Научная статья на тему 'ВЫШЭЙШЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎРАДНІКІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў ЧАС ПРАЎЛЕННЯ УЛАДЗІСЛАВА ВАЗЫ (1633 - 1648 ГГ.)'

ВЫШЭЙШЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎРАДНІКІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў ЧАС ПРАЎЛЕННЯ УЛАДЗІСЛАВА ВАЗЫ (1633 - 1648 ГГ.) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
37
5
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ВЯЛіКАЕ КНЯСТВА ЛіТОЎСКАЕ / ДЗЯРЖАВА / БЮРАКРАТЫЯ / УРАДНіКі / РАДЗіВіЛЫ / САПЕГі

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Галубовіч В.У.

У артыкуле прадстаўлены некаторыя вынікі вывучэння структуры цэнтральных, а таксама вышэйшых лакальных дзяржаўных ураднікаў Вялікага Княства Літоўскага ў 30 - 40-я гады XVII cтагоддзя. Кіруючы апарат княства складаўся з ураднікаў, адна частка якіх, у вузкім сэнсе, служыла дзяржаве, а іншая абслугоўвала манарха. На практыцы гэты падзел прысутнічаў не заўсёды. Сыходзячы з кампетэнцый цэнтральнай бюракратыі ВКЛ, гэтая дзяржава выконвала мінімальны набор функцый, што было ўласціва для традыцыйных грамадстваў. У час праўлення Уладзіслава Вазы былі адноўлены старыя і ўведзены новыя ўрады, што прывяло да павелічэння колькасці ўраднікаў, якія служылі ўласна дзяржаве. Арыстакратычная мадэль рэкрутацыі палітычных эліт вызначала парадак прызначэння на пасады. Цэнтральныя і лакальныя ўрады размяркоўваліся манархам паміж некалькімі дзясяткамі шляхецкіх родаў, найбольш заможныя і аўтарытэтныя з якіх манапалізавалі доступ да вышэйшых пасад у ВКЛ. Разам з тым, падчас гаспадарання Уладзіслава Вазы кар’ера на дзяржаўнай службе была даступна для асоб, якія не належалі да спадчыннай мясцовай арыстакратыі, больш таго, былі іншаземцамі па паходжанні.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE HIGHEST STATE OFFICIALS OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA IN LADISLAS VASA TIMES (1633-1648)

The article presents some results of studying the structure of the central, as well as the highest local state officials of the Grand Duchy of Lithuania in the 30-40s of the XVII century. The ruling apparatus of the principality consisted of the officials, one part of whom served the state, in a narrow sense, and the other part served the monarch. In practice, the division did not always took place. Based on the competence of the central bureaucracy of the GDL, the state performed a minimal set of functions, which was typical for traditional societies. During the reign of Ladislas Vasa, some former posts were restored and some new ones were set up, which led to an increase in the number of government officials who served the state itself. The aristocratic model of political elites recruiting determined the order of the appointment to the positions. Central and local posts were distributed by the monarch among dozens gentry families, the wealthiest and most authoritative of them monopolized the access to the highest posts in the GDL. At the same time, in Ladislas Vasa governing, a career in the civil service was available to the persons who did not belong to the hereditary local aristocracy, moreover, it was available to foreigners by birth.

Текст научной работы на тему «ВЫШЭЙШЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎРАДНІКІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў ЧАС ПРАЎЛЕННЯ УЛАДЗІСЛАВА ВАЗЫ (1633 - 1648 ГГ.)»

ИСТОРИЧЕСКИЕ НА УКИ

УДК 94 (476) "1633-1648"

ВЫШЭЙШЫЯ ДЗЯРЖАУНЫЯ УРАДН1К1 ВЯЛ1КАГА КНЯСТВА Л1ТОУСКАГА У ЧАС ПРАУЛЕННЯ УЛАДЗ1СЛАВА ВАЗЫ (1633 - 1648 гг.)

канд. г^т. навук, дац. В. У. ГАЛУБОВ1Ч (Гродзенск дзяржауны аграрны утвератэт)

У артыкуле прадстаулены некаторыя вынт вывучэння структуры цэнтральных, а таксама вышэйшых лакальных дзяржауных урадткау Вялжага Княства Лтоускага у 30 - 40-я гады XVII стагоддзя. Круючы апарат княства складауся з урадткау, адна частка яюх, у вузтм сэнсе, служыла дзяржаве, а тшая абслугоувала манарха. На практыцы гэты падзел прысутнiчау не заусёды. Сыходзячы з кампетэнцый цэнтральнай бюракратьп ВКЛ, гэтая дзяржава выконвала мiнiмальны набор функцый, што было уласцiва для традыцыйных грамадствау. У час праулення Уладзклава Вазы былi адноулены старыя i уведзены новыя урады, што прывяло да nавелiчэння колькасцi урадткау, ятя служыш уласна дзяржаве. Арыстакратычная мадэль рэкрутацып палтычных элт вызначала парадак прызначэння на пасады. Цэнтральныя i лакальныя урады размяркоувался манархам памiж некалькiмi дзясяткамi шляхецюх родау, найбольш заможныя i аутарытэтныя з ятх манапалiзавалi доступ да вышэйшых пасад у ВКЛ. Разам з тым, падчас гаспадарання Уладзклава Вазы кар 'ера на дзяржаунай службе была даступна для асоб, якя не належалi да спадчыннай мясцовай арыстакратып, больш таго, былi iншаземцамi па паходжант.

Ключавыя словы: Вялiкае Княства Лтоускае, дзяржава, бюракратыя, ураднт, шляхта, Радзiвiлы, Сапегi.

Уводзшы. У апошшя дзесяцiгоддзi у айчыннай пстарыяграфп зауважнай стала тэндэнцыя да больш грунтоунага пераасэнсавання мшулага дзяржауных шстытутау, яюя у розныя часы функцыянав^ на беларусюх землях. Належнае месца у гэтым кантэксце паступова атрымлiвае i характарыстыка эпохi Вялшага Княства Лиоускага у час кнавання Рэчы Паспалиай. Найбольш свежым прыкладам апошняга з'яуляецца першы том "Псторып беларускай дзяржаунасцГ [1, с. 364-395, 487-503]. Аднак, пры усёй ампатьи да гэтай спробы выявщь спецыфшу i айчынны кампанент дзяржаунасщ ВКЛ, нельга не звярнуць увагу на тое, што шмат у чым яна мехашчна працягвае лшю, задэклараваную беларускай гiстарыяграфiяй яшчэ у 1920-х гадах, што выдатна вiдаць па грунтоуным даследаваннi Васiля Дружчыца [2]. Справа у тым, што i ранейшыя, i апошнiя працы завостраны на экспазщыю сведчанняу захавання знешнiх прыкмет дзяржаунасцi i элемантау незалежнасцi ВКЛ. Гэта пагоня за спецыфшай пакшула у ценi пытаннi, якiя уласна датычацца дзяржавы (княства) як сацыяльнай канструкцыi, зрабiла незауважнай эвалюцыю дзяржаунай машыны на працягу усёй пасляуншнай эпохi. Мiж тым, нiшто так яскрава не характаразуе дзяржаву, як яе галоуны атрыбут - апарат юравання, а таксама парадак фармiравання цi рэкрутацыi ураднiкау. Апошняя акалiчнасць вымушае нас канстатаваць, што амаль незапатрабаванай застаецца нават даступная шфармацыя, якая адносщца да характарыстыкi як уласна дзяржаунай бюракратыи, так i уладнай элiты у шырокiм сэнсе. Гэта тым больш дзiуна, што яшчэ у Х1Х - ХХ стст. былi апублiкаваны неабходныя даведачныя матэрыялы [3; 4].

