Научная статья на тему 'LEGAL AND CRIMINAL WAYS OF LIFE SUPPORT OF THE BELARUSIAN VILLAGE DURING THE POST-WAR RECONSTRUCTION (ON THE EXAMPLE OF THE POLOTSK REGION)'

LEGAL AND CRIMINAL WAYS OF LIFE SUPPORT OF THE BELARUSIAN VILLAGE DURING THE POST-WAR RECONSTRUCTION (ON THE EXAMPLE OF THE POLOTSK REGION) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
19
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
КУЛЬТУРА ЖЫЦЦЕЗАБЕСПЯЧЭННЯ / ПАСЛЯВАЕННАЕ АДНАЎЛЕННЕ / ВЁСКА / ПОЛАЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ / СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА / НЕЛЕГАЛЬНАЯ ЭКАНАМіЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Сумко А. В.

Разглядаецца спецыфіка жыццезабеспячэння беларускай вёскі ў перыяд пасляваеннага аднаўлення, аналізуецца месца нелегальных промыслаў у сістэме гаспадарчых заняткаў і іх роля ў павышэнні дабрабыту вясковага насельніцтва. Прыярытэтнай крыніцазнаўчай базай даследавання сталі палявыя этнаграфічныя матэрыялы і архіўныя дакументы.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «LEGAL AND CRIMINAL WAYS OF LIFE SUPPORT OF THE BELARUSIAN VILLAGE DURING THE POST-WAR RECONSTRUCTION (ON THE EXAMPLE OF THE POLOTSK REGION)»

УДК 39:94 (476)

ЛЕГАЛЬНЫЯ I КРЫМШАЛЬНЫЯ СПОСАБЫ ЖЫЦЦЕЗАБЕСПЯЧЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ ВЁСК1 У ПЕРЫЯД ПАСЛЯВАЕННАГА АДНАУЛЕННЯ (НА ПРЫКЛАДЗЕ ПОЛАЦКАЙ ВОБЛАСЦ1)

канд. гicm. навук, дац. А.В. СУМКО (Полацт дзяржауны ушверсШэт)

Разглядаецца спецыфжа жыццезабеспячэння беларускай вёск у перыяд пасляваеннага аднаулення, анал1зуецца месца нелегальных промыслау у сктэме гаспадарчых заняткау i ix роля у nавышэннi дабрабыту вясковага насельнщтва. Прыярытэтнай крытцазнаучай базай даследавання сталi палявыя этнаграфiчныя матэрыялы i арxiуныя дакументы.

Ключавыя словы: культура жыццезабеспячэння, пасляваеннае аднауленне, вёска, Полацкая вобласць, сельская гаспадарка, нелегальная эканамiчная дзейнасць.

Уводзшы. Праблематыка жыццезабеспячэння у сучаснай пстарычнай навуцы актыуна дыску-туецца у полi актыунага мiждысцыплiнарнага дыялогу. Этнолап, антраполагi, прадстаунш мадэрных гiстарычных школ спрачаюцца наконт выкарыстання i сутнастнай напауняльнасщ тэрмшау "побыт", "псторыя паусядзённасщ", "жыццезабеспячэнне", "сютэма жыццезабеспячэння" (СЖ), "культура жыццезабеспячэння (КЖ)"1. Даследчыкi адзначаюць, што дзейнасць па жыццезабеспячэннi разгортваецца у двух умоуных сiстэмах каардынат, адна з якiх рэпрэзентуе адносшы "грамадства-прырода", другая -адносiны "грамадства-шдьшд", бо вытворчасць, размеркаванне i спажыванне матэрыяльных дабротау здзяйсняецца у пэуных сацыяльна-арганiзаваных формах. Пад культурай жыццезабеспячэння разумеецца "узаемазвязаны комплекс асаблiвасцяу вытворчай дзейнасцi, дэмаграфiчнай структуры i рассялення, пра-цоунай кааперацыi, традыцый спажывання i размеркавання, г.зн. экалагiчна абумоуленых формау сацыяльных паводзiн, якiя забяспечваюць чалавечаму калектыву iснаванне за кошт рэсурсау канкрэтнага асяроддзя пражывання" [1]. У сучасных даследаваннях прадметна-аб'ектная вобласць КЖ пашыраецца за кошт далучэння сюжэтау пра псiхалагiчны мiкраклiмат i сiстэму каштоунасцей у сялянскiх калектывах рознага маштабу, пра выпрацаваны сялянствам мехашзм пераадольвання цяжкасцей ва умовах транс-фармацыi сацыяльна-эканамiчнга i палпычнага ладу. Апрача таго, трэба дадаць, што КЖ ва умовах традыцыйнага, аграрнага у сваёй аснове, грамадства мае выразныя праекцыi у калектыунай карцiне свету i узаемаабумоуленасць з рознымi аспектамi духоунай культуры. Таюм чынам, КЖ можна вызначыць як сукупнасць гаспадарчых практык, навыкау i ведау, яюя забяспечваюць жыццяздольнасць калектыву, абумоулены i знаходзяцца у цеснай узаемасувязi з геаклiматычнымi асаблiвасцямi эттчнай тэрыторъй, сацыяльнай арган1зацыяй i узроунем гiстарычнага развщця народа i яе асобных частак. КЖ адлюстравана у карцше свету этнаса i у сiмвалiчным вымярэннi рэпрэзентавана у разнастайных аспектах духоунай культуры народа (фальклор, каляндарныя i сямейныя абрады, мапчныя практыкi, сiмвалiчныя прадпiсаннi i шш.)

Геаграфiчныя рамкi даследавання абдымаюць тэрыторыю Полацкай вобласцi, якая iснавала з 1944 па 1954 год i мела у сваiм складзе раёны з рознымi тыпамi сацыяльна-эканамiчнага укладу i, адпаведна, розным узроунем дабрабыту насельнщтва. Да "Усходнiх" раёнау, дзе калектышзацыя адбы-лася яшчэ у даваенны час, адносiлiся Асвейскi, Ветрынсю, Дрысенскi, Полацкi, Расонскi, Ушацкi, да "заходшх" - Браслаускi, Вiдзскi, Глыбоцю, Дзiсенскi, Докшыцкi, Дунiлавiцкi, Мiёрскi, Плкм, Шар-каушчынскi раёны, якiя да 1939 уваходзш у склад Польшчы i дзе пераважала аднаасобная гаспадарка. На стартавыя умовы пасляваенага аднаулення пауплывала i тое, што падчас Вялшай Айчыннай вайны яны знаходзшся у розных адмшютратыуна-тэрытарыяльных адзiнках, бо межы генеральнай акругi "Беларусь" i тылавога раёну групы армiй "Цэнтр" фактычна супадалi са старой "польскай" мяжой, што, у сваю чаргу, яшчэ больш паглыбiла сацыяльна-эканамiчны разлом 1920-1930-х гг. Гэта абумовша спе-цыфiчнасць сiстэмы жыццезабеспячэння вясковага насельнщтва Полацкай вобласщ у паваенныя гады, бо КЖ, якая акумулюе жыццёвы вопыт i стратэгп узаемадзеяння этнаса з этшчнай (прыроднай) тэрыторыяй, неад'емна звязана з яго сацыяльнай аргашзацыяй i карцiнай свету у цэлым. Вылучэнне i даследаванне

•Сатаев, Р.М. Использование понятий "жизнеобеспечение", "бытовая культура" и "культура повседневности" применительно к изучению обществ исторического прошлого // Этнографическое обозрение. - 2018. - № 1 - С.73-82; Пушкарева, Н.Л. Антропология повседневной жизни и этнографическое изучение бытовой культуры // Этнографическое обозрение. - 2018. - № 1 - С. 83-86; Ямсков, А.Н. Проблемы и перспективы использования понятия «жизнеобеспечения» и его производных в этнологии и археологии // Этнографическое обозрение. - 2018. - № 1 - С. 90-92.

