Научная статья на тему 'AN OVERVIEW OF THE COMPLEX OF ARTIFACTS FROM ARCHAEOLOGICAL RESEARCH ON THE TERRITORY OF THE HISTORICAL CENTER OF BYKHOV'

AN OVERVIEW OF THE COMPLEX OF ARTIFACTS FROM ARCHAEOLOGICAL RESEARCH ON THE TERRITORY OF THE HISTORICAL CENTER OF BYKHOV Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
12
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АРХЕЛАЛАГіЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННі / АРХЕАЛАГіЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ / ЗАМКАВЫ КОМПЛЕКС / ГОРАД / ПАСАД / ГАРШКі / МАКОТРЫ / КАФЛЯ / ЦВіКі / ШКЛЯНЫЯ ВЫРАБЫ / МЕТАЛіЧНЫЯ ВЫРАБЫ / ARCHAEOLOGICAL RESEARCH / ARCHAEOLOGICAL MATERIALS / ANCIENT CASTLE / CITY / PLANT / POTS / MAKITRY / TILES / NAILS / GLASS PRODUCTS / METAL PRODUCTS

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Galunsky R.

In the town of Bykhov archaeological work was carried out in 1988-1989 and 2012-2016. Investigations were conducted by I.I. Sinchuk, R.D. Galunsky, and I.A. Marzaluk. As a result of the research, the territories of the castle complex, the territory of the city and the territory of the settlements were studied. The obtained archaeological material dates back to the XVI-th - XIX-th centuries. Basically, these are fragments of various ceramic dishes, wall and stove. Basically, these are fragments of various ceramic dishes, wall and furnace tiles, and sealed vessels. Items of nonferrous metals and weapons are extremely numerous. Among the products of iron is an abundance of nails and shoe-heeleds shoes. During the excavations, traces of various epochs of the formation of the city were recorded (traces of fires, traces of building redevelopment and redevelopment of quarters, changing the destination of parts of the city).

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «AN OVERVIEW OF THE COMPLEX OF ARTIFACTS FROM ARCHAEOLOGICAL RESEARCH ON THE TERRITORY OF THE HISTORICAL CENTER OF BYKHOV»

УДК 902.3(476.4)

АГУЛЬНЫ АГЛЯД КОМПЛЕКСА АРТЭФАКТАУ З АРХЕАЛАГ1ЧНЫХ

ДАСЛЕДАВАННЯУ НА ТЭРЫТОРЫ1 Г1СТАРЫЧНАГА ЦЭНТРА г. БЫХАВА

Р.Дз. ГАЛЫНСК1 (МагЫёуст дзяржауны утверЫтэт 1мя А А. Куляшова)

У горадзе Быхаве археалаг1чныя працы праводзшся у 1988 - 1989 гг. i 2012 - 2016 гг. Даследаванш праводзы! 1.В. Стчук, РДз. Галынск i I.A. Марзалюк. Вывучалкя тэрыторый замкавага комплексу, го-рада i пасадау. Атрыманы археалаг!чны матэрыял датуецца XVI - XIX стст. У асноуным гэта фрагменты рознага керам!чнага посуду, сцянных i печкавых кафляу, шкляных сасудау. Прадметы з каляровых металау i узбраенне вельмi нешматлШя. Сярод вырабау з жалеза пераважаюць цвт. У ходзе раскопак былi зафжсаваныя сляды розных эпох фармiравання горада (сляды пажарау, перабудовы будынкау i пе-раплатроут кварталау, змяненне прызначэння частак горада).

Ключавыя словы: архелалагiчныя даследавант, археалагiчныя матэрыялы, замкавы комплекс, го-рад, пасад, гаршю, макотры, кафля, цвт, шкляныя вырабы, металiчныя вырабы.

Уводзшы. Амаль усе даследавант праводзшся у пстарычным цэнтры горада. Археалапчныя вышую у межах Быхава распачау яшчэ К.М. Палiкарповiч, прадоужылi вывучэнне Л.Д. Побаль, Я.Р. Ры-ер i В.Ф. Капыцш (збор пад'ёмнага матэрыялу, атсанне помшкау i разведачная шурфоука да 1-2 м2) [9, с. 76-80]. Раскопю i нагляды здзяйснялi: I.I. CiH4yK у 1988-1989 гг., аутар артыкула у 2012-2016 гг. (на гэтых матэрыялах засяроджяна асноуная увага) i I.A. Марзалюк у 2013 г.

