Научная статья на тему 'Дзейнасць беларускіх бежанскіх арганізацый на тэрыторыі Расіі падчас першай сусветнай вайны (жнівень 1915 - люты 1917 гг. )'

Дзейнасць беларускіх бежанскіх арганізацый на тэрыторыі Расіі падчас першай сусветнай вайны (жнівень 1915 - люты 1917 гг. ) Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
162
55
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПЕРВАЯ МИРОВАЯ ВОЙНА / БЕЛОРУССКИЕ БЕЖЕНЦЫ / БЕЛОРУССКОЕ НАЦИОНАЛЬНОЕ ДВИЖЕНИЕ

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Цуба М.В.

В данной статье исследуются различные аспекты общественно-культурной жизни белорусских беженских организаций, которые в годы Первой мировой войны оказались на территории России. Особое внимание уделяется условиям и положению, которые имели место во время войны на землях Российской империи и значительно влияли на работу белорусских беженских организаций.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

The activities of Belarusian refugee organizations on the territory of Russia during World War I (August 1915 - February 1917)

Different aspects of social and cultural life of Belarusian refugee organizations, which happened to be on the territory of Russia, are investigated. Special attention is paid to the conditions and state, which existed during the war on the territory of the Russian Empire and influenced the work of Belarusian refugee organisations greatly.

Текст научной работы на тему «Дзейнасць беларускіх бежанскіх арганізацый на тэрыторыі Расіі падчас першай сусветнай вайны (жнівень 1915 - люты 1917 гг. )»

УДК 947.6 (=411.6) «1914/1916»

ДЗЕЙНАСЦЬ БЕЛАРУСК1Х БЕЖАНСК1Х АРГАН1ЗАЦЫЙ НА ТЭРЫТОРЫ1 РАС11 ПАДЧАС ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (ЖН1ВЕНЬ 1915 - ЛЮТЫ 1917 ГГ.)

М.В.ЦУБА

ПалесК дзяржауны ^верстэт, г. Шнск, Ресnублiка Беларусь

УВОДЗ1НЫ

Першая сусветная вайна была часам грандыёзных перамен у псторьп усяго чалавецтва. Уцягнутыя у гэту вайну розныя народы з'яулялюя своеасаблiвым дэтанатарам сацыяльных выбухау i нацыянальных узрушэнняу. Разам з гэтым мянялiся падыходы i накiрункi дзейнасцi нацыянальных рухау, у тым лiку i беларускага, як iмкнууся прыстасавацца да умоу вайны, згуртавацца на неабсяжных абшарах Расшскай iмперыi, куды закiнула бежанцау з Беларус вайна, выжыць i праводзщь далей мэтанакiраваную працу.

Такiм чынам, дзейнасць беларускага нацыянальнага руху у вызначаны перыяд мела пашырэнне у бежанскiх масах, асноуная частка яюх асела у цэнтральных губернях Раси i у Паволжы. У сярэдзше 1915г. пры камiтэце вялiкай княжны Таццяны Мiкалаеуны быу створаны асобны аддзел па рэгiстрацыi бежанцау i аказанай дапамогi пацярпелым ад ваенных бедствау [1,арк.22]. Па звестках гэтага аддзела толькi у Тамбоускай i Самарскай губернях на 1 студзеня 1917г. знаходзiлася 126.916 бежанцау з Беларус [2,с.2]. Наогул жа на 1 лютага 1917 г. колькасць бежанцау з пящ заходнiх губерняу на тэрыторыi Расii узрасла да 1.130.042 чалавек, у тым лшу з Гродзенскай губернi - 750 680, Вшенскай - 164 351, Мшскай - 161 453, Вщебскай - 51 594, Магiлёускай - 1 964 [3,с.57]. мПараскiданыя праз вайну па усiм абшары былой Расеi беларусы з кожным днём усе галасней i ясней давалi аб сабе знаць" [4,с.5], - адзначау тады вядомы беларускi дзеяч Язэп Варонка.

