Научная статья на тему 'КУЛЬТУРА ПАМЯЦІ БЕЛАРУСАЎ У ПАЧАТКУ ХХ СТ.: МЕМАРЫЯЛЬНЫ ЛАНДШАФТ'

КУЛЬТУРА ПАМЯЦІ БЕЛАРУСАЎ У ПАЧАТКУ ХХ СТ.: МЕМАРЫЯЛЬНЫ ЛАНДШАФТ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
66
7
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
КУЛЬТУРА ПАМЯЦі / МЕМАРЫЯЛЬНЫ ЛАНДШАФТ / МОГіЛКі / ПОМНіКі / ПРЫДАРОЖНЫЯ КАПЛіЦЫ / КРЫЖЫ / КАПЛіЦЫ-ПАХАВАЛЬНі / МЕМАРЫЯЛіЗАЦЫЯ / ЮБіЛЕі

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Грунтоў С.У.

Артыкул дае агляд стану беларускага мемарыяльнага ландшафта ў пачатку ХХ ст. і асноўных тэндэнцый яго развіцця да 1917 г. Гэтыя тэндэнцыі аказвалі істотны ўплыў на культуру памяці беларусаў не толькі ў свой час, але і цягам усяго ХХ ст. У першай частцы разглядаецца імклівы рост гістарызацыі жылой прасторы гарадоў і мястэчак з дапамогай помнікаў палітычным дзеячам і гістарычным падзеям. Другая частка прысвечана разгляду прыдарожных крыжоў і капліц як мемарыяльных аб'ектаў. У трэццяй частцы разглядаюцца асноныя тэндэнцыі ў развіцці беларускіх могілак, якія аказвалі ўплыў на культуру памяці: пашырэнне эпітафій на драўляных помніках, рост папулярнасці помнікаў з бетону, актыўная будоўля новых капліц пахавален і склепаў, з'яўленне моды на выкарыстанне фатаграфіі ў дэкоры помнікаў.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

CULTURE OF MEMORY OF BELARUSIANS IN THE EARLY XX CENTURY: MEMORIAL LANDSCAPE

The article gives an overview of the state of the Belarusian memorial landscape at the beginning of the 20th century and the main trends in its development until 1917. These trends had a significant impact on the development of the culture of memory of Belarusians not only in their time, but throughout the entire 20th century. The first part examines the rapid growth of the historicization of the living space of cities and towns with the help of monuments to political figures and historical events. The second part is devoted to the consideration of roadside crosses and chapels as memorial objects. The third part examines the main trends in the development of Belarusian cemeteries that influenced the culture of memory: the spread of epitaphs on wooden monuments, the growing popularity of concrete monuments, the active construction of new burial chapels and crypts, the emergence of a fashion for the use of photography in the decoration of monuments.

Текст научной работы на тему «КУЛЬТУРА ПАМЯЦІ БЕЛАРУСАЎ У ПАЧАТКУ ХХ СТ.: МЕМАРЫЯЛЬНЫ ЛАНДШАФТ»

УДК 392.2(476)

КУЛЬТУРА ПАМЯЦ1 БЕЛАРУСАУ У ПАЧАТКУ ХХ ст.: МЕМАРЫЯЛЬНЫ ЛАНДШАФТ

канд. гтт. навук С.У. ГРУНТОУ (Цэнтр даследаванняу беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусь, Мтск) ORCID https://orcid.org/0000-0001-5316-1180

Артыкул дае агляд стану беларускага мемарыяльнага ландшафта у пачатку ХХ ст. I асноуных тэндэнцый яго развщця да 1917 г. Гэтыя тэндэнцьп аказвал11стотны уплыу на культуру памяц беларусау не тольк у свой час, але I цягам усяго ХХ ст. У першай частцы разглядаецца ¡мклгвы рост ггстарызацып жылой прасторы гара-доу I мястэчак з дапамогай помткау палтычным дзеячам I ггстарычным падзеям. Другая частка прысвечана разгляду прыдарожных крыжоу I каплщ як мемарыяльных аб'ектау. У трэццяй частцы разглядаюцца асноныя тэндэнцыI у развщцг беларусюх могшак, яюя аказвал1 уплыу на культуру памяцг: пашырэнне эпгтафш на драуля-ных помтках, рост папулярнасцг помткау з бетону, актыуная будоуля новых каплщ пахавален I склепау, з'яуленне моды на выкарыстанне фатаграфИ у дэкоры помткау.

Ключавыя словы: культура памящ, мемарыяльны ландшафт, могшю, помтю, прыдарожныя каплгцы, крыжы, каплщы-пахавальнг, мемарыялгзацыя, юбшег.

