Научная статья на тему 'БЕРАСЦЕЙСКІ ПАВЕТ У ПАЛІТЫЧНАЙ ГЕАГРАФІІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў 1630 - 1640-Я ГГ'

БЕРАСЦЕЙСКІ ПАВЕТ У ПАЛІТЫЧНАЙ ГЕАГРАФІІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў 1630 - 1640-Я ГГ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
23
7
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ШЛЯХТА / БЕРАСЦЕЙСКі ПАВЕТ / ВЯЛіКАЕ КНЯСТВА ЛіТОЎСКАЕ / ВАЯВОДА / РАДЗіВіЛЫ / САПЕГі

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Галубовіч В.У.

У артыкуле прадстаўлены вынікі вывучэння ролі і месца Берасцейскага павета ў палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага ў 1630 -1640-я гады. Аўтар звярнуў увагу на недаследаванасць лакальнай палітычнай гісторыі ў беларускай гістарыяграфіі і фрагментарнасці звестак пра спецыфіку структуры палітычных сіл на Берасцейшчыне ў замежнай навуковай літаратуры. У артыкуле адзначаецца, што палітычная канкурэнцыя ў Берасцейскім павеце была адлюстраваннем працэсаў, якія адбываліся на агульнадзяржаўным узроўні. Кіраўніцтва Берасцейскага ваяводства на працягу 1630 - 1640-х гг. змянялася некалькі разоў, а ваяводамі былі асобы, якія належалі да трох розных палітычных групіровак, у тым ліку Радзівілаўскай і Сапежанскай. Лакальная адміністрацыя павета фарміравалася з мясцовых шляхціцаў, якія арыентаваліся на адну з палітычных груп. Нягледзячы на тое, што галоўныя ваяводскія і павятовыя пасады належалі каталікам і ўніятам, сярод мясцовай шляхты вялікай папулярнасцю карысталася пратэстанцкая групоўка Вялікага Княства Літоўскага на чале з біржанскімі Радзівіламі. Адным з павятовых лідараў і галоўным рэпрэзентантам інтарэсаў іншаверцаў на соймах Рэчы Паспалітай з’яўляўся знакаміты берасцейскі шляхціц Пётр Кахлеўскі.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

BREST REGION IN THE POLITICAL GEOGRAPHY OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA IN THE 1630 - 1640 S

The article presents the results of the study of the role and place of the Brest County in the political life of the Grand Duchy of Lithuania in the 1630s and 1640s. The author drew attention to the unexplored local political history in the Belarusian historiography and fragmentary information about the specifics of the political forces structure in the Brest region in foreign historiography. The article notes that political competition in Brest was a reflection of the processes that took place at the national level. The leadership of the Brest Voivodeship changed several times during the 1630s and 1640s, and the voivodeships were persons belonging to three different political groups, including the Radzivil and Sapega ones. The local administration of the County was formed from local gentry, that also oriented one of the political groups. Despite the fact that the main Voevode and County posts belonged to Catholics and Uniates, the Protestant group of the Grand Duchy of Lithuania led by the Radzivils from Birzhy was very popular among the local gentry. One of the County leaders and the main representative of Protestant interests at the Sejms of the Polish-Lithuanian Commonwealth was the famous Brest nobleman Peter Kohlevsky.

Текст научной работы на тему «БЕРАСЦЕЙСКІ ПАВЕТ У ПАЛІТЫЧНАЙ ГЕАГРАФІІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў 1630 - 1640-Я ГГ»

УДК 94 (476) "1630-1640"

БЕРАСЦЕЙСК1 ПАВЕТ У ПАЛГГЫЧНАЙ ГЕАГРАФ11 ВЯЛ1КАГА КНЯСТВА Л1ТОУСКАГА У 1630 - 1640-я гг.

канд. гкт. навук, дац. В. У. ГАЛУБОВ1Ч (Гродзенск дзяржауны аграрны утверстэт)

У артыкуле прадстаулены вынт вывучэння ролi i месца Берасцейскага павета у палтычным жыц-ц Вялшага Княства Лiтоускага у 1630 -1640-я гады. Аутар звярнуу увагу на недаследаванасць лакальнай палiтычнай гкторьп у беларускай гiстарыяграфii i фрагментарнасц звестак пра спецыфщ структуры nалiтычных см на Берасцейшчыне у замежнай навуковай лтаратуры. У артыкуле адзначаецца, што палiтычная канкурэнцыя у Берасцейстм павеце была адлюстраваннем працэсау, ятя адбывалкя на агуль-надзяржауным узроут. Юраутцтва Берасцейскага ваяводства на працягу 1630 - 1640-х гг. змянялася не-кальк разоу, а ваяводамi былi асобы, ятя належалi да трох розных палiтычных грутровак, у тым лк Радзiвiлаускай i Сапежанскай. Лакальная адмтктрацыя павета фармiравалася з мясцовых шляхцщау, ятя арыентавалiся на адну з палiтычных груп. Нягледзячы на тое, што галоуныя ваяводстя i павятовыя пасады належалi каталiкам i утятам, сярод мясцовай шляхты вялшай папулярнасцю карысталася пра-тэстанцкая групоука Вялiкага Княства Лтоускага на чале з бiржанскiмi Радзiвiламi. Адным з павятовых лiдарау i галоуным рэпрэзентантам ттарэсау iншаверцау на соймах Рэчы Паспалтай з'яуляуся знака-мты берасцейст шляхцщ Пётр Кахлеуст.

Ключавыя словы: шляхта, Берасцейск павет, Вялiкае Княства Лiтоускае, ваявода, Радзiвiлы,

Сапегi.

