Научная статья на тему 'Историография проблемы Белорусской государственности после Октябрьской революции 1917 г'

Историография проблемы Белорусской государственности после Октябрьской революции 1917 г Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
343
49
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
БЕЛОРУССКОЕ НАЦИОНАЛЬНОЕ ДВИЖЕНИЕ / БЕЛОРУССКАЯ ГОСУДАРСТВЕННОСТЬ / БЕЛОРУССКАЯ ИСТОРИОГРАФИЯ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Райченок Александр Александрович

В статье рассматривается историография белорусского национального движения после Октябрьской революции. Анализируются подходы представителей различных политических течений к осмыслению исторических событий, приведших к реализации права белорусской нации на самоопределение. Выделяются основные направления, существовавшие в белорусской историографии в период 1917-1927 гг.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ПРАБЛЕМ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ ПАСЛЯ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 1917 Г

У артыкуле разглядаецца гiстарыяграфiя беларускага нацыянальнага руху пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аналiзуюцца падыходы прадстаўнікоў розных палiтычных плыняў да асенсавання гістарычных падзей, што прывялі да рэалiзацыi права беларускай нацыі на самавызначэнне. Вылучаюцца асноўныя накiрункi, што iснавалi ў беларускай гістарыяграфіі ў перыяд 1917-1927 гг.

Текст научной работы на тему «Историография проблемы Белорусской государственности после Октябрьской революции 1917 г»

УДК 94(476):323.17«1917»

А. А. Райчонак, кандыдат пстарычных навук, дацэнт (БДТУ)

Г1СТАРЫЯГРАФ1Я ПРАБЛЕМ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАУНАСЦ1 ПАСЛЯ КАСТРЫЧНЩКАЙ РЭВАЛЮЦЫ1 1917 Г.

У артыкуле разглядаецца г1сар^1яграф1я беларускага нацыянальнага руху пасля Кастрыч-нщкай рэвалюцыг Анал1зуюцца падыходы прадстаушкоу розных палиычных плыняу да асен-савання пстарычных падзей, што прывял1 да рэал1зацьи права беларускай нацып на самавызна-чэнне. Вылучаюцца асноуныя нашрунш, што 1снавал1 у беларускай пстарыяграфп у перыяд 1917-1927 гг.

The article discusses the historiography of the Belarusian national movement after the October Revolution. The approaches of representatives of various political trends to understanding the historical events led to the realization of the right to the Belarusian nation self-determination are analysed. The main areas existed in the Belarusian historiography in the period of 1917-1927 years are highlighted.

Уводзшы. Найважнейшай крынщай у асвят-ленш пытання щэалапчнай барацьбы у працэсе станаулення беларускай дзяржаунасщ з'яуля-ецца лггаратура, створаная прадстаушка!ш беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху. Каш-тоунасць iх творчасцi абумоулiваецца тым, што яны не толью з'яулялюя сведкамi тых пстарычных падзей, але непасрэдна уплывалi на iх. З другога боку, гэтым абумоулены i iх галоуны недахоп -суб'ектытазм у трактоуцы гiстарычных падзей. Трэба зазначыць, што дадзены недахоп у меншай ступеш закранае акалiчнасцi iдэйнай барацьбы вакол праблемы беларускай дзяржаунасцi.

Асноуная частка. Адно з першых выдан-няу, што выйшла у 1917 г., - гэта брашура стар-шыш Рады Народных Мiнiстрау БНР у 19181919 гадах, А. I. Луцкевiча - "Ekonomimaja ewolucija i bielaruski ruch" ("Эканамiчная эвалю-цыя i беларускi рух"), якая уяуляе сабой рэфе-рат, прачытаны iм у Беларускiм Клубе у Вiльнi 29.10.1917 г.[1].

