Научная статья на тему 'ЖЫЦЦЁВЫЯ СТРАТЭГІІ ВЯСКОВАГА НАСЕЛЬНІЦТВА ПАЎНОЧНАЙ БЕЛАРУСІ Ў ПАСЛЯВАЕННЫ ПЕРЫЯД'

ЖЫЦЦЁВЫЯ СТРАТЭГІІ ВЯСКОВАГА НАСЕЛЬНІЦТВА ПАЎНОЧНАЙ БЕЛАРУСІ Ў ПАСЛЯВАЕННЫ ПЕРЫЯД Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
5
0
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
пасляваенная вёска / вусная гісторыя / Паўночная Беларусь / жыццёвыя стратэгіі / стра-тэгія выжывання / стратэгія адаптацыі / post-war village / oral history / Northern Belarus / life strategies / survival strategy / adaptation strategy

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — А.В. Сумко

Разглядаюцца стратэгіі вясковага насельніцтва Паўночнай Беларусі ў складаны перыяд пасляваеннага аднаўлення. У якасці крыніц выступілі як архіўныя дакументы, так і матэрыялы вуснай гісторыі. Фіксацыя на паўсядзённым жыцці дазволіла вызначыць асноўныя жыццёвыя стратэгіі – на аснове пастаўленай мэты (стратэгіі выжывання і адаптацыі) і па форме яе рэалізацыі. Выбар стратэгіі вызначалі сацыяльныя і жыццёвыя рэсурсы, магчымасць іх выкарыстання.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

LIFE STRATEGIES OF THE RURAL POPULATION OF NORTHERN BELARUS IN THE POST-WAR PERIOD

The strategies of the rural population of Northern Belarus during the difficult period of post-war reconstruction are considered. The sources included both archival documents and oral history materials. Fixation on everyday life made it possible to determine the main life strategies based on the goal (strategy of survival and adaptation) and the form and method of its implementation. The choice of strategy was determined by social and life resources and the possibility of using them.

Текст научной работы на тему «ЖЫЦЦЁВЫЯ СТРАТЭГІІ ВЯСКОВАГА НАСЕЛЬНІЦТВА ПАЎНОЧНАЙ БЕЛАРУСІ Ў ПАСЛЯВАЕННЫ ПЕРЫЯД»

УДК 39(476-22)(091)+316.343:63-051(476)(091) Б01 10.52928/2070-1608-2024-69-1-84-87

ЖЫЦЦЁВЫЯ СТРАТЭГ11 ВЯСКОВАГА НАСЕЛЬН1ЦТВА ПАУНОЧНАЙ БЕЛАРУС1

У ПАСЛЯВАЕННЫ ПЕРЫЯД1

канд. гтт. навук, дац. А.В. СУМКО (Полацт дзяржауны ушвератэт Мя Еуфрастт Полацкай) ORCID: https://orcid.org/0000-0002-9940-0236

Разглядаюцца стратэгИ вясковага насельнщтва Пауночнай БеларусI у складаны перыяд пасляваеннага аднаулення. У якасцг крытц выступт як архгуныя дакументы, так I матэрыялы вуснай ггсторып. Фгксацыя на паусядзённым жыццг дазволша вызначыць асноуныя жыццёвыя стратэгИ - на аснове пастауленай мэты (стратэгИ выжывання I адаптацып) I па форме яе рэалгзацып. Выбар стратэгИ вызначалг сацыяльныя I жыц -цёвыя рэсурсы, магчымасць ¡х выкарыстання.

Ключавыя словы: пасляваенная вёска, вусная ггсторыя, Пауночная Беларусь, жыццёвыя стратэгИ, стра-тэг1я выжывання, стратэг1я адаптацып.