Уводзшы. У айчыннай навуцы вывучэнню псторыи палпычных працэсау у перыяд уваходжання беларусюх зямель у склад Рэчы Паспалиай адводзщца адносна сщплае месца. Вщавочныя прабелы у вяль кай ступеш кампенсуюцца за кошт актыунай працы суседзяу, пераважна польскай пстарыяграфп. Гэта датычыцца як характарыстыю на макра-, так i на мкраузроуш, але далёка не усё паспяваюць зрабщь нават нашы гшерактыуныя суседзь 1х намаганнямi дэтальна рэканструiравана агульная лiнiя флуктуацыи паль тычнага жыцця ВКЛ у XVI - XVIII стст., таму, на сённяшнi дзень, маюцца грунтоуныя падставы для разваг над тым, яюя палiтычныя калiзii маглi мець месца у асобных паветах гэтай дзяржавы [1; 2]. Аднак адкрытым застаецца пытанне адносна таго, як агульныя тэндэнцып палтычнага жыцця карэлiравалiся з лакальным раскладам ттарэсау на павятовым узроут, у тым лгку i на Берасцейшчыне. Перспектывы даследаванняу у гэтым наюрунку значныя, паколью ёсць даволi iстотныя напрацоукь

Паспрабуем гэта прашюстраваць толькi на адным невялшм гiстарычным адрэзку, якi ахоплiвае пачатак 30-х - канец 40-х гадоу XVII ст. Вялiкую каштоунасць для гэтага уяуляюць працы наступных даследчыкау. У першую, чаргу варта згадаць агляд некальюх выбарчых кампанш у Вялiкiм Княстве ЛiтоУскiм у 1640-я гады. Ён зроблены польским гiсторыкам Генрыхам Люлевiчам у дысертацыйнай працы, абароненай у Варшаускiм ушверспэце яшчэ у 1984 г. [3, 8. 299-317]. Характарыстыка так званых радавь лаускiх соймiкаУ вядомая дзякуючы Уршулi Аугустыняк, якая звярнула увагу на наяунасць лакальнай пад-трымю у бiржанскiх Радзiвiлау на берасцейсюм соймiке [4, 8. 194-254]. Непасрэдныя адносiны да тэмы нашага артыкула маюць даследаваннi Анджэя Рахубы, яю вызначыу месца асобных рэгiёнау у палпычнай гульнi магнацкага роду Сапег i намiнацыйнай палiтыцы [5; 6]. Бадай, найбольш блiзка да абранай намi праблематыкi падыйшоу Марыюш Савщю, але яго даследаванне мае выбарачны характар [7]. Нарэшце, варта нагадаць i пра наяунасць асобнай манаграфп па гiсторыi соймiка Берасцейскага павета. Яна падрых-тавана Дыянай Канечнай, якая, на жаль, засяродзша сваю увагу толью на функцыянальных аспектах дзей-насцi установы лакальнага шляхецкага самакiравання [8]. Кожны з пералiчаных аутарау прэзентавау ка-штоуныя, але толью фрагментарныя звесткi пра лакальную палiтычную сiтуацыю. Гэта прымушае нас прадпрыняць спробу абагульнення выяуленай шфармацыи, яе структурызацыi з улiкам патрэб айчыннай пстарыягафп у адаптацыi раней малавывучанаай праблематыкi i неабходнасцi засваення стандартау метадалогii гiстарычных даследаванняу.

Генеральны расклад сiл: вопыт гiстарычнай дэдукцыь Пачаць трэба з агульнай характарыстыю раскладу палiтычных сiл у ВКЛ у 1630 - 1640-я гг. На гэты час грамадскае жыццё у княстве вiравала памiж некалькiмi палюсамi, магнетызм i вага кожнага з яюх з часам змянялкя. ГалоУнымi гульцамi у гэты час былi групоУкi бiржанскiх i нясвiжскiх Радзiвiлау, а таксама Сапег. Акрамя таго, дзейнiчалi i менш уплы-вовыя групы, менш самастойныя i арыентаваныя на каралеускi двор [2, с. 39-41]. Уплывы галоуных суб'-ектау палiтычнага спаборнiцтва у значнай ступеш вызначалкя працягласцю жыцця i сталасцю найбольш аутарытэтных прадстаУнiкоУ груповак. Перавага Сапег у апошнiя гады праулення Жыгiмонта Вазы i пэуны

парытэт сш у першыя гады Уладзклава Вазы скончылкя для ix суцэльнай катастрофай у сярэдзше 1630-х гадоу. Гэтым, у першую чаргу, пакарысталкя бiржанскiя Радзiвiлы на чале з Крыштафам, якi атрымау вышэйшыя дзяржауныя урады у княстве - вшенскага ваяводы у 1633 г. i вялiкага гетмана у 1635 г. [9, s. 195; 10, s. 43]. Але смерць харызматычнага лiдара пратэстантау у 1640 г. i жаданне Уладзiслава стрымаць аднауленне уплывау бiржанскix Радзiвiлау ураунаважыла сiлы галоуных груповак у 1640-я гады [2, с. 40]. У значнай ступеш гэтая агульная тэндэнцыя карэлюецца з тым, што адбывалася у паветах.

Сематары (ваяводы i кашталямы): асобы, арыемщры. У часы праулення Уладзiслава Вазы па-сада Берасцейскага ваяводы уваходзша у лш самых прахадных у ВКЛ. На працягу вылучанага перыяду ваяводамi паспелi пабыць пяць чалавек, што роуна маргiнальму, Мсцiслаускаму, ваяводству i цэнтраль-наму, Менскаму, ваяводству, кiраунiцтва якога змяняляся столькi ж разоу [11, s. 9-10, 30-31, 26-27]. Ужо сам фактар зменлiвасцi "тварау" на чале галоунага урада у ваяводстве ператварала палиычнае жыццё у павеце у своеасаблiвы калейдаскоп. Берасцейскiмi ваяводамi у 1630 - 40-я гг. былк

- Аляксандр Людвiк Радавш з 1631 па 1635 гг. Далей перайшоу на урад надворнага маршалка ВКЛ;

- Ян Ракоусю з 1635 па 1638 гг. Далей перайшоу на урад вщебскага ваяводы;

- Мкалай Сапега з 1638 па 1642 гг. Далей перайшоу на пасаду вшенскага кашталяна;

- Тэафш Трызна з 1642 па 1645 г. Памёр на пасадзе ваяводы;

- Андрэй Масальсю з 1645 па 1651 гг. Памёр на пасадзе ваяводы [11, s. 9-10].

