Научная статья на тему 'Преподавание юридических наук в иезуитских учебных заведениях на Полоцкой земле'

Преподавание юридических наук в иезуитских учебных заведениях на Полоцкой земле Текст научной статьи по специальности «Право»

CC BY
10
5
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ИЕЗУИТЫ / ИЕЗУИТСКИЕ АКАДЕМИИ / ИЕЗУИТСКИЕ КОЛЛЕГИУМЫ / ЮРИДИЧЕСКИЕ НАУКИ / ЮРИДИЧЕСКИЕ ДИСЦИПЛИНЫ / ПРЕПОДАВАНИЕ ЮРИДИЧЕСКИХ ДИСЦИПЛИН / РЕЛИГИОЗНЫЕ ОБЩЕСТВА / РЕЛИГИОЗНЫЕ ОРДЕНЫ

Аннотация научной статьи по праву, автор научной работы — Щербик Д.В.

Приводятся общие сведения об истории основания и деятельности иезуитских учебных заведений на Полоцкой земле с XVI по XIX вв. История "Общества Иисуса" рассматривается сквозь призму преподавания юридических наук: приводятся дисциплины, методы преподавания, упоминаются преподаватели, используемая учебная литература.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Teaching of law sciences in the Jesuit educational institutions in the Polotsk

The article examines the history and foundation of Jesuit educational institutions in the Polotsk land, from their appearance in the Commonwealth at the time of Stefan Batory in the XVI century and ending with the elimination of the Russian Empire during the reign of Alexander I in the XIX century. History of «Society of Jesus» teaching is seen from the perspective of the teaching of Law: studied law lecture notes and related disciplines in the Polotsk Jesuit College, and then Polotsk Jesuit Academy, listed law professors, books on legal subjects, the teaching methods of political and legal knowledge. The article gives the results of the Academy: the number of students who studied law, the number of persons who have been awarded the academic degree of doctor in law.

Текст научной работы на тему «Преподавание юридических наук в иезуитских учебных заведениях на Полоцкой земле»

ТЕОРИЯ И ИСТОРИЯ ГОСУДАРСТВА И ПРАВА

УДК 340.12

ВЫКЛАДАННЕ ЮРЫДЫЧНЫХ НАВУКАУ У ЕЗУЩК1Х НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ НА ПОЛАЦКАЙ ЗЯМЛ1

канд. юрыд. навук Д.В. ШЧЭРБ1К (Полацт дзяржауны ун1вератэт)

Разглядаецца гiсторыя заснавання i дзейнасцi езущюх навучальныхустановау на Полацкай зям-лi, пачынаючы ад iхузткнення у Рэчы Паспалтай у часы Стэфана Баторыя у XVI стагоддзi i сконч-ваючы iх лiквiдацыяй у Раайскай 1мперъи падчас уладарання Аляксандра Iу XIX стагоддзi. Псторыя «Таварыства Езуса» разглядаецца праз прызму выкладання юрыдычных навукау: падаюцца канспекты лекцый юрыдычных i сумежных дысцыnлiнау у Полацтм езущюм калегiуме, а потым i Полацкай езу-щкай Акадэми, пералiчваюцца выкладчык-спецыялiсты у праве, узгадваюцца падручнiкi па юрыдыч-ным прадметам, метады выкладання палiтычных i прауных ведау. У артыкуле падводзяцца вынт дзейнасцi Акадэми: колькасць студэнтау, што вывучалi права, лiчба асобау, яюм былi прысуджаны акадэмiчныя ступенi дактароу у сферы права.

Нягледзячы на шматлшя працы прысвечаныя дзейнасцг езугтау на тэрыторыях, што адносшся да Рэчы Паспалгтай, у тым лгку Беларусг [3, с. 5 - 24], яны усе, i крытычныя i апалагетычныя, разглядаюць пытаннг або псторыг з'яулення i лiквiдацыi на дадзенай тэрыторьи «Таварыства Езуса», iх уплывам на палгтыку, або пытанням адкрыцця iх навучальных установау i асаблiвасцям iх педагагiчных прыёмау. Ня шмат, аднак, працау, якiя прысвечаныя асаблгвасцям выкладання езугтамг юрыдычных дысцыплшау на тэрыторыi сучаснай Беларусi, што i з'яуляецца мэтай дадзенага артыкула.

