Научная статья на тему 'Реформа образования в речи Посполитой XVIII века'

Реформа образования в речи Посполитой XVIII века Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
89
9
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
РЕФОРМЫ ОБРАЗОВАНИЯ / ЭПОХА ПРОСВЕЩЕНИЯ / ИЕЗУИТСКОЕ ОБРАЗОВАНИЕ / НАЧАЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ / ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЕ ПРОГРАММЫ / ФИЗИОКРАТИЧЕСКАЯ ДОКТРИНА / ИЕЗУИТЫ / ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЕ КОМИССИИ / СИСТЕМА ОБРАЗОВАНИЯ / СЕЛЬСКОЕ ОБРАЗОВАНИЕ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Тарасюк Я.В.

Рассмотрена программа Collegium Nobilium Станислава Канарского, а также проект Антония Поплавского, которые побудили к реформам в иезуитском и начальном образовании в Речи Посполитой. Показано, что в качестве основы для изменений в образовании выступала физиократическая доктрина, популярная среди философов в эпоху Просвещения.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

REFORM OF EDUCATION IN THE POLISH-LITHUANIAN COMMONWEALTH OF THE XVIII CENTURY

This article focuses on the history of philosophical and educational thought of the Enlightenment in the Polish-Lithuanian Commonwealth. Program «Collegium Nobilium» created by Stanisław Konarski in opposition to traditional Jesuits education is discussed here. Futher the project by Antoni Popławski that became a basis for the next reform of the educational system carried out by the Commission for the National Education is analyzed. This project provided introduction of primary education for peasants. It is also shown that the conceptual basis for educational reform was Physiocratic doctrine, popular among philosophers of the Commonwealth in the Age of Enlightenment. Acceptance of ideas of Physiocrasy led to introduction of natural law theory and political economy into educational courses and replacement of traditional course of philosophy. As a result of XVIII century’s reforms education became secular and was focused on the formation of civic virtues.

Текст научной работы на тему «Реформа образования в речи Посполитой XVIII века»

2012

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е

УДК 1(091)(476)"17"

РЭФОРМА АДУКАЦЫ1 У РЭЧЫ ПАСПАЛ1ТАЙ XVIII СТАГОДДЗЯ

Я.В. ТАРАСЮК (1нстытут фтасофи НАН Беларусь, Мтск)

Даследуецца гкторыя фыасофскай i педагагiчнай думК Рэчы Паспалтай эnохi Асветнщтва. Разглядаецца праграма Collegium Nobilium, распрацаваная Статславам Канарсюм у супрацьвагу тра-дыцыйнай езущкай адукацыы. Далей анал1зуецца праект Антонiя Паплаускага, яК стау падставай праве-дзенай Адукацыйнай камШяй рэформы астэмы адукацып Рэчы Паспалтай. Дадзены праект прадугле-джвау увядзенне пачатковай адукацып для сялян. Паказана, што у якасцi канцэптуальнай асновы змен у адукацып выступала фЫякратычная дактрына, папулярная сярод фшосафау Рэчы Паспалтай эпохi Асветнщтва. Прыняцце iдэй фiзiякратызму прывяло да увядзення у вучэбныя курсы тэорып натураль-нага права i палтычнай эканомИ i замены mi традыцыйнага курса фыасофи. У вытку праведзеных у XVIII стагоддзi рэформ адукацыя атрымала свецк характар i была арыентавана на фармiраванне гра-мадсюх дабрачыннасцяу.

