Научная статья на тему '«“ЗВЯЗДА” НА МЕЛІЯРАЦЫІ ПАЛЕССЯ»: ПЕРШАЕ РЭСПУБЛІКАНСКАЕ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЭКАЛАГІЧНАЕ ВЫДАННЕ БЕЛАРУСІ'

«“ЗВЯЗДА” НА МЕЛІЯРАЦЫІ ПАЛЕССЯ»: ПЕРШАЕ РЭСПУБЛІКАНСКАЕ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЭКАЛАГІЧНАЕ ВЫДАННЕ БЕЛАРУСІ Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
0
0
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
журналістыка / сродкі масавай інфармацыі / экалагічная тэматыка / меліярацыя / «“Звязда” на меліярацыі Палесся» / journalism / mass media / environmental theme / land development / “Zviazda” na meliyaratsyi Palessia

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Канюта Вераніка Іванаўна

У артыкуле абгрунтоўваецца роля сродкаў масавай інфармацыі ў захаванні экалагічнай бяспекі, вырашэнні праблем прыродакарыстання і выхаванні ў насельніцтва беражлівага стаўлення да прыроды. Упершыню прадметам навуковага аналізу стала гісторыя стварэння і дзейнасці рэспубліканскага грамадска-палітычнага экалагічнага выдання Беларусі «“Звязда” на меліярацыі Палесся», якое ў 1972–1990 гг. выходзіла на базе найстарэйшай штодзённай рэспубліканскай газеты «Звязда». Газета своечасова паведамляла аб падзеях, якія датычыліся меліярацыі і комплекснага асваення зямель Палесся, знаёміла грамадскасць з новаўвядзеннямі, фарміравала станоўчы вобраз меліярацыі як жыццёва неабходнага працэсу ў сучасным грамадстве. Вызначаюцца асаблівасці рэдакцыйнай працы, удакладняецца тэматыка і праблематыка, спецыфіка рубрыкацыі, жанравая палітра публікацый. Праведзены аналіз дае падставу называць газету «“Звязда” на меліярацыі Палесся» першым рэспубліканскім грамадска-палітычным экалагічным выданнем Беларусі. Рэгулярны зварот медыясупольнасці да тэмы беражлівых адносін да прыроды павышае ўзровень экалагічнай культуры насельніцтва. Гэтыя пытанні яшчэ больш актуалізуюцца ў сувязі з павелічэннем крызісных з’яў у экалагічнай сферы, паглыбленнем радыкальных уздзеянняў чалавека на прыроду, павышэннем рызыкі прыродных катаклізмаў і тэхнагенных катастроф. Традыцыі «“Звязды” на меліярацыі Палесся» ў сваёй рэдакцыйнай дзейнасці працягваюць многія сродкі масавай інфармацыі экалагічнай скіраванасці, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

“ZVIAZDA” NA MELIYARATSYI PALESSIA: THE FIRST NATIONAL SOCIAL AND POLITICAL ENVIRONMENTAL JOURNAL OF BELARUS

The article substantiates the role of mass media in maintaining environmental security, solving natural resource management problems and cultivating environmental friendliness in people. The history of creation and activity of the national social and political environmental journal of Belarus “Zviazda” na meliyaratsyi Palessia, which was published on the basis of “Zviazda”, the oldest national daily newspaper, in 1972– 1990, has become a subject of scientific analysis for the first time. The newspaper timely reported on events related to this sphere, introduced the public to innovations, formed a positive image of land reclamation as a vital process in modern society. The features of editorial work are determined, range of issues and themes, particular characteristics of editorial classification, the spectrum of publications genres are defined. The conducted analysis gives a reason to call the newspaper “Zviazda” na meliyaratsyi Palessia the first republican socio-political environmental publication of Belarus. Addressing the issue of environmental friendliness by the media community on a regular basis raises the level of environmental literacy among people. These issues are becoming more and more relevant owing to the increase of crisis phenomena in the environmental sphere, deepening of dramatic anthropogenic impact on nature, increasing risk of natural and manmade disasters. The traditions of “Zviazda” na meliyaratsyi Palessia in their editorial activity are continued by many ecologically oriented mass media published in the Republic of Belarus.

Текст научной работы на тему ««“ЗВЯЗДА” НА МЕЛІЯРАЦЫІ ПАЛЕССЯ»: ПЕРШАЕ РЭСПУБЛІКАНСКАЕ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЭКАЛАГІЧНАЕ ВЫДАННЕ БЕЛАРУСІ»

ИЗДАТЕЛЬСКОЕ ДЕЛО. ФИЛОЛОГИЯ PUBLISHING. PHILOLOGY

УДК 070.1:631.6.02(476X091)

В. I. Канюта

Рэдакцыйна-выдавецкая установа «Выдавецю дом «Звязда»

«"ЗВЯЗДА" НА МЕЛ1ЯРАЦЫ1 ПАЛЕССЯ»: ПЕРШАЕ РЭСПУБЛ1КАНСКАЕ ГРАМАДСКА-ПАЛ1ТЫЧНАЕ ЭКАЛАГ1ЧНАЕ ВЫДАННЕ БЕЛАРУС1

У артыкуле абгрунтоуваецца роля сродкау масавай тфармацып у захаванш экалапчнай бяс-пек1, вырашэнш праблем прыродакарыстання i выхаванш у насельнщтва беражл1вага стаулення да прыроды. Упершыню прадметам навуковага аналiзу стала псторыя стварэння i дзейнасщ рэс-публiканскага грамадска-палпычнага экалапчнага выдання Беларусi «"Звязда" на мелiярацыi Палесся», якое у 1972-1990 гг. выходзша на базе найстарэйшай штодзённай рэспублiканскай газеты «Звязда». Газета своечасова паведамляла аб падзеях, яшя датычышся мелiярацыi i комплекс-нага асваення зямель Палесся, знаёмша грамадскасць з новаувядзенням^ фармiравала станоучы вобраз мелiярацыi як жыццёва неабходнага працэсу у сучасным грамадстве. Вызначаюцца асаблiвасцi рэдакцыйнай працы, удакладняецца тэматыка i праблематыка, спецыфiка рубрыкацыi, жанравая палггра публiкацый. Праведзены аналiз дае падставу называць газету «"Звязда" на мелiярацыi Палесся» першым рэспублiканскiм грамадска-палггычным экалапчным выданнем Беларусi. Рэгулярны зварот медыясупольнасщ да тэмы беражлiвых адносiн да прыроды павышае узровень экалагiчнай культуры насельнщтва. Гэтыя пытаннi яшчэ больш актуалiзуюцца у сувязi з павелiчэннем крызiсных з'яу у экалагiчнай сферы, паглыбленнем радыкальных уздзеянняу ча-лавека на прыроду, павышэннем рызыш прыродных катаклiзмау i тэхнагенных катастроф. Трады-цыi «"Звязды" на мелiярацыi Палесся» у сваёй рэдакцыйнай дзейнасцi працягваюць мнопя сродкi масавай iнфармацыi экалапчнай скiраванасцi, якiя выдаюцца у Рэспублщы Беларусь.

