Научная статья на тему 'Канфесійная палітыка дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай на беларускіх землях у апошняй трэці XVII стагоддзя (1667 - 1701 гады)'

Канфесійная палітыка дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай на беларускіх землях у апошняй трэці XVII стагоддзя (1667 - 1701 гады) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
25
7
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ХРИСТИАНСКИЕ КОНФЕССИИ / КОНФЕССИОНАЛЬНАЯ ПОЛИТИКА / ГОСУДАРСТВЕННАЯ ПОЛИТИКА / УНИАТСТВО / ПРОТЕСТАНТИЗМ / ВОЙНЫ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Барташэвіч А.Ю.

Оцениваются результаты войны 1654-1667 гг. и их влияние на государственную политику Речи Посполитой по отношению к основным христианским конфессиям. Рассмотрено широкое распространение униатства, сохранившего культурные традиции западной церкви, а также ослабление политического и культурного потенциала протестантизма в указанный период.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE CONFESSIONAL POLICY OF RECH POSPOLITAJA GOVERNMENTAL AUTHORITIES ON THE LANDS OF BELARUS IN THE LAST THIRD OF THE XVII CENTURY (1667 - 1701)

The 1654 - 1667 war loss is evaluated, and its influence on the state politics of Rech Pospolitaja towards the basic christian confessions: the Orthodox, the Catholic, the members of the Uniat Church, and the Protestant, contrasted to the policy towards jews, is analysed. The conclusion is made that Catholics were perceived as more politically reliable, while the rights of the members of the Orthodox Church were restricted, causing them to gradually lose their influence. The profession and practice of Uniat Church was spreading widely, which helped to retain the cultural values of the Eastern-rite Catholicism. In 1660 - 1680 Protestantism loses its political and cultural potential. At this time the number of non-Christian people (jews) increased in Belorussian towns. The attitude to them in policonfessional petty-bourgeois surrounding was non-tolerant.

Текст научной работы на тему «Канфесійная палітыка дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай на беларускіх землях у апошняй трэці XVII стагоддзя (1667 - 1701 гады)»

УДК 2-9(476)(ХУ1 - XVII)

КАНФЕСШНАЯ ПАЛ1ТЫКА ДЗЯРЖАУНАЙ УЛАДЫ РЭЧЫ ПАСПАЛ1ТАЙ НА БЕЛАРУСК1Х ЗЕМЛЯХ У АПОШНЯЙ ТРЭЦ1 XVII СТАГОДДЗЯ

(1667 - 1701 ГАДЫ)

А.Ю. БАРТАШЭВ1Ч (Гродзенск дзяржауны утвератэт т. Я. Купалы)

Аутарам ацэньваюцца вынiкi вайны 1654 - 1667 гадоу i iх уплыу на дзяржауную палiтыку Рэчы Паспалiтай у адностах асноуных хрысцiянскiх канфесш: праваслауе, каталщтва, унiяцтва, пратэстан-тызма, палажэнне iудзеяу. Робщца вытк, што каталщкая вера i прыхыьнасць да каталщтва ста-новщца палтычным прыярытэтам, у той час як праваслауе, абмежаванае у правах, паступова страч-вае свой уплыу. Разглядаецца шырокае распаусюджванне утяцтва, якое у нейкай ступеш сумела заха-ваць культурныя традыцьп усходняй царквы. У 1660 - 1680 гадах пратэстантызм губляе свой моцны палiтычны i культурны патэнцыял. У гэты перыяд у беларусюх гарадах расце колькасць нехрысцiян-скага насельнщтва - iудзеяу, яюя усё часцей сутыкаюцца з праяуленнямi неталерантнасцi у полiканфе-стным мяшчанстм грамадстве.

Уводзшы. Канфесшная палпыка вышэйшых колау Рэчы Паспалиай, як i мясцовай адмшютрацыи у другой палове XVII стагоддзя звычайна не разглядалася у сувязi з наступствамi вайны 1654 - 1667 гадоу. У айчынай пстарыяграфп (збольшага) пануе перакананне, што праявы неталерантнасщ, спрыянне каталь цызму, «апалячванне» сацыяльных i палiтычных элiт Вялiкага княства Лиоускага значна пашырылiся у 70 - 90-я гады XVII стагоддзя i былi толькi лагiчным вынiкам i працягам палiтыкi першай паловы гэтага стагоддзя. Аднак падрабязны разгляд крынщ дазваляе пераканацца, што трынаццацiгадовы ваенны кан-флiкт прынёс не толью дэмаграфiчныя i эканамiчныя страты, але i значна пауплывау на наюруню i пры-ярытэты дзяржаунай палиыю у канфесiйным пытаннi на беларусюх землях, стварыу новыя умовы для рэалiзацыi гэтай палiтыкi.

Такiм чынам, мэтай навуковага даследавання з'яуляецца аналiз наюрункау канфесiйнай палiтыкi на беларусюх землях i iх значэнне у канфесiйнай трансфармацыi беларускага грамадства у 70 - 90-я гады XVII стагоддзя. Задачы даследавання: 1) ацэнка наступствау вайны 1654 - 1667 гадоу на фармiраванне накiрункау канфесшнай палiтыкi дзяржавы на беларускiх землях; 2) ахарактарызаваць намаганнi дзяр-жауных колау Рэчы Паспалiтай па распаусюджванню унiяцкай i каталiцкай канфесiй на беларусюх землях;

3) паказаць, як паступова выцяснялася з грамадскага i культурнага ужытку праваслауная канфесiя;

4) вывучэнне прычын заняпаду «лiтоУскага» пратэстантызму у 70 - 90-я гады XVII стагоддзя, вырашэнне дзяржавай «дысщэнцкага» пытання; 5) даследаваць становiшча нехрысщянскага насельнiцтва у поль канфесiйным хрысщянсюм асяроддзi Беларусi; 6) прааналiзаваць непаслядоуную пазiцыю дзяржаунай улады па захаванш традыцыi талерантнасцi i прадухiлення грамадсюх канфлiктау на канфесiйнай глебе у гэты перыяд.