Культура эпохi Асветнщтва паставша перад соцыумам вельмi важнае пытанне: яюм чынам зрабщь грамадства разумным. Асветнш звярнулi сваю увагу на адукацыю i выхаванне як на адны з самых уплыво-вых сродкау уздзеяння на чалавека. Што павшна складаць падставовыя веды i як1м чынам ix перадаць? -вось галоунае пытанне, якое вырашалася фiлосафамi Рэчы Паспалiтай часоу Асветнщтва на дзяржауным узроуш. Новая адукацыйная сiстэма стала вынiкам пералому у светапоглядзе грамадства, як1 адбыуся у XVIII стагоддзi пад уплывам шматлшх фактарау. Гэты працэс станаулення асветнщкай фiласофii мае ба-гатую традыцыю вывучэння. Вялшая колькасць прац, прысвечаных дадзенай праблеме, належыць польским навукоуцам. Сярод ix варта узгадаць так1х даследчыкау, як С. Тынц [1], К. Бартнщкая [2] i iнш., як1я закраналi пытанш, што датычьшся дзейнасцi Адукацыйнай камiсii. У ix працах таксама змяшчаецца аналiз этычных i педагапчных уяуленняу асветшкау. Iдэi Асветнiцтва у Рэчы Паспаллай знаxодзiлiся i у цэнт-ры увал беларуск1х гiсторыкаУ фiласофii. У працах Э. Дарашэвiча [3], У. Дуброускага [4], У. Цукермана [5], I. Бабкова [6] даецца аналiз асноуных напрамкау развiцця асветнiцкай фшасофп. Тым не менш адукацыйная тэматыка, якая актыуна распрацоувалася асветшкам^ не знайшла тут належнага асвятлення.

Асноуная частка. Галоунае пытанне, якое паустае перад намi, наступнае: што змяншася у адукацыйнай астэме Рэчы Паспалiтай у XVIII стагоддзi i як1м чынам гэта адбылося? Пачынаючы з XVI ста-годдзя унiверсiтэты i калепумы былi галоуныЕШ адукацыйныЕШ цэнтрамi Рэчы Паспалiтай. Выкладанне у ix адбывалася па сютэме, распрацаванай езуiтамi. У 1599 годзе была прынятая праграма Ratio Studiorum, iнспiраваная заснавальнiкам Таварыства 1суса 1гнацыям Лайолам. Гэтая праграма рэгламентавала спосаб навучання ва усix езуiцкix навучальных установах. Фактычна, гэта была спроба унiфiкаваць сiстэму аду-кацыi, падпарадкаваць яе пэуным мэтам. Як адзначаюць даследчык1, адукацыйная сiстэма езуiтау была для свайго часу вельмi эфектыунай, а што датычыцца зямель Рэчы Паспалтгай, то тут яна стала галоуным фактарам фармiравання уласнай прафесшнай iнтэлектуальнай школы. Але у XVIII стагоддзi езуiцкая а-стэма адукацш шмат у чым перастала адпавядаць запытам з боку найбольш прагрэаунай частк1 грамадства. Сярод прадстауткоу iнтэлектуальнай элiты пачалiся пошук1 новых варыянтау арганiзацыi навучання.

Найбольш значнай у гэтым напрамку стала дзейнасць Станюлава Канарскага (1700 - 1795), яш належау да ордэна тярау. На землях Рэчы Паспалiтай тяры з'явiлiся у 1642 годзе, але росквiт ix дзей-насцi адносщца да XVIII стагоддзя. Менавiта з пiярамi многiя даследчыш звязваюць пачатак зменау у адукацш i навуцы. Станiслау Канарск1, атрымаушы адукацыю у польских пiярскix школах, а пасля у Collegium Nazareum у Рыме, па вяртанш у Рэч Паспалиую заснавау Collegium Nobilium у Варшаве (1740). У межах дадзенай навучальнай установы была распрацавана прынцыпова новая на той час адукацыйная праграма. Пры гэтым, аднак, падкрэслiвалася тое, што навучанне павшна адбывацца у адпаведнасцi з па-трабаваннямi хрысщянскай рэлiгii.

