Научная статья на тему 'ДЗЕЦІ І ПАДЛЕТКІ Ў ПРАЦОЎНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ ПАВАЕННАЙ ВЁСКІ'

ДЗЕЦІ І ПАДЛЕТКІ Ў ПРАЦОЎНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ ПАВАЕННАЙ ВЁСКІ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
31
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ДЗЕЦі / ПАСЛЯВАЕННАЕ АДНАЎЛЕННЕ / СіСТЭМА ЖЫЦЦЕЗАБЕСПЯЧЭННЯ / ВЁСКА / БЕЛАРУСКАЕ ПАДЗВіННЕ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Сумко А.В.

Аналізуецца роля і месца дзяцей і падлеткаў у працоўнай дзейнасці беларускай вёскі ў пасляваенны перыяд. У якасьці крыніц выступілі архіўныя дакументы і матэрыялы вуснай гісторыі. У навуковы зварот упершыню ўведзены этнаграфічныя крыніцы, зафіксаваныя падчас палявых даследаванняў 2000-х гг. на тэрыторыі Беларускага Падзвіння.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE CHILDREN AND ADOLESCENTS IN THE LABOR ACTIVITY OF THE BELARUSIAN POST-WAR VILLAGE

The article analyzes the role and place of children and adolescents in the labor activity of the Belarusian village in the post-war period. The sources were archival documents and oral history materials. For the first time, the ethnographic sources recorded during field research in the 2000s on the territory of the Belarusian Podvinye were introduced into scientific use.

Текст научной работы на тему «ДЗЕЦІ І ПАДЛЕТКІ Ў ПРАЦОЎНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ ПАВАЕННАЙ ВЁСКІ»

УДК 39 (476-22) (091)

ДЗЕЦ1 I ПАДЛЕТК1 У ПРАЦОУНАЙ ДЗЕЙНАСЦ1 БЕЛАРУСКАЙ ПАВАЕННАЙ ВЁСК11

канд. гкт. навук, дац. А.В. СУМКО (Полацт дзяржауны утвератэт)

Анал1зуецца роля I месца дзяцей I падлеткау у працоунай дзейнасцI беларускай вёск у пасляваенны перыяд. У якасьц1 крытц выступт арх1уныя дакументы I матэрыялы вуснай г1сторъи. У навуковы зварот упершыню уведзены этнаграф1чныя крынщы, заф1ксаваныя падчас палявых даследаванняу 2000-х гг. на тэры-торы1 Беларускага Падзвгння.

Ключавыя словы: дзец1, пасляваеннае аднауленне, с1стэма жыццезабеспячэння, вёска, Беларускае Падзвгнне.

Уводзшы. Перыяд пасляваеннага аднаулення быу вельмi складаным часам для беларускай вёсш, кал1 сельскае насельнщтва iмкнулася рэатзаваць увесь свой патэнцыял дзеля стварэння прымальных жыццёвых умоу для уласнай сям'i. У паваенныя гады адбывалася штэнаунае уключэнне дзяцей i падлеткау у гаспадарчую вытворчасць вёсш, што было абумоулена неспрыяльным эканамiчным становшчам i спецы^чнай дэмаграфiчнай спуацыяй, бо наступствы Вяткай Айчыннай Вайны (ВАВ) былi катастрафiчнымi для Беларусi. Чалавечыя i матэрыяльныя страты, знiшчэнне тысячы паселiшчау, скарачэнне пасяуных плошчау, ураджайнасцi адмоуна адбшся на стане пасляваеннай вёсш. У вельм складаных умовах апынулiся жыхары раёнау, тэрыторыя якх стала эшцзнтрам карных экспедыцый акупантау. Дзецi i падлетш на роУнi з дарослыпш ва умовах разрухi i голада уключалiся у пасляваенныя вытворчыя працэ-сы.Успамiны вяскоуцау фiксуюць, што роля дзяцей у будзённым жыццi вёсш была значнай: «Женщины восстанавливали и дети! Очень работали дети»2. Паводле статыстычных даных у Вщебскай вобласцi летам 1944 года каля 42% сельскага насельнщтва вобласщ был1 дзецi да 14 гадоу [1, с. 301].

