Научная статья на тему 'В круге первом: внутренний мир имений магнатов и шляхты'

В круге первом: внутренний мир имений магнатов и шляхты Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
124
34
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Лазуко Борис

Автор рассказывает про быт белорусской аристократии от времен старобелорусских княжеств (Х-ХІІ стст.) до начала ХХ в., обращая особое внимание на традиции гостеприимства, культуру транспорта и изготовление часов и посуды.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

In the first circle: private world of the magnate and gentry estates

The author speaks on the everyday life of the Belarusian nobility beginning from the period of the old Belarusian principalities (10-12th centuries) to the early 20th century, with special accent on the traditions of hospitality, culture of transport, watches and dishware producing.

Текст научной работы на тему «В круге первом: внутренний мир имений магнатов и шляхты»

прыватны свет MarHauKix i шляхецк1х рэз1дэнцын

Барыс Лазука,

загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняу беларускай культуры, мовы i лггаратуры НАН Беларусi, кандыдат мастацтвазнауства, дацэнт

Велiзарны пласт айчыннай гiсторыi, акрэслены жыццём сацыяльнай элiты/ на працягу мнопх стагоддзяу быу той асновай, без якой цяпер нельга зразумець н працэсау культуры у цэлым, нi асаблiвасцей яе матэрыяльнага увасаблення у побытавай сферы, у дэкаратыуна-прыкладным i выяуленчым мастацтве, будаушцтве i архiтэктуры. Зварот да вывучэння матэрыяльнай культуры арыстакратыi i iншых заможных частак грамадства у мiнулым - прыкметная з'ява сучаснага беларускага мастацтвазнауства. Доуп час гэтая надзвычай багатая i разнастайная спадчына калi не была адсунута на друг план, то разглядалася як пэуная альтэрнатыва, ледзьве не негатыуная у процтастауленш да народнай, традыцыйнай культуры.

Гэты перакос у прыярытэтах, купюры, прыкрыя замоучванш, нават скажэннi можна тлумачыць рознымi фактарамi — як iдэялагiчнымi вызначэн-нямi савецкiх часоу, так i навуковай недобрасумленнасцю асобных даследчыкау. Узровень i характар змен у су-часным беларускiм грамадстве з вщавочнасцю адлю-строувае рэалiзацыя таюх агульнадзяржауных праек-тау, як рэстаурацыя i музеефiкацыя Мiрскага замка, Нясвiжскага палацава-замкавага ансамбля — рэзiдэнцыi буйнейшага у Еуропе магнацкага роду Радзiвiлаy Да iх лiку належыць аднесщ прыняцце у 2012 г. Дзяржаунай праграмы адраджэння тэхналогiй i традыцый вырабу слуцкiх паясоу i развщця вытворчасцi нацыянальнай сувенiрнай прадукцыi. У дадзеным выпадку у аснову шырокамаштабнага праекта пакладзена iдэя вяртання у культурнае, побытавае асяроддзе грамадства колшняга атрыбуту арыстакратычнага мужчынскага касцюма (кун-тушовага строю) — слуцкага пояса. З аб'екта вывучэння псторыкау культуры i мастацтва цяпер ён атрымау магчымасць набыць новы статус — стаць па-сапрауднаму нацыянальным ымвалам. Каб ацанiць гэту з'яву, трэба прыгадаць той факт, што толью дзякуючы вершу Мак-сiма Багдановiча «Слуцюя ткачыхЬ> у савецкiя часы адбылася «рэабшггацыя» слуцкiх паясоу, яюя, па пры-гожай памылцы паэта, ткалюя прыгоннымi дзяучатам^ а значыць, былi сведчаннем «прыгнёту i цяжкой долЬ> беларускага народа. Падобную па сэнсу метамарфозу са слуцкiмi паясамi можна убачыць i у альбоме «Беларуси народны арнамент», выдадзеным у 1953 г., дзе iх узоры паказваюцца разам з арнаментамi традыцыйных тканых рушшкоу i посцiлак.

