Научная статья на тему 'ВУЧЭННЕ АБ ЗНАКАХ У ТВОРЧАСЦІ ПРАДСТАЎНІКОЎ ПОЛАЦКАЙ НЕАСХАЛАСТЫКІ'

ВУЧЭННЕ АБ ЗНАКАХ У ТВОРЧАСЦІ ПРАДСТАЎНІКОЎ ПОЛАЦКАЙ НЕАСХАЛАСТЫКІ Текст научной статьи по специальности «Философия, этика, религиоведение»

CC BY
13
4
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПОЛАЦКАЯ НЕАСХАЛАСТЫКА / ВУЧЭННЕ АБ ЗНАКАХ / ЗНАК / іДЭЯ / ПОЛАЦКАЯ ЕЗУіЦКАЯ АКАДЭМіЯ / РЭЛіГіЙНАЯ ФіЛАСОФіЯ / СХАЛАСТЫКА

Аннотация научной статьи по философии, этике, религиоведению, автор научной работы — Клімовіч Г.І.

Даследуюцца праблемы знака ў інтэлектуальнай спадчыне аўтараў, якія працавалі ў Полацкай езуіцкай акадэміі. Даследаванне пабудавана на падставе работ Дж. Анджыяліні і В. Бучынскага. Вучэнне аб знаках з’яўлялася важнай часткай развіцця не толькі схаластычнай традыцыі, яно знаходзілася ў фокусе філасофіі ХІХ ст., не губляе актуальнасці і ў ХХI ст. У гэтым сэнсе даследаванне вучэння аб знаках у творчасці прадстаўнікоў полацкай неасхаластыкі прадстаўляецца актуальным. Мэтай даследавання з’яўляецца вывучэнне элементаў тэорыі знака ў кантэксце філасофскай сістэмы прадстаўнікоў Полацкай езуіцкай акадэміі, што дазволіць рэканструяваць больш поўна асаблівасці рэфлексіі аўтараў, належных да дадзенай плыні. У рабоце аналізуецца разуменне паняцця знака прадстаўнікамі полацкай неасхаластыкі, яго сувязь з паняццем ідэі, а таксама прапанаваныя аўтарамі класіфікацыі знакаў.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE DOCTRINE OF SIGNS IN THE WORKS OF THE REPRESENTATIVES OF THE POLOTSK NEO-SCHOLASTICISM

The article considers the issues of the sign in the intellectual heritage of the authors who worked at the Polotsk Jesuit Academy. The study is based on the works of Josepho Angiolini and Vincentio Buczyńsky. The doctrine of signs was a significant part in the development not only the scholastic tradition; it was in the focus of the philosophy of the XIX century and does not lose its modernity in the XXI century. Because of all mentioned the research on doctrine of signs in the heritage of Polotsk authors has a high level of relevancy. The aim of the research is to study the theory of the sign in the context of the philosophical system built in the Polotsk Jesuit Academy. It will allow to reconstruct more fully the main ideas of the authors belonging to this trend. The scientific merit of this article is new knowledge in the problematic of understanding the sign by the representatives of Polotsk neo-scholasticism, connection between idea and sign, as well as the classification of signs proposed by the authors.

Текст научной работы на тему «ВУЧЭННЕ АБ ЗНАКАХ У ТВОРЧАСЦІ ПРАДСТАЎНІКОЎ ПОЛАЦКАЙ НЕАСХАЛАСТЫКІ»

ПЕДАГОГИЧЕСКИЕ НАУКИ. Философия

№ 15

ФИЛОСОФИЯ

УДК 1(476) (091) +141.30

ВУЧЭННЕ АБ ЗНАКАХ У ТВОРЧАСЦ1 ПРАДСТАУШКОУ ПОЛАЦКАЙ ШЕАСХАЛАСТЫК1

канд. фтас. навук, доц. Г.1. КЛ1МОВ1Ч (Беларуск дзяржауны медыцынст утверсгтэт, Мтск)