Праблема вывучэння ролi i месца дзяцей у вытворчай дзейнасцi паваеннай вёскi разглядалася пераважна у кантэксце асвятлення традыцый сямейнага выхавання [2; 3], дзе працоунае выхаванне было базавым прынцыпам беларускай народнай педагогiкi. Аднак прадметна дадзеная тэма не разглядалася.

У якасщ крынiц выступiлi архiуныя дакументы i матэрыялы вуснай гiсторыi, зафшсаваныя падчас палявых экспедыцый Цэнтра вуснай псторып i палявых даследаванняу Полацкага дзяржаунага унiверсiтэта на тэрыторыi Беларускага Падзвшня.

Асноуная частка. Працоунае выхаванне было базавым элементам народнай педагогш. З раншх гадоу дзецi рабшся памочнiкамi па гаспадарцы. Хлопчыкi былi арыентаваны на уключэнне у мужчынсш блок сельска-гаспадарчай працы (даглядалi коней, вучылiся кiраваць быкамi у вупражы, вырабляць нескладаныя прылады працы), а дзяУчынкi - жаночай (дагляд за агародам i домам, кулшарныя навыкi, жаночыя рамёствы). М.В. Доунар-Запольсш пiсаУ : "Дзещ з малых гадоу выконваюць тыя щ шшыя гаспадарчыя абавязкi, i чым сям'я меншая, тым раней падлетак з сялянскае сямЧ знаёмiцца з нялёгкай працай. З пящ гадоу дзвд даглядае сваiх маленькiх братоу i сясцёр, з 7-8 - ён ужо пастух, щзе за возам, з 12 гадоу для хлопчыка пачынаюцца першыя практыкаваннi у земляробстве, ён зграбае сена, барануе, з пятнаццащ гадоу бярэцца за цэп, касу, а яшчэ гады праз два i за саху, так што к 20 гадам ён ужо хлебароб, яш прайшоу усе акадэмiчныя курсы сялянскай гаспадарш. Дзяучына да 1617 гадоу ведае жаночыя работы" [4, с. 17]. Матэрыялы, яшя назапашаны супрацоУнiкамi Цэнтра вуснай гiсторыi i палявых даследаванняу Полацкага дзяржаунага ушверсггэта, утрымлiваюць успамiны пра традыцыi прывучэння да працы сялянсшх дзяцей як мiжваеннага, так i пасляваеннага перыядау, яшя шмат у чым пераклiкаюцца з рэча-iснасцю XIX - пач. ХХ ст. "Раньшэ з малых лет робщь застаулял1: I палоць, I капаць, I на пасту ганяць. Усё-усё робш. Чуць падрос, 15 - 16 гадоу, ужо за плугом Iдзець. Старэйшыя глядзелг малых... Тольк1 так, тольк1 так. У нас было 10 гектарау, нада ж было сярпом зжаць I лён выдраць. Я сама да вайны падтмала, тады ж не было камбайнау, а касшка такая косщь авёс, а мы, рабяты дашкольнага возраста, ходзгм, падымаем гэты авёс, звяз-ваем у кул1, у снапк так1я, I став1м. Раньшэ робш, ой робы1... Малацыг, I жал1, I каст. I не хочыцца, I плачыш, падымуць цябе, I пойдзеш робщь" (Верхнядзвшсю р-н) [5, с. 255-256].

Даследчыш, яшя займалкя праблематыкай працоунага выхавання, адзначал^ што штэнаунасць працы падлеткау цалкам залежала ад складу i эканамiчнага дабрабыту сям'1 У крызюны час дзещ i падлетш больш актыуна уключалюя у працоуную дзейнасць. Наратывы пра жыццё пасля вызвалення ад нацыстау i перыяд аднаулення сведчаць пра тое, што складаная пасляваенная рэчакнасць характарызавалася штэнафкацыяй удзелу дзяцей у гаспадарчай вытворчасщ, а узроставыя i гендэрныя абмежаваннi для выканання пэуных сельскагаспа-дарчых работ здымалюя. Ва умовах, калi значная доля мужчын загiнула на вайне, падлетш вымушаны былi вы-конваць работы, яшя былi пад сшу только сталым мужчынам. "(Так, а вот тыя сем'i без бацьш астаушыся, як спраулялiся з хазяйствам?) - Так I спраулял1ся. Брату было дванаццаць гадоу, мне восем. Мы I сеял1 сам1,1 пахалI сам1 (Мiёрскi р-н) 3; "Калхоз стау. Был1 пасеяушы на згму азгмыя, жыта усё убрал1, аз1мыя гэтыя, змалацш,

1Артыкул падрыхтаваны у рамках праекта БРФФД-РФФД "Субкультура детства в дискурсе устной истории, языке и фольклоре Витебско-Псковского пограничья ХХ - начала ХХ1 века", дамова № Г20Р-095.

