Научная статья на тему 'Пратэстантызм у Полацкім ваяводстве ў другой палове XVI - першай палове XVII стагоддзя'

Пратэстантызм у Полацкім ваяводстве ў другой палове XVI - першай палове XVII стагоддзя Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
13
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПРОТЕСТАНТЫ / ПРОТЕСТАНТСКИЕ ОБЪЕДИНЕНИЯ / ВОЕВОДСТВА / КОНФЕССИОНАЛЬНАЯ ИСТОРИЯ / ПРОТЕСТАНТСКИЕ ОБЩИНЫ / КАЛЬВИНИСТСКИЕ ОБЩИНЫ / ЛЮТЕРАНСКИЕ ОБЩИНЫ / ПРАВОСЛАВНЫЕ ОБЩИНЫ / КАТОЛИЧЕСКИЕ ОБЩИНЫ / УНИАТСКИЕ ОБЩИНЫ / ОБЩИНЫ / ЛЮТЕРАНЕ / КАЛЬВИНИСТЫ / КАТОЛИКИ / УНИАТЫ / ШЛЯХТА

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Якубаў В.У.

Освещаются проблемы существования протестантских общин в Полоцком воеводстве в 16-17 веках. Показаны главные события в конфессиональной истории, влияние на развитие местных кальвинистских и лютеранских общин экономических и политических факторов как на региональном, так и на международном уровне. Раскрываются вопросы взаимоотношений между протестантской, православной, католической, униатской общинами города и воеводства.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

PROTESTANTISM IN POLOTSK VOIVODESHIP THE SECOND HALF OF XVI - THE FIRST HALF OF XVII CENTURIES

This paper deals with problems of the existence of Protestant communities in the Polotsk Voivodeship, in XVI - XVII century. Are the major events in religious history, impact on thelocal Calvinist and Lutheran charges of economic and political factors at both the regional and international levels, presents issues relaton between Protestant, Orthodox, Catholic, Unitarian communities of city and province. It is concluded that a significant dependence of the Protestants of Polotsk on external factors: Riga Lutheran, Moscow Judaizant heretics, activities of the Jesuits and the Orthodox, the state’s foreign and domestic policies, support for the feudal lords.

Текст научной работы на тему «Пратэстантызм у Полацкім ваяводстве ў другой палове XVI - першай палове XVII стагоддзя»

УДК 348.84.038(476.5)

ПРАТЭСТАНТЫЗМ У ПОЛАЦК1М ВАЯВОДСТВЕ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТАГОДДЗЯ

В.У. ЯКУБАУ (Полацк дзяржауны утвератэт)

Артыкул прысвечаны праблемам Iснавання пратэстанцкгх супольнасцяу у Полацюм ваяводстве у XVI - XVII стагоддзях. Паказаны асноуныя падзе1 у канфесгянальнай ггсторьи, уплыу на развщцё мяс-цовых кальв1н1сцк1х I лютэранстх зборау эканам1чных I палгтычных фактарау як на рэггянальным, так I на мгжнародным узроут, раскрываюцца пытанн узаемаадноанау пам1ж пратэстанцкай, праваслаунай, каталщкай, унгяцкай абшчынамг горада I ваяводства. Робщца выснова аб значнай залежнасЦ полацюх пратэстантау ад знештх фактарау: рыжсюх лютэран, маскоусюх юда1зантау, дзейнасцI езутау I праваслауных, дзяржаунай знешняй I унутранай палгтыю, падтрымк феадалау.

Псторыя полацкай пратэстанцкай абшчыны (збору) вельмi слаба асветлена у пстарыяграфи. На сён-няшш дзень вядомы только тры спецыяльныя артыкулы [1 - 3], а таксама працы аутарау i узгадк пра некаторыя моманты лакальнай псторьп i асобау мясцовых пратэстантау. Галоунай прычынай гэтага з'яу-ляецца амаль поуная адсутнасць першакрынiц, як1я был зшшчаныя яшчэ у XVI - XVII стагоддзях пад-час войнау i рэлiгiйных канфлжтау. Матэрыялы афщыйнага справаводства па гiсторыi пратэстанцк1х суполак азначанага перыяду i спрэчак вакол царкоунай, мяшчанскай, шляхецкай маёмасцi змяшчаюць комплекс "Лггоускай метрыш" i Вшенсш арх1у пратэстанцк1х суполак [4].

Кантакты нямецк1х рэфарматарау з мяшчанамi i шляхтай на тэрыторыi Полацкага ваяводства, ве-рагодна, пачал1ся пасля замацавання свабоды для лютэранскага веравызнання у 1нфлянтах у 1524 годзе. Гэтаму бясспрэчна спрыялi традыцыйныя сувязi з Рыгай, на якой быу завязаны полацш гандаль. Не вы-ключана, што у асяроддзi рыжан у Полацку i магла функцыянаваць нейкая пратэстанцкая суполка. Яна магла атрымаць нямецк1 касцёл, як1 быу у горадзе згодна з ранейшымi мiжнароднымi дамовамi пасля перамогi Рэфармацыi у 1нфлянтах. Дакументы па жыцщ нямецкай грамады i касцёла (збору) у горадзе пакуль не уведзены у навуковае абарачэнне.