Асноуная частка. Дваццаць сёмага верасня 1540 года Папа Павел III асобнай булай «Regimini militantis Есс^ае» заснавау «Таварыства Езуса» (лат. Societas Jesu). Булай была зацверджана Formula Instituti, якую у 1550 годзе 21 чэрвеня яшчэ раз пацвердзгу Папа Юлгй Ш булай «Expostit deЫtum». У Формуле адным з сродкау дасягнення мэтау ордэна было абвешчана стварэнне навучальных установау: «уяуляецца вельмi дарэчным, каб з юнакоу, схгльных да пабожнасцi i здольных да заняткау навука-мi, рыхтавалi работнгкау для таго ж вiнаграднiка Гасподняга, яшя складалi б для нашага Таварыства, у тым лiку i для професау (сябры ордэна, яшя прынялi апошнiя шлюбы - ад аут.), нешта накшталт сядзiбы. Таму дзеля зручнасцi дзейнасцi Таварыства професау можа мець калеги схаластыкi усюды, дзе набожнасць падштурхне каго-небудзь на iх збудаванне i забеспячэнне сродкамг» [7].

Вельмi хутка калегiумы езуггау распаусюдзiлiся па усёй Еуропе. Першы з iх быу заснаваны у 1548 годзе у Месыне, другг - у 1551 годзе у Рыме. I ужо праз дваццаць год, у вераснг 1569 года, аустрый-скг правшцыял накгравау у Вгльню першых езугтау, якгя з кастрычшка месяца пачалг выкладанне. Афг-цыйна ж вгленскг калеггум быу заснаваны 15 жнгуня 1570 года.

Кароль Рэчы Паспалгтай Стэфан Баторы 7 лгпеня 1578 года выдау прывглей на пераутварэнне Вгленскага калеггума у акадэмгю з усгмг правамг еурапейскгх ушверсгтэтау: студэнты вызвалялгся ад мыта г падпарадкавання свецкгм уладам, а навуковыя ступенг, здабытыя у ёй, мелг такую ж вартасць г тыя ж прэрагатывы, як г у выпускшкоу, напрыклад, Кракаускага ушвератэта. Праз год прывглей устуту у законную сглу, а ужо 30 кастрычнгка 1579 года ён быу канчаткова пацверджаны булай Папы Грыгорыя XIII.

Вельмг хутка пасля стварэння Вгленскай езугцкай акадэми пачалг засноувацца калеггумы у гн -шых гарадах Вялгкага княства Лгтоускага. Пасля вызвалення у канцы жнгуня 1579 года Полацкага замка ад маскоускага войска, 30 верасня кароль Стэфан Баторы запрашае вгленскгх езугтау да заснавання навучальнай установы у горадзе, «калеггума, якому пазайздросцяць пспанскгя г партугальскгя езугты» [10, с. 16]. I ужо летам 1580 года калеггум быу адчынены. Першая калонгя езугтау складалася з айца Пятра Скаргг (рэктар), айца Стангслава Ленчыцкага г айца Яна Аланда [9, с. 12]. На пачатку з-за непрыхшьнасцг мясцовых праваслауных г пратэстанцкгх магнатау колькасць вучняу была 5 чалавек, але ужо у 1590 годзе навучэнцау апошняга класа пмназп было 60, а навучэнцау нгжэйшых класау на-ват дзялглг на 5 групау [9, с. 12].

Для езущшх навучальных установау 6bini характэрныя ушфжаваная структура i аргашзацыя навучальнага працэсу. Як i у Заходняй Еуропе, яна рэгламентавалася «Спосабам i ладам навучання» («Ratio atque institution studiorum»). У адпаведнасщ з iM поуны езуiцкi калепум уключау тры ступенi: пяцi-, шасщкласны курс гiмназii, якi заканчвауся класам рыторыкц трохгадовы курс фiласофii, да-ступны як для сябрау ордэна, так i для свецшх асобау, i чатырохгадовы курс тэалогii - тольш для кан-дыдатау у духоуны сан.

Полацкi калегiум уключау курсы фшасофп i тэалогii, адпаведна лiчыyся калегiумам вышэйшага тыпу (studia superiora). Юрыдычныя навукi у калепуме пачыналi выкладацца толькi на узроуш класа тэалогii - кананiчнае права, аднак з палiтычнымi i юрыдызаванымi тэкстамi студэнты сустракалiся i раней, бо выкладанне нават у гiмназiчных класах граматыкi, паэтыкi, рыторык1 вялося з выкарыстаннем тэкстау Платона, Дэмасфена, Цэзара, Сенэш, Тацыта i асаблiва Цыцэрона. Да таго ж падручшш па не-каторым навукам (напрыклад, гiсторыi i геаграфii) змяшчалi сапрауды энцыклапедычныя веды, у тым лжу i прысвечаныя дзяржаунаму ладу як сваей крашы, так i замежных. Так, напрыклад, выкарыстоувауся падручнiк па псторьп i геаграфii Яна Бельскага (1763 г.), ва Уводзiнах да якога сам аутар указвау, што ен быу прысвечаны «гiсторыi Польшчы, назве, гербу, падзелу кра1ны, пашырэнню земляу, заваеве новых цi страце старых, кiраванню Польшчай, парадку i зменам у тым шраванне. Далей распявалася пра польскiх каралеу, як увогуле, так i асобна, пра учыненае iмi, пра правы i уладу караля, каралевы, iх нашчадкау. Затым пра стан Рэчы Паспалггай, а менавiта: пра Сенат i рыцарства, урады каронныя i лггоусшя, ваявод-скiя, земская i гарадоу... У заканчэннi пра паспалиыя сеймт i Сеймы..., казну, Трыбунал, суды ... у двух тамах i чатырох кшгах выкладацца будзе» [8].

