Научная статья на тему 'Этапы развіцця ліберальнай думкі на Беларусі ў ХІХ стагоддзі'

Этапы развіцця ліберальнай думкі на Беларусі ў ХІХ стагоддзі Текст научной статьи по специальности «Философия, этика, религиоведение»

CC BY
22
7
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ЛИБЕРАЛИЗМ / СТУДЕНЧЕСКИЕ ОРГАНИЗАЦИИ / УНИВЕРСИТЕТЫ / ПОЛИТИЧЕСКАЯ МЫСЛЬ / ПРАВОВАЯ МЫСЛЬ / СОЦИАЛЬНО-ПОЛИТИЧЕСКИЕ ПРОГРАММЫ

Аннотация научной статьи по философии, этике, религиоведению, автор научной работы — Басюк І.А.

Исследуется либеральное направление политической и правовой мысли на белорусских землях в ХIХ веке.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

STAGES OF DEVELOPMENT OF LIBERAL THOUGHT IN BELARUS IN

In article the liberal direction of political and legal thought on the Belarus earths in ХІХ is investigated century. Two periods of development of liberal thought in Belarus - prereform (till 1861) and 1861 - beginning ХХ the item are considered. In article liberal ideas of participants of the secret student’s organisations of Vilensky university, and as professors of university of Andrey and Yana Snedetsky, by Ioahima Lelevelja, Ignata Danilovicha are analyzed. Are considered the project of local reforms of the Grodno provincial leader of nobility of Victor Starzhinsky which provided a national-cultural autonomy of the Belarus earths as a part of the Russian empire, and as liberal ideas of the Belarus intelligency which were grouped round the newspaper “Minsk leaf”. Vladimir Spasovicha’s political and legal ideas, its understanding of a category of justice, principles of justice, a role of lawyers (barristers) in litigation are analyzed.

Текст научной работы на тему «Этапы развіцця ліберальнай думкі на Беларусі ў ХІХ стагоддзі»

УДК 340.000.93(476)

ЭТАПЫ РАЗВЩЦЯ ЛШЕРАЛЬНАЙ ДУМК1 НА БЕЛАРУС1 У Х1Х СТАГОДДЗ1

д-р гтт. навук, праф. 1.А. БАСЮК (Гродзенст дзяржауны ушверстэт Мя Я. Купалы)

Даследуецца лгберальны трупах палгтычнай i прававой думк на беларусюх землях у Х1Х ста-годдз1. Разглядаюцца два перыяды развщця лiберальнай думк у Беларус - дарэформавы (да 1861 г.) i парэформавы (1861 - пачатак ХХ ст.). Аналiзуюцца лiберальныя iдэi удзельткау тайных студэнцкх аргангзацый Выенскага унiверсiтэта фыаматау i фшарэтау, а таксама прафесарау утвер^тэта Андрэя i Яна Снядэцкх, 1тма Лялевеля, 1гната Данiловiча. Разглядаюцца праект мясцовых рэформ Гро-дзенскага губернскага правадыра дваранства Вжтара Старжынскага, як прадугледжвау нацыянальна-культурную аутаномiю беларусюх земляу у складзе Расшскай iмперыi, а таксама лiберальныя iдэi бела-рускай iнтэлiгенцыi, яюя групавалкя вакол газеты "Менсю лкток". Аналгзуюцца палтычныя i права-выя iдэi Уладзiмiра Спасовiча, яго разуменне катэгорьп сnравядлiвасцi, прынцыпау правасуддзя, ролi адвакатау (прысяжных павераных) у судовым працэсе.

Вывучэнне i асмысленне лiбералiзму, як щэйнай i сацыяльна-палиычнай плыш грамадскай думш i практыш, уяуляецца актуальнай, бо дойна-палиычныя устаноуш лiбералiзму пакладзены у аснову дзей-насщ сучасных палиычных партый лiберальна-дэмакратычнай нашраванасщ. Л1беральныя партыi у Гер-манii, Iталii, Фiнляндыi, Дани, Бразш^ Швейцарыi i iншых крашах прадстаулены ва урадах, у Еура -парламенце, у Дзяржаунай Думе Расшскай Федэрацыи. У 1947 годзе у Лондане быу утвораны .Шберальны 1нтэрнацыянал, у як1 увайшлi палиычныя партыi з кра1н Еуропы, Амерык i Азii.