Трэба адзначыць, што урад берасцейскага ваяводы быу прывабным як для урадшкау агульнадзяр-жаунага узроуню, якiя не мелi сенатарскага статусу i былi тытулярнымi (А.Л. Радзiвiл перайшоу на ваяводства з пасады крайчага ВКЛ, Я. Ракоусю - з пасады надворнага падскарбiя), такi i для мясцовага (М. Сапега i А. Масальскi раней па чарзе займалi пасаду менскага ваяводы) [11, s. 9-10].

Што давала чарговая намшацыя для рэальнага раскладу палиычных сiл у Берасцейсюм павеце у разглядаемы перыяд? Пасада ваяводы была уплывовым iнструментам фармiравання грамадскix настрояу у павеце. Гэта разумелi i на каралеускiм двары, i у магнацкix колах, i у асяроддзi царкоуных iерарxау. Невыпадкова унiяцкi мiтрапалiт Iосiф Вельямiн Руцю у лiстападзе 1634 г. нагадвау сенатару-каталiку Аляксандру Людвiку Радзiвiлу, берасцейскаму ваяводзе, пра неабходнасць падтрымю унп на соймiкаx i соймах [12, s. 428]. Самi пералiчаныя асобы не былi адназначна самастойнымi гульцамi на палiтычнай сцэне ВКЛ i уваxодзiлi у фактычна розныя групоукь Так, не маючага вялiкix амбщый А.Л. Радзiвiла у гiстарыяграфii адносяць да л^ так званых рэгалктау, праманарxiчна настроеных палiтыкау, але фактычна ён з'яуляуся i лщарам сваёй уласнай партыi, i прадстаушком каталiцкай цi нясвiжскай групоУкi роду Радзiвiлау, на чале якой быу канцлер ВКЛ Альбрыхт Станiслау Радзiвiл [3, s. 192-194; 13, s. 111, 125-126; 7, s. 58-65]. На пазщьи берасцейскай шляхты вялш уплыу меу таксама той фактар, што канцлер А.С. Ра-дзiвiл у 1631 - 1656 гг. з'яуляуся пшсюм старостам [10, s. 232], што вызначальным чынам адбiвалася на палiтычныx пазiцыяx суседняй пшскай шляхты [7, s. 58]. Аляксандр Людвш Радзiвiл з 1616 г. лiчыуся паунаспрауным берасцейскiм абывацелем, валодау пасля падзелу бацькоускай спадчыны Белай i Дакуда-вым, да таго ж, з 1633 г. меу у Берасцейскай эканомп наданне ад караля - "добра Вош" [14, s. 152, 154]. Невыпадкова, што берасцейсю соймiк для Аляксандра Людвша стау стартавай пляцоукай для набыцця палiтычнага вопыту: на форумах берасцейскай шляхты ён прысутшчау неаднойчы з 1620-х гадоу, а яго аутарытэту хапала i для абрання дырэктарам соймiка, i для абрання соймавым паслом ад павета, i на уключэнне прарадзiвiлаускix пунктау у змест соймшавай iнструкцыi [14, s. 151-152]. Так щ iначай, у асобе А.Л. Радзiвiла мясцовая адмiнiстрацыя займела далёка не старонняга юраушка. Па меркаванш сучаснiкау, ваявода быу "разумным" чалавекам i "добрым каталжом" [3, s. 192-193], што не перашкаджала яму актыуна супрацоУнiчаць з бiржанскiмi Радзiвiламi i лабiраваць ix штарэсы. Такi падыход адбiвауся i на лаяльнасщ, а магчыма, i на спрыянш з боку ваяводы асобам, звязаным з бiражанскiмi Радзiвiламi.

Калi у прызначэннi А.Л. Радзiвiла на пасаду ваяводы была унутраная лопка, то з яго наступнiкам сггуацыя выглядае больш празаiчнай. Есць меркаванне, што ураднщкая кар'ера Яна Войцеха Ракоускага пры Уладзiславе Вазе была "фатальна" звязана з удалым шлюбам [15, с. 25]. Сучаснш скептычна ставiлiся да патэнцыялу яго кар'ернага росту, пакольм РакоУскi не карыстауся асаблiвай сiмпатыяй з боку манарха [16, s. 342]. Спадзяваннi Яна Ракоускага на высокую пасаду, а у 1635 г. ён iмкнууся атрымаць вялiкае маршалкоуства ВКЛ, былi нерэалiстычныя, паколькi ён канкурыравау з буйнымi гульцамi - Радзiвiламi i Сапегамi. Яго аутарытэту xапiла толью на тое, каб атрымаць намшацыю на ваяводства пасля Аляксандра Людвша. Каталiк польскага паходжання, ён не выяуляу асаблiвай палiтычнай актыунасцi i мала цiкавiуся сiтуацыяй у павеце, прынама, яе не кантралявау, у тым л^ з-за кепскага стану здароуя. Ураднiцтва Ракоускага мела фармальны характар як у часы займання пасады надворнага падскарбiя, так i пазней. Калi ён нават на соймы не ездзiу, то на тамя форумы, як павятовы соймiк, тым больш не з'яуляуся. Пры аказп РакоУскi лёгка развггваецца з Берасцейскiм ваяводствам i прымае iншую намiнацыю [17, s. 518]. Асобным пытаннем застаецца яго палиычная прыналежнасць. Каралеускага службоуцу, сыходзячы з веравызнання i паслуг двару яшчэ з часоу Жыгiмонта Вазы, трэба залiчваць да рэгалiстау. Ян Ракоусю належау да так званай чацвёртай сшы (групоУкi) у ВКЛ на чале з Пацамi i Гасеусюм^ найбольшы уплыу якой прыпау на

1635 - 1638 гг. [2, с. 40]. З Пацамi берасцейсю ваявода Ракоусю быу еапрауды звязаны самым непасрэдным чынам: яго мац была Сафiя з роду Пацау [15, с. 24].

