Научная статья на тему 'THE CITY OF BYKHOV IN THE XIV-XVIII CENTURIES. (EMERGENCE, DEVELOPMENT, ECONOMY, MILITARY AFFAIRS AND ROLE IN THE REGION)'

THE CITY OF BYKHOV IN THE XIV-XVIII CENTURIES. (EMERGENCE, DEVELOPMENT, ECONOMY, MILITARY AFFAIRS AND ROLE IN THE REGION) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
17
4
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
БЫХАЎ / УЗНіКНЕННЕ ГОРАДА / ЭВАЛЮЦЫЯ ГОРАДА / ВАЙСКОВАЯ СПРАВА / МіЛіТАРНЫ ЦЭНТР / "ДВОР" / ГОРАД-КРЭПАСЦЬ / ЛАТЫФУНДЫЯ / BYKHOV / THE EMERGENCE OF THE CITY / THE EVOLUTION OF THE CITY / MILITARY AFFAIRS / MILITARY CENTER / THE "DVOR" / FORTIFIED CITY / LATIFUNDIA

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Galunsky R.

The city of Bykhov is one of the less historically studied cities of the Mogilev Dnieper region, despite the fact that the city played an important role in the military and political life of the Grand Duchy of Lithuania and the Commonwealth in the XIV-XVIII centuries. At the same time, the history of the emergence of this locality and its evolution are still almost unknown. Based on the analysis of written, cartographic and archaeological sources, it was possible to establish several stages of its evolution, as well as changes in the role in the region as a settlement.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «THE CITY OF BYKHOV IN THE XIV-XVIII CENTURIES. (EMERGENCE, DEVELOPMENT, ECONOMY, MILITARY AFFAIRS AND ROLE IN THE REGION)»

УДК 94(476.4)

ГОРАД БЫХАУ У XIV-XVIII стст.

(УЗН1КНЕННЕ, РАЗВЩЦЁ, ЭКАНОМ1КА, ВАЙСКОВАЯ СПРАВА I РОЛЯ У РЭГ1ЁНЕ)

Р.Д. ГАЛЫНСК1 (МагЫёуст дзяржауны утверсгтэт Мя А А. Куляшова)

Горад Быхау з 'яуляецца адным з найменш даследаваных у гктарычным плане гарадоу Магыёускага Падняпроуя, нягледзячы на тое, што горад грау значную ролю у вайскова-палтычным жыццi Вялiкага Княства Лтоускага i Рэчы Паспалтай у XIV-XVIII стст. Псторыя узткнення Быхава i яго эвалюцыя да сёняшняга часу засталiся амаль не высветленымi. На падставе аналiзу тсьмовых, картаграфiчных i архе-алагiчных крытц давялося вылучыць некальк стадый яго эвалюцьп, а таксама змянення ролi у рэгiёне, як населенага пункта.

Ключавыя словы: Быхау, узткненне горада, эвалюцыя горада, вайсковая справа, мттарны цэнтр, "двор ", горад-крэпасць, латыфундыя.

Уводзшы. Адным з найменш вывучаных гарадоу магшёускага Падняпроуя з'яуляецца Быхау, нягледзячы на той факт, што урбанютычная традыцыя гэтага прыватнауласнщкага горада у XV-XVIII стст. ютотным чынам уплывала на горадаутваральныя працэсы, сацыяльна-эканам1чнае i палиычнае развщцё м^арэпёна. Горад быу сталiцай Быхаускага графства, найважнейшай магнацкай рэзiдэнцыяй у рэпёне Верхняга Падняпроуя. Тым больш не вызначана месца i значэнне Быхава у сiстэме горадабудаушчай i сацы-яльна-эканамiчнай структуры Вялiкага Княства Лггоускага.

Нажаль, на сёняшнi дзень адсутшчаюць грунтоуныя даследаваннi па пстарыяграфп гэтага населе-нага пункта. У навуковай i навукова-папулярнай лiтаратуры дамшуюць невялiкiя сюжэты, якiя ускосна, апасродкавана тычацца гiсторыi горада. Асобныя этзоды з гiстарычнага развiцця Быхава паказаны на фоне iншых урбанiстычных комплексау i прыватнауласнiцкiх гарадоу, прыводзяцца у якасцi дадатковых прыкладау для умацавання аутарскай аргументацыi.

Адназначна, горад Быхау адыгрывау значную ролю у вайсковых падзеях, што адбывалiся на тэрыторьи сучасных беларускiх земляу сярэдзiны XVII - пачатку XVIII стст. Мiж шшым, больш ранняя гiсторыя горада мае значную колькасць пытанняу, асаблiва яго узнiкненне i першыя стагоддзi iснавання.

Асноуная частка. Узшкненне. Першая згадка Быхава змяшчаецца у "Стсе гарадоу рускiх дальнiх i блiжнiх" i дэманструе яго умацаваным паселшчам (пад тэрмiнам "паселшча", мы разумеем звычайны населены пункт, як гарадскога, так i вясковага тыпу - збiральны тэрмiн) са складу Юеусюх гарадоу [1, с. 214259; 2, с. 88-89]. Тэрмшам "горад" щ "град" у XIV ст. называлi умацаваныя аб'екты, якiя мелi розныя Умацаваннi, нават i цэлыя абарончыя сiстэмы (сцены, агароджы, валы i iнш.) [3; 4]. На думку Л.В. Аляксе-ева у XIV ст. Быхау, разам з Рагачовам i Маплёвам, уваходзiу у склад Друцкага княства [5, с. 224-225; 6, с. 48]. На прыканцы XIV ст. горад, як i усё узбярэжжа Дняпра ад Шклова да Быхава, мог належаць князям Талочкавiчам-Буйнiцкiм, ад якiх перайшоу да Кiева-Пячэрскага манастыра i князёу Крошынскiх [2, с. 87]. М.М. Цiхамiрау называе першым уладаром згаданых тэрыторый кiеускага князя Скiргайлу Альгердавiча [1, с. 214-259; 2, с. 88-89]. У 1393 г. (В.Л. Насевiч лiча, што у 1444 щ 1459 г.) князь Дзмпрый Сямёнавiч Зубравiцкi (1400? - пасля 1444 гг.) [2, с. 87] з роду князёу Друцюх затсау сваёй жонцы Зоф'i усю сваю маёмасць, у склад якой уваходзiу "двор Быхава" [7, с. 169; 8, с. 93]. Няясна, што тут мелася на увазе - двор як гаспадарка, паунавартасны комплекс пабудоу з чэляддзю i землям^ цi горад цалкам. З гэтай прычыны падаецца верагодным, што у XIV ст. Быхау зяуляуся умацаванай сядзiбай пры невялiкiм сельскiм пасе-лiшчы, але, не горадам. Так, А.А. Трусау звязвае паселiшчы з назвай "двор" з паселiшчамi феадалау -сядзiбамi [9, с. 34]. Дачка Дзмирыя Сямёнавiча Зубравiцкага - Марына Гальшанская-Трабская падаравала Быхау свайму унуку Альбрэхту Гаштольду у 1496 г. [2, с. 93; 10, s. 58]. М.А. Волкау адзначае, што Быхау у крынщах гэтага часу згадвауся i як "дворац" [7, с. 169], што пацвярджае нашу думку аб першапачатковым кнаванш Быхава як умацаванай рэзiдэнцыi-сядзiбы. Пасля смерщ Станiслава Гаштольда (сын Альбрэхта Гаштольда) Быхау як "вымарачны" маёнтак адыйшоу ва уласнасць Вялiкага князя, яю закладау паселiшча арандатарам.

М.А. Волкау адзначае таксама, што Быхауская воласць была падзелена памiж некалькiмi уладаль-нiкамi, сярод якiх, акрамя Гаштольдау, быу 1ван Хадкевiч. Ад яго, маёнтак перайшоу яго сыну Аляксандру [7, с. 169]. Вышкае, што акрамя воласщ магло быць падзелена i паселiшча Быхау.