У часы СССР лiбералiзм як грамадская з'ява амаль не вывучауся, бо ацэньвауся як "буржуазная щэалапчная i грамадска-пал1тычная плынь" [1]. Адносiны да вывучэння праблем лiбералiзму змянiлiся з другой паловы 1980-х - пачатку 1990-х гадоу, з пераходам Расii i Беларуа да шматпартыйнасцi, адкры-тасцi, плюралiзму. З гэтага часу у навуковой i публщыстычнай лiтаратуры з'явiлiся грунтоуныя матэры-ялы, прысвечаныя розным аспектам тэорып i гiсторыi лiбералiзму. У Беларускай энцыклапедып, Энцык-лапедыi псторып Беларусi, у iншых энцыклапедычных выданнях, у вучэбных дапаможнiках для студэн-тау, у газетах i часотсах змешчаны матэрыялы, у якiх з новых пазщый, у кантэксце еурапейсшх пады-ходау разгледжаны аспекты тэорып i практык1 лiбералiзму як дойнай i сацыяльна-палиычнай плынi. З 1994 года у Беларусi дзейнiчае Лiберальна-дэмакратычная партыя, сацыяльнай базай якой з'яуляюцца высокаквалiфiкаваныя рабочыя, частка сялянства, прадстаунш дзелавых колау, iнтэлiгенцыi, студэнцтва.

Разам з тым шмат як1я праблемы гiсторыi станаулення i развiцця лiберальнага напрамку палиыч-най i прававой думш на Беларуа даследаваны слаба, асобныя аспекты гэтай праблемы - тольш фрагментарна, да яшх, на наш погляд, можна аднесщ выток1 лiберальных iдэй на беларусюх землях, л1беральная думка у Вшенсшм унiверсiтэце, сярод беларускай творчай штэл^енцып Х1Х - пачатку ХХ стагоддзя.

Мэта працы - у нейкай меры запоунщь iснуючыя прабелы, раскрыць некаторыя аспекты узшкнен-ня i развiцця на Беларусi л1беральных щэй як напрамку станаулення айчыннай палггычнай i прававой думк1.

Крынiцы нашага даследавання - дакументы таго часу, мемуарная, манаграфiчная, энцыклапедыч-ная, публщыстычная, вучэбная i iншая л1таратура.

Асноуная частка. Пад паняццем л1берал1зм (ад лац. liberalis - свабодны) звычайна разумеецца вдэй-ная i сацыяльна-палпычная плынь, якая заснавана на прызнант асобы, яе свабоды i самарэал1зацып найвы-шэйшай каштоунасцю i умовай развiцця грамадства. Тэрмiн <шберал1зм» увайшоу у навуковы ужытак у 1830-1840-я гады, калi у Заходняй Еуропе узнiклi палиычныя партыi лiбералау. Заснавальнiкамi клаач-нага лiбералiзму былi: Дж. Лок, Адам Смiт (Вялiкабрытанiя); Мантаск'ё, Ф. Пзо (Францыя); I. Кант (Гермашя); Т. Джэферсан, Б. Франклш (ЗША), А.М. Радзiшчау (Расiя).

Лiберальная думка на Беларусi пачала складвацца з канца XVIII - пачатку XIX стагоддзя i прай-шла у сва1м развiццi два адметныя перыяды:

- першы перыяд - дарэформенны (да адмены прыгоннага права у 1861 годзе);

- друп перыяд - паслярэформенны (1861 год - пачатак XX стагоддзя).

Разгледзiм дарэформенны перыяд развiцця лiберальнага напрамку палиычнай i прававой думк1 на Беларуа. У гэты перыяд асноуным асяродкам л1бсральнай думш быу Вшенсю ушвереггэт, у яшм у 1801 годзе навучалюя 256 студэнтау (шляхцщау - 167, мяшчан - 79, разначынцау - 10 чалавек) [2]. Прыхшь-нiкамi лiбералiзму былi некаторыя выкладчыш унiверсiтэта, пад iдэйным уплывам як1х ва унiверсiтэце узнiклi тайныя студэнцк1я арганiзацыi фiламатау i фшарэтау.