Не трэба спрашчаць прычыны узшкнення асобных псторыка-мастацтвазнаучых лакун. 1х многа i яны роз-ныя. Аднак гэта не памяншае вастрынi нашага расчара-вання, калi у пошуках адказу на любое пытанне, нават хрэстаматыйнае, якое тычыцца сацыяльнай элiты, трэба звяртацца да энцыклапедый (у большасщ замежных), лiтаратурных крынiц (мемуарау, пуцявых дзёншкау), да вузкаспецыяльных выданняу (як, напрыклад, археа-

11

Й

* > *

лапчныя справаздачы), а часам i да архiваy, каб зразу-мець, уявщь жыццё, побытавую культуру арыстакратыi. Адсутнасць ыстэматызаваных, навукова выкладзеных матэрыялау i абагульняючых даследчыцкiх прац прывяла да узшкнення з'явы накшталт своеасаблiвага жанру, яю вядомы пад назвай «забауляльны мастацтвазнаучы фаль-клор». Аднак такая штэрпрэтаваная форма iснавання ведау абмежаваная i нетрывалая, яна адкрывае прастору для павярхоуных суджэнняу, а часам i стварэння усяля-кага роду легендау. 1х цудоуна ведаюць гюторыю-амата-ры, з задавальненнем уключаюць у свае аповеды экскур-саводы, расказваючы наведвальнiкам замкау, колiшнiх магнацкiх рэзвдэнцый i сядзiб аб iх колшшм жыццi.

Мiж тым мноства складаных пытанняу нараджаецца не толькi па прычыне адсутнасцi абагульняючых i аб'ек-тыуных даследаванняу у сферы матэрыяльнай культуры. Яны ставяцца самiм жыццём: практыкай музейнай справы i рэстаурацып, сцэнаграфii, сувешрна-прадстаушчай, кiна- i тэатральнай, адукацыйнай галiнамi, а таксама эстэтычнымi запатрабаваннямi сучаснага грамадства. Праблема заключаецца не столькi у правшьным адказе на пытанне «Як было?», колью у тым, як рэалп матэрыяльнай культуры мiнулых эпох адлюстроуваюцца цi штэр-прэтуюцца цяпер. Давайце успомшм класiку беларускага кшематографа — мастацкую стужку «Чорны замак Альшансю», пастауленую у 1983 г. М. Пташуком, у якой безлiч гiстарычных недарэчнасцей, накшталт сфантазiра-ваных, неуласщвых беларускаму мiнуламу штэр'ерау, касцюмау, зброi, побытавых рэчау. А щ многа пстарыч-най праyдзiвасцi щ сувязi з ёю у сучаснай прадукцьп, якая вырабляецца на беларусюх прадпрыемствах: мэблi, дыванах, тканiнах, керамiчным i шкляным посудзе, кафлi? Ввдавочна, што памiж багатай гiсторыяй айчын-най матэрыяльнай культуры i цяперашняй прамысловай практыкай склауся каласальны разрыу, якi усё больш узрастае ва умовах актыунай экспансii замежных таварау, таннай прадукцыi масавага карыстання, вырабленай пе-раважна у краiнах Усходу. Свой адмоуны уплыу на гэту сггуацыю аказваюць i праграмныя недахопы у навучаннi мастакоy-прыкладнiкоy, дызайнерау, настаушкау вы-яуленчага мастацтва, якiя рыхтуюцца у айчынных ВНУ. 1х прафесшны багаж у лепшым выпадку акрэ^ваецца

ведамi у народнай побытавай культуры. На практыцы iснуе памылковая падмена паняццяу нацыянальнага народным, а на самой справе яны не з'яуляюцца сiнонiмамi. Таму веды у розных галiнах матэрыяльнай культуры ма-юць не тэарэтычны, вузкаспецыяльны мастацтвазнаучы характар, яны цалкам з'яуляюцца прыкладнымь

Раздзел, прысвечаны матэрыяльнай культуры сацы-яльнай элiты, найбольш значны у першым томе «Нары-сау псторып беларускай культуры» па аб'ёму i шырынi прадстауленага матэрыялу. Ён ахоплiвае перыяд ад часоу старажытнабеларускiх княствау (Х-Х11 ст.) да пачатку ХХ ст. i падзелены на некалькi узаемазвязаных этапау, абумоуленых характарам i мнагастайнасцю працэсау, якiя адбывалiся у тагачасным грамадстве. У матэрыяльнай культуры сацыяльнай элiты яны знайшлi адпавед-нае увасабленне, што яскрава адбшася на ладзе жыцця магнатэрып, шляхты, заможнага мяшчанства, iх побыта-вым акружэннi.

