Научная статья на тему 'CORRESPONDENCE OF MIKHAIL CZARTORYSKI WITH MICHAL MASALSKY FROM THE COLLECTIONS OF THE POLISH LIBRARY IN PARIS AS A SOURCE ON THE POLITICAL HISTORY OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA FROM 1737 TO 1764'

CORRESPONDENCE OF MIKHAIL CZARTORYSKI WITH MICHAL MASALSKY FROM THE COLLECTIONS OF THE POLISH LIBRARY IN PARIS AS A SOURCE ON THE POLITICAL HISTORY OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA FROM 1737 TO 1764 Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
17
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
МАГНАТЫ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Macuk A.

On the basis of correspondence from the Polish Library in Paris, the political history of the GDL 1737-1764 is investigated. The author managed to establish the place and role of Mikhail Masalsky in the social and political life of the GDL in the 30-60s of the 18th century, and also the distribution of roles among the leaders of the Familia (political party). It allowed to clarify the position of the leaders of the Familia in certain political incidents. This allows to understand the common and different in the position of the Mikhail Masalsky grouping regarding the other leaders of the Familia and better understand the causes of his conflict with them in 1761-1762.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «CORRESPONDENCE OF MIKHAIL CZARTORYSKI WITH MICHAL MASALSKY FROM THE COLLECTIONS OF THE POLISH LIBRARY IN PARIS AS A SOURCE ON THE POLITICAL HISTORY OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA FROM 1737 TO 1764»

УДК 930

ПЕРАП1СКА М1ХАЛА ЧАРТАРЫЙСКАГА З М1ХАЛАМ МАСАЛЬСК1М З ФОНДАУ ПОЛЬСКАЙ Б1БЛ1ЯТЭК1 У ПАРЫЖУ ЯК КРЫН1ЦА ПА ПАЛ1ТЫЧНАЙ Г1СТОРЫ1 ВКЛ 1737-1764 гг.1

канд. гтт. навук А. У. МАЦУК (1нстытут г^торьй НАН Беларуа, Мтск)

На падставе ператсю з Польскай бгблгятэк у Парыжы даследуецца палгтычная ггсторыя ВКЛ 1737-1764 гг. Удалося устанавщь месца i роль Мгхала Масальскага у грамадска-палгтычным жыццг ВКЛ у 30-60-х гг. XVIII ст., а таксама размеркаванне роляу сярод лiдарау Фамыи. Удакладняецца пазщыя юрауткоу Фамшй у тых ц тшых палтычных здарэннях. Вызначаюцца агульнае i адрознае у пазщьп групоую Мiхала Масальскага адносна тшых лiдарау Фамшй i прычыны яго канфлiкту з iмi у 1761-1762 гг.

Ключавыя словы: магнаты, магнацюя групоую, ператска, соймт, новыя крынщы, ФамШя.

Уводзшы. Перыяд 1737-1764 гг. - час, калi на палпычнай сцэне ВКЛ на вядучых ролях знаходзшася магнацкая групоука Фамшя. На чале яе у ВКЛ 6brni канцлер ВКЛ Мiхал Чартарыйсш, пад-канцлер ВКЛ Мiхал Антонiй Сапега, падскарбi ВКЛ Юрый Флемiнг, польны гетман ВКЛ i вiленскi кашталян Мiхал Масальсш. У Польскай бiблiятэцы у Парыжы захоуваюцца 35 л1стоу Мiхала Чар-тарыйскага да Мiхала Масальскага з 1737 па 1764 гады. На самой справе гэтых лютоу 34, а л1ст ад пад нумарам 23 ад 3 сакавжа 1760 г. з Воучына з'яуляецца л1стом Мiхала Чартарыйскага не да Мiхала Масальскага, а да Мiхала Казiмiра Радавша [1, р. 105]. Напэуна праз памылку архiвiста лют, падпiсаны да вшенскага ваяводы i вялiкага гетмана ВКЛ, патрашу у справу з лiстамi да вiленскага кашталяна i польнага гетмана ВКЛ Мiхала Масальскага.

У пстарыяграфп вядома тольк1 адна карэспандэнцыя памiж лiдарамi Фамiлii у ВКЛ - перапiска Мiхала Чартарыйскага з Мiхалам Антошям Сапегай, якая знаходзщца у Нацыянальнай 6!6л!ятэцы Польшчы [2]. Перапiска з Польскай 6!6л!ятэш у Парыжы памiж Мiхалам Чартарыйсшм i Мiхалам Масальск1м уяуляе вял^ю цiкавасць, бо дазваляе зразумець месца i роль Масальскага у гэтай магнацкай групоуцы. Раней ташя спробы прадпрымала у сваёй манаграфй аб Фам^ тольк1 польская даследчыца Зафiя Зялiнская [3, s. 360]. Аднак, пры напiсаннi гэтай працы Зафп Зялiнскай была невядома карэспандэнцыя з Польскай 6!6л1ятэш у Парыжы.

Асноуная частка. У першым лiсце ад 7 лктапада 1737 г. з Гданьска Мiхал Чартарыйск1 прасiу Мiхала Масальскага старацца аб выбары прьгальных дэпутатау на грамнiчных соймiках 1738 г. Больш таго, прапаноувау Масальскаму самому стаць дэпутатам i быць абраным маршалкам Трыбунала ВКЛ. Aсаблiва каштоуным бачыу гэта у год правядзення сойма. Менавiта таму, Масальсш мог за гэта быць узнагароджаны каралеусшм дваром. Чартарыйск1 заклiкау супрацоушчаць у трыбунальскай кампанп з падскарбiям ВКЛ Янам Салагубам i стражшкам ВКЛ Антошям Пацеем, iнфармавау, што Радзiвiлы пад-трымл1ваюць выбар трыбунальсшм маршалкам вiцебскага ваяводы Марцiна Апнскага, аднак быу пера-кананы, што Масальсш выйдзе пераможцам у змаганш з Марцiнам Агшсшм за гэты урад [1, р. 19-21]. Гэты л1ст дазваляе па iншаму паглядзець на планы Фамiлii адносна Трыбунала ВКЛ 1738 г. Становщца зразумела, што Фамшя хацела, каб Трыбунал ВКЛ 1738 г. аказауся пад кантролем яе саюзнiкау: Масальскага, Салагуба i Пацея. Для гэтага Фамiлiя была гатова змагацца з Радзiвiламi, як1я дамiнавалi у княстве. Адначасова гэта не было патрэбна Чартарыйск1м для нiбыта як1х канфедэрацшх планау [4, s. 77-79]. Кантроль над Трыбуналам ВКЛ 1738 г., на думку Мiхала Чартарыйскага, меу узмацнiць пазiцыi Фамiлii i яе саюзшкау у княстве перад каралеусшм дваром, бо таму было важна, хто будзе кантраляваць Трыбунал ВКЛ у год правядзення сойма.

У люце ад канца лютага 1742 г. Мiхал Чартарыйск1 iнфармавау аб "незаконным" выбары дэпутатам у Троках полацкага кашталяна Валярыяна Жабы. Зразумела, што пры падтрымцы сваiх пра-тэктарау Радзiвiлау ён старауся аб трыбунальск1м маршалкоустве, а супраць яго кандыдатуры не было сур'ёзнага канкурэнта. Мхал Чартарыйск1 пытауся аб планах саюзшкау (Сапегау, Масальскага, Ста-нiслава Aгiнскага i Яна Салагуба): щ будуць яны перашкаджаць Жабе стаць трыбунальсшм маршалкам i щ маюць для гэтага прыхiльнiкау i фшансавыя сродк1? У канцы л1ста Чартарыйск1 вярнууся да гэтай

1 Артыкул выкананы у межах выканання праекта БРФФ1 № Г15Ф-001: "Французсюя i франкамоуныя рукапiсы у Беларус (XVni-пачатку XX ст.)".

справы, ён папярэджвау аб згодзе Сапегау i Яна Салагуба, каб маршалкам Трыбунала ВКЛ быу Ва-лярыян Жаба [1, p. 23-24]. Гэты лiст пацвярджае, што менавгга Мiхал Масальск займау ключавую ролю у кантакгах памгж МГхалам ЧартарыйсшмГ i шшыт удзельткамГ каалшш - Сапегам [5, s. 177; 6, c. 213-214]. Менавгга праз яго падканцлер ВКЛ узгадняу планы з ус1мГ удзельткам каалшш. Яму ж перадавау кан-федэнцыяльную шфармацыю аб згодзе шшых удзельшкау каалiцыi аб выбары радзГвшаускага пры-хiльнiка Валярыяна Жабы маршалкам Трыбунала ВКЛ.

