Научная статья на тему 'ECONOMIC AND SOCIAL-CULTURAL ASPECT PRODUCTION OF HOOCH IN THE RURAL LANDSCAPE OF NORTHERN BELARUS IN THE SECOND HALF OF THE 1940S-1960S'

ECONOMIC AND SOCIAL-CULTURAL ASPECT PRODUCTION OF HOOCH IN THE RURAL LANDSCAPE OF NORTHERN BELARUS IN THE SECOND HALF OF THE 1940S-1960S Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
7
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
САМАГОНАВАРЭННЕ / САМАГОН / СіСТЭМА ЖЫЦЦЯЗАБЕСПЯЧЭННЯ / ВЁСКА / НЕЛЕГАЛЬНЫ ГАНДАЛЬ / ТАВАРААБМЕННЫЯ АПЕРАЦЫі / ПАЎНОЧНАЯ БЕЛАРУСЬ / HOОCH / PRODUCTION OF HOOCH / LIFE SUPPORT SYSTEM / VILLAGE / ILLEGAL TRADE / BARTER TRANSACTIONS / NORTH OF BELARUS

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Sumko A.

Production of Hooch the village society was a complex socio - economic phenomenon, which in addition to its utilitarian pragmatics had several important additional projections-socio-cultural ritual and communication. Production of Hooch, as a form of illegal economic activity, can be considered as a special manifestation of the "shadow" economic activity of Belarusian peasants in the difficult conditions of the collective farm system of the second half of the 40s-60s of the twentieth century.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «ECONOMIC AND SOCIAL-CULTURAL ASPECT PRODUCTION OF HOOCH IN THE RURAL LANDSCAPE OF NORTHERN BELARUS IN THE SECOND HALF OF THE 1940S-1960S»

УДК 39

ЭКАНАМ1ЧНЫ I СОЦЫЯКУЛЬТУРНЫ АСПЕКТ САМАГОНАВАРЭННЯ У СЕЛЬСК1М ЛАНДШАФЦЕ ПАУНОЧНАЙ БЕЛАРУС1 У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 1940-х - 1960-х гг.

канд. гтт. навук, дац. А.В. СУМКО (Полацт дзяржауны утвератэт)

Самагонаварэнне у вясковым соцыуме прадстауляла сабой складаны сацыяльна-эканамiчны феномен, як апрача сваёй утылтарнай прагматыт меу некальк важных дадатковых праекцый - соцыя-культурную, абрадавую i камуткацыйную. Самагонаварэнне, як форму нелегальнай эканамiчнай дзейнасцi, можна разглядаць як адмысловую праяву «ценявой» гаспадарчай актыунасцi беларусюх сялян у складаных умовах калгаснага ладу другой паловы 40-х - 60-х гг ХХ ст.

Ключавыя словы: самагонаварэнне, самагон, астэма жыццязабеспячэння, вёска, нелегальны гандаль, тавараабменныя аперацьп, Пауночная Беларусь.

Уводзшы. Слова "самагон" (або "самагонка") у сучасным значэнш - самавольна, нелегальна выраблены моцны алкагольны напой шляхам перагнання праз самаробныя апараты алкагольнай масы, атрыманай у вышку браджэння збожжавых прадуктау, цукру, бульбы, буракоу ды iншых прадуктау, як1я змяшчаюць крухмальныя рэчывы - з'явшася только падчас Першай сусветнай вайны у вынiку увядзення "сухога закону" [1, с. 103]. Псторыя самагону цесна звязана з войнам^ рэвалюцыям^ эканамiчнымi крызiсамi, калi хатняя вытворчасць спiртных напояу станавiлася тактыкай адаптыунага рэагавання на неспрыяльныя умовы жыцця. У гэты час самагон станаыуся сваеасаблiвай хадавой валютай для так зва-най "другой" эканомш, бо адыгравау ключавую ролю пры тавараабменных аперацыях як у вясковым соцыуме, так i пам1ж вескай i горадам, быу сродкам разлжу за дробныя побытавыя паслугi, а таксама служыу крынiцай для заробку грошай, як1я потым iшлi на выплату падаткау цi набыццё неабходных таварау. Паступова самагон трывала увайшоу у жыццё вёск1 i пачау выконваць не толькi утылiтарную, але i сацыяльна-культурную i нават рытуальную ролю.

Што датычыць тэрмiна "самагонаварэнне", то у нарматыуных актах ён ужываецца як зборнае паняцце, якое азначае не только выраб самагонш, але i вытворчасць у хатнiх умовах шшых моцных стртных напояу, вырабу апаратау, прызначаных для гэтай мэты, захоуванне i збыт гэтых напояу i апаратау [2, с. 8]. У разглядаемы перыяд вылучаюць тры эканашчныя тыпы самагонаварэння, як1я адрознiвалiся мэташ яго вытворчасцi: спажывецш (вытворчасць для асабютых патрэб), спажывецка-таварны (вытворчасць адначасова i для асабiстых патрэб, i на продаж), таварны тып (вытворчасць только на продаж). Аднак палявыя экспедыцыйныя матэрыялы сведчаць, што мяжа памiж гэтымi тыпамi дастат-кова умоуная, бо большасць самагоншчыкау вырабляла алкаголь i для асабютага спажывання, i для дадатковага заробку. Суадносшы спажывецкага i таварнага кампанентау вызначалiся наяунасцю рынкау збыту, даступнасцю алкагольных напояу прамысловай вытворчасцi i ступенню актыунасцi мясцовых уладау у сферы прощдзеяння самагонаварэнню. Пастановы «Аб узмацненнi барацьбы з п'янствам i аб навядзеннi парадку у гандлi моцным спiртнымi напоямЬ>, як1я выходзш амаль кожнае дзесяцiгоддзе, прадугледжвалi скарачэнне колькасщ пунктау продажу спiртнога, што, у сваю чаргу, выкткала рост вытворчасщ самагону i яго рэалiзацыю.

Праблема значэння i ролi самагонаварэння у сiстэме жыццязабеспячэння паваеннай беларускай вёсш разглядаецца у айчыннай этналогй упершыню. У якасцi крынiц выступш матэрыялы вуснай пс-торын, яюя дазваляюць зразумець дынамiку разглядаемай праблемы i зафiксаваць пэуную карцiну, ство-раную калектыунай памяццю насельнiцтва Вщебшчыны. Геаграфiя даследавання - тэрыторыя Беларускага Падзвiння - абумоулена тым, што Вщебшчына у пасляваенны час умоуна падзялялася на дзьве соцыякультурныя зоны (заходнюю i усходнюю), дзе працэсы калгаснага будаунiцтва мелi непа-добную псторыю i адбывалiся з рознай iнтэнсiунасцю. Так1м чынам, Вiцебшчына уяуляе сабой даволi тыповую мадэль, уласщвую для усёй Беларусi, калi падзел на "заходнiкаУ" i "УсходнiкаУ" застаецца актуальным для нашага часу. Храналапчныя рамк1 даследавання ахоплiваюць перыяд паваеннага аднаулення сельскай гаспадарк1, прымусовай калектьшзацьп у заходнiх раёнах Беларусi, калi адбываецца разбурэнне традыцыйнага сялянскага ладу жыцця. За верхнюю мяжу разглядаемага перыяду можна умоуна прыняць 1966 год, калi Пастановай ЦК КПСС i Савета Мiнiстрау СССР ад 18 мая 1966 года «Аб павышэнш матэрыяльнай зацiкауленасцi калгаснiкау у развщщ грамадскай вытворчасщ» былi скасаваны "трудаднi", як натуральная сiстэма аплаты за працу калгаснiкау, i вёска у большай цi меншай ступеш была уключана у савецкую мадэль таварна-грашовых адносiн. Адначасова адбываецца, хай сабе шмат у чым i фармальнае, ураунанне сацыяльных правоу сялян i гарадскога насельнiцтва; аб'ектыуна узшмаецца узровень жыцця беларускага сяла, што дазваляе разглядаць другую палову 1960-х - пачатак 1990-х як асобны перыяд у развiццi беларускай савецкай весш.