У той жа час пра ранейшыя перыяды звестак засталося няшмат, выкарыстоувалюя i шшыя пад-ручшш па дадзеным дысцыплiнам. Так, паводле сведчання Т.Б. Блiновай, найбольшай папулярнасцю у школах «Таварыства Езуса» карысталюя творы Кароля Вырвiча, як1 у супольнасцi з iншымi аyтарамi «Палиычная гiсторыя старажытных дзяржау» (1772 г.) прыводзiy урыyкi з кнiгi Ш. Мантэскье «Пра дух законау» [3, с. 104].

Да таго ж у другой палове XVIII стагоддзя езуиы пачалi выкарыстоуваць наватарскi метад прак-тычнага засвойвання ведау, яш быу звязаны з палпычнай практыкай тых часоу. Паралiч цэнтральных органау улады у гэты перыяд прывеу да актыyнасцi мясцовых прадстаyнiчых органау, таму было нату -ральна выкарыстоуваць набыушы у тыя часы важкасць палiтычны iнстытут сеймiка для навучальнага працэсу. Сеймт у калепумах ладзiлiся выключна па пытаннях палпыш, яны арганiзацыйна дублявалi рэальныя установы з iх маршалкамi, рэгламентамi, галасаваннем i «liberum veto». Дадзеная форма ды-спуту рыхтавала шляхецкую моладзь да удзелу у палiтычным жыцщ кра1ны [3, с. 44 - 45]. У якасщ самастойнай падрыхтоук перад публiчным выступам пiсалiся навуковыя тсьмовыя працы - паyсеймiкi.

Езуиы выкарыстоУвалi свой педагагiчны аутарытэт, каб праз сва1х выхаванцау аказваць уплыу на бягучую палiтыку кра1ны. Так, 25 красашка 1753 года правшцыял Станiслаy Попел у лiсце да шраушкоу езуiцкiх устаноу афiцыйна шсау пра неабходнасць правядзення рэформау у Рэчы Паспалпай. У iм на-стойлiва рэкамендавалася арганiзоУваць дыспуты, прымяркоуваючы iх да зборау шляхты на паседжанш трыбунала i сеймiкаy. Пры гэтым указвалася, каб езуiцкiя выхаванцы, выкарыстоуваючы атрыманыя веды па лпаратуры, гiсторыi i iншым гуманпарным дысцыплiнам, пад кiраyнiцтвам прафесарау рыхтавалi тэксты прамовау для выступау. Памгж тым на першы план павшна было высоувацца патрабаванне правядзення неадкладных мерапрыемствау, накiраваных на умацаванне дзяржавы. Правiнцыял лiчыy, што аргашзацыя падобных сеймiкаy будзе карысная не только юнацтву, але i прысутнай на 1х шляхце [3, с. 111].

Нягледзячы на часам неспрыяльныя умовы, выклжаныя працяглыт войнамi i разбурэннямi XVII -XVIII стагоддзяу, Полацкi езуiцкi калегiум працягвау сваю дзейнасць з невялiкiмi перапынкамi. Не пера-шкодзiлi яго педагагiчнай дзейнасщ нi падзелы Рэчы Паспалiтай, ш забарона у 1773 годзе Папай Кль ментам XVI «Таварыства Езуса». Менавпа апошняя падзея прывяла у Полацк найбольш вядомых езущ-юх прафесарау [1, с. 331].

Царсшя улады напачатку ставiлiся да езупау прыхiльна, якiя павiнны былi адыграць не апошнюю ролю у геапалпычных планах Расiйскай iмперыi - спачатку жадалi выкарыстаць iх знаемства з Усходам для распаусюджвання расiйскага уплыву на Кпай, потым, пасля парушэння рэлтйных правоу у Еуропе, Пецярбург спрабавау стаць хрысцiянскай сталiцай усяго кантынента [6].