Ключавыя словы: журналiстыка, сродш масавай iнфармацыi, экалагiчная тэматыка, мелiяра-цыя, «"Звязда" на мелiярацыi Палесся».

Для цытавання: Канюта В. I. «"Звязда" на мел1ярацьп Палесся»: першае рэспублшанскае грамадска-палггычнае экалагiчнае выданне Беларусi // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 1 (279). С. 81-88.

DOI: 10.52065/2520-6729-2024-279-11.

V. I. Kanyuta

The Editorial and Publishing Institution "Publishing House "Zviazda"

"ZVIAZDA"NA MELIYARATSYIPALESSIA: THE FIRST NATIONAL SOCIAL AND POLITICAL ENVIRONMENTAL JOURNAL OF BELARUS

The article substantiates the role of mass media in maintaining environmental security, solving natural resource management problems and cultivating environmental friendliness in people. The history of creation and activity of the national social and political environmental journal of Belarus "Zviazda" na meliyaratsyi Palessia, which was published on the basis of "Zviazda", the oldest national daily newspaper, in 19721990, has become a subject of scientific analysis for the first time. The newspaper timely reported on events related to this sphere, introduced the public to innovations, formed a positive image of land reclamation as a vital process in modern society. The features of editorial work are determined, range of issues and themes, particular characteristics of editorial classification, the spectrum of publications genres are defined. The conducted analysis gives a reason to call the newspaper "Zviazda " na meliyaratsyi Palessia the first republican socio-political environmental publication of Belarus. Addressing the issue of environmental friendliness by the media community on a regular basis raises the level of environmental literacy among people. These issues are becoming more and more relevant owing to the increase of crisis phenomena in the environmental sphere, deepening of dramatic anthropogenic impact on nature, increasing risk of natural and man-made disasters. The traditions of "Zviazda" na meliyaratsyi Palessia in their editorial activity are continued by many ecologically oriented mass media published in the Republic of Belarus.

Keywords: journalism, mass media, environmental theme, land development, "Zviazda" na meli-yaratsyi Palessia.

For citation: Kanyuta V. I. "Zviazda" na meliyaratsyi Palessia: the first national social and political environmental journal of Belarus. Proceedings ofBSTU, issue 4, Print- and Mediatechnologies, 2024, no. 1 (279), pp. 81-88 (In Belarusian).

DOI: 10.52065/2520-6729-2024-279-11.

Уводзшы. Ахова навакольнага асяроддзя i экалапчная бяспека - сярод прыярытэтных кь рункау дзяржаунай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь. Ключавыя мэты у галiне аховы навакольнага асяроддзя, асноуныя напрамкi дзейнасщ, меха-нiзмы ix рэалiзацыi i чакаемыя вынiкi вызначаны Стратэгiяй у галше аховы навакольнага асяроддзя Рэспублш Беларусь на перыяд да 2035 г., якая зацверджана 24 снежня 2021 г. загадам Mi-нiстэрства прыродных рэсурсау i аховы навакольнага асяроддзя [1]. Згодна з Пастановай Савета Мшютрау ад 19 лютага 2021 г. № 99, дзей-нiчае Дзяржауная праграма «Ахова навакольнага асяроддзя i устойл!вае выкарыстанне прыродных рэсурсау» на 2021-2025 гг. [2]. Пытанш забеспячэння экалапчнай i бiялагiчнай бяспек знайшлi адлюстраванне у праекце абноуленай Канцэпцыi нацыянальнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь, адобранай Саветам бяспекi 6 сакавша 2023 г. [3]. Сярод нацыянальных штарэсау у экалапчнай сферы - захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя для жыццядзейнасщ насель-нiцтва; пераадоленне негатыуных наступствау радыёактыунага забруджвання тэрыторыi краь ны i iншыx надзвычайных сiтуацый, рэабшта-цыя экалагiчна парушаных тэрыторый; экалапч-на арыентаванае сацыяльна-эканамiчнае развiццё дзяржавы; рацыянальнае (устойлiвае) выкарыс-танне прыродна-рэсурснага патэнцыялу, а так-сама захаванне бiялагiчнай i ландшафтнай раз-настайнасцi, экалапчнай раунавап прыродных сiстэм; адаптацыя да змянення ктмату. Нягле-дзячы на мнопя праблемы экалагiчнага гучання, адной з актуальных застаецца тэма мелiярацыi. Аб гэтым у тым лшу сведчыць i праведзеная 19 снежня 2023 г. юраушком дзяржавы нарада па пытаннях ажыццяулення мелiярацыi у Рэс-публiцы Беларусь.

Асноуная частка. На пленарным пасяджэн-нi Сусветнага самггу па барацьбе са змяненнем кшмату, якое праxодзiла 1 снежня 2023 г. у Дуба! (Аб'яднаныя Арабсюя Эмiраты), Прэзщэнт Бе-ларусi Аляксандр Лукашэнка назвау адной з першапрычын змянення клiмату ваенныя канф-лшты: «Войны з'яуляюцца галоунай крынщай бру-ду на нашым кантыненце. Гэта прага нажывы, якая ператварае прыродныя рэсурсы у асабiсты каттал i абкрадае будучыя пакаленнi. Гэта спро-бы устаранiць са свайго шляху крашы, яюя пе-рашкаджаюць падпарадкаваць увесь свет, i раз-бурыць, выцягнуушы з зямл! усе сок!» [4].

У адпаведнасщ з Парыжсюм пагадненнем, Рэспублiка Беларусь у поунай меры выконвае узятыя на сябе абавязацельствы i нават перавы-конвае ¡х. «Мы аказваем бясцэнныя экасютэм-ныя паслугi нашаму кантыненту, захоуваючы ушкальную крынщу кiслароду - прыродныя ба-лоты, лясы, лёгкiя Еуропы, - удакладшу бела-руск лiдар. - Развiваем зялёную i атамную энер-гетыку, м!тм!зуючы рызыю змянення кшмату» [4]. Беларусь заклiкала уах узяць цяжар адказнасцi за усе стагоддзi бяздумнага стаулення да прыроды.

