Научная статья на тему 'Умовы грамадска-палiтычнага жыцця на неакупiраваных беларускiх землях падчас першай сусветнай вайны (жнiвень 1915 - люты 1917 гг. )'

Умовы грамадска-палiтычнага жыцця на неакупiраваных беларускiх землях падчас першай сусветнай вайны (жнiвень 1915 - люты 1917 гг. ) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
187
61
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПЕРВАЯ МИРОВАЯ ВОЙНА / ОБЩЕСТВЕННО-ПОЛИТИЧЕСКАЯ ЖИЗНЬ / ОККУПАЦИЯ БЕЛОРУССКИХ ЗЕМЕЛЬ / ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Цуба М. В.

В данной статье исследуются различные аспекты и особенности общественно-политической жизни в неокупированной территории Беларуси во время Первой мировой войны. Значительное внимание уделяется условиям и положению, которые существовали во время войны на белорусских землях и во многом влияли на работу национальных организаций.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE CONDITIONS OF SOCIAL POLITICAL TRENDS ON UNOCCUPIED BELARUSSIAN TERRITORIES DURING WORLD WAR I (AUGUST 1915 - FEBRUARY 1917)

Peculiarities and activity trends of Social political life on unoccupied belarussian territories during World War I are investigated. Much attention is paid to the condition and circumstances which took place on the belarussian territories and exerted much influence on the activities of national organizations.

Текст научной работы на тему «Умовы грамадска-палiтычнага жыцця на неакупiраваных беларускiх землях падчас першай сусветнай вайны (жнiвень 1915 - люты 1917 гг. )»

УДК 947.6(476)

УМОВЫ ГРАМАДСКА-ПАЛ1ТЫЧНАГА ЖЫЦЦЯ НА НЕАКУП1РАВАНЫХ БЕЛАРУСК1Х ЗЕМЛЯХ ПАДЧАС ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (ЖН1ВЕНЬ 1915 - ЛЮТЫ 1917 ГГ.)

М.В. ЦУБА

ПалесК дзяржауны утверстэт, г. Шнск, Рэспублка Беларусь

УВОДЗ1НЫ

Восенню 1915 года Беларусь у вышку ваенных няудач i адступлення расiйскай армп была падзелена на дзве частю: заходнюю (Гродзенская, большая частка Вшенскай i частка Мiнскай губерняу), акутраваную германскiмi войскамi; i усходнюю неакутраваную (Вiцебская, Магшёуская i частка Мшскай губерняу).

Паражэннi расiйскай армii у ходзе баявых дзеянняу, неарганiзаванасць i непадрыхтаванасць да вайны выяулялi правал не толькi ваеннай палiтыкi самадзяржауя, але разам з тым моцна уздзейнiчалi на грамадска-палiтычную думку у блiжайшым тыле, дзе добра было вядома аб сапраудным становiшчы на фронце.

Гэтыя акалiчнасцi садзейнiчалi таму, што на неакупiраванай частцы Беларуси дзе знаходзiлiся расiйскiя войскi «адбывалюя многалiкавыя мабiлiзацыi, арышты i ссылю у 1915-1916гг., i панавау ашалелы рэжым кiравання прыфрантавой паласы» [1, с.215]. Тут нават пад пагрозай прыцягнення да адказнасцi забаранялася усялякая перапiска, якая хаця б ускосна датычылася якiх-небудзь ваенных цi супрацьурадавых звестак [2, арк.146].

