Научная статья на тему 'A country of castles'

A country of castles Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
66
16
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Koshman Vadim

The paper describes Belarusian castles, excavations and archeological finds, and the measures that should be taken to attract more travellers.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «A country of castles»

о

X X

5

X

на працягу дзесящгоддзя (з 1999 па 2009 г.). Акрамя таго, дакладна ведаючы планы беларусшх ар-хеолагау на новыя палявы сезон, можна арганiзоуваць экскурсш-ныя туры, падчас якiх турысты магл б назiраць за працай прафейяналау i тут жа знаёмiцца з цiкавымi знаходкамi.

Археалагiчны турызм у Беларуй толькi пачынае раз-вiвацца. У вучоных ёсць усё неабходнае для атрымання новых ведау пра гiсторыка-культурную i археалагiчную спадчыну. Ёсць таксама шмат задум, яшя можна ажыццявiць пры дапамозе навук i у цесным супрацоунiцтве з шве-старамi. Будзем спадзявацца, што археалагiчны турызм стане для нашай краiны тым iнавацыйным прадуктам, як будзе запатраба-ваны як на унутраным, так i на знешшм рынках. ■

Лiтаратура

1. Лакиза В.Л. Как увлечь историей // Наука и инновации. 2009, №6. С. 20-22.

2. Лайза В.Л. Як у Беларуа можа разв(вацца археала-пчны турызм? Электронны рэсурс: http://www.tio.by/ opinion/955.

3. Каменский С.Ю. Памятники археологии в культурно-познавательном туризме: специфика и возможности использования // Вторая Югорская полевая музейная биеннале: сборник докладов и сообщений науч.-практ. конф. «Роль полевых исследований в сохранении исторического и культурного наследия Югры». 2008. С. 73-83.

4. Каменский С.Ю. Археологические памятники как объекты культурного наследия (аксиологический аспект) // Известия Уральского государственного университета. Гуманитарные науки. 2008, №55. Выпуск 15. С. 16-25.

5. Лаква В.Л. Археалапчная спадчына Белавежскай пушчы i магчымасц яе практычнага выкарыстання // Беловежская пуща: история, природа, туризм: материалы между-нар. науч.-практ. конф., посвящ. 600-летию заповедности Беловежской пущи. 2010. С. 35-45.

6. Лайза В.Л., Ткачоу А.Ю. Некаторыя прыклады выкарыстання археалапчнай спадчыны НП «Белавежская пушча» у сферы культурнага турызму // Опыт сохранения историко-культурного наследия и трансграничное сотрудничество в сфере культурного туризма: материалы междунар. науч.-практ. конф., Витебск, 24-25 октября 2012 г. 2012. С. 187-191.

7. Абухоусй В.С., Лайза В.Л. Археалапчныя помый белару-скай част Аугустоускага канала // Августовский канал и современый экотуризм.2008.С.131-148.

8. Лайза В.Л. Аб магчымасц стварэння на тэрыторьн Беларуа археалапчных музеяу пад адкрытым небам // Археолопя i давня iсторiя УкраТни. Випуск 1 (10). Експе-риментальна археолопя: досвщ моделювання об'еклв та виробництв.2013.С.106-111.

9. Borkowski W. Krzemionki Opatowskie - rezerwat archeologiczno-przyrodniczy // Z otchtani wieköw. Rocznik 55. 2000, Nr 1. S. 10-17.

10. Brzezinski W. Parki archeologiczne jako forma prezentowania dziedzictwa archeologicznego // Z otchtani wieköw. Rocznik 56. 2001, Nr. 1-2. S. 112-115.

