Научная статья на тему 'ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА ПА АХОВЕ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ I ПРЫРОДАКАРЫСТАННІ Ў БССР (1985-1991 ГГ.): ГіСТАРЫЯГРАФІЯ ПЫТАННЯ'

ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА ПА АХОВЕ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ I ПРЫРОДАКАРЫСТАННІ Ў БССР (1985-1991 ГГ.): ГіСТАРЫЯГРАФІЯ ПЫТАННЯ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
32
25
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ГIСТАРЫЯГРАФIЯ / ЭКАЛАГIЧНАЯ ПАЛIТЫКА / БССР / ПЕРАБУДОВА

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Завацкі Яўген Ігаравіч

Тэма дзяржаўнай экалагічнай палітыкі ў БССР у гады гарбачоўскай перабудовы з’яўляецца наватарскай у гістарычнай навуцы на сённяшні дзень. Апошняе комплекснае даследаванне, прысвечанае дзяржаўнай палітыцы ў рэспубліцы ў сферы аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання, выйшла ў свет у 1987 г. Аднак яго храналагічныя рамкі ахопліваюць перыяд з 1976 па 1985 гг., у сувязі з чым працэсы перабудовы амаль не закранутыя. Асобныя пытанні разглядаемай палітыкі сталі прадметам даследавання спецыялістаў іншых навуковых галін, перш за ўсё юрыстаў і эканамістаў. Яны звяртаюць увагу на складанасці ў функцыянаванні сістэмы кіравання па ахове навакольнага асяроддзя, хібы ў экалагічным заканадаўстве і праблемы рэфармавання эканамічнага рэгулявання прыродакарыстаннем. У даследаваннях навукоўцаў-прыродазнаўцаў закранаюцца экалагічныя праблемы, звязаныя з негатыўным уздзеяннем прамысловасці і меліярацыйных работ на стан навакольнага асяроддзя, у сувязі з чым прыводзяцца захады з боку дзяржавы па пераадоленні наяўных прагалаў. З мэтай сістэмнага аналізу дзяржаўнай экалагічнай палітыкі ў рэспубліцы ў гады перабудовы патрабуецца даследаванне рашэнняў КПСС - КПБ, дзейнасці Дзяржкамітэта БССР па ахове прыроды, Беларускага рэспубліканскага ўпраўлення па гідраметэаралогіі і кантролі прыроднага асяроддзя і Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па ахове прыроды і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

STATE POLICY ON ENVIRONMENTAL PROTECTION AND NATURE MANAGEMENT IN THE BSSR (1985-1991): HISTORIOGRAPHY OF THE ISSUE

The topic of state environmental policy in the BSSR during the years of Gorbachev's perestroika is innovative in historical science today. The last comprehensive study on the state policy in the republic in the field of environmental protection and nature management was published in 1987. However, its chronological framework covers the period from 1976 to 1985, and therefore the processes of perestroika are almost not affected. Some issues of the policy under consideration have become the subject of research by specialists in other scientific fields, primarily lawyers and economists. They draw attention to the difficulties in the functioning of the environmental management system, omissions in environmental legislation and the problems of reforming the economic regulation of environmental management. In the studies of natural scientists environmental problems related to the negative impact of industry and land reclamation work on the state of the environment are touched upon, in connection with which measures are taken by the state to overcome the existing gaps. In order to systematically analyze the state environmental policy in the republic during the years of perestroika, it is necessary to study the decisions of the CPSU - CPB, the activities of the State committee of the BSSR for nature protection, the Belarusian republican department for hydrometeorology and environmental control and the Standing commission of the Supreme Council of the BSSR on nature protection and rational use of natural resources.

Текст научной работы на тему «ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА ПА АХОВЕ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ I ПРЫРОДАКАРЫСТАННІ Ў БССР (1985-1991 ГГ.): ГіСТАРЫЯГРАФІЯ ПЫТАННЯ»

58

Труды БГТУ, 2021, серия 6, № 2, с. 58-63

УДК 930+94(476)«1985/1991»

Я. I. Завацк

Беларуси дзяржауны ушверсгот

ДЗЯРЖАУШАЯ ПАЛ1ТЫКА ПА АХОВЕ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ I ПРЫРОДАКАРЫСТАНШ У БССР (1985-1991 ГГ.): ПСТАРЫЯГРАФШ ПЫТАННЯ

