Научная статья на тему '"IN THE PREPARATION OF REVERENCE": UNKNOWN INSTRUCTIONS OF THE POLOTSK GENTRY AT THE SEJM OF THE POLISH-LITHUANIAN COMMONWEALTH IN 1639'

"IN THE PREPARATION OF REVERENCE": UNKNOWN INSTRUCTIONS OF THE POLOTSK GENTRY AT THE SEJM OF THE POLISH-LITHUANIAN COMMONWEALTH IN 1639 Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
13
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПАСОЛЬСКАЯ іНСТРУКЦЫЯ / ПОЛАЦКАЯ ШЛЯХТА / ПАВЯТОВЫ СОЙМіК / СОЙМ 1639 Г / THE EMBASSY STATEMENT / POLOTSK NOBILITY / PROVINCIAL DIET / THE SEJM OF 1639

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Golubovich V.

The circumstances of Polatsk gentry instructions making are considered in the article, the contents of Polatsk gentry instructions that were worked out before the Seim of the Commonwealth held in October-November, 1639, are analysed. For the first time the subject of separate research is the postulates of Polatsk council, which took place in the end of August, 1639. The names of Polatsk ambassadors to the Seim is unique, previously unknown in historiography information from the document found in the National Historical Archives of Belarus. The instructions allow to correct and specify a number of well-known facts. The points of the instructions permit to determine the political priorities that were urgent for Polatsk province before the Sejm. The prohibition to bring into use new taxes and a great number of requests concerning the local problems of the province were entered in the first pages of the instructions. It is an obvious evidence of the local gentry disregarding the key wishes expressed in the Royal message to the council. The text of the instructions is published in the enclosure to the article.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «"IN THE PREPARATION OF REVERENCE": UNKNOWN INSTRUCTIONS OF THE POLOTSK GENTRY AT THE SEJM OF THE POLISH-LITHUANIAN COMMONWEALTH IN 1639»

УДК 94 (476) "1639"

"ПРЫ СКЛАДАНН1 Н1ЖЭЙШАГА ПАКЛОНУ": НЕВЯДОМАЯ ШСТРУКЦЫЯ ПОЛАЦКАЙ ШЛЯХТЫ НА СОЙМ РЭЧЫ ПАСПАЛ1ТАЙ 1639 г.

канд. гicm. навук, дац. В. У. ГАЛУБОВ1Ч (Гродзенск дзяржауны аграрны утверстэт)

У артыкуле разглядаюцца абставты стварэння i анал1зуецца змест тструкцый полацкай шляхты, складзенай напярэдадн сойма Рэчы Паспалiтай, праведзенага у кастрычнжу-лктападзе 1639 г. Пастулаты полацкага соймжа, як адбыуся у канцы жтуня 1639 г., упершыню з'яуляюцца прадметам асобнага даследавання. Да уткальнай, раней невядомай у гктарыяграфи, тфармацый з выяуленага у Нацыянальным гiстарычным архiве Беларуа дакумента адносяцца iмёны полацтх паслоу на сойм. Звестк тструкцый дазваляюць скарэктаваць i удакладтць шэраг вядомых фактау. Самi пункты т-струкцый дазваляюць вызначыць палтычныя прыярытэты, актуальныя для Полацкага ваяводства напярэдадт сойма. Забарона уводзщь новыя падатк i вялiкая колькасць патрабаванняу, датычных ла-кальных праблем ваяводства, былi вынесеныя на першыя старонк iнструкцыi, што выразна сведчыць пра iгнараванне мясцовай шляхтай асноуных пажаданняу, выказаных у каралеустм пасланш на соймiк.

У дадатку да артыкула публшуецца тэкст тструкцый.

Ключавыя словы: пасольская Шструкцыя, полацкая шляхта, павятовы соймш, сойм 1639 г.

Уводзшы. Яшчэ у 1972 г. польская даследчыца Соф'я Травщкая, аутар асобнай працы пра сойм Рэчы Паспалиай 1639 г., зауважыла, што далёка не усе пасольсюя шструкцыи, складзеныя шляхтай перад гэтым форумам, захавалкя, а некаторыя яшчэ чакаюць свайго "шчаслiвага адкрыцця" [1, s. 555]. Сама С. Травщкая ведала i выкарыстала толью дзве шструкцыи 1639 г. шляхты Вялшага Княства Лггоускага: ваукавыскую i наваградскую [1, s. 556-558]. На сённяшш дзень да гэтага сцшлага сшса трэба дадаць по-лацкую шструкцыю, якая захоуваецца у Нацыянальным пстарычным архiве Беларус [2, арк. 22-22 адв.]. Таим чынам, пазiцыi i прапановы прадстаунщтва ВКЛ на сойме Рэчы Паспалггай можна рэканструiра-ваць дзякуючы пастулатам ужо трох беларусюх паветау, у тым лiку i Полацкага.