Дваццаць чацвертага жшуня 1810 года, за чатыры гады да афщыйнай рэабштацш ордэна Папай П1ем VII, генерал легальных только у Расiйскай iмперыi езуiтаy Т. Бжазоусш падае мiнiстру асветы iмперыi А.К. Разумоускаму першую просьбу аб адкрыцщ Полацкай езущкай Акадэмii. Хадайнщтва аб адкрыццi утверсиэта падала i беларуская шляхта, яе падтрымау генерал-губернатар Белай Русi князь А. Вiртэмбергскi. 1дэю падтрымау i вельмi уплывовы у тыя часы пры расшсшм двары пасол каралеуства Сардзiнii вядомы

контррэвалюцыйны мыслщель Жазэф дэ Мэстр [5]. У пящ тстах да А.К. Разумоускага i падчас асабiстай сустрэчы з iмператарам Аляксандрам I ён распавёу аб астэме выкладання у езуiцкiх навучальных устано-вах, адмёу усе прэтэнзii, што вылучалiся у дачыненнi да ордэна, i як адну з найважнейшых прычынау, што выклiкала стварэнне акадэмп, высунуу iдэю аб актыуным выкарыстанш езуггау супраць дэструктыу-ных iлюмiнацкiх i шшых рэвалюцыйных «сектау», яшя пагражалi небяспекай грамадскаму i палггычнаму ладу Расii i у той жа час дойна варагавалi з ордэнам [9, с. 42].

Пасля уах неабходных працэдурау афiцыйны рапарт Т. Бжазоускага быу заслуханы на паседжанш камiтэта мiнiстрау Расii, пасля чаго 12 студзеня 1812 года Аляксандрам I быу падтсаны Указ аб утварэнт акадэмii: «Во уважение представленного Нам желания Белорусского дворянства и пользы для наук от соревнования между несколькими училищами равной степени, признали Мы за полезное возвести Полоцкую иезуитскую коллегию на степень Академии, с присвоением ей преимуществ, дарованных университетам» [1, с. 336; 9, с. 57 - 58]. У дадзеным указе мiж шшага адзначалася, што у акадэмп будуць вывучацца толькi навук1, узгодненыя з урадам, акрамя медыцыны i крымшальнага права.

Указам ад 1 сакавжа 1812 года была зацверджана Грамата Полацкай езуiцкай Акадэмii. Паводле артыкула 2 Граматы у Акадэмii стваралюя тры факультэты: фiлалагiчны, факультэт вольных навукау, фiласофii i iншых натуральных i грамадскiх навук i тэалапчны факультэт. У межах факультэта вольных навук сярод шшых прадугледжвалася выкладанне натуральнага права, прыватнага i рымскага цывiльнага права; на тэалапчным факультэце - кананiчнага права [9, с. 59]. Артыкул 23 Граматы прадстауляу Акадэмп права прысвойваць i ступеш дактароу грамадзянскага i кананiчнага права [9, с. 23].

Палажэнт указа раскрывался у «Уставе або агульных пастанауленнях Полацкай езущкай Акадэмii», дзе мiж iншага пералiчвалiся абавязкi студэнтау. Так, напрыклад, iм забаранялася «хадзщь у староннiя тэатры, на вщовшчы, на месцы, вызначаныя для пакарання смерцю публiчных злачынцау, таксама нач-ныя зборы, паляванне, утрыманне паляушчых сабак або птушак; напрыканцы, гульш у карты, асаблiва на грошы, зусiм студэнтам забараняюцца» [3, с. 156].

З-за вайны з Напалеонам педагагiчная дзейнасць у Полацкай езущкай Акадэмii распачалася толькi з восеш 1813 года; да вучобы прыступш толькi 84 студэнты: на факультэце тэалапчным - 25, на фша-софскiм - 29, фiлалагiчным - 30. У навучальным 1814 - 1815 годзе лiчба студэнтау трохi вырасла: 25 тэолагау, 66 фшосафау i знауцау вольных навукау i 45 фiлолагау. Таксама вядома, што у 1818 годзе усяго было 529 студэнтау, а перад закрыццём Акадэмii iх лiчба даходзiла да 700 [9, с. 65].