Тэма дзяржаунай экалапчнай палггыш у БССР у гады гарбачоускай перабудовы з'яуляецца наватарскай у пстарычнай навуцы на сённяшш дзень. Апошняе комплекснае даследаванне, пры-свечанае дзяржаунай палггыцы у рэспублщы у сферы аховы навакольнага асяроддзя i прыродака-рыстання, выйшла у свет у 1987 г. Аднак яго храналапчныя рамкi ахоплiваюць перыяд з 1976 па 1985 гг., у сувязi з чым працэсы перабудовы амаль не закранутыя. Асобныя пытаннi разглядаемай палiтыкi сталi прадметам даследавання спецыялютау iншых навуковых галiн, перш за усё юры-стау i эканамютау. Яны звяртаюць увагу на складанасщ у функцыянаванш сiстэмы кiравання па ахове навакольнага асяроддзя, х1бы у экалагiчным заканадаустве i праблемы рэфармавання эка-намiчнага рэгулявання прыродакарыстаннем. У даследаваннях навукоуцау-прыродазнауцау за-кранаюцца экалапчныя праблемы, звязаныя з негатыуным уздзеяннем прамысловасщ i мелiяра-цыйных работ на стан навакольнага асяроддзя, у сувязi з чым прыводзяцца захады з боку дзяржавы па пераадоленш наяуных прагалау. З мэтай сютэмнага аналiзу дзяржаунай экалагiчнай палiтыкi у рэспублщы у гады перабудовы патрабуецца даследаванне рашэнняу КПСС - КПБ, дзейнасцi Дзяржкамiтэта БССР па ахове прыроды, Беларускага рэспублiканскага упраулення па пдраметэаралогп i кантролi прыроднага асяроддзя i Пастаяннай камiсii Вярхоунага Савета БССР па ахове прыроды i рацыянальным выкарыстанш прыродных рэсурсау.

Ключавыя словы: пстарыяграфгя, экалагiчная палiтыка, БССР, перабудова.

Для цытавання: Завацк1 Я. I. Дзяржауная палiтыка па ахове навакольнага асяроддзя i пры-родакарыстанш у БССР (1985-1991 гг.): riстарыягpафiя пытання // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2021. № 2 (251). С. 58-63.

Ya. I. Zavatski

Belarusian State University

STATE POLICY ON ENVIRONMENTAL PROTECTION AND NATURE MANAGEMENT IN THE BSSR (1985-1991): HISTORIOGRAPHY OF THE ISSUE

The topic of state environmental policy in the BSSR during the years of Gorbachev's perestroika is innovative in historical science today. The last comprehensive study on the state policy in the republic in the field of environmental protection and nature management was published in 1987. However, its chronological framework covers the period from 1976 to 1985, and therefore the processes of perestroika are almost not affected. Some issues of the policy under consideration have become the subject of research by specialists in other scientific fields, primarily lawyers and economists. They draw attention to the difficulties in the functioning of the environmental management system, omissions in environmental legislation and the problems of reforming the economic regulation of environmental management. In the studies of natural scientists environmental problems related to the negative impact of industry and land reclamation work on the state of the environment are touched upon, in connection with which measures are taken by the state to overcome the existing gaps. In order to systematically analyze the state environmental policy in the republic during the years of perestroika, it is necessary to study the decisions of the CPSU - CPB, the activities of the State committee of the BSSR for nature protection, the Belarusian republican department for hydrometeorology and environmental control and the Standing commission of the Supreme Council of the BSSR on nature protection and rational use of natural resources.

Keywords: historiography, environmental policy, the BSSR, Perestroika.

For citation: Zavatski Ya. I. State policy on environmental protection and nature management in the BSSR (1985-1991): historiography of the issue. Proceedings of BSTU, issue 6, History, Philosophy, 2021, no. 2 (251), pp. 58-63 (In Belarusian).

Уводзшы. Адметнасцю вывучэння пытання дзяржаунай экалапчнай пал1тыю у БССР на мяжы 1980-1990-х гг. з'яуляецца адсутнасць на

сённяшш дзень у беларускай пстарыяграфи комплексных навуковых працау па дадзенай праблеме. Асобныя аспекты разглядаемай

палпыю стал прадметам даследавання перш за усё сярод прыродазнауцау, юрыстау i эка-намютау.

