Научная статья на тему 'ПАСЛЯВАЕННАЕ ДЗЯЦІНСТВА: ПРАЦА, АДУКАЦЫЯ І ВОЛЬНЫ ЧАС (ПА МАТЭРЫЯЛАХ ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ ПОЛАЧЧЫНЫ'

ПАСЛЯВАЕННАЕ ДЗЯЦІНСТВА: ПРАЦА, АДУКАЦЫЯ І ВОЛЬНЫ ЧАС (ПА МАТЭРЫЯЛАХ ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ ПОЛАЧЧЫНЫ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
24
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПАСЛЯВАЕННАЕ АДНАЎЛЕННЕ / ВЁСКА / СіСТЭМА ЖЫЦЦЕЗАБЕСПЯЧЭННЯ / ДЗЯЦіНСТВА / ПРАЦА / АДУКАЦЫЯ / ШКОЛА / ГУЛЬНі

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Сумко А. В.

Аналізуюцца асноўныя сюжэты, якія раскрываюць асаблівасці пасляваеннага дзяцінства вясковых дзяцей Паўночнай Беларусі. У якасці крыніц даследавання выступаюць уласныя запісы аўтара, а таксама матэрыялы этнаграфічных экспедыцый Полацкага дяржаўнага ўніверсітэта[2]. Палявыя даследаванні фіксуюць, што роля і месца дзецей у сістэме жыццезабеспячэння сялянскай сям’і, магчымасць вучыцца і распраджацца сваім вольным часам цалкам залежалі ад складу і эканамічнага дабрабыту сям’і, а таксама ад сістэмы жыццёвых каштоўнасцей, якія трансліраваліся сям’ёй рэспандэнта. Не апошнюю ролю адыгрывала занальная спецыфіка рэгіёна (заходнія і ўсходнія раёны, якія прадстаўлялі дзве мадэлі сістэмы жыццезабеспячэння ў пасляваенны перыяд), прадвызначыўшая пэўныя адрозненні ў дзіцячай паўсядзённасці Полаччыны.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE POST-WAR CHILDHOOD: WORK, EDUCATION AND LEISURE (BASED ON THE MATERIALS OF THE ORAL HISTORY OF POLOTSK DISTRICT)

A. SUMKO The article analyzes the main plots that reveal the peculiarity of the post-war childhood of the village children in Northern Belarus. The research sources are the author's own records and materials from the ethnographic expeditions of Polotsk State University. The field studies record that the role and place of children in the life support system of a peasant family, the ability to study and use their free time completely depended on the family composition and economic well-being, as well as on the system of life values of the respondent's family. The zonal specificity of the region (the western and eastern regions, representing two models of the life support system in the post-war period), which predetermined significant differences in children's everyday life in Polotsk region, played an important role.

Текст научной работы на тему «ПАСЛЯВАЕННАЕ ДЗЯЦІНСТВА: ПРАЦА, АДУКАЦЫЯ І ВОЛЬНЫ ЧАС (ПА МАТЭРЫЯЛАХ ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ ПОЛАЧЧЫНЫ»

УДК 39:94 (476-22) (091)

ПАСЛЯВАЕННАЕ ДЗЯЦ1НСТВА: ПРАЦА, АДУКАЦЫЯ I ВОЛЬНЫ ЧАС (ПА МАТЭРЫЯЛАХ ВУСНАЙ Г1СТОРЫ1 ПОЛАЧЧЫНЫ)1

канд. гicm. навук, дац. А.В. СУМКО (Полацт дзяржауны утверЫтэт) ORCID: https://orcid.org/0000-0002-9940-0236

Анал1зуюцца асноуныя сюжэты, як1я раскрываюць асабл1васц1 пасляваеннага дзяцтства вясковых дзяцей Пауночнай Беларус1. У якасц1 крынщ даследавання выступаюць уласныя затсы аутара, а таксама матэрыялы этнаграф1чных экспедыцый Полацкага дяржаунага утверстэта2. Палявыя даследаванн фжсуюць, што роля i месца дзецей у с1стэме жыццезабеспячэння сялянскай сям 'i, магчымасць вучыцца i распраджацца сва1м вольным часам цалкам залежалi ад складу i эканамiчнага дабрабыту сям 'i, а таксама ад сiстэмы жыццёвых каш-тоунасцей, ятя тран^равалкя сям'ёй рэспандэнта. Не апошнюю ролю адыгрывала занальная спецыфжа рэгiёна (заходтя i усходнiя раёны, ятя nрадстаулялi дзве мадэлi сiстэмы жыццезабеспячэння у пасляваенны перыяд), прадвызначыушая пэуныя адрозненш у дзщячай паусядзённасцi Полаччыны.

Ключавыя словы: пасляваеннае аднауленне, вёска, сiстэма жыццезабеспячэння, дзяцiнства, праца, адукацыя, школа, гульт.

Уводзшы. У апошш час акту^зуеца штарэс да даследавання паусядзённасщ дзящнства. Прычым ён рэалiзуецца у розных прадметных плоскасцях: псторыя, антрапалопя, пахалопя i г.д. i найбольш поуна прадстаулены у расшскай i замежнай пстарыяграфп. Вывучэнне паусядзённага жыцця дзяцей дазваляе разгле-дзець гiстарычную рэальнасць з пункту гледжання пэунай катэгорыi насельнщтва. Асноунай крынiцай з'яуля-юцца непасрэдна успамшы людзей, дзяцiнства якiх прыпала на ваенныя i пасляваенныя гады, аналiз якiх дапа-магае скласщ тагачасную карцiну света, зразумець як разнастайныя жыццёвыя сiтуацыi пауплывалi на развщцё канкрэтнай асобы, а таксама наколью iндывiдуальны наратыу пра уласнае дзяцiнства адпавядае дзяцiнству кан-крэтнай сацыяльнай групы цi абранай эпохи

Даследчыю вылучаюць асаблiвае пакаленне дзяцей вайны, чыё дзяцiнства прыпала на гады ваеннага лiха-лецця i цяжкi перыяд пасляваенага аднаулення. Неабходна адзначыць, што i самi рэспандэнты падчас размовы адзначаюць пэуную еднасць свайго пакалення: "...во мы дзещ, але ж мы, дзещ вайны, усе дружныя. У школе, вот пераменка, бяжым, ага, а давайце к вам блiжэй, паглядзiм што у печы варына. А што там варына? Ужо калi карова была, так суп бялёны. Усё, дастаём кацялочак, садзмся. А на другой - к другiм. А сейчас..." (Ушацш р-н)3. Пасляваенная паусядзённасць мела сваю спецыфшу i адрозшвалася ад штодзённасщ мiрнага часу. Гэта адбшася i на побыце дзяцей, яюя вымушаны былi адаптавацца да складаных умоу i вельмi хутка пасталець. Неспрыяльнае эканамiчнае становшча i спецыфiчная пасляваенная дэмаграфiчная атуацыя прывялi да таго, што нагрузка на дзецей у паваенныя гады у сiстэме жыццезабеспячэння беларускай вёсю значна узрасла, што, у сваю чаргу, ска-рэктавала бауленне вольнага часу i адмоуным чынам пауплывала на магчымасцi атрымаць цi працягнуць адукацыю.

Спецыфiка пасляваеннага дзяцiнства прадметна не разглядалася айчыннымi даследчыкамi. Асобныя сюжэты раскрывалiся пры асвятленнi традыцый сямейнага выхавання [1], гiсторыi i класiфiкацыi традыцыйных гульняу [2] щ у межах вывучэння пасляваеннай рэчаюнасщ. Некаторыя аспекты iснавання дзяцей ва умовах над-звычайнага ваеннага часу пасля вызвалення ад нацыстау прыводзщь у сваiх артыкулах I. Нкалаева [3; 4]. Даследа-ванне ажыццяулялася на падставе архiуных матэрыялау, яшя датычылiся тэрыторыi Вiцебскай вобласцi, i дазваляе зрабiць высновы пра рэпянальныя сацыяльна-эканамiчныя абставiны, у якiх апынулюя тагачасныя дзецi i iх бацью.

