Научная статья на тему 'Каталіцкая царква ў Полацкім ваяводстве ў канцы XVI - першай палове XVII стагоддзя'

Каталіцкая царква ў Полацкім ваяводстве ў канцы XVI - першай палове XVII стагоддзя Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
22
6
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
КАТОЛИЧЕСКАЯ ЦЕРКОВЬ / КАТОЛИЧЕСКОЕ ВЕРОИСПОВЕДАНИЕ / ПОЛОЦКАЯ ШЛЯХТА / КАТОЛИЧЕСТВО / КАТОЛИКИ / УНИАТСКАЯ ЦЕРКОВЬ / УНИАТЫ / ИСТОРИЯ КАТОЛИЦИЗМА / ПОЛОЦК

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Галубовіч В.У.

Рассматривается история распространения на территории Полоцкого воеводства в конце XVI - первой половине XVII века католического вероисповедования. Показывается особая роль полоцкой шляхты в распространении католицизма.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

CATHOLIC RELIGION IN POLOTSK PROVINCE IN THE END OF XVI - THE FIRST HALF OF XVII CENTURIES

The article is dedicated to the history of Catholic religion disseminationon the territory of Polotsk province in the end of XVI - the first half of XVII centuries. At the moment of release of Polotsk province from Moscow troops in 1579 the inhabitants professed orthodoxy. As a result of active state supporting and financing from private means the Catholic church influence was growing quickly. The Polotsk gentry played the special part in the dissemination of that religion. The considerable part of the gentry turned to the Rome ecclesiastical care. Just the gentry possesing the substantial material resources financed the building of Roman-Catholic churches and bequeathed them their estates. Catholicism spreading included the Polotsk inhabitants in all-European social, political and cultural processes. It also promoted intensification of religious contradictions.

Текст научной работы на тему «Каталіцкая царква ў Полацкім ваяводстве ў канцы XVI - першай палове XVII стагоддзя»

ИСТОРИЯ

УДК 272 (476) "ХУ1-ХУП"

КАТАЛЩКАЯ ЦАРКВА У ПОЛАЦК1М ВАЯВОДСТВЕ У КАНЦЫ XVI - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТАГОДДЗЯ

канд. Яст. навук, дац. В.У. ГАЛУБОВ1Ч (Гродзенск дзяржауны аграрны утвератэт)

Артикул прысвечаны гкторъи распаусюджвання на тэрыторъи Полацкага ваяводства у канцы XVI - першай палове XVII стагоддзя каталщкага веравызнання. Насельтцтва Полацкага ваяводства традыцыйна было праваслауным. У вынгку актыунай дзяржаунай падтрымю i фтансавання з прыват-ных сродкау уплыу каталщкай царквы на Полаччыне стау паступова расцi. Асаблiвая роля у распау-сюджваннi гэтай канфесИ адводзшася полацкай шляхце, значная частка якой у гэты час перайшла пад духоуную апеку Рыма. Менавiта шляхцщы, яюя валодалi неабходнымi матэрыяльнъmi рэсурсамi, фiнан-савалi будаунщтва касцёлау i прыпiсывалi т свае зеmлi. Распаусюджванне каталщызму уключыла жы-хароу Полаччыны у агульнаеурапейсюя сацыяльна-палiтычныя i культурныя працэсы, але i садзейнiчала нарастанню рэлiгiйнага супрацьстаяння.

Уводзшы. Легалiзаваная дзейнасць каталщкай царквы на тэрыторш Полацкай зямл^ а потым, з 1504 года, Полацкага ваяводства бярэ свой пачатак ад лёсавызначальных пастаноу вялжага князя лггоу-скага i польскага караля Ягайлы. Утворанае iм 17 лютага 1387 года Вшенскае б^купства ахоплiвала абшар амаль усёй сучаснай Беларуа, i у тым лiку Полаччыну. Аднак вялiкiмi поспехамi за першыя два стагоддзi вольнай мiсiянерскай дзейнасщ на усходзе Беларусi каталiкi паганарыцца не маглi. Фактычна да другой паловы XVI стагоддзя на тэрыторып усяго ваяводства быу заснаваны адзшы каталiцкi кляштар бернардынцау, ды i той размясщуся не у цэнтры места, а на Запалоццi [1, с. 453], што адназначна свед-чыць пра яго тапаграфiчную марпнальнасць. Толькi вiрлiвае на змены XVI стагоддзе стала часам рады-кальнай дэфармацыi канфесiйнай структуры мясцовага насельнщтва. Энергiчныя спробы уключэння славянскiх земляу ВКЛ у арбiту заходняй культуры мелi наступствам змены у тэрытарыяльнай сама-тоеснасцi «русшскага» насельнiцтва. Запазычаны з польскiх хронш тэрмiн «Белая Русь» канчаткова пры-жываецца як саманазва усходшх ваяводствау ВКЛ менашта пасля вызвалення Полацка Стэфанам Бато-рыем у 1579 годзе [2, с. 320]. Апошняе, на наш погляд, вельмi удала сiнхранiзуецца з запачаткаванай тым жа манархам маараванай экспансiяй каталiцтва на тэрыторыю Полаччыны.