Вайна 1654 - 1667 гадоу i фармправанне новай мадэлi канфесшнай палпыш у дзяржаве. Чарго-вым этапам барацьбы памiж Расiяй i Рэччу Паспалiтай за палiтычную гегемошю ва УсходнееУрапейскiм рэгiёне стала вайна (1654 - 1667), якая праходзша пераважна на беларусюх землях, што з'яулялюя «яблыкам раздору» у гэтай вайне. Канфлшт праходзiу з пераменным поспехам для абодвух бакоу, аднак меу дра-матычныя наступствы для культуры, дэмаграфп, гаспадаркi менавiта зямель ВКЛ. Беларусюя гарады, што папераменна займалюя то маскоУскiм войскам, то адваёувалюя лiтвiнска-польскiмi сiламi зведалi увесь цяжар ваеннага часу: рабаунщтва, пастор пажары, знiшчэнне i вывад у палон жыхароу.

Падзеi «крывавага патопу» надзвычай абвастрылi i без таго складаную рэлiгiйную сiтуацыю у грамадстве ВКЛ [1, с. 356]. Маскоуская ваенная кампашя, якая пачыналася пад лозунгам абароны права-слауя на «спрадвечна рускiх» землях першапачаткова прывяла да калабарацыi часткi насельнщтва усходняй Беларусi - значная колькасць мяшчан i некаторая частка праваслаунай шляхты прысягнула на вер-насць маскоускаму цару. Гэта не магло застацца незауважным для цэнтральнай улады Рэчы Паспалиай, вышэйшага кола дзяржауных дзеячоу. Асаблiва цярпелi ад непрыяцельсюх войскау унiяты i каталш. Ка-закi i царскае войска мелi на мэце поунае зшшчэнне унii - унiяцкiя святары пераследавалюя, частка уш-ятау была перахрышчана у праваслауе [2, с. 19]. Касцёлы i будынкi каталiцкiх кляштарау перадавалiся праваслауным, як i шшая рухомая i нерухомая маёмасць. Пратэстанты, што мелi складаныя адносiны з урадам Рэчы Паспалггай да вайны, адкрыта падтрымалi Швецыю - ворага Польшчы. Прашведская наю-раванасць пратэстанцкай «партыи» у ВКЛ яскрава увасобшася у акце Кейданскай унii (1655 г.), якая абвя-шчала рэальны палiтычны саюз ВКЛ i Шведскага каралеуства.

У драматычнай атуацыи апынулкя яурэь Як нехрысщяне, яны заусёды трымалюя асобна у шмат-канфесшным хрысцiянскiм грамадстве ВКЛ, хоць ix правы i маёмасць ахоувалюя шматлiкiмi прывiлеямi як мясцовага, так i дзяржаунага характару. Дэфакта, i у мiрны час мелi месца праявы гвалту i канфлiкты памiж яурэямi i xрысцiянамi у беларускix гарадах, вайна ж пакшула яурэяу, фактычна, па-за законам. Расiйскае войска i украшскае казацтва рабавала i шшчыла безабароннае яурэйскае насельнiцтва, прыму-шала яурэяу пакiдаць месцы сталага жыхарства. Разам з тым ёсць факты непасрэднага удзелу яурэяу у абароне беларусюх гарадоу, як гэта здарылася у Вiцебску [3, с. 173].

Падобная атуацыя падчас вайны, фактычна, раскалола грамадства на прыxiльнiкау i працiунiкау ка-ралеускай улады Рэчы Паспалiтай, дзяржаунага ладу, прычым раскол праxодзiу па канфесiйнай прыкме-це. Не дзiуна, што пасля вайны узрасла дзяржауна-палiтычная важнасць канфесiйнай праблемы [1, с. 356]. Пасля вайны рэзка узрасла канфесшная нецярпiмасць. Калi у першай палове XVII стагоддзя на соймах часта уздымалася праблема захавання за праваслаунай царквой яе правоу, то пасля вайны супраць «сх1з-матыкау» усё часцей з'яуляюцца дыскрымiнацыйныя артыкулы у прынятых соймавых канстытуцыях. Мiж тым з-за вайны праваслауная царква фактычна пацярпела найбольш. Дэмаграфiчныя страты, што па-нёс беларусю горад, эканамiчны заняпад i запусценне таксама былi прычынай таму. Таюя асяродкi права-слауя, як Полацк, Вщебск, Магiлёу, Вiльня i iншыя, стаялi дашчэнту разбураныя i разрабаваныя. Разам са знiшчэннем i уводам у палон праваслауных мяшчан занепадалi i брацтвы - аргашзацыи праваслауных на Беларусi, якiя займалюя эканамiчнымi, адмiнiстрацыйнымi, культурнымi пытаннямi дзейнасщ царквы. Праваслауная шляхта, колькасць якой пасля вайны значна скарацшася, хутка прымала рымскi абрад, а праваслауная царква усё болей губляла моцных апекуноу i абаронцау на публiчнай i палiтычнай арэне. Скла-даным быу i матэрыяльны стан праваслаунай царквы. З-за безупынных войн значная частка праваслауных сакральных аб'ектау была знiшчана щ закiнута. Святары, з-за недахопу святынь часта пакiдалi свае парафii, перастала функцыянаваць каля трэцi усix парафш на «русмх» абшарах Рэчы Паспалиай [4, с. 216].

Паступовы заняпад праваслауя. Распаусюджванне i поспех ушяцкай канфеси. Нягледзячы на трохкротную колькасную перавагу праваслауных парафiй над ушяцюм^ ix становiшча у многix рэпёнах Рэчы Паспалiтай было вельмi складаным [4, с. 216]. На абшарах, дзе дамiнавалi унiяты, меу месца працэс пераймання (заняцця) праваслауных святынь. Тым не менш нельга сцвярджаць, што становшча праваслаунай канфеси на Беларусi у апошняй трэщ XVII стагоддзя было катастрафiчным, а традыцыи талерант-насцi i верацяртмасщ у ВКЛ заняпалi. Шэраг дакументау гэтага часу сведчыць, што дзяржава працяг-вала адыгрываць ролю «арбира» у рэгуляваннi складаных мiжканфесiйныx i мiжэтнiчныx адносiн у грамадстве ВКЛ. Яшчэ падчас вайны i пасля яе, калi працягвала захоувацца напружанасць каля межау дзяр-жавы, выдаюцца прывiлеi i унiверсалы па ахове маёмасщ i будынкау праваслаунай царквы i святароу ад ваенных пастояу, рабаунiцтвау, паборау (Унiверсал Яна Казiмiра, 1668 г.) [5, с. 64]. Вшенсю ваявода Мixал Казiмiр Пац выдае Унiверсал аб вызваленш ад вайсковых павiннасцей i пастояу праваслаунага ду-хавенства (1673 г.) [5, с. 78]. Новы кароль Ян III пацвярджае прывiлеi праваслауных i ушяцюх святароу (Брэсцкай i Уладзiмiрскай епарxii) ад вайсковых павшнасцей i свецкix судоу [5, с. 81].

