Научная статья на тему 'ТОНКАЯ МАТЭРЫЯ ТКАНіН'

ТОНКАЯ МАТЭРЫЯ ТКАНіН Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
71
27
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Область наук

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Лазука Барыс

У артыкуле разглядаюцца праблемы музеефікацыі тэкстыльнай прадукцыі як помнікаў культурнай спадчыны.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Delicate matter of the textile

The article considers the museumification problems of the textile products as the cultural heritage monuments.

Текст научной работы на тему «ТОНКАЯ МАТЭРЫЯ ТКАНіН»



• * f ■ I грамадства.

■ Ш'г *■- 1 '.V 1 ' -f

ШЫ-.:.V -y^J'-t )

ijUhti Л ^ |

ffllWltlMWÄrti"

Тонкая

матэрыя

ткан1н

Упрамым i пераносным сэнсе тканшы можна лiчыць самай неабароненай матэрыяй у свеце мастацтва. У гэтым няма нiчога дзiyнага. Практычна усе яны уяуляюць сабой ужытковыя прадметы - шпалеры, дываны, абрусы, фiранкi, абiyку мэблi, сцен i транспартных сродкау, а таксама мноства рэчау, што дапауняюць паусядзённы по-быт чалавека. Але самую вялжую частку тканiн складаюць тыя, з яюх шыецца адзенне. Менавiта функцыянальнасць тэкстылю часцей за усё абумоyлiвае страту яго мастацкiх якасцей, фiзiчны знос i, у канчатковым вышку, зшшчэн-не. Верагодна, таму да нашых дзён захавалася абмежаваная колькасць яго старажытных узорау, галоуным чынам у вы-глядзе парадных арыстакратычных i ваенных уборау, цар-коунага аблачэння, а большасць даyнiх народных касцюмау датуюцца пераважна канцом Х1Х - пачаткам ХХ ст.

Збiранне i захаванне творау ткацкага мастацтва i ра-мяства шмат у чым нагадваюць шлях развiцця калекцыя-нiравання увогуле i абумоул1ваюцца рознымi акал1чнас-цямь Некаторыя вiды тэкстылю, таюя як шпалеры, дываны, каруню, паясы, цанiлiся як каштоуныя творы дэкара-тыуна-прыкладнога мастацтва, iх зберагалi i перадавалi у спадчыну, у iх набыццё yкладвалi грошы. У асобных юрыдычных дакументах, як, напрыклад, у тэстаментах, вопiсах маёмасщ, судовых пастановах, а таксама у кашта-рысах, рахунках вялiкакняжацкага i магнацкiх двароу, прыватнай перапiсцы, дыярыушах захавалiся шмат-лiкiя звесткi пра тканшы, дарагiя уборы. Так, у складзе-ным у 1578 г. вошсе маёмасцi магiлёyскага мешчанiна Хамы Макуса названы «портк люнсюя чырвоныя, шуба мядзвежая, муравскiм сукном крытая, сукман утэрфша-вы чорны... .», «калпак аксамiтны, сабольцам падшыты», «шубка лiсiя, сукном мураyскiм крытая» [1].

Можна прывесщ яшчэ адзш дакумент, якi датуецца пачаткам XVI ст., - «Вырок пану Александру Солтанавь чу з панi Ядв^ай Лiтаворавай Хребтовiча...», у якiм названа вялжая колькасць адзення, тканш (трэба меркаваць, што падобныя да iх былi у карыстаннi тагачаснай арыста-кратыi): «у вялiкай скрыш шаты (верхняя вопратка.- Б.Л.); шуба чорная, адамашкаю чорнаю крытая; шуба бель чая женочая, адамашкаю чорнаю крытая; шуба саболья,

Барыс Лазука,

загадчык аддзела старажытна-беларускай культуры Цэнтра даследаванняу беларускай культуры, мовы i лп"аратуры НАН Беларусi, кандыдат

