Научная статья на тему 'Scientific school “history of the philosophical and social-historical thought of Belarus”. Formation period, 1960s-1970s'

Scientific school “history of the philosophical and social-historical thought of Belarus”. Formation period, 1960s-1970s Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
57
18
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
іНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГіСТОРЫЯ УСХОДНЯЙ ЕўРОПЫ / ФіЛАСОФСКАЯ ДУМКА БЕЛАРУСі / ГЕНЕАЛОГіЯ ТРАДЫЦЫі / ТРАНСФАРМАЦЫЯ ТЭАРЭТЫКА-МЕТАДАЛАГіЧНЫХ ПРАГРАМ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Yevarovski Valery

This article is a fragment of the author’s book “Belarusian national philosophy” which is to be published this year by the Publishing house “Belaruskaya navuka”. The article focuses on an important component of any scientific school development, that being a methodological programme, defines its elements and main developmental trends. There is shown the extraordinary effectiveness of the national school of historical and philosophical studies formation at the initial stage.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Scientific school “history of the philosophical and social-historical thought of Belarus”. Formation period, 1960s-1970s»

<

СП

Беларуская школа

псторыка-фшасофшх

даследаванняу:

станауленне (60-70-я гг. XX ст.)

УДК 1+316.74]:001.8.(091) "19"(476+477)

Рэзюмэ. Дадзены артыкул з'яуляецца фрагментам з новай кшп аутара «Нацыянальная фшасо<^я Беларусi», якая выходзщь сёлета у выдавецтве «Беларуская навука». Увага сканцэнтравана на важным кампаненце развщця кожнай навуковай школы - метадалапчнай праграме, вылучаюцца яе элементы i асноуныя тэндэнцыi развiцця. Адзначаецца надзвычайная прадуктыунасць дасягненняу першапачатковага этапу станаулення айчыннай школы гiсторыка-фiласофскiх даследаванняу.

Ключавыя словы: iнтэлектуальная гiсторыя Усходняй Еуропы, фiласофская думка Беларусi, генеалогiя традыцыi, трансфармацыя тэарэтыка-метадалагiчных праграм.

Валерый Евароуш,

загадчык Цэнтра псторыка-фшасофсш i кампаратыуных даследаванняу 1нстытута фiласофii НАН Беларусi,

кандыдат фiласофскiх навук, дацэнт

Перыяд сталасщ школы псторыка-фшасофсюх даследаванняу у Беларуы прыпадае на канец 60-х - пачатак 70-х гг. мшулага стагоддзя, калi да збору i абагульнення асобных фрагментау штэлекту-альнай рэальнасщ мiнулага, адлюстраваных у кнiзе [1], дадалося нашсанне прац тэарэтычнага плана, прысве-чаных не толькi пэунаму сiнтэзу сабранага матэрыялу, але i задумванню той цi iншай канцэптуальнай схемы, здольнай ахапiць усю рэальнасць i паказаць некаторыя тэндэнцыi яе развщця. Нейюм прамежкавым пунктам гэтай работы было выданне [2]. Па сутнасщ, з гэтых дзвюх кшг пачынае назапашвацца вопыт комплексных даследаванняу у галше беларускай фiласофii. Праз аба-гульненне здабыткау пасляваеннага перыяду адбываец-ца выбудоуванне тых метадалапчных узорау, на якiх i цяпер грунтуюцца нашы пошукi.

Цiкавасць да пачатковага i малавывучанага перы-яду псторьп развiцця беларускай гюторыка-фшасоф-скай школы абумоулена не толькi выключна навуковым запытам да атрыманых тады практычных вышкау. Тым больш што працэс, яю звычайна называецца назапашван-нем эмпiрычнага матэрыялу, у той час тольк пачынауся. У дадзеным артыкуле мы найперш засяродзiмся на тым важным кампаненце развщця кожнай навуковай школы, яю называецца метадалапчнай праграмай. Ввдавочна, што у разглядаемы перыяд, улiчваючы асаблiвы статус фшасо-фii у структуры савецкай гумаштарнай навукi, падобныя праграмы былi iдэалагiчнымi канструкцыямi.

