12
Высшее техническое образование, 2017, том 1, № 2, с. 12-15
УДК 378.147
П. Е. Вайця\ов1ч
Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсггэт
РЭФОРМА ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫ1 - ДАУНО НАСПЕЛАЯ
НЕАБХОДНАСЦЬ
Артыкул прысвечаны праблемам пераходу на двухступенную астэму вышэйшай адукацьп з падрых-тоукай бакалаурау i мапстрау. Праведзены анал1з такой астэмы, рэал1заванай у замежных крашах. Адзнача-на, што пераход да двухступеннай адукацыi будзе суправаджацца адмовай ад спецыялiзацый, узбуйненнем спецыяльнасцей, скарачэннем тэрм^ навучання на першай ступенi. Усё гэта непазбежна прывядзе да ска-рачэння аудыторнай i агульнай нагрузи. Часткова кампенсаваць гэта зшжэнне можна за кошт павелiчэння колькасцi шдывщуальных заданняу i разлiкова-графiчных работ. Адначасова ш у як1м разе нельга спрашчаць вучэбныя праграмы дысцыплiн. Частку з iх можна перавесцi на мапстарскую падрыхтоуку. Для павелiчэння защкауленасщ студэнтау да паступлення у мапстратуру неабходна заканадауча вызначыць статус мапстра.
Ключавыя словы: вышэйшая адукацыя, рэформа, праблемы, двухступенная сiстэма, бакалаур, мапстр.
P. Ye. Vaytekhovich
Belarusian State Technological University
HIGHER EDUCATION REFORM - THE NEED FOR A LONG TIME ALREADY
The article is devoted to problems of transition to two-level system of higher education with bachelors and masters. The analysis of such a system implemented in foreign countries. It is noted that the transition two-level education will be accompanied by a waiver of specialty, the consolidation of the field, reducing the period of study for persac degree. All this will inevitably lead to a reduction of class and total load. To partially compensate for the first by increasing the number of individual tasks and the settlement and graphic works. At the same time in no event it is impossible to simplify curricula. Some of them can be transferred to master's degree preparation. To increase the interest of students to enroll in graduate school it is necessary to legislatively determine the status of the master.
Keywords: higher education, reform, problems, two-level system, bachelor, master.
Уводзшы. Штуршком для натсання гэтага артыкула стау намячаемы у наступным годзе пераход на двухступенную астэму вышэйшай адукацып з падрыхтоукай бакалаурау i мапстрау. Я, як выкладчык з 36-гадовым стажам, з яюх 21 год працавау у якасщ загадчыка кафедры машын i апаратау хiмiчных i сшкатных вытворчасцей, вырашыу падзялщца сваiмi думкамi наконт рэформы. Тым больш што я з'яуляуся распрацоушчыкам некальюх адука-цыйных стандартау i вучэбных планау, а зараз застаюся старшынёй навукова-метадычнага савета па машынах i апаратах хiмiчных, харчовых i тэкстыльных вытворчасцей ВМА па хiмiка-тэхналагiчнай адукацып Мшютэрства адукацып Рэспублiкi Беларусь. Акрамя навуко-вай работы мяне заусёды цiкавiла метадычная. З маiм непасрэдным удзелам распрацавана вялшая колькасць праграм, вучэбна-метадычных дапаможшкау, некалькi вучэбн^1х дапаможнiкаУ, у тым лшу з грыфам ВМА i Мшютэрства адукацыi [1-4].
Асноуная частка. Пасля невялшай прадмовы, у якой аутар хацеу паказаць, што ён не проста «чалавек з вулщы», а той, каго цiкавiць i хвалюе стан адукацыi, можна перайсщ да самой рэформы.