Адмшстрацыйна у XVI ст. Быхау уваходзiу у склад Аршанскага павета Вщебскага ваяводства. Так да Вiленскага сойма 1565-1566 гг. было складзена атсанне межау Аршанскага павета, дзе Быхаусюя землi выступаюць у якасцi памежных па рацэ Бярэзiне [8, с. 90].

На стратэпчнае значэнне Быхава звярнуу увагу Конрад Бабятынскь 1м адзначана, што Быхау знахо-дзiyся у гэтак званай "Смаленскай браме" - адным з трох асноуных вайскова-стратэпчных маршрутау памiж Вялiкiм Княствам Лггоусюм i Маскоусюм Царствам (дарога са Смаленска на Слуцк) [11, с. 291— 292]. Гэтая акалiчнасць адыграла значную ролю у яго далейшым iснаваннi. М.К. Любаусш i А.П. Грыцке-вiч адзначылi, што Быхау з'яуляуся прыватнауласнщюм паселiшчам з катэгорый "важнейшие княжеские и панские дворы при местах и селах". М.К. Любаусю таксама выказау думку, што шэраг мястэчак у XVI-XVII стст. ператварытся у гарады, а вёсю - у мястэчкi, што гэта была звыклая з'ява у згаданай эпосе [12, с. 33].

А.П. Грыцкевiч выказау думку, што Быхау узшк на месцы рамеснага паселшча, цi слабады, што ляжалi блiзка да умацаванага гаспадарскага двара. Больш таго, ён адносiць Быхау да старажытнарусюх гарадоу [12, с. 45]. Але гэтае сцвярджэнне памылковае, нават пры наяyнасцi у межах горада гарадзiшча, бо няма дакладных згадак у пiсьмовых крынiцах да якой катэгорый паселiшчаy адносiyся Быхау у Стара-жытнарускi час. У сваю чаргу, В.М. Ляуко звярнула увагу на тое, што шэраг гарадзшчау VIП-Х стст., пераутварыуся у гарады, замкi, крэпасцi i феадальныя двары. Кожная са згаданых катэгорый паселiшчаy мае свае асабiстыя прыкметы, але незаужды гэтыя прыкметы выразныя. Больш таго, у розныя часы пасе-лiшча магло адносiцца да розных катэгорый, i Быхау - не выключэнне [8, с. 75].

Ю.М. Бохан у сваiх даследаваннях выказвауся, што шэраг гарадоу з'яуляуся у пiсьмовых крынiцах са спазненнем. Акрамя таго, застаецца адкрытым пытанне: цi былi згаданыя у тсьмовых крынiцах XV ст. паселiшчы гарадамi? Гэтае пытанне, на яго думку, больш за усё тычыцца Быхава i Рэчыцы. Першы населены пункт быу "дваром"-сядзiбай i "местам", а горадам у поуным сэнсе слова стау толькi у XVI ст. Друп, маючы замак, - горадам стау звацца тольш у 1520-я гг., пасля разбудовы гарадской пляцоуш [7, с. 199; 8, с. 7]. Так щ iнакш, час першых згадак Быхава у тсьмовых крытцах канца XIV-XV стст. Ю.М. Бохан характарызуе хуткiм павелiчэннем паселшчау гарадскога тыпу на тэрыторыi сучаснай Беларусь Звязвае ён гэты працэс з штэнафшацыяй эканамiчнага развiцця ВКЛ, уключэннем у грашовы абарот сялянсюх масс (выплаты грашовых рэнт) [13, с. 199; 14, с. 7].

На нашу думку, XIV ст. - гэта перыяд значных катактазмау - эпiдэмiя чумы "Чорная смерць" i та-тарскiя набегi на тэрыторыю сучаснай Украiны. З аднаго боку, гэта прывяло да абязлюдзення Старажыт-нарускiх гарадскiх цэнтрау. З другога, - людсюя массы, каб пазбегнуць татарскага палона, прасоувалкя на поунач i пераходзiлi пад уладу гаспадароу, якiя надзялялi iх зямлёй. Акрамя таго, у гэты час шла феада-лiзацыя тэрыторыi - феадалы "асядалi на зямлю" - перасяленне ва уласныя маёнткi падораныя сеньёрам -гэтак званае "абаярванне" дружыны. З гэтай прычыны частка насельнщтва гарадоу пераходзiла у феадальныя сядзiбы каб забяспечваць iх уладальнiкаy рамеснай прадукцыяй [13, с. 199, 262; 14, с. 7]. Усе гэтыя фактары yплывалi на павелiчэнне колькасцi "сядзiб"-двароУ i iх несельнiцтва, што прыводзiла да трансфар-мацыi апошнiх у мястэчкi i "месцы", у той жа час, да скарачэння насельнщтва гарадоу. На падставе адзначанага вышке, што у канцы XIV-XV стст. Быхау не мог з'яуляцца паунавартасным горадам. Ён з'яуляуся сельсюм паселiшчам з умацаванай рэзщэнцыяй ("дваром"-сядзiбай). Па сутнасцi, гэта быу прота-замак. Як ён дакладна выглядау, - нам невядома.

У першай палове XVI ст. быхаучане атрымалi права на знешт гандаль, што пазначала юрыдычнае замацоуванне Быхава як "места" (горада) [7, с. 169]. Тэрмш "места" як назва горада вядомы з XIII ст., ён азначау паселiшча гарадскога тыпу, адрознае ад замка. Месца магло быць умацаванае (звычайна драуляна-землянымi yмацаваннямi) або неумацаванае. Другасныя кварталы, якiя не былi ахоплены гарадскiмi умаца-ваннямi, або аддзелены ад iх прыроднымi перашкодамi, назывался прадмесцямi. Невялiкiя гарадкi звалi мястэчкамi [15, с. 302]. Местам таксама называлi вакольны горад [17, с. 256-257]. Зыходзячы з гэтага, да першай паловы XVI ст. Быхау з'яуляуся мястэчкам. Мястэчю вельмi часта разбудоувалкя вакол феадаль-ных сядзiб, якiя выконвалi ролю гаспадарчага i адмiнiстрцыйнага цэнтра воласцi. Гэтая катэгорыя пасе-лiшчаy мела дзве асаблiвасцi - значная роля гандлю i дамiнаванне сельскай гаспадаркi над рамяством. Так мястэчю вялi гандаль на невялшай адлегласцi, тады як гарады распаyсюджвалi сваю прадукцыю i тавары у замежжа [8, с. 91]. Мiж тым, Быхау яшчэ не згадваецца як горад.

Цяжкасщ у вызначэнш адмежавання горада ад мястэчка, кансал^юцца у сiстэме размеркавання гарадоу у першакрынщах. Так, горад (civitas) i мястэчка (оррИыш) не мелi прававога вызначэння, градацыя iшла выключна па якасных паказчыках - вялшя i малыя. У падаткаабкладаннi выкарыстоУвалi наступныя назвы: найвялiкшыя, галоуныя, лепшыя, вялiкiя, першасныя гарады. Потым iшлi мястэчкi: малыя, мень-шыя i горшыя гарады. Гэтая сiстэма была умоунай i не надта трывалай [12, с. 33-34].

Эвалюцыя. Пры разгляданш эвалюцыi Быхава, на нашу думку, трэба прытрымлiвацца iдэi З.Ю. Капыс-скага i А.П. Грыцкевiча - абапiрацца на памеры горада. Даследчыю звязваюць Быхау пачатку XVII ст. з сярэднiмi па памеры гарадамi (ад 3 да 10 тыс. чалавек). У канцы XVII ст. - Быхау ужо буйны горад (10 i больш тыс. жыхароу), а у XVIII ст. - зноу сярэднi [12, с. 38-39]. Да сярэдшх гарадоу адносщь Б^1хау i Ю.М. Бохан [13, с. 204; 14, с. 13]. Але мы ня ведаем дакладнай колькасщ насельнiцтва Быхава у згаданыя перыяды i зыходзячы з яюх крынiц гiсторыкi рабш падлiкi. Таму выпадае арыентавацца толью на згадкi у пiсьмовых крынщах i асноуныя функцыi, яюя магло выконваць паселiшча у розныя часы яго юнавання.

