Научная статья на тему 'Belarusian school of the historical and philosophical studies'

Belarusian school of the historical and philosophical studies Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
90
11
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Область наук

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Yevarouski Valery

The article considers the institutional development, methodological and content transformations of the Belarusian school of historical and philosophical studies in the 1970-1990s. A particular attention is given to the analysis of A.S. Maykhrovich and U.M. Konan works, with their logical and theoretical viewpoints and main philosophical achievements in this period investigated.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Belarusian school of the historical and philosophical studies»

1ДЭ1

Ф1ЛАСОФСКАЯ ДУМКА КАНЦА XX СТ.

Валерый Евароуш,

загадчык Цэнтра гiсторыка-фiласофскiх i кампаратыуных даследаванняу 1нстытута фiласофii НАН Беларусi, кандыдат фiласофскiх навук, дацэнт

Пры разглядзе генезшу школы псторыка-фiласофскiх даследаванняу Беларус мы у дадзеным артыкуле робiм акцэнт на iнстытуцыйным аспекце - звяртаем увагу не на усю традыцыю даследаванняу, а менавиа на той напрамак, якi звязаны з дзейнасцю школы у рамках Акадэмп навук. Вядома, любое падоб-нае вылучэнне заусёды будзе умоуным, паколь-кi гое «штэлектуальнае цела», у яюм развiвалi-ся даследаванш па гiсгорыi беларускай фiласофii, на уых этапах было значна больш аб'ёмным, чым структура акадэмiчнай навукi. У прыват-насцi адначасова альтэрнаты-вай i карысным дадаткам былi тыя даследаваннi па беларускай фшасофп, што право-дзшюя у Беларускiм дзяржау-ным ушверсиэце. Там яе вехi звязаны з такiмi iмёнамi, як I. М. Лушчыцю, А. А. Бiрала, А. С. Кляучэня, М. I. 1оська, А. А. Лягчылiн, В. Ф. Шаль-кевiч, С. А. Малевiч i iнш.

У.М. Конан, А.С. Майхров1ч у хв1л1ны адпачынку, канец 1970-х гг.

Аднак прынцыповае адрозненне памiж гэгымi дзвюма iнсгыгуцыямi, што заусёды канкурыра-валi, усё ж было. I звязана яно са статусам щкавай для нас галшы нацыянальнай фiласофскай думкi. Калi для ушверсиэта «беларуск напрамак» аж да таго часу, калi наша краша набыла незалежнасць, заставауся справай другаснай, то для 1нстытута фiласофii менавпа гiсгорыя фiласофскай грамад-ска-палiгычнай думк Беларусi была «галоунай гiсгорыяй фшасофп», па якой у асноуным т-салiся манаграфii i абаранялiся дысертацьп. З iн- шага боку, у тых даследаваннях, што праводзiлi акадэмiчныя вучоныя, як правiла, удзельнiчалi i выкладчыкi унiверсiгэга. Не былi тут выключэн-нем «Нарысы гiсгорыi фшасофскай i сацыяла-гiчнай думкi Беларуш (да 1917 г.)», выдадзеныя у 1973 г.

Для аднаулення уласна гiсгорыi школы псто-рыка-фiласофскiх даследаванняу Беларуы да-дзенае выданне ужо на узроуш першага знаёмства з iм дорыць нам некалькi щкавых момантау. Гэта першая у даследуемай традыцыi абагульняючыя праца, якая прэтэндуе ужо на даследчае (а не хрэстаматыйнае) ашсанне усёй цэласнай псторып айчыннай думкi. Да таго ж менавпа у гэтай кнiзе упершыню адлюстраваны вынiкi даследаванняу А. С. Майхровiча У. М. Конана, Э. К. Дарашэвiча, К. С. Пракошынай, С. А. Падокшына, Н. М. Мах-нач. Напрыканцы гэтага пералшу зробiм яшчэ адно назiранне. Падобна да ф^ур на шахматнай дошцы вучоныя занялi у дысцыплiнарнай структуры нашай нацыянальнай псторыка-фшасоф-скай навую строга вызначаныя месцы. Замаца-ваушы за сабой пэуныя дзяляню, яны адначасова задалi i тыя асноуныя напрамкi даследаванняу, у яюх потым развiвалася наша школа.

