя перабудовачныя гады М. С. Гарбачова i у першыя дзесяцiгоддзi атрымання дзяржаунай незалежнасцi былых савецюх рэспублiк.

Вядома, што щэя прававой дзяржавы вiтала здауна, аднак канчаткова аформшася у час развщця каппатзму як адказ на бяспрауе насельнiцтва у перыяд феадалiзму, а таксама супрацьстаянне буржуази i рабочых з няшчаднай эксплуатацыяй апошнix, парушэнне першымi правоу i свабодау асобы i грамадзянiна. Найбольш яскрава гэта щэя набыла навуковае афармлене у вядомых працах вялiкix асветнiкау Дж. Локка, Ш. Мантаск'е i шш. Дзякуючы iм гэта iдэя у пэунай ступенi знайшла адлюстраванне у канстытуцыйных актах ЗША, Рэчы Паспалггай i Францыi. Сам жа тэрмш "прававая дзяржава", як адзначаюць даследчыю, з'явiуся у першай трэцi XIX ст. у Германп. Калi гэта пытанне наконт ЗША, Рэчы Паспалггай, Францьп актыуна даследуецца

вучоным^ то наконт Вялшага Княства Лггоускага зрэдку маецца напамiнак. А гэта тым больш актуальна, што увасабленне элементау прававой дзяржавы у Княстве адбывалася у перыяд феадалiзму. Такога працэсу па тым часе практычна не назiралася нi у адной дзяржаве свету. Таму прапаноуваемы у такой рэдакцыi артыкул паспрабуе нейюм чынам зменшыць iснуючы прабел.

Сёння практычна усе постсавецюя рэспублiкi у сваiх канстытуцыях занатавалi, што у iх iснуе дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Не выключэнне i Канстытуцыя Беларусi, у арт. 1 якой значыцца, што "Рэспублша Беларусь - уштарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава", у якой "чалавек, яго правы, свабоды i гарантыi iх рэалiзацыi з'яуляюцца найвышэйшай каштоунасцю i мэтай грамадства i дзяржавы" (арт. 2) [1, с. 4]. Гэта палажэнне ютотна адрозшваецца ад падобнага канстытуцыйнага савецкага перыяду 1978 г., у якой на першае месца пастаулена дзяржава, затым грамадства i толью пасля чалавек [2, с. 5-9].

Парламентарыьрамантыю лiчылi, запiсаушы у Асноуны Закон такое палажэнне, што дзяржава сапрауды хутка будзе прававой. Аднак, як сведчыць гiстарычная практыка, памiж абвяшчэннем iдэi (палажэння) i яе рэалiзацыi - практычна вялiкая дыстанцыя. Гэта пацвярджае i гiсторыя Вялшага Княства ЛiтоУскага, Рускага, Жамойцкага i iншых зямель.

Менавiта у далёюя гады iснавання гэтай вялiзнай сярэднявечнай еурапейскай дзяржавы былi закладзены першыя цаглiны у падмурак прававой крашы. Працэс гэты адбывауся паступова i быу звязаны з шэрагам фактарау. Першым крокам у гэтым юрунку было iмкненне актыунай палiтычнай сацыяльнай часткi грамадства Княства - шляхты - ажыццявщь падзел улады. Гэтаму паспрыялi унутраныя i знешнiя абставшы. Неабходна мець на увазе тое, што беларуская частка тэрыторып гэтай дзяржавы пастаянна узрастала: калi на сярэдзшу XIII ст. яна складала 1/5 частку усёй дзяржавы, на сярэдзшу XIV ст. - 2/3, на пачатак XV ст. - 30 % (на долю сучасных Лггвы - 10 %, Украшы - 33 %, Расii - 23 %, Падляшша - 1,8 %), на сярэдзiну XVI ст. - 77 % [3, с. 34, 35, 39]. Па сведчанню вядомага даследчыка Сярэднявечча Г. Лаумянскага, "на пачатку XV ст. лггоускае насельнiцтва складала не больш за 20 % агульнага лшу" [4, с. 245].

Значыць, каб падтрымлiваць сваю уладу "на территориальной, этнографической и культурной основе белорусской", як адзначау А. Я. Преснякоу [5, с. 7], вялтм князям лггоусюм неабходна было заручыцца падтрымкай мясцовых феадалау, як славянскiх, так i балцкiх, што прыводзiла да падаравання iм новых зямельных уладанняу. З цягам часу удзельныя князi i князi княствау-анексау пераутварылiся у найбуйнейшых латыфундыстау - магнатау. 1х зямельныя надзелы сталi асобнымi адзiнкамi у дзяржаве, кiраванне у якiх было тоесным кiраванню вялiкага князя у сваiм дамене. Больш за тое, магнаты ад шшых станау грамадства выдзялялюя i тым, што валодалi асаблiвай падсуднасцю, не былi падсудны мясцовым урадам, а толькi вялшакняскаму суду. I на вальны сойм у адрозненне ад астальной шляхты выкткалюя па асабютых лiстах. 1х соцыальнае, палпыка-прававое становiшча прывяло да таго, што яны з цягам часу стат пануючай сшай у кiраваннi дзяржавай. Менавiта найперш з iх i фармiравалася паны-рада.

