Научная статья на тему 'REFERRING TO THE TOPIC OF ACTIVITIES OF THE DEAD IN THE DREAM SPACE, ACCORDING TO BELARUSSIAN FOLKLORE MATERIALS OF XIX-XXI CENTURIES'

REFERRING TO THE TOPIC OF ACTIVITIES OF THE DEAD IN THE DREAM SPACE, ACCORDING TO BELARUSSIAN FOLKLORE MATERIALS OF XIX-XXI CENTURIES Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
8
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
БЕЛАРУСКі ФАЛЬКЛОР / СОН / ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА / КАРЦіНА СВЕТУ / НАРАТЫЎ

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Высоцкая А.С.

Артыкул прысвечаны наратывам пра сны, аб'яднаным тэматыкай узаемадзеяння светаў і адпаведнай пазіцыяй нябожчыка. Важны складнік такіх сноў - наяўнасць у персанажаў-нябожчыкаў пэўнай унутранай матывацыі на актыўную дзейнасць, поўную яе адсутнасць ці рэалізацыю з некаторымі абмежаваннямі. У працы аналізуецца светапоглядная і ўнутрыжанравая абумоўленасць ступені свабоды гэтай актыўнасці. Безумоўную семантычную значнасць у працэсе трактоўкі знакавага сну візіянерам таксама маюць вербальныя паведамленні, эмацыйны код, візуалізацыя метамарфоз знешняга выгляду памерлага. На прыкладзе этнаграфічных запісаў, зробленых аўтарам самастойна, а таксама ў складзе палявых этнаграфічных экспедыцый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, былі выяўлены асноўныя сюжэты інтэрактыўнага ўзаемадзеяння “свету жывых” і “іншасвету” ў снах, чыннікі, што ўказваюць на цяжкасць гэтай камунікацыі, а таксама функцыянальнасць сноў дадзенай катэгорыі ў беларускай традыцыйнай культуры.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «REFERRING TO THE TOPIC OF ACTIVITIES OF THE DEAD IN THE DREAM SPACE, ACCORDING TO BELARUSSIAN FOLKLORE MATERIALS OF XIX-XXI CENTURIES»

УДК 398.7

ДА ПЫТАННЯ АКТЫУНАСЦ1 НЯБОЖЧЫКАУ У ПРАСТОРЫ СНОУ ПА МАТ ЭРЫЯЛАХ БЕЛАРУСКАГА ФАЛЬКЛОРУ к. Х1Х - пач. ХХ1 стст.

А.С. ВЫСОЦКАЯ (Цэнтр даследаванняу беларускай культуры, языка i лтаратуры Нацыянальнай Акадэмй навук Рэспублк Беларусь)

Артыкул прысвечаны наратывам пра сны, аб'яднаным тэматыкай узаемадзеяння светау i адпа-веднай пазщыяй нябожчыка. Важны складнж таюх сноу - наяунасць у персанажау-нябожчыкау пэунай унутранай матывацьп на актыуную дзейнасць, поуную яе адсутнасць ц рэалгзацыю з некаторымi абме-жаваннямi. У працы аналiзуецца светапоглядная i унутрыжанравая абумоуленасць ступен свабоды гэ-тай актыунасщ. Безумоуную семантычную значнасць у працэсе трактоую знакавага сну вiзiянерам таксама маюць вербальныя паведамлент, эмацыйны код, вгзуалгзацыя метамарфоз знешняга выгляду памерлага. На прыкладзе этнаграфiчных затсау, зробленых аутарам самастойна, а таксама у складзе палявых этнаграфiчных экспедыцый Полацкага дзяржаунага утверстэта, былi выяулены асноуныя сюжэты ттэрактыунага узаемадзеяння "свету жывых" i "iншасвету" у снах, чыннт, што указваюць на цяжкасць гэтай камунжацый, а таксама функцыянальнасць сноу дадзенай катэгорыы у беларускай традыцыйнай культуры.

Ключавыя словы: беларуск фальклор, сон, традыцыйная культура, мiф, карцта свету, наратыу.

Уводзшы. Апошшм часам у сусветнай фалькларыстыцы расце щкавасць да тэматыю аповедау пра сны. Сёння даследчыю не толью разглядаюць гэты фенаменальны субжанр з пазщый герменеутыю, але i надаюць увагу самым розным яго аспектам: функцыянальнасщ, унутраным заканамернасцям, асабль васцям мастацмх формау i да т.п. Вщавочна i тое, што сярод наратывау юнуюць групы сюжэтау, яюя маюць стылютычныя i кампазщыйныя падабенствы, а таксама выяуляюць iмкненне да адзiнага узору. Так, сны, яюя прэзентуюць нябожчыкау, - якраз такi выпадак. Гэта щ не самая шырокая i распаусюджаная група тэкстау у вясковым асяродку. Таму можна казаць пра добрую ступень рэпрэзентатыунасщ матэры-ялау для даследванняу у дадзеным юрунку. Безумоуная i архетыпiчнасць, культурная рэлштавасць такiх сноу, што адлюстроуваюць уяуленш пра мiфалогiю "шшага" свету, фармiруюць стэрэатыпы пасмярот-нага iснавання у традыцыйным грамадстве. Падчас аналiзу палявога матэрыялу прыходзiць разуменне шматграннасцi сну як з'явы, што не абмяжоуваецца толькi паняццем "народны соншк". У поле даслед-чых iнтарэсау сучасных навукоуцау трапляюць самыя розныя коды: персанажны, локусавы, колеравы, нават пачуццёвы. Мае рацыю М.Л. Лур'е, яю адзначае, што у большасцi апавяданняу пра сны аб'ектау для штэрпрэтацьи некалькi, а гэта "прадмет, яго уласщвасщ, колькасць прадметау i адносшы памiж iмi, дзеяннi чалавека, яю бачыць сон, або персанажау сну, характарыстыю дзеянняу (хутка, павольна) i г.д." [1, с. 35-36]. Па меры вывучэння сноу пра нябожчыкау актуалiзуецца пытанне дапушчальнай ступенi мабшьнасщ i фiзiчнай актыунасцi гэтых персанажау, а таксама амволш гэтай актыунасщ.

Асноуная частка. Рух, у сваiм першасным значэннi, ёсць прыкметай жывога арганiзму (i толькi у другасным - як прыкмета нежывога, напрыклад, створанага чалавекам механiзму), што знаходзщь увасабленне i у тэкстах традыцыйнай культуры. Калi чалавек памiрае, звычайна у хаце нябожчыка, калi не улiчваць рытуальныя i жыццёва неабходныя утылiтарныя дзеяннi, працы увогуле спыняюцца; сваякi памерлага пазбауленыя правоу удзельшчаць нават у некаторых ключавых рытуалах (напрыклад, абмы-ванне нябожчыка щ капанне долу). У сферу абрадавых манiпуляцый трапляюць не толькi гадзшнш, але нават не характэрныя для традыцыйнага абраду прадметы (тэлевiзары, радыёпрыёмнш i г.д.), дзеяннi з якiмi носяць аналагiчны характар - выключэнне, спыненне [2, с. 202]. Зшжэнне дынамiкi i актыунасцi назiраецца i у грамадзе у цэлым: "У дзень смерцi, а часта i ва усе дн знаходжання нябожчыка у доме, нхто з вяскоуцау не адважыцца пачаць ворыва, сенакосу, будаунщтва хаты, прадзiва, ткацтва i г.д." [3, с. 266]. Нерухомасць мае амбiвалентную афарбоуку смерщ. Так, Ж.У. Кармiна i С.А. Штыркоу у сваiм артыкуле "Свет жывых i свет памерлых: спосабы кантактау" [4] узгадваюць цiкавы абрадавы элемент падчас Траецкiх Дзядоу па матэрыялах пауночнарускай традыцыi - т.зв. "разбор" стала з абрадавымi стравамi для продкау: "Перад тым, як прыстутцца да ежы, трэба паварушыць кожную талерку i пера-хрысцщь" [4, с. 208]. Тое, што мела кантакт з "нежывым", вяртае свае культурныя рысы i прыналежнасць да чалавека (да "жывога" сусвету) праз рухь Рух тоесны жыццю у прынцыпе. З iншага боку, тыя рэчы i матэрыi, што не маюць якасщ рухацца згодна са сваёй знешняй i унутранай прыродай, але ж рухаюцца i перамяшчаюцца у прасторы, з'яуляюцца аллюзiяй на "ненармальнае", негатыунае (часам i iнферналь-

нае) становшча: "Пасля куцц усе патдаюць на ноч лыжК на стале. Чыю ратцай знойдуць пераверну-тую - той памрэ на працягу года" [3, с. 209].

