Научная статья на тему 'Культурное наследие: изучать и сохранять'

Культурное наследие: изучать и сохранять Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
78
19
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Область наук

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Киевлякис Ольга

В интервью с Александром Локотко о причинах обращения исследователей к теме культуры социальной элиты, об истории меценатства на белорусских землях, о музеефикации культурного наследия.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Cultural heritage: to be studied and kept

It is the interview with Alexander Lokotko about the reasons of the researchers taking interest in the social elite cultural problems, history of patronage on the Belarusian territory, cultural heritage museumification.

Текст научной работы на тему «Культурное наследие: изучать и сохранять»

ГА

я

■ А ля кожнага народа надзвычай I Т важна дасканала ведаць J—L гiсторыю сваёй культуры, I Ч асаблiва яе вышэйшыя дасягненнi. У астэме шстытутау НАН Белaрусi ix вывучэннем займаецца Цэнтр даследаванняу беларускай культуры, мовы i лiтaрaтуры.

У гэтым нумары мы звяртаемся да тэмы культуры сацыяльнай элiты XIV - пачатку XX ст., якая адлюстроувала найбольш прагрэауныя рысы рaзвiцця этшчнай супольнaсцi i давала духоуныя сродк для паступовага фaрмiрaвaння дзяржаунасц беларускага народа. Айчынныя вучоныя нaкiрaвaлi увагу i на генезiс i функцьм элiты, i на яе матэрыяльныя здaбыткi, i на трaдыцыi харчавання, агародшцтва, i на тагачасны касцюм, i выпрацаванае ваеннае узбраенне, i на шмaтлiкiя iншыя бaкi кнавання гэтага перадавога сацыяльнага пласта грамадства.

У 2013 г. у Цэнтры даследаванняу беларускай культуры, мовы i лгга-ратуры НАН Беларусi выйшау першы том выдання «Нарысы псторьп культуры Беларусь -«Культура сацыяльнай элиы XIV - пачатку XX ст.». Пра развщцё элiгарнай культуры у мiнулым i яе сучасны стан размауляем з дырэктарам Цэнтра членам-карэспандэнтам Аляксандрам ЛАКОТКАМ.

- Чым прадыкта-ваны зварот даследчы-кау да тэмы культуры сацыяльнай элiты?

- Культура любой дзяржавы складаецца з дзвюх частак. Адна -народна-традыцый-ная культура, адкуль бяруць вытою асноу-ныя эгнiчныя прыкме-ты, яюя увасоблены у народнай мове, сямейных i грамадскiх

традыцыях, светапоглядзе, на-прыклад, у пункце гледжання на прыроду i чалавечую бытна-сць, што адлюстравана у фаль-клоры, паданнях, баладах, абрадах i г.д. Носьбiгам гэтай культуры спрадвеку з'яуля-

ецца тая частка народа, якая дае людзям хлеб, займаецца вытворчасцю, асвойвае тое, што мы называем пстарыч-ным асяроддзем пражывання, нашай краiнай. У грамадстве ёсць i iншыя слаi: духавенства, iнтэлiгенцыя, прадстаушю элiтных саслоуяу - шляхта, магнаты i iнш. Пад сацыяль-най элiтай мы маем на увазе творчую састауляючую гра-мадства, якая на народна-тра-дыцыйнай глебе стварыла прафесшныя мастацтвы, што грунтуюцца ужо на новых законах, традыцыях. Культура - гэта ж канкрэтная рэчаiснасць, прадметны свет, што нас акружае. Яе стварау не уладальшк маёнтка, ён быу толькi заказчыкам, а мастакi i рамеснiкi, прычым большасць з iх былi простымi людзьмi. Часткай культуры панства лiчылася уменне «трымаць стол» - сустрэць гасцей за прыгожа сервiраваным сталом з сучасным па тых разуменнях посудам, з адмысловай кух-няй. Заказчык не займауся творчасцю, хаця ён удзель-шчау у творчым працэсе, мог быць мецэнатам.