Геаграфiя даследавання - тэрыторыя Полацкай вобласщ, якая iснавала з 1944 па 1954 год i уключала на-ступныя раёны: Ветрынскi, Дрысенсю, Асвейскi, Полацкi, Расонскi, Ушацкi раёны (так званыя усходтя); Брас-лаусю, Вiдзаускi, Глыбоцкi, Дзiсненскi, Докшыцкi, Дуншавщю, Мiёрскi, Плiскi, Шаркаушчынскi раёны (заходтя раёны, яюя да 1939 г. уваходзш у склад Польшчы). Пад тэрмшам "Полаччына" маецца на увазе тэрыторыя былой Полацкай вобласцi, альбо заходняя i часткова цэнтральная части сучаснай Вщебшчыны.

Даследаванне пасляваеннай дзщячай паусядзённасщ на прыкладзе пэунага рэпёну дае магчымасць не толькi вызначыць характэрныя рысы азначанага феномена, але i Удакладнiць ролю дзяцей у сютэме жыццезабеспячэння тагачаснай вясковай сямЧ, што з'яуляецца складовай часткай асобнай даследчай тэмы - культуры жыццезабеспячэння беларускай вёсю у першае пасляваеннае дзесяцiгоддзе.

1 Артыкул падрыхтаваны у рамках праекта БРФФД - РФФД "Субкультура детства в дискурсе устной истории, языке и фольклоре Витебско-Псковского пограничья ХХ - начала ХХ1 века", дамова № Г20Р-095.

2 З мэтай захавання прыватнасщ асабютых даных прыводзяцца толью шщыялы рэспандэнтау i пазначаецца пол: Ж - жанчына, М - мужчына. Запiсы захоуваюцца у Цэнтры вуснай гiсторыi i палявых даследаванняу Полацкага дзяржаунага ушвератэта (ФА ПДУ), а таксама у асабiстым архiве аутара.

3 ФА пДу: Зап. у 2020 г. Лобач У., Сумко А. ад СВМ (Ж)., 1933 г.н., в. Мажуйю, Ушацю р-н.

Асноуная частка. Згодна з Л.В. Ракавай, у адпаведнасщ з традыцыямi i народнымi поглядамi iснавалi наступныя узроставыя ступенi дзяцiнства: маленства - ад нараджэння да 6-8 гадоу; дзяцтства - ад 6-8 да 1214 гадоу; падлеткавыузрост - ад 12-14 да 16-17 гадоу i юнацтва - ад 16-17 да 18 - 20 гадоу [1, с. 10]. Дадзеныя этапы досыць умоуна гучаць ва успамшах рэспандэнтау, асаблiва, калi размова вядзецца пра преходны перыяд: 'Тэтаусягда.ужо падрастаеш, падходщь гэта, як сказаць, уяго па-другому кроука начынаець Iужо ня хочацца з рабятамI бегаць, I тут не бяруць" (Мiёрскi р-н)4. Вельмi красамоуна пра узроставыя ступеш адзначыу адзш з рэспандэнтау "Маё детства малое прайшло: да пятнаццац1 лет вайна, а тут у мяне ужо пашла узрослая жызнь, з пятнаццац..." (Верхнядзвшсю р-н)5. Увогуле адлюстраванне пасляваенных рэалш у iндывiдуальнай памяцi мае свае асаблiвасцi. Для iх характэрна кампрэая пстарычнага часу i адносная храналопя, калi храналагiчнымi маркерамi выступаюць не канкрэтныя даты, а пэуныя ключавыя моманты, якiя падзяляюць жыццё чалавека на "да" i "пасля". Матэрыялы вуснай гiсторыi Полаччыны фiксуюць наступныя найбольш распаусюджаныя сюжэты, звязаныя з пас-ляваенным дзяцiнствам - дапамога бацькам i гаспадарчы клопат, адукацыя, а таксама бауленьне вольнага часу.

Нягледзячы на усе цяжкасцi, пасля вызвалення ад нацыстау амаль ва уах раёнах Полацкай вобласцi у верасш 1944 г. дзецi селi за школьныя парты. Згодна з архiунымi дакументамi ва усходнiх раёнах Полацкай вобласщ у 1940 г. налiчвалася 446 школ ( з iх 312 пачатковых), якiя ахоплiвалi 61 670 чалавек, за перыяд акупацьи было знiшчана 365 школ. У першы год пасля вызвалення функцыянавала 365 школ (31 982 вучня), з яюх 85 размяшчалася у спецыяльных памяшканнях, 120 - у наёмных, 31 - у землянках [5, л. 17]. Трэба адзначыць, што за гады вайны амаль поунасцю была разбурана матэрыяльна-тэхшчная база навучальных устаноу. Палявыя матэрыялы даюць магчымасць зразумець, як праходзша навучанне ва умовах недахопу элементарных рэчау: падруч-нiкау, сшыткау, ручак, алоукау i чарнiл. Паказальным з'яуляецца фрагмент з успамiнау рэспандэнта пра тое, як вучылi тсаць тагачасных першакласнiкау: "Садз1мся на пяску, а настаутца палачкай на пяску "А " - вот так палачку I так - на пяску выводзщь буквы. Школы ж не было! На вулщы сел11 начынаем тсаць на пяску, значыць буквы вучыць " (былы Асвейсю раён)6. У якасщ сшыткау выкарыстоУвалi даступны падручны матэрыял: газеты (пiсалi памiж радкоу), чарнавш, мяшкi. "Н1 цетрадей, н1 ручк1, н1 пера, н1 чарнша, тчога нет, а вучыцца хочацца. Так мы з мяшкоу, татя мяшк1, як вот цэмент, но немцы вазы! можа прадукты у мяшках, харошы такI запах, можа якое пячэнне прывазш ш сухары як1я. Мяшк гэтыя пустыя валял1ся, яны ж у нескалька слаёу гэтая бумага I выражым з унутры, каторыя чысцтькгя л1сты, гладзеньтя I яшчэ падгладзш уцюгом. I так1я дзелалг сабе цетрадк з гэтых мяшкоу, I на газетах нямецк1х п1сал1 сярод строчак." (Верхнядзвшсю р-н)7; "На чым п1сал1 ? Вот мама як ездзгла за хлебам, за зярнятам1 у Полацк - а там мяшк1, гэтая рудая бумага такая, што упакоука. Так вот гэтую бумагу прывазшарудую, I тады я у школу брала, тсала. Дык мне зав1двал1 рабяты, што у мяне такая бумага" (Ушацю р-н)8; "Помню газеты палучылг, на газеты п1сал1. Гэта учыцель дзе-та дастанець кусок газеты. Так што жа, мы гэтыя цыфры па мацемацке на газетах натшам, а нам жа нада пасчытаць. Не каждый к даске пойдзець." (Мiёрскi р-н)9.

Рэспандэнты узгадвал^ што у першыя паваенныя гады элементарна не хапала падручшкау. Распаусюджа-най была сггуацыя, калi неабходны экземпляр быу толью у настаунщы. У таюм выпадку падручшк перадавауся з рук у рую пасля заняткау у школе, каб дзещ маглi выканаць дамашняе заданне: "Перап1свал1 стгхатварэнне якое-небудь на бумагу, учым.не хватала учэбткау. Учыцельнщы адна ктжка, у якой дзярэуне многа рабят, тады аддасць туды гэтую ктжку, носяць з хаты у хату, ператсваюць. Я тольш спасалася тым, што памяць харошая. Помню сц1хатварэнне бальшое нада было вывучыць, а не была у класе - была на пасце, пасла скот, не была у школе у той дзень I не знала, што нам дал1 заданне выучыць сц1хатварэнне. Я прыйшла у клас, а дзевачт, значыць, адна расказваець, а другая слядзщь па бумаге, а потым чэрэдуюцаа: гэтая буде чытаць, гэта буде слядзщь. Я сяжу I ц1хонечка слушаю I я выучыла I не хужы за гэтых дзевачак сдала сваё сц1хатварэнне" (Верхнядзвшсю р-н)10; "А ктжак не было. Адна ктжка на нашу дзярэуню I на Крывыя. Дзе ж ты урок вывучыш па гэтых ктжках?" (Ушацю р-н)11; "А не было ж вучыцца на чым, помню, пойдзем у школу, учыцельнща маладая была, дзе-тбудзь якую бумажынцу, картотну, ц1 што, надрукуець нам, так1м1 друкаваннымг буквамI напшэць I вучыла нас, вот так вучылгся" (Глыбоцю р-н)12.