11. Piotrowski W. Muzeum Archeologiczne w Biskupinie // Z otchtani wieköw. Rocznik 55. 2000, Nr. 1. S. 20-27.

Уартыкуле, прысвечаным становшчу i перспектывам археалапчнага турызму на Беларуй (гл. с. 7-12), мой калега В.Л. Лашза закрануу напрамак, як шбыта ляжыць на паверхш i у той жа час фактычна не выкары-стоуваецца нi рэспублiканскiмi i мясцовымi тураператарамi, нi аддзеламi культуры. Зараз, бадай, толькi аматары пстарыч-най спадчыны iншым разам аргашзоуваюць для знаёмых невялiкiя «туры» па ваколщах сваiх вёсак i гарадоу, каб па-казаць старажытныя помнiкi. Таму спынiмся на неабходнасщ папулярызацыi «замкавай» тэмы у мясцовым турызме. Свядома не будзем кранацца ташх выдатных помшкау абарончага дойлщства, як Нясвiжскi, Мiрскi, Лiдскi пала-цы-замкi, якiя за апошнiя дзесяць гадоу былi значна рэканструява-ны i рэстаураваны i паступова набываюць статус вiзiтных картак Рэспублiкi Беларусь. Засяродзiм увагу на iншых замках, як1х на нашай зямл1 сотш i некаторыя з якiх можна пазнаць тольк па

рэштках каменных сцен, земляных валах i глыбокiх рвах.

Пры узгадцы замка у свядо-масцi нашых сучаснiкау часцей за усё узшкае велiзарнае каменнае збудаванне з высокiмi магутнымi вежамi i сценамi, глыбошм аба-рончым рвом i перакшутым цераз яго мостам на ланцугах. Сапрау-ды, такую карцiну можна бачыць у Чэхii, Германii, Францьп, Iталii i iншых краiнах (шюст. 1). Адзначым, што i на тэрыторып Беларусi мелiся мураваныя замш (напрыклад, у Крэве, Лiдзе, Грод-не, Наваградку, Нясвiжы, Мiры, Любчы), аднак насамрэч яны адрозшвалкя ад еурапейскiх па памеры i адносiлiся да эпохi ВКЛ i Рэчы Паспалiтай. У пераваж-най большасщ замкi на Беларусi быьт драуляныя i з'яулялiся абарончымi прыватнауласнiцкiмi сядзiбамi-рэзiдэнцыямi феадалау. Аднак, як адзначаюць даследчы-кi, сутнасць замка вызначау не матэрыял, з якога быьт узведзены сцены i унутраныя пабудовы. За-мак быу у першую чаргу цэнтрам улады феадала (князя, баярына)

Вадзiм Кошман,

загадчык аддзела археалоги сярэдшх вякоуi Новага часу 1нстытута псторьи НАН Беларусь кандыдат гiстарычных навук, дацэнт

у пэуным рэпёне, а ужо потым выконвау i шэраг шшых задач -абарончыя, адмiнiстрацыйныя, гаспадарчыя, культурныя.

Лiчаць, што слова «замак» у беларускую мову патрапiла праз польскую, у якую прыйшло з нямецкай, дзе яно азначала «замкнуты, зачынены». На усходнесла-вянсшх землях гэтаму паняццю у XIII - XVI стст. адпавядалi трады-цыйныя словы «град» i «двор».

Першыя гарадзiшчы-замкi з'яуляюцца на Беларуа у канцы XI - XII ст. i адлюстроуваюць найперш працэс феадалiзацыi. Ва усiх княствах на тэрыторьп сучаснай Беларусi iмклiва пачынаюць узнiкаць «кастэлi» -памешчыцкiя крэпасщ i рэзщэн-цыi. Гэта быьи невялiкiя (0,5-1 га) добра умацаваныя паселiшчы (iх фартыфiкацыйная сiстэма складалася з валоу са знешнiмi i Унутранымi збудаваннямi, рвоу, часам запоуненых вадой) з домам феадала на пляцоуцы. Пры iх раскопках археолап звычайна выяуляюць дастаткова рэдкiя для шшых паселшчау рэчы высокай

маёмаснай i сацыяльнай знач-насцi. Найбольш даследаваныя такiя замкi у Вшчыне i Збарове у Гомельскай вобласщ, Свiслачы у Магiлёускай, Дрысвятах i Маскавiчах у Вiцебскай, Куль-бачыне i Мсцiбаве у Гродзенскай. Першыя тры з названых могуць служыць прыкладамi класiчных феадальных сядзiб XII - XIII стст.