ВЫН1К1 I IX АБМЕРКАВАННЕ

Пачынаючы з другой паловы 1915г., галоУнымi цэнтрамi беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква, Калуга, Арол, Волагда, Тула, Яраслауль, Саратау, Тамбоу, Казань, Самара, Кiеу, Адэса i iншыя гарады. Створаныя тут бежансюя камiтэты сталi апорнымi пунктамi збору беларускiх дзеячау. «Побач з камiтэтамi ведамаснымi, царскi урад дау некатарую мажлiвасць да iснавання i нацыянальных камiтэтау... Вакол гэтых камготау, разам з бежанскаю справай, пачала вясщся культурна-нацыянальная праца, якая выяулялася у сходах, наладжваннi спектакляу, лгаратурных вечарын i у выданнi газет» [5,с.184], а таксама вялася пэуная праца па наладжванню сувязей памiж самiмi камiтэтамi i асобнымi беларускiмi дзеячамi, раскiданымi вайной па усёй Расiйскай iмперыi.

Акрамя адкрытай культурна-асветнщкай работы пры бежанскiх камiтэтах адбывалюя штотыднёвыя сходы (па нядзелях), дзе збiралася шмат самай рознай беларускай публЫ (беларускiя грамадскiя дзеячы, студэнты, святары, рабочыя i iнш.), на iх абмяркоувалася становiшча на Беларуси i уздымалася пытанне наконт тактыю беларусау пры тых цi шшых варунках вайны. «Трэба засведчыць, - успамiналi дзеячы Беларускага таварыства у Петраградзе па аказаннi дапамогi пацярпелым ад вайны, яюя падтрымлiвалi сувязi з падобнымi таварыствамi у шшых гарадах, - што у адносшах да вайны праз увесь час беларусы трымалюя «паражэнчага» пункту гледжання, бачачы у паражэннi Расii выйсце да нацыянальнага вызвалення Беларуси [5,с.184].

Наогул Петраградскае таварыства з'яулялася узорам для шшых дабрачынных арганiзацый як па налажванш культурна-нацыянальнай працы, так i па падтрымцы i рабоце з бежанцамь I гэта не дз^а, бо заснавальнiкамi i кiраунiкамi дадзенай арганiзацыi працавалi Б.I.Эпiмах-Шыпiла, З.Х.Жылуновiч, Б.А.Тарашкевiч, Л.С.Сяурук, М.I.Мiгай, Э.А.Будзька, А.П.Ярэмiч, Ч.I.Родзевiч, У.Ф.Мiткевiч, Я.В.Кавецкая i шшыя [6,с.361]. Таварыства аказвала дапамогу грашыма i рэчамi, адкрыла iнтэрнаты для беларусюх студэнтау i вучняу, дзщячы прытулак, кравецкую майстэрню, выдавала лютоую з заклiкам ахвяраваць грошы для беларусюх бежанцау, якiх дарэчы налiчвалася у Петраградзе у канцы 1916г. 100 704 чалавею [7,арк.157]. Пратэндуючы на лiдэрства у беларускiм нацыянальным руху у гэты час i спрабуючы кансалiдаваць разрозненыя беларускiя аргашзацып,

Петраградскае таварыства наладзiла цесныя сувязi з Мшсюм аддзелам Беларускага таварыства дапамоп пацярпелым ад вайны i iмкнулася пашырыць свой уплыу на усю тэрыторыю, дзе знаходзiлiся беларускiя бежанцы [6,с.361]. Адзiн з найбольш актыуных удзельшкау Петраградскага таварыства, 3. Жылуновiч, так ахарактарызавау дзейнасць гэтай аргашзацьп: «Тут праходзiлi зборкi беларускiх дзеячау, студэнтау-беларусау i некаторых рабочых, на яюх абгаварвалiся беларускiя справы. У таварыстве аргашзоувалюя беларускiя пастаноую (п'есы), а таксама дыскутавалiся палiтычныя пытанш» (8, с. 98).