Чартарыйсш быу для Масальскага крынiцай шфармацьп аб знешнепалиычных падзеях. У сваiм лiсце Чаргарыйск1 шфармавау аб падзеях (арышт рэгенга Эрнста Бiрона), якя адбылiся у Пецярбургу i лГчыу, што яны прынясуць Рэчы Паспалггай новыя перамены, звязаныя з Курляндыяй (выбары новага герцага замест БГрона) [1, p. 24]. Iнфармiравау Мiхал Чартарыйск1 i аб магчымых падзеях унутры-палиычнага жыцця Рэчы Паспалггай. Так, у сва1м лiсце ад 7 жшуня 1742 г. з Воучына Чартарыйсш перадавау iнфармацыю, што кароль з'явщца у Рэчы Паспалггай не раней кастрычшка 1743 г. з мэтай склжання новага сойма [1, p. 27].

Увогуле Чартарыйсш i Масальск1 мелi агульныя думк не тольк аб выбарах на дэпутацшх соймiках, але i у размеркаваннi урадау. Яны абодва падтрымалi Сымона Сруця у яго барацьбе з Пацеямi за урад ковенскага гродскага старосты. Мiхал Чартарыйск1 выказвау Масальскаму сваё спадзяванне, што удасца супакоiць справу аб атрыманнi ковенскага гродскага староства Сымонам Сiруцем. Падканцлер ВКЛ меркавау, што не будзе неабходнасщ разглядаць справу у асэсарсшм судзе. Прычынай быу зварот каралеускага двара да троцкага ваяводы Аляксандра Пацея, каб ён перастау перашкаджаць Сруцю у атрыманнi ковенскага гродскага староства [1, p. 27].

У сваю чаргу Мiхал Чартарыйсш удакладняу у Масальскага незразумелыя пытаннi у ВКЛ. Так, ён прасiу Масальскага даведацца, на якой падставе пруская каралеуская дынастыя Гагенцолерны трымае уладанш у ВКЛ (мелася на увазе частка "нойбургсшх уладанняу" - Тауроп i СярэГ) [1, p. 32]. Ужо у гэты час Мiхал Масальск1 быу для Чартарыйскага даверанай асобай, як1 мог выканаць самыя складаныя просьбы у княстве. Менавгга Масальскага Чартарыйскi прасiу дазнацца, хто быу шщыятарам выдання друку у ВГльш, як! заклiкау да антыкаралеускай канфедэрацыi у Рэчы Паспалiтай. З яго слоу, падобны друк быу распаусюджаны i у Вялжапольшчы. 1нщыятарам яго быу шведск палкоушк Бона, як ужо быу затрыманы уладаш. У яго паперах было знойдзена шмат лютоу магнатау ВКЛ. Сярод Гх Чартарыйск1 называу тольк1 стольшка ВКЛ Пятра Сапегу [1, p. 27-28].

Галоуным ва узаемаадносшах абодвух магнатау заставалася пытанне выбарау на дэпутацшх сой-мшах. Ужо у жшуш 1742 г. Чартарыйск1 прапаноувау Масальскаму сабрацца i абмеркаваць планы аб будучым Трыбунале ВКЛ. На гэтай нарадзе спадзявауся сустрэцца з МГхалам Антошям i Юзафам Ста-шславам СапегамГ, як1я знаходзшся недалёка i абяцалГ хутка прыбыць [1, p. 29]. Грамшчныя соймш паспяхова скончылюя для каалщып, а яе кандыдат - МГхал Антонш Сапега - быу абраны дэпутатам на мазырсшм соймГку. Пачалюя доупя перамовы з каралеусшм дваром аб зацвярджэнш яго кандыдатуры. Актыуна у гэтым удзельшчау падканцлер ВКЛ. Пацвярджае гэта i яго лют ад 13 красавжа 1743 г. да МГхала Масальскага. У Гм МГхал Чаратрыйск шфармавау, што нашсау у каралеуск двор у падтрымку кандыдата ад каалщып на урад трыбунальскага маршалка. Магчымае супрацьдзеянне з боку МГхала Вш-нявецкага, са слоу Чартарыйскага, меу прыбраць дасланы у Вшьню ад каралеускага двара генерал арты-лерып ВКЛ Юрый Флемшг. Чартарыйсш праау падтрымаць да урада тсара вшенскай кадэнцыГ Ста-шслава Бужыньскага, а да урада тсара рускай кадэнцып - Юзафа Сасноускага [1, p. 31].

У лшеш 1743 г. падканцлер ВКЛ старауся на каралеусшм двары для Масальскага аб атрыманш урада надворнага маршалка ВКЛ. Прауда, агаворвау, што для Масальскага гэта тольк часовы урад на шляху да урада польнага гетмана ВКЛ. Прычым Чартарыйскаму было вядома, што хвароба вялжага гетмана ВКЛ МГхала Вшнявецкага абвастрылася, i таму хутка будзе вольная i булава. Вялшм гетманам ВКЛ меу стаць МГхал КазГмГр РадзГвш, а вызвалены урад польнага гетмана ВКЛ меркавалася надаць МГхалу Масальскаму. Аб хваробе Вшнявецкага i планах размеркавання урадау Чартарыйсш спяшауся паведамщь i Масальскаму [1, p. 35]. На самой справе складана выявщь прычыны, з-за як1х падканцлер ВКЛ старауся аб часовым урадзе для Масальскага. Магчымым тлумачэннем дзейнасщ падканцлера ВКЛ бачыцца тое, што Чартарыйск1 ведау пра добрае стауленне да Масальскага на каралеусшм двары i з яго дапамогай Гмкнууся перашкодзщь атрымаць урад надворнага маршалка ВКЛ варожым ФамГлл магнатам ВКЛ. Гэта спроба, аднак, скончылася шчым i урад надворнага маршалка ВКЛ атрымау абозны ВКЛ 1гнат Апнсш.

Магчыма на каралеусшм двары не дал! Масальскаму урад надворнага маршалка ВКЛ, бо ведал! аб хваробе Вшнявецкага i што хутка вызвалщца урад польнага гетмана ВКЛ. Пасля смерщ МГхала Вгш-нявецкага МГхал Чартарыйск1 даслау Масальскаму свой i Сташслава Панятоускага люты да Бруля i ксёндза Гуарыш. У Гх яны згодна ранейшым дамоуленасцям прасГлГ надаць Масальскаму урад польнага

гетмана ВКЛ [1, р. 39]. Гэта паспяхова адбылося, i Масальск стау польным гетманам ВКЛ. Важную ролю у гэтым адыграла пратэкцыя Фамiлii. Прауда, Мiхал Чартарыйск не заужды падтрымл!вау просьбы аб урадах рэкамендаваным Масальск1м асобам. Так, Мiхал Чартарыйск1 адмов!уся дапамагаць па просьбе Масальскага лвдскаму скарбнiку Камшьскаму заняць урад лвдскага чашнiка. Прычынай была непрыязнь таго да Чартарыйскага [1, р. 36]. У вышку лвдскш чашнiкам стау прыхшьшк Фамши Францiшак Александровiч.

У 1744 г. у княстве адбылося прымiрэнне асноуных магнацк1х родау. У ВКЛ склалася "вялшая каалщыя" магнацк1х родау Чартарыйсшх, Радз!вшау, Сапегау i Масальск1х. Гэтая каалщыя дамiнавала ва унутрыпалиычным жыцш ВКЛ. У 1745 г. Чартарыйсш выклау Масальскаму свой план падзелу урадау у Трыбунале ВКЛ. Згодна яму, трыбунальсшм маршалкам меу стаць троцк1 ваявода Аляксандр Пацей, лггоусшм пiсарам - Давойна, руск1м шсарам - Валадковiч. Прычыну выбару апошняга тлумачыу вялiкiмi просьбамi у яго падтрымку Мiхала Казiмiра Радзiвiла. У такой спуацьп стражнiк ВКЛ 1гнат Ланеуск1 Воук мог стаць маршалкам Скарбовага Трыбунала щ вiцэ-маршалкам Трыбунала ВКЛ [1, р. 44-45]. У гэтым плане не было шчога незвычайнага, бо ён раней быу узгоднены пам!ж уам! вядучым! магнацшм! групоукам! княства [6, с. 249-251]. Адносна рэасумпцып Трыбунала ВКЛ 1745 г. Чартарыйсш праау Масальскага не дапусцщь у лж трыбунальск1х суддзяу наваградск1х дэпутатау, а праау падтрымаць брэсцкага дэпутата Пятра Пашкоускага, каб яму не перашкодзш шляхцщы Верашчак увайсш у лш тры-бунальсшх суддзяу [1, р. 45]. У гэтых просьбах Чартарыйскага да Масальскага не было шчога незвычайнага, вдэнтычныя просьбы был! накраваны да вялжага гетмана ВКЛ М!хала Каз!м!ра Радзшша [6, с. 251].