Публiкацыя щкава тым, што у ёй не толью падкрэслiваецца неабходнасць стварэння неза-лежнай дзяржаунасцi, але i аналiзуюцца неаб-ходныя для гэтага эканамiчныя перадумовы. Увогуле А. Луцкевiч паюнуу пасля сябе даволi багатую лпаратурную спадчыну, якая з'яуля-ецца важнай крынiцай у даследаваннi не толью праблемы станаулення беларускай дзяржаунасцi, але i беларускага нацыянальнага руху увогуле. Яго пяру, акрамя узгаданай працы, належаць: выдадзеная пад крыптонiмам "А. I." брашура "Усходняя Беларусь: Статыстычныя i гiстарыч-ныя матэрыялы" [2] , дзе даецца аналiз абстаноуи на усходзе Беларусi пасля Лютаускай рэвалю-цыi, а таксама прыводзяцца 106 прозвiшчаУ дзеячау беларускага нацыянальнага руху, згру-паваных па прафесшнай i сацыяльнай прыкме-це; "Польская акупацыя на Беларусi" [3], якая распавядае пра беларуска-польсюя дачыненнi часоу савецка-польскай вайны; "Палiтычныя ло-зунп беларускага руху" , змешчаныя у зборнiку "Наша Нiва" [4], дзе падаецца эвалюцыя по-

глядау прадстаушкоу беларускага нацыянальнага руху у перыяд з 1916 па 1920 гг. i даецца харак-тарыстыка першага этапа станаулення белару-скай дзяржаунасщ i напрамкi яе магчымага развщця; " За дваццаць пяць гадоу" - фактыч-на першая спроба стварэння абагульняючай працы па псторыи беларускага руху першай чвэрцi ХХ стагоддзя, у якой ён сцвярджае, што БССР толью часткова здзейснша дзяржауны iдэал , а таксама дае тлумачэнне ролi у дзяржа-ватворчым працэсе акта абвяшчэння незалеж-насцi БНР [5]. Таксама мае щкавасць дзённiк А. Луцкевiча [6] i "следчая справа Антона Луц-кевiча" [7], у якой змяшчаюцца яго уласнаруч-ныя паказаннi, яюя утрымлiваюць шмат звестак, што не увайшлi у iншыя выданнi.

Цшавасць выклiкаюць i публiкацыi Я. Я. Ва-ронкi, якi з лютага па лшень 1918 г. з'яуляуся старшынёй Народнага сакратарыята Беларусi, а са снежня 1918 г. па красавш 1920 г. - мшютрам беларускiх спрау i членам кабшета мiнiстрау Лiтвы. Апошняе надавала пэуную афарбоуку яго творам. У кшжках "Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции: Ист.-полит. очерк" [8] i "Беларускi рух ад 1917 да 1920 году: Каротю агляд" [9] ён выступае прыхi-льнiкам канцэпцыi "двух ворагау" - Польшчы i Расii, яюя у аднолькавай ступенi пагражаюць дзяржаунай незалежнасцi Беларусi.

Знайшла сваё адлюстраванне праблема беларускай дзяржаунасцi i у працах актыунага дзеяча нацыянальнага руху, прэм'ер-мшютра урада БНР у 1923-1925 гг. А. I. ^^ча.

У брашуры - "Краткий очерк возникновения Белорусской Народной Республики" [10] ён дае сщслы аналiз перадумоу абвяшчэння БНР, а таксама характарызуе развiццё беларускага руху. У якасщ прадмовы да гэтай брашуры зме-шчаны артыкул М. Доунар-Запольскага.

У палпычным нарысе "Беларусь" [11], А. Upi-кевiч развiвае папярэдшя палажэннi, пры гэтым большы ухш робiць у бок разгляду адносш па-мiж Беларуссю, Расiяй i Польшчай.

Але найбольш грунтоунай сярод разглядае-мых намi прац з'яуляецца кшга "Адраджэнне Беларусi i Польшча" [12], у якой анатзуецца перыяд з 1772 па 1920 год. У вышку дадзенага анатзу аутар прыходзщь да высновы, што Беларусь - цалкам самабытны край, i таму, як i ш-шыя народы, беларусы маюць права на ства-рэнне уласнай нацыянальнай дзяржаунасщ, якая павiнна пазбавiць беларусау ад залежнасщ i пакласцi канец анексшным памкненням з боку суседзяу.

Таксама мае прамое дачыненне да разглядаемай тэмы кнiга А. Цвiкевiча "Западно-руссизм" [13], у якой ён разглядае уплыу, якi аказала дадзеная щэалопя на працэс развiцця нацыянальнага руху i станауленне беларускай дзяржаунасщ.