Гады, якiя прайшлi пасля распаду Савецкага Саюза, неяк прывучылi нас ставiцца з пэунай падазронасцю да той спадчыны, што была назапашана (асаблiва у галiне гумаштарных навук). З iншага боку, шмат у чым гала-слоуная заява, што у савецкай фiласофii або было усё дрэнна, або наогул не было шчога [3], не мае вялшай пра-дуктыунасць У галше «вялшай навую», гэта значыць той структуры, якая не толью вучыць, як правiльна апiсваць, сапрауды важныя не дэкларацыi або прапаганда щкавых канцэптуальных схем, але канкрэтны вынiк, дзе самi кан-струкцьп не заусёды з'яуляюцца першаснымi.

Збiраць матэрыял, у нейкай ступенi ашсваць асоб-ныя персаналii цi эпохi магчыма не толькi прытрым-лiваючыся розных метадалогiй, але i юруючыся рознымi сiстэмамi пераконвання або iдэалагiчнымi прынцыпамi. I у гэтым дачыненш варта прывесцi вытрымку з уступна-га раздзела кнiгi [1, с. 6], якая належыць пяру акадэмша АН БССР Вiталя Андрэевiча Сербенты (1895-1980): «Да кожнага мыслiцеля на кожным этапе вдэйна-палиыч-най i фiласофскай барацьбы мы павiнны падыходзiць з улiкам часу i месца... Адной з умоу навуковага вы-вучэння развiцця грамадска-палiтычнай i фшасофскай думкi з'яуляецца, такiм чынам, строгае прытрымлiванне гiстарычнай канкрэтнасцi. Iдэi i тэарэтычныя пабудовы таго цi шшага мыслiцеля для аднаго гiстарычнага перы-яду могуць быць станоучымi i прагрэыуным^ хоць для iншага перыяду, у дастасаваннi iх да шшай гiстарычнай эпохi, тыя ж самыя палажэннi становяцца адсталымi i нават рэакцыйнымь Усё залежыць ад канкрэтных умоу развiцця той або шшай грамадскай фармацып i вылуча-ных ёю патрабаванняу... Зразумела, што падыходзщь да мыслiцеляу мiнулага з крытэрыем ацэнак больш познiх эпох щ ступеней гiстарычнага развiцця грамадства, тым больш з сучаснага пункту гледжання, было б няправшь-на i антыпстарычна». Падмацаваныя дзвюма цытатамi з творау У.1. Ленiна, дадзеныя рамю давалi дастаткова шырокую свабоду дзеянняу. Не хацелася б тут уступаць у дыскуыю са «старым маркыстам» Сербентам з нагоды карэктнасцi яго трактоую Ленiна, але, на нашу думку, ён надау прыведзеным цытатам супрацьлеглае значэн-не. Аднак гэтым вольным або мiжвольным скажэннем Виаль Андрэевiч вырашыу больш важную для сябе i узначальваемага iм калектыву гюторыкау беларускай фiласофii задачу - макымальна пашырыць даслед-чае поле як у храналапчным, так i у зместавым плане. Вiдавочна, што узшкненне як цэласнай праграмы, так i канкрэтных вынiкау яе рэалiзацыi у канцы 1960-х гг. не з'яуляецца выпадковым. Нельга яго гэтак жа цалкам звесщ да нейкiх унутраных механiзмау назапашвання ведау у галше псторыка-фшасофсюх даследаванняу. Больш за тое, няправшьна разглядаць развiццё апошнiх у Беларус па-за кантэкстам агульнага культурнага фону Савецкага Саюза перыяду 1960-1970-х гг. Перш за усё неабходна адзначыць, што працы па псторып нацыяналь-най фiласофii прыкладна у гэты ж час з'яуляюцца i ва Украiне [4, 5], i у Лiтве [6].