Рэформа вышэйшай адукацыi, асаблiва тэхнiчнай, наспела ужо дауно i прадыктавана самiм жыццём. У тэхшчных ВНУ мы рыхтуем кадры па вузюх спец^1яльнасцях i спе-цыял1зацыях, заганяем студэнтау у рамкi гэтых спецыяльнасцей з першага курса. Але за пяць гадоу навучання у рынкавай эканомiцы могуць адбыцца карэнныя змяненнi, i выпуск-нiк стане незапатрабаваным. Аб гэтым сведчыць, напрыклад, размеркаванне апошнiх гадоу. !нжынеры-механт з нашым дыпломам не могуць знайсщ сабе першае рабочае месца
па спецыяльнасщ, асаблiва у сферы вытворчасщ будаушчых матэрыялау. Таму яны улад-коуваюцца на прадпрыемствах у якасцi рабочых з туманнай перспектывай на будучыню. Мне здаецца, што рыхтаваць рабочых ва ушверстце, затрачваючы больш дзесящ тысяч доларау на кожнага, гэта вялшая раскоша для дзяржавы.
Вядома, што адзш з напрамкау рэформы вышэйшай адукацыi заключаецца у адмове ад спецыял1зацый i узбуйненш спецыяльнасцей. I хаця я прадстаушк выпускаючай кафедры, лiчу, што гэта правшьна. Нельга навучыць у сценах ушверстта вузкай спецыялiзацыi з усiмi яе асаблiвасцямi. У нас няма для гэтага адпаведнай базы, ды мы проста не паспеем за iмклiвым развщцем тэхналогii i тэхнiкi адпаведнай вытворчащ. Таму за мяжой (а японцы, напрыклад, зразумелi гэта ужо паустагоддзя назад) ва ушверсттах даюць глыбокую тэарэтычную падрыхтоуку па агульнаадукацыйных i агульнашжынерных дысцыплiнах, якая застанецца на усё жыцце i стане падмуркам для авалодання спецыяльным1 ведами Не-вялiкая спецыялiзацыя з перспектывай будучага працауладкавання ажыццяуляецца у межах дысцыплш па выбары студэнта. Спецыяльныя навыкi маладыя выпускнiкi набываюць не-пасрэдна на рабочым месцы. Дарэчы, узбуйненне спецыяльнасцей дауно ужо адбылося у замежных краiнах. Так, у флагмане тэхшчнай вышэйшай адукацыi Масачусэцюм тэхналагiчным iнстытуце для хiмiчнай прамысловасщ выпускаюць бакалаурау толькi па адной спецыяльнасщ «Хiмiчная тэхналогiя». Па гэтым шляху пайшла у апошнi час i Расiя. З 2011 года яны перайшлi на двухступенную сютэму адукацыi i усе мехашчныя спецыяльнасщ на стадьп бакалаурыята аб'яднаны у адну з назвай «Тэхналапчныя машыны i абста-ляванне» з чатырохгадовым тэрмiнам навучання.
Шмат каго пужае гэта скарачэнне тэрмiну навучання. Прычым прыводзяцца розныя аргументы: спрашчэнне праграм дысцыплiн, скарачэнне аб'ёму шфармацып, а адпаведна, i узроуню падрыхтоую студэнтау, скарачэнне колькасцi выкладчыкау i г. д.
Пачнём з апошняга. Канешне, скарачэнне выкладчыкау непазбежна. Але яно адбылося б i пры старой сiстэме адукацыi. У нас даволi шмат педагогау пенсiённага узросту, а чаргi з маладых таленав^ых выпускнiкоУ, здольных замянiць iх у блiжэйшы час, на ганку ушверстта не назiраецца.