Большая частка пасольсюх iнструкцый полацкай шляхты на соймы Рэчы Паспалиай канца XVI -першай паловы XVII ст. да нашага часу не дайшла нi у арыгiналах, ш у копiях, а тыя з iх, што вядомы, зберагаюцца у архiвах Польшчы i Расй [3, с. 92-164]. Дагэтуль фактычна ш водзiн складзены да сярэд-зшы XVII ст. наказ полацкай шляхты з беларусюх архiвау не быу уведзены у навуковае абарачэнне даследчыкам^ хаця такiя магчымасцi iснавалi. Так, вошс, дзе утрымлiваецца iнфармацыя пра шструкцыю 1639 г., быу падрыхтаваны у НГАБ яшчэ у 1984 г. [4]. Лёс полацкай шструкцыи 1639 г. можна аднавщь толью у агульных рысах. Запiсы на маргiналiях (паметка "№ 114 Fase 24 Kiszczy«") i сам змест шструк-цыi дазваляюць дапускаць, што пачаткова дакумент знаходзiуся у архiве магнацкай сям'i Кiшкау, а паз-ней апынууся у складзе архiва Радзiвiлау: у структуры варшаускай часткi якога маецца асобны аддзел з паперамi Кiшкау [5]. Уласна у радзiвiлаускiм фондзе НГАБ i зберагаецца полацкая iнструкцыя. Яна з'яуляецца часткай не вельмi аб'ёмнай справы (27 аркушоу), асноуны змест, геаграфiя i храналогiя даку-ментау якой (а гэта гаспадарчыя матэрыял за 1629-1841 гг.) шяк не звязаны з палiтычнымi падзеямi 1639 г. [2]. Вщавочна, што полацкая шструкцыя, а дакладней, яе фрагмент, была мехашчна цi выпадкова уключана у склад гэтай адзiнкi захоування у НГАБ па прычыне невялiкага аб'ёму - аднаго аркуша, за-тсанага з двух бакоу. Сам дакумент складзены на польскай мове, што з'яуляецца на 1630-я гады нормай для справаводства полацкага павятовага соймжа. Фармуляр шструкцыи стандартны i утрымлiвае шаб-лонныя для такога вща дакументау элементы [6, s. 134].

Акалiчнасцi стварэння тструкцый Пасольская шструкцыя полацкай шляхты была створана напярэдадт звычайнага сойма Рэчы Паспалггай, яю адбывауся у Варшаве на працягу 5 кастрычнiка - 16 лю-тапада 1639 г. Соймкавая кампанiя стартавала яшчэ летам, а перадсоймавыя выбары i нарады шляхта па-вiнна была правесцi 25 жшуня 1639 г. [1, s. 552]. Так было у Кароне, у ВКЛ соймш адбылiся пазней: напрыклад, у Наваградку пасольская шструкцыя была складзена 27 жшуня [7]. Мемуарыст i Удзельнiк сойма, пасол ад наваградскага ваяводства, Пшп Казiмiр А6уховГч вельмi трапна ахарактарызавау агульную ат-масферу, якая панавала напярэдаднi нарадау: "У тым жа годзе у кастрычтку быу склжаны сойм ... пры незадаволенасц усх станау Рэчы Паспалтай ад частага звыш устаноуленага правам соймавання"[8, s. 215]. Для ВКЛ гэты сойм меу асаблiвую значнасць, паколькi прадстаунш княства на падставе дайшоушай чарп атрымлiвалi права выбiраць свайго маршалка. Таим чынам, соймавым спiкерам у 1639 г. у вышку пэуных машпуляцый i пры падтрымцы палякаУ-каталiкоу, як1я баялiся кандыдата-пратэстанта Пятра Кахлеускага, быу абраны гарадзенскi земсш тсар Уладзiслау Кердзей [1, s. 567-568].

Сойм 1639 г. быу першым сарваным форумам у псторып Рэчы Паспалiтай, паколькi скончыуся без зацвярджэння канстытуцый. Фактычна гэта азначала змарнаванне уах высшкау, якiя дзяржава i грамад-ства iнвеставалi у яго падрыхтоуку i правядзенне.

Паслы. Найбольш каштоуная iнфармацыя, якая утрымлiваецца у iнструкцыi, датычыцца абраных на перадсоймавым соймiке паслоу. Па-першае, iх iмёны не згадваюцца у ранейшых публiкацыях, як за-межных, так i айчынных [9]. Згодна з дакументам, пасламi ад полацкага соймша былi абраны Валерыян Яугель i Аляксандр В^коуст. Па-другое, першы з паслоу, Валерыян Яугель, згаданы як ураднiк, а да-кладней, ён названы полацюм гарадшчым, што дазваляе скарэктаваць дадзеныя, вядомыя у пста-рыяграфii, i упэунена сцвярджаць, што, прынама, да восенi 1639 г. менавг1а ён, а не шшая асоба, займау гэтую пасаду: на пасаду гарадтчага В. Яугель быу намтаваны 7 сакавжа 1631 г., але адносна таго, як доуга яе займау дакладнай тфармацъи няма: яго пераемткам, паводле некаторых крытц, у 1634 г. называюць Мгкалая Пётуха Кублщкага, як1, пазней, магчыма, у 1645 г., з'яуляуся гарадтчым [10, 8. 97].

Некалью слоу трэба сказаць пра самiх паслоу. Абодва яны не належалi да родау генетычна по-лацюх, паколью ш Яугел^ нi Вюкоусюя не згадваюцца у рэвiзii Полацкага ваяводства 1552 г. [11], а у рэестрах XVII ст. звестю пра прадстаушкоу гэтых сем'яу вельмi абмежаваныя [12].