Яшя ж юрыдычныя навукi выкладалюя у Акадэмii. Звесткi пра гэта мы знаходз1м у «Зборы наву -кау у Полацкай Акадэмii Таварыства Езуса», каторы штогод перавыдавауся у акадэмiчнай тыпаграфii. Так, у навучальным 1814 - 1815 годзе на факультэце тэалогп у межах курсу па дагматычнай тэалогii, якi чьп^ ксёндз Мiхал Ляснеускi (доктар тэалогп i царкоунага права, дэкан фшасофскага факультэта) i ксёндз Францiшак Дзеражынсш, студэнты даведвалiся пра крынiцы касцёльнага права, яго паходжання ад Хрыста, аб сутнасцi i працэдурах сакраманта пакаяння, аб сутнасцi i форме сакраманту сужэнства, аб вынiкаючай з Новага Запавету яго непарушнасцi, аб забароне шматжонства, аб праве Касцёла вызначаць перашкоды да заключэння сакраманту шлюбу для вернiкау, iх змесце [9, с. 69 - 71]. У Зборы за навучаль-ны 1818 - 1819 год дадзеную дысцыпл^ выкладалi той жа ксёндз Ф. Дзеражынсш i ксёндз Ян Разавен, доктар i прафесар тэалогп. Ксёндз Ф. Дзеражынсш адзначау, што правамоцтвы па устанауленнi законау i вяршэннi правасуддзя атрымлiвае ад Хрыста Папа Рымсш разам з Саборам або без яго у еднасщ з пасты-рамi i бюкупамг Адпаведна, Касцёл мае права устанаулiваць права кананiчнае, катораму усе павшны падлягаць, а тых, хто не выконвае яго, пакараннямi настауляць або ад грамадства аддаляць; адзначау таксама, што духоуныя асобы маюць права валодаць маёмасцю i займаць легальна набытыя палггычныя пасады. Ксёндз Ян Разавен у сваю чаргу больш разглядау не сакрамант сужэнства, а сакраманты эуха-рыстыi, намашчэння хворых i святарства [9, с. 87 - 89].

Канашчнае права у 1814 - 1815 гадах чытау дэкан факультэта моу i лiтаратуры, доктар тэалогii i канашчнага права, прафесар кананiчнага права Дэздорый Рыхардот. У межах яго курса выкладалася судовае кананiчнае права. Пачынау ён з вызначэння кола асобау, што могуць распачынаць судовае справаводства, аб судовых выдатках, аб рэ^згтах скаргi, аб фармальнасцях з азнаямленнем адказ -чыка, пра доказы i iх абвяржэнне, аб прысязе i г.д.; так як баш спрэчкi звычайна просяць аб дадат-ковым часе для падрыхтоУкi скарп або для яе абвяржэння, то указвау, якiя i у яшх выпадках такiя за -трымш могуць быць дазволеныя; якiя дт з'яуляюцца выхаднымi у судзе; аб парадку азнаямлення i спосабе вядзення справы. Потым тлумачыу аб арэндзе, аб праве на вяртанне пазычанай рэчы, аб карах за няяуку у суд i iнш.; высвятляу, якое значэнне мае прызнанне вшаватага, яго саудзельнiкау i iнш.; яшя павiнны быць доказы, паказаннi сведкау, як яны павiнны дапытвацца i г.д.; тлумачыу палажэннi аб прысязе, аб даунасщ па духовых справах, аб вызваленш ад судовага пакарання, аб прысудзе, яго выка-нанш i аб апеляцыях [9, с. 71 - 72].

У 1818 - 1819 гадах ксёндз Антош Каллабота, прафесар канангчнага права г псторыг касцёла, вы-кладау дадзеную дысцыплгну некалькг з гншых пазгцый. Асноуную увагу ён прысвячау абавязкам г павгн-насцям клерыкау, а таксама тым вгдам адказнасцг, што з парушэння гэтых абавязкау вышкаюць, у тым лг-ку г тых, што адносяцца да касцёльнага суду [9, с. 90].

На факультэце вольных навукау г фшасофп юрыдычныя веды студэнты пачыналг атрымлгваць у першым класе у межах такгх дысцыплгнау, як «Этыка або маральная фгласофгя» г «Палиычная эканомгка г статыстыка», якгя чытау ксёндз Самуэль Рагоза, прафесар этыкг, палиычнай эканомгкг, статыстыкг г за-алогл. У межах першай дысцыплгны ён звязвау мэту гснавання чалавека з жыццём паводле Божага Провгду, што абапграецца на уладу вечнага г дасканалага Бога. З гэтага пастулату вынгкала тэалаггчная канцэпцыя права, якая адпаведна з тамгстычнай традыцыяй вылучала наступныя вгды законау. Перш за усе гэта нату-ральнае права, якое створана Богам, якому усё без выключэнняу падпарадкаванае г якое у дастатковай меры чалавеку адкрытае праз святло розуму. У адрозненне ад боскага натуральнага права, права народау бярэ свой пачатак у усеагульнай згодзе людзей г мае сваёй мэтай забеспячэнне гх выключна зямных гнта-рэсау. Але Бог дау людзям яшчэ г пгсанае Боскае права, як у выглядзе Старога Запавету, якг быу нададзе-ны габрэйскаму народу, так г у выглядзе Новага Запавету, то бок удасканаленага боскага закону, што пры-значаны для усяго чалавецтва. Канангчнае ж права прымаецца Касцёлам па праву, нададзенаму Хрыстом. Абавязкг ж чалавека, вучыу згодна з касцёльнай традыцыяй Рагоза, датычаць Бога, сябе самога г блгжнгх г вынгкаюць з веры [9, с. 83].