Фшаматы (ад грэч. рЫ1отаШе8 - аматар ведау) - тайнае студэнцкае таварыства, якое iснавала у Вшен-ск1м унiверсiтэце у 1817 - 1823 гадах. Таварыства заснавалi студэнты Восiп Ежоусю, Ян Чачот, Адам Мщке-вiч, Тамаш Зан, 1гнат Дамейка i шшыя (12 чалавек), прэзвдэнтам фшаматау быу абраны Восiп Ежоусш.

У iдэйным развщщ фшаматау можна вылучыць два этапы:

- першы этап - з 1817 па 1818 год. На гэтым этапе пераважалi культурна-асветнщшя задачы наву-ковага i маральнага удасканалення. Фiламаты пасля ушверсиэта выказвалi жаданне працаваць настауш -камi, выхоуваць моладзь у духу польскай культуры [3];

- другi этап займае час з 1818 па 1823 год. На гэтым этапе у фшаматау з'яуляюцца палиычныя iдэi, асаблiва з паяуленнем аргашзацш «прамяшстых». У 1820 годзе фшамат Тамаш Зан з дазволу шрау-нiцтва Вшенскага унiверсiтэта стварыу легальную студэнцкую культурна--асветнщкую аргашзацыю пад назвай «прамяшстыя» (выпраменьваць дабратворныя iдэi). Членамi «прамяшстых» сталi каля 200 чалавек. Масавасць напалохала шраунщтва унiверсiтэта, i у тым жа 1820 годзе «прамяшстыя» загадам зверху былi распушчаны. Тады «прамяшстыя» з легальнай пераутварылюя у тайную аргашзацыю, пад назвай фшарэты (ад грэч. рЫ1аге1о8 - аматар дабрадзейнасщ). "Задачы будучага таварыства вельмi шырошя, -адзначау Ян Чачот. - Пры дапамозе асветы i згуртавання суайчыннiкау яно павшна рабiць дзейны уплыу на грамадскую думку, рабiць усё для шчасця i вызвалення айчыны" [4].

Фшарэты дзейнiчалi як фiлiял арганiзацыi фшаматау, iх прэзiдэнтам стау Тамаш Зан. Фшаматы аргашзацыйна падзялялiся на секцьп, кожная секцыя падзялялася на групы.

У аснову светапогляду фiламатау i фiларэтау была пакладзена катэгорыя свабоды. Спярша фшама-ты уяулялi свабоду як магчымасць удасканалення асобы у галiне маралi i навук1. Затым катэгорыя «свабоды» набывае у фшаматау больш акрэслены змест: свабода прощстауляецца усяшм сацыяльным перашкодам -дэспатызму, гвалту, прыгнёту i г.д. У праграме фiламатау было запiсана: «Пакуль не будзе знiшчана га-небнейшая... перашкода - няволя сялян, пращуная натуральнаму праву, цвярозаму розуму, нельга гава-рыць аб грамадсшм прагрэсе» [5]. 1дэалам фшаматау становщца асоба свабодная, рашучая, якая змага-ецца са злом i прыгнётам.

Паступова склалася сацыяльна-палиычная праграма фiламатау:

- дэспатызм (самадзяржауе) фiламаты лiчылi галоунай перашкодай у развiццi грамадства, таму выступалi супраць самадзяржауя i за увядзенне канстытуцыi;

- шчаслiвую будучыню Беларусi яны звязвалi з радыкальнымi рэформамi, скiраванымi на лшв> дацыю прыгоннага права, стварэнне сiстэмы народнай адукацыi i iнш.

Фiламаты ставш на мэце «вырваць уладу з рук дэспата», разам з тым яны не уяулял^ як1м чынам гэта ажыццявщь, таму выступалi за адраджэнне Рэчы Паспалiтай, за росквгг шляхты, якую яны лiчылi сярэдшм класам на Беларусi.

Дух i жыццёвую сiлу першых тайных студэнцшх арганiзацый добра перадае верш Адама Мщке-вiча «Песнь филаретов» (1820 г.):

Эй, больше в жизни жара Живём один лишь раз: Пусть золотая чара Недаром манит нас.

К чему тут речь чужая?

Ведь польский пьем мы мёд.