Адным з самых распаусюджаных з'яуляюцца аповяды пра тое, як дзещ у хатшх умовах займалкя саматуж-ным вырабам чарнша. У гэтым працэсе былi задзейшчаны рэсурсы сямЧ i прыродная кемлiвасць. Дарэчы, гэта падцвярджаюць i архiуныя дакументы. Напрыклад, у дакладной затсцы пра школы Расонскага раёна за 46 год было пазначана: "Ручек, чернил нет. Тут проявляется только изобретательность детей. Пишут углем и отваром" [5, л. 114 - 118]. Палявыя матэрыялы сведчаць, што у якасщ чарнша выкарыстоУлi сок бурака, марганцоуку, сажу

4 Затсана аутарам (ЗА) у 2021 г. ад НАД (Ж), 1928 г.р., в Узмёны Млерскага р-на; файл № 1456.

5 ЗА у 2021 г. ад ЮМА (Ж), 1930 г.н., в. Первамайскае Верхнядзвшскага р-на; файл № 1346.

6 ЗА у 2020 г. ад ЛЕП (Ж), 1936 г.н., Асвея Верхнядзвшскага р-на; файл № 1402_01.

7 ЗА у 2021 г. ад ВФЮ (Ж), 1931 г.н., в. Барсую Верхнядзвшскага р-на; файл № 2212.

8 ФА ПДУ: Зап. Лобач У.А., Сумко А.В. у 2020 г. ад ЖКС (Ж), 1931 г.н., в. Лажаш Ушацкага р-на.

9 ФА ПДУ: Зап. Сумко А., Саланев1ч А., Якубенак I. у 2019 г. ад ЯЛЯ (Ж), 1931 г.н. г. Дзюна.

10 ЗА у 2021 г. ад ВФЮ (Ж), 1931 г.н., в. Барсую Верхнядзвшскага р-на; файл № 2212.

11 ФА ПДУ: Зап. Лобач У.А., Сумко А.В. у 2020 г. ад ЖКС (Ж), 1931 г.н., в. Лажаш Ушацкага р-на.

12 ФА ПДУ: Зап. Лобач У.А., Сумко А.В. у 2020 г. ад ШВА (Ж), 1935 г.н., в. Празарою Глыбоцкага р-на.

щ настой з крушыны. Вельмi падрабязна пра гэта узгадвае Франя Юльянауна: "А я Iз крушыны, крушынавыхягад, зварю у кансервнай баначке, мама тотць печку, а я баначку паставша з ягадам1, звару гэтых ягад, патом цераз трапачку выжму сок I з гэтага соку харошыя чартла палучал1ся I бумагу не раз'ядалГ (Верхнядзвшсю р-н)13. Палявыя матэрыялы сведчаць пра тое, што дзещ абменьвалюя памiж сабой, каб атрымаць неабходныя рэчы для навучальнага працэсу: "Тольк1 што не было т ручт, т пера. Дзевачка, якая са мной сядзела, была местная, 1хняя дзярэуня не была спаленая, у гэтай дзевачк1 была ржавая пёрышка. I гэта дзевачка дала мне пёрышка I прывязала яго нтачкай да палачю I такая у мяне была ручка. Мы дзялыгся: я прынясла чартла, а у яе была чартльнща I вот мы налгвалг чартла I у класе п1сал1 чартлам гэтым, а патом яна унасша яе дамой I дома тсала урот, а у мяне бутылачка была" (Верхнядзвшсю р-н)14.

Большасць рэспандэнтау падчас успамшау пра сваё дзящнства узгадваюць пра тое, як было складана дабь рацца да школы. Гэта перш за усё было абумоулена тэрытарыяльнай аддаленасцю навучальнай установы ад дома i тым, што у пасляваеннае дзесяцiгоддзе амаль палова школ працавала у дзве змены. Асаблiва праблематычна было дабiраццi у восеньска-зiмовы перыяд, калi дзень быу карота, а дарога станавiлася амаль непраходнай. "Яуже поступила в семилетку, это я ходила из Белево, так Поташня - 2 км, а потом к Двине туда - Чурилова, это еще километров пять. Это каждый день я ходила в школу! Нас было несколько, а потом девочки побросали. И несколько ручьев надо было перейти, и дорога по полю шла. Зимою задует - не видно. Мы и палочки втаркивали, и ветки сосны лажили, чтобы идти по твердой земле. А может в классе шестом во вторую смену поставили, в Чурилов-ской школе, во вторую смену зимой! Это во сколько мы приходили домой?! Этих там 5-7 км надо было пройти каждый день и сделать уроки" (Мiёрскi р-н)15. Небяспеку прадстаулялi i ваую, яюх у першыя гады пасля вызвалення было шмат. "А ваут хадзШ. Неяк было дзяцям выйц1" (Ушацю р-н)16.

Сур'ёзнай праблемай для тагачасных дзяцей быу недахоп адзення i абутку. У сваiх успамшах рэспандэнты, асаблiва з найбольш пацярпелых раёнау Полаччыны, падкрэстваюць, што узiмку лггаральна не было чаго абуць. "В деревяшках хадт.. холадна было, канешне. Я 1ду у школу, я ня чувствую ног, ня чувствую пальцев, замерзнуць ног1 так, ну чулк1 шарсцяныя былI звязаныя, но усё роуна холадна I вот эц1 бацтачт тоненьтя на дзеравяннай падашве, ня чувствую ног, як на калках 1ду, а у школе цёпла, я ня слышу нгчога, я не магу, цяраю сазнанне, не слышу, што вучыцельнща гаворыць, мне так плоха, аж заходзщца сердца, пака атойдуцца мае ног1 - атагрэюцца, як атагрэюцца, так ужо н1чога. Дамой, як Iдзём, ужо харашо, пацяплеець -ужо солнышка. Днём жа цяплее, а утрам Iдзём на зорке - солнышка усходзщь, самы холад, Iдзём у школу" (Верхнядзвшсю р-н)17; "хадзЫ у школу, якгх чатыры ктометры, а не абуць шчаго, не адзець тчаго, а нада у школу 1сц1 ж" (Ушацю р-н)18. Складанае матэрыяльнае становiшча i недахоп харчавання з'яулялюя асноуньЕШ прычынам1 ненаведвання школы. Прычым выпади, калi дзещ не маглi пайсщ у школу па гаспадарча-матэрыяльнай прычыне, былi не адзшкавым^ што пад-цвярджаюць i арх1уныя матэрыялы. Так, справаздачныя дакументы па Полацкай вобласщ за 1946 г. сведчаць, што у некаторых школах вобласщ 2/3 вучняу прапускалi занята па гэтым прычынам [5, л. 144-118].

