Научная статья на тему 'ARCHAEOLOGICAL EXPLORATION IN BYKHOV MOGILEV REGION IN 2012'

ARCHAEOLOGICAL EXPLORATION IN BYKHOV MOGILEV REGION IN 2012 Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
11
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
КУЛЬТУРНЫ СЛОЙ / АРХЕАЛАГіЧНЫЯ РАЗВЕДКі / ГОРАД БЫХАЎ / CULTURAL LAYER / ARCHAEOLOGICAL EXPLORATION / BYKHOV

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Galunsky R.

Archaeological surveys conducted in the historical part of Bykhov in 2012 allow us to speak about the wide spread of the cultural layer, which is not limited to city fortifications, as was previously assumed. Most of the materials date back to the XVI-XVIII centuries, and the most ancient materials (a single artifact) date back to the III - VIII centuries.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «ARCHAEOLOGICAL EXPLORATION IN BYKHOV MOGILEV REGION IN 2012»

УДК 902/904(476.4)

АРХЕАЛАГ1ЧНЫЯ РАЗВЕДК1 НА ТЭРЫТОРЫ1 Г. БЫХАВА МАГ1ЛЁУСКАЙ ВОБЛАСЦ1 У 2012 ГОДЗЕ

РДз. ГАЛЫНСК1 (Магтёуск дзяржауны утвератэт Мя А.А. Куляшова)

Археалагiчныя даследавант, праведзеныя у гiстарычнай частцы Быхава у 2012 годзе, дазваляюць казаць пра шырокае распаусюджанне культурнага пласта, яК не абмяжоуваецца гарадскiмi ума-цаваннямi, як меркавалася раней. Большасць матэрыялау датуюцца XVI—XVIII стагоддзямi, а самыя старажытныя матэрыялы узыходзяць да III—VIII стст.

Ключавыя словы: культурны слой, археалагiчныя разведку горад Быхау.

У лютападзе - снежш 2012 г. праводзшся археалапчныя разведи у пстарычным цэнтры г. Быхава Магшёускай вобласщ (мал. 1). Асноуныш мэтамi даследаванняу сталi: збор пад'ёмнага матэрыялу i удак-ладненне межау распаусюджвання культурнага слоя у пстарычнай частцы г. Быхава.

У ваколщах горада знаходзяцца помнт каменнага веку, паселiшчы 1-га тыс. н.э. i эпох1 Юеускай Русi. На пауднёвай ускра1не горада размешчана гарадзiшча мысавага тыпу мшаградскай, ранняга этапу шеускай культур i эпохi старажытнай Русi. У пстарычных крынiцах г. Быхау (Стары Быхау) узгадваецца з 1393 г. як княжацкае уладанне. У розныя часы ён належау Сввдрыгайлу, Гаштольдам, Хадкевiчам i Сапегам. З канца XVI па пачатак XVIII стст. неаднаразова быу у аблогах падчас казацшх хваляванняу i войн з Маскоусшм царствам [6, с. 134; 7, с. 137-139; 8, с. 20-21; 9, с. 108].

Старажытны Быхау падзяляецца на тры асноуныя части:

- "Замак" - палаца-замкавы ансамбль, пабудаваны Янам Каралем Хадкевiчам i Казiмiрам Львом Сапегам у 1590-я - 1620я гг., неаднаразова перабудоувауся.

- Горад, "Места" - асноуная частка Старога Быхава (можна казаць, што гэта вакольны горад), абмежаваная лiнiяй земляных умацаванняу (бастыёны i равелiны з ровам) - вул. Куйбышава, Куй-бышаусш схiл, Ншцшсш завулак. На тэрыторыi "Места" знаходзшася гандлёвая плошча з унiяцкай царквой (зараз плошча Савецкая), мураваная сшагога (захавалася), касцёл з келлямi (захавалюя тольк1 келлi - зараз будынак Быхаускага лясгаса i правслауны храм).

- Пасады (Юдаука, Сабiлаука, Юраука, Вiльня, Лявонауская слабада, магчыма, былi i шшыя) iшлi радыяльна ад "Места".

Акрямя гэтага, на тэрыторыi пауднёвай частк1 горада (на скрыжаванш вул. Вiльня i Набережная (Прыбрэжная)) знаходзiцца шматслойнае гарадзшча жалезнага веку i эпохi Юеускай Русi. У XIX ст. на тэрыторыi гарадзiшча размяшчалiся могiлкi, аб чым узгадвае у сва1х працах Л.Д. Побаль i мясцовы жы-хар БараноУскi Вiктар Георгiевiч, хата якога знаходзщца на самiм гарадзшчы [5, с. 214-215].

