Научная статья на тему 'ЭВАЛЮЦЫЯ ПРАВОў I ПРЫВіЛЕЯў ШЛЯХТЫ ВЯЛіКАГА КНЯСТВА ЛіТОўСКАГА У КАНЦЫ XIV - ПАЧАТКУ XVI СТ'

ЭВАЛЮЦЫЯ ПРАВОў I ПРЫВіЛЕЯў ШЛЯХТЫ ВЯЛіКАГА КНЯСТВА ЛіТОўСКАГА У КАНЦЫ XIV - ПАЧАТКУ XVI СТ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
170
39
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
МАНАРХIЯ / ШЛЯХТА / ЗАКОН / ПАЛіТЫЧНЫЯ ПРАВЫ / СПАДЧЫНАЯ МАЁМАСЦЬ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Дамарад Аляксей Анатольевіч

The era of feudalism in Europe strengthened the special relationship between the nobility and the monarchy, known as vassalage. Mutual interests of the state and the feudal lords led to the formation of the specific circle rights. This feature arose because of the needs of the state in loyal military force. Monarchs of the Grand Duchy of Lithuania was forced to expanded political and economic rights of the nobility due to the specificity of the grand order of succession to power, the need to preserve the dynastic union with Poland, but also because of the foreign policy position.Эпоха феадалізму ў Еўропе замацавала спецыфічныя адносіны паміж дваранствам і манархіяй, вядомая як васалітэт. Узаемныя інтарэсы дзяржавы і феадалаў прывялі да фарміравання ў апошніх спецыфічнага кола правоў, якія вынікалі з патрэбы дзяржавы ў лаяльнай ваеннай сіле. У Вялікім Княстве Літоўскім манархічная ўлада вымушана была дастаткова моцна пашыраць палітычныя і эканамічныя правы шляхты па прычыне спецыфічнасці парадку наследавання вялікакняжацкай улады, неабходнасці захавання дынастычнай уніі з Польшчай, а таксама з-за знешнепалітычнага становішча.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «ЭВАЛЮЦЫЯ ПРАВОў I ПРЫВіЛЕЯў ШЛЯХТЫ ВЯЛіКАГА КНЯСТВА ЛіТОўСКАГА У КАНЦЫ XIV - ПАЧАТКУ XVI СТ»

Труды БГТУ, 2017, серия 6, № 1, с. 15-19

15

УДК 947.2:323.311

А. А. Дамарад

Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот

ЭВАЛЮЦЫЯ ПРАВОУ I ПРЫВ1ЛЕЯУ ШЛЯХТЫ ВЯЛ1КАГА КНЯСТВА Л1ТОУСКАГА У КАНЦЫ XIV - ПАЧАТКУ XVI СТ.

Эпоха феадал1зму у Еуропе замацавала спецы^чныя адносшы пам1ж дваранствам i манархь яй, вядомая як васалггэт. Узаемныя штарэсы дзяржавы i феадалау прывялi да фар]шравання у апошнiх спецыфiчнага кола правоу, якiя вынiкалi з патрэбы дзяржавы у лаяльнай ваеннай сше. У Вялiкiм Княстве Лггоусшм манархiчная улада вымушана была дастаткова моцна пашыраць па-лггычныя i эканамiчныя правы шляхты па прычыне спець^чнасщ парадку наследавання вяль какняжацкай улады, неабходнасцi захавання дынастычнай унii з Польшчай, а таксама з-за знеш-непалггычнага становiшча.

Ключавыя словы: манархiя, шляхта, закон, палггычныя правы, спадчыная маёмасць.

A. A. Damarad

Belarusian State Technological University

EVOLUTION OF THE RIGHTS AND PRIVILEGES OF THE NOBILITY OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA IN THE LATE 14TH - EARLY 16TH CENTURY

The era of feudalism in Europe strengthened the special relationship between the nobility and the monarchy, known as vassalage. Mutual interests of the state and the feudal lords led to the formation of the specific circle rights. This feature arose because of the needs of the state in loyal military force. Monarchs of the Grand Duchy of Lithuania was forced to expanded political and economic rights of the nobility due to the specificity of the grand order of succession to power, the need to preserve the dynastic union with Poland, but also because of the foreign policy position.