Нас всех дружней сближает Песнь, что поет народ.

Вот там юристы сели. И им бокал поставь: Сегодня - право силы, А завтра - сила прав [6].

Звернем увагу на апошшя два ради верша: «Сегодня - право силы, А завтра - сила прав».

Магчыма, Адам Мiцкевiч хацеу гэтыеш радкамi выказаць такую думку: «Сёння права сшы (самадзяржауе), а заутра сша права (канстытуцыя)».

У 1823 годзе на класнай дошцы у Вшенсшм ушвератэце з'явiуся надтс: «Няхай жыве Кансты-туцыя 3 мая». Гэта быу заклж да адраджэння Рэчы Паспалiтай i яе Канстытуцын 1791 года. Улады пачалi расследаванне, у ходзе якога выкрылi фiламатау i фiларэтау. У тым жа 1823 годзе аргашзацын фшаматау i фiларэтау был забаронены, пачалося следства, якое працягвалася 11 месяцау. У ма1 1823 года быу аб'яуле-ны прыгавор, падпiсаны Аляксандрам I, у як1м гаварылася, што «за распространение безрассудного польского национализма посредством науки» 9 фшарэтау i 11 фшаматау (Зан, Чачот, Мiцкевiч, Дамейка i iнш.)

высылался ва унутраныя губерш Раси, iншыя был аддадзены у салдаты. У 1832 годзе царск урад закрыу Вiленскi унiверсiтэт, яш больш 30 гадоу быу асяродкам лiберальнай думк1 на Беларусi.

Адзначым, што некаторыя былыя фiламаты i фiларэты сталi вядомымi навукоУцамi i паэтамi: А. Кавалеусш быу рэктарам Казанскага ушвератэта; Дамейка эм^ыравау у Чылi, займау пасаду рэктара ушвератэта у Сант'яга; Чачот пасля 10-гадовай ссылка, вярнууся у Шчорсы, дзе да канца жыцця вёу на-вуковую работу у бiблiятэцы Храптовiча, Адам Мiцкевiч стау знакамиым паэтам i г.д.

Да лiберальнага нак1рунку належалi браты Снядэцк1я (Андрэй i Ян), гiсторык Iяхiм Лялевель i шшыя. Андрэй Снядэцк (1768-1838) нарадзiуся у Польшчы, больш 40 гадоу працавау у Вiльнi, прафесар медыцыны, аутар навуковых прац па х1мп i бiялогii. Снядэцк1 лiчыу, што сацыяльныя умовы з'яуляюцца галоуныш умовамi фармiравання асобы. Творчая праца - дабро, яна спрыяе развщцю асобы; праца ва умо-вах рабства, прыгнёту з'яуляецца няшчасцем для чалавека. Сацыяльныя супярэчнасцi Снядэцк1 звязвау з неадукаванасцю грамадства, выйсце бачыу ва увядзенш усеагульнай адукацш. Андрэй Снядэцш быу рэдак-тарам газеты «Вулiчныя навiны», якая з'яулялася друкаваным органам лiберальна-асветнiцкага тавары-ства «шубрауцау» (лiтаральны пераклад - валацугау, свавольшкау). Газета заклiкала да асветы, роунасщ людзей перад законам, да паляпшэння становiшча сялян, востра крытыкавала маральную дэградацыю шляхты. Газета выступала за адраджэнне ЛiтоУска-Польскай канфедэрацш, у якой Лива будзе мець паль тычную аУтаномiю. Ян Снядэцк (1756-1830), брат Андрэя Снядэцкага. У 1806-1815 гады займау пасаду рэктара Вшенскага ушвератэта, з 1811 года - член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэмii навук, напiсау працы па матэматыцы, асграномii, геаграфii. Як член Адукацыйнай камiсii прымау актыуны удзел у рас-працоуцы праграмы радыкальнай рэформы сярэдняй i вышэйшай школы на Беларусi на пачатках лiбера-лiзму. Шмат увагi Ян Снядэцш удзяляу маральна-этычнаму выхаванню моладз^ "Добрыя норавы павш-ны прышвацца маладым не тольк1 праз навучанне, - адзначау ён, - але i выпрацоУкамi у iх звычк да добрых спрау, а таксама праз глыбока уражальныя вобразы, як1я выклiкаюць агiду да усяго таго, што супя-рэчыць справядлiвасцi, iсцiне, грамадскаму парадку i годнасщ чалавека. У грамадск1 парадак уключаюц-ца таксама i дзяржауныя законы" [7]. На падставе лiберальных щэй i падыходау Снядэцкага складвалiся новыя унiверсiтэцкiя праграмы, уводзiлiся новыя вучэбныя курсы, дзякуючы як1м Вiленскi ушвератэт справядлiва параУноУвалi з найбольш вядомывш унiверсiтэтамi Еуропы. Рэктарскую дзейнасць Яна Снядэцкага характарызавала яшчэ адна важная дэталь. Калi раней М. Пачобут i I. Страйноусш часта iмкну-лiся прыцягнуць ва ушвератэт навукоуцау з-за мяжы, то Ян Снядэцш рабiу усё магчымае, каб падрыхта-ваць мясцовых вучоных i выкарыстаць iх ва унiверсiтэце. lяхiм Лялевель (1786-1861). Нарадзiуся у Варшаве, з 1821 года працавау у Вшенсшм ушвератэце, выкладау усеагульную псторыю, быу iдэйным настау-шкам фiламатау, карыстауся высоким аутарытэтам сярод студэнтау. Лекцыi Лялевеля па псторын высока ацэньвалiся студэнтамi i выкладчыкамi унiверсiтэта, бо у iх адлюстроувалюя не только прошлае, але i ры-сы будучага. Адам Мiцкевiч, на той час студэнт Вшенскага ушвератэта, так шсау аб лекцыях Лялевеля: Внимает истину из уст твоих народ,