Дадзены артыкул фактычна з'яуляецца спробай запоУнiць вщавочны прабел i засведчыць наяунасць значнага патэнцыялу у даследаваннi дзяржавы як сацыяльна-палиычнага iнстытута. Дзеля апошняга i большай iлюстратыунасцi абмяжуем наш аналiз эпохай праулення Уладзiслава Вазы (1633 - 1648 гг.). Фонавая пстарыяграф1я абранага перыяду даволi аб'ёмная, таму згадаем толью некалькi прац, яюя маюць найбольшую каштоунасць i непасрэдна датычацца акрэсленай праблемы. У першую чаргу, трэба згадаць даследаванне палиычнай элггы ВКЛ сярэдзiны XVII ст., здзейсненае польсмм гiсторыкам Генрыхам Люлевiчам [5]. Таксама, нельга не згадаць узорную, з метадалапчнага пункта гледжання, працу пра ураднщкую элiту Польскага Каралеуства у першай палове XVII ст., падрыхтаваную Крыштафам ХлапоУскiм [6].

Цэнтральная дзяржауная бюракратыя. На момант пераходу улады да Уладзклава Вазы цэнтральны "апарат" беларуска-лiтоУскага кампанента Рэчы Паспалиай з сучаснага пункта гледжання можна было б назваць мшмальным. Новы манарх у "Пактах канвента" спецыяльна забавязауся не змяншаць колькасць урадшкау. Больш таго, на элекцыйным сойме Уладзiслау Ваза абяцау увесщ новыя урады, у прыватнасцi, генерала артылерыи (старшага над гарматамi) [7, 8. 363-364]. Колькасць уах урадшкау ВКЛ абмяжоувалася некалькiмi дзясяткамi асоб. Так, Жыпмонт Ваза на 1632 г. меу максiмум 37 урадоуцау, прычым некаторыя з iх былi умоуна-намiнальнымi (рэгенты дзвюх канцылярый, вiцэiнстыгатар) цi выступалi спарадычна (падстол^. Акрамя таго, былi i агульныя з Польшчай службоуцы, такiя як паштмайстар. Структура урадау ВКЛ даволi выразна адлюстроувае мэты i штарэсы гэтай дзяржаунай канструкцыi. Адразу варта адзначыць, што цэнтральны дзяржапарат складауся з так званых урадткау вялкага княства (оШйа^ ша§ш ducatus) i урадшкау манарха (оШйа^ аи1ае ша§ш ducatus). Дарэчы, адсутнасць блытанiны у гэтым пытаннi выразна усведамлялася i у XVII ст., што сведчыць пра разуменне аУтаномii уласна дзяржавы i уладара [3, 8. 198; 4, 8. 10]. З практычнага пункта

гледжання, даволi складана правесщ сепарацыю цэнтральнай бюракратыи, паколькi дзяржауныя ураднш падпарадкоувалкя манарху, а дворсюя функцыi выконвалi на справе некаторыя земскiя урадоуцы, як земскi падскарб^ якi фактычна адказвау i за скарб вялшага князя. Тым не менш, звяртае на сябе увагу тое, што дворска-тытулярная частка складалася з 15 урадшкау, што трансфармуецца у 40% усiх урадау. Уласна дзяржауны апарат у лшу 22 асоб (60% цэнтральных урадшкау) можна падзялiць на тры, у сваю чаргу, узаемна пераплеценыя блокк вайсковы, фтансавы i судова-канцылярст. За першыя два адказвалi адпаведна чатыры i пяць асоб, за трэщ -трынаццаць. Сухi баланс дазваляе зрабщь выснову пра тое, што дзяржауная бюракратыя ВКЛ была абмежавана даволi вузкiм спектрам унiверсальных абавязкау: працавала на абслугоуванне асобы траутка дзяржавы, знешнюю бяспеку, збор падаткау, ажыццяуленне вышэйшай справядлiвасцi i дакументазварота.

Неразвиая структура урадау была спадчыннай i адлюстроувала рэальны узровень запатрабаванасщ у дзяржауных паслугах. Яна адпавядала традыцыйнаму грамадскаму парадку i фактычна цэментавала яго развщцё. Цяжка было з таюм апаратам прэтэндаваць на рашаючую ролю дзяржавы у жыцщ грамадства. Вышэйшая бюракратыя ВКЛ фактычна складалася з вузкага кола асоб, але i з iх лку частка не мела рэальнай палиычнай вагi. Уласнауладная элiта княства, па вызначэннi К. Хлапоускага [6, 8. 6], складалася з некальюх асоб, сярод яюх ключавую ролю адыгрывалi так званыя мiнiстры (гетманы, маршалю, пячатары i падскарбii). Iерархiя урадау была так выбудавана, што не давала шансау нiводнай, акрамя кулуарна-аутарытарнай, мадэлi кiравання дзяржавай: манарха вь^рал^ але грамадства праз адпаведны iнстытут (сойм) не уплывала на кадравыя рашэннi уладара. "Перадавы" вопыт палякау нiчога для гэтага не дадавау. Вышэйшым свецтм урадткам ВКЛ, дэ юрэ другой асобай пасля вялшага князя, быу вялтмаршалак [4, 8. 71]. Пасаду гэту займалi пры Уладзiславе Вазе тры асобы. Першым быу даyнi сябар манарха Ян Станклау Сапега, чалавек псiхiчна неураунаважаны i фактычна хворы, тым не менш, здольны да удзелу у публiчных мерапрыемствах [8, с. 276-277]. Пасля смерщ Сапеп у 1635 г. пасада перайшла да Крыштапа Весялоускага, якi на працягу двух гадоу "пяршынствавау" у iерархii княства i памёр у красав^ 1637 г. [4, 8. 73-74]. К. Весялоусю быу адданым слугой манархii, каталiком i рэгалктам, якi актыуна падтрымау Жыгiмонта Вазу у час рокашу Зэбжыдоускага. Нездарма у 1623 г. ён атрымау урад дворнага маршалка [9, 8. 324-325]. Па адзнаках сучаснiкаy, К. Весялоусю на момант намiнацыi ужо перажыу актыуны этап жыцця, звязаны з жаданнем славы "вялiкага палiтыка", i быу для манарха ф^рай зручнай, бо пасiyнай: ужо у 1636 г. ён меу рэпутацыю Ураднiка, якi "некалью год" маравау працу у сенаце [10, 8. 254-255]. Яго пераемшкам стау Аляксандр Людвiк Радзiвiл, надворны маршалак у 1635 - 1637 гг., як атрымау урад пад щскам Раздзiвiлаyскага клана: кароль быу вымушаны адмовщь у намiнацыi К. Л. Сапезе [4, 8. 74]. Большая частка праулення Уладзюлава Вазы супала з маршалкоуствам А. Л. Радзiвiла, якi быу шчыльна звязаны з дваром, у тым лку i праз шлюб (трэщ брак магнат заключыу з Лукрэцыяй Марыяй Строцы, дамай з фрауцымеру каралевы), хаця асабiстыя адносшы з манархам не заусёды былi добрымi [11, 8. 153]. Велыш iстотна, што у асобе Радзiвiла Вялiкае Княства атрымала палiтыка, як быу здольны адстойваць прэрагатывы лиоусюх ураднiкаy ад прэтэнзiй iх польсюх калег. Красамоуна пра гэта сведчыць гiсторыя спрэчкi памiж каронным i лiтоУскiм маршалкамi, якая скончылася выданнем 21 трауня 1647 г. пастановы "Парадак nамiж маршалкамi...". Гэта пастанова вызначыла выпадкi старшынства гэтых ураднiкаy [11, 8. 152-153; 12, 8. 140-141]. Абараняючы прэрагатывы свайго урада, А. Л. Радзiвiл аб'ектыуна адстойвау i дзяржауныя iнтарэсы ВКЛ.

Вельмi важна адзначыць, што 1630 - 1640-я гады былi часам як абнаулення генерацый элiт ВКЛ, так i звычайных перастановак, выклiканых смерцю урадшкау. На гэта yплывалi патрэбы уласна дзяржавы, але у яшчэ большай ступенi - сiмпатыi щ антыпатыi манарха, якi сыходзiy з асабктых iнтарэсаy i рэагавау на змены у дынамiчным палiтычным працэсе, дзе "размеркаванне" урадау было важнейшым сродкам манiпуляцыi буйнымi палiтычнымi гульцамi [13, с. 39-41].

