Научная статья на тему 'У тупіку: развіццё адносінаў Беларусі з еўрапейскім саюзам'

У тупіку: развіццё адносінаў Беларусі з еўрапейскім саюзам Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
49
12
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Дзяніс Мельянцо

На працягу 2012 года Беларусь і Еўрасаюз мелі вельмі няроўныя адносіны. Бакі перажылі два дыпламатычныя крызісы, якія змяніліся пэўнай актывізацыяй кантактаў напрыканцы года. Увесь гэты час бакі адначасова выказваліся пра пажаданасць канструктыўнага дыялогу і паляпшэння стасункаў. Аднак на працягу года Еўрасаюз пашырыў дзеянне абмяжаванняў у адносінах з беларускімі ўладамі, а ўлады ўзмацнілі рэпрэсіі ўнутры краіны. Мінск паслядоўна дэманстраваў сваё нежаданне выконваць патрабаванні Брусэля, агучаныя публічна, але не адмаўляўся ад магчымасцей нефармальных камунікацый і перамоваў з прадстаўнікамі Еўрасаюза. Еўрасаюз прапанаваў эксклюзіўную ініцыятыву для Беларусі (Дыялог пра мадэрнізацыю), але яна пакуль не сталася эфектыўным інструментам супрацоўніцтва і камунікацыі і патрабуе делейшай дапрацоўкі.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «У тупіку: развіццё адносінаў Беларусі з еўрапейскім саюзам»

У ТУП1КУ: РАЗВ1ЦЦЁ АДНОС1НАУ БЕЛАРУС1 З ЕУРАПЕЙСК1М САЮЗАМ

Дзянiс Мельянцоу

Рэзюмэ

На працягу 2012 года Беларусь i Еурасаюз мелi вельмi няроуныя аднось ны. Бакi nеражылi два дыпламатычныя крызюы, якiя змянтюя пэунай акть^зацыяй кантактау напрыканцы года. Увесь гэты час бакi адначасова выказвалюя пра пажаданасць канструктыунага дыялогу i паляпшэння стасункау. Аднак на працягу года Еурасаюз пашырыу дзеянне абмяжаванняу у адносiнах з беларускiмi уладам^ а улады узмацн^ рэпрэсii унутры краь ны. Мшск паслядоуна дэманстравау сваё нежаданне выконваць патраба-ваннi Брусэля, агучаныя публiчна, але не адмауляуся ад магчымасцей не-фармальных камунiкацый i перамовау з прадстаунiкамi Еурасаюза. Еурасаюз прапанавау эксклюзiуную iнiцыятыву для Беларусi (Дыялог пра мадэрн1зацыю), але яна пакуль не сталася эфектыуным шструментам су-працоунiцтва i камунiкацыi i патрабуе делейшай дапрацоукi.

Тэндэнцьй:

• адносшы зайшлi у тупiк: Еурасаюз разумее, што не мае рычагоу уплыву, а Беларусь не жадае паддавацца знешняму цюку i не бачыць для сябе выгадау юц на саступкi;

• спроба Брусэлю быць пасярэднiкам памiж беларускай апазщыяй i ура-дам (праз Дыялог пра мадэршзацыю) пакуль не мае вышку;

• праблемы у адносшах з Расiяй i цяжкасцi у эканомiцы прымушаюць беларускае кiраунiцтва асцярожна шукаць паляпшэння стасункау з ЕС.

Дыпламатычны крыз1с: каротк1, але балючы

Для беларуска-еурапейсюх стасункау 2012 год распачауся з вострага крызюу, яю можна параунаць толькi з крызюам ва-кол амбасадарскiх рэз^дэнцыяу у Драздах 1998 года. Дваццать восьмага лютага Савет ЕС прыняу рашэнне пра пашырэнне спiсу беларускiх афщыйных асоб, супраць якiх дзейнiчаюць абмежавальныя меры Еурасаюза. Спiс быу павялiчаны на 21 чалавека (такiм чынам, па стане на 1 сакавжа 2012, «чорны сшс» уключау 231 асобу).

Дваццать восьмага лютага афщыйны прадстаушк беларус-кага МЗС абвясщу аб мерах у адказ. Юраунщтва Беларусi

вырашыла забаранщь уезд на тэрыторыю крашы грамадзянам дзяржау Еурасаюза, якiя спрыялi увядзенню абмежавальных мерау, а пастаянны прадстаушк Беларусi пры ЕС i амбасадар у Польшчы былi адклiканыя у Мiнск для кансультацыяу. МЗС Беларуа прапанавала юраушку Прадстаунщтва ЕС i амбаса-дару Польшчы у Беларуа таксама выправiцца у свае сталщы для кансультацыяу.