2 Фальклорны арх1у Полацкага дзяржаунага ушвератэта (ФА ПДУ) : Зап. у 2021 г. ад Немянёнак Ванды Млхайлауны, 1936 г.н. (нар.в. Поташня Млёрскага р-на), в. Жыгул1 Верхнядзвшскага р-на.

3 ФА ПДУ : Зап. у 2020 г. ад Шчарбщкай Вольп Паулауны, 1934 г.н., в. Парадт Млёрскага р-на.

а малацШ праткам уручную, гэта усё змалацiлi, сарцiравалi, рукамi кiдалi. Рукамi сеялi, зярно ляцщь дальше, з рук цяг^ на цапу тады. (- Плуг тады на сабе цягалi?) - Да, на сабе плуг цягалi (Расонсш р-н)"4.

Падзеi ВАВ спрычыншся да таго, што сярод сельскага насельнщтва Вщебскай вобласцi на 1 жшуня 1944 г. жанчыны складалi 68% уах жыхароу, пры гэтым перавага належала узроставай групе ад 16 да 55 гадоу (найбольш дзеяздольная частка насельнщтва) [1, с. 301]. Жанчыны з дапамогай дзяцей вырашалi жыллёвую праблему, выкарыстоуваючы усе наяуныя рэсурсы, у тым лiку нарыхтоувалi у лесе бярвеннi i звозш iх на каровах [2, с. 146]. Неабходна адзначыць, што згодна з архiунымi звесткамi, напрыклад, у Полацкай вобласщ без прытулку засталкя 34% сельскага насельнiцтва, Вiцебскай - 37,3% [6, л. 35]. Сггуацыю суцэльнага спусташэння узгдавае значная колькасць рэспандэнтау у сваiх успамiнах пра першыя пасляваенныя гады: "Прышлi з адступлення на сваю усадзьбу - усё згарэлае было, тольк трубы гэты коменныя. З яловых лапак мамка будку здзелала нам, пасадзша як сабачанят, шэсць дзяцей" (Бешанковщш р-н) [7, с. 220]. 1ншы раз, дзецi, застаушыся без бацькоу, самi майстравалi часовае жыллё: "А у нас засталася баня, яна дальше была ад хаты. Баня была без крышы, травы нажалi, тады нямецкая землянка была i досю. Мы нашлi цележку нямецкую з-пад арудт, разбтую, на той цележке прывалаклi тых дасочак. Ой, як цяжка было валачы па пяску "(Расонсш р-н)5.

У паваенныя гады дзяучаты былi вымушаны выконваць, акрамя клаачных жаночых абавязкау па гаспа-дарцы, i мужчынскi блок сельскагаспадарчай працы."(Ну вот па хазяйству памагалi вы радзщелям?) - Ну, а як жа ж. (- Ну, а што вот дзещ робш?) - I сена касiлi, i бульбу садзiлi, гэта ж цяпер прыехала сажалка, бульбу пасадзша, а патом выкапала, а тады ж нада было плуг, ну i сабiралi. А малацiлi, калхоз патом ужо нейк камбаiн быу, а первае врэмя ж жалi жыта, а снапы гэтыя бiлi, а то слалi на як ток, цi досш нейюя i цапамi бiлi (Глубоцш р-н)6; "Мы садзiлi бульбу, я была у плугу за каня... утраiх цягнулi плуг. ...а вечар, сонца зайшло i бягом бяжом, каждая пасадзщь агарод сабе i бабам старым "(Верхнядзвшсш р-н)7.