У межах палгтычнай эканомп г статыстыкг акрамя гншага студэнты атрымлгвалг веды пра розныя формы кгравання, гх сутнасцг г межы. Прафесар даводзгу, завочна палемгзуючы з радыкальнымг пры -хшьшкамг асветнщкгх рацыяналгстычных гдэй, што нг для адной формы кгравання рэлгггя не з'яуля -ецца перашкодай, наадварот, калг яна цесна з гмг звязаная, то толькг умацоувае гх.

Касцельны урад не з'яуляецца канкурэнтам свецкага кгравання, ён мае зусгм гншую сутнасць г прыроду, яны не перашкаджаюць адзгн аднаму, маюць розныя мэты г уласцгвыя размежаваныя сферы рэгулявання. Пры гэтым аутар курсу адзначау, што якраз свабода для атэгстау прыносгць шкоду лю -бому свецкаму ураду, раз'ядае усе яго часткг [9, с. 84].

У чацвёртым класе факультэта вольных навук выкладауся курс па грамадзянскаму праву г дыпла-матыг, якг чытау ксёндз Клеменс Пятроускг, прафесар грамадзянскага права г дыпламатыг. Пачынау свой курс з паутарэння ведау аб натуральным г дзяржауным праве, якгя студэнты атрымалг з курса этыкг. По-тым ён пераходзгу да выкладання рымскага г расгйскага грамадзянскага права, дыпламатыю ж закранау у тых выпадках, калг разважау пра дзяржауныя дакументы.

Распачынауся курс з разважанняу аб вылучэннг вгдау права. Узгадвау вядомы студэнтам з этыкг падзел права на прыроджанае права г права дзяржау (народау), потым тлумачыу першыя два артыкулы Iнстытуцый Юстынгяна аб падзеле права народау на права унутрыдзяржаунае г мгжнароднае, якое вы -нгкае з натуральнага розуму г аднолькава абароненае ва усгх народау, г пра крынгцы дзяржаунага права. Потым прафесар тлумачыу другг артыкул першай кнггг Пандэктау пра падзел права на пуб-лгчнае г прыватнае, што складаецца з палажэнняу натуральнага, мгжнароднага г грамадзянскага права. Гэтыя артыкулы, на яго думку, як бы закладалг падмурак для рымскага грамадзянскага права, былг яго пачаткам [9, с. 76].

Далей у межах дысцыплгны выкладалгся некаторыя агульныя правглы, што датычылгся асобау г рэчау у агульным сэнсе, потым гшло выкладанне ггсторыг рымскага права, г нарэшце прафесар прыступау да выкладання збору права Юстышяна, выбграючы найважнейшыя палажэннг, што не страцш актуаль -насцг у часы Полацкай Акадэмп.

Выкладанне рымскага грамадзянскага права будавалася паводле класгчнай шстытуцыйнай сг-стэмы. Спачатку гшлг лекцыг, якгя датычылгся прававога статусу асобы. Аутар курсу выкладау па -лажэннг аб абавязках розных катэгорый насельнгцтва: вольных, вызваленых г слугау; пералгчвау абавязкг асобау, што знаходзглгся у шлюбе, як памгж сужонкамг, так г памгж бацькамг г дзецьмг; аб межах г тэрмгнах бацькоускай улады над дзецьмг; аб сутнасцг г устанауленнг апекг, патрабаванняу да апекуноу, гх правамоцтвах г абавязках, аб асобах, якгм прызначаюць апекуноу, г нарэшце аб зло -ужываннях апошнгх [9, с. 76].

Наступны гнстытут, якг разглядау прафесар Пятроускг, быу гнстытут рэчау. На лекц^1ях выкла-далгся веды пра вгды рэчау, пра спосабы набыцця маёмасцг, як прыроджаныя: авалоданне, завалоданне, знаходка, так г грамадзянскгя: даунасць, дарэнне г спадчына. Лектар указвау, што як раз з апошняй шмат цяжкасцяу г спрэчак вынгкае. У дачыненнг да яе у межах курсу давалгся веды аб перадачы спадчыны па закону г па завяшчаннг, аб розных вгдах завяшчанняу г гх юр^1д^гчнай важкасцг г гнш. [9, с. 76].