Праца аутара складалася з археалагiчных разведак (2012 - 2016 гг.) [4 - 5], раскопак (2014, 2016 гг.) [1 - 7] i археалапчных наглядау (2013, 2015 гг.) [2; 4]. I.I. Сшчук працавау на пауночнай частцы горада у межах плошчы Савецкай, у ваколiцах сшагоп (археалагiчны нагляд у 1988 г. i археалагiчныя даседваннi у 1989 г. у межах руканструкцыйных работ) [11, с. 134]. I.A. Марзалюк ажыццяуляу раскопю на тэрыторыi Быхаускага замка у 2013 г. [10].

Разведи праводзшся шляхам збору археалапчных матэрыялау на месцы распрацаванага грунта (прысядзiбных надзелах, клумбах). Раскопкi - паслядоунае вывучэнне стратыграфiчных напластаванняу з выемкай грунта i здабываннем артэфактау. Aрхеалагiчныя нагляды - назiраннi за будаунiчымi работамi якiя праходзяць на месцы археалапчных помшкау. Акрамя таго у 2012, часткова 2013 i 2014 гг., праводзiлiся археалагiчныя нагляды на месцах несанкцыянаванага будаунiцтва (даследчык выпадкова трапляу на месцы ужо завяршаючыхся будаунiчых работ).

У ходзе археалапчных разведак у межах вулщ Валадарскага i Француза, а таксама плошчы Савецкай у 2012 г., была атрымана невялшая калекцыя археалагiчных матэрыялау (фрагменты кафлi, посуду i металiчныя вырабы) усяго 63 экзэмпляры. У межах плошчы Савецкай (Стадыён), у 2013 г., i па вулiцы Савецкая № 6, была атрымана вялшая калекцыя археалапчных матэрыялау (фрагменты кафл^ глiнянага i шклянога посуду, металiчныя вырабы) усяго 902 экзэмпляра (817 - са стадыёна, астатшя - вул. Савецкая № 6) [1 - 6]. Работы, яюя праводзшся падчас археалапчнага нагляду на тэрыторыi Храма Святой Жываначальнай Троiцы, далi калекцыю больш за 600 адзiнак [7]. Падчас раскопак у 2014 г. было выяуле-на каля 50 артэфактау i iх фрагментау. У ходзе археалапчнага нагляду на плошчы Савецкай у 2015 г. атрымана калекцыя са 150 прадметау [4]. Пры даследаваннях 2016 г. - каля 1000 артэфактау.

Акрамя таго, здзяйснялкя археалапчныя разведи шляхам збору пад'ёмнага матэрыялу на тэрыторьп горада.

Увесь комплекс уключае у сябе керамiчныя, металiчныя, шкляныя i каменныя вырабы. Артэфакты са скуры i дрэва не захавалiся. Было знойдзена шмат астэалапчнага матэрыялу, але ён быу вельмi фраг-ментаваны i магчымасць дакладна вызначыць яго прыналежнасць да тых цi шшых вiдау жывёл адсутш-чала, акрамя асобных выпадкау (iклы дзiкоУ). Частка костак мае на сабе адбию, характэрныя для зняцця мяса, як артэфакты яны намi не разглядаюцца.

Асноуная частка. Самы шматлiкi комплекс артэфактау (з улшам iх фрагментау) - керамiчныя вырабы. У яго складзе: побытавая (тарны, кухонны i сталовы посуд, прадметы дробнай пластыю i хатняга ужытку) i дэкаратыуна-будаушчая (цэгла, дахоука, кафля) керамiка.

Ганчарная керамта. Мяркуючы па донцах, дамшуючая частка вырабау выканана на нажным ганчарным крузе (прысутнiчаюць сляды падрэзю донца нiткай цi нажом), а пэуная частка на ручным (на-яунасць пясчанай падсыпкi i выразнага пераходу ад донца да сценю).