Спрабуючы вырашыць набалелыя пытанш узаемаадносiн праваслауных i унiяцкix цэрквау, кароль запрасiу абодва бакi на з'езд у Люблше (1679 г.). У спецыяльным Унiверсале Яна III адзначалася, «што у народзе юнуе нязгода, якая адзiнства абывацеляу дзяржавы разрывае» [5, с. 84]. Аднак падобную iнiцы-ятыву караля частка псторыкау сxiльна разглядаць як чарговую спробу па «навяртанню сxiзматыкау» у дзяржаве [6, с. 29]. Каралеуская улада спрабавала выступаць вярхоуным суддзёй i пры вырашэннi экана-мiчныx пытанняу, падзеле «сфер уплыву» памiж рознымi канфесiямi. Напрыклад, у 1682 годзе кароль спецыяльным лютом папярэджвае брэсцюх езуиау, якiя забралi частку земляу праваслаунага манастыра, аб недапушчальнасщ гвалту i неабxоднасцi законнага i справядлiвага вырашэння такix справау [5, с. 104]. Тым не менш маюцца дакументы, якiя дакладна праясняюць пазiцыю каралеускай улады, шляxецкix са-ноУнiкаУ па падобных пытаннях. У 1676 годзе на сейме быу прыняты закон, наюраваны, па сутнасщ, супраць праваслауных брацтвау, пакольм забараняу паездкi духоуных i свецмх асоб за мяжу (без асабю-тага дазволу караля), абмяжоувау кантакты праваслауных iерарxау з канстанцiнопальскiм патрыярхам, пе-радавау справы i маёмасць брацтвау мясцовай уладзе [4, с. 212].

У Кобрыне мясцовыя ушяты масава пачалi пераxодзiць у праваслауе, наведваць праваслауны ма-настыр, заклалi на новым месцы праваслауныя могши, прычым таюя дзеяннi мяшчан знайшлi падтрым-ку у кобрынскix бурмютрау i ураднiкау [5, с. 112]. У люце караля Яна III вiленскаму кашталяну i адмшь стратару Кобрынскай эканомii Язэпу Служке (1689 г.) праваслауныя названы «сxiзматыкамi», а ix дзеянш «паганскiмi». Кароль патрабавау ад ураднiка рашуч^1х дзеянняу i недапушчэння падобн^1х iнц^IдэнтаУ [5, с. 112].

Увогуле, калi узшкала спрэчная сiтуацыя памiж унiятамi i праваслаунымi, судовыя iнстанцыi, кароль часцей вырашалi справу на карысць унiяцкай царквы, хоць гэта i абстаулялася складанай юрыдыч-най працэдурай i у духу вырашэння справы «па справядлiвасцi». Напрыклад, у спрэчцы аб прыналеж-насцi Заблудаускай царквы утятам щ праваслауным, унiяцкiм бокам былi прадстауленыя сумнеуныя аргументы у сваю карысць, тым не менш справу яны выйгралi [7, с. 89].

Праваслауная царква Рэчы Паспалiтай у 70 - 80-я гады XVII стагоддзя усё болей трапляе пад кан-троль Масквы, усходняя дзяржава бярэ на сябе ролю «заступшка» праваслауных Рэчы Паспалiтай. Апа-геем падобнай сггуацьи сталi падзеi 1685 - 1686 гадоу, калi збеглы у Маскву луцкi бiскуп Гедэон Свята-полк Чацьвярцiнскi быу асвячоны маскоусюм патрыярхам на Юеускую мпраполда пасля прысягi на вер-насць цару. Падпарадкаванне Юеускай мiтраполii Маскоускаму патрыярхату толькi пагоршыла прававое становшча «грэцкай веры» у Рэчы Паспалиай, паколькi праваслауе усё болей пачынае разглядацца дзяр-жаунымi саноУнiкамi i шляхтай як «сфера уплыву» суседняй, традыцыйна варожай дзяржавы.

Сярод тагачасных дакументау нярэдка сустракаюцца фундушовыя затсы шляхты, прадстаУнiкоУ палiтычнай элiты на праваслауныя i унiяцкiя храмы. Некаторыя фундушы, прывiлеi цэрквам асобна маглi пацвярджацца каралём. Фундуш на Дакудаускую праваслауную царкву аформiу князь Карл Радзiвiл -тагачасны падканцлер ВКЛ (1696 г.) [8, с. 86]. Фундушовы затс на праваслауную царкву у Радванiчах быу зроблены вшенсюм кашталянам, польным гетманам ВКЛ - Восшам Балтазарам Служкай [5, с. 118]. Каралеуская камiсiя прызначыла фундуш Прылуцкай царкве (1698 г.), паколью i сам прыход, i святар былi у вялiкай галечы [5, с. 119]. Аднак у шструкцыи шляхты брэсцкага ваяводства на сейм у Варшаву (1676 г.) ёсць патрабаванне «дызунщкую царкву у Лепешах не аднауляць, забраць фундуш яе, бо ад яе шкода i людзям простым, i шляхце» [9, с. 182].

Такiм чынам, у тых абставiнах - пры прававым цiску на «дызунiтау» з боку дзяржавы i мясцовых уладальшкау i падтрымцы унii - склалкя спрыяльныя умовы для хуткага i паспяховага распаусюджвання унiяцтва. За апошшя дзесяцiгоддзi XVII стагоддзя унiя дасягнула большых поспехау, чым за увесь раней-шы час пасля 1596 года [1, с. 356]. Ушяцкая царква карысталася некаторай падтрымкай сярод магнатэрыи i каталiцкай шляхты. Таксама ушяты мелi магчымасць заявiць аб сабе на палиычным форуме [4, с. 217]. Шляхта-каталш, уладальнiкi маёнткау, з'яуляючыся патронамi царквы у сваiх добрах, ужывалi цiск на праваслаунае духавенства, прымушаючы iх да змены веравызнання. 1снуе таксама думка, што уплывы польска-лацiнскай культуры на «рускую» шляхту прыводзiлi да згубы апошняй сувязi з асновамi права-слаунай традыцыi, што спрыяла распаусюджванню ушяцтва [4, с. 217].