Уводзшы. Мемарыяльны ландшафт, - сукупнасць уах тых элементау прасторы, яюя былi створаны для за-хавання памящ пра асобнага чалавека, групу людзей щ пэуную падзею, - ад года да года перажывае змены, яюя уключаюць не толью узткненне новых элементау, але i разбурэнне старых. Дзеля таго, каб уявщь, як выглядау мемарыяльны ландшафт, напрыклад, пяцьдзясят щ сто год таму, будзе недастаткова проста паглядзець на яго аб'екты, што засталкя ад таго часу. Мала таго, што частка з iх не захавалась да нашых дзён, а частка ютотна змяншася; не меньш важна тое, што змятуся кантэкст iснавання мемарыяльнага ландшафту, грамадства, якое яго стварала i падтрымл1вала, змянiлiся павязаныя з iм мемарыяльныя практык1 i нават сютэма уяуленняу пра свет.

Рэканструкцыя мемарыяльнага ландшафту у тым выглядзе, як ён юнвау у пачатку ХХ ст., калi мы только не жадаем стварыць просты каталог тых щ шшых архиэктурных аб'ектау, прадстауляецца складанай задачай, якая можа быць выканана только з пэунай мерай дакладнасщ. Але без выканання гэтай задачы не абыйсщся для разумення таго, як функцыянавала культура захавання ! трансляцып памящ у беларусау у пачатку ХХ ст., яюя был! яе асноуныя формы ! стратэги. Прапанаваны артыкул накраваны на вырашэнне гэтай задачы.

Мемарыяльны ландшафт пачатку ХХ ст. амаль ва уам адрозшваецца ад таго, што мы можам бачыць сёння, хоць ! складаецца з вельм! падобных структурных элементау. Тым не меньш, у розных яго праявах ! формах можна зауважыць элементы, яюя змяшушыся захавалкя да цяперашняга дня. Зварот да гэтага пстарычнага пласта ужо больш як стогадовай даун!ны, так!м чынам, дазваляе нам выбудоуваць культурныя генеалог!!. Прапа-наваны артыкул намячае лшп !х рэканструкцып, але важна памятаць, што яны шкот не был! прамым!. Цягам ХХ ст. мемарыяльны ландшафт Беларус не раз зазнавау !мктвыя змены, таму шякая культурная генеалопя тут не можа быць атсана па схеме "была - стала" без той меры спрашчэння, якая пазбауляла б сэнсу саму яе пабудову.

Помшш у жылым асяроддзi гарадоу i мястэчак. Сёння нашыя населеныя пункты насычаны ! перанасы-чаны знакам! памящ - помшкаш, мемарыяльным! шыльдам!, памятным! знакам!. 1х так шмат, што большасць з !х мы прамшаем, не звяртаючы на !х увагу. Гэты феномен "нябачнасщ помшкау", пра як! шсал! мнопя аутары, пачынаючы, верагодна, з Роберта Муз!ля [1, с. 64], быу невядомы жыхарам беларусюх земляу у пачатку ХХ ст. проста таму, што таюя аб'екты у гэты час з'яулялкя рэдкасцю ! только пачынал заваёуваць гарадскую прастору.

Стагоддз! перад тым г!старычныя падзе! амаль не пак!дал! непасрэднай памяц! пра сябе у жылым асярод-дз!. Дакладней, н! сучасн!к!, н! нашчадк! не дужа клапац!л!ся пра тое, каб стварыць спецыяльныя знак! памяц!, яюя б пра гэтыя падзе! нагадвал!. Рэдюя выключэнш можна знайсщ у штэр'ерах храмау: у наваградскай Фары ёсць надмагшле з барэльефам, прысвечаным Хоцшскай бггве; ёй жа прысвечаны барэльеф алтара св. Сташслава Костк у гарадзенсюм касцёле св. Франщшка Ксаверыя; у Мсщславе фрэсю бернардзшскага касцёла распавя-даюць пра штурм горада маскоусюм! войскам! у 1654 г. [2, с. 56; 3, с. 30-31; 4, с. 157]. Вельм! доуга любыя знаю памящ пра пстарычныя падзе! был! формай ! зместам павязаныя з аб'ектам! сакральнай архггэктуры. Яскравы прыклад гэтага - калоны у гонар канстытуцьп 3 мая, яюя узводзшся у канцы XVIII ст [5]. Па форме усе яны працягвал! традыцыю мураваных прыдарожных капл!ц, змяшчаючы крыж ц! ф!гуру святога у завяршэнн! даха. Больш таго, частка гэтых калон была узведзена не у гонар пал!тычнай падзе!, а менав!та як капл!цы, што прывяло да пазнейшай блытан!ны у !х вызначэнн!.