Гаршкi (Мал. 1) прадэманстраваны шматлiкiмi разнастайнасцямi як форм (прыземiстыя пузатыя, акруглабокiя, з высокiмi i кароткiмi шыйкамi, рабром па плечуку i без яго, адагнутымi, скругленымi

\ простым! венцам1) так 1 спосаб аздаблення (хвалктая 1 простая лшп, пальцавыя 1 пазногцевыя ущсканш, кропю 1 карбоука) 1 апрацоую (чырвона- 1 шэраглшяныя (дымлёныя), лошчаныя 1 пал1ваныя). Сярод паль вау дам1нуе зялёны колер (больш за 80% ад агульнай масы знаходак), потым щуць чырвоны, карычневы 1 жоуты колеры. Асобна трэба адзначыць такую катэгорыю аздаблення як карбоука - спецыф1чны арна-мент з маленьких кропак 1 простакутшкау, камбшацыи з кропак, крыжоу, трохкутшкау, ромбау 1 квадра-тау. Таю арнамент наноауся з дапамогай спецыяльнага калёска з шыпамь У асноунай масе, карбоукай аздоблены шэраглшяныя гаршю (больш за 60% начынняу).

0 5

1 ■ Р + |

Малюнак 1. - Венцы гаршкоу XVI - XVIII стст.

Значная частка керамш другой паловы XVII ст. уяуляе сабой начынш з чырвонай глшы, без аздо-бы, з вял1кай колькасцю жарствы (асабл1ва добра гэта прасочваецца на матэрыялах, атрыманых з траншэ1 каля Храма Святой Жываначальнай Тройцы (Юр'еуская слабада)). Давол1 дрэнная у параунанш з больш ран-шм1 начынням1 якасць вырабау, поуная адсутнасць аздаблення 1 жарства у цесце дэманструюць заняпад вытворчасщ керам1чнага посуду. Гэтыя матэрыялы залягал1 над слаям1 пажарышчау 1 па нум1зматычным матэрыяле датуюцца 1650-м1 - 1660-м1 гадам1 1 не выходзяць за 1731 г., астатш суправаджаючы матэры-ял датуе таю посуд 1650-м1 - 1670-м1 гг. Акрамя таго у гэты перыяд прасочваецца скарачэнне выпадання у культурны слой дарагога шклянога посуду. Ускосна гэта пацвярджае вываз майстроу у маскоусю бок падчас вайны 1654 - 1667 гг. 1 заняпад рамяства у рэпёне.

Макотры рэпрэзентаваны венцамь У калекцьи прысутшчаюць дымлёныя 1 зялёнапал1ваныя асобш-к1, з аздабленнем хвал1стым1 1 простым! рыскам1, фрагменты тэракотавых, дымлёных, зялёна- 1 карыч-невапал1ваных талерак 1 мкак (Мал. 2), а таксама ручак.

Мяркуючы па шматлшх аналагах, керам1чнае начынне з такой прафшроукай бытавала у шыроюм храналапчным дыяпазоне (XVI - XVIII стст.). Але найбольш правшьна будзе датаваць керам1чны матэ-рыял (зыходзячы з аналогш Заслауля 1 папярэднх матэрыялау з Быхава) другой паловай XVI - XVIII стст., пры дамшаванш матэрыялау XVII - пач. XVIII стст.

Малюнак 2. - KepaMi4Hbrn вырабы канца XVII - XVIII стст. з вулщы Савецкая, 6: 1 - дымлёная люлька; 2 - фрагмент падсвечнжа; 3 - фрагмент белами, Иванам карнiзнай кафл1 "галандю";

5 - фрагмент зялёнапайванай кафл1 "галандю"; 4, 6 - 10 венцы мкак

Будаутча-дэкаратыуная керамжа

Мккападобная кафля прадстаулена адзшым фрагментам донца з адбптам1 пал1вы зялёнага колеру i можа адносщца да сяр. XVI - пач. XVII стст. Фрагмент паходзщь з тэрыторьи былога касцёла i пратэс-танцкай кiрхi.

Каробкавая кафля. Знойдзена тэракотавая кафля з двух- i аднапрыступковай рамкай, раслшным^ геральдычнымi сюжэтамi, геральдычная i партрэтная, а таксама безрамкавая (дывановая) i з арнаментам "краты" i кветкамь Падобныя вырабы былi характэрны для сярэдзшы - другой паловы XVII ст.

Манахромнай палiвай (кампазiцыi з сшм, белым, жоутым, салатавым i зялёным колерамi) аздобле-ны адзшкавыя кафлiны з геральдычным сюжэтам i так званыя "букеты у вазе" XVII ст.