Бiялагiчная смерць прадугледжвае iмабiльнасць i спыненне актыунасщ нежывога цела. Вщавочна i з пазiцый традыцыйнай культуры, што памерлы чалавек - нерухомы Таму "калi зауважаюць, што цела нябожчыка мяккае i усе суставы могуць свабодна рухацца, то у той сям Ч nавiнны чакаць у хуттм часе другога нябожчыка" [3, с. 260]. Вышэйазначаная фiзiчная лабшьнасць нябожчыка усё ж таю не выступае iманентнай прыкметай нежывога цела чалавека, а таму карэлюе з "ненармальным" становiшчам i указвае на "вяртанне" (у пераносным сэнсе) памерлага. Паказальна, што В.Я. Дабравольская у сваiм артыкуле "Забароны i прадпiсаннi, якiя рэгуляюць пасмяротнае жыццё чалавека" [5] падчас атсання груп прэскры-пцый, што звязаныя з рознымi этапамi уладкавання памерлага на тым свеце, у асноуным абапiраецца на палявы матэрыял у выглядзе менавiта затсау сноу, што указвае на "ненармальнасць" сiтуацыi атрыман-ня такой iнфармацыi ад памерлага у рэальнай прасторы. У крытычных выпадках, "кантакт з памерлымi <...>, якi ажыцяуляецца у рэальнасцi, ацэньваецца як небяспечны для чалавека <...> у некаторым сэнсе нябожчык, яю прыйшоу у свет жывых, знаходзщца на чужой тэррыторыi, i ужо па гэтай прычыне яго паводзшы незаконныя i павiнны спыняцца" [4, с. 211]. З шшага боку, "кожны чалавек пасля смерцi тры днi "навяшчае " жывых; часта ён робщь гэта шэсць тыдняу, г.зн. аж да часу, пакуль святар не саслу-жыць "заздроунага набажэнства" [3, с. 314]; i "1снуе распаусюджанае павер'е, што да сыходу 40 дзён нябожчык прыходзщь у свой i чужыя дамы i можа рабщь самыя розныя непрыемнасц жывым" [6, с. 121]. Магчыма, тут щзе гаворка пра розныя вщы "хаджэння", i прысутшчае некаторая тэмпаральная лопка, што не перакрэ^вае факт "ненармальнасщ" i варожасщ такiх сiтуацый. З iмкненнем не дапусцщь "хаджэння" памерлага у рэальнасцi звязаны шэраг забарон, напрыклад, "цела памерлага чалавека нельга пераскокваць, бо тады ён будзе хадзщь пасля смерцi" [3, с. 285].

Небяспечнасць сггуацьи перамяшчэння нябожчыка па рэальнай "жывой" прасторы знаходзщь сваё адлюстраванне у пачуццi вострага стрэсу i страху, на якiх звычайна акцэнтуецца увага слухача: "Мяне дужа не любиа мая свякроу. I як яна памёрла, каждую ночачку прыхадзша! I печ быццам тотць, i так вот ходзщь па хаце, так здавалася мне. Iмне тады бабы нарабоце сказалi, што яна мяне ня любщь, вот i прыходзщь. Я баялася дужа!"1. Прырода i патэнцыял постащ, што увасабляла свякроу, застаюцца неакрэсленымi падчас размовы, але ж адназначна варожымь Паказальным з'яуляецца i наступны аповед: "Ён жа гаварыу, перад тым як памерщ, незадолга: "Можна я к табе прыду, сястра, у госцi?" Канешна прыхадзИ А памёр ён у дзярэуне. Дык вот ён прыхадзiу у госцi як ужо умер <...> шчэ 40 дней не было, а тут пасуда тожа як ляснула, а мы тады з бацькам свет уключылi, паглядзелi - тдзе нiчога <...> Прыхадзiу у госцi, точна!"2. У дадзеным выпадку наратыу пра памерлага узшкае на фоне ягонага жадання завяршыць прыжыццёвую справу. Прычым у дадзеным выпадку шфармант не ацэньвае здарэнне як адназначна варожае i негатыунае, бо нябожчык меу рэзон на прыход у свет жывых. Таму вщавочна, што у гэтай сферы юнуюць свае асаблiвасцi, межы, правшы, што дыктуе традыцыя. Пытанне актыунасщ i ма-бiльнасцi нябожчыкау у межах традыцып з'яуляецца вельмi важным, бо, як ш парадаксальна, але ж яно звя-зана з рэальным жыццём вяскоуца, а таксама асвятляе традыцыйны светапогляд з незвычайнага ракурсу.

Мiфалогiя iншасвету прадугледжвае даволi высокую ступень актыунасщ нябожчыка у яго пасмя-ротным шляху: ад уладкавання на тым свеце да кнавання на сталай аснове, i характар гэтага кнавання залежыць ад ацэню былога жыцця памерлага з пазщый грэшнасцi/праведнасцi, а таксама абставiнау смерщ, актыунасцi жывых сваякоу i г.д. Прычым нерухомасць, бяздзейнасць выступаюць хутчэй як пака-ранне, чым звычайнае становiшча: "Хто тутака лянуецца працаваць на сябе i не мае чым адзецца, цi за што пахавацца, то на том свеце ляжыць голы або iм варота падперты" [3, с 302]. У працэсе прасоу-вання i замацавання на "тым" свеце нябожчык таксама выяуляе сябе як ютота мабшьная i актыуная: "стрыжаныя пазногцi трэба захоуваць...пасля смерцi яны усе адрастуць у iх, i з iх дапамогаю iм лёгка будзе на тым свеце залезцi на нейкую шкляную гару" [7, с. 26]. Ж.У. Кармша i С.А. Штыркоу, абатраю-чыся на пауночнарускую традыцыю, тшуць: "У той жа час, у снах памерлыя знаходзяцца на роуных з жывымi людзьмi, i iх з'яуленне не разглядаецца як парушэнне звыклага ладу жыцця" [4, с. 211]. Сон -ушкальная прастора, якая надзяляе нябожчыка - ктоту адназначна "iншасветную" - законнай свабодай рухацца, размауляць. Сны такога кшталту вельмi шырока прадстаулены у беларускай фальклорнай традыцыi i прэзентуюць увесь спектр магчымых актыунасцей нябожчыка: ад падтрымання дыялогу i сва-боднага перамяшчэння у прасторы да поунай эмацыйнай i фiзiчнай статычнасщ Адначасова узнiкае i пытанне функцыянальнасщ гэтых сноу.

Кожны вiд актыунасщ нябожчыка у сне падлягае эксплшацыи з боку жывых. Традыцыйны чалавек верыць ва узаемапранiкненне сусветау, у неразрыуную сувязь памерлага сваяка са сваiм родам i гаспа-даркай; з гэтае прычыны усе метамарфозы, перамяшчэннi, што адбываюцца з памерлым сваяком, так цi

1 Затсана Клопавай С. ад Клопавай Леашды Ягорауны, 1942 г.н., у в. Двор Плша Ушацкага р-на Вщебскай в-ц1.

2 Зап1сана аутарам ад Дзям'янавай Лщзи Ягорауны, 1939г.н., у в. Захаршчы Полацкага р-на Вщебскай в-щ.

