Научная статья на тему 'СТРУКТУРА, ЗМЕСТ I ФУНКЦЫІ ЗАГАЛОВАЧНАГА КОМПЛЕКСУ ПЕРЫЯДЫЧНАГА ВЫДАННЯ (НА ПРЫКЛАДЗЕ ГАЗЕТЫ "ЗВЯЗДА")'

СТРУКТУРА, ЗМЕСТ I ФУНКЦЫІ ЗАГАЛОВАЧНАГА КОМПЛЕКСУ ПЕРЫЯДЫЧНАГА ВЫДАННЯ (НА ПРЫКЛАДЗЕ ГАЗЕТЫ "ЗВЯЗДА") Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
40
6
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПЕРЫЯДЫЧНАЕ ВЫДАННЕ / ЗАГАЛОВАЧНЫ КОМПЛЕКС / РУБРЫКА / ФУНКЦЫі ЗАГАЛОЎКАЎ

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Зылевiч Дзіна Паўлаўна, Канапацкая Настасся Уладзіславаўна

Мэта артыкула - выявіць і апісаць структуру загаловачнага комплексу грамадска-палітычнай беларускамоўнай газеты «Звязда». У цэнтры ўвагі аўтараў такія элементы загаловачнага комплексу, як рубрыка, падрубрыка, асноўны загаловак, унутраныя загалоўкі, лід, шапка. Прыведзены асноўныя патрабаванні да загалоўка, яго трактоўкі, ахарактарызавана найбольш распаўсюджаная структура загаловачнага комплексу «Звязды». Аўтары артыкула прыводзяць прыклады загалоўкаў розных відаў, характарызуюць элементы загаловачнага комплексу з пункту гледжання аб’ёму: назвы рубрык найчасцей складаюцца з аднаго слова, падрубрык - з двух-трох, асноўны загаловак - гэта 4-6 слоў, падзагаловак звычайна даўжэйшы. Унутраныя загалоўкі матэрыялаў таксама не бываюць буйнымі. Найбольшы па аб’ёме і адпаведна найбольш інфарматыўны элемент загаловачнага комплексу - гэта лід. Стылістыка загаловачнага комплексу газеты «Звязда» нейтральная, і гэта, як лічаць аўтары артыкула, у поўнай меры адпавядае мэтаваму прызначэнню (грамадска-палітычнае выданне) і чытацкаму адрасу газеты (дарослы чытач, які цікавіцца грамадскім і палітычным жыццём краіны). Асноўная функцыя загаловачнага комплексу гэтай газеты - інфармацыйная. Экспрэсіўна-ацэначная, рэкламная і функцыя пераканання праяўляюцца значна менш. У заключэнні аўтары артыкула адзначаюць, што газета «Звязда» - гэта сучаснае перыядычнае выданне, якое развіваецца згодна з сусветнымі тэндэнцыямі ў перыёдыцы. Загалоўкі розных узроўняў, якія ўжывае газета на сваіх старонках, утвараюць гарманічны загаловачны комплекс.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

STRUCTURE, CONTENT AND FUNCTIONS OF THE HEADLINE COMPLEX OF A PERIODICAL EDITION (ON THE EXAMPLE OF THE NEWSPAPER "ZVYAZDA")

The purpose of the article is the identification and the description of the structure of the headline complex of the sociopolitical Belarusian-language newspaper "Zvyazda". The authors focus on elements of the headline complex: the heading, subheading, main heading, internal headings, lead, header. There are the main requirements for the headline, its interpretations and the characteristic of the most common structure of the headline complex "Zvyazda". The authors of the article give examples of different types of headlines, characterize the elements of the headline complex in terms of volume: the names of headings most often consist of one word, subheadings - of two or three, the main heading is 4-6 words, the subheading is usually longer. Internal headings of materials are also not large. The lead is the largest and the most informative element of the headline complex by volume. The style of the headline complex of the newspaper "Zvyazda" is neutral, and this, according to the authors of the article, fully corresponds to the intended purpose (sociopolitical publication) and the reader's address of the newspaper (an adult reader interested in the social and political life of the country). The main function of the headline complex of this newspaper is informational. The expressive-evaluative, advertising and persuasion functions are less pronounced. In conclusion, the authors of the article note that the newspaper "Zvyazda" is a modern periodical edition that develops according to world trends in periodicals. The headlines of various levels that the newspaper uses on its pages form a harmonious headline complex.

Текст научной работы на тему «СТРУКТУРА, ЗМЕСТ I ФУНКЦЫІ ЗАГАЛОВАЧНАГА КОМПЛЕКСУ ПЕРЫЯДЫЧНАГА ВЫДАННЯ (НА ПРЫКЛАДЗЕ ГАЗЕТЫ "ЗВЯЗДА")»

УДК 655.535.52:070

Д. П. 3bMeBi4, Н. У. Канапацкая

Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот

СТРУКТУРА, ЗМЕСТ I ФУНКЦЫ1 ЗАГАЛОВАЧНАГА КОМПЛЕКСУ ПЕРЫЯДЫЧНАГА ВЫДАННЯ (НА ПРЫКЛАДЗЕ ГАЗЕТЫ «ЗВЯЗДА»)

Мэта артыкула - выявщь i атсаць структуру загаловачнага комплексу грамадска-палггычнай беларускамоунай газеты «Звязда». У цэнтры увал аутарау такя элементы загаловачнага комплексу, як рубрыка, падрубрыка, асноуны загаловак, унутраныя загалоуш, лвд, шапка. Прыведзены асноу-ныя патрабаваннi да загалоука, яго трактоуш, ахарактарызавана найбольш распаусюджаная структура загаловачнага комплексу «Звязды».