У 1540-х гадах Сташслау Гаштольд i Аляксандр Хадкевiч мелi сваiх асобных урадшкау у Быхаве [7, с. 170]. Зыходзячы з гэтага, тут магл1 iснаваць i два асобныя "двары", а значыць i двое замкау. У 1556 г. Рыгор Хадкевiч атрымау ад Жыпмонта II Аугуста шэраг зямельных уладанняу, сярод якiх i "двор" Быхау з вёскамi. Па назiраннях М.А. Волкава, гэта трэцяя частка Быхаускай воласцi, якая пазней звалася "Новы Быхау" [3, с. 170]. Раней гэтыя тэрыторьи належалi 1вану Васiльевiчу Саламарэцкаму. У 1560 г. Марыя Янава Гарнастай прадала сваю застауную частку Быхава Геранiму Хадкiвiчу. Так вакол Быхава утварылася вялшая зямельная латыфундыя у руках аднаго магнацкага рода - Геранiма i Рыгора Хадкевiчаy, потым усё перайшло да сына Геранiма - Яна [3, с. 171].

У 1560 г. ад Вялшага князя Рыгорам Хадкевiчам быу атрыманы прывiлей на будаунщтва горада i замка [3, с. 171]. Так, мы бачым, што казаць пра Быхау у якасщ горада можна з сярэдзшы XVI ст., але мы не ведаем, пра яю канкрэтна населены пункт шла гаворка у прывшеь На той момант ужо iснавалi у ня-значнай адлегласцi адзш ад аднаго два Быхава i у другой палове XVI ст. абодва мелi драуляна-земляныя замкi. На думку М.А. Волкава, будаунщтва драуляна-землянога замка i правiльнай геаметрычнай гарадс-кой забудовы было распачата на месцы будучага мястэчка Новы Быхау [3, с. 171]. Але найбольш верагод-на, горад быу проста перанесены на некалькi сот метрау на поунач. Гэта было звязана, на нашу думку, з поуным зборам у руках аднаго рода уах Быхаусюх зямель. Ускосна, гэта пацвярджае i той факт, што у 1560-1570 гг. Ян Хадкевiч праводзiy лакацыю - заклау новы горад з рэгулярнай планiроУкай i гандлёвай плошчай. Як вядома, з часоу Старажытнай Русi гарады разрасталюя веерна цi радыяльна ад дзядзшца. Такую ролю у Быхаве адыгрывала пауднёвае гарадзiшча. Больш таго, калi тэрiн "дзядзшец" атаясамляецца з тэрмшам "сядзiба" i "двор", падаецца верагодным першапачатковае месцазнаходжанне "старажытнага" Быхава на тэрыторыi пауднёвага гарадзiшча.

Перанос замка i "места" перажыу i Шклоу, калi правесцi аналогiю памiж Шкловам i Быхавам, выяу-ляюцца пэуныя падабенствы. "Места Шклоускае" было закладзена на аддаленасцi (4 км) ад феадальнага двара-сядзiбы. Быхау таксама быу перанесены прыкладна на 800 м (па меркаванш М.А. Волкава, за 20 км ад сучаснага агр. Новы Быхау да сучаснага горада Быхава [3, с. 171]). Абодва паселшчы (Шклоу i Быхау) належалi Хадкевiчам. Абодва места ляжалi на гандлёвых шляхах: сухапутным Вiцебск - Гомель i рачным -Днепр. В.М. Ляуко бачыць галоунай прычынай павелiчэння сеткi гарадскiх паселiшчаy у Падняпроyi будаyнiцтва канала памiж рэкамi Зах. Дзвiна i Днепр у ваколщах Воршы у другой палове XVI ст. Больш таго, у XVI - пачатку XVII стст. мраунщтва дзяржавы усяляка падтрымлiвала шляхту у разбудове гандлёвых паселшчау уздоуж Дняпра [8, с. 107].

У 1560-1570 гг. Ян Хадкевiч разам з бацькам, Герашмам Хадкевiчам, будавау новы драуляна-земляны замак. Але таюя yмацаваннi не адпавядалi рэалiям баявых дзеянняу канца XVI ст., што прывяло да новых змен. Важна адзначыць, што мела месца вядзенне баявых дзеянняу на Магшёушчыне падчас 1нфлянцкай вайны (1558-1583 гг.). У гэты час Быхау быу захоплены маскоУскiмi войскамi, з яго вывозяць артылерыю [16, с. 224]. Але у вераснi 1568 г. з Быхава i Магшёва на будаyнiчыя работы у Вулу Хадкевiчы накiравалi 300 чалавек [18, с. 114]. Быхау тут - прыватны горад, тады як Магшёу накiроУваУ людзей пад уплывам адмшстрацыйна-вайсковага рэсурсу Хадкевiчаy. Гэта дэманструе нам горад, як развiваецца, бо будаушчыя работы на новым замку патрабавалi дастатковай колькасцi працоуных, тады як факт адпраую людзей у Вулу дэманструе ужо сфармаваны горад з пэунай колькасцю свабодных ад пастаяннай працы людзей. Але, магчыма, гэта была чэлядзь, альбо прыгонныя, яюя раней працавалi на будаyнiчых работах. У 1568 г. Быхау разам са Шкловам, Слуцкам i Мышшу былi уключаны у тытулатуру Яна Караля Хадкевiча, як графскiя землi [8, с. 95].

У 1590 г. замак моцна пацярпеу ад нападу атрада «нiзавых казакоу» данскога гетмана Мацюшы Феда-ровiча, яюя, «наехавшI гвалтовне..., шкоды немалые... почтт». У варотах брамы i у драуляных сценах заста-лiся «есьмо куль I стрел немало» [19, с. 81]. Зiмой 1595 г. пасля разгрому Магшёва праз Быхау на Рэчыцу, праходзiy атрад Севярына Налiвайкi. Гэтыя падзеi сталi прычынай перабудовы замка. Дарэчы, Ян Караль толькi у 1601 г. стау адзiнаасобным уладаром Быхава. У 1611 г. ён пачау узводзщь быстыённыя yмацаваннi. Вядома, што Ян Сташслау Сапега (зяць Яна Караля Хадкевiча) дабудоувау каменную рэзщэнцыю.

А.П. Грыцкевiч звязвае будаyнiцтва Быхаускага замка з Янам Карелем Хадкевiчам i датуе яго 15901610 гг. Адзначае ён таксама i падабенства Быхаусюх будаyнiчых работ па фармiраваннi фартыфiкацый-ных комплексау са ШклоУскiмi [19, с. 46].