Асноуная частка. Пасля вайны, ва умовах таварнага дэфщыту, адсутнасщ грашовых сродкау i карткавай сютэмы забеспячэння, самагон стау хадавой валютай падчас нелегальных тавара-абменных аперацый. Рэспандэнты узгадваюць, што на самагон менялi хадавыя тавары, як1я нельга было вырабщь у хатнiх умовах. Нават тыя, хто не ужывалi самагон, гналi яго адмыслова, каб потым вымянiць на патрэбныя рэчы. Пэуная частка самагона, прызначанага на продаж, нашроувалася у гарады i мястэчк1. Улiчваючы, што самагонаварэнне было забаронена i каралася жорстка, абмен адбывауся таемна, на рынках, дзе прадавалi яйк1, малако i шшыя прадукты. У першыя паваенныя гады прадауцы i пакупнiкi самагону загадзя удакладнял i дамаулялюя наконт часу i месца продажу: "Яна ж id.se на базар. Таргуець. Яны i папросяць: "Ты мне у такую та хату прыняа, дамоу". Гналi з бульбы, зярно прарошчвалi. Баня стаяла пад ракой, там i гналi. Мама насша у Дрысу. Занясець у хату знаёмым жыдам бутылку Ц дзве i на мыла там, на соль, на табаку, запалю. Гэтага не было у магазiнах. Плацiлi тым жа, што яна праала" (Верхнядзвшсш р-н)1

Распаусюджанай была сиуацыя, калi вытворцам самагону несл сырав^ - зерне цi бурак - для вырабу пэунага аб'ёму саматужнай гарэлк1. У гэтым выпадку было два сцэнарыя развiцця падзей: 1) вяс-ковец атрымлiвау напой, каб потым самастойна выкарыстоуваць яго у тавараабменных аперацыях цi для асабютых патрэб, але пры гэтым частка сыравшы iшла як плата за паслуп вытворцау; 2) самагоншчыш за сыравшу расплочвалiся нейкiмi паслугамi цi вымененымi на самагон таварам^ але ужо з пэунай нацэнкай: "Вырасцiм бурак сахарныя, а затым ш, а яны гарэлку гоняць. - Каму прадавалi? - Так гэта дзеравенцам, каторыя багата жыт, каторыя грошы маглi плацщь, а мы iм плацШ буракамi. - А чаму яны был багатыя? - Мужът были у у нас ткога. Семена даставалi абыяк, хто дасць Ц выпраам. Людзi пасля вайны пакуль схвацшся, трудно было. Мы т бураю, а яны нам боты ц плацця. Буракоу се^ много, бо зерна не было. Яны нагоняць самагонк i прадаюцъ" (Полаци р-н)2.

Ва умовах таварнага дэфщыту i калгаснай сютэмы разл^ працаднямР самагон быу рэальнай крынщай для заробку грошам: "Трэба было жыць. Прадавалi (самагон) па-троху. Хлеба не за шта купщь, н мук купщь, тчога не было пасля вайны. Во як жыли Дарма робШ. Калок i калок не запiшыць, трудадзень. Во як" (Расонсш р-н)4. У сярэднем за бутылку (0,5 л.), па успамшах рэспандэнтау, на мяжы 1940-1950-х гг. можна было атрымаць адзш рубель. Трацш заробленыя нелегальным промыслам грошы звычайна на абутак щ адзенне, набыццё хатняй жывёлы щ прамысловых таварау: "Нада была дзяцей у школу атправщь, i сабе што-небудзь купщь на ногi, голые ж не ходзшГ (Сенненсш р-н)5; "Нeкалi i у гарад вазша, да якое вазша - насша на плячох. Ехала к знакомым, а у iх палучка, знаю калi палучка i еду. На целую цялушку нанасша, а тады купша цялушку i з таго зажывалi"(Расонсш р-н)6; "- А нашто гналi тую самагонку? - Прадавала. Во, прыходзюць пьятцы i купляюць, дзеравенсюм, хто прыхадзiу - таму i прадавала. - Грошы навошта вам быш? - Гналi, прадавалi, а грошы сабiралi. Купл кароуку за гэтыя грошы, адзeвалiся мы удзвюх з ею (з сястрой - аут.), адзeвалiся добра... З Латви карову прывялi. Паехалаужо з грашамi за гарэлку." (Шумшнсш р-н)7.

Практычна за усе паслуп гаспадарчага плану (узворванне прысядзiбнага участка, дапамога у будаунiцтве, дастаука дровау, арэнда цяглай алы - каня i т.п.) ва умовах адсутнасщ щ дэфщыту грашовых сродкау сяляне разлiчвалiся "вадкай валютай". " - Цi было, што можна было бутылкай расшчытацца? - Расшчытывалкя. Было. Е^ надо - папроаш, што памагчы зробщь. Бутылкай i цяпер тое самае. Магазтную не купл^, усё время гналГ (Полацш р-н)8; "Да, расшчытацца за работу. Вось нада дроу прывязцi - сат нада, нада ж за сат заплацщь, нада прывязцi, нада за дровы заплацщь - за усё нада было заплацщь" (Верхнядзвшсш р-н)9. "Расшчытывалкя за усе: хто агарод узарэць, хто каня дасць, хто i дроу прывязець, хто це парэжыць"10 (Вярхнядзвшсш раён); "Нада ж было дровы прывязцi, лястка напащь, нада ж гэтак вот бутылку, а дзе накупляeссi гэтых бутылак" (Пастаусш р-н)11.

'Затсана аутарам (ЗА) у 2018 г. ад Снежын Сташславы Грыгор'еуны, 1923 г.н. у в. Жыгулi Верхнядзвшскага р-на.

2 ЗА у 2018 г. ад Гураучанка Валянцшы Грыгор'еуны, 1928 г.н. у в. Махiрова (нар. у в. Асяродю) Полацкага р-на.

3Працадзень - мера працы i мера спажывання у сельскагаспадарчай арцелi. Прауленнем калгаса i агульным сходам калгаснжау зацвярджалiся па уах сельскагаспадарчых работах нормы выпрацоую i расцэнкi кожнай работы у працаднях. Кожная работа ацэньвалася у працаднях у залежнасцi ад квалiфiкацыi, складанасщ, цяжкасцi. Пасля заканчэння гаспадарчага года даходы размяркоувалюя памiж членамi арцелi па працаднях.

4Фальклорны арх^ Полацкага дзяржаунага ушверспэта (ФА ПДУ): Зап. Лобач У. А., Сумко А. В. у 2016 г. ад Селезнёвай Лвдзи Аляксандрауны, 1929 г.н., у в. Кульнева Расонскага р-на.

5ФА ПДУ: Зап. Жэгула К. у 2018 г. ад Казловай Ншы Грыгор'еуна, 1929 г.н. (нар. хут. Собалi Сенненскага р-на) у г. Вщебск.

6ФА ПДУ: Зап. Лобач У. А., Сумко А. В. у 2016 г. ад Малахавай СофЧ Фёдарауны, 1936 г.н. (нар. у в. Сядлова) у в. Кульнева Расонскага раёна.

7Зап. Корсак А. I., Сумко А. В. у 2018 г. ад Барсысевiч Розы Людзвггауны, 1928 г.н., у в. Ншщха ШумЫнскага р-на.

8ФА ПДУ: Зап. Лобач У.А., Сумко А. В. у 2018 г. ад Маюеенка Марып Фшшауны, 1931 г.н (нар. у в. Селггоры), у в. Мураушчына Полацкага р-на.

9ЗА 2018 г. ад Трапук (Яновiч) Зшшды Васшьевны, 1932 г.н., у в. Азернт Верхнядзвшскага р-на.

10ЗА у 2018 г. ад Шамёнак Клавди Аляксеевны, 1932 г.н., у в. Жыгулi Верхнядзвшскага р-на.

11Зап. Грэбень Я. А., Корсак А. I., Сумко А. В. у 2017 г. ад Грыбко Марып, 1922 г.н. у в. Пятроушчына Пастаускага р-на.