мастацтвазнауства, дацэнт

у

а

Пакравец. Шоук, залотныя н™, канiцель, пае™, вышыука. Беларусь. XVII ст. Музей

старажытна-беларускай культуры НАН Беларуа

Фрагмент «калоны» арната. Шоук,

металiчныя нiткi, ткацтва. Францыя. Пачатак - сярэдзи на XVIII ст. Музей

старажытна-беларускай культуры НАН Беларуа

адамашкаю чэрчатаю крыта з пугавщамц шуба з куньiх горал, адамашкаю гваздзжовую крытая з пугавщамц шуба белiчыя, атласам бурнатным крыта с тканкамц летнiк аксамiту шэрага з пу-гавiцамi; шуба кунья, адамашкаю шэраю крыта; шуба кунья, адамашкаю чорнаю крыта; тры кам-кi на золаце; чатыры бурю; сорак сабалёу; шуба новая гарнастайная голая з пугавiцамi з адна-го золата; дзве тафты; атласец татарсю; адамаш-кi чорныя на шату, ручшю чатыры вялiкiя, зола-там шытыя» [1].

1нвентар каралеускай гардэробнай у Гароднi за 1586 г. змяшчае назвы адзення Стафана Бато-рыя, сярод якога мелкя дылеi, жупаны, газукi, гермакi, даламаны, пашытыя са скарлату (дара-гога тонкага сукна), адамашку, кармазшу (ар-мазiну), атласу, аксамiту, кiру (таннага сукна), камлоту. Выраблял^ рамантавалi i даглядалi

вопратку майстры кравецкай i кушнерскай майстэрань. У каралеускай рэзвдэнцьп iснавала нават спецыяльная пральня, дзе мылi не толь-кi адзенне, але i пасцельную i сталовую бялiзну. Рэчы з тэкстылю патрабавалi лiтаральна што-дзённага пiльнага клопату, паколью у гардэ-робных не толью членау каралеускай сям,i, але i магнатэрыi, заможнай шляхты i мяшчанства налiчвалiся сотнi самых розных тканых выра-бау. Напрыклад, каралева Бона Сфорца, другая жонка Жыпмонта I Старога i мащ Жы-гiмонта II Аугуста мела 100 дзённых кашуль, пашытых з ггальянскага i фламанскага палатна, вышытых шоукам i залотнымi нiткамi, 120 ху-стачак, аздобленых шматкаляровай вышыукай, больш за 20 сукенак з бракату, ггальянскага ак-самiту i атласу [2]. Не менш багатымi былi гардэ-робы вышэйшай арыстакратып Вялiкага княства Лiтоускага, пад яюя адводзiлiся асобныя па-мяшканнi, а абслугоувалi iх спецыяльныя слугi.

Аб тым, якiя тканыя рэчы мелкя у кары-станнi элiты грамадства, сведчаць выяуленчыя крынiцы - жывапкныя партрэты, творы графiкi i скульптуры. Адной з iх, асаблiва ушкальнай, з'яуляецца «Радзiвiлаускi летапк» (назва звя-зана з уласнiкамi кнiгi - князямi Радзiвiламi), створаны, як лiчыцца, на беларускiх землях у 1485-1495 гг. [4]. Рукашс уяуляе сабой сшс з больш старажытных тэкстау пачатку XIII ст., ён багата шюстраваны 618 мiнiяцюрамi, у яюх расказваецца аб разнастайных баках жыцця грамадства тых эпох, што ашсваюцца.

У вядомым сэнсе «Радзiвiлаускi летапк» -энцыклапедыя, па якой можна вывучаць культуру i побыт старажытнабеларусюх княствау, Кiеускай дзяржавы. У шматиюх мiнiяцюрах паказаны варыянты адзення, галауных уборау, абутку, ахоунага узбраення. Аналiз мiнiяцюр да-зваляе скласцi дастаткова цэльнае уяуленне пра характар, ввды тэкстыльных вырабау, што быта-валi у розных слаях насельнiцтва - ад князёу, iх слуг, ваенных да простых гараджан.

