Научная статья на тему 'Польшча і Беларусь: супрацоўніцтва рэгіёнаў як рухавік двухбаковых стасункаў'

Польшча і Беларусь: супрацоўніцтва рэгіёнаў як рухавік двухбаковых стасункаў Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
85
21
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Ганна Марыя Дынэр

2015 год у чарговы раз не прынёс пералому ў польска-беларускіх стасунках, а ва ўзаемадзеянні паміж краінамі дамінавалі кантакты на рэгіянальным узроўні. Хоць па-ранейшаму нявырашанымі засталіся пытанні дзейнасці Саюза палякаў на Беларусі і малога памежнага руху, вяртанне да нармальных суседскіх узаемадачыненняў падаецца ўсё больш імаверным у сувязі з паляпшэннем стасункаў паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам. У 2015 годзе беларускі прэзідэнт вызваліў усіх асоб, прызнаных Еўрасаюзам палітычнымі вязнямі, што з’яўлялася галоўнай умовай вяртання да размоў на лініі Брусель – Мінск. У адказ на гэты крок і на спакойныя прэзідэнцкія выбары Еўрасаюз у кастрычніку мінулага года вырашыў прыпыніць, а 15 лютага 2016 – зняць санкцыі. У выніку Польшча і Беларусь маюць шанц на большае выкарыстанне патэнцыялу суседства, супольнай гістарычнай спадчыны для развіцця турызму і эканомікі. Тэндэнцыі: • паступальнае развіццё паміж польскімі і беларускімі рэгіёнамі стасункаў, засяроджаных на эканамічным супрацоўніцтве, гістарычным і культурным дыялогу; • адсутнасць прагрэсу ў двухбаковых стасунках, звязаных з дзейнасцю Саюза палякаў на Беларусі альбо рэалізацыяй дамовы аб малым памежным руху; • зніжэнне ўзроўню гандлёвых абаротаў паміж абедзвюма краінамі ў параўнанні з папярэднімі гадамі; • павелічэнне шанцаў на пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва – дзякуючы паляпшэнню стасункаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Польшча і Беларусь: супрацоўніцтва рэгіёнаў як рухавік двухбаковых стасункаў»

ПОЛЬШЧА I БЕЛАРУСЬ: СУПРАЦОУНЩТВА РЭГ1ЁНАУ ЯК РУХАВ1К ДВУХБАКОВЫХ СТАСУНКАУ

Ганна Марыя Дынэр

Рэзюмэ

2015 год у чарговы раз не прынёс пералому у польска-беларускiх стасунках, а ва узаемадзеянн памiж краiнамi дамiнавалi кантакты на рэгiянальным узроуш. Хоць па-ранейшаму нявырашанымi засталiся пытаннi дзейнасц Саюза палякау на Беларусi i малога памежнага руху, вяртанне да нармальных суседскiх узаемадачыненняу падаецца усё больш iмаверным у сувязi з паляпшэннем стасункау памiж Беларуссю i Еурапейсюм Саюзам. У 2015 годзе беларуск прэзiдэнт вызвалiу усiх асоб, прызнаных Еурасаюзам палiтычнымi вязнямi, што з'яулялася галоунай умовай вяртання да размоу на лiнii Брусель - Мшск. У адказ на гэты крок i на спакойныя прэзщэнцш выбары Еурасаюз у кастрычнiку мшулага года вырашыу прыпынiць, а 15 лютага 2016 - зняць санкцьп. У вышку Польшча i Беларусь маюць шанц на большае выкарыстанне патэнцыялу суседства, супольнай гiстарычнай спадчыны для развiцця турызму i эканомш.