Интэнаунасць барацьбы з самагонаварэннем i прыцягненне вшаватых да розных форм адказнасщ (адмiнiстрацыйнай цi крымiнальнай) залежала ад сацыяльна-эканамiчнаra i палтгычнага ста-новiшча у крайне. У разглядаемы перыяд праводзiлася некальк1 антыалкагольных кампанш, як1я суправаджалiся узмацненнем актыунасщ мясцовых уладау i участковых мшцыянерау па лкыдацш эка-намiчнай базы сельскай вытворчасцi самагону. У першыя пасляваенныя гады, ва умовах карткавай сютэмы забеспячэння i моцнага дэфiцыту прадуктау харчавання, самагонаварэнне разглядалася як дзейнасць, якая наносщь сур'ёзны урон народнай гаспадарцы i дабрабыту савецк1х грамадзян, бо саматужныя алкагольныя напоi рабшся з каштоуных прадуктау харчавання - збожжа, буракоу, бульбы i г.д. Выраб самагонш нярэдка спалучауся з крадзяжом зыходных прадуктау у калгасе, а яе продаж станавiуся крынщай непрацоуных даходау, што супярэчыла сацыялютычным каштоунасцям. Асаблiвы размах самагонаварэнне набывае пасля грашовай рэформы i адмены карткавай сiстэмы у снежнi 1947 г. [3, л. 7]. У адказ на гэта 7 красавжа 1948 года быу выдадзены Указ Прэзвдыума Вярхоунага савета СССР "Аб крымшальнай адказнасцi за выраб i продаж самагону". Указ зрабiу больш жорсткiмi санкцыi за самагонаварэнне, у тым лiку за выраб самагонных апаратау з мэтай збыту, а таксама усталявау крымiнальную адказнасць за выраб самагонш без мэты збыту, за што раней прадугледжвалася адмшстрацыйная адказнасць [2, с. 5]. У Полацкай вобласцi за 1948 года да судовай адказнасщ за самагонаварэнне i збыт нелегальнага алкаголю было прыцягнута 673 асобы [3, л. 7]. У прыватнасщ, было канфюкавана 120 самагонных апаратау, 404 лира самагону, 618 ведрау брап, на выраб якой пайшло амаль 3 тонны сельскагаспадарчай прадукцыi (жыта, бульбы, буракоу). Пры гэтым, як адзначала пра-куратура Полацкай вобласщ, найбольшы размах самагонаварэнне мела у заходнiх раёнах, дзе яшчэ у дастатковай ступенi захоУвалiся аднаасобныя гаспадарш, як1я мелi дастатковыя рэсурсы для вырабу хатняй гарэлк1.

Найбольш рэзанансныя справы знаходзiлi адлюстраванне у перыядычным друку. Так, напрыглад, у газеце "Чырвоны сцяг" (орган Ввдзаускага РК КП(б)Б i райсавета дэпутатау працоуных) ад 22 лiпеня 1948 г. адзначалася, што органамi пракуратуры раёна быу прыцягуты да адказнасцi шэраг асоб, яшя астэматычна займалiся самагонаварэннем, сярод iх "жыхарка гор. пасёлка Вщзы Шматкова С.Х., якая на працягу 2-х год занiмалася вырабам i збытам самагону, за што асуджана Ввдзаусшм нарсудом да 9 год пазбаулення волi", а таксама пералiчвалiся тыя, хто яшчэ тольш будуць прыцягнуты да адказнасцi [4]. У межах усёй рэспублЫ, у сувязi з барацьбой з самагонаварэннем, у 1948 г. было узбуджана 5,5 тыс. Кры-мiнальных спрау (у 1947 г. - каля тысячы) [5, с. 238]. Судовая статыстыка фiксавала, што для вырабу самагонш без мэты збыту у 94,6% выпадках выкарыстоУвалiся прадукты уласнай гаспадарк1 i только у 5,4% выпадках прадукты куплялюя на рынках щ у гандлёвых аргашзацыях [6]. Аднак прыведзеная статыстыка не улiчвае тых аб'ёмау сыравшы, выкарыстанай для вырабу самагону, яшя былi скрадзены сялянамi у калгасе. Акрамя гэтага, з агульнай колькасцi асуджаных за самагонаварэнне пераважная большасць была асуджана за выраб самагону для асабютых патрэбау, а не з мэтай збыту.

Вялшя аб'ёмы вырабленага самагону i запатрабаванасць яго на рынку спарадзш iнстытут пасрэднiкау (перакупшчыкау), яшя атрымлiвалi прыбытак за перапродаж алкаголю. Так, напрыклад, у 1948 г. была асуджана да адбывання пакарання у працоуных лагерах жыхарка Браслаушчыны Крутава Е.1., якая астэматычна займалася скупкай i перапродажам самагону, пры вобшуку у якой была выяулена вялiкая сума грошай i шмат самаробнага алкаголю [3, л. 7]. Арх1уныя даныя адносна перакупшчыкау зна-ходзяць падцверджанне i у матэрыялах вуснай гiсторыi: "Гналi цiханька. Пасля вайны хадша на рынак у Б^осава i у грелке, на жывот прiвяжет. А там у неё была падруга. Ана падруге прiнесёт, та, естественна, ей заплацт скольк там i прадаст"12 (Верхнядзвшсш р-н).

Аднак барацьба з самагонаварэннем, як правша, насша характар кампанейшчыны, калi асаблiвая актыунасць па выкрыццi i пакараннi самагоншчыкау абмяжоувалася годам, калi выходзiу адпаведны указ Вярхоунага Савета СССР. У наступныя гады лiчбы прыцягнутых да адказнасщ за нелегальны выраб алкаголю значна падаль Так, ужо у 1949 г. за самагонаварэнне было пакарана 458 асоб, а у 1950 г. - 322 чалавеш [7, л. 50]. Пры гэтым самагоншчыш выпрацоУвалi сваю тактыку пазбягання крымiнальнай адказнасцi - вiну на сябе бралi жанчыны альбо швалщы, пакаранне як1х было мiнiмальным. Гэтую акалiчнасць адзначалi i органы пракуратуры, яшя наракалi на недастатковыя меры па барацьбе з самагонаварэннем: "Работа па выяуленню асоб, яшя займаюцца самагонаварэннем не праводзщца. У вышку чаго да адказнасщ за выраб самагону прыцягваюцца падстауныя асобы, што маюць сур'ёзныя фiзiчныя хiбы" [8, л. 12]. У той жа час большасць рэспандэнтау адзначае, што самагонаварэнне мела татальную распаусюджанасць у паваеннай беларускай вёсцы: " - Самагонку гналi? - Гналi. Радiцелi для сябе. Не прадавалi. Все гналi. Пасля вайны се^ гароды, жыта"13 (Пастаусш р-н); "Кажэн, кажэн гнау. У нас i баня цяпер стащь, у прадбантку (гналi/, 14 (Пастаусш р-н).

12ЗА у 2018 г. Немянёнак Ванды Мiхайлауны, 1936 г.н. у в. Жыгулi Верхнядзвшскага р-на.

13 ЗА у 2017 г. ад Пайлак Надежды 1ванауны, 1935 г.н. у г.п. Варапаева Пастаускага р-на.

14 Зап. Грэбень Я. А., Корсак А. I., Сумко А. В. у 2017 г. ад Грыбко Марып, 1922 г.н. у в. Пятроушчына Пастаускага р-на.

1 верасня 1959 года Прэзщыум Вярхоунага савета БССР выдау Указ "Аб узмацненнi барацьбы з п'янствам i самагонаварэннем", як1 значна змякчыу крымшальна-прававыя санкцыi за захоуванне самагону i самагонных апаратау, аднавiу адмiнiстрацыйную адказнасць за выраб самагонкi незалежна ад наяунасш мэты збыту [2, с. 6]. У 1960 годзе быу прыняты новы Крымшальны кодэкс БССР, адказнасць за самагонаварэнне у iм прадугледжвау артыкул 155. Крымшальная адказнасць наступала за выраб самагону або апарата для самагонаварэння (здзейсненае пасля прымянення да вшаватага мер грамадскага ц адмiнiстрацыйнага уздзеяння за аналапчныя дзеянш) i за збыт самагону або апарата. Кодэкс быу уведзены у дзеянне 1 красавiка 1961 года, а 15 мая 1961 года быу выдадзены Указ Прэзщыума Вярхоунага савета СССР "Аб узмацненнi адказнасщ за самагонаварэнне" [2, с. 6]. Гэтым указам была уведзена адмшстрацыйная адказнасць за набыццё самагону i унесены змены у артыкул 155 КК БССР. За усе разнаввднасщ самагонаварэння, нават за захоуванне самагону без мэты збыту устанаулiвалася крымшальная адказнасць.

Самагоншчыкi i органы улады. Нягледзячы на нелегальны характар самагонаварэння i даволi жорстк1я карныя санкцып, прадугледжаныя законадауствам, узаемадносiны сялян i мясцовых уладау (у тым лiку мiлiцыi i калгаснага актыву) былi даволi супярэчлiвымi. У шэрагу выпадкау, "бес-кампрамiснасць" участковага i ягоных памагатых (дружыншкау) можна разглядаць як барацьбу з "канкурэнтамГ у сферы вытворчасц нелегальнага алкаголю: "- Самагон гналi раней? Для себя щ на абмен?- Для сябе. Пасля вайны гналi i цяпер. - А мшцыя ганяла? - А как же, штрафалi, в тюрьму садзш. Два гады demi Ганэрыку. Мшцыя славша. Пасля вайны вярнууся рука перабтая была - irnanid. На месцы участковы быу, дружыннт у вёсцы были Дружыннт сaмi самагонку гнaлi, ну яны ткога не баялся. - А чаго не баялюя?- Вмесце пш - адна кодла. Гэтыя як разведчыт, памочнт ягоныя. Участковы прыдзець, так я яго баюся, а свойго чалавека я не баюся, я яму давераю" (Пастаусш р-н) 15.