Тым не менш якiмi б падрабязнымi i да-кладнымi нi былi звестю пра тэкстыль мшу-лых стагоддзяу, яны не могуць замянiць самi помнiкi - тыя рэчы, якiмi карысталiся, упры-гожвалi свой побыт людзг На жаль, па капры-зу лёсу цi насуперак яму да нашых дзён дай-шлi лiтаральна iх адзiнкавыя прыклады, яюя цяпер вядомы нам. Стауленне да тэкстылю, як да гктарычных, мастацкiх i побытавых рэ-чау, шмат у чым залежыць ад iх даушны. Часам можна сустрэць непрыкрытае здзiуленне, што у музейнай экспазщып паказаны народныя

касцюмы, ручн1К1 щ посщлк1 усяго тольк1 пер-шай паловы ХХ ст. Каб ацанщь каштоунасць таюх прадметау, трэба прымянщь некалью ш-шую шкалу вартасцяу, чым гэта робiцца у дачы-HeHHi да прафесiйнага мастацтва. Традыцыйны py4HiK, зроблены у канцы Х1Х - пачатку ХХ ст., па сваёй пстарычнай значнасцi можна парау-наць з творам эпохi Антычнасщ цi Рэнесансу.

А зараз паспрабуем правесщ паралелi з су-часным жыццём. Ёсць сэнс паглядзець i ацанiць з падобных пазiцый атачэнне тых прадметау, у тым лжу i тэкстыльных, якiмi мы карыстаемся, з якiмi жывём. Няужо магчыма захоуваць усё, ператвараючы дом у склад старых, магчыма не-патрэбных, рэчау? Вось тут якраз варта падумаць пра пстарычную памяць, прымераць гэта да-волi афiцыйнае вызначэнне на сябе. Стары прад-мет можа дажываць свой век у дзяцей i унукау, ляжаць на самай далёкай палщы у шафе, быць забытым. Рознща у тым, што успамшаць адбы-ваецца нячаста, а вось памятаць трэба заусёды. Дзе тая мяжа, якая дазваляе аддзялщь сучаснае ад псторьп, мастацкае ад побытавага, паусядзён-нага, што варта збiраць i захоуваць? Верагодна, адказы на гэтыя пытанш ёсць у кожнага з нас.

Музейныя зборы, як i прыватныя калек-цыi, розняцца сваiм зместам, колькаснымi па-раметрамi, гiстарычнай i мастацкай каштоуна-сцю экспанатау Палпыка ix фармiравання зау-сёды залежала i залежыць ад мноства прычын: iдэалагiчныx, фiнансавыx, часавых. Так склала-ся, што беларyскiя мyзеi (галоуным чынам кра-язнаучыя) у частцы сваix калекцый, якiя прэ-зентуюць побыт, засяроджаны на традыцыйнай культуры i пакiдаюць у баку жыццё iншыx сла-ёу грамадства. Такая аднабаковасць прывяла да тэматычнага абяднення зборау

Але памылка, закладзеная у музейную палiтыкy яшчэ у савецюя часы, выклiкала вялiкyю праблему у далейшым. Не збiралася, а значыць, i не захоувалася (у большасщ i не заха-валася) тое, што не адпавядала падзелу па прын-цыпу класавасщ, атэiстычнасцi. Тут трэба узга-даць, што, напрыклад, творчасць аднаго з буй-нейшых рyскix мастакоу - iканапiсца Андрэя Рублёва была «рэабшггавана» у савецкай маста-цтвазнаучай сiстэме толькi у 1940-1950-я гг. Айчынны прыклад - слуцюя паясы. 1х «рэабшь тацыя» пачалася з вядомага верша Макама Баг-дановiча «Слyцкiя ткачыxi», дзякуючы паэтыч-наму i не зу0м дакладнаму з гiстарычнага пункту гледжання меркаванню, што тыя славутыя паясы паноу-прыгнятальнiкау ткалi прыгон-ныя дзяучаты. У Беларyсi ix не збiралi i не цанiлi,

адзiн з самых вялтх зборау тканых узорыстых паясоу пастyпiу у фонды 1мператарскага музея (цяпер Дзяржауны гiстарычны музей, Масква) у 1912 г. у складзе калекцый, сабраных у канцы XIX - пачатку XX ст. русюм калекцыянерам, мецэнатам П.1. Шчуюным.