Знакамiты беларускi даследчык, прыхiльнiк юеускай гiсторыка-прававой школы прафесар М. В. Доунар-Запольс^ адзначау, што ужо Мшдоуг дзейнiчау "по совету, воле и согласия наших наследников и нашей знати (его племянник, родственники и бароны)". Аднак "господарская рада не раньше Казимирова времени получила определенную организацию и значение политического учреждения" [6, с. 70, 74].

На аснове аналiза склада рады, М. В. Доунар-Запольс^ адзначау, што адны вялшакнясюя акты складзены у прысутнасцi радных панов вялшага князя i удзельных князёу, а другiя - толькi у прысутнасцi першых. Супастауляючы гэту адметнасць з дваютасцю палiтычнай прыроды вялшага князя як вотчыннага уласнiка, i гаспадара федэратыунай дзяржавы, прыходзiць да высновы аб iснаваннi двух формау рады - вотчыннай i дзяржаунай. Прафесар А. Я. Преснякоу сумняваецца у гэтым на той падставе, што выснова Доунар-Запольскага не падмацоуваецца нарматыунымi актамi, а таксама таму, што "рада остается личным советом господаря, с неустойчивым составом и неопределенной компетенцией" [7, с. 99].

I сапрауды, трансфармацыя рады як дарадчага органа пры вялiкiм князi Лггоусюм да самастойнага дзяржаунага iнстытута Княства адбывалася паступова i была выклшана i тым, што гаспадары, яюя адначасова з'яулялюя i каралямi Кароны Польскай, больш знаходзiлiся на тэрыторьп суседняй дзяржавы, чым у Княстве. А вакуум улады на гэты час не мог iснаваць. Таму паступова, пачынаючы з Казiмiра Ягелончыка (1427-1492), пачынае узвышацца роля паны-рады. Юрыдычнае афармленне гэта знайшло у прывiлеi Аляксандра, абранага вялiкiм князем на агульназемсюм сойме 1492 г.

Арт. 14-15 "Прывшея вялiкага князя лггоускага Аляксандра 1492 года" прыкметна абмяжоувалi уладныя паунамоцтвы вялiкага князя на карысць паны-рады. З аднаго боку, менавгга без апошнiх ён не меу права "усе нарады i суды", ухваленыя i вырашаныя сумесна, "змяняць, выпрауляць або перапарадкоуваць". З другога боку, у выпадку разнагалоссяу памiж вялiкiм князям i раднымi панамi пры абмеркаваннi яюх-небудзь пастаноу i спрау у паны-радзе, то гаспадар павiнен "выконваць тое, што яны радзiлi нам дзеля нашай агульнай карысцi" [8, с. 50]. Больш за тое, арт. 20 надзяляу паны-раду правам падбора i расстаноУкi кадрау: "СаноУнiцтвы, дзяржавы i урады вайсковыя i цывшьныя у больш далёкiх месцах, - адзначалася у iм, - калi яны будуць вакантнымi, мы з панамi радамi нашымi гэтыя урады або дзяржавы у пэуны тэрмш аддамо, згодна заслуг таму, хто з'явщца перад намi больш дапамагаючым. I паны наша рада павшны так рабiць" [8, с. 51].

Гэтыя артыкулы паклалi пачатак пабудовы феадальнай прававой дзяржавы, так як гэтымi нормамi прадугледжвауся падзел улады памiж гаспадаром i паны-радай. Яе прававое становшча як самастойнага палпычнага iнстытута было замацавана у "Агульназемсюм прывiлеi вялiкага князя ЛiтоУскага Жыпмонта Казiмiравiча 1506 года" у арт. 1, 2, 4, 7, 8, а затым i у Статутах ВКЛ. Значыць, па форме паняцце "паны-рада" не змянiлася на працягу юнавання Вялiкага Княства Лiтоускага, аднак па зместу трансфармiравалася ад прававога становшча як дарадчага органа пры юраушку дзяржавы да самастойнага палпычнага iнстытута дзяржавы. Без яго гаспадар не меу права вырашаць судовыя, адмiнiстрацыйныя i кадравыя пытаннi.

Трансфармацыя паны-рады з дарадчага шстытута пры вялтм князi у самастойны дзяржауны iнстытут была выклiкана не толью з-за таго, што вялiкi князь адначасова з'яуляуся i каралём Польсюм i часта знаходзiуся на тэрыторып суседняй краiны. У многiм такая трансфармацыя стала магчымай з-за павышэння ролi магнатау у дзяржаве, яюя сталi патрабаваць для сябе i адпаведных палiтычных правоу для замацавання сваёй ролi i значымасцi у дзяржаве. I вялiкiя князi вымушаны былi лiчыцца з iмi, так як яны, магнаты, яюя сумесна з бiскупамi i складалi паны-раду, мелi правы на вотчыны, юнаванне асабiстай вотчыннай юстыцыi, будаваць замю, збiраць пошлiны, трымаць карчмы, ладзщь кiрмашы. Другiмi словамi, валодалi вялiзнымi матэрыяльна-фiнансавымi сродкамi, адпаведнымi правамi, асаблiва займаць вышэйшыя дзяржауныя пасады, быць падсуднымi толькi гаспадару, права мець свае вайсковыя падраздзяленш - харугвы, што складалi аснову армii Княства, i выступаць з iмi на вайну.