У 2011-2013 гг. 1нстытутам фiласофii пры падтрым-цы Беларускага фонда фундаментальных даследаванняу рэалiзоyваyся сумесны беларуска-украшсю праект «Фiласофiя у сiстэме нацыянальнай культуры: па-раунальны аналiз гiсторыка-фiласофскiх даследаванняу у Беларуы i Украше» [7]. Падчас яго выканання былi атрыманы цiкавыя вынiкi, прычым не толью пры вы-яуленш асаблiвасцей канцэптуальнага развщця дзвюх роднасных школ фшасофскай думю, але i у спецыфщы ix рэакцыi на тое, што мы вышэй назвалi агульным культурным фонам. Так, у артыкуле [8, с. 73] адзначаец-ца, што «пстарычны фон, ва умовах якога ажыццяуля-лася навуковая дзейнасць аддзела (псторьп фiласофii Украiны. - В.Е.), стваралi два юбiлеi - 50-годдзе ад даты утварэння СССР, 250-годдзе з дня нараджэння Р.С. Ска-варады - i лiпеньскiя арышты супрацоушкау 1нстытута, абвiнавачаныx у антысавецкай дзейнасщ». Гэтая цытата пры пэуным метадалагiчным абагульненнi дае надзвы-чай плённую канцэптуальную рамку для ашсання усяго савецкага перыяду развiцця навуковай школы псторып фiласофскай i грамадска-палиычнай думкi не толькi Украiны, але i Беларусi. Прапускаючы неабходнасць ушчваць у беларускай даследчай праграме дасягненш Рыгора Скаварады i адзначаючы, што крайшх праяу, якiя крымiнальна квалiфiкавалiся як антысавецкая дзейнасць, сярод беларусюх фшосафау не назiралася, мы усё ж можам прыняць падкрэсленыя у [8] пункты як нейкiя карэлюючыя моманты. I, перш за усё, разглед-зець, якiя яшчэ рол^ акрамя прамой функцыi маркшсцка-леншскай фiласофii (гэта значыць быць вдэалапчнай зброяй у барацьбе з iдэалiзмам i iмперыялiзмам), магла выконваць нацыянальная фiласофiя.

Трэба звярнуць увагу на больш маштабны даследчыц-кi i выдавецкi праект, якi пачау ажыццяуляцца у канцы 1960-х гг. ужо у агульнасаюзным маштабе, - шматтомшк «История философии в СССР», першы том якога выйшау у 1968 г. [9]. Гэтае выданне, па-першае, вызначыла перыя-дызацыю, па-другое, задало дадатковыя канцэптуальныя рамкi, якiя маюць адначасова метадалагiчны i iдэалагiчны характар. Па-трэцяе, яго аyтарамi пададзены цэласны i лагiчны выклад развiцця псторыка-фшасофскай думкi ва Усix рэспублiкаx былога Савецкага Саюза.

Па сутнасцi, для мнопх «нацыянальных фiласофiй гэтай прасторы» агульнасаюзная гiсторыя адначасова была першай цэласнай верыяй i уласна лакальнага развiцця, ад якой ужо, зыходзячы з iнстытуцыянальныx традыцый савецкай фшасофп, вымушаны былi адштур-хоувацца i усе далейшыя нацыянальныя тэорыь Гiсторыя фiласофскай думкi Беларусi не была тут выключэннем. Прауда, дзеля справядлiвасцi неабходна адзначыць, што згаданы праект не быу выключна «маскоусюм», паколькi адпаведныя раздзелы пiсалi фшосафы з розных саюзных рэспублiк. Так, матэрыялы, якiя тычылiся Беларусi, належаць пяру Д.1. Шыраканава, К.С. Пракошынай, М.А. Алексютовiча, М.С. Купчына, Э.К. Дарашэвiча, А.А. Бiралы, М. Пузшава.