Такiм чынам, беларускiя нацыянальныя сiлы, закiнутыя вайной у сталщу iмперыi, не пакiдалi працаваць дзеля сваёй Бацькаушчыны i свайго народу. Неабходна адзначыць, што нацыянальная свядомасць ахапiла усе слаi беларускага грамадства. 3 гэтай нагоды хацелася б адзначыць удзел у беларусюм руху духавенства. Ёсць факты, што акрамя дзейнасщ дабрачыннага Петраградскага таварыства у 1916г. у Петраградзе беларускай iнтэлiгенцыяй з лiку выкладчыкау i слухачоу сталiчнай духоунай акадэми быу заснаваны гурток вядомай на Беларус арганiзацыi «Хрысцiянская злучнасць» [9,с.78].

Беларуская нацыянальная праца набывала усё большы размах i у Маскве. Ажывшася i праваслаунае духавенства, што прыняло шэраг рэзалюцый у беларусюм нацыянальным духу, цэнтрам якога у ваенны час аказалася Масква, паколью тут аселi амаль усе прыехаушыя з Гродзеншчыны i Вiленшчыны праваслауныя святары. У цэлым жа Масква праняла найбольшую колькасць беларускiх бежанцау сярод усiх расiйскiх гарадоу: тут iх налiчвалася 128 261 чалавек [10,арк.157]. А Маскоускае таварыства бежанцау-беларусау цесна кантактавала з iншымi бежанскiмi арганiзацыямi у Кiеве, Адэсе, Калузе, Вятцы, Саратаве, Тамбове i г.д. Разам з тым лiдэры Маскоускага таварыства бежанцау-беларусау: А.Бурбiс, Ф.Турук, Я.Дыла, А.Цвiкевiч наладзiлi сувязi не толью са многiмi беларускiмi арганiзацыямi у iншых гарадах, але i з «асобнымi актыунымi Удзельнiкамi беларускага руху, абмяркаваушы з iмi планы будучай працы» [11,с.44].

Пэуная работа у беларускiм нацыянальным духу сярод бежанцау-беларусау праводзшася i у Яраслаулi. Асяродкам беларушчыны тут з'яуляуся адчынены у час вайны Мiнскi настаунiцкi шстытут, у якiм выкладау Усевалад 1гнатоусю. У iнстытуце быу уведзены курс беларусазнауства, у сувязi з яюм «выхаванцы пазналi жывую цiкавасць да вывучэння роднага беларускага краю». Але гэтая щкавасць не магла быць задаволена з-за крайняй беднасцi матэрыялау у бiблiятэцы iнстытута. Таму педсавет звярнууся да выкладчыка гiсторыi У.1гнатоускага з просьбай у час паездю у Маскву набыць неабходныя кшп i лiтаратуру па вывучэнню Беларусь Вялшую i станоучую ролю у ажыццяуленнi iдэi беларусiзацыi у вучэбна-выхаваучым працэсе адыграу дырэктар Мiнскага настаунщкага iнстытута Д.А.Сцяпура. Менавiта у будынку гэтага iнстытута з 1916г. размяшчалася Яраслауска-Беларуская рада, якую даволi часта наведвау паэт Максiм Багдановiч [12,с.1]. Пашыралася нацыянальна-культурная праца сярод беларусюх бежанцау у Казанi. Большасць з яюх складалi навучэнцы Вiленскай сярэдняй тэхшчнай школы, эвакуiраваныя сюды напрыканцы 1915 года. У хуткiм часе да суполю вiленскiх навучэнцау прымкнулi салдаты-беларусы з запасных палкоу у Казаш, сярод якiх быу сваяк вядомага беларускага дзеяча Адама Станкевiча - Янка Станкевiч. З шщыятывы Янкi Станкевiча тут быу створаны гурток беларускай моладзi «Пралеска", яю у гэтым горадзе шматразова ст^у канцэрты i ладзiу тэатральна-мастацкiя вечарыны для бежанцау i салдат з Беларусь

Акрамя таго, быу створаны Арэнбургсю гурток беларусау, Беларуска-украiнскi камгот дапамогi ахвярам вайны у Барнауле, Беларуская вучнёуская грамада i «Беларуская хатка» у Арле, Беларусю нацыянальны гурток у Багародзiцку (Тульская губерня), гурток беларускай сацыялютычнай моладзi у Калузе i iншыя.