Неабходна улiчваць i тое, што Казiмiр Ягайлавiч пры заступленш на пасаду вялiкага князя меу толью 13 гадоу. Аляксандр Казiмiравiч быу абраны вялiкiм князем Лноусюм лiтвiнскай шляхтай пры актыунай ролi паны-рады без згоды з польсюм бокам, як гэта патрабавалi ранейшыя лiтвiна-польскiя унii. I Аляксандр, стаушы вялiкiм князем, аддзячыу раду у сваiм прывiлеi, павялiчваючы яе палпыка-прававое становiшча.

Значыць, палiтыка-прававое становiшча у дзяржаве склалася такiм чынам, што, па сутнасщ, у ВКЛ уся пауната улады на пачатак XVI ст. знаходзшася у руках магнатау, якую яны ажыццяулялi праз паны-раду, i вялiкi князь поунасцю залежыу ад iх. Аднак такое становшча не задавальняла сярэднiх i дробных землеуладальшкау - шляхту.

Яе папярэдшкам было баярства. Сам тэрмiн "шляхта" (рыцарства) прыйшоу у Княства з Германп праз Польшчу. У вядомых дакументах ВКЛ упершыню з'яуляецца у "Акце Крэускай унii 1385 года". У прыватнасщ, у iм адзначаецца, што "вялЫ князь Ягайла з усiмi братамi, яшчэ не ахрышчоным^ а таксама з крэунымi, са шляхтай, зямянамi большымi i меншымi (выдзелена

аутарам), яюя на землях яго жывуць, хоча, зычыць i прагне прыняць веру каталiцкую святога рымскага Касцёлу" [8, с. 34-35].

Шляхта (рыцарства) па абразцу Кароны Польскай атрымоувала вялiкiя, у параунаннi з iншымi станамi грамадства, сацыяльна-эканамiчныя i палпычныя правы. Ужо па прывiлею Уладзклава (Ягайлы) ад 20 лютага 1387 г. "кожны рыцар або баярын, яю прыме каталiцкую веру, i яго наступнiкi, законныя нашчадкi, маюць i будуць мець поуную i усякую магчымасць валодаць, трымаць, карыстацца, прадаваць, адчужаць, абменьваць, даваць, дараваць, паводле сваёй добрай волi i думкi (жадання) замкi, воласцi, вёсю i дамы i усё, чым уладау бы па бацькоускай спадчыне".

Адначасова прывiлей устанаулiвау не толью правы, але i абавязкi шляхты. Яна не прыцягвалася "да яюх-небудзь нашых работ, або нашых наступшкау (нашчадкау), за выключэннем пабудовы новага замка, калi заклiкаецца уся зямля лггоуская, i таксама для выканання працы па пабудове або рамонту старога замка". Адначасова "паводле старадауняга звычая ваенны паход застаецца абавязкам, яю выконваецца уласнымi стратамi (сродкамг) i расходамi" [8, с. 41].

Прававое становшча шляхты, найперш каталщкага веравызнання, замацавалi Гарадзельскiя прывiлеi 1413 г. Дзякуючы iм яна прыцягвалася да гербавага таварыства, набыла правы прызначэння на дзяржауныя пасады i выбiраць вялiкага князя [9, с. 495496].

Калi прывiлеi 1387 i 1413 гг. замацавалi правы каталщкай шляхты, то дзеля спынення грамадзянскай вайны, распачатай пасля смерцi Вггаута, Ягайла, а затым Жыгiмонт Кейстутавiч выдалi прывiлеi 1432 i 1434 гг. аб ураунаванш у эканамiчных правах праваслауную шляхту з каталщкай [10, с. 70]. Адным з першых на гэта звярнуу увагу акадэмш М. К. Любаускi [11, с. 17].

Павелiчэнне тэрыторыi дзяржавы аутаматычна прыводзiла да павелiчэння i гуртавання такога ваеннаслужылага сацыяльнага слоя, як шляхта, а разам з гэтым, набiраючы палiтычную вагу i сiлу, i патрабаванне ею новых прывшегш. Прывiлей Казiмiра 1447 г. пацвярджау iх асабiстую свабоду i недатыкальнасць, немагчымасць пакарання смерцю, канфюкацып маёмасцi i пакарання без суда; права "свои именья держать, и добровольную моць имають продати и заменити и зычити и дарити", "добровольно имели бы моць выехати з нашых земель князьства великого" для набыцця ведау i вяртання на радзiму [8, с. 44].