В мире науки

Магчыма, такое параунанне будзе крыху няуклюд-ным, але выданне шматтомнiка было падобным на пабудову нейкага «адртуальнага павшьёна» Выставы дасягненняу народнай гаспадаркi, якi дэманстравау набыткi СССР у iдэалагiчна важнай галше гуманiтарных ведау. Сапрауды, фшасофсюя дасягненнi, напрыклад, для савецкай Беларуы - тое, чым варта ганарыцца, што спрыяе развiццю асобы. Адначасова у гэтай iдэалагiчнай праграме трэба звярнуць увагу на наступны важны фак-тар: падобная псторыя павiнна была служыць кансалвда-цыi шматнацыянальнай савецкай дзяржавы, а значыць, згладжваць патэнцыйныя (i, як паказала ужо псторыя распаду СССР, зушм рэальныя) супярэчаннi памiж нацыямi i народнасцямi, якiя жылi на велiзарнай тэрыто-рыi. Гэта частка вдэалапчнай праграмы, якая вынiкае са зместу уводзшау да шматтомнiка.

Ввдавочна, галоунай небяспекай у тых адносшах з'яулялiся тэксты, што выразна адлюстроувалi нацыя-налiстычныя пазiцыi, якiя у той час не толькi не былi даступнымi для шырокага азнаямлення, але i замоуч-валiся. У мнопх iншых аспектах iдэалагiчная праграма «Истории философии в СССР» была больш лiберальнай. Калi накiроуваць гэтыя палажэннi да таго, як беларусюя навукоуцы апiсвалi у рамках агульнасаюзнага праекта нацыянальную духоуную спадчыну, то атрымлiваецца аналагiчны набор тэм, яю адлюстроуваецца у цяперашнiх гiсторыка-фiласофскiх штудыях, больш за тое - у рамках праекта «Псторыя фiласофскай i грамадска-палiтычнай думкi Беларуы» многiя матэрыялы не толькi васьмвдзя-сятых, але i сямiдзясятых гадоу знаходзяць сваё прамое выкарыстанне.

Адзначыушы светапоглядныя i вдэалапчныя мо-манты, уласцiвыя апiсанню агульнай карщны развiцця фiласофii, звернемся да аналiзу прыватных канцэптуаль-ных схем, яюя выкарыстоуваюцца пры выкладаннi ужо уласна гiсторыi фiласофii у БССР. Ва уступнай частцы да главы 8 («Белоруссия и Литва (по XVI в.)») М.А. Алексю-товiч зауважау: «Заходнерускiя (беларускiя) землi у XIII ст., пазбавiушыся непасрэднай падтрымю усходне-рускiх княствау, занятых барацьбой з татара-манголь-скiм нашэсцем, не здолелi супрацьстаяць ваенным сiлам лиоусюх князёу, а потым i польсюх магнатау. У XIV ст. уся тэрыторыя цяперашняй Беларусii была уключана у склад Лiтвы, а у XVI ст. само Вялiкае Княства Лiтоускае было паглынута Польшчай. Узшкла шматнацыянальная дзяржава - Рэч Паспалиая, у якой пануючае становiшча належала польсюм феадалам. Апошнiя разглядалi далу-чаныя да Польшчы беларускiя, а па сутнасщ i лiтоускiя землi як свае каланiяльныя уладанш» [9, с. 228].

Дадзеная цытата, акрамя ввдавочных iдэалагiчных канатацый, уласцiвых гютарычнаму дыскурсу таго часу (напрыклад, згадванню таямнiчых польскiх феадалау i традыцыйнае звядзенне усяго шматграннага уплыву ка-талiцызму да, з пункту гледжання сучаснай гютарычнай навукi, шмат у чым спрэчнай рэакцыйнасщ), мела вельмi цiкавую ужо метадалагiчную (натуральна, i iдэалагiч-

