Научная статья на тему 'SOCIAL CAPITAL IN THE CUSTOMER'S NETWORK LEW SAPIEHA IN THE END OF XVI - THE BEGINNING XVII'

SOCIAL CAPITAL IN THE CUSTOMER'S NETWORK LEW SAPIEHA IN THE END OF XVI - THE BEGINNING XVII Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
12
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ЛЕЎ САПЕГА / ВКЛ / МАГНАТЭРЫЯ / СЛУЖЫЛАЯ ШЛЯХТА / ВАСАЛЬНА-КЛіЕНЦКіЯ СЕТКі / СОЦЫЯЛЬНЫ КАПіТАЛ / LEW SAPIEHA / GDL / MAGNATS / SERVANT NOBILITY / VASSAL CLIENT NETWORKS / SOCIAL CAPIRTAL

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Yakubov V.

The article is devoted to the structure of social capital in the customer's network of Lew Sapieha. In result of analyzing receiptof the magnatescourt book draws conclusions about versatility of social ties within the social structure. Despite the presence and growth of landed property the basic form of the creation of relations between patron and clients are already cash payments and tissue delivery. In addition, thanks to donations and financial and political support of church dignitaries relatives in the framework of a client network, efforts are visible to create support in the religious and cultural sphere.Political support on the relationships with the Belarusian princely clans led by Drutsk and Lukomsk princes supplemented by the issuance of loans and content on yurgelde representatives of Pac, Volovich, Tyszkiewicz, Zenovich and Chodkiewicz families.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «SOCIAL CAPITAL IN THE CUSTOMER'S NETWORK LEW SAPIEHA IN THE END OF XVI - THE BEGINNING XVII»

УДК 930.1"15/16"

САЦЫЯЛЬНЫ КАПГГАЛ У КЛ1ЕНЦКАЙ СЕТЦЫ ЛЬВА САПЕГ1 У КАНЦЫ XVI - ПАЧ. XVII СТ.

канд. гкт. навук, дац. В. У. ЯКУБА У (Полацт дзяржауны ушверсШэт)

Артыкул прысвечаны структуры сацыяльнага каптала у кл1енцкай сетцы Льва Сапег1. На прыкладзе кн1г1 квтоу двара магната робяцца высновы аб рознабаковасц сацыяльных сувязяу унутры сацыяльнай сетк1. Нягледзячы на наяунасць I рост зямельнай уласнасц1, асноунай формай стварэння адносгн пам1ж патронам I кл1ентам1 з'яуляюцца ужо грашовыя выплаты I таварныя выдачы. Акрамя таго, праз ахвяраванш I утрыманне сваякоу царкоуных саноуткау у складзе кл1енцкай сетк1, прасоч-ваюцца намаганнI па стварэнш структурнай падтрымк у рэлтйнай I культурнай сферы. Палтычная апора на сваяцтя адносгны з беларуск1м1 княжацк1м1 родамI на чале з Друцк1м11 Лукомск1м1 дапаунялася выдачай пазык I утрыманнем на юргельдзе прадстауткоу Пацау, Валов1чау, Тышкев1чау, Тызенгаузау, Зянов1чау I Хадкев1чау.

Ключавые словы: Леу Сапега, ВКЛ, магнатэрыя, служылая шляхта, васальна-кл1енцк1я сетк1, соцыяльны каптал.

Уводзшы. Адной з самых удалых палиычных кар'ер ВКЛ эпохi Новага часу з'яуляецца кар'ера Льва Iванавiча Сапеп. Паходзячы з галшы Сапегау, прадстаунш якой два пакаленш не траплялi на сенатарсюя пасады, адвучыушыся у еурапейсюх ушверспэтах тольш два гады, але здолеушы завалодаць i утрымацца у фаворы пры двары i Стэфана Баторыя i Жыгiмонта Вазы, ён напрыканцы жыцця стау пярэднiм сенатарам ВКЛ (адначасова i вiленскiм ваяводам i вялiкiм гетманам), а да таго, адным з най-больш уплывовых i заможных асоб усей Рэчы Паспалiтай. Узлёт падобнага кшталту у перыяд Новага часу быу немагчымы без моцнага сацыяльнага заплечча.

Нягледзячы на усю важнасць вывучэння гiсторыi сацыяльных структур, у прыватнасш клiенцкай сети феадальнага "дома" Л. Сапеп, навуковая гiстарыяграфiя тэмы вельмi нешматлiкая. Польсю псто-рык мiжваеннага перыяду Стэфан 1нглот у 1931 г. на падставе "Кшп квиоу Л. Сапеп за 1588 - 1607 гг." з львоускага Асалшэума апублiкавау выдатны артыкул пра эканамiчную структуру "двара" пад патрана-там Л. Сапеп з вылучэннем асноуных крынiц прыбытку магнацкай гаспадаркi [1]. Але у гэтым артыкуле няма iнфармацыi аб выдатках Л. Сапегi на свае атачэнне i хауруснiкау. Ужо у наш час польскiя гiсторыкi працягваюць разглядаць гiсторыю ВКЛ на вельмi высокiм узроУнi. Аркадыюш Чволэк выдау у 2012 г. зробленую паводле сучасных навуковых патрабаванняу палiтычную бiяграфiю Льва Сапегi [2] i атрымау на яе у 2015 г. не менш грунтоуную рэцэнзiю ад Анджэя Рахубы [3]. Гэта рэцэнзiя мела востры тон, размова у ёй вялася аб акцэнтах пры нашсанш бiяграфii, аналiзавалiся факты i падзеi, узгадвалiся персоны, але у яе змесце не было матэрыялау аб складзе структуры на чале якой стау Л. Сапега. Тлумачыцца гэта вастрыня тым, што яшчэ перад выхадам манаграфii А. Чволэка Анджэй Рахуба абагулiу прабле-матыку ведау аб палiтычнай фракцьи Сапегау у невялiкiм артыкуле [4]. Уршуля Аугустыняк стварыла выдатнае атсанне структуры ваеннай клiентэлы бiржанскiх Радзiвiлау [5, 6]. Анджэй Закшэускi аспрэ-чыу шэраг мiфалагем адносна бiяграфii Л. Сапегi [7].