О том что было, есть, что нас в грядущем ждет [8].

У 1824 годзе, у сувязi з працэсам над фшаматам^ Лялевель быу зволены з Вшенскага ушвератэта. Ён прымау удзел у паустанш 1830-1831 гадоу, уваходзiу у склад Часовага урада паустанцау. Даследчык1 лiчаць, што Лялевель быу стваральшкам знакамiтага лозунга «За нашу i вашу свабоду!», як1 выкары-стоувауся падчас паустання 1830-1831 гадоу. За удзел у паустанш Лялевель быу завочна асуджаны да смяротнага пакарання, таму быу вымушаны жыць за мяжой; падтрымлiвау сувязi з А. Герцэнам, К. Марксам, Ф. Энгельсам. Лялевель выказау шэраг вдэй па Удасканаленнi грамадскага ладу. Зямля, на яго думку, з'яуляецца агульным набыткам, таму ёю павшны валодаць сяляне-землеуласнiкi, прыгоннае права павшна быць скасавана. На погляд Лялевеля, сяляне маглi атрымаць ва уласнасць зямлю альбо шляхам яе выкупу, альбо праз паустанне, у вышку якога да улады прыйдзе рэвалюцыйны урад, як1 i пера-дасць зямлю сялянам. Лялевель быу адным з першых псторыкау, як1 высока ацэньвау псторыю беларус-кай дзяржаунасцi, ён ставiу Полацк побач з ВялЫм Ноугарадам. Недахопам пстарычных прац Лялевеля было тое, што ён падтрымл1вау прэтэнзп палякау на беларусшя земл1, пры гэтым ён спасылауся на Ягайлу, яи быццам абяцау далучыць ¡\ да Польшчы, а таму яны належал1 Польшчы, а не Л1тве [9]. Даследчык лiчаць, што погляды Лялевеля склалi падмурак для фармiравання светапогляду рэвалюцыяне-рау 20 - 60-х гадоу, у тым лiку i Кастуся КалiноУскага.