Вусны дыскурс разнастайны i шматпланавы. Безумоуна кожны успамш - гэта псторыя канкрэтнага чала-века, яю, знаходзячыся у пэунай жыццёвай сiтуацыi, дзейнiчау тым щ iншым чынам. Аднак на уласны жыццёвы досвед уплывала прыналежнасць да пэунага сацыяльна-культурнага асяроддзя, эканамiчнага укладу, у межах якога жыла адпаведная сям'я, што, у сваю чаргу, вызначала нейкi унiверсальны алгарытм паводзшау, выбар жыццёвых стратэгiй, характэрных для вясковага соцыума у цэлым. Успамшы рэспандэнтау пра сваё дзяцiнства -гэта адлюстраванне таго, як выбудоувауся жыццёвы шлях непауналетняга члена сямЧ ва умовах пэунай сiстэмы каштоунасцей, якую транслiравала сям'я рэспандэнта, i наколькi вызначальным для яго быу жыццёвы досвед бацькоу i сацыяльна-эканамiчная рэчаiснасць. Палявыя матэрыялы сведчаць, што перш за усё гэта праяулялася у адносiнах да адукацыi. Справа у тым, што у паваенныя гады адбывалася iнтэнсiунае уключэнне дзяцей i падлет-кау у гаспадарчую вытворчасць вёскi, што было абумоулена неспрыяльным эканамiчным становiшчам i спецы-фiчнай дэмаграфiчнай сiтуацыяй, бо наступствы Вялiкай Айчыннай вайны былi катастрафiчнымi для Беларусi. Роля i месца дзецей у астэме жыццезабеспячэння сялянскай сям'i, магчымасць вучыцца i распраджацца сваiм вольным часам цалкам залежыла ад складу i эканамiчнага дабрабыту сям'i. Пра гэта красамоуна сведчаць успамшы аднаго з рэспандэнтау: "Ну, тады ж цяжолыя пасляваенныя гады был1, бацькамой, ягоубШ..., гэта цяпер дзещ у школу ходзюць, а мы ужо кароу пасцШ, гадоу у трынаццаць я ужо у калхоз пашла... Цяжка было, дужа цяжка" (Мiёрскi р-н)19. Спецыфша дадзенага перыяду заключалася у тым, што ва умовах моцнай паваеннай дыспрапорцыи полаузроставай структуры, на плечы жанчын i падлеткау лягло аднауленне як уласнай, так i кал-гаснай гаспадарак. Асаблiва часта гэты сюжэт гучыць ва успашах, якiя былi зафiксаваны у найбольш пацярпелых раёнах: "Жаншчыны был1, старык1 был1,..был1 жаншчыны I то маладых жа не было, нкога маладых, старыт

13 ЗА у 2021 г. ад ВФЮ (Ж), 1931 г.н., в. Барсук Верхнядзвшскага р-на; файл № 2212.

14 Там жа.

15 ЗА в 2021 г. от НВМ (Ж), 1936 г.р., д. Поташня Миорского района; файл № 1615 на русском языке.

16 ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Корсак А., Сумко А. у 2020 г. БВ1 (Ж), 1940 г.н., в. Зерчашцы Ушацкага р-на.

17 ЗА у 2021 г. ад ВФЮ (Ж), 1931 г.н., в. Барсую Верхнядзвшскага р-на; файл № 2212.

18 ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Сумко А. у 2020 г. ад СВМ (Ж), 1933 г.н., в. Мажуйю, Ушацю р-н.

19 ФА ПДУ: Зап. Аусейчык У. у 2019 г. ад ГЛФ (Ж), 1940 г.н., у в. Цвецша, М1ёрсю р-н.

тольт, а маладыя усе у Германй был Г' (Ушацю р-н)20. Арх1уныя дакументы падцвярджаюць скарачэнне долi працаздольнага насельнщтва i падкрэслiваюць, што асаблiва зменшылася насельнiцтва у сельскай мясцовасцi менавгга ва усходнiх раёнах Полацкай вобласщ - да 56,6% к даваеннаму узроуню, прычым колькасць працаздоль-ных жанчын пераважала у некалькi разоу (на 1 студзеня 1946 г. ва усходшх раёнах было 7179 працаздольных мужчын (па узросту) i 34 644 працаздольныя жанчыны) [5, л. 50]. Прычым падкрэ^валася, што падшк працаздольных адбывауся на падставе узросту i не улiчвау iнвалiдау цi жанчын з маленькiмi дзецьмi, што аб'ектыуна яшчэ болей скарачала колькасць працоуных рук.

Матэрыялы вуснай гiсторыi фiксуюць, што акрамя традыцыйнай дапамогi па хатняй гаспадарцы, звычай-най практыкай стала дапамога мащ падчас яе працы у калгасе, а таксама падмена мащ на калгаснай працы, каб даць ёй магчымасць выканаць нейкiя работы на уласнай сядзiбе [6]. "Уже ходила в 4-5 класс, я ходила жать. Хадила с мамой жать, хадила помогала. Рожь жнёшь, вот этот ржевник. В 6 класс я ходила - косу в руки и кашу. Поточить косу ещё не умела" (Мiёрскi р-н)21. Неабходна адзначыць, што пасляваенныя падлетю былi уключаны i у калгасную вытворчасць. Паутараючымся сюжэтам з'яуляецца успамiны рэспандэнтау пра тое, што пасля школы яны займалiся праполкай, зборам ураджаю на калгасных палях щ выконвалi iншыя работы. "Я ха-дзглау чацверты клас. Каткулы - школу кончылг, сёння паследш дзень. Учыцельтца прыйшла I гаворыць: "прад-седацель прыходзгу I сказау, каб мы памагал1 пасцщь кароу". Вот так. Раз сказау прадседацель калхоза, то.! Па чатары чалавек як жывем, вот у шэсць устаём 11дзем пасцщь I да вечара. Следуюшчы раз другая кампатя -па вочарадг. I так усё лета" (Верхнядзвшсю р-н)22.

У неспрыяльных умовах падлетю нярэдка станавшся здабытчыкамi неабходных прадуктау харчавання i рэсурсау для аднаулення сямейнай гаспадарю. Узгадю пра клопат дзяцей аб сваёй непрацаздольнай мащ ва успамшах сустракаюцца досыць часта. "Мама балела сыьна. Ой, яе малярыя трасла I тады ангта нейкая была, не дай Бог, гланды так1я - гузы, а мы прыйдзем з сястрой, а тады пойдзем у лес, мы жыл1 каля лесу бл1зенька, дроу нацягаем ей...1 апяць пашл1 (жабраваць - аут.). Так I выжылГ (Расонсю р-н)23. Зыходзячы з уласнай жыццё-вай атуацын, у першыя паваенныя гады некаторыя былi вымушаны той час, яю адводзiуся на вучобу щ выкананне дамашняга задання, выкарыстоуваць зуам па-iншаму (пошую рэсурсау для сям'i, дапамога па хатняй гаспадарцы щ "заробкi") щ увогуле кiнуць навучанне. У якасщ прыклада можна прывесцi урывак з успамшау жанчыны, якая будучы дзщёнкам з няпоунай шматдзетнай сям'i (бацька запнуу на фронце - аут.), на працягу некалькiх гадоу служыла у заможнай сям'i, бо мащ элементарна не магла забяспечыць нармальныя умовы жыцця: "Бацька на вайне паг1б. У мамк1 нас было шэсцера... тады мамка адвяла мяне пад Глубокае I некальк1 гадоу я не прыхадзша дамоу. Гусей пасцша у хазята, а з1мой пер 'я скубала, у мяне кроу лглася з пальцау ад пер 'я. Мама прыязджала I ён давау ячменя якога, жыта - 6 пудоу за мяне, а я жыла у яго, ну мне добра было, мяне жалелI усе. [А щ помнще кольш дзяцей было у той сямЧ?] Тры дочк11 двое 1х. [А яны работалi?] Не. [А вы у школу?] А у школу не хадзыа. Тут ужо дома нескалька начынала, але, як сказаць, н1 аднаго класа.. .неграматная я. Яны у школу хадзШ." (Ушацш р-н)24.

Шмат залежала i ад бацькоу, яшя зыходзш са свайго асабютага вопыту i лiчылi, што школьная адукацыя - не самы важны кампанент у жыцщ вясковага падлетка: "Я один класс кончил, в колхозе работаю, заместителем председателя колхоза, и ты проживёшь" (Глыбоцш р-н)25. Таш падыход да адукацыи часцей сустракаецца ва успамшах з заходняга рэпену былой Полацкай вобласцi. Неабходна адзначыць, што там у першыя паваенныя гады захоувалася традыцыя "аддаваць у навуку" розным рамествам у мястэчка щ да майстра у суседнюю вёску. З аднаго боку, гэта б^1ло характэрна для традыцыйнага погляду на навучанне дзяцей, бо меркавалася, што атрымаушы пэуную "спецыяль-насць", будзе лягчэй пракармiць сям'ю, а з другога, - умовы паваенных гадоу унеслi пэун^1я карэктывы. Перш за усё гэта закранула дзяучат, як1х аддавалi вучыцца шыць. Бо у перш^гя гады пасля вызвалення ад нацыстау не хапала самага неабходнага, да i не было "вольных грошай", каб набыць гатовую рэч, а валоданне швейным рамяством прыносша стабiльны прыбытак у сям'ю: "Партшха - гэта дужа зарабатачная была прафес1я" (Мiёрскi р-н)26. Паказальным з'яуляецца успамiн адной з рэспандэнтау, якая скончыла только чат^1ры класы, а потым пайшла вучыцца да партнiхi у суседнюю вёску, бо, як яна сама тлумачыла, трэба было падымаць двух малодшых братоу: "У Зябках была партшха. I тады папа прадау пуню I купгу машынку. Усе грошы за пуню пайшл1 на вучобу. Яна мне паказала як крой I шыць, I на машынке навучыла. Год я у яе жыла. Да яе прыходзт з налогау, тады я хавалася пад ложак. Яна вучыла I абшывала" (Глыбоцю р-н)27. Гэты фрагмент, яскрава дэманструе адмысловую спецы^ку заходшх раёнау у дачыненш да зместу i прызначэння адукацы у жыцщ непауналетшх членау сям'i.