Канец ХХ - пачатак ХХ1 ст. характарызу-ецца кардынальнымi трансфармацыямi, у тым лшу у экалагiчнай сферы. Самая буйная у м!ну-лым стагоддзi тэхнагенная катастрофа - аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцьи (ЧАЭС) -адбылася 26 красавiка 1986 г. у Юеускай воблас-щ (Украiнская ССР), у 16 кшаметрах ад гранiцы з Беларуссю. Яе наступствы у большай ступенi закранулi нашу краiну, што пауплывала на фар-мiраванне школы айчыннай экалапчнай журна-лютыю. Аб гэтым сведчыць шырок спектр спе-цыялiзаваныx перыядычных выданняу. Па стане на снежань 2023 г. шфармаванне насельнiцтва аб пытаннях навакольнага асяроддзя ажыццяу-ляюць грамадска-палiтычны, навукова-папуляр-ны, iлюстраваны экалапчны часопiс «Родная прырода» (выданне выдавецкага дома «Звязда»), экалагiчны дадатак да рэспублшанскай газеты «Звязда» «Караш i кроны», спецыялiзаваны геа-лагiчны часошс «Лiтасфера» (выдавец - 1нсты-тут геаxiмii i геафiзiкi Нацыянальнай акадэми навук Беларусi i Беларускае геалапчнае тава-рыства), навуковы часопiс «Природные ресурсы» (выданне выдавецкага дома «Беларуская навука»). Акрамя таго, экалапчным праблемам прысвечаны некаторыя вузкаспецыялiзаваныя навукова-тэхшчныя i навукова-аналiтычныя вы-даннi. Сярод ¡х - часопiс «Земляробства i ахова раслiн», як! выпускаецца рэспублшансюм наву-ковым даччыным унiтарным прадпрыемствам «1нстытут абароны раслiн», часопiс Гомельскага дзяржаунага медыцынскага унiверсiтэта «Проблемы здоровья и экологии», як! спецыялiзуецца на пытаннях медыцынскага i б!ялапчнага проф> лю. Аналапчныя часошсы на экалапчную тэма-тыку выдае i шэраг шшых вышэйшых навучаль-ных устаноу крашы: «Журнал Белорусского государственного университета. Экология», «Весшк Брэсцкага ушверсгота. Серыя 5. Х!м!я, б!ялопя, навук! аб зямлЬ> i шш. У Нацыянальнай акадэмп

тавук cтвapaeццa 4aconic «Bec^ HAH Бeлapyci. Cepыя бiялaгiчныx нaвyк», y якiм cяpoд iншaгa дacлeдyeццa i экaлaгiчнaя пpaблeмaтыкa. Aco6rn cяpoд экaлaгiчныx выдaнняy вылyчaeццa шш> кaя гaзeтa «Живея вoдa». Ha яe cтapoнкax pac-кaзвaeццa a6 paбoцe мeлiяpaтыyныx i pыбaвoд-чых пpaдпpыeмcтвay кpaiны, cпeцыялicтax, якiя Улacным клoпaтaм дбaюць a6 ypaдлiвыx nare^ кax i выcoкix ypaджaяx, пepaдaвыx pac^a^y-кax нaвyкoУцaУ, ix yкapaнeннi y вытвopчacць.

Пытaннi axoвы нaвaкoльнaгa acяpoддзя pэгy-ляpнa yздымaюццa m cтapoнкax гpaмaдcкa-пaлi-тычных выдaнняy. Bapтa aдзнaчыць, штo пуб-лiкaцыi та экaлaгiчнyю тэму змяшчaюццa нe толью y pэcпyблiкaнcкiм дpyкy. Дaдзeнaя npa6-лeмaтыкa xвaлюe i чытaчoУ pэгiянaльнaй пpэcы, дзe мaтэpыялы экaлaгiчнaй cкipaвaнacцi пaдaюццa y cпeцыяльныx pyбpыкax.

Cвoeacaблiвы штypшoк дa мaштaбнaгa paз-вщця экaлaгiчнaй жypнaлicтыкi y Бeлapyci быу звязaны з гaзeтaй «'Звя^^" m мeлiяpaцыi Пaлeccя», якaя з'яyлялacя opгaнaм ЦК КПБ, BяpxoУнaгa Caвeтa i Caвeтa Мiнicтpay Бeлapycкaй CCP. №p-шы нyмap гaзeты выйшay 1 кpacaвiкa 1972 г. Гэтa yнiкaльны пpыклaд y гicтopыi бeлapycкaй жypнaлicтыкi, кaлi нa бaзe гaлoyнaй гpaмaдcкa-пaлiтычнaй гaзeты Бeлapyci «Звяздa» пaчaлo выxoдзiць pэcпyблiкaнcкae гpaмaдcкa-пaлiтыч-нae экaлaгiчнae выдaннe. Гaзeтa выдaвaлacя нa npa^^ 18 гaдoУ, cmmwa выxaд y cнeжнi 1990 г. Зa гэты чac выйшлa 2910 нyмapoy.

^й фaкт, штo дaгэтyль выдaннe ж cтaлa npa4-мeтaм нaвyкoвыx вышутау, пepш зa ycë aбyмoy-лeны aвapыяй нa ЧAЭC, npa якую iшлa paзмoвa вышэй: фoкyc yвaгi дacлeдчыкay cpoдкay мaca-вaй iнфapмaцыi, нaвyкoУцay-экoлaгaУ быу зacя-poджны та вывyчэннi нacтyпcтвay чapнoбыльc-кaй кaтacтpoфы. Тэмa мeлiяpaцыi пa aб'eктыy-ньк пpычынax aдышлa нa дpyгi raa^ Зeмлi, якiя пaвiнны былi стадь мeлiяpaтыyнымi, пepayтвa-pылicя y чapнoбыльcкiя - нa гэтaй тэpытopыi y 1988 г. быу cтвopaны Пaлecкi дзяpжayны pa^rn-цыйнa-экaлaгiчны зaпaвeднiк. Тaкiм чынaм, мы пacпpaбyeм зaпoУнiць гэты гicтopыкa-тэapэтыч-ны пpaгaл: «"Звяздa" та мeлiяpaцыi Пaлeccя» Упepшыню cтaнoвiццa пpaдмeтaм нaвyкoвaгa acэнcaвaння.

Bapтa yзгaдaць, што нa нeкaлькi мecяцay pa-жй зa «"Звязду" нa мeлiяpaцыi Пaлeccя», y cry-дзeнi 1972 г., выйшay чacoпic «Poднaя пpыpo-дa». Cпaчaткy выдaвaycя як бюлeтэнь, зaтым -як iлюcтpaвaны нaвyкoвa-пaпyляpны чacoпic Дзяpжayнaгa кaмiтэтa БCCP пa axoвe пpыpoды, пpэзiдыyмay pэcпyблiкaнcкix caвeтay Бeлapyc-кaгa тaвapыcтвa axoвы пpыpoды, Бeлapycкaгa тaвapыcтвa пaляyнiчыx i pыбaлoвaУ, Haвyкoвaгa caвeтa пa пpaблeмax бiяcфepы Атадэми нaвyк БCCP, Бeлapycкaгa pэcпyблiкaнcкaгa caвeтa пa

тypызмe i экcкypciяx. Ca cтyдзeня 2014 г. зacнa-вaльнiкaм cpoдкy мacaвaй iнфapмaцыi, якi pыx-тye выдaвeцкi дoм «Звяздa», з'яyляeццa Mimc-тэpcтвa пpыpoдныx pэcypcay i axoвы нaвaкoль-нaгa acяpoддзя Pэcпyблiкi Бeлapycь. Paз нa мecяц гpaмaдcкa-пaлiтычны, нaвyкoвa-пaпyляp-ны, iлюcтpaвaны экaлaгiчны чacoпic «Poднaя пpыpoдa» знaëмiць чытaчoУ з iнфapмaцыяй a6 пpыpoдным пaтэнцыялe Бeлapyci, дзяpжayнaй пaлiтыцы y гaлiнe axoвы нaвaкoльнaгa acяpoддзя i paцыянaльнaгa выкapыcтaння пpыpoдныx pэ-cypcay, тэxнaлoгiяx i нaвaцыяx для выpaшэння экaлaгiчныx пpaблeм. Ha cтapoнкax выдaння дpyкyюццa выcoкaякacныя фoтaздымкi жы^ль-нaгa i pa^rnrnra cвeтy як пpaфeciянaлay, тaк i aмaтapay.