праблематыш жыццезабеспячэння беларускай вёскч прадстауляецца перспектыуным ракурсам этшчнай культуры у цэлым 1 можа выступаць як асобны прадмет даследаванняу.

Храналапчныя рамкч абдымаюць перыяд пасляваеннага аднаулення сельскай гаспадарю 1 кал-гаснай сктэмы ва усходшх раёнах Полацкай вобласщ, паступовую л1кв1дацыю аднаасобных гаспадарак 1 пераход да прымусовай калектыв1зацы1 у заходшх раёнах, што суправаджалася разбурэннем тра-дыцыйнага сялянскага ладу жыцця.

Асноуная частка. Наступствы Вял1кай Айчыннай вайны был1 вельм1 разбуральным1 для Беларусь Полацкая вобласць знаходзшася у надзвычай цяжюм эканам1чным станов1шчы, асабл1ва шэсць яе усходшх раёнау: Асвейсю, Ветрынсю, Дрысенсю, Полацю, Расонсю, Ушацю. Дрысенсю 1 Асвейсю раёны был1 уключаны у л1к 36 найбольш пацярпелых ад нацыстау на тэрыторы1 БССР. У Дрысенсюм раёне было спалена 426 вёсак, амаль цалкам был1 зруйнаваны населеныя пункты Дзёрнавщкага, Расщкага, Сар'янскага 1 Юзэфоускага сельсаветау, а на тэрыторыц Асвейскага раёна не засталося шводнай цэлай пабудовы. З 53 034 жыхароу даваеннага 1939 г. на 1 кастрычшка 1944 г. засталося 23 630 чалавек, у тым л1ку ва ус1м Асвейсюм раёне толью 6 430 з 21 062 даваенных [2, с. 209]. Што датычыла заходшх раёнау (Браслаусю, В1дзк1, Глыбоцю, Дзюенсм, Докшыцю, Дуншавщю, М1ёрск1, Плкю, Шар-каушчынсю), то яны был1 у параунальна лепшай гаспадарчай спуацыи, чым усходшя части краю. У лшеш 1944 г. адзначалася, што хоць насельнщтва ва усёй БССР знаходзшася у цяжмм станов1шчы, на захадзе людз1 у сваёй масе пазаставалкя на сельскагаспадарчых сядз1бах 1 не адчул1 усяго цяжару акупацы1 [3, с. 317]. Аднак 1 там с1туацыя была складаная. Напрыклад, у Глыбоцк1м раёне было зшшчана цалкам 17 населенных пунктау, 773 двара, дзе пражывала 8 560 чалавек, а Глубокае было разбурана на 80% [4, с. 5]. Катастраф1чнае становшча у тых раёнах, дзе нацысты у барацьбе з партызанам1 праводз1л1 пал1тыку "выпаленай зямл1", адлюстравана 1 ва успамшах сельск1х жыхароу: "Бедна, бедна (жыл1) пасле вайны. I лгпу ел1, I верас ел1. Што было... нада ж было выжыць I усё. У нас спалш усё датла у 44-м гаду. Вясной ус1х выгналI з дзярэунг, на падводы... У Зябк1 у бараю гнал1 нас" (Глыбоцю р-н)2.

У лшеш 1944 г. ЦК КП(б) 1 СНК БССР прынял1 пастанову "Аб аднауленш калгасау у вызваленых ад нямецюх захопшкау раёнах Беларускай ССР", згодна з яюм на працягу лшеня-верасня арган1зацыйна трэба было адрадз1ць калгасы 1 правесц1 уборку ураджаю 1 сяубу аз1мых [4, с. 10]. Ва усходшх раёнах Полацкай вобласщ да канца 1944 г. было адноулена 668 калгасау [5, л. 27]. Калгасная астэма аднау-лялася розным1 тэмпам1, у залежнасц1 ад рэальнага эканам1чнага станов1шча канкрэтнай мясцовасщ. Але найперш праводз1лася рэкв1з1цыя калгаснай маёмасщ, што у перыяд акупацый апынулася у карыстанн1 вяскоуцау: "Аднавглг на наступны дзень, як немцау выгналI. Мы у кустах сядзел1, а красныя прыйшл1 I сказалI, што можна вяртацца. А на наступы дзень прыехау нейк1 прадставщель з Дрысы I сказау, што у каго калгасная карова, то трэба вярнуць"3. У раёнах, яюя найбольш пацярпел1 ад вайны, гэты працэс расцягнууся на некалью год. Напрыклад, у Савейкаусюм 1 Сенькаусюм сельсаветах Асвейшчыны калгасы был1 адноулены тольк1 праз два - тры гады пасля вызвалення, па меры засялення спаленых вёсак [2, с. 209].

У заходшх раёнах вобласщ у паваенны час пераважал1 аднаасобн^1я гаспадарк1. У Глыбоцюм раёне у 1944 г. за калгасам1 было замацавана 1519 га зямл1, з яе ворнай - 746 га, за аднаасобным1 гаспа-даркам1 - 35 827, з яе ворнай - 21 845 га [4, с. 12]. На 1945 г. зямельны фонд 9 заходшх раёнау Полацкай вобласщ у разрэзе землекарыстання размяркоувауся наступным чынам: калгасы мел1 - 8 723 га (у тым лку ворнай зямл1 1 агародау - 4 165 га, сенажацяу - 1320 га), саугасы - 8 185 га (з 1х ворнай зямл1 1 агародау - 2 060 га, сенажацяу - 1578 га), сяляне - 423 436 га (з 1х ворнай зямл1 1 агародау - 250 430, сенажацяу - 92 585 га) [5, 53]. У справаздачах юруючых органау адзначалася, што меу месца недакладны ул1к зямл1, бо частка ворыва за гады вайны зарасла хмызняком 1 ператварылася у лес, да таго ж частка зямельнага фонда была самастойна размеркавана пам1ж сялянам1, яюя не хацел1 яе вяртаць у калгасны фонд. Неаднародны сацыяльна-эканам1чны уклад актуал1завау падзел на "заходшкау" 1 "усходн1кау" 1 прадвызначыу спецыф1ку с1стэмы жыццезабеспячэння вясковага насельн1цтва у разглядаемы перыяд.