Аднак у выпадках, калi размова шла пра падзеi ц урачыстасщ, знакавыя i важныя як для асобнага чалавека, так i для усяго вясковага калектыву, калгаснае начальства само санкцыянавала выраб самагону i вылучала неабходную сырав^ для яго вырабу: " - А ц было можа, каб хто-небудь прадавау? - Не, тольт для сябе. Кaлi гулянки Дажа, кaлi Кемстач (старшыня калгасу - аут.) стау работаць, усегда делaлi п'яню, што .зробщь субботнт, так абязацельна гулянки Самагонку ездзш па дзярэунях дажа куплялi. У нас тут дужа не зaймaлiся, а па людзях ездзш i ^rn^i кант (1 канка - 30 лтрау). Дзве кутм i гулянку гуляем. - Так гэта начальства калхознае пакупала, штобы людзей угасцщь? - Да. Начнецца жыта жаць, затым абязацельна абжыню. Даже без шякх тчога. Заканчваецца касенне i тут гулянку справщь. Ён плацу, каб людзi шлГ (Полацш р-н)16; "А гэта ужо як былi калхозныя абжынк у каждай брыгадзе. Гэта тады ужо 6pb^ad3Ïp дасць якому мужыку жыта зерна, (той) самагонк наготць. Ну i тады тожа сaбiрaлiся,'(Глыбоцш р-н)17; "Гнaлi, хто гнау, а хто не гнау, а хто i купляу. А тады як ужо папауся та гарэлка выйдзць у пяць дарагоу. - А бальшыя штрафы былi?- Да, дaкaзвaлi дужа за гэта дзела. Ну, е(rni дакажаш, што гэта прымерна там на свадьбу, то разрашэнне нада было ш на по-хараны. - Тады можна было выгнаць? - Да, але многа нельзя было. - А кольш, напрыклад, на свадьбу? -Ну, на свадьбу усяк можна здзелаць i на 50 лiтрaу нагоняць, а могуць i за 10 лтрау, якая там свадьба будзець, m туды, нi сюды" (Шумшнсш р-н)18; "Самагонку гнaлi усе. Дажа рaзрaшaлi на собственные цели' (Пастаусш р-н)19. Падобныя выпади, калi старшыня калгасу дазваляу гнаць самагон з нагоды важнай жыццёвай падзе^ не зважаючы нават на прадстаушка праваахоуных органау, фшсуюцца i у шшых рэпёнах Беларуси "Вот у шэйсятым годзе бацька памер. Пайшоу я да прадседацеля калхоза, каб помашч якую... Сядзщь участковы у кабшеце у прадседацеля калхоза. Ён мне пейсят шлаграм - гэта тры пуды зярна. Кажыць: - Змелш! Самагоншчык, ты сам зробш чарачку, - кажа, - i прыпомшш бацьку. Вот. А участковы: - Да разве эта так можна? - на прадседацеля. А я кажу: - Што я, абазвау злодзеям, бандзггам? Я ж не абазвау. Але як пяюць, так i адпяваюць. Раз ён папытауся не па-чалавечыску, дык я адвецiу яму m па-чалавечаску. Я з табой не разгаварываю, - гавару, - я разгаварываю з прадседацелем калхоза!" (Вшейсш р-н) [9, с. 501].

Некаторыя рэспандэнты узгадвалi, што мшцыянеры i самi спажывалi саматужна выраблены алкагольны напой, як1м iх частавалi сяляне з абсалютна пэунай мэтай: "А я дажа мМцыянерам давала гарэлку купляць. Адны мшцыянеры гaнялi, а другiя...гэтa пасьля вайны. А раз там аварыя была у Мiшкaвiчaх, дык яны зaйшлiся: "Людв^ауна, нада вот выпщь ". Я iм бутылку бу-бух на стол, а яны:

15 Зап. Грэбень Я. А., Корсак А. I., Сумко А. В. у 2017 г. ад Альфер Антона Сцепанавiча 1929 г.н. у в. Груздава Пастаускага р-на.

16 ФА ПДУ: Зап. Лобач У. А., Сумко А. В. у 2018 г. ад Маюеенка Марьп Фшшауны, 1931 г.н. (нар. у в. Селггоры) у в. Мураушчына Полацкага р-на.

17 ФА ПДУ: Зап. у 2012 г. Лобачам У. А., Аусейчыкам У. Я. ад Сшщкай Крысцшы Мжалаеуны, 1940 г.н. у в. Гулщава Глыбоцкага р-на.

18ФА ПДУ: Зап. Лобач У. А., Сумко А. В. у 2018 г. ад Коцжавай Надежды 1сакаауны, 1932 г.н. у в. Сроцша Шумшнскага р-на.

19 ЗА у 2017 г. ад Лабанавай Валянцшы Сямёнауны, 1938 г.н, у в. ВасЫны Пастаускага р-на.

"Ну, за гэтую гарэлку судзщь нельзя, яна крэпкая" (смяецца). Тольк грошы не плацж...мжцыя, калi п 'ець. А я ш стаулю, каб яны мяне не чапалГ (Шумшнсш р-н)20.

У сггуацыи з вясковым вяселлем участковый мшцыянеры, асаблiва з лжу тутэйшых, папросту заплюшчвалi вочы на нелегальны выраб самагону: " - А за самагон щ ганялi? - Ну ж, за гару насШ. Раз прыйшоу адзт мШцыянер - напаШ, паспасiбавау i пайшоу. Усе зналi. А дзе купляць? Падумай дзве свадьбы справщь за два месяцы/"(Верхнядзвшсш р-н)21. Разам з тым, барацьба з самагонаварэннем магла прымаць i незаконный, нават злачынныя формы: "А у Захартчах, в обшчэм, прадавала адна дачка у бацьк самагонку. Ён гнау самагонку, яна насша у горад, прадавала, у Баравуху. I мШцыянер яе паймау, як яна нясла, ну i нада было судзщь. А гэта, яна стала плакаць, прасщца. А ён гаворыць: "Ну раз такое дзела, ну сагласкь са мной... " I яна сагластася. Асталася у палажэнт. Ну а у палажэннi - эта ж не цяпер, а раньшэ - як пазор быу. Усё, негзвесна, як пазор! На увесь род. I яна забрала у галаву, забрала, i павесшася. Шчога не сказала" (Полацк р-н) [10, с. 214].

З другога боку, самагоншчыи вылуиши зайздросны спрыт i увиннасць з тым, каб пазбегнуць адказнасщ за свой нелегальны i прыбытковы промысел. Як правша, вельмi умела выкарыстоувалюя аса-бютыя хiбы уласна участковых, а менавгга iх схiльнасць да спажывання алкаголю. Часам канфлiкт i далейшае паразуменне пам1ж прадстаУнiком улады i самагоншчыкам насiлi трагiкамiчны характар. Адзш з так1х выпадкау быу затсаны у вёсцы Казiмiрова Полацкага раёна. Жыла там жанчына, якая будавала дом, а самагон выкарыстоувала у якасцi разлiку за паслугi: "ЗаявШ. Узялi панятных. Прыйшлi i знайшлi самагонку. Яна напаша гэтага участковага, так напаша, што i панятныя напШся, i самi напШся - усе. I заснуу, акт злажыли усё, а ён заснуу у её. Яна узяла з кабуры пкталет выняла i усё. I вот... а тады добра далi бы. Ён устау, цоп-цоп - нет пiсталета. Ён адразу да яе, а яна: "Парвi акт - аддам, не парвеш - табе больш будзе. Ты прыйшоу, панятных спаiу, самагонку найшоу, напiуся сам да бессазнатя, не то што ты в прiмер паставш, а ты сам напiуся, а я у цябе украла тсталет. Вот якая ваша мжцыя!" Круцiуся, круцхуся, як не праау. - Не дам i усё. Табе больш будзе, мяне можа апраудаюць, а табе больш будзе - не бярог ты сваё аружые. Вот i усё. Круцiуся, круцiуся i аддау. Парвала, парвала: "Вось цяпер на табе твой тсталет, iдзi, не хадзi сюды больш "22.

