Научная статья на тему 'ЭВАЛЮЦЫЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАЛІТЫКІ Ў СФЕРЫ НАРОДНАЙ АСВЕТЫ І КАДРАВАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ ШКОЛЫ БЕЛАРУСІ Ў КАНЦЫ ХIХ СТ'

ЭВАЛЮЦЫЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАЛІТЫКІ Ў СФЕРЫ НАРОДНАЙ АСВЕТЫ І КАДРАВАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ ШКОЛЫ БЕЛАРУСІ Ў КАНЦЫ ХIХ СТ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
23
14
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ДЗЯРЖАЎНАЯ АДУКАЦЫЙНАЯ ПАЛIТЫКА / НАРОДНАЯ АСВЕТА / НАСТАЎНіЦТВА / НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ / ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА / ГіМНАЗіЯ / ВIЛЕНСКАЯ НАВУЧАЛЬНАЯ АКРУГА

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Астрога Валянціна Міхайлаўна

У артыкуле разглядаецца праблема эвалюцыі адукацыйнай палітыкі самаўладдзя ў канцы ХІХ ст. Падкрэсліваецца, што тэндэнцыі і накірункі развіцця дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі былі абумоўлены агульнай палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыяй у краіне, а таксама пад’ёмам грамадска-педагагічнага руху за дэмакратызацыю народнай адукацыі. Паказана, што Міністэрства народнай асветы клапацілася не столькі аб распаўсюджванні асветы, колькі аб ахове яе «разумнымі абмежаваннямі», што выражалася ў пашырэнні сеткі царкоўных школ, стрымліванні падрыхтоўкі педагагічных кадраў, устанаўленні строгага нагляду за прафесійнай дзейнасцю настаўнікаў. У адпаведнасці са сваімі палітыка-ідэалагічнымі мэтамі царызм фарміраваў «ідэальнага працаўніка»: адданага царкве, прастолу, сціплага, непрыкметнага і паслухмянага, які ў сваёй педагагічнай дзейнасці павінен быў праводзіць афіцыйны курс і апірацца на такія сацыяльна-палітычныя і духоўныя каштоўнасці, як самаўладдзе, праваслаўе, народнасць.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

EVALUATION OF STATE POLICY IN THE FIELD OF PUBLIC EDUCATION AND HUMAN RESOURCES OF THE BELARUSIAN SCHOOL IN THE LATE 19TH CENTURY

The article examines the problem of the evolution of the educational policy of autocracy in the late nineteenth century. It is emphasized that the trends and directions of development of state policy in the field of education were due to the general political and socio-economic situation in the country, as well as the rise of the socio-pedagogical movement for the democratization of public education. It is shown that the Ministry of Public Education cared not so much about the dissemination of education as about its protection by "reasonable restrictions", which was expressed in expanding the network of church schools, restraining the training of teachers, establishing strict supervision over teachers' professional activities. In accordance with its political and ideological goals, tsarism formed an "ideal worker": devoted to the church, throne, humble, inconspicuous and obedient, who in his teaching had to conduct an official course and rely on socio-political and spiritual values such as autocracy, orthodoxy, nationality.

Текст научной работы на тему «ЭВАЛЮЦЫЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАЛІТЫКІ Ў СФЕРЫ НАРОДНАЙ АСВЕТЫ І КАДРАВАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ ШКОЛЫ БЕЛАРУСІ Ў КАНЦЫ ХIХ СТ»

УДК 37.014:37.1.08(476)« 18»

В. М. Астрога

Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот

ЭВАЛЮЦЫЯ ДЗЯРЖАУНАЙ ПАЛ1ТЫК1 У СФЕРЫ НАРОДНАЙ АСВЕТЫ I КАДРАВАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ ШКОЛЫ БЕЛАРУС1 У КАНЦЫ Х1Х СТ.

У артыкуле разглядаецца праблема эвалюцып адукацыйнай палпыю самауладдзя у канцы Х1Х ст. Падкрэсл1ваецца, што тэодэнцып i нак1рунк1 развщця дзяржаунай палпыю у сферы адукацып был абумоулены агульнай палпычнай i сацыяльна-эканашчнай спуацыяй у краше, а таксама пад'ёмам грамадска-педагапчнага руху за дэмакратызацыю народнай адукацьп. Паказана, што Мiнiстэрства народнай асветы клапацiлася не стольк1 аб распаусюджванш асветы, кольк1 аб ахове яе «разум-нымi абмежаваннямЬ>, што выражалася у пашырэнш сетк1 царкоуных школ, стрыЕ^вант падрых-тоуш педагагiчных кадрау, устанауленш строгага нагляду за прафесшнай дзейнасцю настаушкау. У адпаведнасцi са сваiмi палiтыка-iдэалагiчнымi мэтамi царызм фармiраваy «вдэальнага працау-шка>: адданага царкве, прастолу, сцiплага, непрыкметнага i паслухмянага, як1 у сваёй педагагiчнай дзейнасщ павiнен быу праводзiць афщыйны курс i апiрацца на так1я сацыяльна-палггычныя i ду-хоуныя каштоунасщ, як самауладдзе, праваслауе, народнасць.

Ключавыя словы: дзяржауная адукацыйная палiтыка, народная асвета, настаунщтва, наву-чальныя установы, пачатковая школа, гiмназiя, Вiленская навучальная акруга.

