Научная статья на тему 'Сохранение дворянских титулов шляхтой речи Посполитой в контексте правительственных мероприятий в Пруссии и Австрии в 19 веке'

Сохранение дворянских титулов шляхтой речи Посполитой в контексте правительственных мероприятий в Пруссии и Австрии в 19 веке Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
223
30
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ТИТУЛ / PRINCE / КНЯЗЬ / ГРАФ / COUNT / БАРОН / BARON / ЗЕМЛЕВЛАДЕЛЕЦ / ГОСУДАРСТВЕННАЯ ПОЛИТИКА / STATE POLICY / LAND OWNER / CONTROL

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Доморад Алексей Анатольевич

В статье рассматриваются проблемы получения и сохранения шляхтой Речи Посполитой титулов в Австрии и Пруссии после геополитических изменений в Европе в конце 18-начале 19 вв. Изменения в количестве носителей дворянских титулов связаны с государственными мерами по упорядочению социальной структуры населения на территориях бывшей Речи Посполитой. Главной целью этих мер была германизация, в которой только титулованному дворянству отводилась более-менее значимая роль.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

The article deals with the problem of the indigenation and keeping lord titles by the nobility in Austria and Prussia in late XVIII XIX ct. For belarusian, ukranian and polish titled lord, hovever, quantity changing have been connected with the state measures on arrangement of new territories of former Rech Pospolitaja. Main aim of political, administrative measures was territory germanization at which only to the titled nobility of divided Rech Pospolitaja the considerable role was left.

Текст научной работы на тему «Сохранение дворянских титулов шляхтой речи Посполитой в контексте правительственных мероприятий в Пруссии и Австрии в 19 веке»

УДК 947.2:323.311

А. А. Дамарад, кандыдат пстарычных навук, асютэнт (БДТУ)

ЗАХАВАННЕ ДВАРАНСК1Х ТЫТУЛАУ ШЛЯХТАЙ РЭЧЫ ПАСПАЛ1ТАЙ У КАНТЭКСЦЕ УРАДАВЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАУ У ПРУСИ I АУСТРЫ1 У XIX СТ.

У публшацьп разглядаюцца праблемы атрымання i захавання шляхтай Рэчы Паспалтгай тытулау у Аустрьп i npycii пасля геапалпычных змен ва Усходняй Еуропе у канцы XVIII - пачатку XIX ст. Змены у колькасщ носьбтау дварансюх тытулау для беларуска-польска-украшскага дваранства бьш звязаныя з дзяржауншш мерапрыемстваш па уладкаванш новых тэрыторый былой Рэчы Паспалггай. Галоунай мэтай палтгычных, адмшктрацыйных i гаспадарчых змен была герматзацыя, у якой тольш тытулаванаму дваранству колшняй Рэчы Паспалггай адводзшася больш-менш значная роля.

The article deals with the problem of the indigenation and keeping lord titles by the nobility in Austria and Prussia in late XVIII-XIX ct. For belarusian, ukranian and polish titled lord, hovever, quantity changing have been connected with the state measures on arrangement of new territories of former Rech Pospolitaja. Main aim of political, administrative measures was territory germanization at which only to the titled nobility of divided Rech Pospolitaja the considerable role was left.

Уводзшы. Праблема уладкавання тэрыто-рый былой Рэчы Паспал1тай у канцы XVIII -пачатку XIX ст. была важным наюрункам дзяржаунай пал1тыю не толью у Расшскай ¿мперьи, у склад якой адышл1 усе беларусюя, а таксама большая частка украшсюх i пры-балтыйсюх зямель. Вялшая увага гэтай праблеме надавалася i у Аустрьп i Прусп. Адным з аспектау праблемы для новых улад стала неабходнасць прыняцця адпаведных мер да мясцовага дваранства, якое неабходна было уключаць у розныя сферы дзяржаунага жыцця, але таюм чынам, каб тэты працэс не парушау самой сутнасщ еурапейсюх абсалютных манархш. Менав1та па гэтай прычыне, на наш погляд, актуальным з'яуляецца пытанне пра тое, наколью легка уладкавалася вышэйшая частка шляхты Рэчы Паспаштай у новых абставшах. Пстарыяграф1я праблемы уключае польсюя пстарычныя i генеалапчныя працы XIX ст. [1; 2; 3; 4], расшсюя дарэвалюцыйныя даследаванш [5; 6].