шакш датычацца жывых. Слова з вуснау нябожчыка, нават пры ягонай фiзiчнай i эмацыйнай статычнас-щ, набывае форму безапеляцыйнага iмператыву для жывых людзей. Але ж трэба звярнуць увагу i на роз-нiцу памiж характарам рухау у аповедах пра сны. Слушная заувага А. Штэйнгольд: "<...> канстантным з'яуляецца выкарыстанне наратарам розных граматычных формау дзеяслова прыхадзiць/прыйсцi (прый-шоу, прыходзщь, прыйдзе) у прамым i пашыраным сэнсах (гэта значыць, як знак спуацш у цэлым)" [8, с. 79]. Прыкладам вось гэтага "пашыранага сэнсу" можа служыць наступны камэнтар: "Бываецъ, к непрыятнас-цям пакойнш сняцца. Сматра як сняцца. Бываець, к перамене пагоды, на дождж. I есъл1 яны прыходзяць, я знаю: мужык есъл1 прыходзщь, то з Мшам, сынам нешта будзецъ, ц1 будзецъ п 'яны, ц1 яшчэ нешта. Кал1 прыдзе мамка - са мной што-небудзъ" [9, с. 154]. Таюм чынам, важна адрозшваць, яш сэнс укладае наратар у дзеяслоу, адносны да нябожчыка, бо щкавяць, у першую чаргу, аповеды^зп з яркай прагматыкай руху.

Фармат артыкула не дазваляе прывесщ шматлшя прыклады рознасюжэтных аповедау пра сны, што прэзентуюць розную ступень актыунасщ нябожчыкау. Таму можна прыняць факт iх наяунасщ у беларусюм фальклоры i адразу перайсцi да пытання карэляцыi ступенi гэтай актыунасщ i пэуных фактарау (акалiчнасцей, умоу). А. Штэйнгольд у вышэйназваным артыкуле вылучае асобныя заканамер-насцi у судачыненш такiх катэгорый, як ступень мабшьнасщ нябожчыка i iнiцыятар снабачання, а такса-ма тэрыторыя т.зв. "сустрэчы" у снах. Корпус затсау дазваляе правесцi верыфiкацыю не толью гэтых, але i iншых паказчыкау, што могуць уплываць на ступень фiзiчнай актыунасщ нябожчыка у сюжэтах сноу.

1. Прычыны i абставiны смерцi

У традыцыйнай культуры абставшы зыходу чалавека з жыцця шмат у чым вызначаюць характар яго пасмяротнага iснавання, а таксама адносiны грамады да асобы нябожчыка. Нават смерць па-за межамi арэалу свайго пасялення, як з'ява хутчэй рэдкая, чым нармальная, накладвае на памерлага даволi спецыфiчнае амплуа патэнцыйна варожага чужынца, а таксама актывiзуе механiзмы рытуальнай перасцяроп: "Няможна пушчацъ мярца у сяло сваё, кал1 умёр дзе-1ндзей, але трэба стулъ проста на маг1лк1 везц1, бо праз сем лет не радзыа б збожжау тых палетках, кудэю мярца везлг б" [3, с. 255]. 1снуе ютотная рознща памiж семантыкай звычайнай смерцi у вынiку натуральных бiялаriчных прычын i самагубствам. Нябожчыкi-самагубцы характа-рызуюцца дыяметральна процiлегла "звычайным" як "нячыстыя". Так, М.А. Андрунша [10] iдэнтыфiкуе гэтыя дзве группы нябожчыкау як "акаялапчна процшеглыя", а таксама звяртае увагу на кардынальныя адрозненнi у пахавальных абрадах гэтых катэгорый памерлых нават на першапачатковым этапе выбару месца пахавання. Таим чынам, прычына смерщ, напрыклад самагубства, сапрауды можа стаць адным з паказчыкау, што абмяжоувае ступень актыунасщ нябожчыка. Але ж: "А па той старане - балота, I там прыгаюцъ, прыгаюцъ людз1, гаворыцъ, голыя, з хвастамг. Там жа, гаворыцъ, гэты мой I сынок (самагубца - аут.) <...> -Хадз1, сынок, ка мне. - Шкагда, - кажацъ, - мама, я к табе не прыду. Я ткагда к табе не прыду. Я не змагу прысцг" [9, с. 147]. У дадзеным сне-мемараце персанаж-самагубца адназначна захоувае здольнасць рухацца пры наяунасщ забароны на "кантакт" з жывым1 Ёсць i прыклад, калi самагубцы не могуць свабодна перамяш-чацца у прасторы: "Яна сасътла, што пашла на той свет, яе выправШ да врачоу на той свет. <...> Ну дык ён яе павёу. А тады адчынт, а там на ланцугах папрывязаныя, вюелънт" [9, с. 145]. Таим чынам, можна сказаць, што прычына смерщ не столько уплывае на саму здольнасць нябожчыка рухацца i перамяшчацца, кольш мадэлюе дэкарацып i умовы яго пасмяротнага юнавання, рэгулюе у пэунай ступеш асабiстую свабоду, а таксама уплывае на эмацыйную афарбоуку сна-вiзii i далейшую яго ацэнку наратарам.

2. Iнiцыятар снабачання

Дапушчальнай выглядае i стратыфшацыя сноу паводле т.зв "шщыятара": а) сны, справакаваныя цi замоуленыя жывым чалавекам; б) сны, шщыятарам якiх з'яуляецца "тагасвет" цi памерлы. Так, вщавочна, што да першай катэгорыi адносяцца сны, якiя былi вынiкам замовы, рытульных дзеянняу, "закладання на сон", просьбау з боку жывога чалавека. А. Штэйнгольд таксама прапаноувае аднесщ да гэтай групы сны, "дзеянне яшх "перакулена" у iншую рэальнасць: прадстаунiк "гэтага" свету трапляе у прастору "шша-свету", каб даведацца, як "жыве" нябожчык-сваяк" [8, с. 81]. Ташя сны выконваюць вельмi важныя функцыi маральна-этычнага выхавання i кантролю, але наурад цi заусёды з'яуляюцца вынiкам матывацыi жывых людзей. Чалавек, што бачыць такi сон, выступае хутчэй як рэцыпiент шфармацып, якую дасылае "вышэйшы свет"; таксама часта таюм снам папярэднiчае крытычная з'ява-каталiзатар кантакту (хвароба, летаргiя), якую жывы чалавек не у стане кантраляваць. Таму лапчным падаецца аднесщ дадзеныя сюжэты сноу да катэгорып "шщыятар - iншасвет", цi, у крайшм выпадку, як сны, дзе шщыятар адсутнiчае увогуле.

Калi шщыятарам сну з'яуляецца памерлы, натуральна, што у шматлiкiх сюжэтах ён спрабуе рэаль завацца падчас вiзii актыуна, пераследуючы мэты максiмальна дасканала перадаць важную iнфармацыю жывым. Гэта прадугледжвае наяунасць i вербальнай свабоды, i рухомасцi, i мабiльнасцi, але, што пака-зальна, не у поуным аб'ёме: "Мама ж мая многа гадоу назад памёрла, а я адзт год в1джу увост: прыха-джу на кухню, а там мама мыецъ пасуду. Ай, я к ей так радзенъка, а рук1 расставша, абняцъ, а яна во так во: "Падажджы, ня лезъ ка мне, я табе расскажу усё, многа чаго, расскажу пра тваю бабу"3.

3 Затсана аутарам ад Паташонак Людмшы 1ванаунауны, 1934 г.н., у в. Веснщк Ушацкага р-на Вщебскай в-щ.

Часцей за усё у наратывах такога кшталту прысутшчае элемент "немагчымасщ" выконваць некаторыя дзеяннi, наяунасцi забаронау, безэмацыйнасцi, статычнасцi у прасторы, што указвае на "тагасветнасць". Да таго ж, часта дзейнасць нябожчыка характарызуецца недынамiчнасцю, манатоннасцю, "штучнасцю". Паказальны i наступны камэнтар: "Вiдзела у сне, як была на тым свеце. На адной старане харошыя людзi, а на другой як змеi. Тут у харошым, чыстым, у беленьюм надзеты, вяжуць цi што" [9, с. 144]. Дарэчна прывесщ пункт гледжання А. Штэйнгольд са спасылкай на П.А. Сафронава, у адпаведнасщ з яюм "дзеясловы ляжаць, сядзець, стаяць пазначаюць своеасаблiвы тып дзеяння, якое адначасова i прысутшчае i адсутшчае. Яны патрабуюць нейкай дзейнасщ, але дзейнасцi пустой, пазбауленай бачнага вы-нiку, нават карыкатурнай" [8, с. 82].

