Научная статья на тему 'Эволюция прав шляхты великого княжества Литовского в 16 в'

Эволюция прав шляхты великого княжества Литовского в 16 в Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
522
89
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
СОСЛОВНАЯ ПОЛИТИКА / РАСШИРЕНИЕ ПРАВ / ПОЛИТИКА / POLITICIAN / ДВОРЯНСТВО / NOBILITY / ЗАКОН / LAW / ВЕЛИКИЙ КНЯЗЬ. CLASS POLICY / GRAND DUKE / EXPANSION OF THE RIGHTS

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Доморад Алексей Анатольевич

Статья раскрывает причины, ход и последствия эволюции политических и имущественных прав нобилитета Великого княжества Литовского. Шляхта настойчиво добивалась расширения прав по польскому образцу. Власти ВКЛ вынуждены были идти на уступки по причине продолжительных войн. Ход этого процесса показал стремление шляхты к консолидации и реформирования законодательства. Основной причиной последнего было нежелание платить налоги и зависеть от монарха. Поэтому Статут ВКЛ был пересмотрен и изменен в середине 16 в.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

The article reveals the causes, course and consequences of the nobility political and property rights evolution in Grand Duchy of Lithuania/ the nobility persistently demanded expansion of the rights because of example of Poland. Authorities of GDL had to agree with requirements as well as waging of war continued. Events of this process showed nobility aiming to consolidation and to reforming legal proceedings system. The main reason of last was unwillingness to pay and depend on local authorities which often supposed infringements. That’s why part of the nobility had an opportunity to participate in work of country and local parliament.

Текст научной работы на тему «Эволюция прав шляхты великого княжества Литовского в 16 в»

УДК 947.6.045

А. А. Дамарад, асютэнт (БДТУ) ЭВАЛЮЦЫЯ ПРАВОУ ШЛЯХТЫ ВЯЛ1КАГА КНЯСТВА Л1ТОУСКАГА У XVI СТ.

Артыкул раскрывае прычыны, ход i наступствы эвалюцьп палпычных i маёмасных правоу набштэту Вялжага княства Лггоускага. Шляхта настойл1ва дамагалася пашырэння правоу па польсшм прыкладзе. Улады ВКЛ вымушаны был1 пагадзщца з гэтым па прычыне працяглай вайны. Ход дадзенага працэсу паказау 1мкненне набштэту да кансалвдацьп i рэфармавання заканадауства. Асноунай прычынай апошняга было нежаданне плацщь i залежаць ад мясцовых уладау. Адсюль асноуны закон ВКЛ - Статут - быу перагледжаны i зменены у сярэдзше XVI ст. Бяднейшая частка вышэйшага саслоуя (шляхта) атрымала магчымасць удзельшчаць у агульным i мясцовым соймах.

The article reveals the causes, course and consequences of the nobility political and property rights evolution in Grand Duchy of Lithuania. The nobility persistently demanded expansion of the rights because of example of Poland. And authorities of GDL had to agree with requirements as well as waging of war continued. Events of this process showed nobility aiming to consolidation and to reforming legal proceedings system. The main reason of last was unwillingness to pay and depend on local authorities which often supposed infringements. That's why main law code Statute of GDL was revised and reconsidered in the middle of XVI centuries. The poorest part of the nobility (called shlachta) had an opportunity to participate in work of country and local parliament (sejm).

Уводзшы. Саслоуная структура сярэдневя-ковага Вялшага княства Л1тоускага была тыпо-вай для свайго часу. Вышэйшае становшча у грамадстве займал1 феадальныя землеуласнЫ, яюя на працягу Х1У-ХУ1 стст. аформшся у адзшую трупу шляхты. Працэс гэты зацягнууся на таю час па прычыне паступовага развщця дзяржавы у цэлым I агульназемскага заканадауства у прыватнасщ.