1ншы раз на рашэнне юнуць школу накладалкя некалькi фактарау: нежаданне бацькоу i складанасцi аб'ек-тыунага характару. "А кольк1 класау скончылг? Чатыры з калгдорам. Папа сказау "хвацщь, нада работаць -земля". Не, мы пусцтся хадщь у школу, там яшчэ адна дзевачка ц1 две. 9 кшометрау туды I адтуль, а ужо восень...к1нулГ (Мiёрскi р-н)28.

20 ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Сумко А. у 2020 г. ад СВМ (Ж), 1933 г.н., в. Мажуйк1, Ушацю р-н.

21 ЗА в 2021 г. от НВМ (Ж), 1936 г.р. д. Поташня Миорского района; файл № 1615 на русском языке.

22 ЗА у 2020 г. ад ЛЕП (Ж.), 1936 г.н., в. Асвея Верхнядзвшскага р-на; файл № 1402_01.

23 ЗА у 2019 г. ад ВТ1 (Ж), 1935 г.н., в. Галоучыцы Расонскага р-на; файл № 1903_19.

24 ЗА у 2021 г. ад НТК (Ж), 1935 г.н. у Мар'янполле Ушацкага р-на; файл № 1407_21.

25 ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Сумко А. в 2019 г. от КНД (Ж), 1935 г.р. (родилась в д. Борейки), в д. Ломаши Глубокского р-на.

26 ЗА у 2021 г. ад II (Ж), 1936 г.н., в. Басяныя М1ёрскага р-на; файл № 2906_21.

27 ФА ПДУ: Зап. Сумко А.В. у 2018 г. ад ГФ1 (Ж), 1940 г.н., в. Калечполле Глыбоцкага р-на.

28 ЗА у 2021 г. ад НАД (Ж), 1928 г.р., в Узмёны М1ерскага р-на; файл № 1456.

Не апошнюю ролю пры вырашэнш працягваць щ не вучобу, адыгрывау i той факт, што вайна прыпынша працэс навучання, i за парты пасля вызвалення селi дзецi рознага узросту: "Ну, у школу я I якая ужо пашла, у школу, ужо знаеце, гэта мне было можа двенаццаць гадоу, дзесь ужо вайна кончылася, а там пака гэта школа аргатзавалася" (Глыбоцю р-н)29. Гэта адбiвалася i на дысцыплше, i стварала пэуны дыскамфорт для вучняу i настаунiкау: "Там савсем хлопцы так1яуззрослыя с1дел11 не слушалI тчога. Ен сядть I хахочыць. Па нямецкаму вучыцельнща плакала. Яна буквы нямецкгя тша на доске, кабу цетрадку перап1свал1, а гэтыя хлопцы рысуюць карыкатуры как1е-та I хахочуць... Хул1ганьё такое! Хадт пераростк бальшыя, кавалеры, в пятам класе." (Верхнядзвшсю р-н)30. Адна з рэспандэнтау падчас аповяду пра сваё пасляваеннае дзяцшства узгадала, што адной з прычын юнуць школу, акрамя цяжкага матэрыяльнага стану, было закранутае пачуццё уласнай годнасщ. Жыц-цёвыя перыпетыi заставiлi бацькоу жанчыны пераехаць у Латвiю, дзе яна вырашыла працягнуць навучанне, аднак прахадзша у школу толькi некалью дзён: "Прыехалг мы у Латв1ю, 45 год я прапусцша, не вучылася, а 45/46 год учебный пайду у школу у 1ндру, 6 кшометрау, пайду у школу, мама гаворыць: "Ну, 1дз1, кал1 хочаш". Ну I пахадзша там нескалька дней. Усё харашо, тольк1 я была пераросткам, там дзец1 вучылгся нармальна I так1я па свайму возрасту у пятым класе, а я такая прыйшла ужо дзяучына 14 гадоу. I вот вучыцель мацемацШ, а там маце-мацша нарустм языке, а я прыйшла з беларускай школы. Ён мяне вызвау правша па мацемацже.. я правша знала, расказала, а ён мне гаворыць "а чым яно характерно?". А я не знаю, што атвецщь, я з беларускай школы, я такгх слоу не знаю, не знаю, што атвецщь, стаю як пень, а ён дзевачку другую, каторая пастаянна хадзша у школу па возрасту свайму, не пераростак, латышачка, яна атвецша чым харакцерна гэта правша, а мне сказау: "садз1сь, едтща". Iя больше у школу не пайшла. Я чатыры класа закончыла, у мяне ншагда тройк1 не было. Первы I втары клас ваабшчэ з пахвальнай граматай - гэта да вайны было. Хоць I цяжка было, н1 вучэбншау, н1чога не было, але старалася вучыцца харашо. Не пашла.за 5-6 кшометрау буду хадщь, абуванне рваць I едтщы палучаць??? Н1 пашла больше у школу, пашла работаць к латышам" (Верхнядзвшсю р-н)31.

Палявыя матэрыялы сведчаць, што на фоне голада i холаду, рэспандэнты, чыё дзяцшства прыпала на ваен-ны i пасляваенны час, захавалi беражл1выя адносшы да рэчау i прадуктау харчавання на працягу усяго жыцця: "Мы вайну прашл1, мы каждую трапачку берагл1. Мама з пятага года, у неё было пальто, ана яго распарола, пашыла мне плацье, форма нужна была тагда, нужна была карычневая, а у меня была чорная, I нада ж было с вараттчком. Ана пашыла, я хадзша, плацще берагла тры года: васьмой, дзевятый I дзесятый. I каждый раз ты прыйдзеш са школы, ты яго акуратненька паложыш, павешаеш дзе-та на стульчык, каб яно не памялася, толькау школу, а дома, што прыдзёцца" (Мiёрскi р-н)32; "Мы жили в офицерском доме...она стоит и чистит своему ребенку яблоко ножом и так толсто, мне кажется чистит. И это все срезает и выкидывает в ведро, а я стою (вот меня всю жизнь это так убивает.столько яблок в саду, а я не могу выбросить), стою и думаю, а попросить не могу: «Дай мне эти очистки - я съем" (Полацю р-н) 33.

Неабходна адзначыць, што вусны дыскурс складаецца з успамшау рэспандэнтау, яюя адрозшвалюя па свайму сацыяльнаму статусу i узроуню заможнасщ. У адной i той жа вясковай грамадзе былi дзещ, ямя па-роз-наму перажывалi пэуныя аспекты свайго дзяцшства, што для адных было нормай, для шшых - нечым нязвыклым i нават прыцягальным. Гэта праяулялася на уах узроунях паусядзённасщ. Вельмi яскрава пра гэта сведчаць палявыя матэрыялы: "[Ну i можна было жыць? Ц хватала?] Як папа там работау на дарог1, папа палучау грошы I паёк дажа давал1. Я помню кансерву нейкую у дзесяцттровых банках I пав1дла какое-та, цяпер I нармальнае н1хто ня есц1, а тады гэта ж было так важна, мама дасць тады каждаму па-трошку угасцщь. [Ну так не гаравалi пасля вайны?] Мы - не. Вот там саседзг, я помню была саусем малая, у нас было, было I масла, I хлеб I я на пасту сама не ганяла, но хадзша к пастухам туды I выменяла адзт раз хлеб з маслам на тражок, з чым ён там быу, можа з лебядой ц1 з семям, дык я патом у бальнщу папала" (Глыбоцю р-н)34.