ВЫН1К1 I IX АБМЕРКАВАННЕ

Безумоуна, у таюх абставiнах нiякiх арганiзацый, якiя насш б нацыянальны характар i мелi б пэуную форму, не было. Iснавалi невялiкiя разрозненыя групы, пераважна на фронце i у буйных беларусюх гарадах, якiя будучы неаб'яднанымi для сiстэматычнай працы з масам^ самi шукалi выйсця са склаушагася становiшча. Адным з такiх выйсцяу для многiх беларусау-католiкаУ, якiя добра усведамлял^ што усе роуна яны будуць мабiлiзаваныя у расiйскую армда i звязвалi iдэi незалежнасцi Беларус з польскiм нацыянальным рухам, была iх просьба iсцi служыць у польсюя вайсковыя часцi пры расшскай армii. Гэтыя часцi пачалi стварацца яшчэ на пачатку 1915г. Большасць гэтых людзей спадзявалася, што, служачы у польскiх вайсковых фармiраваннях, яны прынясуць больш карысцi сваёй Бацькаушчыне, а пры неабходнасцi змогуць наюраваць зброю i супраць царскага ураду, да чаго у гэты час настойлiва заклiкала РСДРП i шматлшя «нелегальныя арганiзацыi пiлсудчыкау у Каралеустве Польскiм у распаусюджваемых лютоуках» [3, с.163]. Вядома, што асноуны клопат па фармiраваннi такiх вайсковых часцей, а затым i у стварэнш брыгады, узялi на сябе князi Любамiрскiя, У. Святаполк-Мiрскi, З. Козел-Паклеусю, князь Радзiвiл i iншыя памешчыю беларускага паходжання, якiя мелi значны уплыу на беларускi нацыянальны рух. Да таго ж для папаунення гэтай брыгады былi накiраваны салдаты-католт «з запасных палкоу Пауночнага i Заходняга франтоу, Смаленскага i Гомельскага размеркавальных пунктау i навабранцы з Беларусь..» [3, с.165].

У сакавшу 1916г. перад выступленнем брыгады на пазщьп пад Баранавiчы яна налiчвала 4 тысячы салдат. Але колькасны склад не адпавядау якаснаму. Салдаты не хацелi ваяваць за чужыя iнтарэсы. У вынiку пашырылiся антываенныя настроi i пачалося дызерцiрства, якое не мам спынщь нават смяротныя казнi. Асаблiва масавы характар яно набыло у час знаходжання брыгады на Заходшм фронце, якi цалкам размяшчауся на тэрыторыi Беларусi, i уцекачам было не цяжка дабрацца да родных мясцш. Зразумеушы, што шяюя меры не прынясуць належнага вышку, камандванне Заходняга фронту перакшула яе на Кауказскi фронт [3, ^169].

У другой палове 1916 г. прыкладна у такiм становшчы аказалiся i iншыя вайсковыя часщ Заходняга фронту. Салдацкiя масы пастаянна адчувалi на сабе уплыу рэвалюцыйных падзей у тыле i у сваю чаргу аказвалi уздзеянне на пал^ычныя сiлы у краiне, памiж якiмi у той жа час рэзка абвастрылася палiтычная барацьба. Аб гэтым сведчыць данясенне начальнiка штаба Мшсюх

ваенна-акружных упрауленняу да мiнскага губернатара, дзе гаворыцца, што «па назiранню за нiжнiмi чынамi, прыбываючымi у армда маршавымi ротамi, пацыфiсцкiя i шшыя iдэi не перастаюць пранiкаць у асяроддзе шжшх чыноу, з прычыны чаго у некаторых выпадках праяулялася недастатковасць энергii i нават iмкненне здацца у плен. Так як падобныя iдэi могуць пранiкаць толью збоку, то галоунакамандуючы армiямi Заходняга фронту загадау прыняць самыя рашучыя меры для таго, каб шжшя чыны не маглi мець шяюх сувязяу з пабочным элементам, сярод якога могуць быць прапагандысты гэтых щэй» [4, c.876-877].

Вырашыць праблему спынення антываенных настрояу i зберагчы армiю ад развалу царскi урад меркавау з дапамогай жорсткiх рэпрэсш, масавых арыштау, ваенна-палявых судоу i iншых мер. Напрыклад, у данясенш галоунага начальнiка мiнскай ваеннай акруп ад 10 сакавiка 1915г. паведамляецца, што «шжшя чыны ГШ. Зшер i Б.Н. Расiнскi, ураджэнцы Мшскай губернi, пры пераходзе iх палка на умацаваную пазiцыю, здалiся у палон ворагу, не выкарыстаушы уах сродкау да супрацiулення. Такое ганебнае парушэнне названымi чынамi свайго абавязку перад царом i Радзiмай дае права спынщь клопат аб дастатку iх сем'яу» [5, арк.93].

Але нягледзячы нi на якiя меры тысячы салдат працягвалi здавацца у палон, а iншыя тысячы пакiдалi акопы i збягалi з фронту. Толью на пачатку 1916г. з трох армш Заходняга фронту, размешчанага на Беларусi, дэзерцiравала 11 тысяч чалавек [6, с.624]. Нiзавы рух салдацюх мас дапауняуся намаганнямi РСДРП i некаторых iншых рэвалюцыйна-дэмакратычных аргашзацый, якiя уносiлi сваю долю у развал расiйскага фронту i на дадзеным этапе - свядома щ не -садзейнiчалi актывiзацыi адраджэнскага нацыянальнага руху ва Усходняй Беларус [7, с. 145].