Тая ж сувязь сакральнага ! палтгычнага у форме ! змесце, як можна меркаваць, стала прычынай маруднага распаусюджання ф!гуратыуных помшкау у гарадской прасторы. Асноунай формай палиычнага выказвання улад у прасторы горада, асабл!ва пасля 1863 - 1864 гг., застаецца пабудова мураванага праваслаунага храма. Прауда, асобн^1я !н!цыятывы па пабудове помшкау магл! паходз!ць ! "зшзу", але так!х прыкладау да пачатку ХХ ст. мы знаходз!м вельм! няшмат. Так, 1рэн!юш Храптов!ч пабудавау у Бешанков!чах невысокую калону на пастаменце у памяць перабывання у горадзе Аляксандра I у 1821 г. [6, с. 71]. Жыхары Мазыра у 1895 г. хацел! пастав!ць

помшк Аляксандру III за дапамогу у зборы сродкау на адбудову горада пасля пажару 1892 г., але губернсш ар-хпэктар адхшу праект, бо "яго чарцёж у мастацшх адносiнах не вытрымлiвае нiякай крытый" [7, арк. 4].

Пстарызм быу адным з вядучых эстэтычных напрамкау другой паловы XIX ст. i дасягнуу свайго тку у пачатку XX ст. Найбольш яскравы след у гарадской прасторы ён паюнуу у выглядзе неагатычных касцёлау i цэрквау у рэтраспектыуна-русшм стылi, а таксама спрычышуся да узшкнення моды на юбiлеi, якая апанавала Расшскую Ыперыю у пачатку XX ст. Так, у 1901 г. адзначалi 40-я угоди адмены прыгоннага права, у вынiку чаго ува многiх буйных гарадах былi пастаулены помнiкi Аляксандру II. У Менску помшк быу урачыста адкрыты 7 студзеня 1901 г. (25 снежня 1900 г. па новым стьш). "Мшсшя епарх1альныя ведамасщ" пiсалi пра гэту падзею так: "Нельзя с отрадным чувством не приветствовать совершившегося события: это первый памятник, которым украсился наш г. Минск, и вместе с тем памятник Монарху, окончательно возродившему и укрепившему православие и русскую народность в нашем Северо-Западном крае" [8, с. 35]. У гэтым пасажы ясна вымаулены давол1 вщавочны факт: помнш пачатку XX ст. былi спосабам iдэалагiчнага засваення прасторы i важным шстру-ментам рэалiзацыi дзяржаунай палiтыкi памяцi. Уласна, гэта iх функцыя нiколi пасля не зшкала - змянял1ся только помнiкi, але фармiравалася яна менаыта у пачатку мiнулага стагоддзя. Лопка юбiлеяу дазваляла аднавiць сляды пстарычных падзей, пра як1я не надта дбал1 iх сучаснiкi, рэтраспектыуна стварыць мемарыяльныю прастору, надаушы ёй доалапчна карэктныя зместы. Важнейшай падзеяй у гэтых адносiнах стала святкаванне стагадовага юбiлея вайны 1812 г. Першыя спробы мемарыялiзацыi гэтай падзеi былi зроблены яшчэ у 1835 г. - напярэдадш 25-гадовага юбiлея [9, с. 51-68]. Аднак з запланаваных помнiкаУ у Беларусi быу пастаулены только адзiн, у По-лацку, i тое только у 1850 г. [9, с. 64]. Больш паспяховай была кампанiя падрыхтоуш да юбшею вайны у 1912 г. Былi пастаулены абелiск у Вщебску, помнiк з арлом i гарматаш у Кобрыне, каплiца у в. Салтанаука i шэраг драбнейшых помшкау [9, с. 69-96]. Па вышках да канца iснавання Расiйскай Ыперып вайна 1812 г. стала самай мемарыял1заванай падзеяй у гiсторыi Беларуси