Такiм чынам, згодна з паведамленнем газеты «Гоман», якая уважтва сачыла за грамадска-палiтычнымi падзеямi на другой палове фронту, «беларускiя дзеячы, што знаходзшся сярод бежанскiх мас «не спалi у шапку» гэтыя два гады (вайны), а кiдалi у народ шчодрай рукой зярняты нацыянальнай свядомасщ, якiя павiнны узысцi i даць багаты ураджай» [13,с.3-4].

Аднак, каб выпрацаваць адзiную тактыку руху у склаушымся становiшчы, а таксама падтрымлiваць пастаянныя сувязi з раскiданымi па усёй Расiйскай iмперыi бежанцамi-беларусамi з мэтай прыцягнення i далучэння iх да нацыянальна-культурнай працы, такiх намаганняу было недастаткова. У дадзенных абставшах для вырашэння наспелых задач неабходна было заснаваць выданне газет. Некаторы час перашкодай на гэтым шляху была адсутнасць грошай. Але, калi быу атрыманы дазвол Мiнiстэрства унутраных спрау Расiйскай iмперыi на выданне дзвюх газет -«Дзяннiца» i «Светач» («8уе1ае»), а таксама былi знойдзены друкарня i папера, то матэрыяльны бок пытання быу хутка вырашаны дзякуючы агульным намаганням членау Беларускага таварыства у

Петраградзе па аказанню дапамоп пацярпелым ад вайны, пад крылом якога i размясцiлiся выдавецтвы газет. Тады па-сапрауднаму пачалася падрыхтоучая выдавецкая дзейнасць. Рэдактар-выдавец «Дзяннщы», Цiшка Гартны (З.Жылуновiч), так успамiнае пра гэта: «На першы нумар парашылi даць перадавую аб долi Беларусi у звязцы з сусветнай вайною, артыкул аб балючым у той час харчовым пытаннi, трохi мастацкiх творау, хрошку важнейшых выданняу i некалькi карэспандэнцый» [14,с.П2]. Але выданне газет затрымалася з-за недахопу у цэнзурным камгоце цэнзара, якi б валодау беларускай мовай. У вышку першыя нумары абедзвюх газет выйшлi толькi 1 лютапада 1916 года. Прычым у газеце «Дзяннща» поунасцю захавалiся толью два артыкулы: Акцюбы (Э.Будзька) «Думю да граматыкi» i Змiцера Капылянша (Ц.Гартны) «Аб беларускiм унiверсiтэце». У апошшм аутар падводзiць рысу пад працяглымi спрэчкамi наконт адкрыцця на Беларусi ушверсггэта: «Беларусi патрэбны ушверсгот - усяроуна, дзе б яго не залажылк у Мiнску, Вщебску або Магiлёве. Ён усяроуна павшен быць для беларусау i звацца Беларусюм. Дык па-нашаму, не трэба трацщь слоу на спрэчку, а трэба усе старанш злучыць у адно, каб хутчэй дастукацца светача крашы» [15,с.2]. Тым не менш, нягледзячы на белыя цэнзурныя плямы, газета «Дзяннiца» усё ж выйшла у свет. Яе атрымалi мнопя бежанцы-беларусы у розных кутках расшскай дзяржавы, дайшла яна i да чытачоу прыфрантавога Мiнска.