Разам з тым, акрамя заходняга нак1рунку, змены у традыцыйны погляд на хрысцiянства для права -слаунай большасцi полацк1х мяшчан прынеслi маскоусшя уцекачы-'Чуда1занты": Феадосiй Касы, Арцемiй i Фама. Яны заклiкалi вышдваць з хат i цэрквау iконы, адмаулялi святасць таямнiц, манаскую аскезу i сцвярджалi, што царква замiнае спасцiгаць л1тасць Хрыста. 1х актыунасць справакавала сутыкненнi з праваслаунай грамадой у Вiцебску i iх перасяленне углыб Вял1кага княства Лтоускага. У Полацку застауся Фама, як ажанiуся на палачанцы ^ магчыма, быу мясцовым пратэстанцк1м святаром (мшстрам) [1, с. 26].

У 1550-я гады, верагодна, быу заснаваны полацш мяшчанск збор, феадальнымi патронамi якога стала частка мясцовай шляхты. Згодна з шфармацыяй, якую падаюць маскоусшя крынiцы, праваслауная большасць была варожа настроена да пратэстантау. Летам 1562 года у Полацку юнавала пагроза анты-пратэстанцкага пагрому з боку праваслауных [5, с. 76]. 1ван IV маскоуск паход на горад у 1563 годзе вдэалапчна абгрунтоувау уцiскам праваслауных з боку "бязбожнай Лтгвы i прыскверных Лютор" [6, с. 90]. Застаецца адкрытым пытанне аб рэальных адносiнах праваслауных да пратэстантау, i хто былi гэтыя "люторы": мясцовыя iншаверцы у шырошм сэнсе, прыбалтыйск1я лютэране, прыхшьтш маскоусшх уце-качоу, цi гэты тэрмiн калька тагачаснага польскага зняважтвага азначэння ератыкоу - "lotr". Таксама праблемнай на сёння застаецца лакалiзацыя i колькасць пратэстанцк1х зборау у Полацку. Вядома, што у 30 - 60-я гады XVII стагоддзя мясцовы кальвiнiсцкi збор месцiуся на вулщы Вялiкай у Запалоццi, побач з домам Стаброусшх [3], але па другiм звесткам, верагодна, - на месцы будучага касцёла Франщшка Ксаве-рыя [7, с. 26], насупраць езуiцкага калегiума, каля рынку, мог быць малтгоуны дом для рыжсюх лютэран.

Пасля захопу Полацка маскоУскiмi войскамi у 1563 годзе, паводле загаду цара 1вана Жахл1вага, Фаму-"iудаiзанта" патапiлi у Дзвiне. Горад стау выключна праваслауным. Ацалелыя мяшчане перанеслi збор у Дзiсну. Падчас найбольшага пашырэння Рэфармацыi у 1550 - 1570 гадах XVI стагоддзя у ВКЛ склалася прэсвггарыянская, сшадальная мадэль аргатзацш евангелiцка-рэфармацкiх абшчын, у якую увай-шлi Вiленскае, Наваградскае, Брэсцкае, Рускае, Завiлейскае, Жамойцкае суперштэнданцтвы. Да Рускага суперiнтэнданцтва адносiлiся: Менск, Полацк, Орша, Вщебск, Мсцiслау [4, с. 24].

Пасля адваявання горада ВКЛ пратэстанты вярнулiся у Полацк. Верагодна, у 1580 - 1590 гады га-лоуным патронам збору быу полацш ваявода ^ адпаведна, мясцовы войт Крыштоф Манiвiд Дарагастайсш (1576 - 1597), па фундацып якога i быу адноулены збор ужо у 1579 годзе [8, с. 34]. У канцы XVI стагоддзя вял1кая частка полацкай шляхты заставалася пратэстантамi (Стаброусюя, Дарагастайсшя, Друцшя-

Саколшсшя, Лукомсшя, Цяшнсшя, Корсак1), аднак у мяшчанск1м асяроддзi пратэстанты перасталi быць значнай групай. Падчас наступления контррэфармацып пры Стэфане Баторып (1576 - 1586) i Жыпмонце Вазе (1588 - 1632) пачынаюцца спробы стварэння абарончага саюза некаталiцкiх канфесш (разнаверцау). Палиычнаму аб'яднанню пратэстантау i праваслауных садзейнiчалi злоужыванш мясцовых улад i кан-флiкты за былую царкоуную маёмасць.

Полацк1я ваяводы К. Машввд Дарагастайск1 i Андрэй Паулавiч Сапега (1597 - 1613) жылi пераваж-на у Кракаве i Вiльнi, а урад перадавалi у субарэнду. Асаблiва непапулярным сярод мяшчан стау А.П. Сапега, як1 мала таго, што перадавау пасаду у трыманне Паулу Сапезе i Дашэлю Шчыту Забельскаму (вядомых сваiмi эканашчныш злоУжываннямi супраць полацк1х i вшенсшх мяшчан), але апантана iмкнууся пашы-рыць каталiцтва у горадзе [9, с. 226 - 227; 10, с. 169 - 226].