Для цытавання: Астрога В. М. Эвалюцыя дзяржаунай палiтыкi у сферы народнай асветы i кадравага забеспячэння школы Беларусi у канцы Х1Х ст. // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2022. № 1 (257). С. 16-22.

V. M. Ostroga

Belarusian State Technological University

EVALUATION OF STATE POLICY IN THE FIELD OF PUBLIC EDUCATION AND HUMAN RESOURCES OF THE BELARUSIAN SCHOOL IN THE LATE 19th CENTURY

The article examines the problem of the evolution of the educational policy of autocracy in the late nineteenth century. It is emphasized that the trends and directions of development of state policy in the field of education were due to the general political and socio-economic situation in the country, as well as the rise of the socio-pedagogical movement for the democratization of public education. It is shown that the Ministry of Public Education cared not so much about the dissemination of education as about its protection by "reasonable restrictions", which was expressed in expanding the network of church schools, restraining the training of teachers, establishing strict supervision over teachers' professional activities. In accordance with its political and ideological goals, tsarism formed an "ideal worker": devoted to the church, throne, humble, inconspicuous and obedient, who in his teaching had to conduct an official course and rely on socio-political and spiritual values such as autocracy, orthodoxy, nationality.

Key words: state educational policy, public education, teaching, educational institutions, primary school, gymnasium, Vilnius educational district.

For citation: Ostroga V. M. Evolution of state policy in the field of public education and human resources of the Belarusian school in the late 19th century. Proceedings of BSTU, issue 6, History, Philosophy, 2022, no. 1 (257), pр. 16-22 (In Russian).

Уводзшы. У сучасных умовах грамадскага развщця узрастае роля навукова-анаштычнага асэнсавання рэча^насщ, прагназ1равання i вы-працоую абаснаваных праграм i наюрункау развщця з ул1кам i у кантэксце назапашанага вопыту папярэдшх пакаленняу. Псторыя наглядна паказ-вае, што на пераломных этапах, падчас працэсау трансфармадш i мадэртзацы1 грамадскай сютэмы штэл1генцыя бярэ на сябе авангардныя функцыи у выпрацоуцы тэхналогш засваення i фармравання

новых сацыякультурных каштоунасцяу. Гэты ш-тэлектуальны патэнцыял з'яуляуся вызначаль-ным фактарам сацыяльнага прагрэсу, як непа-срэдна быу звязаны з прафесшнай i грамадскай дзейнасцю настаунщтва Беларус у другой па-лове Х1Х ст.

Асиоуиая частка. Вядомы дзеяч народнай адукацып Г. А. Фальбарк справядл1ва адзначау, што «Рас1я, невуцкая i спустошаная, з'явшася перад сценам! Севастопаля... Гера1зм некаторых

асоб не змог паправ^ таго, што было падрых-тавана цэлым строем. Зраб^ся непазбежным 1861 год». Разам з актам вызвалення сялян неразрывна было звязана i пытанне аб рэаргашзацыи адукацыi. Таму на першы план, пасля пал^ыч-ных задач, вылучаецца «вялiкая справа правшь-най аргашзацыи адукацыи». Педагог справядлiва зауважае, што «лепшыя iдэi школы ва ушх кра> нах i ва усе часы нараджалюя i выспявалi у недрах рэвалюцыйнага патоку... Рабства - антытэза нармальнай школы, для якой неабходны самыя шыроюя гарантыi правоу чалавека» [1, с. 9-10].

Сур'ёзнай перашкодай на шляху сацыяльна-эканамiчнага развiцця беларускiх зямель з'яу-лялася адсталасць у галше народнай асветы. Праводзячы кансерватыуны курс у школьнай палiтыцы, урад клапащуся у першую чаргу аб захаванш манархiчных асноу дзяржаунасщ. Сучаснiкi падкрэ^вал^ што «невуцтва народнай масы з'яуляецца у нас вельмi устойтвай, гiстарычна-спадчыннай традыцыяй, якая трывала зацвердзшася на працягу доУгiх стагоддзяу». Усю увагу урада i грамадства «запаунялi гуч-ныя палiтычныя падзеЬ>, не паюдаючы месца для такой «будшчна-звычайнай справы, як адукацыя народа» [2, с. 1-2].

Правядзенне адукацыйнай рэформы у Пауночна-Заходшм краi з некаторымi асаблiвас-цямi было абумоулена актывiзацыяй сялянскага руху i паустаннем 1863-1864 гг. 14 чэрвеня 1864 г. было зацверджана «Палажэнне аб пачатковых народных вучылшчах», але яно на беларусюя губернi не распаусюджвалася. Прынятыя 23 са-кавiка 1863 г. «Часовыя правiлы для народных школ у губернях: Вiленскай, Ковенскай, Гро-дзенскай, Мiнскай, Магiлёускай i Вщебскай» [3] дзейнiчалi да канца Х1Х ст. Пазней у якасцi дадаткау прымалiся i iншыя iнструкцыi i загады з мэтай узмацнення урадавага кантролю над навучальнымi установамi i iх настаунiкамi. Школа увесь гэты час працягвала выкарысто-увацца як сродак барацьбы з «пальшчызнай» i русiфiкацыi края. Русiфiкацыя выступала «як частка палiтыкi ушфшацып, якая закранала перш за усё нацыянальна-культурную i канфесiйныя сферы», наблiжала беларускае грамадства да агульнарасшскага «стандарту» i нiвелiрава-ла адметныя рысы яго развщця [4, с. 21]. На працягу разглядаемага перыяду кiраунiцтва Вiленскай навучальнай акругай належала рэакцыянеру М. А. Серпеускаму (1868-1899). Пасаду Мiнiстра народнай адукацып займау так-сама «адзш з актыунейшых дзеячоу рэакцыi» I. Д. Дзелянау (1882-1897) [5, с. 60].