Праграма Collegium Nobilium была сфармулявана С. Канарск1м у «Школьных уставах» [7]. Навучанне у калепуме прадугледжвала пяць класау, што адпавядала сямi гадам. Нiжэйшая ступень - класы «парва» i «iнфiма», у як1х выкладалюя пачатк1 граматыш i чытання на лацiне, бiблiйная псторыя. У класе «граматыш» вывучалюя польская псторыя i пачатк1 матэматыш. У класе «сiнтакса» прапаноувалася асобную частку заняткау прысвяцiць вывучэнню значных пстарычных падзей, што павiнна было пры-весцi да разумення прычын сацыяльных i палиычных канфлiктау. Класы «гумашстыш» i «рыторык1» бы-лi нак1раваны на удасканаленне здольнасцей вучняу у красамоустве i аргументацып. У «Школьных уставах» С. Канарсш падкрэ^вае, што неабходна пазбягаць тых момантау, як1я могуць iлюстраваць супярэчнасць пам1ж свабодай i каралеускай уладай. Забароненыш тэмамi былi пытаннi, як1я датычыш праблем liberum veto, выбарнасцi i спадчыннасщ трону. Асобны раздзел у «Школьных уставах» быу прысвечаны выкла-данню фiласофii. Станiслау Канарск1, адзначаючы, што фiласофiя з'яуляецца свабоднай навукай, а таму утры^вае у сабе разважанш, як1я могуць супярэчыць рэлМ, падкрэслiвае неабходнасць выкладаць фь

ПЕДАГОГИЧЕСКИЕ НАУКИ. Философия

№ 7

ласофш у адпаведнасщ з праграмай, па якой яе вывучаюць у Рыме. Навучанне логщы вялося на падставе кн1г Ф. Бэкана, Р. Лул1я, П. Гасэндз^ Р. Дэкарта, Х. Вольфа, Д. Лока i шшых прадстаушкоу заходне-еурапейскай фiласофii; метафiзiка выкладалася па сiстэме Х. Вольфа, якая уключала у сябе анталопю, касмалогiю, псiхалогiю i натуральную тэалогш. Да гэтага таксама дадавалася вывучэнне этык1 (агульнай i спецыяльнай), матэматыш i фiзiкi. Курс тэалогii прадугледжвау засваенне асноу каталiцкай веры.

Праграма Collegium Nobilium стала падставай для рэформы пiярскiх школ, паспрыяла станаулен-ню новага пакалення штэлектуалау у Рэчы Паспалiтай. Асноуная мэта С. Канарскага заключалася у тым, каб праз правiльна распрацаваную сiстэму навучання сфармiраваць новы тып шляхты, здольнай да пера-гляду старых стэрэатыпау. У сваёй праграме С. Канарсш вызначае спiс кнiг, як1я можна чытаць вучням, каб у ix былi сфармiраваныя неабходныя уяуленнi пра прынцыпы вядзення палiтыкi. Дадатковае выву-чэнне французскай i нямецкай моу таксама мела мэтай выхаванне свецкага чалавека, здольнага быць ка-рысным на дзяржаунай службе. Пытанш, да як1х звяртаецца С. Канарсш у сва1х творах, быт прынцы-повымi i неаднаразова да ix звярталiся розныя мыслiцелi. Collegium Nobilium, заснаваны С. Канарск1м, з'яуляуся навучальнай установай, прызначанай для элiты Рэчы Паспалтай - заможнай шляхты. Навучэнцы калегiума павшны былi стаць у наступным палiтычнымi дзеячамi, таму выхаванне было ск1равана на культывацыю патрыятычных пачуццяу i усведамлення адказнасцi за будучыню кра1ны. Але гэтага было ужо недастаткова у тых складаных сацыяльных i палиычных умовах, у яшх апынулася Рэч Паспалiтая у другой палове XVIII стагоддзя. Зварот да вучэння французск1х фiзiякратау i актыунае супрацоУнiцтва з iмi прывялi да узнiкнення пэуных сантыментау адносна нiжэйшыx станау грамадства, на яшя таксама павiнна была распаусюдзiцца асвета.