Першы аргумент трэба прааналiзаваць больш грунтоуна. Так, аудыторная нагрузка абавязкова зменшыцца. Але пры складанш новых вучэбных планау i праграм трэба праду-гледзець шэраг мер, яюя не прывядуць да зшжэння узроуню падрыхтоую студэнтау. Па-першае, трэба выключыць дублiраванне лекцыйнага матэрыялу. Напрыклад, па 2-3 разы чытаюцца у розных дысцыплiнах таюя раздзелы, як «Механiка», «Цеплаперадача», «Тэрмадынамша». Па-другое, змяншэнне асноунай часткi аудыторнай нагрузкi неабходна забяспечыць за кошт лекцыйных гадзiн. Пры наяунасцi электронных канспектау лекцый, якiя мы схавалi ад студэнтау, i сучаснай аргтэхнш чытаць лекцыi пад дыктоуку проста недапушчальна. Дарэчы, бакалаур Пекiнскага аэракасмiчнага унiверсiтэта, якi вучыуся у магистратуры нашай кафедры, з усмешкай адноауся да такой формы навучання. I галоунае, нi у якiм разе нельга спрашчаць вучэбныя праграмы па асобных дысцыплiнах, падлад-коуваючы iх пад слабых абiтурыентау i нейкую мiфiчную практыкаарыентаваную адука-цыю. Гэта прывядзе да дэградацыi як студэнтау, так урэшце рэшт i выкладчыкау. I хто да нас паедзе на вучобу з друпх краш, калi у iнтэрнэт будуць выстаулены такiя праграмы? Адукацыя павiнна быць навукова арыентаваная. Прыклад у гэтым нам паказвае Раая, дзе на базе аб'яднаных унiверсiтэтау ствараюцца навуковыя цэнтры, якiя у перспектыве ста-нуць канкурэнтамi для акадэмiчных шстытутау. А для практычнай падрыхтоУкi юнуюць iншыя навучальныя установы: прафесiйна-тэхнiчныя вучыгшшчы, тэхнiкумы. Павысiць практычны складальнiк падрыхтоую студэнтау можна i унiверсiтэтам за кошт больш эфек-тыунай аргашзацып практык, якiх у нас дастаткова. Але зрабщь гэта у рынкавых умовах без падтрымкi дзяржауных органау немагчыма.
14
Рэформа вышэйшай адукацьи - дауно наспелая неабходнасць
Пры пераходзе на новую сютэму адукацып неабходна правесщ упарадкаванне усяго вучэбнага працэсу. Гэта дасць магчымасць захаваць высок узровень падрыхтоую студэнтау i часткова кампенсуе страту нагрузи у выкладчыкау. Агульная тэндэнцыя двухступеннай аду-кацып - змяншэнне аудыторнай нагрузкi i павелiчэнне долi самастойнай работы студэнтау. Яна дакладна праглядаецца у расiйскiх вучэбных планах. Ну, а у вучэбным плане Масачусэцкага тэхналапчнага iнстытута тыднёвая аудыторная нагрузка не перавышае 21 гадзшы. Даволi цiкава арганiзавана правядзенне лабараторнах работ у гэтай навучальнай установе. Для хiмiкау-тэхнолагау яны не распыляюцца па асобных дысцыплiнах, а сканцэнтрыраваны у выглядзе двух лабараторных практыкумау аб'ёмам па 200 гадзш кожны па дысцыплiнах «Агульная i неарганiчная хiмiя» i «Агульная хiмiчная тэхналогiя». Змяншэнне нагрузю выкладчыкау ва уах вучэбных планах кампенсуецца улшам затрат на падрыхтоуку заданняу для выканання разлiкова-гpафiчных работ i iх праверку. Больш таго, успамшаючы сваё студэнцкае жыццё, магу з упэуненасцю сказаць, што самастойнае выкананне шдывщуальных заданняу, курсавых праектау з' яуляецца найбольш эфектыунай формай навучання.
I яшчэ адзш важкi аргумент маiх апанентау, сярод яюх, на жаль, i маладыя 35-40-гадовыя выкладчыкi, якiя не жадаюць перамен. Ён заключаецца у тым, што вопыт навучан-ня па двухступеннай сютэме у шэрагу краiн былога Савецкага Саюза паказау знiжэнне узроуню падрыхтоую спецыялiстау. I гэта так. На мой погляд, тут вшавата не форма, а ме-тады яе рэалiзацыi: адсутнасць аб'ектыуных крытэрыяу i жорсткiх форм кантролю ведау.