Але магчымасщ манарха не былi неабмежаваныя. Права карыстацца выгодамi намiнацыi yраднiк атрып^вау пажыццёва. Перамясцiyшы цi змянiyшы амаль усiх, тым не менш, на рашэнш свайго бацькi у адносшах трох асоб Уладзiслаy Ваза не быу у сшах пауплываць. Першай з iх быу знакамiты i дасведчаны палiтык Альбрыхт Станiслаy Радзiвiл, яш атрымау намшацыю на канцлерства у 1623 г., другiм быу Мшалай Крыштап Халецш, мечнiк ВКЛ у 1615 - 1650 гг., трэщм - Станюлау Нарушэвiч, вялш пiсар ВКЛ у 1630 - 1650 гг. [4, 8. 53, 98, 132].

На колью удалай была кадравая палиыка Уладзiслава Вазы з пункта гледжання штарэсау дзяржавы? Пытанне гэта не рытарычнае. Мнопя намiнацыi манарха выклiкалi незадаволенасць, а некаторыя з прызначэнняу не гарантавалi ад канфрантацыi у будучым: чаго варты только выпадак з вшенсюм ваяводай Крыштапам Радзiвiлам [14]. Дарэчы, з пункта гледжання перспектывы, стаука на лаяльнасць да дзяржавы прадстаушкоу рэлiгiйных субкультур сябе не апраудала: пазней некаторыя намiнаваныя iм асобы сябе паказалi неадназначна. Так, Януш Радзiвiл i Грыгоры Мiрскi у адносiнах да Рэчы Паспалiтай з часам выявш нявернасць [15, 8. 213-214; 4, 8. 191]. Кур'ёзам намшацыйнай палиыю Уладзiслава Вазы можа быць гiсторыя Фелiкса Яна Паца, асобы, якая щ не самы працяглы час у гiсторыi ВКЛ займала адну дзяржауную пасаду: прызначаны у 1646 г. падкаморыям ВКЛ, Пац затрымауся на гэтым урадзе ажно да 1698 г. [4, 8. 151].

"Рэформы" Уладзтлава Вазы. Для ураднщкай iерархii ВКЛ эпоха Уладзклава Вазы была кропкай экстэнаунага росту. Манарх паспеу павялiчыць колькасць урадау як на агульнадзяржауным, так i на павятовым узроУнi. Сярод новаутвораных цэнтральных пасад былi: вялт абозны (1633 г.), генерал артылерьп (1634 г.), вялт стражнш (1635 г.), дэкрэтовы тсар (1645 г.) [4, 8. 101, 37, 191, 105]. Урады гэтыя адносшся да л^

дзяржауных (оГ£1с1а1е8 ша§ш ^саШэ). Часткова яны былi утвораны шляхам дыферэнцыяцыи функцый, раней прыпiсаных да шшых пасад. Так, абавязкi генерала артылерыи выконвау да 1634 г. земсю падскарбi ВКЛ. Прауда, рэальная роля гэтага "генерала" нiвелiравалася ускладаннем надалей пэунай адказнасцi за артылерыю i арсенал на земскага падскарбiя ВКЛ [4, 8. 155]. Щкава, што iерархiя пашыралася, у першую чаргу, за кошт так званай вайсковай бюракратыь Увядзенне новых урадау было адказам на ускладненне знешнепалиычнай сiтуацыi у пачатку праулення Уладзклава Вазы, але фармальнай падставай было бясконцае ураунанне каронных i лггоусюх урадау, як у выпадку з прызначэннем вялiкага абознага, вялiкага стражшка i дэкрэтовага пiсара. Персанальны склад прызначаных асоб сведчыу, што манарх не арыентавауся на выпадковых людзей i падпiсваy намiнацыi прафесiйным вайскоуцам. Прауда, не усе яны у будучынi прайшлi выпрабаванне прысягай, як першы вялiкi стражнiк ВКЛ - Грыгоры Мiрскi [4, 8. 191].

Прафесiйнымi крытэрыямi кiраваyся Уладзiслаy i у адносiнах прызначэння апарату, яю ажыццяуляу дзяржаунае справаводства. Сама служба у канцылярыях давала шансы для кар'ернага росту нават шляхщцам без так званых магнацшх i мясцовых беларуска-лiтоУскiх каранёу, як было з Цыпрыянам Паулам Бжастоусшм [4, 8. 105, 201; 16, 8. 48]. Важна таксама адзначыць, што час праулення Уладзюлава сшхрашзуецца са з'яуленнем сталых ланцужкоу звестак пра рэгентау вялшай i меншай канцылярый ВКЛ, што можна лiчыць элементам росту щ прынамсi эвалюцыйнага упарадкавання дзяржаунай бюракратычнай машыны [4, 8. 175-179]. Штат дзяржканцы-лярый укамплектоУвалi канцлер i падканцлер, што у пэунай ступеш прыватызавала апарат кiравання, але з'яуленне пасады рэгента, якога прызначау манарх пасля прадстаулення пячатара, фармальна рабiла канцылярыi больш падкантрольнымi манарху [4, 8. 175, 178].

Даволi характэрна, што развщцё некаторых важных для дзяржавы накiрункаy дзейнасцi у Каралеусктве Польскiм, а потым i ва усёй Рэчы Паспалiтай, адбывалася з актыуным саудзелам сямействау немясцовага паходжання. Щкавым быу прыклад стварэння паштовай службы. Польская каралеуская пошта была абавязана з'яуленню прадпрымальнаму иальянцу, купцу i банкiру Себасцiяну Мантэлут, якi атрымау ад Жыгiмонта Аугуста дазвол на ажыццяуленне адпаведных паслуг з 1 лютага 1569 г. [17, 8. 668-669]. Прадстаунш сямЧ Мантэлут у другой палове XVI ст. 1 у XVII ст. фактычна манапалiзавалi гэту сферу паслуг двару [18, 8. 671; 19, 8. 670], што сведчыць пра ушверсальнасць i банальнасць сацыяльнай механш, якая ва усе часы працавала аднолькава, у адпаведнасщ з прынцыпамi кланавасцi i спадчыннасцi.

Прававой падставай для узшкнення уласна дзяржаунай паштовай службы Рэчы Паспалггай была канстытуцыя «Пошты», прынятая на сойме 1620 г. [7, 8. 183]. Пры Жыпмонце паштовая установа функцыяна-вала як агульная для усёй Рэчы Паспалиай. Арганiзатарам i кiраУнiком яе быу Дамшк Мантэлупi, а пасля яго смерщ у 1623 г. загадвау дзяржкамунiкацыяй яго брат Караль Мантэлупi [20, 8. 666-667; 21, 8. 667]. Пры Уладзклаве Вазе, пры захаванш фармальнай зверхнасцi К. Мантэлут, быу утвораны асобны фшял дзяржпошты у Вiльнi на чале з Бэрэнтам Фогтам, прызначаным дырэктарам у 1645 г. [4, 8. 140]. Замежную, у прыватнасцi, нямецкую, фiзiяномiю дзяржпошта ВКЛ захоувала да XVIII ст. [4, 8. 140-141].

Пры Уладзклаве Вазе павялiчылася i колькасць прыдворных ураднiкаy, адбылася iх пераструктурызацыя. Адным з галоуных новаувядзенняу было аднауленне у ВКЛ урада падкаморыя, якога не прызначалi з XVI ста-годдзя. Сам факт выцягвання з мiнулага гэтага урада можна разглядаць як частку новай кадравай палиыкь Справа у тым, што Уладзiслаy не проста аднавiy пасаду, але зрабiy падкаморства вышэйшым урадам у прыдворнай iерархii. Вщавочна, што гэта было зроблена з мэтай прасоування сваiх пратэжэ: у лютым 1633 г. першым падкаморыям стау Януш Радзiвiл [4, 8. 151]. Пасада гэта фактычна была формай падзяю за падтрымку манарха Крыштапам Радзiвiлам, уплывовым лiдарам пратэстантау ВКЛ, якi, з аднаго боку, разглядау намiнацыю як спосаб ушанавання усяго Дома Радзiвiлаy, а з шшага - праз сына Януша фактычна атрымлiваy магчымасць прасоуваць штарэсы на двары [22, 8. 36-37, 42-64].