Key words: monarchy, nobility, the law, political rights, property inheritance.

Уводзшы. Саслоуная структура сярэдневя-ковага грамадства Вялшага Княства Л^оускага была тыповай для свайго часу. Вышэйшым станам з'яулялюя феадальныя землеуласнш, яюя на працягу XIV-XVI стст. аформшся у адз^ю у прававых адносшах групу - шляхту.

З канца XIV ст. пачынаецца пэрыяд закана-даучага афармлення правоу шляхецкага сас-лоуя, як нашу эвалюцыйны характар. Афарм-ленне правоу шляхты праходзша у неразрыунай сувязi з мiждзяржаyнымi yнiямi Вялшага Княства Л™ускага i Каралеуства Польскага. Працэс заканадаучага афармлення феадалiзму заняу працяглы час, але менавiта на канец XIV -пачатак XV ст. прыходзяцца важныя рашэннi па замацаванню за шляхтай палiтычных i грамадсюх правоу.

Асноуная частка. Аутарытэтны спэцыялют па гiсторыi сярэднявечча М. К. Любаусю кашсь-цi выказау тэзю, якi доуга дамiнаваy сярод псто-рыкау, што саслоуе феадалау у Вялiкiм Княстве ЛiтоУскiм было створана адным актам -Гарадзельскiм прывшеем 1413 г. [1, с. 74]. Аднак, для прызнання асобы шляхцщам перша-пачаткова не патрабавалася яюх-небудзь фарма-льных умоу увогуле, для гэтага трэба было несцi ваенную павiннасць. Толькi з канца XIV ст. феадальнае саслоуе пачынае выдзяляцца з

агульнай масы насельнiцтва, авалодвае правамi i вольнасцямi. Патлумачыць гэта можна тым, што стау даступным вопыт польскай шляхты. Персанальныя i мiждзяржаyныя уни адчынiлi дзверы для пераймання традыцый i правоу. Першая дынастычная ушя Вялiкага Княства ЛiтоУскага з Польшчай 1385 г. «стала першым крокам да наблiжэння прававога статуса палггычнай элiты дзвюх дзяржау» [2, с. 9]. Выка-нання уах патрабаванняу феадалы дабiваюцца у так званых земсюх прывiлеях, альбо жалаваных шляхецкiх граматах, «созданных по образцу привилегий польской шляхты и имевших большое влияние на характер развития литовско-русского права» [3, с. 7]. Да гэтага часу польская шляхта ужо мела асаблiвыя правы i прывшеяванае становiшча у дзяржаве. Надаушы такiя ж правы знащ Вялiкага Княства, Ягайла хацеу зрабщь яе лаяльнай. З гэтай мэтай ён выдае першы агульназемскi прывшей (а даклад-ней тры акты, з яюх для нашага даследавання найбольш цiкавы першы - ад 20 лютага 1387 г.). У прывiлеi Ягайла даруе баярству Вялшага Княства ЛiтоУскага шэраг канкрэтных вольнас-цяу. Па-першае, замацоувалася права шляхты на сваю нерухомую маёмасць. У прыватнасщ, «кожны рыцар альбо баярын... маюць i будуць мець поуную i усялякую мажлiвасць уладаць,

16

Эвалюцыя правоу i прывмеяу шляхты ВКЛ у каниы XIV - пачатку XVI ст.

трымаць, карыстацца, прадаваць, абмяняць, да-раваць, паводле сваёй вол1 I думю, замю, волас-щ, вёсю I дамы, усё чым уладараць I карыстаюц-ца...» [4, с. 210-211]. Жанчынам баярскага па-ходжання дазвалялася свабодна уступаць у шлюб I свабодна распараджацца маёмасцю па-мёрлага мужа. Важным з'яуляецца звужэнне юрысдыкцыи вялшага князя над шляхтаю. Яна вызвалялася ад усяляюх работ на карысць ма-нарха акрамя пабудовы замкау, кал1 «скткаецца уся зямля лгтоуская» [4, с. 211].