Дадзеныя параметры былi пакладзены у аснову пэунай мадэлi матэрыяльнай культуры элiты, паказанай у кшзе. Прынцыпы, па якiх распрацоувауся яе змест, не пазбаулены вызначаных дапушчэнняу, паколькi yзнавiць адэкватную (рэальную) карцiну жыцця саслоуя i нават пэунай асобы можна толькi з пазщый мэты: беззварот-на страчана мноства артэфактау або яны расюданы па розных, у тым лшу замежных музейных зборах. Трэба уушчваць таксама вялiкую колькасць фактарау, яюя фармiравалi ментальнасць элiты, уздзейнiчалi на яе све-тауспрыняцце i адносшы да уласнага, прыватнага свету роду, сямЧ, дома. У iх лшу таксама iдэi сармацкай суполь-насщ, мода на арыенталiстычнасць побыту.

Мшулае, якiм бы далёкiм цi блiзкiм яно нi было, будзе заусёды разглядацца i успрымацца цяпер як рэаль-насць, складзеная з асобных эпiзодаy жыцця, свайго роду «карцш» тагачаснай рэчаiснасцi. Менавiта гэтым тлумачыцца зварот у кнiзе да таюх тэматычных эпiзодаy, як, напрыклад, аргашзацыя прасторы прыватнага дома; людзi у шляхецкiх рэзiдэнцыях, цырымонii гасцiннасцi iх гаспадароу; культура выездау i паляванняу; «жывыя цацкi» (карлiкi, карлiцы i блазны), «малыя насельнiкi» (птушкi i звяры) замкау i палацау; паркi, аранжарэi, звярынцы у шляхецкiх сядзiбах; адносiны да часу i ста-

12

ражытныя хранометры; ацяпленне, асвятленне жылля, прыгатаванне ежы i iнш. Праз iх пэуным чынам узнауля-ецца нiбыта дзеючая мадэль складанага, мнагастайнага працэсу жыцця асобы, чытачу даецца магчымасць зразу-мець i ацанiць шматграннасць, часам супярэчлiвасць уяуленняу i густау людзей у розныя гiстарычныя эпохi.

Каб праiлюстраваць гэты тэзю, варта звярнуцца да комплексу з'яу матэрыяльнай культуры шляхты i мяш-чанства, звязаных з традыцыяй гасцшнасщ. Пачатак яе фармiравання можна аднесщ да завяршальнай стадыi Адраджэння, а больш устойлiвыя рысы сталi уласщвы характару жыцця грамадства у XVIII i XIX ст.

Як правша, у магнацюх i шляхецкiх сядзiбах пражы-валi не толькi iх уладары, члены пэунай сям'i, але i так званыя «пастаянныя госщ» — сваякi, знаёмыя, рэзвдэн-ты i рэзiдэнткi. Да iх адносшюя адзiнокiя асобы, рознай ступенi роднасщ сваякi з боку гаспадара щ гаспадынi, састарэлыя сябры, якiя па розных прычынах страцiлi свае маёнтю i уласнасць. Бывалi выпадкi, калi хтосьцi, завггаушы у госцi на некалью дзён, заставауся у доме на гады, а то i назаусёды. Гэтыя людзi звычайна не мелi кан-крэтных абавязкау, калi не лiчыць выканання дробных хатшх спрау або чытання уголас кшг, iгры на музычных iнструментах у салоне, удзелу у гульнях у шахматы, шашю цi карты. Асобную групу складала катэгорыя да-вераных асоб — настаушкау i выхавальшкау дзяцей.