На беларусшх землях ВКЛ, за выключэннем Вiльнi, першым асяродкам мэтанашраванай дзейнасцi каталiцкай царквы становiцца Полацк. Менавiта тут у 1580 годзе пачау працу першы калегiум дзякуючы асабютым намаганням Стэфана Баторыя [3, с. 35 - 36]. Усе шшыя навучальныя установы езуiтау, за выключэннем Нясвiжскай калегii, заснаваныя былi на некалькi дзесяцiгоддзяу пазней. Сам факт ранняга з'яу-лення калепума уплывау на успрыманне каталщтва мясцовым насельнiцтвам. Да таго ж, рашэнне аб заснаваннi калегiума санкцыянавана было не прыватнай асобай, а манархам. Навучальная установа скан-цэнтравала адмiнiстраванне вялiкай колькасцi храмау. Па некаторых звестках, толькi на пачатку дзейнасщ пад шраунщтвам калепума было 16 касцёлау [4, с. 103], але дзе яны iнснавалi невядома. Пэуную значнасць мела i тое, што калегiум быу разлiчаны на адносна вялiкую колькасць манахау, што было неабходна як для аргаизацыи навучальнага працэсу, так i для вядзення гаспадарчай дзейнасцi [4, с. 106]. Аутарытэт езуiцкага ордэна на Полаччыне меу таксама важшя матэрыяльныя абгрунтаваннi: па дадзеных на 1653 год, езуиы валодалi 2075 дымаш з 2779 дымоу, яшя iм увогуле належалi на тэрыторыi сучаснай Беларусi [4, с. 134]. Напрацягу другой паловы XVI - першай паловы XVII стагоддзя манахi актыуна на-бывалi новыя уладанш. Прадауцамi маёмасцi пераважна былi шляхцщы: у 1598 годзе - Астафей Корсак (вёска Дзявща), 1620 год - Няшрау (веска Астрауляны), у 1624 годзе езуиы атрымалi прывшей на вёску Кушлiкi i г. д. [4, с. 118; 3, с. 37].

Становшча каталщкай царквы на тэрыторыi Полацкага ваяводства вызначалася некальшш аспектамi: па-першае, каталiцызм не з'яуляуся тут дамiнуючым вызнаннем; па-другое, працяглае знаходжанне ваяводства у складзе Маскоускай дзяржавы абумовiла тое, што фактычна напрацягу другой паловы XVI стагоддзя каталт был вымушаны аднауляць нават той нязначны уплыу у грамадстве, якi меуся да капиу-ляцыi 1563 года. Але усё страчанае вярнуць не удалося. Так, першая каталiцкая мк1я бернардынцау, ут-вораная яшчэ у 1498 годзе i знiшчаная у вынiку захопу Полацка у 1563 годзе, не была адноуленая пасля вызвалення 1579 года i нанова пачала iснаванне толькi у канцы XVII стагоддзя.