Аб тым, наколькi кардынальна змянiлася d-туацыя за гады незалежнасщ Беларyсi, сведчыць прыняцце i паспяховая рэалiзацыя Дзяржаунай праграмы адраджэння традыцый i тэxналогiй вырабу слуцюх паясоу i стварэння нацыяналь-най сувешрнай прадyкцыi (2012-2015 гг.). Слуцюя паясы па праву набылi статус высокамастац-кага помнiка, нацыянальнага сiмвала.

Разам з тым праблема збiрання, захоуван-ня i прэзентацып мастацкix i побытавых тканiн як музейных экспанатау па-ранейшаму не гу-бляе сваёй актyальнасцi. Кожны з пстарычных артэфактау патрабуе iндывiдyльнага падыходу.

mm£$f'3¡¡gig

г- ? - -t i г- 1- i гдр . да4 -- ■ л -

г . ■

\ /у. ^ ' ■ '1

т.- ¿IT flr

; v ^ Ш 4

//(Ж

■1 IH V

Аднак менавiта для тэкстылю неабходны аса-блiвыя умовы - кансервацып, дyблiравання, рас-чысткi, тэмпературнага i вiльготнаснага рэжы-мау. Таму выставы гiстарычныx тканiн, касцю-мау - рэдкая з'ява.

Калi акiнyць позiркам шлях, якi прайшло калекцыянiраванне ткашн у Еуропе, то яго акрэслены першы этап прыпадае на эпоху Адраджэння. Свайго роду рэнесансны археала-пчны iнтарэс да антычнасцi меу як станоучыя, так i адмоуныя баю. Мнопя з падзей тагачаснай «музеефжацып» у цяперашнiм yспрыняццi вы-глядалi б варварскiмi.

З другой паловы XVIII ст. збiранне узорау ткацкага рамяства абyмоулiвалi прычыны да-лейшай вытворчасщ i паляпшэння якасцi ткашн.

I ст.

Фрагмент тканшы. Шоук, ткацтва. И^я (?). Канец XVII -пачатак X Музей

старажытна-беларускай культуры НАН Беларус

Мантуляж, пашыты са слуц-кага пояса. Шоук, ткацтва. Слуцкая мануфактура. 1770-1780-я гг. Музей

старажытна-беларускай культуры НАН Беларус

^ ■:■;■■К

Паралельна пачало раз-вiвацца i навуковае р iх вывучэнне не толькi як мастацюх аб'ектау, але i як узорау важнай крынщы шфармацып аб мшулай культуры, модзе, споса-бах ткацтва.

Галша мастацкага i побытавага тэкстылю уражвае багаццем вщау, форм, матэрыялау i тэхналогiямi выканання тканiн, варыянтамi iх дэкарыравання. Яна асаблiва чу^вая да змен моды, але у сваiм развiццi заусёды захоувае ад-паведнасць традыцыям i стылявой эвалюцьп матэрыяльнай культуры грамадства. Краса-моунае пацвярджэнне гэтай асаблiвасцi - слуц-кiя паясы, феномен якiх адлюстравау паную-чыя у шляхецкiм i мяшчанскiм асяроддзi густы, устойлiвыя стэрэатыпы у вырашэннi парадных строяу. Фармiраванне асаблiвага стылю слуцкiх паясоу, iх адметных мастацкiх якасцяу i тэхшч-най дасканаласцi выканання было б немагчы-ма без тагачаснай высокай культуры еурапей-скага тэкстылю, неад'емнай часткай якога яны з'яуляюцца [5].