Мэтай створанай Адукацыйнай камiсii стала рэформа школьнай сiстэмы Рэчы Паспалггай. Ка-мiсiя дзейнiчала у перыяд з 1773 па 1794 год; яе галоуньЕШ дзеячамi былi 1гнацый Масальск1, Адам Чартарыйск1, 1ах1м Храптовiч i шшыя - прадстаунiкi рэфарматарскага кола, прыxiльнiкi караля Станiслава Аугуста Панятоускага. 1х дзейнасць таксама была сшраваная на тое, каб сфармаваць сярод шляхты iншае стауленне да крашы, да асобы караля i пераадолець кансерватызм у адносiнаx да новых навуковых ведау. Ломка старога светапогляду - цяжк1 i доуп працэс, як1 патрабавау ад рэфарматарау уз-дзеяння на меркаваннi не только моладзi, якая павiнна была атрыг^ваць адукацыю, але i на выклад-чыкау. Выкладчыкамi ж былi пераважна былыя езуiты, у той час як сама Адукацыйная Камгая - праект цалкам свецк1. Яе аргашзатары стваралi адукацыйную сiстэму, якая б задавальняла не царкоуныя, а дзяр-жауныя патрэбы, была падпарадкавана выключна iнтарэсам Рэчы Паспалiтай.

На разгляд Камiсii было прадстаулена некальк праектау адукацыйнай рэформы, але найбольшую цiкавасць атрымау праект Антонiя Паплаускага, выдадзены у 1775 годзе пад назвай «Аб пастанове i уда-сканаленнi грамадскай адукацып». Ён i стау падставай праведзеных рэформ адукацып. Галоунае, на чым робiць акцэнт А. Паплаусш, - гэта роля адукацып у фармiраваннi грамадзянiна. Разглядаючы сучасную яму грамадска-палиычную сиуацыю, ён канстатуе, што пры немагчымасцi змянщь дарослае пакаленне, неабходна зрабiць усё магчымае, каб выхаваць будучае пакаленне ташм чынам, каб яно адпавядала мэ-там i патрэбам грамадства. У пачатку твора А. Паплаусш выразна падкрэслiвае, дзве рэчы: па-першае, адзiн з чаканых вынiкау рэформы - гэта лаяльнасць да каралеускай улады праз разуменне таго, што ёсць асновай дабрабыту любога грамадства; па-другое, А. Паплаусш уводзiць дою падпарадкаванасщ людзей натуральнаму парадку: «Найвялiкшае шчасце для ix у грамадсшм i палиычным жыцщ палягае на тым, каб трымалюя зямнога парадку i натуральных законау, як1я вышкаюць з яго i як1я Бог нязменна вызна-чыу для ix з немiнучым пакараннем i узнагародай» [8, s. 7 - 8]. Гэты тэзiс адпавядае фiзiякратычнай да-ктрыне, прыxiльнiкам якой быу А. Паплаусш. Гэтая прых1льнасць да фiзiякратызму, як пабачым далей, знайшла сваё адлюстраванне i у пытаннях, датычных адукацыi i выхавання.

На пачатку свайго твора А. Паплаусш разглядае, што такое адукацыя увогуле. Адказ на гэтае пы-танне вышкае з разумения таго, «чым ёсць дзвд, што у дзiцяцi - чалавек, што у гэтым чалавеку - сугра-мадзянiн паводле укладу прыроды» [8, s. 12]. Чалавек складаецца з душы i цела, яшя маюць як свае асаб-лiвасцi функцыянавання, так i агульныя патрэбы, уласщвыя прыродзе разумнага i свабоднага стварэння. Асаблiвасць прыроды чалавека заключаецца у пастаянным пошуку шчасця, якое магчыма только пры належным выкарыстанш сiл душы i цела i пры умове супольнага юнавання з iншымi людзьмi. Чалавек пэуны час жыве у дзiцячым стане, у гэты час i пачынаецца яго выхаванне. Паплаусш вылучае тры ввды адукацш: першая - фiзiчная адукацыя, якая напраулена на фармiраванне здольнасцей цела; другая -адукацыя розуму альбо шструкцыя (тэрмiн «шструкцыя» даволi часта выкарыстоуваецца у асветнщшх тэкстах дзеля азначэння шляхоу удасканалення менавiта розуму); трэцяя - маральная адукацыя, якая фармiруе звычк i учынк чалавека, неабходныя для жыцця у грамадстве i дзеля грамадства.