Адзшым важным абавязкам землеуласшкау стала ваенная служба за уласны кошт.

Трэба зауважыць, што для атрымання правоу, гарантаваных прывшеем 1387 г., неабходна было выканаць адну умову - прыняць каталщ-кую веру. Гэтым самым вялш князь Ягайла вы-конвау абавязацельствы перад польсюм1 феада-лам1, яюя жадал1 лшвщаваць рознщу у рэл1гп { грамадсюм ладзе пам1ж Польшчай { ВКЛ.

Далейшыя спробы злучэння дзвюх суседшх дзяржау 1 Гарадзельская утя 1413 г. выклшал1 выданне ад 1мя Ягайлы { В1таута адна1меннага прывшея. Гарадзельсю прывшей быу выдадзе-ны у той час, кал1 яшчэ, як трапна зауважыу М. К. Любаусю, «не остыла католическая ревность короля Ягайло и польских панов, мечтавших об обращении литовцев в католическую веру, чтобы положить прочное начало для слияния Литвы с Польшей» [5, с. 4].

Паводле дакумента, паны, шляхта 1 баяры Вялшага Княства Л1тоускага, яюя прымуць ка-талщкую веру 1 атрымаюць гербы, могуць карыстацца ус1м1 правам1 I свабодам1 згодна са звычаям1 Каралеуства Польскага. Пацвярджа-лася 1х права на свабоднае распараджэнне сваёй маёмасцю I атрыманне спадчыны. Гарантавала-ся права жанчын на валоданне маёнткам1. Новым стала права шляхты каталщкага веравыз-нання на зб1ранне сходау I сеймау, права выбь раць караля { вялшага князя [4, с. 213].

Прывшей 1413 г. устанав1у, што некатолш не павшны дапускацца да дзяржауных пасадау. Гэта выкткала адхшенне ад улады мясцовых удзельных князёу, а на ¡х месца прыйшл1 «второстепенные литовско-русские князья, но главным образом литовские бояре» [1, с. 49].

Адказваючы на пытанне, чаму феадалы Вя-лшага Княства, большасць з яюх был1 праваслауныя, згадзшся з абмежаваннем правоу нека-талшоу, трэба мець на увазе, што згоду дал1 не усе «паны, шляхта 1 баяры», як пра гэта гаво-рыцца у прывшей а толью 47 чалавек, яюх шх-то не упаунаважвау на вырашэнне гэтага пы-тання. У пацверджанне гэтага можна прывесщ неаднаразовыя заявы прадстаушкоу ВКЛ аб зняважтвых нормах, што утрымл1ваюцца у Га-радзельсюм прывшей

Зразумела, што парадкам, усталяваным пас-ля Гарадзельскай унп, не магл1 быць задаволе-ны шматлшя «русюя» княз1 1 баяры Вялшага Княства Л1тоукага. Атрымл1валася, што яны паводле новага закона не дапускалюя да вы-шэйшых дзяржауных пасадау, да удзелу у нарадах з вялшм князем. Праваслауныя нават был1 адхшеныя ад выбрання вялшага князя. Тым не менш, хутка стала зразумела, што так доуга працягвацца не можа. Ахаладжэнне адносш В1таута з Ягайлам пасля няудалай спробы першага стаць каралём I яго смерць у 1430 г. прывял1 да с1туацьп, кал1 на каранацып дэлегаты ад ВКЛ I слухаць не пажадал1 пра кандыдатуру Ягайлы на вялшакняжацю пасад. Гэтым скарысталюя праваслауныя княз1 1 баяры, выстав1ушы сваю кандыдатуру -Свщрыгайлу Альгердав1ча. Шляхта 1 набштэт каталщкага веравызнання, не бачачы шшай альтэрнатывы Ягайлу, вымушаны был1 падтры-маць кандыдатуру Свщрыгайлы.