ную) пасылку. Маецца на увазе згадка аб калашяльным статусе Беларусi прынамсi у перыяд сярэднявечча. Можна толькi меркаваць, щ быу знаёмы М.А. Алексютовiч з эсэ 1гната Абдзiраловiча «Адвечным шляхам», аднак, ввда-вочна, задаецца тыпалапчна падобная форма арганiзацыi фiласофскага пошуку - пэуная праграма рэканструкцыi пачатковых этапау iнтэлектуальнай культуры беларускага народа, пры якой пошук вытокау нацыянальнай культуры ажыццяуляецца у глыбiнях фальклору, яю уяуляе сабой, з аднаго боку, рэштю стараславянскай мiфалогii, а з шшага - фiксацыю так званых свабодных форм перша-пачатковага юнавання, як незалежнасцi i ад Захаду, i ад Усходу. Па сутнасщ, пачатю рэалiзацыi гэтай праграмы можна знайсщ ужо у шматтомнiку [9, с. 228-229]. У далейшай перспектыве развiцця беларускай фiласофii акцэнтуацыя звароту да фальклору як скарбнщы пер-шапачатковага духу беларусау з'яуляецца адной з асноу творчасцi Уладзiмiра Конана [10, 11].

Заувага М.А. Алексютовiча задавала арыенцiры прынамсi яшчэ дзвюх метадалагiчных праграм, якiя знайшлi сваю рэалiзацыю у даследаваннях па гюторьп беларускай фiласофii у савецкi перыяд. Маецца на увазе канстатацыя спрадвечных агульных каранёу беларускага, рускага i украiнскага народау, а таксама згаданае звядзенне каталщызму да чыстай рэакцыi. Першая думка пра ад-зiнства уяуляла сабой, перш за усё, дэтэрмiнацыю мiнулага будучыняй, гэта значыць спробу апраудання таго status quo, яю iснавау у Савецюм Саюзе разглядаемага намi перыяду. Аднак, з шшага боку, гэта метадалапчная па-сылка актуалiзавала даследаваннi у такiх галiнах (з пункту гледжання агульнага стандарта савецкай фшасофп, несумненна, щэалютычных i рэакцыйных), як псторыя фшасофскай думкi Кiеускай i Полацкай Русi [12], твор-часщ Сiмяона Полацкага i многiх шшых. Што датычыць «каталiцкай рэакцыi», то яе метадалапчная роля аказалася яшчэ больш цшавай. Калi разглядаць беларускую гiста-рыяграфiю постсавецкага перыяду, то мы можам раз-пораз назiраць беларуска-лггоусюя спрэчкi пра падзел «спад-чыны» Вялiкага Княства Лiтоускага [13]. Не закранаючы гэту праблему, якая ввдавочна выходзiць за межы дадзенай тэмы, адзначым толькi, што падобная канстатацыя рэакцыйнасщ каталщызму для беларусау адначасова азначала i своеасаблiвую метадалапчную забарону на заглыбленне у гэтую праблематыку. Такiм чынам, вольна або мiжволi, усё каталiцкае i польскамоунае a priori заставалася лiтоУцам, у яюх, у адрозненне ад беларусау, не было магчымасщ канфесiйнага выбару.

З iншага боку, праз адмауленне схаластыкi i «цёмных» часоу сярэднявечча (яюя, дарэчы, у гiсторыi фшасофп Беларуы доуга сапрауды заставалiся цёмным^ перш за усё, з-за недахопу уласна фшасофсюх крынiц для штэрпрэта-цыi) канцэптуальна абгрунтоуваецца як наяунасць эпохi Адраджэння на нашых землях, так i той факт, што ме-навiта тут, найперш праз творчасць Францыска Скарыны, пачауся новы этап развщця беларускай самасвядомасцi. Тэма Адраджэння у Беларусi у 1970-1980 гг., на нашу

думку, робiць неацэнна вялта унёсак даследчыцкix дасягненняу, звязаных у першую чаргу з iмем выдатнага беларускага фiлосафа Сямёна Падокшына [14, 15].

Аднак падыход да схемы (якую мы назавём «схемай раздзелу спадчыны») на базавым метадалагiчным узроуш не быу дастаткова жорсткiм. Падобны падыход, якi праду-гледжвае негацыю усяго «каталiцкага» i польскамоунага, быу усё ж рэпянальнай схемай, якая мела другасны i пад-парадкаваны характар. Так, у прыватнасцi, ва уводзшах да «Истории философии в СССР» адзначалася: «У асобныя гютарычныя перыяды мела месца прагрэсiyнае развщцё i фiласофскага iдэалiзму у той ступеш, у якой iдэалiзм адыxодзiy ад прамога саюзу з рэлтяй i, хаця у скажонай форме, ставiy важныя пытаннi, вылучаныя развщцём гра-мадства i навукi. Сваёй вяршыш iдэалiзм дасягнуу у дыялектычным iдэалiзме» [9, с. 15].