У адказ на гэта на тэрмшовым пасяджэннi Камiтэта па па-штычных пытаннях i пытаннях бяспею Еурапейскай службы знешняга дзеяння было дасягнутае пагадненне аб салiдарным адклжанш уах амбасадарау краiн Еурасаюза з Мшска. Такiм чынам, дыпламатычныя адносшы памiж Беларуссю i краiнамi Еурасаюза апынулюя на мяжы разрыву.

Глыбшныя прычыны беларуска-еурапейскага пал^ычна-га канфлжту i дыпламатычнага крызiсу палягаюць у фундаментальным неразуменш бакамi матывау i задач адзiн аднаго, а таксама у татальным недаверы, яю заужды прысутнiчау у адносiнах, але шматкроць узмацнiуся пасля прэзiдэнцкiх вы-барау 2010 года. У Еурасаюза адсутшчае стратэгiя дзеянняу у адносшах да Беларусi (як i знешнепалггычная стратэгiя у цэ-лым), а знешняя палiтыка Беларусi у прынцыпе не прадуглед-жвае пэуных доугатэрмшовых стратэгiяу. Гэта прыводзiць да неразумення бакамi мэтау двухбаковых адносiнау, iх магчы-мых выгадау i стратау ад канфлiктау.

Еурасаюз разглядае Беларусь у якасщ тыповай усходнееу-рапейскай крашы, як Малдову цi Украшу, што iмкнуцца Уступiць у ЕС i гатовыя выконваць патрабаваннi Брусэлю па наблiжэннi нормау i стандартау. Еурасаюз разглядае органы улады у Беларуа як нелептымныя i робщь стауку на апазiцыю i грамадзянскую супольнасць як на уплывовых палпычных суб'-ектау унутры краiны, тым самым правакуе беларускiя улады на узмацненне рэпрэсiяу, бо iншых рычагоу уплыву на Брусэль у афщыйнага Мiнска няма. Са свайго боку, юраунщтва Бела-русi пры дапамозе гэтага крызюу спадзявалася зламаць саму парадыгму стаулення ЕС да Беларуа як да крашы-асшранта, што iмкнецца стаць часткай Еурасаюза i таму адчувальнай да палiтычнай абумоуленасцi, i прымусiць Брусэль ставiцца да Беларуа як да суверэннай крашы, якая мае свае штарэсы (як, напрыклад, Еурасаюз ставщца да Азербайджану щ Расii).

Новае у канфлжце 2012 года — гэта пралж афiцыйнага Мiнска, якi меркавау, што Еурасаюз будзе не здатны да саль дарнага дзеяння, i будзе магчыма i надалей гуляць на супярэч-насцях памiж еурапейскiмi сталiцамi што да усходняй палiтыкi. Важным фактарам крызюу стала i паглыбленне iнтэграцыi Беларусi з Расiяй у межах Адзшай эканамiчнай прасторы, што дазвол^а беларускаму кiраунiцтву забяспечыць падтрымку Крамля i больш упэунена пачувацца у канфлжце з Брусэлем.

Другая фаза крызюа была звязаная з рэакцыяй Еурасаю-за на смяротнае пакаранне Д. Канавалава i У. Кавалёва, асу-джаных за тэракт у мшсюм метро. 1нфармацыя пра тое, што прэз^дэнт Лукашэнка адхшу прашэнне пра памiлаванне, спрыяла прыняццю новых абмежавальных мерау у дачыненш да Беларусi. Дваццать трэцяга сакавжа Савет ЕС дадау у бела-рускi «чорны сшс» 12 фiзiчных асоб (уключна з бiзнесменамi Ю. Чыжом i А. Тарнаускiм) i 29 прадпрыемствау. Такiм чынам, у «чорным сшсе» на канец сакавжа фiгуравалi 243 грамадзяш-на Беларус i 32 прадпрыемствы.

У сваю чаргу беларусюя улады сталi больш актыуна ска-рыстоуваць свой сшс — невыязных з Беларусi. У яго уклю-чыл асобных прадстаушкоу апазiцыi i грамадзянскай суполь-насщ, якiя, паводле слоу А. Лукашэню, заклiкалi да санкцыяу супраць сваёй крашы.