Эпохай росквггу шоукаткацтва у Еуропе па праву лiчыцца XVIII век. У гэты час «ядваб-ныя» тканiны - узорыстыя аксамiты, багата дэкарыраваныя металiчнымi нiткамi бракаты, алтабасы, адамашкi, атласы, парчу, крэпдэшы-ны прывозiлi не толькi з Усходу. 1х вытворчасць, а таксама выраб шырока запатрабаваных у ары-стакратычным асяроддзi гродэтурау, фулярау, муарау, марюзэтау, дзюшэзау быу наладжаны у мнопх еурапейскiх гарадах. Асаблiвую славу атрымалi французскiя тканiны з мануфактур Лiёна, Бардо, Тура, Нiма, Авшьёна, Марсэля, iтальянскiя - з Гену^ Венецыi, Мiлана, Турына, Фларэнцыi, Неапаля. Не саступалi iм па якас-цях тэкстыльныя вырабы з нямецюх, англiйскiх прадпрыемствау, мануфактур Гданьска i Гродна.

У XVIII ст. гандаль тканiнамi вельмi пашы-рыуся, паступова яны становяцца даступ-нымi нават сярэднезаможным пакупнiкам.

Паслугамi агентау, спецыялiзаваных крам па iх продажу карысталкя многiя арыстакратычныя дамы i багатыя заказчыкi, па узорах тканiны непасрэдна замаулялi на прадпрыемствах. Па-ранейшаму высок попыт на тэкстыль заставауся з боку канфесшных устаноу. З дарапх рознакаляровых гладкатканых цi узорыстых ткашн шылася лiтургiчнае аблачэнне, выконвалiся прадметы царкоу-нага ужытку. Галоуным чынам менавiта гэтыя вырабы, захаваныя да нашых дзён, з'яуляюцца помнiкамi i узорамi тагачаснага ткацкага мастацтва i рамяства.

Вызначэнне часу стварэння ткашн - справа надзвычай складаная. Да увап, як правша, бяруцца тып перапляцення, характар рапорту, але галоуным чынам тэкстыльны малюнак, яго кампазщыя, а таксама дамшуючыя матывы i колеравыя спалучэннi. У пачатку XVIII ст. па-пулярнасцю карысталiся тканiны з буйнымi вы-явамi кветак, лiстоу i пладоу, сабраныя у букеты цi скампанаваныя у медальённых абрамленнях i паказаныя на цёмных фонах. Для iх былi улас-цiвы вялiкi рапорт i сiметрычныя рашэннi.

У 30-40 гг. XVIII ст. у еурапейсюм шоука-ткацтве модным становiцца так званы «стыль Рэвеля», якi атрымау сваю назву ад iмя вы-датнага французскага мастака тэкстылю Жана Рэвеля. Ткашны, выкананыя па яго малюн-ках, вылучалiся асаблiвай дэкаратыунасцю, палiхромнасцю выяу са спалучэннямi карыч-невых, цёмна-зялёных, блакiтных, ружовых, жоутых фарбау, што стварала уражанне святло-ценявых мадэлiровак.

Не менш значная роля у развiццi мастацтва еурапейскага тэкстылю у сярэдзiне - другой пало-ве XVIII ст. належала Жану Шлеману, Фiлiпу дэ Ласалю, Ганне Гартуэйт, Жану Гюэ, кожны з якiх вылучауся адметнымi рысамi у вырашэннi ткац-юх малюнкау. Так, Ф. дэ Ласаль будавау узоры

Фрагмент арната. Шауковы аксамiт, ткацтва. Венецыя. Музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларусi

I ст.