Асноуная частка. Найперш неабходна адзна-чыць, што у новых «польсюх» губернях было шмат асабл1васцей, галоуным чынам у сферы атрымання шляхтай тытулау. На беларусюх землях у рэшце рэшт замацавашся толью тры два-рансюя тытулы: князь, граф, барон. 3 пачатку ic-навання Вялшага княства Л1тоускага адзшым тытулам, па сцверджанш польсюх аутарау, быу тытул князя. Такога ж меркавання прытрымль вауся, напрыклад, i Фадзей Булгарын: «Только одни князья Рюрикова и Гедеминова рода сохраняли княжеское звание, и таких родов было весьма немного» [7, с. 165]. Але А. П. Грыцкев> чам спецыяльна была звернута увага на тое, што у лацшсюм тэксце знакам1тага Гарадзель-скага прывшея 1413 г. у дачыненш да Вялшага княства Л1тоускага згадваюцца barones (бароны) у якасщ рауназначнага беларускаму

«паны», г. зн. «старэйшыя», знатныя баяры. Гэта был1, л1чыць даследчык, нашчадю л1тоус-kíx i заходнерусюх баяр, яюя атрымал1 буйныя зямельныя уладанш ад самога вялшага князя. Як i прыбалтыйсюя бароны-фрайгеры у Л1вон-ckím ордэне, гэтыя ix суседз1 i калеп у ВялЫм княстве Л1тоусюм таксама валодал1 CBaiMi маёнткам1 «с полным правом и панством» [8, с. 65-67]. Практычная тоеснасць беларуска-niToycKix паноу i нямецюх фрайгерау увасабля-лася у выкарыстанш у дачыненш як да тых, так i друпх аднолькавага лацшскамоунага тытула «barones». Атрыманне шляхецюм1 сем'ям1 тытула князя было звязана, перш за усё, з наданнем яго ¿мператарам Свяшчэннай Рым-скай ¿мперьп.

Тытулы графау i баронау атрымл1валюя у асноуным за мяжой. Ш. КанарскА паведамляе, што да 1772 г. толью сем шляхецюх родау Рэчы Паспаттай был1 надзелены тытулам графау або баронау [4, с. 14]. 3 шшага боку, Ф. Булгарын упэунены, што графскага тытула у Рэчы Паспа-л1тай HÍKoni не юнавала [7, с. 165]. А у Ауст-рыйскай ¿мперьп дваранства увогуле дзялшася на тытулаванае i звычайнае рыцарства (die Ritterschaft). Далучыцца да першай групы ула-дальшкам тытулау з былой Рэчы Паспаттай было прасцей, чым яе шэраговым шляхцщам трашць увайсщ у тое аустрыйскае «рыцарства». Напрыклад, у 1782 г. аустрыйсюя улады выра-шыл1, што асобы, яюя ¿мкнулюя легатзаваць сваё шляхецтва, павшны 6bini, акрамя дакумен-тальных доказау высакароднага паходжання, прадаставщь таксама яшчэ каляровую выяву герба i ягонае геральдычнае anicaHHe. У Прусп працэс праверю тытулау i шляхецюх правоу па-чауся з 1777 г. Патрабаванш па пацверджанш тытулау был1 практычна аднолькавым1 з ауст-pbiñcKÍMÍ, але у Прусп неабходна было абавяз-кова валодаць нейюм маёнткам.

История

19

У Расшскай ¿мперьп напачатку пацвердзщь шляхецтва i тытулы было адносна прасцей, чым у адзначаных дзяржавах. В. В. Швед спра-вядл1ва адзначау, што «паттыка ycix цароу ад Кацярыны II да Аляксандра I была прадваран-скай, падобна палпыцы ¿мператарау Аустрьп щ каралёу Прусп» [9, с. 103].