Уводзшы. Аналiз архiуных дакументау i наяуных палявых матэрыялау дазваляе у межах пасляваеннай Пауночнай Беларуа даследаваць стартавыя умовы пасляваеннага аднаулення, узровень дабрабыту вясковага насельнщтва у канкрэтным раёне. Фжсацыя увап на паусядзённым жыцщ дазваляе убачыць асноуныя стратэгii, як1я выбрал вяскоуцы пад уплывам пэунай сггуацыйнай абумоуленасщ. Можна вылучыць наступныя акалiч-насщ, што вызначалi спектр магчымых сацыяльных дзеянняу вяскоуцау пры неспрыяльнай жыццёвай сiтуацыi па аднауленнi цi паляпшэнш уласнага сацыяльна-эканамiчнага стану у пасляваенны час:

- размяшчэнне населенных пунктау у "зоне бедства" (вёск1, зшшчаныя у вынiку карных экспедыцый i ваенных дзеянняу) цi "зоне адноснай стаб^насщ" (ступень разбурэння нязначная щ увогуле адсутн1чала);

- калектывiзаваны раён щ адзiнаасобны сектар;

- спецыфжа ландшафта i магчымасць выкарыстання прыродных рэсурсау;

- месцараспалажэнне населенных пунктау (паблiзу цi Удалечынi ад горада/ваеннага гарадка/буйнога мястэчка/чыгуначных станцый).

Спецыфiка абранага рэпёна у тым, што ён прадстауляе дзве мадэлi сiстэмы жыццезабеспячэння у пасляваенны! аднауленчы перыяд, яшя могуць быць транспарэнтнымi для усёй Беларусi. Справа у тым, што Пауночная Беларусь уключала раёны з розным тыпамi сацыяльна-эканашчнага укладу (раёны з перавагай аднаасобных гаспадарак i цалкам калектывiзаваныя раёны). У Полацкую вобласць, утвораную у 1944 годзе, акрамя раёнау з калгасна-саугаснай сiстэмай, уваходзiлi так званыя "заходшя раёны", як1я з 1921 па 1939 год адносшся да Польскай рэспуб-лiкi (Браслаусш, Ввдзаусш, Глыбоцш, Дзiсненскi, Докшыцк1, Дуншавщш, Мiёрскi, Плiскi i Шаркаушчынсш), дзе у першыя пасляваенныя гады пераважал аднаасобныя гаспадаркi. Дадзеную акалчнасць неаднаразова падкрэс-л1вала к1раун1цтва Полацкай вобласщ: "Сельское хозяйство Полоцкой области имеет некоторую специфичность -она объединяет районы неоднородного социально-экономического уклада: имеются районы полностью коллекти-визаванные и районы, где преобладает единоличное хозяйство. Это усложняет руководство" [1, л. 74.]

Мэта: на падставе анал1зу матэрыялау вуснай псторьн 1 архiуных дакументау вызначыць 1 праанал1заваць жыццёвыя стратэги, яшя выбiрала вясковае насельнщтва пад уплывам пэунай сггуацыйнай абумоуленасщ.

Асноуная частка. Паняцце "жыццёвая стратэпя" не мае адназначнага тлумачэння. Аднак асноУнымi элементамi "жыццёвай стратэги" з'яуляюцца вызначэнне жыццёвай мэты i спосаб яе рэалiзацыi. Аналiз армуных дакументау ! наяуных палявых матэрыялау, яшя датычаць вясковай паусядзённасцi Пауночнай Беларус! у паваен-ны час, дазваляе зрабщь выснову, што жыццёвыя стратэгИ паваеннага часу 6ыл1 двух асноуных тыпау:

1. СтратэгИ на падставе пастауленай мэты: стратэпя выжывання i стратэпя адаптацын.

Стратэггя выжывання характэрна для сацыяльна-дэмаграфiчных груп з невялшм жыццёвым i сацыяль-ным рэсурсам, невысоким статусам i пагаршаючымся матэрыяльным становiшчам. Пад стратэгiяй выжывання разумеецца сукупнасць спосабау i форм адаптащи ва умовах неспрыяльнай жыццёвай спуацын з мэтай забяспе-чыць базавыя умовы жыццезабеспячэння (элементарнае фiзiялагiчнае выжыванне сялянскай сям'1). Дадзеная стратэгiя рэалiзоувалася пераважна насельнiцтвам, якое пражывала у раёнах, аднесеных па вынiках Вялшай Айчыннай вайны да найбольш пацярпелых, iнакш кажучы, знаходзiлася у "зоне бедства". Згодна з дакументамi, яшя захоуваюцца у Нацыянальным архiве Рэспублш Беларусь, так статус мелi 36 раёнау [2]. З 1х 13 раёнау адносшся да тагачасных Вщебскай i Полацкай абласцей: Асвейсш, Ветрынсш, Дрысенсш, Полацш, Расонсш, Ушацкi, Гарадоцш, Дубровенскi, с1роц1нск1, Суражскi, Чашнiцкi, Лёзненсш, МехоУскi [2, л. 10]. Насельнщтва адзначаных раёнау знаходзiлася у вельмi складаных умовах: "...на момант вызвалення пасяуныя плошчы скла-далi не больш 27% к 1940 году, коней засталося 13%, у асабютым карыстанш калгаснiкау хатняй жывелы

