Научная статья на тему 'У ценю 19 снежня: развіццё адносінаў Беларусі з еўрапейскім саюзам'

У ценю 19 снежня: развіццё адносінаў Беларусі з еўрапейскім саюзам Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
43
10
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Дзяніс Мельянцо

У 2011 годзе беларуска-еўрапейскія адносіны развіваліся ў логіцы рэакцыі на падзеі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Еўрапейскі Саюз вярнуўся да папярэдняй палітыкі санкцыяў, аднак пакінуў прапанову аднавіць дыялог пры ўмове вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных. Пасля правалу спробы нефармальных перамоваў з Еўрасаюзам і расчаравальнага саміта «Усходняга партнёрства», што адбываліся на фоне глыбокага эканамічнага крызісу ў Беларусі, афіцыйны Мінск аддаў перавагу паглыбленню эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і адначасова ўзмацніў рэпрэсіўныя практыкі ўнутры краіны. Такім чынам, адносіны з Еўрасаюзам ізноў апынуліся ў ценю крамлёўскіх зорак.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «У ценю 19 снежня: развіццё адносінаў Беларусі з еўрапейскім саюзам»

У ЦЕНЮ 19 СНЕЖНЯ: РАЗВ1ЦЦЁ АДНОС1НАУ БЕЛАРУС1 З ЕУРАПЕЙСК1М САЮЗАМ

Дзянiс Мельянцоу

Рэзюмэ

У 2011 годзе беларуска-еурапейсш адносшы развiвалiся у логщы рэак-цьп на nадзеi прэзiдэнцкiх выбарау 19 снежня 2010 года. Еурапейск Саюз вярнууся да папярэдняй nалiтыкi санкцыяу, аднак паюнуу прапанову ад-навiць дыялог пры умове вызвалення i рэабшгацьп уах nалiтычных зня-воленых. Пасля правалу спробы нефармальных перамовау з Еурасаюзам i расчаравальнага самiта «Усходняга партнёрства», што адбывалiся на фоне глыбокага эканамiчнага крызiсу у Беларусi, афщыйны Мiнск аддау пера-вагу паглыбленню эканамiчнай iнтэграцыi з Расiяй i адначасова узмацнiу рэпрэсiуныя практыкi унутры краiны. Такiм чынам, адносiны з Еурасаюзам iзноу апынулiся у ценю крамлёускiх зорак.

Тэндэнцьй:

• Еурапейш Саюз вярнууся да палiтыкi санкцыяу у адносшах да Беларуси

• беларускiя улады, расчараваныя адсутнасцю чаканай фiнансавай дапа-моп з боку Еурасаюза i раздражнёныя пашырэннем санкцыяу, аддалi перавагу штэграцыйнаму праекту на чале з Рааяй;

• знешнепалiтычны дысбаланс у бок Расп nрымусiу Мiнск шукаць маг-чымасцi вярнуцца да дыялогу з Еурасаюзам, але пры мЫмальных са-ступках са свайго боку з мэтай захавання улады i аутарытэту унутры краiны.

Вяртанне да палггыш санкцыяу

«ВялжЬ> 2011 пал^ычны год распачауся не 1 студзеня, а 19 снежня 2010 года, к^ дыялог Беларуа з Еурапейсюм Са-юзам быу у аднабаковым парадку прыпынены, i беларускiя улады вярнулюя да звыклай рэпрэаунай практыкi у аднось нах да палiтычных апанентау i грамадзянскай супольнасцi. Рэакцыя Еурасаюза не прымуала сябе доуга чакаць i была, натуральна, негатыуная. Еурапейсюя лiдары аднак абмежаваль ся агульнымi словамi, паколькi заставалася пэуная нявызна-чанасць стасоуна таго, што адбылося падчас акцыi пратэсту i хто быу у гэтым вшаваты. Кiраунiцтва Беларусi паспрабавала як мага хутчэй уключыцца у iнфармацыйную вайну i згуляць

на апярэджанне, распаусюдз^шы кадры штурму Дома урада i патлумачыушы жорсткасць разгону неабходнасцю абароны важнага урадавага аб'екта.