Не усе прадстаушю ду-хавенства, уладных структур былi блiзкiя да мастацтва. Але з Еуфрасшш Полацкай, Шрыла Тураускага, Рагнеды, дойлiда 1аана варта пачаць размову аб элггарнай культуры. Потым з дапамогай Сымона Буднага, Францыска Скарыны, Сiмяона Полацкага i многiх iншых яна паступова развiвалася, стала вядомай у Еуропе i даволi высока адзначалася. Названая культура была прычынай таго, што мнопя еурапейсюя хранiсты пiсалi аб нашай краше вельмi добрыя словы. Напрыклад, Тадэвуш Макоусю у прэамбуле да карты у пачатку XVII ст. шша, што Беларусь -цудоуная краiна, у якой юнуе шмат гарадоу, прыгожых азёр

i рэк, што гэты край мае свае пстарычныя правiнцыi, такiя як Палессе.

Сёння мы у навуцы на-запасШ даволi значны багаж зборау народна-традыцыйнай культуры. Ёсць больш за 40 тамоу выдання «Беларуская народная творчасць», 7 тамоу «Вщау i жанрау беларускага фальклору». Калекцыя, якую сабрау наш Цэнтр, некалi 1нстытут мастацтвазнауства, этнаграфii i фальклору, цяпер мае статус нацыянальнага здабытку.

- Значыць, настау час, кал1 неабходна стварыць сктэмныя веды I пра эл1тарную культуру?

- Так, гэтага патрабуе само жыццё. Неабходны цыры-машялы, звязаныя з прыё-мам лщарау iншых дзяржау,

з правядзеннем дзяржауных свят, палiтычных i культурных мерапрыемствау. Гэта павiнны быць не мадэршсц-кiя рэчы, а нацыянальныя, прычым вышэйшага узроуню. Тыя ж касцюмы, iнтэр'ер, яго аздабленне.

Першы, вельмi важны крок у тым напрамку, якi мы зараз абмяркоуваем,- Дзяр-жауная праграма «Слуцюя паясы». Яны уяуляюць сабой не прадмет народнай творчас-цi у чыстым выглядзе, а вiд высокапрафесшнага дэкара-тыуна-прыкладнога мастацтва. Гэта была мануфактурная вытворчасць, дзе рабiлiся рэчы рэпрэзентатыунага характа-ру. Калi пан валодау гэтым творам мастацтва, ён адчу-вау пэуны гонар, што можа даткнуцца да яго. Сёння гэта тэхналопя адроджана, i пер-шыя слуцюя паясы уручаны кiраyнiкам дзяржау СНД. Але наша элiтарная культура мае i iншыя здабыткi: мастацкае шкло, дываны i габелены, мастацкая керамша i iнш. Яна з'яуляецца пстарычным фе-

номенам, бо мае сштэтычную прыроду i характарызуецца самабытнасцю, адметнасцю, унiкальнасцю, таму што у ёй мастацкi перапрацаваны да-сягненнi i традыцыi Рэнесанса, барока, ракако, мадэрна. Гэта вельмi шырока адлюстроува-ецца у iнтэр'ерным аздабленнi, прадметах побыту, выездах, традыцыях палявання i г.д. Нам неабходна паказаць гэта ыстэмна у навуцы. Таму i з'явшася iдэя пачаць «Нарысы гiсторыi культуры Беларусь метавши з тома «Культура са-цыяльнай элiты XIV - пачатку XX ст.». Раней гэта нiколi не рабшася. У гады СССР саюз-ныя рэспублiкi, што тычыцца мастацтвазнауства i гуманiтар-ных навук, у асноуным аба-шралюя на вывучэнне народ-на-традыцыйнай культуры. Стаяла шшая задача - стварыць вдэю новай гiстарычнай су-польнасщ - савецкага народа. Яна уяулялася як суквецце нацыянальных культур, i у ёй вышэй за традыцыйную культуру нiчога не было. Усё пака-звалася на кантрасце: вось як жылi у класавым грамадстве з прыгнятальнiкамi, а вось як жывем зараз.

Сиуацыя змянiлася, i, ушчваючы, што сiстэмных прац па элиарнай культуры мала i звычайна яны спецыялiзуюцца на асобных напрамках, напры-клад, на архiтэктуры, жыва-пiсе, наша даследаванне уяуля-ецца вельмi актуальным. Трэба помнiць, што нацыянальная iдэя як аснова дзяржаунасщ павiнна абапiрацца на сiстэм-ны культурны комплекс, якi знiтоyвае народнае i элiтарнае.