Даследуюцца праблемы знака у ттэлектуальнай спадчыне аутарау, як1я працавалi у Полацкай езущкай акадэмй. Даследаванне пабудавана на падставе работ Дж. Анджыялiнi i В. Бучынскага. Вучэнне аб знаках з 'яулялася важнай часткай развщця не тольш схаластычнай традыцьп, яно знаходзыася у фокусе фшасофи XIX ст., не губляе актуальнасц i у XXI ст. У гэтым сэнсе даследаванне вучэння аб знаках у творчасцi прадстаушкоу полацкай неасхаластык прадстауляецца актуальным. Мэтай даследавання з'яуляецца вывучэнне элементау тэорыы знака у кантэксце фшасофскай астэмы прадстаушкоу Полацкай езущкай акадэмй, што дазволщь рэканструяваць больш поуна асаблiвасцi рэфлексй аутарау, належных да дадзенай плынi. У рабоце аналiзуецца разуменне паняцця знака прадстаунiкамi полацкай неасхаластыт, яго сувязь з паняццем iдэi, а таксама прапанаваныя аутарамi класiфiкацыi знакау.

Ключавыя словы: полацкая неасхаластыка, вучэнне аб знаках, знак, iдэя, Полацкая езущкая акадэмiя, рэлiгiйная фiласофiя, схаластыка.

Уводзшы. Вучэнне аб вызначэнш щэй i знакау, а таксама ix узаемасувяз1 знаходзшася у фокусе фшасофсюх штарэсау прадстаушкоу схаластычнай традыцьп, пачынаючы яшчэ з часоу Сярэднявечча. У якасщ фактарау, яюя абумовш щкавасць да такога роду даследаванняу, трэба адзначыць каментатарсю характар сярэднявечнай фшасофи, а таксама прыхшьнасць да канцэптуальнага аналiзу прысутных у межах дадзенай сютэмы рэфлексй паняццяу, што у сваю чаргу вяло да пастаяннай неабходнасщ удакладнення i тлумачэння схаластычнага дыскурсу i, у межах дадзенай праблематыю, пауплывала на месца i ролю праблемы знакау у схаластычнай фшасофи. Пытанне рэпрэзентацыи iдэй у знаках было адным з цэнтральных не толью для дадзенай плынi, яно было прадметам даследавання i па-за межамi рэлiгiйнай фiласофii. Пазначаная праблематыка заставалася у коле пытанняу, яюя прыцягвалi увагу тагачасных даследчыкау у самым шыроюм маштабе: сама тэма фармавання i функцыянавання знакау у Х1Х ст. была настолькi папулярнай, што, напрыклад, прыблiзна у 1797 г. Парыжсю iнстытут аб'явiу конкурс эсэ, а праблему сфармулявау наступным чынам: "Уплыу знакау на фармаванне щэй" [1, с. 35]. З пазначанага вышэй лагiчна вынiкае актуальнасць даследавання праблемы знака у межах фшасофскай спадчыны прадстаУнiкоУ Полацкай неасхаластыки

Такiм чынам, мэта дадзенага артыкула - рэканструяваць элементы тэорыi знакау у работах прадстаушкоу Полацкай неасхаластыки Дасягненне мэты ажыццяуляецца на падставе вырашэння наступных задач: па-першае, вызначыць асноуныя паняццi i праблемы, яюя даследуюцца у межах дадзенай тэматыкц па-другое, вылучыць асноуныя iдэйныя устаноую заходнееурапейскай традыцыi, якiя пауплывалi на станауленне пазiцыi полацкix аутарау. У якасщ крынщ даследавання выступаюць работы прафесарау Полацкай езуiцкай акадэмй -Джузэпэ Анджыялiнi - Instutiones philosophicae (Асновы фiласофii) (Полацк, 1818) [2] i Вшцэнцш Бучынскага -Institutiones philosophicae (Асновы фiласофii) - Т. 1 (Вена, 1843) [3].

