Научная статья на тему 'АСЭНСАВАННЕ АНТАЛАГІЧНАГА АРГУМЕНТА Ў ТВОРЧАСЦІ І. ВІЛЬКIНОВІЧА'

АСЭНСАВАННЕ АНТАЛАГІЧНАГА АРГУМЕНТА Ў ТВОРЧАСЦІ І. ВІЛЬКIНОВІЧА Текст научной статьи по специальности «Философия, этика, религиоведение»

CC BY
8
4
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
НЕАСХАЛАСТЫКА / АНТАЛАГіЧНАЯ АРГУМЕНТАЦЫЯ / САМА-ВіДАВОЧНЫЯ СУДЖЭННі / МЕТАФіЗіЧНАЯ і ФіЗіЧНАЯ іСНАСЦЬ БОГА / ПАЗНАННЕ БОГА АПРЫЁРЫ

Аннотация научной статьи по философии, этике, религиоведению, автор научной работы — Клімовіч Г.І.

Праблема анталагічнай аргументацыі прадстаўляецца адной з асноватворных для схаластычнай рэфлексіі і застаецца актуальнай на ўсім працягу яе развіцця, яна займае важнае месца і ў беларускай філасофска-рэлігійнай думцы. У артыкуле зроблена спроба асэнсавання спецыфікі выкарыстання анталагічнай аргументацыі ў творчасці прадстаўніка т.зв. “барочнай схаластыкі” І. Вількіновіча ў працы “Тэалагічны трактат пра божае адзінства і траічнасць” (Tractatus theologicus de deo uno & trino: olim scholastica cura in usus discipulorum privatos elaborates). Вызначаецца спецыфіка выкарыстання І. Вількіновічам катэгорый фізічная і метафізічная існасць Бога, разглядаюцца асноўныя атрыбуты існасці Бога, вызначаецца пазіцыя аўтара ў адносінах да класічных форм анталагічнай аргументацыі, прадстаўленых у філасофскай спадчыне Ансельма Кентэрберыйскага і Дэкарта.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

UNDERSTANDING OF AN ANTHOLOGICAL ARGUMENT IN THE WORKS OF I. VILKINOVICH

The problem of ontological argumentation is one of the foundations for scholastic reflection and remains relevant throughout its development, it occupies an important place in the Belarusian philosophical and religious thought. There is an attempt in the article to comprehend the specifics of the use of ontological argumentation in the work of the representative of "Baroque scholasticism" I. Wilkinovich in the work "Theological treatise on divine unity and trinity" (Tractatus theologicus de deo uno & trino: olim scholastica cura in ususcitos). The specifics of I. Wilkinovich's use of the categories physical and metaphysical existence of God is determined, the main point of view of I. Wilkinovich on the attributes of God's existence is considered, the position of the author in relation to the classical forms of ontological argumentation presented in the philosophical heritage of Anselm of Canterbury and Descartes is determined.

Текст научной работы на тему «АСЭНСАВАННЕ АНТАЛАГІЧНАГА АРГУМЕНТА Ў ТВОРЧАСЦІ І. ВІЛЬКIНОВІЧА»

2020

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия E

УДК 141.319

АСЭНСАВАННЕ АНТАЛАГ1ЧНАГА АРГУМЕНТА У ТВОРЧАСЦ1 I. ВШЬКШОВША

канд. фтос. навук, дац. Г.1. КЛ1МОВ1Ч (Белорусскш дзяржауны медщтскш ушверсШет, Мтск)

Праблема анталаггчнай аргументацыи прадстауляецца адной з асноватворных для схаластычнай рэфлексИ i застаецца актуальнай на ус1м працягу яе развщця, яна займае важнае месца i у беларускай фшасофска-рэлтйнай думцы. У артыкуле зроблена спроба асэнсавання сnецыфiкi выкарыстання анталагiчнай аргументацыи у творчасцi прадстаутка т.зв. "барочнай схаластыт" I. Вiлькiновiча у працы "Тэалагiчны трактат пра божае адзiнства i траiчнасць" (Tractatus theologicus de deo uno & trino: olim scholastica cura in usus discipulorum privatos elaborates). Вызначаецца спецыфжа выкарыстання I. Вiлькiновiчам катэгорый фiзiчная i метафiзiчная iснасць Бога, разглядаюцца асноуныя атрыбуты iснасцi Бога, вызначаецца пазщыя аутара у адностах да клаЫчных форм анталагiчнай аргументацып, прадстауленых у фшасофскай спадчыне Ансельма Кентэрберыйскага i Дэкарта.