- Аляксандр 1ванав1ч, раскажыце, кал1 ласка, пра на-ступныя кн1г1 «Нарысау».

- Канцэпцыя выдання пабудавана такiм чынам, каб яна ш у якiм разе не шла па накатанай, як у былым СССР,

8

Культурная спадчына

калi пiсалi толькi пра вясковае. Друп том будзе прысвечаны культуры гарадоу, ствараючы працяг тэмы культуры са-цыяльнай элiты. Трэщ будзе складацца з дзвюх кшг - пра матэрыяльную i духоуную культуру вёскi. Апошнi том ахошць культуру XX - пачатку XXI ст. ^ вiдаць, таксама будзе падзелены на дзве кнiгi, таму што гэта вельмi вялiкi пласт. Таюм чынам, у чытача i даслед-чыка будзе магчымасць пазна-ёмiцца з гiстарычнай глыбiнёй, з тым, што адышло у мшулае. Думаецца, што тут мяжой з'яуляецца Першая сусветная вайна, якая стала культурным разломам на сутыку эпохi пары i жалеза i эпохi, якая пачалася з навукова-тэхшчнай рэвалюцыi i прывяла нас у век атама i сучасных электронных i бiятэхналогiй.

- Хацелася б больш падра-бязна закрануць тэму мецэна-цтва. Як1я людз1 падтрымл1вал1 творцау, як1я вщы мастацтва яны спанс1равал1?

- Гэтая тэма патрабуе асоб-най гутаркi. Усе знакамiтыя дзеячы беларускай гiсторыi з'яулялюя мецэнатамi. У ле-тапiсах гаворыцца, што нават старажытнарускiя князi, у тым лшу з Полацкай зямл^ былi вельмi высокаадукаванымi людзьмi. Яны ведалi творы Антычнасцi i тлумачылi гэта неабходнасцю больш дасцш-нага паразумення хрысщян-скай веры i г.д. Фундатарства пачынаецца менавiта з гэтага. Нашы разумныя, адукаваныя продю, лiдары дзяржавы ад яе юнавання, тыя, хто стаяу на чале рэпянальных цэнтрау -Полацка, Турава, Слуцка, разумел^ што нават для развщця ведау у манастырах, безумоуна, неабходна падтрымка. У iх была высокая, можа, нават вышэйшая, чым мы лiчым, побытавая культура, i гэта

патрабавала, каб побач былi людзi, яюя яе стваралi. Раней не звярталi увагу, з пункту гледжання мецэнацтва, на тое, што кожны князь трымау цэлы пасад рамесшкау i майстроу яны выраблялi адмысловыя рэчы, з якiмi гаспадару не сорамна было прымаць замеж-ных гасцей. Гэтыя ж вырабы паступалi на продаж, вывозшь ся за мяжу.

Калi казаць пра таюя буйныя магнацкiя цэнтры, як Ружаны, Нясвiж, Вiльна, Мiр, то мецэнацтва там з'яулялася неад'емнай часткай побыту. Напрыклад, усе Радзiвiлы былi мецэнатамi. У Нясвiжскiм касцёле, ушкальным помнiку барока, дзесяцiгоддзямi рабшь ся роспiсы i працавалi вядомыя мастакi. Аздабленне рад-зiвiлаyскiх палацау, стварэнне ушкальных залау, партрэтных радоу, бiблiятэк, парка Альба таксама было звязана з фунда-тарствам, таму што трэба было знайсщ i падтрымаць майстроу i, самае галоунае, сфармiраваць такiя умовы, каб яны працавалi тут лiтаральна усё жыццё.

Калi у XVII ст. маскоусюя цары палiчылi, што па узроуш культуры час выходзiць на еурапейсю узровень, яны запрасiлi беларускiх майстроу «на вечнае жыццё». Апошшя пазнаём^ расiйскую элiту з палiхромнай кафляй, аб'ём-най разьбой i г.д. Калi Пётр I пабудавау Пецярбург, мнопя з майстроу пераехалi туды i там працавалi.