Адносна пануючай на той час фiзiчнай адукацыi А. Паплаусш выказвае думку аб неабxоднасцi развiцця разумовых здольнасцей чалавека, так1х як свабода вы^раць i рабiць высновы: «Самыгш леп-шыгш i значнымi часткамi навук1 будуць рэфлексiя, назiранне i развагi уласнага розуму, чым чужыя погляды, школа альбо кнiга» [8, s. 18]. Правiльна сфармiраваныя фiзiчныя i разумовыя здольнасцi чалавека - аснова для маральнага удасканалення. Мэта маральнай адукацыi - фармiраванне уяулення аб тым, на чым грунтуецца шчасце чалавека. Паплаусш даводзщь, што шчасце залежыць ад дабрадзейнасцяу, як1я у сваю чаргу залежаць ад натуральных законау. Сярод асноуных дабрадзейнасцяу ён вылучае спра-

2012

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е

вядлiвасць як найбольш важную для грамадства. 1дэя справядлiвасцi звязаная з пытаннем пра правы i абавязкi чалавека - адным з цэнтральных пытанняу сацыяльна-пал1тычнай думк1 Асветнщтва. Паводле А. Паплаускага, клопат пра уласныя iнтарэсы - гэта натуральнае iмкненне чалавека. Але яно павшна узгадняцца з уяуленнем аб справядлiвасцi i з натуральнымi законамi. Гэтыя iдэi павiнны быць у мален-стве засвоеныя на практыцы. Менавгга праз працу, лiчыць А. Паплаусш, чалавек здольны усвядомщь натуральна! парадак, закладзены Богам: праца ёсць платай за уласныя правы.

Пазщыя А. Паплаускага, нашраваная на тое, каб давесщ да чытача сувязь, якая узшкае памiж па-лгтычным жыццём грамадства i асобным чалавекам. Менавiта публ1чнае асяроддзе уплывае на тое, што чалавек можа лiчыць прымальным i абраць у якасщ прыкладу паводзшау. Выразна iлюструе гэтую думку наступная цытата: «Добрая маральная адукацыя i дадзеная праз яе навука грамадскага жыцця, добрыя вышш з iх абедзвюх у жыцщ чалавека (...) залежаць ад ураду крашы, як1 к1руе справамi грамадзян, ад яго палиыш, якая па сваёй сутнасщ з'яуляецца пануючай маральнай навукай усяго народа» [8, 42]. Менавгга улада, кал1 працягнуць думку А. Паплаускага, павшна забяспечыць веданне уамГ грамадзянамi Гх правоу Г абавязкау, а для гэтага сам! правы Г абавязк павшны быць адпаведна Г дакладна вызначанамг