ткан1н з выкарыстаннем не толью раслшных ма-тывау, але 1 выяу пейзажау, экзатычных птушак, разнастайных антыюзуючых атрыбутау. У работах Ж. Пшемана найбольш ярка адлюстравалюя усходшя матывы, галоуным чынам Ютая 1 Японп.

Творы англшскай мастачю Г. Гартуэйт ад-значыл1 надыход новай стылктыю у дэкары-раванш тканш другой паловы XVIII - пачат-ку Х1Х ст.: буйныя арнаментаваныя формы саступаюць больш дынам1чным рашэнням з дробным! кветкавым1 щ «карункавымЬ узорам^ вытканым1 на гладюм фоне або на фоне аднатонных палос рознай шырыш. Раслшныя матывы кампануюцца у форме прлянд, стужак; ткацю малюнак складаюць звшктыя галшю з л1стам1, кветкам1 1 бутонамь У ткашнах пера-важаюць светлыя адценш, а 1х агульная колера-вая гама становщца мяккай 1 вытанчанай. У гэ-тых рашэннях заключалася прадвесце класщы-стычнага этапу у мастацтве тэкстылю.

Калекцыя мастацюх тканш, царкоунага аблачэння 1 адзення, якая захоуваецца у Музе1 старажытнабеларускай культуры НАН Беларуси адна з багацейшых 1 лепшых у краше. Яе знач-ную частку складаюць старажытныя прадме-ты, яюя выкарыстоувалкя падчас набажэнствау: арнаты, далматыю, капы, вэлюмы, столы, бурсы, маншуляжы, пакрауцы. Некаторыя знаход-зшкся у храмах у якасщ канашчных лггурпчных рэчау, як, напрыклад, плашчанщы. Большасць з 1х пашыта з тканш XVII - пачатку XIX ст. 1 маг-ла быць выраблена у гэты час щ пазней. Справа у тым, што царкоунае аблачэнне звычайна вы-конвалася на заказ у рамеснщюх щ кляштарных, манастырсюх майстэрнях для канкрэтных хра-мау щ святароу, некаторыя прадметы з'яуляль ся укладным1 1 ахвяравалкя канкрэтнай асобай ужо пашытым1 щ у выглядзе адрэза тканшы.

Кожны з лггурпчных вырабау уяуляе сабой шматчасткавы комплекс, яю у нечым на-гадвае свецю касцюм, - яны маюць верх 1 пад-шэуку, складаюцца з частак крою, аздабляюц-ца накладным! прышытым1 элементам^ таюм1 як тасьма, стужю, каруню, а таксама вышыукай. Так, напрыклад, у XVIII - XIX ст. арнаты (ад лац. отп&т - упрыгожаны) так званага раманска-га тыпу, распаусюджаныя на Беларуси шыл1-ся са шчыльных тканш на падшэуцы, часам прамочаных клеем. Яны закрывал1 цела свята-ра спераду 1 ззаду, звкаючы да кален 1 шжэй, паюдаючы адкрытым1 шыю (спераду) 1 баю. Крой арнатау складауся з дзвюх полак, закругле-ных ушзе, кожная з яюх мела вертыкальны пад-зел на два «баю» 1 «алону» - сярэднюю частку.

Падбор тканш i колеравая гама арнатау за-лежалi ад характару, зместу набажэнства i зау-сёды мелi сiмвалiчнае значэнне, як вышыты крыж i iнiцыялы Збавiцеля (IHS - 1сус Хры-стос Збавщель). За невялiкiм выключэннем гэта лггурпчнае аблачэнне шылася з асаблiва каштоуных тканiн (парчы, аксамiту, шоуку), яюя на Беларусь прывозiлiся з мануфактур Лiёна, Iталii, Германii цi АнглН. У асобных ар-натах, яюя захоуваюцца у Музеi старажытнабеларускай культуры, атрыбутаваны таксама тканiны i аздоба мясцовай вытворчасцi: скла-данейшыя вышыую, тасьма, карункi (часам металiчныя). У рэчах бясспрэчна беларускага паходжання выкарыстоувалкя фрагменты ай-чынных мастацюх тканiн, напрыклад слуцкiх паясоу.