На гасцiнны прыём фактычна мог разлiчваць кож-ны чалавек, яю прыязджау як з блiжэйшага двара, так i здалёку, зушм незнаёмыя асобы, адзiнокiя людзi i тыя, хто завггау з сябрамь Лiчылася, што «госць у дом — Бог у дом». 1снавала нават прынятая цырымонiя прывiтання з традыцыйнымi словамi да прыезджага, з запрашэннем у дом, адпаясваннем шабл^ распытваннем у незнаёмага адкуль ён ^ канешне, частаваннем. Вядомы выпадкi, калi у асобных пакоях спецыяльна трымалi накрытыя сталы з посудам, хлебам i соллю, напоямi.

Традыцьп гасцiннасцi yключалi яшчэ некалькi агульнапрынятых норм паводзiн, напрыклад наумыснае прытворства госця у тым, што яго прыезд выпадковы, неспадзяваны i стварае празмерныя клопаты гаспада-рам, што ён завггау на хвшшу i зусiм не галодны. У сваю чаргу гаспадар з належнай настойлiвасцю павiнен быу

запрашаць да стала, часам прымушаючы да празмернага спажывання ежы i напояу.

Частымi былi выпадкi, калi спецыяльна зачынялiся дзверы дома цi уязныя брамы, хавалася верхняя вопрат-ка, нават шкодзшюя транспартныя сродкi, здымалiся колы з калясак i брычак, каб не даць магчымасщ гасцям хутка закончыць свой вiзiт. Пры неналежным выкананш гэтых правiл магло скласцiся уяуленне i пайсцi пагалоска аб няве^васщ гаспадароу аб чым сведчылi выслоу^, што «у гасцях усяго было, толью прымусу не хапала» або «было што есщ i шць, але прымусу не было».

Таксама бытавау звычай адорвання гасцей падарун-кам^ асаблiва пры iх ад'ездзе, што рабшася пераважна магнатамi i заможнай шляхтай. Як правша, гэта былi не толью каштоуныя «дробязi» тыпу залатых i сярэбраных пярсцёнкау, табакерак, гадзшшкау, гузiкаy да кунтушау, шпшек (запiнак) для кашуль ювелiрнай работы, аздо-бленых каштоyнымi камянямi, слуцюх залататканых паясоу. Дарылiся футра, мэбля, сталовыя сервiзы, рэдкiя i дарапя пароды коней, нават парадныя экшажы, карэты i вазкi. Колькасць i кошт такiх падарункау залежалi ад статуса госця, фшансавых магчымасцяу гаспадароу. З за-хаваных рэестрау выдаткау, службовай перапiскi вядома, што падаруню спецыяльна заказвалiся i назапашвалiся да пары у скарбнщах палацау.

Яшчэ адну важную галшу матэрыяльнага акружэн-ня магнатэрыi i шляхты складалi транспартныя сродкi. Гэта былi рэчы амаль штодзённага карыстання, якiя не зводзшюя толькi да гаспадарчых павозак. Для выездау гаспадара i гаспадыш, iх сваякоу, што часта таксама жылi у палацы, шматлiкiх гасцей, з улшам мэт такiх паез-дак, трэба было мець разнастайныя спрауныя карэты, берлшы, карыёлкi, салатаркi, экiпажы, адкрытыя цi з кабiнкамi санi, вазкь Утрымлiвалiся i спецыяльныя транспартныя сродю, напрыклад пахавальныя катафал-кi, павозю-платформы для музыкантау, пажарныя павоз-ю, вялiкiх памерау санi для перавозю экiпажаy.

Карэты належалi да лшу найбольш дарагiх транспартных сродкау, яны былi сiмвалам знатнасцi i дастатку сямЧ, сацыяльнага i маёмаснага становшча, уплывовасцi пэунай асобы. Акрамя таго, iснавалi няпiса-ныя правiлы паводзш арыстакратыi, якая проста не магла

13

абыйсщся без уласнага выезду па прычыне не столью зручнасцi, колькi прэстыжнасщ. Нават калi трэба было трашць у суседнюю сядзiбу i прайсщ пешшу невялiкую адлегласць, зрабiць гэта было немагчыма, каб не страцщь уласнай годнасцi. Рухалiся павольна i паважна, паколь-кi падганяць коней, спяшацца маглi толькi службовыя асобы, што ездзiлi па гаспадарчых справах.