Каталщтва i мяшчанства. Полацкае мяшчанства да 1563 года, калi i мела у сва1м складзе ката-лжоу, то вельмi няшмат, нягледзячы на тое, што роуны праваслауным статус быу гарантаваны каталжам магдэбургскiм прывiлеем 1496 года, яш утрымивау наступную норму: «Мають теж быти в месте первореченом завсегды двадцать рядских, которых будеть обирати войт - половину закону римского, а половину з другую грецкого, которые ж радцы з войтом посполито мають обирати, промежку себе, на кождый год два бурмистры - одного закону римского, а другого грецкого, которых же руками з войтом обапольно, посполство мает быти ряжено» [5, с. 156 - 157]. Аналапчнае парытэтнае права каталт мелi i згодна з пацверджаньЕШ прывiлеямi Полацку напрацягу усяго вывучаемага перыяду. Больш таго, у вышку падзеяу 1596 года тольш каталт i ушяты атрымалi магчымасць быць абранымi бурмiстрамi, што было пацверджана у канфiрмацыйным прывiлеi Полацку на магдэбургскае права 1633 года Уладзклавам Вазам [6, с. 45]. Але узнжае пытанне, як насамрэч абстаялi справы, паколькi у адпаведнасцi з пацвяр-джэннем Жыпмонта Вазы магдэбургii у 1591 годзе праваслауныя мелi права абiраць палову бурмктрау акурат з лiку праваслауных, а акт Берасцейскай унii скасоувау праваслауе як такое. Ва умовах неуспры-мання палачанамi унii яны маглi слушна спасылацца на пачатковую клаузулу з магдэбургскага прывiлея, а, як вядома, фармальныя тонкасцi у абароне правоу заусёды маюць вагу. Так было, напрыклад, у Дзкне, дзе i пасля унii праваслауныя абiралiся бурмiстрамi (дзiсенскi бурмiстр Элiяш Асока у 1611 годзе, па словах полацкага месцкага пiсара Я. Дзягiлевiча, з'яуляуся схiзматыкам) [7, s. 22]. Так щ iначай, тольш пачынаючы з 1633 года важнейшы iнстытут самакiравання у Полацку юрыдычна абгрунтавана апынууся пад кантролем каталжоу. Аналагiчная сиуацыя, без сумнення, склалася i у адносiнах да цэхавага права.

Колькi было каталiкоУ у Полацку на момант вызвалення горада армiяй С. Баторыя i щ яны увогуле выжылi пасля захопу горада ваяводства войскам 1вана Жахлiвага, застаецца толькi здагадвацца, але мож-на адназначна сцвярджаць, што мала. У сваёй масе палачане не лiчылi каталiцкую царкву сваёй. Яскра-вым прыкладам антыкаталiцкiх настрояу полацкага мяшчанства стала яго рэакцыя на уведзены па усёй Рэчы Паспалггай у 1583 годзе новы каляндар папы Рыгора XIII. Па меркаванш беларускай даследчыцы С.В. Марозавай, «календарны бунт» у Полацку адбыуся у 1584 годзе [8, с. 486], хаця пра яго мы давед-ваемся з крынiцы, якая не дае для гэтага нiякiх падставау: у лiсце, датаваным 20 лшеня 1599 года, канцлер Лёу Сапега адназначна спасылаецца на шфармацыю ад свайго брата, Андрэя Сапеп, якi на той час, з 1597 па 1613 гады, займау пасаду полацкага ваяводы [9, s. 221; 10, s. 46]. Падзеi разгарнулюя, згодна са звесткамi лггоускага канцлера, такiм чынам, што праваслауныя жыхары не толькi адмовiлiся прызнаваць новаУвядзеннi, але i дэманстратыуна грэбавалi каталiцкiмi святамi. Так, палачане «у дт святыя хвалеб-ныя вельканочныя крамы адчынялг, гандлявал1, працу розную выконвалг, а яшчэ больш чым раней пачалг чынщь так у святыя дт, чым у звычайныя перад гэтым», а у адказ на патрабаванш лентвойта з павагай паставщца да каталщшх святау стал пагражаць закiдаць яго каменнямi [9, s. 221]. Калi ж лентвойт наш-сау пра гэта каралю i атрымау ад яго адпаведныя даручэннi, то i каралеyскiя загады не спынiлi сваволь-нiкаy, яюя «у дн1 святочныя i у дзень Божага цела» гандлявалi, больш таго, пагражалi зруйнаваць касцёл i езущш калегiюм, ды, нарэшце, натоуп «з трубамi i бубнамi» пачау грамiць шляхецкiя дамы [9, s. 221]. На жаль, працяг гэтай гiсторыi не вядомы, але яе рэлшйны падтэкст не выклiкае сумненняу. Факт жа нападу на шляхецкую маёмасць сведчыць пра актуальнасць сацыяльнага аспекту у мiжканфесiйных да-чыненнях. Цдкава, што цi не галоУнымi iнспiратарамi «нахабства» мяшчанау лiтоУскi канцлер лiчыy эт-нiчна не мясцовы кампанент, а дакладней, аселых у Полацку яшчэ з часоу акупацып маскоуцау, да якiх далучылiся зарыентаваныя на Маскву палачане.