Акрамя тэракотавай манахромнай кафлi у калекцыi прысутнiчаюць фрагменты зялёнапалiванай кафлi з арнаментам i без яго, зялёна- i белапалiванай так званай "галандю" XVIII ст. (Мал. 2: 3, 5). У большасщ экзэмплярау у якасцi арнамента выкарыстоувауся раслiнны сюжэт (Мал. 3). Прысутшчае карнiзная, паясковая i каронкавая кафля. Вялшую цiкавасць выклiкае фрагмент зялёнапалiванай кафлiны з выявай надкароншка герба "Лю", некалькi амаль цэлых адзiнак такой кафлi атрыманы на тэрыторыi Быхаускага замка I.A. Марзалюком. Зялёнапалiваная кафля без рамкi i арнамента характэрна для комплексау сяр. XVIII ст. Падчас археалапчных доследау 1988 - 1989 гг. быу выяулены фрагмент непалiванай кафлi з дыдактычным сюжэтам 1-й пал. XVII ст. [11, с. 134].

Л 5

I I I I 1—1

I . . . . I

Малюнак 3. - Фрагменты зя|ёиаиа.Иванам кафлi сяр. XVII ст. з тэрыторьи стадыёна (гандлёвая плошча)

Знойдзены таксама нешматлiкiя фрагменты цэглы-пальчатм i дахоую. Дахоука прысутшчае "грубая" шурпатая, нiжняя мяжа бытавання якой не выходзщь за XVIII ст., i "гладкая", характэрная для XIX - сяр. XX стст. Падчас раскопак 1.1. Сшчука была знойдзена плоская зялёнапалiваная i непалiваная дахоука XVII ст. з пауцыркульным наском i "кубiчным" мацавальным шыпам, цэгла-пальчатка з прамы-мi i касьЕШ барознамi i iнш. [8, с. 235-237].

Да шдывщуальных знаходак з катэгорыи керамiчных вырабау адносяцца: керам1чныя свяцiльнiкi, шэра- i белаглiняныя жоута- i зялёнапалiваныя (Мал. 2: 1-2), керамiчная лялька. Дамiнуючая частка люлек адносщца да "турэцшх/казацшх/усходшх", адзiнкавы экземпляр - да так званых "галандсшх" з вельмi кароткiм абламаным чубуком i выканана з белай глшы. Першыя набылi найбольшае распаусюджане у другой палове XVII ст., тады як "галандскiя" белаглшяныя былi больш папулярнымi у XVI - пачатку XVII ст. Але, трэба адзначыць, што так1я вырабы у Заходняй Еуропе выкарыстоувалюя да сярэдзiны XIX ст., што не выключае верагоднасщ патраплення гэтага артэфакта у Быхау праз заходнееурапейсюх наёмных жаунерау. Керамiчныя свяцiльнiкi фрагментаваны - захавалiся толью цылiндрычныя дзяржаннi i, част-кова, пашырэнш-сподачкь

Цiкавасць выклiкае таксама i донца начыння малога дыяметра. Унутраны i вонкавы бок выраба пакрыты палiвай светла зяленага колеру i мае у сабе украпленш пяску (пацярпеу ад агню). Дыяметр донца 1,9 см., што дае падставы аднесщ яго цi то да керамiчных чарак, цi то да нейкага спецы^чнага начыння для захавання касметыю, цi фарбау.

Апроч гэтага, у раскопах знаходзiлi глiняныя шарыю, не надта добра апрацаваныя. 1х выкарыстоу-валi для гульнi у мурмельшпiль. Да цацак таксама адносяцца i глiняныя лялькi [10].

Канкрэтнае месца размяшчэння майстэрань па вырабу керамiчных артэфактау археалагiчна не прасочваецца, а тсьмовыя крынiцы не згадваюць iх. Але цэглу i кафлю маглi вырабляць у навакольных мястэчках (Баркалабава, Новы Быхау), тады як посуд i дробную пластыку (цацю, люлькi, падсвечнiкi i iнш.) маглi вырабляць у самiм Быхаве.

Шкляныя вырабы

Вырабы са шкла (Мал. 4) падзяляюцца на дзве катэгорыи - шкляныя шыбкi i тарна-сталовы посуд, прысутнiчаюць таксама i кавалм аплауленага шкла i асколкi, прызначэнне якiх нявызначальна.