На гэтым этапе развiцця падзей для еурапейсюх пал^ы-кау было в^давочным адно: Лукашэнка парушыу свае абяцанш, якiя ён давау перад выбарамi камiсару Фюле, мiнiстрам Сжор-скаму i Вестэрвэле i iншым прадстаушкам Еурасаюза. Гэта азначала не толью неэфектыунасць еурапейскай стратэгii уцягвання у кароткатэрмiновай перспектыве, але i крах пер-санальнай дыпламатыi Сiкорскага, Вестэрвэле i iншых паль тыкау, яюя уклалi свой палiтычны капiтал i ахвяравалi сваiм iмiджам, дамауляючыся з беларусюм прэзiдэнтам.

1нфармацыйную вайну на еурапейсюм тэатры беларускiя улады адразу ж прайгралi, як толькi у бiтву уступш незалеж-ныя журналюты, блогеры i лiдары апазiцыi. У сярэдзше сту-дзеня адбылiся паездю прадстаушкоу апазiцыi, праваабарон-цау i сваякоу затрыманых па еурапейсюх сталiцах i сустрэчы на высокiм узроуш з еурапейскiмi палiтыкамi i чыноунiкамi Еурасаюза. Гэтыя сустрэчы разам са слуханнямi па Беларусi, арганiзаванымi у партыйных групах, i пазачарговым пася-джэннем у Еурапарлеменце 12 студзеня1 перадвызначылi бес-прэцэдэнтна жорсткiя прапановы па рэзалюцыi ад палiтыч-ных груп Еурапарламента.

Аднак пасля кансультацыяу з экспертамi i агульных дэба-тау дэпутаты Еурапарламента скарэктавалi сваю пазiцыю i прынялi рэзалюцыю, якая iстотна адрознiвалася ад прапаноу парламенцкiх фракцый. 1стотна змякчылюя фармулёук аднос-на прыпынення удзелу Беларусi ва «Усходшм партнёрстве», увядзення кропкавых эканамiчных санкцый i прыпынення макрафшансавай дапамогi i байкоту спартовых мерапрыем-ствау (прапаноувалася толькi разглядзець гэтыя магчымасцi). Акрамя таго, у канчатковую версiю дакумента не увайшлi параграфы пра забарону на кантакты з вышэйшымi дзяржау-нымi службоуцам^ замарожванне Сумеснага часовага плана,

Маецца на увазе пазачарговае пасяджэнне кам1тэта Еурапарламента па замежных справах у супрацоунщтве з падкамттэтам па правах ча-лавека, дэлегацыяй па стасунках з Беларуссю 1 дэлегацыяй Еурапарламента у Парламенцкай асамблеi «Еуранэст». На пасяджэнн1 абмяр-коувалася с1туацыя у Беларус1 пасля выбарау 19 снежня 2010 года.

санкцып супраць «Белтэхэкспарта». Але засталося патрабаван-не неадкладнага i безумоунага вызвалення пал^ычных вязняу, пасля чаго персанальныя санкцып мелюя быць знятыя.

Каб прадухiлiць або хаця б змякчыць патэнцыйныя санкцьп, MirncTp замежных спрау Беларус Сяргей Мартынау здзейсшу у студзеш паездку па некалькiх еурапейсюх сталь цах. Ён спрабавау данесцi да калег у Еурасаюзе урадавую верою таго, што адбылося у Беларусi. Характэрна, што, як паве-дамiлi некаторыя СМ1, С. Мартынау актыуна выкарыстоувау «геапалiтычную карту»: казау пра расiйскi след у падзеях 19 снежня i пра нарастанне расшскага цiску. Аднак аргументы мшютра не знайшлi разумення у Еурасаюзе.

Трыццаць першага студзеня Рада мЩстрау Еурасаюза прыняла заключэнне па Беларусь2 Дакумент аказауся яшчэ менш жорсткiм, чым вынiковая рэзалюцыя Еурапарламента ад 20 студзеня.3 Рада зацвердз^а вiзавую забарону i «замароз-ку» актывау у адносiнах да 158 асоб, адказных за палiтычныя рэпрэсп у Беларусi. Было вырашана павялiчыць дапамогу бе-ларускай грамадзянскай супольнасщ, заяулена пра важнасць спрашчэння вiзавага рэжыму для беларускiх грамадзян. Лагь чным працягам рашэння Рады Еурасаюза стала мiжнародная канферэнцыя «Салiдарнасць з Беларуссю», якая прайшла 2 лютага у Варшаве пад патранатам польскага мшютра замежных спрау Радослава Сiкорскага. Вынiкам канферэнцыi стала вылучэнне Беларусi EUR 87 млн на патрэбы грамадзянскай супольнасцi, развiццё дэмакратып i дапамогу рэпрэсаваным.