Самагон як хабар. У адсутнасщ грашовых сродкау самагонка уваходзша у "прадуктовы набор", як у выглядзе хабара дазваляу вырашаць разнастайныя жыццёвыя праблемы на карысць вяскоуца. "Мама, чтобы сястра не работала у калхозе (нада ж было узяць яе аттуда), мама нагнала самагонш, калбас сахратла, кагда парасенка зарэзала, i прауленню калхоза (дзядя быу член праулення калхоза) ана отнесла ему туда i самагонш, отнесла туда калбас эцiх. Он эцiх членау правленiя напаiу, угасцiу i тагда далi спрауку - с колхоза выпусцШ. Ну, пад какт предлогом там, я не знаю, но Люда пашла работаць в Верхнедвiнск,,23. Гэтш ж набор прадуктау (сала, шлбасы, самагон) мог ф^раваць i як падзяка за аказанне медыцынсшх паслуг на належным узроуш, што, аднак, трактавалася органамi пракуратуры як хабар. Так, у 1948 г. загадчык Мёрскай бальнщы Вавнута Н.В. быу абвшавачаны у тым, што за аказанне медыцынскай дапамоп атрымлiвау ад насельнщтва хабар у выглядзе самагона, сала i шлбас. Памеры "пачастунку", як гэта бачна на прыкладзе паднашэння з боку Бялевiча 1.С., складалi два лира самагону, 4 кг сала, 4 кг шлбасы [3, л. 7]. I нават калi у сялян з'явшся грашовыя сродш, з дапамогай яшх можна было вырашаць канфлжтныя спуацып з прадстаунiкамi улады, самагон па-ранейшаму складау абавязковую частку хабару: " - З участковым можна было дагаварыцца? - Ну, гэта можна было. Гэто тожэ немалыя срэдства нада была палажыць. - Так гэта грашыма Щ гарэлкай? - Ён гарэлк нап'ецца i будзе табе гаварыць - усё, а тады апяць сваё. I гарэлкай, i грашамi давалi. Не адкажацца. Ого, была усяго. - Так гэта свой, арощнсш, быу? - Не, прыязджалi з Шумжна, назаначана па-нашаму, тады ж i слядзщь за гэтым, а калi паступщь заяука, тады ён прыедзщь" (Шумшнсш р-н)24.

Самагонаварэнне у сацыяльнай праекцьп. Нягледзячы на забарону, самагонаварэнне трывала увайшло у ж^1ццё вясковага соцыума, што падцвярджаюць матэр^1ял^1 вуснай гiсторыi. Самагон выступау як рэгулятар сацыяльных паводзiн. Рэспандэнты узгадваюць, што "дзярэуня бальшая была (в. Адворня, Ушацк раён - аут). У нiх так заведзена: сягоння ты гонш самагонку, заутра - ён. Сягоння ён iдзе к табе пщь, заутра - ты. Па стакану гакнулi, паутарылi i ужо вттом дамоу. Первак есць первак. Шчытай чысты спiрт. Кажны сасед знау, вот усе ругалiсь, но за самагонку нiхто ткога не прадасць. Ты сягодня прыйшоу ка мне, ну, там бабы у асноуным рукавадзт, дай бутылку, мне нада. Табе дадуць бутылку у залог. Ты выгатш i прынясеш, аддаа. А вось, каб выдаць,павешай, не скажуць,,2Ь.

20 Зап. Корсак А. I., Сумко А. В. у 2018 г. ад Барсысевiч Розы Людтгауны, 1928 г.н., в. Мшщха Шумшшскага р-на.

21 ЗА у 2018 г. ад Быкавай Яшны Барысауны, 1932 г.н. у в. Зябю Верхнядзвшскага р-на.

22 ФА ПДУ: Зап. Лобач У. А., Сумко А. В. у 2016 г. ад Палавой Маi Паулауны, 1937 г.н. у в. Казiмiрова Полацкага р-на.

23 ЗА у 2018 г. Немянёнак Ванды М1хайлауны, 1936 г.н. у в. Жыгулi Верхнядзвшскага р-на.

24 ФА ПДУ: Зап. Лобач У.А., Сумко А.В. у 2018 г. ад Коцжавай Надежды 1сакаауны, 1932 г.н. у в. Сроцша Шумшшскага р-на.

25 ЗА у 2018 г. ад Снежына Валерыя Фёдаравiча, 1951 г. н. , в. Жыгулi Верхнядзвшскага р-на.

Нелегальны характар вырабу самагону у пэунай ступет !нтэгравау вясковы калектыу, як1 быу зацшаулены у вырабе забароненага прадукту. "Агульная таямнiца" выразна супрацьпастауляла вясковую грамаду мясцовым уладам i дазваляла паспяхова пазбягаць пакарання: "Тайна, ноччы. За клaдбiшчaм, у Каркальцы, там куст быу i вада на месце, там балота было. Ну, дак самагонку гнaлi i хату строш. Не сдaлi шхто? Не здaлi. Там уся дзярэуня гнала. 22 хаты было i дзярэуня настаяшчая была. Дзярэуня у лясу была. Цяпер можа i здaлi. А чаму тады не здaвaлi? Тады людзi былi гаратныя, але яны дружныя былi. А цяпер яны пaзвярэлi ужо ад багатства"26. Разам з тым такая спуацыя была характэрна для адносна невялшх весак, аддаленых ад буйных населеных пунктау щ бальшакоу, дзе склад насельнштва збольшага не змяняуся. Неабходна адзначыць, што у Вщебскай вобласцi дробныя вёск складалi больш за 80% агульнага лiку сельск1х паселiшчау вобласцi [11, с. 250], а значная частка iх знаходзiлася у цяжкадаступных лясных мясцовасцях. Аднак з 1960-х гг. назiралася устойлiвая тэндэнцыя памяншэння колькасщ сельских паселшчау за кошт ска-рачэння так званых неперспектыуных вёсак i перасялення iх жыхароу. "З Каркальца перaгaнялi на большыя дзярэунi. Снaсiлi малыя дзярэунi. Дарогу нада было там строць, а так хадзШ па калена у гразГ21. У вытку людз! трашлш у новае асяроддзе, дзе сацыяльныя сувязi былi не такiмi моцныш i звычайнай з'явай былi выпада, калi суседзi маглi заявiць уладам на самагоншчыка. "Гaнялi, каб жа ж не гaнялi... брагу дажа вылiвaлi вон. Заложаць i прыдуць. На дровы мне быу сын выгнаушы у бат. I вот гэта саседка, яна даказала i мне 150 рублей штрафу дaлi i у газету напсалГ28.

Самагон у абрадавым жыцщ беларускай вёскь З аналiзу палявых экспедыцыйных матэрыялау вынiкае, што у першыя паваенныя дзясяцiгоддзi без самагону не абыходзшася нiводнае свята як ка-ляндарнага, так i сямейнага цыклу: "- А вот святы, якя бываюць, празнiкi гадавыя вялiкiя ташя? -Начыная з Раждзества, тады Хрышчэнне, тады гэта Грамнщы, тады ужо пачынаецца Пасха, тады Троща. Многа жа было гэтых бальшых празткау. А маленьтя чуць не кажды дзень. - А самыя главныя былi? - Главныя так Раждзество, Пасха i Троща. Гэта самыя главныя празнт былi. Там трог пякт i самагон гналГ (Глыбоцш р-н)29; "- А ц давалi што-небудзь валачэбшкам? - А як жа! ДавалИ Ну як што у каго ёсць, тое i дaвaлi. Хто не пажалее, дык i бутылку самагонк давалГ (Глыбоцш р-н)30;"- А як свадьба ц пахаранщь чалавека гарэлку сваю гналi? - Сваю, хлебную. Ячмень мaлолi, прарасцш - змелiш, уручную. Жорны былi. Заварыш, яна выхадзщца. Гнaлi. I свадьбу спрaулялi, i прашчальныя спраулялГ (Полацш р-н)31; "- А на свадьбу, на памшш тольк самагонку? - Да, тольт самагонку" (Верхнядвшсш р-н)32. Абавязковая прысутнасць самагону у каляндарных i сямейных абрадах, як паспяхова замяшчау маладаступную крамную гарэлку, абумоулена не сх1льнасцю вясковых жыхароу да алкаголю, як гэта можа падацца на першы погляд (усе шфарманты адзначаюць строга нармаваны характар спажывання алкаголю i той факт, што "хоць выпiць кожны, а работу сваю зналГ), але высошм семiят^Iчным статусам гарэлк1 у мiфапаэтычнай карцiне свету славян, асаблiва у рытуалах пераходнага тыпу [12].