Шляхта займала пануючае становшча у Вя-лшм княстве Лггоусюм, але па сва1м складзе была неаднародная, як па заможнасщ, так I па паходжанню. Першапачаткова асноуную масу феадалау складал1 нашчадю старажытнарус-юх князёу, баяр, дружыншкау. У XIV ст. пас-ля атрымання зямельных уладанняу да ¿х да-лучылюя прадстаушю л1тоускага набштэту 1 дружыншю. Ужо да канца XIV ст. асноуная маса феадалау у Вялшм княстве Лггоусюм называлася баярамь Гэты тэрмш захоувауся да XVI ст. Пачынаючы з прывшея 1413 г. по-бач з тэрмшам «баяры» усё часцей ужываец-ца тэрмш «шляхта» щ «баяры-шляхта». У XV-XVI стст. на Падляшшы 1 Валыш ¿х называл! таксама зямянам1, што даследчыю тлума-чаць польсюм уплывам 1 перасяленнем пэунай колькасщ палякау на гэтыя земл1. Рознасць у тэрмшалогп прасочваецца ва ус1м комплексе шсьмовых крынщ.

У другой палове XVI ст. вышэйшы слой землеуласшкау (паны, княз1, княжата) склау адзшую магнацкую групоуку з адзшым1 ш-тарэсам1, без залежнасщ ад нацыянальнай, рэл1гшнай щ шшай прыналежнасщ. Стано-в1шча 1 значэнне той щ шшай магнацкай сямЧ, перш за усё, было заснавана на яе ма-

тэрыяльнай 1 вайсковай сше. Вялшя княз1 падзялял1 з магнатам! уладу, бо, як трапна зауважыу М. К. Любаусю, без ¿х дапамоп не магл1 «решить основные политические задачи государства» [1, с. 361]. Натуральна, што ш-жэйшыя пласты шляхецкага саслоуя ¿мкнулюя набл1зщца па сва1м становшчы да магнатау, 1 таму пачынаюць настойл1ва патрабаваць ад уладау пашырэння свайго уплыву.

Выданнем прывшея 1506 г. завяршыуся першы этап фармавання шляхецюх правоу у Вялшм княстве Лггоусюм. Наступныя прыв1-ле1, выдадзеныя у 1522, 1529, 1547, 1551 гг., толью паутарал1 законнасць папярэдшх. Да-лейшае пашырэнне правоу шляхты праходз1-ла у новых сацыяльна-эканам1чных 1 пал1тыч-ных умовах, звязаных з больш цеснай канса-лщацыяй ваенна-служылага саслоуя у закрытую прывшеяваную групу, а таксама з новым узроунем яе паттычнай актыунасщ 1 як вышк -новай ступенню пашырэння правоу дадзенага стану. 3 пачатку XVI ст. адносна землеуласшкау можна прасачыць дзве тэндэнцьи: далей-шае пашырэнне правоу шляхты 1 паступовая яе швел1роука.

Асноуная частка. У канцы XV - пачатку XVI ст. рэальнае станов1шча шляхты у Вяль юм княстве Лггоусюм было непадобна да сь туацьп, што склалася у Польшчы. На землях Вялшага княства сацыяльнае 1 эканам1чнае жыццё кантралявала невялшае кола асоб, яюя валодал1 вялшм1 маёнткамьлатыфундыям1 1 трымал1 у сва1х руках галоуныя дзяржауныя пасады. Асноуная ж маса шляхты была адх1-лена ад удзелу у дзяржауным жыцщ. 1накш было у суседняй Польшчы, дзе раней шляхта

дамаглася пэунай дэмакратызацьи дзяржауна-га ладу i умацавала свае пазщьи. Ужо на Мель-нщюм сойме 1501 г. была абмежавана судовая улада караля, яго права прызначаць урад-шкау. 3 паслоу шляхецюх соймшау утвары-лася пасольская палата кароннага сойма. У 1505 г. канстытуцыя Nihil novi пастанавша, што згода паслоу шляхты стала абавязковай умовай ухвалення новых пастаноу. Сойм 1504 г. забарашу раздаваць панам ва уладан-не дзяржауныя земль У 20-я гг. XVI ст. польская шляхта пачынае так званы экзекуцыйны рух, што став1у на мэце поуную рэал1зацыю на справе прынятых пастаноу [1, с. 422]. Ся-род галоуных задач было ураунанне правоу i абавязкау заможных родау з yciM рыцарствам, адмшютрацыйная, судовая, вайсковая рэфор-мы i г. д. [2, с. 57].