Аднак яшчэ большы размах, пра што, аднак сёння амаль не засталося памящ, набыла кампанiя па святка-ваннi 50-гадовага юбiлея з нагоды адмены прыгоннага права. У гэты час, дзякуючы нiзавым шщыятывам, у Бе-ларусi (як i у шшых рэгiёнах Расiйскай Ыперып) з'явiлiся дзясятк1 помнiкаУ Аляксандру II. Звычайна яны вы-раблялiся па стандартнай адлiуцы, крыху адрознiвалiся тольш пастамены, i усталёувал1ся на гарадсшх плошчах i у скверах. Большасць бюстау цара была выканана пецярбургсшм прадпрымальнiкам Эдуардам Навiцкiм. Кошт помшка, дзякуючы масавай вытворчасцi, быу зуам невысоким - 150 рублёу. Попыт на помнiкi i мода на таш спосаб дэманстрацыi лаяльнасцi уладам быу так1 высок1, што вырабляушая iх фабрыка выйшла урэшце на вы-творчасць 25 штук у сутш, пры тым што займал1ся вырабам альтэрнатыунай прадукцыi i драбнейшыя прадпры-емствы [6, с. 113]. Аднак, само усталяванне помнiка, разам з узвядзеннем пастамента i добраупарадкаваннем тэрыторыi, абыходзiлася у значна большыя сумы. Напрыклад, паунаростны помнiк Аляксандру II абыйшоуся жыхарам Турава у 3500 рублёу [10, арк. 5]. Гэтыя i шшыя царскiя помнш пераважна былi усталяваныя у 19111913 гг., але неузабаве зшкт гэтак жа хутка, як з'явшся. Iх дэмантавал1 самi улады у 1915 г. перад наступленнем кайзераусшх войск, баючыся, што тыя будуць апаганены i пераплаулены. Менавiта гэты лёс напаткау iх у "эва-куацыi" пасля перамогi Кастрычнщкай рэвалюцын.

Так1м чынам, у пачатку XX ст. адбылася першая спроба засваення гарадоу i мястэчак Беларусi як мема-рыяльнай прасторы. Улады iнiцыявалi мемарыялiзацыю у публiчнай прасторы пстарычных дзеячоу i падзей, як1я няшмат значыл1 для мясцовага насельнiцтва. Любыя мемарыяльныя практыкi, як1я маглi узшкаць вакол iх, не абапiралiся ш на мясцовыя традыцыi, нi на памяць лакальнай супольнасцi. Iх аргашзатарам i сiмвалiчным беш-фщыярам мат быць тольк1 улады - гэты прынцып будзе захоувацца i з прыходам савецкай улады, якая часта выкарыстоувала пастаменты царскiх помнiкаУ для новых манументау. Верагодна, адзiнай спробай неяк змянiць гэту сиуацыю у апошнiя гады iснавання Расiйскай Ыперып, была iнiцытыва праваслаунай царквы па пашырэнш шанавання мясцовых святых. У 1913 г. етскам Мiнскi i Слуцк1 Мiтрафан выдау спецыяльнае распараджэнне "аб растлумачаннi духавенствам прыхаджанам неабходнасщ шанавання мясцовых святых К1рыла i ЛаУрэнцiя Ту-раусшх, пакутнiка Гаурыша ды iншых" [11]. У тым жа годзе быу утвораны камиэт па збору сродкау на пабудову храма-помшка Кiрыле Тураускаму у Тураве [12], але рэалiзаваць гэты праект так i не паспел1.

Прыдарожныя крыжы i камлщы. Усталяванне помшкау цывiльнымi цi свецкiмi уладамi было спробай рэтраспектыунага стварэння месцау памящ, яшя належал1 вял1каму, агульнаiмперскаму пстарычнаму наратыву, транслявалi i зацвярджал1 яго у прасторы. Але паралельна з iмi у публiчнай прасторы пачатку XX ст. iснавалi тысячы шшых мемарыяльных аб'ектау, як1я захоувал сваё значэнне амаль выключна у камушкатыунай памяцi 3-4 пакаленняу прадстаУнiкоУ той щ iншай лакальнай супольнасцi. Такiмi аб'ектамi быт, у першую чаргу, пры-дарожныя крыжы i каплщы, усталяванне як1х часцей за усё мела ватыуны характар i было павязана з той щ шшай падзеяй. Пасля памяць пра гэта сщралася i крыж цi каплща далей iснавалi проста як сакральныя аб'екты, працягваючы выконваць апатрапейныя функцын. Больш таго, для чалавека, не знаёмага з лакальнай псторыя, напрыклад, для падарожшка, яны только такiмi i был1 (малюнак 1). I наадварот, паглыбленне у лакальныя нара-тывы, чым у другой палове XIX - пачатку XX ст. актыуна пачалi займацца этнографы, фалькларысты i аматары старажытнасцей, раскрывала ташя аб'екты як знак1 памяцi.

Толью у рэдк1х прыкладах прыдарожныя крыжы i капл1цы мел1 адпаведныя подтсы, як1я магл1 патлумачыць прычыну iх пастаноуш для чалавека не з гэтай мясцовасщ, ды i тое, шфармацыя часцей паквдала месца для здагадак.

Так, пашж вёскаш Радута i Палхуны Пастаускага раёна ста1ць трохметровы крыж вiшнеускага л1цця, адзiн з самых рантх свайго кшталту, з надтсам "Ojciec | z Synem za FamПщ | Rymtowttow | Prosz^ о trzy zdro | was Магуа. | R. 1854. Lutego | 1 dnia". Паводле шфармацш М. Раманюка, гэта месца дарожнага здарэння, дзе загiнулi бацька з сынам, але сама шскрыпцыя на крыжы дазваляе тольк1 здагадвацца пра вернасць гэтай шфармацш [13, с. 176-177].