Айчынная прафесшная гiстарыяграфiя на сённяшнi дзень абмяжоуваецца артыкулам Анастасii Скеп'ян, якi абатраецца на працы папярэднiх гiсторыкаУ i той дакумент, якi будзе разгледжаны у дадзе-ным артыкуле. Аднак сетка слуг i залежных у яе тэксце абмяжоуваецца "афщыялютамГ', пад якiмi разу-меюцца амаль выключна арандатары маёнткау [8]. Рэшта прац, прысвечаных прадстауленай прабле-матыцы, - гэта навукова-папулярныя бiяграфii [9, 10], щ зборнiкi артыкулау [11, 12]. У вышку, на сённяшш дзень няма навуковых прац, яюя б паспрабавалi аб'яднаць эканамiчныя, сямейныя, палиыч-ныя, рэлiгiйныя i культурныя шстытуцыянальныя сувязi, што прывялi да станаулення такога пстарыч-нага феномена як кар'ера Льва Сапеп. Бо нягледзячы на шдышдуальныя таленты, у закрытай станавай сiстэме, без шматфактарнага заплечча i падтрымкi такi моцны сацыяльны узлёт i замацаванне на вяршыш грамадства наурад цi былi б магчымыя.

Марксiсцкая метадалогiя, якая тлумачыла палггычныя кар'еры пераважна эканамiчнымi дэтэрмь нантамi, яуна саступае ва усеабдымнасщ поглядам сацыёлагау як1я, пачынаючы з П. Бурдз'е, лiчаць сацыяльным кашталам усе варыянты сувязяу у грамадстве, якя могуць быць рэсурсам для атрымання выгодау. Вылучаюць чатыры вщы грамадскага капiтала: эканамiчны, сацыяльны (сувяз^ у т.л. палiтычныя), культурны (веданне кодау культуры) i сiмвалiчны (прэстыж, гонар). [13]. На сённяшнi дзень, нащск у вывучэннi сацыяльнага кашталу яшчэ больш пераносiцца на нематэрыяльныя каштоУнасцi, далучаючы

у яго склад нормы, сувязi i давер. Механiзм сацыяльнага капiталу выглядае наступным чынам: донар (патрон) дае рэцышенту (клiенту) нейш карысны рэсурс, той у адказ служыць. Чым больш ктентау тым мацней патрон. У пстарычнай навуцы мы можам прасачыць зафшсаваныя дакументальна сувязi i нормы. Барочны стыль камунiкацыi памiж роуныш прадшсвау вешвы зварот праз "пан" i "службу" адно адному, таму характарыстыка культурнага капiталу будзе прадметам iншых даследванняу. Задача ж дадзенай публiкацыi на падмурку раней цалкам не аналiзаванага дакумента [14] раскрыць структуру сацыяльнага кашталу пры двары Льва Сапеп у першыя два дзесяцiгоддзi яго кар'еры у шруючай элiце Рэчы Паспалiтай.

Асноуная частка. У "Квггах" запiсы пачынаюцца з 1591 г., на той момант, калi Л. Сапега ужо 2 гады як быу вялшм канцлерам ВКЛ, трымау Маркаускае i Магшеускае староствы, валодау маёнткамi каля Талочына, Коханава, Горак, Чарэ^ Белай (Лепеля), Лемнiцы, Маладзечна, Мядзеля, а таксама Мендзырэчча на Падляшшы. Пашыраючы прыватную уласнасць, у 1598 г. вялш канцлер ВКЛ набыу Ружану, Зэльву, Ласосна у Слонiмскiм павеце [8, с. 29]. Зямельныя набыткi дадалi эканамiчнай моцы палiтычнай прысутнасцi у павеце, юнаваушай з 1586 г. у выглядзе трымання Слонiмскага судовага староства. Больш таго, Слошм, а пазней Ружана, сталi адной з рэзiдэнцый яго сям'ь

Паводле "квiтоУ", у склад структуры дома i двара Л. Сапеп уваходзша некальш катэгорый залежных i працуючых на патрона высакародных клiентау i "паспольства". Першымi у спiсе iдуць 44 "служэбнiкi" з расшыфроукай "слугi". Другая па чарзе група - юргельднiкi (13 чалавек) i трэцяя - "ураднш" (15 асоб). У чацвертую катэгорыю "каморнш" можна аднесцi 80 прозвiшчау, але насуперак меркаванню А. Скеп'ян [8, с. 37], да каморшкау нельга адносщь выключна зборшчыкау чыншау па маёнтках, бо гэтым жа тэрмшам абазначалiся i мытныя чыноУнiкi на каморах ВКЛ. Магчымасщ прызначаць мытных чыноушкау, здаваць пасады у арэнду, былi важнай крынiцай прыбытку i улады, паколькi у апошняе дзесящгоддзе XVI ст. Л. Сапега становщца арандатарам мытау ВКЛ. Кантроль над персанальным складам мытных каморнiкаУ быу вщавочным, аб чым сведчыць пагроза ад полацкай i вiцебскай шляхты выкткаць Л. Сапегу i К. Ра-дзiвiла позвамi на суд у 1599 г. за злоужыванш iх слуг на мытнях [15, с. 224; 16].

Для гаспадарчага персаналу пры двары вялiкага канцлера ужываецца тэрмiн "служкi" (каля 28 асоб). У складзе служак указаныя кухмiстр Ферэнц i памочнiкi, доктар Корп, Бальцэр - цырульшк, Адам -капелан, арганют, трубач i хор з распiсаннем галасоу (тэнар, бас i г.д. - 10 чал.), спрачка, агародшк, цясляр, стольмах, каваль, паляушчы i iнш., але няма шкога, адказнага за карэты, коней i стайню, што вы-глядае дзiуна для двору пастаянна вандруючага прыдворнага. [14, арк. 93 - 82].

У якасщ "урадшкау" у "квiтах" пазначаны у асноуным арандатары уладанняу i трыманняу Л. Сапеп: Божэмшсю (Мацей) - "намесшк iказанскай маетнасцi" у 1592 - 1600 гг. [1, с. 182, 170], субарэнда-тар новападвышаных мыт ВКЛ [1, с. 203]; Пшэстаноусю (Добрагост) - трымальшк староства Ясвонь-скага у 1595 - 1600 гг. [1, с. 184], а пазней, загадчык Ковенскай мытш [1, с. 207]; Водэрацю (Мкалай) -трымальнiк Рэтаускага маёнтка у 1596 - 1600 гг. [1, с. 184]; Пашкоусю (Ян) - "намесшк" Маркаускага староства у 1589 - 1594 гг. [1, с. 183]; Галенсю (Ян) - "намесшк" у Блудзенсюм старостве [1, с. 185]; (? 1ржы [8, с.34]) Блшкструп; Рубец (Шымон) - арандатар Лемнщы у 1598 - 1602 гг. [1, с 181], Талочына у 1604 - 1606 гг. i "воласш Якаулевщкай i Басейскай за Дняпром лежачых" 1604 - 1607 гг. [1, с. 182]; Лпэцш (Ежы) - трымальнiк мястэчка Суша з усiмi прыбыткамi i азёрамi i млыном у 1594 - 1597 гг. [1, с. 182]; Печыньсю (Войцэх?) - трымальшк "Ясенага i Странёцага з уам i баярамi i паданымi" [1, с 180]; Грахоусю (Ян) - трымальшк маёнтка Медзырэча i 2 фальваркау: Воршэ i Бярозы [1, с.180]; Енджэйскi -верагодна, 1ван Енджэёускi (АндрыеУскi) - унiяцкi бккуп Хелмскi i Бэлзскi у 1604 - 1619 г.; а таксама блiжэй не знаныя КосаУскi, Валенты, Залескi (Корсак?). Такiм чынам, большасць з ураднiкау вядомыя нам з працы С. 1нглота, але не усе пералiчаныя былi намеснiкамi щ арандатарамi.