Адной з важнейшых задач школьнай палiтыкi у Вiленскай навучальнай акрузе у другой палове XIX ст. было удасканаленне сютэмы кантролю за навучальнымi установамi i iх

настаунiкамi. Да канца 1866 г. у кожнай губернi былi створаны Дырэкцыi народных вучылiшчау i вучылiшчныя саветы. Цыркуляры i пастановы, выдадзеныя у 1870-1890-х гг., толью узмацня-лi нагляд мiнiстэрскiх чыноушкау над школьнай адукацыяй. Вышэйшае вучэбнае начальства па-вiнна было «падаваць прыклад павагi да улады», «назiраць за дзеяннямi сваiх падначаленых i таго прамога, дакладнага i няухшьнага выканання ука-заных iм абавязкау, без чаго немагчымы стройны ход юравання» [6, л. 58]. У 1871 г. зацверджана «1нструкцыя шспектарам народных вучылiшчау Вiленскай навучальнай акруп», у якой утрымль валiся патрабаванш граматнага вырашэння кад-равага пытання i рацыянальнага падбору настау-нщюх кадрау, барацьбы са спробамi стварэння «нацыянальнай школы» i праяуленнямi вальна-думства, нагляду за строгiм юраунщтвам прагра-мамi падчас аргашзацш вучэбна-выхаваучага працэсу, адносiнамi настаунiцтва з мясцовым на-сельнiцтвам, святарамi i шш. У 1879 г. мшстэр-ствам была зацверджана «1нструкцыя вучылiшч-ным саветам дырэкцый народных вучылiшчау Вшенскай навучальнай акругi». Акрамя абавязкау па юраванш пачатковымi навучальнымi устано-вам^ гэты нарматыуны акт вызначау шыроюя паунамоцтвы у ажыццяуленш кадравай палгтыю: прызначэнне, перамяшчэнне i звальненне настау-нiкау з займаемых пасад; адмшстрацыйнае пака-ранне; прадстауленне да падзяю цi узнагароды; выдзяленне грашовых дапамог i iнш. [7, с. 18741879]. На плечы гарадскiх i сельскiх грамадствау лажылася матэрыяльнае забеспячэнне школы i яе настаунiкау. У адрозненне ад земскай школы цэнтральнай Расii, гэтыя грамадствы да удзелу у юраунщтве навучальнымi установамi не дапус-калiся. На настаунщюя пасады прыцягвалiся «лепшыя русюя сiлы», падбiралiся «вернападда-ныя вучачыя», звальнялiся педагоп-паляю. Ак-тыуна вялася барацьба па выкараненш «тайнага навучання», ва ушх тыпах навучальных устаноу укаранялася руская мова выкладання школьных дысцыплiн.

Мшютэрсюя чыноушю лiчылi справу народнай адукацыи справай самога народа, таму у ад-носiнах да пачатковай школы адной з галоуных i пастаянных турбот было адсячэнне з вучэбнага курса усяго, што магло спрыяць сапрауднай асве-це народа, што магло абудзщь яго ад патрыяр-хальнага становшча i вывесцi на шлях да тсь-меннасцi. Гэта было асноунай задачай «ахоунай асветы» графа Уварава, якой яна пауставала на нiжэйшым, народным узроуш [8, с. 65]. У 18701880-я гг. у сферы народнай адукацш дзяржава i некаторыя грамадсюя дзеячы iмкнулiся зрабiць працэс навучання больш танным. 1м здавала-ся, што затрачваць на адукацыю рускага народа па 9,16 кап. на душу i вучыць яго у школах

з сярэднiм бюджэтам у 270,4 руб. - гэта раско-ша. Таму справа адукацыи народа на аснове «добрай дарагой школы - справа пакуль зуам нездзясняльная». Прапаноувалася шырока выка-рыстоуваць вельмi распаусюджаныя у народзе школы пюьменнасщ, у якiх настаушчаш «салда-ты, пастухi i шшыя грамацеi» [9, с. 58].

У сярэдзше 1890-х гг. на тэрыторын Беларусi дзейшчаш 7 мужчынскiх гiмназiй (Гродзенская, Мшская, Слуцкая, Вiцебская, Магшёуская, Гомельская, Брэсцкая), 2 прапмнази (Бабруйская i Мазырская), 3 рэальныя вучылiшчы (Пшскае, Мiнскае, Магшёускае), 1 жаночая гiмназiя (Гомельская), 4 настаунщюя семшарыи (Маладзечан-ская, Полацкая, Нясвiжская i Свiслацкая), а так-сама 1439 пачатковых вучылiшчау розных тыпау з 118 629 вучнямi [10]. Дзейнасць Мiнiстэрства асветы i юраушцтва Вшенскай навучальнай акругi была наюравана на тое, каб у губернях з праваслауным насельнiцтвам (Вiцебскай, Магшёу-скай i Мiнскай) распаусюдзщь царкоуныя школы. Сетку пачатковых народных вучылшчау планава-лася сканцэнтраваць у Гродзенскай, Вшенскай i Ковенскай губернях, дзе большасць насельнiцтва адмаулялася ад праваслауных царкоуных школ [11, с. 14]. Усебаковая матэрыяльная i маральная падтрымка царкоунапрыходсюх школ нега-тыуна уплывала на статус пачатковых народных вучылшчау, падрывала iх папулярнасць i аутарытэт сярод мясцовага насельнщтва.