Наступныя тры ваяводы распачыналi новы цыкл пашырэння палiтычных уплывау у Берасцейскiм павеце. Усе тры наступнш Ракоускага, несумненна, належалi да так званай сапегаускай партыi у ВКЛ. Няма сэнсу шмат казаць пра гэта у адносшах Мiкалая Сапегi, якога прызнавата нават юраушком усёй ся-мейнай групоукь Мiкалай Сапега быу таксама звязаны з Берасцейшчынай маёнткава: ён валодау местам Кодань. Гэта прадвызначыла, што галоунай арэнай палiтычнай дзейнасщ М. Сапегi у 1610 - 1630-я гг. быу мясцовы соймк, ад якога ён абiрауся дэпутатам, паслом, дзе выступау у ролi каралеускага прадстаунiка [18, 8. 125-126]. Сыход Мiкалая на больш высом урад у 1642 г., яю быу часткай плана Уладзiслава Вазы па узвышэнш Сапег [2, с. 40-41], не змяняу становiшча у павеце. Наступны ваявода, Тэафiл Трызна, належау да сям'i, звязанай з Сапегамi рознымi сувязямi, улучна са сваяцюмк яго жонкай была Кацярына Сапега, дачка Мшалая [19, 8. 125]. Да лку сталых супрацоУнiкаУ сапегаускай партыi належау i князь Андрэй Фёдаравiч Масальсю, таксама, праз сваяцкiя сувязi, звязанага з Сапегамь Масальскi пачау кар'ерны рост са "спадчыннага" гарадзенскага маршалкоуства, але у 1627 г. быу намшаваны на урад берасцейскага ка-шталяна i займау яго да 1643 г. [20, 8. 133-134]. Вяртанне у 1645 г. Масальскага у шшым статусе аб'ек-тыуна умацоувала сапегаускую партыю.

Кашталянамi у вылучаны час былi дзве асобы - згаданы Андрэй Масальскi i Францiшак-Аляксандр Копаць. "Панам" берасцейскiм апошш з'яуляуся з 1643 г. i да рэзыгнацыi у 1651 г. [11, 8. 100]. Як у адносшах да А. Масальскага, так i адносна Ф.-А. Копця можна упэунена сцвярджаць: яны з'яуляся прадстауш-камi сапегаускай групоУкi [3, 8. 207, 314]. Кантроль Сапегамi такога уплывовага урада на працягу дзесящ-годдзяу давау магчымасць мець сталы уплыу на мясцовую шляхту.

Таюм чынам, усё сенатарскiя пасады у Берасцейскiм ваяводстве належалi каталкам, за выключэн-нем Тэафiла Трызны, якi быу унiятам. Напрацягу 1630 - 1640-х гадоу ваяводскi урад паспеу пабываць у прадстаУнiкоУ трох розных палиычных сiл у ВКЛ, але у апошнiя гады праулення Уладзiслава Вазы сенатары Берасцейшчыны прадстаулялi адну палиычную сiлу - партыю Сапег.

ГродсК расклад. У ваяводствах ВКЛ, яюя складалiся з некальюх паветау, мясцовая гродская адмiнiстрацыя непасрэдна падпарадкоувалася старосце. Староста быу ключавой фiгурай i у Берасцейскiм павеце. Велыш адметна, што у 1624 - 1652 гг. гэты урад займау адзш чалавек - Гедэон Мiхал Трызна. Як i шшыя прадстаунiкi роду Трызнау, ён належау да лшу блiжэйшых супрацоУнiкаУ сапегаускай партьи [3, 8. 200; 7, 8. 50]. На аутарытэт берасцейскага старосты уплывала i тое, што ён быу стала звязаны з каралеу-сюм дваром, здабыу асаблiвы давер манарха за час працы на урадзе земскага падскарбiя, яюм стау у 1644 г. [16, 8. 231-232]. Займаючы амаль на працягу 30 гадоу вышэйшы павятовы урад, ён мог непасрэдна уплы-ваць i на фармiраванне гродскай адмiнiстрацыi у павеце. Фактычна гэта азначае, што адпаведныя судовыя ураднш былi у той цi шшай ступенi залежныя ад старосты i яго сiмпатый. Але ёсць i супярэчнасцi, якiя не дазваляюць сцвярджаць, што падпарадкаваны берасцейскаму старосце апарат фармiравауся толькi у адпа-веднасщ з партыйна-рэлiгiйнай прыналежнасцю працадауцы. Так, напрыклад, выглядае сiтуацыя з Пятром Пякарсюм. Ён быу кальвiнiстам i слугой Радзiвiлау [4, 8. 347], але адначасова некаторы час, прынама, да 1624 г., калi берасцейсюм старостай быу каталiк Леу Сапега (узначальвау гродскую адмiнiстрацыю з 1618 па 1623 гг.) [21], выконвау абавязм берасцейскага гродскага суддзi [4, 8. 347]. Щкава, што, па некаторых звестках, у 1629 г. кальвшют Пякарскi прадстауляу павет на соймах i як гродскi суддзя [8, 8. 164-165].

ЗемсК расклад: адна адмшктрацыя i чатыры нартьм. Павятовыя земскiя урады былi прадметам сталай цiкавасцi палiтычных груповак у ВКЛ. Свае людзi на пасадах былi большай гарантыяй для абароны групавых iнтарэсау. Натуральна, што i у земскай адмiнiстрацыi Берасцейскага павета не было аднастайнай палиычнай прыналежнасщ. Даволi паказальнай з'яуляецца у гэтым сэнсе гiсторыя спiса асоб, яюх Уладзь славу Вазе у 1635 г. Крыштап Радзiвiл прапаноувау прызначыць на новаствораныя у ВКЛ пасады [6]. Сам праект падрыхтавау не хто шшы, як Пётр Кахлеусю, давераная асоба i блiжэйшы сябра магната-кальвшюта.