З самага пачатку свайго юравання у ваяводстве ён увайшоу у канфлжт з мясцовай элiтай, калi склау пратэст супраць iнструкцыi полацкага перадсоймавага з'езда 27 студзеня 1598 года i прызначэння двух пратэстантау пасламi ад ваяводства. Паслы павiнны былi "стаяць намёртва да перамоп" у абароне правоу праваслауных дызунiтау, пратэстантау i аУтаномii касцёла ВКЛ ад Польшчы, а А.П. Сапега быу абвшава-чаны у прысваеннi фальваркау (Чарсвяты i Курылавiчы), як1я належылi полацкаму замку [11]. Гэты канфлжт дасягнуу сваёй вяршынi вясной 1599 года, калi слугi ваяводы паспрабавалi прымусiць мяшчан замыкаць свае крамы у каталiцкiя святы [12, с. 173]. Пачалюя хваляваннi, раззлаваныя мяшчане пагра-жалi спалiць замак, горад, касцёл св. Стэфана i езущш калегiум, а самi перасялiцца да маскоусшх адна-верцау [13, с. 221 - 222]. У гэтым змаганш мяшчане выйграл^ Ужо з 1600 года А.П. Сапега вымушаны быу шукаць пакупнiка на пасаду, а калi у 1609 годзе ваявода наведау Полацк, iзноУ пачалюя хваляваннi, i ён мусiу выехаць з горада. Прадаць пасаду удалося толькi у 1613 годзе.

Неабходна адзначыць, што канфлiкт пратэстанцкага i праваслаунага насельнiцтва Полацка з като-лiкамi меу глыбок1я эканамiчныя падставы. Паводле унiверсала 22 студзеня 1582 года, Стэфан Баторый перадау 322 вымарачных i царкоуных (Полацкага архiепiскапства) зямельных надзелау у горадзе i нава -коллi езуiтам [14, с. 165]. Акрамя традыцыйна дашнуючай праваслаунай большасцi у Полацку, на мана-полiю якой пачалося рэальнае наступленне, у разгледжаны перыяд змяншалася i колькасць пратэстанцк1х двароу, яшх паводле запiсау сiнодаУ 1636 i 1643 гадоу у горадзе было каля 15 [2, с. 26].

На сённяшт дзень не захавалася дастаткова крынiц, прысвечаных правядзенню Рэфармацып у шля-хецк1х маёнтках i горадзе напярэдаднi i падчас 1нфлянцшх войнау 1558 - 1582 гадоу i пераходу царкоу-най маёмасщ у прыватныя рук1. Мяшчане iмкнулiся захапiць землi, як1я перайшлi ва уласнасць езуiтау у 1582 годзе; мнопя з iх на момант выдачы каралеускага унiверсала на стварэнне калепума жылi на iх. Шляхта праводзша судовыя спрэчк1 i шшыт метадамi змагалася за маёнтк1 з езуггаш i каталiцкiм клiрам. Кшп судовых запiсау Метрык1 ВКЛ канца XVI - XVII стагоддзяу змяшчаюць вялiкую колькасць да-кументау, прысвечаных маёмасным канфлiктам памiж мясцовым насельнщтвам i езуiтамi. Только за 1605 год [15, с. 41] езуиы судзшся з полацкiмi зямянамi Янам Нарушэвiчам, Аляксандрам i Фiлонам Сцяпанавiчамi Казачонкамi [15, с. 51], з Янам Варлехоусшм за валоданне пашай полацкага Машонцкага манастыра каля р. Дзюна, а у вераснi 1606 года - з кухмютрам ВКЛ Мжалаем Сапегам за маёмасць вакол Наулщкага возера, якая раней належала Спаскаму манастыру. Шэраг уладанняу, i не тольк1 зямельных, у Полацкага арх1ешскапства, спасылаючыся на прывiлеi ранейшых гаспадароу, адсудзiла вiленская капiтула. Так, у 1608 годзе адбыуся шэраг судовых спрау памiж шляхтай, мяшчанамi i нават полацк1м унiяцкiм ар-хiепiскапам Г. Бральнiцкiм за права шынкаваць гарэлку у кутнай карчме у Вiцебску [16, с. 113 - 119].

Акрамя езуггау-католжау значныя канфлiкты былi памiж насельнiцтвам i унiяцкiм клiрам. Перада-дзеная утятам частка уласнасщ полацкага архiепiскапства змянша гаспадароу пасля 1нфлянцкай вайны, а з шшага боку, сам працэс увядзення Берасцейскай унii стварыу праблемы з лептымнасцю кiраунiцтва грэка-каталiцкай царквы, што у сваю чаргу дазваляла насельнщтву шукаць магчымасцi адмауляцца ад выканання царкоуных абрадау i феадальных павiннасцяу на яго карысць.

Найбольш моцныя канфлiкты узнiклi з пратэстанцкай часткай шляхты, якая захапiла пасля вайны царкоуную маёмасць i не жадала яе вяртаць. Нават спробы цэнтральных улад атрымаць адэкватную ацэн-ку маёмасцi, сутыкнулiся са значным супрацiуленнем. Спаслаушыся на загад свайго пана, слуп М. Мош-вща Дарагастайскага з узброенымi полацкiмi казакамi на чале з Станiславам Бароусшм, 1 - 13 студзеня 1588 года не дапусцш каралеускага камкара Ф.1. Гадзецкага зрабiць люстрацыю маёмасщ полацкага уладыш [17]. У 1597 годзе полацш унiяцкi мiтрапалiт Г. Загорсш паспрабавау адсудзiць маёнтк1 полацкага Барысаглебскага манастыра, як1я (верагодна, пасля вайны) былi заняты Корсакам^ Саламярэцкiмi i Жыжкевiчамi i iх жонкамi-сёстрамi, народжанымi Корсакамi, аднак развязка канфлжта наступiла только у 1619 годзе [18]. Дзейнасць па вяртанш маёмасщ утятам i прымушэнне да пераходу праваслауных у грэка-каталщтва з боку I. Кунцэвiча справакавала выступленш супраць яго у Полацку, Магшёве i затым яго забойства у Вiцебску [19, с. 111 - 113].