Рэспандэнты з Верхнядзвiнскага раёну (веск1: Жыгул^ Юсцiнiянава, Барсук!), калi узгадвалi першае пасляваеннае дзесящгоддзе, адзначалi, што самагон яны пераважна пр^1воз!л! з-за Дзвшы, якая да 1939 года была мяжой з Польшчай. Ж^1хары усходняй Вiцебшч^Iны хадзiлi на часов^1я заробш у заходнiя раён^1 вобласцi, дзе яшчэ заставалiся аднасобнiкi, а суцэльная калектывiзацiя пачалася з 1949 г. Каб справщь вяселле перапраулялiся цераз Дзвшу i дамаулялiся наконт гатовага прадукту: "I я замуж шла, у Западную наста зярно i гнaлi. У Западнай было болей спакайней, у нас гaнялi за самагонку. Гэта ёйнае дзела, ц яна узяла самагонам, ц зярном. Мы ёй заплацш, а яна нам нагнала самагонк "33 (Верхнядзвшсш р-н).

Калi дазвалялi матэрыяльныя магчымасщ гаспадарш, то сям'я абыходзшася уласныеш сшш! у падрыхтоуцы вясельнага застолля. "У 55 годзе свадьба - харашо гулялi. Сваё усё было. Тата авечку зарэзау. Самагонку пiлi, сaмi гнaлi. Плацце белае было, у саседк была свадьба - яна давала. Цяперака напракат, а раней пaзычaлi i дaвaлi. I фата, з гэтай фатой сколька пар замуж выхадзша.. як выхадзша так i жылiГ (Пастаусш р-н)34. На стол падчас хрэсьбш у паваенныя гады таксама ставш самагонку; "Акaномiя ж, не было ш прадуктау, ш гарэлю. Якой зробщь, тайна, як-небудзь дома. Штрaфaвaлi. Самагонку рабШ, не знaлi тчога, заваруць гэтага, зерне i бульбы натаукуць, сахару. Ну i на гэты

26 ЗА у 2018 г. ад Трапук Зшащы Васшьевны, 1932 г.н. у в. Азернт Верхнядзвшскага р-на.

27 ЗА у 2018 г. ад Трапук Зшащы Васшьевна, 1932 г.н. у в.Азернт Верхнядзвшскага р-на.

28 ЗА у 2018 г. ад Трапук Зшащы Васшьевна, 1932 г.н. у в. Азернш Верхнядзвшскага р-на.

29ФА ПДУ: Зап. Аусейчык У. Я. у 2010 г. ад Хрол Лю6ов! Мжалаеуны, 1922 г.н. у в. Хралы Глыбоцк. р-на.

30 ФА ПДУ: Зап. у 2012 годзе ^дэним! ПДУ Малюжанцам П., Нжалаевай Г., Краснабаевым С. ад Вышадю

Аляксандра, 1936 г.н. у в. Канстанцшава Глыбоцкага р-на.

31ФА ПДУ: Зап. Лобач У. А., Сумко А. В. у 2018 г. ад Магсеенка Мары! Фшшауны, 1931 г.н (нар. у в. Селтзры) у в. Мураушчына Полацкага р-на.

32 ЗА у 2018 г. ад Гайбут Веры Юрылауны, 1941 г.н. у в. Жыгул! Верхнядзвшскага р-на.

33 ЗА у 2018 г. ад Шамёнак Клавди Аляксеевны , 1932 г.н. у в. Жыгул! Верхнядзвшскага р-на.

34 Зап. Грэбень Я. А., Корсак А. I., Сумко А. В. у 2017 г. ад Галоука Анны 1гнатьевны, 1935 г.н., в. Мтсью Пастаусю р-н.

хрэсьбiны. Не звалi суседзяу, нкога, тольк калi тольк брат, сестра, родных" (Докшыцш р-н)35; "А вот мне помтцца, значыць, як эта раньше, вот е^ дожен радзщца рабёнак, ага, е^ рабёнак родзщца -сын, то вядро гарэлк я пастаулю, а е^ дачка, тады ужо сколька прыйдзецца"36(Сенненси р-н).

Аналапчным чынам самагон замяняу гарэлку у пахавальна-памшальнай абраднасщ: "Я помню, што мама, калi бацька яе памёр, ну, тут сабралкя. Але тады ужо было троху зерна i у нас. Мама запрагла каня, бацька яе тут ляжыць дома, а нада ж самагонк - стол. I вот яна павезла туда (у Западную - аут) зярно i прывязла самагонш. Ну, можа яна знала да каго ехаць. Адзт аднаму можа падскажуць. Яны прадавалi самагонку. Дагаварвалкя на скольк зерна дадуць самагонку. Я помню, што первая куцця была ячменная. Як памiралi, первы стол ставяць куццю. Мама паехала i прывязла тады ячменню, а затым паехала за самагонкай. " (Вярхнедзвшсш раён)37; "..ел! на памшках, што у каго было. А едзяць, што у каго есць... Раней пшашцу у ступе тауклi... к памшкам. Каша i куцця абязацельна каб был! Каша !з ячных круп, масленная. А куцця далжна салодкая быць, з сахарам щ з мёдам, у каго мёд быу. т у кога мёда не было. Первае елi кашу, патом куццю. Сразу елi кашу i куццю, хто што чэрпау, усё разам на стол ставш. Як ужо памянул!, ел!, самагонку ету пш i усё, тады апяць чэрпалi кашу i клёцк1 - паследшя..." (Дубровеньск1 р-н) [13, с. 157].

Самагон як абавязковы атрыбут абрадавага застолля (радзшы, вяселле, пахаванне - памiнкi) атрымл!вау адносную легпымнасць нават з боку мясцовых уладау i мЫцыг Так, справа, узбуджаная у 1950 г. у дачынент жыхара Полаччыны Фрола 1.Ф., у якога выявт 15 лпрау самагону, была спыненая пасля таго, як вясковец давёу, што нелегальны алкаголь набыу на рынку для правядзення вяселля [14, л. 212]. Аднак юл! на стол, за яюм знаходзiдася радзiна мададых, самагон выстаулялi без усякай засцяроп, то у выпадку з "рагаткамi" ("загародамГ), што выстаулял! аднавяскоуцы на шляху вясельнага поезду, адкуплялiся ужо крамнай (пакупной) гарэлкай. " - Раней рагатю ставiлi, а на рагатку ставiлi самагонку щ куплёную гарэлку? -Тады ж самагонку не можна было. Туды купленую, а сваiм на стол - гарэлку" (Вярхнедзв. р-н)38; " - А рагатю ставш? - Ставш. - Так самагонку щ гарэлку? - Не, тут ужо самагонку не ставш. Баялкя. Самагонка на стале, а рагатка - гарэлка магазтная " (Вярхнедзв. р-н)39.

Самагонкай разлiчвалiся i за музычнае суправаджэнне танцау на вячорках: "Было кажную суботу i васкрасенье - танцы. Вот сёння мы прымерна у Княжыцы, а заутра у другой дзярэунi - Хоцiнiчы. Мы туды iдзём гуляць. Адно васкрасенье цi субботу дзеук спрауляюць, а другое - мальцы. А плацщь музу-канту! Ён жа дарма ^раць не будзе! Сабiралi яйю, кралi у матак. Снiмаю, схаваю к субоце. I ты, i я, i другая. Сабярэм 10 -15 ящ. А мальцы цi бутэльку самагонк цi грашыма"40. З прыведзенай цытаты вышкае, што самагон выконвау функцыю грошай пры аплаце пэуных паслуг.