Трыманне зямельнага надзела было далёка не адзiным спосабам аргашзацьп сацыяльных структур ВКЛ у эпоху Новага часу. У рэчаюнасщ, не прывязаная да васальнага надзелу шляхта сама выбрала з кiм i на якiх умовах заключаць пагадненш, да якога магнацкага дому "прыстаць" i калi ад яго "адстаць". Сетка такiх шматаб'ектных мiжродавых адносш i стварала структуру шляхецкага стану. Традыцыйнае грамадства -карпаратыунае па сваёй сутнасщ. Статус у межах карпарацып (страты) вызначае наяунасць пэунага вiду сацыяльнага капiталу. Асобна вылучаная у "квiтах" катэгорыя "урадшкау" - субарандатарау маёнткау была нешматлiкай. Для двару Л. Сапеп асноуным эканамiчным спосабам утрымання слуг была выдача iм грошай i тканiны. Сацыяльны i палпычны капiтал складалi асабютыя i сямейныя сувязi у цэнтрах прыняцця рашэнняу, выкарыстанне службовага статуса i магчымасць размяркоуваць пасты у щкавых для клiентау структурах.

Акрамя адмшютрацыйных i эканамiчных чыннiкау, звычайных пры матэрыялiстычных трактоу-ках, паводле сучасных сацыялагiчных, не менш важным дзеля трываласш пазiцый роду ва уах сiстэмах грамадства з'яуляецца культура - прызнанне грамадствам сацыяльнага статуса i законнасцi набытага багацця. Ацэнка маральнасш - суаднясенне дзеянняу з пэунай шкалой каштоунасцей. У сучасным гра-мадстве ролю стваральнiкау i кантралёрау маральных арыенцiрау выконваюць дзеячы культуры, а для традыцыйных грамадствау - прадстаунiкi рэлiгiйных iнстытутау.

Прэстыж у тагачасным грамадстве забяспечвалi не только даунасць i пазщыя роду. Высоким статусам уласна бацька Л. Сапеп, 1ван Iванавiч, пахвалiцца не мог. У адрозненне ад прадстаУнiкоУ кодэньскай лшп Сапегау, якiя былi ваяводаш, той даслужыуся толькi да драпчынскага старасты i аршанскага падстарасты. Але мащ Л. Сапегi была апошняй прадстаунiцай роду Канопляу, аднаго з адгалшаванняу дому князеу Друцшх, яюя паходзiлi з колiшняй полацкай княскай дынастыi. Пра вагу лакальнай щэнтычнасщ у бацькоу-скай сям'i велыш яскрава сведчыць тое, што родныя браты вялiкага канцлера абралi для сваiх кар'ер Аршанскi павет, а у "кштах" залежныя ад Л. Сапеп прадстаунш высакароднага стану узгадваюцца паводле двух тытулау - "князГ i "паны". Статус "князь" ('Уих, цi "герцаг") па азначэннi вышэй за "пана" - выслужа-ную шляхту. Большасць з князёу-клiентау маюць дачыненне да дому Друцк1х. Сваяцшя сувязi забяспечылi Л. Сапегу шфармацыйнай i структурнай падтрымкай у Падняпроуi i Падзвiннi. Сувязi княсшх дамоу усходняй Беларусi дапамаглi яму стаць асноуным спецыялютам па маскоУскiх пытаннях пры двары i быць мастом памiж "руссю" ВКЛ i вшенскай палiтычнай элiтай. Л. Сапега, у сваю чаргу, забяспечвау iм прызначэнш на пасады [17], удзел у шспектаванш i шцыяванш новых, выгодных зборшчыкам, падаткау на мясцовую шфраструктуру (пауграшовага збора з купецкага каня i ваза на рамонта дарог памiж Полацкам, Оршай, Барысавам, Магшёвам i Мсцiславам) [18], iмкнууся да трывалага мiру з Масквой - найбольшай пагрозай для дабрабыту усходшх земляу ВКЛ.

Усяго у "квиах" значыцца 5 князеу, (або 8, калi лiчыць двойчы узгаданых без iмя Саколенскага i Масальскага рознымi людзьмi). Верыфiкаванымi дакладна можна лiчыць "слугу" Януша (Бабiча) Саколенскага, i "каморнiка Крыштапа Масальскага. Удакладненню падлягаюць не названыя па iмю князь "слугi" Горскi i Лукомсю, а таксама "каморнiкi" Жыжэмскi (або Герашм, падкаморы мазырскi, або Петр Ш Яраш - старасты рэчыцюя у 1599 г. i 1609 г. [19, с. 201], [20, с. 89]), Саколенсю i Масальскь Князi Жыжэмскiя, Масальскiя i Лукомсюя не Уваходзiлi у дом Друцюх, аднак былi шматкроць парадненнымi з iм. Князi, часцей за усё, не былi яго "павiненнымi" слугам^ а iменавалiся "прыяцелямi", калi ад iх было нешта трэба, або маглi мець нейкiя пазыкi щ паслугi ад патрона.

Князi Лукомсюя хутчэй за усе у ктаенцкай сетцы Л. Сапегi былi прадстауленыя кiмсцi з шчыдуц-кай лшп роду. Так, Раман Бальтазаравiч - уласшк Лужкоу, Руднi i шш. быу жанаты з Аленай Яраслаунай Жыжэмскай. Але хутчэй за усё у квiтах значыуся ужо узгаданы Фрыдэрык - Фёдар Багданавiч, яю да 1592 г. быу студэнтам у Падуi, потым каралеускiм сакратаром, з 1600 г. падкаморым аршансюм, з 1602 г. старостам крычаусюм, кашталянам мсцiслаускiм (1610 - 1611 гг.). Яго сыны прадалi маёнтю Сапегам i перасталi ужываць княжацю тытул [20].