Паводле падлшау М. Ледке, у гэты перыяд прыкладна пяць прадстаушкоу роду Корсакау былi каль-вiнiстамi [20, с. 119 - 120]. Яны былi багацейшымi феадалаш ваяводства i адным з найбольш шматлiкiх, але непаслядоуных пратэстанцк1х родау ВКЛ. Найбольш уплывовым прадстаУнiком дому у гэты час з'яу-ляуся Юры Корсак, як1 займау сенатарсшя пасады кашталяна менскага, затым полацкага (1597 - 1618), ён жа стау правiзарам евангелiцкага сiнода у 1597 годзе [21, с. 253].

У 1600 годзе Г. Загорсш пры абароне слугi, абвiнавачанага за разбой у Полацку, выкарыстоувау сваiх татар-мусульман, як1я забiлi аднаго з вязенных слуг i схавалi злачынца. Унiяты А. Корсак Галубiцкi i Д. Корсак i "шшыя хрэсщяне" папрасiлi I. Пацея прыехаць у Полацк не только з-за таго, што Г. Загорсш "паганцау пры царкве Божай хавае", але i з-за таго, што па яго бяздзейнасщ "замак i могiлкi побач з царквой не раз крывёй памазаны" [22, c. 9]. Магчыма, што эмацыянальнасць лiста тлумачыцца уплывам эканамiчнага канфлiкту памiж унiяцкiм арх1ешскапам i мацнейшым феадальным родам ваяводства -Корсаками

У снежнi 1605 года Г. Бральнщш адсудзiу вёску Пароп Мiкольскiя, што раней належала сабору св. Сафи, якую скарбны ВКЛ i дзiсенскi стараста Лукаш Мамошч захапiу сабе у 1579 годзе [15]. Щкава, што у судовых справах фiгуруе тлумачэнне ад шляхты, што у 1579 годзе С. Баторый дазволiу пры вы-зваленнi Полацкага ваяводства ад маскоуцау феадалам, як1я прыйдуць змагацца, атрымаць тое, што тыя захопяць сваiмi сiламi. Аднак гэтае абяцанне, вщаць, не было запiсана i пры разглядзе справау на пад-ставе апытання камiсарамi мясцовых жыхароу, агучвання прывiлеяу i попiсаУ маёмасцi сабора св. Сафи была даведзена прыналежнасць вёсак да уладыцтва [15].

Духоунае жыццё пратэстантау у Полацку гэтага часу не вылучалася багаццем. Мясцовыя пратэ-станты не маглi прырауняцца да езуиау, як1я жылi у горадзе, сярод яшх трэба адзначыць першага рэктара Полацкага калепума, каралеускага казначэя П. Скаргу i аднаго з лепшых новалацiнскiх паэтау i прамоу-цу эпохi П. Сарбеускага. Пратэстанты праводзш публiчныя дыспуты з езуiтамi, прыцягваючы на дапа -могу прадстаушкоу з iншых гарадоу. Найбольш вядомы быу дыспут 1589 года памiж полацкiмi езуiтамi i кальвiнiстамi (або антытрыштарыям^ С. Будным i Ф. Даманеусшм. Навучанне у езуiцкiм калепуме уключала удзел у дыспутах з разнаверцаш, а калi яны не з'яулялюя на спрэчку, iх аргументы агучвалi самi настаунiкi, аднак пасля гэтага значных публiчных дыспутау памiж пратэстантамi i католiкамi у Полацку не фжсавалася.

Слабасць пратэстанцкага мяшчанства горада у некаторай ступенi кампенсавалася iх палпычнай ак-тыунасцю, саюзам з праваслауныш i наяунасцю вялтай колькасцi кальвiнiстау сярод шляхты. Наяунасць саюза разнаверцау не дазваляе размяжоуваць шцыятывы i дзеяннi праваслауных i пратэстантау. Для вы-рашэння сваiх праблем палачане як грамада без увап на рознiцы у веравызнанш уступалi у хаурусныя адносiны памiж сабой i з мяшчанамi шшых гарадоу. Так, у лiстападзе 1605 года вшенсшя i полацк1я мя-шчане паспрабавалi дамагчыся трыбунальскага суда над шеусшм унiяцкiм мiтрапалiтам I. Пацеем.