Аутары артыкула прыводзяць прыклады загалоукау розных вщау, характарызуюць элементы загаловачнага комплексу з пункту гледжання аб'ёму: назвы рубрык найчасцей складаюцца з ад-наго слова, падрубрык - з двух-трох, асноуны загаловак - гэта 4-6 слоу, падзагаловак звычайна даужэйшы. Унутраныя загалоУкi матэрыялау таксама не бываюць буйнымi. Найбольшы па аб'ёме i адпаведна найбольш шфарматыуны элемент загаловачнага комплексу - гэта лад.

Стылютыка загаловачнага комплексу газеты «Звязда» нейтральная, i гэта, як лiчаць аутары артыкула, у поунай меры адпавядае мэтаваму прызначэнню (грамадска-палiтычнае выданне) i чы-тацкаму адрасу газеты (дарослы чытач, як1 щкавщца грамадск1м i палггычным жыццём крашы). Асноуная функцыя загаловачнага комплексу гэтай газеты - iнфармацыйная. Экспрэсiyна-ацэнач-ная, рэкламная i функцыя пераканання праяуляюцца значна менш.

У заключэнш аутары артыкула адзначаюць, што газета «Звязда» - гэта сучаснае перыядычнае выданне, якое развiваецца згодна з сусветньгш тэндэнцыямi у перыёдыцы. Загалоуш розных уз-роуняу, яшя ужывае газета на сваiх старонках, утвараюць гарманiчны загаловачны комплекс.

Ключавыя словы: перыядычнае выданне, загаловачны комплекс, рубрыка, вщы загалоукау, функцыi загалоукау.

Для цытавання: Зылевiч Д. П., Канапацкая Н. У. Структура, змест i функцып загаловачнага комплексу перыядычнага выдання (на прыкладзе газеты «Звязда») // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт -и медиатехнологии. 2021. № 2 (249). С. 98-103.

D. P. Zylevich, A. V. Konopatskaya

Belarusian State Technological University

STRUCTURE, CONTENT AND FUNCTIONS OF THE HEADLINE COMPLEX OF A PERIODICAL EDITION (ON THE EXAMPLE OF THE NEWSPAPER "ZVYAZDA")

The purpose of the article is the identification and the description of the structure of the headline complex of the sociopolitical Belarusian-language newspaper "Zvyazda". The authors focus on elements of the headline complex: the heading, subheading, main heading, internal headings, lead, header. There are the main requirements for the headline, its interpretations and the characteristic of the most common structure of the headline complex "Zvyazda".

The authors of the article give examples of different types of headlines, characterize the elements of the headline complex in terms of volume: the names of headings most often consist of one word, subheadings - of two or three, the main heading is 4-6 words, the subheading is usually longer. Internal headings of materials are also not large. The lead is the largest and the most informative element of the headline complex by volume.

The style of the headline complex of the newspaper "Zvyazda" is neutral, and this, according to the authors of the article, fully corresponds to the intended purpose (sociopolitical publication) and the reader's address of the newspaper (an adult reader interested in the social and political life of the country). The main function of the headline complex of this newspaper is informational. The expressive-evaluative, advertising and persuasion functions are less pronounced.

In conclusion, the authors of the article note that the newspaper "Zvyazda" is a modern periodical edition that develops according to world trends in periodicals. The headlines of various levels that the newspaper uses on its pages form a harmonious headline complex.

Key words: periodical, headline complex, rubric, types of headlines, functions of headlines.

For citation: Zylevich D. P., Konopatskaya A. V. Structure, content and functions of the headline complex of a periodical edition (on the example of the newspaper "Zvyazda"). Proceedings of BSTU, issue 4, Print- andMediatechnologies, 2021, no. 2 (249), pp. 98-103 (In Russian).

Уводзшы. Сучасны чытач перыядычнага вы-дання не схiльны чытаць усю газету уважтва, удумлiва, ад першага да апошняга радка. У яго няма для гэтага устойтвага матыва. Найчасцей мы праглядваем выданне, выхоплiваем з яго за-галоую розных узроуняу, шрыфтавыя i каляровыя вылучэннi, фотаздымкi, спыняючыся на тых ма-тэрыялах, якiя падалiся нам щкавымь Загалоую, а дакладней iх змест, стыль, лексiка, мастацкiя i дызайнерскiя прыёмы, арыентуюць нас у газеце, вызначаючы жаданне чытаць щ адкласцi нумар у бок [1]. Загалоую розных узроуняу рэпрэзен-туюць i дыферэнцыруюць газетны тэкст, вызна-чаюць алгарытмiку чытацкiх дзеянняу.