Ключавыя словы: неасхаластыка, анталагiчная аргументацыя, сама-вiдавочныя суджэнт, метафiзiчная i фiзiчная кнасць Бога, пазнанне Бога апрыёры.

Уводзшы. Нягледзячы на шматвектарнасць тэм i падыходау у праблемным полi сучаснай псторыи фшасофп, трэба адзначыць, што толью у апошняе дзесящгоддзе даследчыю заходнееурапейскай традыцьи звярнулi увагу на феномен так званага "доугага схаластычнага веку" [7, с. 187], яю аб'ядноувае комплекс мноства канкуруючых традыцый, вядомых пад назвамi "другой схаластыю", "пост-сярэднявечнай схаластыкi", "схаластыкi ранняга мадэрну", "барочнай схаластыкi", "акадэмiчнай фшасофп i тэалогii". Неасхаластычны кiрунак як самабытны культурны феномен яскрава прадстаулены i у iнтэлектуальнай спадчыне Беларусь У сучаснасщ гэта з'ява добра даследавана у межах непасрэдна пстарычных работ, але праблематыка, якая з'яуляецца прадметам гiсторыi фiласофii, дагэтуль патрабуе далейшых высшкау у дадзеным напрамку. Цэнтральнымi мыслiцелямi, якiя выбудоувалi каноны неасхаластычнай парадыгмы у беларускай псторыка-культурнай прасторы, з'яуляюцца Джузэпэ Анджыялiнi, Ян Бенеслаусм, Вiнцэнцiй Бучынскi, Iгнацiй Вiлькiновiч, Бенедзiкт Дабшэвiч, Францiшак Дзеружынскi, 1гнацш Жаба, Ян Фiлiп Рутан, Франщшак Ксаверы Чарноцкi i г.д. У працэсе даследавання дадзенай традыцыи з пстарычнага небыцця паустаюць новыя iмёны i забытыя гiганты схаластычнай фшасофп, выпрацаваныя iмi iдэi у суме складаюць непауторны ландшафт беларускай фшасофп гэтага часу. Адна з таюх постацяу - Iгнацiй Вiлькiновiч (Ignatius Wilkinowicz), якi займау пасаду рэктара Пшскага езуiцкага калегiума з 1724 па 1727 гг. [6, с. 136]. Метафiзiчныя погляды аутара, прадстауленыя у схаластычным ключы, знайшлi адлюстраванне у творы "Тэалагiчны трактат пра божае адзшства i траiчнасць" (Tractatus theologicus de deo uno & trino: olim scholastica cura in usus discipulorum privatos elaborates), выдадзеным у 1739 г. у Вшьш [9, с. 224]. Дыспут 1 дадзенага трактата - "А фiзiчнай i метафiзiчнай кнасщ Бога" закранае клаачную для схаластычнай сiстэмы фшасофп праблему суаднесення анталапчнай аргументацыi i сама-вiдавочных суджэнняу.

Праблема анталагiчнай аргументацыи у творчасцi беларускiх аутарау з'яуляецца адным з элементау неасхаластычнага комплекса щэй, недаследаваных дастаткова, з вышэйпазначанага вынiкае мэта дадзенага артыкула - асэнсаванне спецыфш рэцэпцыi анталагiчнага доказу кнавання Абсалюту у творчасцi I. Вiлькiновiча, што, у сваю чаргу, дазволiць паступова паунавартасна рэканструяваць асноуныя працэсы засваення неасхаластычных установак у беларускай фшасофскай думцы.