Так, даволi яскравы прыклад з пазщый "жывы-шщыятар": "А тады я, як яе ужо харант, я плакала i праста: "Прыхадзi ты ка мне хоць у сне "<... > Кажу: "Хоць ты мне у сне nрыхадзi". Дык яна мне стлася год, год стлася. А тады ужо, ужо настаець год, яна мне i кажыць, што: "Мама, я к табе ужо не прыду, -кажыць, - мяне гэта цёця не пускаць ужо" <...> А тады ужо пасля таго яна мне не так ужо стала стцца" [9, с. 160]. У дадзеным выпадку акцэнтуецца увага на асабютай свабодзе/несвабодзе дзяучыны-нябожчыцы кантактаваць з жывой мащ Важна i тое, што гэтыя сны з'яуляюцца доказам спрыяльнасщ памерлага чалавека свету жывых, захавання роднасных адносшау памiж сваякамi насуперак смерцi. Даволi слушную думку на гэты погляд выказау Я. Сафронау: "Можна казаць пра прысутнасць у традыцыйнай культуры пэунага "слоту" або пэунай пазiцыi у камушкатыунай парадыгме "памерлыя/жывыя", якая павiнна быць так цi iнакш запоу-неная. Адсутнасць гэтага запаунення знакавая, не выпадковая, патрабуе нейкага асэнсавання i абавязкова экс-плщыруецца" [11]. З шшага боку, нягледзячы на глыбшю псiхалагiчнай трауматычнасщ сiтуацыi кшталту "нябожчык не снiцца", яна даволi аргашчна упiсваецца у схемы, што дыктуе традыцыя пры паспяховым выкананнi абрадавых рытуалау: "А у нас гэтага нет. А у мяне мужык мой мне ня стуся ат. <...> I сын мой так ня стуся, ат. Раз састуся неяк, на скорую пахарант. I усе, болей ня стцца тяк. А вот некаторыя кажуць, каторы памрэць, цi што зробца, i вот што не даволен, тады ён iм снцца. Так гавораць у нас, а хто яго ведащь" [9, с. 121]. З шшага боку: " каторыя людзi сnравядлiва, пач^ва на гэтым свеце жылi, то тым Бог пазваляе з таго свету прыходзщь праз яюсь час <...>, або хоць ува сне сняцца сваiм дзецям, або каму, перасцерагаюць iх, або радзяць што трэба" [3, с. 319]. Ташя розначытанш школью не кампраметуюць строй-насць традыцыйнай свядомасщ, бо трэба улiчваць той факт, што па сваёй сутнасщ яна юнуе на мяжы упардка-ванасщ культуры i энтрапп мыслення жывога чалавека. Таим чынам, нават нягледзячы на вонкавую актыу-насць у некаторых наратывах, памерлы мае набор т.зв "абмежаванняу", што указвае на ягоную унутраную "нежывую" прыроду: вербальная скаванасць, эмацыйная щ фiзiчная статычнасць, "штучнасць" дзеянняу. Усё гэта таксама з'яуляецца паказчыкамi цяжкасцi камунiкацыi пашж сусветамi. У снах катэгорыi "жывы-шщятар" прасочваюцца матывы забароны на некаторыя вщы актыунасщ для нябожчыка, што дысанруе з унутраным iмкненнем да захавання роднасных кантактау.

3. Сюжэтны локус снабачання

Наратарамi часта атсваюцца абставiны i працэс прыходу нябожчыка на "жывую" тэрыторыю, як ктоты, ёй непрыналежнай. Даволi заканамерна, што у такiх умовах памерлы будзе рэалiзоуваць сваю актыунасць з пэунымi абмежаваннямi. Падаецца, што у супрацьлеглым выпадку, на тэррыторыi гетэрато-пи, як своеасаблiвай прасторы за межамi усiх iншых [12], ён павшен быць больш актыуным. Але ж усё не так адназначна. Напрыклад, сюжэтная пабудова некаторых наратывау сноу указвае на тое, што нябожчык не пераадольвае мяжу памiж сусветамi, але ж апрыёры знаходзщца на тэррыторыi жывых: "Сасныа-ся мне, што сядзщь Вщька во тут за печчу. А я наварыла клёцак i кажу: "Хадзi во з 'еш, пакуль гара-чыя!" А ён мне: "Не, я ужо тры з'еу, i хопщь!"4. Ва умовах гетэратопп нябожчык можа характарызавац-ца як ктота iмабiльная, статычная, щ увогуле мець пасмяротны выгляд. У некаторых выпадках нават цяжка правесцi iдэнтыфiкацыю прасторы ^ як вынiк, зрабiць высновы наконт рухомасцi/нерухомасцi нябожчыка. Таму пытанне патрабуе больш дэталёвага аналiзу.

Даволi паказальны з пункту гледжання наяунасщ абмежаванняу для нябожчыка каментар, дзе кантакт адбываецца на прыналежай жывому чалавеку тэрыторыi: "Ня дужа дауно вiджу увост: прыехау ён сюды пад сына, я на дварэ была, а ён завець: "Хадзi сюды". Я падышла: "Што табе нада?" - "Каб ты ведала як жа мне цяжка вазщь гной, тмагу, гэдак цяжка. А каго папрасщь, i сам т знаю "5. Жанчына узгадвае, што нябожчык не заходзiу на прыналежную ёй тэрыторыю, тым самым штупыуна падкрэ^ваю-чы дыскрэтнасць прасторы i сiмвалiзм "кантакту" на мяжы. Калi улiчваць семантыку зносiнаУ праз вакно у беларускай традыцып [13, с. 21-22], то наступны каментар таксама мае унутраную адсылку да абмежаванняу актыунасщ памерлага на тэрыторыi жывых: "Стцца, што яна прыйшла ка мне i у вакно пастукала i я гля-джу i вiжу, што мама" [9, с. 143]. Таюм чынам, нягледзячы на знешнюю свабоду у сваiх дзеяннях i словах, нябожчыку уласцiв^Iя некаторыя абмежаванш у перамяшчэннi па "жывой" тэррыторып, што

4 Зап1сана Клопавай С. ад Харашкев1ч З1на1ды Александрауны, 1942 г.н., у в. Старае Сяло Ушацкага р-на Вщебскай в-щ.

5 Зап1сана аутарам ад Паташонак Людмшы 1ванаунауны, 1934 г.н., у в. Веснщк Ушацкага р-на Вщебскай в-щ.

носяць характар звышнатуральнай "забароны": "Кажыцъ на мяне, брат, прыйшоу ён да мяне. Я знаю, што ён памёр сёння. Прыехау на машыне, Iдзецъ, у валенках I шапка у яго цёплая была, уверх адно вуха паднята. <...> Але кажыцъ: "Але хадз1 ка мне у хату ", ды во гэтак за руку цягнуу. "Не. Толък на трох1 пусцж мяне. На трох1 пусцж мяне. Мне нада срочна туды яуляцца "6. З шшага боку, наумысная нерухомасць, адмова зайсщ на тэрыторыю жывых з боку нябожчыка можа быць актам незадавальнення, пратэсту: "Вот прыстуся ён - ходзщъ у белай рубах1, I што-та яму нада. А я пашла I гавару яму: "Пойдзем дамоу, пой-дзем". А ён гаворыцъ: "Нет, я к табе н1 пайду, н1 пайду н1 за што". А я гавару: "Чаго ты аб1дз1уся?". А ён гаворыцъ: "Ты маю водку не аддала, я не пайду к табе жыцъ, жыв1 адна"1.