Пачатковае народнае вучылшча Мшютэр-ствам асветы разглядалася як самастойная i за-кончаная сялянская школа. Каб аргашзацыйна замацаваць гэтае абасабленне пачатковай школы (яе тушковы варыянт) ад наступных звенняу школьнай сiстэмы, новы Мiнiстр народнай асветы Д. А. Талстой прыстуту да рэарганiзацыi павятовых вучылiшчау, яюя у некаторых вы-падках усе ж з'яулялюя свайго рода звяном, што злучала пачатковыя вучылiшчы з сярэднiмi на-вучальнымi установамi. Рэформай па палажэнш 1872 г. павятовыя вучылiшчы пераутваралюя у гарадскiя. Сутнасць рэформы зводзiлася да та-го, што тыя, хто закончыу пачатковыя школы, не магт пераходзiць у гарадскiя, а выпускнЫ апошнiх не дапускалiся па прычыне штучна створаных перашкод для навучання у гiмназii. Гэта была «першая спроба лiквiдацыi перадавых щэй 60-х гадоу у галiне пачатковай адукацын», няудача якой заставiла урад прыняць больш ра-дыкальную меру, супрацьпаставiушы свецкай школе новы тып афiцыйна прызнанай i падтры-манай урадам царкоунапрыходскай школы [12, с. 168].

На працягу усяго разглядаемага перыяду у школьнай палiтыцы прасочваецца тэндэнцыя абмежавання магчымасцi пашырэння i аб-наулення зместу вучэбна-выхаваучага працэсу.

Што тычыцца пачатковай школы, то яе щэалам, на думку обер-пракурора Св. Сiнода К. П. Пабе-даносцава, з'яулялася такая установа, дзе дзецi атрымлiвалi б самыя элементарныя веды, пера-важна рускую i славянскую грамату, асновы зль чэння, малiтвы, вучылiся б любщь i баяцца Бога, любiць Айчыну i шанаваць бацькоу [13, с. 11]. Зразумела, што навучальныя планы i праграмы былi вельмi абмежаваным^ Важным прадметам як для сярэдняй, так i для пачатковай школы становщца Закон Божы, якi з'яуляуся «цвёрдай асновай усялякага навучання». Негатыуную адзнаку i рэзкую крытыку з боку прадстаушкоу прагрэсiунай педагогiкi атрымалi «Прыкладныя праграмы для пачатковай школы». Так, Я. А. Звя-пнцау пiсау: ^<Праграмы 1897 года з'яулялюя ярюм адлюстраваннем усяго фармалiзму, яюм на працягу дзесяцiгоддзяу адрознiвалiся адносшы мiнiстэрства для унутранага будаунiцтва пачатковай школы». Вядомы дзеяч народнай адукацып адзначау, што яны не дат нiчога станоучага i з'яулялюя «для чыноу школьнага нагляду лшшм дакументам, па якiм прад'яулялiся школе пазовы i спагнаннi, аднолькавыя на прасто-ры усёй Раси» [14, с. 54-55].

Прыхiльнiкi таннай школы i падрыхтоукi настаунiкау знайшлi апору у царкоунай правас-лаунай школе. З пачатку 1880-х гг. яна пачала займаць становшча супрацьвап свецкай школе. Св. Сiнод выстуту з крытыкай настаунiцкiх семiнарый i захадау урада з мэтай прывабщь сялян у народн^1я всучылiшчы (для «вучачых» -«высокi аклад» - 150 руб., дармавая кватэра, ацяпленне, розныя надбаукi, намер стварэння пенсшнай касы, права дзяржаунай службы, вы-зваленне ад павiннасцяу, цялесных пакаран-няу). Духоунае ведамства лiчыла гэтыя льготы дарагiм i непатрэбным падарункам, раша «не выцягваць народных настаушкау з iх асярод-дзя_ каб яшчэ больш не распладзщь i без таго ужо вялiкага i бескарыснага класа чыноУнiкаУ», бо так «ствараецца законам новы разрад людзей, непрадукцыйных i разрозненых са сваiм саслоуем больш, чым сваёй адукацыяй i асаблiвым ва усякiм выпадку становiшчам» [15, с. 39-40].