Цяжка уявщь, але яшчэ дзвесце гадоу таму назад матэрыялы у газетах нярэдка друкавалiся без загалоукау. На сённяшш дзень журналiсты i рэдактары, як правiла, не абмяжоуваюцца ад-ным асноуным загалоукам для публшацын. Звы-чайна выкарыстоуваецца i падзагаловак. Як пiша С. М. Гурэвiч, «звычайны загаловак дае першас-нае уяуленне аб тэме i змесце публшацын. Падзагаловак - найчасцей тэматычны - удакладняе, паясняе, зрэдку развiвае загаловак, якi стаiць над iм» (тут i далей пераклад на беларускую мову наш - Д. З.) [2].

Матэрыял можа пачынацца з лiда - гэта пер-шы абзац, выдзелены графiчна, якi прадстауляе апорны факт. Тэкст публшацыи можа мець унутра-ныя загалоую, якiя адлюстроуваюць яго змест i структуру.

Над асноуным загалоукам щ збоку ад яго мо-жа указвацца рубрыка, яна звычайна характары-зуе тэматычны блок матэрыялау нумара, высту-пае у якасцi маркёра. Матэрыялы адной паласы щ яе частю або цэлага разварота могуць быць аб'яднаны агульнай тэмай, тады яны аб'ядноу-ваюцца i агульным загалоукам - шапкай. Ас-ноуная задача шапю - «прыцягнуць увагу чыта-ча да падборкi матэрыялау на актуальную тэму, юдка i сщсла выказаць агульны сэнс гэтых матэрыялау» [3, с. 11].

Усе пералiчаныя намi элементы газетнай пуб-лiкацыi - загаловак, падзагаловак, унутраны загаловак, л1д, шапка, рубрыка - утвараюць сабой загаловачны комплекс выдання, аналiзу якога на матэрыяле газеты «Звязда» i прысвечаны дадзе-ны артыкул.

Мэта артыкула - выявщь i апiсаць структуру загаловачнага комплексу грамадска-палпычнай беларускамоунай газеты «Звязда». Аб'ектам да-следавання сталi нумары газеты за люты 2021 г., прадметам - элементы загаловачнага комплексу.

У рабоце выкарыстоуваюцца апiсальны метад даследавання (назiранне, апiсанне, супастауленне), метад кампанентнага аналiзу, рэдактарскi аналiз.

Актуальнасць аналiзуемай тэмы абумоулена не-дастатковай даследаванасцю сучасных падыходау

да праектавання газеты, якая б была канкурэнта-здольнай на фоне сучасных медыя i разнаплана-вых штэрнэт-рэсурсау. У гэтым сэнсе практыка апярэджвае тэорыю. Газетныя загалоум найчасцей з'яуляюцца прадметам даследавання фшо-логау, але рэдактары i журналiсты таксама звяр-таюцца да асэнсавання практычнага вопыту у гэ-тым плане [4].

Метадалагiчнай базай для нашага даследавання паслужылi працы В. С. Мужава, Э. А. Лазара-вай, С. М. Гурэвiча, Д. Сурнiна, Ю. А. Бяловай, Ж. А. НЫфаравай, М. I. Шостака, Ю. В. Труб-шкавай, М. А. Дрога, I. А. Сырова i iнш.

Асноуная частка. Спачатку прывядзём аз-начэнне тэрмша «загаловак». С. М. Гурэвiч шша: «загаловак зараз уяуляе сабой аргашчны першы элемент тэкставай публiкацыi, непарыуна з ёй звязаны, больш за тое - выцякае з яе зместу» [2]. З. А. Муталiева i З. I. Дабрыева называюць зага-ловак «раунапрауным элементам газетнага тэксту, уваходзячым у яго i узаемазвязаным з iншымi эле-мешаш цэлага твора» [5, с. 46].

Прывядзём шшыя трактоyкi. П. М. Зеюева лiчыць, што «iмя тэксту у гэтым выпадку раз-глядаецца спаж^1уцом iнфармацыi як нешта, што стащь па-за творам, як самастойны твор газетнага жанру сам па сабе гатовы у дастатковай ступеш iнфармаваць i аказваць уплыу» [6]. Ю. М. Фат-кабрарава у сваёй дысертацыi таксама пiша, што загаловак газетных СМ1 - гэта самастойны, ада-соблены элемент сютэмы, «семантычна, прагма-тычна i функцыянальна звязаны з тэкстам паве-дамлення, але стаiць па-за iм» [7, с. 19].