Caмa нaзвa «"Звяздa" та мeлiяpaцыi Пaлeccя» cвeдчыць, штo гaзeтa aдлюcтpoУвaлa cпeцыялi-зaвaны тэмaтычны ^утк. У пpыяpытэцe ш-фapмaцыйнaй талтгык1 выдaння знaxoдзiлacя тэмa мeлiяpaцыi зaбaлoчaныx тэpытopый Бeлa-pyci. Дaгэтyль cnpo6a выпycкaць CMI пaдoбнaй пpaблeмaтыкi yжo былa: Мiнcкaя бaлoтнaя cra^ цыя, якaя вялa нaвyкoвyю paбoтy i aжыццяyлялa мeтaдычнae кipayнiцтвa бaлoтнaй cпpaвaй y Бe-лapyci, з 1912 m 1917 гг. выдaвaлa вecнiк «Бoлo-тoвeдeниe» [5]. Aднaк гэтa былo вyзкacпeцыя-лiзaвaнae выдaннe, paзлiчaнae нa нeшыpoкae кoлa чытaчoy.

«"Звяздa" нa мeлiяpaцыi Пaлeccя» yзнiклa нeвыпaдкoвa: y 1960-1980-x гг. мeлiяpaцыя з'яу-лялacя адным з нaйвaжнeйшыx rapy^ay paзвiц-ця ceльcкaй гacпaдapкi y БCCP, y цэлым y Ca-вeцкiм Caюзe. Ha мeлiяpaвaныx зeмляx cтвapa-лicя гapaды i та^л^чы, бyдaвaлicя дapoгi, yвe-дзeныя y ceвaзвapoт пaлi пaчaлi дaвaць дoбpы ypaджaй. У Бeлapyci мeлiяpaцыi нaдaвaлacя aca6-лiвaя yвaгa: дзeйнiчaлi дзяpжayныя пpaгpaмы, плaны пa pэaбiлiтaцыi зaбaлoчaныx зeмляy, та-пpыклaд, Дзяpжayнaя пpaгpaмa 1966 г. «A6 шы-poкiм paзвiццi мeлiяpaцыi для aтpымaння выто-кix ycтoйлiвыx ypaджaey збoжжaвыx i шшык кyльтyp». Мeлiяpaцыя дaгэтyль з'яyляeццa ад-ным з пpыяpытэтныx rapy^ay paзвiцця a^a-пpaмыcлoвaгa ceктapa эташмт кpaiны. Pэкaнcтpyкцыя acyшaльныx, acyшaльнa-yвiль-шт^льныи i acнoУныx збyдaвaнняy мeлiяpaтыy-нык i вoдaгacпaдapчыx cicтэм, a тaкcaмa iншыя мepaпpыeмcтвы пa пaляпшэннi Уpaдлiвacцi зeмляy зaплaнaвaны пaдпpaгpaмaй «Paзвiццë мeлiяpaцыi зeмляy ceльcкaгacпaдapчaгa пpызнa-чэння» Дзяpжayнaй пpaгpaмы «Aгpapны бiзнec» нa 2021-2025 гг. [6]. Пыганш мeлiяpaцыi знaxo-дзяццa нa пacтaянным кaнтpoлi Уpaдa, aдпa-вeдныx вeдaмcтвay.

Acaблiвyю ^aiy тэмe мeлiяpaцыi Удзяляe ^эзь дэнт Pэcпyблiкi Бeлapycь A. Лyкaшэнкa. Пыл^т acyшэння бaлoт i paцыянaльнaгa выкapacтыння

мелiяраваных земляу рэгулярна узшмаюцца юраушком дзяржавы падчас рабочых паездак па краше, спецыяльных нарад. У прыватнасцi, 11 лю-тапада 2022 г. пад юраунщтвам А. Лукашэнкi у Талачынсюм раёне, на базе ААТ «Амкадор-КЭЗ», адбыуся семiнар-нарада па пытаннях аднаулен-ня i выкарыстання мелiяраваных земляу у рэс-публiцы. Найважнейшае пытанне для развiцця сельскай гаспадарю i экалогii абмяркоувалася дэталёва i на перспектыву. Прэзiдэнтам было прынята рашэнне узмацняць мелiярацыю. Як зау-важыу юраушк дзяржавы, «пытанне быць цi не быць мелiярацыi у Беларусi нават не абмяр-коуваецца. Маё найжорсткае патрабаванне зас-таецца ранейшым: кожны кавалак такой зямлi па-вiнен быць выкарыстаны на карысць краiны» [7]. Аб эфектыунасщ дзяржаунай падтрымкi сведчыць тое, что «у папярэднюю пяцiгодку дзяку-ючы праграме "Захаванне i выкарыстанне ме-лiяраваных земляу" Дзяржпраграмы развщця аграрнага бiзнесу змаглi yвесцi у севазварот 175 тысяч гектарау рэканструяваных мелiяра-тыуных сiстэм i зноу мелiяраваных сельскагас-падарчых земляу» [8].

А пачыналася гэтая маштабная справа з газеты «"Звязда" на мелiярацыi Палесся». У першым нумары паведамлялася: «Дарапя сябры! Сёння пошта прынесла вам новае перыядычнае выдан-не «"Звязда" на мелiярацыi Палесся» - спецы-яльны выпуск старэйшай рэспублiканскай газеты. Выпуск разлiчаны на шырокае кола чытачоу i будзе выдавацца працяглы час. Перыядыч-насць выхаду - тры разы на тыдзень. Выданне ставiць сваёй мэтай грунтоуна i усебакова асвят-ляць ход мелiярацыйнага будаyнiцтва на Палесся стварэння новых гаспадарак на асушаных землях, прапагандаваць перадавы вопыт, ярка i усхва-лявана расказваць пра энтузiястаy вялiкай бiтвы за абнауленне i росквiт палескага краю. Спецвыпуск будзе таксама тльна трымаць на прыцэле неда-хопы i хiбы у правядзеннi мелiярацыйных работ, браць пад абстрэл безгаспадарчасць i марнат-рауства, бракаробства i безадказнасць, актыуна змагацца за тое, каб мелiярацыя зямель ажыццяу-лялася на строга навуковай аснове, будаунщтва вялося хутка i надзейна, а гiдрамелiярацыйныя сiстэмы былi даугавечныя i эфектыуныя» [9].