Да першай катэгорыи артэфактау адносяцца фрагменты ваконных шыбак акруглай формы (Мал. 4: 4), а да другой - келiхi (Мал. 4: 1), чарю i шклянкi вялiкiх i малых памерау (Мал. 4: 6), шклянiцы i фрагменты бутэлек круглага, квадратнага i падпростакутнiкавага сячэння (Мал. 4: 2-3, 5). У асноуным шкло было даволi празрыстым, зялёнага i жоута-блаютнага колеру. Апiсаныя матэрыялы датуюцца шыроюм храналагiчным дыяпазонам (к. XVII - перш. пал. XX стст.). 1.1. Сшчуком былi знойдзены пакеты прама-вугольных ваконных шыбак XVII - XVIII стст. [11, с. 134].

Сярод матэрыялау прысутшчае бутэлькавы "медальён" (кляймо) з выявай герба роду Сапегау -"Л1с". Гэтая знаходка ускосна пацвярджае магчымасць мясцовага вырабу шкла. Гуты (майстэрт па выплауцы шкла \ першаснай апрацоук балотнай руды) хутчэй за усё, знаходзтся на тэрыторы1 сучаснай Лшскай грывы, на якой магла размяшчацца Лявонауская слабада [12].

Малюнак 4. - Шкляныя вырабы з плошчы Савецкай (старажытная гандлёвая плошча): 1 - келiх XVII - XVIII стст.; 2-3 - горлы бутэлек XVII -XVIII стст.; 4 - фрагменты дыскавай ваконнай шыбк XVII - XVIII стст.; 5 - донца бутэльк XIX - сяр. XX стст.; 6 - донца шклянк XVII - XVIII стст.

Метал1чныя вырабы

Метал1чныя вырабы калекцьи падзяляюцца на рэчы, выкананыя з чорных 1 каляровых металау.

З чорнага метала выкананы цвш, падкоук на абцас, конскш падковы, акоук 1 дужк вядзёр (?), нажы, петл1 пад дзвярную клямку/кручок 1 фрагменты марщрных бомб, ядры, спражю, сякера, дзвярныя петл1 { завесы, вагавая прка (вага у 1 фунт) (Мал. 5). Прысутшчае таксама шмат дрэнна захаваушыхся прадметау, яны аднесены да вырабау невядомага прызначэння.

Малюнак 5. - Вырабы з жалеза з тэрыторьи стадыёна (гандлёвая плошча) XVII - XIX стст.: 1 - сякера, 2 - вагавая прка, 3 - каваны цвж

Самай масавай знаходкай з'яуляюцца цвш. Цвш XVII - XVIII стст. па форме шляпю падраздзяля-юцца на дзве групы: з круглай i падквадратнай/прамавугольнай шляпкай [8, с. 235-237]. Таксама прысут-нiчаюць кастыльныя цвiкi у якiх шляпка нагадвае лггару "Т" i мае толью два выступы у адной плоскасцг

Наступнай масавай групай артэфактау з'яуляюцца падкоую на абцас. Можна вылучыць тры асноу-ныя катэгорыi. Першая - пляскатыя з адтулiнамi - мацавалюя на абцас знiзу пры дапамозе дробных цвГч-коу (канец XVIII - XIX стст.). Другая - тыя, яюя выраблены у XVII - XVIII стст., характарызуюцца шырокай плоскай асновай прамавугольнага сячэння якiя мацавалiся знiзу з дапамогай 2 щ 3 доупх шыпоу. I трэцяя - вертыкальныя высоюя (ад 1,5 см да 3,5 см) з шыпамi якiмi яны мацавалiся да абцаса абхоплiваючы яго воню па пятцы. Апошняя катэгорыя больш характэрна для XVI - пач. XVII стст. [8, с. 235-237]. Щкава тое, што у 2016 г. знойдзена больш за 25 асобшкау падковак на велыш невялшай плошчы (раскопкi 2016 г.), што дае падставы казаць пра наяунасць побач майстэрнi па вырабу/рамонту абутку, больш таго, 19 падковак вертыкальныя i плоскiя з падквадратным сячэннем i маюць сляды штэнаунага выкарыстання [3].