Пагроза сацыяльных хваляванняу i новая рэвалюцыйная сiтуацыя, якая дапаунялася iмк-неннем аслабiць каталщю уплыу, прымушала урад радыкальна памяняць стан народнай аду-кацыi з дапамогай духавенства i звярнуцца да царквы. Школы духоунага ведамства атрымалi вялiкую падтрымку з боку Мшютэрства асветы. Думка аб неабходнасцi у Беларусi самай цеснай сувязi памiж царквой i народнай школай гучала яшчэ у пачатку 1860-х гг. Новае «Палажэнне аб пачатковых народных вучылшчах» 1874 г. за-мацоувала пазiцыi праваслаунага духавенства як выключна карыснай i надзейнай iдэалагiчнай

сшы. Епархiальныя архiрэi павiнны былi ажыц-цяуляць вышэйшы нагляд за выкладаннем Закона Божага i рэлiгiйным накiрункам усяго наву-чання. Духавенства мела права ствараць новыя або зачыняць царкоуныя школы без дазволу свецюх уладау, працаваць ва уах пачатковых школах выкладчыкамi любых прадметау. Нар-матыуна-прававая база замацоувала iх аутарытэт i належнае становiшча не толькi у царкоуных, але i у свецкiх - народных школах, яюх належала абаранщь ад «тлятворнага i пагубнага уплыву». Для аргатзацыи школ духоунага ведамства у 1884 г. был зацверджаны Правiлы, а у 1902 г. -Палажэннне, па яюм, каб атрымаць месца на-стаушка у царкоунапрыходскай школе, неабход-на было мець пасведчанне на званне настаушка або скончыць курс у сярэдняй цi вышэйшай навучальнай установе [16, с. 2486]. Зацвярджэнне на настаунщюя пасады адбывалася у Епарияль-ным вучышшчным савеце. Лiчылася неабходным «выхаваць для царкоунай школы асобнага на-стаушка», бо «царкоунае школы няма, пакуль ня-ма настаушка свайго, у царкоунай жа школе i у царкоуным духу выхаванага» [17, с. 137]. Вяду-чы тэарэтык царкоунай школы С. А. Рачынсю лiчыу, што самым лепшым юраушком пачатко-вай школы з' яуляецца святар, а самы пажаданы з даступных настаушкау - дыякан. Такая пазiцыя атрымала ухваленне не толькi Св. Сшо-да i урада, але нават i цара [18, с. 72].

Рэформа у галiне школьнай адукацыi непаз-бежна вылучала праблему настаунщюх кадрау як адну з найбольш важных сацыяльна-педагапч-ных задач. Без яе, зразумела, немагчымай была сур'ёзная рэарганiзацыя сiстэмы асветы. Непа-срэднага праваднiка сваiх мэт урад бачыу у асо-бе рускага настаушка. Разам з тым на працягу усяго разглядаемага перыяду Мiнiстэрства асветы так i не здолела стварыць цэльную сютэму вышэйшай педагагiчнай адукацыi, выпрацаваць яе прынцыпы дзейнасцi i арганiзацыйныя формы. Нягледзячы на шматлiкiя праекты палажэн-няу аб спецыяльнай падрыхтоуцы настаушкау для сярэднiх навучальных устаноу, якiя пазней былi пахаваны у недрах мiнiстэрскiх канцэля-рый, або спробы рэарганiзацыi iснуючых, у ас-ноуным кадравая праблема вырашалася за кошт выпускшкоу унiверсiтэтау або псторыка-фша-лагiчных iнстытутау. Падрыхтоуку педагогау для пачатковай школы у Пауночна-заходшм краi у адпаведнасцi з агульнарасiйскiмi законам^ на думку тагачаснага Мiнiстра народнай асветы А. В. Галаунша, павшны былi весцi настаунщ-кiя семшарын. Спачатку у Маладзечне (1864), а пазней i у iншых гарадах Вiленскай акругi (По-лацку (1872), Нясвiжы (1875) i Свiслачы (1876)) былi адкрыты гэтыя навучальныя установы. Рашэнне аб стварэннi у Беларус настаунiцкiх

семiнарый дыктавалася найперш палiтычнымi прычынамi, якiя вынiкалi з штарэсау манархiч-нага ладу Расiйскай iмперыi. Усе мерапрыемст-вы у дадзеным кiрунку зводзiлiся да таго, каб, па-першае, пачаць пры нязначных грашовых затратах падрыхтоуку настаушкау пачатковых школ, ^ па-другое, пераутварыць гэтыя семша-рыi у прататып будучых настаунщюх семi-нарый ва усiх шшых раёнах Расii [19, с. 11-13]. У 1873-1874 гг. на тэрыторыi Вшенскай навучальнай акругi былi адчынены Вiленскi яурэй-скi настаунщю iнстытут для падрыхтоУкi вы-кладчыкау у яурэйскiя вычылiшчы i Вшенсю рускi настаунiцкi iнстытут для падрыхтоую педагогау у гарадскiя вычылшчы. Царызму i тым органам, што не^ адказнасць за стан адукацыи на Беларусi, у значнай ступеш удалося сфармi-раваць паслухмянае царызму настаунщтва. «Бе-ларусау перараблялi у сапраудна-руск1х» людзей, як1я, працуючы пазней у школе, «праводзш чар-навую работу русiфiкац^Ii i прышчаплялi ^^ ра-сiйскае вялiкадзяржаунасцi» маладому пакален-ню [17, с. 132]. Акрамя неабходнай прафеайнай падрыхтоукi у настаушку шанавалiся «пакор-насць», «церпялiвасць i прылегласць», вера у бога, «прыхшьнасць да начальства». «Вучач^1я», яюя не адрознiвалiся «цiхiм i пакуттвым характарам», прымыкалi да грамадскага руху i палiтычнай ба-рацьбы, аб'яулялюя «нядобранадзейнымi» i паз-баулялiся права атрымання пасады настаунiка