Трэба адзначыць, што А. Паплаусш у асноуным аддае перавагу развщцю адукацш, якая фактычна будзе мець свецк1 характар. Хаця пры гэтым шша ён ад Гмя ордэна шярау. Ён не абмшае увагай неабходнасць хры-сщянскага навучання, але вГдавочна, што яно у рэфармаванай школе павшна займаць другаснае месца у якасщ дадатку да маральнай адукацш, нак1раванага на самаудасканаленне. З тэзюау А. Паплаускага вышкае, што маральная навука, прачытаная праз фГз1якратызм, дастатковая для грамадства. Гэтая прыхшьнасць да фГз1якра-тызму мела свае сур'ёзныя наступствы для адукацыйнай сютэмы Рэчы Паспал1тай. Пэуная частка пра-екта А. Паплаускага прысвечана тым навукам, яшя павшны выкладацца у школах Г ушверсиэтах. Парадак Гх ён вызначае наступны: натуральная фшасоф1я, геаграфГя, фГзша, лопка, маральная навука, геамет-рыя, натуральнае права, польская мова, рыторыка, псторыя. У гэтым пералшу не знайшлося месца фшасофи. Паплаусш абгрунтоувае такую пазщыю наступным чынам: «Няма фшасофскай этыш, затое ёсць цэлая маральная навука, у якой разглядаюцца справы, а не памкненш, дабрадзейнасщ з карысцю, злачынства са шкодай звязаныя, а не дабрадзейнасць дзеля самой дабрадзейнасщ. Няма асобнай метафГзш, але затое ёсць метафГзГка арыфметык у асобных яе правшах, метафГзжа геаметрып (...), ёсць патрэбная метафГзша чалавечай мовы альбо лопка, якая щзе пасля граматык1, метафГзжа прамовы у правшах рыторык1 Г паэтыш» [8, 8. 94].

Практычнае навучанне становщца на першае месца, пакольш, па-першае, дазваляе хутчэй засвощь атрыманыя веды, па-другое (Г гэта галоунае), патрэбнае менавгга самому грамадству, якое у вышку такога падыходу атрымае людзей, падрыхтаваных да вядзення гаспадарш. Таму не дзГуна, што А. Паплаусш пра-пануе увесщ у школе для класа лопш (для вучняу 14-гадовага узросту) вывучэнне палпычнай эканоми разам з эканамГчнай таблщай Франсуа Кенэ, з дапамогай якой «не тольш пракласщ сабе дарогу да разу-мення натуральнага Г палпычнага права, не только навучыцца быць добрым суграмадзяншам Г сынам Ай-чыны (...), але вГдавочна пазнае з яе укладу, заснаванага на фГзГчным парадку, як1я законы вызначыу Бог для людзей, вымушаных жыць у грамадстве» [8, 8. 89].

Для А. Паплаускага адукацыя - гэта адзш са сродкау, з дапамогай якога могуць быць вырашаныя эканамГчныя Г сацыяльныя праблемы. Гэтым тлумачыцца Г вял1кая защкауленасць яго у асвеце не тольш шляхты, якая перадуам павшна сфармГравацца як палиычная сша, але Г сялянства. У працы «Збор нека-торых палгтычных матэрый» (1774) А. Паплаусш прысвящу асобны раздзел пытанням адукацып сялянства. Адкуль узшкае гэты штарэс? Услед за А.Г. МГрабо Г Ф. Кенэ ён разглядае сялянства як асноуную частку грамадства, ад якой залежыць эканомша, Г падкрэсл1вае наступнае: «яны людзГ Г нашыя суграмадзяне, яны павшны атрымлГваць ад шшых Г ад усяго грамадства дапамогу праз асвету розуму стольш - каб паводле сваёй меры Г патрэбы быць шчасл1вымГ - кольш яны са свайго боку прыкладаюць да агульнага шчасця» [9, 8. 124]. У развагах А. Паплаускага важным! з'яуляюцца дзве рэчы: па-першае, ён у сва1м творы звярта-ецца да разгляду не проста чалавека як такога, а як прадстаушка пэунага стану, носьбгга асабл1вых сацы-яльных функцый. Сялянства падпарадкавана таму ж самаму натуральнаму парадку, што Г астатняе грамадства, Г з гэтай прычыны мае права узаемнасщ абавязкау пам1ж сабой Г грамадствам; па-другое, дабрабыт у грамадстве магчымы тольш пры умове усведамлення уамГ станам! сваГх функцый. Розум выступае як шструмент, з дапамогай якога чалавек павшен удасканальваць свае здольнасщ дзеля свайго Г агульнага дабра. Але А. Паплаусш таксама указвае на тое, што аднаго тольк1 прыроджанага розуму недастаткова для поспеху. «Вялжая рознща юнуе памгж адпалраваным Г нявыхаваным розумам. Святло другога сягае недалёка, першага ж - на будучыя Г мГнулыя рэчы; гэты умее только тое, што сам ведае, той жа - што Г шшыя умел! (...) для такога розуму, хоць трохГ асвечанаму навукай, у шшай форме паустае само земляробства, якое патрабуе стольш ведау Г увагГ над прыроднымГ рэчамГ Г стольк1 чужога Г уласнага досведу» [9, 8. 131]. З пункту гледжання А. Паплаускага, для сялянства дастаткова навучыцца чытаць, шсаць, зат^1м асвоГць арыфметыку Г асновы земляробства Г медыцыны. ПадручнГкГ, адрасаваныя сялянству, не павГнны утрымлГ-ваць у сабе н1як1х фГласофск1х развагау, спекуляц^1й, а только звестк1, неабходныя для практычнай дзейнасцГ.