Згодна плана Генеральнага межавання Старабыхаускага уезда 1783 г., на поунач ад Старога Быхава ляжала сяло Белая гара, якое зараз уваходзщь у гарадскую рысу (перакрыжаванш вул. НЫ-цшская i Француза/Якуба Коласа) .

Малюнак 1. - План сучаснага Быхава

Археалапчнае вывучэнне (раскопи i разведи) Быхава i яго ваколiц праводзшася С.С. Шутавым, К.М. Палiкарповiчам, 1.1. Арцёменкам, В.М. Сiвагракавым, Л.Д. Побалем, А.В. 1саенкам, Я.Р. Рыерам, 1.1. Сшчуком, В.Ф. Капыцшым, Н.П. Саханьковым, 1.А. Марзалюком i аутарам артыкула [3, с. 32].

Быхаусия абарончыя умацаванш даследавалiся М.А. Ткачовым. 1м было зроблена дэталёвае ашсанне Быхаускага замка i комплекса гарадск1х умацаванняу на падставе пiсьмовых крынiц.

Разведи аутара артыкула праводзiлiся шляхам збора археалапчных матэрыялау, як1я знаходзiлiся на паверхш вулiцы Валадарскага, прысядзiбных надзелау мясцовых жыхароу. Папярэдне намi выву-чалiся i аналiзавалiся тапаграфiчныя i арх1тэктурныя планы Быхава ХУШ-Х1Х стст, планы XX ст. У пра-цэсе археалапчных разведак з мэтай збора карыснай iнфармацыi па тэме даследавання праводзiлася апытванне мясцовага насельнщтва.

У ходзе археалагiчных разведак у межах вулщ Валадарскага i Француза, а таксама плошчы Савецкай была атрымана невялiкая калекцыя археалагiчных матэрыялау (фрагменты кафлi, посуду i металiчныя вырабы) усяго 63 экзэмпляры.

Керашчны матэрыял быу досыць аднародны. Гэта керашчны посуд, выкананы пераважна на нажным i ручным ганчарным крузе, а таксама кафля. Асноуная маса фрагментау керамiкi мае характэрную для вырабау першай паловы XVI - сярэдзшы XVIII ст. прафiлiроУку. Частка са знойдзенага керамiчнага начыння i кафлi гэтага храналагiчнага перыяду пакрыта палiвай зялёнага колеру.

Вулiца Валадарскага i Савецкая плошча: асноуная частка матэрыялау паходзщь з тэрыторыi, макамальна набл1жанай да замка (мал. 2). Артэфакты былi знойдзены на месцах старых ручаш i на паверхш грунтовых дарог: жалезны прабой (пятля пад навясны замок цi клямка ад дзвярэй), выраб з каляровага металу (фрагмент лыжи(?)), кавалк1 кафл^ цэгла-пальчатка, фрагменты посуду (мал. 2-3).

Малюнак 2. - Матэрыялы з вулщ Валадарскага (1-12) i Француза (13). Пад'ёмны матэрыял. Венцы непалiванага - 1-2 i палiванага - 4 начыння ХУП-ХУШ стст.; венцы мкак зялёнапалiванай - 3 (шд. № 46) i мемал1вамам - 10 XVII- ХУШ стст.; венца дымлёнай макотры ХУШ ст. - 11; донцы: непалiванае - 7, малшанае - 8, дымлёнае - 13, ХУП-ХУШ стст.; фрагменты малшанай кафл1 ХУП-ХУШ стст. - 9, 12; прабой - мятля - 5; фрагмент ручю ад лыжю Х1Х - мач. ХХ стст. - 6

Малюнак 3. - Матэрыялы з вулщы Валадарскага i Савецкай плошчы. Пад'ёмны матэрыял. Фрагменты зялёнамалiванай керамМ ХУП-ХУШ стст. - 1-3; руммы ад каробкавай каф. и - 4, 7; сценка дымлёнага начыння - 5; фрагмент цэглы мальчаткi - 6