Важнай i практычна нязменнай рысай аду-кацыйнай палiтыкi самауладдзя была яе саслоу-ная нак1раванасць i жаданне замацаваць манапо-лiю маёмасных класау на адукацыю. Гiмназiч-ны статут 1871 г. з поунай падставай можна назваць рэакцыйным: усе мужчынскiя пмнази пераутваралiся у класiчн^Iя, рэальныя лквщава-лiся (замест iх стваралiся рэальныя вучылiшчы), насаджауся класiцызм - значна павялiчвалася колькасць гадзiн на выкладанне стараж^1тн^1х моу (лацiнскай навучалi усе 8 год, грэчаскай - 6 год), да мшмуму скарачалася колькасць прырода-знаучых дысцыплiн, уводзiуся шстытут клас-ных настаунiкау i павышалася плата за наву-чанне. Д. А. Талстой быу прыхiльнiкам штучнага скарачэння колькасцi сярэднiх навучальных устаноу у Вшенскай навучальнай акрузе: «ураду колью па маральных, столью ж i па палiтычных меркаваннях не варта было адцягваць ад народа лепшыя сiлы, ставячы сялян шляхам гiмназiчнай адукацыi у неуласцiвае iх нараджэнню ста-новiшча, а развiваць гэтыя сшы шляхам прыхо-дскiх i рамеснiцкiх школ i захоуваць iх народу для яго ж патрэб» [20, с. 571].

З прыходам да улады Аляксандра III у Ра-сiйскай iмперыi устанаулiваецца паласа палгтыч-най рэакцыi. Каб аслабщь уплыу на школу i яе настаушкау небяспечных рэвалюц^1йных iдэй,

юраушцтва Вiленскай навучальнай акруп узмац-нiла сiстэму кантролю над правядзеннем вучэбна-выхаваучага працэсу, павысша увагу манархiч-нага i вернападдашчнага выхавання, пашырыла сiстэму рэпрэсiй супраць актыуных i крытычна настроеных да урадавай палiтыкi настаунiкау i вучнёускай моладзi. Усе гэтыя меры былi накi-раваны на барацьбу з дэмакратызацыяй школы i «абрабаванне» народных мас у справе асветы. У перыяд контррэформ быу прыняты цыркуляр «Аб скарачэнш гiмназiчнай адукацыi» (1887 г.) з мэтай абмежавання магчымасцяу атрымання адукацып дзяцей з нiжэйшых слаёу грамадства: «Гiмназii i прагiмназii вызваляюцца ад паступ-лення у iх дзяцей кучарау, лакеяу, кухарау, прачак, дробных лавачшкау i таму падобных людзей, дзецям якiх, за выключэннем кат толь-кi адораных генiяльнымi здольнасцям^ зусiм не належыць iмкнуцца да сярэдняй i вышэйшай адукацыi» [21, с. 360]. Таксама стваратся пе-рашкоды на шляху адкрыцця прыватных школ i Уводзiлiся абмежаваннi для насельнщтва не-праваслаунай веры (у першую чаргу яурэям) для паступлення у сярэдшя навучальныя установы. Настаунiкi неправаслаунага веравызнання не да-пускалiся для заняцця пасад выкладчыкау.

У 1890-я гг., асаблiва у часы кiравання Мшалая II, урад актыуна падтрымлiвау царкоу-ную школу i адпаведны характар вучэбна-выхаваучага працэсу, што з' яулялася пэуным гарантам пал^ычнай i сацыяльнай стабiльнасцi манархiчных парадкау i традыцыйных каштоу-насцяу. Многiя пастановы i захады у галiне народнай адукацып набывалi палiтычны характар i былi накiраваны на барацьбу з рэвалю-цыйным рухам i адцягненнем ад удзелу у iм вучнёускай моладзi i настаунiкау. Але крызю класiчнай школы, абмежаванасць магчымасцяу пачатковай адукацып i г. д. ажыулялi рух за увядзенне усеагульнага навучання, перагляд

вучэбных планау i праграм для усiх звенняу школы, стварэнне эфектыунай сiстэмы педа-гапчнай падрыхтоУкi, што станавiлася важным крокам насустрач перадавым iдэям грамадска-педагапчнай думкi.

Заключэнне. Такiм чынам, на працягу раз-глядаемага перыяду у руках царскага урада школа з' яулялася сродкам сацыяльнага рэгуля-вання i кантролю, таму адукацыйная палiтыка характарызавалася дваiстасцю, непаслядоунас-цю i высокай ступенню рэакцыйнасцi. Наву-чальна-выхаваучы працэс быу прасякнуты ма-нархiчнымi iдэямi i знаходзiуся пад непасрэд-ным кантролем дзяржавы i праваслаунай царквы. «Праваслауе, самауладдзе i народнасць» становяцца асновай урадавау палiтыкi у гатне народнай асветы. Царызм iмкнууся засцерагчы вучнёускую моладзь ад нарастаючага рэвалю-цыйнага руху пачатку ХХ ст., сфармiраваць за-конапаслухмяных i высокамаральных членау грамадства. Пад стропм кантролем знаходзiлася ар-гашзацыя школьнага навучання: змест вучэбных планау i праграм, тэксты падручнiкау, наяуная лгтаратура для дадатковага чытання, мiкраклiмат i пануючыя настроi у вучнёускiм асяроддз^ а таксама асоба настаушка - душы школы - у плане «паттычнай i маральнай добранадзейнасщ». Урад выкараняу любую апазiцыйнасць, не заува-жаючы цi не жадаючы зауважаць адценнi грамад-скага руху. Пэуныя зрух1, якiя адбывалiся у галiне развiцця адукацыi i кадравага забеспячэння школы у другой палове XIX ст., не змянш сутнасщ адносiн царызму да асветы народа. Але нягле-дзячы на рэакцыйную палiтыку у галiне народнай адукацыи, патрэба у квалiфiкаваных i прафесiйна падрыхтаваных працаунiках садзейнiчала развщ-цю шырокай сеткi навучальн^1х устаноу. Без гэта-га нельга было пераадолець адставанне краiны ад «цывшзаванага Захаду» у галiне народнай гаспа-дарк1, ваеннай справы, культуры i навук1.