Праз раскрыццё выпадкау далучэння да завяшчанняу умовау аб дарэннг маёмасцг прафесар К. Пят-роускг пераходзгу да важнасцг дамовау, формау кантрактау, умовау гх абавязковасцг. Асаблгвую увагу ён

надавау дамовам абмену, займу, залогу рухомых i нерухомых рэчау i iнш. Напрыканцы спыняуся на пы-таннях абавязкау, вышкаючых з дамовау.

Наступны раздзел курсу быу прысвечаны правапарушэнням. Спачатку прафесар К. Пятроусш рас-павядау агульныя характарыстыш злачынствау, спыняуся на iх шматлтх вiдах, у тым лiку спецыяльна надавау увагу парушэнням, накiраваным супраць Бога, урада, агульнага дабра, а заканчвау разглядам вь дау пакаранняу, якiя выкарыстоувалюя у старажытным Рыме [9, с. 77].

Апошняя частка курсу была прысвечана правасуддзю. Праграма датычылася асноуных палажэн-няу правасуддзя, iх асноуных вiдау, важнейшых спосабау дасягнення справядлiвасцi (дазнання), розных пытанняу, датычных як грамадзянскага, так i крымiнальнага працэсу. Асаблiвая увага звярталася на аба-вязкi суддзяу [9, с. 77].

Вывучэнне расiйскага права шло ва узаемасувязi з правам рымсшм. Прафесар спачатку апавядау пра палажэннi рымскага права, а потым каментавау iх у адпаведнацi з правам расшсым.

Полацкая Акадэмiя магла пахвалщца дасягненнямi сва1х студэнтау. Гэта адлюстроувае у сваей манаграфii Т. Блшова, якая прыводзiць сведчанне, што з верасня 1814 года па верасень 1819 года 17 ча-лавек атрымалi ступенi дактароу тэалогл i кананiчнага права, 43 - ступеш дактароу грамадзянскага права [3, с. 179].

Дактарам выдавауся дыплом, дзе ад iмя рэктара i акадэмiчнага савета абвяшчалася аб тым, што уладар дыплома вывучыу адпаведныя спецыяльнасцi курсы i паказау свае веды на акадэмiчным iспыце, за што яму прысвойваецца навуковая ступень з правам карыстацца усiмi прывшеям^ як1я нададзены Уладальнiкам дадзенага звання.

Актыунасць езуiтау прыносiла плен ордэну. Каталiцкая вера пашыралася, у тым лжу i за кошт грэка-католжау i праваслауных. Сярод неафiтау ордэна у Расiйскай iмперыi былi нават пляменнш rnm-стра асветы князя А.М. Галщына, сын члена Дзяржаунага савета, князь I. Гагарын i iнш. [1, с. 342]. У вынку у праваслауных праурадавых колах расла незадаволенасць ордэнам.

У 1815 годзе сябрау «Таварыства Езуса» выслалi з Пецярбурга у Полацк, з 1817 года у Акадэ-мш забаронена прымаць асобау, што не адносяцца да рыма -каталiцкага веравызнання. I нарэшце, 13 сакавiка 1820 года мшстр духоуных спрау i народнай асветы князь А.М. Галщын падрыхтавау даклад, у якiм езугтау абвiнавачвалi у празелiтызме, што яны «действуют среди государства благо -устроенного, как в стране, светом христианским неозаренной» [ 2, с. 114]. У дакладзе прадугледж-валася «1. Иезуитов как забывших священный долг не только благодарности, но и подданнической присяги и потому недостойных пользоваться покровительством российских законов выслать под присмотром полиции за пределы государства и впредь ни под каким видом и наименованием не впускать в Россию. 2. Полоцкую иезуицкую Академию и подведомственные ей училища упраз -днить...» [2, с. 115]. 1мператар Аляксандр I у той жа дзень зацвердзiу даклад, i да чэрвеня 1820 года езу^ы пакiнулi Райю.

У 1822 годзе на базе былой Акадэмп у Полацку адкрылася школа шшага каталщкага ордэна Пiярау. I хоць дадзеная школа выходзiла па сва1х праграмах за межы гiмназiчнага курсу [1, с. 346], гэта была ужо не вышэйшая навучальная установа. А з 1830 года будынш былой акадэмп былi перададзе-ныя кадэцкаму корпусу.

Высновы:

- за сваю не вельмi працяглую псторыю Полацкая езуiцкая Акадэмiя распачала традыцыю вы-шэйшай юрыдычнай адукацьи на землях Прыдзвiння;

- спрычыншася да пашырэння юрыдычных ведау;

- .зрабша значны унёсак у педагагЫную навуку Беларуа.