Палявыя даследаванш фшсуюць успамшы пра тое, як дзяучынш уключалюя у працоуную дзейнасць. Звычайна сюжэты звязаны з традыцыйнай дапамогай па хатняй гаспадарцы: (- Ну, а вот калi Вы малая яшчэ быт, як вот маме памагалi па хазяйству?) - Ну, што магла, у гародзе палола, курэй пасвта, курэй жа ужо сваiх садзiлi ужо после, як з вайны сталi зажывацца, i да вайны, пакуль вайна была i карова, i куры былi i ахрап нада было збiраць усё. (Ну, а у кольш гадоу ужо дащь навучытся карову?) - Аа, ну, малая была, навучылася карову дащь, цяжка.. .(-Ну, прымерна, гадоу сем-дзесяць, кольш?) - Гадоу восем было, я ужо дата. (Гадоу восем? Вы ужо умелi дащь?) - Да.(Ушацк р-н)8; (- А у кольш гадоу Вы карову навучылюя дащь?) - Ай, мы ячшэ з мамай жылi. Мама ж удавай была. А усюды нада было. На мельнщу паездзщь, ц воуну часаць куды-небудзь паедзе, праа саседку. Язаранне дата кароу. Я гарытная. Я малая i каня вадзта, я i бульбу ганяла. Дзе ты напросшся? Я з малку памагала. Усё памагала. (- Што робш па хазяйству?) - Iпа хазяйству, i кароу дата, ахрап'е сабiрала, траву (Мiёрскi р-н)9.

Неабходна адзначыць, што нягледзячы на тое, што полаузроставыя абмежаванш для выканання пэуных сельскагаспадарчых работ у пасляваенны час размывалкя, кожная узроставая група выконвала пэуныя абавязш у iх клаачнай варыяцьи. Рэспандэнты, яшя нарадзшся перад самай вайной щ у яе пачатку, чыё дзяцiнства пры-падае на першыя паваенныя гады, звычайна узгадвал^ што малымi яны пасьвш хатнюю жывёлу i птушак. Гэта была адказная праца, бо насенне, каб пасеяць прысядзiбны участак, даставалася вельмi цяжка, асаблiва у першыя гады пасля вызвалення. Распаусюджанымi з'яуляюцца сюжэты пра вартаванне цыплят, яшя не павшны былi па-шкодзщь усходы: "- Усё, прынеслi два цыплятка, а тут пасеялi. А гэта ж цэннасць, есць нада! А цыплят трэба пасцщь, каб нi сюды не лезлi i каб тдзе нi дзелкя. З тый стараны дзец былi малыя i з гэтай. Вот нам прыказвала пасцщь, каб тдзе не дзелiся. ...Там жэншчана адна, муж пагiб на вайне, трое дзяцей. Тая палку у рук i палкай. I нiхто не разбiрауся. Слухай, што табе кажуць." (Ушацш р-н)10. Звычайна пасьвщь птушак щ дробную хатнюю жывёлу прыходзшася малым дзеткам. Больш старэйшыя пасвш кароу. Калi атрымоувалася, то яны сумяшчалi навучанне у школе з працоунай дзёйнасцю, калi не, то перавага аддавалася выкананню абавязкау па гаспадарцы. "(А вось як кашкулы, што вы на кашкулах рабш?) - Ой, каткулы, у школу ходзш, тады нада пасцщь кароу, не нада у школу, нада на пасту кароу пасщь, кармщь няма чым, вон, кароу пасеш. (- А кароу сваiх пасцш щ можа уах дзеравенсшх?) - Сваiх, вон, дзярэуня зганяла, у гэту самую, у адно месца звадзiлi i пасцiлi, гэта ужо усе пака вывядуць, а вот як з самай вясны, бывала, паготм кароу, можа две-тры, штось нам было, пагонем, пасём, яны ядуць сухую траву леташнею (Глыбоцш р-н) и. Дзещ i падлетш прымалi удзел у талоках, яшя збiралiся для выва-зу гною на палi пад азiмае жыта.

Вяскоуцы, узгадваючы пасляванныя гады, адзначал^ што асабютая гаспадарка дазваляла дасягнуць пэунай ступеш гаспадарчай аутаномнасцi. Яна забяспечвала прадуктамi харчавання, сыравiнай, адзеннем. Распаусюджа-нымi сюжэтамi ва успамшах пра пасляваенную рэчаiснасць з'яуляюцца тэмы, звязаныя з хатнiм ткацтвам i пад-рыхтоУчымi да яго работам^ напрыклад, з апрацоукай с^Iравiны. Выкарыстанне даматканай вопраткi прадвыз-начала удзел дзяучынак у працэсе яе стварэння. Улiчваючы той факт, што пераважная большасць рэспандэнтау -

4ФА ПДУ 5ФА ПДУ 6ФА ПДУ 7ФА ПДУ 8ФА ПДУ 9ФА ПДУ 10ФА ПДУ 11ФА ПДУ

Зап. у 2018 г. ад Кандацьева Франца Францав1ча, 1928 г.н, в. Янкав1чы Расонскага р-на.