Разгляду беларуска-польсюх дачыненняу пры-свечана кшга К. Езавтава "Беларусы i паляю. Дакументы i факты з псторьп акупацыi Бела-русi палякамi у 1918-1919гадах" [14] , якая складалася з дзвюх частак. Першая была пры-свечана беларуска-польсюм адносiнам, а другая складалася з пададзеных у храналапчным парадку 33 дакументау, прысвечаных польскаму гвалту на Беларусi.

У 1918 годзе патрыярхам беларускай пста-рычнай навукi М. В. ДоУнар-Запольскiм была натсана невялiчкая брашура - "Асновы дзяр-жаунасцi Беларусi" [15], перакладзеная на роз-ныя мовы i разасланая прадстаунiкам БНР за мяжой. Гэтая брашура служыла iдэйным абг-рунтаваннем права беларусау на утварэнне уласнай дзяржаунасщ.

Праблемы беларускай дзяржаунасщ разгля-далiся iм i у наступных працах. У прыватнасцi, гэтаму прысвечана глава "Барацьба за дзяр-жаунасць" змешчаная у "Гiсторыi Беларуа" [16]. У ёй гiсторык выводзщь беларускую дзяржау-насць з шырокага, у першую чаргу сялянскага, нацыянальнага руху. Характарызуючы утва-рэнне БССР, ён зазначае: "Так пад савецкай [эгiдай] адлшася беларуская дзяржаунасць, кла-савыя пошую пераважнай масы насельнiцтва ат-рымалi сваё прызнанне." Зразумела, такi пады-ход не мог задаволiць бальшавщкае кiраунiцтва. Кнiга была абвешчана машфестам нацыянал-дэмакратызму, i рукапiс надоуга быу схаваны у архiве.

Акрамя гэтага, можна узгадаць публiкацыi В. Гадлеускага, М. Крауцова, А. Станкевiча, якiя у розных аспектах закранаюць праблему по-шуку шляхоу для увасаблення беларускай дзяр-жаунасцi [17].

Сярод прац, яюя выйшлi у той час, таксама щкавасць выклiкаюць кшп Я. Канчара i Ф. Туру-ка, якiя не з'яулялiся дзеячамi БНР, але непас-рэдна Удзельнiчалi у беларускiм руху. Хаця яны па сваiх поглядах былi блiжэй да прадстаУнiкоУ

камунiстычнага напрамку, але iх пазiцыя мела i значныя разыходжаннi з апошнiмi.

Асаблiвую щкавасць выкткае спадчына не-пасрэднага удзельшка падзей i старшынi Бе-ларускага абласнога камгота (БАК) Я. Канчара. У 1918 годзе выходзщь яго нарыс "Из истории общественных, национальных и революционных движений белорусов" [18]. У iм даецца пад-рабязнае атсанне I Усебеларускага з'езда з пункту гледжання яго непасрэднага аргашза-тара i Удзельнiка. На аутарскую характарыстыку падзей, безумоуна, уплывала уласная палiтыч-ная пазiцыя (Я. Канчар быу прыхiльнiкам аута-номи Беларусi у складзе Расiйскай Федэрацыи), што прадвызначыла адмоуную ацэнку дзеянням як прыхiльнiкау абвяшчэння незалежнасцi, так i мiнскiх бальшавiкоУ, якiя разагналi з'езд.

У кнiзе Я Канчара - "Белорусский вопрос" [19] закранаецца шырокае кола пытанняу. Аутар спрабуе асвятлщь беларускi рух з уах ба-коу. Таму тут змяшчаюцца i статыстычныя да-ныя, i гiстарычны агляд, i аналiз культурных асаблiвасцяу беларускага народа. Але галоуную увагу аутар надае разгляду беларускага нацыя-нальнага руху, вылучэнню яго асноуных патра-баванняу i абгрунтаванню права беларускага народа на самавызначэнне.