Квiты фiксуюць адносшы узаемазалежнасцi у межах клiенцкай сети наступным чынам: спачатку на дзень святога Яна 1591 г. скарб Л. Сапеп быу вшен не названаму па iмю князю Лукомскаму 80 (коп)1. Суму пакрылi выданыя неназванаму князю Лукомскаму 28 верасня 1591 г. - 180 коп, потым у 1592 г. ён жа атрымау - 60 i 40, а потым 1593 - 1594 гг. - яшчэ 4 траншы па 40 коп адзш з яюх тканшай - фалькен-дышам. Вiдаць, быць пры двары было яго абавязкам, бо 1 жшуня 1593 г. зазначана, што "з рахунку для частай абсэнцып (адсутнасцi) нiц яму ня вшна" [14, арк. 37аб.].

Таксама без значных цяжкасей працякала супрацоУнiцтва у не названага па iмю князя Горскага, як "прыстау" да дома Л. Сапеп у Варшаве 17.07.1592 г. За наступныя 3 гады князь набрау да 220 коп пазыю, яшя 12.12.1594 г. перад выездам з Варшавы "яго мшасць (Л. Сапега) яму дараваць зрабiу ласку"[14, арк.40]. Вярагодней усяго, iм б^1у Юры Абрамавiч Горскi, яш купiу у Л. Сапег1 за 4000 злотых маёнтак Горы у Аршансюм павеце i падпiсау адмову ад прытэнзiй да папярэдняга яго уладальшка, Андрэя Цеханавецкага, у 1598 г. [21, с. 148]. Цеханавецтя, па жаночай лшп, былi спадчыннiкамi мсцiслаускiх князёу.

Сенатарскiя пасады мсцюлаускага ваяводы i кашталяна часта былi трамплiнам для далейшага кар'ернага росту магнатау. Але самi яны рэдка жылi на гэтым далёкiм памежжы. У канцы XVI ст. ваяводамi мсцiслаускiмi былi Павал Пац (1578 - 1593) i Геранiм Хадкевiч (1593 - 1595), Станiслау Нарбут (1595 -1596), Ян Кезгайла Завша (1596 - 1596), Пётр Дарагастайсю (1600 - 1605), Андрэй Сапега (1605 - 1611).

З гэтага пералку толью Я. Завша быу адносна незалежнай фiгурай. Але калi ён пайшоу на пасаду ваяводы Вiцебскага (1600 - 1626), дзе змяшу Мiкалая Сапегу, пры iм кашталянам Вiцебскiм (1594 -1600) быу Ян Янавiч Зяновiч (каля 1550 - 1614), яю яшчэ у бытнасць падстолiем ВКЛ у 1593 г., атрымау ад Л. Сапеп 1000 i 1875 коп [14, арк. 33], а пазней, стау смаленсшм кашталянам (1600 - 1614). Больш таго, на пасадзе войта Вшебскага з 1598 па 1603 г. знаходзiуся на той момант слуга i юргельдшк Л. Сапеп -Аляксандр Гасеусю. Дарагастайсюя на той момант атрымлiвалi падтрымку Крыштофа Радзiвiла Пяруна. Нейю Нарбут быу выкрэслены са стсу у квiтах, як былы каморшк [14, арк. 460].

Леу Сапега меу фiнансавыя справы не толью з мужчынамi. Так, у 1598 г. яму прышлося выдаць 11 250 коп "паш Валовiчавай" [14, арк. 34] за вялiзарны доуг Яна (Пятра?) Сапегi у 20 500 коп. Вярагодней усяго, ёй была Сафiя з Валовiчау, жонка вялшага падскарбiя ВКЛ Андрэя Завшы [22].

1 Дакумент пачынаецца з пералiчэння сум у лiтоУскiх копах, потым пры персанальным пералiку выплат указваюцца лiчбы, але замест валюты щзе скарачэнне - ГГ. Дапускаем, што увесь падлiк - у лггоусшх копах.

Жонка шшага магната - канюшага ВКЛ (Герашма Юр'евiча) Хадкевiча - у сакавшу 1593 г.у Вшьш была павiнна скарбу Л. Сапеп 5000 коп [14, арк. 33]. Цi то са з'яуленнем грошай, цi то з шшай нагоды, але у 1593 г. кар'ера яе мужа пайшла угару. Герашм Юр'евiч Хадкевiч стау ваяводам Мсщслаусюм (1593 -1595), а потым кашталянам вiленскiм i старостам Берасцейсюм (1595 - 1617). Герашм Хадкевiч з 1595 г. пераняу апекунства над спадчынiцай Слуцкiх князёу - Сафiяй Алелькавiч, - спроба адмовщца ад выдання якой замуж за Януша Радзiвiла ледзьве не стала прычынай вайны памiж Радзiвiламi i Хадке-вiчамi у 1600 г. Паколью паводле уласных лютоу сам Леу Сапега адносна К. Радзiвiла Пяруна называу сябе "слугой", Г. Хадкевiч наурад цi iмкнууся быць асабiста вiнным яму i перадаручыу пазыку жонцы.

На пасадзе кашталяна вiленскага, як i мсцiслаускага ваяводы, Геранiм Хадкевiч замянiу Паула Паца, яю памер у 1595 г. Абодва магнаты былi даужнiкамi вялшага канцлера. На 5.01.1590 г. вшенсю кашталян (Павел Пац) быу вшен скарбу Л. Сапегi 6000 + 750 коп [14, арк. 25] ^ вщаць, нехта з яго сыноу значыцца як "ваяводзiч Пац" у стсе юргельднiкау Л. Сапеп [14, арк. 35].

Сведчаннем узаемнай выгоды i сувязi была выплата суддзi земскаму ваукавыскаму, войскаму гарадзенскаму, Рыгору Войне, у 1593 г. 500 коп [14, арк. 33]. Рыгор у тым жа годзе стау сенатарам -кашталянам Берасцейсюм (1593 - 1603), а потым на той жа пасадзе яго замяшу родны брат, Сокал Война, (да гэтага у 1599 - 1603 гг. быу таксама сенатарам - кашталянам Мсшслаусюм). У Войны Мацьвеевiча Грычыны было 5 сыноу. Роднымi братамi акрамя Рыгора i Сокала быу маршалак гаспадарскi Сямён (памёр у 1599 г. i ад яго мсшслаускае каштэлянства перадалi з-за "паважанасцi роду" яго брату Сокалу [23], але большыя кар'еры зрабiлi - вялiкi пiсар ВКЛ i падканцлер ВКЛ Габрыэль Война (1589 - 1615) i Бенэдыкт Война - з 1594 г. адмшютратар вiленскай дыяцэзi i бккуп Вiленскi (1600 - 1615). Адзначым, Бенэдыкт атрымау пасаду пасля працяглага супращулення шляхты ВКЛ начале з тымi ж бiржанскiмi Радзiвiламi i Сапегамi жаданню Жыгiмонта Вазы прызначыць паляка на пасаду вiленскага бюкупа. Стаушы першым царкоуным сенатарам ВКЛ, Бенэдыкт Война правеу пауторную канашзацыю Св. Казiмiра, як патрона Ливы, чым сiмвалiчна замацавау аУтаномiю ВКЛ ад Польшчы. Сума, выдат-каваная Л. Сапегай Вшенскай капiтуле у 1593 г. - 750 i 1594 г. - 6000 + 750 коп з непазначаныпш мэтамi [14, арк.33-33 аб.]. Сума была большая за ахвяраванш Жыгiмонта Вазы у 4000 зл., на яюя быу рэканстру-яваны будынак Вшенскага кафедральнага сабора.