1 Артыкул падрыхтаваны у рамках праекта БРФФД "СтратэгИ выжывання i адаптыуныя практыю вясковага насельнщтва Пауночнай Беларуа у пасляваенны! перыяд", дамова № Г23ИП-037.

засталося 14% к даваеннай колькасцг Насельнщтва галадавала, мелася вялiкая колькасць знясшеных..." [2, л. 29]. Неабходна адзначыць, што паваенныя калгасы мелi вельмi абмежаваныя рэсурсы для дапамоп насельнiцтву. Пры значным скарачэннi матэрыяльных i працоуных рэсурсау, калгаснае шраунщтва перш за усё павiнна было забяс-печыць неабходны узровень вытворчасщ сельскагаспадарчай прадукцыi для дапамогi фронту i аднауленчых пра-цэсау. Матэрыялы Занальнага дзяржаунага арх1ва горада Полацка дазваляюць больш дэтальна вызначыць не тольи матэрыяльны узровень жыцця вясковага насельнiцтва Пауночнай Беларусi, пераважна усходшх калекты-вiзаваных раёнау, але i зразумець выбар паваенных жыццёвых стратэгш. 1нфармацыйна грунтоуным з'яуляюцца справаздачы мясцовых органау улады пра пасляваенную рэчаюнасць. Так, расонск1 райвыканкам паведамляу пра наступнае: "Из 16 сельсоветов Россонского района в 10 полностью сожжены и уничтожены все общие постройки и личные дома колхозников, сельскохозяйственный инвентарь, уничтожен скот. Из 38 000 населения до войны в районе осталось 17 508. Остальные уничтожены или угнаны. Посевы в 1944 году не производились. .. .население скрывалось в лесах от немцев 9 месяцев, т.е. до 12 июля 1944 г. После освобождения и возвращения - пепел. После освобождения всего района скота в личном пользовании - 600 голов. Мелкого скота и птицы не было. Всё население в исключительно тяжелых условиях. Стали восстанавливаться. Приобретать скот в западных районах за последнюю одежду и другие предметы, на 3-5 хозяйств коллективно покупали коров, птицу" [3, л. 13]. Нягле-дзячы на тое, што гаротны стан насельнщтва у першыя паваенныя гады фшсуецца рэпянальныш матэрыяламi вуснай псторьп па усёй тэрыторьп Пауночнай Беларуа, цяжкая паваенная сиуацыя Расоншчыны адклалася у народнай памящ вяскоуцау з шшых раёнау адметна: "Самалёт ляцщь - з боку фортачш, а расонцы щуць -з заду торбачш" [4].