Зап. у 2019 г. ад Анцын Ефрасшш Антонауны, 1927 г.н., в. Горспля Расонскага р-на.

Зап. у 2020 г. ад Тумчонак Монш Антонауны, 1939 г.н., в. Празарою Глыбоцкага р-на.

Зап. у 2018 г. ад Снежын Сташславы Грыгор'еуны, 1923 г.н., в. Жыгул1 Верхнядзв1нскага р-на.

Зап. у 2020 г. ад Жаваранак Клаудзн Сцяпанауны, 1931 г.н., в. Лажаш Ушацкага р-на.

Зап. у 2020 г. ад Жахоускай Ншы 1ванауны, 1941 г.н., в. Парадш М1ёрскага р-на.

: Зап. у 2020 г. ад Брэль Валянцшы 1оЫфауны, 1940 г.н., в. Двор Зерчашцы Ушацкага р-на.

: Зап. у 2020 г. ад Шауко Вкторын Адольфауна, 1935 г.н., в. Празарою Глыбоцкага р-на.

жанчыны, то вельмi часта узгадвалюя псторш, як яны, будучы падлеткамi, ткат па вечарах на кроснах: "- А на кросны ткаць, гэта ужо пасля вайны. Да, да вайны прасц1 я прала.(- Да вайны ужо пралi?) - Прала. (- А колью Вам гадкоу было?) - Восем гадоу было. На калауроты, на верацяно прала. Верацяно нада ж было рукой круцщь яго I тут цягнуць гэту кудзельню... (- Ужо пасля вайны кросны навучылюя?) - Да, после вайны ужо на кроснах. (- А щ многа за восень трэба было напрасщ, щ многа лёну было?) -Многалёну, многа, многа напрадал1, бальшыя палотны, трубк ткалг. Кружывы вязала, вышывала. (Ушацю р-н) 12. Некаторыя рэспандэнты узгадваш, што ткалi з дванаццацi гадоу: "Ткалi. Усё саматканае насШ. (- А хто? Мама ткала?) - Мама ткала. I я, ужо можа год дванаццаты, i я ткала. Але мала я ткала, я зямлю абрабатвала" (Мёрсю р-н)13.

Калi казаць пра размеркаванне абавязкау, то у пасляваенны перыяд ктотнай крынщай жыццезабеспячэння было збiральнiцтва i рыбалоуства. Зборам займалiся пераважна дзещ рознага узросту, дарослыя займалiся гэтым у меншай ступенi, бо былi занятыя цi у калгасе, щ у сваёй гаспадарцы. Прадукты збiральнiцтва уключалiся у паусядзённы рацыён, а таксама былi крынiцай заробку. Ягады i грыбы падлеткi нярэдка прадавалi на базарах цi здавалi у краму (цi нарыхтоучы пункт), каб набыць неабходныя рэчы. 1ншы раз, дзещ прыбягалi да махiнацый, каб атрымаць большы прыбытак. "Здавалг лазу, гэтаму Пшмону здавалг. Лазу ён прымау. Крушыну гэту. (- А крушыну што? Кару?) - Кару крушыны. А крушына даражэй была як лаза. Ну здавалг, нешта робш з яе. Мусщь краску нейкую выраблял1. (- А сколью стоша, не помнще?) - Не помню. Мусщь кшаграм - рубль. А гэта, дзешавей, лаза. (- А хто здавау гэту крушыну i лазу? Можа дзещ щ ...?) - Дзец1, дзец1 здавалг. Некаторыя дажэ камяш ц1 тртчы увязвалI, каб цежалей было. Каб болей грошай. Мой Тол1к казау - I я, кажыць, два разы увязвау. Да усе был1 кусты падраныя (Ушацю р-н)14.