Для калгаснага сялянства Полацкай вобласц1 легальным спосабам жыццезабеспячэння была праца у калгасах, дзе даходы па вын1ках заканчэння гаспадарчага года размяркоувалюя пам1ж членам1 арцел1 па працаднях (прауленнем калгаса 1 агульным сходам калгасн1кау зацвярджал1ся па уах сельскагаспадарчых работах нормы выпрацоук1 1 расцэнк1 кожнай работы у працаднях у залежнасц1 ад кваль ф1кацы1, складанасц1, цяжкасц1). Фактычна гэта была натуральная с1стэма аплаты, якая моцна залежала ад ураджайнасщ, стану калгаснай гаспадарк1 1 ад таго, што 1 колью заставалася пасля выканання кал-гасам1 абавязковых дзяржауных паставак. У сельск1х гаспадарках не хапала цяглавай сшы, сельскагаспадарчых машын 1 1нвентару, кармоу для жывёлы. У сярэдн1м адзш трактар прыходз1уся на 2,5

2Фальклорна арх1у ПДУ (ФА ПДУ): Зап. Лобачам У., Сумко А. у 2018 г. ад Пль Феафанп 1оафауны, 1940 г.н. у в. Калечполле Глыбоцкага р-на.

3 Зап. аутарам (ЗА) у 2018 г. ад Снежын Стан1славы Грьгор'еунь, 1923 г.н. у в. Жыгул1 Верхнядзвшскага р-на.

калгасы, адна грузавая машына - на 5 [6, с. 474-475]. Пры таюх умовах землi апрацоувалкя дрэнна i ураджайнасць была шзкай. Асаблiва гэта было адчувальна для калгасау усходнiх раёнау Полацкай вобласщ, дзе гаспадаркi знаходзiлiся у надзвычай складаным эканамiчным становiшчы i шшы раз на заробленыя працаднi калгасам нечым было плацiць. Рэспандэнты адзначал^ што у першыя гады пасля вызвалення на працаднi амаль шчога не давалi: "Да вайны тчога было, I робш, I старал1ся, а пасля вайны галадавал1 крэпка, цяжка было жыць. Калок запШуць. Давал! на яго якого хлеба. А як1 хлеб быу? Г1рса4 была. Трудадт, ну як валы робш "(Полацю р-н)5;"Дзень работаеш, палку паставщь. ДавалI грам сто г1рсы. Яна пахожая на жыта, але лёгкая такая I там не хрэна нету унутры, усё рауно ж малол1" (Полацю р-н)6; "Дарма робш. Калок I калок не запШыць, трудадзень. Во як" (Расонсю р-н)7.

Вяскоуцы у сваiх успамшах асаблiва падкрэ^ваюць, што атрымаць "жывыя грошы" за працу у пасляваенным калгасе было практычна немагчыма, а рэальныя сумы выплат былi надзвычай мiзэрнымi: "У калхозе плацш трудаднi, а колькi на той трудадзень? - Капейка. I то на футбол вышчытаюць (смяецца). - Нада было ж нейкую норму выпрацаваць? - Нада боло 40 сотак лёну вырваць I 40 сотак скасщь, чтобы трудадзень палучыць, а на трудадзень капейку палучьш" (Верхнядзвшсю р-н)8. У спра-ваздачы пра вынш 1947 года выканкам Полацкай вобласщ адзначау, што сярэдняя ураджайнасць па калгасам усходшх раёнау была шзкай: зернавыя - 3,9 цэнтнера за гектара, льносемя - 2,1, бульба - 6, i як следства аплата працадзён, за выключэннем невялкай колькасщ гаспадарак, па зернавых складала менш кшаграма [7, л. 23]. Разам з тым адзначалася, што у некаторых калгасах, пераважна з заходнiх раёнау вобласщ, у вышку павышэння ураджайнасщ павышалася i аплата працадня (табл. 1). Не гледзячы на аргашзацыйныя меры да пачатку 1950-х гг. усе галшы сельскай гаспадаркi знаходзшся у крызiсным стане, у першую чаргу гэта датычылася хлебаробства.

Таблща 1. - Забеспячэнне працадня (1947 год)

Кол-ць на працадзень Кол-ць на працадзень Кол-ць на працадзень

зернавых (кг) бульбы (кг) грошау (руб)

Мiёрскi р-н

калгас "Прауда" 2,5 3 8

калгас "17 верасня" 3 7 6

калгас "Чырвоны сцяг" 3 4 4

Глыбоцкi р-н

калгас "1 мая" 3, 5 4

калгас '1м. Варашылава" 2,5 3,5

Полацкi р-н

калгас "Чырвоная шва" 1 6

калгас "Заветы !лыча" 0,6 7

Расонскi р-н

калгас "1 мая" 1 3

калгас "7 з'ез Саветау" 1 4

Ушацю р-н

калгас "Перадавы" 2 8

калгас "Х1м1к" 1,7 4,5

калгас "Вострау" 1,2 2,7

Дрысенскi р-н

калгас "1м. Жукава" 1,3 2 1,75

калгас "Новы шлях" 1,2 1,5 0,80

Крынща: ЗГА г. Полацка. - Ф.686. Воп. 1. Спр.118. Л.21.

Каб пракармщь сям'ю, некаторыя уладкоувалюя на шшыя работы, займалкя па найму будау-нiцтвам жылля, жывёлагадоучых i культурна-адмiнiстрацыйных аб'ектау для калгасау i устаноу. Адсутнасць матэрыяльнай зацiкауленасцi адмоуна адбiвалася на працоунай дысцыплiне i прыводзiла да таго, што сяляне-калгаснш не выпрацоУвалi абавязковы мiнiмум працадзён. У 1946 г. па БССР яго не

4 Прса (бат.), Вгоши8 8еса11пи8, шматгадовая травяшстая расл1на сямейства злакавых, з'яуляецца пасяуным пустазеллем, якое засмечвае пасевы жыта; выкарыстоуваецца як кармавая культура у жывёлагадоул1.

5ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Сумко А. у 2018 г. ад Маюеенка Марьи Фшпауны, 1931 г.н. у в. Мураушчына Полацкага р-на.

6ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Сумко А. у 2018 г. ад Скачыхша Васшя М1хайлав1ча, 1936 г.н., Скачыхшай Н1ны Ананьеуны, 1930 г.н. у в. Мурау1 Полацкага р-на.

7ФА ПДУ: Зап. Лобач У. А., Сумко А. В. у 2016 г. ад Селезнёвай Лщзп Аляксандрауны, 1929 г.н., у в. Кульнева Расонскага р-на.

8ЗА у 2018 г. ад Трапук Зшащы Васшьевны, 1932 г.н. у в. Азернш Верхнядзвшскага р-на.

выканала 23,8% працаздольных калгасшкау [8, с. 79]. З гадамi гэты паказчык пагаршауся. Па Полацкай вобласщ лiчбы 1947 г. вельмi красамоуна сведчаць пра сiтуацыю у рэгiёне: 1 165 чалавек з усходшх раёнау (з iх з Ветрынскага - 468, Полацкага - 281, Расонскага - 240) i 52 працаздольных калгасшкау з заходшх раёнау [7, л. 24]. Акрамя гэтага, дакументы Полацкай абласной пракуратуры сведчаць пра тое, што вясковае насельнщтва прыцягвалася да адказнасцi за адказ выконваць дзяржпавiннасцi. Так, у другой палове 1945 г. да адказнасщ было прыцягнута 140 чалавек, у першай палове 1946 г. - 87 [9, л. 6].