Тэндэнцьп:

• паступальнае развiццё памiж польскiмi i беларускiмi рэгiёнамi стасункау, засяроджаных на эканамiчным супрацоунiцтве, пстарычным i культурным дыялогу;

• адсутнасць прагрэсу у двухбаковых стасунках, звязаных з дзейнасцю Саюза палякау на Беларус альбо рэалiзацыяй дамовы аб малым памежным руху;

• зшжэнне узроуню гандлёвых абаротау памiж абедзвюма краiнамi у параунаннi з папярэднiмi гадамi;

• павелiчэнне шанцау на пашырэнне двухбаковага супрацоунщтва -дзякуючы паляпшэнню стасункау памiж Еурасаюзам i Беларуссю.

Працяг дамкатнага пацяплення

Год 2015 быу чарговым годам, калi сталi заyважнымi ймптомы паляпшэння. У гэты час развiвалiся стасункi тэхнiчнага кшталту, i значнае ажыуленне адбылося у сферы супрацоунщтва пам1ж рэгiёнамi. У 2015 годзе таксама адбыл^я сустрэчы на узроуш прэм'ер-мшстрау (у трауш

i лютападзе Беларусь наведау намесшк мшстра замежных спрау Конрад Паулш).

У красавцу Беларусь i Польшча пaдпicaлi дамову аб супрацоунщтве у гaлiнe папярэджвання катастроф, cтыхiйных бедствау, надзвычайных сгтуацый, а таксама лiквiдaцыi ix наступствау. Дамова сярод 1ншых была вышкам працы польска-беларускай кaмicii па справах трансграшчнага супрацоунщтва. У рамках далейшага рэгулявання двухбаковых пытанняу Беларусь хоча падтсаць з Польшчай (а таксама з Чэxiяй i Эcтонiяй) дамовы аб выплаце пeнciй i супольных пенсшных paзлiкax.

Абедзве кpaiны працягваюць супрацоунщтва у сферы сумеснай спадчыны. У 2015 годзе было прынятае рашэнне, што Рада аховы памящ войн i пакутау пpaфiнaнcуe рамонт вайсковых мог1лак у Брэсце, дзе у 1920—1939 6ыл! пахаваныя польск1я салдаты. Пачатак прац запланаваны на 2016 год. Згодна з умовaмi гэта не адзшыя могши, якiя будуць знaxодзiццa пад апекай польскага боку. У той жа час Беларусь, як i Расш, Арменш i Казахстан, выказала занепакоенасць у cувязi з шфармацыяй, што у Польшчы адбываецца апаганьванне месцау пахавання caвeцкix воiнaу.

Важна, што удалося вырашыць пытанне стварэння вiзaвыx цэнтрау Яны пaвiнны з'явiццa у вacьмi бeлapуcкix гарадах: Мiнcку, Брэсце, Гродне, Гомел^ Мaгiлёвe, Бapaнaвiчax i Лiдзe. Штогод яны змогуць прымаць да 290 тыс. анкет, што дасць значную палёгку польcкiм консульсйм службам, якiя у 2015 годзе выдaлi грамадзянам Бeлapуci амаль 400 тыс. вiз (колькасць адмоу вар^равалася у межах 1%). Утварэнне цэнтрау мае на мэце таксама паляпшэнне штэрнэт-с^тэмы звароту па вiзы, якую рэгулярна aтaкaвaлi хакеры, што рабта немагчымым яе нармальнае выкарыстанне. У л^тападзе 2015 года быу выбраны аператар для абслугоування вiзaвыx цэнтрау — фipмa VFS. Global.

На жаль, палгтычная ciтуaцыя — перш за усё caнкцыi Еурасаюза супраць Pacii i paciйcкiя контpcaнкцыi у выглядзе эмбарга на прадукты харчавання, вырабленыя у Еурасаюзе, — адмоуна пауплывала на польска-беларусю

гандаль. У перыяд са студзеня па кастрычшк 2015 польсй экспарт у Беларусь склау EUR 871.8 млн (зн1жэнне на 28.2% у параунанш з аналапчным перыядам 2014 года), i ÏMmpT з гэтай краiны склау EUR 587.7 млн (павелiчэнне на 15.3%). Польшча захавала станоучы гандлёвы баланс з Беларуссю, як склау EUR 284 млн, тым не менш з года у год ён змяншаецца.1 Адначасова пастаянна падвышаецца аб'ём беларускага экспарту у Польшчу, а РП стала адным з 10 найважнейшых беларусюх гандлёвых партнёрау.