Дасягненш кароннага рыцарства стат добрым прыкладам для шляхты ВКЛ. Атрымаушы у пачатку XVI ст. доступ да сойма, яна усё больш настойл1ва пачынае даб1вацца пашырэн-ня CBaix правоу. Ужо у 1514 i 1522 гг. вялЫ князь атрымл1вае прапановы аб тым, каб падда-ныя Вялшага княства Л1тоускага атрымат nica-нае права i законы. Падтрымаушы гэтую ¿дэю, манарх i паны-рада ствараюць кам1с1ю на чале з канцлерам ВКЛ А. Гаштольдам, якая распра-цоувае праект будучага Статута. Гэты праект абмяркоувауся паартыкульна на Вялшм Бальным сойме, пакуль не быу прыняты yciMi стана-Mi сойма. Статут павшен быу не толью замаца-ваць кадыфшацыю законау, але i дапоунщь прабелы у заканадаустве.

Спецыяльным прывшеем 29 верасня 1529 г. першы Статут ВКЛ быу уведзены у дзеянне. Як л1чаць вучоныя, Статут 1529 г. грунтавауся у асноуным на звычаёвым праве, аднак, выкарыс-тоуваючы вопыт шшых краш, змяшчау шмат новых норм розных галш права. 3 гэтага часу па-чынаецца новы этап у развщщ права Вялшага княства Л1тоускага у цэлым i шляхецюх правоу у прыватнасщ. Таму толью часткова можна па-гадзщца з М. Яс1нск1м, што, кат Статут 1529 г. сва1м з'яуленнем паклау канец «тому беспорядку, который царил раньше в ВКЛ вследствие действия множества разнообразных законов -то отсюда еще не следует, что появление Статута положило предел силе и значению уставных грамот, уничтожило всякий смысл их бытия» [3, с. 97]. Сапрауды, агульназемсюя прывше1 выдавалюя вялшм1 князям1 i пазней (у 1547, 1563, 1568 гг.), аднак яны у асноуным паутарат ранейшыя палажэнш. Значэнне Статута у тым, што у ¿м был1 аб'яднаны усе ранейшыя правы шляхты, якая была пастаулена на вызначальнае месца у дзяржаве [4, арт. 10 р. III].

Значная увага у Статуце 1529 г. надавала-ся правам шляхецкага саслоуя. Найперш, вя-лш князь абавязвауся 1 надалей захоуваць у цэласц1 шляхецк1я вольнасц1. Замацоувалюя 1 маёмасныя правы землеуласн1кау. Але да вы-рашэння важнейшых дзяржауных праблем был1 дапушчаны тольк1 найбольш знакам1тыя заможныя прадстаун1к1 саслоуя у складзе па-ноу-рады [4]. Акрамя таго, шляхта не атрыма-ла свайго незалежнага суда. Таму Статутам 1529 г. землеуласшю задавол1л1ся не у поу-най ступен1.

У наступныя гады на соймах усё больш настойл1ва гучаць патрабаванн1 аб далейшым пашырэнн1 правоу шляхты. Улада Вялшага княства Л1тоускага пакуль не задавальняе та-к1х просьбау. Адначасова пачынаюць з'яуляц-ца патрабаванн1 з боку сойма аб «паправе статута», што стала галоунай мэтай станау сойма [5, с. 232]. Яшчэ на Бельск1м сойме 1544 г. была прынята пастанова пра прызначэнне для гэтага спецыяльнай камюп. Аднак вял1к1 князь не згадз1уся забяспечыць яе ф1нанса-ванне за уласны кошт 1 таму на сойме у В1ль-н1 у 1547 г. прапанавау дэпутатам сам1м вы-значыць склад кам1с11 1 забяспечыць яе членау грашыма са сва1х маёнткау. У вын1ку справа аб функцыянаванш кам1с11 была вырашана тольк1 у 1551 г. кампрамюам: вял1к1 князь 1 паны-рада прызначыл1 яе членау, а шляхта аплацша ¿х працу [1, с. 516].