Вiдавочным з'яулялася iмкненне кiруючых колау у Рэчы Паспалиай да большага распаусюджвання унп за кошт праваслауных, пры гэтым пазбягаючы палiтычных дзеянняу, вщавочна дыскрымiнуючых апошнiх. Паказальная сiтуацыя склалася вакол вiленскага магiстрата. У 1663 годзе праваслауны iгумен скардзiуся на прыцясненш праваслауных у вiленскiм мапстраце - на месцы, што належалi «рускай» лавь цы, пачалi актыуна запрашаць унiятау i пратэстантау [10, с. 126]. У 1668 годзе кароль Ян Казiмiр дасылае упамшальны лiст вiленскаму магiстрату, дзе нагадвае змест дзяржаунай палiтыкi у канфесшным пытаннi: «жадаем больш выкаранення схiзмы, а не змяншэння рэлiгii грэцкай, якая у адзiнстве святым з касцёлам рымсмм знаходзщца... памнажэння яе i распаусюджвання Божай хвалы надалей» [10, с. 131]. Прычынай жа з'яулення гэтага дакумента паслужыла скарга ушяцкага мiтрапалiта Календы на перашкоды унiятам, што нiбыта чынiу вшенсю магiстрат. У тым жа 1668 годзе Календа iзноУ падае скаргу на вшенсю мап-страт, па прычыне абкладання апошнiм рознымi падаткамi жыхароу унiяцкiх юрысдык у горадзе. Мпра-палiт нагадвае, што па каралеускаму прывiлею - царкоуныя добры ушятау незалежныя ад паунамоцтвау вшенскага магiстрата [10, с. 133]. Отуацыя паутараецца напрыканцы стагоддзя (1697), калi пратэстацыю супраць вiленскага магiстрата намроуваюць вiленскiя базыльяне [10, с. 143]. Апошшх абурыла сiтуацыя, што у некаторых гарадскiх цэхах старшынямi былi абраны праваслауныя мяшчане. Базыльяне спасыла-юцца на тое, што у вiленскi магiстрат не дапускаюцца «дызушты» i «дысiдэнты», гэтае ж правша, на iх думку, павiнна распаусюджвацца i на цэхавых старшынь [10, с. 144]. У дакуменце ушяты падкрэсль ваюць што Рэч Паспалиая - каталiцкая дзяржава, у якой усё робщца дзеля славы рымскай рэлiгii, i дзе яна з'яуляецца галоунай. Прычым астатнiя цэрквы i «секты», адзначаюцца у дакуменце, павшны у правах памяншацца [10, с. 144]. «Людзьмi каталiцкiмi» у пратэстацыi называюцца мяшчане як рымскага, так i «грэцкага» набажэнства. Вщавочна, што гаворка iдзе пра ушятау [10, с. 145]. У наступным, 1698 годзе у скарзе пракуратара вшенскага Свята-Трощкага манастыра на вшенсм магiстрат iзноу адзначаецца, што вшенсю магiстрат нядбайна адносiцца да абавязкау па распаусюджваннi унii, iгнаруе каралеусюя прывi-леi, на старшынства у цэхах дазваляе выбiраць «дызунiтау». Разам з тым у дакуменце адзначаецца, што праваслауных ужо амаль не засталося у горадзе [10, с. 149].

З другой паловы XVII стагоддзя назiраецца тэндэнцыя паступовага зблiжэння i атаясамлення пра-васлаунай i унiяцкай канфесiй у грамадскай i дзяржауна-палiтычнай свядомасцi, асаблiва гэта зауважна па дакументах другой паловы 80-х i у 90-я гады XVII стагоддзя. Прынама, у дакументах гэтага перыяду усё часцей гаворка щзе пра цэрквы «усходняга абраду», «грэцкай веры» - дастаткова складана вызна-чыць, дзе гаворка iдзе пра цэрквы менавиа праваслауныя, а дзе - грэка-каталщюя. Можна упэунена ска-заць, што менавiта другая палова XVII стагоддзя пасля «патопу» стала часам найбольшага поспеху унii. Аднак гэта было дасягнута не толью i не столькi дзякуючы дзяржаунай апецы, колькi у вынiку усё ж аб'ектыуных прычын: у «пракаталщкай» дзяржаве царква, што у большай ступенi захоувала усходнюю

абраднасць, карысталася у набажэнстве «рускай» мовай - знаходзша усё больш прыхiльнiкау сярод простых сялян i мяшчанства. Да таго ж ушяцтва не цуралася заходшх каштоунасцей, адукаванасцi, пры уш-яцмх кляштарах дзейнiчалi школы i калепумы - гэта больш адпавядала тэндэнцыям грамадскага i куль-турнага развщця Рэчы Паспалiтай, знаходзiла больш прыхшьшкау сярод, напрыклад, заможнага i адука-ванага мяшчанства, чым кансерватыуная пазщыя праваслаунай царквы. Можна меркаваць, што ушяцтва пачало успрымацца як пэуны «свой» варыянт праваслауя, адрозны ад праваслауя, напрыклад, суседняй Маскоускай дзяржавы.