Малюнак 1. - Мураваная камлща на ускрайку Пшска. Фота каля 1936 г.

Няпэунасць нагоды усталявання крыжа цi пабудовы капл1цы выкл1кал1 заклапочанасць улад, яшя глядзел1 на любыя катал1цк1я сакральныя месцы як на iнструмент распаусюду палтычна недабранадзейнай канфесii у кра! Тым большим рабiлiся падазрэннi, кал1 на так1х крыжах цi каплщах з'яулял1ся надпiсы, як1я пакiдалi неадназначную трактоуку. У 1895 г. Эдуард Наркевiч-Ёдка паставiу пры дарозе у сва1м маёнтку Ануфрава Iгуменскага павету каменную чатырохграную калону вышынёю каля 2,3 м на месцы, дзе раней знаходзiуся драуляны крыж. Прынама, так яе апiсвае ^менсю павятовы юпраутк, як1 паспяшауся нашсаць пра гэта рапарт у Мшскае губернскае прау-ленне, хоць можна меркаваць, што размова iшла пра звычайную мураваную капл1цу [14]. Асабл1вую заклапочанасць выклжау надпiс на ёй: "1864-1895" без ашяюх каментароу. На зыпыт улад уладальнiк маёнтка патлумачыу, што 1864 - гэта год ягонага завяршэння навучання ва ушверсиэце i пачатку гаспадарання маёнткам, а 1895 - год пабудовы калоны. Па гэтай справе мшскаму губернатару, князю Мiкалаю Трубяцкому, давялося звяртацца у Мшстэр-ства унутраных спрау за парадай, што варта рабiць у такой спуацып. Па вышках, паколью калона была пабудавана на прыватнай зямл1 Наркевiча-Ёдкi, шякай фармальнай нагоды для забароны яе юнавання не знайшлося.

Значэнне прыдарожных каплiц i крыжоу як мемарыяльных аб'ектау не проста можа защрацца у часе -у больш шырокай перспектыве можна казаць пра зменлiвасць як яго неад'емную уласщвасць. Змяняюцца пака-леннi, скажаецца i паступова знiкае памяць пра падзе^ павязаныя з пэуным месцам, час можа змянщь i канфесш-ную прыналежнасць сакральных аб'ектау i нават iмёны святых, шанаванню як1х яны прызначаны. Яскравым прыкладам гэтага служыць справа 1913 г. з в. Прылепы Мшскага павету. Пераведзены на служэнне у мясцовую царкву у 1909 г. святар !аан Пашын быу здзiулены мясцовым культам Яна Xрысцiцеля. Каля вёск1 знаходзiлася гара пад назвай "Замак", а пад ёю стаяла капл1чка у выглядзе чатырох слупоу з пакладзеным зверху дахам. Усярэдзiне знаходзiлася статуя святога, якога мясцовае насельнщтва называла святым Янам. Кожны год 24 чэр-веня да яе адбывауся праваслауны хрэстны ход, вельмi папулярны сярод насельнщтва, якое збiралася з вакольных вёсак, каб пакланiцца святому i асвяцiць лекавыя зёлк1. Традыцыi гэтай не меньш як трыццаць-сорак год, як вы-святлiу святар - перад тым статуя стаяла крыху у шшым месцы, пры злучэнш дарог з Мшску i Астрашыцкага Гарадка. Ён даведауся, што "по заявлению стариков - статую перенесли потому что яе пугались лошади и, кроме того, она подвергалась оскорблениям со стороны проходящих и проезжавших евреев" [15, арк. 6]. Ша-наванне каталщкай ста^ святога праваслауныш вернiкамi пры удзеле царквы, у даход якой iшлi усе сабраныя у гэты час ахвяраванш, яго бянтэжыла. Мала таго, добра разгледзiушы статую, ён зразумеу, што "святы Ян" зусiм не з'яуляецца Янам Xрысцiцелям, i што гэта "некое католическое духовное лицо - в сутане, тиаре, с капюшоном на спине, - ныне крайне обветшала" [15, арк. 6 адв.]. З ашсання з вялжай доляй упэненасщ можна казаць, што статуя прадстауляла святога Яна Няпомука, мала вядомага мясцоваму сялянству. З часам рознща пазабылася i яго сталi шанаваць як папулярнага Яна Xрысцiцеля.