Пачынаючы любую рэформу у вышэйшай адукацыi, мы павшны адказаць на пытанне, чаго мы хочам пры гэтым дасягнуць: вырашыць сацыяльную задачу па занятасцi моладзi альбо падрыхтаваць высокаквалiфiкаваных спецыялютау. Мне здаецца, што другая задача больш важная. Для яе выканання патрабуюцца квалiфiкаваныя выкладчыю, высокi узровень патрабаванняу i якасны матэрыял - добра падрыхтаваныя абiтурыенты. Асаблiва вялшая патрэба у такiх абiтурыентах у сферы тэхшчнай i педагагiчнай адукацьи. Уам зра-зумела, што эканамюты i юрысты не ствараюць матэрыяльных каштоунасцей, а толькi пе-раразмяркоуваюць iх. Гэта пад сiлу толью тэхнiчна адукаваным iнжынерным кадрам. Павярнуць выпускнiкоУ школ у бок гэтай сферы дзейнасщ можна толькi за кошт мэта-накiраванай дзяржауный пал^ыю. Будзем спадзявацца, што разам з рэформай сютэмы вышэйшай адукацыi наступяць змены i у азначаным наюрунку.
Утверсггэты, у сваю чаргу, павшны не чакаць кардынальных перамен, а шукаць i выкарыс-тоуваць эфектыуныя формы навучання i кантролю ведау, яюя дазволяць павысщь узровень пад-рыхтоую будучых спецыялютау. У гэтым плане можна звярнуцца да вопыту Кiтая, яю дасяг-нуу вялшх поспехау не толью у эканомщы, але i у адукацып. Двухступенную сiстэму адукацып можна прааналiзаваць на прыкладзе згаданага раней Пекшскага аэракасмiчнага ушвератэта.
Дысцыплшы, вывучаемыя на стадын бакалаурыята гэтай навучальнай установы, прыклад-на такiя, як на нашых мехашчных спецыяльнасцях. Значна больш вывучаецца замежная мова, i не адна. Некалью адрознiваецца гуманiтарны цыкл дысцыплш. Затое карэнным чынам ад-розтваецца сiстэма выкладання. Яна больш падобна на школьную. Кожны студэнт мае тэкст лекцый па дысцыплiне. Выкладчык у пачатку заняткау дае тлумачэнш па лекцыйным матэрыяле, а затым студэнты пераходзяць да рашэння задач. Далей вялшая колькасць рознаузроуневых задач задаецца на самастойнае рашэнне. Прычым задачы даюцца усiм адноль-кавыя. На маё пытанне аб магчымым спiсваннi кiтайскi студэнт адказау, што гэта не мэтазгод-на. Кожны павшен сам навучыцца рашаць таюя задачы, паколью прамежкавы кантроль i вы-нiковы экзамен заключаецца у выяуленш навыкау па рашэннi падобных задач. Адметнай ры-сай з'яуляецца i тое, што мiнiмальнай залшовай адзнакай пры усiх вiдах кантролю у пераводзе на нашу шкалу з'яуляецца шасцёрка. I сапрауды, што гэта за спецыялют (шжынер щ доктар), якi, як у нас, мае узровень ведау меншы за палову (40%). Сумарная адзнака у Кiтаi складаецца з адзнак, атрыманых пры прамежкавым кантролi i на экзамене. Студэнт, яю атрымау па трох
дысцыплшах адзнаку менш за шэсць, паюдаецца на друг год. А што датычыць лекцый, то зна-кам^ыя прафесары чытаюць аутарсюя курсы лекцый, але наведванне ix свабоднае.