У першай палове XIX стагоддзя працавалi i шшыя знакамиыя навукоуцы i дзеячы лiберальнага напрамку. Адзначым некаторых з iх. 1гнат Мiкалаевiч Данiловiч (1787-1843), беларуск гiсторык i правазнауца, з сямЧ унiяцкага святара. Скончыу Вiленскi ушвератэт, у яшм у 1814-1824 гады выкладау права. Адзш са складальшкау праекта Звода мясцовых законау заходшх губерняу. Упершыню апiсау рукашсныя i друкаваныя паасобнiкi Статута ВКЛ, падрыхтавау першае навуковае выданне Статута ВКЛ 1529 года. У працы «Пстарычны агляд лiтоУскага заканадауства» (1837 г.) дау характарыстыку развiцця права на Беларуа i Лiтве, ён першым спрабавау высветлiць яго крынiцы, сцвярджау самабытны характар лiтоУска-беларускага права. У «Скарбнщы грамат...» (т. 1-2, 1860-1862 гг.) ашсау, пераказау змест i част-

кова апублжавау каля 2500 розных тсьмовых крынщ па псторьп Беларуа i Ливы ад вытсак з творау Герадота да актау 1569 года. 1о^ф Бенядзiктавiч ЯрашэвЫ (1793-1860), беларуск i польски псторык, этнограф i юрыст. Скончыу Вшенсш ушверсиэт, прафесар права. Натсау навуковыя працы: «Пра уплыу хрысцiянскай рэлМ на цывшзацыю славян» (1826 г.); «Вобраз Лiтвы з пункту гледжання цывiлiзацыi ад найстаражытнейшых часоу да канца XVIII века» (т. 1-3, 1844-1845 гг.), вывучау паходжанне плямён, як1я жы^ на тэрыторыi Беларуа, фальклор i этнаграфiю беларускага насельнщтва. Тэадор Нарбут (1784-1864). Нарадяуся i значную частку жыцця пражыу на Лвдчыне, гiсторык i археолаг. Аутар «Псторш лиоускага народа» (у 2 тамах, падзеi давёу да 1569 года). Увёу у навуковы ужытак «Xронiку Быхауца».

Другi этап развщця лiберальнай думк1 на Беларуа прыходзщца на паслярэформенны перыяд (1861 г.-пачатак XX ст.). Ён характарызуецца актышзацыяй грамадскага жыцця, у тым лiку палиычнай i прававой думк1, якая была выклiкана адменай прыгоннага права, эпохай буржуазных рэформау.

У 1858 годзе Аляксандр II наведау Мiнск i Вiльню, у Вшьт цар звярнууся з прамовай да беларус-к1х дваран. Прамова Аляксандра II у Вiльнi падала надзеi на рэформы на Беларуа. У гэты час сярод бела-руск1х лiбералау быу папулярны верш, у яшм был наступныя ради:

Уставайце, братцы, да дзела, да дзела!

З поуначы певень залопау крылом!

Як вядома, певень лопае крылом i спявае на досвггку, на пачатку новага дня. «З поуначы певень залопау крылом!» азначала, што з поуначы, з Пецярбурга набл1жаюцца рэформы, таму беларусам патрэб-на не праспаць - «Уставайце, братцы, да дзела, да дзела!».

Лщарам лiберальнага руху стау гродзенск губернск1 прадвадзiцель дваранства граф Вжтар Стар-жынсю (1826-1882). У 1862 годзе Старжынсю прадставiу Аляксандру II праект мясцовых рэформау, у яшм мелюя прапановы стварыць на Беларуа мясцовае самак1раванне, вярнуць Статут ВКЛ 1588 года, ад-крыць у Вшьт унiверсiтэт i iнш.

Ташм чынам, праект графа Старжынскага прадугледжвау нацыянальна-культурную аУтаномiю бе-ларуск1х зямель у складзе Расiйскай iмперыi. Вядома, нацыянальна-культурная аУтаномiя Беларусi не укладвалася у дзяржаунае рэчышча расiйскага самадзяржауя, таму праект Старжынскага не мог быць падтрыманы царск1м урадам.

З другой паловы XIX стагоддзя лiберальныя iдэi набылi шырокую папулярнасць сярод беларус-кай iнтэлiгенцыi, якая пачала гуртавацца вакол друкаваных выданняу; у Мшску гэта была газета «Минский листок», першая прыватная незалежная газета. У гэтае згуртаванне уваходзш: гiсторык М. Доунар-Запольск1; публщысты А. Багдановiч, Д. Бохан; паэт Я. Лучына i шшыя. «Минский листок» выступау як супраць рэвалюцып, так i супраць рэакцыi. Газета асуджала «азвярэнне» сялян, як1я рабш падпалы i за -бойствы, таксама асуджала «нахабства» рабочых, яшя выступалi супраць фабрыкантау. Разам з тым газета заклжала царсш урад праяуляць гнуткасць у барацьбе з рэвалюцыяй, пазбягаць неапрауданых жорст-касцяу i парушэнняу правоу чалавека.