Радзiвiлаускi слуга бачыу сггуацыю наступным чынам: урад берасцейскага падчашага належала аддаць Крыштафу Пякарскаму, яю пакiнуу кальвiнiзм i апынууся у лiку слуг А. Л. Радзiвiла; пасада чашнiка прызначалася для Пятра Пякарскага, сакратара яго каралеускай мiласцi, але чашшкам стау сапежынец Я.К. Умястоускь Новаутвораны урад скарбнiка таксама атрымау не прыхiльнiк Радзiвiлау, а рэгалют Ян Уладзiслау Невельскi [6, 8. 100-101]. Вышкам гэтай псторыи стала прасоуванне самога Кахлеускага на урад войскага. Таюм чынам, у 1635 г. былi прызначаны чатыры новыя асобы i усе яны прадстаyлялi розныя палiтычныя смы: каталiцкую галшу роду Радзiвiлау, бiржанскiх Радзiвiлау, групоуку Сапег i прыдворную партыю. Не выклшае сумненняу, што i шшыя земсюя ураднiкi прытрымлiвалiся рознай палиычнай арыентацыi, складаней адказаць на пытанне, якая партыя i калi мела больш прыхшьшкау. Дакладна можна толью сцвярджаць, што нават пасля 1635 г., у часы астывання "любовГ' манарха да бiржанскага клана [2, с. 40], бiржанскiм Радзiвiлам удавалася прасунуць патрэбных людзей на высоюя павятовыя урады на Берасцейшчыне. Таю лёс напаткау Пятра Пякарскага, яю вядомы не толькi як парламентарый, але яшчэ i як актыуны дзеяч пратэстанцкай царквы: у 1635 г. ён фундуе кальвiнскi збор у сваёй маёмасщ Ямне

у Берасцейсюм ваяводстве [22, с. 347-352]. У 1637 г. каралеусю сакратар П. Пякарсю прызначаецца на урад земскага суддзi, адну з ключавых пасад у мясцовай адмшютрацыи [23].

Соймiкавы выбар. Аутарытэт высокiх урадау, павага да арыстакратычнай крывi i грошай былi штодзённасцю для станавага грамадства Рэчы Паспалггай, але элементы дэмакратыi, прававой дзяржау-насцi часам выбiвалi з-пад гэтых "традыцыйных каштоунасцей" падмурак. Разгул свабоды нiвелiравау любы аутарытэт, i мала што магло стрымаць самаупэуненасць шляхты, асаблiва, калi за яе плячыма стаялi iншыя высокiя аутарытэты - браты павятовыя. З iмi лiчылiся не толькi магнаты. Нават манарх часам быу вымушаны выкарыстоуваць прамы цiск на берасцейцау за непадпарадкаванне яго волi. Падчас каранацый-нага сойма 1633 г. сама пазщыя берасцейсюх паслоу, якiя адступiлi ад патрабавання павятовай шструкцыи i супращулялкя увядзенню падаткау, выклiкала абурэнне манарха i прымусiла яго спецыяльна звяртацца да павятовых абывацеляу з асобным пасланнем [24, 8. 46].

Бiржанская партыя: узлёт цi парытэт? Пачаць варта з канстатацыи таго, што у Берасцейскiм ваяводстве бiржанскiм Радзiвiлам належала пэуная маёмасць, як i iх прыхiльнiкам ды слугам. Так, у Сельцах, яюя належалi Багуславу Радзiвiлу, налiчвалася 246 дымоу, а у Камянецкiм старостве Януша Радзiвiла -980 дымоу [3, 8. 288-289]. Сам Берасцейсю павет з'яуляуся вiдавочна падзеленым па палиычных уплывах, што даволi выразна вщаць па камплектах паслоу на соймы 1630 - 1640-х гадоу [8, 8. 164-166]. У большасщ выпадкау да пачатку 1640-х гг. берасцейская шляхта абiрала паслоу на парытэтнай аснове: адзiн з'яуляуся пратэстантам-кальвiнiстам, друп належау да адной з канкурыруючых каталiцкiх груповак. Падтрымка кальвiнiстау на берасцейсюм соймiке мела месца i у папярэднiм дзесяцiгоддзi, калi нават пасольсюя iнструкцыi, як у 1627 г., складалюя прыхiльна у адносшах да дысiдэнтау [8, 8. 64]. Пазщыи пратэстантау заставалiся стабiльнымi i на пiке росту актывау бiржанскiх Радзiвiлау пры манаршым двары. Дыадэнты нават выступалi у якасцi каралеусюх легатау на берасцейскiх соймiках [8, 8. 132]. У 1630-я гады, бадай, нязменнымi пасламi ад Берасця былi Пётр Пякарскi i Пётр Кахлеускь У некаторых выпадках, як на кара-нацыйным сойме 1633 г., увогуле толькi кальвiнiсты прадстаулялi берасцейцау у парламенце Рэчы Паспа-лiтай [8, 8. 165]. П. Пякарсш i П. Кахлеускi былi блiжэйшымi супрацоУнiкамi (cлугамi-сябрамi) Крыштапа Радзiвiла [4, 8. 314-315, 347]. Клан Пякарсюх займау нейкую спецыфiчную шшу сярод землеуласнiкау павета. Знаменна, што езуиу Вiюку Каяловiчу, якi жыу у сярэдзiне XVII ст. i з'яуляуся складальнiкам гербоУнiка шляхты ВКЛ, прозвшча Пякарскi было невядомым [25]. Пётр Пякарсю быу нашчадкам бера-сцейскага шляхцiца Станiслава, уласнiка маёнткау Трышын i Ямна. Станiслау Пякарсю быу звязаны з Радзiвiламi i з'яуляуся даверанай асобай яшчэ Мкалая Радзiвiла Сiроткi [26, с. 284-285]. Пётр Пякарсю не мог разлiчваць на земскую кар'еру у часы Жыпмонта Вазы, але яго веравызнанне не стала перашкодай для прызначэння гродскiм суддзёй у Берасцi. Палиычная актыунасць гэтага шляхцiца працягвалася не-калькi дзесяцiгоддзяу. У 1620-х гадах ён некалью разоу абiрауся паслом, а у другой палове 1630-х на змену П. Пякарскаму прыйшоу П. Кахлеусю [8, 8. 163-166]. У 1630-я гг. П. Пякарсю у розных iпастасях з'яуляуся на соймы тройчы - у 1632-1633 гг. i 1634 г. [8, 8. 165].