Выезду у карэце, запрэжанай цугам чатырма цi шасцю конямi, адпавядала належнае суправаджэнне. Напрыклад, у пачатку XVIII ст. лiчылася абавязковым мець акрамя фурмана яшчэ фарэйтара (коншка, яю ехау наперадзе), малодшага конюха, яю сядзеу на канi i юра-вау першай парай цугу. На запятках размяшчауся так званы «букет» — лакей у выязной лiyрэi, гайдук — статны слуга з уласнай варты гаспадара, i «арап» або «турчын» у шараварах i чалме. Перад i за карэтай беглi скараходы («ляуфры»), а спераду ехалi двое верхавых. Усе яны былi апрануты у касцюмы, якiя былi абавязковыя для дворш пры выездах i мелi назву «колер» щ «барва». Такiя строi вылучалiся вырашэннем, заснаваным на адметных рысах герба уладара.

Характар матэрыяльнай культуры пэунага сацыяль-нага слою грамадства знаходзщь увасабленне у адпавед-ных формах i заусёды звязаны са светаадчуваннем чала-века. Найлепш гэта можна зразумець на прыкладах змен адносш асобы да часу, асаблiва значныя з якiх адбылiся у эпохi Рэнесансу i барока. У iх аснове не толькi усведам-ленне хуткацечнасщ i каштоунасщ часу, але надзённыя патрэбы, звязаныя з ускладненнем тэхналагачных працэ-сау у рамесшцкай i мануфактурнай вытворчасцi.

Самым старажытным i простым заставауся спосаб вызначэння часу па сонцу. Але больш значную бытавую сферу выкарыстання складалi пясочныя гадзiннiкi. Аса-блiвую папулярнасць яны набылi у часы сярэдневякоу'я i Рэнесансу: ёсць звесткi, што яны мелюя не толькi у дамах, у залах пасяджэнняу пэуных устаноу, але i у храмах, iх, як i сонечныя, нават насiлi з сабой у мяшэчку, прыма-цаваным на поясе. Ужо з канца XVI ст. пясочныя гадзш-шю сталi выходзщь з шырокага ужытку, iмi карысталюя пераважна у рамеснiцкай i мануфактурнай вытворчасщ, ва урачэбнай практыцы, у судовых установах, пры вяд-зенш адмiнiстрацыйнага справаводства.

Уваходжанне у побыт механiчных хранометрау абумовiла адкрыццё спосабау раунамернай перадачы энергii ад пры, маятшка, пружыны да стрэлак дзякуючы анкернаму механiзму. Гэта адкрыла новыя магчымасцi у выкарыстаннi гадзiннiкаy у грамадсюх i культавых будынках, у распрацоуцы iх самых розных варыянтау i тыпау для прыватнага жылля: стацыянарных, напольных, на спецыяльных драуляных падстауках i настольных, з гарызантальным i вертыкальным размяшчэннем цыферблата, у форме вежачкi, скрыначкi на ножках. Таюя прыборы ставiлi на палщы камiнаy, на сталы, камоды, у скураных футуралах везлi у карэтах («zegar karetowy», «zegar drogowy», «zegar podrozny»). Захавалiся звесткi аб насценных гадзiннiках («талеркавыя»), у вы-

глядзе маленькай шафкi з дзверцамi i укрыжаваннем («кляштарныя», «езуiцкiя»), у форме пляскатага куфэрка (мелi назву «жаба»).