1снаванне "вялшай каалщыГ не прыбрала канкурэнцып пам1ж магнатам! за урады ! уладанш. Першыя вольныя урады з'явшся у 1746 г. пасля смерщ наваградскага ваяводы Мжалая Фаустына Радзь вша. У гэты час нчым скончылюя старанн падканцлера ВКЛ аб вайсковых урадах для Масальских. Прычынай быу больш ранн зварот да караля аб гэтых урадах для дзяцей памерлага. 1х падтрымау ! вялЫ гетман ВКЛ М!хал Каз!м!р Радз!вш [1, р. 47].

Яшчэ перад выбарам! у Трыбунал ВКЛ 1746 г. у межах "вялжай каалщыГ было дамоулена, што шсарам вшенскай кадэнцы! стане войск! ВКЛ Дамшж Саванеусш. Было агаворана, што дэпутатам ён будзе абраны на вшенсшм сойм!ку, каб яму лягчэй было стаць шсарам вшенскай кадэнцы!, бо вшенсшя дэпутаты згодна традыцы! мел! першынство да гэтага трыбунальскага урада [7, 8. 112-114]. У вышку на вшенсшм сойм!ку был! абраны аж тры дэпутаты: Дамшж Саванеусш, М!хал Гарадзенск1 ! Станюлау Нарбут. М!хал Чаратрыйск1 прыклау вял!Щя намаганш, каб шсарам вшенскай кадэнцы! стау менавгга Саванеусш. Сярод шшага ён праау М!хала Масальскага прасщь аб падтрымцы для Саванеускага у М!хала Каз!м!ра Радявша. Акрамя таго, Чартарыйсш спрабавау самастойна прымусщь аднаго з трох вшенсшх дэпутатау адмовщца ад дэпутацтва. Падканцлер ВКЛ дамауляуся з дырэктарам соймжа Ман-кев!чам, каб той падтсау крэдэнс вшенсшм дэпутатам Саванеускаму ! Богушу. Прычым вырашальную ролю у гэтых перамовах Чартарыйсш адводз!у як раз М!халу Масальскаму. Падканцлер ВКЛ быу пера-кананы, што кал! Масальск1 нашша да Манкев!ча такую просьбу, то той дакладна паслухаецца [1, р. 47].

Супрацьстаяла "вялжай каалщыГ вядучых магнатау ВКЛ каалщыя Апнсшх, Салагубау ! наваградскага ваяводы Мжалая Фаустына Радлвша. Найбольшым уплывам яны валодал! на усходшх соймжах княства. Грамшчныя соймЫ 1746 г., аднак, паказал! перавагу прыгальшкау "вялжай каалщыГ'. М!хал Чартарыйск1 з задавальненнем зауважау Масальскаму аб няудачах !х пращунжау на "беларуск1х соймжах" (усходшх соймжах ВКЛ) [1, р. 47-49]. Праблему для "вялжай каалщыГ' несла тольш праблема спадчыны М!хала Вшнявецкага, бо магла перасварыць пам1ж сабой яе удзельнжау Чартарыйск1х, Сапегау ! Радявшау. Лоучы ВКЛ М!хал Антонш Сапега падчас перамоу у Львове адмов!уся саступщь спадчынжам Вшнявецкага, як1х падтрымл!вау Чартарыйск1. Не састушу ён ! М!халу Каз!м!ру Радз!в!лу. З-за гэтага Чартарыйсш скардз!уся Масальскаму, што ня можа узгадн!ць згодна ранейшым дамоу-ленасцям размеркаванне урадау у Трыбунале ВКЛ. Тым больш, што аб урадзе п!сара рускай кадэнцы! прасш некальк1 канкурэнтау. Для аднаго з !х, М!калая Тадэвуша Лапац!нскага, падканцлер ВКЛ меркавау !ншы трыбунальск1 урад - маршалка Скарбовага Трыбунала. Чартарыйсш абавязкова хацеу ведаць думку Масальскага на гэты конт. Адначасова паведамляу, што згодна ранейшай просьбы ужо дамов!уся з Радз!в!лам, каб лщсш дэпутат ! л!дск1 чашн!к Францшак Александров!ч стау трыбунальск1м падскарб!ям [1, р. 49-50]. Нажаль нам невядомы адказ Масальскага, але магчыма з-за яго пазщып М!калай Тадэвуш Лапацшсш стау не маршалакам Скарбовага Трыбунала, а шсарам рускай кадэнцы!.

Наступны л!ст М!хала Чартарыйскага да М!хала Масальскага быу нап!саны 9 сакавжа 1748 г. ! дат^гчыцца ужо Трыбунала ВКЛ 1748 г. Гэты Трыбунал ВКЛ быу вельм! важным для Масальских. На !м магла разглядацца !х судовая справа з Сапегам! аб спадчыне мсц!слаускага ваяводы Юрыя Стан!слава Сапег!. На частку гэтай спадчыны прэтэндавау ваукавыск! гродсш староста Каз!м!р Масальск1, як1 быу

жанаты на дачцэ Юрыя Станюлава Сапеп Крысцше. Менавiта таму Масальская iмкнулiся, каб мар-шалкам Трыбунала ВКЛ стау гарадзенск1 гродск1 староста Юзаф Андрыян Масальск1. На гэта пагадзшся Радзiвiлы i Чартарыйск1я. Таму зразумела, што пры размеркаваннi шшых урадау вялiкае значэнне мела пазщыя лiдара Масальских i бацьк1 гарадзенскага гродскага старосты Мiхала Масальскага. Тым больш, што Радзiвiл адмовiуся выконваць ранейшую дамову з Чартарыйск1м i замест пiсара рускай кадэнцыi Вжтара Хэлхоускага iмкнууся, каб гэты урад атрымау наваградск1 дэпутат Антонiй Рдултоусш. Мiхал Чартарыйсш дзякавау Мiхалу Масалькаму за абяцаную падтрымку Хэлхоускага да урада пiсара рускай кадэнцыi. Адначасова праау не дапускаць у лж трыбунальск1х суддзяу наваградск1х дэпутатау, якя мелi слушныя пратэстацыi супраць свайго выбару. Наваградск1 соймiк, дзе был нiбыта абраны дэпутаты, адбыуся "прыватна" i нават без ведама вядучых мясцовых ураднiкау, як1я сядзелi да паздна на звы-чайным месцы правядзення соймiкау. Чартарыйск1 называу Масальскаму i галоуную небяспеку, калi наваградск соймiк будзе прызнаны законным. Падобным спосабам далей маглi адбывацца усе наваградсшя i мiнскiя дэпутацк1я соймЫ. Зразумела, што дэпутаты з iх згодна традыцыi першынства ста-навшся бы пiсарамi рускай кадэнцы1 [1, р. 52-53]. Як бачым, у канфлiкце памiж Радзiвiлам i Чар-тарыйсшм Мiхал Масальск1 прыняу бок падканцлера ВКЛ. 1ншая справа, што гэты лют не дае магчымасщ зразумець на кольк1 вялiкую ролю у будучым размеркаваннi трыбунальск1х урадау Мiхал Чартарыйсш адводзiу Мiхалу Масальскаму.