Да вырабау XVII - XVIII стст. адносяцца таксама i праколкi/шылы, лязо брытвы, скобель, акоука лапаты, красала, ключ. Частка з гэтых вырабау была падвергнута маталаграфiчнаму аналу М. Гурыным [8, с. 235-237].

Конская падкова (фрагментавана) крыху спрацаваная, мае мацавальны шып i адтулiны пад ухналi (мацавальныя кастыльныя цвiчкi, якiмi падкова прыбiвалася да капыта).

Сякера найбольш верагодна, адносiцца да тыпу плотнiцкiх, але магчыма выкарыстоувалася i у якасцi зброi (Мал. 5: 1). Шырокалязовая, барадавiдная, з правушынай падтрохкутнай формы.

Нажы у сячэнш маюць падоужана-трохкутную форму, спiнкi простыя, працоуная частка плауна патанчаецца да вастрыя. Рукаяцi прысутнiчаюць як чаранковыя так i тронкавыя - нож устауляуся у драу-ляную/рагавую рукаяць, альбо рабшся з двух бакоу накладкi якiя мацавалiся штыфтамi.

Дзвярныя завесы - каваныя, пляскатыя, канцы падвоены i разыходзяцца, утвараючы лггару "Т", ёсць з расплясканымi кроплепадобнымi канцамi.

Дзвярныя петлi маюць стандартную трохсегментную форму. Мацаванне у выглядзе трохкутшкау з разведзенымi Г скругленымi у розныя бакi канцамi.

Даволi шматлГкай катэгорыяй знаходак з'яуляюцца фрагменты марщрных бомб - спецыфГчных артылерыйсмх снарадау XVII - XVIII стст. Гэта вялшя полыя ядры, што начынялюя порахам, з дапамогай ямх вялГ навясны агонь. Перыядычна трапляюцца Г гарматныя ядры да 12 см у дыяметры.

Вырабы з каляровага метала прадэманстраваны нумГзматычным матэрыялам, побытавымГ прадме-тамГ, культавай металапластыкай, прадметамГ узбраення. Акрамя манет у культурным слоГ быу знойдзе-ны невялГчю дэфармаваны злггак бронзы, дзяржальныя лыжачю XIX - пач. ХХ стст., пасярэбраная чайная лыжачка. Культавая металапластыка уключае: медны нацельны крыжык (фрагмент) XIX ст., створку меднага крыжа-энкалтёна XVI ст. Г свшцовы дрэйдл. Фрагмент нацельнага крыжыка уяуляе сабой шж-нюю лопасць крыжа з павольнымГ, падавальнымГ абрысамг Створка энкалтёна (Мал. 6) - мае роставую выяву Мащ Божай, щ Архангела СГхаша, Г чатыры пагрудныя выявы святых на лопасцях. Выраб забяспе-чаны адзшарныЕШ вушкамГ-мацавальнГкамГ, выкананы з медзГ шляхам пералГукг з энкалпГёна XIII - XIV стст. Таюя крыжы характэрны для цэнтральнай Г пауднёвай Украшы, на Быхаушчыну, вергодна, патрапГу як Гмпарт, альбо быу прынесены святарамГ, якГя праходзГлГ навучанне на Украше, альбо казакамГ, якГя знаходзГлГся у войску Рэчы ПаспалГтай, цГ падчас баявых дзеянняу канца XVI - XVII стст. (паходы Ма-цюшы ФедаровГча, СГверына НалГвайкГ, Грамадзянскай вайны 1648 - 1651 гг. щ ТранаццацГгадовай вай-ны 1654 - 1667 гг.). Артэфакт дэфармаваны Г пацярпеу у агш, паходзГць з верхняй часткГ слоя другога пажара (раскоп 2016 г.). Акрамя таго, на тэрыторыГ замка быт знойдзены: нацельн^1 крыжык XVI - XVII стст., гузш, прывескГ да адзення Г паясн^1я накладкГ таго ж перыяду [10].

СвГнцовыя вырабы у большасцГ - аморфныя аплаукГ. Прысутшчаюць таксама Г кулГ: драбГна - 8 мм у дыяметры, кулГ тсталетныя Г мушкетныя - 12-19 мм у дыяметры. Шмат мштарыяу моцна дэфармаваны.