Узвядзенне Свщрыгайлы на вялшакняжацю пасад было першым ударам па парадкам, ство-раным Гарадзельсюм прывшеем. Сапрауды, выбранне Свщрыгайлы адбылося не толью без вол1 Ягайлы I палякау, але I з удзелам правас-лауных, што не толью не прадугледжвалася, але I строга выключалася Гарадзельсюм прыв> леем 1413 г.

Свщрыгайла I надалей абатрауся на пра-васлауных князёу 1 баяр, яюх ён увёу у склад Рады нароуш з каталками Праваслауныя удзе-льн1чал1 1 у сеймах пры вырашэнн1 важных дзяржауных пытанняу, прызначалюя на пасады. Невыпадкова, што непрыняцце умоу Гарадзель-скага прыв1лея прывяло да складвання змовы супраць вялшага князя. 1 верасня 1432 г. ён падвергнууся нападу змоушчыкау 1 вымушаны быу збегчы у Полацк.

На пасаду вял1кага князя быу узведзены Жыг1монт Кейстутав1ч, яю быу адным з удзель-шкау змовы. Аднак новы князь { польскае ката-л1цкае лобб1 не адважылюя на аднауленне па-радкау Гарадзельскай унИ. Праваслауныя княз1 1 баяры был1 моцнай с1лай, з якой трэба было л1чыцца. Ягайла разумеу, што аднав1ць ун1ю Вялшага Княства Л1тоускага 1 Польшчы можна толью пры умове заахвочвання ус1х служылых { радав1тых людзей, незалежна ад веравызнання.

Таму, адпрауляючы паслоу у ВКЛ, Ягайла вырашыу змян1ць некаторыя артыкулы новай унИ. З гэтай мэтай 15 кастрычшка 1432 г. ад ¡мя Ягайлы { Жыпмонта быу выдадзены прыв1лей, у яюм праваслауныя падданыя Вял1кага Княства Л1тоускага урауноувал1сь у правах з катал1кам1.

У дакуменце гаварылася, што у той час, як катол1к1 Вял1кага Княства Л1тоускага был1 надзе-

А. А. Ламарад

17

лены прывiлеямi i свабодамi, князi, баяры i шляхта праваслаунай веры павшны былi быць пазбаулены права карыстання падараванымi сва-бодамi. Таму, жадаючы, каб у будучым памiж жыхарамi гэтых земляу не узшкаш разлады i варожасць, якiя падрывалi б сшы гэтых земляу, i для таго, каб яны карысталiся роунымi правамi i захоувал адзiнства, больш энерпчна i настойль ва iмкнулiся захаваць у цэласцi гэтыя землi, iм i надавалiся аднолькавыя правы [6, с. 117].

З тэксту дакумента вщаць, што ён фактычна пазбауляу законнай сiлы дыскрымiнацыйныя нормы Гарадзельскага прывшея i сведчыу пра тое, што каталщюя шляхта i духавенства у шта-рэсах саслоунай салщарнасщ гатовыя былi кры-ху аслабщь палiтыку аддалення некатолшау у юраванш дзяржавай. Даючы ацэнку прывiлею 1432 г., можна сказаць, што ён стварау менавiта прававыя асновы для згуртавання усяго саслоуя феадалау у прывшеяванае саслоуе шляхты, аб'ядноуваючы яго па сацыяльнай аснове, неза-лежна ад веравызнання.