У XVII ст. моднымi сталi гадзiннiкi асабiстага кары-стання. Гэта былi невялiкiя рэчы, корпусы яюх выкон-валiся з серабра i золата, упрыгожвалiся каштоyнымi камянямi («пектаралiкамi»), гравiроyкай, эмалямi. Яны мелi вушкi для нашэння на ланцужку на шып, на поясе, для зручнага даставання з-за пазухi кунтуша щ з кiшэнi жупана (з сяр. XVIII ст.). Таюя гадзшшю, адпаведна гу-сту канкрэтнай асобы, маглi выконвацца у форме ракавь ны, яйка, кветкавага бутона, а часам нават экзатычнага плода, чэрапа, крыжа (так званы «zegar рга1аскЬ>). Значную колькасць вырабау у гэты час прывозШ з Францыi, Германii, Швейцарыi i Англii. На тэрыторыi Рэчы Па-спалiтай буйнымi цэнтрамi вытворчасцi гадзшшкау былi Кракау, Гданьск, Варшава, Вшьня, Познань i Львоу.

Малы i вялiкi свет асобы, як i матэрыяльная культура сацыяльнай элiты у цэлым, складалiся з мноства рэчавых комплексау: з вырашэння iнтэр'ераy i iх аздобы, мэблi, посуду, сервiроyкi сталоу, тканiн, з упрыгажэнняу, лю-стэркау, асвятляльных прыборау i шш. З iх лiку асаблiвае прызначэнне меу так званы пацешны посуд, роскви якога адбыуся у канцы XVII, але асаблiва у XVIII ст. Яго культура непарыуна звязана з тагачаснымi традыцыямi гасцiннасцi, цырымонiямi сустрэч, прыёмау, правядзення святочных застолляу, дзе мелi месца не толью шчырае жаданне шанавання госця, але i жартаyлiвыя, а часам нечаканыя, дастаткова жорсткiя эпiзоды.

Пацешны посуд, як правша, меу нязвыклую форму, i пры карыстаннi iм чалавек трапляу у сiтуацыю, калi быу вымушаны, нягледзячы на яе непрыемны вынiк, паступаць у адпаведнасцi з правiламi паводзiн. Шыро-ка распаусюджаным прадметам з'яулялася «куляука», якая называлася таксама «куштык». Звычайна гэта быу кiлiшак для моцных напояу, якi меу чашу, ножку, але у iм адсутшчала стапа. Паставiць яго на стол можна было толью вышушы налиае i перавярнуушы уверх дном.

Куляую заказвалiся i выраблялiся спецыяльна (яны складалi частку прадукцыi Налiбоцкай i Урэцкай мануфактур у XVIII ст.), але часта па прычыне каштоунасщ (асаблiва крышталёвага посуду) у асяроддзi малазаможнай шляхты iмi служылi пашкоджаныя кiлiшкi з адбiтай ста-пой. Прынцып «пiць да дна, каб не пакрыудзщь гаспадара» вызначау функцыянальнасць iншых кулявак, якiя мелi выгляд рога або ствала гарматы. Большасць такога посуду мела жартаyлiвыя надпiсы, тыповы сярод якiх засцерагау аб наступным: «Згубiy нагу сваю, у вас абедзьве адбяру».

Папулярнасцю карысталюя таксама «дублеты», «блiзнякi» — сасуды у форме злучаных вузкiмi бакамi двух чаш, пры гэтым адна з iх служыла апорай. Двайныя келiхi выконвалiся як са шкла, так i з серабра, фаянсу, што абумоyлiвалася сферамi ужытку: на вяселлях, пры прывианш i частаваннi асаблiва шанаванага госця, калi з аднаго з iм сасуда мог шць i гаспадар дома. 1сна-валi келiхi, якiм дзеля жарту надавалi розны выгляд:

14

падобныя да прадметау (кiй, бот, жаночы туфлiк), звяроу (мядзведзяня, конь), птушак (арол), рыб, мудрагелютых марскiх ракавш, нават мiфалагiчных герояу (вакханка, сатыр), людзей (турчанят i неграу).