У наступным нумары больш выразна вызначаецца твар газеты, намячаюцца пастаянныя раздзелы: перадавая, мастацкiя творы, артыкулы на актуальныя тэмы, падборкi матэрыялау «3 вайны», «3 Штвы», аб'явы, карэспандэнцыi. У перадавым артыкуле «Дзяннiцы» гаварылася: «Газета i кнiжка на роднай мове ясней усяго шшага могуць сведчыць аб культурным росце народа... Цяпер мы яскрава бачым, што яму нельга абысщся без свае газеты, без друкаванага слова. Само жыццё вымушае к гэтаму» [16,с. 1]. «Дзяннща» знаходзшася у курсе тых падзей, якiя адбывалiся не толью у Петраградзе, але i у Маскве, Мiнску, iншых гарадах. Напрыклад, у артыкуле «3 нашага жыцця» расказваецца аб дабрачыннай працы Мшскага аддзела «Беларускага таварыства дапамогi пацярпелым ад вайны» i аб культурна-нацыянальнай рабоце «Беларускай хаткi». Дадзены артыкул заканчваецца заклiкам: «Клiчма усiх свядомых беларусау яднацца i працаваць, не пакладаючы рук, каб у гэтыя суровыя i важныя часы, калi быць можа вырашаецца увесь далейшы кiрунак жыцця нашага Краю, каб быу чутны i наш голас - голас Маладой Беларусi» [17,с.2]. У газеце таксама асуджалася палпыка нямецкiх акупацыйных улад, закраналiся сацыяльныя праблемы, пытаннi развiцця беларускай нацыянальнай культуры, вылучалася iдэя даць магчымасць самавызначэнню малых народау. Менавiта апошняя тэма найбольш ярка выражана у развiтальным нумары «Дзяннiцы». Гаворачы аб пасляваенным лёсе малых народау i iх праве на самастойнае дзяржаунае будаунiцтва, аутар падводзiць да таго, што «не можа панаваць на зямлi мiж усiмi людзьмi згода i шчасце», пакуль усе народы свету не атрымаюць свабоду на самым шыроюм фундаменце» [18,с.1]. Працяг дадзенай тэматыкi праглядваецца i у артыкуле «Паланiзацыя краю», дзе расказваецца аб праяуленш вялiкай актыунасцi з боку польсюх грамадска-палiтычных колау па захопу у свае рукi некаторых правоу на уладу i уплыве на мясцовае беларускае насельнiцтва на акутраванай немцамi тэрыторыi, а таксама адстойваецца права беларускага народа на сваё нацыянальнае развiццё. У заключнай частцы артыкула аутар заклiкае беларускую iнтэлiгенцыю да аддання усiх сваiх сiл, ведау i энергii «на карысць свайго Краю i народу» [19,с.2].

3 мэтай правядзення грамадска-палпычнай i культурна-асветнiцкай працы сярод бежанцау-беларусау i падрыхтоУкi кадрау для нацыянальнай работы на Беларусi на старонках «Дзяннщы» пераважна друкавалiся публщыстычныя артыкулы i творы З.Жылуновiча, Ф.Шантыра, К.Буйло, А.ПаУловiча, Ф.Красоускага, Х. Ларнышэвiча, Я.Канчара, Р.Зямкевiча i iншых беларусюх пiсьменнiкау i паэтау, якiя стаялi на нацыянальна-дэмакратычных пазiцыях.

Аднак у хутюм часе супраць ажыулення беларускага нацыянальнага руху выступш рэакцыйныя сшы Расii. У вынiку па мау^вай згодзе дзяржауных кiраУнiкоУ царскай улады пачалося сiстэматычнае прад'яуленне прэтэнзiй да газеты. Цэнзура здымала амаль усе матэрыялы, якiя датычылiся становiшча на Беларус у сувязi з сусветнай вайной, а таксама аб харчовых праблемах, важных здарэннях, карэспандэнцыi з месц i iншыя падрыхтаваныя публшацып. Не дазвалялася друкаваць нават тое, што «хоць як закранала пытанне беларускага нацыянальнага руху, нават назву «Беларусь»... Усе перашкоды рэакцыйных сш былi накiраваны на стварэнне невыносных умоу для юнавання газеты. I пасля выхаду у свет сёмага нумара (31 снежня 1916г.) выданне «Дзяннщы» было спынена» [11,с.44].

Прыкладна такi ж самы лёс напаткау i другую штотыднёвую беларускую газету «Светач» (рэдактар-выдавец Эдуард Будзька), якая аб'ядноувала вакол сябе некаторую частку беларускай iнтэлiгенцыi i каталiцкiх дзеячау. Газета прапагандавала iдэi адзiнства беларусау незалежна ад iх