Сярод шшых урадау, яюя спрабавау рэанiмаваць Уладзiслаy, была пасада мастаунiчага, яюм у 1634 г. стау Войцех Курапатва, але не вядома, щ ён, цi хто шшы займау гэты урад на момант смерщ манарха. Сама практыка прызначэння мастаушчых не прыжылася як з XVII ст., так i у наступным стагоддзi [4, 8. 101]. З 1630-х гадоу скончылася практыка прызначэннi стжарнага i карэннага ВКЛ: апошшм намiнаваным быу Адам Воук, якi згадваецца з тытулам з 1634 г. па 1637 г. Адначасова з'яуляючыся старадубскiм павятовым yраднiкам, ён захоувау гэты тытул да смерцi у 1652 г. [4, 8. 185-186; 23, 8. 300, 282, 329].

Акрамя таго, Уладзклау фактычна замацавау практыку прызначэння такога урадшка, як лоучы надворны. Щкавы тут сам факт жадання манарха бачыць на гэтай пасадзе немца, якi дэ факта не меу намiнацыi з прычыны нязгоды шляхты ВКЛ, але выконвау адпаведную службу мiнiмум з 1641 г., больш таго, у 1668 г. перадау на падставе '^зыгнацыи" урад сыну [4, 8. 69].

Рэкрутацыйныя нормы: старыя i новыя. На рэкрутацыю кадрау дзяржауных i прыдворных урадшкау ВКЛ уплывалi некальк1 фактарау: маёмасны статус i сямейн^1я уплывы, сiмпатыi манарха i асабiст^Iя здольнасщ. Ключавую ролю для асобных кланау адыгрывалi магчымасцi своечасова пастауляць чалавечы матэрыял, прыдатны для такой службы. Характэрны у гэтым сэнсе сшхронны узлёт кар'ер прадстаУнiкоУ клану Трызнау, якiя на некаторы час здабылi паралельна некальк1 важных пасад [4, 8. 245]. Па падобнай схеме пайшоу ^*узыход" такой сям'i, як 1сайкоусшя [4, 8. 211]. Але "масавае" з'яуленне прадстаУнiкоУ гэтых сем'яу на дзяржпасадах было толькi пстарычным эпiзодам, як1 пачауся i скончыуся эпохай Вазау [4, 8. 211, 245]. Вщавочна, што генетыка вырашала усё i канкур^1раваць з прыродай маглi не многiя. Таму пры усёй разнастайнасщ альтэрнат^1у, галоУнымi пастаyшчыкамi

кадрау заставалюя арыстакратычныя сем'i княства на чале з Радзiвiламi i Сапегамi i фактычна уровень з iмi iдучымi Пацамi. Так, на цэнтральных урадах ВКЛ у час Уладзюлава пабывалi сем Радзiвiлау, два з iх мелi намiнацыi яшчэ з часоу Жыгiмонта Вазы (А.С. Радзiвiл i К. Радзiвiл). Агульна з 1633 г. па 1646 г. шасщ прадстаунiкам роду ад Уладзюлава было выдадзена 12 намтацый, што прауда, не усе былi прынятыя ганарлiвымi князямi [4, 8. 28, 43, 46, 56, 59, 60, 74, 77, 144, 151]. Сапегауцы, пры пераходзе улады да Уладзюлава, мелi сем цэнтральных урадау. Разам ажно дзевяць прадстаУнiкоУ роду былi Ураднiкамi у 1633 - 1648 гг., пры чым памерлi з iх лiку сем [4, 8. 236-239]. За гэты час Уладзюлау намiнавау Сапег толькi шэсцьразоу: двойчы К.Л. Сапегу i П.Я. Сапегу i па аднаму разу Мiкалая Крыштафа i Крыштафа [4, 8. 77, 102, 109, 144, 148, 166]. Сапеп кампенсавалi гэтую страту тым, што атрымалi ад манарха звязаныя з iмi Трызны, чатыром прадстаунiкам якiх Уладзюлау падтсау сем намтацый [4, 8. 59, 101, 145, 148, 157, 166]. Даволi актыуна пратэкцыяй Уладзюлава Вазы карысталюя Пацы. На 1633 г. гэты клан быу прадстаулены у дзяржапараце тольш двума рэпрэзентантамк Стэфанам, падскарбiям ВКЛ, i Пятром, надворным харунжым [4, 8. 228]. Абодва яны атрымалi далейшае "павышэнне", а разам Уладзiслау падпiсау Пацам восем намтацыйных прывыеяу, у тым л^у тром прадстаунiкам роду, яшя раней не займалi пасад [4, 8. 29, 35, 55, 101, 130, 148, 151, 189]. Калi сыходз1ць з колькасщ i уплывовасщ урадау, то пiк уздыму Пацау прыпау на канец 1630-х пачатак -1640-х гадоу, калi iм належалi тры пасады, у тым лшу падканцлерства. Па-за увагай манарха Пацы не заставалюя i у далейшым: на працягу 1643 - 1646 гг. двум маладым Пацам былi падпiсаны пяць намiнацый. На момант смерщ Уладзiслава у адмшютрацып ВКЛ Пацау было больш, чым на момант смерщ яго бацьш [4, 8. 227-228]. Разам за час праулення Уладзюлава дзяржпасады займалi прадстаунiкi амаль пяцiдзесяцi кланау, але большасць была прадстаулена адзiнкавымi прызначэнням^ асаблiва гэта датычыцца нязначных дворных ураднiкау. Топавыя ураднiцкiя пасады размяркоувалюя памiж вышэй згаданымi арыстакратычннымi кланамi ВКЛ, да яшх таксама трэба далучыць прадстаУнiкоУ Тышкевiчау, Кшак, Хадкевiчау, Гасеускх. Шанцы для гарызантальнай дамшацыи был только у разга-лшаваных сямей. Адзшкавыя кар'ерныя поспехi нават уладальшкау аграмадных багаццяу, ташх як Юры Караль Глябовiч, яш быу абавязаны прасоуваннем па Ураднiцкай лесвщы Уладзiславу [5, 8. 290-291; 4, 8. 209], тольш пацвярджалi агульную тэндэнцыю: здаровая генетыка была галоунай перадумовай выжывання i дамiнацыi роду.

Найбольш уплывовыя магнацкiя сем'i разглядалi дзяржауныя пасады у ВКЛ не толью як iнструмент здабычы i захавання уплывау, але i як своеасаблiвую спадчыну, валодаць якой было часткай родавай традыцыi i сямейнай культуры. Але не толью магнаты успрымалi урады як неасабiсты падарунак лёсу. Не саромелюя пакiдаць свае пасады сваякам i урадоуцы сярэдняга узроуню, тым больш, што для гэтага былi адпаведныя прававыя падставы. Так, у 1645 г. Станюлау Бейнарт фактычна завяшчау урад скарбнага ВКЛ свайму брату Самуэлю [4, 8. 183]. Пры Уладзюлаве узшкла таксама даволi экзатычная ураднiцкая "дынастыя", якую заснавау першы надворны лоучы ВКЛ, немец Г. Мюленгайм [4, 8. 69].