Спiс лiтаратуры

1. Фальборк Г. А. Всеобщее образование в России. М.: Тип. т-ва И. Д. Сытина, 1908. 212 с.

2. А. Л. Народная школа в Государственной Думе // Русская школа. 1907. № 12. С. 1-25.

3. Временные правила для народных школ в губерниях: Виленской, Ковенской, Гродненской, Минской, Могилевской и Витебской // Циркуляр по управлению Виленским учебным округом за 1867 г. 1867. № 2. С. 1-4.

4. Каханоусю А. Г. Ушфшацыя i рушфшацыя як наюруню урадавай паттыю на тэрыторый Бе-ларуш у другой палове XIX - пачатку XX ст. // Российские и славянские исследования: науч. сб. / редкол.: А. Л. Сальков, О. А. Яновский (отв. ред.) [и др.]. Минск: БГУ, 2011. Вып. 6. С. 20-26.

5. Кириллов М. К. Начальная школа Белоруссии во второй половине XIX и в начале XX в. (1860-1907) // Из истории школы Белоруссии и Литвы / отв. ред. В. З. Смирнов. М.: Просвещение, 1964. С. 7-179.

6. НГАБ. Ф. 2263. Воп. 1. Спр. 1. Цыркуляры, справаздачы, iмянныя сшсы, ведамасщ па пмназп.

7. Фальборк Г., Чарнолуский В. Настольная книга по народному образованию: в 3 т. СПБ.: Изд. т-ва «Знание», 1904. Т. 3. С. 1569-2623.

8. Школа и педагогическая мысль России периода двух буржуазно-демократических революций: сб. науч. тр. / под ред. Э. Д. Днепрова. М.: АПН СССР, 1984. 245 с.

9. Фальборк Г., Чарнолуский В. Народное образование в России. Исторический очерк. СПб.: Изд-во Попова, [б. г.]. 264 с.

10. Памятная книжка Виленского учебного округа на 1902/1903 учебный год. Вильна: Изд. Управления Виленского уч. округа, 1902. 257 с.

11. Снапкоуская С. В. Асвета на Беларус у канцы Х1Х - пачатку ХХ ст.: стан i тэндэнцьп развщця // Адукацыя i выхаванне. 1997. № 8. С. 11-24.

12. Константинов Н. А. Очерки по истории начального образования в России. М.: Учпедгиз, 1953. 272 с.

13. Очерки истории школы и педагогической мысли народов СССР: вторая половина Х1Х в. / отв. ред. А. И. Пискунов. М.: Педагогика, 1976. 600 с.

14. Звягинцев Е. Проект новых программ для начальной школы // Вестник воспитания. 1913. № 6. С. 54-55.

15. Записка о народных училищах. СПб.: Синодальная тип., 1882. 48 с.

16. Настольная книга по народному образованию: в 3 т. / сост.: Г. Фальборк, В. Часнолуский. СПб.: Тип. Б. Ж. Вольфа, 1904. Т. 3. С. 1539-2623.

17. Троська Я. Некаторыя моманты з дарэвалюцыйнае асьветы на тэрыторып сучаснае Магшёушчыны // Полымя. 1926. № 1. С. 128-141.

18. Паначин Ф. Г. Педагогическое образование в России. Историко-педагогический очерк. М.: Педагогика, 1979. 215 с.

19. Кравцов А. И. Педагогическое образование в Белоруссии в дооктябрьский период // Ученые записки Минского гос. пед. ин-та ин. языков. Сер. Педагогическая. Минск: Госуд. уч.-пед. изд-во Министерства Просвещения БССР, 1958. Вып. 1. С. 3-63.

20. Рождественский С. В. Исторический обзор деятельности Министерства народного просвещения (1802-1902). СПб.: Тип. А. В. Арлова, 1902. 579 с.

21. Доклад министра народного просвещения И. Делянова (1887 г.) // Хрестоматия по истории школы и педагогики в России до Великой Октябрьской социалистической революции / под ред. Ш. И. Ганелина, сост. С. Ф. Егоров. М.: Просвещение, 1974. 527 с.

References

1. Fal'bork G. A. Vseobshchee obrazovanie v Rossii [Universal education in Russia]. Moscow, Tip. t-va I. D. Sytina Publ., 1908. 212 p. (In Russian).

2. A. L. Folk school in the State Duma. Russkaya shkola [Russian school], 1907, no. 12, pp. 1-25 (In Russian).

3. Provisional rules for public schools in the provinces: Vilna, Kovno, Grodno, Minsk, Mogilev and Vitebsk. Tsirkulyar po upravleniyu Vilenskim uchebnym okrugom za 1867 [Circular on the management of the Vilna educational district for 1867], 1867, no. 2, pp. 1-4 (In Russian).