Ня толькi Габрыель Война, iмя якога, дарэчы, няма у "квiтах", быу супрацоУнiкам Л. Сапеп у кан-цэлярыi ВКЛ. Сямён Цярлецю (Тарлецкi) з Пачапава на Пшшчыне, разам з сынам Ярашам (Рыгорам, Георгiем) былi пiсарамi у канцылярыi ВКЛ, аб чым маюцца сведчаннi у некалькiх кшгах метрыкi ВКЛ (кнiгi з 1585 па 1614 г.). Яраш Цярлецю па хадатайнщтве Л. Сапегi у 1590 г. стау не толью падстолiем Пiнскiм, але i судовым войтам Менсюм [24, с. 71], i трымальнiкам Габровiцкай i Пацюкоускай воласцi свайго патрона у 1603 - 1604 гг. [1, с. 184].

Яраш (Грыгоры) Цярлецш у "квiтках" класiфiкаваны як "слуга" [14, арк. 1, 35, 36]. У 1592 г. з 400 коп маскоускага мыта на юргельды пайшло 220 коп - "пану Волку на адправу да Масквы 60 коп., на страваванне паслоу маскоусюх а слуг маiх Галубщкага (Яна Рыгоравiча Корсака) i (Яраша) Цярлецкага -100" [14, арк.1]. Акрамя таго, на выплату 100 коп у 1591 г. новаму маскоускаму паслу i менскаму войту у Наваградку прыцягвауся нейкi не названы па прозвшчы Лукаш (Мамонiч?), а 1.08.1592 г. 200 коп яму выдалi полацюя мяшчане [14, арк. 36]. Адзначым, вшенец Лукаш Мамошч, скарбны ВКЛ, брат вшен-скага бурмктра, 24.05.1592 г. пазычыу Л. Сапеге першую частку сродкау - 6000 коп, на арэнду мытау ВКЛ [14, арк.1]. Ён жа быу партнёрам па выдавецтве трэцяга Статута ВКЛ i карыстауся сапежынсюм гербам "Лiс". Выдача сродкау i карыстанне гербам сведчыць аб надзейнасш сувязяу Л. Сапегi з мяш-чанскiмi коламi ВКЛ.

З пункту гледжання логш выбудовы клiенцкай сети важна, што Яраш Цярлецю быу родным братам Юрылы Цярлецкага - етскапа Луцкага (1585 - 1607), аднаго з найбольш актыуных стваральшкау Берасцейскай царкоунай унii. Пра тое, што браты падтрымлiвалi сувязь усё жыццё, сведчыць той факт, што менавиа менскi войт Яраш вывез цела памерлага у 1607 г. етскапа Юрылы i частку яго маёмасш з Луцка у Перкавiчы. Такiм чынам, бацька i родны брат Юрылы Цярлецкага былi падначаленым i слугой у складзе двара Л. Сапеп.

Князь Жыжэмсш разам са стольшкам Маз^1рск1м Стэфанам Лавейкам (род Лавейкау меу полацкае паходжанне), вярагодна, забяспечвалi уплывы канцлера на усходшм Палессi. Да гэтай групы адносiцца i пан (?) Судосш [1, с. 170] як1 трымау у арэндзе ад Льва Сапеп Чарнобыльскае староства. Староства гэтае, як i Аршанскае - Сапегi перанят у Фiлона Кмiты. Стрыечны брат Л. Сапеп, Лукаш Мiхайлавiч Сапега, ажашуся з Сафiяй Кмiтай, якая у пасазе у 1597 г. прынесла Чарнобыльскую воласць. Другая дачка Ф. Кмпы таксама пайшла замуж за прадстаушка дома Сапегау - Юрыя Друцкага Горскага. Дом Сапегау замацавауся на поуднёвым усходзе ВКЛ пал1тычна, а на поуначы Юеускага ваяводства - сац^Iяльна-эканамiчна.

Акт^1уны удзел у рэлiгiйным жыццi павiнен быу рэабштаваць i павысiць сац^гяльны прэстыж хутка узрастаючаму эканамiчнаму i палпычнаму капiталу канцлера ВКЛ. На грошы Л. Сапегi б^Iлi пабудаван^1я i утрымлiвалася шмат цэрквау, касцёлау i кляштароу. На той момант Л. Сапега - каталш, як1 падтрыЕ^вау не

тольш сваю канфесю у асобе братоу Войнау, але меу непасрэдны уплыу на вярхушку грэка-каталiцкага клГра у асобе родных К. Цярлецкага. Найбольш значнай фундацыяй была пабудова у 1593 - 1625 г. кляштара Бернардзiнак i касцёла Святога Мiхала у Вiльнi - задуманага i рэалiзаванага як радавая усыпальнща для Л. Сапегi i яго нашчадкау. Але адносiны з клрам мелi двухбаковы характар.

Прадстаунiк касцела, ксёндз Адам, фактычна быу фшансавым агентам Л. Сапегi у Кракаве. У 1594 г. ён двойчы выдау князю Горскаму грошы - 20 i 220 коп, пану Стравшскаму, якi "прыстау да дому" Л. Сапеп у Менску, у тым жа годзе i там жа - 40 i 50 коп [14, арк. 43аб.], а пану Карачуну у 1594 г. -40 коп. Трымальшкам Вострынскага староства ад Л. Сапегi у 1589 - 1602 гг. быу ксёндз Андрэй Вшенсш [1, с. 185]. ЩкавыЕШ, з пункту касцельных норм, запiсамi з'яуляецца выплата у 1593 г. "патомкам ксяндза Немчыновiча" - 500 коп [14, арк.33], фiксацыя касцельных рэчау у тым лГку iказаньскiх [14, арк. 81-84] i заключэнне умовы з шазаньсшм ксяндзом Станiславам [14, арк. 100-101].