Сучасныя даследаванш i матэрыялы вуснай псторып дазваляюць дэталiзаваць i пашыраюць тэрыторыю, якую можна аднесцi да "зоны бедства". Стратэгiя выжывання была распаусюджана сярод насельнiцтва, якое вярталася на месца цалкам знiшчанай вёсш i спрабавала вырашыць праблемы элементарнага жыццезабеспячэння. У якасцi прыклада можна прывесщ успамiн жыхари Лепельскага раёна пра вяртанне дамоу, у спаленую вёску Стайск Слабадскога сельсавета: "Так спалШ... был! калодцы, был1 бярозы...н1чаго - усё роуна зямл1. Шчаго не асталась! Тольк попел. Печы стаял! адны.Усё згарэла. Як было 30 з лштм двароу - усе спалш. Прыйшл! - во што надета. Дождь пройдзець. Стмш, выкруцш I апяць надел. А як жыць? Тады пайшл! па родственткам, хто куды..." [5]. Людзi капалi землянш, жылi у непрыстасаваных для пражывання памяшканнях, а таксама па некальш сямей у адной хаце. Якасць часовай забудовы i працягласць яе выкарыстання залежала ад магчымасцей той цi шшай вясковай сям'i: "А пасля вайны мы стал! землянку капаць. У землянцы жыт, наверна, гады тры ц1 болей, а тады сталI строщца - мама, мужчыны ж не было - дзве бабы... Бацька пайшоу да вайны у армгю I тым годам далжон быу прыйсцг, а тут вайна началася. Ен I паг1б у вайну." [6]. Надзённай праблемай у першы год пасля вызвалення з'яулялася адсутнасць базавых прадуктау харчавання: "Есць жа нечага было. ...агарода не пахалI. ... тчога не было мы дабывалiяду. Сабгралг, вяснойрана, шнщьу кустах, тады кратука падрасла - тады крапгву сабграл¡, тады шчавель сабгралг. Гэта усё варылася I хлебал1, т хлеба т было, т мук1, н1 крупы - адна трава... " [7]; "Прыйшлг - тдзе шчога. Усё ж памешана, паблочана. Ш зерна, шчога. Травы, тады з бабушкай хадзж - картошка дзе якая засталася на полг... Усю траву. Ела I я шнтку - няукусна, але ж есць дужа хацелася..."..." [8].

У складанай жыццёвай спуацын знаходзшся семЧ, яшя засталюя без бацьш i мелi абмежаваны рэсурс для аднаулення. Ва успамшах рэспандэнтау пра пасляваенную рэчакнасць наяунасць мужчыны у сямЧ асацшрава-лася з перспектывай хуткага аднаулення " ...так самг яны строш, так у ¡х мужьж былI - бацью быт, так ...а наш бацька не вярнууся I мы жыт очэнь бедна" [9]. Безумоуна, сацыяльная дапамога сем'ям, яшя засталюя без бацькi щ апынулiся у вельмi неспрыяльных жыццёвых абставiнах, з боку дзяржавы прадугледжвалася, але трэба Улiчваць складанасцi паваенных гадоу, час на падрыхтоуку дакументау, падцвярджаючых факты таго, што бацька быу у партызанах, цi адноауся да лiку ваеннаслужачых i запнуу i г.д. I тут трэба асобна узгадаць такую катэго-рыю сямей, дзе бацьк1 былi абвшавачаны у калабарацыяшзме. Гэтыя сем'i атрымлiвалi дапамогу у апошнюю чаргу щ не атрымлiвалi увогуле. Неабходна адзначыць, што шфармацын па гэтым пытанш вельмi мала, ёсць невялiкая колькасць архiуных дакументау (пратаколы, дзе разбiралiся пытаннi дапамогi, i рашэннi мясцовых органау улады) i адзiнкавыя успамшы рэспандэнтау. Тым не менш, наяуныя крынiцы даюць магчымасць вылу-чыць так1я сем'i у асобную катэгорыю i зрабiць выснову пра тое, што яны былi абмежаваны у выкарыстаннi усiх наяуных рэсурсау таго часу i вымушаны былi змагацца за выжыванне самастойна.

Выбар стратэгп вызначалi сацыяльныя i жыццёвыя рэсурсы (мабшзацыя асабiстых рэсурсау i рэсурсау прыроднага ландшафту), магчымасць iх аптымальна выкарыстоуваць. У паваенныя гады насельнщтва, якое пражывала у населеных пунктах, дзе ступень разбурэння была нязначная цi увогуле адсутнiчала, з аднаго боку мела лепш^1я стартав^1я умовы для аднаулення, але з другога - пасляваенная рэчакнасць была стрэсагеннай для насельнiцтва, адрознiвалася ад звычайных умоу ж^Iццядзейнасцi i вымушала выпрацоуваць адмысловую адапта-цыйную мадэль узаемадзеяння са структурнымi элементамi стрэсагеннай сг^адый.