Падрабязна у сваiм лiсце ад 25 снежня 1749 г. з Беластока Мiхал Чартарыйск1 узгадняу планы з Мiхалам Масальским наконт выбарау на Трыбунал ВКЛ 1750 г. Напачатку з задавальненнем зауважау, што Мiхал Казiмiр Радзiвiл шмат разоу шкодзiу 1м, але зараз сам мусщь шукаць згоды Фамiлii. Чартарыйсш падкрэслiвау, што за згоду, каб сыны Радзiвiла былi трыбунальскiмi суддзямi, а адзiн з iх стау трыбунальск1м маршалкам, вялiкi гетман ВКЛ пагадзiуся, каб урады маршалка Скарбовага Трыбунала i пiсара рускай кадэнцып атрымалi прыхiльнiкi Фамiлii. Больш таго, Радзiвiл абяцау не перашкаджаць пры-хiльнiкам Фамiлii на грамшчных соймiках. Падканцлер ВКЛ зауважау, што кат Радзiвiл перадумае, то неабходна будзе пераслаць узгодненыя яго уласнай рукой планы наконт Трыбунала ВКЛ. Праау Чартарыйсш Масальскага для забеспячэння адзiнства Фамiлii на Трыбунале ВКЛ 1750 г. вырашыць спрэчныя справы Масальских з Мiхалам Антошям Сапегай [1, р. 55]. Пазней Чартарыйсш iнфармавау аб пераменах у плане Радзiвiла. Сам ён даведауся аб гэтых планах ад кракаускага ваяводы Станiслава Паня-тоускага, якому аб iх паведамiу каронны падскарбi Караль Юзаф Сядльнiцкi. Аб сва1х планах Сядль-нiцкаму напiсау сам Мiхал Казiмiр Радзiвiл. Згодна новаму плану трыбунальсшм маршалкам меу стаць рэчыцк гродск староста Альбрэхт Радзiвiл. На думку Чартарыйскага, гэта было выклжана малой коль-касцю радзiвiлаускiх прыхiльнiкау сярод абраных дэпутатау. У такой атуацып узнiкалi складанасцi для маршалка у кiраваннi Трыбуналам ВКЛ 1750 г. Канчатковае рашэнне на ташя перамены плана Радзiвiла Чартарыйсш пашдау Мiхалу Масальскаму. Сам раiу згадзiцца, бо у iх шчога не было шкоднага для Фашли. Кандыдатам на урад маршалка Скарбовага Трыбунала Чартарыйсш прапаноувау Лапацiнскага, якому сам абяцау падтрымку. Зрабiу ён гэта, яшчэ калi да грамшчных соймжау угаворвау Лапацiнскага старацца аб выбары дэпутатам. На урад шсара рускай кадэнцы1 падканцлер ВКЛ лепшым кандыдатам бачыу прыхiльнiка Масальскага - гродзенскага земскага пiсара Караля Храш^ча. Чартарыйск1 паве-дамляу, што на гэты урад прэтэндавау i праау у яго падтрымк слонiмскi дэпутат Мжульсш. Пад-трымлiвау Мiкульскага i Мiхал Антонiй Сапега, бо гэта быу яго прыхiльнiк, аднак Чартарыйсш, згодна ранейшаму плану, быу гатовы падтрымаць Храптовiча. Лдзiнае, што Чартарыйсш лiчыу, калi будуць моцныя перашкоды Храптовiчу, то тады пiсарам рускай кадэнцып лепей абраць Мiкульскага. Адначасова праау супа^ць пратэсты Сляшыньскага i Коркуця супраць ваукавыскага i лщскага соймiкаУ [1, р. 59-60]. Фактычна гэты лiст дае шмат щкавай шфармацын. Па-першае, мы даведваемся, што тольш пасля дэпутацк1х соймiкаУ Чартарыйсш пазнау планы Мiхала Казiмiра Радзiвiла зрабiць трыбунальск1м маршалкам не аднаго з сыноу, а родзiча - рэчыцкага гродскага старосту Альбрэхта Радзiвiла. Па-другое, пра вельмi складаны шлях, як гэтая шфармацыя праз каронных ураднiкау стала вядома Мiхалу Чар-тарыйскаму. Гэта тым больш щкава, што Масальскаму аб гэтым паведамiу яшчэ 13 лютага сваiм лiстом сам Мiхал Казiмiр Радзiвiл [8, к. 197-198]. Па-трэцяе, пра яшчэ некаторыя падрабязнасцi канфлiкту памiж лiдарамi Фамiлii аб размеркаваннi трыбунальсшх урадау. Галоунае, становiцца зразумела, што у пытанш размеркавання трыбунальск1х урадау Масальск выступау разам з Флемшгам i Чартарыйск1м супраць Мiхала Антошя Сапегi. Цiкава, што Чартарыйск1 лiчыць Караля Храптовiча прыхiльнiкам Масальскага, а не тольш, як прынята у лиаратуры, прыхiльнiкам Флемiнга [3, 8. 357; 6, с. 341].

Наступны лют Мiхала Чартарыйскага да Мiхала Масальскага быу напiсаны пасля грамшчных соймжау 1753 г. (28 лютага 1753 г.) i галоуным чынам датычыуся размеркавання трыбунальск1х урадау. Чартарыйсш выказвау задаволенасць з абраных дэпутатау на Трыбунал ВКЛ 1753 г. Зауважау, што усё адбылося згодна iх плану, як1 быу складзены падчас сойму 1752 г. Адначасова канцлер ВКЛ праау пад-

трымк для ковенсшх дэпутатау: лоучага ВКЛ 1гната Ланеускага Ваука - да урада маршалка ВКЛ ! векшнянскага старосты М!хала Горскага - да урада маршалка Скарбовага Трыбунала. Ра1у не спяшацца з падтрымкай да урада тсара рускай кадэнцы!, бо ! так няма сур'ёзных кандыдатау [1, р. 69, 72]. Гэты лют удакладняе вядомую шфармацыю пра выбары на гэты Трыбунал ВКЛ только у тым, што планы Фамши адносна яго был! складзены яшчэ падчас сойма 1752 г.

У гэты час М!хал Чартарыйск вельм! прыязна став!уся да М!хала Масальскага. Асабл!ва зада-воленны канцлер ВКЛ быу падтрымкай М!халам Масальск!м планау атрымаць якое-небудзь дыг-н!тарства ВКЛ для Юзафа Сасноускага. Гэтую !нфармацыю перадау Чаратрыйскаму М!хал Антон!й Сапега. Польны гетман ВКЛ не тольк! абяцау падтрымаць Сасноускага, але ! тое, што канкурэнтам яму не будзе гарадзенск гродск1 староста Юзаф Андрыян Масальск1 [1, р. 70-71]. Гэта дазваляла Чар-тарыйскаму старацца для Сасноускага аб першым дыгн!тарстве ВКЛ ! не баяцца пакрыудз!ць Масальск1х. Гэта тым больш было важна у спуацып разыходжання Фамш! з каралеусшм дваром ! пера-ходам яе у шэраг! антыкаралеускай апаз!цы!.

З часам, аднак, аднос!ны пам!ж канцлерам ВКЛ ! польным гетманам ВКЛ пагоршыл!ся. Масальск!, у адрозненш ад Чартарыйскага, спрабавау захаваць добрыя адносшы з каралеусшм дваром. Адной з галоуных прычынау было !мкненне М!хала Масальскага атрымаць урад вшенскага каад'ютара для сына 1гната. З гэтай мэтай М!хал Масальск1 паехау на каралеуск двор у Дрэздэн. Аднак каралеуск двор не хацеу узмацняць Фамшю ! надаваць 1гнату Масальскаму вшенскую каад'юторыю. Расчараваны Масальск! н! з чым вярнууся да дому. Менав!та да гэтага часу, л!пень-верасень 1755 г, аднос!цца наступны недатаваны лют М!хала Чартарыйскага да яго. У !м М!хал Чартарыйсш выказвау М!халу Масальскаму вялжае шкадаванне, што той не завярнуу у Воучын, вяртаючыся у княства з Дрэздэна. Чар-тарыйск! л!чыу, што такая сустрэча была неабходна для узгаднення далейшых планау. Выказвау Чар-тарыйск! ! спачуванн!, што побыт М!хала Масальскага у Дрэздэне не прынёс чаканага урада в!ленскага каад'ютара для сына польнага гетмана. Канцлер ВКЛ ра!у моцна старацца аб выбары прыхшьных дэпутатау на будучых грамн!чных сойм!ках. Гэта было неабходна, каб паказаць каралеускаму двару сваю моц ! значную колькасць прыгальшкау [1, р. 77-78]. Яшчэ Чартарыйсш перадавау шфармацыю, што расшск двор загадау паслу Генрыху Гроссу моцна старацца аб урадзе наваградскага ваяводы для брэсцкага кашталяна Яна Храптов!ча [1, р. 79]. Зразумела, што гэтая просьба за Храптов!чам спазншася, ! урад наваградскага ваяводы ужо атрымау Юзаф Аляксандр Ябланоуск [9, 8. 53-54]. Аднак гэтая шфар-мацыя мела паказаць Масальскаму, што Фам!л!я, як ! яе прых!льн!к Храптов!ч, ! далей карыстаецца пад-трымкай Рас!!. Гэта мела даць спадзяванне атрымаць пры яе падтрымцы урад вшенскага каад'ютара для 1гната Масальскага.