Пераломны момант у адносшах Беларусi i Еурасаюза на-дышоу у сярэдзiне красавiка, калi з турмау былi выпушчаныя былы кандыдат у прэзiдэнты Андрэй Саннiкау i сябра ягонага перадвыбарчага штаба Змщер Бандарэнка. Адчуваючы, што канфлiкт з ЕС нясе больш стратау, чым набыткау, афiцыйны Мiнск зрабiу практычны крок да дээскалацыi канфлiкту. Са свайго боку, Еурасаюз таксама пайшоу настустрач: 23 краса-вiка Савет ЕС устрымауся ад новых абмежавальных мерау у адносшах Беларуси а у апошнi тыдзень красавiка у Мiнск па-чалi вяртацца амбасадары дзяржау Еурасаюза.

Дыялог пра мадэршзацыю: з к1м размауляць?

Адначасова з дыпламатычным крызiсам Еуракамiсар па паль тыцы пашырэння Штэфан Фюле абвясщу пра старт новай iнiцыятывы — Еурапейскага дыялога пра мадэршзацыю з Бе-

ларуссю, яю потым быу перайменаваны у Еурапейст дыялог пра мадэрнiзацыю з беларустм грамадствам (ЕДМ). Ва умо-вах немагчымасщ двухбаковых мiжурадавых кантактау на найвышэйшым i высокiм узроунях Еурасаюз прапанавау ма-дэль супрацоунiцтва з апазщыяй i грамадзянскай супольнас-цю з мэтай «абмену меркаваннямi па пытаннях рэформау, неабходных для мадэршзацьп Беларуа»1.

У межах Дыялогу был сфармiраваныя чатыры экспертныя рабочыя групы па наступных напрамках:

• пал^ычны дыялог i палiтычная рэформа;

• юстыцыя i унутраныя справы (у тым лiку кантакты памiж людзьм^;

• эканамiчныя i сацыяльныя рэформы (у тым лжу прываты-зацыя);

• рэформы гандлю i рынку, рэформа сютэмы рэгулявання. Афiцыйныя задачы ЕДМ наступныя: сфармiраваць больш

яснае бачанне сучаснай i дэмакратычнай Беларусi i рэформау, неабходных для яе мадэршзацып; вызначыць адпаведны патэн-цыял развщця адносiн з ЕС i патэнцыял магчымай падтрымкi з боку ЕС, перадаць практычны досвед краiн Еурасаюза у пра-ходжаннi пераходных перыядау.

Першыя сем месяцау з моманту запуска ЕДМ былi пры-свечаныя падрыхтоучаму этапу працы, якi папярэдшчау пау-навартаснаму пачатку яго функцыянавання. Падрыхтоучы этап Дыялога уключау распрацоуку рэгламента працы груп i фармуляванне прыярытэтау iх дзейнасцi: узгадненне вузюх тэматычных напрамкау, у межах яюх у далейшым будуць пра-водзщца даследаваннi, арганiзоувацца мерапрыемствы i рас-працоувацца прапановы рэформау. За гэты ж час пры аргаш-зацыйнай i тэхнiчнай дапамозе Офiса сал^дарнасщ з Беларус-сю была створаная «база рэформау»2 — база даных пра большасць праектау рэформау, што прапаноувал1ся незалеж-нымi даследчымi цэнтрам^ мiжнароднымi арганiзацыямi i бе-ларускiмi уладамi.

Launching European Dialogue on Modernisation with Belarus // [Electronic resource] Mode of access: http://europa.eu/rapid/press ReleasesAction.do?reference = MEMO/12/226&format = HTML&aged = 0&language = EN&guiLanguage = en. http://www.reformsby.eu/

На змену падрыхтоучаму этапу ЕДМ прыйшла пераходная фаза шщыятывы, якая будзе доужыцца прыкладна да лета 2013 года. Яе зместам мае стаць серыя экспертных круглых сталоу, прысвечаных абмеркаванню распрацаваных раней прыяры-тэтау рэформау, а таксама сустрэчы з экспертамi з краш-сяб-рау Еурасаюза з мэтай перадачы досведу у адпаведных галь нах .