Адукацыйны праект А. Паплаускага, такГм чынам, меу наступныя асаблГвасцГ: па-першае, ён высту-пау як пэуны дапаможнГк па пытаннях выхавання Г адукацыГ; па-другое, утрымлГвау у сабе Г новае бачанне чалавека, яш разглядауся у першую чаргу як грамадзянш, вымушаны в^1рашаць свае жыццёвыя праблемы праз супрацоунГцтва з Гншыш людзьмГ. Чалавек павГнен сфармавацца як грамадзянш, Гмкнуцца да набыцця

ПЕДАГОГИЧЕСКИЕ НАУКИ. Философия

№ 7

ведау i уменняу, як1я будуць вырашаць яго зямныя патрэбы. Фiласофiя, якая мэтанаюроувае чалавека на самаудасканаленне, паглыбленне у таямнщы свету, вырашэнне метафiзiчныx пытанняу, стаецца у гэтай астэме збыткоунай, пакольш не нясе ввдавочнай карысцi для грамадства. Яе месца займае палпычная экано-мiя, якая, на думку А. Паплаускага, сумяшчае усе неабходныя веды пра свет: iдэi фiзiчна-маральнага парадку i натуральнага закона, як1я сталi своеасаблiвай адзнакай «станiслаускага» Асветнiцтва.

1дэ^ прапанаваныя А. Паплаусшм, былi пакладзеныя у аснову «Устава Камiсii па нацыянальнай адукацш», рэдагаванай Гжэгажам Пiрамовiчам. Дадзены устау рэгламентавау дзейнасць самix прадстау-нiкоУ Камiсii, вызначау iерарxiю навучальных устаноу, прадметы, як1я павшны былi вывучацца на усix ступенях навучання. У першым раздзеле «Уставам» агалошаны прынцып, паводле якога адукацыя павiнна ажыц-цяуляцца пры непарушнасцi свабоды чалавека i грамадзянша. Былi аргашзаваныя дзве вышэйшыя школы - Галоуная школа Лггоуская (Вiленская) i Галоуная школа Каронная (Кракауская). Адпаведна з патра-баваннямi фiзiякратызму - даваць только неабходныя, практычныя веды - выкладанне вялося па чатырох напрамках. Камiсiя захавала у структуры школы тэалагiчны калепум, у як1м павiнны былi рыхтавацца кадры для касцёла. Асноуная ж перавага аддавалася фiзiчнаму, юрыдычнаму i медыцынскаму калегiумам. Мэтай школы ставшася дасягненне шчасця як асобным чалавекам, так i усiм грамадствам («каб чалавеку было добра i каб з iм было добра»). М1ж тым, што праграма пастулявала роунасць пам1ж усiмi станамi, на практыцы адукацыя для прадстаУнiкоУ шжэйшых станау абмяжоувалася пачатковым узроунем (парафiяль-ныя школы), хаця былi i выключэнш.