Абавязаны пачаткам кар'еры Крыштофу Радзiвiлу Пяруну, кальвiнiсту па веравызнаннi, Л. Сапега не адмауляуся i ад падтрымк рэфарматау: iмi былi узгаданы вышэй Ян Янавiч Зяновiч i (Саламон?) Рысiнскi. Апошнi знаходзiуся у складзе "слуг" з 1591 па 1595 г., атрымлiвау значныя сумы грошау. Так, у 1592 г. - 50 i 60 коп [14, арк. 40], у 1593 г.- выданыя i стсаныя 150 [14, арк. 28 аб.] у 1594 - 235 коп [14, арк. 40], у 1595 -180, а "на адстанню" 25 лшеня 1595 г. - 140 [14, арк. 40]. Акрамя таго, у складзе двара былi немцы-факторы Мельхер-немец [14, арк. 51], Уладзiмiр Ургеймер Мемер, Фаустын Кляйн [14, арк. 53аб.]. 1х задача была забяспечваць штарэсы патрона у Рызе, Мемелi i Данцыгу - ужо пратэстанцшх гарадах.

Важным элементам узняцця прэстыжу i замацавання будучых ктентау з'яулялася гуманiтарная дзейнасць. "Рыцарская цноты" уключалi у сябе падтрымку удоу i моладзi "шляхетных браццi". Пазней удзячныя або станавiлiся на службу, або захоУвалi прыязнасць да дому дабрадзея. Гуманiтарная дзейнасць уключала у сябе непасрэдныя выплаты, утрыманне або адмову ад спагнання запазычаннасцей. У 1593 г. быт стсаныя (зафГксаваныя) даугi на маёнтках панi Мшашэускай - 400 коп, панi Оромскай - 300, панi Мач(с?)альскай - 1000, Юрку Халшсцы - 500, вайтовГчу 1казненскаму - 500, Рысшчу - 150, панi Любавецкай -300 [14, арк. 28аб.], пат Прыбароускай на 2000, Валчку на старастве Кар'якоусшм - 2500 коп [14, арк. 34]. Дауп на маёнтках ^мешях) Стараселля Вiцебскага павету у 12 500 коп пайшт на вяртанне пазык Яна Сапеп ВаловiчаУне [14, арк. 34] i на падтрымку сястры Л. Сапеп, Тэадоры, якая была замужам за Мацеям Ленэкам, на той момант, старастам Навагародска - шфлянцшм i кiрхгольмскiм, з 1598 г. - кашталянам дэрпцшм. Другая родная сястра канцлера - Марыяна\Сафiя - была у шлюбе з Марцiнам Курчом старастам фелшсшм, з 1598 г.- ваяводам дэрпщм, а трэцяя - Ганна - за Мiхалам Францкевiчам Радзiмiньскiм, полацшм падкамо-рыям, дзяржауцам дрысшм [25, с. 164; 26, с. 257]. Як тольш у 1598 г. ваявода i кашталян ад Дэрпта сталi сенатарскiмi крэсламi - абодва атрымалi швагры Л. Сапеп.

Дапамога шваграм была не тольк палiтычнай. Так, М. Ленэку i яго жонцы было перададзена спа-чатку 1500, а потым яшчэ 1000 коп [14, арк 25 i 34], М. Курчу у 1591 - 1594 гг. выдавалi тканiну (чырвоны i брунатны адамашак, сукно фалькендыш) коштам па 15 - 40 коп, футра i грошы ад 5 да 40 коп. [14, арк. 47 аб.], а М. Францкевiч у "квггах", верагодна, пазначаны у якасщ юргельднiка [14, арк. 35].

Жонк Сапежанкi жылi са сваiмi мужамi у 1нфлянтах i Полацку, прадстауляючы iнтарэсы сям'i на мясцовасцi, а iх маёмасццю i утрыманнем кiравалi слугi брата-патрона. Напрыклад П. Галшсш атрымау "на частцы старасцiнай Наваградскай - 2000, яму ж на старастве аршансшм далi 2500" [14, арк. 34]. Зауважым, што М. Ленэк быу палякам i палпычную кар'еру рабiу як прадстаунiк Кароны у 1нфлянтах. Але не тольк ён трапляе у залежнасць. З разлшам выйсцi на род Казаноусшх, уплывовы у iнфлянцкай каланiяльнай адмь нiстрацыi i сярод кароннай шляхты, Л. Сапега выдау у 1591 г. 3000 коп [14, арк. 25] i 3000 у 1593 г. [14, арк. 33] Анджэю Казаноускаму. Але аб кар'еры А. Казаноускага на сёння шчога не вядома.

Як вядома, сам Л. Сапега пачынау кар'еру у складзе аршака-суправаджэння маладых Радзiвiлау [27]. Таму у складзе яго двара, таксама была высакародная i перспектыуная моладзь. Выплочваць сталае утрыманне - юргельд - было не тольш прэстыжна, але i абяцала прыхiльнiкау для дому у будучым. Усяго у квггах налiчвалася 13 юргельднiкау: ПалГт(к?)ансш, ФрыдрыхавГч, Павал Сколэк(?), Бруховiч (?), Ваяводзiч Пац, Ваяводзiч Цiшкевiч (ТышкевГч), Валовiч Самуэль, Ферэнс, Храдановiч(?), Францкевiч (Мiхал), Кендзi(?)шэускi(?), Готард (Тызенгауз?) щ (Лукаш) Готард, Гасеуск1 (Аляксандр) [14, арк. 35].

Адзшым цалкам нашсаным iмем у спiсе б^1у Самуэль Валовiч. Ён далуч^1уся да дома Сапегау у Варшаве 8.05.1596 г. [14, арк. 41аб.]. Верагодна, утрыманне гэтага ужо сталага мужчыны, было удзячнасцю Валовiчам за падтрымку г пераняццё вялiкай канцалярыi ВКЛ г Слонiмскага староства. Далей у стсе юргельднiкау Гдуць два невядомых па Гмю "ваяводзГчы": Пац Г ТышкевГч. Найверагодней, малады Пац -нехта з сыноу ваяводы МсцГслаускага Г кашталяна ВГленскага Паула Паца - Петр щ МГкалай. Што датычыцца ваяводзГча ТышкевГча (ЦГшкевГча), хутчэй за усе, Гм б^1у Януш ФёдаравГч - сын ваяводы Наваградскага Г старасты Браслаускага (1588 - 1610) Тэадора СкумГн ТышкевГча [28, с. 682]. Супрацоунщт-ва з ГмГ зафГксавана у 1591 г., калГ нейкаму Ц(Т)ГшкевГчу скарб ВКЛ выдау 200 коп на рэвельскай сустрэчы каралёу Вазау, разам з кухмютрам ВКЛ МГкалаем Сапегам 26 коп 56 гр, Г (Янам) Чыжом 240 коп [14, арк. 1].