З нашсанай у канцы вайны дэкларацыi, у якой А. Цвiкевiч i С. Рак-МiхайлоУскi iмкнулiся прааналiзаваць становiшча адраджэнскай справы ва усходняй частцы Беларус у 1915 годзе, вынiкае наступнае: «Пасля захопу Вiльнi нямецкiм войскам, беларуская работа ва усходняй частцы краю на момант прыпыншася. Старых працоушкау лёс параскiдвау па усёй Расii, а тыя, што засталюя на сваёй зямлi, страцiушы сувязь з даунейшым вiленскiм цэнтрам, з вялшай цяжкасцю знаходзiлi сiлы для аргашзацый новага цэнтра. Да таго ж край запаланш мiльёны наехаушых сюды чужых людзей, якiя захапш у свае рукi усё тутэйшае жыцце. Аднак, беларуская работа у той щ iншай форме працягвала трываць далей» [8, с. 75].

Дзякуючы змененым у гэты час абставшам, па сцвярджэннi Язэпа Вароню, «нацыянальная праца кiпела у раёнах вольных ад нямецкай акупацып беларускай тэрыторып, а дакладней, у таюх месцах, як Полацк, Вiцебск, Смаленск, Магiлёу, Бабруйск, Слуцк, якiя былi звязаны, як са сваiм цэнтрам, - усе з Менскам» [9, с.5]. Так паступова усё больш узрастае роля Мiнска, якi «становщца цэнтрам нацыянальна-палiтычнага руху i дзяржаунага адраджэння Беларусi» [10, с.7].

А канец 1916-га - пачатак 1917г. азнаменавалюя адраджэннем беларускага нацыянальнага руху амаль ва усёй частцы Беларуси якая уваходзiла у сферу дзейнасщ расiйскiх войск. У гэты час у вялшх i малых гарадах i мястэчках на неакупiраванай частцы Беларус пачынаюць дзейнiчаць самыя розныя нацыянальныя па форме арганiзацыi, у асноуным культурна-асветнiцкiя. Прыкладам у справе нацыянальнай дзейнасцi у гэты перыяд з'яуляецца Мiнск, у якiм маладая беларуская iнтэлiгенцыя аб'ядноувалася у таварыствы, клубы, гурткi, каб паспрабаваць заявщь аб сабе, сваiх намерах, здольнасцях, задумах i планах. АсноУнымi цэнтрамi такiх аб'яднанняу iнтэлiгенцыi i моладзi тады былi «беларускiя хаткi» [11, с.10]. Як правiла, па суботах у iх адбывалiся доУгiя i змястоуныя вечарыны, на якiх абмяркоувалюя палiтычныя пытаннi, разбiралiся i асэнсоувалюя беларускiя нацыянальныя справы, арганiзоУвалiся спектаклi i iншыя культурна-асветнiцкiя мерапрыемствы.

У Мiнску адным з таюх пунктау, якi аб'ядноувау беларускiх шсьменшкау, паэтау, мастакоу, публiцыстау i шшых культурных дзеячау, з'яулялася «беларуская хатка», створаная па шщыятыве Мiнскага аддзела «Беларускага таварыства дапамогi пацярпелым ад вайны». Яна размяшчалася у сталовай гэтага таварыства у доме пад нумарам 18 па Захараускай вулщы каля Чырвонага касцела [12, с.133]. У яе рабоце таксама, як i у працы таварыства, прымалi актыуны удзел буйны беларускi землеуласшк Раман Скiрмунт, прадстаунiца старога беларускага роду княгшя Магдалена Радзiвiл, ксёндз Вшцэнт Гадлеускi, тэатральныя дзеячы Уладзюлау Галубок, Усевалад Фальскi, вучоны Аркадзь Смолiч, архiтэктар Лявон ДубяйкоУскi, лгаратары - Ядвiгiн Ш. (Антон Лявщю), Змiтрок Бядуля, Арнольд ПаУловiч, Язэп Фарботка, Рамуальд Зямкевiч, а таксама пазней вядомыя дзеячы беларускага нацыянальнага руху - Язэп Лесш, Фабiян Шантыр, Зоська Верас, Людвiка Овщкая, Ванда Лявiцкая i iншыя [13, с.149]. У шматлiкiх культурна-асветнiцкiх мерапрыемствах, якiя рыхтавала i праводзiла «Беларуская хатка», былi адлюстраваны сацыяльна-вострыя i актуальныя праблемы грамадскага i палпычнага ж^1цця беларускага народа. У «Беларускай хатцы» былi