М!хал Чартарыйск! не згаджауся уздымаць пытанн! аб в!ленскай каад'юторы! перад шляхтай на грамшчных соймжах 1756 г. Л!чыу, што гэта трэба будзе зрабщь на пасольск1х соймжах 1756 г. Больш падрабязна аб гэтым меркавау пара!цца з Масальск!м на запусты (катал!цк!я праводз!ны з!мы) у Слон!ме. Туды ж праау Масальскага прывесш як мага больш прыгальшкау. Адносна грамшчных соймжау 1756 г. Чартарыйск! давау Масальскаму наступныя парады. У крайн!м выпадку магчыма дазвол!ць выбар дэпутатам у Гродна малодшага з братоу Баранов!чау. Сапрауды, той з'яуляецца радлвшаусшм пры-хшьшкам, але мясцовы шляхеш лвдар Фамш! Караль Храптов!ч мае спосаб перацягнуць Баранов!ча на свой бок. Канцлер ВКЛ праау Масальскага даслаць на мшсш грамшчны соймж свайго афщэра Свен-тажэцкага, каб той адгаварыу свайго брата канкурыраваць аб выбары дэпутатам. Канцлер ВКЛ пацвярджау Масальскаму сапрауднасць дасланай !нфармацы!, што у Коуне мяркуе стаць дэпутатам Антонш Пац ! нават згодны, каб з !м дэпутатам быу канкурэнт на выбар трыбунальск1м маршалкам ад ФамшГ Гэтую ранейшую шфармацыю Масальскага яму пацвердз!у Сымон Оруць. У вышку, што рабщь з ковенсшм соймжам, Чартарыйск1 меу паращца з М!халам Антошям Сапегай ! Юрыям Флемшгам, а аб !х рашэнн абяцау шфармаваць М!хала Масальскага [1, р. 81-83]. Як бачна, М!хал Чартарыйсш працягвау разл!чваць на М!хала Масальскага як на аднаго з галоуных лщарау ФамшГ 1ншая справа, што асноуныя рашэнн! аб старанн! Юрыю Флем!нгу быць абраным дэпутатам на ковенск!м грамн!чным сойм!ку пры-малася без удзелу М!хала Масальскага. Увогуле канцлер ВКЛ абгаворвау з Масальск!м тольк! два грам-шчныя соймш: гарадзенск ! мшсш. Гэта непараунальна мала у параунанн з шшыш лщарам! Фамшг М!халам Антон!ям Сапегай ! Юрыям Флем!нгам. Усё гэта сведчыла аб падзенн! значэння Масальскага сярод лвдарау Фамши [6, с. 399-405].

Наступны захаваушыся лют быу натсаны у 1757 г. (24 мая 1757 г. з Прыбыславщау) пасля рэасумпцыи Трыбунала ВКЛ. М!хал Чартарыйск1 выказвау М!халу Масальскаму вялшя шкадаванн з вышкау рэасумпцып Трыбунала ВКЛ 1757 г. Канцлер ВКЛ л!чыу вшой паражэння на рэасумпцыи Трыбунала ВКЛ нядбайнасць лщарау Фамш! [1, р. 85]. Гэты лют дакладна перадае незадаволенасць М!хала Чартарыйскага М!халам Масальск!м, Юрыям Флем!нгам ! М!халам Антон!ям Сапегай, як!я к!равал! пры-

х1льшкаш Фашлл на рэасумпцып Трыбунала ВКЛ 1757 г. 1м у трох не атрымалася перашкодзiць Радзiвiлам. Трыбунальск1м маршалкам стау кандыдат Радзiвiлау Багуслау Ясшсш.

Гэты лiст таксама пацвярджае шфармацыю, што ужо у маi 1757 г. Мiхал Чартарыйск1 ведау аб планах Радавшау абраць на наступным Трыбунале ВКЛ 1758 г. маршалкам Андрэя Абрамовiча, а тса-рам вшенскай кадэнцыi - 1гната Богуша [1, р. 85]. Менавiта таму даволi хутка Фамiлiя прадпрыняла крош, каб перашкодзiць iм [6, с. 466-467].

У сярэдзше 1757 г. памiж Мiхалам Чартарыйск1м i Мiхалам Масальским назiралася пэунае аха-лоджванне. Чартарыйск1 нават абвiнавачвау Масальскага у разрыве супрацоУнiцтва з Фамiлiяй, i што той дзейнiчае только ва уласных iнтарэсах [6, с. 464]. Напэуна такая пазщыя канцлера ВКЛ была выклжана перамовамi аб супрацоунщтве, як1я Мiхал Масальск1 праводзiу з вялшм гетманам ВКЛ Мiхалам Казiмiрам Радзiвiлам. Прауда, потым, як даведваемся мы з люта ад 5 верасня 1757 г., Чартарыйсш пагадзiуся на прапанаваныя праз Масальскага перамовы з Радзiвiлам. Лдзiнае - хацеу яшчэ аб гэтым параiцца з Мiхалам Антонiям Сапегай [1, р. 89].

Наступны лiст быу натсаны адносна пытання Масальскага аб планах на рэасумпцыю Трыбунала ВКЛ 1758 г. Мiхал Чартарыйск1 27 сакавжа 1758 адпiсау вялiкi лiст. 1нфармавау, што ад яго прыедзе тльнаваць выбары на рэасумпцыi Трыбунала ВКЛ падскарбi ВКЛ Юрый Флемiнг. Праау Масальскага дапамагаць яму. Канцлер ВКЛ шфармавау, што нiколi не меу планау помсты за прошлы Трыбунал ВКЛ перашкаджаць стаць трыбунальсшм маршалкам даугоускаму старосце Адаму Бжастоускаму. Аднак нiяк не мог угаварыць састутць ад пратэстацыi супраць слонiмскiх дэпутатау свайго прыхiльнiка лоучага ВКЛ 1гната Ланеускага Ваука. Таксама паведамляу, што з яго планаш згодны i падканцлер ВКЛ Мiхал Антонiй Сапега, як прыдзе на рэасумпцыю i будзе дзейнiчаць у згодзе з Флемшгам i Масальским [1, р. 93-96]. З гэтага лiста становщца зразумелым, што пратэстацыя супраць слошмскага грамнiчнага соймiка 1758 г. з'яулялася прыватнай справай 1гната Ланеускага Ваука, а не планамi Фамiлii не дапусцщь Адама Бжастоускага у лш трыбунальск1х суддзяу. Па гэтаму люту бачна, што Чартарыйск1 перастау крыудзщца на Масальскага за няудачу на рэасумпцып Трыбунала ВКЛ 1757 г. Масальсш зноу выступае разам з шшыш лiдарамi Фамiлii.

Сярод шшага у гэтым жа лiсце Чартарыйсш iнфармiравау, што па просьбе Масальскага пастарауся аб урадзе мiнскага кашталяна для аршанскага гродскага старосты Аляксандра Юзафовiча, а таксама аб урадзе гарадзенскага мечнiка для прыхiльнiка Масальскага [1, р. 94-95]. Гэтыя захады Чартарыйскага скончылiся па-рознаму. Урад мшскага кашталяна дастауся не Юзафовiчу, а Яну Юдыцкаму. Затое урад гарадзенскага мечшка атрымау прыхiльнiк Масальскага Томаш Храптовiч.

Таксама Мiхал Чартарыйск1 перадавау Масальскаму, што перамены у Пецярбургу (пазбауленне урада канцлера Аляксея Бястужава) хутчэй усяго не прынясуць непрыемнасцяу Фамiлii [1, р. 94]. Ташм чынам, Чартарыйск1 спрабавау супакоiць непако^ як1я мелi выклiкаць у Масальскага шфармацыя пра перамены у Пецярбургу.

Вельмi балюча Мiхал Чартарыйск1 перажывау разрыу з Фамiлiяй свайго зяця Мiхала Антонiя Сапегi. Даведаушыся, што Шхал Масальск1 праязжау праз Гродна i бачыуся з Мiхалам Антоням Сапегай канцлер ВКЛ у сваiм лiсце ад 22 чэрвеня 1759 г. выказау спадзяваннi, што польны гетман ВКЛ паведамiу падканцлеру ВКЛ, што "вельмi памылков^1я яго разлЫ i дзеяннi" [1, р. 97].

Падрабязна Мiхал Чартарыйск1 абгаворвау з Мiхалам Масальским трыбунальскую кампан1ю 1760 г. Ужо у лютападзе 1759 г. Мiхал Казiмiр Радзвiл натсау да Мiхала Чартарыйскага, каб той падтрымау кан-дыдатам на выбар будучым маршалкам Трыбунала ВКЛ ашмянскага гродскага старосту Андрэя Агiнскага. Канцлер ВКЛ паспяшауся iнфамаваць аб гэтым Мiхала Масальскага. Адначасова, ён выказвау сваё здзiуленне i незадаволенасць, што таю малады чалавек канкуруе за таи значны урад. Як тры-бунальсш маршалак ён быу бы пад моцным цiскам загадау, як1я дасылалюя з каралеускага двара, а з другога боку, Абрамовiчы "i уся кампанiя той гайдамацкай банды дырыжыраваць iм захоча". Менавiта таму, са слоу Чартарыйскага, ён адпiсау Радзiвiлу только у агульных в^1разах. Адносна планау Фамши прасiу Масальскага дапамагаць стаць дэпутатам на упiцкiм сойм^ упiцкаму падстолiю Лепарскаму. У падтрымку Лепарскага Мiхала Чартарыйскага прасiу Юрый Флемшг. Пажадана было, каб разам з Лепарсшм дэпутатам на ушцшм грамнiчным соймiку быу абраны Бруноф. Хаця яго выбар, як i выбар больш падыходзячага канд^1дата утцкага гродскага суддзi i упiцкага войскага Биаута, быу сумнiуны з-за пазщып мясцовай радзiвiлаускай групоук1: каб адзш дэпутат быу iх прыхiльнiк [1, р. 101-102, 104]. З шшых крынщау вядома, што Агiнскiя дамовшся аб супрацоУнiцтве з Фамiлiяй. Гэта прыбрала суп-рацiвы Фамiлii Андрэю Агiнскаму да трыбунальскага маршалкоуства. Наадварот Чартарыйскi удала "д^1рыж^1равау" Агiнскiм, а не Абрамовiч [6, с. 531-532]. Прауда, на некаторых дэпутатау Мiхал Чар-тарыйск1 мог уздзейнiчаць не праз трыбунальскага маршалка, а праз Мiхала Масальскага. Так, ён праау

Масальскага пауплываць на аршанскага дэпутата ! аршанскага гарадн!чага Франц!шка Вас!леускага, каб ён падтрымл!вау захады прыхшьшкау Фамш! у Трыбунале ВКЛ 1760 г. [1, р. 112].