Рэдакцыйная калегiя прапанавала чытачам прымаць удзел у дзейнасщ спецвыпуску - «тсаць пра свае працоуныя поспехi i планы, пра радасщ i няудачы, пра усё добрае, карыснае, а таксама пра тое, што вас засмучае, што перашкаджае плённай рабоце» [9]. Чытачы адгукнулiся на прапанову. Аналiз газетных падшывак сведчыць: прыкладна трэцяя частка публiкацый кожнага спецвыпуску належыць пазаштатным карэспан-дэнтам. Рэгулярна аyгарамi публiкацый высту-палi актыуныя Удзельнiкi мелiярацыi: дырэктары

саугасау, iнжынеры, брыгадзiры, механiзатары i iнш. З жанравага пункту гледжання яны адда-валi перавагу штэрв'ю, артыкулу, карэспандэн-цыi, справаздачы, фотанарысу. Шырокае прад-стаyнiцтва пазаштатных аутарау у многiх рэгiёнах краiны дазваляе зрабiць выснову, што, нягле-дзячы на спецыялiзацыю на вузкай тэме i геа-графiчную прывязку да канкрэтнага рэпёна, «"Звязду" на мелiярацыi Палесся» чыталi ва yсiх абласцях БССР. I усё ж, нягледзячы на вялiкую колькасць пазаштатных аутарау, актуальныя тэ-матычныя паведамленнi БЕЛТА i ТАСС, што рэгулярна друкавалюя у спецвыпуску, асноуны кантэнт «"Звязды" на мелiярацыi Палесся» распра-цоувауся прафесшньсш («штатными») журналiстамi.

Рэдакцыя газеты знаходзшася у Пiнску. У Са-лiгорску i Калiнкавiчах былi аргашзаваны ка-рэспандэнцкiя пункты. «"Звязда" на мелiярацыi Палесся» прытрымлiвалася заяуленай перыя-дычнасцi i выходзiла па ауторках, чацвяргах i суботах. На чатырох палосах фармату А3 тры разы на тыдзень паведамлялася аб найважней-шых падзеях у краiне, якiя датычылюя розных сфер дзейнасцi. Не адыходзша выданне i ад шырокай тэматычнай палiтры, якую анансавала у першым нумары. У дэбютным выпуску аутары абяцалi публiкаваць матэрыялы, якiя раскажуць пра выкарыстанне асушаных i асвоеных зямель, пра барацьбу хлебаробау за высоюя yраджаi на адваяванай у балот палескай цалiне, пра усё новае i цiкавае, што нараджаецца у працоуных буднях. Як i планавалася, друкавалiся у «"Звяз-дзе" на мелiярацыi Палесся» i матэрыялы на тэ-мы маралi, культуры i побыту, шырока паказ-валася жыццё i праца савецкiх людзей.

Найбольшая колькасць публiкацый прысвя-чалася цэнтральнай тэме - мелiярацыi. У пера-давым артыкуле «Ганаровая задача, вялшая ад-казнасць», якi выйшау 1 красавiка 1972 г., паведамлялася: «Асаблiвае значэнне мелiярацыя зямель на Палеса набыла пасля майскага (1966 г.) Пленума ЦК КПСС, на яюм прынята рашэнне "Аб шыроюм развiццi мелiярацыi зямель для атрымання высокiх i yстойлiвых ураджаеу збож-жавых i iншых сельскагаспадарчых культур". Рэз-ка павысiлiся патрабаванш да тэхнiчнага узроу-ню мелiярацыi, яе комплекснасцi» [10]. Мера-прыемствы па асушэннi балот у розных рэпёнах краiны былi адлюстраваны у рубрыцы «На ме-лiярацыйных трасах». Як правiла, у публiкацыях аутары дзялшся вынiкамi зробленага, дасягнен-нямi канкрэтных людзей, якiя мелi прамое да-чыненне да мелiярацыi. «Здауна славiлiся бры-лёyскiя землi багатым ураджаем на яблыкi, -тша Р. Андрэявец у карэспандэнцыi "Слова спра-вай моцнае". - Восенню у магазiнах горада i на шумным базары можна убачыць вялшя, крамя-ныя, налiтыя сонцам яблыю, якiя выраслi на

гэтaй зямл^ Aлe пoбaч з гэтым квiтнeючым ^a-eм caдaвiны, пa дpyгi бoк шaшы, як нi дзiyнa, yжывaлicя бaлoтцы, дзe гycтa poc вытою чapoт. Цi тo pyкi ж дaxoдзiлi дa гэтыx зямeль, щ тo у гacпaдapцы нe xaпaлa пaтpэбнaй тэxнiкi, кaб acyшыць ix, ane дa cëлeтняй вяcны тут paraa тoлькi дзiкaя тpaвa. <...> Былaя зaбaлoчaнaя мяcцiнa нa вaчax мяняe aблiччa. A дaпaмaгaюць ëй cтaць бoльш пpыгaжэйшaй, бoльш ypaдлiвaй мeлiяpaтapы пepacoyнaй мexaнiзaвaнaй кaлoны нyмap 39, якaя знaxoдзiццa у Гoмeлi» [11]. У пуб-лiкaцыi «^н зaдaюць мaлaдыя» пaвeдaмляeццa, штo «кaмcaмoльcкa-мaлaдзëжны yчacтaк Ель^ кaгa бyдayнiчa-мaнтaжнaгa yпpayлeння, яю узш-чaльвae I. Гуня, быу cтвopaны тpы гaды нaзaд. Зa гэты нeвялiкi aдpэзaк чacy у кaлeктывe выpacлi вoпытныя cпeцыялicты мeлiяpaцыйныx тpac, энту-зiяcты cвaëй cпpaвы. Poзныя xapaктapы, poзныя пpaфecii у гэтыx людзeй, aлe ix aб'яднoyвae aднa мэтa - пepayтвapыць aдвeчныя бaлoты вa ypa^i-выя пaлeткi, кaб былыя зeмлi cram [12].

Пpaблeмы мeлiяpaцыi aбмяpкoyвaлicя i зa «кpyглымi cтaлaмi», яюя pэгyляpнa пpaxoдзiлi у pэдaкцыi. У вышку aднaгo з ix выйшлa публ^-цыя «Iндycтpыя мeлiяpaтapay Пaлeccя: здaбыткi i пpaблeмы» [13]. У paзмoвe зa «кpyглым cтaлoм» зaкpaнaлicя paзнacтaйныя пытaннi нaвyкoвa-тэxнiчнaгa пpaгpэcy у мeлiяpaцыйным бyдay-нiцтвe, yкapaнeння у вытвopчacць дacягнeнняy нaвyкi i пepaдaвoгa вoпытy. У aбмepкaвaннi m тэму, як выpaшaeццa зaдaчa пacкapэння твуто-вa-тэxнiчнaгa пpaгpэcy, штo po6^^ для тaгo, кaб дacягнeннi швую i пepaдaвы вoпыт xyткa yкapaнялicя у вытвopчacць, пpынялi yдзeл ^ад-cтayнiкi пpaдпpыeмcтвay, яюя нeпacpэднa Удзeль-нiчaлi у мeлiяpaцыйныx paбoтax: rapay^ra, iнжы-нep, элeктpacлecap, мaшынicт экcкaвaтapa. «Мeлiя-paцыя - гэтa aгyльнaдзяpжayнaя, yceнapoднaя cпpaвa, вaжнeйшaя yмoвa iнтэнciфiкaцыi ceльcкaй гacпaдapкi, - poбiць выгсшву жypнaлicт, якi ^a-вoдзiy "^yrai^ cтoл". - У cклaдaнaй i шмaт-гpaннaй paбoцe пa пepayтвapэннi зaбaлoчaныx i пepayвiльгoтнeныx зямeль вa ypaдлiвыя пaлi i ceнaжaцi ycë бoльшae знaчэннe нaбывae iндycт-pыялiзaцыя бyдayнiцтвa, нaвyкoвa-тэxнiчны ^a-гpэc. XXV з^зд KПCC пacтaвiy пepaд мeлiя-paтapaмi кpaiны нaдзвычaй вaжнyю i aдкaзнyю зaдaчy: "Пacкopыць yкapaнeннe дacягнeнняy нaвyкi i тэxнiкi y мeлiяpaцыю, зaбяcпeчыць дaлeйшyю iндycтpыялiзaцыю вoдaгacпaдapчaгa бyдayнiцтвa i экcплyaтaцыйныx paбoт, пpымянeннe пpaгpэciy-нaй тэxнiкi пaлiвy, ayтaмaтызaцыю i мexaнiзaцыю кipaвaння мeлiяpaцыйнымi cicтэмaмi"» [13].