Нягледзячы на выданне прывiлея 1432 г., у Жыпмонта Кейстутавiча заставалася вялiкая апазщыя на чале са Свiдрыгайлам. У Вялшм Княстве ЛiтоУскiм iшла феадальная вайна. Таму фактычнае дзеянне прывшея абмяжоувалася тэрыторыяй, падкантрольнай Жыпмонту. Сам Ягайла вымушаны быу прыехаць у пачатку 1434 г. у ВКЛ, каб падтрымаць апошняга. Сам жа вялш князь з мэтай большага прыцягнення на свой бок шляхты Л^вы i Русi 6 мая у Троках выдау чарговы агульнадзяржауны прывiлей на розныя правы i вольнасцi [1, с. 81].

У iм атрымалi далейшае развщцё прынцы-пы саслоунага, агульнадзяржаунага права. Пры-вiлеем 1434 г. пацвярджалася роунасць правоу католiкау i праваслауных, гарантавалася права валодання маёнткамi i перадача iх у спадчыну; сяляне i падданыя землеуласнiкау вызвалялiся ад некаторых агульнадзяржауных падаткау; пацвярджалася права праваслауных феадалау карыстацца гербамi i iншымi знакамi шляхецт-ва; абвяшчалася захаванне у сше «усе граматы, прывiлеi i мшасщ... на вечнасць» [4, с. 217].

Галоунае новаувядзенне гэтага акта было у тым, што вялiкi князь абавязауся «не караць князёу i баяр паводле даноса або тайнага абв> навачвання з боку якога-небудзь чалавека, щ благой падазронасщ... кат яны перш не яны будуць рэальна абвшавачаны у публiчным судзе...» у адпаведнасцi з законам [4, с. 216].

Надалей пераемнiкi Жыпмонта Кейстутав> ча пацвярджалi гэтую гарантыю, якая «зрабiлася першым асноуным законам, як знайшоу месца у Лггоусюм статуце» [1, с. 82].

Наступны вялiкi князь, Казiмiр, таксама вымушаны быу выдаць агульназемскi прывшей,

якi яшчэ больш пашырау правы шляхецкага саслоуя. Калi у 1445 г. паляю абралi Казiмiра каралём, склалася сiтуацыя, што у выпадку яго ад'езду у Польшчу пращунт вялiкага князя ат-рымлiвалi выдатную магчымасць заняць ягонае месца. Таму Казiмiр, каб зрабiць феадальных землеуласшкау больш лаяльнымi, выдау 2 мая 1447 г. новы прывшей, яю меу вялiкае значэнне для псторьп Вялiкага Княства ЛiтоУскага. Паводле П. А. Лойю гэты дакумент прэтэнда-вау па сваiм змесце на першую канстытуцыю ВКЛ [2, с. 10].

У дакуменце ужо не было ранейшага падзе-лу на асоб каталщкай i праваслаунай веры. Ак-рамя пацверджання папярэднiх правоу i воль-насцяу шляхты Казiмiр гарантавау новыя. Най-перш, у артыкуле 5 змяшчалася норма аб праве феадалау свабодна выязджаць за мяжу «для лепшого шчастья набытия, а либо учинков ры-терских» [6, с. 125].

Таксама вызначальнае значэнне мела тое, што пад юрысдыкцыю землеуласшкау трапляла належнае iм сельскае i гарадское насельнiцтва. Пасля такога кроку вялшага князя па словах да паловы насельнiцтва была перададзена пад ула-ду феадалау [7, с. 87].

Працэс узмацнення панавання шляхецкага саслоуя над сялянамi атрымау афармленне у ар-тыкуле 11, дзе указвалася, што нi манарх, ш яго намеснiкi не павiнны прымаць на дзяржауныя i вялiкакняжацкiя землi прыватнауласнiцкiх ся-лян. Адначасова тое ж забаранялася i феадалам. Шляхта атрымала права судзiць сваiх падданых самастойна: закладвалiся асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасцi сялян.

Важнае значэнне мелi два апошнiя артыку-лы прывiлея. У iх замацоувауся прынцып тэ-рытарыяльнага адзiнства дзяржавы, яе суверэ-нiтэт i адасобленасць ад шшых краiн. Прывiлей 1447 г. забараняу вялiкаму князю раздаваць маёмасць i пасады iншаземцам. Гэтыя артыкулы былi накiраваны супраць пранiкнення польскай шляхты у Вялiкае Княства Л^оускае, што адлюстроувала прэ-тэнзii мясцовай шляхты на выключнае ста-новшча у дзяржаве [6, с. 125].