Палиычная сiстэма Рэчы Паспалiтай гарантавала ВКЛ пэуную аутаномда, адным з элементау якой было асобнае заканадауства. Апошняе выступала не толью iнструментам рэгуляцыi сацыяльных адносш, але i сродкам забеспячэння палпыка-прававой самадастатковасцi, крынiцай сепаратызму княства. Рэальная аУтаномiя гаран-тавалася правам займаць пасады толью абывацелям ВКЛ, але на практыцы шляхi абыходу такой нормы быль

У першую чаргу, праз набыццё уласнасщ. Пераезд палякау у ВКЛ быу працэсам даволi зауважным, i многiя з iх ужо праз пакаленне здабывалi неабходны давер ды станавiлiся службоУцамi уласна ВКЛ. Прыкладам могуць быць паляю БжастоУскiя, якiя з'явiлiся у ВКЛ у першай палове XVII ст. Так, сын такога м^анта, памерлага у 1638 г., Яна Бжастоускага, Цыпрыян Павел, быу запатрабаваны Уладзюлавам на шэрагу пасад: рэгента вялшай канцылярыi ВКЛ (1640 г.), дэкрэтовага тсара i каралеускага сакратара (1645 г.), што стала пачаткам яго блюкучай кар'еры, якую вянчала пасада троцкага ваяводы [24, 8. 191-192; 25, 8. 229]. Службовыя паспехi Цыпрыяна Паула сталi падмуркам дасягненняу яго нашчадкау у ВКЛ [4, 8. 201-202]. Але адданая служба была не адзшым сацыяльным лiфтам. Найбольш красамоуным i скандальным шляхам у шэраг элиы ВКЛ была, безумоуна, кар'ера Крыштапа Патоцкага. Мала таго, што кальвшют, але яшчэ i каронны абывацель, ён, пасля шлюбу з багатай удавой Хэленай з Валовiчау, прыдбау вялiкую уласнасць у ВКЛ, у тым л^ у Гарадзенскiм павеце, ад якога вы^рауся соймавым паслом. Падчас паславання у 1645 г. Патоцкi атрымау намтацыю на чэсншоуства ВКЛ, супраць чаго выступалi прадстаунiкi княства, яюя лiчылi Патоцкага палякам, а канцлер i падканцлер адмовiлiся ставiць пад прывшеям пячаткi. Тым не менш, К. Патоцю не толькi абыйшоу, карыстаючыся неахайнасцю паслоу, усе перашкоды, але напрыканцы наступнага года атрымау ад манарха чарговае сведчанне даверу, урад падстолiя ВКЛ [26, 8. 85; 4, 8. 35, 166].

Таим чынам, Уладзюлау фактычна ламау фармальную абарону арыстакратыи княства па недапушчэннi у свае шэрап "ненатуралiзаваных" палякау. Справа у тым, што Крыштап Патоцм быу першым прадстаУнiком свайго роду, аселым у ВКЛ. З пункта гледжання части элпъ1 княства, прасоуванне Патоцкага мела супярэчлiвы характар не толью з прычыны нацыянальнай неадпаведнасщ, але i таму, што ён быу кальвшютам, адпаведна, блiзкiм да бiржанскiх Радзiвiлау. Але у канчатковым вынiку ад рашэння Уладзiсава выйгравала не элiта княства, як галоуны бенефiцыар выгодау ад наяунасцi дзяржаунасщ ВКЛ, а iдэя iнтэграцыi Рэчы Паспалиай. Беспатомна памерлы Патоцкi паюнуу набытую у ВКЛ маёмасць сваiм польскiм сваякам, дакладней, сыну брата Казiмiру Сэндзiваму, якi не нашмат перажыу свайго дзядзьку [26, 8. 88; 27, 8. 29-30]. Нягледзячы на згасанне гэтай кальвшюцкай лшп Патоцкiх, iх маёмасць стала часткай спадчынных уладанняу i стварыла падставы для iх будучых прызначэнняу у княстве [4, 8. 231; 28, 8. 790].

Лакальная дзяржауная адмтстрацыя : ваяводы i кашталяны. Ваяводы. Тэрыторыя ВКЛ была падзелена на дзесяць ваяводствау, яюм адпавядала дзесяць ураднщюх пасад са статусам ваяводы-сенатара. Восем ваяводствау ВКЛ часткова цi цалкам размяшчалкя у межах сённяшняй Беларуа. Нашай характарыстыкай будуць ахоплены таксама пасады жамойцкага сторосты i смаленскага ваяводы, паколькi намiнацыйная логiка была агульнай для усяго княства.

У час праулення Уладзiслава Вазы ваяводсюя пасады займала 30 асоб, з iх найбольш (6) былi прадстаyнiкамi роду Сапег. Саступалi iм Радзiвiлы i Кiшкi, з лiку яюх па тры асобы былi ваяводамi [3, 8. 10, 26-94]. Найбольш дынамiчна на ваяводскай гарызанталi Уладзклау Ваза перамяшчау сваяго фаварыта, Аляксандра Слушку, яю з 1633 г. i да сваёй смерцi у 1647 г. пабывау менскiм, наваградам i троцкiм ваяводай [3, 8. 26, 38, 60]. Сумарна Уладзклау Ваза за 15 год падтсау 26 новых ваяводсюх намiнацый, яюя размеркавау памiж прадстаyнiкамi ажно 17 шляхецюх "фамiлiй" [3, 8. 10, 26-94]. Маёмасныя, сваяцкiя i палиычныя уплывы iх былi такiмi, што стваралi амаль непрабiваемую столь перад тымi, хто спрабавау выкарыстаць дзяржслужбу як сацыяльны лiфт. Найбольш (5) намшацый былi дадзены Сапегам [3, 8. 10, 26, 31, 38, 88]. Манарх змяшу юраушкоу уах ваяводствау, акрамя Полацкага, на чале якога з 1619 г. i да смерщ у 1653 г. заставауся Януш Кiшка [29, 8. 238]. Апошняе можа быць выктакана нежаданнем увязвацца у элекцыйную кампашю, якая была непазбежнай пасля заканадаучага пацвярджэння права полацкай шляхты вы^раць ваяводу [30, 8. 67].

Персанальны склад камплекта yладзiслаyскiх ваявод, асаблiва гэта датычыцца Трок i Вшьш, выдатна шю-струе флуктуацыi яго асабютых прыхiльнасцей i практыкi падтрымю зарыентаваных на двор крэатур [13, 8. 39-41]. У першыя гады праулення уладар абапiраyся на Радзiвiлаy, чыя лаяльнасць каштавала манарху пасады вшенскага ваяводы. У другой палове 1630-х - 1640 гг. ваяводамi Уладзюлау прызначыу прадстаУнiкоУ iншай групоую, куды Уваходзiлi Пац, Гасеyскi i Ракоусш. Рэашмацыя уплывау Сапег у 1640-я гады добра суадносщца з iх намiнацыямi у гэты час: Павел Сапега, вщебсш ваявода з 1646 г., Фрыдрых Сапега, мсцюлаусю ваявода з 1647 г. [3, 8. 88, 31].

Щкава, што ваяводсю урад у ВКЛ найчасцей атрымлiвалi тыя, хто ужо быу ваяводай: з 26(!) намiнацый Уладзюлава 10 альбо 1/3 прыходзiлася на асоб, яюя раней займалi таюя пасады. Фактычна мае месца даволi характэрная цыркуляцыя па Ураднiцкай гарызантал^ дзе галоуным вектарам было наблiжэнне да так званых цэнтальных ваяводсмх пасад у княстве. Выгода перамяшчэння з аднаго ваяводскага урада на шшы залежала ад магчымасцей, яюя давала новая пасада, у першую чаргу, матэрыяльных. Даволi лагiчным выглядае тое, што другой па колькасщ групай ураднiкаy, з якiх прызначалюя ваяводы, былi кашталяны (7), пры чым у трох выпадках яны былi з iншых ваяводствау. Трэцяй крынщай кадрау былi надворныя урадшм (6), чацвёртай - старосты павятовыя (3) i пятай - цэнтральныя урадоуцы (3) [3, 8. 10, 26-94]. Ваяводствы былi yпiсаны у iерархiю урадау ВКЛ, таму ад iх адмаyлялiся на карысць дэ факта вышэйшых пасад, такiх як кашталян у галоуных, Вiленскiм i Троцкiм, ваяводствах. Логiка фармiравання гэтай групы дзяржслужачых была нескладанай: пахожданне, лаяльнасць, уплывы (матэрыяльныя, у першую чаргу).