Важнай праблемай з'яуляецца удзел у Дыялогу урадавых экспертау. Нягледзячы на некаторыя дыпламатычныя нама-ганнi з боку Брусэля, эксперты з дзяржауных iнстытуцый не Удзельнiчалi у пасяджэннях рабочых груп. Аднак адносна удзе-лу прадстаунiкоу беларускай дзяржавы Еурасаюз пасылае супярэчлiвыя мэоджы. З аднаго боку, ён выказвае зацiкауле-насць ва удзеле дзяржауных экспертау у рабочых групах, а з другога — заяуляе пра немагчымасць удзелу афiцыйнага Мiнску у якасщ трэцяга боку ЕДМ (разам з Еурасаюзам i беларускай грамадзянскай супольнасцю). У таюх умовах афь цыйны Мiнск разглядае Дыялог пра мадэршзацыю як сумес-ны праект Брусэля i беларускай апазщып, накiраваны у цэлым супраць беларускай мадэл развiцця.

Наурад цi варта чакаць, што урад далучыцца да Дыялогу, нават калi санкцыi будуць знятыя i двухбаковыя адносiны на-ладзяцца. Мiнск першапачаткова не быу уключаны у распра-цоуку ЕДМ i не мае пачуцця прыналежнасцi i «уласнасцi» у гэтай шщыятыве, а далучацца на правах малодшага партнёра i сядаць за адзш стол з апазiцыяй азначае страту рэпутацыь

Еурасаюз займае хутчэй пазщыю незалежнага мадэрата-ра, пры гэтым падтрымкi Дыялога з боку патэнцыйна зацiкау-леных бакоу унутры крашы практычна няма: праца па далу-чэннi экспертау з боку бiзнесу пакуль не пачыналася, а апазь цыйныя сiлы не выявiлi да Дыялога шякай цiкавасцi. У рэшце рэшт, вынiковасць усяго Дыялога (калi ужо ён завецца «еура-пейсю») шмат у чым будзе вызначацца высiлкамi самога Еурасаюза, паколью унутры Беларусi няма нi «замоушка» экспертных распрацовак, нi фшансавых сродкау для такой дзей-насць

Па стане на канец 2012 года Дыялог пра маgэрнiзацыю фун-кцыянавау у рэжыме экспертнага клуба без выразных мэтау, задач i без бюджэта. Для яго паспяховага функцыянавання у

будучым неабходныя, па-першае, артыкуляцыя пазiцыi i мэ-тау ЕС у гэтым працэсе, па-другое, дэманстрацыя патэнцый-ных i пажаданых вынiкау ЕДМ i канкрэтных эканамiчных i палiтычных выгадау, яюя Беларусь (як у асобе урада, гэтак i грамадства у цэлым) можа атрымаць ад сумеснай распрацоую i ажыццяулення мадэрнiзацыйных праграм.

Шведсш 1нцыдэнт:

мядзведз1к1 супраць шведскай амбасады

Улетку 2012 года Мiнск працягвау дасылаць Брусэлю асцярож-ныя пасланш, што мелiся сведчыць пра добрую волю i жадан-не канструктыунага дыялогу. Гэтак, знакавай падзеяй стау удзел намеснiцы мiнiстра замежных спрау Беларусi А. Купчы-ной у Першай нефармальнай сустрэчы мiнiстрау замежных спрау краш Усходняга партнёрства у Кiшынэу. Дваццаць трэ-цяга лшеня мiнiстр замежных спрау Беларусi С. Мартынау прыняу удзел у трэцяй сустрэчы мшютрау замежных спрау краш Усходняга партнёрства у Брусэлi.

Аднак 1 жнiуня беларускi МЗС афщыйна паiнфармавау аб тым, што адмауляецца працягваць акрэдытацыю амбасада-ру Каралеуства Швецыi у Мiнску Стэфану Эрыксану. Як за-явiу прэс-сакратар знешнепалггычнага ведамства А. Савiных, на працягу сямi гадоу, якiя Эрыксан правёу у Беларусi, «яго дзейнасць была наюравана не на умацаванне беларуска-шведскiх адносiнау, а на iх разбурэнне».3 У адказ на дзеянш Мiнска шведскi бок запатрабавау, каб два супрацоушю амбасады Беларуо у Стакгольме пакiнулi краiну. Мшск прыняу рашэнне цалкам адклiкаць сваю амбасаду у Стакгольме i пра-панавау Швецыi зрабiць тое ж самае.4

Многiя аналiтыкi звязалi таюя дзеяннi беларускiх уладау з так званым «плюшавым дэсантам»: 4 лшеня лёгкаматорны самалёт з грамадзянамi Швецьп на борце парушыу беларус-

Гл.: http://www.ctv.by/novosti/andrey-savinyh-belorusskaya-storona-ne-vydvoryala-shvedskogo-posla.