Безумоуна, шляхта даб1валася выпраулення Статута, зыходзячы са сва1х карпаратыуных ш-тарэсау. Разам з тым, не чакаючы зацвярджэння новай яе рэдакцьп, землеуласн1к1 вылучыл1 цэ-лы шэраг хадайн1цтвау, як1я был1 нак1раваны на пашырэнне пал1тычных, саслоуных 1 эканам1ч-ных прыв1леяу. У прыватнасц1, галоуным па-трабаваннем на сойме 1547 г. стала пацвярджэн-не ранейшых правоу 1 прыв1леяу новым манар-хам Жыг1монтам Аугустам. Апошн1 пагадз1уся з гэтым, загадау паказаць 1 зачытаць перад соймам ранейшыя агульназемсюя прыв1ле1 1 абяцау, згодна старажытнаму звычаю, зацвер-дз1ць ¿х сва1м л1стом. У вын1ку у 1551 г. ён сапрауды выдау так1 дакумент.

Вельм1 важным было таксама пытанне пра выбарныя земсюя суды. Нягледзячы на тое, што на Берасцейсюм сойме вял1к1 князь адмо-в1уся задавол1ць просьбу шляхты, у 1547 г. гэ-тая праблема зноу была узнята. Сярод пры-чын, як1я выкл1кал1 незадаволенасць судовым ладам, трэба назваць, перш за усё, тое, што суд быу дарапм. Паводле сведчанняу сучасшка гэ-тых падзей М1халона Лптана, кал1 справа вялася за невялш надзел зямл1, то суддзя атрымл1вае не дзесятую частку маёмасц1, якая аспрэчваецца,

а 100 грошау, нават кал1 гэты надзел каштуе менш. Тлумачыць гэта аутар трактата сквап-насцю суддзяу [6, с. 80]. Акрамя таго, паколь-ю судовыя функцьи выконвал1 службовыя асобы, яюя мел1 шшыя абавязю, справы раз-глядалюя вельм1 марудна, не было пастаян-нага месцазнаходжання суда. Да таго ж, най-больш уплывовыя паны карысталюя пэуным прыярытэтам 1 ¿льготам! пры вырашэнш судовых спрау. Усё тэта незадавальняла асноуную частку шляхецтва.

3 патрабаванняу шляхты можна зрабщь выснову, што нават парадак ажыццяулення правасуддзя, установлены Статутам 1529 г., не прыжыуся. Прадугледжвалася, што шляхту бу-дуць судзщь ваяводы, старасты, маршалю тых паветау, дзе знаходзяцца шляхецюя маёнтю, щ намесит гэтых урадшкау з абавязковым1 прад-стаушкам1 ад мясцовай шляхты. Але узнятае пытанне сойма 1547 г. сведчыць, што справа не пайшла. Прадстаунш ад шляхты не прызнача-люя, 1 суд вяршыл1 ваяводы, дзяржауцы 1 шшыя асобы, што выпадкова знаходзшся пры ¿х [7, с. 33]. Гэта прыводзша да канцэнтрацьп судо-вай улады у руках нешматлшай трупы службо-вых асоб, што часта не дазваляла дабщца спра-вядл1васщ без вялшх трошай.

Было шмат шшых патрабаванняу, яюя вы-лучала шляхта на соймах у 1547, 1551, 1554 гг., але толью нязначная ¿х колькасць задавальня-лася да пачатку Л1вонскай вайны 1558-1583 гг. Працяглая 1 напружаная вайна (што цягнулася палову праулення Жыпмонта Аугуста) вычар-пала усе рэсурсы гаспадарскага скарба I прыму-сша яго звяртацца за матэрыяльнай падтрымкай да землеуласшкау Вялшага княства Л1тоускага. Таму у аднос1нах да саслоуных 1 пал1тычных памкненняу шляхты улада станов1цца больш лаяльнай, што у рэшце рэшт прывяло да здзяйс-нення ус1х жаданняу апошняй.