Прывшей Аляксандра 1492 г. i Статуты 1529, 1566 i 1588 гг. яшчэ больш надалi правоу шляхце, канчаткова юрыдычна замацавалi яе прававы статус. У вынiку барацьбы за свае правы яна, па дакладнаму вызначэнню прафесара 1.1. Лапо, з класа ваеннаабавязаных землеуласнiкау пераутварылася у прывiлеяванае саслоуе, у "народ-шляхту", яю трымау у сваiх руках лёсы усяго Княства [12, с. 2].

Прывшей Жыпмонта Старога 1506 г. i Статут 1529 г. прадаставш палiтыка-прававыя правы шляхце: быць абранымi i прымаць актыуны удзел у працы прадстаунiчага органа дзяржавы -агульназемскага сойма ВКЛ. М. К. Любауск лiчыу, што першым па часе такiм соймам стау Вiленскi у 1401 г., а вядомы украiнскi даследчык М. А. Макамейка адносiу яго да канца XV ст.

Узрастанне ролi шляхты у канцы XV - пачатку XVI ст. у мнопм звязана з тым, што у гэты час 1ван III Васiльевiч (1440-1505), абвясщушы Маскву III Рымам, распачау пад рэлiгiйным зачэпкай ваенныя дзеянш супраць ВКЛ, хоць яго дачка была замужам за вялтм князем лггоусюм Аляксандрам. Такi яго падыход прадоУжылi наступныя кiраунiкi Маскоускай дзяржавы, асаблiва 1ван IV Васiльевiч (1530-1584). Ён распачау дваццацшящгадовую вайну (1558-1583) супраць Лiвонii, якая знаходзiлася пад пратэктаратам ВКЛ. Сродкау i сшау магнатау Княства для вядзення вайны з Масквой не хапала i яны вымушаны былi пайсцi на кампрамю са шляхтай: яна падтрымлiвала iх у вайне, а у замен магнаты адмаулялiся спалучаць адмшютрацыйныя i судовыя справы. Апошнiя - на карысць шляхты. Такi кампрамю юрыдычна быу аформлены Бельскiм прывшеем ад 1 лiпеня 1564 г. [8, с. 58-67]. Суддзi пажыццёва выбiралiся з лiку шляхты i былi падпарадкаваны толькi закону. У вышку судовая улада, хоць i у выключных абставiнах, была аддзелена ад выканаучай, што стала яскравым пацвярджэннем падзела улады у Вялшм Княстве ЛiтоУскiм, якое усё больш станавшася на шлях прававой дзяржавы, аперажаючы гiстарычны час.

Палажэнш Бельскага прывшея 1564 г. пад щскам шляхты былГ поунасцю замацаваны Статутам 1566 г. [13, с. 61, 64-66]. Важна адзначыць i тое, што калi па Першаму Статуту абмежаванне вярхоунай улады манарха ВКЛ належала толью паны-радзе як "государственному совету и органу панского класса", па выразу I. I. Лапо, то па Другому Статуту "перейшло к вальному двухпалатному сейму, в котором с решающим голосом стали обязательно участвовать представители поветовой шляхты" [12, с. 2]. Без згоды Сойма вялЫ князь не меу права вырашаць важнейшыя пытанш дзяржавы. У той жа час мяшчане, сялянен, праваслаунае духавенства з-за пазщьп шляхты не былi прадастаулены у агульнадзяржауным Сойме i павятовых соймiках у адрозненне ад рыгсдагу у Швецыi i Нарвегй, снема у Чэхй, што у будучым адмоуна адбiлася на палiтыка-прававым становшчы Вялiкага Княства Лггоускага.

На сярэдзшу XVI ст. шляхта настолькi умацавалася, што, аб'яднаушыся з польскай, сфармiравала iдэалагiчную дактрыну сваiх вольнасцяу. Яна уключала у сябе роунасць усiх шляхцiчай перад законам, недатыкальнасць iх асобы, рухомай i нерухомай маёмасщ, выкарыстанне з 1652 г. прынцыпа "liberum veto" у Сойме, права на свабодны выбар караля i вялiкага князя, на пратэст, уключаючы непадпарадкаванне вялiкаму князю. Саслоуныя штарэсы шляхты сталi прэвалiраваць над дзяржаунымГ iнтарэсамi. Да часу утварэння Рэчы Паспалiтай шляхта Княства, складаючая прыкладна 10-12 % насельнiцтва [10, с. 72], поунасцю узуртравала уладу у дзяржаве, пераутварылася у замкнутую касту i нiкога не падпускала да яе. Такое становшча не змяншася i з утварэннем Рэчы Паспалггай. Па звестках польскага гiсторыка фшасофи Анджэя Валiцкага, шляхта састауляла каля 10 % усяго насельнщтва дзяржавы, у т.л. ажно 25 % каталщкага насельнiцтва. Аднак 60 % шляхты было беззямельнай. У Англп колькасць грамадзян, яюя мелi права на галасаванне i прадстаунiцтва у парламенце, толькi у 1832 г. дасягнула 3,2 % усГх жыхароу. У буржуазнай Францыi Людовiка Фшпа выбарчым правам ледзьве карысталася 1,5 % насельнщтва [14, с. 70]. Аднак у Швецыг Чэхй, напрыклад, у iх прадстаушчых органах прымалi удзел iншыя саслоуi, а не толью феадалы, а у ВКЛ i у Рэчы Паспалiтай у цэлым - толькi шляхта. Да чаго гэта прывяло - усГм вядома: да канца XVIII ст. не стала на карце свету не толью Вялшага Княства Лггоускага, але i усёй Рэчы Паспалггай.