Што тычыцца працы Ф. Турука "Белорусское движение" [20], то у ёй даецца каротю агляд беларускага нацыянальнага руху, асобныя главы прысвечаны утварэнню БНР i БССР, даецца iх агульная характарыстыка i напрамак развщця. Акрамя аутарскага тэксту, у ёй маецца дадатак у выглядзе 31 дакумента. Для кшп характэрна дыферэнцыяцыя беларускiх партый па iх блiзкасцi да РКП(б).

Лгаратура, створаная прадстаунiкамi беларускага нацыянальнага руху, мае велiзарнае значэнне для вывучэння першага этапа ства-рэння беларускай дзяржаунасщ. Натсаная не-пасрэднымi Удзельнiкамi лёсавызначальных для беларускай дзяржаунасцi падзей, нягледзячы на пэуны суб'ектывiзм у выкладанш тых цi iншых эшзодау, яна утрымлiвае не толькi каштоуныя звесткi, але i дае магчымасць зразумець усю разнастайнасць i складанасць падыходау розных палiтычных колау да праблемы стварэння беларускай дзяржаунасщ.

1накш ацэньваюцца падзеi у артыкулах i кнi-гах прадстаУнiкоУ бальшавщкай плынi, якiя выйшлi у БССР у 20-х гадах. Для iх характэрна непрыняцце iншых поглядау на працэс стварэння беларускай дзяржаунасщ. Калi напачатку 20-х гадоу дапушчауся яшчэ пэуны плюралiзм, то напрыканцы усе прадстаунiкi беларускага нацыянальнага руху, яюя не перайшлi на пазiцыi ка-мушстычнай партыi, пачынаюць агульна абвi-навачвацца у контррэвалюцыйнасцi.

Але, нягледзячы на вышэй сказанае, мена-BiTa у гэтыя гады быу закладзены падмурак са-вецкай гiстaрыягрaфii дзяржаунасщ Белaрусi. Першынство належыла першаму юраушку урада БССР З. Х. Жылуновiчу. На працягу 19221928 гадоу у часошсе "Полымя" iM быу надру-каваны цэлы шэраг артыкулау, прысвечаных вышэйадзначанай праблематыцы. Галоуная каш-тоунасць дадзеных публiкaцый, на наш погляд, у тым, што яны закранаюць амаль усе аспекты дзяржаунага будаунщтва Беларусь Натсаныя непасрэдным удзельнiкaм падзей, яны паказ-ваюць рaзвiццё беларускага нацыянальнага ру-ху з пункту гледжання прадстаушкоу яго левага крыла. Яму ж належыць артыкул "Люты - Каст-рычнiк у белaрускiм нацыянальным руху" [21]. Змешчаны у зборшку "Беларусь", ён прысвечаны праблеме размежавання беларускага нацыяналь-нага руху i выкрыштaлiзaцыi пaлiтычных патра-баванняу розных яго наюрункау.

Увогуле дадзены зборнiк выпушчаны да пящ-годдзя абвяшчэння БССР, змяшчае цэлы шэраг артыкулау, прысвечаных розным бакам дзяржауна-нацыянальнага будaунiцтвa. У iм жа змешчаны артыкул В. Г. Кнорына "Камушстычная партыя на Белaрусi" [22], у яюм аутар спрабуе праана-лiзaвaць як станоучыя, так i адмоуныя бак дзейна-сцi кaмпaртыi на Беларуси адносячы да апошняга фактычнае iгнaрaвaнне беларускага нацыянальнага пытання у 1917-1918 гадах Пауночна-Заходшм кaмiтэтaм РКП(б).

В. Г. Кнорын таксама прысвяцiу шмат публ> кацый i iншым пытанням партыйнага i дзяржаунага будaунiцтвa у БССР. Характарызуючы яго працы, трэба зазначыць, што пытанне пабудовы беларускай дзяржaунaсцi ён разглядае вык-лючна праз прызму класавага падыходу i каму-нiстычнaй iдэaлогii. Нягледзячы на значную эвалюцыю у свaiх поглядах - ад адмаулення ю-навання беларускай нaцыi да прызнання за бе-лaрусaмi права на самавызначэнне, ён разумеу гэтае самавызначэнне выключна на класавай ас-нове i iдэaлaгiчным грунце бaльшaвiзму. Ства-рэнне БССР разглядау як апагей развщця беларускага нацыянальнага руху i як aдзiную магчы-мую форму рэaлiзaцыi iдэi беларускай дзяржау-нaсцi. Стaвiуся крайне негатыуна да шшых пог-лядау на зазначаныя працэсы, зaлiчвaючы у стан контррэвалюцыянерау усiх, хто не падзяляу поглядау бaльшaвiкоУ [22].