Вырашэнне «дысщэнцкага» пытання. Поспех контррэфармацыi. Апошняя трэць XVII стагоддзя стала часам заняпаду «лiтоУскага» пратэстантызму. Частка прадстаУнiкоУ элiты Княства у свой час пад-трымала Рэфармацыю з мэтай, пераважна, аслабiць уплыу каталiцкага Польскага каралеуства у пасля-люблiнскi перыяд на Княства. Гэта прывяло да значнага распаусюджвання евангелiчнага вучэння сярод прадстаУнiкоУ магнацкiх родау - палiтычныx i дзяржауных дзеячоу ужо у пачатку - сярэдзше XVII стагоддзя [11, с. 69]. Пратэстанты у ВКЛ (асаблiва iх радыкальны лагер - арыяне) цярпелi пераслед ад каталщкай рэакцыi урада Рэчы Паспалiтай i да вайны 1654 - 1667 гадоу. Аднак у паваенны час iх становiшча значна пагоршылася. Прычынай таму стала адкрытая антыурадавая пазщыя, якую заняла пратэстанцкая «партыя» у ВКЛ падчас вайны, калi пайшла на хаурус з ворагам Кароны - Швецыяй - i заключыла з ёй палiтычны саюз (1655). Ад вайны моцна пацярпелi евангелкцюя асяродкi - маскоУскiя i казацюя войскi знiшчалi зборы, вывозiлi друкарш. Каталiцкая шляхта у асобных выпадках рабавала маёнткi пратэстантау, разбурала лютэранскiя зборы [11, с. 272]. Да пагаршэння становшча пратэстантызму на Беларус спрычынiлася i дзяржауная падтрымка каталiцкай канфесii, якая усё больш становщца маркерам лаяль-насцi да урада i прыналежнасцi да «народу шляхецкага» у Рэчы Паспалiтай. Ужо у 1658 годзе пастанова сойма абавязвала «штоусюх» i польскiх арыян прыняць каталiцызм або пакiнуць крашу, арыяне пазбау-лялiся усiх дзяржауных пасад [12, с. 272]. Закон 1668 года адзначау, што рэлтйныя свабоды не пашы-раюцца на «арыянскую секту» [11, с. 270]. Па заканчэнш ваенных дзеянняу на Беларус каталiцкiя улады пачалi выцясняць кальвiнiстау i лютэран з палиычнага жыцця. На соймах 1661 - 1662 гадоу пратэстанцкая «партыя» на чале з Багуславам Радзiвiлам спрабавала дамагчыся пацвярджэння рэлiгiйных свабод у дзяржаве, аднак сустрэла байкот з боку шматлшай каталщкай шляхты [11, с. 271]. Важным этапам у згор-тванш правоу пратэстантау з'яулялiся пастановы сойма 1668 года, яю, у прыватнасцi, забараняу збiрацца у Вiльнi Сiнодам Ядноты Лиоускай, пераход з каталiцызму у пратэстантызм. Пасля 1673 года некаталiкi ужо не маглi атрымаць шляхецкую годнасць [11, с. 272]. 1нструкцыя шляхты брэсцкага ваяводства на сойм (1676) змяшчае патрабаванне пацвярджэння законау супраць арыянау, у той жа час дакумент згад-вае пра фундушы берасцейсюм аугусцiнцам i брыгiткам, патрабуе вызваленне берасцейскiх бернардзш-цау ад вайсковых пастояу i павiннасцей [9, с. 162].

Статуты гродзенсюх, вшенсюх цэхау утрымлiваюць дыскрымiнацыйныя артыкулы для некаталь коу, напрыклад, калi нехта з братоу цэха не наведвае касцёльныя iмшы, павiнен плацiць грашовы штраф, цi плацiць падатак воскам на карысць касцёла [13, с. 32]. У каралеусюм прывiлеi вшенскаму цэху пера-плётчыкау (1676) знаходзiм цiкавыя звесткi: «паведамлялi нам... што ерэтыю i дысiдэнты, альбо розных шшых сект, да месца нашага Вшенскага дасылаюць кнiгi ерэтыцкiя, па крамах iх прадаюць^ Хочам зш-шчыць такiя непарадкi_ Таму даем прывшей такi, каб нi адзш жыд цi гандляр, анi яю дысiдэнт не асме-лiуся кнiгамi гандляваць^». Далей дакумент агаворвае парадак выбрання старшынь цэху, каб яны былi «у веры святой, каталщкай рымскай, людзi добрыя, а не яюя дысiдэнты» [13, с. 83]. У статуце вшенсюх крауцоу адзначаецца, што на iмшы у касцёле Св. Духа павшны прысутнiчаць усе браты цэху - «рэлiгii рымскай, рускай, нямецкай» [13, с. 106]. Зацятая справа распачалася памiж братамi цэху па вырабу пазу-ментау (1668): каталiцкая частка цэху скардзшася на братоу-дысiдэнтау, што апошнiя не наведваюць набажэнствы у каталiцкiм касцёле, не плацяць грошай на алтар i iншых таварышау падбiваюць не хадзщь на каталiцкую iмшу [13, с. 360]. Да справы далучаюцца бернардынцы, якiя выказваюць пратэст супраць вышэйзгаданых пратэстантау: майстры-дысiдэнты не бываюць на квартальнай iмшы, абавязкау сваiх кас-цёльных не выконваюць [13, с. 373]. Справа дайшла да караля, яю пастанавiу выбраць старэйшын, каб тыя сачылi за выкананнем касцёльных абавязкау [13, с. 382]. У вышку заключанага пагаднення памiж пратэстанцкай i каталiцкай часткамi цэху (1670), дыадэнтау абавязалi наведваць каталщкую службу (квартальную, нядзельную) i выплацщь неабходны штраф [13, с. 387].

&туацыя, у якой апынулiся пратэстанты, нагадвала становiшча праваслауных. У 70-я гады XVII стагоддзя яны, фактычна, апынулкя без заступнiкау з боку уплывовых асоб i дзяржауных дзеячоу - пратэ-стантамi у ВКЛ заставалiся дробная шляхта, мяшчане, жамойцюя сяляне [11, с. 272]. Щкавым эпiзодам рэлiгiйнага жыцця у 60 - 80-я гады XVII стагоддзя на беларусмх землях з'яуляецца аб'яднанне i су-праца праваслаунай i пратэстанцкай канфесii на шве супрацьстаяння каталщкай рэакцый, барацьбы за палиычныя правы некаталiцкай шляхты i г.д. Напрыклад, у маёнтках пратэстанцкай шляхты i магна-тау правы, прывiлеi праваслаунай царквы захоУвалiся i пацвярджалiся. У спрэчцы памiж праваслау-

ныпш i унiятамi за правы на Заблудаускую царкву (1668) канюшы ВКЛ Багуслау Радзiвiл (вядомы пра-тэстанцкi дзеяч) прадстауляу праваслауны бок, мiж тым унiятау прадстауляу Гаурыла Календа - по-лацкi унiяцкi архiепiскап [14, с. 225]. У Слуцку праваслауныя карысталiся асаблiвай апекай уладальнiкау мястэчка - бiржанскай (евангелiчнай) лiнii Радзiвiлау. Дзейнiчала знакамiтае слуцкае праваслаунае брац-тва пры Спаскiм манастыры - адно з найбольш магутных i заможных у ВКЛ, у Слуцку меу сваю рэзщэн-цыю праваслауны архiмандрыт - намеснiк Кiеускага мирапалгга [15, с. 34].