У паваенны час самагон ф!гуруе i у сферы народнай медыцыны не тольк1 як сродак для вырабу розных лекавых настояу, аде i як дзейсная субстанцыя для рэадiзацыi замоуных практык: "Дык мне самому было, зубы данялi, рады нет. Дак я на трактар сеу i тады туды паехау к ёй. Прышоу у хату, кажу: "Манька, загавары ты мне, каб зубы не балелi". Яна троху пастаяла, падумала, а тады пайшла у трысцен, прыносщь мне стакан самагоню. Ну я выпiу, сядзiм, разгаварываем. Яна пашла i другi прынясла, ну i усё, я прыехау назад. I з таго мне зубы не балелi. I патом, што былi тут яны, во тольк два асталася, астальныя яны павыламавалiся, а гэтых пярэднiх чатыры так проста з карнямi, дзясны агалшся. Павыламывалiся, а не балелi. Вот цябе i загавор. Памагло." (Ушацш р-н)41; "Ну выехалi, яшчэ серанька на дварэ было, ну i nаехалi. Прыехалi туды.., а ён за меня: "Садзiсь, галубачка, садзiсь, садзiсь". Пасадзiу мяне, сперва у дзверах нешта там шаптау, шаптау, шаптау, а тады nасадзiу у чала у печку, там нешта, нешта шаптау усё. "А цяпер, - гаворыць, - раздзевайся быстранька, ну i лажыся". Ну, я сняла валёню, сняла шубу, пашла, легла. А я самагонку з сабой брала, налш мне паустакана самагонш, там ета усё загаварыу i сказау: "Пастарайся як-небудзь заснуць ". Ну, прауда, пакамест яны там абедалi, спраулялкя, я заснула" (Вщебсш р-н)42.

Патрэбна адзначыць, што самагон (а пазней - гарэлка) выступау неадменным атрыбутам так званага "барыша", яш неабходна было вытць, каб замацаваць i канчаткова аформщь важную для вяскоуца гандлёвую здзелку (напрыклад, набыццё каровы щ каня) з тым, каб куплены тавар не пайшоу на марна у новых гаспадароу: " - Раней казал^ што юл! цялушку ш^шл! пш барыш щ так? - Пш.

35ФА ПДУ: Зап. Шыпша Н., Путронак К., Жахоусю Б. у 2009 г. ад Васшев!ч Галшы 1ос!фауны, 1927 г.н. у в. Несцераушчына Докшыцкага раёна.

36ФА ПДУ: Зап. Жэгула К. у 2018 г. ад Казловай Ншы Грыгор'еуна, 1929 г.н. (нар. хут. Собат Сенненскага р-на) у г. Вщебск.

37 ЗА у 2018 г. ад Гайбут Веры К!р^шаун^1, 1941 г.н. у в. Жыгул! Верхнядзвшскага р-на.

38 ЗА 2018 г. ад Трапук Зшащы Вас!льевн^1, 1932 г.н. у в. Азернш Верхнядзвшскага р-на.

39 ЗА у 2018 г. ад Шамёнак Клавди Аляксеевны , 1932 г.н. у в. Жыгул! Верхнядзвшскага р-на.

40ФА ПДУ: Зап. Захарэв!ч А. у 2008 г. ад Балуцшай Еуфрасгнн! Афанасеуны, 1921 г.н. (нар. у в. Горбава Лёзненскага р-на) з 1971 г. у в. Княжыца Вщебскага р-на.

41 ФА ПДУ: Зап. Лобач У. у 2006 г. ад Бугая Васшя Тарасав!ча, 1926 г.н. ! Анастас!! Якаулеун^1, 1935 г.н. у в. Царкавшча Ушацкага р-на.

42 ФА ПДУ: Зап. Валодзша Т. ! Лобач У. у 2007 г.ад Хляханавай Марыи Фёдараун^!, 1930 г.н. у в. Слабада Вщебскага р-на.

Барыш пьюць. - А зачэм? I хто яго п'е? - Хазят: хто прадаець i хто купляець, каб вялося. - 1накш кажучы, гэта канец здзелш? - Да." (Верхнядзвшсш р-н)43; " - А вось кажуць, што кал! цяленка ц карову купляюць, то барыш п'юць. А што гэта такое? - Барышы - гэта ставяць гарэлку i замачваюць, адны i другiя. Гэта барышы, каб вялося. Абязацельна замачыць" (Верхнядзвшсш р-н)" 44; "Барышы пiлi той, хто прадаець i той, хто купляець. - А што ставш? Самагонку ц куплёную гарэлку? - У каго была самагонку - самагонку, у каго не было, тады магазтнай этай " (Шумшнсш р-н)45; " - А вось кал! барыш пш, то ставш гарэлку ц самагонку? - Самагонку" (Шумшнсш р-н)46.

Значнасць i знакавасць самагонаварэння у будзённым, гаспадарчым i абрадавым жыцщ паваеннай беларускай вёск! выявшася у тым, што "самагонная" тэма знайшла сваё адлюстраванне у жартоуным блоку песеннага фальклору. У прыватнасщ, песня "Самагоншчыца Маруся" стала папулярнай на усёй тэрыторш Пауночнай Беларуа i фжсуецца як у заходшх, так i усходшх раёнах Вщебшчыны. Звяртае на сябе увагу тая акал!чнасць, што у песш нелегальны i нават крымшальны промысел не тольш шяшм чынам не асуджаецца, але выступае як пачэсны i нават ганаровы занятак, нягледзячы на тое, што выраб хатняга алкаголю цесна звязаны з не менш цяжшм злачынствам - крадзяжом з калгасных палеткау: "Звтьявой я была, зьвтьявой я была / Зьвтьявой я была, буракоу накрала. / Буракоу накрала, самагонп нагнала. / Самагонка удалася, самагонка удалася, / Самагонка удалася - уся брыгада напшася. / Як напгуся брыгадзгр, як напгуся брыгадзгр, / Як напгуся брыгадзгр - на работу не хадзиу. / Аграном як залТу вочы, аграном як залТу вочы, / Аграном як залТу вочы, дык паставиу дзень рабочы. / Заацехтк як напгуся, заацехтк як напгуся, / Заацехтк як напгуся - у кармушку увалгуся. /1 з раёну была два, i яшчэ 'дзiн галава. /1 мшцыя была, i мшцыя была, / i мшцыя была, самагоначку тла. / Стaлi сход сaбiрaць, стaлi сход сaбiрaць, / стaлi сход сaбiрaць - каму прэмт даваць. / Зьвiньявой трэба даць, зьвiньявой трэба даць, / Зьвiньявой трэба даць - самагонку умее гнаць. /1 з цех пор я завуся, i з цех пор я завуся, /1 з цех пор я завуся - самагоншчыца Маруся"41. Не менш важшм ёсць сацыяльны кантэкст самагонаварэння, агучаны у песш, - актыуным! спажыуцам! нелегальнага алкаголю выступае не тольш калгасная "элгга" (брыгадз!р, заацехтк, аграном), але i прадстаутш органау правапарадку (мшцыя).

Лёс канфюкаванага самагону, а таксама нязводнасць самагонаварэння у вёсцы паказаныя у пест "На шашы нагрянула бяда", дзе забраны "первачок" спажывае мшцыя, вясковае вяселле усё адно не абыходзщца без самагону, а фшальны радок падкрэсл!вае яго запатрабаванасць у вясковым соцыуме: "На шашы нагрянула бяда / Выслaлi мМцыю туда / Усе шашы перекaпaлi / Самагон яныiскaлi /Быу перапалох, восьгэта да! / Восем самагоншчыкау нaшлi / В астальные хаты не пaшлi / Самагон злiвaлi у флягi / Абaрaчывaлi брагу /Акты пракуроры пaняслi. / Жаласна простуся Паулючок / Мальчът, атдайце хоць глячок / Но глячок яму не дсий / Тольш дружна хaхaтaлi / Вiднa, па душы быу первачок. / Дым лш показауся з-пад калёс / Самагоншчык брагу у лес павез / Апарат сaбрaлiу кучы,/ запалл усе анучы,/самагонку снова стaлi гнаць / ЗакацМ свадзьбу на тры дн / Прыглaсiлi туда i мяне /Первых дня я воздержалась /А на трэцй нал1залась /На корчках я домоу паузла / Здеся я отлiчiлaсь не одна /Памагала уся мая радня. / Усе ляжслТ пад заборам /IeпслнялТ песню хорам: /Самагонка каждаму нужна! "48

У жартоунай пест "Ой ты Марусенька, раскажы-ка харашэнька" самагон выступае як важны гастранам!чны маркёр у вдэнтыфшацыйнай мадэл! "свае - чужыя" i вызначаецца як "свой", народны, беларусш у супрацьвагу шшым алкагольным напоям, суаднесеным! з чужынцам! як у сацыяльным (афщэры), так i эттчным плане (русшя): "Ой ты, Марусенька, раскажы-ка харашэнька, /Адкуль у цябе быШ госц без меня? (2р.) /Каптан быт Тз Кубат, /Лейценант быт Тз Рязат, /А сaлдaцiкрядавой - з Беларусирадной, (2р.) / Ух ты, мая Марусенька, /раскажы-ка харашэнька, А што ж у цябе тли госцТ без мяне? (2р.) / Каптан тл гарэлку, /Лейценант тл ликёры, /А салдацгк рядавой - самагоначку са мной. (2р.) "49.