На падзел улады ютотна пауплывала форма дзяржаунага уладкавання дзяржавы. Па форме пабудовы Вялiкае Княства Лггоускае па сутнасцi з'яулялася федэрацыяй, так як складалася практычна з трох частак: Ливы, Русг Жамойцй. Землi апошняй, напрыклад, займалi вялГзную тэрыторыю краiны i мелi большую частку насельнщтва. Асаблiва выдзялялюя княствы-анексы (Полацкае, Вщебскае, Смаленскае, Кiеускае i шш.). у адпаведнасцi з абласнымi граматамi яны мелi вялГкГя аутаномныя правы. Пра ¡х прававы статус сведчаць мнопя нарматыуныя акты. Згодна толью Полацкай граматы 1511 г. вялЫ князь не меу права умешвацца "в церкви Божьи и в именья церковные нам не вступатися,... а в купленины в Полоцкие нам не вступатися, также и в безадщины их и в отумерщины не вступатися нам.. А в подводы нам коней в Полочан не братии, ни в сельских путников, ни в сябров городских.. А старых судов нам не посуживати.. А будет ли которому Полочанину от нас насильство, нам его силою не держати, ино ему путь чист, куды хто хочет, без каждое зачепки.. ..а казнит полочаномъ по своему праву, а в то ся намъ не въступати.. ..а полочаны намъ не дарыти ся никому.такъже намъ, господару, давати намъ воеводу нашого полочаномъ по их воли, а который будеть воевода нашъ нелюбъ, и намъ имъ воеводу нашого дати по их воли" [13, с. 23]. Гэтыя i падобныя ¡м нормы сведчаць аб тым, што вялт князь быу абмежаваны у правах адносна княствау-анексау, нават ваяводу не меу права прызначыць без згоды палачан, што сведчыць пра падзел улады гомГж цэнтрам i мясцовымГ органамi

На падзел улады у ВКЛ важнае значэнне аказау Каталiцкi Касцёл. Калi у Маскоускай дзяржаве у адпаведнасцi з щэалопяй таго часу праваслауная царква па сутнасщ з'яулялася адной з устаноу дзяржавы, азначала падпарадкаванне духоунай улады свецкай, бо за узор быу узяты прыклад Вiзантыi. У апошняй Канстанцшопальсю патрыях падпарадкоувауся самадзяржаунай уладзе Вiзантыйскага iмператара. У ВялГкГм Княстве Лггоусюм у сувязГ з хрышчэннем насельнщтва па заходняму абраду, якое прытрымлГвалася раней паганскай веры, каталщызм быу абвешчаны дзяржаунай рэлГгГяй. У адпаведнасщ з прывГлеем вялГкага князя Ягайлы ад 22 лютага 1387 г.

каталщкае духавенства i каталiцкiя касцёлы, кляштары атрымат права мець ахвяраванш ад дзяржавы i феадалау зямлёю, населеннымi пунктамi, iншымi каштоунаодям^ Важна i тое, што яны з залежнымi ад ix сялянамi не падлягалi дзяржаунай юрысдыкцыi, не плацiлi падаткау. Аднак, тым не менш, яны атрымалi права выбiраць гаспадара, браць удзел у працы агульназемскага сойма, а затым i павятовых соймшау. Менавiта яны, а не дзяржауныя саноунЫ, займалi пярэднiя лавiцы у прадстаушчым органе - агульнадзяржауным Сойме.

Па сутнасщ, у Княстве быу сфармiраваны новы тып адносiн памiж царквою i дзяржавай, як i у Заходняй Еуропе, але чаго не юнавала у Маскоусюм княстве, яю, па словах акадэмiка РАН У. С. Нерсесянца, "представлял собой по существу разделение духовной и светской властей в обществе и государстве и создал необходимые предпосылки для ограничения власти государства и признания прав и свобод людей, для становления идей, концепций, норм и процедур западноевропейской политической и правовой культуры" [15, с. 358].

У гэтым юрунку важнае значэнне меу Статутны перыяд Вялшага Княства Лггоускага. Ужо у Першым з ix раздз. I, арт. 9 устанаyлiваy "всих у Великом князьстве Литовском одным правом сужоно быти маеть". Тут жа норма канкрэтызавалася: "Тэж хочем и вставляем, и вечными часы маеть быти ховано, иж вси подданые наши, так вбогие, яко и богатые, которого роду колве або стану были бы, ровно а одностайным тым писаным правом мають сужоны быти" [13, с. 50]. Зразумела, што норма, падкрэ^ваючая роунасць правоу бедных i магнатау у судзе, насша больш дэкларатыуны характар, пажаданне такога прававога становшча дабiвацца, чым было у рэальным жыццi. Тым не менш яе з'яуленне сведчыла аб узроуш правасвядомасцi распрацоушчыкау Статута 1529 г., якая аперажала час.