Пётр Кахлеусм належау да даволi заможных берасцейскiх шляхцщау. Ён валодау дзесяццю уладан-нямi [27, 8. 216-217]. Аднак нягледзячы на адносную заможнасць П. Кахлеускага, толькi смерць Жып-монта Вазы адчынша для яго магчымасць кар'ернага росту. Справа у тым, што П. Кахлеусю у свой час быу замешаны у авантуры, звязанай са спробай дэтраизацыи Жыгiмонта Вазы, i не меу шанцау на атрыман-не намiнацый [27, 8. 216-217]. Пры новым уладары П. Кахлеусю кампенсавау страты часу i магчымасцей ды атрымау, дзякуючы свайму патрону, пасады войскага, а потым берасцейскага земскага суддзi. Акрамя таго, ён шэсць разоу вы^рауся соймавым паслом i з'яуляуся адным з галоуных барацьбiтоУ за iнтарэсы дысщэнтау i бiржанскiх Радзiвiлау. Апошняе яго пасольства выпала на 1640 г. Нягледзячы на тое, што П. Кахлеусю перажыу яшчэ некалью соймавых кампанiй, больш ён нi разу не быу запатрабаваны павятовай шляхтай. Што на гэта пауплывала, сказаць складана. Магчыма, сапрауды Крыштаф Радзiвiл быу усiм для свайго вернага слуп i смерць патрона перагарнула дагэтуль iсны свет. Але адыход ад спрау Кахлеускага не азначау, што бiржанскiя Радзiвiлы страцiлi уплывы на мясцовую шляхту.

Парытэт палиычных сiл у павеце захоувауся i у пачатку 1640-х гадоу. Так, у 1642 г. паслом ад павета быу абраны кальвшют Андрэй Пякарсю [8, 8. 166; 4, 8. 347]. Але на прыканцы дзесящгоддзя мясцовы соймш становiцца выразна прасапегаускiм [3, 8. 314-215].

Сапеп i сапежынцы. Традыцыйнымi зонамi дамiнацыi Сапег у ВКЛ з'яулялкя Слонiмскi i Аршанскi паветы, а iншыя, такiя як Вшенсю, траплялi пад iх кантроль толью у вынiку дзейнасцi Льва Iванавiча Сапегi [5, 8. 510]. Вядома, што у Берасцейскiм павеце пэуную клiенцкую базу фармiравау яшчэ вялш канцлер Л. Сапега, якi, дарэчы, "купляу" прыхiльнасць не толькi каталшоу, але i мясцовых кальвь шстау [5, 8. 510]. Леу Iванавiч Сапега таксама не грэбавау асабюта наведваць берасцейскiя соймiкi. Так, перадканвакацыйны соймiк 1632 г. адбыуся пад дырэктарствам патрыярха роду. Акрамя яго, на тым жа сойм^ прысутшчау i Крыштаф Сапега, крайчы ВКЛ [8, 8. 65]. Але нават удзел Льва Сапеп не перашкодзiу абранню паслом у Берасщ пратэстанта А. Пякарскага [12, 8. 390].

Напэуна, нельга казаць пра татальную дамшацыю у Берасцейскiм павеце сапегауцау, але тое, што павет разглядауся iмi як адзш з галоуных плацдармау рэалiзацыi палiтычных планау, - несумненна. Варта толью звярнуць увагу на факт масавасщ iх удзелу у працы павятовага соймiка i на колькасць прыкладау абрання самiх Сапег ды iх прыхiльнiкау соймавымi пасламi. Асноуная прасапегауская аудыторыя у павеце складалася з каталiцкай шляхты, якая мела там моцныя уплывы [12, 8. 390, 405].

Дэпапуляцыя, у вышку якой з жыцця у 1630-х гадах пайшлi некалькi выдатных прадстаушкоу роду, у вялiкай ступенi пауплывала на выцiсканне Сапег на павятовы узровень. У паветах з традыцыйнай сапе-гаускай дамiнацыяй справа была вырашальная, а у тых рэпёнах, дзе не было абсалютнай перавап, да палiтычных кампанiй прыцягвалiся усе магчымыя сiлы - ад сапегаусюх клiентау i сваякоу да асобных прадстаУнiкоУ роду. Найчасцей самiх Сапег сярод соймавых паслоу ад Берасцейскага павета можна было сустрэць у 1630-я гг.:

- 1632 г. (перадканвакацыйны соймш) - Крыштаф Сапега, крайчы ВКЛ.

- 1634 г. - Крыштап Сапега, крайчы ВКЛ.

- 1635 (II) г. - Мкалай Сапега.

- 1637 (II) г. - Мкалай Сапега.

- 1638 г. - Мшалай Сапега, харужы ВКЛ.

- 1646 г. - Павел Сапега, падст^ ВКЛ [8, 8. 165-166].

Акрамя iх, пасламi абiралiся такiя прадстаунiкi сапежынцау, як староста берасцейскi Гедэон Трызна на канвакацыйны сойм 1632 г., Ян Казiмiр УмястоУскi - на каранацыйны сойм 1633 г. i на канвакацыйны 1648 г. Адным з галоуных актарау на берасцейсюм соймiке у 1640-х гг. стау сапежынец Аляксандр Шуйскi [3, 8. 303]. Берасцейсю войскi, потым харужы, ён прадстауляу павет на соймах 1640 г., 1641 г., 1646 г., на канвакацыйным сойме 1648 г. [8, 8. 166]. Канец 1640-х гг. увогуле сведчыць пра рост у павеце аутарытэту партыи Сапег, яюя цалкам кантралявалi мясцовыя соймiкавыя нарады. Прыкладам можа быць перадканвакацыйны соймiк у Берасщ, на якiм прысутнiчау партыйны актыу у складзе вiцебскага ваяводы Паула Сапеп, берасцейскага ваяводы Андрэя Масальскага з сынам Казiмiрам, падкаморыя берасцейскага Казiмi-ра Тышкевiча i Яна Караля Копця, якi быу абраны соймiкавым дырэктарам [3, 8. 314]. Вышкам такой дамшацый быу кантроль за камплектацыяй пасольскай рэпрэзентацыi з л^ сваiх прыхiльнiкау [8, 8. 166].

Дэпутаты-партыйцы. Дадатковай iлюстрацыяй групавых арыентацый з'яуляюцца вынiкi так званых грамшчных соймiкау, падчас якiх берасцейская шляхта штогод выбрала двух суддзяу (дэпутатау) Галоунага Трыбунала - вышэйшай апеляцыйнай установы ВКЛ [28]. Безумоуна, базавымi крытэрыямi, якiм належала адпавядаць суддзям, былi не палiтычныя погляды [8, 8. 127-128]. Тым не менш, прыналеж-насць да пэунай групоУкi магла адыгрываць сваю ролю.

