Научная статья на тему 'Польска-беларускія стасункі: год стагнацыі ў атмасферы варожасці'

Польска-беларускія стасункі: год стагнацыі ў атмасферы варожасці Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
51
12
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Kamil Klysinski

У 2012 годзе засталіся актуальнымі праблемы, якія з’явіліся ў польскабеларускіх стасунках пасля зрыву дыялогу па лініі Мінск Брусэль у снежні 2010 года. Польшча, у выніку асаблівай актыўнасці і заангажаванасці ў палітыцы ўвядзення санкцый супраць беларускага рэжыму, яшчэ больш умацавала свой вобраз галоўнага ворага Мінска, які стаіць на шляху аднаўлення дыялогу з Еўрасаюзам. Адначасова беларускія улады праігнаравалі прапанову Еўрасаюза пад назвай Дыялог аб мадэрнізацыі, які прадугледжвае падтрымку рэформаў у Беларусі. Са зместу прапагандысцкіх заяваў можна зрабіць выснову, што такое стаўленне магло сфарміравацца і з-за таго факту, што накід гэтай праграмы быў зроблены ў Варшаве. Пэўнай праблемай, асабліва ў стасунках польскіх уладаў з беларускай грамадзянскай супольнасцю, была ўцечка інфармацыі пра фінансаванне Польшчай беларускіх няўрадавых арганізацый і меркаванні польскай прэсы адносна неўласцівых паводзінаў польшх уладаў у справе Алеся Бяляцкага. Адначасова ў 2012 утрымалася шматгадовая тэндэнцыя эфектыўнай эканамічнай супрацы, якая развіваецца насуперак палітычным стасункам.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Польска-беларускія стасункі: год стагнацыі ў атмасферы варожасці»

ПОЛЬСКА-БЕЛАРУСК1Я СТАСУНК1:

ГОД СТАГНАЦЫ1 У АТМАСФЕРЫ ВАРОЖАСЦ1

Kamil Klysinski

Рэзюмэ

У 2012 годзе засталiся актуальный праблемы, якiя з'явiлiся у польска-беларускiх стасунках пасля зрыву дыялогу па лiнii Мiнск - Брусэль у снежш 2010 года. Польшча, у вынiку асаблiвай актыунасц i заангажаванасцi у nалiтыцы увядзення санкцый супраць беларускага рэжыму, яшчэ больш умацавала свой вобраз галоунага ворага Мшска, якi стаiць на шляху ад-наулення дыялогу з Еурасаюзам. Адначасова беларускiя улады праоара-валi прапанову Еурасаюза пад назвай Дыялог аб мадэрнзацы/, якi пра-дугледжвае падтрымку рэформау у Беларусь Са зместу прапагандысцкiх заявау можна зрабщь выснову, што такое стауленне магло сфармiравац-ца i з-за таго факту, што наюд гэтай праграмы быу зроблены у Варшаве. Пэунай праблемай, асаблiва у стасунках польшх уладау з беларускай гра-мадзянскай супольнасцю, была уцечка шфармацьп пра фiнансаванне Польшчай беларускiх няурадавых арганiзацый i меркаваннi польскай прэсы адносна неуласцiвых паводзiнау польскiх уладау у справе Алеся Бяляцка-га. Адначасова у 2012 утрымалася шматгадовая тэндэнцыя эфектыунай эканамiчнай супрацы, якая развiваецца насуперак палiтычным стасункам.

Тэндэнцьй:

• nалiтычныя стасункi засталiся у стане крызiсу, якi доужыцца ад часу прэзщэнцюх выбарау у снежш 2010 года; Польшча умацавалася у пазь цыi галоунага ворага беларускага рэжыму;

• блаюроука беларускiм бокам дыялога аб мадэрнiзацыi, iнiцыяванага Варшавай;

• высок узровень таваразвароту, а таксама зацкауленасць nольскiх шве-старау у размяшчэнш каniталу у Беларусi;

• nазiтыуная дынамiка прымежнага гандлю.