Акрамя таго, на тэрыторьп былога касцёла, каля будынка ДЛГУ "Быхаусш лясгас", брыгадай будаушкоу быхаускага лясгаса праводзiлiся неузгодненыя земляныя работы: iмi выкапаны дзве ямы ушчыльную да сценау будынка (далей - заходняя i пауднёвая ямы). З-за гэтай прычыны аутар быу выму-шаны сабраць i апiсаць матэрыял, атрыманы у ходзе земляных работ, а таксама зрабiць фотафiксацыю ям. Глы^ня ям - 1,85 i 1,75 м (апошняя лiчба затсана са слоу будаушкоу, так як па прыбыцщ аутара на месца глыбшя ямы была крыху меншай - каля 155 см - з-за асыпання адвалу i сценак ямы). Даужыня i шырыня: яма № 1 - 2,1 х 0,7, яма № 2 - 1,5 х 0,65-0,7 м. На сценках ям выразна прасочвалюя некальш выразных стратыграфiчных гарызонтау, як1я адрозшвалюя памiж сабой колерам.

З заходняй ямы паходзяць два фрагменты кафлi i фрагмент керамiчнага посуду (мал. 4: 2-4).

Малюнак 4. - Матэрыялы з пауднёвай ямы каля будынка ДТСААФ (ДЛГУ "Быхаусю Лясгас"). Пад'ёмны матэрыял. Фрагмент каробчатай каф. и, канец ХУ1-ХУ11 стст. - 1; фрагмент каробчатай безрамкавай кафл1 XVII ст. - 2; фрагмент дывановай каф. и, ХУП-ХУШ стст. - 3; фрагмент зялёнапалiванай каршзнай (?) кафлi ХУШ стст. - 4; каваны кастыльны цвiк - 5

Матэрыялы: фрагменты кафлi (каробкавая i мюкавая), кастыльны цвiк, посуд, кавалкi сцянной абмазш з атынкоукай (мал. 2, 4: 1, 2).

Малюнак 5. - Матэрыялы з пауднёвай (1) i заходняй (2-4) ям каля будынка ДТСААФ (ДЛГУ "Быхаусю Лясгас"). Пад'ёмны матэрыял. Фрагмент сценю ляпнога начыння Ш-УШ стст. - 1; фрагмент прыдоннай часткi дымлёнага начыння ХУ1-ХУШ стст. - 2; фрагменты каробчатай кафлi Канец ХУ1-ХУП стст. - 3-4

Пры вiзуальным аглядзе прафшёу ям прасочваюцца два археалапчныя гарызонты, яшя раздзяляе слой пажарышча. На нашу думку, гэта можа быць пажар часоу Пауночнай вайны, калi горад моцна пацярпеу ад войска Пятра I (аблога 1707 года).

Вулща Француза: увесь матэрыял з гэтай вулiцы быу ласкава перададзены Маркоусшм Юрыем Мiкалаевiчам, як1 быу сабраны на тэрыторыi яго прысядзiбнага надзела (Француза 14а). Адсюль паходзяць ручш ад гляка/кубка i накрыуш, фрагмент дымлёнага донца ад начыння, вырабленага на ручным ганчарным крузе, фрагмент мартырнай бомбы i аморфны кавалак шкла (мал. 2: 13).

Калi апiсваць археалагiчны матэрыял, то трэба адзначыць, што побытавай керамш знойдзена шмат (36 экз.). Кухонны i сталовы посуд рэпрэзентаваны знаходкаш фрагментау гаршкоу i мiсак, ма-котрау, талерк1, накрыуш i кубка.

Ляпная керамiка у калекцыi прадстаулена адзiнкавым фрагментам сценк1 гаршка Ш-УШ стст. На жаль, больш вузка датаваць гэты артэфакт не выпадае магчымасцi з прычыны таго што, ён паходзщь з перамешанага слоя. Керамша шурпатая, мае так званую "храпаватую" паверхню. Пры вiзуальным аглядзе чарапка бачна, што ганчары выкарыстоувал у якасцi асноунага дамешка буйную жарству. Цеста шчыльнае на зломе, аднароднае, што сведчыць аб даволi высокай якасцi абпалу (мал. 5: 1). Унутраны шурпаты бок з жарствой.