пастаулены п'есы Я.Купалы, К.Каганца, iнсцынiравана паэма «Тарас на Парнасе» i шш. [14, с.47]. Усё гэта садзейшчала распаусюджванню прагрэс^ых настрояу сярод шыроюх слаёу насельнiцтва, узмацняла працэс кансатдацып рэвалюцыйна-дэмакратычных сiл у беларускiм нацыянальна-вызваленчым руху.

Такiм чынам, як у рабоце «хатю», так i у цэлым Мiнскага аддзела «Беларускага таварыства дапамогi пацярпелым ад вайны» галоуную ролю адыгрывалi прадстаунiкi дэмакратычнай беларускай штэл^енцып. Менавiта пад iх уплывам дадзенае таварыства арганiзоувала i праводзша асветнiцкiя i дабрачынныя мерапрыемствы, мерапрыемствы у абарону беларускай культуры, збiралiся сродкi для аказання дапамогi параненым, бежанцам, салдацкiм сем'ям.

Актыуны удзел у працы Мiнскага аддзела таварыства прымау Максiм Багдановiч. У Мшскай губерш знаходзiлася вялiкая колькасць бежанцау. Многiя жылi пад адкрытым небам. Паэт, сам будучы смяротна хворым, не шкадавау сiл, каб аблегчыць лёс гэтых людзей. Ён друкавау артыкулы у часопiсе «Украинская жизнь», яюя расказвалi аб цяжкасцях бежанцау, дзейнасщ таварыства, аб дзiцячым прытулку, што знаходзiуся у Ратамцы пад Мшскам [12, с. 133-134]. На працягу некалькiх месяцау М.Багдановiч рэгулярна прыходзiу у «Беларускую хатку», сустракауся з яе наведвальнiкамi. Ен шкога не вучыу, як жыць i што рабiць. Сама справа жыцця Багдановiча станавiлася для iнтэлiгенцыi i маладых людзей Мiнска узорам i прыкладам служэння Айчыне, вернасцi абранаму шляху.

«№хто не чытау нам лекцыяу, не пераконвау, не агггавау, - напiсана у артыкуле Апалони Савенак «Калiсьцi у Менску». - Гэтыя выдатныя людзi выбралi найвастрэйшую зброю - мастацкае слова. Яны прамаулялi да нас вуснамi нашых паэтау-адраджэнцау. Калi Смолiч дэкламавау Купалава «Над Нёманам» або Гарунова «Ты, мой брат, каго зваць беларусам...», калi Галубок дэкламавау гарачыя Купалавы поклiчы, калi Лявiцкая дэкламавала цёплыя Цётчыны ды Буйлянчыны творы - тут была й любасць да пакрыуджанае Бацькаушчыны, i слауная мiнуУшчына яе, i пашана да свае мовы. Гэта было для нас i навукай, i клiчам, i загадам, i праграмай дзейнасцi. Мы бачылi iдэю, тую высокую, велiчную iдэю змагання за волю свае Бацькаушчыны й свайго народу...» [11, с.12].

Сусветная вайна пашырыла фронт барацьбы нацыянальных сiл на Беларусi супраць самадзяржауя. «Кiнуты дэмакратыяй у час гэтай крывавай вайны лозунг самаадзначэння кожнага народу, больш як калi патрэбен цяпер для правядзення яго у жыццё», - тсау у тыя днi вядомы беларусю дзеяч Фабiян Шантыр [15, с.18]. Менавiта у гэты час настойлiва спрабавалi заявiць аб сваёй палтганай ролi на Беларусi i некаторыя прадпрымальнiцкiя, гандлёва-прамысловыя колы беларусау, у асноуным тыя, якiя арыентавалiся на сельскую гаспадарку.