Спецыфка дадзенага перыяду заключалася у тым, што ва умовах моцнай паваеннай дыспрапорцыи пола-узроставай структуры, на плечы жанчын лягло аднауленне i калгаснай гаспадарю, дзе зшжэнне мехашзацыи пра-цы прывяло да павелiчэння агульнай працоунай нагрузи на кожнага працаздольнага. Напрыклад, у 1946 г. у параунаннi з перадваенным перыядам нагрузка узрасла у 1,7 раза [8, с. 23]. Вельмi складаным перыядам быу першы год пасля вызвалення, калi працоуны дзень для калгаснiкау вызначауся наступным чынам: "Установить рабочий день в колхозах с восходом солнца и окончание с заходом солнца" [9, л. 13]. Таму нагрузка на дзяцей па хатняй гаспадарцы была значна большай у параунанш з даваенным перыядам. Матэрыялы вуснай псторыи фш-суюць, што звычайнай практыкай стала дапамога мацi падчас яе працы у калгасе, дзе амаль усе работы прыхо-дзiлася выконваць сваiмi рукамi у надзвычай складаных умовах. "Мама работала - кароу дата (15 у калхозе), а нада было убраць з-пад кароу, падащь уручную, а есл1 цялёнак ацял1ушыся - нада напащь, з 'ездзщь кшаметрау за 15 за кормам. Вот мяне малой была узяушы вясной, мы едзем. Нагрузш. Я таптала, а яна грузша корм гтлы: на вулщы ж быу усю з1му. ..Тады кароу падощь, прыбегащь нас будзщь: два браты у мяне было - 1х - цялят пасцщь, бяжыць тады кармщь колхозных курэй, гусей, свтней. На каромысле нясець два вядры, кормщь. Тады прыбегащь, будзщь нас, дзяучат. А свтней як тцярэсна пасцщь было! 1х нельзя было н1 б1ць, н1чога. А яны не пан1мал1, што нада слухацца" (Верхнядзвшскага р-на)15.

Палявыя матэрыялы сведчаць пра тое, што у даваенны i пасляваенны перыяд падлетю шшы раз падмянялi мащ на калгаснай працы: "А я у школу хадз1у, са школы прыйдзеш буханак у рук I у поле к матке, а матка Iдзе дамоу дзелает "(Расонсю р-н)16. Пасляваенныя падлетю былi уключаны i у калгасную вытворчасць. У першы год пасля вызвалення у некаторых калгасах рашэннем выканкама вучш, пачынаючы з шостага класа, разам з настау-шкам^ былi мабшзаваны на уборку ураджаю [10, л. 2]. У асобных калгасах кожнаму вучню трэба было апраца-ваць у калгасе не менш 50 працадзён, а потым па вышках працы, у канцы года, яны маглi трымаць пуд зерня i 2 - 3 вазы саломы [2, с. 44]. Аднак, з большага, у першыя паваенныя гады, калгасы, асаблiва у найбольш разбураных раёнах, не маглi забяспечыць працадш хлебам. Напрыклад, кiраунiцтва Асвейскага раёна у пачатку 1946 г. паве-дамляла, што насельнiцтва знаходзiцца у вельмi складаным становiшчы, бо пасля таго, як калгас разлiчыуся з дзяржпастаукам^ толькi у 5 калгасах былi выдадзены на працадзень ад 200 да 500 г зерня [11, л. 1]. Успамшы рэспандэнтау i з iншых раёнау падцвярджаюць цяжкасцi з забеспячэнне працадзён. "Вот у школу ходзiм, а як школу кончым, iдзём у калхоз памагаць. I сена гэна грабiм, як скосюць, i сена варочаем, маладыя гэтыя, шпiлькi гэтыя, а усё роуна iдзём робiць. Нада ж дзе заробщь, а давалi што нам - гiрсы дадуць, яны ж гэта пасеюць уражай, а тамачка шчога добрага ня в^1расцець. Дома ж анi хiмii, нiчога не было, каб атравщь там цi што, каб добрае вырасла. Вот дадуць на трудадш, трудаднi тады былi, i шчога" (Лепельсю р-н) [5, с. 259].