Дзясятага сакавжа Еурапарламент прыняу яшчэ адну рэ-залюцыю, якая заклiкала да больш жорсткiх мерау у аднось нах да асоб, што спрычынШся да парушэння правоу чалавека у Беларусь А 21 сакавжа Рада Еурасаюза пашырыла спiс грамадзян Беларусь у дачыненнi да якiх дзейшчаюць санкцыi. У гэты ж дзень беларусю МЗС заявiу аб увядзенш зваротных санкцый: быу складзены сшс (таемны) асоб, якiм забаронены уезд у Беларусь, а таксама узмоцнены кантроль за незакон-

Гл.: http://www.eeas.europa.eu/delegations/belarus/documents/news/ council_conclusion_ru.pdf.

Заключение Совета министров по Беларуси 31 января 2011 // [Электронны рэсурс]. Пункт доступу: http://www.ej.by/news/politics/2011/ 01/20/evroparlament_prmyal_sanktsп_protiv_belamsi.htmL

ным фшансаваннем з-за мяжы палiтычнай дзейнасцi у Бела-PУсi.

Дванаццатага трауня Еурапарламент прыняу чарговую рэзалюцыю па Беларусь якая заклiкала да увядзення кропка-вых эканамiчных санкцый.4 У гэты ж дзень была распаусю-джаная iнфармацыя аб тым, што у выпадку увядзення Еура-саюзам эканамiчных санкцый, Беларусь вышле з крашы шэ-раг амбасадарау Еурасаюза, а таксама забаронщь выезд за мяжу 200 апазщыянерам. Пазней гэта шфармацыя была дэза-вуяваная беларускiм МЗС.

Дваццаць трэцяга трауня Рада Еурасаюза вярнулася да «беларускага пытання» i дадала 13 новых прозвшчау да сшса неуязных у Еурасаюз беларусюх афiцыйных асобау. Чарго-вае пашырэнне санкцый адбылося 20 чэрвеня, калi Еурасаюз дадау 4 новыя прозвшчы i «чорны спiс» агулам склау 179 асоб. Таксама быу зацверджаны пераклiк тэхнiкi, на пастаую якой у Беларусь Еурасаюз увёу эмбарга, каб прадухШць яе выка-рыстанне для палiтычных рэпрэсiй. I, нарэшце, пасля шматлiкiх месяцау дыскусiй уведзены санкцыi супраць трох беларускiх прадпрыемствау: ЗАТ «Белтэхэкспарт», ЗАТ «Спорт-пары» i УП «БТ Тэлекамунiкацыi».

Справа Алеся Бяляцкага стала нагодай для далейшага па-шырэння Еурапейскiм Саюзам абмежавальных мер супраць юраунщтва Беларусi. Так, грунтуючыся на рэзалюцьп Еура-парламента, 10 кастрычнiка Рада Еурасаюза дадала 16 новых прозвшчау да сшса неуязных i запатрабавала неадкладнага вызвалення Бяляцкага i шшых палiтычных вязняу. Гэта адбы-валася на фоне мноства антыеурапейскiх заяу i матэрыялау у дзяржауных СМ1 Беларусi. Асаблiвую увагу прыцягнуу чар-говы медыйны мiнiканфлiкт з Польшчай i абвiнавачваннi А. Лукашэнкi на адрас польскага кiраунiцтва, якiя здзiвiлi на-ват людзей, звыклых да рытарычнай творчасцi беларускага прэзiдэнта.

Дваццаць чатвёртага лютапада кiраунiк праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкi быу асуджаны да чатырох з па-ловай гадоу пазбаулення волi у калонп узмоцненага рэжыму з

European Parliament resolution of 12 May 2011 on Belarus // [Electronic resource]. Mode of access: http://www.europarl.europa.eu/sides/ getDoc.do?type = TA&reference = P7-TA-2011-0244&language = EN.