Блiзкая ступень роднасщ, парушэнне сямейнай i каляндарнай абраднасщ з боку жывых, святочна мар-шраваныя кропи часу - усё гэта дазваляе памерламу м^ць працэс пераадолення мяжы памiж сусветам^ а таксама надзяляе матывацыяй на актыунасць: "Сню: прыйшл1 мужчыны, яны ужо памёрл1, 1ван Хацъко, Косця I Сашачка. I я сюды: "Чаго вы прыйшлг? Што вам нада? ". Янак за б1донам1 сядзщъ, мой Янак. Ятады туды гэта самае, там у мяне стаяу умывалъшчак ля печы. "Ану-ка вылазъ, што ты гледзеш?". Лезцъ з печы ён. Злез, такI худы, як палец. Голы, на сябе гэтую ваду з умывалъшка налгу I пайшоу вперадзг I гэтыя мужчыны пайшл1 за гм. Усе памёрл1. Я сечас праснулася, дзяцей разбудзта, I пачала бащъ гэты сон. Чаму дзяды зробгла змалу. Первую баню не вытатла, ён не памыуся. Во, бабам баша"8. Бачна, што адносна "далёюя" нябожчыю усё ж таи прыйшлi на тэрыторыю жывых людзей, а самы блiзкi з iх - не прыходзiу, а ужо там быу. Важна i тое, што персанаж-нябожчык, яш прэтэндуе на ролю галоунай дзеючай асобы, наумысна маучыць, але актыуна рухаецца. Прычым ягоныя рухi - "голы, на сябе гэтую ваду з умывалътка налгу I пайшоу вперадзг" - i ёсць тая самая прэсупазщыя, г.зн. неабходны кампанент, дзякуючы якому сон набывае сэнс. Актуальная шфармацыя выяуляецца не вербальна, але ж на мове в1зуальных вобразау i дзеянняу. Звернем увагу на матыу, калi нябожчык прэзентуе шшы вiд абмежаванняу: "Гэта бываюцъ памталъныя дн - у цэрквI памтаюцъ. От, як памёрла мая сястра, я не папала на пахароны, бо ляжала у балънщы. Якраз на дзевяты дзенъ сню яе у ва съне. Кажацца, я у цэркву прыходжу, а вот, дзе Хрыстос распяты <...> Iя, кажацца, у цэркву прыхаджу, а яна сядзщъ за гэтым сталом I кажыцъ:"Люба, падай мне". Iяна сядзщъ каля гэтага 1сусаХрыста, кажыцъ: "Падай мне". Я кажу: "Што падацъ?". Яна кажа: "Люба, падай мне ". I тут я прачнулася. А гэта значыцъ, што нада пайсъц11 памянуцъ" [9, с. 157]. Верагодна, каталiзатарам снабачання, апроч рытуалау сямейнага цыклу, выступае падсвядомае пачуццё вшы з боку вiзiянера. Нябожчык выяуляе сябе як ютота, што мае цяжкасщ з перамяшчэннем у прасторы, вербальную i эмацыйную скаванасць. 1дэнтыфкацыя прасторы падаецца нялёгкай задачай, але ж аргументам на карысць яе "чалавечнасщ" з'яуляецца жаданне схадзiць у царкву у рэальнасщ, ап1санае у прэамбуле да сна. Кардынальна iншую стратэпю паводзiнаУ нябожчык дэманструе у экстраардынарных абставiнах, яшя выбiваюцца з пры-вычнага ладу жыцця: "У мяне дочка умерла. I вот што я в1дз1ла у ва сне. Ана лежала, у яе быу тсулът. 21 дзенъ у ком1 пралежала I умерла. Ну мы I ждалг, думалI, может выздаравеецъ. I вот перад этым я в1джу у ва сне, што сматру я у вакно, сматру сюда - раскрываюцца варота I едзет лошадзъ, <...> I лошадзъ пад 'ехала, прама вот пад вокнамг стала. Я выскачыла, лошадзъ стащъ такая красная здаровая, I на вазу ляжыцъ мая мама памёршая. Яна у той кофтачк такой, у каторай дома болъшы хадзгла. Я сразу - эта Жанна умерла, ана за ней прыехала"9. Падкрэсленая нерухомасць, пасмяротны выгляд нябожчыцы, эфект неспадзяванасщ, гвалтоунае з'яуленне на жывой тэрыторып "пад вакном" мае мэтай сiгналiзаваць пра прыход смерщ у сям'ю у рэальнасщ. Прычым вытлумачэнне такога сну вiзiянерам адбываецца велыш дакладна. Асобна трэба выдзелщь нябачнасць як адну з ключавых прыкмет нябожчыка на тэрыторыi "гэтага" свету падчас спробау кантакту з жывыгш як яунага маркера яго прыналежнасщ "iншасвету": "А мне после похаран стлася, што как-будта бы яна гаворыцъ: "Во как меня харонюцъ, I молюцца за меня усе, I людзей многа прышло" Усё расказаваецъ. Ну а тады:"Пайду лажыцца у гроб". Пашла лягла. А так кругом людз1. А яна хвалша"10. Нават сама "смерцъ ва уяуленш тнчука мае выгляд незвычайнага чалавека, якога шхто, акрамя таго, хто пам1рае, не бачыцъ" [3, с. 254]. Таим чынам, на тэрыторып жывых нябожчык дэманструе самыя розныя стратэгл паводзшау у залежнасщ ад прычын снабачання. Але ж шводная з iх не можа характаразавац-ца як бязмежна свабодная, бо абавязкова прысутшчае паказальны фактар "абмежавання" актыунасщ нябожчыка. Экстраардынарныя прычыны снабачання стасуюцца з незвычайныгш i нетыповымi сюжэтамi сноу.

Каб прааналiзаваць ступень актыунасцi нябожчыка на тэрыторыi "iншасвету", лагiчным выглядае звяртаць увагу на наратывы, дзе няма сумневу у прыналежнасцi лакацып (сны-вандроУкi на "iншы" свет, сны з адназначнай маркiроУкай пераходу "мяжы" i да т.п.): "Мне адна баба расказвала, пра сон. Дык яна казала, яе сястра спала, доуга спала, I была там, на тым свеце, усё абхадзгла, агледзела. <...> Павялаяе,

6 Затсана экспедыцыяй ПДУ ад Вас1лев1ч Анастаси 1гнацьеуны, 1922 г.н., у в. Шалашы Докшыцкага р-на Вщебскай в-ц1.

1 Зап1сана Баб1ч А.Ю., Зенько В., Пашкев1ч 1.Э. ад Шумель Аляксандры М1хайлауны, 1914 г.н., у в. Ляхав1чы Чашн1цкага р-на Вщебскай в-щ.

8 Зап1сана экспедыцыяй ПДУ ад Хшько Л1дзИ Грыгорауны, 1926 г.н. у в. Б1рул1 Докшыцкага р-на В1цебскай в-ц1.

9 Затсана Высоцкай А. 1 Шытла Н. ад Драздовай Алены 1ванауны, 1932 г.н., у в. Каз'яню Полацкага р-на В1цебскай в-ц1.

10 Тамсама.