Найбольш аб'ектыуна прычыны разбудовы менавiта Быхаускай латыфундыи абгрунтавау М.А. Вол-кау. Верагодна, гэта тлумачыцца рознымi функцыямi i ролямi асноуных сядзiб Яна Караля Хадкевiча (Ляхавiчы i Быхау). Магутны бастыённы замак у Ляхавiчах уяуляу сабой рэзiдэнцыю новага тыпу, якая акрамя забеспячэння надзейнай абароны з'яулялася таксама новай формай рэпрэзентацыи палiтычнага i сацыяльнага статуса яго уласшка. Выбар Ляхавiчаy для узвядзення сядзiбы такога кшталту тлумачыцца блiзкасцю паселiшча да палiтычных цэнтрау дзяржавы. У сваю чаргу, Быхау знаходзiyся на усходняй мяжы дзяржавы i магчымасцi яго выкарыстання для рэпрэзентацыи у палiтычнай дзейнасцi былi абмежа-ваныя. Аднак гэтае паселiшча было цэнтрам найбольшай зямельнай латыфундыi Я.К. Хадкевiча, а яго жыхары атрымлiвалi значныя прыбыткi ад гандлю па Дняпры. Таму асноуныя высiлкi былi скiраваны на узвядзенне абарончых умацаванняу вакол самога паселiшча. Пераутварэнне Быхава у горад-фартэцыю

давала магчымасць забяспечыць абарону мяшчанам, а разам з тым, дэмаграфiчнага i эканамiчнага патэн-цыялу усёй латыфундыi. Мiж тым, будаyнiчыя работы на замку вялкя яшчэ у 1630-я гг. Так, у 1637 г. выраблялюя замю, завесы i шшыя слесарсюя работы, дзеля паунавартаснага забеспячэння функцыянаван-ня замка. Але абарончы патэнцыял замка у Быхаве, пасля яго перабудовы Я. К. Хадкевiчам i яго наступш-кам Я. С. Сапегай, знiзiyся. Новазбудаваная мураваная рэзщэнцыя выконвала найперш рэпрэзентацыйныя i адмшстрацыйныя функцыi [7, с. 167-194; 20, с. 81]. Асноуная стаука у абароне горада ускладалася на сютэму бастыёнау i правiльную гарадскую забудову з каменнымi будынкамi у ёй. Так, Ляхавiчы выконвалi ролю апоры у палiтычным жыццi Хадкевiчаy i Сапегау, а Быхау дэманстравау вайсковую моц, бо з'яуляуся ужо горадам-крэпасцю.

Трэба адзначыць, што вонкавы выгляд забудовы горада, яго умацаванняу i замка увогуле паступова змянялiся. Замак i горад моцна пацярпелi ад вайны Рэчы Паспалiтай з Масквой (неаднаразовыя аблоп як польскiх, так i расшсшх ды казацшх войск). Так, асобна на аднауленне замка i гарадсшх умацаванняу у 1669 г. кароль выдаткавау прывiлеi быхаyскiм мяшчанам, якiмi скасоувау выплаты падаткау [21, с. 46-48, 177-182]. Увогуле, у гады Казацка-сялянскай вайны (1648-1649 гг.), вайны Расп з Рэччу Паспалиай (1654-1667 гг.), вайны магнацюх груповак (1696-1702 гг.) i Пауночнай (1700-1721 гг.) вайны Быхау быу шэсць разоу у шмат-месячных аблогах, ва уах выпадках у горадзе былi разбурэннi i пажары, яшя закранулi i замкавы комплекс. Найбольшыя разбурэннi замак пацярпеу падчас асады 1702 г. - яго бамбардзiравалi з "Галандш" - вялкай мар-тыры. Падчас бамбардзiровак горада былi пашкоджаны цэйхгауз i пауночная глухая сцяна замкавага комплекса. У 1716 г. гарадсшя брамы увогуле былi узарваныя, а частка вонкавых умацаванняу зрыта адыходзячым расшсюм гарнiзонам. Паступова Сапегi здолелi аднавщь сiстэму умацаванняу i адбудаваць брамы [22-23].

Пасля уваходжання Усходняй Беларус у склад Расiйскай Iмперыi (1772 г.), Стары Быхау некаторы час быу аб'ектам пшьнай увагi з боку расшсюх ваенных, бо новая мяжа памiж Расiяй i Рэччу Паспалиай прайшла па тэрыторыi цяперашняга Быхаускага раёна - па р. Друць. Для вывучэння на месцы абарончых магчымасцей крэпасцей у Беларусь быу наюраваны ваенны iнжынер Ф.В. Баур. У сваiм дакладзе 1782 г. ён прапанавау на заходшх межах Расiйскай Iмперыi заснаваць дзве галоуныя крэпасцi: новую, каля «места» Будзшава, i рэканструяваную, у Старым Быхаве. Пры апошняй на выгоднай гары каля Рагачова планавалася «пабудаваць цытадэль цi невялiкае умацаванне, якое магло прыкрываць перавоз па Дняпры i Друцi». У пра-межках памiж галоУнымi крэпасцямi патрабавалася размясцщь меньшыя крэпасцi у Талачыне, Дрысе i Дынабургу [24, с. 72]. Аднак далейшыя падзелы Рэчы Паспалггай зрабiлi гэтыя планы немэтазгоднымi, бо мяжа Расшскай Iмперыi адсунулася далёка на захад. Таму Быхау страшу сваё стратэпчнае значэнне горада-крэпасцi, а яго умацаванш паступова прыйшлi у заняпад i былi разбураны i у значнай долi разабра-ныя. У першай палове XIX ст. мясцовыя жыхары разрылi бастыёны i курцiны, а у другой - разабралi на цэглу уяздныя брамы.

Эканомша. У Быхаве, як i у шэрагу iншых гарадоу, рамеснщкая дзейнасць была дамiнуючым занят-кам у параунанш з сельскай гаспадаркай i промысламi. Пра гэта кажуць пiсьмовыя i археалагiчныя кры-нщы. Рамеснiкi, якiя прысутнiчалi у горадзе у XVI-XVIII стст., працавалi са скурай i мехам, тканiнай, займалюя апрацоукай металау i вырабам збро^ драyнiны, вырабам харчовай прадукцыi, будаунщтвам, а таксама выконвалi транспартныя ды шшыя сацыяльныя (цырульнiкi, мяснiкi, пекары, бровары i г.д.) паслугi. Разам з тым, у адрозненш ад большасщ беларускiх гарадоу таго часу, асноуную ролю у Быхаве адыгрывау выраб зброi. Гэта была рамесная спецыялiзацыя горада, выклiканая наяунасцю людвкарш i мэтавай палiтыкi гаспадароу (выраб пораху, адлiyка гармат i ядрау, выраб агняпальнай i халоднай збро^ засцерагальнага узбраення). Гэта было неабходна для забеспячэння функцыянавання мясцовай адмшютра-цыi, гарнiзона, збройнiкаУ i выканання экспартных паставак узбраення на рынм Усходняй i Цэнтральнай Еуропы [25, с. 20-28; 26, с. 115-122].

Найбольш якасным вiдам комплекснага рамяства, адпавядаючым усiм еyрапейскiм крытэрыям таго часу, было надзвычай высока развиае у Быхаве збройнiцтва. 1м займалкя людвiсары (адлiyка гармат i званоу), збройнiкi, панцырнiкi (выраб даспехау), мечню (выраблялi халодную зброю), "ювелiры-навод-чыю" (майстры якiя аздаблялi халодную i ахоуную зброю). Для iх паунавартаснай працы неабходны былi кавалi, цесляры i слесары. У горадзе iснавалi шауцы, крауцы, шорнiкi, гарбары, ганчары, гутнiкi (выраб-лялi шкло) i iншыя спецыяльнасцi. У Быхаве таксама працавалi бровары i млынары. Цырульнш забяспеч-валi асноуныя мерапрыемствы па ахове здароуя, займалiся хiрургiяй i праводзiлi санiтарна-эпiдэмiялагiч-ныя мерапрыемствы у горадзе [12, с. 65-66, 74, 81, 84; 27, с. 19-20; 28; 25, с. 20-28]. Наяунасць у швентарах прылад працы i разнастайных прыстасаванняу для апрацоyкi металау указвае на высокае развiццё мясцовай апрацоую чорных i каляровых металау. Аб гэтым кажуць i згадм значнай колькасцi майстроу (асаблiва ювелiраy) i непасрэдныя згадкi пра выраб у Быхаве званоу, гармат i узбраення [12, с. 65-66].