Аднак дзещ заставалкя дзецьмi i калi выдавалася вольная хвшнка, то яны забывалюя на цяжар рэчаю-насщ. З даушх часоу гульш займалi важнае месца у жыцщ дзяцей, яны садзейнiчалi правшьнаму фiзiчнаму раз-вщцю, развiвалi спрыт, назiральнасць, кемлiвасць, калектышзм i шш. Безумоуна гэтая тэма патрабуе асобнага даследавання, аднак можна акрэслщь асноуныя формы баулення вольнага часу дзецьмi у пасляваенны перыяд, зафшсаваныя у матэрылах вуснай пстерыи. З большага гульш у сваёй аснове заставалюя традыцыйнымi з адсут-насцю щ мшмальнай атрыбутыкай. Разам з тым неабходна адзначыць, што на формы бауленьня вольнага часу уплывала месца лакацыи вясковай сям'i: хутар щ вёска. Палявыя матэр^гялы сведчаць, што пераважалi актыуныя гульнi з пошукам, палкамi, мячом цi яго займеншкамь "[А вось у дзяцшстве гульнi нейкiя ж былi? У яюя гульнi гулялi?] Ай, у да1грал1. Значыць, адзт за друг1м бегаешь I лутшь. Там ешчо у свтню гулял!. [А это як?] Свтню гулял1. Яка качолка камень I палкамI загонялI у ям1ну, як вот хакей, вот гулялI у эта " (Мiёрскi р-н)35; "О, як/я гульн былИ Во дзе кладбшча не заросшае так было, зб1рал1ся усе сюды, у блейк1 гулял1. [Гэта як?] Во так во адвядуць круг I тут паложаць палку, а на гэту палку во так палку паложаць I ты ста1ш, кшком гэтым дас1,

29 ФА ПДУ: Зап. Лобач У.А., Сумко А .В. у 2020 г. ад ШВА (Ж), 1935 г.н., в. Празарою Глыбоцкага р-на.

30 ЗА у 2021 г. ад ВФЮ (Ж), 1931 г.н., в. Барсую Верхнядзвшскага р-на; файл № 2212.

31 ЗА у 2021 г. ад ВФЮ (Ж), 1931 г.н., в. Барсую Верхнядзвшскага р-на; файл № 2212.

32 ФА ПДУ: Зап. Сумко А., Саланев1ч А., Якубенак I. у 2019 г. ад ЯЛЯ (Ж), 1931 г.н. г. Дзюна.

33 ЗА у 2013 г. ад ТЛШ (Ж), 1940 г.н., Полоцк.

34 ФА ПДУ: Лобач У., Сумко А. у 2020 г. ад ТМА (Ж), 1939 г.н., в. Празарою Глыбоцкага р-на.

35 ФА ПДУ: Зап. Лобач У.А., Сумко А .В. у 2020 г. ад ВПШ (Ж), 1934 г.н., в. Парадш Мёрскага р-на.

куды яна паляцщь, кал1 далёка - гэта ты выйграу, а кал1 мала - прайграу, тады хто болей, дальше паляцела, гэты болей Iграець, а тады ужо з гульш выйшла. А яшчэ у скокалку скакалI, у хаванк1 гулялГ (Ушацю р-н)36.

Згодна з успамiнамi рэспандэнтау самай распаусюджанай дзщячай забавай была гульня у ткара: "Ну вот тут у пол1, рабята саб1рал1ся у гакара.[Расскажыце, як у ткара гуляць? Ну вот сабралюя?] Палт, палка длтая. [Недзе метр?] Можа I болей, адзт стащь там, а гэтат палку кароценькую, I ты должен зб1ць, а тады бегчы, I ен упорыць цябе палачкай, ну не балюча ж. [А щ многа вас таюх было? Колью вас малых пасля вайны?] Ну рабят ж было раньше " (Ушацю р-н)37; "[А як гуляць у ткара?] Ну вот "палачка-стукалачка на месце " крычалг. Мы пратал1ся усе, а адзт, каторы з гэтай палачкай, адб1ваець "палачка-стукалачка на месте ", а усе спрятау-шыся, тады бягуць хто кабуспець адбщца на гэтай палачке, каб ен не нашоу I не стаяць з гэтай палачкай I вот кажды старауся прыбегчы I крыкнуць "палачка-стукалачка на месце ". А есл1 хто ня успеу, той станавщца за гэтага з гэтай палачкай" (Глыбоцю р-н)38.

Некаторыя рэспандэнты адзначал^ што у дзяучынак i хлопчыкау былi свае гульт: "Абычна усегда дзевачт аддзялялгся, вот мы у золата гуляем, мы - дзевачш адны, мальчик - у 1х другая 1гра. Яны к нам не касал1ся, у 1х свае забавы, свае 1гры, яны як1я там рагатт строт, страляюць у вераб'ёу, св1стк1 разныя дзелаюць, а у нас другое, у нас свае /гры."(Верхнядзвшсю р-н)39. Аднак у хаваню гул^ усе, незалежна ад гендарнай прыналежнащ, щ, напрыклад, у "хапт": "Унас, прымерна вот, мы гулял1 называлася "хапт". Саб1ралася десяць вот такх камяшоч-кау, мы 1х абб1вал1, ну, раньше м1сачк11 тарэлачк былI гл1няныя, I вот у каждага на десяць хапкоу. Зб1раемся I пяць, шэсць чалавек, I начынаець хто-та гграць, I вот так падтдвае. Я дзяржу у руке гэтыя десць хапкоу-камяшкоу I падтдваю, надо было тдаць I схвацщь I есл1 ты десяць штук схвацш..." (Верхнядзвшсю р-н)40. У размовах пра гульш у пасляваенны час сустракаецца i такая гульня, як "Пакойшк": "Помню вот ляжаш на зямл1, а рэбяты астальныя ходзюць кругом I кажуць, там хто-та: "Марцт-пакойтк, памёр ва втортк, сталI харатць, а ён гля-дзщь."Ходз/м адзт за адным, а гэты ляжыць мёртвы. "А як сталI харатць, а ён глядзщь." А тады там далей: "А ёнустау." А ёнустаець, ляцщь ловщь каго-небудзь. Тады тот памрэць. Ну тады уразбежку хто куды, ну тот каго паймаець - гэтат ужэ пакойтк, а эты ходзщь у кружок." (Мiёрскi р-н)41.

Пэунае месца займалi 1миацыйныя гульт, калi дзещ узнаулялi самыя розныя жыццёвыя з'явы i стваралi мадэлi дарослага жыцця. Дзяучатю звычайна гулялi "у дом", а хлопчыю - "у вайну": "В войну играли. Тут акопы были гатовые" (Полацю р-н)42. Аднак, неабходна адзначыць, што аднауленне ваенных падзей у забауляльнай форме больш часта фшсуецца ва успамшах рэспандэнтау, яюя нарадзшся у 1940-х - пачатку 1950-х гг. Што датычыць непасрэдна "дзяцей вайны", яюя перажылi яе ужо у адносна свядомым узросце, то падчас штэрв'ю гульню "у вайну" амаль не узгадвал^ бо казал^ што яны наваявалюя у рэальным жыццi. Аднак ваенная тэматыка прысуттчала у дзiцячых гульнях i звязана яна была, перш за усё, з кiнутымi баяпрыпасамi i гэта датычылася, перадусiм, хлопчыкау. Забавы падобнага кшталту былi вельмi трауматычнымi i iншы раз сканчалiся трагiчна. "У нас жа мальчык застрэл1уся. Пайшл1 гуляць, у нас тут кусты такя былI небальшэньтя - фадэр назывался. Пайшл1 яны. Не знаю якую яны Iгрушку нашлг I яна узарвалася. Большага убгла, а меншы жыу. А тады радам у суседа, бабушка нашла на дарозе, гэта пасля вайны, як у фанрыку сцеклянку, ну I прынесла, пухлы так1, чыста белы. Ну I гулял1 мальцы, I падк1двал1.... А дарослыя паехал1 на поле. Папа мяне вядзець, тольт спусцшся утз, как драганець нешта. Папа бягом туды. Адзт ляжыць нежывы, а другой пасечаны. Сколька гадоу I стукалI, I бразгалг...помню тольт пахарон. Троху нас." (Мiёрскi р-н)43. Увогуле эксперыменты з баяпрыпасам^ ямя заста-люя з вайны, былi часткай дзiцячай рэчаюнасщ на працягу некальюх дзесящгоддзяу пасля сканчэння ВАВ. Пра гэта красамоуна узгадвае адзш з рэспандэнтау: "Бацька у Барсуках кавырнуу каушом I вырыу снарады, ну I я тут быу (мне было 9). Ну I усё! Мехатзм маментам закруцуся: адны палш, друг1я снарад крал1, пака прыедуць гэты самыя. На веластед, ён не бальшы, саракапятка, наверна. Ну I прывязл1 снарад у ельтк, а там ужо агонь гарэу -кастрышча было. Як к1нул1 туды, як вурзнуу, так Бэсэсэр дзе-та за ельткам быу. Казау, што «галоука возле майго вуха праляцела». Вухнула, ну..мы тут I рассасал1ся па вуглах. Ну, ты, знаеш, краЫва взарвалась. Патом нас лавШ...Мы как-та жыл1 дружна, усё было разработана." (Верхнядзвшсю р-н)44.