класавай прыналежнасщ, заклшала усе грамадскiя сшы да ажыццяулення «беларускага нацыянальнага щэалу [3,с.46]. Рознiца памiж «Светачам» i «Дзяннщай» была не толькi у разглядзе класавага пытання i алфавще (лацiнка i кiрылiца), але яна ютотна адчувалася у падыходах i выяуленш тых цi iншых праблем, грамадска-палiтычных поглядах, мэтах i шляхах ix дасягнення i г. д. 3 самага пачатку «Дзяннща» задумвалася як агульнабеларуская, грамадска-палпычная i лiтаратурная газета. У «Светачы» у першую чаргу уздымалюя пытаннi развiцця беларускай вёсю, сялянскага побыту, значнае месца адводзшася рэлiгiйнай тэматыцы, таму яна адрасавалася у асноуным вясковаму насельнiцтву i у першую чаргу - беларусам-католшам. У сваiм рэдакцыйным звароце да чытачоу, «Светач» выстушу з паведамленнем наступнага зместу: «Бяромся да працы - бяромся выпускаць у свет беларускую газетку - з rami думкамi, каб услужыцца родным людцам беларусам добрым словам, добрай радай, добрай праудай» [20,с.1]. Далей у артыкуле «Светач для народа» растлумачваецца у больш шырокiм сэнсе прызначэнне газеты: «Светач павiнен асвятляць дарогу да дабра - дабра матэрыяльнага i духоунага. Дабро матэрыяльнае можна пасцiгнуць, асвятляючы новы спосаб гаспадарю, даючы пазнаць новы склад грамадзянскага жыцця у супольнай працы на усix дзялянках матэрыяльнага бытавання» [21, с.2]. Акрамя пералiчанай вышэй тэматыю, на старонках «Светача» з'яулялiся i навуковыя артыкулы, з якix адным з найбольш значных з'яуляуся вялЫ нарыс Акцюбы (Э.Будзькi) «Думка да граматыю», якi друкавауся ва ушх 7 нумарах «Светача» i «Дзяннщы». У цэлым жа увесь час у цэнтры увагi газеты заставауся сялянскi побыт i яго праблемы. Не выпадкова у 5-цi нумарах змяшчаюцца артыкулы «Як лепей будавацца», а таксама парады агранома, як павесщ гаспадарку на новы лад i г.д. Разам з тым прыкметна зауважаецца ухшенне газеты ад вострых грамадска-сацыяльных i нацыянальных праблем. Пераважную большасць рэдакцыйнага ядра «Светача» складалi супрацоУнiкi былой вiленскай газеты «Беларус». Тут друкавалiся А.Зязюля, А.ПаУловiч, Э.Будзька, I.Касцевiч, Ц.Краучанка, Л.Малышэвiч i iнш.

I усё ж выданне памяркоунай «Дзяннiцы» i яшчэ больш бяскрыуднага «Светача» выклiкала вялiкую хвалю абурэння з боку петраградскix рэакцыйных газет. Чарнасоценцы усяляк травiлi беларусюя газеты i абвiнавачвалi ix у служэнш Германй. Напрыклад, вядомы дзеяч чарнасоценных арганiзацый «Крестьянин», а затым «Белорусское общество», Лука Саланевiч, на старонках газеты «Новое время» называу з'яуленне «Дзяннiцы» i «Светача» ш больш нi менш як «Нямецкiмi xiтрыкамi» i «мазепiнствам» [22,с.2]. Так абедзве беларусюя газеты, якiя выходзш на працягу двух месяцау i пакiнулi прыкметны след у гэты перыяд у першую чаргу сярод беларусюх бежанскix мас, вымушаны былi спынiць свае выданнi 31 снежня 1916 г., павiншаваушы сваix чытачоу з надыходам новага 1917 года.

ВЫВАДЫ

Такiм чынам, дадзеныя газеты не выканалi пастауленыя перад iмi задачы. Ва умовах вайны i iснавання ваеннай цэнзуры, а таксама у вынiку паклёпнiцкix нападак з боку некаторых расiйскix шавiнiстычныx выданняу, яны не змаглi у належнай ступенi разгарнуць дзейнасць па згуртаванню бежанцау-беларусау i прыцягенню ix да нацыянальна-культурнай справы i вымушаны былi спынiць сваё выданне.