Найбольш актыуная праца у гэтым накiрунку была разгорнута Раманам Сюрмунтам, якi меу значную падтрымку i папулярнасць «сярод шыроюх колау шляхты i у частю мясцовага насельнiцтва» [16, арк. 16]. Усведамляючы адметнасць беларусау ад расшцау i палякау ён выступау у падтрымку шырокага стварэння школ з беларускай мовай навучання, за беларускасць, супраць падзелу беларускага народа па веравызнанню - на палякау-каталшоу i расшцау-праваслауных. Па меркаваннях А. 1лына, магчыма Р. Скiрмунт быу захоплены «хлебаробчымi iдэямi» вядомага украшскага гiсторыка i фiлосафа Вячаслава Лшшскага (1882 - 1931гг.), якi у барацьбе за стварэнне незалежнай Украшскай дзяржавы рабiу стауку на заможнае сялянства i землеуладальнiкау [17, с. 98]. Менав^а гэтае саслоуе павшна было стаць той галоунай i кiруючай сiлай, якая здолела б павесщ за сабой усе шшыя колы беларускага грамадства у дзяржавастваральным накiрунку.

З гэтай мэтай у канцы 1916 г. у Мшску пад кiраунiцтвам iнiцыятыунай групы палтганых дзеячау, у якую Уваходзiлi Р.Сюрмунт, П.Алексюк, В.Чавусау i некаторыя шшыя, была разгорнута праца па стварэнш партып беларускiх народных сацыялiстау (ПБНС) [7, с. 150].

У праграмных дакументах партыи дамiнавалi лiберальна-дэмакратычны i нацыянальны накiрункi: прадастауленне Беларусi тэрытарыяльна-гаспадарчай аутаномii, адраджэнне беларускай культуры, аддача часткi прыватнауласнiцкiх зямель на карысць сялян i iншыя [18, с.77]. Такiм чынам, у ходзе паступовай дыферэнцыяцып у грамадстве адбылося выдзяленне лiберальна-дэмакратычнага накiрунку у беларусюм нацыянальным руху. Аднак арганiзацыйнае афармленне дадзенай партып было канчаткова завершана толью пасля Лютаускай рэвалюцыi.

Цяжюя умовы вайны, якiя перашкаджалi аргашзацыйнаму афармленню, уплывалi як на беларусю нацыянальны рух, так i на сацыял-дэмакратычныя плынi у цэлым. «Заюнутыя у наш край, у Мшск, у сiлу умоу iмперыялiстычнай вайны, асобныя рэвалюцыянеры сацыял-дэмакраты (а таксама некаторыя мясцовыя дзеячы часткова разгромленага нацыянальнага руху) да пачатку

(Лютаускай) рэвалюцып толькi паспелi наладзiць кое-яюя памiж сабой сувязi i адзначыць неабходнасць арганiзацыi, але перайсцi да працы па стварэнню самой аргашзацып яшчэ не паспелi», - тсау у сваiх успамiнах Вiльгельм Кнорын [19, с.3].

Але заслугоувае увап у гэты час даволi значная работа, якая разгортвалася на культурна-нацыянальнай нiве. Напрыклад, побач з «хаткай» па Захараускай вулiцы знаходзшася i першая у Мiнску беларуская кшгарня. Яе заснавалi Антон Лявщю (Ядвтн Ш.) i Алесь Уласау. Тут прадавалiся кнiгi Якуба Коласа «Песш жальбы» i «Родныя з'явы», Янкi Купалы «Гусляр» i «Жалейка», Ма^ма Гарэцкага «Рунь», Францiшка Багушэвiча «Дудка Беларуская», Максiма Багдановiча «Вянок», Цёткi «Скрыпка беларуская», Ядвтна Ш. «Бярозка», часопiс «Маладая Беларусь, газета «Наша шва» i iншыя [11, с.10].

Акрамя таго, прадпрымалiся настойлiвыя спробы ажыццявiць выданне беларускага часошса, але, на жаль, з гэтага шчога не атрымалася. Сведчанне таму - пасланне Мшскага губернатара да мясцовага палщмейстэра ад 12 снежня 1916г. з наступным зместам: «Прапаноуваю Вам абвясцiць Вiльгельму Казiмiравiчу Русецкаму (вул. Старажавая, д.1), што хадатайнщтва аб дазволе выдаваць яму у г. Мшску штотыднёвы часопiс на беларускай мове пад назвай «Беларусь», ваеннымi уладамi пакiнута без задавальнення» [20, арк.4].