Пра слабую прывязку Яугеляу да Полаччыны у XVII ст. сведчыць нязначнасць iх мясцовых уладаняу: тольш адзiн прадстаунiк сямЧ, Мiхал Яугель, згадваецца у падаткавым рэестры Полацкага ваяводства 1667 г. i только у кантэксце "застауных" адносiнаУ [12, 8. 42]. Тым не менш, пра полацшх Яугеляу, у тым лiку гарадтчага Валерыяна, яш карыстауся гербам "Лебедзь", згадвае у складзеным у сярэдзше XVII ст. гербоУнiку Войцех Вюк Каяловiч [13, 8. 120]. Валерыяна Яугеля нельга назваць асобай велыш уплывовай, але зауважнай як у ВКЛ, так i не апошняй у мясцовым асяроддзi. Прамым паказшкам жыццёвых "поспехау" Валерыяна з'яуляецца не толью атрыманне ад Жыгiмонта Вазы забяспечанай сталым прыбыткам пасады, але i яго сувязi з полацкай элггай. Cваяцкiмi адносiнамi Валерыян быу звязаны з уплывовым ураднiцкiм кланам Тышкевiчау, персанальна праз Мiхала Тышкевiча, якi прайшоу усе этапы кар'ернага росту у межах полацкага земскага суда [10, 8. 97, 150, 168, 194]. Не у апошнюю чаргу праз сваяцтва з Тышкевiчамi полацкi гараднiчы апынууся у лiку палiтычнага актыву Полацкага ваяводства, соймш якога абiрау Валерыяна паслом на элекцыйны сойм у 1632 г. [10, 8. 97] ^ як высвятляецца, яшчэ раз у 1639 г. Асобны эпiзод з Яугелем адбыуся у 1638 г., калi по-лацкiя абывацелi запатрабавалi ад сваiх соймавых паслоу, каб на узроуш парламента праз канстытуцыю было вызначана "упрывтяванае" месца полацкаму гарадшчаму на мясцовых соймiках. Цiкава, што за узор належала узяць парадак засядання вiцебскiх ураднiкау на соймках, дзе гараднiчаму належала займаць месца адразу пасля земскага тсара [14, с. 167 об.]. Пры гэтым нiкога, вiдаць, асаблiва не турбавала, што полацкая адмшстрацыя ператвалася у сямейнае прадпрыемства, суцэльную "сцяну" з сваякоу.

Аляксандр ВiскоУскi на момант абрання паслом ужо меу пэуны вопыт публiчнай працы. Невядома, цi абiрауся ён раней щ пазней 1639 г. паслом, але дакладна карыстауся дастатковым аутарытэтам у мясцовых абы-вацеляу, каб выконваць функцыi дэпутата Галоунага суда ВКЛ: з'яуляуся суддзёй вышэйшай апеляцыйнай установы ВКЛ у 1642 г. [15, 8. 239]. Грамадсш актывiзм Вюкоускага грунтавауся на тым, што можна назваць родавай сал1дарнасцю. Несумненна, што на соймках у Полацку ён прадстауляу iнтарэсы сваёй сям'i, якая неад-наразова згадваецца у петыцыях з просьбамi кампенсацыi за страчаныя уладаннi на тэрыторыi «Невельскага тракта». У 1640 г. прысутны на соймке у Полацку Аляксандр Вюкоусш не только знайшоу магчымасць шкарпа-раваць у пасольскую шструкцыю просьбу сваёй сям!, але i атрымау персанальную падтрымку ад прысутных абывацелей, якя адзначыт яго заслугi «выяуленыя, як у розных экспедыцыях, так I у нашым ваяводстве пры розных аказгях, з набыццём вялтх шванкау I калецтва на целе» [16, 8. 7]. На часы Уладзюлава Вазы прыпау шк i фшал кар'еры ВiскоУскага, яш, «пасля пагарэння полацкага замка», атрымау ад манарха 10 лшеня 1645 г. прывшей на урад полацкага будаутчага, прауда, пражыу пасля гэтага менш трох гадоу [10, 8. 72].

Палиычныя пазiцыi полацкiх паслоу акрэслщь даволi складана без верагодных крынщ. На паслоу маглi уплываць розныя абставiны, iх рэлiгiйная i палиычная арыентацыя, а таксама уплывовыя асобы, пачынаючы з мясцовага ваяводы Януша Юшк1, асабiстая цi апасродкаваная прысутнасць якога на сой-мiке у 1639 г. не выктакае сумнення. Пры гэтым варта адзначыць, што паслам прыйшлося лабiраваць ш-тарэсы ваяводы, не толькi як урадшка. Справа у тым, што Януш Юшка быу шчыльна звязаны з бiр-жанскiмi Радзiвiламi, належау да iх групоУкi [17, 8. 171-172]. Але гэта не азначала, што полацюя паслы належалi да дэадэнцкай апазiцыi, лiдар якой, Крыштап Радзiвiл, перад соймам 1639 г. не здолеу свае пастулаты правесцi ш у Ваукавыску, нi у Наваградку [18, 8. 468]. Хутчэй наадварот. Так, сыходзячы з таго, што В. Яугель быу звязаны з «полацммЬ> Тышкевiчамi, якiя былi каталшам^ а Мiхал Тышкевiч уво-гуле удзельшчау у працэсе беатыфiкацыi Язафата Кунцэвiча [19, 8. 37-38], можна дапусцщь, што паслы былi настроены на супрацу з каталщкай фракцыяй сойма. Пра павольны трэнд полацкага соймша у бок падтрымкi каталщызму сведчыць i яго пазнейшыя пастановы [16; 20, 8. 194].

Нарэшце, асобнай праблемай у адносшах да абраных полацюм соймiкам паслоу застаецца пытан-не, цi Удзельнiчалi яны у працы сойма. Пацвярджэння выканання В. Яугелям i А. Вккоусюм пасольскiх паунамоцтвау у раней вядомых крынiцах няма, зрэшты як i у адносiнах падауляючай большасцi паслоу ад ВКЛ. Па назiраннях самiх удзельнiкау сойма, у прыватнасцi Альбрыхта Станiслава Радзiвiла, канцле-

ра ВКЛ, да пачатку нарад прыбыла вельмi мала паслоу, «асаблiва з Ливы» [21, 8. 161]. Здз^ленне вы-клiкае тое, што прадстаунш беларуска-лггоусюх паветау масава праiгнаравалi пачатак сойма ведаючы, што выпадала iх чарга прапаноуваць кандыдатуру соймавага маршалка. Паводле сабранай С. Травщкай з розных крынiц iнфармацыi, вядомы iмёны толькi дзевяцi паслоу ад ВКЛ на сойм 1639 г. [1, 8. 597]. По-лацюя паслы маглi як прыехаць пазней, так i праiгнараваць сойм, але, прынамсi, вядомыя iх iмёны.