канфюкацыяй маёмасщ. Непасрэдным наступствам прысуду А. Бяляцкаму стала пашырэнне 16 снежня персанальных санк-цый Еурасаюза на дзвюх асоб, яюя мелi дачыненне да выня-сення прысуду. Такiм чынам, «чорны сшс» налiчвае ужо 210 прозвшчау.

Таемная дыпламатыя 1 яе вышш

Нягледзячы на агульны трэнд пагаршэння адносiнау з Еура-саюзам, у 2011 мелi месца i падзе^ накiраваныя на пошук вый-сця з гэтага недарэчнага знешнепалггычнага становшча. Так, 17 чэрвеня адбылося прызначэнне кiраунiка Прадстаунiцтва Еурасаюза у Беларус у рангу амбасадара. 1м стала Майра Мора, якая раней узначальвала дыпламатычную мгаю Лат-вiйскай Рэспублт у Беларусi. Важна адзначыць, што пытан-не аб прызначэннi амбасадара Еурасаюза у Беларуа доугi час знаходз^ася у «падвешаным стане».Таму гэтая падзея стала своеасаблiвым пасланнем афщыйнага Мiнска пра гатоунасць да канструктыунай размовы з Брусэлем.

Беларускiя улады накiравалi яшчэ цэлы шэраг пасланняу у Еурасаюз з мэтай размарозщь стасункi. Так, былi спыненыя крымшальныя справы у дачыненнi да некаторых апазiцыйных пал1тыкау, памiлаваныя большасць асуджаных за Плошчу (ак-рамя ключавых фiгур А. Саннiкава i М. Статкевiча), спыненыя судовыя разбiральнiцтвы супраць газет Наша нiва i Народная воля. Больш за тое, А. Лукашэнка заявiу пра магчымасць поунага вырашэння праблемы палiтвязняу, а таксама агучыу запрашэн-не на адрас Еурасаюза прыняць удзел у агульнанацыянальным круглым стале у Беларусi. Як пазней стала вядома, гэтыя заявы был зробленыя як выкананне сакрэтных дамоуленасцяу бела-рускага прэз]дэнта з мшютрам замежных спрау Балгарыi Мжа-лаем Младэнавым, якi таемна наведау Беларусь з мэтай папя-рэдшх неафiцыйных перамовау з Мiнскам.

Аднак вельмi хутка факт i змест вiзiту стал1 вядомыя гра-мадскасщ. Гэта выклiкала хвалю абурэння i асуджэння такога падыходу да вырашэння «беларускага пытання» як унутры Еурасаюза, так i у асяроддз беларускай дэмакратычнай апа-зiцыi. Апублiчванне таемных захадау наладзiць дыялог i адсут-насць хуткай пазiтыунай рэакцыi Еурасаюза на крою Мшска прывялi да таго, што А. Лукашэнка дэзавуявау дадзеныя

Младэнаву абяцанш i прыпышу працэс вызвалення палггыч-ных вязняу.

Гэты досвед (як i досвед вiзiту Хауера Саланы у 2009) пака-зау, што працэс наупроставага дыялогу i перамовау з бела-рускiм лiдэрам можа стаць шструментам дасягнення такiх мэтау Еурасаюза, як вызваленне пал1тзняволеных i змякчэн-не рэпрэаяу у Беларусь Аднак адной з галоуных умовау эфек-тыунага дыялогу з'яуляецца яго непублiчнасць, што вельмi важна для захавання рэнамэ А. Лукашэню, але непрымальнае у вачах еурапейскага грамадства i беларускай апазiцыi.

Усходняе партнёрства: этлог?