Эканашчныя i палиычныя канфлжты розных грамадск1х слаёу з прадстаушкаш свецкай i царкоу-най улады зрабiлi Полацкае ваяводства адным з найбольш апазщыйных да Жыгiмонта Вазы падчас рокашу Я. Радзiвiла - М. Зэбжыдоускага у ВКЛ 1606 - 1608 гадоу. Ахова штарэсау разнаверцау была адной з галоуных задач полацкага пасла на сойм 1606 года, парнаускага кашталяна П. Стаброускага (у 1599 годзе ён быу правiзарам сiнода ВКЛ [21, а 259]), аднаго з найбольш яршх аратарау i соймавых дзеячоу падчас рокашу 1606 - 1608 гадоу. Пад яго уплывам на рэляцыйным соймiку 16 мая 1606 года шляхта выступша на баку ракашан i выслала двух паслоу на Люблiнскi ракашовы сойм (Язэпа Есьмана i Фр^1дрыха Немiровiча Шчыта). 1нструкц^1я паслам была падтсана 30 шляхцiцамi, пераважна некатолi-камi [23]. На грамнiчным з'ездзе 2 лютага 1607 года 40 полацшх шляхцiчау, галоуным чынам кальвiнi-стау i праваслауных, звярнулася з падзякай за барацьбу за iх свабоду да маршалка рокашу Я. Радзiвiла. На соймiку 19 сакавiка 1607 года справа дайшла да падзелу удзельшкау. Адна частка запатрабавала за -вяршэння рокашу i прызначыла на з'езд пад Енджэювам паслаш П. Стаброускага, Д. Корсака i П. Канiнь-скага, як1м было загадана дамагацца ураунавання вiслiцкiх (рэгалюцшх) i сандамiрскiх (ракашовых) ар-тыкулау, пазбаулення Вiленскага праваслаунага брацтва ад усялякага прыцяснення, прасiць караля аб за -цвярджэнш полацкага уладыш, якога павiнна была абiраць сама полацкая шляхта, i абароне уласнасщ архiепiскапства падчас вакансii [24; 25]. Кароль паабяцау задаволiць шмат з патрабаванняу разнаверцау, а сойм 1607 года заклтау мясцовае насельнiцтва да адбудовы св. Сафii, пашкоджанай яшчэ падчас 1н-флянцк1х войнау 1559 - 1582 гадоу, у якой павшны былi не только спрауляцца рэлiгiйн^Iя абрады, але i захоувацца мяшчанская i шляхецкая дакументац^1я [26].

Паражэнне ракашан не змянiла асноуных патрабаванняу полацкай шляхты у канфесшнай сферы: полацкая iнструкц^Iя на сойм 1611 года патрабавала ад свайго пасла П. Стаброускага настойваць на выка-нанш канстытуцыi 1609 года "аб рэлМ грэцкай" i пакаранш удзельнiкау вiленскага тумульту 1609 года (пагрому i спалення католiкамi мясцовага збору), падтрымаць вiленскiх мяшчан у iх змаганнi з I. Пацеем, прасщь выпусцiць з вязнiц^I тсара Вiленскага брацтва Л. Карповiча i спынiць усяляк1я унiяцкiя "iнквiзiц^Ii"

(злоужывант) у дачыненн да праваслауных. Дакумент падпiсалi кальвiнiсты П. Стаброусш, Шхал Друцш-Сакал1нск1, Фрыдрых Лукомск i унiят А. Корсак-Галубiцкi [8, с. 267; 27, с. 89].

Арышт, накладзены на маёмасць П. Стаброускага пасля рокашу, захоувау моц да 1618 года, тым не менш ён працягвау актыуна удзельшчаць не только у палиычным, але i царкоуным жыцщ. Паводле яго прапановы, з сялян у маёнтках пратэстанцкай шляхты у 1611 годзе быу уведзены падатак у 6 грошау на сiнод. На сшодзе 1615 года у маёнтках евангелщкай шляхты прапанавалася забаранiць будаваць но-выя i дабудоуваць старыя цэрквы, там дзе iх раней не было [4, с. 29]. "Для разбудовы царквы", зблiжэннi з насельнщтвам сiнод дазволiу у Руск1м дыстрыкце пры святкаваннi святау у 1616 годзе адзначаць iх па старым (юл1янсшм) i па новым (грыгарыянсшм) календары [4, с. 38].

Актыуным! прадстаунiкамi полацкай кальвiнiсцкай шляхты з сярэдзшы XVI стагоддзя сталi Фран-кевiчы Радзiмiньскiя. Справу падтрымк1 разнаверцау на агульнадзяржауным узроУнi у пачатку XVII стагоддзя працягвау Ян Франкевiч Радзiмiньскi, як1 у 1623 годзе перадау вiленскаму збору на наём пяхоты 50 злотых [4, с. 83], а у 1624 годзе ён быу абраны дырэктарам сiнода [4, с. 91]. Аднак увогуле маёмаснае становiшча полацк1х пратэстантау было кепск1м, таму па рашэнш вiленскага сiнода на патрэбы полац-кага збору у 1621 годзе П. Стаброускаму са скрынк1 сшода было выдадзена 20 коп грошай [4, с. 65], а у 1622 годе у рук1 сеньёра полацкага збору Марцша Прылюбскага - 300 злотых ад Паула Маслоускага. У тым жа 1622 годзе да палачан быу дасланы мшстр Сiмон Серуацiус, як1 павiнны быу таксама па да -моуленасщ з мясцовым зборам ездзiць да Глыбокага [4, с. 70]. У 1632 годзе полацш сеньёр Крыштоф Га-райск1 папрасiу сiнод аб запрашэнш новага прапаведнiка; у 1634 годзе будынак збору быу зшшчаны пад-час вайны супраць Маскоускай дзяржавы 1632 - 1634 гадоу. Але ужо у 1634 годзе збор падтрымала жон-ка Яна Пуцяты, i у 1636 годзе тут зноу з'явiуся сталы прапаведтк - Мусонiюш. Ён засведчыу тагачасную сиуацыю - збор знаходзiцца у заняпадзе з-за "непрыяцеля маскавiцiна i адсутнасцi падтрымк збоку паноу-патронау" [21, c. 219].