Змест пастулатау. Захавалася сумарна дзевяць пастулатау iнструкцыi: чатыры на першым аркушы i пяць на другiм. Выкананы у традыцыйнай "патрыярхальнай" манеры, пачатковы пратакол iнструкцыi нiчым асаблiвым не вылучаецца i плауна праз спецыяльны сiмвал (+) спалучаецца са стартавым пунктам:

- У першую чаргу, паслам належала падзякаваць Уладзюлаву "за айцоуст клопат-роздум пра цэласнасць Рэчы Паспал1тай", пасля чаго было адзначана, што на перадсоймавым соймше каралеусмя легаты давялi да шляхты шфармацыю ад караля "як нашай айчыны, так I знешняй небяспек1 датычную" i далi сваiм паслам "поуную моц" на кансультацыi "шчырыя I сумленныя" з iншымi пасламi;

- Друп утрымлiвау яшчэ раз падзяку манарху за заслугi перад Айчынай i патрабавау ад паслоу абмеркаваць магчымасць "укантэнтаваць" цi аддзячыць манарху, але на гэты раз удакладнялася, што зрабiць гэта належала без шкоды для "публгчнай справы";

- Трэцi пастулат змяшчау патрабаванне разлшау з войскамi, якiя ахоуваюць межы, але з той умовай, каб Карона i ВКЛ асобна аплочвалi паслугi па утрыманнi жаунерау у сваiх замках;

- Чацверты пастулат у катэгарычнай манеры забараняу паслам прымаць удзел у соймавых па-сяджэннях, якiя б пралангiравалi вызначаны законам тэрмiн соймавання: "т на адзт дзень больш, чым права дазваляе";

- Пятым пастулатам палачане нагадвал^ што належала аднавiць полацкi замак, са спасылкай на канстытуцыю 1607 г. Матывацыя была прапанавана бездакорная, але неэфектыуная: "каб той памежны замак, як брама ад Масквы да Княства Лтоускага, належным чынам быу адбудаваны";

- Шосты пункт шструкцьи агаворвау актуальную для палачан праблему неразмежавання з Маскоускай дзяржавай з боку Невеля i Себежа. Удзельнш соймша выказвалi незадаволенасць тым, што адпаведная камiсiя зацягвала працу, i убачылi у гэтым жаданне камiсарау атрымаць больш грошай з дзяржаунага скарбу;

- Сёмы пастулат, самы аб'ёмны, па сутнасщ з'яуляуся калектыунай петыцыяй да караля з просьбай кампенсаваць выдатш за "вядомыя усяму свету заслугГ полацкага ваяводы i гетмана Януша Кiшкi;

- Восьмы пункт утрымлiвау патрабаванне захаваць у моцы канстытуцыю 1638 г. i такiм чынам гарантаваць нераздачу эканомш як у ВКЛ, так i у Кароне;

- Дзявяты пастулат, якi таксама быу калектыунай петыцыяй, змяшчау патрабаванне аб вяртан-нi цi кампенсацып панам Корсакам, Храпавiцкiм, ВiскоУскiм, Невельсюм, Юзафовiчам i iншым маёмас-ных страт. Падставай такiх просьб была не толью iдэя справядлiвасцi, але, як сцвярджалася, i прававыя нормы: "акт унИ I канстытуцыГ [2, арк. 22-22 адв.].

Ц былi пастулаты, уключаныя у полацкую шструкцыю 1639 г., ва усiм арыпнальныгш? Безумоуна, не. Большасць з гэтых пунктау з'яулялася фармальным адказам на прапановы каралеускай iнструкцыi, пачынаю-чы з пытанняу мiжнародных адносiн i скончваючы праблемай соймавай канклюзii [1, 8. 554]. Але адказы палачан, зрэшты, як i абывацелей многiх шшых паветау "шляхецкай рэспублш", не вельмi адпавядалi густу манарха i утрымлiвалi даволi жорстшя абмежаванш паслам. Так, пры усiм патрыятычным i патрыярхальным пафасе, яш скразщь з уступу i першых пунктау, шструкцыя не утрымлiвала прамой згоды на прапановы караля па самых прынцыповых пытаннях - фшансавых. Больш таго, паслы атрымалi "поуны дазвол" не на ухва-ленне падаткау, а на абмеркаванне з шшыш парламентарыямi прапанаваных каралём праблем. "Падзяку" ка-ралю належала арганiзаваць таим чынам, каб гэта не нанесла шкоды "публ1чнай справе", г. зн., шляхце. Ме-навiта пастанова полацкага соймка дазваляе падкарэктаваць назiранне, зрэшты, зробленае тольш са спасылкай на ваукавыскую iнструкцыю, што соймiкi ВКЛ у 1639 г. былi настроены больш "рэгал1стычна", г. зн., праманарична, чым каронныя [1, 8. 558]. Змест пастулатау з першых старонак полацкай шструкцып дазваляе сумнявацца, што сярод палачан панавалi прыхiльнiкi двара, што вщаць па парадку фксацып пастулатау, знач-ная частка яшх прама цi ускосна была прывязана да патрэб Полацкага вяводства. Дарэчы, гэтым полацкая шструкцыя выразна адрозшвалася ад ваукавыскай i наваградскай [22; 7].