Без моцных абаронцау становiшча пратэстанцкiх абшчын было досыць небяспечным, былi выпад-ю гвалту з боку каталiцкiх фанатыкау. У 1675 годзе гараджане разбурылi адбудаваны кальвiнiсцкi збор у Навагрудку. Мясцовыя кальвiнiсты спрабавалi прыцягнуць да суду навагрудсюх езуiтау, але не змаглi ш-чога даказаць. Езуиы ж (у змове з бурмктрам i райцамi) выкарысталi сiтуацыю, каб назаусёды выгнаць кальвiнiсцкую абшчыну з горада, а маёмасць адабраць. Кульмшацыяй сталi падзеi 1682 года, калi студэнты-езуiты i вiленскiя мяшчане учынш зшшчэнне Вiленскага рэфармацыйнага кафедральнага збору [11, с. 273]. Збор быу разрабаваны, учынены здзек над целамi нябожчыкау, разбураны дамы пратэстанцюх святароу. Гэтая акцыя была санкцыянавана дзяржаунай уладай - яна была падтрыманая вiленскiм ваяводай, гетманам ВКЛ Мiхалам Пацам. Сведка тых падзей, што пакiнуу свае успамшы з апiсаннем - мiнскi шляхщч Ян ЦадроУскi, з асуджэннем адзначае у сваёй «Хронiцы»: «Але, вщаць, пан Бог не затрымауся аддаць на-лежнае за такiя страшэнныя здзекi аутарам гэтай нечуванай злосщ. Назаутра пасля разбурэння сабора ягамосць пан Пац... засмуткавау i амаль што раптоуна памёр» [15, с. 165]. У 1697 годзе натоуп каталщ-кай шляхты разбурыу евангелiчныя крыпты у Краснагалiшках i Гружах [11, с. 272].

Таюм чынам, у Рэчы Паспалiтай другой паловы XVII стагоддзя дзе «рымскае» веравызнанне стала аб'ектам асаблiвай увагi i апекi з боку дзяржауных структур, сацыяльнай i палiтычнай элiты, якую гэтае веравызнанне усё больш аб'ядноувала - пратэстантызм як палiтычная, рэлтйная, культурная альтэрна-тыва стау непатрэбным. Палiтыка контррэфармацыi, якую урад працягнуу у наступнае трыццацiгоддзе пасля «патопу», была паспяховай: калi у 1654 годзе на тэрыторыi ВКЛ налiчвалася каля сотнi зборау, то у 1696 годзе iх засталося толью 46 [11, с. 273].

Роля дзяржавы у рэгуляваннi адносшау хрысщянау з нехрысщянсшм насельнщтвам у бела-русшх гарадах. Другая палова XVII стагоддзя - час, калi пачынаецца паступовае, але няухiльнае паве-лiчэнне яурэйскай прысутнасцi у беларускiх гарадах. Гэтая тэндэнцыя уплывала на усе баю развщця бе-ларускага горада - гаспадарчы, сацыяльны, культурны, пэуным чынам абвастраючы iх, паколькi паруша-ла «традыцыйную» раунавагу у беларусюм магдэбургскiм горадзе. Канкурэнцыя у гаспадарчай сферы вяла да напружвання адносшау, пераводзша яго у этнаканфесшную плоскасць, да таго ж не страцш сваю актуальнасць ранейшыя стэрэатыпы хрысцiян пра яурэяу. Агульная тэндэнцыя апошняй трэщ XVII стагоддзя - паступовае згортванне рэлшйнай талерантнасщ, выключэнне яе са сферы рэальнай жыццёвай практык1 - ускладняла i без таго няпростае жыццё iудзеяу. Дакументы гэтага часу сведчаць пра самыя роз-ныя канфлiкты памiж яурэямi i хрысцiянамi розных канфеси. Адна справа змяшчае звесткi аб збщщ двума брэсцкiмi шляхцiчамi яурэяу (1665), справу вырашылi праз суд на карысць пацярпелых [3, с. 28]. У 1669 годзе вялася судовая справа памiж берасцейскiмi святарамi i берасцейскiм кагалам за царкоуную зямлю. Дакумент сведчыць, што святары збiвалi яурэяу, абраджалi. Зноуку справа была вырашана на карысць берасцейскага кагала, святароу пакаралi [3, с. 41]. Незвычайны дакумент датаваны 1670 годам -пратэстацыю у суд на яурэяу ВКЛ наюравау вiленскi дэкан, прэлат Кшыштаф Прэдслаусю. СаноУнiк абвiнавачвау групы яурэяу з розных гарадоу Княства (Брэст, Мыш, Рось, Высокае), што яны дамауля-юцца i крадуць касцёльныя i царкоуныя рэчы [3, с. 54].