Асноуная частка. Анталагiчны (ансельмау, картэзiянскi) доказ кнавання Бога - адна з найбольш запатрабаваных тэм хрысцiянскай фiласофii, першапачаткова сфармулявана у рэфлексii Ансельма Кентэрберыйскага наступным чынам: паняцце Бога азначае тое, болей за што мы памыслщь не можам, тое, што кнуе, знаходзщца вышэй за тое, што не кнуе, такiм чынам, Бог неабходна валодае кнаваннем. Таксама трэба адзначыць, што падставай анталапчнага доказу з'яуляецца прынцып тоеснасцi быцця i мыслення. Анталагiчная аргументацыя адносщца да так званага апрыёрнага тыпу доказау iснавання Абсалюту.

Праблема iснавання Абсалюту з'яуляецца аднолькава важнай як для тэалогп, так i для фшасофп на уам працягу яе кнавання, знаходзячы адлюстраванне у дыскурсах як заходне- так i усходнееурапейскага юрункау фiласофii. Маючы багатую i разнастайную гiсторыю аргументацыi, яна не губляе актуальнасцi i у сучаснасцi. У якасщ адной з такiх спецы^чных мадыфiкацый можна, напрыклад, узгадаць ^i знакамiтага аустрыйскага логiка - Курта Гёдэля, дадзеная праблематыка таксама з'явшася творчым iмпульсам да работ аднаго з найбольш вядомых фiлосафаУ ХХ ст. - Сямёна Франка, выклшала яна пэуную цiкавасць i з боку Карла Барта.

У звароце менавиа да анталапчнага доказу можна вылучыць дзве асноуных вяршыш яго папулярнасцi: першая - звязана з пераходам у межах сярэднявечнай фшасофп ад патрыстыю з яе першынствам credo да схаластычнага ratio, калi дадзеная устаноука апынулася пад прыцэлам жорсткай крытыкi з боку галоунага аутарытэта схаластау - Фамы Аквiнскага, i другая, гiстарычна звязаная з надыходам iдэй Новага часу.

Актуальнасць анталапчнага доказу юнавання Абсалюту у Новы час звязана у першую чаргу з актуалiзацыяй парадыгмы, якая асэнсоувала фiласофiю у якасщ ушверсальнага мыслiцельнага канцiнууму, класiчныя тэалапчныя праблемы разглядалiся у гэты перыяд таксама у якасцi фiласофскiх.

У дадзены час анталагiчны доказ юнавау у двух асноватворных варыянтах - Св. Ансельма Кентэрберыйскага i Дэкарта. Таксама у перыяд Новага часу варыяцьи анталагiчнай аргументацыi прадстаулены у творах Мальбранша, Лейбнiца i Х. Вольфа. Доказ Св. Ансельма пабудаваны на клаачнай iерархii быцця у схаластыцы, дзе Бог разглядаецца як сукупнасць дасканаласцяу, вышэй за якую ужо нiчога не iснуе, паколью iдэя Абсалюта iснуе у розуму чалавека, вiдавочна, што Бог юнуе (паколькi мы не можам уявщь нiчога, што б не юнавала у рэчаiснасцi), i iснуе ён неабходна. Важным элементам развщця анталапчнай аргументацыi стала крытыка з боку Канта, яю, як вядома, адзначау, што iснаванне не з'яуляецца прэдыкатам [1, с. 362].

Дэкарт падтрымлiвае канцэпцыю Ансельма Кентэрберыйскага, разглядаючы щэю Бога як ясную i дакладную, iснаванне Бога выводзiцца з wi аб iснаваннi вышэйшай iснасцi. У сучаснащ прысутнiчае пазiцыя, згодна якой доказ Ансельма i Дэкарта з'яуляюцца варыяцыямi адной iдэi [3, с. 8]. Таксама трэба дадаць, што у фшасофп Новага часу прадстаулены тры варыянты анталагiчнай аргументацыi - праз знаходжанне юнавання у самiм паняццi Абсалюту, праз дэманстрацыю таго, што Бог можа быць прычынай iснавання чалавека i таму юнуе вечна, праз абгрунтаванне таго, што у iдэi Бога пазнанне мае справу з самiм Богам [3, с. 8].