Падтрымка збяднелых мастакоу дзейнасщ правiнцы-яльных тэатрау у пазнейшыя часы - сведчанне дауняй павагi да мастацтва. Без гэтага у свя-домасцi грамадства не склала-ся б разуменне, што на культуру неабходна ахвяраваць, што яе неабходна падтрымлiваць i развiваць. Мецэнацкая дзейнасць для адукаванага, перадавога пана, пазней фабрыканта,

банюра была свядомай, бес-карыснай, не мела напускны характар.

- Ц1 можна назваць са-цыяльную эл1ту штэлектуаль-най? Ц1 спрыяла яна развщцю навук1?

- Безумоуна. Навука -гэта таксама творчасць. Боль-шасць мастакоу былi людзьмi вельмi шырокай адукацыi. 1накш не можа быць, таму што у аснове i творчасцi, i iнтэлек-ту, i прафесiйнай культуры ляжыць розум, творчая ча-лавечая думка. Было шмат знакамiтых беларускiх наву-коуцау: Дамейка, Ёдка, людз^ якiя зрабiлi вялiкiя адкрыццi у хiмii, фiзiцы, з'яyлялiся аyтарамi тэхшчна дасканалых вынаходнiцтваy, якiя апярэдж-валi тыя ж вопыты Папова i Тэслы. На жаль, пакуль мы пра iх ведаем мала. Навукам спрыялi некаторыя чыноyнiкi: Дэмбавецкi даследавау жыццё i побыт розных этшчных груп i сацыяльных саслоуяу Магiлёyскай губернi; генерал Жылiнскi пабудавау першую мелiярацыйную сiстэму на Палесш, якая захавалася да нашых дзён; афщэры Генераль-нага штаба Карэва, Баброусю напiсалi yнiкальныя працы аб беларусюх правiнцыях.

- Як у нас щуць справы з музееф1кацыяй? Ц1 можна пазнаём1цца з прадметам1 мастацтва, культурай эл1ты?

- Для гэтага можна наведаць наш Музей ста-ражытнабеларускай культуры, Нацыянальны мастацкi музей, Нацыянальны гiстарычны музей, рэгiянальныя музе^ напрыклад, Магiлёyскi абласны. Вельмi цiкавы археалагiчны музей «Бярэсце», аднак сумна тое, што ён таю адзш у Беларуси а магло б быць як мтмум два, таму што у 80-я гг. у Вь цебску быу раскапаны амаль

9

так1 ж комплекс, але яго, на жаль, засыпаль Музей псторып рэл1гп зараз працуе у шшым напрамку, м1ж тым у культуры элггы ютотную частку складае менавиа культура духавенсгва. Шго тычыцца музеяу пад ад-крытым небам, на мой погляд, нароуш з народна-трады-цыйным1 сядз1бам1 неабходна экспанаваць 1 пансюя маёнтю, 1х адмысловыя гаспадарчыя пабудовы, дамы фабрыканта 1 прадпрымальшка. Мы шмат зрабш1, зафшсаваушы тысячы адзшак помшкау народнай архитектуры, аднак цяпер трэба шырыць такую працу у элиар-ным напрамку. Гэта пачынае рабщца, 1 кал1 звяртаць на гэта увагу грамадскасщ, працэс будзе разв1вацца натуральна.

- У таюх месцах, як Мiр I Нясвiж, можна дакрануцца да эл^арнай культуры?

- У першую чаргу. Гэта самыя яскравыя, выразныя, высокамастацюя экспазщыь Ёсць там, зразумела, спрэчныя моманты, звязаныя з вел1зар-най цяжкасцю паказу прад-метнага асяроддзя. Таму наш першы том вельм1 карысны, актуальны 1 запатрабаваны. Надзвычай цяжка сабраць тую ж мэблю, габелены, налад-зщь рэстаурацыю. У 80-я гг., кал1 я часта ездз1у у экпедыцып, абследавау вялшую колькасць вёсак 1 хутароу, у людзей было вельм1 шмат мадэрнавай мэбл1, зробленых мясцовым1 май-страм1 прадметау побыту - жы-рандолей, гадзшшкау, канап, набытых у мястэчках, невялш1х гарадах. Раней звяртал1 увагу альбо толью на аутэнтычнае, альбо толью на выкананае вя-домым1 мастакам1 щ мастацюм1 школамь Цяпер так не дума-юць. Ёсць Пауночны завулак

у Мшску, дзе захавал1ся дамы з адмысловым1 штэр'ерам1, дзе маюцца 1 прыгожая кафля, 1 цшавейшыя жырандоль Там

жывуць нашчадю дваран, мяшчан, чыноушкау, духа-венства, шжынерау, майстроу. У гэтым непарыунасць гюта-рычнага працэсу.