Значыць, з аднаго боку, загаловак з'яуляецца структурным элементам газетнага тэксту, а з другога - гэта самастойны твор. З улшам таго, што сучасны чытач не адразу i не заусёды чытае газету ад першага да апошняга радка, а «выхо-плiвае» з яе загалоyкi, вызначаючы, што будзе чытаць, то можна сказаць, што зараз узмацняецца тэндэнцыя да другой трактоyкi загалоука. У су-вязi з гэтым журналюты часцей выкарыстоува-юць загалоyкi, яюя супастауляюцца тэксту, вы-клiкаюць адпаведныя асацыяцыi, а не з'яуляюцца квггэсэнцыяй яго зместу: «найбольш прадуктыу-ны тып у публiцыстыцы сёння - штрыга у зага-лоуку» [8, с. 125]

А. В. Калесшчэнка у сваiм вучэбным дапа-можшку па практычнай журналiстыцы прыво-дзщь такiя патрабаваннi да газетнага загалоука. Загаловак павшен быць ясным выказваннем, за-ключаць асноуную iдэю тэксту, не супярэчыць зместу матэрыялу, быць карэктным, зразумела сфармуляваным, выклiкаць щкавасць у чытача [9, с. 97]. Акрамя таго, загаловак адлюстроувае пазщыю выдауца, цi сацыяльнай групы, щ дзяр-жавы i аказвае уплыу рацыянальнымi (лiчбы, факты) або эмацыянальнымi (вобразы, ацэнкi)

сродкамi [10]. Палгтычная ангажыраванасць, на нашу думку, сустракаецца значна часцей, чым акадэмiчная бесстароннасць.

Назавём асноуныя функцыi загалоука. Дасле-даваннем гэтага пытання займалюя такiя наву-коуцы, як Кастамарава В. Г., Лазарава Э. А., Му-жау В. С., Сыроу I. А., Нiкiфарава Ж. А. i iнш. Ся-род мноства функцый асноуным^ на нашу думку, з'яуляюцца iнфармацыйная, рэкламная, экспрэ-ауна-ацэначная i функцыя пераканання [11].

Загаловачны комплекс газеты «Звязда» ха-рактарызуецца напоуненасцю. У яго уваходзяць амаль усе элементы, прадстауленыя у даследаван-нях, на якiя мы абапiралiся: рубрыка, загаловак, падзагаловак, лiд i унутраныя загалоую.

Многiя рубрыкi газеты з'яуляюцца пастаян-нымi, але могуць узшкаць i новыя, каб аб'яднаць артыкулы на адну тэму. Наша даследаванне па-казала, што газета «Звязда» мае наступныя па-стаянныя рубрыкi: «Надзённае», «Сёння», «1н-фармбюро», «Светагляд», «Люстэрка», «СуседзЬ», «Соцыум», «Напрыканцы». Хочацца звярнуць увагу i на iх лагiчнае размяшчэнне (ад агульнага да прыватнага), i на iх сэнсавую i лекачную спа-лучальнасць.

Ёсць рубрыкi, яюя сустракаюцца толью у нека-торых выпусках газеты, напрыклад «Спорт-тайм», «Захапленне», «Камунальныя стасункi», «Аб'ек-тыу», «Ваша права». У час важных для крашы па-дзей, святау, пасяджэнняу у газеце з' яуляюцца ад-паведныя рубрыкi: 23 лютага - рубрыка «Плацдарм», 20 лютага - рубрыка «Да дня роднай мовы», VI Усебеларусю народны сход - рубрыю «Перс-пектыва», «Вынiкi i высновы», «Выступленш», 15 лютага - рубрыка «Водгулле» i г. д.

Можна таксама выдзялщь такi элемент зага-ловачнага комплексу, як падрубрыка, якая часта сустракаецца на старонках газеты. У рубрыцы «Сёння» ёсць падрубрыю «Кадры», «Надвор'е», «На слыху». Падрубрыка удакладняе тэму арты-кула на старонцы, дапамагае чытачу зразумець, што за матэрыял знаходзiцца перад iм. Напрык-лад, падрубрыка «З першых вуснау» паказвае, што артыкул змяшчае iнфармацыю з асабiстых сустрэч Прэзщэнта або з пасяджанняу, яюя ён наведвау. Падрубрыкi «Крымiнал», «Надвор'е», «Усмiхнемся», «Новыя кнiгi», «Грошы» больш ясна канкрэтызуюць тэму артыкулау: злачынствы, прагноз надвор'я, анекдоты, навiнкi кшжнай ш-дустрыi, эканамiчныя падзеi. «Нечакана», «Справа маладых», «Падрабязнасцi» i iншыя не даюць вялiкай канкрэтыю, але праводзяць межы памiж артыкуламi адной рубрыкi. Падрубрыкi таксама мяняюцца у залежнасцi ад тэмы артыкулау або могуць зушм адсутнiчаць.

Найбольш распаусюджанай структурай за-галовачнага комплексу «Звязды» з' яуляецца на-ступная: рубрыка, падрубрыка, асноуны загаловак

артыкула, падзагаловак, лiд i некалькi унутра-ных загалоукау. Ёсць артыкулы, загалоую якiх даюцца на першай старонцы. Разам з загалоукам там змяшчаюцца падзагаловак i л1д, якiя не пау-тараюцца на старонцы артыкула. Замест iх перад тэкстам артыкула змяшчаецца наступнае: (Закан-чэнне. Пачатак на 1-й стар.).

Прывядзём прыклад загаловачнага комплексу:

Рубрыка: «Надзённае».