4. Kakhanouski A. G. Unification and Russification like government policy directions on the territories of Belarus and the second half of the 19th - early 20th century. Rossiyskiye i slavyanskiye issledovaniya [Russian and Slavic studies]. Minsk, BGU Publ., 2011, issue 6, pp. 20-26 (In Belarusian).

5. Kirillov M. K. Primary school in Belarus in the second half of the 19th and early 20th centuries (1860-1907). Iz istorii shkoly Belorussii i Litvy [From the history of the school of Belarus and Lithuania]. Moscow, Prosveshchenie Publ., 1964, pp. 7-179 (In Russian).

6. NHARB. Fund 2263. I. 1. F. 1.

7. Fal'bork G., Charnoluskiy V. Nastol'naya knigapo narodnomu obrazovaniyu [Handbook on public education]. St. Peterburg, Izd. t-va "Znanie" Publ., 1904, vol. 3, pp. 1569-2623 (In Russian).

8. Shkola i pedagogicheskaya mysl' Rossii perioda dvukh burzhuazno-demokraticheskikh revolyutsiy: sb. nauch. tr. [School and pedagogical thought in Russia during the period of two bourgeois-democratic revolutions: scientific works]; ed. by E. D. Dneprov. Moscow, APN SSSR Publ., 1984. 245 p. (In Russian).

9. Fal'bork G., Charnoluskiy V. Narodnoe obrazovanie v Rossii. Istoricheskiy ocherk [Public education in Russia. Historical essay]. St. Peterburg, Izd-vo Popova Publ. 264 p. (In Russian).

10. Pamyatnaya knizhka Vilenskogo uchebnogo okruga na 1902/1903 uchebnyy god [Commemorative book of the Vilna educational district for the 1902/1903 academic year]. Vilna, Izd. Upravleniya Vilenskogo uch. okruga Publ., 1902. 257 p. (In Russian).

11. Snapkouskaya S. V. Education in Belarus in the late 19th - early 20th century: the status and trends of development. Adukatsyya i vykhavanne [Education and upbringing], 1997, no. 8, pp. 11-24 (In Belarusian).

12. Konstantinov N. A. Ocherkipo istorii nachal'nogo obrazovaniya v Rossii [Essays on the history of primary education in Russia]. Moscow, Uchpedgiz Publ., 1953. 272 p. (In Russian).

13. Ocherki istorii shkoly i pedagogicheskoy mysli narodov SSSR. Vtoraya polovina XIX v. [Essays on the history of schools and pedagogical thought of the peoples of the USSR. Second half of the 19th century]; ed. A. I. Piskunov. Moscow, Pedagogika Publ., 1976. 600 p.

14. Zvyagintsev E. Project of new programs for elementary school. Vestnik vospitaniya [Bulletin of education], 1913, no. 6, pp. 54-55 (In Russian).

15. Zapiska o narodnykh uchilishchakh [Note on public schools]. St. Peterburg, Sinodal'naya tip. Publ., 1882. 48 p. (In Russian).

16. Nastol'naya kniga po narodnomu obrazovaniyu [Handbook of popular education]; comp. by G. Fal'bork, V. Charnoluskiy. St. Petersburg, Tip. B. Zh. Vol'fa Publ., 1904, vol. 3, pp. 1539-2623 (In Russian).

17. Tros'ka Ya. Some points from pre-revolutionary education on the territory of modern Mogilev. Polymya [Polymya], 1926, no. 1, pp. 128-141 (In Belarusian).

18. Panachin F. G. Pedagogicheskoe obrazovanie v Rossii. Istoriko-pedagogicheskiy ocherk [Pedagogical education in Russia. Historical and pedagogical essay]. Moscow, Pedagogika Publ., 1979. 215 p. (In Russian).

19. Kravtsov A. I. Pedagogical education in Belarus in the pre-October period. Uchenye zapiski [Scientific notes]. Minsk, State Ed. and Ped. Publ. House of the Ministry Of Education of BSSR, 1958, issue 1, pp. 3-63 (In Russian).

20. Rozhdestvenskiy S. V. Istoricheskiy obzor deyatel'nosti Ministerstva narodnogo prosveshcheniya (1802-1902) [Historical Review ofthe Ministry ofNational Education (1802-1902)]. St. Peterburg, Tip. A. V. Arlova Publ., 1902. 579 p. (In Russian).

21. Report of the Minister of Public Education I. Delyanov (1887). Khrestomatiya po istorii shkoly i pedagogiki v Rossii do Velikoy Oktyabr 'skoy sotsialisticheskoy revolyutsii [Chrestomathy on the history of school and pedagogy in Russia before the Great October Socialist Revolution]; ed. by Sh. I. Ganelin. Moscow, Prosveshcheniye Publ., 1974. 527 p. (In Russian).

1нфармацыя пра аутара

Астрога Валянцша Мiхайлауна - кандыдат пстарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры псто-pbii Беларус i палггалогп. Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот (220006, г. Мшск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспублша Беларусь). E-mail: ostroha@belstu.by

Information about the author

Ostroga Valentina Mikhailovna - PhD (History), Associate Professor, Assistant Professor, the Department of History of Belarus and Political Science. Belarusian State Technological University (13a, Sverdlova str., 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: ostroha@belstu.by

Поступила 11.03.2022

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.