Ганчарная керамiка прадстаулена непалiванымi i палiванымi вырабамь

Гаршк1 можна падзялiць на некальк1 тыпау, адразу зауважым, што гэтая тыпалогiя умоуная i грун-туецца на невялшай колькасцi знойдзеных артэфактау. Пры атрыбуцьн i апiсаннi керамiкi выка-рыстоувалюя тыпалапчныя схемы Ю.А. Заяца [2, с. 77-83] i В.М. Ляуко [4, с. 32], распрацаваныя для перыядызацыи i тыпалагiзацыi керамiчнага матэрыяла Заслауля i гарадоу пауночна-усходняй Беларусь

Гаршк1 тыпу I па клаафшацш Ю.А. Заяца адносяцца да 2-га аддзела тыпу У, альбо Г1 2-й групы паводле В.М. Ляуко. Гэтая катэгорыя гаршкоу характарызуецца схематычнай мадэлроукай адцягнутага да гары венца пад карнiзiк i наяунасцю стыгазаванага рабра па плечуку (мал. 4: 1). Бытавау у ХУ-ХУ1 стст.

Малюнак 6. - Матэрыялы з пауднёвай ямы каля будынка ДЛГУ "Быхаусю Лясгас".

Пад'ёмны матэрыял. Венцы гаршкоу: канец XV - пачатак XVI стст. - 1-2, XVI-XVП стст. - 3; зялёнапалiваныя венцы макотрау XVII-XVIП стст. - 4 (?) - 5; сценка зялёнапалiванай тст XVП-XVШ стст. - 6

Да тыпу II адносяцца гаршш з нязначна адагнутым вонк1 скругленым венцам, нiзкай шыйкай i слаба выразным плечуком. Па Ю.А. Заяцу адносiцца да тыпу У, паводле В.М. Ляуко - да 2-й групы тыпу АН i датуецца XVI - першай паловай XVII стст. (мал. 4: 3).

Тып III - гэта гаршш 2-й групы тыпу АШ паводле В.М. Ляуко, щ Шв 1-га аддзела па Ю.А. Заяцу. Адрозшваецца катэгорыя ад папярэдшх вщау гаршкоу наяунасцю згладжанага рабра плечука i скругленым венцам, па верхняй (тарцавой) части якога прасочваецца бароздка да 1 мм у глыб (мал. 4: 2). Датуецца першай паловай-сярэдзшай XVI - пачаткам XVII стст.

Атсаныя фрагменты венцау гаршкоу належаць гаршкам, выкананым на ручным ганчарным крузе з дамешкамi жарствы у цесце. Характэрнай асаблiвасцю гэтых фрагментау з'яуляецца iх чорны колер i наяунасць на iх сажы (асноуная частка якой не захавалася пасля камеральнай апрацоуш).

Астатнiя фрагменты гаршкоу прадстаулены сценкамi i донцамi.

Донцы у пераважнай большасцi выкананы на нажным ганчарным крузе, але маюцца таксама вырабы, выкананыя на ручным ганчарным крузе на падсыпцы.

Макотры рэпрэзентаваны венцамi (3 экзэмпляры). У калекцый прысутшчаюць дымлёныя i зялёна-пал1ваныя асобнiкi, з аздабленнем хвалютьвш i простымi pLicraMi (мал. 2: 2, 4). Был выяулены таксама фрагменты зялёнапалiваных мюак (мал. 6: 5) i талерак (мал. 6: 6) (па адным экзэмпляры), а таксама ручак ад накрыуш i кружи.

Мяркуючы па шматлЫх аналагах, кеpамiчнае начынне з такой прафшроукай бытавала у шырошм хpаналагiчным дыяпазоне - XVI - XVIII стст. Пры гэтым прысутшчаюць рэчы, характэрныя для больш ранняга часу - XV-XVI стст.

Значную частку калекцыi складаюць фрагменты кафлг Асноуная частка матэрыялау - каробчатая кафля, прысутшчае таксама i мккападобная.

Мicкападобная кафля - адзiны фрагмент донца з адбiткамi палiвы зялёнага колеру i можа адно-сщца да cяpэдзiны XVI - пачатку XVII стст [1, с. 321-333].

Каробкавая кафля: знойдзена тэракотавая кафля з аднапрыступковай рамкай i раслшным арна-ментам (мал. 5; 4), а таксама безрамкавая дывановая (мал. 2: 2). Падобныя вырабы былi характэрныя для cяpэдзiны - другой паловы XVII ст.

Акрамя тэракотавай кафлi, у калекцыi пpыcутнiчаюць таксама i фрагменты зялёнапалiванай кафлi з арнаментам i без яго (мал. 2: 4, 2: 12, 3: 1-3).

Дывановая кафля прадстаулена pэшткамi только адной кафлшы (2 экзэмпляры) з выявай кветак ваciлька i лiлеi (?) у круглых щ элiпcоiдных формах (мал. 2: 3). Такая кафля бытавала пачынаючы з канца XVI ст., найбольш пашырана у другой палове XVII ст.