Працяг «халоднай вайны» у палггычных стасунках

Ужо на пачатку года падзеi выразна паказалi, што да выйсця з тупiку у польска-беларускiх стасунках далёка. У лютым бела-рускае тэлебачанне паказала чарговы антыпольскi матэрыял, якi датычыуся фiнансавання польскiмi уладамi беларускай апазiцыi, у якiм з'яв^ася абвiнавачанне у падтрымцы з Вар-

шавы груп «баевжоу», яюя быццам бы рыхтуюцца да дэстабь лiзацыi сiтуацыi у Беларусь Адначасова беларускiя улады ад-мовш ва уездзе групе польскiх парламентарыяу, якiя мелi на-мер сустрэцца з прадстаунiкамi непрызнанага Мiнскам Саю-за палякау у Беларусi (СПБ).

Аднак кульмiнацыяй напружання сталi падзеi 28 лютага, кал беларускiя улады заклiкалi пасла Польшчы Лешэка Ша-рэпку пакiнуць Беларусь i адклiкалi для кансультацый юраун-iка амбасады Беларусi у Польшчы. Такую самую «прапанову» атрымала i пасол Еурасаюзы Майра Мора. Гэта было рэакцы-яй Аляксандра Лукашэнкi на прынятае днём раней рашэнне Рады Еурасаюза аб пашырэннi вiзавых санкцый супраць прад-стаушкоу беларускага рэжыму. I хаця у парыве салiдарнасцi усе акрэдытаваныя у Мiнску паслы краш Еурасаюза пакiнулi Беларусь, для уох было зразумелым, што менавiта польсюя улады i дыпламаты, якiя iх прадстауляюць, выклiкаюць най-вялiкшае раздражненне уладау Беларусi.

У адным з сакавщюх выданняу беларускага штодзённiка СБ. Беларусь Сегодня з'явiуся кароткi артыкул пад назвай Ча-лавекафобiя, у яюм польскага мiнiстра замежных спрау абвь навачвалi у палiтычным авантурызме i недобразычлiвасцi да Беларусi. З шшага боку, улады Польшчы таксама не зама-рудзiлi з адплатай i далi вострую ацэнку паводзшам свайго усходняга суседа, чаму падтаквала частка польскiх СМ1. Адным словам, ад'езд польскага амбасадара у чарговы раз нага-дау уам пра тое, што стасункi на лшп Мiнск — Варшава зна-ходзяцца у стане глыбокага крызюу, якi часта нагадвае вядо-мыя з кнiг i фiльмау эшзоды «халоднай вайны» памiж СССР i Захадам.

Галоунай крынiцай гэтага крызюу былi шматгадовыя фун-даментальныя супярэчнасщ памiж дзвюма краiнамi. З аднаго боку, Мiнск бачыу у Польшчы л^дара групы краiн-чальцоу Еурасаюза, яюя iмкнуцца узмацнiць санкцыi супраць беларускага рэжыму i тым самым стаць на шляху выхаду з мiжнарод-най iзаляцыi зручным для рэжыму спосабам, а менавгга, без пал^ычных рэформау. З iншага боку, з гледзшча Варшавы Беларусь была складаным суседам, з якiм хоць i трэба пад-трымлiваць стасуню, двухбаковыя i у рамках кантактау Беларусь — Еурасаюз, але толькi на нiзкiм узроунi з-за адсутнасщ

гатоунасщ рэжыму да яюх-кольвек частковых саступак у таюх прынцыповых для польскага боку пытаннях, як вызваленне ycix пал^зняволеных.

Iншымi словамi, Мiнск чакау звароту да дыялогу i зняцця накладзеных санкцый, нягледзячы на адсутнасць пал^ычнай лiбералiзацыi у Беларусi, а Варшава ставка нармалiзацыю ста-сункау у залежнасць ад саступак у той сферы, якую рэжым хацеу выключыць з размоу любым коштам. Вышкам такой ютотнай супярэчнасцi у разуменш перспектыу узаемадачы-ненняу стала поуная адсутнасць даверу з абодвух бакоу. Ат-масферу недаверу паглыблялi усё яшчэ жывыя негатыуныя стэрэатыпы (асаблiва з беларускага боку), якiя вышкаюць з супольнай гiсторыi краiн, што адвеку жывуць па-суседску.