Рэпянальны аспект намiнацыйнай практыю часам карэлiраваyся з гаспадарчай вагой прэтэндэнтау на пасады у ваяводстве, але гэта не было правшам. Так, прывязка сямЧ Гасеyскiх да ваяводскага урада была звязана з вялшай канцэнтрацыяй iх уладанняу на Смаленшчыне, дзе яны былi найбуйнейшымi землеyласнiкамi. У 1650 г. з 8441 дыма, што належау тром дзясяткам найбагацейшых мясцовых уласнiкаy, толью на Вiнцэнта Гасеускага прыходзiлася 1274 дыма щ 15% ад уах, што было больш, чым уах каралеусюх уладанняу у гэтым ваяводстве [31, 8. 34-35, 37]. Але вось прызначаны у 1643 г. на пасаду смаленскага ваяводы Юры Караль Глябовiч меу у асабютай уласнасцi на Смаленшчыне менш за сотню дымоу [31, 8. 35, 66]. Што прауда, вялiзарнае ваяводскае утрыманне гарантавала яму другое месца у iерархii мясцовых падаткаплацельшчыкау [31, 8. 34].

За час Уладзюлава Вазы памерла 20 ваявод, у тым л^ 13 прызначаных iм самiм. Калi смерць на цэнтраль-ных ваяводскiх урадах (Вiленскiм i Троцкiм) выглядала заканамернай, бо яны станавшся максiмальнай мяжой кар'ернага росту у ВКЛ, то уласна беларусмя ваяводскiя пасады абнаyлялiся дынамiчна, i цякучка кадрау была з'явай вщавочнай. У сярэднiм ваяводы займалi свае пасады каля трох гадоу. Так, за 1633-1648 гг. чатыры разы мянялюя ваяводы у Берасцейскiм, Мсщслаусюм i Наваградскiм (з улiкам З.К. Радзiвiла) ваяводствах [3, 8. 10, 3031, 37-38]. Максiмальна, г.зн. шэсць асоб, былi ваяводамi у Менскiм ваяводстве, пяць з iх прызначыу Уладзiслаy. З улiкам таго, што пасада гэта выдавалася пажыццёва i можна было яе не паюдаць, як рабiy полацкi ваявода Януш Кшка, невялiкая працягласць знаходжання на пасадах i накiрункi перамяшчэнняу сведчаць пра адарванасць намiнацыйнай палиыю не толькi ад iнтарэсаy лакальнага грамадства, але i самiх намшантау ад патрэб лакальных супольнасцей. Намшацыйная практыка была гульнёй буйных фшур i буйных грошай, якiя давалi ваяводскае забеспячэнне i статус.

Кашаляны. З'яуляючыся нiжэйшай прыступкай у сютэме сенатарскiх урадау, кашталянii, за выключэннем двух цэнтальных, якiя па iерархii стаялi вышэй шэрагу ваяводскiх, заставалюя прадметам увагi i спаборнiцтва пераважна аутсайдэрау з лiку арыстакратыi. Найбольш прэстыжным была, безумоуна, пасада вшенскага кашталяна, якую у часы Уладзюлава Вазы займалi па два прадстаунш Радзiвiлаy, Сапег i Хадкевiчаy [3, 8. 81]. Троцкая кашталяшя была фактычна таксама аддадзена на водкуп гэтым сем'ям, але на гэты урад ужо прэтэндавалi i шшыя, больш таго, ён быу форткай, праз якую у вышэйшыя колы улады маглi трапляць прадстаyнiкi шляхецюх родау, якiя не належалi да вышэйшай арыстакратыi [3, 8. 65-66]. Калi з'яуленне у 1636 г. на пасадзе троцкага ваяводы Мшалая Кшю, былога мсцiслаyскага ваяводы, можна абгрунтаваць аутарытэтам, заслугамi, сувязямi ^ не у апошнюю чаргу, паходжаннем Юшак, то хутчэй унiкальным быу "прарыу" да троцкай

кашталянп у 1644 - 1645 гг. Яна Ансэльма Вшьчка, яю да гэтага быу полацкiм кашталянам [25, 8. 128; 29, 8. 102]. Фактам застаецца, што ён паходзiу з малауплывовай пратэстанцкай сямЧ, а яго сенатарская кар'ера пачалася з павятовых урадау i была у значнай ступеш вынiкам канверсii у каталщызм [32, 8. 265]. Пры Уладзюлаве кашталянамi сталi прадстаунiкi родау, яюя не толькi нiколi не былi сенатарскiмi, але i на дзяржауных пасадах ВКЛ не былi зауважнымп 1х столлю быу павет. Уладзюлаву былi абавязаны сваiмi першымi, а у некаторых выпадках, i апошшм^ сенатарамi такiя роды, як Касакоусюя, Каменстя, Рудамты, Выьчю, Абрынсюя, Стэцкевiчы. У большасщ сваёй гэтыя узлёты хутчэй былi выпадковыя, персанальныя (Кланоусю, Каменскi, Вiльчк, Рудамiны), якiя у будучым не пауплывалi на трансфармацыю гэтых родау у пастаушчыкоу палиычна-дзяржауных дзеячау (КасакоУскiя). Некаторыя з iх мелi выразнае польскае паходжанне. Мсцюлаусю кашталян Ян Яустахi Касакоусю, сын паляка Нiкадэма Касакоускага i Фелiцыяны ВалавiчоУны, быу першым прадстау-нiком роду, аселым у ВКЛ [33, 8. 293]. Магчыма, крыху раней наступiла натуралiзацыя адной з лшш падляшскага роду Каменскiх, аселых на Мсцiслаушчыне, вiдавочна, яшчэ у XVI ст. [9, 8. 196]. Увогуле першым i адзiным з польскай сямЧ Кланоускiх, хто у ВКЛ зрабiу не проста кар'еру, але дарос з павятовага урада да сенатарскага, спачатку кашталянii, а потым ваяводства, быу каралеусш сакратар Юзаф Гжэгажавiч Кланоусш [34, 8. 144-145; 4, 8. 215].

Па тагачаснай традыцыи Уладзюлау Ваза ахвотна аказвау пратэкцыю цэлым кланам. Прыкладам можа быць намiнацыя !м ажно трох прадстаУнiкоУ роду Рудамiна Дусяцюх: Яна - на наваградскую кашталяшю (1636 г.), Пятра - на смаленскую (1643 г.) i Крыштапа - на полацкую (1644 г.) [3, 8. 120, 132, 127]. Прасоуванне Рудамшау было у вялшай ступенi заснавана на !х адданай службе, але мела i свае прэстыжныя мшусы. Справа у тым, што гэты род быу мяшчанскага паходжання i шляхецтва здабыу вельмi позна: Мацей, дзед трох прызначаных Уладзiсавам Вазай кашталянау Рудамiнау Дусяцюх, быу вiленскiм райцай i бурмютрам, як! толью у другой палове XVI ст. (на падставе прывшеяу 1568 - 1576 гг.) атрымау шляхецтва (набштацыю) [35, 8. 668]. Пра таюя метамарфозы, яюя мел! пад сабой ! фшансавую складаючую, патомная шляхта добра памятала, а пры аказп яна выкарыстоувала !х у якасщ "важкага" аргумента. Так, яшчэ у 1635 г. на сойме каронны надворны падскарб! Ежы Асалшсю публ!чна нагадвау прызначанаму праз некалью месяцау на пасаду наваградскага кашталяна Яну Рудам!ну, што ён "неапалианчык", "хлоп", як! "нядауна з мяшчанау выйшау" [36, 8. 673]. Нарэшце, уладзюла-вауская щэалапчная адлка адбшася ! на росце сацыяльнай пазщып праваслаунай шляхты, адсунутай ад улады пры Жыпмонце Вазе. У 1644 г. мсцюлаусюм, а праз два гады наваградсюм кашталянам манарх прызначае Багдана Вшьгельмав!ча Стэцкев!ча, аднаго з багацейшых землеуласшкау ! адначасова буйнейшага абаронцу ! мэцэната праваслауя у Беларуа [37, 8. 359-366].