Новы прылепаусш святар набыу вял1к1 праваслауны абраз святога Яна Xрысцiцеля i паставiу яго у каплiчку на наступнае 24 чэрвеня, каб прывучыць насельнiцтва шанаваць правшьнага святога, але сутыкнууся з тым, што людзей як раней щкавша только статуя. Каб спынiць усталяваушыся культ ён хацеу паставiць на самой гары кап-лiцу у гонар Яна Xрысцiцеля, а статую прыбраць у царкву цi проста спалщь [15, арк. 6 адв.]. Аднак i памешчык,

на зямлi якога знаходзшася каплща, i сам ён баялюя такiх рашучых дзеянняу, як1я мата справакаваць сялян на бунт. Па вышках i статую, у якой да таго моманту ужо была адвалiушаяся рука, i каплiцу вырашылi пак1нуць на ранейшым месцы, зважаючы на iх вельмi кеппск1 стан, i чакаць, пакуль яны разваляцца самастойна.

Гэты сюжэт добра шюструе не только згаданыя вышэй скажэнш памяцi, але яе глыбiню у лакальнай су-польнасцi. Святар здолеу даведацца псторыю гэтай статуi прыблiзна за 30-40 год ад таго моманту, як яна стаяла на шшым месцы. Аднак падзея, якая прывяла да яе з'яулення, таксама, як i сапрауднае iмя святога, быт ужо для яго недасяжнымг Змяшушы канфесш, iмя i месца размяшчэння, гэты аб'ект цалкам страшу мемарыяльныя функ-цыi i стау проста сакральным аб'ектам, важным для лакальнай супольнасщ i яе традыцый шанавання святога Яна. Узнiкшы у Прылепах казус дазволiу застацца у арх1уных матэрыялах iнфармацыi пра м^лае адной каплiцы, ад якой да нашага часу не засталося i сляда. Аднак, тысячы iншых у пачатку ХХ ст. працягвалi сваё юнаванне, не зауважаныя уладамi, проста як сакральныя аб'екты, не павязаныя нi з якiм канкрэтным сюжэтам. 1х псторыя у лепшым выпадку станавiлася фальклорнымi сюжэтамi, нешматлiкую частку каторых атрымалася зафiксаваць этнографам i фалькларыстам перад масавым знiшчэннем гэтых аб'ектау цягам ХХ ст.

Могшкь Асноуным аб'ектам мемарыяльнага ландшафта беларусау у пачатку ХХ ст. заставалюя могiлкi -колькасна яны у разы перавышалi помнiкi у жылым асяроддзi, прыдарожныя крыжы i каплщы, а калi улiчыць паасобныя надмаплл^ то рознiца была у некальш парадкау. Менавiта на могiлках разгортвалкя усе асноуныя мемарыяльныя практык1 свайго часу. I моплш, i згаданыя практык1 маглi даволi iстотна адрозшвацца у залеж-насцi ад таго, размяшчалкя яны у вёсцы щ у горадзе, пераважалi сярод памерлых сяляне цi шляхта, а таксама ад мнопх iншых фактарау. Магчыма вылучыць дзеля метадалапчных патрэб чыстыя тыпы могiлак, напрыклад, вяс-ковыя i гарадск1я, але насамрэч у таим рафiнаваным выглядзе яны сустракалкя даволi рэдка i элементы адных лёгка траплялi на шшыя. Калi паспрабаваць апiсаць могiлкi як частку мемарыяльнага краявiду на самы пачатак ХХ ст. i зрабiць гэта только у некальк1х абзацах, то атрымаецца наступнае.

Могiлкi размяшчалiся за межамi населеных пунктау, хоць гарады хутка скарачалi гэтыя адлегласцi. Вяс-ковыя могiлкi знаходзiлiся пры дарогах памiж населенымi пунктамi, нярэдка да iх вяла асобная дарога; да га-радск1х могiлак прыводзiлi вулщы на ускраiнах, звычайна названыя "Могшкавая", "Щхая" цi падобным чынам. Большасць надмагiльных помнiкаУ над сялянскiмi пахаваннямi была драулянай, хоць у пауночных рэгiёнах был пашыраны i каменныя надмагiллi. Можна меркаваць, што яны часцей iснавалi разам з драуляным крыжом, як1 пасля парахнеу, а каменны помнiк, пастаулены у час "прыкладзшау" заставауся адзiным надмагiллем. Асноуным тыпам драулянага надмагiлля быу крыж, яш меу вышынёю ад некальшх дзясяткау сантыметрау над дзiцячымi пахаваннямi да 5-6 метрау у шшых выпадках. Акрамя таго, пашыраныЕШ былi "арха1чныя" формы драуляных надмагiлляу - калоды i зрубы пад дашкам^ вядомы таксама як прыклады i нарубы [13, с. 72-87], яшя прыцяг-ваюць увагу этнографау ад Х1Х ст. да нашых дзён [16; 17]. Драуляны помнiкi заставался вельмi частымi таксама на местачковых i гарадск1х могiлках, хоць колькасць iх зауважна скарацiлася да пачатку ХХ ст. Замаулялi iх не тольш сяляне (як1х нярэдка мата хаваць у мястэчках i гарадах, калi там знаходзiлiся iх парафiальныя могiлкi), але таксама мяшчане i бяднейшая шляхта (малюнак 2) У двух апошшх выпадках крыжы, мата адрознiвацца тым, што былi пафарбаваньЕШ, але пра гэта мы маем мала шфармацьн.