Чартарыйск падрабязна шфармавау Масальскага аб канфл!кце за прэрагатывы улады канцлерау. Перадавау ваганн! свайго саюзн!ка у гэтай справе кароннага канцлера Адама Малахоускага ! у яго кан-чатковым рашэнш змагацца разам з Фамшяй супраць лщара прыдворнай парты! Юрыя Мшшка [1, р. 102-103]. Пазней Чартарыйсш вяртауся зноу да гэтай праблемы ! шфармавау аб патрабаваннях Мн!шка да канцлерау. Пры !х выкананн! каронны надворны маршалак быу згодны прым!рыцца з канцлерам!. Канцлер ВКЛ л!чыу гэтыя патрабаванн! бессэнсоуным! ! быу перакананы, што у Варшаве пры-мусщь Мшшка адмовщца ад !х [1, р. 109].

У гэты час Масальск!я был! вымушаны баран!цца ад нападзення каралеускага двара ! вял!кага гетмана ВКЛ, яшя !мкнулюя асудзщь падчашага ВКЛ Яна Масальскага. Прычынай было шбыта тое, што ён, як вайсковец, выклжау на дуэль свайго непасрэднага камандз!ра генерала артылерып ВКЛ 1ях!ма Патоцкага [10, 8. 163-165]. Сапрауднай мэтай было вымусщь Масальск1х падчынщца каралеускаму двару ! парваць з Фам!л!яй. У сва!м л!сце ад 26 л!стапада 1759 г. М!хал Чартарыйск! ц!кав!уся у М!хала Масальскага, ц! удалося угаварыць Радз!в!ла адмов!цца ад незаконнага судовага пераследваня падчашага ВКЛ Яна Масальскага [1, р. 102]. 16 чэрвеня 1760 г. канцлер ВКЛ праау Масальскага шфармаваць аб справе падчашага ВКЛ, аб вырашэнш якой польны гетман ВКЛ меу дамовщца з М!халам Каз!м!рам Радлвшам. З гэтых двух лютоу бачна, што Чартарыйск не умешвауся на баку Масальскага у вырашэнне гэтай справы.

У тым жа люце ад 6 чэрвеня 1760 г. Чартарыйсш паведам!у, што узгадшу планы Фамш! на пасольск1я соймш з рэферэндарыям ВКЛ Антоням Пшаздзецк1м, а той перадасць !х Масальскаму, а потым Яну Клеменсу Бранщкаму. Адначасова Чартарыйсш хацеу атрымаць шфармацыю ад Масальскага аб пазщып М!хала Каз!м!ра Радлвша, а дакладней, щ пасля атрымання вялжай спадчыны Герашма Фла-рыяна Радлвша будзе далей вялш гетман ВКЛ падпарадкоувацца каралеускаму двару [1, р. 110-111]. Безумоуна, шкавасць у гэтым люце прадстауляе шфармацыя аб тым, што моцнае узрастанне уладанняу Радз!в!ла, на думку М!хала Чартарыйскага, можа зраб!ць яго незалежнай ад каралеускага двара пал!-тычнай ф!гурай у княстве. Як вядома, спадзяванн! Чартарыйскага был! марным!, а Радз!в!л наадварот, даведаушыся пра супрацоун!цтва Фам!л!! з Аг!нск!м! ! памерлым Геран!мам Фларыянам Радз!в!лам, больш актыуна дзейнчау у штарэсах каралеускага двара.

У канцы 1760 г. М!хал Чартарыйск няудала пераконвау М!хала Масальскага старацца аб выбары дэпутатам, а потым ! трыбунальсшм маршалкам, а не вылучаць на гэтую ролю сына падчашага ВКЛ. Канцлер ВКЛ пераконвау, што гэта не прывядзе, як л!чыу Масальсш, "да грабавой дошш" польнага гетмана ВКЛ, а наадварот умацуе яго здароуе. М!хал Чартарыйск1 быу упэунены, што 1гнат Пац не можа быць "цяжшм" канкурэнтам за трыбунальскае маршалкоуства. Прычынай было тое, што яму пера-шкодзяць стаць дэпутатам на ковенсшм соймжу. Аб гэтым ужо меу данесш сва!м пратэктарам ковенск1 маршалак Антонш Забела [1, р. 113-114]. Як вядома, Масальсш не паслухауся, а яго сын, падчашы ВКЛ Ян, з вял!к!м пратэстам! быу абраны на грамн!чным сойм!ку у Мазыры. Гэтыя пратэсты не дал! магчымасш Яну Масальскаму увайсщ у тк трыбунальск1х суддзяу. 1гнат Пац наадварот праз здраду Фам!л!! Сымона С!руця спакойна быу абраны дэпутатам на ковенск!м грамн!чным сойм!ку ! стау мар-шалкам Трыбунала ВКЛ [6, с. 544-547]. Як бачым, Чартарыйск цалкам памышуся наконт магчымасцяу 1гната Паца стаць трыбунальсшм маршалкам. Аднак аказауся правы, што М!хал Масальск1 на шмат болей мае шанцау стаць трыбунальсшм маршалкам, чым яго сын. Магчыма, што прычынай адмовы М!хала Масальскага быу не дрэнны стан яго здароуя, а "палиычная хвароба". Ён добра разумеу, што яго канкурэнцыя да ураду маршалка Трыбунала ВКЛ прывядзе да супрацьстаяння з Радз!в!лам! ! каралеуск!м дваром, як было у 1756 г. Тым больш, што так сиуацыю з канкурэнцыяй М!хала Масальскага бачыу вялш гетман ВКЛ М!хал Каз!м!р Радз!вш [6, с. 541].

Безумоуна, М!хал Чартарыйск! быу незадаволены адмовай М!хала Масальскага канкурыраваць аб выбары дэпутатам, а потым ! трыбунальсшм маршалкам. Аб гэтай яго памылцы канцлер ВКЛ напомшу Масальскаму пасля забойства Юзафа Струтыньскага. Чартарыйсш быу вельм! раз'юшаны гэтым забойствам у Вшьш побач з Трыбуналам ВКЛ, як1 менавгга ! павшен гарантаваць шляхце бяспеку. Канцлер ВКЛ л!чыу, што так адбылося з-за дрэнных выбарау у гэты Трыбунал ВКЛ. Чартарыйск! абяцау удаве Струтыньскага дамагчыся сатысфакцып ! праау дапамоп ёй ! у М!хала Масальскага [1, р. 117-118].

Каралеуск! дваром ! магнацк!м! групоукам! было дамоулена, што Трыбунал ВКЛ 1762 г. будзе пад кантролем Масальск!х, а яго маршалкам мае быць падчашы ВКЛ Ян Масальск!. М!хал Чартарыйск! пера-давау, што, нягледзячы на дамову, юнуе непрыязнь да Фамши у вялжага гетмана ВКЛ М!хала Каз!м!ра Радз!в!ла. Чартарыйск! добра успрыняу планы Масальскага адказваць за выбар прых!льных дэпутатау на гарадзенск1м, ваукавысшм ! аршанск1м соймжах. Асноуны фшансавы цяжар за выбар дэпутатау канцлер ВКЛ ускладау на польнага гетмана ВКЛ, бо Трыбунал ВКЛ меу быць пад кантролем Масальск!х.