Закранаючы ужо канцэптуальныя моманты аналiзуемых «Нарысау», можна адзначыць i тое, што тыя першыя тэксты «патрыярхау беларускай фiласофскай думкi», якiя там змешчаны, адначасова з'явiлiся таксама пачаткам асэнсавання «космасу нацыянальнай фшасофп», уключаю-чы у сябе шэраг важных ме-гадалагiчных канцэптау, якiя пазней будуць развiгы да узроу-ню шырокiх абагульненняу i змястоуных эксплiкацый. Гэта, у прыватнасщ, тычыцца нама-ляваных Майхровiчам вобразау Вiнцэнга Дунiна-Марцiнкевiча, Янкi Купалы i Якуба Коласа. Менавiга тут мы упершыню зна-ходзiм думкi Альфрэда Сцяпа-навiча пра угапiчны характар щэй Дунiна-Марцiнкевiча, а таксама

адносна гшербалiзацыi беларусшм шсьменшкам абстрактна-гумашстычных паняццяу. Гэта падма-цоуваецца упэуненасцю, што, нягледзячы на сваю абмежаванасць, такая дзейнасць з'явшася глебай для усведамлення неабходнасцi юнавання лiтарату-ры на беларускай мове, вытокам рэальных крокау у гэтым кiрунку.

Прыкладна у той жа час у гюторьп школы вызначылася шшая важная тэндэнцыя. У 1970-я гг. практычна адначасова былi прапа-наваны ужо дзве «унутраныя» парадыгмы тэарэ-тычнага асэнсавання беларускай нацыянальнай фшасофп, якiя, па-першае, абапiралiся на тое, што мы умоуна можам назваць беларусюм ду-хоуным вопытам, а па-другое, з'яулялшя у цэлым самастойнымi канцэпцыямi. Маюцца на увазе манаграфiя А. С. Майхровiча «Аб эстэтычным асваеннi рэчаюнасщ» (1973) i праца У. М. Конана i Э. К. Дарашэвiча «Нарыс гiсторыi эстэтычнай думкi Беларуш» (1972).

Адзначым найбольш iстотныя моманты гэтых двух выданняу. Перш за усё, яшчэ зуым невялiкая па аб'ёме работа Майхровiча заусёды была прадметам яго асаблiвага гонару. У рамках манаграфii была зроблена надзвычай рэдкая для савецкай гумаштарнай навукi спроба асаблiва дадатнага фшасофствавання, у аснову яко-га была пакладзена прэтэнзiя на самастойнае выбудоуванне гiсторыка-фiласофскага працэсу. У гэтым дачыненш у агульным корпусе фшасоф-скай спадчыны Беларусi яна займае асаблiвае месца. Па сутнасцi, манаграфiя «Аб эстэтычным асваеннi рэчаюнасщ» - гэта другая пасля «Адвечным шляхам» (I. Абдзiраловiча) спроба цэласнага тэарэтычнага асэнсавання гютарычна-га працэсу (на гэты раз унiверсальнага) з пункту гледжання беларускага нацыянальнага досведу. Тут мы бачым не запазычванне гатовых рэцэптау з iснуючага арсенала маркысцка-лешнскай фша-софii, а амаль незалежны рух па асноуных вехах ушверсальнага iнтэлектуальнага развiцця.