Заключэнне. Самагон адыгрывау важную ролю у астэме жыццязабеспячэння беларускай весш другой паловы 1940-х - 1960-х гг. Ва умовах пасляваеннай карткавай астэмы забеспячэння i таварнага дэфщыту, адсутнасщ грашовых сродкау у калгасткау у разглядаемы перыяд самагон стау хадавой валю-тай падчас нелегальных тавараабменных аперацый i рэальнай крынщай для заробку грошай, неабходных для самазабеспячэння i для выплаты падаткау. Практычна за усе паслуп гаспадарчага плану (узворванне прысядз!бнага участка, дапамога у будаунштве, дастаука дровау, арэнда цяглай сшы) ва умовах дэфщыту грашовых сродкау сяляне разлчвалюя саматужна вырабленым алкагольным напоем. У адсутнасщ грашовых

43 ЗА 2018 г. ад Трапук Зшащы Васшьевны, 1932 г.н. у в. Азернш Верхнядзвшскага р-на.

44 ЗА у 2018 г. ад Быкавай Яшны Барысауны,1932 г.н. у в. Зябю Верхнядзвшскага р-на.

45 ФА ПДУ: Зап. Лобач У. А., Сумко А. В. у 2018 г. ад Кощкавай Надежды 1сакаауны, 1932 г.н., у в. С!роцша Шумшшскага раёну.

46 Зап. Корсак А.1.,Сумко А.В. у 2018 г. ад Барсысев!ч Розы Людтгауны, 1928 г.н., у в. Ншцха Шумшшскага раёну.

47 ФА ПДУ: Зап. Лобач У. А. у 2009 г. ад калектыву жанчын, у в. Тумшав!чы Докшыцкага р-на.

48 ФА ПДУ: Зап. у 2018 г. Лобачам У. А. i Аусейчыкам У.Я. ад Суханавай Кацярына 1ванауна, 1932 г.н., у в. С!роцша Шумшшсю р-н.

49 ФА ПДУ: Зап. Лобачам У. А. у 2007 г. ад Волкавай Таццяны Свдарауны, 1919 г.н., у. в. Паршына Горацкага р-на Магшёускай вобл., зап. у Суражы Вщебскага р-на.

сродкау самагонка уваходзша у "прадуктовы набор", як1 у выглядзе хабара дазваляу вырашаць разнастайныя жыццёвыя праблемы на карысць вяскоуца. Палявыя экспедыцыйныя матэрыялы сведчаць, што мяжа памгж спажывецюм, спажывецка-таварным i таварным тыпамi самагонаварэння была дастаткова умоуная, бо большасць самагоншчыкау выраблял сурагаты i для асабiстага спажывання (нават брага шла на корм для хатняй жывёлы), i для дадатковага заробку. Суадносшы спажывецкага i таварнага кампанентау вызначалiся наяунасцю рынкау збыту, даступнасцю алкагольных напояу прамысловай вытворчасщ i актыунасцю мяс-цовых уладау у сферы прощдзеяння самагонаварэнню.

Самагон выступау як рэгулятар сацыяльных паводзш i як маркер адносiн з уладай. Нелегальны характар вырабу самагону у пэунай ступенi iнтэгравау вясковы калектыу, як1 быу зацiкаулены у вырабе забароненага прадукту. Разам з тым такая сиуацыя была характэрна для адносна невялiкiх весак, аддаленых ад буйных населеных пунктау щ бальшакоу, дзе склад насельнiцва з большага не змяняуся. Аднак з 1960-х гг. назiралася устойлiвая тэндэнцыя скарачэння так званых неперспектыуных сельсшх паселiшчау, у вынiку людзi траплял у новае асяроддзе, дзе сацыяльныя сувязi былi не такiмi моцньеш, i звычайнай з'явай былi выпади, калi суседзi маглi заявiць уладам на самагоншчыка.

З аналiзу экспедыцыйных матэрыялау вынiкае, што у першыя паваенныя дзясяцiгоддзi без самагону не абыходзшася нiводнае свята. Самагон абаязкова прысутшчау у каляндарных i сямейных абрадах i замяшчау маладаступную крамную гарэлку, семiятычны статус якой у мiфапаэтычнай карцiне свету славян, асаблiва у рытуалах пераходнага тыпу, быу вельмi высоким. Саматужна выраблены напой як абавязковы атрыбут абрадавага застолля (радзшы, вяселле, пахаванне - памшш) атрымлiвау адносную легiтымнасць нават з боку мясцовых уладау i мшцьп. Знакавасць самагонаварэння у будзённым, гас-падарчым i абрадавым жыцщ паваеннай беларускай вёсш выявшася i у тым, што "самагонная" тэма знайшла сваё адлюстраванне у жартоуным блоку песеннага фальклору, надзвычай папулярным у асяродку калгасшкау.

Л1ТАРАТУРА

1. Верашчака, К. Сакатала бочачка: праудзшая псторыя нашых напояу / Кухмiсгр Верашчака. - Менск : А. М. Янушкевiч, 2017. - 208 с.

2. Костров, А.И. Расследование самогоноварения / А.И. Костров. - Минск : Университетское, 1988. - 48 с.

3. Занальны дзяржауны арх1у горада Полацка (далее - ЗГА в г. Полоцке). - Ф. 964. Воп. 2. Спр. 49.

4. Купрэйчэнка. Да суровай адказнасщ за выраб самагону // Чырвны сцяг. - 1948. - 22 лш. - С. 2.

5. Касцюк, М. Бальшавщкая сютэма улады на Беларуа / М. Касцюк. - Мнск : ВП "Экаперспектыва", 2000. - 308 с.

6. Дело о полном уничтожении самогона [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: https://www.kommersant.ru/doc/2082632.

7. ЗГА в г. Полоцке. - Ф. 964. Воп. 2. Спр. 77.

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

8. ЗГА в г. Полоцке. - Ф. 964. Воп. 2. Спр. 71.

9. Традыцыйная мастацкая культура беларусау: у 6 т. Т.5. Цэнтральная Беларусь : у 2 кн. / А.М. Боганева [i шш]; вдэя i агул.рэд. Т.Б. Варфаламеевай. - Мшск : Выш.шк., 2011. - Кн. 2. - 911 с.

10. Полацк этнаграфiчны зборнгк. Вып. 2. Народная проза беларусау Падзвшня : у 2 ч. / уклад., прадм. i паказ. У.А. Лобача. - Наваполацк : ПДУ, 2011. - Ч. 2. - 368 с.

11. Беларусь на мяжы тысячагоддзяу. - Мшск : БелЭн, 2000. - 432 с.

12. Толстой, Н.И. Водка / Н.И. Толстой // Славянские древности : этнолингвистический словарь : в 5 т. / под. ред. Н.И. Толстого. - М. : Междунар. отношения, 1995. - Т. 1. - С. 392-393.

13. Бохан, Л.В. Традыцьп абрадава-святочнага харчавання насельшкау Дубровенскага раёна Вщебскай вобласщ: па матэрыялах палявога даследавання / Бохан Л.В. // Традыцьп i сучасны стан культуры i мастацтвау: матэрыялы Мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцьп, Мшск, 25-26 красавка 2013 г. : у 5 ч. / уклад. Ю.В. Пацюпа. -Мшск, 2013. — Ч. 4: Праблемы этналогп, антрапалогп, фалькларыстыю i славгстыю. — С. 155—159.

14. ЗГА в г. Полоцке. - Ф. 964. Воп. 2. Спр. 62.

Пастушу 24.04.20108

ECONOMIC AND SOCIAL-CULTURAL ASPECT PRODUCTION OF HOOCH IN THE RURAL LANDSCAPE OF NORTHERN BELARUS IN THE SECOND HALF OF THE 1940S-1960S

А. SUMKO

Production of Hooch the village society was a complex socio - economic phenomenon, which in addition to its utilitarian pragmatics had several important additional projections-socio-cultural ritual and communication. Production of Hooch, as a form of illegal economic activity, can be considered as a special manifestation of the "shadow " economic activity of Belarusian peasants in the difficult conditions of the collective farm system of the second half of the 40s-60s of the twentieth century.

Keywords: hooch, production of hooch, life support system, village, Illegal trade, barter transactions, North of Belarus.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.