Прысутнасць у Быхаве ювелiраy ускосна пацвярджае мясцовы выраб разнастайных аксэсуарау i прадметау упрыгожвання адзення. Згадкi броварау, тартаку, вадзянога млына i разнастайных прыстасаванняу i прылад (таксама выяуленых археалагiчна) дэманструюць шырокi спектр спецыяльнасцей i заняткау па апрацоуцы арганiчнай сыравiны (шауцы, крауцы, бондары, цесяры, токары i iнш.) [25, с. 20-28]. Наяунасць шкляных вырабау з геральдычнай сiмволiкай Сапегау з'яляецца пацвярджэннем iснавання шкло-вытворчых гут у непасрэднай блiзасцi ад горада у другой трэцi XVII ст. [25, с. 20-28].

Керамiчны матэрыял у сваёй большасщ з'яуляуся шэраговым i, верагодна, быу мясцовага паходжан-ня. 1мпарт керамiкi быу звязаны з тытунёвымi люлькамi, кафляй, дахоукай, белаглiняным посудам i "каменным таварам" (рэйнскай керамшай). Частка чырвонаглiнянага посуду iмпартавалася з iншых гарадоу Беларусi [25, с. 20-28; 29, с.44-50; 30; 31; 32].

У тсьмовых крынщах адсутнiчаюць звесткi пра выраб адзення, але маюцца ускосныя сведчаннi здабычы сыравiны для яго вырабу - футра (бабровае). Наяунасць значнай колькасщ спрацаваных абут-ковых падковак дэманструе прысутнасць спецыялiстаy па рамонце абутку, магчыма i адзення. Комплекс адзення з канца XVI-XVIII стст. у асноуным арыентавауся на заходне- i цэнтральнаеyрапейскiя традыцыi (Венгрыя, Польшча, Гермашя). Гэта звязана з мiлiтарызацыяй грамадства, вялiкай колькасцю заходнееура-пейскiх наёмшкау, iмкнення мясцовай шляхты i магнатэрыи да заходнееУрапейскiх вайсковых i шляхетных традыцый. XVII-XVIII стст. характарызуе наяунасць мясцовай моды - сарматызму [33; 34].

Дакладна высветлены гарады, з якiмi найбольш iнтэнсiyна гандлявау Быхау - Магiлёy, Масква, Гародня, Вшьня, Каралявец (Кёнiгсберг), Кiеy. Выхад на мiжнародны гандлёвы рынак Быхава адбыуся у 1530-я гг. Да экспартных таварау адносiлiся: збожжа, зброя, лес. 1мпартавалюя: жалеза, шляхетныя ме-талы, салетра i сера, прадметы раскошы, тытунь [7]. Месца размяшчэнне горада на Дняпры, наяунасць замка, людвюарш i кантраляванне сухапутных шляхоу з поуначы на поудзень уздоуж Дняпра, моцныя фар-тыфiкацыйныя yмацаваннi рабш Быхау важным гандлёва-рамесным цэнтрам Беларускага Падняпроуя. Найбольшае значэнне горад набывае з канца XVI стст. (як цэнтр вельмi вялiкай магнацкай латыфундыи), пiк яго развiцця прыпадае на пач. XVII ст. З сярэдзшы XVIII ст. горад пачынае заняпадаць у сацыяльна-эканамiчным плане, нягледзячы на паступовую рэканструкцыю гарадской забудовы.

Вайсковая справа. Быхаyскi гарнiзон складауся з наёмнiкаy, мясцовых выбранцау i апалчэнцау (падчас аблог). Жаунеры забяспечвалюя за кошт магнатау, апалчэнцы - за уласны кошт. Баяздольнасць гаршзона кантралявалася i падтрымлiвалася на дастатковым узроУнi. Стары Быхау прымау непасрэдны удзел у вайсковых канфлiктах канца XVI - пачатку XVIII стст. Доугатэрмшовыя аблоп з'яуляюцца краса-моуным паказчыкам таго, што горад з'яуляуся добраумацаванай i узброенай цытадэллю, "щэальным горадам-крэпасцю". Хаця асноунае прызначэнне самога палацава-замкаага комплекса - рэпрэзентацыя моцы i улады Хадкевiчаy i Сапегау.

Да сярэдзiны XVI ст. Быхау баранш самi уладары са сваiмi вайсковымi слугамi i кантынгентамi залежных ад iх рыцарау i баявых слуг. Другая палова XVI-XVII стст. характарызуецца распаусюджваннем ужывання паслуг наёмшкау пры абароне гарадоу i замкау. Мяшчанскае апалчэнне фармiравалася па дзеся-цiчна-соценнаму прынцыпу, што з'яуляецца водгуллем старажытнарускага гарадскога дзялення. Падчас зацяжных войн у горадзе фармiравалiся баявыя падраздзяленнi з лiку бежанцау. Яскравым прыкладам слу-жаць часы казацка-сялянскай вайны, калi з уцекачоу-яурэяу быу сфармiраваны "яyрэйскi полк", а з нава-кольнай гомельскай i рэчыцкай шляхты, колькасць якой дасягала 300 чалавек, - харугва.

Быхаусшя мяшчане, шляхта i жаунеры мелi на yзбраеннi разнастайную агняпальную, халодную i засце-рагальную зброю. Шмат зброi выраблялася мясцовымi майстрамi. Так, сярод мштарый трэба адзначыць панцыры, мiсюркi, наручы-карвашы. З агняпальнай: разнастайныя гарматы, мартыры, арганы, вiнтоУкi, аркебузы, пташыны, гакаyнiцы, пiшчалi, тсталеты з разнастайнымi замкамi (крамянёвыя, кнотавыя, губчастыя, колкавыя i iнш.). Халодная: шаблi, канчары, палашы, мячы, шпап, нажы i кинжалы; буздыганы, сякерю, абу-шк1, бярдышы, пратазаны; рагацшы, вошчапы, пiкi, баявыя косы. Акрамя таго выкарытоУвалi лукi са стрэла-мi. I, канешне, разнастайны рыштунак для верхавой язды [35, с. 30-35; 36, с. 9-10].

Роля у рэпёне. Быхау узнiк з сельскага паселшча, з цягам часу вылучыушыся у цэнтр сельскай акруп. Верагодна, яшчэ у старажытнарускi час гэтае паселшча адыгрывала пэуную ролю як гандлёвая кропка на Дняпроусюм шляху "з вараг у грэкi". Аб гэтым сведчаць курганныя могшьнш у ваколiцах Быхава, што уражваюць сваiм багаццем. З уваходжаннем Падняпроуя i yкраiнскiх зямель у склад ВКЛ Быхау апынууся у памежным становiшчы, выступаючы як парубежны населены пункт. З гэтай прычыны ён мог быць перададзены у якасщ леннага, цi бенiфiцыяльнага, валодання, што дало падставы для пера-утварэння яго у абарончую кропку ("двор"). З пераходам у валоданне Хадкевiчаy Б^1хау пачынае iнтэнсiyна развiвацца i эвалюцыянуе у паунавартасны горад з паступовай разбудовай замка/замкау i гарадской забудовы па апошшх еурапейсмх iннавацыйных тэхналогiях у фартыфiкацыi i горадабудаУнiцтве.

Асноуныя функцыi Быхава у часы Хадкевiчаy i Сапегау - абарончая, рэпрэзентацыйная i эканамiч-ная. Быхау з'яуляуся цэнтрам адной з буйнейшых магнацюх латыфундый, размешчаных на усходшм па-межжы Рэчы Паспалиай, адначасова горад быу галоуным збройнщюм цэнтрам у рэгiёне. З XVII па канец XVIII стст. Быхау адыгрывау ролю асноунага мiлiтарнага цэнтра на Падняпроyi з-за першакласных умаца-ванняу i наяyнасцi збраёвых майстэрняу (у тым лiку i людвкарш). 1стотную крынiцу прыбыткау горада складау менавiта экспарт зброi i рыштунку.