Падрубрыка: «З першых вуснау».

Загаловак: «Трэба эфектыуна выкарыстоуваць фармат форуму для вырашэння найбольш актуальных пытанняу».

Падзагаловак: «Прэзщэнт Аляксандр Лука-шэнка правёу нараду па пытаннях падрыхтоУкi i правядзення VI Усебеларускага народнага сходу».

Шд: «У нарадзе узялi удзел спiкеры абе-дзвюх палат беларускага парламента, юраушю Адмiнiстрацыi i спрау Прэзiдэнта, Мiнскага гар-выканкама i Беларускага iнстытута стратэгiчных даследаванняу».

Унутраныя загалоую: «Узровень - высокi»; «Рашэнш - узважаныя»; «Аб'явiлi байкот - бай-катуйце»; «Мэта - зрабщь краiну лепшай».

Аналiз паказау, што загаловачны комплекс названай рубрыю «Надзённае» найчасцей мае менав^а такую структуру, як у прыведзеным прыкладзе. Кат прачытаць усе УзроУнi загалоукау ад назвы рубрыкi да унутраных загалоукау, змест матэрыялу становiцца цалкам зразумелы, калi трэба падрабязнасцi - чытайце уважшва увесь матэрыял. Яшчэ у гэтай рубрыцы нярэдка сустракаецца урэзка на залiуцы, якая таксама мае сваю падрубрыку: «Каментарый у тэму». Тут ко-ратка даецца каментарый спецыялюта па заяуле-най тэме.

Прывядзём iншы прыклад загаловачнага комплексу.

Рубрыка: «Краiна здароуя».

Падрубрыка: «Скажыце, доктар...»

Загаловак: «Навошта нам абследавацца?»

Падзагаловак: «Яюя вщы раку выяуляе скры-шнг».

Лiд: «У Беларусi плануецца увядзенне яшчэ дзвюх праграм скрынiнга раку - страушка i лёг-кага [...]».

Унутраных загалоукау матэрыял не мае, бо уяуляе сабой iнтэрв'ю, у яюм функцыю струк-турнага члянення выконваюць пытаннi да докта-ра, вылучаныя паутлустым шрыфтам. Асаблiва удала у гэтым загаловачным комплексе выгля-даюць падрубрыка i загаловак, яюя утвараюць адно цэлае.

Зрэдку сустракаюцца штрыгуючыя загалоу-кi, якiя не маюць падзагалоука i унутраных загалоукау. Тады зразумець, пра што матэрыял, дапа-магае iлюстрацыя, размешчаная зверху, пад за-галоукам. Так, матэрыял пад назвай «Жалезнае

братэрства» аб супрацоунщтве Беларусi i Кiтая «марюруе» фотаздымак з назвай iндустрыяльнага парка i сцягамi дзвюх дзяржау.

М. I. Шостак выдзяляе шэсць вщау загалоу-кау СМI у залежнасцi ад ступеш шфарматыунасщ:

- загаловак-хронiка, якi паведамляе аб падзе-ях i, як правша, дублiруе навiну;

- загаловак-«бягучы радок», калi частка сказа выносщца у загаловак, далей сказ працягваецца у тэксце;

- загаловак-рэзюмэ (рэзюмэ прамое, гульнё-вае, iранiчнае i iнш.);

- загаловак-цытата, калi прыводзяцца словы вядомага суразмоуцы;

- загаловак-iнтрыга, у яюм ёсць мнагазнач-насць, асацыяцыйныя сувязц

- загаловак-«жахтучык», яю псiхалагiчна на-пружвае чытача [12].

Прывядзём прыклады для кожнага вщу загалоу-кау з лютаусюх нумароу газеты «Звязда» за 2021 г.

1. Загаловак-хрошка («Вайскоуцы у М'янме абвясцiлi надзвычайнае становiшча»; «ААЭ упер-шыню дадуць замежнiкам магчымасць атрымаць грамадзянства»; «Бальтцы вяртаюцца да звыклага рэжыму»; «У Германл пачалiся моцныя паводкi»).

2. Загаловак-«бягучы радок» («Год быу цяжю, але прадуктыуны»).

3. Загаловак-рэзюмэ («Правшы "масюроуи"»; «Iран цiкавiць усiх!..»; «У Эмiратах ведаюць нашу згушчонку»).

4. Загаловак-цытата («Мы, як i раней, хочам быць астрауком бяспею у Еуропе, краiнай, ад якой iдуць толью мiрныя iнiцыятывы»; «Для мяне пры-рода - гэта абсалютны прыярытэт»; «Цанiце i шануйце тое, што маеце»).

5. Загаловак-iнтрыга («Адзiнаццаць смелых»; «Дапамог з рамонтам кватэры...»).

6. Загаловак-«жахлiyчык» («Дзесяць гадоу хаосу»).