Полацкая шляхта у 1632 годзе папрасiла вальны сойм дазволiць будаваць рознаверчыя, у тым лжу пратэстанцк1я, зборы на старых месцах у гарадах i маёнтках шляхты. Аднак напруга памiж канфесiямi засталася. Значным скандалам ва унутрыпалггычным жыцщ усёй Рэчы Паспалтгай стала знiшчэнне у ноч з 23 на 24 лшеня 1638 года, натоупам як1м кiравалi вучш езуiтау - маладыя Корсак!, кальвшсцкага збору у Полацку. Кароль Уладыслау Ваза запатрабавау ад мясцовага ваяводы Януша Юшш i гарадск1х улад схапiць i пакараць вiнаватых i прасачыць за выкараненнем усялякага ущску над дысiдэнтамi у !х наба-жэнстве [8, с. 464]. На думку В. Галубовiча, да манарха шфармацыя пра падзеi, хутчэй за усё, трапiла дзякуючы падтрымцы бiржанскiх Радзiвiлау. Але вiдавочна i тое, што сам Уладзклау на жадау пэцкаць рук1 у гэтай справе i "абачл1ва" даручыу яе Янушу Кiшке. Ведаючы меланхалiчны характар полацкага ваяводы, як не быу асобай публiчнай i досыць слаба кантралявау падначаленае яму ваяводства, можна не сумнявацца, што каралеускае распараджэнне, юл! i было выканана, то з мтмальныЕШ наступствамi для злачынцау. Рэал!зацыя прысуду не пераутварылася у гучную справу ! у ВялЫм княстве Лиоусшм вя-лшага розгаласу з нагоды пакарання не было. Гэта можна сцвярджаць ужо па тым, што т у Радз!вшауск1м, т у Юшкаусюм архивах, н у захаваных полацк1х дакументах працягу справы знайсщ не удалося [28, с. 67].

Слабасць мясцовай пратэстанцкай абшчыны прывяла да таго, што у 1650 годзе полацкая езуиы паспрабавал1 захатць маёмасць збору, што прывяло да !х судовага супрацьстаяння з лщсшм маршалкам Раецк1м. Найбольш важным апекуном пратэстантау ВКЛ у гэты час становщца вял1к1 гетман Януш Радз!вш, якому сшод даручыу асабл!вую апеку над полацк1м зборам [21, а 219]. Аднак на 1669 год некаторыя мя-шчане, яшя раней был! залежным! ад збору, усё ж патрапш пад уладу езугтау [3, с. 68].

Па падлтах В. Красшьскага, у Полацшм ваяводстве у разгледжаны перыяд нал1чвалася 5 каль-вшсцшх зборау, вщебсшм - 7, мсщслаусшм - 2, у мшсшм - 11, з яшх тольш па два у Менсшм ! Полацк1м ваяводстве пратрывала да вайны 1654 - 1667 гадоу [21, с. 140]. Найбольш значным! цэнтрам! пратэстантызму у ваяводстве, акрамя Полацка, был Глыбокае, Беразвечча, Княжыца ! Цятна. Усе яны утрымл!вал1ся за кошт феадальных патронау - Васшь Цяшнсш на уласныя сродш заснавау друкарню ! збор у Цятна пад Лепелем, берасцейск1 ваявода Крыштоф Зянов!ч фундавау кальвшсцю збор у Глыбошм да 1616 года [21, с. 210], адзш з Прылюбсшх у 1622 годзе затсау на полацк1 збор 300 злотых, а друг! з прадстаушкоу гэтага роду папраау сшод аб прысылцы прапаведнша у Беразвечча у 1629 годзе [21, а 208]. У першай палове XVII стагоддзя Юры Зянов!ч заснавау у Глыбок1м кальвшсцш збор, а пры !м школу. Заняпад пратэстанцкай абшчыны у Глыбоюм варта адносщь да пачатку XVII стагоддзя, кал1 М1хал Зянов!ч змяшу сваю канфесш з пратэстанцкай на каталщкую ! заснавау у мястэчку касцёл св. М!хала [29, с. 11].

Полацш збор не займау лщэрскай пазщш у Руск1м суперштэнданцтве не только з пункту гледжан-ня маёмасщ ! багатых патронау, але ! па удаласщ кар'ер яго прадстаушкоу у ВКЛ. Русшя суперштэн-данты, прынама у друпм дзесящгоддз! XVII стагоддзя, не был! звязаныя з Полацкам: Марцш Цертул!ян Белянск1 (1614 - 1616) кансультавауся з аршанск1м судзей Варапаем, Федар Зданов!ч (1619 - 1620) быу казнадзеям у Оршы [4, с. 40], Ян Тамашэв!ч (1621 - 1623) - раб!у казанн у Менску, затым у Копыа [4, с. 126].