У цэлым аналiзуемая канцэпцыя уяуляе складаны i шматгранны сiнтэз, прынамсi, трох кампанентау. З аднаго боку, пры аналiзе эстэ-тычнага развiцця А. С. Майхровiч актыуна выка-рыстоувае работы рускага фшосафа А. Ф. Лосева i яго досвед аналiзу дынамiкi антычнай эстэтычнай думкi. З шшага боку, у манаграфii «Аб эстэтычным асваенш рэчаiснасцi» беларусю фшо-саф упершыню апрабоувае гегелеусюя схемы рэпрэзентацыi гiсторыка-фiласофскага працэсу як дынамiчнай мадэлi. I нарэшце, замест трады-цыйнага для марксiзму-ленiнiзму прызнання класавай барацьбы i прымата эканом^ як га-лоуных рухаючых сш гiсторыi Альфрэд Сцяпа-навiч шбы вяртаецца да ранняга Маркса, гаво-

рачы пра велiч працы наогул у трох яе шастасях: пераутварэння грамадства, узбагачэння чалавека i ускладнення пазнавальнай дзейнасцi.

Навуковая спадчына Майхровiча шматгран-ная i ахоплiвае амаль увесь спектр пытанняу, над якiмi i цяпер працягвае працаваць айчынная гiсторыя фiласофii. Гэта працы i у галiне гiсторыi культуры, сацыяльнай фiласофii, эстэтыкi, этыкi. Ён iмкнууся не толькi выкладаць гюторыю беларускай думкi, але i канцэптуальна выбудоуваць яе асноуныя вех^ звязваючы тэксты, персаналii, а таксама штэрпрэтацып перыядау у адзiную лшю, падпарадкаваную агульнай iдэi збудаван-ня. У якасщ стрыжня, што спалучау усе эпохi i народы у агульную гiсторыю, мысляр прызнавау iдэi гуманiзму, а эвалюцыю грамадства разглядау менавiта як яго гуманiзацыю.

Канцэпцыя развщця беларускага грамадства праходзiла практычна праз усе даследаванш Майхровiча i грунтавалася на трох базавых складшках: пачатковае сцвярджэнне усеагуль-нага абстрактнага унiверсалiзму маральных патрабаванняу на аснове маральнай дактрыны хрысцiянства; узнiкненне на падмурку хрысщян-скага маральнага узору пад уплывам канкрэтных сацыяльных штарэсау разнастайных форм сас-лоунай маралц станауленне у эпоху дэмакратыч-нага руху працоунай народнiцкай этыкi, у якой сацыяльны прагматызм кампрамiсна спалучауся з неабходнасцю ажыццяулення у сацыяльным жыццi прынцыпу усеагульнасцi маральных норм i патрабаванняу. Сваiмi працамi гэты выдатны вучоны-фiлосаф стварыу трывалы метадалапчны каркас для ажыццяулення цяперашнiх даследа-ванняу, а таксама выканання вялшай i усеабдым-най праграмы па нашсанш шматтомнай гiсторыi фiласофскай i грамадска-палiтычнай думкi Бела-русi. Творчая спадчына А. С. Майхровiча з'яуля-ецца базiсам паспяховага развiцця айчыннай школы гiсторыi фiласофii, што вывучае духоуную спадчыну нашага народа.

Наступная знакавая постаць школы фшасоф-скай i грамадска-палiтычнай думю Беларусi -Уладзiмiр Конан. Хаця для тых, хто знаёмы з твор-часцю гэтага фiлосафа, вщавочна, што сутнасць яго спадчыны не можа быць зведзена толькi да нейкай пэунай галiны фiласофii, а таксама i да гуманiта-рыстыю наогул. Ён уяуляу сабой рэдю для сучас-насцi тып вучонага-энцыклапедыста. У беларускай культуры Уладзiмiр Мiхайлавiч лiчыуся прызна-ным аутарытэтам шмат у яюх галiнах ведау - ад фалькларыстыю i культуралогii да беларускай фшалогп i мастацтвазнауства. I усё ж дазволiм сабе меркаванне, што, звяртаючыся да усiх шматлтх прадметау свайго зацiкаулення, ён выступау най-перш як фiлосаф, гэта значыць iмкнуУся шляхам