Архiуныя матэрыялы i матэрыялы вуснай псторьи сведчаць пра тое, што у разглядаемы перыяд асноуную ролю у жыццезабеспячэннi сялян адыгрывала уласная прысядзiбная гаспадарка, прычым гэта было характэрна як для усходшх, так i для заходшх раёунау, асаблiва калi там завяршылася калек-тышзацыя: "Сваё кушал1, паназапашвал1, св1рны...был1 пазасыпаныя. А у калхозе гады тры тчога не палучал1. Там г1рсы нейкай на плячах прынясець.., пуды тры, кал1 б не сваё, дык паздыхалГ (Глыбоцю р-н)9. Прычым ва умовах адстутнасщ ул^ частка зямельнага фонда была самастойна размеркавана памiж сялянам^ яюя свядома не спяшылi яе вяртаць у калгасны фонд, бо фактычна сяляне выжывалi за яе кошт. Такое парушэнне статута сельскагаспадарчай арцелi у паваенны галодны час з'явiлася важнай крынщай жыццезабеспячэння [8, с. 79]. Удакладненне i абмер прысядзiбных участкау пачауся пасля пры-няцця пастановы Савета Мшстрау i ЦК УКП(б) ад 19 верасня 1946 г. "Аб мерах па лшвщацыи пару-шэнняу Статута сельскагаспадарчай арцелi у калгасах". На пачатак 1947 г. па краше былi зафксаваны 202 243 выпади "захопу" грамадскiх зямель у памеры 21 572 га, з iх 20 505 был вернуты калгасам [8, с. 79]. У справаздачах адзначалася, что па Полацкай вобласщ у шэрагу калгасау Ветрынскага, Дрысенскага, Полацкага, Ушацкага раёнау асобныя калгаснш мелi прысядзiбныя участкi ад 0,70 да 0,90 га [7, л. 25].

У рзглядаемы перыяд значная частка таго, што давала уласная гаспадарка, шла на продаж. Аднак матэрыялы вуснай псторыи фшсуюць, што калi для "усходшкау" здабыць грашовыя сродкi для набыцця таварау першай неабходнасщ была праблемай элементарнага выжывання, то "заходнш" маглi сабе даз-волiць набыццё абновау i былi асноУнымi прадауцамi прадуктау на рынках: "Ну так вось...1 не даяс1, а прадасГ (Верхнядзвшсю р-н)10; "Я хадзта з мамай на рынак у Дрысу. Паабешчаець мяне узяць, тады за руку павяжу трапачку, яна ж уцячэць ад мяне. Яна ж 1дзе у 4 утра, а я ж хачу спаць, але ж я хачу..там булачку кутць..ну, добрыя ж людцы был1. (А за грошы щ менялi?) ДеньгI давал1. Больш1нство был1 з Западнай, большынство былI крэпк1я. Нашых мала было. Нашы яшчэ не так1я был1, а тыя... Прадавал1 масла, тварог, смятану, яйцо. Зберуць за нядзелю, ну I пруць тады. У каго конь свой быу, ен пасадзщь паню сваю, яна прадасць.. Яны аднаасобнт был1. (А што яны куплялi?). Усё на свеце. Трапк1 куплял1. Яны хлеб не куплял1. У 1х хлеб свой быу. (А мама што за денежю пакупала?) А хлеб, а мука" (Верхнядзвшсю р-н)11; "Да, у Празарок на к1рмаш. А тады ужо гэтыя яйк1 там прадась мама, там масла. А самI ел1 з банкI малако. Не выхадзгла каб, як цяпер кажды дзень катлеты ц1 што выпякаюць" (Глыбоцю р-н)12.

У якасщ дадатковай крынщы жыцезабеспячэння у паваенныя гады з'яулялася збiральнiцтва. Пера-важна iм займалкя дзещ рознага узросту, яюя практычна штодня хадзш у лес, збiралi ягады, грыбы, лекавыя раслшы [10, с. 270]. Дарослыя займалюя гэтым у меншай ступеш, бо былi занятыя iншымi справамк "Некалг было хадзщь. На работу летам з цёмнага да цёмнага. Прыедзгшь. Хазяйства справШ, рабят накормшь I спаць (Расонсю р-н)"13. Прадукты збiральнiцтва уключалюя у паусядзённы рацыён: "Мы малыя бегалI, поуную даяначку наберым, прынясём I з малаком з 'ядзем "(Полацю р-н)14; "Чай, брал1 траву, смародтк свш засушвалг, чабар, ой, чабар - самы лучшы чай быу. Гэта ж красата. Набяром на цэлую з1му" (Верхнядзвшсю р-н)15; "был! гэтыя с1роты у нас там, ну дык вот пойдуць у лес I ягад наса-б1раюць, I эта. Ну I тады, усяк 1х I таукл1. Ай, I так ел1" (Глыбоцю р-н)16. Рэспандэнты адзначаюць, што збiральнiцтва дапамагала, калi "асобенна пара такая была голодная, кагда зерно нал1ваецца I его нельзя сжаць, а хлеба уже нет I тагда ягад, малачка туда налт, пахлебалг I пашл1 спаць" (Верхнядзвшсю р-н)17.

У цяжмя пасляваенныя гады ягады i грыбы старэйшыя дзещ нярэдка прадавалi у блiжэйшым мяс-тэчку щ горадзе, каб выручыць трошю грошау: "Помню, пойдзем з братам, чарнщ наберым, як мы там дацягвалI да горада - не помню, сядзем, стакачык прададзём за капеячку. Там нас многа было, чалавек дзесяць. I кажды хочаць прадаць. Друг1 раз прадаа, а бывае, што I сам гэтыя чартцы, есц1 ж хочацца.

9Зап. Грэбень Я. А., Корсак А. I., Сумко А. В. у 2017 г. ад Грыбко Марыи, 1922 г.н. у в. Пятроушчына Глыбоцкага р-на.

10ЗА у 2018 г. ад Трапук Зшащы Васшьевны, 1932 г.н. у в. Азернш Верхнядзвшскага р-на.

ПЗА у 2018 г. ад Гайбут Веры Юрылауны, 1941 г.н. у в. Жыгул1 Верхнядзвшскага р-на.

12ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Сумко А. у 2018 г. ад Аляксандры Аляксандрауны, 1936 г.н. у в. Чарнев1чы Глыбоцкага р-на.

13ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Сумко А. у 2016 г. ад Селезнёвай Лщзн Аляксандрауны, 1929 г.н. у в. Кульнева Расонскага р-на

14ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Сумко А. у 2018 г. ад Маюеенка Марын Фшпауны, 1931 г.н. у в. Мураушчына Полацкага р-на.

15ФА ПДУ: ЗА у 2018 г. ад Гайбут Веры Юрылауны, 1941 г.н. у в. Жыгул1 Верхнядзвшскага р-на.