Нягледзячы на вайну, беларускiя грамадскiя колы неаднаразова уздымалi пытанне аб адкрыццi на неакутраванай тэрыторыi Беларусi унiверсiтэта. Думка аб неабходнасщ адкрыцця вышэйшай навучальнай установы была настолькi важнай i адчувалася так востра, што у 1916 г., не звяртаючы увагi на ваенныя падзеi, амаль што адначасова губернсю земскi сход, Вiцебская губернская земская управа, Мшская гарадская Дума i Мiнскае губернскае земства хадайнiчалi перад урадам аб адкрыццi ушверсгота у адным з гарадоу Беларусь Але Мшютэрства Народнай Асветы на гэтыя хадайнiцтвы адказала адмоуна. На думку Мшютэрства, адкрыццё унiверсiтэта у Мiнску было немагчыма таму, што горад знаходзiуся блiзка ад фронту, а таюя гарады, як Вщебск i Магiлёу не з'яулялiся згодна з урадавай тэрмiналогiяй цэнтрамi Пауночна-Заходняга краю [21, с.13]. Без увап засталюя i наступныя звароты з тлумачэннямi гарадской iнтэлiгенцыi да уладау Магiлёва аб адкрыццi унiверсiтэта у гэтым горадзе [22, арк.7]. Расшсю урад, вельмi добра разумеючы вялiкае значэнне узнятай праблемы i неабходнасць яе станоучага вырашэння, тым не менш адхiлiу усе хадайнщтвы. На жаль, палiтычныя меркаваннi i на гэты раз узялi верх над рэальнымi патрэбамi нашага краю.

Вялiкая грамадска-культурная праца праводзiлася у гэты час перадавой беларускай iнтэлiгенцыяй па вывучэнш i захаваннi помнiкаУ гiсторыi i культуры. Так, у сакавiку 1916г. у Мшску пры Цэнтральным грамадсюм камiтэце быу створаны Аддзел апею над помнiкамi мастацтва i культуры. 1нщыятарам яго стварэння была група энтузiястау на чале з мастаком К.Бюке, занепакоеных лёсам помнiкаУ псторып i культуры, якiм у вышку вайны пагражала поунае знiшчэнне. Члены Мшскага аддзела складалi апiсаннi помшкау, фатаграфавалi iх, удзельнiчалi у навуковых экспедыцыях. З асаблiвай увагай адносшюя да тых аб'ектау, якiя знаходзшся у зоне непасрэдных баявых дзеянняу. У Мiнску былi арганiзаваны сховшчы, куды звозiлiся калекцыi творау мастацтва, бiблiятэкi, архiвы. За кароткi час было сабрана каля 36000 адзшак захоування. Тут знаходзiлася больш за 4000 фотаздымкау i малюнкау помшкау архiтэктуры Беларусi i прыкладна такая ж колькасць картак з шфармацыяй аб недаследаваных аб'ектах, каля 100 планау гарадоу i асобных збудаванняу, складзена iх апiсанне. Аддзел апею над помнiкамi зафiксавау шмат пабудоу, якiя за час вайны былi знiшчаны. У Мiнску па шщыятыве Аддзела у лiстападзе 1916г. праводзшюя выстаукi, збор грошай з яюх пералiчвауся у фонд аховы помшкау [23, с.19].

Разам з краязнауствам працягвалiся у гэты час i этнаграфiчныя даследаваннi. Цiкавасць да iх у першую чаргу была абумоулена ажыуленнем нацыянальна-адраджэнскага руху на Беларусь Менавгга гэтай акалiчнасцю можна растлумачыць з'яуленне серыi этнаграфiчных картау рассялення усходнеславянскiх народау (працы Т. Фларынскага, П. Пешцiча, А. Рыцiха) i даследаваннi аб паходжаннi беларускай народнасщ i яе мовы (працы Я. Карскага). Вайна перапынша навуковую работу у гэтай галiне, але вядома, што Е.Раманау, А.Багдановiч i Я.Карсю у эвакуацыi працягвалi апрацоуку раней сабраных матэрыялау. Так, у маскоусюм выдавецтве у 1916г. выйшла першая кшга 3-га тома вядомай працы Я. Карскага «Беларусы» [24, с.92].