Щкавай знаходкай з'яуляюцца фрагменты шлака, атрыманага пасля апрацоую каляровых металау. ВельмГ лёгкГя Г порыстыя аморфныя кавалкГ рэчыва з пацшай зялёнага колеру. МеталашукальнГк на Гх анГяк не рэагавау. Частка з кавалкау мела у сваГм складзе уключэннГ перапаленай керамГкГ Г камянёу. Магчыма, што гэтыя рэчы з'яуляюцца цындрай - парэшткамГ, яюя утвараюцца пасля першаснага плаулення бронзы, щ медзГ Г выкарыстоувалГся у вырабе глазураванай палГвы зялёнага колеру.

НумГзматычны матэрыял - фальшывая (медная) лускавшка (?), шэлягГ лГтоускГя Г польсюя -"барацГнкГ", "деньга" 1731 г., "палушка" 1735 г., '4, 1 капейка серабром РасГйскай 1мперыГ, 2 капейкГ серабром часоу МГкалая I, Уг капейкГ Мшалая II.

Малюнак 6. - Створка энкалшёна - перал1ука XVI ст. - з раскопак 2016 г.

Каменныя вырабы - тачыльныя камят (2 экзэмпляры). Артэфакты, зроблены з пясчашку, у выгля-дзе прамавугольтка 1 трапецын, носяць на сабе сляды выкарыстання.

Высновы. Найбольш рантя масавыя археалапчныя матэрыялы адносяцца да XVI - XVIII стст., вельм1 рэдюя знаходю фрагментау керам1чных начынняу XV - пач. XVI стст.

Межы распаусюджання культурнага слою у складзе сучаснага горада цягнуцца ад урочышча Вшьня на поудт да Белагорацюх Могшак на поуначы. Заходняя мяжа праходзщь прыбл1зна па сучаснай вулщы Сацыялютычная. Усходняя - дзесьщ у 10-15 м ад замкавай гары (па стромкай надпоймавай тэрасе). У плане уяуляе сабой паукруг з ткам на перакрыжавант вулщ Лента 1 Сацыялютычнай (хаця частка гэтай трыторын знаходзшася пад палеткам1).

Праслойю вугалю, перапаленай глшы 1 зольныя плямы дэманструюць адбггю моцных пажарау, яюя па нум1зматычным матэрыяле (шэляп) датуюцца 1650-м1 гг. Пажарышча прасочваецца на тэрыторы1 Юраускай/Заюраускай слабады, пауночнай части горада (у межах умацаванняу) 1 "Пауночнага пасада" (былога маёнтка "Белая Гара"). На пауночнай частцы горада праслойю пажарау па керам1чным матэрыяле выпадае датаваць, акрамя XVII ст., яшчэ 1 канцом XVI ст.

Пауночная частка горада (у тым л1ку Белая Гара) магл1 юнаваць 1 у XVII ст., але, верагодней, у гэты час яны уяулял1 нейюя маёнтю заможных мяшчан 1 латыфундыи, бо матэрыялы XVII ст не занадта выразныя 1 магл1 бытаваць у XVIII ст., таму ттэнауная разбудова тут пачалася дзесьщ з пачатку XVIII ст.

Археалапчна атрымалася толью ускосна пацвердзщь кнаванне у Быхаве абутковай майстэрт 1 нейкага прадпрыемства па вырабу глазураваных пал1у 1, магчыма, лтейнай вытворчаст (ювел1ры альбо збройнш). № людвкарт, т нейюх шшых рамеснщюх майстэрняу пакуль археалапчна не выяулена.

Для атрымання больш поунай тфармацын аб развщт Быхава патрабуецца правядзенне пауна-вартасных археалапчных даследаванняу на згаданай тэрыторы1, а таксама апрацоука даных тсьмовых 1 картаграф1чных крынщ.

Л1ТАРАТУРА

1. Галынсш, Р. Дз. Быхаусю "пауночны" пасад (па дадзеных археалапчных 1 тсьмовых крынщ) / Р. Д. Галынсш // V Быховские краеведческие чтения : сб. ст. регион. науч.-исслед. конф. - Могилев, 2016. - С. 24 - 26.

2. Галынсю, Р. Дз. Справаздача аб археалапчным наглядзе на аб'екце "Строительство сетей теплоснабжения к зданию прихода храма Святой Живоначальной Троицы г. Быхова" у 2013 г. (Дамова 1нстыту-та Псторын НАН Беларус з настаяцелем храма Святой Жываначальнай Тройцы г. Быхава ад 26 снежня 2013 г.). / Р. Дз. Галынскь - Магшёу, 2014 - 55 с. (рукатс).