У pyбpыцы «Шляxaмi Пaлeccя» дpyкaвaлicя мaтэpыялы a6 yмoвax, y якix жывуць мeлiя-paтapы, paзвiццi iнфpacтpyктypы пoбaч з ix жыл-лëм, пaвeдaмлялacя a6 тым, штo c^opam для paзмяшчэння cтyдэнцкix aipa^y i шш. Яшчэ aднa

pyбpыкa, пpыcвeчaнaя мepaпpыeмcтвaм мeлiя-paцыi, - «Пpaвяpaeм выкaнaннe aбaвязaцeль-creay»: cпpaвaздaчy дaвaлi ^aA^'aym^ pэгiëнay, дзe aжыццяyлялacя мeлiяpaцыя (Любaншчынa, Мaзыpшчынa, Caлiгopшчынa, Пiншчынa i шш.).

He зacтaвaлicя пa-зa yвaгaй жypнaлicтay «"Звяз-ды" нa мeлiяpaцыi Пaлeccя» i iншыя пaдзei, яюя aдбывaлicя у кpaiнe, cвeцe. Ta^ pэгyляpнa пaвe-дaмлялacя a6 нaвiнax зaмeжжa (pyбpыкa «Зa py-бяжoм»). З нyмapa у нyмap пyблiкaвaлacя iнфap-мaцыя a6 бyйныx мepaпpыeмcтвax ycecaюзнaгa знaчэння, дpyкaвaлicя выcтyплeннi кipayнiцтвa CCCP, Бeлapycкaй CCP. У мaтэpыялax зaкpaнa-лicя i пытaннi аду^^и, нaвyкi, тэxнiкi, acвятля-лacя cпapтыyнaя тэмaтыкa. Пpaблeмы кyльтypы yздымaлicя у pэпapтaжax, pэцэнзiяx, мнoгiя з якix (acaблiвa нa твopы лiтapaтypы) былi rnm-caны чытaчaмi. У ^e^ выxoдзiлa лiтapaтypнaя cтapoнкa, дзe дpyкaвaлicя вepшы, aпaвядaннi, гyмapэcкi. У нeкaлькix нyмapax пa чacткax быу aпyблiкaвaны ypывaк з дpyгoй глaвы paмaнa Iвaнa Мeлeжa «Людзi нa бaлoцe». У 1972 г., кaлi пaчaлa выxoдзiць «"Звяздa" нa мeлiяpaцыi Пaлe-ccя», вядoмaмy бeлapycкaмy пicьмeннiкy зa pa-мaны «Людзi нa бaлoцe» i «Пoдыx нaвaльнiцы» былa пpыcyджaнa Лeнiнcкaя пpэмiя. Bыдaдзeны у 1962 г. paмaн aб жыццi вëcкi, якaя paзмяc-цiлacя cяpoд пaлecкix бaлoт, apгaнiчнa yпicaycя у змecт «"Звязды" нa мeлiяpaцыi Пaлeccя».

Aкpaмя пpaблeм мeлiяpaцыi, гaзeтa pэгy-nяpнa звяpтaлacя дa iншыx тэм, яюя xвaлявaлi тaгaчacнae гpaмaдcтвa. Haпpыклaд, acвятлялicя пыганш aдтoкy мoлaдзi з ceльcкaй мяcцoвacцi, ж-дaxoпy квaлiфiкaвaныx кaдpay. He пpaпycцiлa га-зeтa i тaкyю вaжнyю пaдзeю, як лeтнiя Aлiмпiйcкiя Iyльнi XXII, якiя у 1980 г. пpaвoдзiлicя у Caвeцкiм Caюзe. Cвятoчныя днi тaкcaмa ж былi aбдзeлeны yвaгaй жypнaлicтay. Aднaк нaвaт y нaвaIOднix нyмa-pax aR^mM зpoблeны нa мe.mяpaцыйнaй

У xoдзe дaдзeнaгa дacлeдaвaння ayтapaм быу пpaвeдзeны шэpaг экcклюзiyныx iнтэpв'ю з мe-дыяэкcпepтaмi, y тым лшу з фoтaкapэcпaндэн-тaм ^e™ «"Звяздa" нa мeлiяpaцыi Пaлeccя» (з 1972 m 1990 гг.) Яyгeнaм Пя^цюм. Ён пaдкpэc-ту, што пpaцaвaць y cпeцвыпycкy «Звязды» л> чылacя пpэcтыжным. Пaвoдлe яго ycпaмiнay, pыxтaвaць фoтapэпapтaжы з пepacoyнaй мexaнi-зaвaнaй кaлoны (ПМК) цi з нoвaбyдoУлi, нoвaй гacпaдapкi, якaя cтвapaлacя нa гэтыx зeмляx, бы-лo зaдaннeм нyмap aдзiн. Мнoгiя з cy^a^y-нiкay экaлaгiчнaй гaзeты з'яулялюя штaтнымi ayтapaмi «Звязды». Aднaк для «"Звязды" m мe-лiяpaцыi Пaлeccя» яны cтвapaлi yнiкaльны тан-тэнт. Экcпepтнae мepкaвaннe cyпpaцoyнiкa эга-лaгiчнaгa выдaння Я. Пяceцкaгa cвeдчыць aб пaпyляpнacцi «"Звязды" нa мeлiяpaцыi Пaлeccя» у тaгaчacным гpaмaдcтвe, aдмeтнacцi дpyкaвaнaгa выдaння у cicтэмe cpoдкaУ мacaвaй iнфapмaцыi.

Ён адзначае, што супрацоУнiкi «Звязды» не аддзялялi «"Звязду" на мелiярацыi Палесся» ад асноунага выдання. Мясцовыя журналюты, жыхары Пшска, падтрымлiвалi з iмi сувязь па пошце, тэлефоне. «I калi мiнскiя журналiсты не усе пытанш маглi асвяцiць, то мясцовыя журналюты выконвалi пастауленыя задачы больш плённа: яны больш ведалi тэматыку, бачылi, як iдуць справы. Яны былi на пярэднiм краЬ> [14].