З падобнай праграмай, як i у 1639 г., палачане выязджалi на соймы i раней, i пазней. Патрабаванне забеспячэння замка полацкага затсана у iнструкцыi на каранацыйны сойм 1633 г. [3, с. 148]. У фрагментарна захаванай полацкай шструкцып 1638 г. па сутнасщ змест падобны па шостым, восьмым, дзявятым пастулаце шструкцып 1639 г. [14]. У той щ iншай форме пункты шструкцып 1639 г. карэлююцца i з пас-тулатамi полацкага соймiка на сойм 1640 г. (патрабаванне адбудовы замка, выплаты доугу ваяводзе, размежаванне з Масквой, захаванне цэласнасц1 эканомш, петыцы1 за полацтя шляхецтя роды) [16], што зрэшты зразумела, паколью сойм 1639 г. скончыуся без зацвярджэння канстытуцый.

Пастулаты манарха удзельнш соймка творча перапрацавалi з улкам сваiх патрэб. Цкава, што у цэнтры увал iнструкцыi апынулiся, у першую чаргу, лакальныя праблемы, як ВКЛ, так i Полацкага ваявод-ства. Насуперак унiфiкацыйным тэндэнцыям, яшя навязвала каралеуская шструкцыя, полацкая шляхта iмкну-лася выразна абмежавацца ад Кароны, iдэнтыфiкавала сябе як частку дзяржаунай арганiзацыi ВКЛ. 1нструк-

цыя 1639 г. ужо з першай старонк дэкларуе фшансавы сепаратызм княства, а на другой увогуле дамiнуюць справы рэпянальныя. Асаблiва варта звярнуць увагу на тое, што петыцып ад шляхты трапш у першым дзясят-ку (!) пунктау, чаго няма у шводнай раней вядомай полацкай iнструкцыi XVI - першай паловы XVII ст.

Невыпадкова сярод найбольш актуальных для полацкага соймка 1639 г. апынулася праблема раз-межавання з Маскоускай дзяржавай. У хутчэйшым вырашэннi справы мясцовая шляхта была защкаулена не толью з пункту гледжання стабшзацыи становiшча на спрэчных тэрыторыях i у ваяводстве у цэлым, але i па прычыне высокiх выдаткау на працу самiх камiсарау. Так, за мiжсоймавы сезон з 1635 г. па 1637 г. скарб ВКЛ выдау на гэты артыкул 16 600 залатых, а з 1638 г. па 1639 г. - 13 300 залатых [23, 8. 323-324]. Асобы, прызначаныя камюарам^ сапрауды атрымалi салщныя ганарары, яюя дасягалi 2000 залатых. Як вышкае з соймавай справаздачы падскарбiя ВКЛ, у складзе камiсii былi вядомыя на Полаччыне шляхцiцы: Андрэй Каншсю i Ёзаф КланоУскi, полацкi стольшк [24, арк. 543 адв. - 545]. Так што пала-чане мелi магчымасць атрымаць iнфармацыю з першых рук i спытаць са сваiх жа калег на павятовым соймiке, але выносiлi гэта пытанне на публiчны соймавы разгляд. Тым не менш, зауважных наступствау патрабаванне аб хутчэйшым размежаванш не мела. Сканчэнне працы парламента Рэчы Паспалиай без зацвярджэння канстытуцый у 1639 г. i 1640 г. прывяло да таго, што наступная камiсiя па размежаваннi з Масквой набыла легальны статус i адпаведнае фшансавае забеспячэнне толькi на моцы пастановау сойма 1641 г. У склад гэтай камiсii увайшлi i вышэйзгаданыя асобы [25, 8. 28].

На соймше прысутнiчала вельмi моцнае лобi полацкага ваяводы Януша Кiшкi, якога шляхта цанша за вайсковыя заслуп яшчэ з часоу Жыгiмонта Вазы [26, 8. 195-196, 226], але адначасова пры яго жыццi ^ магчыма, спрыяннi дамаглася пацверджанага соймам права праводзщь элекцыю ваяводы [3, с. 22-24]. На соймше з падачы, а магчыма, i у прысутнасцi ваяводы абмяркоувалася пытанне кампенсацып яго вайсковых выдаткау: для абароны Полацка зiмой 1632 - 1633 гг. ваявода з уласных сродкау завербавау конную харуг-ву са 100 казакам^ 60 пехацiнцамi i татарамi на чале з Дзевялтоусюм [27, 8. 509]. Справа вяртання Юшке выдаткаваных сродкау за яго "перамоп" пад Полацкам мела доугую гiсторыю i абмяркоувалася яшчэ пад-час Вiленскай канвакацыi 1634 г. [26, 8. 265]. Актуальнай яна заставалася i у наступныя гады, але прысут-ныя у 1639 г. на полацюм соймiке мелi некаторыя канкрэтныя прапановы. Так, палачане ведалi адкуль належала узяць на гэта сродю, што сведчыць не гэтулью пра iх абазнанасць у балансе дзяржаунага скарбу, колькi пра зарыентаванасць самога ваяводы. Кампенсаваць фшансавыя страты Кiшке на сойме не удалося, прынамсi выдаткi дзяржаунага скарбу ВКЛ на 1639-1640 гг. таю артыкул не прадугледжвалi [24, арк. 546547.]. Кампашя па "вы^вани" грошай з Уладзiслава Вазы праз уключэнне адпаведных петыцый у соймша-выя пастулаты працягвалася i перад соймам 1640 г. i ахоптавала розныя паветы, у тым л^ Ашмянскi i Менск [28, 8. 3; 29, 8. 4]. Щкава, дзе брау Кiшка аптымiзм у гэтай справе, пакольк надзей на вяртанне наяуных грошай у ваяводы не было: шляхта не жадала плацщь падаткi, а ВКЛ з 1639 г. па 1643 г. iх увогуле не зацвярджала [23, 8. 321-325]. Вщавочна, ён часткова задаволiуся наданнямi ад Уладзiслава на сойме 1640 г., калi атрымау Дрыскае староства i прыбыткi з мытных зборау [27, 8. 509].