Не меншае уражанне уяуляе арт. 2 раздз. III Статута 1566 г., як дэкларавау аб тым, што будуць захоувацца правы усix землеуласшкау i мяшчан, а таксама "всихъ людей посполитыхъ у Великомъ Князстве Литовскомъ и во всихъ земляхъ того панства" [16, с. 77-78], бо у Вялтм Княстве Лггоусюм, у адрозненне ад Вялшага Княства Маскоускага, землеyласнiкам з'яуляуся не толью сам вялiкi князь (гаспадар), але i магнаты, царква, шляхта.

У гэтым жа Статуце звяртае на сябе увагу палажэнне, згодна з яюм у выбарах вялiкага князя маюць права Удзельнiчаць не толью магнаты, духавенства, шляхта, але "мяшчане i усе людзi паспалiтыя". У той жа час рэальная практыка сведчыла, што грамадзянамi дзяржавы з'яулялася толькi шляхта, i толькi яна мела права вiбiраць i быць абранай, а просты люд не удзельшчау нават у абраннi паслоу Сойма. Па меркаванню прафесара Т. I. Доунар, такая норма магла з'явщца, з аднаго боку, як адгалосак старасветчыных вечавых зборау, а з другога - як прагрэсiyная для свайго часу щэя у выглядзе пажадання-абяцання праватворцы, дэкларацыя, арыентаваная на будучыню. Як бы там не было, аднак з'яуленне такой i шшых падобных нормау паказвае высою узровень прававога мыслення членау статутавай камiсii, якiя былi не столью у поравень з часам, колью намнога наперадзе яго, высою узровень дасканалага для таго часу заканадауства. Дастаткова сказаць, што нормы Статута 1588 г. дзейнiчалi звыш 250 гадоу i былi забаронены Расiйскай iмперыяй да ужытку у 1840 г.

Другi Статут канчаткова замацавау прынцыпы аддзяленне суда ад адмшютрацы i выбарнасцi пажыццёва суддзяу; галоснасцi i спаборнiцтва судовага працэсу з удзелам пракуратарау (адвакатау) [17, с. 125].

Заслугоувае yвагi i зварот канцлера ВКЛ Л. Сапеп да yсix саслоуяу дзяржавы у прадмове да Трэцяга Статута. Ён тэарэтычна абгрунтавау неабходнасць ведання законау паспалiтым народам, прызнання вяршэнства права у параyнаннi з iншымi сацыяльнымi рэгулятарамi, а таксама абмежавання улады кiраyнiка краiны. Прадмова насквозь прашзана iдэямi законнасцi i прававой дзяржавы.

Аб развщщ прынцыпау гуманiзму у крымшальным праве сведчыць паступовае павышэнне узросту крымiнальнай адказнасцi. Калi па арт. 1 Судзебшка вялiкага князя лггоускага Ka3iMipa Ягайлавiча 1468 г. да яе прыцягвалюя дзецi ва узросце з сямГ гадоу ("А што будеть малыи дети ниже семи годов, тыи в томъ невинни") [8, с. 110], то па Статуту 1529 г. - з 12, Статуту 1566 г. - з 14, а па Статуту 1588 г. - з 16 гадоу. У прыватнасщ, арт. 11, р. XIV Трэцяга Статута устанаyлiваy,

што кaлi шляхцщ, таксама i просты чалавек "шаснаццащ гaдоУ, а не больш, 6ыу aбвiнaвaчaны y крадзяжы або прыведзены з рэчывымi доказам^ тады такога па мaлaдосцi гадоу яго не пaвiннa быць гэта пaлiчaнa за крадзёж i ён не можа быць аддадзены y рyкi ката i на катаванне". Пaколькi злачынства пaвiннa быць пакарана, то шкоду за яго "абавязаны 6удуць зaплaцiць бацька яго, або мащ, або кроуныя..." [1S, с. 201]. Як тут мiжволi не успомнщь, што па стaлiнскix законах 30-х гг. гэты узрост склaдay сем гaдоy, а кaлi нехта з бaцькоy aб'яyляyся ворагам народа, то сyпрaцоyнiкi дзяржayнaй бяспекi i органау унутраных спрау наогул не звяртaлi Увaгi на узрост членау гэтай сям'i: цi гэта немауля, цi гэта старыя людзi.

У той жа час заканадауства праяуляла пэуную увагу да узмоцненай прававой абароны жанчыны, пра што сведчаць, напрыклад, 22 артыкулы цэлага V раздзела Трэцяга Статута. У прыватнасщ, з аднаго боку, яно замацавала падвойны памер пакарання (галоушчынай) за злачынства супраць жанчын, а з другога боку, цяжарных жанчын не прысуджал да смяротнай кары.