Улiчваючы максiмальную адаптацыю гарадской забудовы да фартыфшацыйных функцый, наяунасць першакласнай абарончай сiстэмы умацаванняу, мясцовы выраб узбраення i пастаяннага кантролю уладароу за абароназдольнасцю горада, можна казаць аб першапачатковай функцый Быхава як горада-

крэпасщ. Другая функцыя - рэпрезентацыя магутнасцi гаспадароу паселiшча. Горад, размешчаны на высо-кiм левым беразе Дняпра, - гэта аптымальнае месца для будавання крэпасщ, якая не з'яуляецца памежным фарпостам. Судаходны Днепр усё ж не забяспечвау тавараабарот, роуны Заходняй Дзвше цi Нёману, ад-куль тавар шоу у Балтыку, але быу дастатковым для лагiстычнага забеспячэння прыфрантавых рэгiёнаy у выпадку вайсковага канфлшта. Эканамiчны, адмiнiстрацыйны i рэлшйны цэнтр - толькi на трецяй пазщыь

Заключэнне. У сучаснай пстарыяграфп вывучэння горада Быхава вылучаюцца тры асноуныя этапы, якiя падзяляюцца як хараналапчна, так i якасана. Першы - XIX - сярэдзiна XX стст., гэты час харак-тарызуецца шматлiкiмi кампiляцыямi з працы польскага псторыка М. Балiнскага i вылучаецца значнай фрагментаванасцю ведау. Другi - канец 50-х - пачатак 80-х гг. XX ст. - першыя археалапчныя даследаван-нi на тэрыторыi горада i агульнагiстарычныя даследаваннi па беларускай сярэднявечнай урбашстыцы, у яюх прыводзяцца згадкi пра Быхау падчас аналiза эканамiчнй, палiтычнай i сацыяльнай гiсторыi Беларусi. Трэцi - з канеца 1980-х гг. па цяперашш час - паунавартасныя даследаваннi псторыи i археалогii горада.

У генэзке Быхава як населенага пункта вылучаецца пяць асноуных этапау:

- сельскае паселшча з феадальным дваром - XIV ст.;

- умацаваная сядзiба-замак XV ст.;

- паселшча з некалькiмi умацаванымi сядзiбамi-замкамi (да трох) - пачатак XVI ст.;

- прыватнауласнщю горад з паунавартасным замкам, як адначасова з'яуляуся цэнтрам латыфундыи i Быхаускага графства з драуляна-земляным замкам - сярэдзiна - канец XVI ст.;

- пераплашроука гарадской забудовы i узвядзенне мураванага замка з гарадской бастыённай фарты-фшацыйнай сiстэмай - канец XVI ст. - 1630-я гг. Горад атрымоувае выразны падзел на кварталы з сакраль-нымi архiтэктурнымi дамiнантамi кожнай з канфесш, якiя маркiруюць этна-канфесшную i сацыяльную структуру гарадской супольнасщ;

- узнауленне i рэканструкцыя пашкоджаных пасля Пауночнай вайны гарадскiх фартыфшацыйных збудаванняу - сярэдзiна XVIII ст. Рэзкае скарачэнне гарадскога насельнiцтва i заняпад сядзiбных комплексау.

Першую згадку Быхава yтрымлiвае "Спiс Рускiх гарадоу дальнiх i блiжнiх", якi датуецца В. Л. Яш-ным памiж 1375 i 1381 гг. Быхау у гэтай крынщы фiгуруе як умацаваная сядзiба, "град".

У канцы XV - пачатку XVI стст. адначасова на тэрыторыi горада функцыянавала да трох магнацюх сядзiб. З другой паловы XVI ст. цэнтрам горада з'яуляуся замак, ад якога радыяльна у пауночным, пауднё-вым i часткова заходнiм напрамках разрастауся горад з новай правшьнай планiроУкай. У XVII ст. замак пераутвараецца у палаца-замкавы ансамбль, будуецца бастыённая фартыфшацыйная сiстэма вакол горада, сiнагога, касцёл з каменнымi келлямi "латэранскiх каношкау рэгулярных". У гэты ж час разбудоуваецца Лявонауская слабада, якая разам з паyднёвымi пасадамi была спалена падчас казацка-сялянскай вайны 16481651 гг. i вайны Расп з Рэччу Паспалiтай 1654-1667 гг. XVIII ст. - час макамальнай разбудовы горада. Перабудоуваюцца фартыфiкацыйныя умацаванш пасля iх знiшчэння у 1707-1714 гг. расiйскiмi войскамi. Маёнтак Белая Гара пачынае уключацца у горад, становщца яго складовай часткай.

У XVII ст. "места" умоуна было падзелена на чатыры часткi адпаведна канфесшнай прыналежнасцi жыхароу горада: праваслауныя, каталiкi, унiяты i яyрэi. Апошшя, згодна з агульнай практыкай, мяшчанамi не з'яyлялiся. На падобную градацыю ускосна указвае сектарнае размяшчэнне культавых пабудоу - асноуных архиэктурных дамiнант у межах горада. Мiж iншым, асноуная гандлёвая плошча таксама падзяляла горад на дзве части: праваслауныя жылi на поУднi, ушяты - на захадзе, яyрэi - на пауночным захадзе, а каталш i лютэране - на пауночным усходзе.

Акрамя замка, на працягу XVII-XVIII стст. у горадзе iснавалi архiтэктурныя дамiнанты - мураваныя i культавыя пабудовы. Да iх адносяцца касцёльны комплекс (2 каменныя пабудовы), сiнагога (каменная), унiяцкая i праваслауныя цэрквы (у розныя часы драуляныя i драуляна-каменныя).

У складзе горада мелюя прыватнаyласнiцкiя юрыдыкi, да яюх таксама адносiлi i землi балоння (за-лiyны поплау) з сенажацям^ якiя не Уваходзiлi у гарадскую забудову. Юрыдыкамi валодалi як мясцовая шляхта, так i рыма-каталiцкi касцёл, а магчыма i iншыя юрыдычныя i фiзiчныя асобы.

Першапачаткова горад меу толькi вал (магчыма два) i сухi роу. З XVII ст. - роу з вадой i бастыённую сiстэму, якая спалучала бастыёны, равелiны, горнверк i шыя элементы тагачаснай фартыфiкацыйнай сiстэмы (кашы-габiёны i калоды з коллем). Гарадсю вал быу забяспечаны уязнымi мураванымi брамамi. Усе бастыённыя yмацаваннi разам з брамамi былi моцна пашкоджаныя, часткова зруйнаваныя/узарваныя напрыканцы Пауночнай вайны. Часткова iх аднавiлi к сярэдзше XVIII ст.

Горад i замак на працягу свайго кнавання змянялi прасторавую лакацыю два разы: першапачаткова двор князёу Друцкiх размяшчауся на тэрыторыi мысавага гарадзiшча за 800 м на поудзень ад сучаснага мураванага замка (XIV - пачатак XVI стст.). 1ерашм Xадкевiч выканау перанос замка i горада у пауночным напрамку (1560-я гг.). Новы драуляна-земляны замак быз закладзены на тэрыторыi сучаснага каменнага цi на тэрыторыi былога касцёла Непарочнага зачацця Найцсвяцейшай панны Марыи, Святога Казiмiра i бiскупа Аyгусцiна. Пры Яне Карале Xадкевiчы i яго спадкаемцах горад быу перапланаваны i закладзены новы мураваны замак (1600-1630-я гг.). У 1630-х гг. на левым беразе Дняпра была заснавана Лявонауская слабада, а у XVIII ст. на поунач ад гарадсюх умацаванняу кнавау фальварак Белая Гара.