Як сцвярджаюць польсюя псторыю, пасля 1790 г. аустрыйскае заканадауства было сюра-вана супраць шляхты i штэл1генцьп [10, с. 296]. Был1 праведзены рэформы, яюм1 уводзшася новая бюракратычная сютэма, унесены змены у землекарыстанне. Яшчэ у 1781 г. быу прыняты так званы талерантны патэнт, яю урауноувау у правах усе хрысщянсюя канфесп пры аднача-совым захаванш дам1нуючых пазщый катат-цызму. Як i у Прусй, аустрыйсюя улады падпа-радкават на захопленых землях царкву дзяржа-ве. Каб прыцягнуць на свой бок шляхту Гатч-чыны i Заходняй Валыш, практычна yciM родам, сярод продкау яюх был1 «старасты», надавал! графсю тытул. Тым самым быу створаны вялш пласт «аустра-польсюх графау», як ix назвау Е. П. Карнов1ч [5, с. 225]. Справа у тым, што нямецкае слова «Graf» было экв1валентным польскаму «starosta» i азначала пасаду «урад-шка» - юраушка пэунай вобласщ у склацзе Рэчы Паспаштай. Землям, яюм валодау урадшк (намесшк манарха), надавалася назва «hrabst-wa». Падкрэсл1м, тэта быу не тытул, як у той жа Аустрьп, а толью пасада па прадстаунщтве юрысдыкцьи караля i вялшага князя. Аднак пасля падзелау Рэчы Паспаттай аустрыйсюя улады, лшвщаваушы юрысдыкцыю «стараст», пакшул1 за гэтым1 асобам1 графсю тытул як абазначэнне годнасщ шляхецкага дому [6, с. 165]. Частка гэтаюх графау на працягу XIX ст. пацвердзша свае тытулы i у Расшскай ¿мперьп. Акрамя таго, хадайшчаць аб графсюм тытуле магл1 былыя ваяводы i кашталяны, а аб баронсюм - павятовыя чыноунш. Княсю ж тытул быу пацверджаны yciM яго носьб1там без выключэння [3, с. 512]. Тытулаваная шляхта, а таксама вышэйшае духавенства склал1 сас-лоуе магнатау. Шляхта, якая не мела тытулау, ператварылася у рыцарсю стан. Уся яна вызва-лялася ад ваеннай службы i захавала асобныя суды па цывшьных i крымшальных справах. Да 1811 г. уладальнш стараствау захоуват ix у сваёй маёмасщ за спецыяльны падатак (дым> дыю), яю складау палову прыбытку. Астатшя землеуладальнш абкладалюя 12%-ным падат-кам з прыбытку.

Аустрыйсюя улады захават бачнасць сас-лоунага прадстаунщтва для шляхты. Марыя-Тэ-рэз1я абвясцша аб стварэнш у 1775 г. для кара-леуства Галщьп i Ладамерьи пастулатнага сойма. У яго склад уваходзш асаб1ста усе магнаты

1 тыя прадстаунЫ рыцарскага стану, яюя плащ-л1 не менш за 300 злотых падаткау у год, а таксама два дэпутаты ад горада Львова. Тэты сойм павшен быу зб1рацца штогадова 1 прымаць волю манарха. У юрысдыкцьи схода было толью вырашэнне шляхоу рэатзацьп ¿мператарсюх за-конау. Права заканадаучай шщыятывы пасту-латны сойм не меу, за выключэннем магчымас-щ «пакорных прадстауленняу» - г. зн. просьб да манарха. Аднак на практыцы земл1 былой Рэчы Паспаттай, далучаныя да Аустрыйскай ¿мперьп, юравалюя выключна бюракратыяй. Прычым аустрыйсю урад пайшоу па прусюм шляху гермашзацьи краю, прызначаючы нямец-юх чыноушкау 1 заахвочваючы да перасялення нямецюх пратэстантау. Талерантны патэнт 1781 г. якраз быу наюраваны на рэал1зацыю гэтых памкненняу. Калашстам раздавайся былыя дзяржауныя 1 езущюя маёнтю, на некалью гадоу яны вызвалялюя ад падаткау I ваеннага абавязку. Сютэма адукацьп таксама падпарад-коувалася дзяржаунай паттыцы. Заснаваны у 1784 г. Львоусю ушверсгот юравауся адм1-шстрацыйным1 уладам1 1 галоунай мэтай меу падрыхтоуку чыноушкау. В. Грабеньсю у «Пс-торьп польскага народа» шсау, што аустрыйс-кая с1стэма была значна горшая, чым пруская [3, с. 514]. Бюракратыя ¿мкнулася сутыкнуць саслоу1, бунтавала сялян супраць шляхты. На землеуладальшкау накладал1ся вял1к1я грашо-выя штрафы. Урад зб1рау са шляхецюх маёнт-кау падатк1, як1я у паутара разы перавышал1 прыбытак.