Калi аналiзаваць палявыя фрагменты, звязаныя з бауленнем вольнага часу, то найбольш часта гэта тэма гучыць, калi размова щзе пра зiмовы перыяд, калi у дзяцей з'яулялася больш вольнага часу. Гэта i катанне на санках, самаробных каньках, i гульня "у сняжю". "...за саням1 былI падсант. Гэта кал1 строяцца, нада брауно везц1. На санёх гэтых 2 - 1,5 м, а нада 4 м, тады ззаду прычэпл1вал1ся падсаню, I хвост балт на 1х брауся. Адчэплгвалг падсант, а нагуляемся, заморымся, там I юдаем. А утрам палучым... Але тчога: узрослыя патмалг, што нам нада у што-та затмацца. Мы так не сядзел1 без работы: летам пасл1 кароу... Н1 адной м1нуты не было

36 ФА ПДУ: Зап. Лобач У.А., Сумко А .В. у 2020 г. ад ЖКС (Ж), 1931 г.н., в. Лажаш Ушацкага р-на.

37 ФА ПДУ: Зап. Лобач У., Корсак А., Сумко А. у 2020 г. ад НУЛ (М) , 1936 г.н., в. Двор (Зерчашцы), Ушацю р-н.

38 ЗА у 2021 г. ад АФ (Ж) (нарадзшася в. Верхшя, Глыбоцю р-н) 1929 г.н. файл № 1246.

39 ЗА у 2021 г. ад ВФЮ (Ж), 1931 г.н., в. Барсую Верхнядзвшскага р-на; файл № 2212.

40 ЗА у 2021 г. ад ЮМА (Ж), 1930 г.н., в. Первамайскае Верхнядзвшскага р-на; файл № 1346.

41 ЗА у 2021г. ад В1Р (Ж), 1931 г.н., в. Узмёны М1ёрскага р-на; файл № 0920.

42 ЗА у 2019 г. ад БМВ (М), 1942 г.н., в. Асётю Полацкага р-на; файл № 1404_21.

43 ЗА у 2021г. ад II (Ж),1936 г.н., в. Басяныя М1ёрскага р-на; файл № 2906_21.

44 ЗА у 2020 г. ад СВФ (М), 1950 г. н., в. Жыгул1 Верхнядзвшскага р-на; файл № 2205_20.

у нас свабоднай, штоб мы аддыхал1, паляжалг" (Верхнядзвшсю р-н)45. Калi паблiзу быу вадаём, то яго таксама прыстасоУвалi для зiмовых забау: "Атока, з1мой, што б замер, заб1ваецца кол, на яго адеваеш калясо, к этому калясу прывязваеш папярок жэрдгну, метрау пять, усе закрапляеш. Дальше, к гэтаму калясу прыкручваюцца ручк1. Ну I усе. Гэта калясо круцщца. На канец палк1 цапляюцца санк1. Садз1шся на санк1. I вот мы гэтай дружнай талпой I пашл1...раскручвае I патом палучаецца такая скорасць у гэтых санках - адзт ляжыць, а нас многа. Удержыцца значыць удержауся, не - паляцеу" (Верхнядзвшсю р-н)46.

Асобным блокам ва успамшах пра пасляваеннае дзяцшства выступаюць сюжэты пра тое, як святкавалi традыцыйныя святы. Сустракаюцца аповяды пра удзел у калядным гурце щ прысутнасць на Жанщьбе Цярэшю, калi дзещ, якiм узрост не дазваляу прымаць удзел у гульне, назiралi за працэсам, фксуючы у памяцi щкавыя моманты: "Свету ж не было, н1 трасту, н1чога. Пасадзют нас, ну малыя был1, пасадзют нас I гэтыя лучыны нарезаны з сасновых палак, I мы запал1м. Значыць, тут м1ска стат з вадой, адгаращь (лучына) I валщца, I тух-нець тут. I дым жэ Iдзець, I усё. А у хаце там цёмна, а яны танцуюць - I мальцы, I дзяучаты. Ва усех гэта подошва дзерэвянная. Як стануць танцэваць, так як кон1 лятуць - так стукаюць. А мы свец1м, у пальцы прыпя-чэць, дадзержыш гэту лучынку гарэць палец - прыпячэ, пусцш - яна у ваду звалщца, цёмна станець... а яны крычаць тут: "Маладзёж, цалуйтеся, цёмна! Цалуйцеся!" А мы сядз1м на плще" (Мiёрскi р-н)47.

Што датычыла дзщячых цацак, то большасць рэспандэнтау казала пра адсутнасць як такавых. Гэта у прын-цыпе з'яулялася уласщвасцю вясковай культуры, дзе пераважалi самаробныя цацю i назiралася iх нязначная коль-касць. 'Чгрушак жа не было. З трапак рабт. А кал11х там было дзелаць ?! БегалI на работу. З а1ра дзелалг лялькг, косы заплятал1. Рабяты як лучшых не в1дзел1, так I гэты был11грушк. Усё сваё было, грошай не было" (Верхня-дзвшсю р-н)48. Сярод успамшау можна знайсщ фрагменты пра мячыю, яюя рабш з шэрсцшня хатняй жывёлы щ веташы: "Мячык з кароускай шэрсц1, качал1, кал1 яна лтяець, скатвал1 так1я небальшэньтя. К1дал1 адзт аднаму I так к1дал1" (Мiёрскi р-н) 49; "[А мячик где брали?] С тряпок, со всего, кто что придумывал" (Полацю р-н)50. Сустракаюцца сюжэты i пра ляльш, якiя былi малападобныя на сучасныя: "Платок скруцш, друг1 завяжыш - вот I кукла была" (Мiёрскi р-н)51; "Куклы мы шылг з трапачак. Не было н1як1х Iгрушак. Самадзельную кукалку малюсенькую пашыюць з трапачт. Раз прыхажу дамой, а брат, малодшы I такI хул1ган1сты быу, прыхажу дамой, а ён маю куклу бальшым гваздём к падаконнгку прыб1ушы за жывот. Сколько слёз было" (Верхнядзвшсю р-н)52.

Разам з тым неабходна адзначыць, што узгадю пра гульш i дзщячыя забавы у першыя паваенныя гады займаюць нязначнае месца ва успамшах, што было прадвызначана складанай эканамiчнай спуацыяй i цяжкiм матэрыяльным становiшчам. Дзещ i падлеткi разам з дарослымi выкарыстоУвалi усе магчымасцi для паляпшэння дабрабыту сваёй сям'i, а на гульш не заставалася шмат часу.