Заявление Министерства иностранных дел Республики Беларусь, 08.08.2012 // [Электронный ресурс] Точка доступа: http://www.mfa. gov.by/press/news_mfa/b74c05198b8504a4.html.

3

кую паветраную прастору i расюдау над 1вянцом i MiHCKaM каля 800 плюшавых цацак з прымацаванымi да ix надпiсамi у абарону свабоды слова у Беларусi. Беларускi бок абвшаващу у гэтай акцьп Швецыю як дзяржаву, i гэта, канечне ж, магло адбщца i на стауленш да амбасады i юраушка дыпламатычнай мюп.

Дзеяннi беларускix уладау зноу атрымалi салiдарнае асу-джэнне з боку крашау-сябрау i шстытутау аб'яднанай Еуро-пы. У Брусэлi загаварылi пра магчымасць чарговага адклжан-ня юраушкоу дыпмiсiй. Але на пазачарговым пасяджэнш Са-вета ЕС 10 жшуня было прынятае рашэнне усё ж таю устрымацца ад такога кроку.5

Парламенцкiя выбары:

звычайны вышк, звычайная рэакцыя

Выбары дэпутатау Палаты прадстаушкоу Нацыянальнага сходу пятага склжання, што адбылiся 23 верасня, Мiжнароднай мiсiяй БД1ПЧ АБСЕ былi прызнаныя неадпаведнымi стандартам АБСЕ. У вышку Еурапейсю Саюз, якi у ацэнцы выбарау абапiраецца на заключэнне мiсiяу АБСЕ, не прызнау выбары у Беларуа свабоднымi i справяд^вымь Такая ацэнка не пасп-рыяла зняццю напругi у адносiнаx Беларуа з Еурасаюзам. Па вынiкаx выбарчай кампанп Вярхоуны прадстаунiк ЕС па знеш-няй палiтыцы i палггыцы бяспекi Кэтрын Эштан i Камюар па пытаннях пашырэння i пал^ыю суседства Штэфан Фюле зрабiлi сумесную заяву, у якой назвалi выбары у Беларусi «яшчэ адной упушчанай магчымасцю»6.

Аднак адразу пасля выбарау быш вызваленыя Сяргей Ка-валенка i Павел Сырамалотау, якix Еурасаюз разглядау як па-лiтычныx зняволеных. Гэтая падзея панiзiла градус крытыю на адрас беларускага кiраунiцтва падчас пасяджэння Савета ЕС 15 кастрычшка. Па вынiкаx гэтага Савета было працягну-

Беларуск1 знешнепалиычны 1ндэкс // BISS. 2012. № 9 // [Электронны рэсурс] Кропка доступу: http://www.belinstitute.eu/be/node/656. Statement by the high perpresentative Catherine Ashton and comissioner Stehan Füle on the parlamentary elections in Belarus // [Electronic resource] Mode of access: http://ec.europa.eu/commission_2010-2014/ fule/headlines/news/2012/09/20120924_4_en.htm).

тае дзеянне санкцыяу адносна беларусюх афщыйных асобау, бiзнесмэнау i прадпрыемствау да 31 кастрычшка 2013 года. Аднак «чорны спiс» не быу пашыраны, як можна было мерка-ваць напярэдадш.

Курс на нармалiзацыю?

Канец года апынууся вельмi насычаным падзеямi, яюя можна квалiфiкаваць як iстотную акты^зацыю Мiнска у заходнiм накiрунку. Гэтак, адбылася серыя дзелавых i дыпламатычных мерапрыемствау, арганiзаваных беларускiм бокам як у Беларуси так i у каiнах Еурасаюза. У лiстападзе-снежнi адбылiся кансультацыi памiж МЗС Латвп i Беларусi, а таксама Беларуа i Францыi. Былi падпiсаныя праграмы супрацоунщтва памiж мiнiстэрствамi культуры Беларуа i Польшчы, л^оуска-бела-рускае пагадненне у гaлiне iнфaрмaцыйных i камушкацыйных тэхнaлогiяу i рaзвiцця iнфaрмaцыйнaгa грамадства.