Асноуная частка. Прадстаунiкi Полацкай неасxаластыкi заxавалi аутэнтычную традыцыю аналiзу праблемы знака у межах трывiуму (граматыка, рыторыка, логiка). I Джузэпэ Анджыялш, i Вшцэнцш Бучынскi уключаюць пазначаныя пытанш у раздзел логiкi. Анджыялiнi асвятляе дадзенае пытанне у першым раздзеле сваёй працы "Асновы фiласофii" (Instutiones Philosophie), раздзел першы, артыкул 2 - "Аб знаках щэй, галоуным чынам, аб паняццях, што на ix уплываюць, а таксама аб праблеме вызначэння i падзялення", ям складаецца з чатырох параграфау. Першы прысвечаны самому паняццю сiмвала W3i, другi - класiфiкацыi паняццяу, трэщ - паняццям, што маюць уплыу, чацвёрты закранае праблему вызначэння i падзялення. Вшцэнцш Бучынсю разглядае пазначаную праблему у першым томе "Асноу фiласофii", першай частцы, у шэрагу канцэптау элементарнай логiкi, у раздзеле першым пад назвай "Аб щэях i ix азначэннях", якi у сваю чаргу складаецца з наступных частак: I - "Прырода i аб'ект щэГ'; II - "Аб адрозненнях памiж iдэямi i законах, яюя ix фармуюць", III - "Аб знаках щэй".

Iдэi полацюх аутарау у межах даследуемай тэматыю не прадстауляюць сабой асобную канцэпцыю, яны павiнны разглядацца як адзш са шматлiкix элементау у межах работ аутарау, выкананых у стылi cursus philo-sophicus, i стаяць у шэрагу шшых праблем метафiзiкi i логiкi, таму факт станаулення асобнай дысцыплiны семiётыкi цi пэунага асобнага дыскурсу у межах Полацкай неасхаластыю сцвярджаць не прыxодзiцца.

У псторыи логiкi праблема знака мае два асноуных падыходы. Першы з ix звязаны з традыцыяй лопкау-стоiкау, якiя разглядаюць яго як канцэпт, што мае абстрактны змест, другая традыцыя звязаная са спадчынай

2021

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия E

Аугусцша, ён вылучае на першы план матэрыяльны складнiк знака, атаясамляючы яго з нечым, што праяуляецца для пачуццяу, а таксама нечым шшым, чым ён з'яуляецца для розуму - (Signum est quod se ipsum sensui et praeter se aliquid animo ostendit ) [4], г. зн. розум пазнае нешта пры дапамозе знака. Таксама неабходна узгадаць пазщыю Баэцыя, якi сцвярджае, што знак у першую чаргу - гэта паняцце у розуме чалавека. Асобна трэба разглядаць iдэi Р. Бэкана, яю пераносiць знак з рэальнасцi думю у матэрыяльную рэчаiснасць. Знакавай з'яуляецца таксама праца прадстаушка другой схаластыю - Педру дэ Фансэка (Pedru de Fonseca, Petrus Fonseca), яю вылучае акрамя групы знакау, вызначаных Аугусцшам, iншую катэгорыю: "Знаю падзяляюцца дзвюма спосабамi, адным - на знаю фармальныя i iнструментальныя (калi можна так сказаць), другiм -на натуральныя i па устанауленню" [5, с. 27]. У якасщ iнструментальных знакау разглядаюцца пачуццёвыя рэчы, фармальныя знакi - гэта ментальныя утварэннi.

Скласцi асноунае уяуленне аб месцы i ролi знака у фiласофскай сiстэме Дж. Анджыялш, а таксама вызначыць iдэйныя крынiцы пазщьи аутара можна ужо на падставе вызначэння паняцця знака, якое прыведзена у першым параграфе пад назвай "Аб знаках щэй". Дж. Анджыялш дае наступнае тлумачэнне: "Агульна кажучы, знак - гэта асобнае ад самой рэчы тое, што з дапамогай пачуццяу захоплiвае щэю у нашым розуме" (Signum in genere est, quod ope sensum perceptum, alterius rei a se distinctae, ideam in mente nostra excitat ) [2, c. 18].

Рэфлекая аутара адсылае да клаачнай пазщыи Аугусцша, яю разумее знак як "рэч, якая адбiваецца у пачуццях, дае з сябе даведацца аб нечым шшым" [5, c. 27]. Парауноуваючы пазщыи Аугусцiна i Дж. Анджыялш, неабходна адзначыць, што для Аугусцша першасным элементам у вызначэнш дадзенага паняцця было разуменне яго у якасцi рэчы. Абагульняецца з канцэпцыяй Аугусцiна паняцце знака Анджыялш у тым, што яны могуць успрымацца з дапамогай пачуццяу, з гэтага вышкае, што у Анджыялш, як i у Аугусцiна, знак мае матэрыяльную прыроду. Полацкi аутар нават прыводзiць прыклады, запазычаныя у Аугусцша - так апошш узгадвае дым як сведчанне наяунасцi агню, такi ж прыклад мы знаходзiм i у "Асновах фiласофii" Дж. Анджыялш, якi адзначае, што паняцце дыму - гэта знак, ям непасрэдна звязаны з iдэяй агню [2, c. 18].