У гады вайны працягвала развiвацца i беларуская навукова-педагагiчная справа. Яна змяшчала рознабаковыя iдэi, прапановы, рэкамендацып, абагульненнi педагагiчнага вопыту вучэбных устаноу з беларускiх губерняу. Змястоунай крынщай педагагiчнага вопыту, здабытага настаунiцтвам Беларуш на пачатку ХХ ст., была кшга А. Шэстава «Навуковая педагопка i руская школа», выдадзеная у Юр'еве у 1916 годзе. Прааналiзаваушы i абагульнiушы недахопы вучэбна-

выхаваучага працэсу у сярэдшх навучальных установах Вшенскай вучэбнай акруп, аутар прыйшоу да высновы, што гэтыя установы не змагл1 стаць «самастойнай школай для жыцця», а з'яулялюя толью «дрэнным1 падрыхтоучым1 класам1 для вышэйшай школы». У мэтах выйсця вучэбных устаноу з крызюнага стану А. Шэстау прапанавау выпрацаваць сютэму выхавання i навучання на нацыянальнай аснове, галоуную увагу надаваць педагагiчнай навуцы i асаблiва павышэнню яе узроуню у педагагiчным асяроддзi, ажыццявщь зблiжэнне школы з сям'ёй i удзел усiх здаровых сiл грамадства у арганiзацыi школьнай сiстэмы [25, с.78].

ВЫВАДЫ

Падчас вайны у перыяд жорсткiх рэпрэсiй умовы для вядзення якой-небудзь нават культурна-нацыянальнай работы на неакутраванай частцы Беларусi, што знаходзшася у прыфрантавой паласе, 6brni надзвычай цяжкiя. Ваенна-палiцэйскi рэжым, парушэнне сувязяу памiж усходнiмi i заходнiмi беларускiмi губернямi, мабiлiзацыя на вайсковую службу вядомых беларускiх нацыянальных дзеячау (Я.Купала, Я.Колас, К.ЕзавiтаУ, Я.Варонка, 1.Серада, А.Чарвякоу, Я.Мамонька, А.Балiцкi, В.Захарка, М.Дзямщау, Я.Кастыцэвiч, С.Рак-МiхайлоУскi i iнш.) прывялi да часовага спынення амаль усялякай працы на нацыянальнай глебе.

Аднак паступова грамадскае жыццё, якое абмяжоувалася умовамi ваеннага часу, набыло некаторыя новыя рысы. Голад, холад, бяспрауе, паражэннi у працяглай вайне выклiкалi стыхiйныя незадавальненнi салдат. Дадзеныя абставшы спрыялi для разгортвання рэвалюцыйнай прапаганды, што у сваю чаргу садзейшчала уздыму i актывiзацыi адраджэнскага руху ва усходняй частцы Беларусi. Тут пачынаюць дзейнiчаць самыя розныя нацыянальныя па форме аб'яднаннi беларускай штэл^енцьп i моладзi, цэнтрам збору яюх тады з'яулялiся «беларускiя хаткi».

У канцы 1916 года у беларусюм грамадстве адбылося выдзяленне лiберальна-дэмакратычнай плыш у беларускiм нацыянальным руху: пачалася праца па стварэннi партыi беларусюх народных сацыялiстау (ПБНС), што спрыяла кансалiдацыi нацыянальных сiл незалежна ад iх класавага паходжання.

У гэты час мела месца i некаторая культурна-асветнщкая праца, дзе былi дасягнуты пэуныя поспехi у галiне этнаграфи, краязнауства, педагогiкi, у справе прапаганды беларусюх кнiг i г.д.

Л1ТАРАТУРА

1. Беларусь: нарысы псторып, эканомт, культурнага i рэвалюцыйнага руху. - Мшск: ЦВК БССР, 1924. - 323 с.

2. НАРБ. - Ф.705.- Воп.1. - С. 27.

3. Первая мировая война 1914 - 1918. (Белякевич И.И. Из истории создания польских национальных формирований в составе русской армии во время первой мировой войны). - М.: Наука, 1968. - 375 с.

4. Документы и материалы по истории Белоруссии (1900-1917 гг.). - Минск: Изд-во АН БССР, 1953. - Т.3. - 1019 с.

5. НАРБ. - Ф. 295. - Воп.1. - С. 8942.

6. Псторыя Беларускай ССР: У 5 т. - Мшск: Навука i тэхнжа, 1972. Т.2. Беларусь у перыяд каппатзму (18611917гг.). - 688 с.