вадзыа бальшое, як дом яю, на абедзьве стараны дзверы. Каля аднэй дзверы стаяць жэншчыны, усе стаяць, стаяць, стаяць у радочак" [9, с. 148]. Апошняя мiзансцэна указвае на адназначную нерухомасць насельнщ "шшасветнай" прасторы, пры тым, што дынамша руху вакол iх захоуваецца (у асобах "ванд-роУнiка" i т.зв. "праваднiка"). Лiнейнасць у вобразах (не толью канструкцый, але i расстаноУкi людзей), пераклiкаецца з традыцыйнымi уяуленнямi беларусау пра свет памерлых. Як слушна было зауважана А. Штэйнгольд, «мiжволi узгадваюцца «гетэратопii крызку» (па М. Фуко) або «гетэратопп адхiлення» тыпу iнтэрната, вайсковай казармы, штталя, турмы, i г.д.» [8]. Щкавы з пункту гледжання рухомасщ / нерухомасцi i наступны аповед: "Другi сон сьтуся, што мы зь iм ехалi у аутобусе. Гэты аутобус сnорцiуся. Мне прышлося вылезьцi зь iм. Чуць вылезлi. Ушлi мы зь iм. I тут такой карыдорчык, такая комнатка маленькая, у канцы столiчак, тут краваць стащь, перасцеленая горшым адзеялам з краснымi цветамi. I на адной старане сядзщь старушка, пакрыушая татм жа самым адзеялам, а на другую краваць ён сеу. А я nасрадзi стала i тчога не магу сказаць. А яна гаварыць: "Я - Насьця". А Насця -гэтаягоная бабушка. А я кажу: "Язнаю". Iя вышла nацiхоньку, мiнулаяго з гэтай бабай Насцяй. А яна ж ужо памершы была" [9, с. 139]. Незавершаны пераезд ^чы, персанажы засталюя у нявызначанай, невядомай геаграфiчнай кропцы) i далейшае атсанне "крытычна" пабудаваных лакацый адназначна указвае на тое, што асноуная дзея разгортваецца на тэрыторыi гетэратопп. Нерухомасць нябожчыцы i яе нешматслоунасць узмацняюць пачуццё патэнцыйнай небяспею, што адчувае вiзiянер. Сiмвалiчнай з'яу-ляецца i страта рухомасщ сынам апавядальнщы ("а на другую краваць ён сеу"), што кaузiруе ягоны пераход з разраду "жывых" да "нежывых" у рэальным жыццi. А. Штэйнгольд прапаноувае щэнтыфша-ваць прастору згодна "самой магчымасщ ажыццяуляць удзельнiкaмi сну рухi" [8]. Прычым указвае на той факт, што на тэрыторыi гетэрaтопii нябожчык заусёды знaходзiццa у статычным стане, што, як падаецца, iдзе крыху уразрэз з белaрускiм фальклорным маавам: "Ну i снщца мне, кажаць, сон, прышла у цэркву, i усе, кажаць, iдуць дзяучатк у белых плаццяках i зь цветкамi. А Бог сказау, што глядзще , кажаць, усе мёртвыя будуць iсцi. Я кажаць, гляжу i кажу сама сабой: "А дзе ш мая Лукерыя?". Ажно яна iдзець, ну вот як хрысцяць, тады намётку во гэту даець матка хросная, i гэту намётку цягнщь па зямлi. Я, кажаць, кажу: "Лукерычка, чаго ты так" - "Праз цябе, - кажаць, - Усе во дзiучаткi бягуць i зь цвiткамi, а мне нiхто нi цвяткоу ш дасць, тчога, я гразная уся, i плацце на мне гразнае ". I гэту намётку, кажаць, гэдак цягнщь i цягнщь, i пашла адна"11. Вщавочна, што дамшантай тлумачэння сну з'яуляецца кейс з адмысловых рухау нябожчыцы ('Ч гэту намётку, кажаць, гэдак цягнщь i цягнщь") i вербальных пасылау. Таму тлумачэнне сну як вiзiянерaм, так i слухaчaмi з'яуляецца задачай нескладанай. На карысць шшасветнасщ яе прыроды усё ж таю указвае высокая канцэнтрацыя там "нежывых" людзей i прысут-насць постащ Бога у якасщ кiроУцы "дзеi".

Белaрускi фальклор прапаноувае шмат матэрыялау, дзе нябожчык у снах на тэрыторыi гетэрaтопii выступае iстотaй актыунай i мaбiльнaй. Прычын такой aктыунaсцi можа быць некалью Па-першае, безасабовасць памерлых, вiзуaлiзaцыя iх як аб'яднанага адной iдэяй суцэльнага натоупу: "I людзi, гавораць, ходзюць, ходзюць, у руках тчога у iх нет. А ходзюць у том, у чом пахароненыя" [9, с. 147]. Па-другое, нябожчыку часта надаецца роля т.зв. "правадшка", яю, лапчна, павшен рухацца: "Мая мама ужо памёрша была. А вiджу сон, што я прышла на кладбшча. А вiджу сон, што я прышла на кладбшча, i вышла мая мама, так як сцежка к нашым магыкам. I бярозка там стащь. Выходзщь мая мама, дзе бярозка, i гавораць: "Анюта, хадзi са мной, - гаворыць, - Анюта, хадзi са мной" [9, с. 142]. Але ж можна сустрэць i наступнае: "А Пецька стуся мне, што он прышоу на суд, вот якраз 40 дней наверна было, он пршёл на суд, i адзяць усе-усе во так во у радок, i усе вродзе бы пакойтю, i знакомые, i не знакомые, адзяць <...> а Пецька iдзець i улабаецца, глянуу на меня, i улабаецца <...> А патом залез на какую-та вазвышэннасць, сеу i смяецца. I глауна на мяне глядзщь i улабаецца, давольны наверна, што мы яго nахаранiлi харашо, i рядам са сваiмi nахаранiлi, i ён астауся давольны"12. У фармаце дадзенага даследавання можна абмежавацца тым фактам, што гэты локус ужо адназначна "не жывы сусвет", а хут-чэй - лiмiнaльны, памежны. Прычым нябожчык дэманструе увесь спектр актыунасцей, яюя уласщвыя жывому чалавеку, - ён ходзщь, размауляе, нават праяуляе эмоцын.

Таюм чынам, нягледзячы на тое, што падчас разгляду аповедау пра сны узшкаюць некаторыя цяжкасщ з щэнтыфшацыяй тэрыторыi "сустрэч", можна сказаць, што прыналежнасць тэрыторыi вiзii да "жывой" цi "шшасветнай" у некаторым сэнсе служыць фактарам абмежавання щ iнтэнсiфiкaцыi фiзiчнaй i вербальнай aктыунaсцi нябожчыка, але ж не з'яуляецца абсалютам.

4. Каляндарны, часавы аспекты

М!жкультурнай унiверсaлiяй з'яуляюцца сн^1 пра нябожчыкау падчас рытуальна-марюраваных прамеж-кау часу. Знaкaвымi могуць быць не толькi сны, прымеркаваныя да рэлiгiйн^Iх i сямейн^1х святау, але ж i проста выпадковыя цi сiтуaцыйн^Iя. Звернем увагу на некалью катэгорый сноу, як1я закранаюць гэт^1я пытaннi:

- Сны як вышк парушэння сямейнай i/цi каляндарнай абраднасщ

Беларуская традыцыйная культура прад'яуляе дaволi высок1я пaтрaбaвaннi да якасщ выканання ры-туалау i абрадау сямейнага цыклу, aсaблiвa да пахавальных, якiя нават i на сёняшш дзень характарызуюцца

11 Зап1сана аутарам ад Дрозд СофЧ Арх1пауны, 1935 г.н., у в. Мазул1на Ушацкага р-на Вщебскай в-ц1.

12 Затсана аутарам ад Дзям'янавай Л1дзИ Ягорауны, 1939 г.н., у в. Захарашчы Полацкага р-на В1цебскай в-ц1.

высокай ступенню aрхaiчнaсцi. Таму дaволi натуральна, што: "Усе ж мы робiлi, каб добра было. Ну ён мне стуся. Но ён мне добра стуся. Нiколi мне дрэнна не стуся"1Ъ. Пры парушэннях пахавальна-памшальнага цыклу памерлы надзяляецца дaволi шыроюм колам актыунасцей, у тым лiку, свабодным i безапеляцыйным правам заходзщь на тэрыторыю жывых: "Ай, - кажыць, - закуплю я у тую абедню у нядзелю ". Спарадка-валася яна, прыйшла, кажыць дамоу i лягла спаць ужо. Замарылася i лягла спаць. А ён кажыць прыходзщь i стыдзщь мяне, кажыць: "Як табе ня стыдна, я прыйшоу у цэркау, людзi nазбiраушыся, а маей радн ткога нема"1'4. ПадобныЕШ сюжэтaмi характарызуюцца i парушэнш каляндарнай абраднасщ. У святочна маршраваныя прамежш часу (напрыклад, падчас Дзядоу) нябожчык дэманструе не проста магчымасць, але i вялiкaе жаданне прыйсцi на тэрыторыю жывых.

- Сны-просьбы.

Падобныя па сваёй сюжэтнай i семантычнай афарбоуцы да папярэдняй групы сноу, бо часта сон-просьба якраз-таш з'яуляецца вынiкaм нейкага парушэння (сiтуaцыйнaгa щ рытуальнага). Дaволi частотны сюжэт пра просьбу "перадаць" нейк1я матэрыяльныя рэчы, у яшх нiбытa мае патрэбу нябожчык. Так, напрыклад, адзенне у народных уяуленнях выступае як неад'емная частка яго носьбiтa [14, с. 114]. Сон-вiзуaлiзaцыя пэуных метамарфоз, мaнiпуляцый, датычных адзення, а таксама яркай прагматыш рухау нябожчыка, з'яуляецца агналам-прэскрыпцыяй для жывых: "Дык памёрла жэншчына, а тады прыходзщь, ну у ва сне так снцца людзям, што прышла яна, эта Насця, ногi босыя, халодна зiмой, а яна ногi трэць, у снег iх. "А цёця Насця, а чаго вы nрышлi так босымi?" А яна гаворыць: "А пачаму вы мне не nалажылi чулю, вы мне старыя nалажылi - яны знастся, а я цяпер басяком хаджу". Так насiлi на кладбшча, яна сказала, што там i там памрэць чалавек, i вы занясще эта абуванне, палажыце, ён мне перадась"15.