А гэты iдэалагiчны iмператыy адначасова адкры-вау шырокую дарогу да паглыбленага i прафесiйнага аналiзу усёй шматграннай фшасофскай спадчыны да-марксiсцкага перыяду найперш праз няяуна дэкларуемы зварот да Гегеля i, у прыватнасщ, да яго схемы псто-рыка-фшасофскага працэсу. У нашым рэгiянальным плане такая пазщыя стымулявала iншы важны пласт даследавання, яю мы цяпер называем станауленнем прафесiйнай фiласофii у Беларусi [16, 17]. I гэта пера-дусiм «адкрыццё» эпоxi Асветнщтва у Беларусi, якое належыць Э.К. Дарашэвiчу i А.А. Бiрале. Крыху пазней тэма беларускага асветнiцтва была развиа Э.К. Дарашэ-вiчам у шэрагу фундаментальных прац, а таксама стала тэмай яго доктарскай дысертацыь

I нарэшце, трэщ фундаментальны блок, на яю трады-цыйна абашраецца айчынная школа гюторыка-фшасоф-скix даследаванняу. Гэта тэмы, распрацаваныя Д.1. Шыра-канавым i М.С. Купчыным у рамках «Истории философии в СССР», звязаныя з агульнапалiтычнымi поглядамi беларусюх рэвалюцыйных дэмакратау (Ф. Багушэвiч, Я. Лучына, К. Калiноyскi). У 4-м томе выдання iмi ж была зроблена спроба увядзення у зварот фшасофскага разгля-ду творчай спадчыны Якуба Коласа i Янкi Купалы. У той перыяд беларускi рэвалюцыйны дэмакратызм разглядауся у крыху абстрактным i урэзаным выглядзе у рамках агуль-най барацьбы супраць самадзяржауя, якая адбывалася на тэрыторыi Расшскай iмперыi. Пазней, дзякуючы, найперш, даследаванням А.С. Майxровiча [18, 19], творчасць i сацы-яльная дзейнасць беларусюх рэвалюцыйных дэмакратау была аргашчна звязана з агульным працэсам нацыяналь-нага развщця Беларуш (гл. [20, с. 63-81; 21]).

Ацэньваючы гэты першапачатковы этап, можна адзначыць, што яго дасягненш, прычым не толью канцэп-туальна-метадалагiчнага, але i аргашзацыйнага плана, былi надзвычай прадуктыyнымi для далейшага развщця школы псторыка-фшасофсюх даследаванняу у Беларусь Такая выснова пацвярджаецца ужо тым, што у наступ-ныя два дзесяцiгоддзi выxодзiць шэраг фундаментальных манаграфiй, а па вышках працы калектыу псторыкау фiласофii (А.С. Майxровiч, С.А. Падокшын, У.М. Конан

i iнш.) у 1984 г. атрымлiвае Дзяржауную прэмж БССР за цыкл работ па гюторьп фiласофii i грамадскай думю Беларус дакастрычнщкага перыяду. Значныя дасягненш абумоулены тым, што у межах калектыву даследчыкау беларускай фiласофii была створана творчая атмасфера, вольная ад дагматызму i вдэалапчнай абмежаванасцi. Па успамшах супрацоушкау, ужо з тых часоу склалася тра-дыцыя грунтоунай i нязмушанай пры абмеркаваннi дыс-кусй, свабоднай ад аутарытарызму i навязвання пунктау гледжання, што стварыла дадатковы творчы патэнцыял пры развiццi беларускай псторыка-фшасофскай школы. M

Артыкул падрыхтаваны пры падтрымцы Беларускага рэспублiканскага фонда фундаментальных даследаванняу, праект Г11К-039 «Фша^я у астэме нацыянальнай культуры: параунальны аналiз гiсторыка-фiласофскiх даследаванняу

у Беларус i Укрaiне»

See: http://innosfera.org/2014/06/scien_school

Лтаратура

1. Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Избр. произведения XVI - начала XIX вв. / ред. В.А. Сербента. - Мн., 1962.

2. Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.) / ред. К.П. Буслов. - Мн., 1973.

3. После советского марксизма: история, философия, социология и психоанализ в национальных контекстах (Беларусь, Украина) / ред. О.Н. Шпарага. - Вильнюс, 2013.

4. В1д Вишенського до Сковороди (З ¡сторй' ф!лософськоТ думки на УкраУн1 XVI—XVIII ст.)/ ред. В.М. Н1чик. - КиТв, 1972.

5. Нарис ¡сторй' фтософм' на УкраУн / ред. Д. Х. Острянин. - КиТв, 1966.

6. Pleckaitis R. Feodalizmu lalkotarplo filosofija Lietuvoje: filosofija Lietuvos mokyklose XVI —XVII amzlals/ Pleckaltls R. - Vilnius, 1975.

7. Еворовский В.Б., Санько С.И., Кутузова Н.А. Отчет о научно-исследовательской работе «Ф1ласоф1я у с!стэме нацыянальнай культуры: параунальны анал!з г!сторыка-ф!ласофск1х даследаванняу у Беларус! i Укра1не», (заключительный) договор с БРФФИ №Г1 K-039 от 15.04.2011 г. / В.Б. Еворовский, С.И. Санько, Н.А. Кутузова. - Мн., 2013.

8. Шеремета О.Ю. 1972 год в деятельности отдела истории философии Украины: административный контекст исследовательских стратегий // Гуманитарные науки. 2013, №22. С. 72-81.

9. История философии в СССР: в 5 т. / ред. В.Е. Евграфов. - М., 1968. Т. 1.

0. Дорошевич Э.К., Конон В.М. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии / Э.К. Дорошевич, В.М. Конон. -М., 1972.

1. Конан У.М. Ля вытокау самапазнання: Станауленне духоуных каштоунасцей у святле фальклору/ У.М. Конан -Мн., 1989.

2. Еворовский В.Б. Философская мысль Киевской Руси XI-XIII вв.: Тенденции становления/ Еворовский В.Б. / ред. А.С. Майхрович. - Мн., 1996.

3. Крауцэв1ч А.К. Стварэнне Вял1кага Княства Лйоускага: Powstanie Wielkiego Ksiestwa Litewskiego/ Крауцэ-в!ч А.К.; ред. Г.В. Штыхау. - Rzeszow: U niw.M.Curie-Sklodowskiej w Lublinie. Filia w Rzeszowie, 2000.

4. Подокшин С.А. Франциск Скорина / С.А. Подокшин. - М., 1981.

5. Подокшин С.А. Философская мысль эпохи Возрождения в Белоруссии: от Скорины до Симеона Полоцкого/ :.А. Подокшин - Мн., 1990.

6. Бабкоу I. Каралеуства Беларусь. Вытлумачэньн! ру [i] нау/I. Бабкоу. - Мн., 2005.

7. Бабкоу 1.М. Фiласофiя Яна Снядэцкага / 1.М. Бабкоу. - Выьнюс, 2002.

8. Майхрович А.С. Янка Купала и Якуб Колас. Вопр. Мировоззрения / А.С. Майхрович. - Мн., 1982.

9. Майхрович А.С. Поиск истинного бытия и человека. Из истории философии и культуры Беларуси / А.С. Майхрович / ред. Д.И. Широканов. - Мн., 1992.

20. Евароуси В.Б. [и др.] Псторыя фшасофскай i грамадска-пал™чнай думи Беларусь у 6 т. / В.Б. Евароуси [и др.] - Мн., 2008. Т. 1.

21. Yevarouski V. Searchings after the Cognitive Centre (The Case Of Belarus) /V. Yevarouski // Limes: Cultural Regionalistics. 2010. Vol. 3, №1. С. 5-27.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.