Спектр ампатыи берасцейскай шляхты у адносiнах да кандыдатур быу дастаткова шыроюм, а выбар соймiка нярэдка падау на асоб, якiя не займалi пасад i нiяк сябе не праявш у палiтычным жыцщ. Аднак у большасцi выпадкау шляхта аддавала перавагу прадстаунiкам лакальнай, у тым лку ураднiцкай, элiты. Даволi зауважнай актыунасцю вызначауся падчас грамшчных электаральных кампанiй клан Шуйскiх, яюх рэгулярна падтрымлiвалi берасцейкiя абывацелi. Дэпутатамi у 1634 г., 1635 г. i 1639 г. былi адпаведна абраныя Ян, Андрэй i Аляксандр Шуйсмя [28, 8. 214, 217, 230]. Сыходзячы з вядомай палггыч-най пазiцыi мясцовага актывiста Аляксандра Шуйскага [3, 8. 299, 303], можна дапусцщь, што i шшыя прадстаунiкi гэтай сям'i належалi да сапегауцау. Двойчы, у 1639 г. i 1646 г., дэпутатам быу берасцейсю падкаморый К. Тышкевiч, пазней вядомы як сапежынец [28, 8. 230, 253]. Як вщаць па 1639 г., увесь кам-плект суддзяу мог складацца з прыхшьшкау адной групоУкi. Напэуна, залежным ад Сапег, прынама па службовай вертыкал^ быу дэпутат 1633 г. i 1640 г. Мiкалай Табенскi [28, 8. 211, 233].

Радзiвiлаускi бок на сеаях Трыбунала рэпрэзентавалi Пякарсюя [28, 8. 221, 220], але не выклю-чана, што былi i iншыя. Прынамсi, прозвiшчы некаторых берасцейскiх дэпутатау (Райскi, Язерскi) сустра-каюцца у спiсах сем'яу, звязаных з бiржанскiмi Радзiвiламi [28, 8. 226, 236, 249; 4. 8. 350, 371].

Папулярнасць некаторых мясцовых шляхцщау лапчна трансфамiравалася у магчымасць быць абранымi для выканання трох клаачных функцый: пасольскай, дэпутацкай i урадтцкай. Так было у выпадках П. Пякарскага i А. Шуйскага. Парадоксам з гэтай перспектывы выглядае выпадак з Пятром Кахлеускiм, ям, пры усёй сваёй папулярнасцi, ш разу не стау дэпутатам [28]. Патлумачыць гэты казус тым, што ён часта быу соймавым паслом, нельга. Па-першае, соймы склшалкя не кожны год; па-другое, на ВКЛ не распаусюджвалася канстытуцыя 1616 г. аб забароне сумяшчаць дэпутацмя i пасольскiя функцыi [8, 8. 129].

Пры уам тым, што мнопх дэпутатау можна адносiць цi да сапегаускай, цi да радзiвiлаускай групоую, iх пасада сведчыла аб тым, што яны адначасова, а магчыма, i у большай ступенi працавалi на прыдвор^ю партыю. Так, у 1636 г. i 1643 г. берасцейская шляхта абрала дэпутатамi каралеусюх сакра-тароу - Пятра Пякарскага i Яна Казiмiра Умястоускага, а у 1634 г. - Макамшяна Калечыцкага, каралеускага дваранiна [28, 8. 220, 243, 214]. Пачаткова сапегаусю слуга, Я.К. Умястоусю [4, 8. 357] быу пазней больш звязаны з дваром [7, 8. 178].

Заключэнне. Берасцейсю павет i яго шляхта-абывацелi адыrpывалi важную ролю у палиычным жыцщ Вялiкага Княства Лггоускага. Там былi сканцэнтраваныя штарэсы i уладанш галоуных прэтэн-дэнтау на дамiнацыю у краiне. Намшацыйная палiтыка манархау Рэчы Паспалiтай выразна сведчыла пра жаданне бачыць на чале Берасцейскага ваяводства прадстаушкоу арыстакратьи з лiку каталшоу. Шжэй-шы павятовы узровень рэпрэзентавау iнтарэсы чатырох палiтычных сiл краiны, аднак рэальная канку-рэнцыя у Берасцейскiм павеце у 1630 - 1640-я гады адбывалася памiж галоунымi палiтычнымi групоукамi - бiржанскiмi Радзiвiламi i Сапегамь Падтрымка берасцейскай шляхты пратэстантау была асаблiва зауважнай да 1640 г., пазней пачынаецца перыяд росту уплывау Сапег. Берасцейскi павет вылучауся тым, што стабiльна выбiрау соймавымi пасламi пратэстантау, найбольш актыуных i талена-вiтых прадстаУнiкоУ тагачаснага грамадства.

Л1ТАРАТУРА

1. Rachuba, A. Wielkie Ksi^stwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569-1763 / A. Rachuba. -Warszawa : Wydawnictwo Sejmowe, 2002. - 376 s.

2. Рахуба, А. Пал1тычныя групоую у ВКЛ (1569-1732) / A. Рахуба // Спадчына. - 2002. - № 5-6. - C. 32-46.

3. Lulewicz, H. Elita polityczno-spoleczna Wielkego Ksi^stwa Litewskiego w polowie XVII wieku: Praca doktorska napisana w Instytucie Historycznym Uniwersytetu Warszawskiego / H. Lulewicz. - Warszawa, 1984. - 488 s.

4. Augustyniak, U. W sluzbie hetmana i Rzeczypospolitej: Klientela wojskowa Krzysztofa Radziwilla (1585-1640) / U. Augustyniak. - Warszawa : Wydawnictwo naukowe Semper, 2004 - 398 s.

5. Rachuba, A. Fakcja Lwa Sapiehy - zarys problematyki / A. Rachuba // Mi^dzy Lwowem a Wroclawiem. Ksiega jubileuszowa profesora Krystyna Matwijowskiego. - Torun : Wydawnictwo Adam Marszalek, 2006. - S. 503-511.

6. Rachuba, A. Kandydaci Piotra Kochlewskiego go nowych urz^dow litewskich / A. Rachuba // Kwartalnik historychny. -1991. - № 4. - S. 91-103.

7. Sawicki, M. Stronnictwo dworskie w Wielkim Ksienstwie Litewskim w latach 1648-1655 / M. Sawicki. - Opole, 2010. -380 s.