З пункту гледжання сiнтаксiсу асноуны загаловак найчасцей уяуляе сабой просты сказ. Загаловак i падзагаловак могуць быць адным сказам, з дапамогай памеру i гарнiтуры шрыфту падзе-леным на дзве частю: «"Армейсю" капiтал, ма-ладзёжны узрост i грант для «студэнта года» (загаловак) абмяркоyвалi гродзенскiя студэнты на сустрэчы з маладымi дэлегатамi IV Усебеларус-кага сходу» (падзагаловак). Яшчэ прыклад: «Паш-тальён на колах» (загаловак), «або Асаблiвасцi працы вясковага кур'ера» (падзагаловак).

У якасщ загалоука i падзагалоука могуць вы-ступаць два суседнiя сказы з адной цытаты: «Мо-ладзь гатова ехаць у глыбшку» (загаловак ). «Не-абходна стварыць для iх камфортныя умовы» (падзагаловак). Шкада, што у гэтым прыкладзе была абрана цытата са стылiстычнай памылкай (ва ужыванш займеннiка). Такi вiд загалоукау пад-рабязна апiсаны Л. С. Баншк [13].

Падзагаловак звычайна удакладняе асноуны загаловак, але бывае, што дадае iнтрыгi: «Адз> наццаць смелых» (загаловак), «А яшчэ - таленавь тых, крэатыуных, патрыятычных» (падзагаловак). У таюм выпадку канкрэтыку уносщь лiд, з якога мы даведваемся, што гаворка щзе пра 11 фшалю-тау конкурсу «Студэнт года». Звычайна iнтрыгу-ючы загаловачны комплекс мае рубрыка «Неаса-бiсты суб'ектыу», у якой можна сустрэць, на-прыклад, такi загаловак «Трасца з ферамонамЬ> з падзагалоукам «або Колькi каштуе "суперпрыз на барабане"».

Гульня слоу, распаусюджаная у некаторых пе-рыядычных выданнях [14], у «Звяздзе» сустра-каецца рэдка: «Будаваць - не бедаваць», «Самая класная класная гадзiна!»

Найчасцей асноуны змест газетнага матэры-ялу зразумелы, нават калi чытач пра^наруе наз-ву рубрыкi: «Горкi малыя, праблемы вялiкiя» (загаловак), «Як дзецям пазбегнуць траумау зiмой» (падзагаловак). У названым артыкуле ёсць урэз-кi на каляровым фоне са сваiмi назвамi «Забаро-нена» i «Правiлы карыстання цюбiнгам». Зага-ловачны комплекс разам з iмi з'яуляецца вельмi iнфарматыyным.

Уважлiвы чытач, асаблiва пастаянны чытач газеты, безумоуна, адзначыць якасна прадуманы загаловачны комплекс газеты, у яюм кожны узро-вень прыyносiць сваё:

Рубрыка: «Таямнщы i адкрыццi».

Падрубрыка: «Каго мы бачым!».

Загаловак: «Удала схавауся».

Падзагаловак: «Знайшлi вiд хамелеонау, якi лiчыyся вымерлым»

Лiд: «На Мадагаскары выявiлi хамелеона [_]».

У газеце шырока распаусюджаны унутраныя загалоyкi, яны разбiваюць буйныя па памеры ма-тэрыялы i добра спалучаюцца памiж сабой. На-прыклад, матэрыял Людмшы Рублеускай з назвай «Беларускiя кшп мусяць быць для нас прыяры-тэтам» мае наступныя падзагалоyкi: «Пра крызю сусветнага кнiжнага гандлю», «Пра аутограф-сесii у час пандэми», «Пра электронныя кнiгi», «Пра кшгу на роднай мове». Такiя назвы тэма-тычна групiруюць тэкст, дапамагаюць вылучыць у iм асноуныя думю, знайсцi патрэбную iнфар-мацыю.

Вядомы журналют Шостак М. пiсаy: «Сёння загалоую, як правiла, будуюцца па нетрадыцый-ных для расiйскай прэсы мадэлях. Доуп час да-мiнуючыя прынцыпы, згодна з якiмi загалоУкi павшны быць сцiслымi i кароткiмi, змяншся на супрацьлеглыя. I наогул, настуту час "аутарскай свабоды": у загалоую пайшлi абрэвiятуры, лiчбы, iмёны уласныя, слэнг i размоуныя словы, шша-моуныя фрагменты» [9, с. 44]. У «Звяздзе» прыклады падобнай «аутарскай свабоды» таксама можна знайсщ, але не часта: «Настрой падорыць

"пээфка» (загаловак), «Магiлёускiя фотамастакi прапануюць далучыцца да традыцьи абменьвацца навагоднiмi PF-паштоукамi» (падзагаловак).

Зрэдку на старонках газеты можна сустрэць такi элемент загаловачнага комплексу, як шапка. Звычайна ён выкарыстоуваецца для аб'яднання адной тэмай невялiкiх паведамленняу, камента-рыяу. Напрыклад:

Рубрыка: «Размова па сутнасцi».

Падрубрыка: «VI Усебеларусю народны сход».

Шапка: «Праз прызму».