Заключэнне. Таюм чынам, успамiны рэспандэнтау пра сваё дзяцшства - гэта адлюстраванне таго, як вы-будоувауся жыццёвы шлях непауналетняга члена сямЧ ва умовах пэунай сiстэмы каштоунасцей, якую транслi-равала сям'я рэспандэнта, i наколькi вызначальным для яго быу жыццёвы досвед бацькоу i сац^Iяльна-эканамiч-ная рэчаiснасць. Палявыя матэрыялы сведчаць, што дзiцячая штодзённасць у паваенныя гады была скарэктавана неспрыяльным эканамiчным становiшчам i спецыфiчнай дэмаграфiчнай сiтуацыяй, бо наступствы нацысцскай акупацыи i ваенных деянняу былi вельмi разбуральнымi для Беларусi. Роля i месца дзецей у сiстэме жыццезабес-пячэння сялянскай сям'i, магчымасць вучыцца i распраджацца сваiм вольным часам залежала ад складу i экана-мiчнага дабрабыту сям'i, а таксама ад астэмы жыццёвых каштоунасцей. Матэрыялы вуснай пстерыи фiксуюць, што кнавала занальная спецыфiка рэгiёна, якая прадвызначыла пэун^1я адрозненнi у дзiцячай паусядзённасщ Полаччыны. I тут уплывала не толью лакацыя населенага пункта у "зоне бедства" (найбольш пацярпел^гя раёны) цi "зоне адноснай стабiльнасцi" (нязначная ступень разбурэння), але i прынадлежнасць да розных мадэлей жыц-цезабеспячэння, падзел памiж якiмi супау з геаграфiчным падзелам Полаччыны на усходшя (калектывiзаваныя) раёны i, заходнiя, дзе пераважау аднаасобны сектар.

Так, калi казаць пра сферу адукацыi, то агульным ва Успамiнах з'яуляецца ашсанне аб'ектыуных цяж-касцей (адсутнасць умоу i iнструментаУ навучання), з якiмi сутыкалiся школьнiкi. Аднак ва усходшх раёнах, дзе пасляваенная сiтуацыя была найбольш драматычнай, часцей гучыць шфармацыя пра тое, што дзецi былi выму-шаны прапускаць цi юдаць школу з-за складанага матэрыяльнага становшча сям'i i iсцi працаваць, каб здабыць базавыя прадукты харчавання i неабходн^1я рэсурсы для сям'i, прычым самым запатрабаваным напрамкам для заробкау былi менавiта заходнiя, яшчэ не калектывiзаваны, раёны. Полаччыны. Што датычыць наратывау з заход-нiх раёнау, то матывацыя адмовiцца працягваць школьнае навучанне была некалью iншая: неабходнасць працаваць ва уласнай гаспадарцы разам з бацькамi цi, згодна з традыцыйнымi полядам на адукацыю, перепрафiлiра-вацца на атрыманне спецыяльнасщ на даму, каб атрымлiваць у будучым стабiльны прыбытак. Што датычыць

45 ФА ПДУ: Зап. студ. ПДУ Захарэв1ч Ала \ Жолудзева Палша у 2015 г. ад ММВ (Ж), 1927 г.н., нар. у в. Аляксееуцы, \ КН (Ж), 1941 г.н., нар. у в. Страшныя (Новы Строй), у в. Дзёрнав1чы Верхнядзв1нскага р-на.

46 ЗА у 2020 г. ад СВФ (М), 1950 г.н., в. Жыгул1 Верхнядзвшскага р-на; файл № 2205_20.

47 ФА ПДУ: Зап. Лобач У.А., Сумко А .В. у 2020 г. ад ВПШ (Ж), 1934 г.н. в. Парадш Мёрскага р-на.

48 ФА ПДУ: Зап. студ. ПДУ Захарэв1ч Ала \ Жолудзева Палша у 2015 г. ад ММВ (Ж), 1927 г.н., нар. у в. Аляксееуцы, \ КН (Ж), 1941 г.н., нар. у в. Страшныя (Новы Строй), у в. Дзёрнав1чы Верхнядзвшскага р-на.

49 ЗА у 2021 г. ад II (Ж), 1936 г.н. в. Басяныя М1ёрскага р-на; файл № 2906_21.

50 ЗА у 2019 г. ад БМВ (М), 1942 г.н., в. Асётю Полацкага р-на; файл № 1404_21.

51 ЗА у 2021 г. ад II (Ж), 1936 г.н. в. Басяныя М1ёрскага р-на; файл № 2906_21.

52 ЗА у 2021 г. ад ВФЮ (Ж), 1931 г.н., в. Барсую Верхнядзвшскага р-на; файл № 2212.

баулення вольнага часу, то гульш у сваёй аснове заставалiся традыцыйншш з адсутнасцю цi мiнiмальнай атры-бутыкай, але актуалiзавалiся новыя, напрыклад, "у вайну", што было абумоулена асаблiвасцю эпохi.

Л1ТАРАТУРА

1. Ракава, Л.В. Традыцьи сямейнага выхавання у беларускай вёсцы / Л.В. Ракава. - Мшск : Ураджай, 2000. - 111 с.

2. Гульш, забавы, ¡грышчы / Склад. А.Ю. Лозка. - Мшск : Беларуская навука, 1996. - 534 с.

3. Николаева, И.В. Дети Витебщины в послеоккупационный период Великой Отечественной войны / И.В. Николаева // Наука -образованию, производству, экономике : материалы XIX(66) Регион. науч.-практ. конференции преподавателей, науч. сотрудников и аспирантов, Витебск, 13-14 марта 2014 г. В 2 т. - Витебск : ВГУ им. П.М. Машерова, 2014. - Т. 1. - С. 341-342.

4. Николаева, И.В. Повседневность послеоккупационного периода Великой Отечественной войны: опыт различных социальных групп (на примере Витебской области) / И.В. Николаева // Витебский государственный университет имени ПМ. Машерова. Ученые записки УО "ВГУ им. П. М. Машерова" : сб. науч. тр. - Витебск : ВГУ им. П.М. Машерова, 2014. - Т. 17. - С. 109-114.

5. Нацыянальны арх1у Рэспублш Беларусь. - Ф. 4-п. Воп. 46. Спр. 148.

6. Сумко, А.В. Дзещ i падлетю у працоунай дзейнасщ беларускай паваеннай вёсю / А.В. Сумко // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. А, Гуманитарные науки.- 2021. - № 9. - С. 121-124.

Пастуту 06.01.2022

ПОСЛЕВОЕННОЕ ДЕТСТВО: ТРУД, ОБРАЗОВАНИЕ И СВОБОДНОЕ ВРЕМЯ (ПО МАТЕРИАЛАМ УСТНОЙ ИСТОРИИ ПОЛОТЧИНЫ)

Е.В. СУМКО

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

Анализируются основыне сюжеты, раскрывающие особенности послевоенного детсва деревенских детей Северной Беларуси. В качестве источников исследования выступают собственные записи автора, а также материалы этнографических экспедиций Полоцкого госдарственного университета. Полевые исследования фиксируют, что роль и место детей в системе жизнеобеспечения сельской семьи, возможность учится и распоряжаться своим свободным временем целиком зависели от состава и экономического благополучия семьи, также от системы житейских ценностей, транслируемых семьёй респондента. Не последнюю роль отыгрывала зональная специфика региона (западный и восточный районы, которые представляли две модели системы жизнеобеспечения в послевоенный период), предопределившая некоторые отличия в детской повседневности Полотчины.

Ключевые словы: послевоенное восстановление, деревня, система жизнеобеспечения, детство, труд, образование, школа, игра.

THE POST-WAR CHILDHOOD: WORK, EDUCATION AND LEISURE (BASED ON THE MATERIALS OF THE ORAL HISTORY OF POLOTSK DISTRICT)

A. SUMKO

The article analyzes the main plots that reveal the peculiarity of the post-war childhood of the village children in Northern Belarus. The research sources are the author's own records and materials from the ethnographic expeditions of Polotsk State University. The field studies record that the role and place of children in the life support system of a peasant family, the ability to study and use their free time completely depended on the family composition and economic well-being, as well as on the system of life values of the respondent's family. The zonal specificity of the region (the western and eastern regions, representing two models of the life support system in the post-war period), which predetermined significant differences in children's everyday life in Polotsk region, played an important role.

Keywords: post-war reconstruction, village, life support system, childhood, education, school, games, work.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.