У 2015 годзе, як i раней, адбылюя бiзнес-канфеpэнцыi i сустрэчы па магчымасцях iнвестыцый уБеларусь у ^ным м1жнародным кантэксце i бiзнес-фоpум для прад-стаушкоу дрэваапрацоучай пpамысловасцi i мэблевай вытворчасщ. Апроч таго, Беларусь прапанавала стварыць мэблевытворчы цэнтр у Смаргош, як1 б складауся з бела-pускiх, польск1х, лгтоусюх, украшсюх i pасiйскiх фipм. Часам супрацоунщтва у прамысловых сектарах патрабуе м1жнародных дамовау з iншымi кpаiнамi, як гэта было, калi пачау курсраваць цягнiк пам1ж кiтайскiм горадам Чэнду i польскай Лоддзю, што спрычынтася да заключэння дадатковых дамовау па таварных перавозках памiж польскай i беларускай чыгункамь

Але усё больш вiдавочна, што без паляпшэння палиычных стасункау па лiнii Мiнск—Варшава магчымасщ эканамiчнага pазвiцця застануцца абмежаванымь Гэтае супpацоунiцтва ускладняецца таксама эканамiчнымi пpаблемамi, з якiмi гадамi змагаецца Беларусь — напрыклад, знiжэннем ваpтасцi беларускага рубля.

Значэнне рэпянальнай супрацы

Тым не менш 2015 год быу часам узмацнення рэпянальнага супpацоунiцтва памiж Польшчай i Беларуссю. Развiвалiся

"Handel Zagraniczny I-IX 2015 r." Glowny Urz,qd Statystyczny. Web. 14 Apr. 2016. <http://stat.gov.pl/obszary-tematyczne/ceny-handel/ handel/handel-zagraniczny-i-ix-2015-r-,5,7.html>; "Statystyczna informacja o eksporcie i imporcie Polskiza 2014 r." Ministerstwo Gospodarki. Departament Strategii i Analiz.. Web. 14 Apr. 2016. <http:// www.me.gov.pl/files/upload/8437/syntzewn2014ost.pdf>.

стасунк як пам1ж рэгiёнамi абедзвюх KpaiH (таксама у рамках Еурарэпёнау), так i пам1ж асобнымi краiнамi.

1стотнае значэнне мела супраца у межах еурарэйёна «Буг». У яго рамках, апроч шшага, быу створаны шфармацыйны reаграфiчны партал па турыстыцы, культуры, прадпрымальнщтве i рынках працы асобных рэпёнау для прадпрымальшкау у сферы турызму. Праект коштам каля EUR 330 тыс. ф1нансуецца праграмай трансграшчнага супрацоунщтва Польшча — Беларусь — Украша. Супраца ажыццяуляецца таксама у рамках еурарэпёна «Нёман», у межах якога развiваюцца перш за усё культурныя i туры-стычныя праекты. Рэгулярна праводзяцца таргi мясцовых прадпрымальшкау з мэтай узмацнення дзелавой супрацы.

Для рэгiянальнага узаемадзеяння абедзвюх краш асаблiвае значэнне мае праграма трансграшчнага супрацоунщтва «Польшча — Беларусь — Украша 2007— 2013», у межах якой быу рэалiзаваны праект «Пашырэнне йстэмы ачышчэння сцёкавых водау у басейне Заходняга Буга» коштам каля EUR 2 млн. У 2015 годзе завершанае будаунщтва ачышчальнi у Камянцы, а беларускi бок бу-дзе звяртацца па дадатковы крэдыт на EUR 16 млн у Банк рэканструкцьп i развiцця, каб збудаваць такую ж ачыш-чальню для Брэста.