На другiм годзе развщця «Усходняга партнёрства» стала в^да-вочнай стагнацыя гэтай iнiцыятывы i неабходнасць надаць ёй новыя iмпульсы для развщця. Перамовы па заключэннi дамо-вау аб асацыяцыi з краiнамi-партнёрамi вельмi зацягнулiся, даты падпiсання з Украшай Дамовы абпаглыбленыхзонахволь-нага гандлю ^СБТА) шматразова адкладалюя (а з iншымi краь намi рэгiёну такiя перамовы яшчэ i не пачынал1ся), працэс вiза-вай лiбералiзацыi апынууся нашмат больш складаным, чым чакалася. Доуга i пакутлiва нараджалася мiжпарламенцкае вымярэнне «Усходняга партнёрства» — Еуранэст.5 Iншымi словам^ выглядае, што да рэалiзацыi задач «Усходняга партнёрства» яшчэ вельмi далёка.

На фоне рэпрэауных дзеянняу беларускiх уладау 10 лю-тага 2011 юраушю палiтычных фракцый Еурапарламента пры-нялi рашэнне «размарозiць» пытанне Еуранэста i склiкаць яго першую сеаю без дэлегатау ад Беларусь Устаноучае пасяд-жэнне мiжпарламенцкага кампанента «Усходняга партнёрства» адбылося 3 трауня. Такiм чынам, пасля двух гадоу перамовау з Мшскам аб фармаце удзелу беларускага боку, мiжпар-ламенцкая платформа пачала работу без «праблемнай дэлегацыi». Гэта падзея не стала чымсьцi экстраардынарным

5 Еуранэст — мжпарламенцкая асамблея краш-удзельнщ «Усходняга партнёрства». Еуранэст быу заснаваны яшчэ у 2009 годзе, але не рас-пачынау сваю працу з-за праблемы з удзелам дэлегацып ад Беларус1. Еурапарламент не прызнае Нац^гянальны сход Беларус1 дэмакрат^1ч-на абраным парламентам.

на фоне агульнага пагаршэння стасункау, аднак выклiкала зра-зумелае раздражненне беларусюх уладау, якiя фактычна за-сталiся за бортам яшчэ аднаго камушкацыйнага канала з Еура-саюзам.

Адной з iстотных падзеяу года, безумоуна, стау самiт «Ус-ходняга партнёрства», яю прайшоу 29 — 30 верасня у Варшаве. Для Беларусi ён адзначыуся шэрагам дыпламатычных скан-далау. Пачатак паклалi арганiзатары самiту, яюя у якасцi юрау-нiка афщыйнай беларускай дэлегацыi запрасiлi мiнiстра замежных спрау С. Мартынава, а не прэз^дэнта А. Лукашэн-ку (паколькi апошш знаходзiцца у спiсе асобау, яюм забаро-нены уезд на тэрыторыю Еурасаюза). Рэакцыяй афiцыйнага Мiнска на таюя «дыскрымiнацыйныя меры» стала пашжэнне узроуню удзелу у самiце: юраушком дэлегацыi быу прызна-чаны Надзвычайны i Паунамоцны Амбасадар Беларусi у Польшчы В. Гайсёнак. Арганiзатары у сваю чаргу палiчылi такi узровень недастатковым i абмежавалi удзел беларускай дэле-гацыi у мерапрыемствах самггу. У вынiку прадстаунiкi афiцый-нага Мшска пакiнулi самiт да яго фармальнага завяршэння i Устрымалiся ад падшсання вынiковых дакументау.

Але гэта нагода. Прычыны такiх паводзiнау Мшска хава-юцца у глыбокiм расчараванш ва «Усходнiм партнёрстве» i разуменш таго, што Беларусь не зможа атрымаць хуткiх зыс-кау ад удзелу у гэтай праграме Еурасаюза. Варта таксама ад-значыць выключна высокi узровень прыёму беларускай апа-зiцыi падчас самiту. Дэлегацыя беларускай апазыцьп сустрэ-лася у Варшаве з канцлерам Германп Ангелай Меркель, мшютрам Вялiкай Брытанii па справах Еурасаюза Дэвидам Лiдынгтонам, прэм'ер-мiнiстрам Польшчы Дональдам Тускам, мшютрам замежных спрау Польшчы Радославам Сiкорскiм, камiсарам па правах чалавека Рады Еуропы Томасам Хамар-бергам. Часам еурапейскiя л^дары надавалi апазiцыянерам з Беларусi больш увагi, чым нават кiраунiкам краш-партнёрау. Так, Ангела Меркель размауляла з лiдарамi беларускай апазi-цыi паутары гадзiны, а прэзiдэнт Украiны Вжтар Януковiч меу толькi 10 хвшн. Такi падыход таксама не мог не бянтэжыць афiцыйную беларускую дэлегацыю i кiраунiцтва Беларусi у цэлым.