У XVII cтагоддзi культура стаулення да каталщтва у асяроддзi полацкага мяшчанства асаблiвага прагрэсу не набыла. Адкрытае супращуленне уладам, якiя мелi выразна катал^ае «аблiчча», у палачан не набывала празмерна агрэсiyных формау, хаця крынщы сведчаць пра рэальныя магчымасцi сшавога супрацьстаяння на рэлiгiйнай глебе. Так, у красавку 1622 года, па сведчанш полацкага падстаросты каталiка Яна Хармшскага, раз'юшаны шч^1рым прызнаннем архiепiскапа Я. Кунцэвiча у прыхiльнасцi да унп натоуп праваслауных мяшчан гатовы быу пазабiваць i yнiятаy, i каталжоу: «самi ж рыхтавалiся мы разам з каталiцкiмi райцамi магiстрату жыццё аддаць у абарону Слугi Божага» [7, s. 41]. Нездарма i у 1635 годзе вялжалуцшя купцы, пераказваючы у Разрадны прыказ звесткi, узят^1я ад полацкага мешчанша Iвашкi Кучука, адзначалi: «а белорусцам от поляков налога за веру большая, и чаят де у них меж себя о вере бою» [11, с. 128]. Нельга таксама не адзначыць, што канфлжт 1622 года, ашсаны Я. Хармшсшм, дае падставы казаць пра наяунасць пэунага механiзма знаходжання кампрамiсу памiж канфесiйнымi групамi у гэтым месце, у прыватнасщ перамовы з праваслаyнымi актывiстамi [7, s. 41]. А вось дробнае антыката-лiцкае шкоднщтва i блюзнерства набылi у Полацку астэмны характар. Напрыклад, у 1643 годзе полац-кi лентвойт скардзiyся на групу мяшчанау на чале з праваслауным папом Мялецiям Гедройцам, якiя знiшчылi i зганьбiлi абразы Св. Казiмiра i Св. 1ясафата, а казнадзей езуiцкага калегiума Ян Фшпоусш зрабiy запiс у месцшя кнiгi, у якiм сцвярджау, што праваслауныя «образы Божые светлые лжать, деспектуют, деруть, насмеваючы се оным светым образом, очы, носы вышарпывают и о Панне Насветшей

блузнять» [12, с. 368]. Але у цэлым адносшы да рыма-каталжоу был^ xi6a, больш стрыманьгш, чым да ушятау, як1я i публiчнa, i у сям'i трывaлi знявагу [13, с. 46 - 47].

Каталщтва i шляхта. Яшчэ у другой палове XVI стагоддзя кaтaлiкi склaдaлi мiзэрную частку у шэрагах праваслаунай шляхты. Так, па звестках, падрыхтаваных для С. Баторыя, на момант заснавання iM кaлегiюмa у Полацшм ваяводстве было толькi сем каталщшх сем'яу [14, с. 55]. Нават кaлi гэта шфар-мацыя i не цалкам адпавядае рэчaiснaсцi, пэуную тэндэнцыю яна адлюстроувае. Пацвярджае рэальнасць гэтага стaновiшчa i рашучая апазщыя мясцовай шляхты у aдносiнaх да каралеускага рашэння аб размя-шчэнш езуiтay у Полацку, што выявшася падчас Вiленскaгa з'езда 1580 года [15, с. 176, 181].

Няма сумненняу у тым, што у вылучаны час колькасць прыхiльнiкay каталщызму з лiку полацкай шляхты ютотным чынам вырасла як за кошт канверсп з пратэстантызму i праваслауя, так i за кошт нова-аселых у ваяводстве шляхцiцay з iншых рэгiëнay Вялшага княства Лггоускага i Кароны Польскай. Пэуную ролю мaглi адыграць i працэсы кaнсaлiдaцыi шляхецкага грамадства праз пашырэнне мiжродaвых сувязей. Для полацкай шляхты небезвышковым застауся таксама вопыт 1нфлянцкай вайны, у вынiку якой мясцовая грамада зразумела, па-першае, сутнасць палиыш мaскоyскiх уладау i убачала свайго во-рага у твар, а па другое, пераселеныя з захопленых земляу палачане апынулкя па волi лёсу у розных част-ках ВКЛ, дзе былi вымушаныя наладжваць новыя кантакты у зaходнiх рэпёнах дзяржавы i дзе кaтaлiцкaя царква мела трывалае стaновiшчa.