Крынщы фарм!равання кадрау кашталянау у нечым был! падобным! да ваяводсюх. Сам Уладзюлау намшавау у ВКЛ 34 кашталянау ! памяняу уах. Мшмум, г. зн. па адной намшацып, прыйшоуся на Берасцейскае ! Менскае ваяводствы. Макамум, альбо шэсць разоу, манарх выдавау прывше! на урад мсцюлаускага кашталяна. У сярэдшм у ВКЛ за 1633 - 1648 гг. персанальна кашталяны памянялюя у кожным ваяводстве па тры разы. У давол! вялкай колькасщ выпадкау адбывалася гарызантальнае перамяшчэнне кашталянау з аднаго ваяводства у шшае. Вялшя шанцы на атрыманне кашталянп давал! ужо высоюя павятовыя пасады (харужства, маршалкоуства, падкаморства) ! урады старостау, як гродавых, так ! не [3, 8. 65-66, 81, 111, 116-117, 120, 126-127, 132, 139, 144].

Заключэнне. На пытанне, щ апарат юравання ВКЛ быу дзяржауным, безумоуна, належыць адказаць станоуча. 1ншая справа, што уласна вышэйшая адмшютрацыя гэтага дзяржаунага утварэння была зведзена да такой формы, што фактычна набл!жалася, кал! такое параунанне дапушчальнае, да увасаблення вядомай мшмальнай дзяржавы. Дзяржауны апарат ВКЛ быу разл!чаны толью на забеспячэнне некаторых базавых патрэб самой дзяржавы ! яе юраушка. Улада фактычна брала адказнасць ! грошы толью за справаводства, правасуддзе часткова, знешнюю абарону.

Матэматычна вышк для цэнтральнага дзяржапарату ВКЛ праулення Уладзюлава Вазы быу давол! зауважны. Сумарна колькасць урадшкау павял!чылася ! на 1648 г. дасягнула 43, а кал! сюды дадаць фактычна стварэнне асобнай паштарскай службы, то 44. У адсоткавай шюстрацып гэта больш паказальна, бо колькасць апарату павялiчвалася амаль на 19%. На першы погляд, гэта быу экстэнауны рост, але ён сведчыу пра якасныя тэндэнцып Прыдворная частка атачэння манарха у адсоткавым вымярэнш зменшылася да 38,6% (плюс два ураднш). Дзяржауная бюракратыя павял!чылася на сем пасадоуцау ! склала 61,4%. Паказальнай была таксама пераструктуры-зацыя дваровай !ерархп у часы Уладзюлава ! увядзенне у дзяржадмшютрацыю фактычна шшаземцау.

Парадак рэкрутацып дзяржауных урадшкау пры Уладзюлаве Вазе фактычна не змяшуся. Найбольш уплывовыя роды, у першую чаргу, Радз!вшы ! Сапеп, заставалюя галоуным! пастаушчыкам! кадрау на вышэйшыя урады. Лепшае традыцыйна заб!рала старая арыстакратыя, рэшта трапляла да прадстаушкоу шляхты, чые кар'еры быта звязаныя з паветам!, але ! першыя, ! друпя абашралюя на агульны прынцып кланавасцп На практыцы атрым-л!валася, што насуперак старой арыстакратыи менав!та дзяржава у асобе манарха давала шансы кар'ернага росту асобам немясцовага паходжання, а часам увогуле прамым эм!грантам, як сведчыць кар'ера К. Патоцкага.

Мшмалюцкая канструкцыя дзяржавы працавала як на карысць, так ! супраць грамадства. Сама дзяржава рабша грамадства - зразумела, тут маюцца на увазе палиычна ! асаб!ста вольныя станы - больш свабодным, але адначасова яна станавшася лёгкай здабычай ал!гарх!чных груповак.

Л1ТАРАТУРА

1. История белорусской государственности : в 5 т. - Минск : Беларуская навука, 2018. - Т. 1: Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в. / А.А. Коваленя [и др.]. ; отв. ред. тома: О.Н. Левко, В.Ф. Голубев, ; Нац. акад. Наук Беларуси, Ин-т истории. - 598 с.

2. Дружчыц, В. Палажэнне Л^оуска-Беларускай дзяржавы пасля Люблiнскай унп / В. Дружчыц // Працы Беларускага дзяржаунага Унiверсiтэту у Менску. - 1923. - № 6-7. - С. 216-252.

3. Wolff, J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Ks^stwa Litewskiego 1386-1795 / J. Wolff. - Krakow : Druk. Wl. Ananicza i Spolki, 1885. - 351 s.

4. Urz^dnicy dawnej Rzeczypospolitej XII-XVIII wieku : Spisy / Pod red. A. G^siarowskiego- Kornik : Biblioteka Kornicka, 1994. -T. 11: Urz^dnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego XIV - XVIII wieku. Spisy / Oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba ; PAN. Bibl. Kornicka. - 255 s.

5. Lulewicz, H. Elita polityczno-spoleczna Wielkego Ksi^stwa Litewskiego w polowie XVII wieku : Praca doktorska napisana w Instytucie Historycznym Uniwersytetu Warszawskiego / H. Lulewicz. - Warszawa, 1984. - 488 s.

6. Chlapowski, K. Elita senatorsko-dygnitarska Korony za czasow Zygmunta III i Wladyslawa IV / K. Chlapowski. - Warszawa : Wydawnictwo Sejmowe, 1996. - 220 s.

7. Volumina legum. - T. Ill. - Petersburg : Nakladem i drukiem Jozafata Ohryzki; 1859. 472+ XV s.

8. Галубовiч, В.У. Парламенцюя прамовы прадстаушкоу Вялiкага Княства Л™ускага на соймах Рэчы Паспалтй другой чвэрцi XVII стагоддзя (паводле матэрыялау Нацыянальнага гiстарычнага архiва Беларуа у Гродне) / В.У. Галубовiч // Вялiкае Княства Л™ускае: палтжа, эканомiка, культура : зб. навук. арт. У 2 ч. / Нац. акад. навук Беларуа, 1н-т псторьи, уклад.: А.А. Скеп'ян ; рэдкал.: У.Р. Гусакоу [i шш.]. - Мiнск : Беларуская навука, 2017. - Ч. 1. - С. 269-279.

9. Boniecki, A. Herbarz polski / A. Boniecki. -T. IX. - Warszawa : Sklad glowny Gebethner i Wolff w Warszawie, 1906. - 400 s. + IV s.

10. Relacye nuncyuszow apostolskich i innych osob o Polsce od roku 1548 do 1690. - T. II. - Berlin - Poznan : Ksi^garnia B. Behra, 1864. - 604 s. + VIII s.

11. Jaroszuk, J. Radziwill Aleksandr Ludwik / J. Jaroszuk // Polski slownik biograficzny. - T. XXX. - Wroclaw etc. : Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich; Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. - S. 150-155.

12. Wisner, H. Rzeczpospolita Wazow III. Slawne Panstwo Wielkie Ksi^stwo Litewskie / H. Wisner. - Warszawa : Wydawnictwo Neriton, Inatytut Historii PAN, 2008. - 330 s.

13. Рахуба, А. Палiтычныя групоую у ВКЛ (1569-1732) / A. Рахуба // Спадчына. - 2002. - № 5-6. - C. 32-46.

14. Kolodziej, R. "Zwada Wilenska" w 1636 r. / R. Kolodziej // Z badan nad Rzeczypospolit^ w czasach nowozytnych / Pod redakj Krystyna Matwijowskiego. - Prace Historyczne. - XXXI. - Wroclaw, 2001. - S. 7-13.