Цшавую i слушную думку наконт прывшея 1447 г. выказау М. К. Любаусю. Насуперак пе-ракананням, што шляхецкае права было запазы-чана з Польшчы, ён указвае на тое, што на агу-льнадзяржауным узроУнi юрысдыкцыю над ся-лянамi палякi атрымалi пазней, чым шляхта ВКЛ, а менав^а: у Нешаусюм статуце Казiмiра 1454 г. i у Петрыкаускiм статуце 1496 г. [1, с. 100]. Гэта пацвярджае тое, што права Вялшага Княства не кашравала замежнае, а проста было выразшкам агульнаеУрапейскiх тэндэнцый у сферы феадальных адносш.

18

Эвалюцыя правоу i пpывiлeяy шляхты ВКЛ у каниы XIV - пачатку XVI ст.

З прывшея 1447 г. пачынаецца паступовае абмежаванне правоу манарха на карысць усяго ваенна-служылага саслоуя. Кал1 раней вялт князь ра1уся толью са знатным1 землеуласшка-м1, то цяпер ён павшен быу пытацца згоды ус1х шляхцщау.

Вызваленне ад «сярэбшчыны» феадалау-землеуласшкау i 1х падданых стала рызыкоу-ным крокам Каз1м1ра. Патрэба у грошах прыму-шала яго i нашчадкау на княжацюм пасадзе звяртацца да сеймау. Шляхта, якая згаджалася на фшансаванне дзяржавы, у адказ стала патра-баваць новыя правы, законы i г. д. Прывшей Каз1м1ра стау на думку М. Ясшскага вышкам дагаварных пачаткау пам1ж вялшм князем i шляхтай, «которая ко времени Казимира достигла значения господствующего сословия в государстве» [2, с. 19].

Абранне вялiкiм князем Аляксандра у 1492 г. было адзначана выданнем новага прывiлея. Па-водле У. I. Ичэты, ён «не дау шляхце новых пра-воу за выключэннем артыкула пра неузвышэнне людзей нiжэйшага стану над шляхтай» [8, с. 537].

З гэтым меркаваннем можна пагадзщца, па-колькi у прывiлеi 1492 г. у асноуным замацоу-валiся ранейшыя правы шляхты. Новыя пауна-моцтвы атрымалi толью вышэйшыя прадстауш-кi ваенна-служылага саслоуя, яюя yваходзiлi у склад Рады ВКЛ. Вялш князь цяпер не меу права адмяняць або змяняць законы, пастановы i судовыя рашэннi, прынятыя разам з радай. Яе пастановы, прынятыя большасцю галасоу, павшны былi выконвацца вялiкiм князем. У выпадку яго адсутнасцi рада самастойна выра-шала пытаннi дзяржаунага значэння. Прывiлей 1492 г. з'явiyся важным крокам у заканадаучым афармленнi асноуных прынцыпау дзяржаунага права, меу характар феадальнай канстытуцыi. Выключнае дзяржауна-прававое значэнне яму надавалi i сучаснш, называючы яго «генеральным прывiлеем» [9, с. 186].

Характар прывшея 1492 г. становщца яшчэ больш выразным з тымi дапаyненнямi, якiя былi зроблены у гарадзенскiм прывiлеi 1506 г. Пасля смерщ Аляксандра, перад ганаровым уз-вядзеннем Жыгiмонта на вялшае княжанне па-ны-рада духоуныя i свецкiя i усе падданыя Вя-лiкага Княства ЛiтоУскага, яюя прысутнiчалi на сейме, прасiлi новага манарха пра пацверджан-не ушх правоу i вольнасцей, атрыманых станамi ад яго папярэднiкаy. Жыгiмонт абяцау выдаць гэтую просьбу i 18 кастрычшка выдау пiсьмо-выя абавязацельствы на гэты конт, а затым, ужо

пасля уступлення на пасад, 7 снежня 1506 г., знаходзячыся у Гароднi, выдау прывшей на правы i вольнасщ, замацаваушы яго прысягай перад Святым Пюаннем [1, с. 150].