У сва1м сцвярджэнн1, што вайна паскорыла ажыццяуленне рэформау на карысць шляхты, М. К. Любауск1 мае рацыю [5, с. 276]. Дзякую-чы таму, што у сярэдзше XVI ст. шляхта канса-лщавалася у адз1нае саслоуе, больш адцягваць задавальненне яе патрэбау вярхоуная улада не магла. Да гэтага часу была выпрацавана цэлая праграма, выканання якой шляхта даб1валася на соймах. Яна жадала вызвалення ад ус1х, у тым л1ку I ускосных, падаткау, ураунання у правах з зямельнай арыстакратыяй, стварэння выбарнага суда, якому был1 б падсудны землеуладальнш без усяк1х выключэнняу.

Ужо на сойме 1559 г., кал1 вырашалася пытанне пра прыняцце Л1вонп пад абарону Вял1-кага княства Л1тоускага, была задаволена адна з гэтых просьбау. Вял1к1 князь вызвал1у ад

мытных плацяжоу лясныя тавары, збожжа 1 жывёлу, як1я будуць вывоз1цца са шляхецк1х маёнткау за мяжу. У далейшым Статут 1566 г. пацвердз1у гэтае права I нават пашырыу яго у тым сэнсе, што вызвал1у прадукты шляхецюх гаспадарак ад мыта на унутраных мытнях, а вазы з асабютым1 рэчам1 - ад уплаты «маставо-га» [8, с. 344].

Вельм1 важным для землеуладальн1кау было 1 рэлпшнае пытанне. Вядома, што з XV ст. правы праваслауных феадалау абмяжоувал1ся у агульназемск1х прывшеях. Нягледзячы на тое, што у большасц1 гэтых устанауленняу не пры-трымл1вал1ся, ¿снавала пэуная традыцыя прыш-жэння некатол1кау, якая захавалася 1 у XVI ст. (прыв1ле1 1547, 1551 гг.). В1даць, у адносшах да праваслауных гэтая тэндэнцыя захоувалася больш як стауленне да «сх1зматыкау маскав1-цян» [9, с. 12], чым непасрэдна да самой шляхты ВКЛ. Аднак л1таральна праз дванаццаць га-доу пасля 1551 г. стауленне да гэтага пытання змяняецца. Кал1 раней л1тоуская арыстакратыя не хацела губляць свае пасады на карысць праваслауных, то цяпер агульнай тэндэнцыяй стау адыход ад катал1цтва у пратэстантызм 1 пошук саюзу з праваслауным1 у барацьбе з рыма-ката-л1цк1м уплывам. Акрамя таго, трэба ул1чваць 1 факт далейшай кансал1дацы1 шляхты як сас-лоуя: агульныя ¿нтарэсы паставш на друг1 план рэл1г1йныя праблемы. У вын1ку, на сойме 1563 г. шляхта дамаглася фармальнай лшвщацьи тых абмежаванняу, як1я накладал1ся раней на нека-тол1кау. У спецыяльным прыв1ле1 Жыг1монта Аугуста гаварылася пра стан рыцарсю увогуле, «одно бы были веры хрестианское», а наконт праваслауных адзначалася, што не толью «Римского костела послушные, але и Грецкого», паказват сваю вернасць вялшм князям 1 дзяр-жаве [10, с. 55].

Праз пяць гадоу, напярэдадн1 Любл1нскай ун11, кал1 «Великое княжество Литовское было озабочено полным уяснением и признанием прав своей государственности», адмена рэлпш-най дыскрымшацьи зноу была пауторана Ж^гг1-монтам Аугустам у прыв1ле1 ад 1 лшеня 1568 г. [11, с. 202].

Асабл1ва настойл1ва у першай палове 60-х гг. XVI ст. даб1валася шляхта стварэння выбарнага земскага суда, як1 б сваёй юрысдыкцыяй ахопл1вау ус1х землеуласн1кау, у тым л1ку па-ноу I князёу. Неабходна адзначыць, што, акрамя прыкладу Польшчы, у Вялшм княстве Л1-тоуск1м земск1я «урады» ¿снавал1 у заходн1м Падляшшы (землях Дарапчанскай з сярэдз1ны XV ст. 1 Бельскай з 1501 г.). Ды увогуле, поль-ск1 прыклад, як1 «клонился к выгодам шляхетства» [12, с. 147], схшяу паступова дробную