Разглядаемая праблематыка у творах Iгнацiя Вiлькiновiча прадстаулена на старонках работы "Тэалапчны трактат пра божае адзшства i траiчнасць" (1739) у дыспуце 1 пад назвай "А фiзiчнай i метафiзiчнай юнасщ Бога", даследаванне 1 - "А фiзiчнай iснасцi Бога", якое складаецца з наступных параграфау: § 1 "Некаторыя папярэднiя нататкi аб вызначэнш фiзiчнай iснасцi Бога", § 2 "З чаго складаецца фiзiчная юнасць Бога", даследаванне 2 "А метафiзiчнай iснасцi Бога", якое складаецца з § 1 "Папярэдшя нататкi", § 2 "Ц сапрауды метафiзiчная юнасць Бога ёсць першасна быццём ад самаго сябе", § 3 "Што не уваходзщь у метафiзiчную юнасць Бога", § 4 "Ц можа юнаванне Бога быць даказана апрыёры" [10, с. 1-24]. Непасрэдна анталапчны аргумент закранаецца у чацвёртым параграфе, але для разумення пытання неабходны зварот да папярэднiх частак. Па сутнасщ рэфлексiя у дадзеным дыспуце I. Вiлькiновiча з'яуляецца пошукам адказау на два асноватворных пытаннi: 1) щ iснуе Бог неабходна, 2) калi iснуе, цi магчыма яго пазнанне апрыёры.

У друпм даследаванш дадзенага дыспуту - "А метафiзiчнай iснасцi Бога" аутар разглядае традыцыйную для дадзенага аспекту праблематыку - статус паняцця i магчымасць яго рэальнага юнавання. Лопка рэфлексii пабудавана наступным чынам: аутар iдзе ад разгляду пытання сутнасщ Абсалюта i належных яму дасканаласцяу у напрамку праблематызацып пытання увогуле наяунасцi магчымасцi i стратэгш пазнання Бога апрыёры.

Рэфлексуючы над праблемай дасканаласцяу Бога, I. Вiлькiновiч застаецца у традыцыйным для схаластау рэчышчы, сцвярджаючы, што Бог ёсць найвышэйшая ступень дасканаласцi, у разважаннях абатраецца на канцэпцыю Ансельма Кентэрберыйскага, як падзяляе дасканаласцi на простыя i вытворныя, апошнiя не маюць найвышэйшай дасканаласцi у самiх сябе i атрамлiваюць яе толькi ад Асбалюту [10, с. 2]. Таюм чыным, Абсалют валодае простымi дасканаласцямi (simpliciter simlplices) i з'яуляецца крынщай вытворных. Простыя дасканаласцi не з'яуляюцца створанымi i маюць у сваiм змесце усю паунату дасканаласцi.

1снасць Абсалюту паводле Вiлькiновiча падзяляецца на фiзiчную i метафiзiчную [10, с. 3, с. 6]. Фiзiчная юнасць рэчы, паводле I. Вiлькiновiча, ёсць тое, што дадзеную рэч вдэнтыф^е [10, с. 3], метафiзiчная юнасць рэчы - тое, што з'яуляецца падставай яе быцця i тое, што яе адрозшвае ад шшых [10, с. 6]. Фiзiчная юнасць Абсалюту прадстауляе сабой сукупнасць уах абсалютных i адносных дасканаласцяу [10, с. 3]. Трэба адзначыць, што дадзены падзел з'яуляецца традыцыйным прынцыпам, характэрным для эпохi Позняй схаластыю. Згодна з яе асноУнымi рысам^ фiзiчная iснасць бога ахоплiвае яго быццё у якасцi субстанцыi, якое адначасова субсiдзiруе iншыя вiды быцця, а таксама прадстауляе сабой сукупнасць дасканаласцяу, яюя адначасова з'яуляюцца яго уласщвасцям^ або яго атрыбутамi [2, с. 226]. Таюм чынам, Абсалют як фiзiчная сутнасць разглядаецца як вычарпальная, але адначасова бясконцая пауната. Метафiзiчная iснасць Абсалюту разумеецца як самаюнае iснаванне, якое адначасова разглядаецца як крынща субсiдзiравання [2, с. 225].