Прыблiзнa тыя ж погляды былi характэрны i для А. Чарвякова. У кшзе "За Савецкую Беларусь" [23] сярод шшых пытанняу iм разгляда-ецца i праблема стварэння беларускай дзяржау-насщ. Як i у працах В. Кнорына, тут нaзiрaеццa прыярытэт класавых пытанняу над нацыяна-льнымь Рэакцыйным падаецца не толькi iмкненне да незaлежнaсцi, але i да аутаноми

Белaрусi, а I Усебеларусю з'езд, на думку аутара, складауся выключна з ворагау савецкай улады. Але тут трэба зазначыць, што, нягледзячы на пэунае падабенства у падыходах, А.Чарвякоу i В. Кнорын з'яулялiся прaдстaунiкaмi розных плыняу у ВКП(б).

Апошняй у дадзеным шэрагу прац можа т-чыцца артыкул Г. Парэчына "1дэя беларускай дзяржaунaсцi перад утварэннем Савецкай Беларуси' [25]. Фактычна гэта першая абагульняючая праца прадстаушка савецкага кiрунку па псто-рьп рaзвiцця i эвaлюцыi iдэi беларускай дзяр-жaунaсцi. У ёй разглядаецца перыяд ад XIX ста-годдзя па 1919 год, прасочваецца паслядоунае развщцё iдэi беларускай дзяржаунасщ ад патраба-вання аутаномп да патрабавання незалежнасщ. У ёй ёсць i недахопы, абумоуленыя iдэaлaгiчнымi пaтрaбaвaннямi. Так, БНР характарызуецца як "буржуaзнa-aбшaрнiцкaя" дзяржава, а БССР як "вольная, незалежная савецкая дзяржава" , што вщавочна з'яуляецца перабольшваннем.

Заключэнне. Характарызуючы перыяд 20-х гадоу увогуле, можна зазначыць, што яму уласщ-ва паступовая эвалюцыя ад мiрнaгa суiснaвaння розных думак i поглядау на праблему стварэння беларускай дзяржаунасщ да панавання бальша-вiцкaгa погляду на дадзеную праблему i пачатак барацьбы з любымi прaявaмi шшадумства.

З aгульнa-метaдaлaгiчных праблем, харак-тэрных для гэтага перыяду, на наш погляд, га-лоУнымi з'яуляюцца наступныя: блiзкaя адлег-ласць публiкaцый ад падзей, яюя у iх aнaлiзaвa-лiся, што у поунай меры не давала магчымасщ aцaнiць пстарычную значнасць тых цi iншых фактау, i пэуная iдэaлaгiчнaя ангажаванасць iх аутарау, што у сваю чаргу, замшала непрадузя-та ацэньваць як свае уласныя дзеяннi, так i дзе-яннi свaiх пaлiтычных апанентау. На нашу думку, тут да месца будзе прыгадаць выказванне А. Луцкевiчa з прадмовы да кшп "За дваццаць пяць гадоу": "Дык няхай дaследчыкi нашага ад-раджэння не шукаюць у гэтых успaмiнaх адказу на зусiм натуральнае пытанне: чаму тое цi ш-шае сталася, бо выкрыць прычыну гэтага - задача гiсторыкa".

Л1таратура

1. Luckiewrn A. Ekonomiиnaja ewolucija i bielaruski ruch. (Referat, ^tany u Bielaruskim Klube 28.X.1917). Sl. 1917.

2. А. I. Усходняя Беларусь: Статыстычныя i пстарычныя матэрыялы. Менск: Выданне На-роднага Сэкрэтэрства Мiжнaродaвых Справау. 1918. 13 с.

3. А. I. Польская акупацыя на Беларусь 1920.