напрацоук1 i наступнаи штэрпрэтацьи выкары-стоуваць вел1чэзны факталапчны матэрыял перш за усё для верыфшацып пэунаИ канцэпцып белару-скага нацыянальнага генезу. Пры гэтым, вядома, нельга меркаваць, што ён быу пад щскам неИкаИ канцэпцып, пад якую «падганяу» матэрыял, хутчэИ мы можам выказаць здагадку пра тое, што гэты фшосаф практыкавау неИкую ушверсальную метадалопю, якая, як i у любых шшых выпадках, абатралася, з аднаго боку, на структуру перака-нанняу, а з iншага, на выбар канона з ушверсаль-наИ школы думкi.

Пры аналiзе асаблiвасцi канцэпцыi У. М. Конана неабходна вылучыць яшчэ адзiн ютотны момант, якi мае дачыненне ужо не да фшасоф-ска-тэарэтычных, а да агульнасветапоглядных асноу яго творчасщ. Гаворачы пра мэты i задачы сваёИ кнiгi «Ля вытокау самапазнання: станаулен-не духоуных каштоунасцеИ у святле фальклору» (1989), ён бярэ за аснову менавгга узнауленне народнаИ культуры, гэта значыць ператварэнне гэтаИ спадчыны у нацыянальную рэальнасць ва усёИ цэласнасцi. З iншага боку, мы тут, па сутнасщ, бачым новае фшасофскае пераасэнсаванне рэва-люцыИна-дэмакратычнаИ мадэль ВышэИ названая кнiга, што выИшла у свет напярэдаднi нашаИ незалежнасцi, наглядна паказала тоИ юрунак пошуку вытокау, якi, магчыма, у крыху метафа-рычнаИ i завуаляванаИ форме, вызначае народныя каранi новага беларускага Адраджэння. Да гэтаИ жа канвы дыялектыю архаiчнага i сучаснага, як падкрэствае С. I. Санько [1], Конан звяртаецца i у сваёИ апошняИ рабоце - першым томе «Псторып эстэтычнаИ думкi Беларусi» (2010).

Мы ужо адзначалi вышэИ, што даследаванш Майхровiча у галше гiсторыi фiласофii пачыналiся з параунальна невялiкаИ па аб'ёме манаграфй. Для Конана такiмi уводзiнамi стала нашсаная разам з Э. К. Дарашэвiчам кнiга «На-рыс гiсторыi эстэтычнаИ думю Беларусi», што выИшла у маскоусюм выдавецтве «Мастацтва» у 1972 г. Перш чым звярнуцца непасрэдна да гэтаИ працы, адзначым дзiунае падабенства двух загалоукау. I Майхровiч, i Конан пачыналi ме-навиа з эстэтыкi. Гэта, у прынцыпе, у адносiнах да агульнаИ г^торыи беларускаИ любамудрасцi з'яуляецца заканамерным, паколью вiдавочна, што асноунаИ субстанцыяИ юнавання краИнiх бачанняу свету была менавиа мастацкая культура. Як адзначау сам Уладзiмiр МiхаИлавiч, «гiстарычны лёс беларускага народа, адсутнасць у яго на працягу цэлага шэрагу стагоддзяу дзяр-жаунаИ i культурнаИ самастоИнасщ, выцiсканне беларускаИ мовы спачатку польскаИ, а потым рускаИ у лиаратурнаИ i афiцыИнаИ сферах - усё гэта наклала своИ адбiтак на тыя формы, у яюх

развiвалася беларуская эстэтыка. Гэту акалiч-насць нельга не улiчваць пры вызначэнш крынiц даследавання; далёка не заусёды яны уяуляюць сабоИ строИную i завершаную сiстэму з даклад-mrni дэфiнiцыямi асноуных паняццяу i распра-цаванаИ сiстэмаИ катэгорыИ» [2].