Асноуная частка. Апошняя спроба сютэм-нага гiстарычнага аналiзу дзяржаунай прыро-даахоунай палiтыкi у БССР належыць М. Дау-гяле, на падставе чаго у 1987 г. iм была абаронена кандыдацкая дысертацыя. У сваiм даследаваннi навуковец закранае мерапрыемствы па ахове прыроды падчас ажыццяулення X i XI пящгадо-вых планау (1976-1985 гг.), i у рамках гэтага ад-значае станоучую ролю Камунiстычнай партыi Беларус па yцягваннi у гаспадарчы зварот пра-мысловых i бытавых адходау, беражлiвым выка-рыстаннi i ахове водных рэсурсау, ажыццяу-леннi мелiярацыйных работ [1, с. 14, 16]. Разам з тым даследчык адзначае, што у правядзеннi мелiярацыi у разглядаемы перыяд не удалося дабщца карэннага пералому [1, с. 16].

На сучасным этапе прававы аспект аховы навакольнага асяроддзя у БССР у гады гарба-чоускай перабудовы знайшоу адлюстраванне у працах С. Балашэнкi i Н. Мiнько [2, 3, 4]. Пытанш дзяржаунага кiравання у сферы аховы прыроды у Рэспублiцы Беларусь закранаюцца у манаграфii С. Балашэню, у межах чаго iм даследуецца пра-цэс станаулення рэспублiканскай сютэмы кiра-вання па ахове навакольнага асяроддзя. Адносна перыяду канца 1980-х - пачатку 1990-х гг. наву-ковец адзначае, што у БССР на той час прыро-даахоунае юраванне мела складаную аргашза-цыйную структуру, якая грунтавалася на сютэме выканауча-распарадчых органау. Па гэтай пры-чыне усе рэформы у юраванш былi непарыуна звязаныя са змяненнямi адзначаных органау. Апроч за тое, ён падкрэ^вае, што адсутнiчаy адзшы орган, якi адказвау за функцыю выра-шэння першасных задач па ахове прыроды [2, с. 25-26]. У цэлым, на думку навукоуца, падчас гарбачоускай перабудовы значная частка рэформ у сютэме прыродаахоунага кiравання аказалiся няyдалымi [2, с. 28].

Пытанням канстытуцыйна-прававога рэгуля-вання у вобласщ рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсау прысвечаныя артыкулы Н. Мшько. Беручы пад увагу час дзеяння канкрэт-нага Асноунага Закона рэспублш, даследчыца вы-лучае пяць перыядау канстытуцыйна-прававога рэгулявання прыродакарыстання у Беларусi. Згод-на з ёй, чацвёрты i пяты перыяды ахоптваюць адпаведна рами з 1977-1978 па 1990-1994 гг. i з 1990-1994 гг. па сённяшш дзень [3, с. 77]. У якасщ водападзелу памiж адзначанымi перыядамi Н. Мшько став^ Дэкларацыю аб дзяржауным суверэнпэце БССР ад 27 лiпеня 1990 г., якая садзейшчала распрацоуцы i прыняццю некальюх законау па дзяржауным рэгуляваннi прыродакарыстання [4, с. 38].

Экалапчнае заканадауства i прыродаахоуная палiтыка у БССР на мяжы 1980-х i 1990-х гг. сталi прадметам даследавання у шэрагу айчын-ных навучальных дапаможнiкаУ па юрыспрудэ-нцыi, якiя выйшлi у свет у 1991-1992 гг. Сютэм-най у гэтых адносiнах працай з'яуляецца кнiга А. Бабылёва i С. Балашэню «Пытаннi агульнай тэорыi экалапчнага права». Яе аутары адзна-чаюць, што гiсторыя развiцця савецкага грамад-ства грунтавалася на канцэпцыi дамшавання эканамiчных iнтарэсаy над экалагiчнымi. Дадзе-ная канцэпцыя праяулялася у чатырох фактарах. Па-першае, у значным адставаннi тэмпау узнау-лення прыродных рэсурсау над тэмпамi iх выка-рыстання. Па-другое, у вызначальнай перавазе развiцця навую i тэхнiкi над ажыццяуленнем прыродаахоуных захадау. Па-трэцяе, у палiтыч-ным прыярытэце праграм, звязаных з ростам спажывання прыродных рэсурсау. Па-чацвёр-тае, у грэбаванш экалагiчнай бяспекi людзей, што праявiлася у змаганнi з вынiкамi аварыi на Чарнобыльскай АЭС. А. Бабылёу i С. Балашэнка падкрэслiваюць, што падчас перабудовы пра-вiльнае спалучэнне эканамiчных iнтарэсаy i эка-лагiчнай бяспекi грамадства не утчвалася пры аж^Iццяyленнi мерапрыемствау па пераходзе крашы да рынкавай эканомш [5, с. 5-7]. На думку даследчыкау, прыродаахоуная дзейнасць са-вецкай дзяржавы на той момант не забяспечвала яе грамадзянам экалапчнай бяспекi. Па гэтай прычыне аутары кнiгi прапаноуваюць зама-цаваць у Канстытуцыi БССР самастойнае права грамадзян на спрыяльнае навакольнае асярод-дзе, якое гарантавалася б судовым парадкам [5, с. 7, 64].