16ФА ПДУ: Зап. Лобачам У., Сумко А. у 2018 г. ад Пль Феафанн 1оафауны, 1940 г.н. у в. Калечполле Глыбоцкага р-на.

17ЗА у 2018 г. Немянёнак Ванды М1хайлауны, 1936 г.н. у в. Жыгул1 Верхнядзвшскага р-на.

Трошк1 прынясём маме капеечак"(Верхнядзвшсю р-н)18. Звычайна дзещ сядзелi каля базара, бо гэта была не зуам легальная дзейнасць, але мясцовыя органы парадку з большага не ганялi малых, бо разумелi складанасць сiтуацыi: " (А мiлiцыя ганяла на рынку?) Не, мы сядзел1 пад заборам, около базара. Тетрадка у нас, нада ж было круцщь. Дзякуй Богу, мы т разу дамоу не прынясл1 "(Верхнядзвшсш р-н)19. Калi пачалi дзейшчаць нарыхтоучыя пункты, то ягады i грыбы пачалi здаваць туды, каб атрымаць дадатковыя грошы: "(А вот як дзещ, можа сабiралi там ягады, грыбы насш?) Ну, а як жа. ДзецИ I сам1 мы хадзт па ягадах, дзе адкрыта быу, здавалг там за капейк тыя ягады, I грыбы. (За капейю сабiралi?) Нада ж было якую стцэвую сукенку кутць" (Гыбоцю р-н)20. Для дзяцей гэта была магчымая крынща заробку, яю яны выкарыстоувал^ каб набыць неабходныя рэчы, напрыклад для школы, цi нейкi ласунак: "У Лявотшыне адкрылася школа, там не спалт,ау нас тры школьнШ. Пайшл1 на луг I набралI два мях1 шчауля. Сел1, перабралI па шчаултке I занясл1 у магазт. Я, сястра I брат, прынясл1, паставш. Мы ужо не бяром, ужо набралI. Мы як заплачам, а мы ужо ручк1 кутм, сшыткI кутм, у школу пойдзем за шчавель. Гэта ж не цяперашшя мяшочк1.1шл1, цяжка 1сц1, 4 кшометры ад магазШ. Прынеслг дамоу, мама какоры са шчауля пекла" (Верхнядзвшсю р-н)21; "Мама кароу падощь, а жара, ну, дзетт, пойдзем у лес, хто скольк кру-жачак мне набярэць. Наб1рал1 па вядру (мы тады у Юсц1янаве ужо жыл1), а з Юсц1янава тут цераз гэты лес да Язэпа Адамав1ча, ён прымау ягады. Прыйдзем, друг1 раз I поздна...мы не баялгся н1 лясоу, н1кога. Прыняу у нас, дау 100 грам, помню, што весгу..у яго канфеты былI ужо. За грошы. У Язэпа Ада-мав1ча тут магазт быу I ён саб1рау ягады. Звесещь чартку, тады малты "(Верхнядзвшсю р-н)22. Неабходна адзначыць, што рэспандэнты, яюя пражывалi на тэрыторыi заходшх раёнау Полацкай вобласщ, адзначал^ што актыунае збiральнiцтва стала актуальным пасля таго, як былi аргашзаваны нарыхтоучыя пункты: "Гэта ужо после сталI 1х прытмаць. Ну капейку можа якую мне.. я ж ужо помню хадзгла мне можа гадоу было дзесяць.(А колью сабралi?) Ну, саб1рал1 скольк каму хто сколька можаць. Вядро хто насаб1раець, ну. А як не было дык I эта ж капейка, ну. Тыя я ж капейкг, ну куды у хату ж дамоу, куды прынаст I нада ж было нешта кутць, надаж было нешта I надзець, надаж было нешта I абуць" (Глыбоцю р-н)23.

Сялянсюя уласныя гаспадарю абкладалюя вялiкiмi падаткамь Кожны сялянсю двор павшен быу плащць падатак на зямлю, пастауляць дзяржаве (часта без улшу рэальных магчымасцяу) устаноуленую мясцовымi органамi улады колькасць сельскагаспадарчай прадукцыи (мяса, бульбу, малако, яйю i шш). Асноуным з'яуляуся сельскагаспадарчы падатак, яю з верасня 1939 г. пачау налiчвацца у залежнасщ ад даходу калгасшкау, шшага сельскага насельнщтва па прагрэаунай шкале. Пастановай СМ СССР ад 30 чэрвеня 1948 г. i указам ВС СССР ад 13 i 15 чэрвеня таго ж года былi унесены змяненш у закон аб сельгаспадатку - павялiчвалiся стаую на 30% пры ранейшых крынщах i нормах даходнасцi [8, с. 84]. Характэрнай асаблiвасцю новых нарматыуных актау з'яулялася пашырэнне кола плацельшчыкау за кошт скарачэння льготнiкау. Калi раней ад уплаты падаткау вызвалялюя мужчыны старэй 60, а жанчыны 55 гадоу, то цяпер яны абкладалкя на 50 %. Пагоршылася матэрыяльнае становiшча сем'яу, страцiушых у гады вайны кармiльца, дзе на забеспячэнш засталiся дзецi да 8 гадоу [8, с. 85]. Па вобласщ у першыя гады пасля вызвалення абавязковымi дзяржпастаукамi абкладалiся 185 645 га калгаснага ворыва i 72 056 га калгасных сенажацяу, па адзiнаасобнаму сектару - 247 562 га ворыва i 62 643 га сенажацяу [5, л. 35]. Улiчваючы эканамiчны стан, мясцовыя улады хадатайнiчалi перад СНК БССР, каб на 1945 г. вызвалщь ад падаткау насельнщтва Асвейскага, Ушацкага i Расонскага i некаторых сельсаветау Полацкага, Дры-сенскага, Ветрынскага раёнау. Аднак стаукi на сельгаспадатак i iншыя плацяжы павялiчвалiся у наступныя гады. Сяляне нават плацiлi падатак на халасцякоу24, прычым абкладалiся не толью бяздзетн^1я, але i маласямейныя грамадзяне. Пры адсутнасцi дзяцей сума падаткау складала 150 р., пры наяунасщ аднаго дзiцяцi - 50 р., дваiх - 25 р. [8, с.86]. Аплата падаткау ажыццяулялася з цяжкасцямi i каштавала сялянам апошшх натуральных i грашовых зберажэнняу. 25 верасня 1948 г. Сакратарыят ЦК УКП(б) прыняу пастанову "Аб узмацненш падаткавай работы i аргашзацыи паступлення сельгаспадатку", якая давала мясцовым партыйным органам права прымяняць надзвычайныя меры па збору сельгаспадатку да поунай лiквiдацыi нядоiмкi [8, с. 85].

Отуацыя з жыццезабеспячэннем у заходшх раёнах Полацкай вобласщ ускладншася у канцы 1940-х гадоу, калi быу узяты курс на калектышзацыю рэгiена: "Кал1ктыв1зацыя... ЗабралIу мужыкаусё. ЗабралI прыгожых каней, запраж, плуг1, бароны, машыны малатарныя. Аставл мужыку тольк хату з

18ЗА у 2018 г. ад Гайбут Веры Юрылауны, 1941 г.н. у в. Жыгул1 Верхнядзвшскага р-на.