7. Цуба, М.В. Беларуси нацыянальны рух у перыяд памiж дзвюма дэмакратыч mrni рэвалюцыямi (1907 - люты 1917гг.). Матэрыялы да курса «Псторыя Беларуа»/ М.В. Цуба. - Брэст, выдавецтва С. Лаурова, 2003. - 196 с.

8. Весялкоусю, Ю. Беларусь у Першай сусветнай вайне (Пстарычны нарыс)./ Ю. Весялкоусю. - Беласток-Лёндан, 1996. - 361 с.

9. Воронко, Я. Беларусю рух ад 1917 да 1920 году. Каротк агляд./ Я. Воронко. - Коуна: Др. А.Бака i Х.Манкес, 1920. - 32 с.

10. Цвикевич, А. Краткий очерк возникновения Белорусской Народной Республики./ А. Цвикевич. - Киев: Тип. И.И.Чоколов, 1918. - 16 с.

11. Мяснжоу, А. Нацдэмы: Лёс i трагедыя Фаб1яна Шант^1ра, Усевалада 1гнатоускага i Язэпа Лёс1ка /Прадмова Б.Сачанкг - Мгнск: Беларусь, 1993. - 110 с.

12. Памятники Минска / Авт.-сост. В.П.Шамов. - Минск: Полымя, 1991 - 208 с.

13. Скалабан, В. В это суровое и важное время: Максим Богданович в Минске/ В.В. Скалабан // Нёман. - 1981, -N12. - С. 148-152.

14. Сташкевич, Н.С. Приговор революции: Крушение антисоветского движения в Белоруссии (1917-1925)./ Н.С. Сташкевич. - Минск: Университетское, 1985. - 304 с.

15. Шантыр, Ф. Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусау i самаадзначэння народу. / Ф. Шантыр. - Слуцк: Др.З.Барнака, 1918. - 21 с.

16. Дзяржауны арх^ Брэсцкай вобласщ. - Ф. 2001. Воп. 4. - С. 1992.

17. Вяртання мауклшая споведзь: Постащ творцау беларускай псторып у кантэксце часу. - Мшск: Выш. шк., 1994, 318 с.

18. Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции. Совместное российско-белорусское исследование. В 3ч. Ч.2: У истоков политического противостояния. Материалы и документы по истории общественных движений и политических

партий Республики Беларусь / Н.С.Сташкевич, Г.Г.Касаров, Р.В.Платонов и др.; Под ред. Э.М.Энтина. - Гомель: Белорусское Агенство научно-технической и деловой информации, 1993. - 228с.

19. Кнорин, В. Революция и контрреволюция в Белоруссии ч.1. / В.Кнорин. - Смоленск, 1920. - 62 с.

20. НАРБ. - Ф.295. - Воп.1. - С. 9242.

21. Шчэта, 1.1. Пытанне аб вышэйшай школе на Беларус у мшулым. / 1.1. Шчэта. - Мнск Навука пзхнюа, 1991. - 48 с.

22. НАРБ. - Ф.2084. - Воп.1. - С. 257.

23. Дзяшсау, У. З псторып аховы помнжау / У. Дзяшсау. // Помнш псторып [ культуры Беларуси - 1984, № 3. - С. 19-20.

24. Беларуская мова: Энцыкл. / Беларус. Энцыкл.; Пад. рэд. Млхнев1ча А.Я.; Рэдкал.: Сачанка Б.1. (гал. рэд.) [ шш. -Мшск: Бел. Эн., 1994. - 655 с.

25. Снапкоуская, С.В. Ля вытокау нацыянальнай педагогт: З псторып школы [ педагапчнай думк1 Беларус1 канца XIX - пачатку ХХ ст. / С.В. Снапкоуская. - Мнск: Нар. асвета, 1995. - 128 с.

THE CONDITIONS OF SOCIAL POLITICAL TRENDS ON THE UNOCCUPIED BELARUSIAN TERRITORIES DURING THE WORLD WAR I (AUGUST, 1915 - FEBRUARY, 1917)

M.V. TSUBA Summary

Peculiarities and activity trends of Social political life on unoccupied belarusian territories during World War I are investigated. Much attention is paid to the condition and circumstances which took place on the belarusian territories and exerted much influence on the activities of national organizations.

Поступила в редакцию 28 мая 2009г.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.