- Сон-дыялог/ парада.

Крынщай таюх сноу з'яуляецца уяуленне у традыцыйнай культуры пра неразрыуную сувязь продкау з родам, высокую ступень ангажаванасщ нябожчыка-сваяка да рытмау жыцця жывых членау яго сям'п Дадзеная катэгорыя сноу прэзентуе памерлага як ютоту хутчэй спрыяючую, чым патэнцыйна варожую; таксама у тaкiх снах памерлы надзяляецца уам спектрам актыунасцей, што уласщвыя жывому чалавеку: "I кажацца нада было ужо вот уставаць перад утрам, часоу у пяць, у шостым, вiджу у ва сне: нехта стукаецца у хату. Я гавару: "Хто там?"."Адкрый, эта я." Я гавару: "Чаго ты iдзеш, ты ж па-мёр ". "Адкрый, я табе савет дам, i пайду, ня бойся ты мяне ". Ну я адкрыла, прышоу i сеу, i кажаць: "Вот я прышоу табе савет даваць". Але ж не у смярцельнае этай адзежы, а так, як хадзгу дома <...> Вот я прышоу табе распарадзщца" - "А як я хату не прадам?" - "Не прадаа - чорт яе бяры, заб'еш вокны, хай стащь, можа калi хто купщь" <...> А ён гаворыць: "Вот унукава свадзьба будзщь, ты тоже аб1зацельна с 'ездзщь далжна. Мяне там не будзщь, а мы з другам на машыне пад 'едзш i будзем глядзець, якая жана, якое што"16. То бок, нябожчык дaволi свабодна перамяшчаецца у прасторы i свабодна размауляе, мае неспецы^чны знешш выгляд, актыуна "удзельшчае" у значных падзеях сваёй сям'п

- Сон на смерць/хваробу.

"А вiдзела этава саседа, Шэрсцянога Носа, у ва сне, а я гавару: "Дзядзя Саша, ну как там, на тым свеце жызня?"А ён паказау так во, палецуверх выставiу, во как, харашо. I большэ тчаго не сказау. А патом я пашла дальшэ па дароге, а он свернул к Макеям у калтку. Я гавару, тцерэсна, чаго эта? Чаго эта ён пашоу к Макею. А тада буквальна два дн прашло - Макея парал1завала, чуць не умер "17. Гэта только адзшы прыклад, дзе пры дaволi свабодным перамяшчэнш у прасторы прысуттчае момант вербальнай скаванасщ. Таим чынам, у дадзенай катэгорып сноу акцыянальнасць памерлага мала чым адрозшваецца ад шшых груп: нябожчык рэaлiзуе сябе па розных сцэнарах на фоне прысутнасщ нейшх "абмежаванняу".

- Сон, што не мае выразнай прычыны.

Таюя аповеды-сны нярэдка сустракаюцца у фальклорным мааве, i нягледзячы на знешнюю "пус-тату" i безпрычыннасць, з'яуляюцца знакавымк "I тата памёр i мама памёрла, адзт раз кагда-та састуся, як яшчэ мы тольк жылi у старой хаце, немцы яшчэ не сnалiлi. I быу у нас шкаф бальшы так стаяу, i зверху яго узяу i круцщь стау гэты шкаф. А сам у лазняку, удзiвлянкi на нагах, шапка абоякая, стащь i круцщь. Я гавару: "Тата што ты робшь ? Ты ж шкаф порцшь ". А ён: "А што яму гэтаму шкафу ". А сам работает. А ночай гэты сон, а Бох яго, саснiуся ж, а что к чаму, не знаю"18. Як зауважна, "знак сну" так i не быу суаднесены са "знакам рэальнасщ", але ж з пункту гледжання тралы^и гэта некрытыч-на: па-першае, сютэма тлумачэння носщь адкрыты характар, i уся неверагодна шырокая сума магчымых значэнняу сну можа перaбiрaццa на прадмет супадзення з рэальнасцю нават на працягу усяго жыцця; па-

13 Затсана экспедыцыяй ПДУ ад Вас1лев1ч АнастаЫяй 1гнацьеунай, 1922 г.н., у в. Шалашы Докшыцкага р-на Вщебскай в-ц1.

14 Затсана экспедыцыяй ПДУ ад Хшько Лщзп Грыгорауны, 1926 г. нар. у в. Б1рул1 Докшыцкага р-на Вщебскай в-щ.

15 Зап. Баб1ч А.Ю., Зенько. В., Пашкев1ч I. Э. 14.08.2008 г. ад Шумель Аляксандры М1хайлауны, 1914 г.н. у в. Ля-хав1чы Чашн1цкага р-на Вщебскай в-щ.

16 Зап1сана Баб1ч А.Ю., Хрол В.А. 08.2008 г. ад Згоднай Тамары Канстанщнауны, 1935 г.н. у в.Ляхав1чы Чашн1цкага р-на Вщебскай в-щ.

17 Зап1сана аутарам ад Дзям'янавай Л1дзИ Ягорауны, 1939г.н. у в. Захарн1чы Полацк1 р-на Вщебскай в-щ.

18 Зап1сана экспедыцыяй ПДУ ад Талаков1ч Л1дзИ Фёдарауны, 1955 г.н., 2007 г.

другое, у некаторых выпадках патрэба у тлумачэнш адсутнiчае увогуле, бо сон выконвае хутчэй паха-лагiчна-тэрапеутычную функцыю, чым праскапiчную.

Тагам чынам, пры адсутнасцi крытычных парушэнняу з боку жывых, нябожчык у сне пазщыянуе сябе iстотай нейтральнай i умерана актыунай, мае звычайны прыжыццёвы выгляд. Такiя сны маюць функцыю прафiлактычнага напамiну i не выяуляюць за нябожчыкам якiх-небудзь экстраардынарных адхiленняу з пазiцый дынамiчнасцi щ статычнасцi нябожчыка. Калi мае месца грубае парушэнне з боку жывых, щ, напрыклад, форс-мажорныя абставiны у сямейным жыцщ, нябожчык мае унутраную матыва-цыю на данясенне шфармацып да жывых лю6ым1 даступнымi яму сродкам^ у некаторых выпадках - за кошт вiзуалiзацыi праз сон нетыповых для жывога чалавека паводзшау. Большасць сноу гэтай катэгорыi таксама грунтуецца на фоне сюжэтнай наяунасщ у нябожчыка фактарау абмежавання свабоды камушка-цып з "гэтым" светам: вербальная скаванасць, абмежаваны час кантакту i г. д.

Заключэнне. Разгледзеушы пытанне актыунасцi нябожчыкау у прасторы сну па матэрыялах беларускага фальклору к. Х1Х - пач. ХХ1 стст., можна зрабiць наступныя высновы:

1. Даволi цяжка перацанiць значэнне, якое маюць для традыцыйнага грамадства сны, што так щ шакш прэзентуюць нябожчыкау. Дадзеныя сны валодаюць унiкальным патэнцыялам дыялогу памiж сусветам1 Яны яскрава дэманструюць штэрактыуны характар адносiнаУ памiж "жывым" i "нежывым" у свядомасцi чалавека, варыятыунасць суб'ектау i аб'ектау гэтых адносiнау. Наратывы дадзенай катэгорыi з'яуляюцца iнструментам сацыгашацып смерцi. Тэксты-сны пра пасмяртное юнаванне нябожчыкау даволi арганiчна iнкарпаруюцца у разнастайныя блок памiнальна-пахавальнай абраднасцi, у асноуным - у перыяд працяглай жалобы па нябожчыку. На працягу гэтага часу в1зи сна культурна апрацоуваюцца свядомасцю чалавека, яга гэты сон ба-чыць, актыуна рэцытуюцца i, як вышк, - паустаюць будаунiчым матэрыялам для канструявання уяуленняу пра "iншасветную" рэальнасць. Безумоуна, тагая аповеды выконваюць важную пйхатэрапеутычную функцыю, змягчаючы для сваякоу спуацыю вострага стрэсу страты блiзкага чалавека.