Л^АРАТУРА

1. Арлоу, У. Таямнщы Полацкай псторьп / У. Арлоу. - Мшск: Полымя, 2000. - 464 с.

2. Археографический сборник документов, относящийся к истории Северо-Западной Руси: издаваемый при Управлении Виленского учебного округа / сост. П.А. Гильтебрандт, Ф.Г. Елеонский, А.Л. Миротворцев. -Вильна: Печ. Губ. правления, 1867 - 1904. - Т. 5 (доп.) / Изд. О. Щербицким и А. Демьяновичем, 1871. -XVI, 256, 136 с. // Онлайн библ. Царского села [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://book-old.ru/ /BookLibraiy/04300-Sbornik-Severozapadnoy-Rusi/1871.-Arheograficheskiy-sbornik-dokumentov-...-Severozapadnoy--Rusi.-Tom-5-dopolnitelnyiy.html. - Дата доступа: 15.02.12.

3. Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси (Их роль в организации образования и просвещения) / Т.Б. Блинова. -Гродно: ГрГУ, 2002. - 425 с.

4. Жлутко, А. Езуиы на Беларуси пошуш прауды / А. Жлутка // Пстарычны клуб iMH В. Ластоускага [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://polotsk-history.iatp.by/lastow/bibl/ezuit.rar. - Дата доступа: 15.02.2012.

5. Катлярчук, А. Жазэф дэ Мэстр i Тадэвуш Бжастоусш у справе адкрыцця Полацкай езуiцкай Акадэмii / А. Катлярчук // Камушкат. Беларуская iнтэрнэт-бiблiятэка [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/sbornik/01/15_katlarczuk.htm. - Дата доступа: 15.02.2012.

6. Серабракоу, З. Фiлязофiя Акадэмп езуггау у Полацку / З. Серабракоу // Фрагменты. - 2000. - № 3 - 4. [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://old.knihi.com/frahmenty/9serabrakow.htm. - Дата доступа: 15.02.2012.

7. Формулы Института Общества Иисуса, одобренные и утверждённые Верховными Понтификами Павлом III и Юлием III // Общество Иисуса в России и СНГ [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://www.jesuit.ru/files/formulae.pdf. - Дата доступа: 15.02.2012.

8. Bielski, J. Widok Krolestwa Polskiego ze wszystkiemi woiewodztwami, xi^stwy y ziemiami, monarchami y monarchiniami, iako tez monarchow tychze y monarchin prawami, Rzeczypospolitey stanami y tychze stanow urz^dami y uroczystemi Seymikow, Seymu, Senatu rad [...]. W krotkim [...] opisie, rodowitym i^zykiem polskim szkolney polskiey szlachetney mlodzi wystawiony / J. Bielski. - Tom I. [Ksi^ga I]. - Poznan, 1763 // Silesian Digital Library [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://www.sbc.org.pl/dlibra/ /docmetadata?id=14678&from=&dirids=1&ver_id=&lp=4&QI=FE453B00C4297EA24F85CEA427558DFC-6. -Дата доступа: 15.02.2012.

9. Gizycki, J.M. Materyaly do dziejow Akademii Polockiej i szkol od niej zaleznych / J.M. Gizycki. - Krakow: W.L. Anczyc i Spolka, 1905 // Podlaska Digital Library [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://pbc.biaman.pl/ dlibra/docmetadata?id=3659&dirds=1&tab=1. - Дата доступа: 15.02.2012.

10. Zal^ski, S. Jezuici w Polsce : w skroceniu, 5 tomow w jednym, z dwoma mapami / S. Zal^ski. - Krakow: W.L. Anczyc i Sp., 1908 // Lower Silesian Digital Library [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://www.dbc.wroc.pl/dlibra/docmetadata?id=3142&from=publication. - Дата доступа: 15.02.2012.

Пастушу 28.02.2012

TEACHING OF LAW SCIENCES IN THE JESUIT EDUCATIONAL INSTITUTIONS IN THE POLOTSK

D. SHCHERBIK

The article examines the history and foundation of Jesuit educational institutions in the Polotsk land, from their appearance in the Commonwealth at the time of Stefan Batory in the XVI century and ending with the elimination of the Russian Empire during the reign of Alexander I in the XIX century. History of «Society of Jesus» teaching is seen from the perspective of the teaching of Law: studied law lecture notes and related disciplines in the Polotsk Jesuit College, and then Polotsk Jesuit Academy, listed law professors, books on legal subjects, the teaching methods of political and legal knowledge. The article gives the results of the Academy: the number of students who studied law, the number of persons who have been awarded the academic degree of doctor in law.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.