Таксама неабходна звярнуць увагу, што, як i у Аугусцша, выкарыстанне знака у Дж. Анджыялiнi праходзiць дзве стадыи: на першай стадыi знак "захоплiваецца" пачуццямi, а потым ужо атаясамляецца з пэунай iдэяй, якая прысутшчае у розуме чалавека. З вышэй пазначанага лагiчна вынiкае, што пазщыя Дж. Анджыялiнi цалкам iнспiравана у дадзеным аспекце фiласофскiмi iдэямi Аугусцша.

Падобнай да Аугусцша з'яуляецца у Дж. Анджыялш i класiфiкацыя знакау. Аутар прапануе падзяляць iх на натуральныя (naturalia) i адвольныя (arbitararia) [2, c. 18]. У Аугусцша яны падзяляюцца на натуральныя i дадзеныя. Але сэнс, нягледзячы на некаторае розначытанне у словах, застаецца аднолькавым: натуральныя знаю - гэта тыя, што прамым чынам звязаны з вызначанай рэччу, адвольныя не звязаны з адной канкрэтнай рэччу i маюць некалью значэнняу [5, c. 31], адно з яюх часта сiмвалiчнае. Прыкладам адвольнага знака, на думку Дж. Анджыялш, можа быць вясёлка, якая акрамя прамога мае пераноснае значэнне i разглядацца як амвал прабачэння богам, а таксама алiва - як амвал супакою [2, c. 18].

Дж. Анджыялiнi ужо вылучае вербальную i невербальную камушкацыю, адзначаючы, што знакi падзяляюцца на шсьменныя i жэсты, а таксама вусныя i пiсьмовыя [2, c. 18].

Асобна аутар даследуе знак як амвал, належны да вербальнай камушкацыи, i звязаны з iм сэнс. Тут яго пазщыя падобна да пазщыи Т. Гобса: Дж. Анджыялш адмауляе знаку у самастойным юнаванш у выглядзе сiстэмы гукау - ён заусёды з'яуляецца вынiкам адлюстравання пэунай рэчы, таму не могуць быць словамi тыя, што сказаны памылкова, а таксама тыя, што выкарыстоуваюць няправiльна з пункту гледжання семантычнага складнiку [2, c. 19]. Адначасова аутар выступае з крытыкай фiлосафаУ Новага часу, якiя, на думку Дж. Анджыялш, падмяняюць сэнс паняццяу, але спасылкi на фшасофсюя сiстэмы цi iдэi аутарау, яюя маюць дадзеныя недахопы у сваiх работах, адсутнiчаюць [2, c. 19]. У сувязi з гэтым вызначыць дакладна iдэйных апанентау Дж. Анджыялш па дадзеным пытаннi не прадстауляецца магчымым.

У сваю чаргу знаю, напоуненыя сэнсам як адлюстраваннем щэ^ у класiфiкацыi, прадстауленай на старонках работы Дж. Анджыялш, аб'ядноуваюцца у паняццi, якiя падзяляюцца на катэгарэмы - паняццi, якiя маюць пэуны родавы змест, i сiнтагмы, што атрымлiваюць значэнне толькi разам з выкарыстаннем катэгарэмы, - поуныя i няпоуныя, адназначныя, шматзначныя, аналагiчныя, зменныя i нязменныя, трансцэндэнталй i прэдыкаты.