Усё сказанае вышэй адносiцца да першай ступеш адукацыi, па заканчэннi якой вы-пускнiку выдаецца дыплом бакалаура. Нягледзячы на тое, што мы ужо некалью гадоу выпускаем мапстрау, пераход памiж гэтымi дзвюма ступенямi будзе не вельмi просты. Па-першае, пакуль што няма дакладных крытэрыяу адбору пажадана лепшых студэнтау у магiстратуру. Па-другое, i гэта самае галоунае, нiдзе на заканадаучым узроуш не прапiсаны статус мапстра. На нашых прадпрыемствах яны у дадзены момант не патрэбны. Можна, напрыклад, прапанаваць па армейскiм прынцыпе, што займаць пасады галоуных спе-цыялютау, начальшкау аддзелау могуць толью магiстры. Такi падыход дасць хаця б нейю пачатковы iмпульс, пакажа перспектыву патэнцыяльным магiстрантам. I, канешне, трэба адмяняць завочную магiстратуру. Мы усе добра ведаем, што уяуляе сучасная завочная аду-кацыя, а рыхтаваць кiраУнiкоУ вышэйшага звяна, навукоуцау завочна проста немэтазгодна.
Заключэнне. У гэтым невялiкiм артыкуле аутар выказау сваё бачанне праблем у пе-раходзе да двухступеннай вышэйшай адукацьп без прэтэнзiй на абсалютную ющну. Пытаннi, закранутыя у iм, дыскусшныя, i хацелася, каб нехта адклшнууся на ix. А ма-ладым кiраунiкам адукацыйнага працэсу параю чытаць, слухаць, аналiзаваць перад тым, як прымаць рашэннi.
Л1таратура
1. Маркау У. А., Вайцяxовiч П. Я. Працэсы i апараты xiмiчнай тэхналогл. У 2 ч. Ч. 1. Пдрамехашчныя i мехашчныя працэсы. Мшск: БДТУ, 2002. 302 с.
2. Вайцяxовiч П. Я. Асновы шжынернай творчасцi. Мiнск: БДТУ, 2005. 128 с.
3. Вайтехович П. Е., Францкевич В. С. Моделирование и оптимизация технологических процессов и оборудования. Минск: БГТУ, 2014. 268 с.
4. Петров О. А., Вайтехович П. Е., Мисюля Д. И. Основы механизации. Минск: БГТУ, 2016. 129 с.
References
1. Магкаи U. A.,Vaytsyakhovich P. Ya. Pratsesy i aparaty khimichnay tekhnalogii. U 2 ch. Ch. 1. Gidramekhanichnyya i mekhanichnyya pratsesy [Processes and apparatuses of chemical technology. Part 1. Dermahemia and mechanical processes]. Minsk, BSTU Publ., 2002. 302 p.
2. Vaytsyakhovich P. Ya. Asnovy inzhynernay tvorchastsi [Fundamentals of engineering creativity]. Minsk, BSTU Publ., 2005. 128 p.
3. Vaytekhovich P. E., Frantskevich V. S. Modelirovaniye i optimizatsiya tekhnologicheskikh protsesov i oborudovaniya [Modeling and optimization of technological processes and equipment]. Minsk, BSTU Publ., 2014. 268 p.
4. Petrov O. A., Vaytekhovich P. E., Misiulia D. I. Osnovy mekhanizatsii [Fundamentals of mechanization]. Minsk, BSTU Publ., 2016. 129 p.
1нфармацыя пра аутара
Вайцяхов1ч Пётр Яугенав1ч - доктар тэхшчных навук, дацэнт кафедры машын i апа-ратау xiмiчныx i сшкатных вытворчасцей. Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсггэт (220006, г. Мшск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспублка Беларусь). E-mail: [email protected]
Information about the author
Vaytekhovich Petr Evgen'yevich - DSc (Engineering), Assistant Professor, the Department of Machines and Apparatus for Chemical and Silicate Productions. Belarusian State Technological University (13а, Sverdlova str., 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: [email protected]
Паступша 10.10.2017