шляхту да унп з Польшчай. Цяпер ужо ш ма-нарх, ш магнаты не магл1 супращуляцца жа-данню сойма мець новы Статут 1 свой выбар-ны земсю суд паводле польскага узору. Ц1ка-вую аргументацыю дзеянняу вышэйназваных асоб прыводзщь М. К. Любаусю. Паводле яго слоу, «король [падтрымау шляхту - Д. А.], чтобы не лишится союзника в деле установления унии с Польшею, а магнаты, чтобы не толкать еще более рыцарство-шляхту в объятия Польши и не заставлять ее искать новых прав и вольностей в подданстве новому государству» [1, с. 678].

Адсюль зразумела, чаму на Бельсюм сойме 1564 г., кат стала вядома, што праект новага Статута падрыхтаваны, паны-рада \ ураднт за-явш аб адмове ад сваёй судовай улады. Затым усе станы сойма абвясцш, што усе яны без выключэння аб'ядноуваюцца у адзшае роунае права \ у адзшы суд. Са свайго боку вялш князь пайшоу насустрач сойму 1 1 лшеня 1564 г. выдау прывшей, яюм зацвердз1у утварэнне вы-барных шляхецюх судоу, ¿х аддзяленне на мес-цах ад вялшакняскай адмшютрацьп. Абвяшча-лася роунасць ус1х землеуласшкау перад законам, гарантавалася неумяшанне адмшютрацьп у судовыя справы шляхты 1 абяцалася хутка вы-даць новы Статут.

Новая рэдакцыя Статута не увайшла у дзе-янне так хутка, як абяцау гэта вялш князь. Пер-шапачаткова неабходна было вызначыць пара-дак абрання новых суддзяу, выбраць ¿х, вызначыць межы судовых акруг 1 прызначыць месца захоування судовых кшг. Натуральна, што вы-рашыць такое кола пытанняу на Бельсюм сойме было немагчыма. Таму меркавалася скткаць новы з'езд шляхты пазней, але, паколью ¿шл1 баявыя дзеянш, сустрэча адбылася толью у на-ступным годзе у Вшьш.

Сойм 1565-1566 гг. увайшоу у псторыю як рэфарматарсю. Акрамя судовай, была праведзе-на тэрытарыяльна-адмшстрацыйная рэформа 1 уведзены у дзеянне Статут 1566 г.

3 гэтага часу персанал земскага суда, у яюм разглядал1ся грамадзянск1я справы, складауся з суддз1, падсудка 1 шсара. Кандыдатау на гэтыя пасады аб1рат на павятовых сойм1ках, а вялш князь зацвярджау аднаго з ¿х пажыццёва. Вы-браным1 магл1 быць тольк1 ураджэнцы ВКЛ, шляхц1чы, хрысщяне. Справы у земск1м судзе разб1ратся пасес1йна, тры разы у год. Пад час судовых сес1й у судовыя кшп занос1л1ся усе прыватныя акты (тэстаменты, пераход права уласнасщ 1 г. д.) [13, с. 152].

Друпм судом для шляхты стау падкаморск1 суд, створаны для разгляду зямельных спрэчак, як1х было вельм1 шмат. Вырашэнне справы ад-

бывалася на месцы межау землеуладанняу, таму суд называл! «межавым» [7, с. 23]. 1снавау i пастаянна дзеючы гродск1 суд па крымшальных злачынствах.