Лiбералы шукалi кампрамiсу з самадзяржауем, патрабавалi пераутварэння Расii у канстытуцыйна-прадстаунiчую манархiю шляхам склiкання парламента - земскага сабора з шырошм народным прадстау-нiцтвам. «Минский листок» выступау за памяркоуныя рэформы, у аснову яшх былi б пакладзены меры па падтрымцы сялян i народнай адукацыi: стварыць сялянск1 банк, касы узаемадапамогi, спажывецшя та -варыствы; адкрыць курсы, бiблiятэкi, народныя тэатры i музеi [10, с. 141-142]. Нацыянальнае пытанне лiбералы спрабавалi вырашыць праз праект дабраахвотнага i раунапраунага аб'яднання усiх нацый у фе-дэрацыю з пэунай абласной самастойнасцю.

Сярод юрыстау найбольш знакамиым прадстаУнiком лiберальнай думк1 гэтага перыяду быу Ула-дзiмiр Данiлавiч Спасовiч (1826-1906). Спасовiч нарадзiуся на Мшшчыне, скончыу юрыдычны факуль-тэт Пецярбургскага унiверсiтэта. Ён быу прыхiльнiкам лiберальных поглядау i праграм. Спасовiч тсау: «Я за усяю прагрэс, але за легальны, за усякую эвалюцыю, але не рэвалюцьпо, за устанауленне парадку на падставе згоды уах партый на арэне парламенту - без крывапралщця I забойствау» [11]. Шберальные погляды Спасовiч адлюстравау у сваiм падручнiку па крымiнальным праве (1863 г.), у яшм ён асуджау знявагу чалавечай годнасцi асуджаных, прычыненне iм маральных i фiзiчных мучэнняу. Ён адмоуна ста -вiуся да цялесных пакаранняу, быу пращушкам смяротнай кары. На погляд Спасовiча, мэтай пакарання павiнна быць не помства, а бяспека грамадства. У барацьбе са злачыннасцю Спасовiч важную ролю адво-дзiу прававому i маральнаму выхаванню, адстойвау прынцыпы незалежнасцi i нязменнасцi суддзяу, спа-борнiцтва на судовым працэсе бакоу, галоснасцi судаводства, роунасцi грамадзян перад законам.

Щкавыя разважаннi Спасовiч пашнуу аб адвакатах (прысяжных павераных). Без адваката, на яго думку, немагчыма справядлiвае правасуддзе. Адвакат павiнен выкарыстаць усе магчымыя законныя сродк1 для абароны правоу асобы, якая абвшавачваецца; абарона павiнна быць ск1равана на адшуканне разам з суддзямi гсщны, але не павiнна пераутварацца тольш у апрауданне злачынцы.

Спасовiч шмат увап удзяляу вучэнню аб справядлiвасцi. Справядлiвасць Спасовiч разглядау як аб'ектыуны крытэрый суадносiн памiж злачынствам i пакараннем, як iсцiну у судзе.

Найбольш поуна рэалiзаваць свае тберальныя погляды CnacoBi4 атрымау магчымасць з пера -ходам на працу у адвакатуру (1866 г.) Ён выступау абаронцам на найбуйнейшых палпычных працэсах таго часу: па гучнай у тыя часы справе Нечаева, на «Працэсе 93-х» (праходзш народнiкi А. Жалябау, С. Пяроуская, С. Кавалiк i шшыя).

Спасовiч пашнуу пасля сябе багатую навуковую спадчыну - у 1913 годзе быу апублiкаваны збор яго творау у 10 тамах. Разам з тым неабходна адзначыць, што погляды, навуковая творчасць i дзейнасць Спасовiча вывучаны слаба, гэтыя навуковыя праблемы яшчэ чакаюць сваiх даследчыкау.