Прывшей пачынауся агульнапрынятым для тых часоу уступам, але змест яго адрозшваецца ад iншых. Тут захоуваецца формула «боскай мi-ласцю», але адначасова падкрэ^ваецца, што абранне Жыгiмонта адбылося са згоды i па жа-данню духоуных i свецкiх феадалау. Дакумент пацвярджау асноуныя палажэннi Аляксандрава-га прывiлея 1492 г. Новым стау затс пра права падданых падаваць скаргi на дзеяннi адмшют-рацыi ВКЛ [4, с. 227].

Заключэнне. Выданнем прывшея 1506 г. завяршыуся першы этап развiцця права Вялша-га Княства ЛiтоУскага у цэлым i шляхецкiх правоу у прыватнасщ. Наступныя прывiлеi, вы-дадзеныя у 1522, 1529, 1547, 1551 гг. толью паyтаралi законнасць папярэдшх. Далейшае па-шырэнне правоу шляхты праходзша у новых сацыяльна-эканамiчных i палiтычных умовах, звязаных з больш цеснай кансалщацыяй ваен-на-служылага саслоуя у закрытую прывiлеява-ную групу, а таксама з новым узроунем яе палi-тычнай актыунасщ i як вынiк - новай ступенню пашырэння правоу дадзенага стану.

Таюм чынам, асобн^1я iльготы, дадзеныя спа-чатку невялiкаму колу асоб, паш^1раюцца паступо-ва у сва!м аб'ёме i робяцца набыткам усёй шляхты. Пацверджанне шляхецк1х правоу кожным новым вялшм князем становiцца тбыта абавязкам, прычым шляхта, разумеючы сваю значнасць як ваенная сiла, дабiваецца усё большых правоу, як1я не абмяжоуваюцца ужо адной гарант^1яй асабiстай i маёмаснай недатыкальнасцi. Цяпер мэта феадалау - атрыманне правоу палiт^Iчн^Iх i уплыу на справы дзяржавы. Са звычайных жалаваных шляхецк1х грамат, або прывшеяу, выпрацоуваецца нешта накшталт канстытуцыйных хартый, што в^Iдавалiся кожн^1м новым вялшм князем пры yступленнi на пасад.

Так на працягу канца XIV - пачатку XVI ст. шляхце Вялшага Княства Лтоускага удаецца цалкам вылучыцца з грамадства, атрымаушы юрыдычна замацаваныя правы i прывiлеi. Гэта яшчэ не была цалкам i канчаткова сфармiрава-ная сацыяльная група, але у сярэдзiне XVI ст. гэ-ты працэс падыходзiць да завяршэння, пачынаю-чы са з'яулення Першага Статута ВКЛ 1529 г. Таюм чынам, прыватныя прывiлеi паступова аформiлiся у агульнасаслоунае шляхецкае права, а з выданнем Статута 1529 г. i у агульны закон.

Л^аратура

1. Любавский М. К. Литовско-русский сейм. Опыт из истории учреждения в связи с внутренним строем и внешней жизнью государства. М.: Об-во истории и древностей рос. при Моск. ун-те, 1900. 850 с.

А. А. Аамарад

19

2. Лойка П. А. Шляхта беларусюх зямель у гамадска-пал^ычным жыцщ Рэчы Паспалггай другой паловы XVI - першай трэцi XVII ст. Мшск: БДУ, 2002. 99 с.

3. Ясинский М. Н. Уставные земские грамоты Литовско-Русского государства. Киев: Унив. тип., 1898. 210 с.