19ЗА у 2018 г. ад Гайбут Веры Юрылауны, 1941 г.н. у в. Жыгул1 Верхнядзвшскага р-на.

20ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Сумко А. у 2018 г. ад Аляксандры Аляксандрауны, 1936 г.н. у в. Чарнев1чы Глыбоцкага р-на.

21ЗА у 2018 г. ад Быкавай Яншы Барысауны,1932 г.н. у в. Зябю Верхнядзв1нскага р-на.

22ЗА у 2018 г. ад Гайбут Веры Юрылауны, 1941 г.н. у в. Жыгул1 Верхнядзвшскага р-на.

23ФА ПДУ: Зап. Лобачам У., Сумко А. у 2018 г. ад Пль Феафанн 1оафауны, 1940 г.н. у в. Калечполле Глыбоцкага р-на.

24Падатак на халасцякоу як самастойны пацёж сельскага насельн1цтва адмяняуся указам Прэз1дыума ВС СССР "Аб сельгаспадатку" 7 мая 1952 г.

4 вуглам1 з куском зямл1, за якую не знал1 якгх падаткау яшчэ не плацць "(Браслаусю р-н)25. Скарачэнне колькасщ аднаасобных гаспадарак вырашалася шляхам павялiчэння падаткау. Становшча рэзка пагор-шылася пасля прыняцця пастановы СМ БССР ад 20 лшеня 1948 г., якая павялiчыла памер надбавак - пры даходзе да 10 тыс. руб. на 50%, ад 10 да 15 тыс. - 75%, звыш 15 тыс - 100% [8, с. 94]. Павышаныя стаум сельгаспадатку складалi 6 000, 2 200, 1 100 р. У лютым 1949 г. быу узяты курс на правядзенне суцэльнай калектывiзацыi у заходшх абласцях. К сакавiку 1950 г. Браслаусю i Докшыцкi раёны амаль завяршылi калектывiзацыю. Успамiны жыхароу сведчаць пра тое, што паскораная калектышзацыя была дастаткова цяжкай "А як ужо сталi калхозы у 50-м гаду, тады ужо паадбiралi зямлю, паадбiралi конiй лiшнiх i аба-гулiвалi у каго там яю амбар, цi свiран, цi што. Усё забiралi, толька астаулялi адну хату i адзiн хлеу.Канешне ш хацелi у калхоз! Ну, а што зробш, калi Сталiн так саздау такi указ што б шль А у кал-хоз^ войдуць во як, i мае хадзш радзiцiлi, увесь дзень атробяць, а iм трудадзень пiсалi. А за гэтат трудадзень шчога ш плацiлi. Усё дарма рабiлi. Рабш людзi дарма. I так рабш каждый дзень: ад цёмнага да цёмнага, i у васкрэснш" (Глыбоцю р-н) [11, с. 260]. Калектышзацыя заходнебеларускай вёскi адмоуна адбiлася на узроуш жыцця вясковага насельнiцтва. Большасць калгасау вызначалася нiзкiмi ураджаямi збожжавых i бульбы. Нездавальняючая арганiзацыя працы прыводзiла да таго, што асноуныя сельска-гаспадарчыя работы, такiя як правядзенне сева яравых азiмых, уход за пасевам^ уборка ураджаю, пра-водзiлiся са спазненнямi, парушэннямi агратэхнш [8, с. 98].

Своечасовы разлш з дзяржавай для большасцi стау немагчымым. Каб выжыць сяляне вымушаны былi звяртацца часцей да нелегальных спосабау жыццезабеспячэння, адным з яшх стала сама-гонаварэнне. Ва умовах пасляваеннай карткавай сiстэмы забеспячэння i таварнага дэфiцыту, адсутнасцi грашовых сродкау у вясковага насельнiцтва у разглядаемы перыяд, самагон стау хадавой валютай падчас нелегальных тавараабменных аперацый i рэальнай крынiцай для заробку грошай, неабходных для сама-забеспячэння i для выплаты падаткау [12, с. 128]. Адсюль самагонаварэнне, якое набыло шырокi размах i масавасць у пасляваенныя гады, можна ахарактарызаваць як нелегальны промысел па вырабу алкаголя з мэтай продажу щ, у меншай ступет, для уласных патрэб. Рэспандэнты узгадваюць, што на самагон менялi хадавыя тавары, якiя нельга было вырабщь у хатнiх умовах. Пэуная частка самагона, прызна-чанага на продаж, наюроувалася у гарады i мястэчш. Улiчваючы, што самагонаварэнне было забаронена i каралася жорстка, абмен адбывауся таемна, на рынках, дзе прадавалi яйкi, малако i iншыя прадукты. У першыя паваенныя гады прадауцы i пакупнiкi самагону загадзя Удакладнялi i дамаулялiся наконт часу i месца продажу: "Яна ж Iдзе на базар. Таргуець. Яны I папросяць: "Ты мне у такую та хату прыняс1, дамоу". Гнал1 з бульбы, зярно прарошчвал1. Баня стаяла пад ракой, там I гнал1. Мама наста у Дрысу. Занясець у хату знаёмым жыдам бутылку ц1 дзве I на мыла там, на соль, на табаку, запалкг. Гэтага не было у магазтах. ПлацШ тым жа, што яна прасша" (Верхнядзвшсю р-н)26. Трацш заробленыя нелегальным промыслам грошы звычайна на хлеб, абутак щ адзенне, набыццё хатняй жывёлы: "Трэба было жыць. ПрадавалI (самагон) па-троху. Хлеба не за шта кутць, т мук1 кутць, тчога не было пасля вайны. Во як жылГ (Расонсю р-н)27.

Практычна за усе паслуп гаспадарчага плану (узворванне прысядзiбнага участка, дапамога у будаунщтве, дастаука дровау, арэнда цяглай сшы - каня i т.п.) ва умовах дэфщыту грашовых сродкау сяляне разлiчвалiся саматужна вырабленым алкагольным напоем. Неабходна адзначыць, што палявыя экспедыцыйныя матэрыялы сведчаць, што мяжа памiж спажывецюм, спажывецка-таварным i таварным тыпамi самагонаварэння была дастаткова умоуная, бо большасць самагоншчыкау вырабляла саматужную гарэлку i для асабiстага спажывання, i для дадатковага заробку. Разам з тым вялшя аб'ёмы вырабленага самагону i запатрабаванасць яго на рынку спарадзш iнстытут пасрэднiкау (перакупшчыкау), якiя атрым-лiвалi прыбытак за перапродаж алкаголю. Так, напрыклад, у 1948 г. была асуджана да адбывання пакарання у працоуных лагерах жыхарка Браслаушчыны, якая сiстэматычна займалася скупкай i пера-продажам самагону, пры вобшуку у якой была выяулена вялшая сума грошай i шмат самаробнага алкаголю [13, л. 7]. Архiуныя даныя адносна перакупшчыкау знаходзяць пацвярджэнне i у матэрыялах вуснай псторык "Гналг цгханька. Пасля вайны хадта на рынак у Б1госава I у грелке, на жывот пр1вяжет. А там у неё была падруга. Ана падруге пртесёт, та, естественна, ей заплацт скольт там I прадаст"28 (Верхнядзвшсю р-н). У Полацкай вобласщ за 1948 год да судовай адказнасщ за самагонаварэнне i збыт нелегальнага алкаголю было прыцягнута 673 асобы [13, л. 7]. У прыватнасщ, было канфю-кавана 120 самагонных апаратау, 404 лира самагону, 618 ведрау брап, на выраб якой пайшло амаль 3 тонны сельскагаспадарчай прадукцыи (жыта, бульбы, буракоу). Пры гэтым, як адзначала пракуратура Полацкай вобласщ, найбольшы размах самагонаварэнне мела у заходнiх раёнах, дзе яшчэ у дастатковай