У межах гэтай праграмы пабудаваная i йстэма ска-навання транспарту на пераходзе Кузнща — Брузгi, а таксама мадэршзаваны дарожны пераход Полауцы — Пяшчатка. Дзякуючы праграме у мiнулым годзе пажарнiкi з Брэста атрымалi чатыры пажарныя машыны. Далей-шае супрацоунiцтва абедзвюх краiн плануецца у межах праграмы «Польска-беларуская трансграшчная бяспе-ка. Павелiчэнне патэнцыялу пажарных i ратавальных службау». У рамках памежнага супрацоунiцтва быу праве-дзены манiторынг функцыянавання пераходу Казловiчы — Карошчын, якi меу на мэце павелiчэнне прапускной здольнасцi i аптымiзацыю працы польск1х i беларускiх службау.

Супраца ажыццяуляецца таксама непасрэдна пам1ж рэгiёнамi абедзвюх краiн, як, напрыклад, пам1ж Маплёускай вобласцю i ваяводствам Куяуска-Паморск1м,

а таксама пам1ж гарадам^ у тым лiку гарадамi-пабрацiмамi (Вiцебск i Лодзь). Супольныя дзеянш — гэта, апроч iншага, аргашзацыя дзён культуры, фестываляу i юрмашоу, а таксама форумау для мясцовых прадпрымальшкау. У 2015 годзе у Гродне адбылася таксама трэцяя сустрэча гарадоу-пабрацiмау Польшчы i Беларус (папярэднiя праходзiлi у 2002 годзе у Брэсце i у 2014 у Беластоку).

Польшча i Беларусь таксама супрацоунчаюць у галше аховы асяроддзя — абедзве крашы будуць ствараць су-польны праект аховы папуляцып зуброу. Таксама абедзве дзяржавы хочуць супрацоунiчаць пры пабудове воднага шляху пам1ж Балтыйск1м i Чорным морамi, што патрабуе аднаулення суднаходства на участку каля 2 тыс. км на водным шляху E-40 ад Брэста да Варшавы. Гэты праект атрымау дадатковае фiнансаванне у межах праграмы трансгратчнага супрацоунiцтва «Польшча — Беларусь — Украша 2007-2013».

Таим чынам, добра вщаць, што у штуацып па-ранейшаму напружаных палiтычных стасункау задача развiцця двухбаковых кантактау лягла цалкам на польскiя i беларуск1я рэгiёны. Што важна, абедзве крашы усё часцей развiваюць гэтую форму супрацы, а гэта у будучыш павiнна перанесцiся на эканамiчныя i м1жасабовыя кантакты.

У чаканш малога памежнага руху

Найвялiкшай паразай польска-беларускгх стасункау па-ранейшаму лiчыцца адсутнасць малога памежнага руху (МПР). Нягледзячы на тое, што дамова была падтсаная i ратыфшаваная у 2010 годзе, польск бок не атрымау ратыфжацыйнай ноты.

Вынiкi даследаванняу, праведзеных Галоуным статы-стычным камiтэтам, паказал^ што найбольшая колькасць дзеянняу, звязаных з рухам на сухапутнай мяжы Польшчы, адбывалася на тэрыторыi 50 км ад мяжы. Пра гэта сведчыць як высок! працэнт асоб, як1я перасяклi мяжу i выдаткавалi грошы у гэтай зоне, так i той факт, што жыхары населеных пунктау, размешчаных там, складаюць пераважную боль-шасць сярод асоб, як1я перасякаюць мяжу. Так1м чынам,

адсутнасць МПР з Беларуссю з'яуляецца асаблша адчуваль-наю для асоб, што пражываюць на прымежнай тэpытоpыi, як па польскЦ так i па беларусю бок мяжы.