Стратэггя адаптацыи - гэта адмысловая рэакц^1я на стрэсагенную сiтуац^IЮ, якая прадугледжвала выбар адаптыуных практык, магчымасць пераразмяркоуваць ж^1ццёв^1я i сац^1яльн^1я рэсурсы з мэтай дасягнуць апты-мальнага узроуню ж^1ццезабеспячэння. Стратэгiя адаптац^Ii практыкавалася пераважна у раёнах з аднаасобныЕШ гаспадаркамi (Браслауск1, Вiдскi, Гл^1боцк1, Дзюненсш, Докшыцк1, Дунiлавiцкi, Мёрск1, Плiскi i Шаркаушч^1нск1) i калект^Iвiзаванымi раёнамi, яшя знаходзшся у зоне адноснай стабшьнасцг З большага стратэгiя адаптацыi

насша кампрашсны характар. Як паказвае аналiз арх1уных дакументау i матэрыялау вуснай г1сторы1, ва умовах неспрыяльных жыццёвых абставiн пераважалi рацыяльныя паводзшы, а прадстауленнi пра сацыяльную справяд-лiвасць пэуным чынам трансфармiравалiся. Кал была магчымасць i ва умовах, калi "як-бы не зауважалi" i законы не парушалiся адкрыта, адбывалася ухшенне ад выкананная пэуных абавязкау на карысць тых, як1я прыносш рэальны прыбытак (асаблiва гэта было характэрна для сялян-калгаснiкау, як1я не выпрацоУвалi шш працадзён, за яшя амаль нiчога не плацiлi), самавольна пераразмяркоувауся зямельны фонд, распрацоУвалiся "маршруты" абы-ходу афiцыйных норм i правiл, павялiчвалася доля "незаконных" паступленняу i г.д. У вын1ку законным1 ц1 неза-конным1 метадамi, але адбываецца павольнае нарошчванне дабрабыту. Гэта было характэрна як для сялян-аднаасобшкау з заходнiх раёнау рэпёна, так i для сялян-калгаснiкау, уключаных у калгасна-саугасную астэму у мiжваены перыяд. Сггуацыя для першых ускладншася, калi у канцы 1940-х гадоу быу узяты курс на паскораную калектыв1зацыю i колькасць аднаасобных гаспадарак стала рэзка скарачацца. Да сакав1ка 1950 года Браслаускi i Докшыцш раёны амаль завяршылi калектыв1зацыю. У 1955 г. у Вщебскай вобласщ (Полацкая вобласць была скасавана у 1954 годзе) ужо не было аднаасобных сялянсшх гаспадарак.

Неабходна адзначыць, што шшы раз складана вызначыць выразную мяжу памiж стратэгiяй выжывання i стратэгiяй адаптацыi. Вялiкае значэнне мелi так1я фактары, як ступень разбуранасщ мясцовасцi, тэмпы аднау-лення, наяунасць працаздольных членау сям'1 i магчымасць апрацоуваць зямлю, месца у сацыяльнай структуры грамадства, сацыяльны кл1мат у вясковай грамадзе. Акрамя гэтага, у цяперашнi час фактычна агульнапрынятым з'яуляецца уяуленне аб тым, што "паводзшы вызначае не сггуацыя, якая можа быць апiсана "аб'ектыуна" або па узгодненым меркаваннi некальк1х назiральнiкау, а сггуацыя, як яна падаецца суб'екту, як яна iснуе для яго"[10].

2. Стратэги па форме рэалiзацыi мэты (у залежнасщ ад мэтанаюраванасщ) 6ыл1 прадстаулены наступнымi:

- вяртанне да натуральнай гаспадарк, якая дазваляла дасягнуць пэунай ступеш гаспадарчай аутаном-насцi i у залежнасщ ад запатрабаванняу сям'1 праз абмен рэсурсамi забяспечыць сябе неабходным1 прадуктамi харчавання, сыравшай, адзеннем i прадметамi паусядзённага жыцця. Гэта было характэрна як для сялян-аднаасобшкау, так i для сялян-калгаснiкау, прысядзiбная гаспадарка як1х у другой палове 1940-х гадоу 1ншы раз валодала вызначальна большым эканамiчным патэнцыялам, чым праца у калгасе. Факт павелiчэння рол1 прыся-дзiбнай гаспадарка сялян-калгасшкау у ваенны i пасляванны час выклжау прапановы сярод гiсторыкаУ перагле-дзець эканамiчнае значэнне асабiстай прысядзiбнай гаспадаркi i яе дапаможны статус адносна калгаснай вытвор-часцi [11, с. 45]. Натуральныя даходы ад сваёй асаб1стай гаспадаркi сяляне атрымлiвалi у асноуным у выглядзе прадуктау раслiнаводства i жывёлагадоул1, а таксама ад палявання, рыбалоуства, збiральнiцтва i некаторых саматужных промыслау;