Таксама да Масальскага Чартарыйск нак1роувау прыхiльнiкау, яшя павiнны былi дзейнiчаць на наваградсшм соймiку. Яны мелi узгаднiць свае дзеянш з Масальским. Дасылау Чартарыйсш i копii лiстоУ, якiя нашроувау да iх. Асаблiва канцлер ВКЛ турбавауся аб выбарах на трох соймiках у Вiльнi. Туды як раз ад яго нашроувауся назiраць за выбарамi на соймiках вшенсш падкаморый Гара1н. Чартарыйск1 пра-ау Масальскага уграварыць паехаць у Вшьню i Антонiя Пшаздзецкага. Лiчыу неабходным нак1раваць i iншых прыхiльнiкау Фамши на соймiкi у Вiльнi. Канкрэтна з iх называу только гарадзенскага падстолiя i гарадзенскага падстаросту Антошя Тызенгауза, якога меу угаварыць паехаць у Вшьню Масальск1. Тызенгауз, са слоу Чартарыйскага, "не адмовiуся ад такой працы, а пры тых сваiх талентах i здольнасцях быу бы там карысны". Угаворвау Чартарыйсш i свайго прыхiльнiка Бiтаута, яш не хацеу быць дэпутатам, але пагадзiуся па яго просьбе. У сваю чаргу Бггаут прасiу падтрымш Мiхала Чартарыйскага на дэпутацк1м соймжу. Канцлер ВКЛ з атрыманага люта Людвжа Пацея ведау, што Пацеi будуць прытрымлiвацца нейтралiтэта на троцшм грамнiчным соймiку. У так1м выпадку, Чартарыйск1 раiу абраць дэпутатам троцкага падваяводу Юзафа Мiкалая дэ Рэаса. Для гэтага канцлер ВКЛ праау Масальскага угаварыць дэ Рэаса канкурыраваць аб выбары дэпутатам. Адначасова Мiхал Чартарыйск збiрауся пера-канаць троцкага щвуна i троцкага падкаморыя Укольскага адмовiцца ад планау абраць дэпутатам на сойм^ у Троках рэчыцкага земскага судзiца 1ях1ма Юдыцкага. На рэчыцшм грамнiчным соймiку меу дзейтчаць прыхiльнiк Фамiлii шляхцiц Шалюта. Яго Чартарыйсш таксама накравау да Масальскага для узгаднення планау [1, р. 121-124]. Дакладна бачна, што асноуны цяжар падчас выбарау на грамтчных соймiках 1762 г. Чартарыйск1 адводзiу Масальским, якiя мелi i кантралiраваць Трыбунал ВКЛ.

У сваiм люце ад 9 лютага 1762 г. Чартарыйсш шфармавау аб станоучым заканчэнш соймiка у Брэсце i абранш на iм дэпутатамi брэсцкага лоучага Багуслава Верашчак1 i прыхiльнiка Флемшга 1гната Малiшэускага. Таксама канцлер ВКЛ шфармавау аб выбары дэпутатамi у Коуне Юзафа Несялоускага i Марцша Матушэвiча, як1 арганiзавау Антонiй Забела [1, р. 125, 127]. Грамшчныя соймш сталi прычынай яшчэ большай халоднасцi пам1ж Мiхалам Чартарыйск1м i Мiхалам Масальским. Асаблiва польны гетман ВКЛ быу незадаволены з большых, чым звычайна у Фамiлii, сваiх выдатках на грамшчныя соймiкi. Зблшэнне Масальскага з каралеусшм дваром у сваю чаргу выклжала незадаволенасць канцлера ВКЛ [6, с. 568-569].

Чым блiжэй было да рэасумпцып Трыбунала ВКЛ 1762 г., тым больш праяулялiся разыходжаннi памiж канцлерам ВКЛ i польным гетманам ВКЛ. Добра гэта бачна з люта Чартарыйскага ад 12 красавжа 1762 г. У iм канцлер ВКЛ пагаджауся з сцвярджэннем Масальскага, што "нiколi не будзе быць шкодна згода, калi на дабро павернута". Аднак ранейшыя i сучасныя прыклады паказваюць, што "калi пры-хiльнасць ёсць у перавазе". Чартарыйск быу упэунены, што не трэба дапускаць у лж трыбунальск1х суддзяу мiнскiх дэпутатау, i вельмi радавауся, што аб гэтым сказау Масальскаму i Мiхал Казiмiр Радзiвiл. Таксама канцлер ВКЛ лiчыу, што старадубск1м дэпутатам не трэба дазваляць станавщца тры-бунальскiмi суддзямi. Тым больш, што i д^1рэктар старадубскага грамнiчнага соймiка абяцау не пад-пiсваць iм крэдэнсы з-за меушыхся пратэстау [1, р. 129-130]. Рэасумпцыя Трыбунала ВКЛ 1762 г. прайшла згодна жаданням Чартарыйскага, але не паправша яго адносш з Масальским.

Наступны лiст быу натсаны ужо пасля пасольск1х соймжау 1762 г. Мiхал Чартарыйск1 пра-паноувау польнаму гетману ВКЛ прызнаць на сойме нелегiтымным выбар брэсцкага пасла Станюлава Крапiньскага. Падставай мелi стаць судов^1я рашэннi супраць Кратньскага, як1я меу Мiхал Масальск1. Канцлер ВКЛ шфармавау, што маецца пратэстацыя супраць ковенсшх паслоу, занесеная у Трыбунале ВКЛ. Больш таго, пратэстуючая шляхта мае паехаць на сойм у Варшаву, каб не дапусцщь у лж паслоу абраных пасламi з пратэстамi у Коуне. Чартарыйсш перадавау i чутк1, што шбыта на каралеускiм двары разважаюць над планам, каб каралевiч Караль у кампенсацыю за Курлянд^1ю атрымау урад вялiкага гетмана ВКЛ i iншыя вышэйш^1я урады [1, р. 133-134]. Безумоуна, што гэт^1я чутш напужалi Масальскага, як1 быу галоуным прэтэндэнтам на урад вялiкага гетмана ВКЛ. Узнжае только пытанне: щ верыу ён iм альбо лiчыу спец^1яльна пр^Iдуманнымi Чартарыйск1м? Тым больш, што яны не пацвердзiлiся, i урад вялiкага гетмана ВКЛ атрымау Мiхал Масальск1.

Масальская факт^гчна адлучылюя ад Фамiлii i дзейнiчалi самастойна. Пацвярджае гэта i лiст Мiхала Чартарыйскага ад 10 студзеня 1763 г. з Воучына. У iм канцлер ВКЛ напiсау да Мiхала Масальскага адносна справы будучых грамтчных соймiкау. Чартарыйск1 шкадавау, што лщары Фамiлii не маюць узгодненага плана. Яго уласны план на грамшчныя соймЫ меу перадаць Масальскаму спе-ц^1яльна дасланы Антонiй Тызенгауз. Прауда, ён быу хутчэй для шфармацып, а не для узгаднення супольнага плана, бо Чартарыйск1 ужо напюау сва1м прыхiльнiкам аб дзеяннях на грамтчных соймжах. Перад Масальским канцлер ВКЛ тлумачыу гэта тым, што да грамтчных соймiкаУ ужо заставалася мала часу. Пераказвау Мiхал Чартарыйсш i сваю прапанову Юр^1ю Флемшгу старацца стаць маршалкам Трыбунала ВКЛ i адмову таго. Прычынай адмовы Флемiнга, са слоу Чартарыйскага, было тое, што падскарбi ВКЛ не бачыу "поунага адзiнства" сярод лщарау Фамiлi. Чартарыйск1 прапаноувау у ташм выпадку кан-