Таксама у канцы года меу месца цэлы шэраг сустрэч юрау-нiцтвa МЗС Белaрусi з кiрaунiкaмi дыпламатычных мiсiяу крaiн ЕС у Мшску. У снежнi мiнiстр замежных спрау Улaдзiмiр Макей i ягоная намеснща А. Купчына прынялi амбасадарау Польшчы, Фрaнцыi, Чэхii, Эстонii, Вялжай Брытaнii i Лiтвы. Сямнаццатага снежня снежня Макей патэлефанавау мiнiстру замежных спрау Чэхп Карэлу Шварцэнбергу, а юраушк МЗС Белaрусi прыняу дырэктара дэпартамента Рaсii, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азп, рэгiянaльнaгa супрaцоунiц-тва i АБСЕ Еурапейскай службы знешняга дзеяння ЕС Гунара Вiгaндa.7 Паводле беларускага МЗС, падчас амаль кожнай з гэтых сустрэчау aбмяркоувaлiся пытaннi беларуска-еура-пейскiх aдносiнaу.

Такая aктывiзaцыя кантактау на зaходнiм нaкiрунку супа-ла з нарастаннем праблемных момантау у адносшах з Рaсiяй, якiя часткова стaлi прычынай пошуку шляхоу нaрмaлiзaцыi aдносiнaу з Еурасаюзам. Акрамя таго, матывам aктывiзaцыi МЗС ёсць неабходнасць прыцягнення зaходнiх крэдытау i швестыцыяу нaпярэдaднi пiкaвых выплат па знешшх запазы-

Беларуск1 знешнепалат^гчны 1н,дэкс // В^SS. 2012. № 11 // [Электронны рэсурс] Кропка доступу: http://www.belinstitute.eu/ru/node/520.

чанасцях, разлж скарыстацца лiтоускiм старшынствам у ЕС у 2013 годзе для акты^зацып свайго удзелу ва Усходнiм партнёрстве (перадуам у мэтах фшансавання iнфрaструктурных праектау), жаданне «падправщь» iмiдж крaiны нaпярэдaднi Чэмшяната свету па хaкеi, якi пройдзе у Белaрусi у 2014 годзе.

Выглядае, што Мiнск гатовы ющ на выкананне патраба-ванняу Еурасаюза, у прывaтнaсцi на вызваленне пал1тычных вязняу, кaлi будзе бачыць выразныя выгады ад нaрмaлiзaцыi свaiх адносшау з Еурасаюзам. Пагаршэнне aдносiнaу з Рась яй таксама будзе спрыяць гэтаму працэсу.

Высновы

Нягледзячы на крызюы у aдносiнaх, на працягу года Мшск дэманстравау сваё жаданне вярнуцца да дыялогу з Еурасаю-зам i паляпшэння пал1тычных стасункау пры умове захаван-ня рэпутaцыi i aдхiлення апазщып як пaсярэднiкa у гэтых ад-носiнaх.

Дыпламатычны крызiс паказау, што Еурасаюз гатовы да сaлiдaрных дзеянняу, але ён мае вельмi абмежаваныя рычaгi уплыву на сiтуaцыю у Белaрусi. Гэтаксама у Брусэля няма да-кладнага разумення, якую стратэпю пaводзiнaу абраць. Беларусь, у сваю чаргу, ведае, як юраваць крызiсaмi у aдносiнaх з ЕС, але не ведае як прымусщь Брусэль ставщца да яе як да незалежнай дзяржавы, без спробау яе трансфармаваць адпа-ведна жаданням еурaпейскiх чыноушкау.

Нягледзячы на кaнфлiктныя aдносiны у пaлiтычнaй сферы, гандаль i дзелавыя сувязi у 2012 года працягвал1 паспяхова рaзвiвaццa, як i двухбаковыя aдносiны з некaторымi крашамь сябрaмi Еурасаюза.

Белaрускa-еУрaпейскiя aдносiны пакуль застаюцца функ-цыяй ад адносшау Мшска з Масквой i aктуaлiзуюццa толькi тады, кaлi з'яуляюцца праблемы з усходняй суседкай. У цэ-лым, Беларусь застаецца у рэчышчы пaлiтыкi «лaвiрaвaння», i яе знешнепалггычная дзейнасць залежыць ад тактычных па-трэбау i знешняй кан'юнктуры.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.