Высокай мастацкай i гiстарычнай каштоу-насцю вызначаюцца iншыя лiтургiчныя тэк-стыльныя рэчы. Так, вэлюмы (лац. flammeum, velum - заслона, покрыва, зацямненне), пакрауцы (у праваслауным набажэнстве) маюць выгляд чатырохкутнай хусткi, сур-вэткi (звычайна на падшэуцы) квадратнай щ блiзкай да квадрата формы з бакамi ад 35 да 45 см. 1х таксама шылi з дарагiх тканiн

Фрагмент «калоны» арната. Левы бок. Шауковы аксам^, ткацтва. Францыя. Другая

палова XVIII ст.

Металiчныя

карункi.

Стужка - шоук,

залотныя

нiткi, ткацтва.

Гродзенская

мануфактура.

1770-я гг.

Музей

старажытнабеларускай культуры НАН Беларуа

Фрагмент вэлюму. Шоук, металiчныя HiTKi, ткацтва. Францыя. Канец XVII - пача-так XVIII ст. Музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларуа

(бракату, аксамггу i шш.), па краях аздаблялi тасьмой, галунам^ вышыукамi i аплiкацыямi, а у сярэдзше змяшчалi выяву крыжа.

Бурсы (польск. bursa, ад сяр.-лац. burs, byrsa, bursa - кашалёк, сумка, мяшэчак, таксама жыц-цё на грамадсюя сродкi) уяулялi сабой асаблiва-га роду сумачкi, якiя у трыдзенскiм чыне iмшы выкарыстоувалiся для урачыстага перанясення карпарала з сакрыстьп на алтар (святы прастол) i назад (выйшлi з культавага ужытку пасля II Ва-тыканскага сабора 1962-1965 гг.). Яны складаль ся з двух абшытых тканiнай квадратных аркушау шчыльнага кардону, скуры (бок кожнага мог мець каля 20 см), яюя угары не сшывалiся, у шжняй частцы злучалiся разам, а па баках мелi падшэуку. Колер бурсы абавязкова адпавядау асноуным лiтургiчным колерам царкоунага аблачэння, а аз-доба складалася з вышывак цi аплжацый на ба-кавых частках, прышытых абразкоу, спалучэння каштоуных тканiн - залотнай парчы цi аксамiтау, выкарыстання каштоуных камянёу, жэмчуга, за-латых i срэбраных засцёжак. На працягу другой паловы XVIII - першай паловы XX ст. на Беларусi у вырабе бурс выкарыстоувалi слуцюя паясы.

У кожным з названых ввдау лiтургiчнага аблачэння i царкоуных рэчау, а таксама у маншу-ляжах, столах выкарыстоувалiся тканiны i дэ-кор толькi пэунага колеру, складаючы свайго роду гарштур (дадзенае правiла iснуе па цяперашт час). У адпаведнасцi з цыклам лiтургiчнага года пры служэннi асобных набажэнствау i здзяйс-нення некаторых таямнiчасцяу комплекс з арна-та, столы, маншуляжа, а таксама бурсы i вэлю-ма мог быць вырашаны у адным з пящ асноуных колерау: белым, зялёным, чырвоным, фiялета-вым, чорным, цi некальюх дадатковых - ружо-вым, блакггным, белым з залатым, сярэбраным з залатым i белым, жоутым, попельным.