Асаблiвы iнтарэс уяуляюць сабой партрэтныя выявы прадстаyнiкоy арыстакратыi, справаздачы, зробленыя па вышках археалапчных даследаванняу, дзённiкавыя за-пiсы замежных вандроyнiкаy, так званыя «дыярыушы», планы i гравюры з вiдамi асобных гарадоу, архiyныя фо-таздымкi. Але найбольш каштоyнымi крынiцамi з'явiлiся iнвентары — апiсаннi уладанняу дзяржаунай i прыват-най форм уласнасщ, значная частка якiх змешчана у зборнiках актау, iншых дакументау юрыдычнага характа-ру, надрукаваных у сярэдзше Х1Х — пачатку ХХ ст. Разам з тым трэба прызнаць, што у таюх крынiцах важная iнфармацыя, артэфакты паустаюць як нерухомыя, нiбыта маyклiвыя пстарычныя рэалii, якiя трэба было уключыць ва узнауляемую карцiну побытавага жыцця, адцянiць у iх тое, што было уласщва менавiта дадзенай эпосе.

Трэба зауважыць, што асаблiва адметныя беларускiя рэалii матэрыяльнай культуры хутчэй можна знайсщ у iнтэрпрэтацыях, пэуным «прачытаннi» цi «перакладзе» агульнай для еурапейскага кантэксту практыкi побыта-вай сферы, аб'ектау прыкладнога мастацтва, характару iх выкарыстання. Ужо у часы Рэнесансу, але асаблiва — у XVII i XVIII ст. у Еуропе складваюцца цэнтры мастац-кага рамяства, узшкаюць мануфактуры, дзейнiчаюць спецыялiзаваныя майстэрш, якiя узначальваюць вядо-

мыя творчыя асобы, фармiруюцца пэуныя школы, а у вынiку гэтых працэсау страчваецца паняцце нацыя-нальнага у трактоуцы матэрыяльна-культурных аб'ектау у побытавым акружэнш арыстакратыi.

Каб зразумець гэту акалiчнасць, варта звярнуцца да такiх прыкладау, як мэбля, дэкаратыуныя тканiны, шкляны посуд цi вырашэнне паркетных падлог, аця-пляльныя збудаваннi, транспартныя сродкь За мяжой закуплялася многае з асаблiва модных на той час таварау. Аднак многае якраз выраблялася на узор замежнага i высока цаншася як тутэйшае, а таму лепшае. З аднаго боку, беларуская элгга iмкнулася мець у карыстанш тыя ж цi падобныя рэчы, што былi папулярныя, разглядалюя як прэстыжныя i функцыянiравалi у арыстакратыч-ных асяродках Заходняй Еуропы, з другога — iснавала непахюнае жаданне шляхты мець сваё, часам у старасвец-кiх, а таму больш прымальных, формах.

Знаёмячыся з побытам беларускай арыстакратыi у розныя эпохi, трэба yлiчваць стылiстычную эвалюцыю форм матэрыяльнай культуры, што дазволша yвесцi яе у кантэкст агульных культурных працэсау, характэрных для айчыннага i агульнаеурапейскага грамадства. Канстатую-чы такую агульнасць, трэба прызнаць, што яна была стра-чана у пачатку ХХ ст. Разам з тым традыцыi элиарнага побыту не былi поунасцю знiшчаны, нягледзячы на ваен-ныя падзеi, усе пстарычныя рэалii савецкай эпохi. Проста яны набывалi iншыя рысы i формы, адаптаваныя да новых умоу жыцця новымi носьбiтамi i стваральшкамь

Сергей Милюченков,

старший научный сотрудник отдела архитектуры

Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси, кандидат исторических наук, доцент

В феодальном и капиталистическом обществе имения были основной формой владения землей. Их собственниками были государство, магнаты, шляхта и церковь. Крупные казенные землевладения, известные под названием «староство», передавались, как правило, в пожизненную аренду за военные и государственные заслуги магнатам и крупной шляхте, которые становились здесь королевскими наместниками - «ста-ростичами». Определенная часть дохода с такого имения ежегодно поступала в государственную казну на содержание войска. Более мелкие поместья получала шляхта в «держание» также на условиях передачи части прибыли в казну. Эти имения назывались «державами», а их владельцы - «державцами».

Большое количество землевладений находилось в частной собственности магнатов и шляхты. Центральная власть дарила феодалам имения навечно («по жы-воте», «в вечнае пожыванъе», «на веки веком», «вечно и непорушно», «в отчину»). В официальных докумен-

15

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.