У друпм навучальным дапаможшку пад рэ-дакцыяй А. Бабылёва - «Прававы рэжым выкарыстання i аховы прыродных аб'ектау i прыродных рэсурсау» - робщца аналiз рэспуб-лiканскага прыродаахоунага заканадауства, у рамках чаго адзначаюцца у тым лiку яго пра-галы. У прыватнасцi, паводле арт. 6 Кодэкса БССР аб зямлi ад 11 снежня 1990 г. рашэнш Са-ветау народных дэпутатау, якiя былi звязаны з адабраннем i прадастауленнем земляу для не-сельскагаспадарчых патрэб, калектыунага сада-водства i агароднiцтва, прымалiся з улшам гра-мадскага меркавання. Аднак у артыкуле не быу замацаваны механiзм адзначанага грамадскага меркавання, што дазваляла мясцовым Саветам дэманстраваць iгнараванне: «Грамадскае мерка-ванне не падтрымлiвае», «народ нас не зразу-мее» i г. д. [6, с. 29]

Разнастайныя пытанш эканомш прыродака-рыстання у БССР на мяжы 1980-1990-х гг. аналiзуюцца у спецыяльным зборнiку навуко-вых працау «Эколага-эканамiчныя праблемы у Беларусi i шлях1 iх вырашэння», падрыхтаваным

60

Дзяржауная пал1тыка па ахове навакольнага асяроддзя I прыродакарыстання у БССР (1985-1991 гг.)

Навукова-даследчым эканамiчным шстытутам Дзяржэканамплана БССР у 1991 г. Разгляд гэ-тых пытанняу на дзяржауным узроуш даследу-ецца у артыкулах С. Качаноускага, В. Шымавай i П. Барташа. Праблема захавання экалагiчнай бяспекi ва умовах пераходу БССР да рынкавай эканомiкi закранаецца у артыкуле С. Кача-ноускага. Навуковец адзначае наступныя прычыны, якiя прывялi да катастрафiчнага ста-новiшча навакольнага асяроддзя у СССР: памылковыя уяуленш аб заканамернасцях ва узаемадзеянш прыроды i грамадства; iлюзiя бяз-межнага панавання сацыялiстычнай дзяржавы над прыроднымi багаццямi; знiшчэнне векавых традыцый; грэбаванне уласным народам, яго культурай i асяроддзем пражывання; прыход да юраунщтва малакампетэнтных людзей, не здоль-ных разважаць доyгатэрмiновымi катэгорыямь Даследчык бачыць карэннае паляпшэнне эка-лагiчнай абстаноую у рэспублiцы у паспяховым ажыццяуленш эканамiчнай рэформы. На яго меркаванне, важнейшай перадумовай у справе аховы прыроды павшна стаць падрыхтоука нар-матыуна-прававога, эканамiчнага i сацыяльна-палiтычнага мехашзмау экалагiчнага юравання [7, с. 5-7].

Пытанне рэфармавання савецкага гаспадар-чага механiзму ва умовах пераходу да рынкавай эканомЫ праанашзавала В. Шымава у артыкуле «Некаторыя аспекты удасканалення гаспадарчага мехашзму прыродакарыстання ва умовах пераходу да рынку». У прыватнасщ, яна сцвярджае, што агульнанародная уласнасць на прыродныя рэсурсы, абвешчаная у Канстытуцьи СССР 1977 г., насамрэч была падменена на дзяржауную у асобе канкрэтных мiнiстэрстваy i ведамствау. У вышку гэта прывяло да мноства згубных наступствау. Выйсце са складанай сiтуацыi яна бачыць у пераходзе ад фактычна ведамаснай уласнасцi на прыродныя рэсурсы да агульнана-роднай у асобе мясцовых органау улады, яюя павiнны несцi поуную грамадскую адказнасць за стан навакольнага асяроддзя [8, с. 16].

На х1бы у рэфармаванш дзяржаунага эка-лагiчнага юравання у БССР звяртае увагу П. Барташ. У артыкуле «Некаторыя праблемы перабудовы дзяржаунага экалапчнага кiравання у рэспублщы» ён адзначае, што шматлшм пры-родаахоуным структурам уласцiвыя паралелiзм i дубляванне па ажыццяуленш гэтага юравання. Апроч за тое, юраушчая дзейнасць Дзяржкам-прыроды БССР носщь выбарачны характар: ёй, галоуным чынам, нададзеныя правы па ахове водных рэсурсау [9, с. 103].