У цэлым, пад уздзеяннем iдэй Aдрaджэння, Рэфaрмaцыi нормы aсaблiвa Статута 15SS г. былi прасякнуты, як адзначае Т. I. Доунар, iдэяй умацавання прававога парадку [17, с. 129]. Усе дзяржауныя органы i службовыя асобы aбaвязвaлiся дзейнiчaць толькi у aдпaведнaсцi з законам. I нават кaлi сyдзiy селянiнa па праве вотчыннага суда сам феaдaл-yлaснiк, працэсуальныя дзеяннi i сaнкцыi пaвiнны былi адпавядаць статутным нормам.

Згодна Трэцяга Статута юрыдычна быу замацаваны падзел улады у дзяржаве: заканадаучая улада замацоувалася за Соймам, выканаучая - за вялЫм князем i паны-радай, судовая - за вялiкaкняскiм судом, Галоуным ЛiтоУскiм Трыбуналам, а таксама за мясцовымi сyдaмi (земскiм, падкаморсюм, гродсюм...). ПрывaтнaУлaснiцкiя ж сяляне былi па-ранейшаму падсудны феадалам-yлaснiкaм.

Заканадауства замацоувала тaкiя асновапалагаючыя прынцыпы, як роунасць yсix свабодных людзей перад законам, права асобы на уласнасць, на ахову яго жыцця, гонару, маёмасщ, на судовую абарону... Статут 15SS г. замацавау aдзiн з самых прагрэауных артыкулау - прынцып верaцярпiмaсцi, што было вельмi актуальна для шматканфесшнай дзяржавы. Закон абавязвау вялiкaгa князя "покой посполитый межы розорваными и розными людми в вере и набоженстве заховывать" (р. III, арт. 3).

Падводзячы высновы дадзенай тэмы, неабходна зазначыць, што у Вялiкiм Княстве ЛiтоУскiм было здзейснена шэраг элементау на шляху да прававой дзяржавы ва умовах развщця феадальнага ладу, у той час як у суседшх дзяржавах - ВялЫм Княстве MaскоУскiм-Рaсiйскaй iмперыi, Прусй, Ayстрыi i iнш. - пра гэтыя складаемыя не магло быць i рэчы. Там дзейшчала неабмежаваная улада манарха, не юнавау падзел улады, землеyлaснiкaм з'яуляуся фактычна толькi кiрayнiк дзяржавы, асноуныя сацыяльныя слai грамадства не мелi права выбара юраушка крaiны.

У чым жа прычына такога стaновiшчa? Чаму у aдзiн i той жа пстарычны перыяд - феадальны - у Вялшм Княстве ЛiтоУскiм з'явiyся адносна высокi узровень элементау прававой дзяржавы, а у сyседнix крашах яго не iснaвaлa? З другога боку, як сталася так, што пры таюм узлёце дзяржавы у XVI ст. у канцы XVIII ст. ВКЛ не стала на карце свету? Тлумачыць гэты казус толью пaдзелaмi Рэчы Пaспaлiтaй не прыходзщца. Каб дзяржава была моцная унутрана, то яна не стала бы "заезжым дваром" Еуропы, не адбылюя бы гэтыя падзелы. Мнопя польскiя дaследчыкi (да прыкладу, Сташслау Kутшэбa), пaлiтычныя дзеячы, (да прыкладу, Тадэвуш Kaсцюшкa) вiняць ва ушм магнатау. Aднaк, цi толькi ix вша у тым, што не стала дзяржавы? I як суаднесщ тое, што яны былi катэгарычна супраць пaдпiсaння Люблiнскaй унй на умовах польскай шляхты? Пытанняу, як гаворыцца, больш, чым адказау.

Падаецца, што сярод шэрагу унутраных i знешшх прычын aсaблiвa выдзяляюцца дзве узаемазвязаныя: узурпацыя улады шляхтай i адсутнасць грамадзянскай супольнасщ. У сшу розных фактарау, пра якiя была размова, шляхта, як польская, так i беларуская, украшская, лггоуская, з цягам часу пераутварылася не толью у aдзiнyю сaцыяльнa-пaлiтычнyю супольнасць, але, па свярджэнню А. Валщкага, у "шляхецкую нацыю". Mенaвiтa толькi яна карысталася грaмaдзянскiмi прaвaмi i прымала тaкiя рaшэннi, якiя не дaпyскaлi да пaлiтычныx правоу iншыя сацыяльныя raai нaсельнiцтвa. Гэта стала вышкам свядомай палпыю элiт, а не спантаннай эвалюцьп знiзy. Aднaк

гэта прывяло да выключэння пануючага па колькасщ у складзе насельнiцтва сялян з паняцця "нацыя". Такое становшча не задаволiла каталiцкае духавенства, больш цесна звязанае з сялянскiмi масам^ чым шляхта. Яно "успрымала польскамоуных, каталiцкiх сялян як палякау, русшау жа - i не толью праваслауных, але i ушятау - як нацыянальна чужы элемент" [14, с. 49].