- жабрацтва - прашэнне мiласцiны давала магчымасць не только пазбегнуць галоднай смерщ, але i атры-маць рэсурсы для аднаулення асабiстай гаспадаркi. Жабраваць хадзш у раёны, як1я найбольш ацалелi пасля вайны, а таксама па раёнах, дзе пераважау адзшаасобны сектар. Праз уласны досвед щ абмен вопытам выпрацоу-вауся пэуны алгарытм, як1 забяспечвау эфектыунасць жабрацкай практыш, бо мадэлi паводзiн выб1рал1ся з улiкам асаблiвасцей успрымання тых, да каго жабраю звярталiся [12];

- адыходнщтва, якое у сувяз1 са зменамi ладу жыцця у перыяд пасляваеннага аднаулення мэтазгодна вылучыць у асобны в1д стратэги, так як яно стала вельмi адрозшвацца ад традыцыйнага промысла Х1Х - пачатку ХХ стагоддзяу, бо змяншася паусядзённая спецыф1ка i выкарыстоУвалiся шшыя практык1, асаблiва ва умовах калгаснага ладу. Адыходнiцтва у пасляваенныя гады практыкавалася пераважна працаздольным насельнiцтвам, дазваляла атрымаць рэсурсы для аднаулення гаспадарш i дасягнення пэунага узроуню дабрабыту з аднаго боку; але з другога мела патэнцыяльна небяспечныя наступствы, у першую чаргу, для сялян-калгасшкау i магла пры-весцi да змены сацыяльнага статуса;

- нетыповыя формы эканам1чнай I гандлёвай актыунасцI сялян дазвалялi атрымаць грошы, неабход-ныя для набыцця тых прадуктау i прамысловых таварау, што нельга было вырабщь у межах сваёй гаспадарка, а таксама для уплаты падаткау i пакупкi абл1гацый дзяржауных займау (па падлiках расшсшх даследчыкау, у 1944 годзе уплата падаткау i набыццё абл1гацый складалi больш чвэрц1 ус1х грашовых выдаткау сялянскай сям'1 [11, с. 85]);

- выкарыстанне дзщячай працы (ступень выкарыстання i практык1 адрозшвалюя i залежалi ад узроуню жыцця канкрэтнай сям'1).

Вызначэнне дадзеных в1дау стратэги мае 1стотную геаграф1чную дэтэрмшаванасць. Трэба адзначыць, што адна сям'я магла выкарыстоуваць адначасова розныя стратэги: вяртанне да натуральнай гаспадарк1, практыка-ваць жабрацтва ц1 адыходнщтва, пашыранае выкарыстанне дз1цячай працы 1 г.д.

Заключэнне. Ф1ксацыя на паусядзённым жыцщ дазвол1ла вызначыць асноуныя жыццёвыя стратэги - на аснове пастауленай мэты (стратэги выжывання 1 адаптацы1) 1 па форме яе рэал1зацы1. Выбар стратэги вызначал1 сацыяльныя 1 жыццёвыя рэсурсы, магчымасць 1х выкарыстоуваць. Уплыу мел1 так1я фактары, як ступень разбу-рэння мясцовасц1 1 лакацыя населенага пункта, наяунасць працаздольных членау сям'1, месца у грамадскай 1ерархи, сацыяльны кл1мат у сельск1м соцыуме. Адна сям'я магла рэал1зоуваць адначасова розныя стратэги. Як паказвае анал1з матэрыялау вуснай г1сторы1, ва умовах неспрыяльных жыццёвых абстав1н пераважал1 рацыя-нальныя паводз1ны, а прадстауленне пра сацыяльную справядл1васць пэуным чынам трансфармавалася.

Л1ТАРАТУРА

1. Занальны дзяржауны apxiy горада Полацка (далее - ЗГА г. Полоцка). - Ф. 1974. Воп. 1. Спр. 118.