2. Аналiз палявых матэрыялау прадэманстравау, што нябожчык у снах рэалiзуе даволi шырога спектр актыунасцей: ад свабоды дзеянняу па узору жывога чалавека да поунай "смяротнай" нерухомасщ. Паказальна, што нават нягледзячы на вонкавую актыунасць, амаль у кожным наратыве памерлы будзе мець хаця б адзiн з маркерау т.зв "абмежаванняу", што указвае на ягоную унутраную "нежывую" прыроду: вербальная скаванасць, нешматслоунасць, нябачнасць, эмацыйная щ фiзiчная статычнасць, немагчымасць зайсщ на пэуныя тэрыторы1, часавыя л1м1ты i г.д. Усё гэта таксама з'яуляецца паказчыкамi цяжкасцi камунiкацыi шм1ж "светам жывых" i гетэратопiяй.

3. Фактараш магчымага уздзеяння на сюжэтнасць сноу i, адпаведна, на актыунасць i мабшьнасць нябожчыкау, 6ыл1 выдзелены наступныя акалiчнасцi: характар смерщ нябожчыка, шщыятар снабачання, сюжэт-ны локус, часавы i каляндарны аспекты. Прычына смерцi не столько уплывае на саму здольнасць нябожчыка рухацца i перамяшчацца, кольга мадэлюе дэкарацып i умовы яго пасмяротнага юнавання, рэгулюе у пэунай ступенi асабютую свабоду, а таксама уплывае на эмацыйную афарбоуку сна-вiзii i далейшую яго ацэнку нара-тарам. Сны, шщыяваныя "iншасветам", дэманструюць спробы нябожчыка рэалiзавацца падчас в1зи максь мальна з мэтай перадачы важнай шфармацып жывым. Гэта прадугледжвае наяунасць розных актыунасцей, але, што паказальна, не заусёды у поуным аб'ёме. У катэгорып сноу "жывы-iнiцятар" матывы унутранай не-свабоды памерлага i забароны на некаторыя вщы актыунасщ уступаюць у канфлiкт з iмкненнем да захавання роднасных зносш. Прыналежнасць тэрыторып в1зи да "жывой" щ "шшасветнай" у некаторым сэнсе служыць фактарам абмежавання щ iнтэнсiфiкацыi фiзiчнай i вербальнай актыунасщ нябожчыка, але ж не з'яуляецца абсалютам, яга жорстка рэгулюе гэтае пытанне. Справа у тым, што нават щэнтыфшацыя прасторы часам вызывае цяжкасцi, што задае шрунга для далейшых даследаванняу. Тагам чынам, кожны з фактарау у стане уплываць на ступень актыунасщ нябожчыка у большай щ меншай ступеш, але ж казаць пра абавязковае спра-цоуванне нейшх сюжэтных патэрнау i схем даволi цяжка. Сон як фенаменальны субжанр характарызуецца ня-пэунасцю, разнабаковасцю, i не заусёды сютэмнасцю. Нябожчык у сюжэтах сноу выступае iстотай з пэунай унутранай матывацыяй i свабодай быць актыуным щ не быць, рухацца щ не рухацца, размауляць щ не раз-мауляць, тагам чынам дэманструючы сваё падабенства з жывым свабодным чалавекам. У асноуным гэты аспект яго юнавання не так часта асвятляецца наратарамi-вiзiянерамi, а калi i асвятляецца, то у першую чаргу пераследуючы пэуныя мэты - адсутнасць актыунасщ щ яе прысутнасць мае нейкую семантычную значнасць з пункту гледжання тлумачэння праскатчнага сна. То бок, дадзеная сфера фальклору характарызуецца вары-янтнасцю, за выключэннем аднаго шварыянту - "шшасвет" у традыцыйнай свядомасцi не менш рэальны за свет жывых, i памерлыя працягваюць у 1м сваё юнаванне.

Л1ТАРАТУРА

1. Лурье, М.Л. Вещие сны и их толкование (На материале современной русской крестьянской традиции) / М.Л. Лурье // Сны и видения в народной культуре / Сост. О.Б. Христофорова. - М. : РГГУ, 2002. - С. 26-43.

2. Аусейчык, У..Я. Пахавальна-памшальная абраднасць вясковага беларускага насельнщтва Падзвшня у канцы ХХ - пачатку ХХ1 стагоддзя / У.Я. Аусейчык // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. А, Гуманитарные науки. - 2010. - № 7. - С. 199-209.

3. BacrneBi4, У.А. Жыцця адвечны лад: Беларусюя народныя прыкметы i naBep'i : у 2 кн. / У.А. Васше-Bi4. - Кн. 2. - Мшск : Маст. лп\, 1998. - 607 с., iл.

4. Кормина, Ж.В. Мир живых и мёртвых: способы контактов (два варианта северорусской традыции / Ж.В. Кормина, С.А. Штырков // Восточнославянский этнолингвистический сборник. Исследования и материалы. - М. : «Индрик», 2001 - С. 206-231.

5. Добровольская, Е.В. Запреты и предписания, регулирующие загробную жизнь человека / Е.В. Добровольская // Традиционная культура - 2011. -№ 4 - С. 91-103.

6. Пахаванш, памшю, галашэнш / Рэд. кал.: А.С. Фядоак (гал. рэд.) i шш. - Мшск : Навука i тэхшка, 1986. - 615 с. - (Беларус. нар. творчасць / АН БССР. 1н-т мастацтвазнауства, этнраграфи i фальклору).

7. Сержпутоусю, А.К. Гняздоуе белых буслоу: казкi i апавяданнi беларусау-палешукоу / А.К. Сержпу-тоусю ; склад., прад., лiт. апрац. У.К. Касько. - Мшск : Выш. шк., 2010. - 318 с.

8. Штейнгольд, А. Гетеротопии потусторонненго в снах о покойниках (на западнопричудском материале) / А. Штейнгольд // Literature. -2015. - Т.57(5). - P. 77-87.

9. Лобач, У.А. Полацю этнаграфiчны зборнiк. Вып. 2: Народная проза беларусау Падзвiння : У 2 ч. / У.А. Лобач. - Ч. 1. - Наваполацк : ПДУ, 2011. - 292 с.

10. Андрютина, М.А. Места захоронений: хорошие и плохие (по материалам Полесского архива) / М.А. Андрютина // Традиционная культура. - 2014. - № 2. - С. 123-133.

11. Сафронов, Е.В. Актуализация «dream-telling» в похоронно-поминальном обряде (на материале Ульяновской области) / Е.В. Сафронов // Вестн. РГГУ. Сер. История. Филология. Культурология. Востоковедение. - 2009.

12.Foucault M. Of Other Spaces // Diacritics. - 1986. - Vol. 16. - No. 1.

13. Зайкоусю, Э.М. Акно / Э.М. Зайкоусю // Беларуская мiфалогiя : энцыклапед. слоун. / С.1. Санько [i шш.]. - Мшск : Беларусь, 2004. - С. 21-22.

14. Валодзша, Т.В. Семантыка рэчау у духоунай спадчыне беларусау / Т.В. Валодзша. - Мшск : Тэхналопя, 1999. - 167 с.

Пастуту 01.04.2019

REFERRING TO THE TOPIC OF ACTIVITIES OF THE DEAD IN THE DREAM SPACE,

ACCORDING TO BELARUSSIAN FOLKLORE MATERIALS OF XIX-XXI CENTURIES

A. VYSOTSKAYA

The article investigates the narratives of dreams, which represent the dead in the Belarusian traditional culture. An important motif of dreams - the characters with intrinsic motivation for physical activities, or vice versa, a complete lack thereof. Various scenarios of interactions between "this" world and the "other" are depicted via phenomenal features of dream world space. It is important, that unlike real communications, the nature of this dialogue is permitted in terms of tradition. Visualization of the dead as active being in dream world, however, has limitations. The article contains analysis of the correlation of certain factors as well as freedom of activities of the dead in the stories about dreams. Using the samples of ethnographic recordings made by the autho herself, as well as by participants of ethnographic expeditions organized by Polotsk State University, were identified the main subjects of interactions of "living world" and "the other world" in dreams, reasons of the difficulties in this communication, as well as the functionality of dreams of this category in Belarusian traditional culture.

Keywords: folklore, dream, traditional culture, myth, worldview, narrative.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.