Кaтaлiцтвa ужо у першай палове XVII стагоддзя на Полаччыне вызнaвaлi многiя прадстаунЫ буй-нейшага i найбольш разгалшаванага мясцовага роду Корсакау, суцэльна прыналежных да праваслауя яшчэ у сярэдзше XVI стагоддзя. У XVII стагоддз^ здаецца, яны не менш за езуггау, спрычыншся да росту прысутнасщ Ватыкана на усходзе ВКЛ. Адметны прыклад дае глыбоцкая гaлiнa роду. Так, кaлi Леу Пятровiч Корсак, памерлы да 1596 года [16, s. 171], належау да праваслауя, больш таго, вiдaць, з'яуляуся фундатарам праваслаунага кляштара у Беразвеччы i там жа быу пахаваны [17, с. 278], то яго сын, знака-миы Язэп Львовiч Корсак, мсщслаусш ваявода, быу не тольш кaтaлiком, але, у aдпaведнaсцi з сямейнай традыцыяй, актыуна фшансава i маёмасна спрыяу царкве, да якой належау [16, s. 172].

Некальш aсaблiвa удалых набыткау кaтaлiцкaй царквы звязаныя з прaдстayнiкaмi роду Корсакау, яшя не мелi нашчадкау, гэта значыць, пaмерлi бяздзетнымг Гэта той жа Язэп Львовiч Корсак Глыбоцы i Язэп Рыгорaвiч Корсак Удзельсю [16, s. 172, 177]. Абодва фундaвaлi цэлыя касцёльныя комплексы: першы - касцёл i кляштар кармелггау у Глыбокiм (напрацягу 1639 - 1642 гг.) [17, с. 277 - 284]; друп -касцёл i кляштар францысканцау ва Удзелi (1642 г.) [17, с. 317 - 328, 335 - 347]. Ташя вялЫя ахвя-рaвaннi царкве, без сумнення, стал наступствам перажывання aсaбiстaй трaгедыi, чым удала скарыста-лiся нaблiжaныя да Корсакау святары. У вышку цэлы шэраг былых прыватных уладанняу Корсакау у Полац-юм ваяводстве трaпiy у сферу непасрэднага адмшстрацыйнага i мес1янерскага уплыву катал^ай царквы.

На карысць каталщкай царквы i yнiяцкaй яе разнаввднасщ полaцкiя Корсак1 aдпiсaлi таксама няма-лую маёмасць. Так, Я.Л. Корсак у 1634 годзе адшсау на кляштар базылянау уласны маёнтак Беразвечча разам з усёй былой праваслаунай шфраструктурай [18, с. 164]. У 1622 годзе царкву у Гaлубiчaх фундавау Ян Рыгорaвiч Корсак, полацш харужы [16, s. 188; 19, с. 74]. Зацятым прыхiльнiкaм ушяцтва быу Астафей Корсак Гaлубiцкi, падваявода, а у 1606 - 1625 гадах - войсш полaцкi [19, с. 75]. У 1625 годзе ён запавёу вшенскаму базылянскаму кляштару Святой Тро^1 маёнтак Залессе-Астроуна у Полацюм ваяводстве, а па-сля яго смерщ на гaлубiцкi кляштар i царкву была фундавана яго частка маёнтка Гaлубiчы [20, с. 36 - 37]. Прауда, сам факт ахвяравання выклiкay рашучы супращу сваякоу А. Корсака, якiя пасля яго смерщ вялi доУгiя судовыя працэсы з унiятaмi. Так, Рыгор Корсак, харужы полaцкi, падчас судовага рaзбiрaльнiцтвa давёу, што сaмi ахвяраванш былi здзейсненыя у абыход права i пад уплывам базылянау «за радою и намовою отцов чернцов» [20, с. 225].