Малюнак 2. - Могшю у мястэчку Кабыльшк (зараз - Нарач), каля 1915 г. Са збору аутара

Даражэйшыя помшш з каменя цi меаталу замаулялi у лакальных майстэрнях цi, у выпадку наяунасщ да-статковых сродкау, у Вiльнi, Варшаве, Рызе, Юеве цi Маскве. На могiлках помшш часта групавалiся па сямейным прынцыпе, пры гэтым у каталiкоУ былi папулярныя даволi вялк1я склепы, яшя маглi змяшчаць каля 6-8 трунау

i болей. Пахаванш найбольш заможных сем'яу звычайна фармiравалi цэнтральную рэпрэзентацыйную частку могшак - паабапал цэнтральнай алеi i вакол могiлкавай капл1цы пры яе наяунасщ. У асобных выпадках гэта дася-галася дзякуючы увядзенню спецыяльных коштау за права правесцi пахаванне на больш цi меньш прэстыжных участках могiлак. Узвядзенне усё больш каштоуных помнiкаУ, пашырэнне дарагiх металiчных вянкоу зрабiла неабходным пабудову дамоу вартаунiка на могiлках вялiкiх гарадоу. Акрамя таго, на могiлках будавалi храмы, фшальныя да парафiальных цэрквау i касцёлау, каплiцы-пахавальнi асобных сем'яу, а таксама каплщы для ча-совага размяшчэння нябожчыкау - у саштарных мэтах. Могiлкi служыл не только важнейшым месцам памяцi для асобных сем'яу i лакальных супольнасцей, але i выкарыстоувал1ся для выключэння з памяцi тых цi шшых людзей. Самагубцы, тапельцы, прапойцы, часам, людзi як1х лiчылi чараунiкамi, павшны былi быць пахаваны за межамi могiлкавай агароджы i звычайна iх маплы не адзначалiся помнiкамi. Таим чынам, могiлкi давалi форму для памящ i права на яе, якое, аднак, было даступым не для уах.

Такiмi застау беларусшя хрысцiянскiя могiлкi пачатак ХХ ст. Яны, аднак, не заставался у нязменным стане i да пачатку Першай сусветнай вайны тут паспеу выразна развiцца цэлы шэраг тэндэнцый, запачаткаваных яшчэ у XIX ст. Змены закранулi нават тую частку надмагшьных помнiкаУ, якiя падавалiся сучасшкам найбольш кан-серватыунымi - драуляныя надмагiллi. Традыцыйна, большасць iх не мела нiякiх надпiсау - проста таму, што пераважная большасць беларусау да пачатку XX ст. заставалася непiсьменнай. Аднак, з паступовым ростам тсь-меннасцi i жаданнем адпавядаць больш дарагiм каменным помнiкам з прафесшных майстэрань, на драуляных крыжах усё часцей з'яуляюцца эпiтафii. Часта яны выразалюя размашыстымi лiтарамi, яшя па форме паутарал рукашсныя, i запаунялi сабою ва усю даужыню i аснаванне крыжа i перакладану, так што дзве частк1 эштафп былi павернуты адна да адной пад вуглом у 90°. Ташя крыжы з канца XIX - першай паловы XX ст. дагэтуль можна убачыць у былым мястэчку Гожа (Гродзенск1 р-н) i у в. Дабраволя (Свiслачскi р-н) на Гарадзеншчыне, а таксама у шэрагу iншых месцау рэгiёна [18].