На соймше у Полацку без усялякага сумнення шляхта абмяркоувала i iншыя актуальныя для таго часу пытанш, якiя датычылiся як унутранага, так i знешняга становiшча крашы, яе аутарытэту [1, 8. 554560]. Так, несумненна, у цэнтры увагi жыхароу княства знаходзiлася псторыя з арыштам французскiмi Уладамi брата Уладзклава Вазы, каралевiча Казiмiра. Скандал быу на слыху паусюдна на Беларуси на што звярнулi увагу i замежныя шпегi: па звестках маскоусюх iнфарматарау, у беларускiх гарадах у 1639 г. па загадзе караля масава "набывалi залатыя" на выкуп Казiмiра з палону [30, с. 164]. Прауда, факт мара-вання гэтай тэмы у першых пунктах шструкцыи мог сведчыць пра панаванне у полацкай шляхты нега-тыунага стаулення да каралеускага брата. Ужо падчас соймавых пасяджэнняу двару прыйшлося фактыч-на выцiснуць з Пасольскай iзбы публiчныя спачуваннi манарху. Прычынай такога стаулення да Казiмiра стала цыркуляцыя плётак пра уяуныя, а магчыма, i праудзiвыя выказванш, у якiх каралевiч з пагардай ставiуся да палякау, аддавау перавагу немцам ды скардзiуся на няудзячнасць супляменнiкау [21, 8. 167].

ВынШ. Знаходжанне таюх дакументау, як шструкцыя полацкай шляхты на сойм 1639 г., сведчыць пра вялш нераскрыты патэнцыял беларускiх архiвау, якiя дазваляюць iстотна дапоУнiць i скарэктаваць наяуныя у гiстарыяграфii факты.

Пастулаты полацкага соймша 1639 г. у значнай ступеш трэба лiчыць унiкальнымi. З'яуляючыся фар-мальна адказам на каралеускую iнструкц^IЮ, якая фармулiравала актуальную соймавую праблематыку i на гэтай падставе iнтэгравала iнтарэсы двара i шляхты, полацкая шструкцыя 1639 г. была структуравана хутчэй у рэчышчы штарэсау грамадства, пры чым лакальнага. Гэта асаблiва добра вiдаць па тым, у яюм парадку палачане расстаулят свае пр^1ярытэты: канешне, галоуным чынам iх непакоiлi пытаннi бяспею i падаткау, але тое, што у першай дзясятцы пунктау апынулася такая колькасць мясцовых пастулатау, больш таго, петыцый, сведчыць пра жаданне дыстанц^1янавацца ад навязан^1х манархам тэм щ мадыфiкаваць 1х пад свае патрэбы.

Л1ТАРАТУРА

1. Trawiсka, 2. 8е]т г гоки 1639 / Ъ. Т^юка // 81иа1а Ы181огус2пе. - 1972. - И. XV. - Ъ. 4 (59). - 8. 551-597.

2. Нацыянальны пстарычны арх1у Беларус1 у М1нску (НГАБ). - Ф. 694. Воп. 2. Спр. 6450.

3. Галубовiч, В. Полацкая шляхта i дынастыя Вазау / В. Галубовiч. - MiHCK : А.М. Янушкевiч; 2016. - 224 с.

4. Радзивиллы, князья (фамильный фонд). - Ф. 694. Оп. 2. Т. Ш. 1569 - 1923. - Минск, 1984 // НГАБ. - Ф. 694. Воп. 2.

5. Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie. - Archiwum Radziwillow. - Dzial Х.

6. Rachuba, A. Wielkie Ksi^stwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569-1763 / A. Ra-chuba. - Warszawa: Wydawnictwo Sejmowe; 2002. - 376 s.

7. Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie. - Archiwum Radziwillow. - Dzial II. Sygn. 1177. - S. 1-12.

8. Pami^tniki Filipa, Michala i Teodora Obuchowiczow (1630 - 1707) / Pod red. A. Rachuby. - Warszawa : DiG, 2003. - 640 s.

9. Галубовiч, В.У. Паслы Вялжага Княства Л^оускага на соймах Рэчы Паспалтй у 1633 - 1647 гг. у адлюстра-ваннi пстарыяграфи i крынщ / В.У. Галубовiч // Пст.-археал. зб. - Мнск : "Беларуская навука", 2018. - Вып. 33. -С. 165-177.

10. Urz^dnicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego XIV - XVIII wieku : spisy. - T. V. : Ziemia Polocka i wojewodztwo Polockie XIV - XVIII wiek. / Pod red. H. Lulewicza. - Warszawa : IH PAN, 2018. - 306 s.

11. Полоцкая ревизия 1552 года / Ред. И. И. Лаппо. - М. : Унив. Тип., 1905. - 237 +ХХ11 с.

12. Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Wojewodztwo polockie 1667 i 1690 r. / Opracowali H. Lulewicz i A. Rachuba. - Warszawa : In-t Hist. PAN, 2018. - 182 s.

13. Kojalowicz, W. W. Herbarz rycerstwa W. X. Litewskiego tak zwany Compendium czyli o klejnotach albo herbach ktorych familie stanu rycerskiego w prowincyach Wielkiego Xi^stwa Litewskiego zazywajq / W.W. Kojalowicz. -Krakow : Druk. "Czasu" Fr. Kluczyckiego i spolki, 1897. - 528 s.