Хутчэй за усё першынство у суперiнтэнданцтве па эканашчных i паллычных матывах знаходзiлася у Мен-скага збору, якi пры падтрымцы Радзiвiлау i iншых патронау-феадалау пракнавау да пачатку Х1Х ста-годдзя [21, с. 140]. Так, у 1623 годзе было прынята рашэнне аб тым, што у Менсшм зборы былi уведзены ахоушк1-"пастаянныя мешканцы", пакольк1 падчас Трыбунала ВКЛ у гэты горад прыязжаюць шматлiкiя вернш розных канфесiй i, адпаведна, трэба сачыць за памяшканнем i будынкам. Вiцебскiя зборы з 1570-х па 1680-я гады падтрымлiвалi Саламярэцкiя i Храпавiцкiя [21, с. 226], мсщслаусюя - М. Нарушэвiч [21, с. 255] i Галоучынсшя [21, с. 251]. Разбурэнш i дэпартацыi насельнщтва падчас войнау 1654 - 1667 гадоу пры-вялi да спынення iснавання полацкага пратэстанцкага збору. Частка полацшх пратэстантау перасялiлася у Якабпшс, i з iх асяродку, верагодна, паходзша Марта Скауронская (расiйская iмператрыца Кацярына I). У самiм горадзе пратэстантызм працягвалi спавядаць немцы, на грошы як1х у XIX стагоддзi была збуда-вана лютэранская шрха на вул. Нiжняй Пакроускай.

Заключэнне. Стварэнне пратэстанцкай абшчыны у Полацку знаходзшася пад моцным уплывам знешшх фактарау. Каранi яе узнiкнення знаходзяцца у кантактах полацк1х мяшчан з прыбалтыйскiмi лютэранамi i маскоУскiмi "iудаiзантамi" у сярэдзiне XVI стагоддзя. У 1563 - 1579 гадах падчас маскоу-скай акупацьп дзейнасць пратэстантау у горадзе была пад забаронай. Пасляваеннае аднауленне пратэстанцкай абшчыны звязана падтрымкай значнай частк1 шляхты (Машвщ Дарагастайск1я, Стаброусшя, Корсак1, Талвашы i iнш.). На гэтым этапе асноунай плынню у межах пратэстантызму становiцца кальвь нiзм. З канца XVI стагоддзя да 1630-х гадоу дзейшчау палиычны саюз памiж пратэсташаш i праваслау-ныт ва умовах пад^ыми афщыйныш уладамi Рэчы Паспалггай контррэфармацыйнага руху. Пратэстанцка-праваслауны саюз моцна уплывау на выпрацоуку мясцовай шляхтай рашэнняу на соймiках, у яшх адлю-строувалiся iнтарэсы некатолжау i патрабавалася талерантнае стауленне ад улад да пратэстантау. Да ся-рэдзiны XVII стагоддзя адбываецца працэс паступовага пераходу прадстаУнiкоУ пратэстанцкай шляхты у каталiцызм. Страта пратэстанцкай абшчынай палиычнай i эканамiчнай апек1 ад феадалау, а таксама на-ступствы "тумульту" 1638 года i ваенныя разбурэннi 1632 - 1634 i 1654 - 1667 гадоу прывялi да iстотнага змяншэння уплыву пратэстанцшх канфесiй у рэгiёне.

Л1ТАРАТУРА

1. Иванова, Л.С. Из истории реформационной церкви в Полоцке (вторая половина XVI - первая половина XVII в.) / Л.С. Иванова // Псторыя i археалопя Полацка i Полацкай зямлт матэрыялы навук. канф.; склад. Т.А. Джумантаева. - Полацк, 1992. - С. 25 - 27.

2. Говорский, К. О введении, распространении и судьбе кальвинизма в Белоруссии / К. Говорский // Вестн. Западной России. Год 2. Т. 4. - 1864, февраль. - Отд. 2. - С. 19 - 21.

3. Дзярновiч, А. Гарадская сядзiба Полацка XVII ст. (паводле ™ентара з Радзiвiлаускага арх1ва) / А. Дзяр-новiч // Псторыя i археалопя Полацка i Полацкай зямлк матэрыялы V мiжнар. навук. канф., Полацк, 24 - 25 кастр. 2007 г. - Полацк: НПГКМЗ, 2009. - С. 65 - 75.

4. Zbior Pomnikow Reformacji kosciola polskiego i litewskiego / Serja IV, Zeszyt II: Akta Synodow prowin-cjalnych jednoty Litewskiej 1611 - 1625. - Wilno, Warszawa: Druk. Ginsa, 1915. - 136 s.

5. Янушкевiч, А. Загадка выправы 1вана Грознага на Полацк / А. Янушкевiч // Архэ. Пачатак. - 2009. -№ 4. - S. 76.

6. Александров, Д.Н. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII - XVI веках / Д.Н. Александров, Д.М. Володихин. - М.: Изд. предприятие «Аванта+», 1994. - 134 с.

7. Дук, Д. Сацыятапаграфiчная структура i забудова Полацка у XVI - XVII стст. / Д. Дук // Архэ. Пачатак. - 2010. - № 3. - С. 7 - 61.

8. Kempa, T. Wobec kontrreformacji. Protestanci i prawoslawni w obronie swobod wyznaniowych w Rzeczy-pospolitej w koncu XVI i w pierwszej polowie XVII wieku / T. Kempa. - Torun: Wydawnictwo Adam Mar-szalek, 2007. - 624 s.

9. Витебская старина: в 5 т. / сост. и изд. А. Сапунов. - Витебск: Витебский губернский статист. комитет, 1883 - 1888. - Т. 5, ч. 1: Материалы для истории Полоцкой епархии. - 1888. - 650 с.