Раскопш Свклачы (iлюст. 2) дазволiлi атрымаць вялжае мно-ства прадметау узбраення, рыштунку вершнiка i каня (на-канечнiкi стрэл i коп'яу, часткi булавау i мяча, ккщяш, пласцiнкi ад даспехау, шпоры, страмёны, цуглi), больш за тысячу фраг-ментау шкляных бранзалетау, крыжы-энкалтёны, кавалкi амфар i шклянога посуду i iнш. Шырокiя раскопкi гарадзшча Збароу (iлюст. 3) таксама адкрыьт багатую матэрыяльную культуру гэтага паселiшча замкавага тыпу. Сярод знаходак - фрагмент бронзавай раманскай чашы, срэбраныя бранзалет i скроне-вае кольца, наканечшк стралы з княжацкiм знакам, шматлшя кавалкi шкляных бранзалетау, посуду i амфар, энкалпiён.

Найбольш даследаваны замак на тэрыторыi Беларусi -Вшчынсш. Вывучаны яго абарончыя збудаванш, сабрана велiзарная калекцыя прадметау узбраення (наканечнш стрэл i

коп'яу, булавы i кiсцянi, панцы-рныя пласцшш, кольцы ад каль-чуг), рыштунак вершнiка i каня (шпоры i страмёны з шкрустацы-яй, цуглi), шматлiкiя фрагменты амфар, шкляных бранзалетау i iншых вырабау, рэчы хрыс-цiянскага культу, аздабленнi са срэбра i iнш.

У 1979 г. каля крапасной сцяны Вiшчына знойдзены грашова-рэчавы скарб - адзiн з найбольш выдатных па мастац-кай каштоунасщ, выяуленых на Беларусь Рэчавая яго частка прадстаулена жаночымi упры-гожаннямi. Гэта фрагменты караляу з трох авальных паце-рак i чатырох крыжападобных падвесак; два колты з выявамi птушак на шчытках, выкананых у тэхнщы перагародчатай эмалi; зоркавы шасцiпрамянёвы колт з зерню i колт з ажурным краем i выявамi дзвюх птушак i крыжа у цэнтры (тэхнiка чэрнi); фрагменты расен - ланцужкоу з цiснёных калодачак-пауцылшдрыкау, на якiя падвешвалiся колты; маауны бранзалет, скручаны з трох жгутоу з канцамi у выглядзе стыьтзаваных галовак змей; дзве падвескi з канiчнымi верхавш-камi i прымацаванымi да iх лан-цужкамi з круглымi бляшкамi са скразнымi адтулшам^ аздобле-ныя сканню i зерню, апрауленыя дробнымi кольцамi; двухствор-

1люст. 1.

Каменны замак у Чэхи

о

X X

5

х

1люст. 2. Гарадзшча Своач i рэштк каменнай пабудовы пачатку Х1Х ст.

кавы пласцiнiсты бранзалет з раслшным арнаментам i rpaBipa-ванымi выявамi птушак. Усе рэчы зроблены з высакапробнага срэбра, колты з эмалям^ кры-жападобныя падвесш, пацеркi i пласцiнiсты бранзалет залачо-ныя. Грашовая частка складаецца са срэбраных зликау-грыу-няу (два наугародсшя, восем лиоусшх, шэсць шеусшх) i дзвюх палцiн наугародскага i лиоуска-га тыпау. Верагодна, гэтыя рэчы быт схаваны падчас аднаго з варожых нападау недзе у сярэдзь не XIII ст. Такiя багацщ уласщвы княжацка-баярскаму асяроддзю.

Гарадiшча-замак Мсцiбава увогуле удалося звязаць з кан-

крэтным пстарычным перса-нажам, якi, вiдаць, i валодау замкам. У 1202 г. узгадваецца баярын Мсцiбог, якi падчас ваенных канфлжтау на Валынi у пачатку XII ст. збег у беларускае Панямонне.

Увогуле амаль усе раскопк замкау даюць цудоуныя калекцьп узбраення i iмпартных рэчау з Юеушчыны, Вiзантыi i Прычарна-мор'я (амфары, вырабы са шкла, глшы, каменя i iнш.).