Цiкавасць у межах дадзенага даследавання прадстауляюць наступныя паняццi: зменныя, трансэндэнталп i прэдыкаты. Зменныя паняццi знаходзяцца у фокусе даследавання, паколькi з'яуляюцца прадметам палемiкi памiж прадстаунiкамi неасхаластычнай фiласофii i I. Кантам. Дж. Анджыялш звяртаецца да iдэй Канта i сцвярджае, што пад зменнымi паняццямi апошнi разумее усё, што уплывае на пачуццi i павшна успрымацца пачуццёвым шляхам, што у сваю чаргу прымусiла Канта выбудаваць фальшывую сiстэму фiласофii [2, c. 20-21]. Правiльным разуменнем, згодна з "Асновамi фiласофii" дадзенага аутара, з'яуляецца разуменне зменнай рэчы як рэчы, якая утрымлiвае магчымасць мутацыi у сябе самой [2, c. 20].

Пытанне трансцэндэнталiй павiнна разглядацца як адно з найбольш уплывовых, таму што яно не губляе актуальнасщ на працягу усёй гiсторыi развщця схаластычнай традыцыi. Аутэнтычнае разуменне

ПЕДАГОГИЧЕСКИЕ НАУКИ. Философия

№ 15

трансцэндэнталй, пачынаючы з часоу Радрып дэ Арыяп, з'яуяляецца наступным: "трансцэндэнталй належаць да iснасцi аб'екта i адэкватным чынам з îm атаясамляюцца" [5, с. 72]. Таюм чынам, галоунай характарыстыкай з'яуляецца iснасны характар узаемаадносш памiж аб'ектам i знакам.

Разуменне трансцэндэнталш у творчасцi Дж. Анджыялш таксама застаецца у межах тэндэнцый, прадыктаваных iдэямi барочнай схаластыкi: "Трансцэндэнталй, што усе рэчы звязваюць, самi у сабе такiя iдэi вызначаюць, гэта, напрыклад, рэч, быццё, адзшае, дабро, ющна" [2, с. 21].

Элементы вучэння аб знаках магчыма знайсщ i у рабоце Вшцэнщя Бучынскага. Аднак, у адрозненне ад папярэдняга аутара, апошш прысвячае дадзенай праблематыцы толькi дзве старонкi сваёй манументальнай манаграфп, пакiдаючы па-за увагай асноуныя варыянты класiфiкацыi, прапанаванай у творчасщ Дж. Анджыялш. У сваёй рабоце дадзены мыслiцель адзначае толью падзел на натуральныя i адвольныя знаю, а таксама адназначныя, шматзначныя i аналапчныя.

У якасцi фшасофскага аутарытэту, на якi спасылаецца аутар у рэфлексп, выступаюць работы Антоню Джэнавэзi (Antonio Genovesi) - ггальянскага метафiзiка, логiка, тэолага i палиэканома XVIII ст., якi кiравау першай у Еуропе кафедрай палiтэканомii. Уласцiвымi рысамi фiласофii Антонiо Джэнавэзi былi выкарыстанне у фiласофii матэматычных метадау [6, с. 107], а таксама щэй Лока для абароны ад "мудрагельствау, якiя адарвалiся ад каранёу свету i ад практычнай карысщ" [7, с. 640].

Яшчэ адзш даволi значны для дадзенага перыяду аутар, на iдэi якога абатраецца В. Бучынскi, разважаючы аб знаках, - яго сучасшк, як i Джэнаваз^ спачуваючы эмпiрызму эклектык - Жазэф-Мары Дэжарандо. В. Бучынскi узгадвае яго работу, якая аказала значны уплыу на фармаванне тэорыi аб адзшстве мовы i мыслення, "Знаю i мастацтва мыслщь, разгледжаныя у iх узаемных адносiнах"[3, с. 36], прадугадваючы iдэi В. Гумбальдта, выкладае уласную канцэпцыю паходжання мовы.

Аналiз iдэй, прадстауленых у рабоце В. Бучынскага, дазваляе сцвярджаць, што аутар падтрымлiвае пазiцыю свайго папярэднiка Дж. Анджыялш, трактуючы знакi наступным чынам: "Для перадачы iдэй выкарыстоуваем у якасщ дапамоп знешнiя знакi, пытанне аб'екта унiверсальных iдэй тут не разглядаецца. У астатшм пазнанне у адпаведным парадку ажыццяуляць можам, выкарыстоуваючы знакi. Веданне пэунага вопыта, яю намi пазнаецца, асаблiва калi гаворка щзе аб абстрактных модусах, здзяйсняецца пераважна у словах. Таюм чынам, з дапамогай слоу вызначаем щэ^ якiя знаходзяцца у нашым розуме i яюя у фiласофскай размове называем тэрмшамГ' [3, с. 36].