Эканамiчныя супярэчнасщ прыродакарыстання ва умовах пераходу да рынкавай эка-номiкi сталi прадметам даследавання у аднай-меннай кандыдацкай дысертацыi В. Пацехiнай.

У дадзеным рэчышчы асноунай супярэчнасцю даследчыца бачыць разыходжанне памiж гра-мадсюм характарам прыродных багаццяу i ускос-н^1м iх прысваеннем эканамiчна адасобленымi гаспадарчымi суб'ектамi [10, с. 10]. Вырашэнне экалагiчнага крызiсу В. Пацехша разглядае праз стварэнне новага прыродагаспадарчага механiзму. На яе погляд, умовамi яго стварэння павiнн^I стаць пераадоленне састарэлых форм гаспадарчай дзей-насщ i iх носьбiтаУ; забеспячэнне узгодненасщ i сумяшчальнасцi рынкавых i планавых метадау гаспадарання; змяненне адносiн уласнасщ на пры-родна-рэсурсны патэнц^1ял i тэхнагенныя сродкi вытворчасцi [10, с. 12-13].

Экалапчны аспект аховы навакольнага асяроддзя i рацыянальнага прыродакарыстання у БССР напачатку перабудовачных працэсау стау прадметам даследавання у манаграфiях С. Валянцея, В. Парфёнава i А. Лучкова [11, 12]. С. Валянцей адзначае, што на мяж^1 1970-1980-х гг. у СССР адсутшчала надведамная сiстэма кiра-вання па ахове навакольнага асяроддзя (на той час разглядаемай дзейнасцю займалюя 14 ар-ганiзацый). Адмоуным следствам гэтага стала недасканалае выкарыстанне тэхнiчных сродкау аховы прыроды, раззасяроджаных практычна па ушх галiнах эканомiкi, якiя у той щ iншай меры забруджвалi навакольнае асяроддзе. Да таго ж даследчык звяртае увагу на той факт, што сютэма падрыхтоую спецыялiстаy у сферы эка-логii патрабавала удасканалення [11, с. 29-30]. Рашэнш, прынятыя на XXVII з'ездзе КПСС (23 лютага - 3 сакавша 1986 г.), ён разглядае як карэнную змену курса у вобласцi эколага-эка-намiчнай стратэгп савецкага грамадства [11, с. 27]. У пытант глабальнага вырашэння праблемы аховы навакольнага асяроддзя С. Валянцей вылу-чае два наюруню: «гарманiчнае развщцё адносiн памiж грамадствам i прыродай i фармаван-не рэсурсазберагальнай вытворчасщ» [11, с. 32].

В. Парфёнау i А. Лучкоу сцвярджаюць, што напружаная экалагiчная сiтуацыя у шэрагу бела-руск1х гарадоу напрыканцы юнавання СССР была часткова абумоулена эканамiчнымi прычы-намi. Яны разглядаюць аптымiзацыю прыродакарыстання праз прызму адпаведнасщ эканамiч-нага механiзму прававым нормам. У гэтай сувязi аутары манаграфп выступаюць за удаскана-ленне прыродаахоуных законау, прымяненне штрафн^1х санкцый за парушэнне экалагiчн^Iх патрабаванняу i нарматывау, а таксама за паля-пшэнне экалагiчнай адукацыi i выхавання насель-нiцтва i, перш за усё, падрыхтоуку квалiфiкава-ных спецыялютау-эколагау [12, с. 3-4, 44].

Пытанням аховы навакольнага асяроддзя i ра-цыянальнага прыродакарыстання у БССР у гады перабудовы прысвечаны канспект лекцый Л. Ма-шаравай, А. Бацвiнневай i С. Канстанцiновiча.

Асаблiвую щкавасць прадстауляе раздзел канс-пекта, дзе закранаецца пытанне абароны ад заб-руджвання водных рэсурсау рэспублiкi, у першую чаргу возера Нарач. На думку аутарау, гаротнае становшча возера з'яуляецца пера-канаучым сведчаннем таго, што экалагiчная культура савецкага народа знаходзщца не на на-лежным узроуш [13, с. 38]. Напрыканцы раз-дзела кнiгi навукоуцы падкрэслiваюць: «Зараз мы укладваем у ахову прыроды каля аднаго ад-сотку нацыянальнага даходу. Даказана, што вы-карыстанне трох адсоткау нацыянальнага да-ходу стабiлiзуе прыроднае асяроддзе, пяцi ад-соткау - паляпшае, калi не пераступiць небяспеч-ную рысу, за якой узнiкаюць незваротныя з'явы. Тады i дзесяцi працэнтау не хопiць» [13, с. 41].