Неабходна адзначыць, што неспр^1яльн^1я умовы i цяжкае становiшча сям'i прыводзш да таго, што падлетк1 вымушаны б^Iлi прыпынiць навучанне i ющ працаваць. "(- А сколько Вы классов закончили?) - Чатыры. (- Четыре? А потом, сразу в колхоз работать пошли?) - Да. Зразу у калхоз пайшла работаць. Закончыла чатыры класы I пайшла. (- А какую Вы работу выполняли?) - Обшчую. У брыгадзе был1. I касщь хадзша, навучылася, I грабщь I грузщь сена. Гэта самае, лен 1рвал1, абб1вал1..." (Ушацш р-н) 17; "-Ну, тады ж цяжолыя пасляваенныя гады был1, бацька мой ... яго убШ I застал1ся мы у тра1х. Гэта цяпер дзец1 у школу ходзюць, а мы ужо кароу пасцшг, гадоу у трынаццаць я ужо у калхоз пашла, пяць класау тольк1 кончыла, хадз1л11 мальчт, I девачю у калхоз лен рвал1, тады ж усё уручную было,

12ФА ПДУ : Зап. у 2020 г. ад Жаваранак Клаудзп Сцяпанауны, 1931 г.н., в. Лажаш Ушацкага р-на.

13ФА ПДУ : Зап. у 2019 г. ад Шук Зо1 Мжалаеуна, 1930 г. н. (нар. у в. Чурылава), в. Пуцшава Млёрскага р-на.

14ФА ПДУ : Зап. у 2020 г. ад Жаваранак Клаудзп Сцяпанауны, 1931 г.н. в. Лажаш Ушацкага р-на.

15ФА ПДУ : Зап. ад Мядзель Марын Васшеуны,1927 г. н., (нар. у в. Аляксееуцы), в. Дзёрнав1чы Верхнядзвшскага р-на.

16ФА ПДУ : Зап. у 2018 г. ад Кандрацьева Франца Францав1ча, 1928 г.н, в. Янкав1чы Расонскага р-на.

17ФА ПДУ : Зап. у 2020 г. ад Жаваранак Клаудзп Сцяпанауны, 1931 г.н., в. Лажаш Ушацкага р-на.

цяжка было, дужа цяжка " (Мiёрскi р-н)18. Асаблiва гэта закранула старэйшых дзяцей у сям'1 Напрыклад, Станiслава Грыгор'еуна (в. Жыryлi Верхнядзвiнскага р-на), узгадвала, што яна вымушана была пайсцi працаваць у калгас i не працягваць навучанне, бо трэба было дапамагаць, у той жа час яе малодшая сястра атрымала магчымасць атрымаць спецыяльна-прафесшную адукацыю i па-iншаму пабудаваць сваё жыццё.

Як адзначала Л.В. Ракава, выхаванне адносiн да жыцця, навакольнага асяроддзя шло праз працу i у працы [2, с. 38]. З маленства у вёсцы засвойвалкя клаачныя прынцыпы працоунага выхавання i выхоувалася разуменне, што не трэба цурацца шякай працы: "Цяжолая жызнь, дзетк1, ого якая. Ну, але, Слава Богу, мы yd был1 рабаця-шчыя, очень рабацяшчыя. I дзецг нашы. Мама нас учыла у дзетстве: не будзем работаць - есц1 ж нечага будзе. Мы маленьк1я - ужо усё, капашыл1ся у агародах i везде. Так што, такая жызнь" (Мiёрскi р-н)19. Традыцьи працоунага выхавання сялянсюх дзяцей перадавалюя з пакалення у пакаленне."А дзетк падрасталi. А яныусяго слухалкя. У школу хадзiлi. Прыйдуць са школы, яны памагаюць. Усягда што-та дзелаюць, гэта ужо субота. Старшыя yбiраюць ужо дзяучаты. (- А щ памагалi старшыя младшым?) А тады ужо сталi падрастаць, сталi канчаць 8 класау. 1х застаyлялi работаць у калхозе, месяц хадзщь, гэта як закон быу. Ну, вот яны у калхозе, хто дома, хто на касцец. Хто што. Адной жа тяк не можна. Хто за канём пойдзець, хто карову выганщь; хто прыгонщь, хто на пасце авец пасцщь. Усiм была работа" (Полацю р-н.)20.