Адначасова трэба адзначыць, што у адрозненне ад Дж. Анджыялiнi В. Бучынсю пакiдае па-за межамi даследавання як само паняцце знака, так i працэдуру надання значэння, што значна ускладняе спробу рэканструкцыi пазщьи аутара у дадзеным пытаннi. Разам з тым у тэксце В. Бучынскага прысутшчаюць правiлы выкарыстання знака, яюя дазваляюць зрабiць выснову, што знак сам па сабе не кнуе, падставай яго быцця з'яуляецца наяунасць iдэi, якой ён адпавядае. Сваю пазщыю у адносiнах да выкарыстання знакау В. Бучынсю фармулюе наступным чынам: 1) немагчыма выкарыстанне нявызначанага знака без iдэi i зместу; 2) немагчыма выкарыстанне знака, сэнс якога адпавядае шшаму паняццю; 3) немагчыма беспадстаунае выкарыстанне знакау, а таксама выкарыстанне iх у няправшьным кантэксце; 4) нямагчыма дакладнае вызначэнне знака без папярэдняга назiрання [3, с. 36].

Высновы. На падставе вышэй пазначанага прадстауляецца магчымым зрабiць шэраг высноу.

У адпаведнасщ з класiчнай схаластычнай традыцыяй вучэнне аб знаках у прадстаушкоу Полацкай неасхаластыю разглядаецца у межах так званага трышуму, а менавiта - у частцы фiласофскiх сiстэм аутарау, прысвечанай логiцы. Нягледзячы на актуальнасць праблемы знака як у сярэднявечнай, барочнай схаластыцы, так i у творчасщ фшосафау Х1Х ст., у аутарау полацкай плыш магчыма назiраць толькi пэуныя элементы наяунасцi знакавай тэорыи, нi у творчасцi Дж. Анджыялш, нi у творчасцi В. Бучынскага не узшкла усёабдымнага вучэння, прысвечанага дадзенай праблематыцы, таму варта сцвярджаць толью iснаванне пэуных элементау тэорыi знакау.

У творчасцi Дж. Анджыялш праблема знакау раскрыта больш поуна. На аснове праведзенага аналiзу магчыма зрабiць выснову аб шстраванасщ Дж. Анджыялiнi аутэнтычнай пазiцыяй Аугусцша, яю разглядае выкарыстанне знака як працэдуру, што складаецца з двух стадый.

Недахоп дадзеных не дазваляе дакладна вызначыць щэйную крынiцу В. Бучынскага, але з аналiзу прадстауленых матэрыялау вiдавочна, што у агульным ён падзяляе пазiцыю Дж. Анджыялш, разглядаючы знак як пэуны шструмент для рэпрэзэнтацыi iдэi, што знаходзщца у розуме.

Iдэйнымi натхняльнiкамi аутарау Полацкай акадэмп, акрамя класiчных работ прадстаушкоу схаластычнай традыцыи, з'яуляюцца прадстаунш эмпiрычнага кiрунку фiласофii Новага часу - Т. Гобс, А. Джэнавэзi i Ж.-М. Дэжарандо. У якасщ щэйнага апанента Дж. Анджыялш разглядае I. Канта.

Таксама трэба адзначыць i пэуную абмежаванасць поглядау на знаю, у адрозненне ад шшых прадстаушкоу рэлтйнай фiласофii, якiя займалкя дадзенай праблематыкай, адзiны аспект, у яюм выступае знак у полацюх аутарау, - гэта слова, якое выкарыстоуваецца у якасцi паняцця.