Мелiярацыi Беларускага Палесся прысвеча-ная аднайменная манаграфiя М. Аyраменкi. Навуковец адзначае, што комплексная мелiяра-цыя 1960-1980-х гг. змянiла у лепшы бок палескi рэгiён у сацыяльных i эканамiчных адносiнах [14, с. 41]. Выпадю ж парушэння прыродакары-стання, такiя як распашка водаахоуных палос, пе-раасушэнне торфу i iнш., ён разглядае толью як прагалы, яюя частка землекарыстальнiкаy дапус-кае пры правядзеннi мелiярацыi. Тым не менш пры пераадоленнi адзначаных недахопау асу-шальная сiстэма з'яуляецца экалапчна надзей-най. У цэлым масавы вывад асушаных зямель з сельскагаспадарчага звароту М. Аураменка лiчыць непрымальным [14, с. 156]. «Без мелiяра-цьп зямель у Палессi немагчыма не толью весцi сельскую гаспадарку, але i палепшыць жыццё насельнiцтва», - падсумоувае ён [14, с. 156].

Экалапчныя праблемы СССР на мяжы 19801990-х гг. даследавау амерыкансю палiтолаг Д. Дж. Пiтэрсан у манаграфп «Праблемныя зем-лi: спадчына савецкага разбурэння навакольнага асяроддзя». Адносна Беларус навуковец пры-водзiць статыстычныя даныя па атмасферным, водным i зямельным забруджваннi у савецкiм кантэксце. Найбольш глыбока прыклад Беларусi узгадваецца iм пры вывучэннi хiбаy эканомш прыродакарыстання у Савецкiм Саюзе. Так, на той час юраунш прадпрыемствау надавалi мала Увагi ахове навакольнага асяроддзя, паколью наступствы невыканання плана былi больш сур'ёзнымi, чым наступствы парушэння эка-лагiчных правiлаy. Таму юраунш не былi схшь-нымi спыняць вытворчасць дзеля барацьбы

з забруджваннем [15, с. 68]. У дадзеным рэ-чышчы Д. Дж. Пгорсан узгадвае адкрыты лiст работшкау вытворчага аб'яднання <Жмва-лакно» г. Светлагорска да сваiх таварышау з Асацыяцыи хiмiчнай вытворчасцi г. Славянска Данецкай вобласщ, якi быу надрукаваны у «Праудзе Украiны» у студзеш 1990 г. У лiсце работаю «Хiмвалакна» адзначылi, што iх прад-прыемства атрымала са Славянска толью трэць запланаванай колькасцi кальцышраванай соды для ачысткi сцёкавых вод, таму яны былi выму-шаны скiдваць неачышчаныя прамысловыя сцёкi у р. Бярэзiну. У вышку працоуны калектыу «Хiмвалакна» панёс штраф у памеры 89 тыс. рублёу за атручванне рыбы [15, с. 69-70].

Заключэнне. Праблема дзяржаунай экалагiч-най палiтыкi у БССР на мяжы 1980-1990-х гг. у сённяшняй пстарычнай навуцы амаль не за-кранутая. Асобныя аспекты гэтай праблемы даследавалюя iншымi навукоУцамi, у першую чаргу юрыстамi i эканамiстамi. Аналiзуючы дзяржауныя захады па ахове прыроды, яны акцэнтуюць увагу галоуным чынам на адпа-веднасщ заканадауства экалагiчным нормам i эканамiчнай палiтыкi на стан навакольнага асяроддзя. Пры вывучэнш прыродаахоунай праб-лематыкi сучаснымi гiсторыкамi працы адзна-чаных навукоуцау уяуляюць карысць у сэнсе даследавання савецкай нарматыуна-прававой базы i функцыянавання дзяржаунага юравання па ахове прыроды. Тым не менш патрэбна звяр-нуць увагу на тое, што юрыстамi i эканамiстамi не былi сiстэмна прааналiзаваны рашэннi XXVII i XXVIII з'ездау КПСС, XIX Усесаюз-най канферэнцыi КПСС, XXX i XXXI з'ездау КПБ i iх уплыу на трансфармацыю заканадауства i эканамiчнага кiравання у справе аховы прыроды.