дыдатам на урад трыбунальскага маршалка канюшага ВКЛ М!хала Бжастоускага, якога павшен быу угаварыць Масальск1. Кал! той не пагодзщца, то Масальск меу выбарць шшага кандыдата. Выбар дэпутатам кандыдата Фамш! планавалася правесщ на ковенск1м грамшчным сойм!ку. Як раз лоучы ВКЛ Антон!й Забела абяцау абраць па аднаму дэпутату ад кожнага з варагуючых бакоу. Чартарыйск! перадау, што вырашаць, якога кандыдата абраць ад Фам!л!! дэпутатам, будзе Масальск! ! аб гэтым ужо нап!сау да Забелы. Сярод шшых кандыдатау Чартарыйск1 вылучау у дэпутаты мшскага падстол!я 1гната Карнщкага. Спачатку хацеу гэта зрабщь у Вщебску, але абозны ВКЛ Леанард Пацей натсау аб немагчымасщ ташх выбарау. Тады Чартарыйск1 прапаноувау, кал! Масальсш не знойдзе падыходзячага кандыдата на выбары у Коуне, то абраць на гэтым сойм!ку дэпутатам трэба Карнщкага. Чартарыйск1 сумнявауся наконт планау Караля Стан!слава Радз!в!ла стаць дэпутатам у Слон!ме ! потым маршалкам Трыбунала ВКЛ. Аднак л!чыу, што у любым выпадку прысутнасць у Слошме М!хала Масальскага ! польнага тсара ВКЛ М!хала Каз!м!ра Агшскага не дасць гэтага зрабщь. Пюау канцлер ВКЛ, каб магчымаму выбару дэпутатам Караля Станюлава Радзвша перашкодзш ! у Пшску [1, р. 137-140]. З люта становщца зразумела, што М!хал Чар-тарыйск! вельм! апасауся разрыва з Масальск!м! ! нават быу гатовы аддаць у Фам!л!! пад !х к!раун!цтва трыбунальскую кампанш 1763 г. Аказваецца, нават у пачатку 1763 г. Чартарыйск не быу да канца адзначаны у планах Радз!в!лау. Прауда канцлер ВКЛ не верыу, што !х кандыдатам на трыбунальскае мар-шалкоуства будзе вшенск ваявода Караль Станюлау Радз!вш, ! яго выбар адбудзецца на слошмсшм сойм!ку. Аднак не ведау ён, што гэтым кандыдатам буде падкаморый ВКЛ Стан!слау Радз!в!л, ! падыходзячым месцам для яго выбару будзе вызначаны менав!та грамтчны соймж у Слошме. Таксама М!хал Чартарыйск1 у студзет 1763 г. ведау аб планах каралеускага двара склжаць Раду Сената, а пасля экстраардынарыйны сойм. Канцлер ВКЛ л!чыу гэты сойм больш шкодным, чым дапаможным. Аб чым ! шфармавау Масальскага [1, р. 140].

Наступны л!ст быу нап!саны М!халам Чартарыйск!м 20 жн!уня 1763 г. з Прыбыслав!ц у час, кал! прых!льн!к! Радз!в!лау ужо перамагл! у выбарах на Трыбунал ВКЛ, але для абароны Фам!л!! супраць !х у межы княства увайшл! рас!йск!я войск!. Задаволены гэтым Чартарыйск! перадавау Масальскаму, што Караль Стан!слау Радз!в!л вельм! напужаны уваходам рас!йск!х войскау у княства. Па !нфармацы! канцлера ВКЛ, Радз!в!л ужо нап!сау л!ст да вял!кага кароннага гетмана Бран!цкага ! абяцае у гэтай спуацып дзейтчаць згодна з !м. Зразумела, што ташм лютом канцлер ВКЛ !мкнууся супакощь Масальскага, што рэванш Фам!л!! за паражэнне на рэасумпцы! Трыбунала ВКЛ 1763 г. вельм! бл!зк!. Адначасова Чартарыйск1 праау шфармацыю, чым скончылюя размовы Масальскага з польным гетманам ВКЛ Аляксандрам Сапегай [1, р. 141-143]. Напэуна Масальсш праводз!у гэтыя размовы з польным гетманам ВКЛ, каб перацягнуць Сапегау на бок Фам!л!!. Сам Масальск! заставауся верным Фам!л!!.

Яшчэ больш актыуна у !нтарэсах Фам!л!! Масальск! пачау дзейн!чаць падчас бескаралеуя. Аб гэтым кажа апошт з захваушыхся у Польскай б!бл!ятэцы лютоу ад М!хала Чартарыйскага да М!хала Ма-сальскага. 9 красав!ка 1764 г. Чартарыйск! перадау нав!ны з Варшавы, а таксама удакладн!у рух! рас!й-ск1х войскау па тэрыторы! княства. Канцлер ВКЛ выказвау пажаданне, каб войска ВКЛ па загаду Масальскага таксама дзейтчала у штарэсах створанай канфедэрацш Фамши ! !х прыгальткау [1, р. 153-154]. З гэтага люта бачна, што Масальсш ужо зноу дзейшчае разам з шшыгш лвдарам! Фамш! у !мкнент абраць будучым каралём прыхшьшка са сваёй магнацкай групоуш.

Заключэнне. Люты М!хала Чартарыйскага да М!хала Масальскага з фондау Польскай б!бл!ятэш у Парыжы з'яуляюцца важнай крынщай па палиычнай псторыи ВКЛ. Гэтыя люты дапамагаюць лепш зразумець размеркаванне роляу сярод лвдарау Фамши, а таксама удакладнщь !х пазщыю у тых щ шшых палиычных здарэннях. Асабл!ва гэтая карэспандэнцыя дае магчымасць па новаму ацанщь месца ! ролю М!хала Масальскага у справах Фамши. Становщца зразумелым, што у канцы 30 - пачатку 40-х гадоу. XVIII ст. менавгга М!хал Масальск1 быу найбольш набл1жанай ф!гурай у ВКЛ да лвдара Фамши М!хала Чартарыйскага. Менавгга Масальск1 узгадняу з Чартарыйск1м дзеянт з шшыгш удзельшкам! "вялжай каалщыГ. Бачна, што Масальсш выступау разам з М!халам Чартарыйск1м ! Юрыям Флемшгам у канфлжце пам!ж апошняга з шшым лщарам Фамши М!халам Антошям Сапегай у размеркаванш тры-бунальск1х урадау у 1750 г. Карэспандэнцыя з Польскай б!бл!ятэш у Парыжы дакладна паказвае пры-чыны ! наступствы ахаладжэння адносш пам!ж лщарам! Фамши у другой палове 50-х гг. XVIII ст. Ста-нов!цца зразумелым, што М!хал Чартарыйск! !мкнууся пазбегнуць разрыва Масальск!х з Фам!л!яй у 1761-1763 гг. Менав!та таму канцлер ВКЛ фактычна аддау пад кантроль Масальскага унутры Фам!л!! выбары у Трыбуналы ВКЛ 1761-1763 гг. Шмат у чым гэтая карэспандэнцыя дапауняе нашыя веды пра некаторыя пал!тычныя падзе!, як!я ужо вядомы з г!старычнай л!таратуры.

Л1ТАРАТУРА

1. ВШю1ека Ро№а w Ратуши. - Sygn. 54/5.

2. ВШю1ека Narodowa. - Sygn. 3285.

3. Zielinska, Z. Walka "Familii" о гейте Р7ес7уро8ро1йе], 1743-1752 / Z. Zielinska. - Warszawa, 1983.

4. Palkij, H. Sejmy 1736 i 1738 roku. U poczqtkow nowej sytuacji politycznej w Rzeczypospolitej / H. Palkij. - Krakow, 2000.

5. Macuk, A. Kampania trybunalska na Litwie w 1742 r. / A.Macuk // W ceniu wojen i rozbiorow. Studia z dziejow Rzeczypospolitej XVIII i poczqtkow XIX wieku. - Warszawa, 2014. - S. 161-180.

6. Мацук, A. Bapaut6a магнацкiх rpynoBaK y BKH (1717-1763 rr.) / A. Мацук. - mihck, 2010.

7. Macuk, A. Wybor pisarzy Trybunalu Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego w latach 40-h XVIII w. / A.Macuk // Rzeczpospolita panstwem wielu narodowosci i wyznan XVI-XVIII wiek. - Warszawa-Opole, 2008. - S. 105-124.

8. Archiwum Glowne Akt Dawnych // Archiwuma Radziwillow. - Dz.IV. - Sygn. 472.

9. Szwacinski, T. Protekcja rosyjska udzielana przedstawicielom szlachty litewskiej u progu wojny siedmioletniej. Postawienie problemu / T. Szwacinski // Kwartalnik Historyczny. Rocznik CXVIII. - 2011. - Z. 1. - S. 47-83.

10. Macuk, A. Mi^dzy dworem krolewskim a stronnictwami magnackimi: Sparawa Jana Massalskiego w latach 1759-1760 / A. Macuk // Wobec krola i Rzeczpospolitej. Magnateria XVI-XVIII wiek. - Krakow, 2012. - S. 163-174.

nacmyniy 13.09.2017

CORRESPONDENCE OF MIKHAIL CZARTORYSKI WITH MICHAL MASALSKY FROM THE COLLECTIONS OF THE POLISH LIBRARY IN PARIS AS A SOURCE ON THE POLITICAL HISTORY OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA FROM 1737 TO 1764

A. MACUK

On the basis of correspondence from the Polish Library in Paris, the political history of the GDL 1737-1764 is investigated. The author managed to establish the place and role of MikhailMasalsky in the social and political life of the GDL in the 30-60s of the 18th century, and also the distribution of roles among the leaders of the Familia (political party). It allowed to clarify the position of the leaders of the Familia in certain political incidents. This allows to understand the common and different in the position of the Mikhail Masalsky grouping regarding the other leaders of the Familia and better understand the causes of his conflict with them in 1761-1762.

Keywords: magnates, magnates' groups, correspondence, Sejmiks, new sources, the Familia.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.