Прус1я у вын1ку падзелау Рэчы Паспаттай атрымала тэрыторыю з насельн1цтвам каля

2 300 000 чалавек. Улады усклат на землеулас-н1кау адказнасць за дзеянн1 сва1х прыгонных, а таксама абавязал1 першых вярнуцца з-за мяж^1 у свае маёнтк1. Выключэнне было зроб-лена тольк1 для тых, хто валодау зямлёй таксама на тэрыторьп Рас1йскай ц1 Аустрыйскай ¿мперьп. У цэлым, першыя ж гады пана-вання дынастьп Гогенцолернау на польск1х землях паказат, што выезд землеуласн1кау за мяжу Прус11 стау вельм1 абмежаваны. 3 шша-га боку, устанаул1вауся тэрмш працягласцю шэсць тыдняу, у межах якога кожны беззя-мельны шляхщч пав1нен быу з'яв1цца да улад I паведам1ць, ц1 жадае ён застацца у кра1 або выехаць за мяжу. Для гэтай катэгорьп шляхты пруск1я улады не чынш н1як1х перашкод, а наадварот, заахвочвал1 яе эм1грацыю, па-кольк1 л1чыл1 яе сх1льным да рэвалюцы1 элементам. Вяртанне у пруск1я уладанш для беззя-мельнай шляхты было амаль немагчымым. У цэлым, улады стварыл1 атмасферу усеагуль-най падазронасщ I страху, пакольк1 заахвочвал1 даносы на удзельн1кау польскага нацыянальнага

руху, у тым тку сялян на ceaix паноу. Увя-дзенне у 1797 г. на польсюя правшцьн сютэ-мы прускага заканадауства канчаткова абме-жавала удзел шляхты у юраванш i грамадсюм жыцщ. Доступ шляхты да дзяржауных пасад прадугледжвауся толью у якасщ дарадцау у судах па пытаннях, звязаных са старым за-канадауствам.

У Прусй шляхта захавала права землеула-дання, але з некаторым1 абмежаванням1. Так, беззямельная шляхта магла набываць зямлю то-лью пасля каралеускага дазволу. ЗемлеуласнЫ захават уладу над сялянам1, але непасрэдна яе не ажыццяуляль Для суда над сялянам1 шляхта вымушана была утрымл1ваць юстыцыарыя, а для палщэйскай улады - солтыса. Першы i друп был1, па-сутнасщ, урадавым1 органам!, CTBopaHbiMi для машпуляцый адносшам1 пам1ж шляхтай i сялянамь Увогуле, аргашзуючы гра-мадсюя адносшы на захопленых землях, прус-юя улады мел1 дакладныя мэты. Урад выдатна маншулявау шляхтай, не падымаючы пытання аб сялянскай рэформе. Усё заканадауства у га-лше землеуладання было наюравана на абу-джэнне у шляхты лаяльнасщ да новых улад.