Акрамя Корсакау, вызнayцaмi каталщтва стал i шшыя праваслауныя полaцкiя кланы. Да полацкай кaтaлiцкaй шляхты належау род Арэхавшсшх, aдзiн з прадстаушкоу якога, Валерыян, у пачатку XVII стагоддзя займау некаторы час пасаду пaдстолiя [19, с. 79]. У тэстаменце, яю быу складзены 23 красавжа 1623 года i актыкаваны ужо пасля смерщ В. Арэхавшскага у кнiзе полацкага земскага суда 19 чэрвеня 1623 года, адзначаецца «...ciaio moie grzeszne w kosciele ode mnie zbudowanym na Mniucie uczciwie z obrzqdami w kosciele swiqtym katolickim bqdqcemi pogrzebione byc ma, czego aby Ich Msci panowie opiekunowie naznaczeni doyrzewali...» [21, арк. 283]. Як вщаць з прыведзенага урыука, гэты полацш шлях-цщ не тольк1 вызнавау кaтaлiцтвa, але i пашырау яго праз заснаванне касцёла ва уласнай мaëмaсцi.

Без сумнення, кaтaлiкaмi з'яyлялiся прaдстayнiкi аселай на Полаччыне кароннай шляхты, пра што мы ужо aдзнaчaлi раней [22, с. 47 - 55]. Так, выхадзец з Кароны Сташслау Бажымоусш адмыслова рас-пaрaдзiyся у 1652 годзе пахаваць сябе у склепе пры полaцкiм кaлегiюме: «Cialo moie grzeszne Tam ze w tym sklepie u Jch Msci Oycow Jezuitow Colledium Polockiego, gdzie maizonkq moiq miiq pochowaiem syn moy Mify pogrzesc ma» [23, арк. 19].

Рост колькасщ каталщшх храмау i уладанняу на тэрыторш Полацкага ваяводства меу свае геагра-фiчныя асаблiвасцi. Большасць заснаваных касцёлау паустала уздоуж пауднёва-заходняй мяжы ваяводства.

Дастаткова хутка пасля сканчэння 1нфлянцкай вайны Полаччына пакрылася сеткай каталiцкiх святыняу. У стал^1 ваяводства ужо у 1581 годзе iснавалi езуiцкiя касцёлы - адзiн у замку, друп - перад замкам [24, с. 87]. Памiж 1628 - 1648 гадамi быу пабудаваны касцёл францысканцау на сродкi полацкага войскага К. Храпавщкага [1, с. 453]. Парафiяльны касцёл у Дзiсне з'явiуся у 1581 годзе, а у 1630 годзе -драуляны кляштар айцоу францысканцау [25, с. 231]. У адпаведнасщ з каралеускiм дазволам ад 24.02.1585, Асвея была перададзена Янам Юшкам полацк1м езуiтам, якiя заснавалi тут кляштар i адкрыт школу [18, с. 162]. У пашырэнт катал^гзму на Полаччыне сваю ролю адыграу канцлер ВКЛ Леу Сапега, як1 набыу у 1586 годзе Лепель i неузабаве заснавау ля старога паселшча новае мястэчка з касцёлам, а пазней, у 1609 годзе, падаравау Лепельсшя маёмасцi разам з вёскамi у Полацкiм ваяводстве кляштару вшенсшх бернардынак [26, с. 350]. Мураваны касцёл у Кублiчах фундавау у 1642 годзе полацш стольнiк Юзаф Кланоусш [18, с. 183].

Не маючы намерау iдэалiзаваць адносiны шляхты да каталiцтва, прывядзем прыклад, калi iнтарэсы царкоуных i свецкiх землеуласнiкау не супадалi i прыводзiлi да канфлiктау. Так, у 1599 годзе дайшло да судовага разбiральнiцтва справы аб недапушчэннi шляхцiцамi (BomaMi, Небярвщюм, Рытнстм, Баханстм, Baленцiнoвiчaмi, Рыжым i Рэвутам - зауважная колькасць) полацкiх езуiтау да рыбных ловау на азёрах Улiчы i Паддуб'е [17, с. 271 - 273]. Так што мясцовае «iнтэлегентнaе насельнщтва», як шляхту сцшла акрэ^у выдавец Х1Х стагоддзя [17, с. 271], не перабiрала сродкамi дзеля абмежавання маёмасных астрацыяу паслядоушкау паважанага 1гната Лаёлы.