Ферэнс - хутчэй за усе нашчадак Ферэнса-венгра - тушчага ВКЛ пры Стэфане Баторыи. Нейю "Ферэнс-кухмктр прыстау да двара" у 1597 г. [14, с. 40], а яго сын "кухмiстравiч" паводле "квггоу" так-сама быу на утрыманш скарбу Л. Сапегi [14, арк. 96]. Фрыдрыхавiчам мог быць Данiель Шчыт-Забельскi, цi нехта з сыноу Ветрынскiх Этмахау, або князя Ф. Лукомскага. Хутчэй за усё Готард - гэта Готард Ян Тызенгауз - пазней ротмютр у 1нфлянтах, жанаты на Сусане, дачцы усвяцкага старасты Яна Пятра Сапеп [29, с. 186]. З меньшай верагоднасццю, юргельднiкам мог быць Лукаш Готард, узгаданы у 1601 г., як слуга слошмскага падляснiчага Станюлава Рэмбеускага [8, с.46]. Францкевiчам хутчэй за усе быу Мiхал Францкевiч Радзiмiньскi - швагра Л. Сапеп, а панам Гасеусюм - Аляксандр Гасеусю, будучы войт Вiцебскi, пазней ваявода Смаленсю [30].

Заключэнне. Таим чынам, Л. Сапега валодау досыць разгалiнаванай сiстэмай сацыяльных сувязяу, яшя мелiся у сферы эканомiкi, палиыцы i рэлiгü. Трывалыя эканамiчныя пазщып былi замацаваныя у трыманнях i уласнасццi у Вiцебскiм, Полацшм, Вшенсшм, Троцкiм, Наваградсшм, Менсшм, 1нфлянцшм ваяводстве i Жамойцi. Адпаведна, непасрэдных эканамiчных iнтарэсау не было только у Берасцейскiм i Мсцiслаускiм ваявостве ВКЛ, але там мелi моцныя пазщып слугi i палпычныя саюзнiкi - "прыяцелГ' дома Сапегау. Квiты фшсуюць выплату i выдачу таварау як асноуную форму падтрымання сувязi.

Грашовыя магчымасцi Л. Сапегi абапiралiся не толью на маёмасць, але i на саюз з Мамонiчамi i мяшчанскiмi фiнансамi Вiльнi, Полацка, Рып i iнш. Наяунасць у складзе двара служак, адказных за кухню, музыку, медыцыну, а так сама капелана, сведчаць не толью аб камфортнасщ побыту, але i аб шырынi густау i магчымасцях прэзентацыi высокай культуры пры двары Л. Сапегi.

У дадатак да эканамiчнай магутнасцi выкарыстанне палiтычных статусау: канцлера, арандатара мытау, "куратара маскоусюх спрау" стварылi Л. Сапегу вял^ю сетку клiентау (больш 150 асоб). Яе удзельнш паходзiлi з розных рэпёнау ВКЛ, больш таго, у яе складзе былi прадстаунiкi розных земляу i народау Польскай Кароны i немцау, што зрабiла яго щкавым i моцным партёнерам дзеля выгодных палиычных кантрактау. У арыстакратычных колах сiмвалiчны палiтычны капiтал базавауся на альянсе з "даунiмi" беларускiмi княскiмi родамi Друцкiх i Лукомсюх. Пашыраючыся на захад i у сталiцу ВКЛ, клiенцкая сетка Л. Сапеп завязвала пачаткова няроуныя партнёрсюя сувязi з бiржанскiмi Радзiвiламi i кодэньскiмi Сапегамi, Валовiчамi, Войнамi i Пацамi. Росту сацыяльнага капiталу спрыяла выдача пазы-кау у грашовай i натуральнай форме, дапамога аротам i жанчынам i утрыманне на юргельдах прадстау-нiкоУ моладзi Валовiчау, Пацау, Тышкевiчау i Зяновiчау. Фундацыя цэрквау, падтрымка святароу i iх сем'яу (Войнау, Цярлецкiх, Рысiнскiх) уах хрысцiянскiх вераспавядаданняу забяспечвала палiтычны уплыу i падмацоувала сацыяльны прэстыж у шматканфесшным грамадстве ВКЛ. Структура менцкай сеткi, якая уключала прадстаУнiкоУ арыстакратычных родау, ураднiкау маёнткау, служылую шляхту, святароу i дзеячоу культуры сведчыць аб высокай ступенi у яе складзе сацыяльнага, эканамiчнага, культурнага i сiмвалiчнага капiталу.

Л1ТАРАТУРА

1. Inglot, S. Sprawy gospodarcze Lwa Sapiehy 1588-1607 / S. Inglot // Studia z historii spolecznej i gospodarczej poswi^conej prof. dr. Fr. Bujakowi. - Lwow, 1931. - S. 165-225.

2. Czwolek, A. Piorem i bulaw^ / А. Czwolek. - Torun : Wyd-wo Nauk. Un-tu M. Kopernika, 2012. - 734 s.

3. Rachuba, A. Obraz dzialalnosci publicznej nielubianego bohatera. Uwagi w zwi^zku z prac^ Arkadiusza Czwolka o Lwie Sapieze / A. Rachuba // Kwartalnik Historyczny. - 2015. - № 2 - S. 323-346.

4. Rachuba, A. Frakcja Lwa Sapiehy - zarys problematyki / A. Rachuba // Mi^dzy Lwowem a Wroclawiem. Ksi^ga jubileuszowa profesora Krystyna Matwijowskiego / pod red. B. Roka i J. Maronia. - Torun, 2006. - S. 503-511.

5. Augustyniak, U. „Stary sluga" jako przedmiot badan nad klientelizmem magnackim na Litwie w XVII wieku / U. Augus-tyniak // Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. - 2010. -№ 1 - S. 71-85.

6. Augustyniak, U. Specyfika patronatu magnackiego w Wielkim ksi^stwie Litewskim w XVII wieku. Problemy badawcze / U. Augustyniak // Kwartalnik Historyczny. - 2002 - № 1. - S. 97-110.

7. Zakrszewski, A. III Statut Litewski a Lew Sapieha / A. Zakrszewski // Studia z deiejow Wielkiego ksi^stwa Litewskiego (XVI-XVIII wieku). - Warszawa : Dig - 2014, - S. 457-464.

8. Скеп'ян, А. Ураднш i дваране Льва Сапеп у 80-я XVI - пачатку XVII ст. / А. Скеп'ян // Сапеп: асобы, кар'еры, маёнтю : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук БеларуЫ, 1н-т псторын. - Мшск : А. М. Янушкев1ч, 2018. - С. 25-49.

9. Саверчанка, I. В. Канцлер Вялжага княства. Леу Сапега / I. В. Саверчанка. - Мшск : Навука i тэхшка, 1992. - 63 с.