Знаходю керамiчнага i нумiзматычнага матэрыялу дазваляюць гаварыць пра распаусюджванне пасадау на значную адлегласць (да 750 м) на поунач i поудзень ад гарадскiх умацаванняу. Найбольш ста-ражытныя сярэднявечныя матэрыялы знойдзены на тэрыторыi замка, касцёла i пауночна-усходняй часткi гандлёвай плошчы (матэрыялы канца XV-XVI стст.). Мiж тым, на Пауднёвым гарадзiшчы i замчышчы былi выяулены матэрыялы ранняга жалезнага веку i старажытнарускага часу.

Эвалюцыя Быхава як населенага пункта была абумоулена наступнымi фактарамi:

- геаграфiчнымi (размяшчэнне на рацэ Днепр - важнейшым транзiтным шляху "з вараг у грэю", у эпоху Позняга Сярэднявечча, - важнай гандлёвай транзггнай артэрыи, якая працягвала выкарыстоувацца у працэсе гандлёвай камушкацыи на унутраным i знешнiм рынку);

- прыродна-клiматычнымi (змены клiмату, эпiдэмii);

- знешнепалiтычнымi (татарская экспансiя, далучэнне Падняпроуя да ВКЛ, войны з Маскоускай дзяржавай);

- сацыяльна-палiтычнымi (феадалiзацыя, фармiраванне рыцарскага i шляхецкага саслоуя на землях ВКЛ i РП, як вынiк - узшкненне магнацкай прыватна-yласнiцкай латыфундыi);

- агульнаеyрапейскiмi yрбанiстычнымi тэндэнцыямi эпохi Рэнесансу i барока (iдэальны горад-крэпасць, гарадская забудова, палаца-замкавы ансамбль).

Быхау узнiк з сельскага паселiшча, з цягам часу вылучыушыся у цэнтр сельскай акруп. Верагодна, яшчэ у старажытнарусю час гэта паселiшча адыгрывала пэуную ролю як гандлёвая кропка на Дняпроусюм шляху "з вараг у грэю". Аб гэтым сведчаць курганныя могiльнiкi у ваколiцах Быхава, яюя уражваюць сваiм багаццем. З уваходжаннем Падняпроуя i yкраiнскiх зямель у склад ВКЛ Быхау апынууся у памежным становiшчы, выступаючы як парубежны населены пункт. З гэтай прычыны ён мог быць перададзены у якасцi леннага, цi бешфщыяльнага, валодання, што дало падставы для пераутварэння яго у абарончую кропку-"двор". З пераходам у валоданне Хадкевiчаy Быхау пачынае iнтэнсiyна развiвацца i эвалюцыянуе у паунавартасны горад з паступовай разбудовай замка/замкау i гарадской забудовы па апошнiх еyрапейскiх шавацыйных тэхналогiях у фартыфiкацыi i горадабудаунщтве.

Асноуныя функцыi Быхава у часы Хадкевiчаy i Сапегау - абарончая, рэпрэзентацыйная, i эканамiч-ная. Быхау з'яуляуся цэнтрам адной з найбуйнейшых магнацкiх латыфундый, размешчаных на усходшм памежжы Рэчы Паспалiтай, адначасова горад быу галоуным збройнiцкiм цэнтрам у рэпёне. З XVII па канец XVIII стст. горад адыгрывау ролю асноунага мiлiтарнага цэнтра на Падняпроyi з-за першакласных умацаванняу i наяунасщ збраёвых майстэрняу (у тым лшу i людвiсарнi). 1стотную крынiцу прыбыткау для гарадской казны складау менавиа экспарт зброi i рыштунку.

Улiчваючы максiмальную адаптацыю гарадской забудовы да фартыфшацыйных функцый, наяу-насць першакласнай абарончай сiстэмы умацаванняу, мясцовы выраб узбраення i пастаяннага кантролю уладароу за абароназдольнасцю горада, можна меркаваць аб першапачатковай функцый Быхава як горада-крэпасщ. Другая функцыя - рэпрэзентацыя магутнасцi гаспадароу паселiшча. Горад размешчаны на высокiм левым беразе Дняпра - гэта аптымальнае месца для будавання крэпасщ, якая не з'яуляецца памежным фарпостам. Судаходны Днепр усё ж не забяспечвау тавараабарот, роуны Заходняй Дзвiне цi Нёману, адкуль тавар iшоУ у Балтыку, але быу дастатковым для забеспячэння прыфрантавых рэгiёнаy у выпадку вайсковага канфлшту як транспартная артэрыя. Функцыя эканамiчнага, адмiнiстрацыйнага i рэлiгiйнага цэнтру выконвалася у апошнюю чаргу.

Быхау выступау у якасцi мiлiтарнага цэнтра на Падняпроуь Менавiта тут знаходзшася людвiсарня i неабходная колькасць майстроу, якiмi выраблялася як разнастайная агняпальная зброя (у тым лiку i гар-маты), халодная зброя, ахоунае узбраенне, выйсковы рыштунак, так i порах, ядры, кулi i шшыя боепры-пасы. Акрамя таго, у горадзе прысутнiчалi yнiверсальныя прадпрыемствы (тартак, бровар, млын i г.д.).

Быхау, як i любы сярэднявечны горад, меу комплекс рамесных спецыяльнасцей, ямя забяспечвалi жыццяздольнасць усiх катэгорый насельнщтва, мiж тым, рамесная спецыялiзацыя горада - выраб узбраення i вайсковага рыштунку. Быхаусю гарнiзон складауся з наёмнiкаy, мясцовых выбранцау i апалчэнцау (падчас аблог). Камбатанты забяспечвалкя за кошт магнатау, апалчэнцы - за уласны кошт. Баяздольнасць гаршзона кантралявалася i падтрымлiвалася на дастатковым узроуш.

Выпадае казаць пра наступныя стадыi эвалюцыi Быхава як паселшча (яны yплывалi i на ролю, якую Быхау адыгрывау у рэпёне): сельскае паселшча, феадальная сядзiба (двор), умацаваны двор-замак, месца з дваром-замкам, цэнтр латыфундый з замкам, горад з замкам - сталща графства, горад-крэпасць з палацам-замкам - сталща графства.

Л1ТАРАТУРА

1. Тихомиров, Н.М. Список русских городов дальних и ближних / Н.М. Тихомиров // Исторические записки. - М., 1952. - Т.40. - С. 214-259.

2. Насев1ч, В.Л. Род князёу Друцюх у пстерыи Вялжага княства Ллтоускага (XIV - XVI стст.) / В.Л. Насев1ч // Староню псторыи Беларус1 / М.М. Крывальцэв1ч [1 1нш.]. - Мшск : Навука 1 тэхн1ка, 1992. - С. 83-104.

3. Дедук, А.В. "Список русских городов дальних и ближних": история изучения / А.В. Дедук // Русский книжни. 2014. - М., 2015. - С. 129-141.

4. Янин, В.Л. Новгород и Литва: пограничные ситуации XIII-XV веков / В.Л. Янин. - М. : Изд-во Моск. ун-та, 1998. - 216 с.

5. Алексеев, Л.В. Полоцкая земля (очерки истории Северной Белоруссии Х - XIII вв.) / Л.В. Алексеев. - М. : Наука, 1966. - 296 с.

6. Алексеев, Л.В. Смоленская земля в X - XIII вв. / Л.В. Алексеев. - М. : Наука, 1980. - С. 260.

7. Волкау, М.А. Быхау у першай палове XVII ст. / М.А. Волкау // Сапеп: асобы, кар'еры, маёнтю : зб. навук. арт. -Мшск, 2018. - С. 167-194.

8. Левко, О.Н. Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси: Формирование и развитие / О.Н. Левко. - Минск : Бел. навука, 2004. - 280 с.

9. Трусау, А.А. Кароткая псторыя архтктуры Беларус / А.А. Трусау. - Мшск : Харвест, 2015. - 464 с.

10. Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od konca chternastego wieku / J. Wolff. — Warszawa : Drukiem J. Filipowicza, 1895. - 724 s.