Не менш важнай для дзяржавы у цэлым стала павятовая рэформа. Звязана яна з увядзеннем мясцовых павятовых соймшау, на як1х абмяр-коувал1ся пытанш, што вынос1л1ся на вальны сойм, i з абраннем двух паслоу ад павета. Цяпер на вальны сойм не абавязкова было зб1рац-ца усёй шляхце, што л1чылася вельм1 важным для абароназдольнасщ Вял1кага княства Л1тоу-скага, паколью не адрывала ваенна-служ^1лае са-слоуе ад удзелу у вайне. Практыка працстаун1цг-ва была вядома таксама i да рэформау 1560-х гг. Напрыклад, у 1512 г. асцерагаючыся нападу во-рага, на сойм выкткатся дэпутаты ад памеж-ных паветау (па два ад кожнага), прычым вы-бар паслоу паюдауся за мясцовай шляхтай [10, с. 41-42]. У некаторых выпадках абранне прад-стаун1коу адбывалася па жаданню самой шляхты. Строга вызначанага парадку гэтага не ¿сна-вала. Толью у паветах Падляшша (Бельсюм, Дараг1чынск1м, Мельн1цк1м) прасочваецца тэн-дэнцыя выбару двух паслоу, а з 1547 г. - аднаго, паколью павятовы харунж^1 выконвау ролю другога. Увогуле, паусюднае увядзенне шсты-тута павятовых сойм1кау дазвол1ла шляхце зай-мацца мясцовым1 справам1, не губляючы час i грошы на паездю у стал1цу.

Заключэнне. Таюм чынам, шляхце ВКЛ удаецца цалкам вылучыцца i адмежавацца ад астатшх групау грамадства. Карыстаючыся сваёй важнасцю, шляхта як ваенная сша даб1ваец-ца пашырэння пал1тычных i маёмасных правоу, стварэння саслоунага суда, незалежнага ад ад-м1н1страцы1. Стварэнне выбарных судоу, павятовая рэформа сведчыл1 пра новы этап у развщ-ц1 прававой культуры грамадства. 3 гэтага часу шляхта уяуляла сабой саслоуе, усе групы якога был1 заканадауча роуныя, што спрыяла яе кан-сал1дацы1 i канчатковаму афармленню. Галоу-ным вын1кам эвалюцьи правоу феадалау стала тое, што шжэйшыя пласты шляхты пачал1 рух за дасягненне правоу, як1я мела шляхта польская, што, безумоуна, набл1зша час заключэння Любл1нскай ymi.

Л1таратура

1. Любавский, М. К. Литовско-русский сейм. Опыт из истории учреждения в связи с внутренним строем и внешней жизнью государства / М. К. Любавский. - М.: Об-во истории и древностей рос. при Моск. ун-те, 1900. - 850 с.

2. Maciszewski, J. Szlachta Polska i jej panstwo / J. Maciszewski. - Warszawa, 1986. - 574 s.

3. Ясинский, М. Н. Уставные земские грамоты Литовско-Руского государства / М. Н. Ясинский. - Киев: Унив. тип., 1898. - 210 с.

4. Статут Великого княжества Литовского 1529 г. Текст, перевод и словарь / под ред. К. И. Ябловкиса. - Минск: Из-во АН БССР, 1960. - 253 с.

5. Любавский, М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский. - М.: Об-во истории и древностей рос., 1915. - 401 с.

6. Литвин, М. О нравах татар, литовцев и московитян / М. Литвин; пер. В. И. Матузо-вой. - М.: МГУ, 1994. - 151 с.

7. Лаппо, И. И. Земский суд в Великом княжестве Литовском во второй половине XVI в. / И. И. Лаппо. - Спб., 1897. - 751 с.

8. Любавский, М. К. Областное деление и местное управление Литовско-русского государства ко времени издания первого Литовско-

го статута / М. К. Любавский. - М.: Унив. тип., 1892. - 884 с.

9. Любавский, М. К. К вопросу об ограничении прав православных князей, панов и шляхты в Великом княжестве Литовском до Люблинской унии / М. К. Любавский. - М., 1909. - 17 с.

10. Акты, относящиеся к истории западной России, собранные и изданные Археографической комиссией: в 5 т. - СПб.: 1846-1850. - Т. 3. - 279 с.

11. Лаппо, И. И. Великое княжество Литовское во второй половине XVI ст. Литовско-русский повет и его сеймик / И. И. Лаппо. -Юрьев: Тип. К. Маттисена, 1911. - 624 с.

12. Дашкевич, Н. Заметки по истории Литовско-русского государства / Н. Дашкевич. -Киев: Унив. тип., 1885. - 246 с.

13. Довнар-Запольский, М. В. История Белоруссии / М. В. Довнар-Запольский. - Минск: Беларусь, 2003. - 680 с.

Паступу 02.04.2010

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.