Шапка у гэтым нумары аб'ядноувае паведам-леннi трох чалавек: юраушка справамi Белавуш-скага сельскага савета Столшскага раёна Наталлi Касцюк, юраушка сялянска-фермерскай гаспадар-кi «ДАК» Дзяржынскага раёна Дзмiтрыя Крылова i старшынi СВК «Калгас "Радзiма"» Бялынщ-кага раёна Аляксандра Лапацентава. У якасщ наз-вау паведамленняу выкарыстоуваюцца цытаты, якiя размешчаны на каляровай залiуцы са знакам «двукоссе».

Цiкава было звярнуць увагу i на даужыню за-галоукау у газеце. Паводле нашых назiранняу, даужыня асноунага загалоука у газеце «Звязда» у межах 4-10 слоу, найчасцей ад 4 да 6 слоу. Д. Е. Патрахова у адным са сваiх артыкулау, пры-свечаных супастауляльнаму аналiзу аб'ёму i функ-цый загалоука газетных матэрыялау на базе руска-моуных, англамоуных i нямецкамоуных СМ1, ад-значае, што «у сярэднiм загалоую аб'ёмам ад 6 да 11 слоу з'яуляюцца найбольш распаусюджанымi»

для усiх моу, яюя яна даследавала [15, с. 80]. Як ба-чым, газета «Звязда» iмкнецца да лаканiчнасцi. Назвы рубрык найчасцей складаюцца з аднаго слова, падрубрык - з двух-трох. Загаловак - гэта 4-6 слоу, падзагаловак звычайна даужэйшы. Уну-траныя загалоую матэрыялау таксама не бываюць буйными Найбольшы па аб'ёме i адпаведна найбольш шфарматыуны элемент загаловачнага комплексу - гэта лщ. Ён вiзуальна падкрэслiваецца, бо набраны паутлустым шрыфтам з водступам управа, роуным шырынi абзацнага водступу у артыкуле. З усiх элементау загаловачнага комплексу рэдка сустракаецца шапка, аднак функцыя гэтага элемента не прадугледжвае яго абавязко-вую наяунасць у кожным нумары.

Заключэнне. Стылютыка загаловачнага комплексу газеты «Звязда» нейтральная, i гэта у поунай меры адпавядае мэтаваму прызначэнню (грама-дска-палiтычнае выданне) i чытацкаму адрасу газеты (дарослы чытач, якi цiкавiцца грамадсюм i палiтычным жыццём краiны). Асноуная функцыя загаловачнага комплексу гэтай газеты - шфарма-ц^1йная. Экспрэсiуна-аuэначная, рэкламная i функцыя пераканання праяуляюцца значна менш.

У цэлым можна сказаць, што газета «Звязда» -гэта сучаснае перыядычнае выданне, якое разв> ваецца згодна з сусветнымi тэндэнцыямi у перыё-дыцы, мае уласную рэдакцыйную палiтыку i фiр-менны стыль. ЗагалоУкi розных узроуняу, якiя ужывае газета на сваiх старонках, утвараюць гар-манiчны загаловачны комплекс.

Спiс лiтаратуры

1. Бугаева И. В., Сидорченко К. М. Параметры привлекательного для целевой аудитории заголовка СМИ // Известия Юго-Западного государственного университета. Сер. Лингвистика и педагогика. 2019. Т. 9, № 2(31). С. 41-48.

2. Гуревич С. М. Газета: вчера, сегодня, завтра: учеб. пособие для вузов. Режим доступа: Шр://еуагЙ81 narod.ru/text10/05.htm. Дата доступа: 28.08.2021.

3. Бессонов А. П. Газетный заголовок. Ленинград: Наука, 1958. 62 с.

4. Дрога М. А. Особенности заголовков в современной российской прессе (на материале новостей о Китае) // Современный дискурс-анализ. 2018. № 3 (20). Ч. 2. С. 233-238.

5. Муталиева З. А., Добриева З. И. Классификация заголовков // Ы^иа-ишуегеит. 2019. № 2. С.44-46.

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

6. Зекиева П. М. Заголовочный комплекс в газете как макроструктура имени статьи // Вестник Адыгейского государственного университета. Сер. 2: Филология и искусствоведение. 2011. № 1. Режим доступа: https://cyberleninka.rU/article/n/zagolovochnyy-kompleks-v-gazete-kak-makrostruktura-imeni-stati. Дата доступа: 28.08.2021.

7. Фаткабрарова Ю. М. Структурно-семантическая характеристика кратких газетных сообщений: автореф. дис. ... канд. филол. наук: 10.02.01. М., 2007. 23 с.

8. Ляпун С. В. Заглавие как элемент текста и аспекты его изучения // Лингвистика текста. 1995. С.124-126.

9. Колесниченко А. В. Практическая журналистика: учеб. пособие. М.: Изд-во Моск. ун-та, 2008. 180 с.

10. Агапова А. Н. Заголовок в современной русской прессе: эпистемический и прагматический аспекты: дис. ... канд. филол. наук: 10.02.01. Волгоград, 2011. 185 с.

11. Тертычный А. А. Заголовок - слово главное // Журналист. 2004. № 1 (21). С. 80-82.