Структурна «"Звязда" на мелiярацыi Палесся» была падзелена на галшовыя кiрункi. У рэ-дакцьп былi створаны аддзелы культуры, тсь-мау, прамысловасцi, сельскай гаспадаркi. Спе-цыяльнага аддзела, якi б займауся тэмай мелiярацыi, не было: кожнае падраздзяленне працавала на гэтую тэматыку. У асноуным у асвятленш пытанняу мелiярацыi былi задзейш-чаны журналiсты аддзелау сельскай гаспадарю i прамысловасцi, агiтацыi i прапаганды. Гэтыя людзi выязджалi у розныя раёны Беларусi, дзе знаходзшся мелiяратыyныя аб'екты. У вынiку атрымлiвалiся матэрыялы i для «Звязды», i для «"Звязды" на мелiярацыi Палесся». Тэматыка мелiярацыi Палесся у асноунай газеце - «Звяз-дзе» - была амаль кожны дзень. У рэспубл> канскiм штодзённым выданнi яе курыравау на-меснiк рэдактара газеты В. Мшалаенка, яю выдат-на ведау гэтую тэму, увогуле праблематыку сельскай гаспадаркi. Адказвау за асвятленне ме-лiярацыi i загадчык аддзела сельскай гаспадарю А. Кукарэка - чалавек вядомы у галiне сельскай журналютыю. Яны трымалi сувязь з Пшскам i перадавалi заданнi супрацоушкам аддзела, якiя цiкавiлiся гэтай тэматыкай. У камандзiроУкi супрацоунш «"Звязды" на мелiярацыi Палесся» з'язджалi дастаткова часта. Як правша, гэта былi населеныя пункты, у тым лiку новыя, якiя абжы-валiся мелiяратарамi i механiзатарамi. Як адзначае Я. Пясецю, журналiстам было цiкава асвятляць гэтую тэму: «Мы ведалi, што i тэматыка адказ-ная, i аб'ект цiкавы - прыязджаеш туды i бачыш тое, чаго раней не бачыу. Тыя, хто прыязджау на Палессе пiсаць або фатаграфаваць, дзiвiлiся, самi спасцiгалi, дазнавалюя, што гэта, як выглядае, у чым сэнс механiзмаy. Безумоуна, щкава было мець зносiны i з людзьм^ якiя працавалi з такiмi механiзмамi. Гэтыя аб'екты з'яyлялiся адказны-мi для рэспублiкi, а таму людз^ яия там пра-цавал^ знаходзiлiся пад пiльным вокам дзяржаунай прапаганды i агiтацыi. Калi сапрауды чалавек вызначауся працай щ сваiмi рацыянал> затарскiмi пошукамi, яго партрэты абавязкова змяшчалiся у газетах i часопiсах, аб яго дасяг-неннях паведамлялi па радыё, аб iм здымалi кiнафiльмы, гэты спецыялют атрымлiваy заслу-жаныя узнагароды. Мы ведал^ калi ехалi у ка-мандзiроУку, што на гэтым полi працуе, дапусцiм, Герой Сацыялiстычнай Працы. Такiх прыкладау

па iншых рэпёнах рэспублiкi не было: каб ехау i ведау, што некалькi тыдняу таму чалавек атры-мау ордэн Ленша, а на iншым полi - ордэн Пра-цоунага Чырвонага Сцяга. Па тым часе машы-нiст шматкаушовага экскаватара быу як пiлот сучаснага рэактыунага самалёта» [14].

Цiкавасць да газеты у чытацкай аУдыторыi пастаянна расла. Для мясцовых жыхароу рэс-публшанская «Звязда» была нават менш вядо-мая, чым экалапчнае выданне. Тыраж «"Звязды" на мелiярацыi Палесся» мяняуся: у пачатку свайго iснавання газета выходзша колькасцю у амаль 12 тысяч экзэмплярау, а на завяршэнш яе выдавецкай дзейнасцi - крыху больш за 5 тысяч экзэмплярау. Апошш нумар (2910) «"Звязды" на мелiярацыi Палесся» убачыу свет 29 снежня 1990 года. Гэты выпуск шчым не адрозшвауся ад папярэдшх. Не было нiякiх паведамленняу аб тым, што грамадска-пал^ычная газета экалапчнай тэматыю спыняе выхад. З вышыш часу можна зрабiць выснову: асноуная увага тагачас-ных сродкау масавай iнфармацыi была скiравана на асвятленне постчарнобыльскай праблематыкi, наступствы барацьбы з негатыyн^Iмi з'явамi, як1я назiралiся у вынiку тэхнагеннай катастрофы. Як слушна зауважае Т. Падаляк, перад СМ1 стаялi новыя задачы - «адэкватнае адлюстраванне пост-чарнобыльскай праблематыкi, асвятленне ушх падзей на падставе збалансаванага падыходу, строгай узважанасцi у адборы, падачы i iнтэр-прэтацыi фактау, захаванне медыяэкаэтыкi, якая у XXI ст. разглядаецца як адзiн з найважнейшых трэндау сучаснай журналiстыкi» [15, с. 207].

Заключэнне. За сваю амаль 20-гадовую вы-давецкую дзейнасць «"Звязда" на мелiярацыi Палесся» унесла важю уклад у аператыунае i якаснае iнфармаванне насельнiцтва аб мелiяра-цыi i комплексным асваеннi зямель Палесся. Газета своечасова паведамляла аб падзеях, яюя датычылюя гэтай сферы, знаёмша грамадскасць з новаУвядзеннямi, фармiравала станоучы воб-раз мелiярацыi як жыццёва неабходнага працэсу у сучасным грамадстве. Нягледзячы на прыяры-тэтную тэматычную скiраванасць, выданне асвятляла шырою спектр актуальнай праблема-тыкi, таму варта аднесщ «"Звязду" на мелiяра-цыi Палесся» не да вузкаспецыялiзаванага срод-ку масавай iнфармацыi, а да паунавартаснай газеты з экалапчным ухiлам. Праведзены аналiз дае падставу называць газету «"Звязда" на ме-лiярацыi Палесся» першым рэспублшансюм грамадска-палiтычным экалагiчным выданнем Беларусi. Тэма экалогii па-ранейшаму з'яуля-ецца актуальнай для айчынных СМ1. Традыцыi «"Звязды" на мелiярацыi Палесся» у сваёй рэ-дакцыйнай дзейнасщ працягваюць многiя сродк1 масавай шфармацыи экалагiчнай скiраванасцi, якiя выдаюцца у Рэспублiцы Беларусь.

Cnic лггаратуры

1. Стратегия в области охраны окружающей среды Республики Беларусь на период до 2035 года // Официальный сайт Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь. URL: https://minpriroda.gov.by/uploads/files/strategija-oxr.okr.sredy-do-2035g.pdf (дата обращения: 08.12.2023).