14. Российская национальная библиотека в Санкт-Петербурге. Отдел рукописей. - Ф. 971. Авт. 124. Л. 166-168 об.

15. Deputaci Trybunalu Glownego Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego (1582-1696) : spis / Pod red. A. Rachuby. -Warszawa : DiG, 2007. - 470 s.

16. Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie. - Archiwum Radziwillow. - Dzial II. Sygn. 1197. S. 1-10.

17. Lulewicz, H. Elita polityczno-spoleczna Wielkego Ksi^stwa Litewskiego w polowie XVII wieku: Praca doktorska napisana w Instytucie Historycznym Uniwersytetu Warszawskiego / H. Lulewicz. - Warszawa, 1984. - 488 s.

18. Kempa, T. Wobiec kontrreformacji. Protestanci i prawoslawni w obronie swobod wyznaniowych w Rzeczypospolitej w koncu XVI i pierwszej polowie XVII wieku / T. Kempa. - Torun : Wydawnictwo Adam Marszalek, 2007. - 624 s.

19. Akta m^czenskie unii // Rocznik Towarzystwa historyczno-literackiego w Paryzu. - Rok 1868. - Paryz : Ksi^garnia Luxemburgska, 1869. - S. 1-63.

20. Augustyniak, U. W sluzbie hetmana i Rzeczypospolitej: Klientela wojskowa Krzysztofa Radziwilla (1585 - 1640) / U. Augustyniak. - Warszawa : Semper, 2004 - 398 s.

21. Radziwill, A. S. Pami^tniki o dziejach w Polsce / A. S. Radziwill. - T. 2. - Warszawa : PIW; 1980. - 554 s.

22. Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie. - Archiwum Radziwillow. - Dzial II. Sygn. 1174. S. 1-8.

23. Filipczak-Kocur A. Skarbowosc Rzeczypospolitej 1587-1648. Projekty-ustawy-realizacja. - Warszawa, 2006. - 440 s.

24. НГАБ. - Ф. 18. Воп. 1. Спр. 113.

25. Volumina legum. - T. IV. - Petersburg : Nakladem i drukiem Jozafata Ohryzki, 1859. - 501+XVII s.

26. Akta Zjazdow stanow Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. - T. II. : Okresy panowan krolow elekcyjnych XVI - XVII wiek. -Warszawa : Neriton; In-t Historii PAN; 2009. - 452 s.

27. Wasilewski, T. Kiszka Janusz / T. Wasilewski // Polski slownik biograficzny. - T. XII. - Wroclaw-Warszawa-Krakow, 1966 - 1967. - S. 508-510.

28. Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie. - Archiwum Radziwillow. - Dzial II. Sygn. 1191. S. 1-4.

29. Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie. - Archiwum Radziwillow. - Dzial II. Sygn. 1188. S. 1-6.

30. Русско-белорусские связи : сб. док. (1570 - 1667 гг.). - Минск : Высшая школа, 1963. - 534 с.

nacmyiy 29.11.2019

ДАДАТАК

27(?) жтуня 1639 г. Полацк.

Соймжавая тструкцыя паслам Полацкага ваяводства Валерыяну Яугелю i Аляксандру В^оускаму на шасцтыднёвы сойм Рэчы Паспалтай, прызначаны на 5 кастрычнжа 1639 г. у Варшаве.

|| [Арк. 22] JNSTRUCTIA od nas Urz^dnikow Ziemskich Grodzskich | Rycerstwo szlachty woiewodstwa Potockiego obywatelow: | dana Jch Mosciom Panom Postom od nas zgodnie obranym Je(go) | Mosci Panu Waleryanowi Jawgielowi Horodniczemu Potoc|kiemu j Jego M(it)osci Panu Alexandrowi Wiskowskiemu na seim | szesc niedzielny w Roku Tysi^c szesc set Trzydziestym dzie|wi^tym m(iesi^)ca oktobra pi^tego dnia przypadai^cy: Naprzod

Przy oddaniu Unizonego poklonu naszego z wiernym poddanstwem pod nogi Ma|iestatu Je(go) Kro(lewskiej) M(ilosc); Pana naszego Milosciwego za rozne o zamyslach nie|przyiacielskich przestrogi y za obmyszlowanie oicowskie o calosci Rzeczypos|politey godne podzi^kwanie jch M(il)osc Panowie Poslowie naszy jego Krolew|skiey m(ilos)ci Panu naszemu Milosciwemu uczynic maiq + Jz rozne jn pre|z^tem deliberationem jego Krolewska Mosc Pan nasz Milosciwy propono|wac raczy iako naszey oiczyzny necesytatys tak rozne perykula Przeto | we wszytkich punctach przez posly jego Kr(olewskiej) M(ilosc); na seimiku proponowa|nych y na seim od jego Kr(olewskiej) M(ilos)ci podanych ych Mosc Panowie poslowie fi|dem et Consti^tiam namawiac b^dq z drugimi Jch Mosciami Pany | Poslami w czym jch mosciom plenariam potestatem daiemy.

Za odwazne jego Kro(lewskiej) M(ilos)ci Pana naszego Milosciwego dziela A wiel|kie podi^te trudy iako wszelakq wierni poddani powinnis my odda|wac gratitudynem tak naszq zyczemy Curospqdere wdzi^cznosciq Co | jch

Mosciom Panom poslom poruczamy aby o uContentowaniu Krola je(go) | M(ilosc)i z ynszemi jch mosciami Pany poslami tak Consulere Mieli | jako by jego Kro(lewska) M(ilo)sc Pan nasz milosc(i)wy bez wielko uimy Regi pub|lice ucontentowany zastawal.