У 1671 годзе выйшау ушверсал Яна III аб ахове яурэяу ад гвалту. Кароль звяртаецца да урадшкау, бурмктрау, каб яны не дазвалялi простым людзям лавiць i катаваць яурэяу (па падазрэннi у чараунiцтве). Згодна са звесткамi дакумента, падобны выпадак меу месца у Наваградку - двух яурэяк спалш [3, с. 201]. Нягледзячы на падобныя iнцыдэнты, вышэйшая улада у дзяржаве прадстауляла i гарантавала яурэйскай абшчыне дастаткова шырокiя правы i прывiлеi. У 1669 годзе кароль Мiхаiл пацвярджае прывiлеi яурэям у ВКЛ, нададзеныя iм ад «даушх часоу» [3, с. 182]. У дакуменце указваюцца найбуйнейшыя супольнасцi яурэяу у Княстве - Брэст, Магшёу, Менск, Гродна, Пшск, Ворша, Наваградак. Яурэi плацiлi звычайны падатак, маглi свабодна займацца рамяством (па-за цэхам), наведваць свае набажэнствы i будаваць сша-гогi [3, с. 182]. Щкава, што спецыяльна падкрэслiвалася, што хрысщяне не могуць жыць на адной вулiцы разам з «жыдамЬ>, нават калi маёмасць яурэя перайшла хрысщяшну [3, с. 187]. Ян III пацвярджае гэты прывiлей (1679) [3, с. 209]. У канстытуцыи Гродзенскага сейма (1678) ёсць пастановы накласщ штрафы на студэнтау, яюя абразiлi яурэяу (трэба думаць, маюцца на увазе навучэнцы езуiцкага калепума), i па-трабаваннi, каб зборшчыю падаткау не вымагалi лiшняга ад яурэяу [3, с. 226]. У 1685 годзе кароль выдае спецыяльны прывшей яурэям з Воiнава, яю вызваляу iх ад значнай части падаткау i павiннасцей, незаконна ускладзеных на iх мясцовымi мяшчанамi [3. с. 240]. У гэты ж час выйшау каралеусю прывшей мяшчанству Менска (1681), яю забараняу яурэям пад пагрозай вялiкага штрафу сялщца па-за раней выз-

начаныпш пляцамi побач з сшагогай [17, с. 131]. У 1687 годзе выступленне супраць яурэяу адбылося у Вiльнi. У ноч перад каталщюм Вялiкаднём пагромшчыкi панiшчылi i парабавалi маёмасць мясцовых яурэяу [17, с. 128]. Статуты цэхау беларусюх гарадоу утрымлiвалi асобныя артыкулы, яшя тычылiся яурэяу, пераважна наюраваныя на абарону ад эканамiчнай канкурэнцыi з боку яурэяу-партачоу [13, с. 54]. Шэраг артыкулау тычыуся этнаканфесiных пытанняу: напрыклад, яурэям забаранялася мець хрысцiянскую чэлядзь; у сваю чаргу яурэям забаранялася працаваць у хрысщян [13, с. 36]. Велыш характэрнай з'яуляецца судовая справа памiж вiленскiмi рамеснiкамi-хрысцiянамi з мяснщкага цэха i мяснiкамi-яурэямi (1667). Цэх скардзiуся на яурэяу, што яны парушаюць правы i прывiлеi хрысщян: набываюць жывёлу i самi яе рэжуць, наадчынялi безлiч мясных лавак (ятак), дзе на заражэнне i згубу хрысщян прадаюць мяса шбыта хворых жывёл. Да таго ж яурэi у вялiкi пост пры касцёлах i кляштарах публiчна забiваюць быдла, чым зневажа-юць каталщкую веру [18, с. 408].

У грамадсюм жыццi для яурэяу кнавау набор абмежаванняу рэлiгiйнага i эканамiчнага характару. Напрыклад, яурэi павiнны былi пэуным чынам весцi сябе падчас хрысщянсюх святау (каталiцкiх цi праваслауных): не працаваць, падчас святочных хрысщянсюх працэсii - сядзець у дамах зачышушы вокны; за «перацягванне» хрысцiянiна у iудаiзм яурэя чакала смерць. Яурэi не маглi займацца цэхавым рамяством: ствараць уласныя цэхi цi уваходзiць у цэхi хрысщянсюя. Яурэй не мог займаць якую-небудзь дзяржау-ную цi адмiнiстратыуную пасаду.

Нягледзячы на падобныя абмежаваннi, адносшы да яурэяу з боку улады у Рэчы Паспалiтай былi досыць прыхiльнымi i талерантнымi: гэта пацвярджалася як агульнадзяржаунымi прывiлеямi, так i спе-цыяльнымi каралеускiмi лiстамi, накiраванымi на абарону маёмасцi, жыцця i годнасцi iудзеяу, рэлiгiйных свабод [3, с. 273].

Таюм чынам, тэндэнцыи канфесiйнага развiцця на беларускiх землях Княства пасля «патопу» у апошняй трэщ XVII стагоддзя дазваляюць зрабщь наступныя высновы:

1) вайна 1654 - 1667 гадоу прывяла да расколу грамадства ВКЛ i рэзкага абвастрэння канфесш-нага пытання: шляхта i мяшчане пэунага хрысцiянскага веравызнання у межах адной дзяржавы маглi падтрымаць адзiн з варагуючых бакоу. Вiдавочны «пракаталiцкi» характар каралеускай улады у ваенны i пасляваенны час зрабiу прыналежнасць да «рымскай» рэлшп маркерам палiтычнай лаяльнасцi. Гэта у сваю чаргу вяло да згортвання правоу iншых канфесiй, цi нават iх лшвщацыю у межах дзяржавы (арыянства);

2) пазiцыя праваслаунай царквы i яе прыхiльнiкау была моцна падарваная: ваенныя разбурэннi зш-шчылi матэрыяльную базу, прывялi да зшшчэння масы вернiкау. Частка праваслауных святароу, шляхты i мяшчан дыскрэдытавала царкву супрацоунщтвам з маскоускай уладай. У таюх абставiнах каталiцкай дзяржаве, якая усё больш прадстауляла «польскi народ шляхецю», было прасцей праводзiць адпаведную культурную i канфесiйную палiтыку. Ушяцтва, такiм чынам, становiцца «кампрамiсным варыянтам» для ажыццяулення гэтай палiтыкi. Аднак распаусюджванне унiяцтва у апошняй трэщ стагоддзя было звязана не толью з высiлкамi дзяржаунай улады: канфеая з усходняй абраднасцю i народнай мовай, заходняй культурнай арыентацыяй знаходзша усё больш прыхiльнiкау сярод шляхты, мяшчанства i сялян;

3) пратэстантызм як культурная i палiтычная альтэрнатыва аказауся незапатрабаваным каталiцкай дзяржавай: функцыянаванне i развiццё евангелiчнай канфесii на землях Княства ажыццяулялася ва умо-вах шырокай рэлiгiйнай талерантнасцi другой паловы XVI - першай паловы XVII стагоддзя, ва умовах яе згортвання у 60 - 80-я гады XVII стагоддзя адбывауся заняпад пратэстантызму. Аб'яднанне ж пратэстан-тау i праваслауных у адзiн лагер не мела перспектывы - яны прадстаулялi розныя культурныя традыцыi, каштоунасщ. I нарэшце, апошняе - нягледзячы на папярэдшя высновы аутар не схшьны разглядаць апош-нюю трэць XVII стагоддзя як час «рэлтйнага фанатызму» i згортвання усiх рэлтйных правоу i вольнас-цей. Традыщи папярэднiх часоу захоУвалiся, дзяржава спрабавала вырашаць найбольш вострыя сiтуацыi памiж прадстаунiкамi розных канфесiй, не дапускаючы iх перацякання у канфлiкт. Стауленне да нехры-сцiянскiх канфесiй, найперш iудзеяу, б^1ло досыць талерантным. Выпади гвалту, рабункау, пагромау зау-сёды асуджалiся i разглядалiся з усёй сур'ёзнасцю, шщыятары канфлiктау цярпелi жорстюя пакараннi.