Заключэнне. Новы падыход да адукацып грунтавауся на разуменнi чалавека як носьбгга пэуных сацыяльных функцый. У вышку адбылася трансфармацыя традыцыйнай рэлшйна арыентаванай адукацш. Станiслау Канарск1 яшчэ спрабуе правесцi рэформы з захаваннем вернасщ традыцыйным xрысцiянскiм каштоунасцям i падтрыманнем статусу рэлiгiйнай адукацыi. Пра гэта сведчыу вельмi асцярожны выклад зместу навучання, пiльны адбор вдэй, як1я павiнны былi засвоiць навучэнцы, каб у вынiку не узшкла пад-трымка антырэлшйных плыняу. Але паклаушы у падмурак сваёй праграмы перадусiм вдэю грамадзянiна i служи дзяржавы, C. Канарск1 тым самым прывёу да зваротнага вынiку - адмаулення ад рэлiгiйнага склад-шка у адукацыi. Вышэйшая адукацыя, як ужо яе разумелi асветнiкi, павшна была рыхтаваць асоб вышэй-шых станау да грамадскай службы, таму яе асновай стала маральная навука, у якой нацюк рабiуся на выву-чэнне натуральнага права i этыю, якая мела утылтгарныя падставы. Тагам чынам, адукацыя у Рэчы Паспалтай у вышку дзейнасщ Адукацыйнай камюп (пры удзеле як грамадсгах, так i царкоуных дзеячау) стала набы-ваць свецк1 i прагматычны характар.

Л1ТАРАТУРА

1. Tync, S. Nauka moralna w szkolach KEN / S. Tync. - Krakow, 1922. - 307 s.

2. Bartnicka, K. Koncepcje wychowania obywatelskiego i patriotycznego w szkolach KEN / K. Bartnicka // Rozprawy z dziejow oswiaty. Tom XVI. - Wroclaw, 1973. - S. 42 - 68.

3. Дорошевич, Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии / Э.К. Дорошевич. - Минск: Наука и техника, 1971. - 239 c.

4. Дубровский, В.В. Казимир Нарбут / В.В. Дубровский. - Минск: Наука и техника, 1977. - 136 с.

5. Цукерман, А.Я. Философская мысль в Белоруссии сер. XVIII в. / А.Я. Цукерман. - Минск, 1980. - 111 с.

6. Бабкоу, 1.М. Фiласофiя Яна Снядэцкага / 1.М. Бабкоу. - Мшск-Вшьня: Фрагмэнты, 2002. - 135 c.

7. Konarski, S. Ustawy szkolne / S. Konarski; z j^zyka lacinskiego przelozyla W. Germain; przypisami zaopatrzyl J. Czubek; wst^pem poprzedzil S. Kot. - Krakow: M. Arct, 1925. - XVI, 511 s.

8. Poplawski, A. O rozporz^dzeniu y wydoskanalieniu edukacyi obywatelskiey / A. Poplawski. - Warszawa, 1775.

9. Poplawski, A. Zbior niektorych materyi politycznych / A. Poplawski. - Warszawa, 1774.

Пастушу 18.04.2012

REFORM OF EDUCATION IN THE POLISH-LITHUANIAN COMMONWEALTH

OF THE XVIII CENTURY

J. TARASIUK

This article focuses on the history of philosophical and educational thought of the Enlightenment in the Polish-Lithuanian Commonwealth. Program «Collegium Nobilium» created by Stanislaw Konarski in opposition to traditional Jesuits education is discussed here. Futher the project by Antoni Poplawski that became a basis for the next reform of the educational system carried out by the Commission for the National Education is analyzed. This project provided introduction of primary education for peasants. It is also shown that the conceptual basis for educational reform was Physiocratic doctrine, popular among philosophers of the Commonwealth in the Age of Enlightenment. Acceptance of ideas of Physiocrasy led to introduction of natural law theory and political economy into educational courses and replacement of traditional course of philosophy. As a result of XVIII century's reforms education became secular and was focused on the formation of civic virtues.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.