Вынiкi даследаванняу за апошнiя дзесяцiгоддзi дазваля-юць уявiць раннесярэдневяковы замак на тэрыторып Беларусi. Ён быу размешчаны на высошм уз-горку або мысе каля рэчш i абне-сены магутнымi валамi i рвамi з унутранымi i знешнiмi канструк-цыям^ якiя стваралi надзейны пас абароны i выдатна захоyвалi жыццё i прыватную уласнасць мясцовага феадала. Пабудовы у замку былi драуляныя i мясщлкя уздоуж сцен, сярэдзiна пляцоук магла быць свабоднай ад забудо-вы. У найбольш бяспечным месцы знаходзiyся жылы дом гаспадара паселшча.

Адметна тое, што у народнай свядомасщ на доуп час захавауся тэрмiн «замак». Выкарыстоyвалiся такiя словы i выразы, як «верхнiя i шжшя замкi», «старыя i новыя замкi», «замэчак», «замчышча», «замкаушчызна», «замчыска», «замак каралевы Боны», вулiцы, якiя вялi да замкау, называлi Замкавымi.

У XIV - XVI стст. на Беларуа пачауся новы этап у развщщ фартыфжацып. Будаyнiкi замкау сталi актыуна выкарыстоуваць камень i цэглу для узвядзення сцен (Лiдскi, Крэyскi, Гродзенсш, Наваградскi (iлюст. 4), Любчан-сш, Мiрскi замкi i iнш.). Важнай адметнасцю з'яуляецца i тое, што у другой палове XVI ст. пачалося будаунщтва бастыённых уладаль-нщшх замкау (Нясвiжскага, Ка-ралiнскага, Жаберскага, Ляхавщ-кага) (iлюст. 5), яшя станавiлiся рэзiдэнцыямi знатных родау ВКЛ. Дамшантай у архiтэктурнай кампазiцыi ташх замкау з'яyлялi-ся палацы. Паступова замкавае будаyнiцтва трансфармавалася у

палацава-замкавае. Адначасова многiя старыя замш быьт значна рэканструяваны, абкружалiся паркамь

Сёння палацава-замкавыя комплексы у Нясвiжы, Мiры, Гродне выкарыстоуваюцца у турызме (археалагiчным, кра-язнаучым, гiстарычным i iнш.) дастаткова актыуна i плённа. На 2011-2018 гг. распрацаваны пра-ект Дзяржаунай праграмы «Замкi Беларусь, якая прадугледжвае выкананне работ па захаванш i экспанаваннi 38 былых замкау. Плануецца, што агульныя выдат-кi на рэалiзацыю праграмы за кошт уах крынiц фiнансавання складуць 318 256,3 млн руб. у бягучых цэнах. У той жа час на тэрыторып нашай крашы маюц-ца сотш раннесярэдневяковых замкау, прыкметамi яшх на мяс-цовасцi зараз з'яуляюцца тольш высокiя пляцоукi з рэшткамi земляных валоу i рвоу. Пытанне iх выкарыстання у турызме стащь надзвычай востра.

Узнiкае пытанне: а цi маг-чыма рэалiзаваць у сучасным турызме патэнцыял старажытных паселшчау-замкау як археала-гiчных помнiкау? Здаецца, што так. Плацдармам для развщця археалапчнага «замкавага» турызму можа стаць рэпён рага-чоускага Падняпроуя. У гэтым мiкрарэгiёне маецца мноства гарадзшчау-замкау, а вакол iх -велiзарныя курганныя могiль-нiкi. Найбольшую увагу пры-цягвае, зразумела, Рагачоу, у якiм цудоуна захавалася гарадзшча пад назвай Замкавая гара, або Замак каралевы Боны. Першы раз паселшча узгадваецца у 1142 г., аднак археалапчныя даследа-ваннi паказал^ што яно узнiк-ла крыху раней. Традыцыйна Рагачоу iнтэрпрэтуецца у якасцi старажытнарускага горада, i пра яго часовую прыналежнасць Чар-шгаускаму княству сведчыць па-данне, што шбыта Замкавую гару насыпалi з зямл^ якую даставiлi па Дняпры з Чарнiгава.