На згаданых частках горада трапляюцца фрагменты цэглы пальчатк1, а каля будынка ДЛГУ "Быхаусш Лясгас" у адной з ям был знойдзены рэштш атынкоуш. Металiчныя вырабы калекцыi падзя-ляюцца на рэчы, выкананыя з чорных i каляровых металау. З чорнага метала выкананы кастыльны цвiк (мал. 2: 5), пятля пад дзвярную клямку/кручок (мал. 6: 5) i фрагмент мартырнай бомбы. Выраб з каляровага метала хутчэй за усё з'яуляецца паpэшткамi лыжачю (мал. 2: 6) XIX - пач. ХХ стст.

Праведзеныя археалапчныя разведка дазваляюць зpабiць наступныя высновы.

1. Культурны слой горада не абмяжоуваецца гаpадcкiмi умацаваннямi Старога Быхава, а пашы-раецца да вулщы Француза (у пауночным напрамку). Гэта дае падставы iнтэpпpэтаваць гэтую частку тэpытоpыi як неумацаваны пасад, як1 прымыкау да гарадск1х умацаванняу.

2. Найбольш pаннiя матэрыялы, знойдзеныя у ходзе даследаванняу, адносяцца да XVI-XVIII стст. Асноуная частка вырабау датуецца XVII-XVIII стст. Адзiнкавым экзэмплярам прадстаулены фрагмент ляпной кеpамiкi III-VIII стст.

3. Знаходш XVII-XVIII стст., яшя у асноунай сваёй массе прадстаулены кеpамiчнымi вырабам^ шэраговыя (сталовы i тарны посуд, каробкавая кафля).

Л1ТАРАТУРА

1. Археалопя Белаpуci : у 4 т. / В.М. Ляуко, М.Ф. Гурын, Ю.А, Заяц [i шш.] ; пад рэд В. М. Ляуко [i шш.]. -Мшск : "Беларуская навука", 2001. - Т. 4. Помнт XIV-XVIII стст. - С. 321-333.

2. Заяц, Ю.А. Заславль в эпоху феодализма / Ю.А. Заяц. - Мшск : Навука i тэхнжа, 1995. - 207 с. : ил.

3. Копытин, В.Ф. Археологические памятники Быховского района Могилёвской области / В.Ф. Копытин. -Могилёв, 1995. - 179 с. : ил.

4. Левко, О. Н. Средневековое гончарство Северо-Восточной Беларуси / О.Н. Левко. - Минск, 1992.

5. Поболь, Л.Д. Славянские древности Белоруссии (свод археологических памятников раннего этапа зарубинец-кой культуры - с середины III в. до н.э. по начало II в н.э.) / Л.Д. Поболь ; ред. Ю.В. Кухаренко. - Минск : Наука и техника, 1974. - С. 214-215.

6. Сшчук, I.I. Быхау / I.I. Сшчук // Археалогш Беларуа : энцыкл. : у 2 т. / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [i шш.]. -Мшск : Беларус. Энцыкл. iмя П. Броую, 2009. - Т. А-К. - С. 134.

7. Ткачев, М.А. Замки Белоруссии / М. А. Ткачев. - Минск : Полымя, 1987. - 222 с. : ил.

8. Ткачоу, М.А Абарончыя збудаванш / М.А. Ткачоу // Археалогш i щадзматыка Беларуа : энцыкл. / Беларус. энцыкл. ; рэдкал.: В.В. Гетау [i шш.]. - Мшск : БелЭн, 1993. - 702 с. : in. - С. 20-21.

9. Ткачоу, М.А. Быхау / М.А. Ткачоу // Археалопя i нумазматыка Беларус : энцыкл. / Беларус. энцыкл. ; рэдкал.: В.В. Гетау [i шш.]. - Мшск : БелЭн, 1993. - 702 с. : ш. - С. 108.

nacmyniy 15.12.2017

ARCHAEOLOGICAL EXPLORATION IN BYKHOV MOGILEV REGION IN 2012

R. GALUNSKY

Archaeological surveys conducted in the historical part of Bykhov in 2012 allow us to speak about the wide spread of the cultural layer, which is not limited to city fortifications, as was previously assumed. Most of the materials date back to the XVI-XVIII centuries, and the most ancient materials (a single artifact) date back to the III - VIII centuries.

Keywords: cultural layer, archaeological exploration, Bykhov.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.