Гэта традыцыя, як лiчыцца, узшкла не раней IX ст., а яе агульныя патрабаваннi для усёй ка-талiцкай царквы былi устаноулены папай Пiем V у другой палове XVI ст. Напрыклад, лггурпчнае аблачэнне i касцельныя рэчы зялёнага колеру вы-карыстоувалiся у радавых набажэнствах; фiяле-тавага - у Вялт пост, у таямнiчасцi споведзц бе-лага - у святы Нараджэння Хрыстова i 1аана Хрысцщеля, у Вялiкдзень, у святы, прысвеча-ныя Хрысту, Мацi Боскай i анёлам, у таямтчас-цi шлюбу; чырвонага - у святы памящ апоста-лау, евангелiстау, пакутнiкау, у дзень Святога Духа, у свята Святога Крыжа; чорнага - у дзень памшання нябожчыкау, падчас iмшы па ня-божчыках; блакiтнага - у святы, прысвечаныя Мацi Боскай (у асобных епархiях).

Усе тэкстыльныя вырабы, яюя захоуваюцца у музеях, стал1 экспанатам1, прайшоушы доуг1 1 складаны шлях побытавага, царкоунага жыц-ця. Яны розняцца па свайму першапачаткова-му прызначэнню 1 таму маюць выгляд аб'ём-нага убору щ плоскаснай рэчы тыпу шпалеры, абруса, складаюцца з асобных частак крою, накладных элементау аздобы. Ускладненне задач 1х захоування 1 дэманстрацьп узрастае у су-вяз1 з тым, што у большасщ тэкстыльных ком-плексау выкарыстаны неаднастайныя ткан1ны 1 матэрыялы: шауковыя, вауняныя, 1льняныя, бавауняныя, метал1чныя, скураныя, прычым у розных спалучэннях. Не апошнюю ролю ады-грывае таксама тып ткан1н у залежнасц1 ад пе-рапляцення, спосабу выканання (карунк1, вышыука), 1х шчыльнасць, камб1нацы1 з тэкстыльных 1 метал1чных н1так, ужытыя фарба-вальн1к1, апрэтура. Усё гэта, а таксама мноства шшых абставш, як, напрыклад, ступен1 захава-насщ, наяунасць 1 характар пашкоджанняу, абу-моул1ваюць спосабы утрымання тэкстыльных вырабау, засцеражэння ад б1ялаг1чных шкод-шкау, тэмпературны 1 в1льготнасны рэжымы.

У большасщ выпадкау тканыя рэчы вялтх 1 сярэдн1х памерау захоуваюцца у скручаным стане у спецыяльных чахлах, пашытых з апра-цаваных пэуным чынам 1 неафарбаваных ткан1н. Невялтя фрагменты утрымл1ваюцца у каляных папяровых канвертах, кардонных фу-туралах, прычым 1х матэрыял абавязкова пав1-нен быць нейтральным для ткашны. Аб'ёмныя прадметы (арнаты, бурсы, касцюмы) захоуваюць па аднаму у плоск1х шуфлядах, скрынях, выра-бленых з неафарбаванага дрэва.

Кожная музейная калекцыя, асабл1ва тэкс-тыльная, уяуляе сабой складаны аргашзм, як1 па-трабуе пшьнай уваг1 1 няспыннага клопату. Толь-к1 тады 1х тонкая матэрыя 1 г1старычная праудз1-ваць могуць захоувацца бясконца доуга, чарую-чы сваёй прыгажосцю, перадаючы з пакалення у пакаленне сведчанне аб дасканаласщ густу, прафесшным уменн1 стваральн1кау. И

ff See: http://innosfera.by/2016/07/art_fabrics

Литература

1. Хрэстаматыя па г(сторы[ беларускай мовы. Ч. 1.- Мн., 1961.

2. П(скун Ю.А. Г|сторыя касцюма Беларус(XIV - XVIII стагоддзяу / Ю.А. Шскун.- Мн., 2004.

3. Лазука Б.А. Псторыябеларускага мастацтва. У 2 т. Т. 1. Першабытны лад - XVII стагоддзе.-Мн., 2007.

4. Радзивилловская летопись: факсимильное воспроизведение рукописи: Текст. Исследования. Описание миниатюр.- СПб.; М., 1994.

5. Лазука Б.А. Слуцш паясы I еурапейск! тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лекакон.-Мн., 2014.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.