11. Бабятыньсю, К. Падняпроусюя крэпасщ у сютэме абароны усходняй мяжы Вялкага Княства Лпоускага - XVI -палова XVII стагоддзя / К. Бабятыньсю // ARCHE. - 2014. - № 12. - С. 290-304.

12. Грицкевич, А.П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI-XVIII вв. / А.П. Грицкевич. - Минск : Наука и техника, 1975. - 248 с.

13. Бохан, Ю.М. Мястэчю i працэсы урбашзацьи на землях Беларуа у XV-XVIII стст. / Ю.М. Бохан ; уклад. М.А. Волкау. - Мшск : Беларуская навука, 2018. - 292 с.

14. Бохан, Ю.Н. Урбанистические процессы в Великом княжестве Литовском в 14-18 вв. / Ю.Н. Бохан // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского : энцикл. / ред. совет: Т.В. Белова (пред.) [и др.]. - Минск : Беларус. энцыкл. iмя П. Броую, 2009. - 312 с.

15. Места / Вялкае княства Лпоускае : энцыкл. У 2 т. - Мшск : БелЭн, 2007. - Т.2: Кадэцю корпус - Яцкевiч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоу (гал.рэд.) [i шш.]. - 2-е выд. - С. 302.

16. Рубцов, Н.Н. История литейного производства в СССР / Н.Н. Рубцов. -2-е изд. - М., 1962. - Ч. 1. - С. 302.

17. Штыхау, Г.В. Горад / Г.В.Штыхау // Археалопя Беларуси энцыкл. У 2 т. - Мшск : Беларус. энцыкл. iмя П. Броую, 2009. - Т. 1: А-К / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [i шш.]. - С. 256-257.

18. Янушкевич, А.Н. Ливонская вайна 1558-1570 гг. и Великое княжество Литовское / А.Н. Янушкевич. - Минск : Медисонт, 2013. - 362 с.

19. Ткачоу, М.А. Замю i лкда / М.А. Ткачоу ; пад рэд. Г.В. Штыхава. - Мшск : Навука i тэхнка, 1991. - 184 с.

20. Шкапляроу, Ю.П. 1дэальны горад-крэпасць. Ваенная псторыя Старога Быхава у XVII стагоддзi / Ю.П Шкапляроу, М.А. Волкау, Р.Дз. Галынсю ; пад навук. рэд. д-ра пст. навук, праф. 1.А. Марзалюка ; Мш-ва унутраных спрау Рэсп. Беарусь. - Магшёу : Маплёусю шстытут МУС, 2018. - 140 с.

21. Акты издаваемые Виленскою комисаею для разбора древних актов : в 39 т. - Вильна : Тип. Губ. правл., 1865 -1915. - Т. 4: Акты Брестского городского суда. - 1870. - 687 с.

22. ПСРЛ. - Т. 32.: Хроники: Литовская и Жемойтская, и Быховца. Летописи: Баркулабовская, Аверки и Панцырного. -М. : Наука, 1975. - 235 с.

23. ПСРЛ. - Т. 35.: Летописи белорусско-литовские / Сост. и авт. предисл. Н.Н. Улащик. - М. : Наука. 1980. - 306 с.

24. Слюнькова, И.Н. Архитектура городов Верхнего Приднепровья XVII - середины XIX в. / И.Н. Слюнькова. - Минск : Навука i тэхшка, 1992. - 144 с.

25. Галынсю, Р.Дз. Тыповыя рамесныя вырабы з Быхава XVI - XVIII стст. (па дадзеных тсьмовых i археалапчных крынщ) / Р. Дз. Галынсю // Веснк МДУ iмя А.А. Куляшова. Сер. А, Гумаштарныя навую (псторыя, фiласофiя, фшалопя). - 2019. - С. 20-28.

26. Галынсю, Р.Дз. Агульны агляд комплекса артэфактау з археалапчных даследаванняу на тэрыторыи пстарычнага цэнтра г. Быхава / Р.Дз. Галынсю // Весн. Полацкага дзяржаунага ушверЫтэта. Сер. А, Гумаштарныя навую. -2019. - № 9. - С. 115-122.

27. Абецедарский, Л.С. Белорусы в Москве XVII в.: из истории белорусско-русских связей / Л.С. Абецедарский. -Минск : Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1957.

28. Абецедарский, Л.С. Белоруссия и Россия: очерки русско-белорусских связей второй половины XVI - XVII вв. / Л.С. Абецедарский. - Минск : Вышэйшая школа, 1978. - 256 с.

29. Галынсю, Р.Дз. Побытавая керамка горада Быхава XVII - XVIII стст. / Р.Дз. Галынсю // Псторыя Магшёва: мшулае i сучаснасць : зб. навук. прац удзельшкау XI Мiжнар. навук. канф. ; уклад.: А.М. Бацюкоу, 1.А. Пушюн. -Магшёу, 2019. - С. 44-50.

30. Галынсю, Р.Дз. Справаздача аб археалапчным наглядзе на аб'екце "Строительство сетей теплоснабжения к зданию прихода храма Святой Живоначальной Троицы г. Быхова" у 2013 г. (Дамова 1нстытута Псторыи НАН Беларуа з настаяцелем храма Святой Жываначальнай Тройцы г. Быхава ад 26 снежня 2013 г.) / Р.Дз. Галынсю. -Магшёу, 2014.

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

31. Галынсю, Р.Дз. Справаздача аб археалапчных разведках 2012 г. / Р.Дз. Галынсю. - Магшёу, 2013.

32. Галынсю, Р.Дз. Справаздача аб археалапчных разведках i раскопках у пстарычным цэнтры г. Быхава Магшёускай вобласщ у 2013 г. / Р.Дз. Галынсю. - Магшёу, 2014.

33. Опись Старо-Быховскому приходскому костелу и плебании, преображенным из помонастырских ксендзов-каноников регулярных, а также имуществу оных принадлежащему // Беларусю дзяржауны архiу-музей лтратуры i мастацтва. - Ф. 149. Воп. 3. Спр. 189. Арк. 15.

34. Волкау, М.А. Панарама Старога Быхава другой паловы XVII ст. / М.А. Волкау // Беларусю пстарычны часотс. -2013. - № 5. - С. 16-24.

35. Галынсю, Р.Дз. Ахова тулава i канечнасцяу у канцы XVI - XVII стст. На прыкладзе Старога Быхава i Магшёва (па дадзеных археалагiчных i тсьмовых крынiц) / Р.Дз. Галынскi // Псторыя Магiлёва: мiнулае i сучаснасць : зб. навук. прац удзельткау IX Мiжнар. навук. канф. ; уклад.: А.М. Бацюкоу, 1.А. Пушюн. - Магшеу, 2015. - С. 30-35.

36. Галынсю, Р.Дз. Агульны агляд комплекса узбраення горада Быхава XVI - XVII стст. (па тсьмовых крытцах) / Р.Дз. Галынсю // Романовские чтения - 10 : сб. ст. Междунар. науч. конф., посвящ. 80-летию со дня основания исторического факультета / Под общ. ред. И. В. Шардыко. - Могилев, 2015. - С. 231-233.

Пастуту 14.05.2020

THE CITY OF BYKHOV IN THE XIV-XVIII CENTURIES. (EMERGENCE, DEVELOPMENT, ECONOMY, MILITARY AFFAIRS AND ROLE IN THE REGION)

R. GALUNSKY

The city of Bykhov is one of the less historically studied cities of the Mogilev Dnieper region, despite the fact that the city played an important role in the military and political life of the Grand Duchy of Lithuania and the Commonwealth in the XIV-XVIII centuries. At the same time, the history of the emergence of this locality and its evolution are still almost unknown. Based on the analysis of written, cartographic and archaeological sources, it was possible to establish several stages of its evolution, as well as changes in the role in the region as a settlement.

Keywords: Bykhov, the emergence of the city, the evolution of the city, military affairs, the military center, the "dvor", the fortified city, latifundia.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.