На гэтыя земл1 было наюравана 9 тысяч чыноушкау-немцау, а прускае дваранства надзялялася маёнткам1, адабраным1 у духавен-ства. Толью этшчныя немцы магл1 атрымаць у арэнду былыя староствы. У цэлым, да 1798 г. у правшцьн Пауднёвая Пруая немцам было раз-дадзена 240 маёнткау агульным коштам двац-цаць мшьёнау талерау [8, с. 508]. Быу прыняты план абеззямельвання мясцовай шляхты. Яго рэа-л1зацы1 дапамагала i легкадумнасць шляхты, у першую чаргу - жыццё не па сродках. Урад спецыяльна правакавау шляхту павял1чваць за-пазычанасць маёнткау. Для забеспячэння крэ-дытау уводз1лася ¿патэка. Але землеуладальш-kí часта трац1л1 крэдыты не на развщцё i ма-дэршзацыю гаспадарк1, а на асаб1стыя патрэ-бы. У вын1ку ix маёнтю прадавал1ся на таргах, прычым звычайна нямецк1м арандатарам былых староствау [3, с. 511]. Шляхецкую мо-ладзь заахвочвал1 да навучання у нямецк1х па духу ун1верс1тэтах. Саму ж сютэму аду-кацы1 ператварыл1 на узор астатняй прускай. Але названыя вышэй абмежаванн1, с1стэма прымусау, дыскрым1нацыя i г. д. не распау-сюджвал1ся на прадстаун1коу арыстакратьп, асабл1ва тытулаванай. Наадварот, пруск1я улады, як аустрыйсюя ц1 рас1йск1я, таксама ¿мкнул1ся прыцягнуць на свой бок гэтую тытулаваную шляхту.

Заключэнне. Таюм чынам, натурал1зацыя дваранства Рэчы Паспал1тай у кра1нах, што удзельн1чал1 у яе падзелах, праходз1ла па дас-таткова падобных сцэнарыях. К1раун1цтва

Аустрьи i Прусй, як i Расшскай ¿мперы1, вымушана было ул1чваць юнаванне вял1кай сацыяльнай групы, якая яшчэ нядауна выкон-вала важнейшую пал1тычную i сацыяльную ролю у грамадсюм i дзяржауным жыцц1. Важна, што манарх1 еурапейск1х ¿мперый пры дапамозе ceaix урадау ¿мкнул1ся задавол1ць у першую чаргу сацыяльныя патрэбы дваранства былой Рэчы Паспал1тай. Паттычная роля, на якую яно прэтэндавала i у Аустры1, i у Прусй, залежала найперш ад асабютых стасункау з ím-ператарск1м1 палацами У сваю чаргу, менав1та адтуль сыходз1л1 меры па разбауленн1 мясцо-вага дваранства прадстаушкам1 тытульнай, «нямецкай» нацы1, што азначае нежаданне урадау гэтых дзяржау перадаваць дваранству падзеленай Рэчы Паспал1тай значныя пал1тыч-ныя функцы1.

Л1таратура

1. Dunin-Borkowski, J. Almanach blekitny. Genealogie zyjacych rodow polskich / J. Dunin-Borkowski. - Lwow: Seyfarth i Czajkowski, 1908. - 767 s.

2. Dunin-Borkowski, J. Genealogie utytulo-wanych rodow polskich / J. Dunin-Borkowski. -Lwow: E. Wende, 1895. - 602 s.

3. Грабеньский, В. История польского народа / В. Грабеньский. - Минск: МФЦП, 2006. - 800 с.

4. Konarski, S. O heraldyce i heraldycznym snobizmie / S. Konarski. - Warszawa: Adiutor, 1992. - 315 s.

5. Карнович, E. П. Родовые прозвания и титулы в России и слияние иноземцев с русскими / Е. П. Карнович. - СПб.: Тип. А. Дарре, 1886. - 236 с.

6. Васильевич, С. А. Титулованные роды Российской империи / С. А. Васильевич. -СПб.: Тип. Н. Меркушева, 1910. - 498 с.

7. Булгарын, Ф. Выбранае / Ф. Булгарын. -Míhck: Беларусю кшгазбор, 2003. - 592 с.

8. Грицкевич, А. П. Формирование феодального сословия в Великом княжестве Литовском и его правовые основы (XV-XVI вв.) / А. П. Грицкевич // Первый литовский статут 1529 года: материалы республ. науч. конф., посвященной 450-летию Первого Статута. - Вильнюс: Изд-во Вильнюс. ун-та, 1982. - С. 65-73.

9. Швед, В. В. Пам1ж Польшчай i Рас1яй: Грамадска-паттычнае жыццё на землях Бела-pyci (1772-1863) / В. В. Швед. - Гродна: ГрДУ, 2001. - 415 с.

10. Тымковский, М. История Польши / М. Тымковский, Я. Кеневич, Е. Хольцер; пер. с пол. - М.: Весь мир, 2004. - 544 с.

Паступша 10.03.2011

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.