15. Wasilewski, T. Radziwill Janusz / T. Wasilewski // Polski slownik biograficzny. - T. XXX. - Wroclaw etc. : Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich; Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. - S. 208-215.

16. Piwarski, K. Brzostowski Cyprian Pawel / K. Piwarski // Polski slownik biograficzny. - T. III. - Krakow : Nakladem Polskiej Akademii Umiej^tnosci, 1937. - S. 48-49.

17. Quirini-Poplawska, D. Montelupi (Monte Lupi de Mari) Sebastian / D. Quirini-Poplawska // Polski slownik biograficzny. -T. XXI. - Wroclaw etc.: Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich; Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1976. - S. 668-670.

18. Quirini-Poplawska, D. Montelupi Walerian / D. Quirini-Poplawska // Polski slownik biograficzny. - T. XXI. - Wroclaw etc.: Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich; Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1976. - S. 670-671.

19. Bieniarzowna, J. Montelupi (Wilczgorski) Sebastian / J. Bieniarzowna // Polski slownik biograficzny. - T. XXI. - Wroclaw etc.: Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich; Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1976. - S. 670.

20. Bieniarzowna, J. Montelupi Dominik / J. Bieniarzowna // Polski slownik biograficzny. - T. XXI. - Wroclaw etc. : Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich; Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1976. - S. 666-667.

21. Bieniarzowna, J. Montelupi Karol / J. Bieniarzowna // Polski slownik biograficzny. - T. XXI. - Wroclaw etc.: Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich; Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1976. - S. 667.

22. Wisner, H. Janusz Radziwill 1612-1655: Wojewoda Wilenski, Hetman Wielki Litewski / H. Wisner. - Warszawa : Wydawnictwo MADA, 2000. - 269 s.

23. Urz^dnicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego XIV-XVIII wieku : spisy. - T. IV.: Ziemia smolenska i wojewodztwo smolenskie XIV-XVIII wiek / pod red. Andrzeja Rachuby. - Warszawa : «DiG», 2003. - 412 s.

24. Boniecki, A. Herbarz polski / A. Boniecki. - T. II. - Warszawa : Sklad glowny Gebethner i Wolff w Warszawie, 1900. - 396 s.

25. Urz^dnicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego XIV-XVIII wieku : spisy. - T. II.: Wojewodztwo Trockie XIV-XVIII wiek / pod red. Andrzeja Rachuby. - Warszawa : Wydawnictwo DiG, 2009. - 688 s.

26. Wasilewski, T. Potocki Krzysztof / T. Wasilewski // Polski slownik biograficzny. - T. XXVIII. - Wroclaw etc. : Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich; Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1984-1985. - S. 85-88.

27. Zychlinski, T. Zlota ksi^ga szlachty polskiej / T. Zychlinski. - Т. XIV. - Poznan : Czcionkami drukarni Fr. Chocieszynskiego, 1892. - 248 s. +V s.

28. Grosfeld, B. Potocki Antoni Michal / B. Grosfeld // Polski slownik biograficzny. - T. XXVII. - Wroclaw etc. : Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich; Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1983. - S. 782-790.

29. Urz^dnicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego XIV-XVIII wieku : spisy. - T. V. Ziemia Polocka i wojewodztwo Polockie XIV-XVIII wiek / pod red. Henryka Lulewicza. - Warszawa : IH PAN, 2018. - 306 s.

30. Volumina legum. - T. IV. - Petersburg : Nakladem i drukiem Jozafata Ohryzki; 1859. 501+XVII s.

31. METRYKA LITEWSKA. Rejestry podymnego Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Wojewodztwo smolenskie 1650 r. Opracowali Stanislaw Dumin i Andrzej Rachuba. - Warszawa : Wydawnictwo DiG, 2009. - 237 s.

32. Urz^dnicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego XIV-XVIII wieku : spisy. - T. I.: Wojewodztwo wilenskie XIV-XVIII wiek / pod red. Andrzeja Rachuby. - Warszawa : «DiG», 2004. - 764 s.

33. Boniecki, A. Herbarz polski / A. Boniecki. - T. XI. - Warszawa : Sklad glowny Gebethner i Wolff w Warszawie, 1907. - 397 s. + IV s.

34. Boniecki, A. Herbarz polski / A. Boniecki. - T. X. - Warszawa : Sklad glowny Gebethner i Wolff w Warszawie, 1907. - 391 s. + IV s.

35. Lulewicz, H. Rudomina Maciej / H. Lulewicz // Polski slownik biograficzny. - T. XXXII. - Wroclaw etc. : Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich; Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1989-1991. - S. 667-668.

36. Lulewicz, H. Rudomina Dusiacki Jan / H. Lulewicz // Polski slownik biograficzny. - T. XXXII. - Wroclaw etc. : Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich; Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1989-1991. - S. 671-674.

37. Kempa, T. Kariery przedstawicieli prawoslawnych rodow Oginskich i Stetkiewiczow w XVII wieku - podobienstwa i roznice awansu spolecznego, ekonomicznego i politycznego / T. Kempa // Wladza i prestiz. Magnateria Rzeczypospolitej w XVI-XVIII wieku. - Bialystok, 2003. - S. 345-368.

Пастуту 23.05.2021

ВЫСШИЕ ГОСУДАРСТВЕННЫЕ СОВЕТНИКИ ВЕЛИКОГО КНЯЖЕСТВА ЛИТОВСКОГО ВО ВРЕМЯ ПРАВЛЕНИЯ ВЛАДИСЛАВА ВАЗЫ (1633 - 1648 гг.)

В.В. ГОЛУБОВИЧ

В статье представлены некоторые результаты изучения структуры центральных, а также высших локальных государственных советников Великого Княжества Литовского в 30 - 40-е годы XVII столетия. Управленческий аппарат княжества состоял из советников, одна часть которых, в узком смысле, служила государству, а другая обслуживала монарха. На практике этот раздел присутствовал не всегда. Исходя из компетенций центральной бюрократии ВКЛ, это государство осуществляло минимальный набор функций, что было присуще традиционным обществам. Во время правления Владислава Вазы были восстановлены старые и введены новые советы, что привело к увеличению количества советников, служивших непосредственно государству. Аристократическая модель рекрутизации политических элит определяла порядок назначения на должности. Центральные и локальные советы распределялись монархом между несколькими десятками шляхетских родов, наиболее богатые и авторитетные из которых монополизировали доступ к высшим должностям в ВКЛ. Вместе с тем, на протяжении государствования Владислава Вазы карьера в государственной службе была доступна для лиц, не принадлежащих к наследственной местной аристократии, более того, бывших иноземцами по происхождению.

Ключевые слова: Великое Княжество Литовское, государство, бюрократия, советник, шляхта, Радзи-виллы, Сапеги.

THE HIGHEST STATE OFFICIALS OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA IN LADISLAS VASA TIMES (1633-1648)

V. HALUBOVICH

The article presents some results of studying the structure of the central, as well as the highest local state officials of the Grand Duchy of Lithuania in the 30-40s of the XVII century. The ruling apparatus of the principality consisted of the officials, one part of whom served the state, in a narrow sense, and the other part served the monarch. In practice, the division did not always took place. Based on the competence of the central bureaucracy of the GDL, the state performed a minimal set of functions, which was typical for traditional societies. During the reign of Ladislas Vasa, some former posts were restored and some new ones were set up, which led to an increase in the number of government officials who served the state itself. The aristocratic model of political elites recruiting determined the order of the appointment to the positions. Central and local posts were distributed by the monarch among dozens gentry families, the wealthiest and most authoritative of them monopolized the access to the highest posts in the GDL. At the same time, in Ladislas Vasa governing, a career in the civil service was available to the persons who did not belong to the hereditary local aristocracy, moreover, it was available to foreigners by birth.

Keywords: the Grand Duchy of Lithuania, state, bureaucracy, officials, gentry, the Radzivils, the Sapegas.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.