3. Галынсю, Р. Дз. Справаздача аб археалапчным наглядзе на аб'екце "Строительство сетей теплоснабжения в г. Быхове" у 2018 г. / Р. Дз. Галынскь - Быхау, 2018 (рукатс).

4. Галынсю, Р. Дз. Справаздача аб археалапчным наглядзе на аб'екце "Текущий ремонт водопроводной сети по адресу г.Быхов, ул. Советская, 2" у г. Быхаве Магшёускай вобласт (Дамова 1нстытута Псто-рын НАН Беларус з Быхаусюм раённым спажывецюм таварыствам г. Быхава ад 19 чэрвеня 2015 г.). / Р. Дз. Галынскь - Магшёу, 2016 - 21 с. (рукатс).

5. Галынсю, Р. Дз. Справаздача аб археалапчных разведках 1 раскопках у пстарычным цэнтры г. Быхава Магшёускай вобласт у 2013 г. / Р. Дз. Галынсю. - Магшёу, 2014 - 55 с. (рукатс).

6. Галынсю, Р. Дз. Справаздача аб археалапчных разведках у пстарычным цэнтры г. Быхава Магшёускай вобласт у 2012 г. / Р. Дз. Галынсю. - Магшёу, 2013 - 32 с. (рукатс).

7. Галынсю, Р. Дз. Эвалюцыя Заюр'еускай слабады горада Быхава / Р. Д. Галынсю // IV Быховские краеведческие чтения : сб. ст. регион. науч.-исслед. конф. - Могилев, 2015. - С. 63-65.

8. Гурин, М. Железные изделия из раскопок Быхова 1988 - 1989 гг. / М. Гурин, И. Синчук // Пстарычна-археалапчны зборшк. - Вып. 22. - Мшск : 1нстытут псторьи НАН Беларуа, 2006. - С. 235-237.

9. Копытин, В. Ф. Археологические памятники Быховского района Могилёвской области. / В. Ф. Копы-тин // Могилёв, 1995. - С. 28-36.

10. Марзалюк, I. А. Справаздача аб археалапчных раскопках на тэрыторыi замка у г. Быхаве Магшёускай вобласцi у 2013 годзе. / I. А. Марзалюк. - Магшёу, 2014. - 354 с. (рукатс).

11. Сшчук, I. I. Быхау / I. I. Сшчук // Археалогiя Беларуа : энцыкл. У 2 т. - Т. А-К / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [i шш.]. - Мiнск : Беларус. энцыкл. iмя П. Броую, 2009. - С. 134.

12. Шкапляроу, Ю. П. Iдэальны горад-крэпасць. Ваенная псторыя Старога Быхава у XVII стагоддзi / Ю. П. Шкапляроу, М. А. Волкау, Р. Д. Галынсю ; пад навук. рэд. I. А. Марзалюка. - Магшёу : Магшёусю iнстытут МУС, 2018. - 140 с.

Пастуту 09.01.2019

AN OVERVIEW OF THE COMPLEX OF ARTIFACTS FROM ARCHAEOLOGICAL RESEARCH ON THE TERRITORY OF THE HISTORICAL CENTER OF BYKHOV

R. GALUNSKY

In the town of Bykhov archaeological work was carried out in 1988-1989 and 2012-2016. Investigations were conducted by I.I. Sinchuk, R.D. Galunsky, and I.A. Marzaluk. As a result of the research, the territories of the castle complex, the territory of the city and the territory of the settlements were studied. The obtained archaeological material dates back to the XVI-th - XIX-th centuries. Basically, these are fragments of various ceramic dishes, wall and stove. Basically, these are fragments of various ceramic dishes, wall and furnace tiles, and sealed vessels. Items of nonferrous metals and weapons are extremely numerous. Among the products of iron is an abundance of nails and shoe-heeleds shoes. During the excavations, traces of various epochs of the formation of the city were recorded (traces of fires, traces of building redevelopment and redevelopment of quarters, changing the destination of parts of the city).

Keywords: archaeological research, archaeological materials, ancient castle, City, plant, pots, makitry, tiles, nails, glass products, metal products

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.