Акрамя адсутнасщ рэальных перспектыу паразумення польская дыпламатыя усё-такi актыуна шукала спосабау ажывщь як польска-беларускiя, так i больш шырокiя стасункi па лiнii Брусэль — Мшск. Таму на пачатку года Варшава пра-панавала шщыятыву пад назвай «Дыялог аб мадэршзацьп з Беларуссю», якая была прынятая на форуме Еурасаюза i ужо як праект Еурасаюза распачатая у сакавжу. 1стотнай задачай гэтай праграмы было уцягненне Беларусi у больш блiзкае су-працоунiцтва праз перадачу краiнамi Еурасаюза свайго досведу у рэфармаванш розных сектарау функцыянавання крашы: ад сацыяльнага страхавання i аховы здароуя да павель чэння ролi iнтэрнэту у кiраваннi i абслугоуванш насельнiцтва. Рэалiзацыя гэтай праграмы мелася ажыццяуляцца мiж iншым на семшарах, зладжаных у краiнах-чальцах Еурасаюза. Пер-шае мерапрыемства падобнага кшталту адбылося 16—17 трау-ня у Варшаве, а яго тэмай была прыватызацыя.

Нягледзячы на высланыя запрашэннi (з прычыны вiзавых санкцый аргашзатары абмежавалiся чыноунiкамi сярэдняга i нiжняга звёнау), беларускiя улады праiгнаравалi гэтую падзею, i у вышку Беларусь рэпрэзентавал прадстаунiкi апазiцыi, няурадавых аргашзацый i незалежныя журналюты. У паказаным на першым канале беларускага тэлебачання матэрыяле пад назвай «Псеудамадэрн», сярод шэрагу крытычных ацэнак праграмы «Дыялог аб мадэршзацып» выразна прабiвалася думка, што у трауш у Варшаве пад выглядам семiнара на тэму пры-ватызацып беларуская апазiцыя спаткалася з польскiмi уладамi,

каб «ажыццявщь падзел беларусюх прадпрыемствау». Для доказу гэтага тэзiсу у перайначаным кантэксце была пададзе-ная цытата вiцэ-мiнiстаркi замежных спрау Катажыны Пэл-чыньскай-Налэнч пра непазбежнасць прыватызацьп i защкау-ленасць з боку польсюх iнвестарау. Такiм чынам, чарговы раз у польска-беларускiх стасунках запанавалi недавер i цяжка схаваная варожасць.

Адзшым пазiтыуным момантам у стасунках на лшп Мiнск — Варшава у 2012 годзе быу агульны з'езд чальцоу не-легальнага з гледзшча беларускага права Саюза палякау у Беларусь Васемнаццатага лютапада у Гродне, без асаблiвых перашкодау з боку беларусюх уладау, дэлегаты выбралi нова-га старшыню Мечыслава Яськевiча, былога старшыню СПБ у Гродне.

Супярэчнасщ вакол падтрымш грамадзянскай супольнасщ

Як i у 2011 годзе, ютотнай праблемай у беларуска-польскiх стасунках было пытанне рэгулярнай дапамоп беларускiм няура-давым арганiзацыям. Але у 2012 напружанне з'явiлася не столью у стасунках з уладамi Беларусi, колькi памiж польскiм МЗС i атрымальнiкамi дапамогi, т. б. беларускай грамадзянскай супольнасцю. Увосень адбылося некалькi падзей, якiя у чарговы раз выклiкалi — галоуным чынам у Польшчы — бур-лiвую дыскусiю аб неабходнасцi выкарыстання, з прычыны спецыфiкi Беларусiю, дзе атрыманне замежнай дапамогi паза кантролем беларусюх уладау караецца, выключных умовау перадачы дапамогi i рэалiзацыi праектау з удзелам беларускага трэцяга сектара.

У польскай газеце Rzeczpospolita з'явiуся артыкул, у яюм выказвалася меркаванне, што ужо у 2011 годзе, яшчэ да арыш-ту, вядомы праваабронца Алесь Бяляцю прасiу польскiх дып-ламатау не перадаваць беларусюм уладам iнфармацыю пра ягоныя банкаускiя рахункi у Польшчы. Паводле газеты, Бяляцю меуся атрымаць запэуненне, што нiчога такога не адбу-дзецца, але, як вядома, так сталася i ён атрымау вырак 4.5 гады турмы, на аснове, апроч iншага, даных, атрыманых ад польска-га боку.