- Вы адзначыл^ што апошн1 том будзе прысвечаны мшула-му стагоддзю i пачатку гэтага. Цi можна сказаць, што зараз мы маем сфармiраваную культуру сацыяльнай эл^ы?

- Яна складваецца. 1снуе шмат праблем, абумоуленых тым, на яюх каранях фар-м1руецца сучасная элиарная культура. Рэча1снасць звязана з глабал1зацыяй, са спажывец-юм1 формам1 культуры. У той жа сацыяльнай элще адбы-ваюцца працэсы дыферэнцы-яцы1, яюя патрабуюць вы-вучэння. Для падсумавання, атрымання вышкау, падвяд-зення рысы неабходна пста-рычная дыстанцыя. Зараз га-лоунае - г1старычным1 ведам1

з каранёу з народных глыбшь макс1мальна уплываць на тое, каб элиарная культура фарм1равалася правшьна, каб яна захоувала нацыянальнае абл1чча 1 рэпянальную раз-настайнасць, сваю народную сапрауднасць, каб яна грунта-валася на роднай мове.

Еуропа зараз вельм1 закла-почана тым, як пазбавщца ад скажэння, разбурэння тых жа нацыянальных моу, культурных каранёу. У мнопх крашах яны страчаны у вышку пра-мысловай рэвалюцып XIX ст. Нас яна тычылася у меншай ступеш, таму для ЮНЕСКА 1 для Еуропы нашы культурныя караш, з пункту гледжання чысщш 1 ушкальнасщ, маюць вялшую цшавасць. Таму беларуская сучасная культура сацыяльнай элиы павшна грунтавацца на нацыянальным тэатры, музыцы, творах жы-вашсу. Сёння акрамя нацюр-морта, пейзажа 1 мадэршсцюх кампазщый нельга убачыць

н1чога: ш тэматычныя палотны, ш вобразы герояу нашага часу.

Разнастайныя з'явы сучаснасщ трэба ацэньваць з духоунага пункту гледжан-ня. Я не маю шчога супраць Моцарта щ Рахмашнава, але мяне здз1уляе, кал1 1х 1мёны даюць жылым комплексам, а элины катэджны раён пад Мшскам называецца Грынвь чам. У нас жа ёсць свае, пры-гожыя нават для рускамоунага чалавека, назвы нашага краю, нашай бытнасцк Свщязянка, Рагнеда 1 шматл1юя шшыя. Нацыянальная праблематы-ка у архитектуры бачыцца у светауспрыманш 1 культуры дойлщства. Яна адлюстроува-ецца праз уласныя матэрыялы, формы, колеравыя стасуню 1, самае галоунае, праз улас-ны маштаб, аргашчны для канкрэтнага асяроддзя1 канкрэтнай прыроды. Сучас-ным1 заходшм1 тэхналог1ям1 у будаунщтве мы не валодаем 1, ствараючы падробю, проста псуем сваё архгтектурнае ася-роддзе. Усё гэта - наступствы нашага спажывецкага ладу жыцця, яю шяк не спрыяе развщцю элиарнай культуры. Ён лиаральна разбурыу еурапейскую культуру, што прадбачыу Освальд Шпенглер. 1нстытут сям'1 там зшшчаецца на вачах, у грамадстве узшка-юць канфесшныя, м1жэтшч-ныя канфлшты. Мне бачыцца шмат шкоды у камерцыял1за-цы1 культуры - пераутварэнш нашага фальклору у в1дов1ш-ча, якое паказваюць па тэ-лебачанш, у прым1тыуныя забауляльныя праграмы. Гэта вульгарызуе нацыянальную культуру, а яе трэба клапатшва ахоуваць.

Вольга К1ЕУЛЯК1С

10

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.