Заключэнне. Наратывы пра жыццё вяскоуцау пасля вызвалення ад нацыстау i перыяд пасляваеннага аднаулен-ня сведчаць пра тое, што складаная пасляваенная рэчаiснасць характаразавалася штэнафкацыяй удзелу дзяцей i пад-леткау у гаспадарчай вытворчасцi, а полаузроставыя абмежаваннi для выканання пэуных сельскагаспадарчых работ пэуным чынам невелiравалiся. Улiчваючы дэмаграфiчны дысбаланс, у паваенныя гады дзяучаты выконвалi, акрамя клаачных жаночых абавязкау па гаспадарцы, i мужчынсш блок сельскагаспадарчай працы.

Матэрыялы вуснай гiсторыi фiксуюць, што звычайнай практыкай стала дапамога мацi падчас яе працы у калгасе, а таксама падмена мащ на калгаснай працы, каб даць ёй магчымасць выканаць нейюя работы на уласнай сядзiбе.Нагрузка на дзецей у паваенныя гады па хатняй гаспадарцы была значна большай у параунанш з даваенным перыядам. Акрамя гэтага, пасляваенныя падлеткi былi уключаны i у калгасную вытворчасць..

Л1ТАРАТУРА

1. Николаева, И.В. Социально-демографические процессы на территории Витебщины после освобождения от нацистской оккупации (1944-1945 гг.) / И.В. Николаева // Наука - образованию, производству, экономике : материалы XXI(68) Регион. науч.-практ. конф. преподавателей, науч. сотрудников и аспирантов, Витебск, 11-12 февр. 2016 г. : в 2 т. - Витебск : ВГУ им. П.М. Машерова, 2016. - Т. 1. - С. 301-302.

2. Ракава, Л.В. Традыцыи сямейнага выхавання у беларускай вёсцы / Л.В. Ракава. - Мшск : Ураджай, 2000. - 111 с.

3. Арлова, Г.П. Беларуская народная педагопка / Г.П. Арлова. - Мшск : Народная асвета, 1993. - 120 с.

4. Довнар-Запольский, М.В. Очерки семейственного обычного права крестьян Минской губернии / Д.В. Довнар-Запольский // Исследования и статьи. - Т. 1. - Киев : А.П. Сапунов, 1909. - С. 5 - 60.

5. Полацю этнаграф1чны зборшк. Вып. 2. Народная проза беларусау Падзвшня: у 2 ч. / уклад., прадм. i паказ. У.А. Лобача. -Наваполацк : ПДУ, 2011. - Ч. 2. - 368 с.

6. Нацыянальны арх1у Рэспублш Беларусь. - Ф. 4-п. Воп. 29. Спр. 267.

7. Великая Отечественная война в зеркале народной речи и фольклора : Тексты. Исследования. Аудиоприложение / Под общ. ред. Н.В. Большаковой. - Псков : ЛОГОС, 2016. - 332 с.

8. Вербицкая, О.М. Российское крестьянство : от Сталина к Хрущеву. Середина 40-х начало 60-х годов / О.М. Вербицкая. -М. : Наука, 1992. - 224 с.

9. Занальны дзяржауны арх1у горада Полацка (далее - ЗДА г. Полоцка). - Ф. 1093. Воп. 1. Спр. 2.

10. ЗДА г. Полоцка. - Ф. 1093. Воп. 1. Спр. 4.

11. ЗДА г. Полоцка. - Ф.143. Воп. 2. Спр. 25.

Пастуту 09.07.2021

THE CHILDREN AND ADOLESCENTS IN THE LABOR ACTIVITY OF THE BELARUSIAN POST-WAR VILLAGE

A. SUMKO

The article analyzes the role and place of children and adolescents in the labor activity of the Belarusian village in the post-war period. The sources were archival documents and oral history materials. For the first time, the ethnographic sources recorded during field research in the 2000s on the territory of the Belarusian Podvinye were introduced into scientific use.

Keywords: children, post-war reconstruction, life support system, village, Belarusian Podvinye.

18ФА ПДУ 19ФА ПДУ 20ФА ПДУ

Зап. у 2019 г. ад Гваздоускай Лщзп Фёдарауны, 1940 г.н., в. Цвецша, М1ёрсю р-н.

Зап. у 2019 г. ад Мысл1вец Тамары Пятроуны, 1934 г.н. (нар.в. Кадушюна), г. Дзюна.

Зап. у 2002 г. ад Мачульскай Галшы М1хайлауны, 1932 г.н., в. Фёдарава Полацкага р-на.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.