Акрамя даследавання уплыву партыйных з'ездау на экалапчную палiтыку у БССР, у гiста-рычнай навуцы патрабуецца вывучэнне дзей-насцi дзяржауных органау, якiя неслi адказнасць за ахову навакольнага асяроддзя i прыродакары-станне. У выпадку БССР разглядаемая праблема тычыцца дзейнасцi Дзяржкамгота БССР па ахове пр^1роды, Беларускага рэспублканскага упраулення па гiдраметэаралогii i кантролi пр^1род-нага асяроддзя i Пастаяннай камiсii Вярхоунага Са-вета БССР па ахове прыроды i рацыянальным вы-карыстаннi прыродных рэсурсау.

Сшс лiтаратуры

1. Довгялло М. С. Деятельность Компартии Белоруссии по организации охраны и рациональному использованию природных ресурсов (1976-1985 гг.): автореф. дис. ... канд. ист. наук: 07.00.01. Минск: БГУ им. В. И. Ленина, 1987. 22 с.

2. Балашенко С. А. Государственное управление в области охраны окружающей среды. Минск: БГУ, 2000. 341 с.

62

Дзяржауная пал1тыка па ахове навакольнага асяроддзя i прыродакарыстання у БССР (1985-1991 гг.)

3. Мшько Н. С. Канстытуцыйна-прававое рэгуляванне у сферы прыродакарыстання у БССР i Рэс-публщы Беларусь: станауленне i развiццё // Сацыяльна-эканамiчныя i прававыя даследаваннi. 2009. № 4. С. 75-86.

4. Мшько Н. С. Канстытуцыйна-прававое рэгуляванне у сферы прыродакарыстання у БССР i Рэс-публiцы Беларусь // Беларускi пстарычны часопiс. 2009. № 12. С. 36-39.

5. Бобылев А. И., Балашенко С. А. Вопросы общей теории экологического права. Минск: БГУ, 1991. 123 с.

6. Бобылев А. И., Демичев Д. М., Шингель Н. А. Правовой режим использования и охраны природных объектов и природных ресурсов: экологическое право: особенная часть: учеб. пособие. Минск: БГУ, 1992. 198 с.

7. Кочановский С. Б. Охрана природной среды и экологическая безопасность в условиях перехода республики к рыночной экономике // Эколого-экономические проблемы в Белоруссии и пути их решения: сб. науч. тр. Минск: НИЭИ Госэкономплана БССР, 1991. C. 5-12.

8. Шимова О. С. Некоторые аспекты совершенствования хозяйственного механизма природопользования в условиях перехода к рынку // Эколого-экономические проблемы в Белоруссии и пути их решения: сб. науч. тр. Минск: НИЭИ Госэкономплана БССР, 1991. C. 12-20.

9. Бартош П. Н. Некоторые проблемы перестройки государственного экологического управления в республике // Эколого-экономические проблемы в Белоруссии и пути их решения: сб. науч. тр. Минск: НИЭИ Госэкономплана БССР, 1991. C. 103.

10. Потехина О. Я. Экономические противоречия природопользования: автореф. дис. ... канд. экон. наук: 08.00.01. Минск: БГУ, 1993. 19 с.

11. Валентей С. Д. Совершенствование региональной системы рационального природопользования и охраны окружающей среды. Минск: БелНИИНТИ, 1986. 92 с.

12. Парфенов В. И., Лучков А. И. Современные подходы к решению экологических проблем в Белоруссии. Минск: БелНИИНТИ, 1991. 47 с.

13. Машарова Л. П., Ботвиньева А. М., Константинович С. А. Охрана окружающей среды и природопользование. Минск: РМ ИПК, 1989. 57 с.

14. Авраменко Н. М. Мелиорация Белорусского Полесья. Минск: Беларуская навука, 2017. 165 с.

15. Peterson D. J. Troubled lands: the legacy of Soviet environmental destruction. Boulder, San Francisco, Oxford: Westview Press, 1993. 276 p.

References

1. Dovgyallo M. S. Deyatel'nost' Kompartii Belorussii po organizatsii okhrany i ratsional'nomu ispol'zovaniyu prirodnykh resursov (1976-1985 gg.): avtoref. dis. ... kand. ist. nauk [Activities of the Communist Party of Belarus on the organization of protection and rational use of natural resources (19761985). Abstract of thesis PhD (Historical science)]. Minsk, 1987. 22 p.

2. Balashenko S. A. Gosudarstvennoe upravlenie v oblasti okhrany okruzhayushchej sredy [State administration in the field of environmental protection]. Minsk, BGU Publ., 2000. 341 p.