10. Inglot, S. Sprawy gospodarcze Lwa Sapehy / S. Inglot // Studia z Historii spolecznej i gospodarczej, pos-wi^conych profesorowi dr. Fr. Bujakowi. - Lwow: Naklad Wydаwnictwa Polskiego, 1939. - S. 169 - 226.

11. Бiблiягэка-архiу Чартарыйсюх (BCz). - Rkps. 2234. sygn. 51. Instrukcja Polocka na zjazd Slonimski (1598 r.).

12. Sapieha, E. Dom Sapiezynski / E. Sapieha, J. Tazbir. - Warszawa: Wydawnictwo naukowe PWN, 1995. -805 s.

13. Archiwum domu Sapiechow / wyd. A. Prochaska. - Lwow: Drukarnia zakladu narodowego imeni Ossolins-kich, 1892. - Т. 1: (Listy z lat 1575 - 1606). - S. 221 - 222.

14. Памяць: пст.-дакум. хрошка Полацка / рэд. кал.: Г.П. Пашкоу [i шш.]. - Мшск: БелЭн, 2002.

15. Нацыянальны пстарычны арх1у Беларусi (НГАБ). - КМФ 18. - Спр. 291. Кшга запiсау метрык1 ВКЛ.

16. НГАБ. - КМФ 18. - Спр. 292. Кшга затсау метрык ВКЛ.

17. 1588 декабря 13. Увязчш (вводный) лiст дворянина Годебскаго епископу Полацкаму Афонасию Тер-лецкому на владения архиепископии с инвентарём // Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. - Вильна, 1867. - Т. 1. - С. 167 - 174 [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://pbc.biaman.pl/dlibra/doccontent2?id=560&dirids=1//date 4.10.2009.

18. Вершкоуская, А. Супращуленне праваслауных Полацкай епархп увядзенню унii i забойства Язафата Кунцэвiча // Беларуси пстарычны агляд, Снежань 2001. - Т. 8. Сшытак 1 - 2 (14 - 15) [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: http://www.lingvo.minsk.by/~bha/08/bha08idx.htm// date 4.10.2009.

19. Жукович, П.Н. Сеймовая борьба православного западно-русского дворянства с церковной унией c 1609 г. / П.Н. Жукович. - СПб.: Тип. главного управления уделов, 1904. - Т. 2. - 121 с.

20. Ledke, M. Od prawoslawia do katoliczymu. Ruscy mozni i szlahta Wielkiego Ksi^stwa Lietewskiego wobiec wzynan reformacyjnych / M. Ledke. - Bialostock: Wydawnictwo uniwersztetu Bialostockiego, 2004. - 313 s.

21. Krasinski, W. Zarys dziejow powstania i reformacji w Polsce / W. Krasinski. - Warszawa: Zwiastun Ewan-geliczny, 1905. - T. 2, cz. 2. - 274 s.

22. Kempa, T. Prawoslawie i unia we wschodnich wojewodztwach WKL w koncu XVI i pierwszej polowie XVII w. / T. Kempa // Bialoruskie zeszyty historyczne Bialystok. - 2004. - T. 22. - S. 5 - 41.

23. Архiу Галоуны актау Даушх (AGAD). - AR. - Dz. II. - Sygn. 450. Instrukcja szlachty Polockiej na zjazd Lubelski od 16. V. 1606 г. Polock.

24. AGAD. - AR. - Dz. II. - Sygn. 510. 1нструкцыя шляхты Полацкага павета ад 19.03.1607 г.

25. Wisner, H. Litwa wobiec rokoszu (1606 - 1607) / H. Wisner // Kwartalnik Historysczny. - Warszawa, 1972. - T. 1. - S. 294.

26. Volumina legum: w 9 t. / nakladem i drukiem Jozofata Ohryzki. - St. Petersburg: przedruk zbioru praw sta-raniem xx. pijarow w Warszawe, od roku 1732 do roku 1782, wydanego, Drukarnia J. Ohryzki, 1859. - T. II: АЬ anno 1550 ad annum 1609. - 450 s.

27. Мiрановiч, А. Праваслауная Беларусь / А. Мiрановiч. - Беласток: Offset Print, 2009. - 352 s.

28. Мiжканфесiйныя адносшы у Полацк1м ваяводстве (другая палова XVI - першая палова XVII стст.): справаздача па НДР (заключ.) / Полацк1 дзярж. ун-т; юр. тэмы I.А. Борттк. - Наваполацк, 2011. - 92 с. -№ Г09ПЛ-003 от 01.04.2009 г.

29. Hedemann, O. Gl^bokie / O. Hedemann. - Wilno: Oddzial Polskiego Towarzystwa krajoznawczego w Gl§-bokiem, 1935. - 58 s.

Пастуту 26.11.2011

PROTESTANTISM IN POLOTSK VOIVODESHIP THE SECOND HALF OF XVI - THE FIRST HALF OF XVII CENTURIES

V. YAKUBAU

This paper deals with problems of the existence of Protestant communities in the Polotsk Voivodeship, in XVI - XVII century. Are the major events in religious history, impact on thelocal Calvinist and Lutheran charges of economic and political factors at both the regional and international levels, presents issues relaton between Protestant, Orthodox, Catholic, Unitarian communities of city and province. It is concluded that a significant dependence of the Protestants of Polotsk on external factors: Riga Lutheran, Moscow Judaizant heretics, activities of the Jesuits and the Orthodox, the state's foreign and domestic policies, support for the feudal lords.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.