Высновы. Адcутнacцi талерацьп пaмiж нaродaмi дзяржавы па этшчнай i кaнфеciйнaй прыкмеце caдзейнiчaлa слабасць цэнтральнай улады i яе адносшы з рэгiёнaмi. Шляхта не асэнсавала неaбходнacцi непарыунай cувязi, aргaнiчнaгa адзшства цэнтра i асноуных прaвiнцый дзяржавы, правшьнага дaзiрaвaння i ураунавешвання гэтых элементау, бо перавага аднаго з iх магла даць i дала адмоуны вынiк. Такая пастаноука пытання надзённа i сёння. Цэнтр, кaлi хоча iм застацца, пaвiнен разумна праводзщь пaлiтыку aдноciн з рэпёнам^ улiчвaючы сацыяльнае, нацыянальнае, кaнфеciйнaе становшча iх нacельнiцтвa.

Думаю, не выкткае пярэчанне тэза пра тое, што чым большая згода розных сацыяльных слаёу будзе icнaвaць у грамадстве, тым будзе мацней i дзяржава. Гэта пацвярджае i сучасная практыка мiждзяржaуных aдноciн.

1. Канстытуцыя РэспублШ Беларусь 1994 года (са змяненням1 i дапауненням^. - Мтск: Беларусь, 1997. - 94 с. 2. Конституция (Основной Закон) Белорусской Советской Социалистической Республики. - Минск: Беларусь, 1978. - 61 с. 3. Насевiч В. Тэрыторыя, адмiнiстрацыйны падзел // Вялiкае княства Лтоускае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. : Абаленсю-Кадэнцыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоу (гал. рэд.) [i тш.]; Маст. З. Э. Герасiмовiч. - Мтск: БелЭн, 2005. - С. 34-39. 4. Лаумянск Г. Развагi у справе асноу грамадскай i гаспадарскай ягелонскай унй / Г. Лаумянск // Памятная ктга да 400-годдзя выдання I Статута лтоускага. - Выьня, 1935. -С. 214-326. 5. Пресняков А. Е. Лекции по русской истории. Т. 1. Киевская Русь / А. Е. Пресняков. -М.: Гос. соц.-эк. изд-во, 1938. - 278 с. 6. Довнор-Запольский М. В. Государственное хозяйство великого княжества Литовского при Ягеллонах. Т. 1 / М. В. Довнор-Запольский. - К.: Киев. тип. Императорского ун-та, 1901. - 935 с. 7. Пресняков А. Е. Литовско-Русское государство в XIII-XVI вв. / А. Е. Пресняков. - Минск: Харвест, 2012. - 296 с. 8. Вшнеусю А. Ф. Псторыя дзяржавы i права Беларус у дакументах i матэрыялах: са старажытных часоу да нашых дзён: вучэбн. дапаможтк / А. Ф. Вiшнеускi, Я. А. Юхо. - Мтск: Акадэмiя МУС Рэсп. Беларусь, 1998. - 311 с. 9. Вялiкае княства Лтоускае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1: Абаленсю-Кадэнцыя /рэдкал.: Г. П. Пашкоу (гал. рэд.) [i тш.]; Маст. З. Э. Герасiмовiч. - Мтск: БелЭН, 2005. - 688 с. 10. Доунар Т. I. Псторыя дзяржавы i права БеларуЫ: вучэб. дапам. / Т. I. Доунар. - Мтск: Д1КСТБДУ, 2011. - 552 с. 11. Любавский М. К. К вопросу об ограничении политических прав православных князей, панов и шляхты в Великом княжестве Литовском до Люблинской унии / М. К. Любавский. - М.: Т-во "Печатня С. П. Яковлева", 1909. - 17 с. 12. Лапо И. И. Литовский Статут 1588 года. Т. 1. Исследование. Ч. 1 / И. И. Лапо. - Ковно: Spindulio, 1934. - 473 с. 13. Васiлевiч Р. А. Псторыя канстытуцыйнага права Беларус / Р. А. Васiлевiч, Т. I. Доунар, I. А. Юхо. - Мтск: Права i эканомiка, 2001. - 363 с. 14. Валiцкi А. Нацыя, нацыяналiзм, патрыятызм / Анджэй Валiцкi ; уступ Анджэй Мэнцвэль ; пер. з польск. мовы А. Ластоускага ; навук. рэд. Г. Сагановiч. - Мтск: Медысонт, 2012. - 528 с. 15. Нерсесянц В. С. Философия права: учебник для вузов / В. С. Нерсесянц. -М. : Норма, 2005. - 656 с. 16. Доунар Т. I. Статут Вялiкага княства Лтоускага 1566 г. / Т. I. Доунар, У. М. Сатолт, Я. А. Юхо. - Мтск: Тэсей, 2003. - 352 с. 17. Доунар Т. I. Псторыя дзяржавы i права БеларуЫ: падручмк / Т. I. Доунар. - Мтск: Адукацыя i выхаванне, 2014. - 416 с. 18. Статут Вялiкага княства Лтоускага 1588 / пер. на бел. мову А. С. Шагун. - Мтск: Беларусь, 2002. - 207 с.

Дата надходження: 30.03.2017р.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.