3. Min'ko N. S. Constitutional and legal regulation in the sphere of nature management in the BSSR and the Republic of Belarus: formation and development. Satsyyal'na-ekanamichnyya ipravavyya dasledavanni [Socio-economic and legal studies], 2009, no. 4, pp. 75-86 (In Belarusian).

4. Min'ko N. S. Constitutional and legal regulation in the sphere of nature management in the BSSR and the Republic of Belarus. Belaruski gistarychny chasopis [Belarusian historical journal], 2009, no. 12, pp. 36-39 (In Belarusian).

5. Bobylev A. I., Balashenko S. A. Voprosy obshchey teorii ekologicheskogo prava [Questions of the general theory of environmental law]. Minsk, BGU Publ., 1991. 123 p.

6. Bobylev A. I., Demichev D. M., Shingel' N. A. Pravovoy rezhim ispol'zovaniya i okhrany prirodnykh ob'ektov i prirodnykh resursov: ekologicheskoe pravo: osobennaya chast': ucheb. posobie [Legal regime for the use and protection of natural objects and natural resources: Ecological law: Special part]. Minsk, BGU Publ., 1992. 198 p.

7. Kochanovskiy, S. B. Environmental protection and environmental safety in the conditions of transition of the republic to a market economy. Ekologo-ekonomicheskie problemy v Belorussii i puti ikh resheniya: sbornik nauchnykh trudov [Ecological and economic problems in Belarus and ways to solve them: a collection of scientific papers]. Minsk, NIEI Gosekonomplana BSSR Publ., 1991, pp. 5-12 (In Russian).

8. Shimova O. S. Some aspects of improving the economic mechanism of environmental management in the conditions of transition to the market. Ekologo-ekonomicheskie problemy v Belorussii i puti ikh

ß. I. 3aBauKi

63

resheniya: sbornik nauchnykh trudov [Ecological and economic problems in Belarus and ways to solve them: a collection of scientific papers]. Minsk, NIEI Gosekonomplana BSSR Publ., 1991, pp. 12-20 (In Russian).

9. Bartosh P. N. Some problems of restructuring the state environmental management in the republic. Ekologo-ekonomicheskie problemy v Belorussii i puti ikh resheniya: sbornik nauchnykh trudov [Ecological and economic problems in Belarus and ways to solve them: a collection of scientific papers]. Minsk, NIEI Gosekonomplana BSSR Publ., 1991, pp. 103 (In Russian).

10. Potekhina O. Ya. Ekonomicheskie protivorechiyaprirodopol'zovaniya: avtoref. dis. ... kand. ekon. nauk [Economic contradictions of nature management: Abstract of thesis PhD (Economic Science)]. Minsk, 1993. 19 p.

11. Valentey S. D. Sovershenstvovanie regional'noy sistemy ratsional'nogo prirodopol'zovaniya i okhrany okruzhayushchey sredy [Improvement of the regional system of rational use of natural resources and environmental protection]. Minsk, BelNIINTI Publ., 1986. 92 p.

12. Parfenov V. I., Luchkov A. I. Sovremennye podkhody k resheniyu ekologicheskikh problem v Belorussii [Modern approaches to solving environmental problems in Belarus]. Minsk, BelNIINTI Publ., 1991. 47 p.

13. Masharova L. P., Botvinyeva A. M., Konstantinovich S. A. Okhrana okruzhayushchey sredy i prirodopol'zovanie [Environmental protection and nature management]. Minsk, RM IPK Publ., 1989. 57 p.

14. Avramenko N. M. Melioratsiya Belorusskogo Poles'ya [Melioration of the Belarusian Polesie]. Minsk, Belaruskaya navuka Publ., 2017. 165 p.

15. Peterson D. J. Troubled lands: the legacy of Soviet environmental destruction. Boulder, San Francisco, Oxford, Westview Press, 1993. 276 p.

lH([)apiviaubm npa ayTapa

3aBa^i flyreH IrapaBin - Maricrp ricTapbiHHbix HaByK, acnipaHT Ka^egpbi ricropbii Eenapyci HOBara i HaBeMmara nacy. EenapycK g3ap^ayHbi ymBepcroT (220006, r. MiHCK, np. He3ane^Hac^, 6, Рэспу6mкa Eenapycb). E-mail: zawadzki1996jauhien@mail.ru

Information about the author

Zavatski Yauhen Iharavich - Master of Historical Science, PhD student, the Department of Modern and Contemporary History of Belarus. Belarusian State University (6, Nezavisimosti Ave., 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: zawadzki1996jauhien@mail.ru

nacmyniy 20.09.2021

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.