4. Новша Ант. (Луцкевiч А.). Палпычныя лозунгi беларускага руху // Зборшк "Наша Нiвa". Вiльня: Бел. выд. т-ва, 1920. С. 2-14.

5. Луцкевiч А. За дваццаць пяць гадоу / 1903-1928: Успамшы аб працы першых бела-рускiх аргашзацыяу: Беларуская рэвалюцыйная грамада, Беларуская сацыялютычная грамада. Вiльня. Белар. выдавецкае тав-ва, 1928. 52с.

6. Луцкевiч А. Дзёншк / Публiкацыя А. О-дарэвiча // Полымя. 1991, №4. С. 215-224, №5 С. 168-192.

7. «Дело» Антона Луцкевича // Становление и крушение однопартийной системы в СССР. Гомель 1995. 506 с. С. 266-320.

8. Воронко И. Я. Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции: Ист.-полит. очерк. Ковна, 1919. 59 с.

9. Варонка Я. Беларуси рух ад 1917 да 1920 году: Каротю агляд. Коуна 1920. 29 с.

10. Цвикевич А. Краткий очерк возникновения Белорусской Народной Республики. Киев. 1918. 16 с.

11. Цвикевич А. Беларусь: Политический очерк. Берлин. 1919.

12. Цвiкевiч А. Адрадженне Беларусi i Поль-шча. Мшск; Вшьня; Берлш: выд. т-ва "Вызва-ленне". 1921. 192 с.

13. Цвiкевiч А. «Заподно-русизм»: нарысы з псторыи грамадзянскай мысьлi на Беларусi у XIX i пач. ХХ ст. 2-е выд. Мiнск, 1993.

14. Езовитов К. Белорусы и Поляки: Документы и факты из истории оккупации Белоруссии поляками в 1918 и 1919 годах. Ковна. Изд-во им. Ф. Скорины, 1919. 124 с.

15. Доунар-Запольсю М. В. Асновы Дзяр-жаунасцi Беларусi. Мiнск: ВПП Дзяржэканом-плана Рэспублiкi Беларусь, 1994. 23 с.

16. Доунар-Запольсю М. В. Псторыя Бела-русi. Мшск: БелЭН, 1994. С. 468-496

17. Гадлеусю В. З беларускага палпычнага жыцця у Мiнску у 1917-1918 гг. // Беларуская крынща. 1934. 2-29 красавка. (перадрук: Спад-чына. 1997. №5. С. 18-39); Крауцоу М. Усе-беларускi з'езд 1917 г. // Беларуси звон. 1921. 9-30 верасня. (скарочаны перадрук: Наша Шва. 1997. 20 кастрычтка); Станкевiч А. Да гiсторыi беларускага палпычнага вызвалення. Вiльня, 1935.

18. Канчер Е. С. Из истории общественных, национальных и революционных движений белорусов. Часть II. История возникновения и деятельность организаций. Выпуск первый // Неман. 1993, № 1 С. 136-167.

19. Канчер Е. С. Белорусский вопрос. Сборник статей. Петроград, 1919.

20. Турук Ф. Белорусское движение: очерк истории национального и революционного движения белорусов. М.: Госиздат, 1921. 144 с.

21. Жылуновiч З. Люты - Кастрычшк у бе-ларусюм нацыянальным руху // Беларусь: Нарысы псторып, эканомт, культурнага i вызва-ленчага руху. Мшск, 1924. С. 182-194.

22. Кнорын В. Г. Камунютычная партыя на Беларусi // Беларусь. С. 215-222.

23. Кнорин В. Революция и контрреволюция в Белоруссии. Ч.1. Смоленск. 1920; Кнорин В. 1917 год в Беларуси и на Западном фронте. Минск, 1925; Кнорин В. За культурную революцию. Минск, 1928.

24. Чарвякоу А. За Савецкую Беларусь. Менск, 1927.

25. Парэчын Г. Цэя беларускай дзяржауна-сщ перад утварэннем Савецкай Беларуа // За-шсю адзелу гумаштарных навук. Працы кафедры сучаснага права. Т. 1. Мшск, 1929. С. 1-35.

Пастуту 30.03.2014

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.