Zolnierzowi Ukrainnemu zaplata Aby iako bene merytis obmyszlona | byla zyczemy salicis iednak jurybus nostrys iako my w Wielkim Xi^|stwie Lite(w)skim swemu tak ych m(ilos)ci Panowie Koronni swemu tesz zolnierzo|wi skarbu Korqnego zaplate obmyslic maiq.

Jz to w zwyczay weszlo ze ConCluzyie seimowe nad prawo przedluzac | sie zwykly Co iest rei Publice pernicyozum jch mosc Panowie Poslo|wie postrzec tego maiq aby ani iednym dniem nad prawo prolqgatia seimu | nie byla. || [ApK. 22 agB.]

Zamek Polocki iako ukrainny aby opatrzony y budowany byl wedlug: | Constytuty Roku 1607 ych Mosc Panowie Poslowie pracowite w tym staranie | przylozyc maiq gdyz na tym wiele Rzeczy pospolitey nalezy aby ten: | Zamek Ukrainny iako wrota od moskwy do Xi^stwa Litewskiego skutecznym | budynkiem zamknione byly.

Comisyia z moskwq o granice Newla y Siebieza yz dotqd Concluzy nie w:|ziela y ograniczenie przez jch Mosc Panow Comisarzow nie Cunclodowane | Co iest R(zeczy)p(ospoli)tey pernicyozum starac sie jch Mosc Panowie Poslowie b^dq | Aby jch Mosc Panowie Comisarze do tey fun(c)tiei naznaczenie Mieli redere | racionem dlaczego ta sie Comisyia w prolqgatiq puscila poniewarz y sty|p^dyum skarbu na to nie malq sum(m)e wzieli.

Jasnie Wielmoznego Je(go) M(ilosc); Pana Janusza Kiszki Woiewody Polockiego Hetma|na Polnego W(ielkiego) X(i^stwa) Lit(ewskiego) wielkie przeciwq oiczyznie Meryta przez | wszytek wiek oddowane wszytkiemu swiatu wiadome y Woiewodstwu naszemu | Polockiemu Czasu srogich ynCursy nieprzyiacielskich zawsze z odwagq | zdrowia stratq niemalq substanti z wielkim sum(pjtem oswiadczone | za co ze dotqd sluszney Jego Mosc nie odniosl nagrody starac sie jch mosc | Panowie Poslowie solicite b^dq Aby odwazne je(go) m(ilosci) dziela y ten su(m)pt | z laski je(go) Kro(lewskiej) M(ilosci) Pana naszego Milosciwego nagrodzony byl.|

A ze Je(go) Kro(lewska) Mosc Maiqc w disposity swoiey reszte poboru oszmianskiego | Jego M(ilos)ci Panu Woiewodzie Polockiemu Condenowac raczyl starac sie ych | Mosc Panowie Poslowie b^dq aby za wzi^ciem tey sum(m)y od poborcy oszmian|skiego jego Mosc Pan Podskarbi W(ielkiego) X(i^stwa) Lit(ewskiego) Je(go) M(ilosci) Panu Woiewodzie List | Kwitacyny s tey sum(m)y dac raczyl.|

EConomiie tak w Koronie polskiey iako w Wielkim Xi^stwie Litewskim aby | wedlug Prawa w calosci zostawaly Jch Mosc Panowie Poslowie starac sie | b^dq zeby o tym Constytutia Roku 1638 do exzecuti przywiedziona byla.|

Dobra jch Mosci Panow Korsakow jch m(il)o(s)c(i) Panow Chrapowickich jch M(il)osc(i) Pa|now Wiskowskich ych m(ilosci) Panow Newelskich ych Mosci Panow Jozefowiczow | y innych ych m(il)osc(i) Kturych ych mosc na kozdym seimie dochodzq aby wed|lug Praw dawnych Ktore pokazq wedlug uni y Constytutiy Kozdemu | z ych mosc Przywrocone byly albo za to slusznq odmiane otrzymali | jch M(il)osc Panowie Poslowie solicitae starac sie b^dq y zeby nie zadworem: | Ale u sqdu ziemskie(go) y za apelatiq do trybunalu o takowe dobra rosprawe mieli | dla pr^dszey sprawiedliwosci. ||

Ha^imanbHbi гiстармннм apxiy Benapyci y MiHCKy. 0. 694. Bon. 2. Cnp. 6450. ApK. 22-22 adB.

"IN THE PREPARATION OF REVERENCE": UNKNOWN INSTRUCTIONS OF THE POLOTSK GENTRY AT THE SEJM OF THE POLISH-LITHUANIAN COMMONWEALTH IN 1639.

V. GOLUBOVICH

The circumstances of Polatsk gentry instructions making are considered in the article, the contents of Polatsk gentry instructions that were worked out before the Seim of the Commonwealth held in October-November, 1639, are analysed. For the first time the subject of separate research is the postulates of Polatsk council, which took place in the end of August, 1639. The names of Polatsk ambassadors to the Seim is unique, previously unknown in historiography information from the document found in the National Historical Archives of Belarus. The instructions allow to correct and specify a number of well-known facts. The points of the instructions permit to determine the political priorities that were urgent for Polatsk province before the Sejm. The prohibition to bring into use new taxes and a great number of requests concerning the local problems of the province were entered in the first pages of the instructions. It is an obvious evidence of the local gentry disregarding the key wishes expressed in the Royal message to the council. The text of the instructions is published in the enclosure to the article.

Keywords: the Embassy statement, Polotsk nobility, provincial diet, the Sejm of1639.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.