2. Нацыянальны арх1у Рэспублт Беларусь. - Ф. 4-п. Воп. 29. Спр. 267 - О положении в наиболее пострадавших от немецкой оккупации районов Белоруссии.

3. ЗГА г. Полоцка. - Ф. 1093. Воп. 1. Спр. 9.

4. Арх1у Цэнтра вуснай псторьп i палявых даследаванняу Полацкага дзяржаунага ушверспэта 1мя Еуфрасшн Полацкай: (Зашсана аутарам (ЗА) у 2021 г.), Ж., 1937 г.н., в. Качаны Верхнядзвшсю р-н.

5. Арх1у Цэнтра вуснай псторып i палявых даследаванняу Полацкага дзяржаунага ушверспэта iмя Еуфрасшш Полацкай: (ЗА у 2022 г.), Ж., 1936 г.н, в. Багданава Сенненсю р-н.

7. Арх1у Цэнтра вуснай псторып i палявых даследаванняу Полацкага дзяржаунага ушверспэта iмя Еуфрасшш Полацкай: (ЗА у 2023 г.), Ж., 1938 г.н, в. Малая Пушча Полацк р-н.

8. Арх1у Цэнтра вуснай псторып i палявых даследаванняу Полацкага дзяржаунага ушверспэта iмя Еуфрасшш Полацкай: (ЗА у 2021 г.), Ж., 1936 г.н, в. Басяныя Мiёрскi р-н.

9. Арх1у Цэнтра вуснай гiсторыi i палявых даследаванняу Полацкага дзяржаунага ушверспэта iмя Еуфрасшш Полацкай: (ЗА у 2023 г.), Ж., 1936 г.н, в. Бальшое Жэжлша Лепельсю р-н.

10. Водопьянова Н.Е., Старченкова Е.С. Трансактный подход к изучению стрессовых ситуаций в профессиональной деятельности [Электронный ресурс] // Вестник Санкт-Петербургского университета. Сер. 12. - 2008. - Вып. 2. - URL: https://cyberleninka.ru/article/n/transaktnyy-podhod-k-izucheniyu-stressovyh-situatsiy-v-professionalnoy-deyatelnosti. (дата обращения: 06.11.2023).

11. Мамяченков В.Н. Роковые годы: Материальное положение колхозных крестьян Урала в послевоенные годы (1946-1960). -Екатеринбург: Изд-во Гуманитарного университета, 2002. - 312 с.

12. Сумко А.В. Пасляваеннае жабрацтва у дыскурсе вуснай псторып Вщебшчыны // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. А, Гуманит. науки.- 2020. - № 9. - С. 142-147.

Пастушу 09.12.2023

ЖИЗНЕННЫЕ СТРАТЕГИИ СЕЛЬСКОГО НАСЕЛЕНИЯ СЕВЕРНОЙ БЕЛАРУСИ

В ПОСЛЕВОЕННЫЙ ПЕРИОД

канд. ист. наук, доц. Е.В. СУМКО (Полоцкий государственный университет имени Евфросинии Полоцкой)

Рассмотрены стратегии сельского населения Северной Беларуси в сложный период послевоенного восстановления. В качестве основных источников - архивные документы и материалы устной истории. Фиксация на повседневной жизни позволила определить основные жизненные стратегии - исходя из поставленной цели (стратегии выживания и адаптации) и формы и способа ее реализации. Выбор стратегии определялся социальными и жизненными ресурсами, возможностью их использования.

Ключевые слова: послевоенная деревня, устная история, Северная Беларусь, жизненные стратегии, стратегия выживания, стратегия адаптации.

LIFE STRATEGIES OF THE RURAL POPULATION OF NORTHERN BELARUS

IN THE POST-WAR PERIOD

E. SUMKO

(Euphrosyne Polotskaya State University of Polotsk)

The strategies of the rural population of Northern Belarus during the difficult period ofpost-war reconstruction are considered. The sources included both archival documents and oral history materials. Fixation on everyday life made it possible to determine the main life strategies - based on the goal (strategy of survival and adaptation) and the form and method of its implementation. The choice of strategy was determined by social and life resources and the possibility of using them.

Keywords: post-war village, oral history, Northern Belarus, life strategies, survival strategy, adaptation strategy.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.