4. Псторыя Беларус у дакументах i матэрыялах (IX-XVIII стст.): у 2-х т. Т. 1 / пад рэд. В. К. Шчарбакова. Мiнск: Выд-ва АН, 1936. 678 с.

5. Любавский М. К. К вопросу об ограничении прав православных князей, панов и шляхты в Великом княжестве Литовском до Люблинской унии. М., 1909. 17 с.

6. Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов: в 3 т. Т. 1 / редкол.: А. И. Азаров [и др. ]. Минск, Издательство АН БССР, 1959. 516 с.

7. Любавский М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. М.: Об-во истории и древностей рос., 1915. 401 с.

8. Пичета В. И. Белоруссия и Литва XV-XVI вв. Исследования по истории социально-политического и культурного развития. М.: Из-во АН СССР, 1961. 815 с.

9. Юхо Я. А. Крынщы беларуска-лггоускага права. Мшск: Беларусь, 1991. 236 с.

References

1. Lyubavskiy M. K. Litovsko-russkiy seym. Opyt iz istorii uchrezhdeniya v svyazi s vnutrennim stroem i vneshney zhizn 'yu gosudarstva [Lithuanian-Russian Sejm. Experience from the history of the institution in connection with the internal system and the external life of the state]. Moscow, Obshchestvo istorii i drevnostey rossiyskikh. 1900. 850 p.

2. Loyka P. A. Shlyakhta belaruskhikh zyamel' u gramadska-palitychnym zhytstsi Rechy Paspalitay drugoy palovy XVI - pershay tretsi XVII st. [Gentry of Belarusian lands in the socio-political life of Rzeczpospolita the second half of 16th - first third of the 17th century]. Minsk, BGU Publ., 2002. 99 p.

3. Yasinskiy M. N. Ustavnye zemskie gramoty Litovsko-Russkogo gosudarstva [Statutory letters of the Lithuanian-Russian state]. Kiev, Universitetskaya press, 1898. 210 p.

4. Gistoryya Belarusi u dakumentakh i materialakh: v 2 t. T. 1 [History of Belarus in the documents and materials]. Minsk, AN Publ., 1936. 678 p.

5. Lyubavskiy M. K. K voprosu ob ogranichenii prav pravoslavnykh knyazey, panov i shlyakhty v Velikom knyazhestve Litovskom do Lyublinskoy unii [On the issue of limiting the rights of Orthodox princes, princes and gentry in the Grand Duchy of Lithuania to the Lublin Union]. Moscow, 1909. 17 p.

6. Belorussiya v epokhu feodaslisma: v 3 t. T. 1 [Belorussia in the era of feudalism]. Minsk, AN Publ., 1959. 516 p.

7. Lyubavskiy M. K. Ocherk istorii Litovsko-Russkogo gosudarstva do Lyublinskoy unii vklyuchitel'no [An outline of the history of the Lithuanian-Russian state before the Lublin Union]. Moscow, Obshchestvo istorii i drevnostey Publ., 1915. 401 p.

8. Picheta V. I. Belorussiya i Litva XV-XVI vv. [Belorussia and Lithuania 15th - 16th centuries. Stuies on the history of socio-political and cultural development]. Minsk, AN Publ., 1961. 815 p.

9. Yukho Ya. A. Krynitsy belaruska-litouskaga prava [Sources of the Belarusian-Lithuanian law]. Minsk, Belarus' Publ., 1991. 236 p.

1нфармацыя пра аутара

Дамарад Аляксей Анатольевiч - кандыдат пстарычных навук, дацэнт кафедры псторьп Бела-рус i патталоги. Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсггэт (220006, г. Мшск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспублша Беларусь). E-mail: [email protected]

Information about the author

Damarad Aliaksei Anatolievicy - PhD (History), Assistant Professor, the Department of History of Belarus and Political Science. Belarusian State Technological University (220006, Minsk, 13a, Sverdlova str., Republic of Belarus). E-mail: [email protected]

Паступгу 02.03.2017

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.