Тым не менш, значная кагорта беларусюх нацыянальных дзеячау, паусюдна раскiданыx вайной, нягледзячы на шматлiкiя неспрыяльныя акалiчнасцi, працягвала працаваць у нацыянальным накiрунку. Такая праца вялася не толью на неакутранавай тэрыторыi Беларусi. СапраУднымi цэнтрамi беларускага нацыянальнага руху падчас вайны з'яулялюя Пецярбург i Масква. Жыла беларуская нацыянальная справа i у Туле, якую тут узначальвау Аляксандр Цвiкевiч, i у Арле, дзе беларуская праца праводзшася пад юраунщтвам Вацлава 1ваноускага i Лявона Дубяйкаускага, i нават у Сiбiры, дзе знаходзшся i адкуль пiсалi свае творы Алесь Гарун i Язэп Лёсш.

Л1ТАРАТУРА

1. НАРБ - Ф. 295. - Воп. 1. - С. 8983.

2. Известия Комитета Её Императорского Высочества Великой княжны Татьяны Николаевны. Петроград: 1917. - 1 января.

3. Сташкевич, Н.С. Приговор революции: Крушение антисоветского движения в Белоруссии (1917-1925) /Н.С. Сташкевич - Минск: Университетское, 1985. - 304 с.

4. Воронко, Я. Беларуси рух ад 1917 да 1920 году. Карогш агляд./Я. Воронко - Коуна: Др. А.Бака i Х.Манкес, 1920. -32.с

5. Беларусь: нарысы псторьп, эканомт, культурнага i рэвалюц^1йнага руху. - Мшск: Выд-ва ЦВК БССР, 1924. - 323 с.

6. Энцыклапедыя псторып Беларус1. У 6т. - Мшск: Бел.Эн., 1993, т.1./ Рэдкал.: Б1ч М.В., i 1нш. - 1993. - 494 с.

7. НАРБ - Ф. 62. - Воп. 1. - С. 197.

8. Весялкоусю, Ю. Беларусь у Першай сусветнай вайне (Пстарычны нарыс) /Ю. Весялкоусю. - Беласток - Лёндан, 1996. - 361 с.

9. Палпычныя парты Беларус /Дапаможшк для вывучаючых псторыю Беларусг Серыя "Пстарычныя сшытш". 2. -Мшск: Згода, 1994. - 262с.

10. НАРБ - Ф. 62. - Воп.1. - С. 197.

11. Игнатенко, И.М. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии / И.М. Игнатенко. - Минск: Наука и техника, 1986. - 344 с.

12. Казак, А. Ярославль сохрант память о белорусах /А. Казак //Народная газета, 1995. - 26 мая.

13. Вестю з Расе1 //Гоман. - 1916.-3 лгстапада.

14. Жылунов1ч, 3. Этзод з жыцця беларускай часота / З. Жылунов1ч. // Полымя. - 1923. - № 7-8. - С. 11 - 115.

15. Капыляшн, З. Аб беларусюм утверсггэце /З. Капыляшн //Дзяннща. -1916. - 1 лгстапада.

16. Капыляшн, 3. Аб развщщ беларускай нацыянальнай культуры / З. Капыляшн //Дзяннща. - 1916. - 9 лгстапада.

17. Асьмак, М. 3 нашага жыцця /М. Асьмак /Дзяннща. - 1916. - 27 лгстапада.

18. Гартны, Ц. Перадавща /Ц. Гартны //Дзяннща - 1916. - 31 снежня.

19. Палан1зац^1я краю //Дзяннща. - 1916.-31 снежня.

20. Да чытачоу//Светач. -1916. - 1 лгстапада.

21. Будзька, Э. Светач для народа /Э. Будзька //Светач. - 1916. - 1 лгстапада.

22. Солоневич, Л. Немецкие хитрости /Л. Солоневич //Новое время. - 1917. - 10 февраля

THE ACTIVITIES OF BELARUSIAN REFUGEE ORGANIZATIONS ON THE TERRITORY OF RUSSIA DURING WORLD WAR I (AUGUST 1915 - FEBRUARY 1917)

M.V. TSUBA Summary

Different aspects of social and cultural life of Belarusian refugee organizations, which happened to be on the territory of Russia, are investigated. Special attention is paid to the conditions and state, which existed during the war on the territory of the Russian Empire and influenced the work of Belarusian refugee organisations greatly.

nacmyniy y рэдакцuw 29 eepacnn 2009

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.