Заключэнне. Што дала новая хваля каталiзацыi Полаччыны у другой палове XVI - першай па-лове XVII стагоддзя? Дастаткова многа: тэатр (школьны езущш тэатр пачау дзейнiчаць у Полацку ужо у 1585 годзе, а яго пастаноуш захаплялi i шляхту, i мяшчанства [27, с. 612 - 613]) i архiтэктуру, сучасную сiстэму адукацыi i новыя магчымасщ, у тым лiку у галше самарэалiзацыi i кар'еры, для той части мяс-цовых жыхароу, якая актыуна пераймала каталiцтва, праз што край далучауся да уступаючай у мадэрную эпоху заходняй цывiлiзацыi. Адначасова палачане праз гвалтоунае насаджэнне уладамi каталiцызму страцiлi канфесiйнае адзiнства i уступiлi у эпоху рэлiгiйных канфлжтау i пошуку уласнай щэнтычнасщ. Але сиуацыя у Полацкiм ваяводстве не была выключнай, паколькi у сферу уплывау каталiцтва у другой палове XVI - першай палове XVII стагоддзя трапш i шшыя традыцыйна праваслауныя рэгiёны Рэчы Паспалiтай, як, напрыклад, Валынь [28, с. 309 - 399].

Але поспехi «экспансп» каталiцкай царквы на усход да сярэдзшы XVII стагоддзя нельга назваць iначай як супярэчлiвымi. З адного боку, рост матэрыяльнай базы каталщызму напрацягу стагоддзя ураж-вае, як i дынамiка працэсу акаталiчвання так званых «вярхоу грамадства», з шшага - вiдавочным з'яу-ляецца факт тоеснасщ каталiкоУ толькi з элпарнай часткай мясцовага мяшчанства i шляхты. Складана аспрэчыць i такую, напэуна, патрабуючую верыфiкацыi шфармацыю, згодна з якой на тэрыторьп Полацкага ваяводства у 1653 годзе было тольш чатыры плябанii, у той жа час у суседшм Ашмянсшм павеце -35, Браслаускiм - 9, Аршансшм - 10 [4, с. 100].

Л1ТАРАТУРА

1. Ярашэвiч, А. Полацкi кляштар бернардзiнцау / А. Ярашэвiч // Вялiкае княства ЛiтоУскае: энцыкл.: у 2 т. - Мшск: БелЭн, 2007. - Т. 2: Кадэцш корпус - Яцкевiч. - С. 453.

2. Латышонак, А. Нацыянальнасць - Беларус / А. Латышонак. - Лива: 1н-т беларусiстыкi, Беларус. гiст. таварыства, 2009. - 558 с.

3. Блинова, Т. Иезуиты в Белоруссии / Т. Блинова. - Минск: Беларусь, 1990. - 110 с.

4. Мараш, Я.Н. Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569 - 1795) / Я.Н. Мараш. - Минск: Выш. шк., 1971. - 272 с.

5. Полоцкие грамоты XIII - начала XVI в.: в 6 вып. / Акад. наук СССР. Ин-т истории СССР. - М., 1977 -1989. - Вып. 2 / сост. А.Л. Хорошкевич. - 1978. - 219 с.

6. Доунар, А. Пацвярджальны прывшей Полацку (нарыс з йсторш Полацка 30-х гадоу XVII ст.) / А. Доунар // Commentarii polocenses historici. - 2004. - T. I. - С. 43 - 49.

7. Akta m^czenskie unii // Rocznik Towarzystwa historyczno-literackiego w Paryzu. Rok 1868. - Paryz: Ksi^garnia Luxemburgska, 1869. - S. 1 - 63.

8. Псторыя Беларуси у 2 ч. / 1.П. Крэнь [i iнш.]. - Мiнск: Р1ВШ БДУ, 2000. - Ч. 1: Са старажытных часоу да канца XVIII cт.: курс лекцый. - 656 с.

9. Archiwum Domu Sapiehow wydane staraniem rodziny / opracowal Pr. A. Prochaska. - Lwow: Nakladem rodziny z drukarni zaMadu narodowego im. Ossolinskich, 1892. - T. I: Listy z lat 1575 - 1606. - XXXV+579.

10. Wolff, J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego (1386 - 1795) / J. Wolff. - Krakow: Druk. Anczyca i Spolki, 1885. - 354+VII.

11. Русско-белорусские связи: сб. док. (1570 - 1667). - Минск: Высш. шк., 1963. - 535 с.