Калi вядзецца пра прымежны гандаль, то за першыя тры кварталы 2015 года беларусы выдаткавалi у Польшчы амаль PLN 2 млрд (у сярэдшм на 16.5% менш за адпаведны перыяд 2014 года). У той жа час паляй выдаткавалi PLN 60 млн (каля 13.0% менш за тры кварталы 2014 года).2 У 2015 годзе (у параунанш з 2014-м) было адзначанае зн!жэнж колькасщ пераходау польска-беларускай мяжы на 11.3 %: адпаведна са звесткамi польскага Паграшчнага камгтэта, у 2015 годзе яе пеpасяклi больш за 7.8 млн чал.3 Скарачэнне перамяшчэння людзей на польска-беларускай мяжы было, аднак, звязана не з пагаршэннем стасункау крашам^

а з эканамiчнымi пытанням^ перш за усё з падзеннем курсу i зн!жэнжм пакупнщкай здольнасцi беларускага рубля.

Без сумневу, перашкодай для развщця МПР з Беларуссю можа быць наяуны стан памежнай iнфpастpуктуpы. Таксама варта адзначыць, што калi такое пагадненне функцыянуе, то прасцей атpымлiваць фшансаванне для пабудовы пераходау i пад'язной шфраструктуры, як гэта

iH^apMa^M anpa^BaHaa ayrapKaö Ha nagcTaBe: "Ruch graniczny oraz wydatki cudzoziemcow w Polsce i Polakow za granicq w III kwartale 2015 roku." Glöwny Urz,qd Statystyczny — Urz,qd Statystyczny w Rzeszowie. Web. 14 Apr. 2016. <http://stat.gov.pl/obszary-tematyczne/ceny-handel/ handel/ruch-graniczny-oraz-wydatki-cudzoziemcow-w-polsce-i-polakow-za-granica-w-iii-kwartale-2015-roku,13,6.html>; "Ruch graniczny oraz wydatki cudzoziemcow w Polsce i Polakow za granicq w II kwartale 2015 roku." Glöwny Urz,qd Statystyczny — Urz,qd Statystyczny w Rzeszowie. Web. 14 Apr. 2016. <http://stat.gov.pl/obszary-tematyczne/ ceny-handel/handel/ruch-graniczny-oraz-wydatki-cudzoziemcow-w-polsce-i-polakow-za-granica-w-ii-kwartale-2015-roku,13,5.html>; "Ruch graniczny oraz wydatki cudzoziemcow w Polsce i Polakow za granicq w I kwartale 2015 roku." Glöwny Urzqd Statystyczny — Urz,qd Statystyczny w Rzeszowie. Web. 14 Apr. 2016. <http://rzeszow.stat.gov.pl/ opracowania-biezace/opracowania-sygnalne/obszary-przygraniczne/ ruch-graniczny-oraz-wydatki-cudzoziemcow-w-polsce-i-polakow-za-granica-w-i-kwartale-2015-roku,14,6.html>.

"Statystki SG styczen-grudzien 2015 r." Komenda Glöwna Strazy Granicznej. Web 14 Apr. 2016. <https://www.strazgraniczna.pl/pl/granica/ statystyki-sg/2206,Statystyki-SG.html>.

2

адбылося у выпадку польска-расiйскай дамовы аб малым памежным руху, што пачала дзейнiчаць у лiпенi 2012 года. Апроч шшага, дзякуючы ёй стала мажлiвым развiццё памежных пераходау Гронава - Мамонава i Бязледы -Баграцiёнауск. Павелiчэнне колькасцi пераходау — гэта i выключная магчымасць для аптымiзацыi працэдур i пашырэння супрацоунiцтва памежных службау абедзвюх краiн. Гэта таксама шанц для узмацнення эканамiчнай актыунасцi i развщця турызму па абодва бак1 мяжы.