Крыху нiжэй на цячэнш Дняпра маюцца два магутныя гарадзiшчы у в. Лучын (мяцовыя назвы - Папова гара i Гара). Гэтыя

паселшчы можна атаясамлiваць з Лучынам, якi узгадваецца у 1136 г. у статуце Расщслава Мсцiслававiча. Згодна са статутам, Лучын з'яуляуся адзiным паселiшчам, якое плацiла мыта: «В Лучине полюдья ... гривен, а мыта и корчмити не въдомо, а что снидеть, ис того епископу десятину». Значыць, у 1136 г. тут кна-валi мытня, дзе плащуся падатак з транзiтнага тавару, i карчма з пастаялым дваром. Надзвычай важнае паведамленне маецца пад 1172 г. Гэта сведчанне аб на-раджэнш тут Расщслава-Шхаша Рурыкавiча. Лучын быу падара-ваны Расцiславу, у iм пабудавалi царкву у гонар святога Мiхаiла. Цiкава, што у ваколiцах Лучына у пачатку XX ст. быу знойдзены вялiкi скарб з жаночых упры-гожанняу i срэбраных зликау кiеускага тыпу.

Акрамя таго, каля гарадзш-чау захавалiся вялiкае селшча i рэшткi курганнага могiльнiка, як у канцы Х1Х ст. налiчвау каля 125 насыпау. Статус гэтых па-селiшчау даследчыкi вызначаюць па-рознаму. Хтосьщ на падставе толькi узгадк у летапiсе запiсвае iх у старажытнарусшя гарады, аднак варта прыслухацца да меркавання Э.М. Загарульска-га, якi iнтэрпрэтуе гэтыя паселшчы як гарадк замкавага тыпу. Такая выснова грунтуецца на падобнасщ памерау, тапа-графii i аналiзе матэрыяльнай культуры. Буйныя па маштабах раскопкi на гэтых помшках не выявiлi пераканаучых доказау шырокага развiцця i разнастай-насцi у iх мясцовага рамяства, хаця наменклатура i статысты-ка знойдзеных у iх прадметау адпавядаюць таму, што звычайна даюць раскопкi гарадоу. Вучоны бачыць у iх прыклад развiцця феадальных замкау, якiя, вщаць, на канец XII - XIII ст. перастаюць быць проста замкам^ але яшчэ не сталi гарадамь

На левым беразе Дняпра можна наведаць ушкальнае Xодасавiцкае свяцiлiшча, якое размешчана на мысе воз. Святое. Раскопкамi археолагау устаноуле-на, што гэта магло быць мiжро-

давае капшча аднаго з плямён радзiмiцкага саюза у сярэдзiне X - пачатку XI ст. Яго сакральная частка уяуляла сабой круглую пляцоуку, у цэнтры якой стаяу драуляны щал (магчыма, Пярун). Ён быу абкружаны правiльнай кальцавой канаукай дыяметрам 7 м («малы агонь», або часта-кол), а па баках асноунага круга размяшчалкя чатыры паглыблен-нi («паумесяцы») з нязгасным полымем. Вакол свяцiлiшча захавалася мноства старажытных курганоу.

Вышэй па цячэннi Дняпра знаходзяцца не меней ушкальныя замкi - Збароусш i Вiшчынскi. Так, даследчыца Збарова Г.Ф. Са-лауёва лiчыла, што гэта ён быу рэзщэнцыяй рагачоусшх князёу. Падчас раскопак унутры магутна-га паукальцавога вала, яш упiра-

ецца сваiмi канцамi у спадзiсты бераг Дняпра, выяулены сляды жытлау. Дом уладальнiкау, вщаць, прымыкау да абарончых збуда-ванняу. Вiшчынскi замак, пра яш гаворка iшла крыху вышэй, мог належаць смаленсшм князям (пра гэта сведчаць археалапчныя знаходш - як актавыя пячаткi Мсцiслава Расцiслававiча Храбра-га, так i шэраг упрыгожанняу, мак-сiмальнае распаусюджванне якiх прыходзщца на Смаленшчыну).