25 ФА ПДУ: Зап. Губсю А. ад Пурв1н Марыи 1ос1фауны, 1935 г.н. у в. Рудабюць Браслаускага р-на.

26ЗА у 2018 г. ад Снежын Сташславы Грыгор'еуны, 1923 г.н. у в. Жыгул1 Верхнядзв1нскага р-на.

27ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Сумко А. у 2016 г. ад Селезнёвай Лщзн Аляксандрауны, 1929 г.н., у в. Кульнева

Расонскага р-на.

28ЗА у 2018 г. Немянёнак Ванды М1хайлауны, 1936 г.н. у в. Жыгул1 Верхнядзвшскага р-на.

ступеш захоувалюя аднаасобныя гаспадаркi, якiя мелi дастатковыя рэсурсы для вырабу хатняй гарэлю. Судовая статыстыка фiксавала, што для вырабу самагоню без мэты збыту у 94,6% выпадках выка-рыстоувалюя прадукты уласнай гаспадаркi i толью у 5,4% выпадках прадукты куплялкя на рынках цi у гандлёвых аргашзацыях [14]. Аднак прыведзеная статыстыка не улiчвае тых аб'ёмау сыравшы, выка-рыстанай для вырабу самагону, якiя былi скрадзены сялянамi у калгасе.

У галодныя павенныя гады калгасная маёмасць таксмама разглядалася як нелегальная крынща даходау. "(А да таго, да кароую, як жылi?) Мама з фермы насша. Брал1 усе малачко. Быу очань харошы прадседацель. I кажыць, ну, я знаю, што вы берацё, ну, глядзще, каб большае начальства вас не устрэцша. Многа не бярыце, па лтру бярыце. Але ж кто там па лтру брау?" (Верхнядзвшсю р-н)29; "Бедна ж жыл1, хаця бы хто 4, хто 5 кшаграм украдзе. А такя ж былI людз1, што I прадавал1. Сабе украу, мне удалося, я маучу, а ты панёс - цябе прадам. А давалI I 7, I 6, I 5 гадоу за 5, за 8 кшаграм " (Глыбоцю р-н)30. Скарачэнне паступленняу хлеба на унутраны рынак, рост цэн вясной 1947 г. прывялi да павелiчэння крадзяжоу збожжа. 4 чэрвеня 1947 г.быу выдадзены указ аб адказнасщ за раскраданне сацыялктычнай маёмасщ. Большасць спрау была узбуджана па дробных выпадках у калгасах падчас уборю ураджаю (у трэщм квартале 1947 г. 51, 3 % прыцягнутых па гэтай катэгорыи спрау). У параунанш з друпм кварталам (тады адказнасць за крадзяжы наступала па законе ад 7 жшуня 1932 г.) у 3-м квартале 1947 г. па БССР па калгасах было прыцягнута на 2003 чалавею больш [15]. Рэалiзацыя карнай палиыю знайшла i адлюстраванне i у народнай памяцi:"Было у нас у Мошнщы тры жэншчыны пасадзгушы. Десяць гадоу 1м дал1. Яны, ну, некал1 такая машына была, што малацша зерне I яны не зерне ж украл1, а тольк што падмял1 каля машыны гэтай, ну вот I па дзесяць гадоу дал1. Яны адседзл па тры гады I затым амтстыя." (Расонсю р-н)31; "Судш1 за каласок. З Барадулта была баба I яй 10 гадоу дал1 за каласкг. За ракой схадзша (р. Свольна) каласкоу набрала. Не адну пасадзш. - А як iх лавш? Хтосьщ данасу? - Яны па полю едш. Спецыяльна чалавек быу, як ездз1у па палях" (Верхнядзвшсю р-н)32.

Пасля смерщ I. Сталша пачауся пошук шляхоу, сюраваных на паляпшэнне стану сялянскага насельнщтва, i перагляд сталшскай мадэлi эканамiчных узаемаадносш дзяржавы з калгасшкамь Стар-шыня Савета Мшютрау Г. Малянкоу на сесп Вярхоунага Савета СССР выступiу з прапановай пера-глядзець нормы абавязковых паставак i спiсаць нядоiмку за мшулыя гады. Быу прыняты новы закон "Аб сельскагаспадачым падатку", яю замест прагрэсiунай стаукi уводзiу прынцып цвёрдага падатка-абкладання. Сярэдняя стаука сельгаспадатку па БССР устанаулiвалася у памеры 8,5 р. за сотку [8, с. 87]. У вышку падатю памяншалкя амаль напалову. Усе нядоiмкi з гаспадарак калгаснiкау былi спiсаны. Гэта садзейнiчала паляпшэнню эканамiчнай сiтуацыi у вёсцы, што выявшася у дасягненнi адноснай ста-бшьнасщ i дабрабыту асабiстых гаспадарак сялян, якiя вобразна пазначалi завяршэнне пасляваеннага аднаулення фальклорнымi катэгор^Iямi "зажылiся", "закасмацелГ'.

Заключэнне. У перыяд пасляваеннага аднаулення сютэма жыццезабеспячэння беларускай вёскi мела сваю спецыфку. Вельмi в^1разна яна прасочваецца на прыкладзе Полацкай вобласщ, якая iснавала з 1944 па 1954 год i мела у сваiм складзе раёны з рознымi тыпамi сац^Iяльна-эканамiчнага укладу i, адпаведна, розным узроунем дабрабыту насельнiцтва. На стартавыя умовы пасляваеннага аднаулення пауплывалi ваенныя падзеi Вялiкай айчыннай вайны i знаходжанне раёнау у розных адмшютратыуна-тэрытарыяльных адзiнках падчас акупацыи, што, у сваю чаргу, яшчэ больш паглыбша сац^1яльна-эка-намiчны разлом памiж iмi. Пасля вызвалення заходшя раёны Полацкай вобласцi былi у параунальна лепшай гаспадарчай сiтуацыi, чым усходнiя. Асаблiва катастрафiчнае становiшча было раёнах, дзе нацысты у барацьбе з партызанамi праводзiлi палiтыку "выпаленай зямлi". Неаднародны сац^1яльна-эканамiчны уклад актуалiзавау падзел на "заходнiкаУ" i "УсходнiкаУ" i прадвызначыу спецыфiку сютэмы жыццезабеспячэння вясковага насельнiцтва у разглядаемы перыяд.