З шшага боку, «Нарыс» не зводзщца да класiчнаИ эстэтычнаИ парадыгмы, але выходзщь на выключна фiласофскiя абагульненш, разгля-даючы генезiс аИчыннаИ культуры менавиа як гiсторыю думкi. Па сутнасщ, у гэтаИ працы мы маем (бадаИ, упершыню) спробу такоИ канцэпту-алiзацыi, якая выходзiць за тыя дэскрыптыуныя межы, што можна вызначыць як «фiласофская думка у Беларусь, i, наадварот, патрабуе на-шсання менавiта гiсторыi думкi Беларуы як неИкаИ канцэптуальна аформленаИ i метадала-гiчна структураванаИ субстанцыi, iмплiцытна прывязанаИ да нашага «нацыянальнага косма-су». Гэтая манаграфiя Конана i Дарашэвiча, хаця не у прама дэкларуемаИ форме, але усё ж ввда-вочна, ставiла задачу рэканструкцып беларускаИ культуры менавiта як адзшага духоунага цела, што мела унутры неИкую iманентную логiку раз-вщця. УскоснаИ дэкларацыяИ такога новага для нашаИ гюторыка-фшасофскаИ навукi падыходу была заяуленая аутарамi мадэль перыядызацыi.

«Перыядызацыя гiсторыi эстэтыкi у Беларусi павшна улiчваць гэту гiстарычную асаблiвасць. ЗвычаИна лiтаратуразнауцы, па традыцыi, адносяць помшю пiсьменства, што узнiклi на тэрыторыi Бе-ларусi у X-XIII стагоддзях, да агульнаИ старарускаИ лiтаратуры, а помшю XIV-XVII стагоддзяу - да старабеларускаИ лiтаратуры. Зараджэнне i развщцё новаИ беларускаИ лiтаратуры адносяць да XIX -пачатку XX ст. Аднак з пункту гледжання развщця эстэтычнаИ думю кожны з вышэИадзначаных перы-ядау мае вельмi складаную структуру i, як казалася вышэИ, полшшгвктычны характар» [2].

Значэнне гэтага адкрыцця Конана добра вiдаць менавиа з перспектывы развiцця дысцыплiны, паколью полiлiнгвiзм, а пазнеИ полiкультурнасть CT^i тымi двума асноунымi складнiкамi канцэп-туалiзацыi матэрыялу, што, на нашу думку, вельмi выгадна адрознiваюць нашу школу ад падобных iнiцыятыу у суседшх дзяржавах. Пошукi неИ-кага выключна нацыянальнага у апрыёрна не прымаючых гэтага дакапiталiстычных культурах заусёды былi справаИ няудзячнаИ. З шшага боку, мультыкультурны варыянт беларускаИ спадчыны вщавочна уяуляе сабоИ магчымасць кампрамiсу з «гiстарычнаИ праудаИ». Хочам мы прызнаваць гэта, або не, але наша персанальная самасвядомасць у абстрактна-анталагiчным сэнсе грунтуецца на уих сферах культуры незалежна ад нашых палiтычных, этшчных, канфесiИных i iншых прыхiльнасцеИ.

Гаворачы пра тое, як працавала вышэй згаданая схема полшшгвютычнай мадэлi бела-рускай фiласофii, яшчэ раз адзначым, што яна стварыла вельмi камфортныя умовы для шмат-граннай работы па назапашванш матэрыялу, яго перакладу i фiласофскай iнтэрпрэтацыi. Практыкавалiся рэгулярныя камандзiроукi супрацоунiкау аддзела гiсторыi фшасофп у Вiльнюс, Маскву i Лешнград, дзе з надзвычай-най скрупулёзнасцю яны выбiралi i капiявалi разнастайныя крынiцы, у тым лiку на лацшскай i польскай мовах. Вышю гэтай працы сталi асновай для нашсання манаграфiй i навуковых артыкулау У. В. Дуброускага, А. Я. Цукермана, Л. А. Чарнышовай. Крыху пазней, ужо у пачатку 1990-х, была выдадзена своеасаблiвая анталогiя «Помшю фiласофскай думкi Беларусi XVII -першай паловы XVIII ст.», у якой была змешчана большая частка перакладзеных i штэрпрэтава-ных крынщ. На гэтай жа факталагiчнай базе, дзякуючы арганiзацыйным намаганням i тэарэ-тычным напрацоукам К. С. Пракошынай, была створана школа беларускага рэлтязнауства.