10. Чаропка, В. Леу Сапега: Бацька айчыны / В. Чаропка // Уладары Вялкага Княства. - Мшск : Беларусь, 2002. -С. 327-408.

11. Леу Сапега (1557—1633 гг.) i яго час : зб. навук. арт. / Рэдкал.: С. В. Марозава [i шт.]. - Гродна : ГрДУ, 2007. - 422 с.

12. Род Сапегау // Arche -2016 - № 3. - 481 с.

13. Bagnasco, A. Trust and Social Capital / A. Bagnasco // The Blackwell Companion to Political Sociology / K. Nash, A. Scott (eds.) - Oxford : Blackwell Publishing, 2004. - P. 230-239.

14. Б1бл1ятэка Урублеускага Лпоускай Акадэмн навук (LMAVB). - Адз. Ркпс. F.17 - 106. Квпы Льва Сапеп.

15. Scriptores Rerum Polonicarum / wyd. ks. A. Sokolowski. - Krakow : Nakladem ks. A. Radziwilla drukarnia W. Anczyca i Spolki, 1885. - T. VIII : Archiwum domu Radziwillow. Listy ks. M.K. Radziwilla, Jana Zamojskiego, Lwa Sapiehy. - 295 s.

16. Якубау, В. У. Удзел полацкай шляхты i мяшчанства у знешняй i унутранай палтщы ВКЛ у канцы XVI - пачатку XVII ст. / В. У. Якубау // Полацк у псторыи i культуры Еуропы : матэрыялы Мiжнар. навук. канф., Полацк, 22-23 мая 2012 г. / НАН БеларуЫ, 1н-т гiсторыi ; Полац. дзярж. ун-т ; навук. рэд., уклад. В. М. Ляуко. - Мшск : Беларуская навука, 2012. - С. 166-175.

17. Нацыянальны Пстарычны Архiу Беларусi (НГАБ). - Ф 18. Спр. 85. Арк. 206. Наданне сакаратару каралеускаму Фрыдрыху Лукомскаму за службу i пасольствы розныя Крычаускага стараства. Кракау. 1602.

18. LMAVB. - F.139 - 2584. Фрыдрых Лукомсю да Жыпмонта Вазы з Чарэi. 19.11.1608.

19. Niesiecki, K. Herbarz polski: w X t. / K. Niesiecki. - wydany przez J. Nep. Bobrowicza. - Lipsk : Nakladem i drukem Breitkopfa i Haertela, 1845. - T. Х. - 202 s.

20. Boniecki, A. Herbarz polski. Cz^sc I. Wiadomosci historyczno-genealjgiczne o rodach szlacheckich / A. Boniecki. -Warszawa : sklad glowny ks^garnia Gebethnera i Wolffa, 1913. - Т. XVI, 108. - 116 c.

21. Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od konca czternastego wieku / J. Wolff. - Warszawa : Gebethner i Wolff, 1895. - 698 с.

22. НГАБ - Ф. 18, Спр. 86. Арк. 628. Кв^ паш падскарбiевай Сафп Валовiчауне былой Андрэевай Завiшавай на 1601000 - 42 злотыя i узгадненне лiчбы падскарбства пасля смерцi яе мужа, у 1605 г. прасша палiчыць i перадаць да скарбу... дэпутатам Т. Сумш Тышкевiчу, Сокала Войну, Ярашу Валовiчу да Вшьш з'ехаушыхся 17.01.1606. Зацверджана у Вшьш 1.05.1606.

23. НГАБ. - Ф 18. Спр. 86. Арк. 68 Прывшей на кашталяшю мсюлаускую ад 17.07.1598.

24. Беларуси архiу. - Менск : Выд. Белар. акад. навук, 1931. - Т. 3. Менсюя акты - 413 с.

25. Urz^dnicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Spisy: t. V: Ziemia polocka i wojewodztwo polockie XIV-XVIII wiek / red. H. Lulewicz, , oprac. H. Lulewicz [i in.]. - Warszawa : Wydawnictwo DiG, 2018. - 306 s.

26. Niesiecki, K. Herbarz polski : w IX t. / K. Niesiecki. - wydany przez J. Nep. Bobrowicza. - Lipsk : nakladem i drukem Breitkopfa i Haertela, 1841. - T. VIIII: R-S. - 652 s.

27. LMAVB. - F.139 - 3701. Лст К. Радмвша да Л. Сапеп 15.08.1625.

28. Вялкае княства Л™ускае: Энцыклапедыя : у 3 т. - Т. 2: К — Я / Рэдкал.: Г.П. Пашкоу (гал.рэд.) [i шш.]. - Мнск : БелЭн, 2006. - 792 с.

29. Niesiecki, K. Herbarz polski: w X t. / K. Niesiecki. - wydany przez J. Nep. Bobrowicza. - Lipsk : nakladem i drukem Breitkopfa i Haertela, 1842. - T. IX. - 468 s.

30. Якубау, В. У. Клiентэла Льва Сапеп у Полацюм i Вщебсюм ваяводстве у канцы XVI - пачатку XVII ст. [Электронны рэсурс] / В. У. Якубау // Беларускае Падзвшне: вопыт, методыка i вынш палявых i мiждысцыплiнарных даследаванняу : электрон. зб. навук. арт. IV Мiжнар. навук. канф. да 50-годдзя Полацкага дзяржаунага ушвер-атэта, Полацк, 19-20 крас. 2018 г. ; Полац. дзярж. ун-т ; Пад агул. рэд. А. I. Корсак. - Наваполацк, 2018.. -С. 434-444. - Рэжым доступа: http://elib.psu.by/handle/123456789/23078. - Дата доступа: 10.12.2019.

Пастуту 13.12.2019

SOCIAL CAPITAL IN THE CUSTOMER'S NETWORK LEW SAPIEHA IN THE END OF XVI - THE BEGINNING XVII

V. YAKUBOV

The article is devoted to the structure of social capital in the customer's network of Lew Sapieha. In result of analyzing receiptof the magnatescourt book draws conclusions about versatility of social ties within the social structure. Despite the presence and growth of landed property the basic form of the creation of relations between patron and clients are already cash payments and tissue delivery. In addition, thanks to donations and financial and political support of church dignitaries relatives in the framework of a client network, efforts are visible to create support in the religious and cultural sphere.Political support on the relationships with the Belarusian princely clans led by Drutsk and Lukomsk princes supplemented by the issuance of loans and content on yurgelde representatives of Pac, Volovich, Tyszkiewicz, Zenovich and Chodkiewicz families.

Keywords: Lew Sapieha, GDL, magnats, servant nobility, vassal client networks, social capirtal.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.