Для калгаснага сялянства Полацкай вобласщ, якое пераважна размяшчалася ва усходшх раёнах, афiцыйным спосабам жыццезабеспяэння была праца у калгасах, дзе даходы па вынiках заканчэння гаспадарчага года размяркоувалюя памiж членамi арцелi па працаднях i моцна залежалi ад уражайнасцi, стану калгаснай гаспадарш i ад таго, што i колькi заставалася пасля выканання калгасамi абавязковых дзяржауных паставак. У заходшх раёнах у паваенны час пераважалi аднаасобныя гаспадаркi, якiя i забяспечвалi асноуныя аб'ёмы сельскагаспадарчай вытворчасцi.

Вяскоуцы у сваiх успамiнах асаблiва падкрэ^ваюць, што атрымаць "жывыя грошы" за працу у пасляваенным калгасе было практычна немагчыма, а рэальныя сумы выплат былi надзвычай мiзэрнымi, што падцвярджаюць архiуныя дакументы. Адсутнасць матэрыяльнай зацiкауленасцi прыводзiла да таго, што сяляне-калгаснш не выпрацоУвалi абавязковы мшмум працадзён, а каб пракармiць сям'ю,

29ЗА у 2018 г. ад Гайбут Веры Юрылауны, 1941 г.н. у в. Жыгул1 Верхнядзв1нскага р-на.

30ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Сумко А. у 2018 г. ад Аляксандры Аляксандрауны, 1936 г.н. у в. Чарнев1чы Глыбоцкага р-на.

31ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Сумко А. у 2016 г. ад СофЧ Фёдарауны Малахавай, 1936 г.н у в. Сакалшча Расонскага р-на.

32ЗА у 2018 г. ад Трапук Зшащы Вас1льевны, 1932 г.н. у в. Азернш Верхнядзвшскага р-на.

уладкоувалкя на шшыя работы, займалкя па найму будаунщтвам жылля, адмшстратыуных аб'ектау для калгасау i устаноу цi з усходшх раёнау хадзiлi на заробш у заходнюю частку вобласщ.

Архiyныя матзрыялы i матзрыялы вуснай псторыи сведчаць пра тое, што у разглядаемы перыяд асноуную ролю у жыццезабеспячзннi сялян адыгрывала уласная гаспадарка, прычым гзта было характзрна як для усходшх, так i для заходнiх раёунау. Прычым частка зямельнага фонда у першыя гады пасля вызвалення была самастойна размеркавана памiж сялянамi, ямя свядома не спяшылi яе вяртаць у калгасны фонд, бо фактычна жылi за яе кошт i такое парушзнне статута сельскагаспадарчай арцелi у той галодны час з'явшася важнай крынiцай iснавання. Важнымi дадатковымi крынiцамi жыццезабеспячзння былi разнастайныя промыслы, яюя мелi як легальны (збiральнiцтва, рыбалоуства), так i крымiнальны (самагонаварзнне) характар. Самагонаварзнне у гзты час мае шырош маштаб i масавую распаусюджанасць сярод сельскага насельнiцтва вобласщ, бо уяуляла сабой зфектыуны спосаб "канвертацьи" сельскагаспадарчай прадукцыi у "жывыя грошы" i такiм чынам забяспечвала неабходныя фiнансавыя сродкi для аднаулення уласнай гаспадаркi.

Л1ТАРАТУРА

1. Лурье, С.В. Историческая зтнология [Электронны рзсурс] / С.В. Лурье. - Рзжым доступу: https://www.gumer.info/bibliotek_Buks/History/Lyrie/27.php.

2. Памяць : пст.-дакум. хрошка Верхнядвшскага раёна : у 2 кн. - Мшск : Пал1графафармленне, 2000. - Кн. 2. - 395 с.

3. К'яры, Бернгард. Штодзённасць за лш1яй фронту: Акупацыя, калабарацыя i супращу у Беларуа (1941-1944 г.) / Б. К'яры. - Мшск, 2005. - 390 с.

4. Послевоенное развитие Глубокского района: 1944-1950 гг. : документы и материалы / сост. Н.А. Боровик [и др]. - Минск : Медисонт, 2010. - 424 с.

5. Занальны дзяржауны арх1у горада Полацка (далее - ЗГА г. Полоцка). - Ф. 1947. Воп. 1. Спр. 3.

6. Сялянства // Энцыклапедыя псторын Беларуа : у 6 т. / рздкал. : Г.П. Пашкоу (гал. рзд.) [i шш.]. - Мшск : БелЭн, 2001. - Т. 6. Кн. 1. - 591 с.

7. ЗГА г. Полацка. - Ф. 686. Воп. 1. Спр. 118.

8. Псторыя Беларуа : у 6 т. / М. Касцюк (гал. рзд.) [i шш]. - Мшск : Экоперспектива, 2011. - Т. 6. Беларусь у 1946 - 2009 гг. - 728 с.

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

9. ЗГА г. Полоцка. - Ф. 964. Воп. 1. Спр. 21.

10. Этнокультурные процессы Белорусского Подвинья (Витебщины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т зтно-графии и фольклора имени Кондрата Крапивы. - Минск : Беларуская навука, 2017. - 628 с.

11. Полацю зтнаграф1чны зборшк. Вып. 2. Народная проза беларусау Падзвшня : у 2 ч. / уклад., прадм. i паказ. У .А. Лобача. - Наваполацк : ПДУ, 2011. - Ч. 2. - 368 с.

12. Сумко, А.В. Эканам1чны i соцыякультурны аспект самагонаварзння у сельсюм ландшафце Пауночнай Беларуа у другой палове 1940-х - 1960-х гг. / А.В. Сумко // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. А. Гуманитарные науки. -2018. - № 9. - С. 127-135.

13. ЗГА г. Полоцка. - Ф. 964. Воп. 2. Спр. 49.

14. Дело о полном уничтожении самогона [Электронны рзсурс]. - Рзжым доступу: https://www.kommersant.ru/doc/2082632.

15. Кашталян, I. Эканам1чная штодзённасць БССР у 1945-1953 гг. / I. Кашталян // Репрессивная политика советской власти в Беларуси [Электронны рзсурс]. - Рзжым доступу: http://mb.s5x.org/homoliber.org/ru/rp/rp030112.html.

Пастуту 25.11.2018

LEGAL AND CRIMINAL WAYS OF LIFE SUPPORT OF THE BELARUSIAN VILLAGE DURING THE POST-WAR RECONSTRUCTION (ON THE EXAMPLE OF THE POLOTSK REGION)

A. SUMKO

The article deals with the specifics of life support of the Belarusian village during the post-war reconstruction, analyzes the place of illegal crafts in the system of economic activities and their role in improving the welfare of the rural population. Field ethnographic materials and archival documents became the priority source base of the research.

Keywords: life support culture, post-war reconstruction, village, Polotsk region, agriculture, illegal economic activity.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.