Працэсы перабудовы i дэмакратызацыi гра-мадства дазволШ беларускiм фiлосафам зрабiць чарговы крок, якi па сваёй значнасщ стау вянцом усёй канцэпцыi агульнай тэорып айчыннай думкi. Менавiта у сумеснай беларуска-лiтоускай манаграфii «Фiласофская i грамадска-палггыч-ная думка: дакастрычнiцкi перыяд» (1987) упер-шыню многiя рэчы былi названы сваiмi iмёнамi. Тут, у дадатак да абстрактных у пэунай ступеш разваг пра рэвалюцыйна-вызваленчую барацьбу беларускага народа, у выразнай i зразумелай форме быу уведзены канцэпт «нацыянальнай фiласофскай думкi» i пастаулена задача рас-працоукi агульнай канцэпцып нацыянальнага гiсторыка-фiласофскага працэсу. Крыху пазней гэтая ужо ввдавочна эксплшаваная навуковая праграма становiцца краевугольным каменем апошшх манаграфiй А. С. Майхровiча [3, 4]. Тыя iнтэнцыi свабоды i эмансiпацыi ад нацыянальнага i класавага Уцiску, што ставiлiся гэтым фшоса-фам на уых этапах яго творчасцi, былi пададзены квiнтэсенцыяй беларускай нацыянальнай iдэi, светапоглядным падмуркам станаулення Рэ-спублiкi Беларусь як суверэннай i незалежнай дзяржавы.

Лiтаратура

1. Еворовский В. Б. [и др.]. Отчет о научно-исследовательской работе «Фшсофш у с1стэме нацыянальнай культуры: параунальны анал(з псторыка-фыасофсш даследаванняу у Беларус( ( Украше» (заключительный) договор с БРФФИ № Г1К-039 от 15 апреля 2011 г.- Мн., 2013. С. 27.

2. Дорошевич Э. К., Конон В. М. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии.- М., 1972. С. 6.

3. Майхрович А. С. Поиск истинного бытия и человека Из истории философии и культуры Беларуси / ред. Д. И. Широканов.- Мн, 1992.

4. Майхрович А. С. Становление нравственного сознания: Из истории духовной культуры Беларуси. - Мн., 1997.

инженерные организмы

Резюме. Подробно рассматривается национальная система оценки риска генно-инженерных организмов при подготовке их к выпуску в окружающую среду. Отмечается, что опыт Республики Беларусь в вопросах теоретической разработки процесса такой оценки и подготовке к его практической реализации может быть использован странами Таможенного союза.

Ключевые слова: генно-инженерные организмы, ГИО, законодательство в области ГИО, здоровье человека, оценка рисков ГИО.

Генная инженерия (современные биотехнологии) - технология создания новых комбинаций генетического материала путем проводимых вне клетки манипуляций с молекулами нуклеиновых кислот (ДНК и РНК) и переноса созданных конструкций генов в реци-пиентный организм, в результате чего достигается их включение и активность в этом организме и у его потомства. Итог генной инженерии -генно-инженерные организмы, ГИО (синонимы: ГМО - генетически модифицированные организмы, ЖИО - живые измененные организмы) -содержащие новую комбинацию генетического материала [1]. Генно-инженерные технологии позволяют производить новые сорта растений, породы животных, штаммы микроорганизмов, обладающие набором хозяйственно-ценных

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.