8. Konieczna, D. Ustroj i funkcjonowanie sejmiku brzesko-litewskiego w latach 1565-1763 / D. Konieczna. - Warszawa : Wydawnictwo - DiG, 2013. - 198 s.

9. Urz^dnicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego XIV - XVIII wieku : spisy. - T. I: Wojewodztwo wilenskie XIV - XVIII wiek / pod red. Andrzeja Rachuby. - Warszawa: «DiG», 2004. - 764 s.

10. Urz^dnicy dawnej Rzeczypospolitej XII-XVIII wieku: Spisy / Pod red. A. G^siarowskiego. - Kornik : Biblioteka Kornicka, 1994. - T. 11: Urz^dnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego XIV - XVIII wieku. Spisy / Oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba ; PAN. Bibl. Kornicka. - 255 s.

11. Wolff, J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Ks^stwa Litewskiego 1386-1795 / J. Wolff. - Krakow : Druk. Wl. Ananicza i Spolki, 1885. - 351 s.

12. Kempa, T. Wobiec kontrreformacji. Protestanci i prawoslawni w obronie swobod wyznaniowych w Rzeczypospolitej w koncu XVI i pierwszej polowie XVII wieku / T. Kempa. - Torun : Wydawnictwo Adam Marszalek, 2007. - 624 s.

13. Dzi^gielewski, J. Izba poselska w systemie wladzy Rzeczypospolitej w czasach Wladyslawa IV / J. Dzi^gielewski. -Warszawa : Wydawnictwo sejmowe, 1992. - 183 s.

14. Jaroszuk, J. Radziwill Aleksandr Ludwik / J. Jaroszuk // Polski slownik biograficzny. - T. XXX. - Wroclaw etc. : Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich; Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. - S. 150-155.

15. Папко, В. Партрэт брэсцкага ваяводы Яна Ракоускага (каля 1594-1639) / В. Папко // Беларуси пстарычны часо-тс. - 2018. - № 10. - С. 23-28.

16. Filipczak-Kocur, A. Skarbowosc Rzeczypospolitej 1587-1648. Projekty-ustawy-realizacja / A. Filipczak-Kocur. -Warszawa, 2006. - 440 s.

17. Nagielski, M. Rakowski Jan Wojciech / M. Nagielski, T. Wasilewski // Polski slownik biograficzny. - T. XXX. - Wroclaw etc. : Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich; Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. - S. 517-519.

18. Nagielski, M. Sapieha Mikolaj / M. Nagielski // Polski slownik biograficzny. - T. XXXV. - Warszawa-Krakow : Drukarnia Uniwersytetu Jagiellonskiego, 1994. - S. 124-127.

19. Niesiecki, K. Herbarz polski / K. Niesiecki. - Lipsk : Nakladem i drukiem Breitkopfa i H^rtela, 1842. - T. IX. - 469 s.

20. Wasilewski, T. Massalski Andrzej / T. Wasilewski // Polski slownik biograficzny. - T. XX. - Wroclaw etc. : Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich; Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1975. - S. 133-134.

21. Нацыянальны пстарычны арх1у Беларуа у Мшску. - Метрыка ВКЛ. - Адз. зах. 93. - Л. 160адв. - 161адв.

22. Акты, издаваемые археографическою комиссиею высочайше учреждённою в Вильне. - Т. II.: Акты Брестского земского суда. - Вильна : Тип. Губ. Правления, 1867. - X, 362 с.

23. Нацыянальны пстарычны арх1у Беларуа у Мшску. - Метрыка ВКЛ. - Адз. зах. 113. - Л. 74адв.

24. Wisner, H. Najjasniejsza Rzeczpospolita. Szkice z czasow Zygmunta III i Wladyslawa Wazy / H. Wisner. - Warszawa : Wydawnictwo NERITON, 2001. - 144 s.

25. Kojalowicz, W. W. Herbarz rycerstwa W. X. Litewskiego tak zwany Compendium czyli o klejnotach albo herbach ktorych familie stanu rycerskiego w prowincyach Wielkiego Xi^stwa Litewskiego zazywaj^ / W. W. Kojalowicz. - Krakow : W Drukarni "Czasu" Fr. Kluczyckiego i Spolki, 1897. - 527 s.

26. Кэмпа, Т. Мкалай Крыштаф Радз1в1л С1ротка (1549-1616). Вшенсю ваявода / Т. Кэмпа. - М1р : Музей «Замкавы комплекс «М1р», 2016. - 508 с.

27. Trawicka, Z. Piotr Kochlewski / Z. Trawicka // Polski slownik biograficzny. - T. XIII. - Wroclaw etc. : Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich; Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1967-1968. - S. 216-217.

28. Deputaci Trybunalu Glownego Wielkiego Ksiçstwa Litewskiego (1582-1696) : spis / pod red. Andrzeja Rachuby. - War-szawa : Wydawnictwo DiG, 2007. - 470 s.

nacmyniy 29.01.2021

BREST REGION IN THE POLITICAL GEOGRAPHY OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA IN THE 1630 - 1640 s

V. HALUBOVICH

The article presents the results of the study of the role and place of the Brest County in the political life of the Grand Duchy of Lithuania in the 1630s and 1640s. The author drew attention to the unexplored local political history in the Belarusian historiography and fragmentary information about the specifics of the political forces structure in the Brest region in foreign historiography. The article notes that political competition in Brest was a reflection of the processes that took place at the national level. The leadership of the Brest Voivodeship changed several times during the 1630s and 1640s, and the voivodeships were persons belonging to three different political groups, including the Radzivil and Sapega ones. The local administration of the County was formed from local gentry, that also oriented one of the political groups. Despite the fact that the main Voevode and County posts belonged to Catholics and Uniates, the Protestant group of the Grand Duchy of Lithuania led by the Radzivils from Birzhy was very popular among the local gentry. One of the County leaders and the main representative of Protestant interests at the Sejms of the Polish-Lithuanian Commonwealth was the famous Brest nobleman Peter Kohlevsky.

Keywords: gentry, Brest region, the Grand Duchy of Lithuania, governor of province, the Radzivils, the

Sapegas.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.