Найбольш поуна метафiзiчная сутнасць Абсалюту адлюстравана у лацiнскiм выразе - ipsum esse subsistens - тое, што юнуе самастойна, маючы прычыну i крынiцу iснавання у сябе самiм. Аутар падзяляе

2020

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е

агульнае для схаластычнай традыцьи палажэнне, згодна з яюм Абсалют атрымлiвае iснаванне ад самога сябе i не патрабуе анiякай знешняй прычыны для свайго iснавання [10, с. 8], у адрозненне ад створаных рэчау, якiя заусёды юнуюць аЬ аНо. Вышэйпазначаная уласщвасць юнавання ад самога сябе i з'яуляецца метафiзiчнай iснасцю Абсалюта. У якасщ прэдыкатау аутарам пазначаюцца наступныя катэгорык субстанцыя, жыццё, здольнасць пазнання i волевыяулення, якiя маюць крынiцай яго самасць (Азеказ) [10, с. 13]. Дадзеныя атрыбуты не супадаюць з канцэпцыяй Фр. Суарэса, якi у "Матафiзiчных разважаннях" дае зусiм шшы спiс атрыбутау быцця: адзiнае, ющннае i добрае [4, с. 409].

Клаафшацыя ступеняу быцця у творчасщ Вiлькiновiча выглядае наступным чынам: першым iдзе быццё супертрансцэндэнтальнае [10, с. 7], якое yтрымлiвае у сабе быццё, што iснуе, не юнуе i не з'яуляецца магчымым. Звычайна, каментуючы неасхаластычныя iдэi Новага часу, даследчыю адзначаюць уплыу iдэй Суарэса i Вольфа, але у сютэме метафiзiчных поглядау Вiлькiновiча дадзеная тэндэнцыя не прасочваецца. Даследчыкi адзначаюць, што Суарэс свядома адмауляецца ад паняцця "супертрансцэндэнтальны" [5, с. 299]. I. Вiлькiновiч, наадварот, уключае у аб'ект метафiзiкi быццё, немагчымае для юнавання. Другая ступень - быццё трансцэндэнтальнае, якое з'яуляецца па сутнасщ быццём намiнальным, а таксама рэальным быццём [10, с. 7]. Трэцi вщ быцця - рэальны. Тэндэнцыя траiчнай класiфiкацыi быцця yласцiвая для прадстаушкоу познесярэднявечнага скацiзму [5, с. 299], была дастаткова распаусюджанай у неасхаластычных сiстэмах ХУШ ст. У якасщ прыкладу можна прывесцi работу Ансельма Хёрмасэндэра - аднаго з тыповых прадстаУнiкоУ Позняй схаластыкi - Ишуегеа рЫ1озорЫа, сепШш диаезИошЬш Шш уе1егиш, Шш гесепИогиш, рЫ1озорЬогиш р1асйа сошр1еаеш. Ён таксама вылучае тры варыянты быцця у метафiзiцы [8, с. 55]. Менавгга наяунасць намiнальнага быцця дае падставу анталагiчнаму аргументу. Намшальнае быццё - гэта тое, што мы можам уяуляць, да такога тыпу быцця трэба аднесцi Абсалют.

Спецыфка анталагiчнай аргументацыi прадстаулена найбольш поуна аутарам у чацвёртым параграфе "Ц можа iснаванне бога быць прадстауленым апрыёры" [10, с. 20-24]. Аутар пачынае разгляд з негатыунага варыянта адказу, спасылаючыся на Фаму Аквшскага, Суаэрса i Васкеса.