Патэнцыял супрацы

Нягледзячы на па-ранейшаму напружаныя палiтычныя стасунк1, выразна в1даць, што абедзве кра1ны маюць значны патэнцыял двухбаковай супрацы. Для Беларус !стотным будзе супрацоунiцтва у галiне энергетыкi, асаблiва у сувяз! з заканчэннем будаунiцтва пад Астрауцом атамнай электрастанцып, кал! беларуская дзяржава захоча прадаваць лшй вырабленай электрычнай энергй. На цяперашн мо-мант перашкодай для экспарту электрычнасщ у Польшчу з'яуляюцца, апроч шшага, дрэнны стан i недастатковая магутнасць лшш перадач.

Са свайго боку Польшча можа быць для Беларус крынщай досведу у сферы ажыццяулення тэрмамадэр-шзацып будынкау (у тым лшу адпаведна нормам Еурасаюза), што дазволщь зменшыць патрэбы у электраэнергй. Для Беларус можа быць важным супрацоунщтва у прыняцщ нарматыуных актау для рынку тэлекамушкацый i перай-мання рашэнняу, яшя был! рэал!заваныя у Польшчы. Беларуси бок таксама станоуча ставщца да праграмы МОСТ, у межах якой у Польшчу (i у шшыя крашы Еурасаюза) на стажыроуку прыязджаюць беларусшя спецыялюты.

Значным фактарам таксама будзе супраца у сферы ту-рызму, асабл!ва са з'яуленнем новых мажл!васцей у сувяз! з новым! беларуск1м! правшам! аб бязв!завым наведванш Белавежскай пушчы i сплавах па Аугустоусшм канале i рацэ Нёман. Ужо з'явШся шщыятывы, каб Беларусь i Польшча разам рэкламавал! вартасщ Пушчы на сусветных

турыстычных канферэнцыях i заахвочвалi наведванне яе абедзвюх частак.

Важнай сферай супрацы можа аказацца i спорт, а менавгта супольная аргашзацыя спабоpнiцтвау i Гмпрэз. Згодна з шфармацыяй белаpускiх чыноушкау, Польшча i Беларусь выказалi жаданне сумесна аpганiзоуваць зГмовую Унiвеpсiяду-2021. Апроч iншага, абодва бакi склалi сшсы прапанаваных спартовых аб'ектау.

Такiм чынам, выразна в1даць, што хаця б з прычын суседства i супольнай гiстаpычнай, культурнай i прырод-най спадчыны абедзве кpаiны маюць значны патэнцыял для супрацы i абмену досведам. У выпадку паляпшэння палгтычных стасункау Польшча таксама можа падтрымаць Беларусь у рамках Еурапейскага Саюза, а менавгта пры по-шуку сродкау для iнвестыцый у памежную iнфpастpуктуpу, ахову навакольнага асяроддзя альбо турызм.

Заключэнне

У перыяд, калГ пiсауся гэты артыкул, 15 лютага 2016 Еурапейсй Саюз адмяшу санкцьп супраць Беларусг ТакГм чынам, павялГчваецца шанц, што у 2016 годзе палепшац-ца стасункГ не только на лшп Брусель — Мшск, але i на лшп Варшава — Мшск. Тым больш што аб сваГм вГзще у беларускую сталщу аб'явГу мГнГстр замежных спрау РП ВГтольд ВашчыкоускГ. Будзем спадзявацца, што гэты шанц будзе выкарыстаны для вырашэння не толькГ непраблем-ных польска-беларускГх пытанняу, дат^1чн^гх супольнай мяжы, аховы наваколля альбо пабудовы Гнфраструктуры, але i контраверсГйных: ад пытанняу консульствау, функ-цыянавання Саюза (Саюзау?) палякау да пытанняу ажыццяулення пагаднення аб малым памежным руху. Толькг у гэтым выпадку можна будзе казаць пра вГдавочную змену у стасунках пам1ж дзвюма крашамь

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.