2. Охрана окружающей среды и устойчивое использование природных ресурсов. Что включено в госпрограмму до 2025 года? // Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь. URL: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2021/february/59970/ (дата обращения: 08.12.2023).

3. Постановление Совета безопасности Республики Беларусь о рассмотрении проекта новой Концепции национальной безопасности Республики Беларусь // Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь. URL: https://pravo.by/document/?guid=3871&p0=P223s0001 (дата обращения: 08.12.2023).

4. Удзел у Сусветным самще па барацьбе са змяненнем ^мату // Афщыйны штэрнэт-партал Прэзщэнта РэспублЫ Беларусь. URL: https://president.gov.by/be/events/uchastie-v-vsemirnom-sammite-po-borbe-s-izmeneniem-klimata-1701434864 (дата звароту: 08.12.2023).

5. Улитенок Г. В поисках утраченного. Из истории гидромелиорации белорусского Полесья // Портал Беларусь Сегодня. URL: https://www.sb.by/articles/delo-pervostepennoy-vazhnosti-.html (дата обращения: 16.12.2023).

6. О Государственной программе «Аграрный бизнес» на 2021-2025 годы: постановление Совета Министров Респ. Беларусь, 1 февр. 2021 г., № 59 // Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь. URL: https://pravo.by/document/?guid=3871&p0=C22100059 (дата обращения: 08.10.2023).

7. Канюта В. «Кожны кавалак такой зямлi павшен быць выкарыстаны на карысць крашы» // Звязда. 2022. 12 лют. С. 1-2.

8. Веселуха Е. В чем особенность мелиорации 2023 года и на какие объекты будет распределено госфинансирование // Портал Беларусь Сегодня. URL: https://www.sb.by/articles/meliorirovannye-gektary-dlya-bolshogo-urozhaya.html (дата обращения: 16.12.2023).

9. Слова да чытачоу // «Звязда» на мелiярацыi Палесся. 1972. 1 крас. С. 1.

10. Ганаровая задача, вялшая адказнасць // «Звязда» на мелiярацыi Палесся. 1972. 1 крас. С. 1.

11. Андрэявец Р. Слова справай моцнае //«Звязда» на мелiярацыi Палесся. 1976. 3 чэрв. С. 3.

12. Паулау Д. Тон задаюць маладыя //«Звязда» на мелiярацыi Палесся. 1976. 18 лют. С. 1.

13. Тарасевiч В. 1ндустрыя мелiяратарау Палесся: здабытю i праблемы // «Звязда» на мелiярацыi Палесся. 1976. 8 крас. С. 3.

14. Канюта В. Як «Звязда» адраджала Палессе // Звязда. 2023. 9 жн. С. 12-13.

15. Падаляк Т. У. Акаялопя сучаснай беларускай журналютыю. Мшск: БДУ, 2016. 263 с.

References

1. Environmental protection strategy of the Republic of Belarus for the period up to 2035. Available at: https://minpriroda.gov.by/uploads/files/strategija-oxr.okr.sredy-do-2035g.pdf (accessed 08.12.2023) (In Russian).

2. Environmental protection and sustainable use of natural resources. What does the state program up to 2025 include? Available at: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2021/february/59970/ (accessed 08.12.2023) (In Russian).

3. Resolution of the Security Council of the Republic of Belarus on review of the draft of a new national security Concept of the Republic of Belarus. Available at: https://pravo.by/document/?guid=3871&p0= P223s0001 (accessed 08.12.2023) (In Russian).

4. Participation in the United Nations Climate Change Conference. Available at: https://president.gov.by/ be/events/uchastie-v-vsemirnom-sammite-po-borbe-s-izmeneniem-klimata-1701434864 (accessed 08.12.2023) (In Belarusian).

5. Ulitenok G. In search of the lost. From history of hydromelioration of the Belarusian Polesye. Available at: https://www.sb.by/articles/delo-pervostepennoy-vazhnosti-.html (accessed 16.12.2023) (In Russian).

6. On the State Program Agricultural Business for 2021-2025: Resolution of the Council of Ministers of the Republic of Belarus No. 59, February 1, 2021. Available at: https://pravo.by/document/?guid=3871&p0= C22100059 (accessed 08.10.2023) (In Russian).

7. Kanyuta V. Every inch of such land should be used for the benefit of the country. Zviazda [Star], 2022, November 12, рр. 1-2 (In Belarusian).

8. Veselukha E. What is the feature of land development in 2023 and what facilities will be state-funded. Available at: https://www.sb.by/articles/meliorirovannye-gektary-dlya-bolshogo-urozhaya.html (accessed 16.12.2023) (In Russian).

9. A word to the readers. "Zviazda " na meliyaratsyi Palessia ["Zvyazda" at the Polesye land reclamation site], 1972, April 1, p. 1 (In Belarusian).

10. An honorable task, a big responsibility. "Zviazda" na meliyaratsyi Palessia ["Zvyazda" at the Polesye land reclamation site], 1972, April 1, p. 1 (In Belarusian).

11. Andreyevets R. Words are backed up by deeds. "Zviazda" na meliyaratsyi Palessia ["Zvyazda" at the Polesye land reclamation site], 1976, June 3, p. 3 (In Belarusian).

12. Pavlov D. The youth sets the tone. "Zviazda" na meliyaratsyi Palessia ["Zvyazda" at the Polesye land reclamation site], 1976, November 18, p. 1 (In Belarusian).

13. Tarasevich V. Polesye' land developers' industry: Resources and problems. "Zviazda" na meliyaratsyi Palessia ["Zvyazda" at the Polesye land reclamation site], 1976, April 8, p. 3 (In Belarusian).

14. Kanyuta V. How Zviazda revived Polesye. Zviazda [Star], 2023, August 9, p. 12-13 (In Belarusian).

15. Podolyak T. V. Aksiyalogiya suchasnay belaruskay zhurnalistyki [Axiology of modern Belarusian journalism]. Minsk, BSU Publ., 2016, 263 p. (In Belarusian).

lH$apMa^iH npa ayTapa

KaHroTa BepamKa iBaHayHa - MaricTp, acniparn- (caicKanbm^raa) Ka^egpw Megbianorii. EenapycK g3ap^ayHbi ymBepcroT (220030, r. MiHCK, np-T He3ane^Hac^, 4, P3cny6niKa Eenapycb); pagaKTap agg3ena naniTbiKi. Paga^biHHa-BbigaBe^aa ycraHOBa «BbigaBe^i goM «3Ba3ga» (220013, r. MiHCK, Byn E. XManb-Hi^ara, 10a, P3cny6nka Eenapycb). E-mail: veronika_kanyuta@mail.ru

Information about the author

Kanyuta Veranika Ivanauna - Master, PhD student (External doctorate student), the Department of Medialogy. Belarusian State University (4, Nezavisimosti Ave., 220030, Minsk, Republic of Belarus); editor of the politics office. The Editorial and Publishing Institution "Publishing House "Zviazda" (10a, B. Khmelnitsky str., 220013, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: veronika_kanyuta@mail.ru

nacmyniy 26.12.2023

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.