Важнай катэгорыяй, на якую абапiраецца I. Вiлькiновiч у разглядзе анталагiчнай аргументацыи, з'яуляецца традыцыйны для схаластычнай тэалогп i фiласофii канцэпт - аэейаэ, якi мае каранi у лащнсюм А 8Е - ад сябе i разглядаецца, у тым лшу i Вiлькiновiчам [10, с. 20] як асноватворная рыса быцця Абсалюту, аэекаэ азначае, што ён з неабходнасцю i дастатковасцю валодае юнаваннем з самога сябе i не мае шякай iншай крынiцы юнавання, у супрацьлегласць усяму астатняму створанаму быццю.

Разглядаючы магчымасць пазнання Бога апрыёры, аутар спасылаецца на аргументацыю Дэкарта, узгадваючы яго знакамiты трохкутшк (з паняцця трохкутнiка зразумела, што сума трох яго вуглоу рауна двум прамым), Вiлькiновiч адзначае, што юнуе меркаванне, што ад вызначэння i выкарыстання самога паняцця трохкутшка не залежыць рэальнае iснаванне або неюнаванне трохутнiка (Пярэчанне 5) [10, с. 23], бо юнаванне у гэтым выпадку з'яуляецца толькi прэдыкатам. Узгаданы тэзiс дазваляе аформiць праблему наступным чынам: юнаванне - гэта акцыдэнцыя юнасщ рэчы цi не? У выпадку адмоунага адказу - анталапчная аргументацыя губляе сэнс, нягледзячы на сукупнасць дасканаласцяу, з дадзенага палажэння не вынiкае неабходнасць юнавання Абсалюту.

Дзеля скарэння дадзенага тэзюа I. Вiлькiновiч выкарыстоувае катэгорыi абсалютнай i адноснай субсiстэнцыi. Паводле логш аутара у анталагiчным доказе можна вылучыць дзве вялiкiя групы: быццё, якое не валодае неабходнасцю юнавання i якому уласщва адносная субсютэнцыя, i другая група, якая валодае неабходнасцю юнавання i абсалютнай субсютэнцыяй. Падыход да iснавання, уласцiвы для даследавання анталапчнага статусу першай групы, немагчыма выкарыстоуваць для даследавання другой групы, у межах якой i разглядаецца юнаванне Абсалюту. Рэчы, яюя валодаюць абсалютнай субсiстэнцыяй, з'яуляюцца неабходнымь Толькi Бог валодае абсалютнай субсютэнцыяй, таюм чынам, Бог валодае юнаваннем з неабходнасщ. Спосаб рэфлексii, яю ужываецца у адносiнах да размежавання юнавання паняцця i рэальнага юнавання рэчы, не можа быць выкарастаны у адносiнах да суб'екта, яю валодае абсалютнай субсiстэнцыяй. Гэта значыць, што пытанне, цi з'яуляецца юнаванне прэдыкатам юнасщ Абсалюту, павшна быць, згодна з пазщыяй I. Вiлькiновiча, перафармулявана у пытанне -щ магчыма пазнанне Бога? - што з'яуляецца тэмай другога Дыспута, прадстауленай у дадзенай працы.

Заключэнне. Праблема анталапчнай аргументацыi прадстауляецца адной з асноватворных для схаластычнай рэфлексii i застаецца актуальнай на yсiм працягу яе развiцця, яна займае важнае месца i у беларускай фшасофска-рэлтйнай думцы, у тым лiку i у творчасцi I. Вiлькiновiча. Фшасофская рэфлексiя I. Вiлькiновiча мае падставай як сiстэмныя yстаноУкi Ансельма Кентэрберыйскага, так i Дэкарта, не выпрабоуваючы на сябе уплыу iдэй Ф. Суарэса, але падзяляючы погляды аутарау, належных да напрамку позняга скащзму. Аутар падтрымлiвае iдэю iснавання Абсалюту з неабходнасщ, падзяляючы варыяцыю анталапчнай аргументацыи з iдэi знаходжання юнавання Бога у самiм паняццi Бога. Адначасова аутар вымушаны рэагаваць на крытыку дадзенай аргументацыi з боку аутэнтычнага тамiзму. У аргументацыi сама-вщавочных суджэнняу Фамы Аквiнскага вылучаюць два элементы: веды,