На фоне агульнага расчаравання вынiкамi самiту прапа-наваны Дональдам Тускам пакет фшансавай дапамогi Беларусi

выглядау тым больш амб^на i сенсацыйна. Польсю прэм'ер прапанавау беларускаму ураду EUR 9 млрд пасля выканання трох умовау: вызвалення i рэабiлiтацыi палггычных зняволе-ных, арганiзацыi дыялогу з апазщыяй i правядзення парла-менцюх выбарау у адпаведнасцi са стандартамi АБСЕ. Павод-ле Туска гэтыя грошы павiнны iсцi на рэформы у Беларусi, а паступаць яны будуць з розных крынщау, у тым лжу з МВФ, Еурапейскага банка рэканструкцыi i развiцця i iншых фшан-савых шструментау. Умова адстаую А. Лукашэнкi пры гэтым не ставiлася. «План Туска» вельмi нагадвае леташнюю прапа-нову Сжорскага — Вестэрвэле, якая таксама не адрознiвалася канкрэтыкай.

На Варшаусюм самiце арганiзатарам не удалося уключыць пункт па Беларусi у вынiковую дэкларацыю. Супраць гэтага выступш усходнееурапейсюя краiны-партнёры. У вынiку дэ-легатам ад Еурасаюза давялося прыняць асобную заяву з асу-джэннем сiтуацыi у Беларусi. Гэта акалiчнасць сведчыць як пра прафесiяналiзм беларусюх дыпламатау, так (у першую чаргу) i пра боязь iншых краш-партнёрау Еурасаюза у будучынi апы-нуцца «у скуры Беларусi». Такога кшталту кансалiдацыя усход-нееурапейскай «шасцёркi» становщца важным структурным фактарам, якi абмяжоувае магчымасцi Еурасаюза ва «Усход-шм партнёрстве».

I самiт «Усходняга партнёрства», i кантэкст, у якiм ён пра-ходзiу, падкрэслiваюць супярэчлiвасць i непаслядоунасць па-лiтыкi Еурасаюза у адносiнах да Беларусi. З аднога боку, стау-ленне да эканамiчнага крызiсу у краiне як акна магчымасцяу для змены рэжыму праз рэвалюцыю, а з iншага — амбгтная прапанова фiнансавай дапамогi ураду; з аднога боку, стаука на апазщыю i падкрэслена высокi узровень яе прыёму у Еура-саюзе, а з iншага — таемныя перамовы з А. Лукашэнкам; з аднога боку, кропкавыя эканамiчныя санкцыi, а з шшага — сумесныя праекты з дзяржаунымi iнстытуцыямi (напрыклад, супольная ахова межау, барацьба з нелегальнай м^рацыяй i iнш.).

Высновы

Усё адзначанае указвае на тое, што Еурапейскi Саюз да гэтае пары не можа вызначыцца са сваiмi мэтамi i задачамi адносна

Беларусь змена рэжыму або яго паступовая трансфармацыя праз уцягванне у штэграцыйныя праекты i працу з грамад-ствам. Гэтыя мэты прадугледжваюць розны шструментар уздзеяння. Адпаведна, каб вызначыцца са стратэгiяй i такты-кай, неабходна найперш вызначыцца з мэтамь

Пакуль Еурасаюз устрымлiваецца ад фармулявання стра-тэгiчнага падыходу да вырашэння «беларускага пытання» з-за розных прычынау: несупадзенне падыходау крашау-сяб-рау, слабы штарэс да рэгiёну у цэлым, адсутнасць досведу трансфармацыi аутарытарных рэжымау i iнш. Гэта азначае, што Брусэль i у далейшым будзе трымацца апрабаваных ме-ханiзмау узаемадзеяння з афщыйным Мiнскам, такiх як амва-лiчныя санкцыi у спалучэнш з праграмамi тэхнiчнай дапамогi i падтрымкi грамадзянскай супольнасцi.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.