12. Уния в документах: сб. / сост. В.А. Теплова, З.И. Зуева. - Минск: «Лучи Софии», 1997. - 520 с.

13. Вершкоуская, А. Супращу праваслаунага насельнщтва Полацкай епархп увядзенню унп / А. Верш-коуская // Беларуси пстарычны агляд. - Т. 8. - Сш. 1 - 2 (14 - 15). - 2001. - С. 25 - 52.

14. Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. - Гродно: ГрГУ, 2002. - 427 с.

15. Лаппо, И.И. Великое княжество Литовское от заключения Люблинской унии до смерти Стефана Батория (1569 - 1586). Опыт исследования политического и общественного строя / И.И. Лаппо. - Т. 1. - СПб.: Тип. И.Н. Скороходова, 1901. - 796 с.

16. Boniecki, A. Herbarz Polski / A. Boniecki. - T. XI. - Cz. 1. - Warszawa: Sklad glowny Gebethner i Wolff w Warszawie, 1907. - 398+IV s.

17. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Вып. 22. - Витебск: Типо-Литография Г.А. Малкина, 1891. - X+501+XXXVII.

18. Кулапн, А.М. Каталщшя храмы на Беларуси энцыкл. даведшк / А.М. Кулапн. - Мшск: БелЭн, 2000. - 216 с.

19. Галубовiч, В. Земсшя урадшш Полацкага ваяводства (другая палова XVI - першая палова XVII ст.) / В. Галубовiч, А. Радаман, Д. Вшмас // Commetarii polocenses historici. - 2004. - T. I. - C. 73 - 80.

20. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. Т. Х. -Вильна: Тип. О. Блюмовича, 1874. - С. VII+392.

21. Нацыянальны йстарычны архiу Беларуа у г. Мiнску (НГАБ у г. Мшску). - Фонд 1778. - Воп. 1. - Спр. 1.

22. Гaлубовiч, В. Шляхта польскага паходжання у Полацюм ваяводстве у канцы XVI - XVII ст. / В. Галу-бовiч // Матэрыялы псторыка-краязнаучай канферэнцш: (да 80-годдзя Полацкага краязнаучага музея). -Полацк: НПГКМЗ, 2008. - С. 47 - 55.

23. НГАБ у г. Мшску. - КМФ-18. - Воп. 1. - Спр. 126.

24. Тарасау, С.В. Полацк IX - XVII стст.: Псторыя i тaпaгрaфiя / С.В. Тарасау. - Мiнск: Беларус. навука, 1998. - 183 с.

25. Бунто, Я. Дзкна / Я. Бунто // Энцыклапедыя псторып Белaрусi: у 6 т. - Мшск: БелЭн, 1996. - Т. 3: Пмназп - Кадэнцыя. - С. 231.

26. Якуш, I. Лепель / I. Якуш // Энцыклапедыя псторып Беларуси у 6 т. Т. 4. - Мшск: БелЭн, 1997. -С. 350 - 351.

27. Псторыя Беларуа: у 6 т. / Ю. Бохан [i шш.]; рэд. кал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [i iнш.]. - Мшск: Экоперспектива, 2008. - Т. 2: Беларусь у перыяд Вялжага Княства Лиоускага. - 688 с.

28. Довбищенко, М.В. Волиньска шляхта у релшйних рухах (кiнець XVI - перша полова XVII ст.) / М.В. Довбищенко. - Кшв: ПП Сергшчук М.1., 2008. - 882 с.

Пастушу 17.11.2010

CATHOLIC RELIGION IN POLOTSK PROVINCE IN THE END OF XVI - THE FIRST HALF OF XVII CENTURIES

V. HAL UBO VICH

The article is dedicated to the history of Catholic religion disseminationon the territory of Polotsk province in the end ofXVI - the first half ofXVII centuries. At the moment of release of Polotsk province from Moscow troops in 1579 the inhabitants professed orthodoxy. As a result of active state supporting and financing from private means the Catholic church influence was growing quickly. The Polotsk gentry played the special part in the dissemination of that religion. The considerable part of the gentry turned to the Rome ecclesiastical care. Just the gentry possesing the substantial material resources financed the building of Roman-Catholic churches and bequeathed them their estates. Catholicism spreading included the Polotsk inhabitants in all-European social, political and cultural processes. It also promoted intensification of religious contradictions.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.