Заключэнне. Лiберальная думка на Беларусi у Х1Х стагоддзi прайшла некальк1 адметных этапау свайго развiцця, але заусёды яна была ск1равана на пошук шляхоу эвалюцыйнага развiцця грамадства i дзяржавы, яна асуджала гвалтоуныя метады захопу улады, iмкнулася стварыць прававое поле для кам-прамiсау памгж палпычныЕШ партыям^ класамi i сацыяльньЕШ групамi для годнага жыцця людзей.

Матэрыялы даследавання могуць быць щкавывш для выкладчыкау i студэнтау вышэйшых наву-чальных устаноу, для мапстрантау i аспiрантау, як1я вывучаюць псторыю айчыннай палиычнай i пра-вавой думш Х1Х - пачатку ХХ стагоддзя.

Л1ТАРАТУРА

1. Либерализм // Советский энцикл. словарь / гл. ред. А.М. Прохоров. - М.: Сов. Энцикл., 1985. - 706 с.

2. Швед, В.В. Памiж Польшчай i Расiяй: грамадска-паллычнае жыццё на землях Беларусi (1772-1863): манагр. / В.В. Швед. - Гродна, 2001. - 207 с.

3. Козел, А.А. Философская мысль Беларуси / А.А. Козел. - Минск: Амалфея, 2004. - 247 с.

4. Чачот, Ян. Пра будучае прызначэнне таварыства фшаматау, пра варыянты яго сённяшняй будовы, пра тое, накольк адпавядаюць яны нашым мэтам (З прамовы на пасяджэннi таварыства фшаматау 7 мая 1821 г.) / Ян Чачот // Мыслiцелi i асветнш Беларусi. Х - Х1Х стагоддзi: энцыкл. даведнiк. -Мшск: Беларус. энцыкл., 1995. - С. 640.

5. Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). - Минск, 2004. - 266 с.

6. Мицкевич, А. Песнь филаретов / А. Мицкевич // Стихотворения. Поэмы / А. Мицкевич. - М.: Худ. лит., 1979. - С. 30.

7. Снядэцш, Ян. Прадтсанне, паводле якога павшны знаходзщца пад публiчным i хатшм наглядам вучш Мшскай гiмназii Вiнцэсь i Юзаф Тышкевiчы / Ян Снядэцк1 // Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi. Х - Х1Х стагоддзi: энцыкл. даведшк. - Мiнск: Беларус. энцыкл., 1995. - С. 638.

8. Мицкевич, А. Иоахиму Лелевелю. На открытие курса по всеобщей истории в Виленском университете, 6 янв. 1822 года / А. Мицкевич // Стихотворения. Поэмы / А. Мицкевич. - М.: Худ. лит., 1979. - С. 40.

9. Вшнеуская, 1.У. Псторыя палиычнай i прававой думк1 Беларусi: дапам. / 1.У. Вiшнеуская. - Мiнск: Тэсей, 2004. - 126 с.

10. Вшнеуская, 1.У. Палтгычная i прававая думка Беларуа на мяжы еурапейсюх цывшзацый (1Х - пач. ХХ1 ст.): манагр. / 1.У. Вiшнуская. - Мшск: Тэсей, 2008.

11. Вшнеуская, I У. Псторыя палиычнай i прававой думш Беларуси дапам. / 1.У. Вiшнеуская. - Мiнск: Тэсей, 2004. -148 с.

Пастуту 04.04.2014

STAGES OF DEVELOPMENT OF LIBERAL THOUGHT IN BELARUS IN Х1Х CENTURY

I. BASJUK

In article the liberal direction of political and legal thought on the Belarus earths in Х1Х is investigated century. Two periods of development of liberal thought in Belarus - prereform (till 1861) and 1861 - beginning ХХ the item are considered. In article liberal ideas of participants of the secret student's organisations of Vilensky university, and as professors of university of Andrey and Yana Snedetsky, by Ioahima Lelevelja, Ignata Danilovicha are analyzed. Are considered the project of local reforms of the Grodno provincial leader of nobility of Victor Starzhinsky which provided a national-cultural autonomy of the Belarus earths as a part of the Russian empire, and as liberal ideas of the Belarus intelligency which were grouped round the newspaper "Minsk leaf'. Vladimir Spasovicha's political and legal ideas, its understanding of a category of justice, principles of justice, a role of lawyers (barristers) in litigation are analyzed.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.