Такiм чынам, у мясцовых уладау i iнiцыятыуных грама-дзян ёсць цудоуная магчымасць спрыяць развiццю археалагiчнага турызму у сваiм рэгiёне, ствараць новыя працоуныя месцы, папу-лярызаваць мясцовую археала-гiчную спадчыну. Прычым гэтая мясцовасць надзвычай багатая не толькi на археалапчныя аб'екты

1люст. 3. Гарадзiшча Збароу, а таксама яго валы i роу

1люст. 4. Замак

у Наваградку

о

X X

5

X

1люст. 5. Палацавы комплекс у Ружанах

о

X X

5

X

1люст. 6. Гарадзшча Хмеленец. Вщ на пляцоуку (сучасны стан)

эпохi Старажытнай Pyci, але i на noMHÎKÎ неалiтy i бронзавагу веку, даследаваннi якiх працягваюцца ужо больш за 40 год. А як цiкавы краязнаучы музей маецца у Рагачове! Яго наведванне разам з пазнавальнай экскурйяй па мяс-цовых археалагiчных помнiках стане незабыуным для кожнага турыста.

Аднак кнуе шэраг праблем, якiя неабходна вырашыць. Зараз рэшткi замкау часта не вельмi добра успрымаюцца вiзyальна. Як прыклад можна прывесцi гарад-зiшча Хмеленец (iлюст. 6), якое знаходзщца зyсiм непадалёку ад Рагачова. Пляцоуш, валы i рвы зараот дрэвамi i кyстамi, i раз-гледзець асаблiвасцi унiкальных абарончых збудаванняу часам абсалютна немагчыма. Прычым падобная сiтyацыя назiраецца не

тольк у рагачоускiм Падняпроуi, а паусюдна. Безумоуна, трэба разумець, што галоунае багацце знаходзiцца унутры культурных напластаванняу паселiшчау. Вель-мi шмат залежыць ад вопытнага гща, якi зможа падрыхтаваць турыста да пераносу у эпоху Старажытнай Руа, каб чалавек бачыу не тольш дрэвы i кусты, якiмi пара^ гарадзiшчы-замкi, а увесь абарончы комплекс з ва-ламi, рвамi, перакiднымi мастамi, магутнымi сценамi, паселiшчам каля падэшвы замка i iнш. Да таго ж амаль штогод археолап вядуць на такiх помнiках навуковыя даследаваннi, i наведванне раскопа i тым больш удзел у раскопках пакiнуць у турыстау незабыунае уражанне.

Што трэба зрабiць, каб нашы закiнутыя гарадзiшчы-замкi адрадзiлiся i прываблiвалi турыстау? Думаецца, што галоу-ныя задачы такiя. Па-першае, неабходна добраупарадкаваць як тэрыторыю паселiшчау, так i прастору, якая да яе прымыкае. Па-другое, распрацаваць i уста-ляваць iнфармацыйныя шчыты з разгорнутай гiстарычнай давед-кай на беларускай, рускай i ан-глiйскай мовах i iлюстрацыйным матэрыялам. Па-трэцяе, стварыць паркоуку для iндывiдуальнага аута-, мота- i велатранспарту наведвальшкау. Па-чацвёртае,

пракласцi турыстычны маршрут па археалагiчных помнiках. Па-пятае, узвесщ жылыя, гаспа-дарчыя i вытворчыя пабудовы у адпаведнасцi з аналагiчнымi аб'ектамi, якiя вывyчалiся на дадзеным помнiкy або сyседнiх тэрыторыях. 1х размяшчэнне магчыма на тэрыторьп, якая ужо падверглася раскопкам або знаходзiцца непадалёку ад гарадзшча-замка. I, нарэшце, праводзiць розныя фестывалi эксперыментальнай i жывой археалогй эпохi Сярэднявечча, а таксама шшыя культурныя мерапрыемствы, яшя прывабяць значную колькасць турыстау i удзельшкау.

Будзем спадзявацца, што нашы №i аб археалагiчным турызме знойдуць водгук у су-працоунiкау музеяу i работнiкау аддзелау культуры раённых i абласных выканкамау, у амата-рау гiсторыi, краязнауцау, яшя сваёй працай будуць спрыяць папyлярызацыi нацыянальнай гiсторыка-кyльтyрнай спадчы-ны. Парадокс заключаецца у тым, што Беларусь мае тысячы археалапчных помнiкау, якiя пе-райшлi нам ад продкау, сотнi з ix даследаваны, выдадзена вялiкае мноства манаграфш i артыкулау, аднак дагэтуль шводзш не стау знакавым для нашай пстарычнай i нацыянальнай iдэнтыфiкацыi. ■

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.