12. Шостак М. Репортер: профессионализм и этика. Режим доступа: https://studfile.net/preview/ 7544532/page:27/. Дата доступа: 28.08.2021.

13. Банник Л. С., Харченко Н. П. Заголовки-цитаты в современной газетной публицистике: тезисы. Владивосток: Дальневосточный университет, 2005. 190 с.

14. Вахтель Н. М. Речевые акты эмоционального воздействия в позиции газетного заголовка // Вестник Воронежского государственного университета. 2004. № 2. С. 47-49.

15. Потрахова Д. Е. Объем и функции заголовков статей в сопоставительном аспекте // Studia Germanica, Romanica et Comparatistica. 2020. Т. 16. Вып. 2 (48). С. 80-92.

References

1. Bugaeva I. V., Sidorchenko K. M. Parameters of an attractive media title to the target audience. Izvestiya Yugo-Zapadnogo gosudarstvennogo universiteta [Proceedings of the Southwestern State University], series Linguistics and Pedagogy, 2019, vol. 9, no. 2 (31), pp. 41-48 (In Russian).

2. Gurevich S. M. Gazeta: vchera, segodnya, zavtra [Newspaper: yesterday, today, tomorrow]. Available at: http://evartist.narod.ru/text10/05.htm (accessed 28.08.2021).

3. Bessonov A. P. Gazetnyy zagolovok [Newspaper headline]. Leningrad, Nauka Publ., 1958. 62 p.

4. Droga M. A. Features of headlines in the modern Russian press (based on the material of news about China). Sovremennyy diskurs-analiz [Modern discourse analysis], 2018, no. 3 (20), parte 2, pp. 233-238 (In Russian).

5. Mutalieva Z. A., Dobrieva Z. I. Classification of headers. Lingua-universum, 2019, no. 2, pp. 44-46 (In Russian).

6. Zekieva P. M. Zagolovochnyy kompleks v gazete kak makrostruktura imeni stat'i [The headline complex in the newspaper as a macrostructure of the article name]. Available at: https://cyberleninka.ru/arti-cle/n/zagolovochnyy-kompleks-v-gazete-kak-makrostruktura-imeni-stati (accessed 28.08.2021).

7. Fatkabrarova Yu. M. Strukturno-semanticheskaya kharakteristika kratkikh gazetnykh soobshcheniy: Avtoref. dis. ... kand. filol. nauk [Structural and semantic characteristics of brief newspaper reports. Abstract of thesis PhD (Philology)]. Moscow, 2007. 23 p.

8. Lyapun S. V. The title as an element of the text and aspects of its study. Lingvistika teksta [Text linguistics], 1995, pp. 124-126 (In Russian).

9. Kolesnichenko A. V. Prakticheskayazhurnalistika [Practical journalism]. Moscow, Izd-vo Mosk. unta Publ., 2008. 180 p.

10. Agapova A. N. Zagolovok v sovremennoy russkoypresse: epistemicheskiy ipragmaticheskiy aspekty: Dis. ... kand. filol. nauk [The headline in the modern Russian press: epistemic and pragmatic aspects. Diss. PhD (Philology)]. Volgograd, 2011. 185 p.

11. Tertychnyy A. A. The title is the main word. Zhurnalist [Journalist], 2004, no. 1 (21), pp. 80-82 (In Russian).

12. Shostak M. Reporter: professionalizm i etika [Reporter: Professionalism and ethics]. Available at: https://studfile.net/preview/7544532/page:27/ (accessed 28.08.2021).

13. Bannik L. S. Harchenko N. P. Zagolovki-tsitaty v sovremennoy gazetnoy publitsistike [Headlines-quotes in modern newspaper journalism]. Vladivostok, Dal'nevostochnyy universitet Publ., 2005. 190 p.

14. Vakhtel' N. M. Speech acts of emotional impact in the position of a newspaper headline. Vestnik Voronezhskogo gosudarstvennogo universiteta [Bulletin of the Voronezh State University], 2004, no. 2, pp. 47-49 (In Russian).

15. Potrakhova D. E. The scope and functions of the headings of articles in the comparative aspect. Studia Germanica, Romanica et Comparatistica, 2020, vol. 16, no. 2 (48), pp. 80-92 (In Russian).

ЗвестК пра аутарау

3bMeBi4 Дзша Паулауна - кандыдат фшалапчных навук, дацэнт, дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецюх тэхналогш. Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверспэт (220006, г. Мшск, вул. Свярд-лова, 13а, Рэспублша Беларусь). E-mail: din-a@tut.by

Канапацкая Настасся Уладзклавауна - студэнтка. Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсггэт (220006, г. Мшск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспублша Беларусь). E-mail: nastassiakon@gmail.com

Information about the authors

Zylevich Dina Pavlovna - PhD (Philology), Assistant Professor, Associate Professor, the Department of Editorial and Publishing Technologies. Belarusian State Technological University (13a, Sverdlova str., 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: din-a@tut.by

Konopatskaya Anastasiya Vladislavovna - student. Belarusian State Technological University (13a, Sverdlova str., 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: nastassiakon@gmail.com

Паступгу 08.09.2021

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.