яюя вщавочны для самiх сябе, але не для нас, веды яюя, вщавочны для самiх сябе i для нас. I. Вiлькiновiч засяроджваецца на першым элеменце i, выкарыстоуваючы яго, даводзiць, што пытанне кнавання з неабходнасцi павiнна быць перафармулявана наступным чынам: цi можа кнаванне Бога быць пазнана чалавечым штэлектам? Такiм чынам, анталагiчная аргументацыя праблематызуецца у гнасеалагiчным ключы i пераходзщь у iншы статус.

Л1ТАРАТУРА

1. Кант, И. Критика чистого разума / И. Кант. - М. : Мысль. - 1994. - 592 с.

2. Кимелев, Ю.А. Философия религии: систематический очерк / Ю.А. Кимелев. - М. : Нота Бене. - 1998. - 424 с.

3. Лошиц, И.В. Онтологический аргумент в философии Нового времени / И. В. Лошиц. - М.. - 2016. - 125 с. -Режим доступа: http://vss.nlr.ru/archive_catalog.php?rid=5021. - Дата доступа: 18.08.2020.

4. Суарес, Ф. Метафизические рассуждения / Ф. Суарес. - М. : Ин-т философии, теологии и истории св. Фомы, 2007. - 776 с.

5. Шмутц, Я. Божественная наука и метафизика у Франциско Суареса / Я. Шмутц // EINAI: проблемы философии и теологии. - 2013. - № 1/2 (3/4). - С. 296-341.

6. Acta litteraria regni Poloniae et magni docatus Lithaniae. - 1755. - T. 1. - 304 p.

7. Dvorak, P. Special Issue of Baroque Scholasticism / P. Dvorak, J. Scmutz // American Catholic Philosophical Quarterly (The New Scholasticism). - 2019. - № 2. - P. 187-189.

8. Hбrmаnseder, А. Universa philosophia, centum quaestionibus tum veterum, tum recentiorum, philosophorum placita complectens (Ex theologia naturali) / А. Hбrmаnseder. - Viennae. - 1728. - 318 p.

9. Janocki, J.D. Lexicon derer iltzlebenden Gelehrten in Polen / J.D. Janocki. - Bresslau. - 1755. - 224 p.

10. Wilkinowicz, I. Tractatus theologicus de deo uno & trino : olim scholastica cura in usus discipulorum privatos elaboratus / I. Wilkinowicz. - Vilno : S. R. M. Academicis Vilnen: Soc: Jesu. - 292 p.

Пастушу 01.10.2020

UNDERSTANDING OF AN ANTHOLOGICAL ARGUMENT IN THE WORKS OF I. VILKINOVICH

A. KLIMOVICH

The problem of ontological argumentation is one of the foundations for scholastic reflection and remains relevant throughout its development, it occupies an important place in the Belarusian philosophical and religious thought. There is an attempt in the article to comprehend the specifics of the use of ontological argumentation in the work of the representative of "Baroque scholasticism" I. Wilkinovich in the work "Theological treatise on divine unity and trinity" (Tractatus theologicus de deo uno & trino: olim scholastica cura in ususcitos). The specifics of I. Wilkinovich's use of the categories physical and metaphysical existence of God is determined, the main point of view of I. Wilkinovich on the attributes of God's existence is considered, the position of the author in relation to the classical forms of ontological argumentation presented in the philosophical heritage of Anselm of Canterbury and Descartes is determined.

Keywords: neo-scholasticism, ontological argumentation, self-evident judgments, metaphysical and physical existence of God, knowledge of God a priori.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.