Нельга таксама не адзначыць агульную лапчную лшю, якой прытрымлiваецца як Дж. Анджыялш, так i В. Бучынсю, што дазваляе сцвярджаць наяунасць агульных тэндэнцый i канцэпцый у творчасщ прадстаушкоу Полацкай неасхаластыю у дадзеным пытанш. У якасцi агульных тэндэнцый, што спалучаюць вучэнне аб знаках

2021

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия E

Дж. Анджыялш i В. Бучынскага, вылучаюцца наступныя: выкарыстанне щэй Аугусщна, схiльнасць да выкарыстання спадчыны фшосафау эмпiрычнага KipyHKy, разгляд знака у кантэксце яго узаемаадносш з щэяй i як вынiк - выкарыстанне яго у якасцi пэунага рэпрэзэнтатара iдэi, абмежаванне даследавання аутарау толью сферай вербальнага аспекту.

Л1ТАРАТУРА

1. Якушин, Б.В. Гипотезы о происхождении языка / Б.В. Якушин. - М. : Наука, 1984. - 138 с.

2. Angiolini, G. Instutiones Philosophicae ad usum studiosorum Academiae Polocensis / G. Angiolini. - Polock, 1819. - 310 p.

3. Buczynski, V. Instutiones philosophicae, pars prima / V. Buczynski. - Viennae, 1843. - 159 p.

4. Medieval Semiotics Mode of access: https://plato.stanford.edu/entries/semiotics-medieval/. - Date of access: 17.10.2022.

5. Вдовина, Г.В. Язык неочевидного. Учение о знаках в схоластике XVII в. / Г.В. Вдовина. - М. : Ин-т философии, теологии и истории св. Фомы, 2009. - 648 с.

6. Минак, В.С. Из истории использования геометрического метода в философии / В.С. Минак // Наука как общественное благо : Второй междунар. конгр. Рус. о-ва истории и философии науки, Санкт-Петербург, 27-29 нояб. 2020 г. : сб. науч. ст. / С.-Петерб. гос. ун-т, РОИФН ; сост.: Л.В. Шиповалова, И.Т. Касавин. - М., 2020. - С. 105-108.

7. Бибихин, В.В. Дженовези / В.В. Бибихин // Новая философская энциклопедия : в 4 т. - Т. 1. - М., 2010. - С. 640.

Пастуту 23.06.2021

THE DOCTRINE OF SIGNS IN THE WORKS OF THE REPRESENTATIVES OF THE POLOTSK NEO-SCHOLASTICISM

H. KLIMOVICH

The article considers the issues of the sign in the intellectual heritage of the authors who worked at the Polotsk Jesuit Academy. The study is based on the works of Josepho Angiolini and Vincentio Buczynsky. The doctrine of signs was a significant part in the development not only the scholastic tradition; it was in the focus of the philosophy of the XIX century and does not lose its modernity in the XXI century. Because of all mentioned the research on doctrine of signs in the heritage of Polotsk authors has a high level of relevancy. The aim of the research is to study the theory of the sign in the context of the philosophical system built in the Polotsk Jesuit Academy. It will allow to reconstruct more fully the main ideas of the authors belonging to this trend. The scientific merit of this article is new knowledge in the problematic of understanding the sign by the representatives of Polotsk neo-scholasticism, connection between idea and sign, as well as the classification of signs proposed by the authors.

Keywords: Polotsk neo-scholasticism, doctrine of signs, sign, idea, Polotsk Jesuit Academy, religious philosophy, scholasticism.

УЧЕНИЕ О ЗНАКАХ В РАБОТАХ ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ ПОЛОЦКОЙ НЕОСХОЛАСТИКИ

А. КЛИМОВИЧ

Исследуются проблемы знаков в интеллектуальном наследии авторов, работавших в Полоцкой иезуитской академии. Исследование основано на работах Дж. Анджиолини и В. Бучинского. Учение о знаках -важная часть развития не только схоластической традиции; оно находилось в центре внимания философии XIX в. и не теряет своей актуальности в XXI в. В этом смысле изучение учения о знаках в творчестве полоцких неосхоластов представляется актуальным. Целью исследования является изучение теории знака в контексте философской системы представителей Полоцкой иезуитской академии, что позволит более полно реконструировать особенности рефлексии авторов, принадлежащих к этому направлению. В статье анализируется понимание понятия знака представителями полоцкой неосхоластики, его связь с понятием идеи, а также предложенная авторами классификация знаков.

Ключевые слова: полоцкая неосхоластика, учение о знаках, знак, идея, Полоцкая иезуитская академия, религиозная философия, схоластика.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.