Л1ТАРАТУРА

1. Сагановiч, Г.М. Царкоуная вунiя 1596 г. i пытанне нацыянальнай тоеснасцi беларусау у XVIII ст. / Г.М. Сагановiч // Наш Радавод. - 1996. - Кн. 7. - С. 353 - 357.

2. Сагановiч, Г. Невядомая вайна 1654 - 1667 гг. / Г. Сагановiч. - Мшск: Навука i тэхшка, 1995. - 164 с.

3. Акты Виленской археографической комиссии. - Вильно: Тип. Губернского Правления, 1871. - Т. 5: Акты Брестского и Городненского гродских судов. - 496 с.

4. Ы1гопоу1сЬ, А. prawoslawny w ё71е]асИ dawnej Rzeczypospolitej / А. Mironowich. - Bialystok: Wyd-wo univ. w Bialymstoku, 2001. - 352 s.

3. Arcra Виленской apxеогpaфической комиссии. - Вильно: гипогpaфия Гyбеpнского пpaвления, 1870. -Т. 3: Aкты Бpесгского гродского сyдa. - 440 с.

6. Титов, Ф.И. Руссгая пpaвослaвнaя цеpковь в Польско-Литовском госyдapсгве в XVII - XVIII вв. (1634 - 1793 гг.): опыт цеpковно-истоpического исследовaния I Ф.И. Титов. - Киев: Тип. С.В. Куль-женко, 1903. - Т. 1. - 394 с.

7. Aкты Виленской apxеогpaфической комиссии. - Вильно: Тип. A.K Киpкоpa, 1863. - Т. 1: Aкты ^однен^ого земского сyдa. - 414 с.

8. Arcra Виленской apxеогpaфической комиссии. - Вильно: Тип. Гyбеpнского Пpaвления, 1867. - Т. 2: Aкты Бpесгского земского сyдa. - 381 с.

9. Arcra Виленской apxеогpaфической комиссии. - Вильно: Тип. Гyбеpнского Пpaвления, 1870. - Т. 4: Aкты Бpесгского гpодского сyдa. - 687 с.

10. Aкты Виленской apxеогpaфической комиссии. - Вильно: Тип. A.T. Сыфкиш, 1873. - Т. 8: Aкты Виленского гродского сyдa. - 763 с.

11. Кaтляpчyк, A. У ценю Польшчы i Рaсеi. Вял^е Княсгвa ЛiгоУскaе i Швэцыя y чaсе эypaпейскaгa кpызiсy сяpэдзiны XVII ст. I A. Кaтляpчyк. - Мшск: ARCHE, 2008, 2009. - 306 с.

12. Volumina Legum. Tom IV. Prava, konstytucye i przivileie krolestwa Polskiego, Wielkiego Xiestwa Litewskiego y wszystkich prowincyi nalezacych na walnych sejmiech koronnyh. Ab anne 1641 ad annum 1668. - Petersburg: nakladem i drukiem Jozafata Ohryzki, 1839. - 319 s.

13. A^ra Виленской apxеогpaфической комиссии. - Вильно: Тип. A.Г. Сыфкиш, 1879. - Т. 10: Aкты Виленского мaгистpaтa и мaгдебypгии. - 686 с.

14. Arc™ Виленской apxеогpaфической комиссии. - Вильно: Тип. A.r. Сыфкиш, 1888. - Т. 13: Дебеты Глaвного Литовского Тpибyнaлa. - 392 с.

13. Degiel, R. Protestanci i prawoslawni: Patronat wyznaniowy Radziwillów birzañskih nad cerkwi^ prawoslawn^ w ksiçstwie sluckim w XVII w. I R. Degiel. - Warszawa: Neriton, 2000. - 133 s.

16. КоpшyнaУ, A^. Ус^мты Янa ЦaдpоУскaгa I A^. КоpшyнaУ II Белapyс. ли\ - 1977. - Вып. 3. -С.134 - 167

17. Мapзaлюк, I.A. Этшчны i кaнфесiйны свет белapyскaгa гоpaдa XVI - XVIII стст. I I.A. Мapзaлюк. -Мaгiлёy: МДУ, 2007. - 162 с.

18. Arcra Виленской apxеогpaфической комиссии. - Вильно: Тип. «Русский почин», 1901. - Т. 28: Arcra о евpеяx. - 321 с.

Пастуту 24.G5.2G12

THE CONFESSIONAL POLICY OF RECH POSPOLITAJA GOVERNMENTAL AUTHORITIES ON THE LANDS OF BELARUS IN THE LAST THIRD OF THE XVII CENTURY (1667 - 1701)

A. BARTASHEVICH

The 1654 - 1667 war loss is evaluated, and its influence on the state politics of Rech Pospolitaja towards the basic christian confessions: the Orthodox, the Catholic, the members of the Uniat Church, and the Protestant, contrasted to the policy towards jews, is analysed. The conclusion is made that Catholics were perceived as more politically reliable, while the rights of the members of the Orthodox Church were restricted, causing them to gradually lose their influence. The profession and practice of Uniat Church was spreading widely, which helped to retain the cultural values of the Eastern-rite Catholicism. In 1660 - 1680 Protestantism loses its political and cultural potential. At this time the number of non-Christian people (jews) increased in Belorussian towns. The attitude to them in policonfessional petty-bourgeois surrounding was non-tolerant.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.