Адначасова СМ1 паведамш, што з польскага МЗС на агуль-надаступны iнтэрнэт-партал адбыуся выцек важнай шфарма-цып пра фшансаванне беларускiх арганiзацый. Хаця канчат-кова не высветлiлася, наколькi праyдзiвай з'яуляецца шфар-мацыя пра просьбу Бяляцкага альбо як адбыуся выцек такой важнай шфармацып, няма шякага сумневу, што гэтыя здарэннi будуць мець адмоуны уплыу на супрацоунщтва памiж бела-рускай грамадзянскай супольнасую i уладамi Польшчы.

Развiццё эканамiчнага супрацоунщтва i з'ява прымежнага гандлю

Эканамiчная сфера традыцыйна з'яуляецца вобласцю двух-бакова карыснага супрацоунщтва, нягледзячы нават на часта катастрафiчны палггычны клiмат. У 2012 узровень таваразва-роту амаль дасягнуу вынiку 2011 года, альбо каля USD 3 млрд, што ёсць добрым вышкам, улiчваючы адмоуны уплыу сусвет-нага крыз^у на эканомжу абедзвюх краш. Адначасова польскiя iнвестары выяуляюць значную зацiкауленасць у раз-мяшчэннi капггалу у Беларусi. Падчас лiстападаускага XVI польска-беларускага эканамiчнага форума у Мшску «Добра-суседства 2012» вялiся перамовы пра некалькi iнвестыцыйных праектау вартасцю EUR 400 млн, якiя маюць быць рэал1зава-ныя на працягу найбл1жэйшых 3 — 4 гадоу. У той жа час, у самiм 2012 годзе узровень польсюх швестыцый у Беларуа мог бы дасягнуць каля USD 100 млн.

Аднак найвялжшым феноменам польска-беларускiх эка-намiчных стасункау з'яуляецца дынамiчны рост прымежнага гандлю. Гэтая з'ява абумоуленая значнымi адрозненнямi коштау (на карысць польсюх крамау) па абодва бакi мяжы на многiя групы таварау, у тым лiку на тэле- i радыёапарату-ру, побытавую тэхнiку, прадукты харчавання, будаунiчыя матэрыялы i адзенне. Защкауленасць у выгадных пакупках сярод беларусау была такая высокая, што на працягу года яны выдаткавалi на польскiм баку больш за EUR 600 млн. Такi ж вялш таваразварот польскiя крамы зафiксавалi на украiнскiм i расiйскiм участках мяжы. Але там дзейшчае малы памеж-ны рух, якi значна аблягчае мясцовым жыхарам перасячэн-не мяжы.

Таму можна выказаць меркаванне, што, калi б была рэаль заваная падшсаная яшчэ y3ÎMKy 2010 дамова аб малым памеж-ным руху памiж Беларуссю i Польшчай, зыскi польскiх ганд-ляроу узраслi б нават у два разы. У сувязi з гэтым нельга вы-ключаць, што менавгга перспектыва яшчэ большага адплыву валюты з Беларуа з'яуляецца галоунай прычынай блакаван-ня беларускiмi уладамi рэалiзацыi гэтай дамоуленасць

Высновы

2012 год не прынёс нiякага пералому у цяжкiх i напружаных польска-беларускiх стасунках. У чарговы раз апынулася, што рознае разуменне сутнасщ узаемных стасункау i каштоунас-цей з'яуляецца значнай, а, мажлша, нават непераадольнай пе-рашкодай. Больш за тое, дауш крызiс даверу, наяуны трады-цыйна у афiцыйных стасунках, стау усё больш выяуляцца i у супрацоунщтве памiж польскiмi уладамi i беларускай грама-дзянскай супольнасцю.

Адначасова не спраУдзiлiся чаканш, што адносна удалае эканамiчнае супрацоунщтва можа стацца асновай адбудовы добрых палггычных стасункау. Недавер часам пераходзiу у адкрытую варожасць, i адсутнасць паразумення прывяла да таго, што 2012 год у польска-беларусюх стасунках прайшоу пад знакам стагнацыi. Ичога не сведчыць пра тое, што гэтая нявыгадная для абедзвюх краш-суседак сiтуацыя выправiцца у хуткiм часе.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.