Змянялася i форма драуляных надмагiлляу. Усё часцей яны iмiтавалi каменныя стэлы з невысоким крыжом зверху - тып помнiка, як1 у бетонным выкананш стау адным з самых масавых у XX ст. Ташя помнiкi абавязкова мел1 эпiтафiю, выраблялкя з трывалых парод дрэва, часта дуба, а таму усё яшчэ працягваюць фшсавацца у экс-педыцыях на могiлкi пауночнага захаду Беларуси

Важнейшай навацыяй стала усё больш частае выкарыстанне бетону у вырабе надмагiльных помнiкау. Гэты матэр'ял, яш фактычна з'яуляуся сурагатам каменя, атрымау пашырэнне у вырабе помнiкаУ яшчэ у апошнюю чвэрць XIX ст., але сапраудны пiк яго папулярнасщ прыйшоуся на XX ст. Гэтая мода мела некальш важных наступствау як для развiцця могiлак, так i для мемарыяльнай культуры у цэлым. Бетонныя помнiкi былi парау-нальна таннымi - у пачатку XX ст. iх замаулял мяшчане i нават больш заможныя сяляне. Год за годам бетонныя помнЫ выцясняюць драуляныя - спярша у гарадах i мястэчках, пазней - у вёсках. Гэта прывяло да паступовага змяненння могiлкавага ландшафту. Раней на месцы спарахнелых драуляных крыжоу рабiлi новыя пахаваннi i ставш новыя крыжы, "могiлкi расл1 углыб", па выразу Фiлiпа Ар'еса. Цяпер, з-за з'яулення больш трывалых i параунальна танных помнiкаУ яны пачал1 актыуна "расцi ушырыню", патрабуючы усё большага павел1чэння плошчау, што неузабаве стане зауважнай праблемай для уах вял1к1х гарадоу. Акрамя таго, бетонныя помнш практычна без выключэнняу змяшчалi эпiтафii, што дазвол1ла iстотна павял1чыцца глыбiнi памяцi пакаленняу, якую захоувае прастора могiлак. Гэта асабл1ва добра бачна пры параунанш з пачаткам XIX ст., перыядам, ад якога застал1ся да нашага часу только нешматлiкiя помнiкi, што павязана не столько з актыунасцю вандалау, кольш з тым, што абсалютная большасць помшкау была драулянай i не мела шансау захавацца да нашых дзён.

Адсутнасць помнiкаУ продкау усведамлялася многiмi прадстаунiкамi шляхта як пэуная праблема ужо у пачатку XX ст. Немагчымасць ушанаваць iх магшы i тым яшчэ раз падкрэслщь спадчыннасць уласных зем-леуладанняу i сацыяльных статусау прыводзiла да жадання зрабiць гэта рэтраспектыуна - гэтак жа сама, як рабiлi улады з ушанаваннем падзей вайны 1812 г. i у шшых падобных выпадках. Пабудаваушы сабе новы (бетонны) склеп на могiлках мястэчка Краснае каля Маладзечна, сям'я Тышынск1х усталявала у яго агароджы два каменныя помнiкi з наступнымi эпiтафiямi: 1) Б.Р. Теге^ча х8агИп1оН Ту^чушка 2ш. 26 Магса 1863 г. V Ш1вкы Ш 761 Буп ]е] Б.Р. Ка2Ш1ег2 Ту^чут'Ш 2ш. 22 81усчп1а 1855 г. V Ш1вкы Ш 48 ОЪо]е роском>ат]ако fundatorowie V dawnym Кокае1е Кга&по&1еЬ^т. Wieczny odpoczynek racz т daC Рате!; 2) Б.Р. ЛШот ^агйт i таЬо^а ]е^о Аппа z Dqbrowskich Sfгtinowa. Zm. ОЫо 1830 г. ОЬо]е pochowani па Ьу{ут СтеШа^и Unickim V Miasocie Wieczny odpoczynek racz т daC Рате! Пахаванш згаданых у гэтых эпiтафiях асоб не захавалюя, а адносна апошняй нельга было аднавщь нават дакладны год смерщ. Тым не меньш, амвал1чна яны далучалюя да новага пакалення памерлых, яшх хавалi у склепе, i тым самым выбудоУвалi генеалогш яго уладальшкау у некальк1х пакаленнях. Тыя ж сiнтэнцыi хавалiся за увядзеннем дзясяткау новых капл1ц-пахавален, як1я ставш на моплках i проста пры маёнтках. Ташя каплiцы служылi месцам памящ сямЧ, знакам яе прысутнасщ на пэунай тэрыторыi у некальшх пакаленнях. Лiбералiзацыя у сферы канфесшнай пал1тык1 спрыяла iх пашырэнню. Месцамi памяцi у асобных выпадках станавшся i новыя парафiальныя касцёлы. Варта узгадаць, напрыклад, багата дэкараваную мазаiкамi крыпту Умястоусшх пад касцё-лам святога Уладзюлава у Суботнiках ^еускага раёна, пабудаванага у 1904 - 1907 гг. Закранула гэтая мода не тольш катал1коу, але i праваслауных. Самы вядомы прыклад яе - каплща-пахавальня Святаполк-Мiрскiх у мястэчку Мiр Карэлiцкага раёну (1904 - 1910 гг.) [19]. Разам з ёю некальш дзясяткау шшых праваслауных каплщ-пахавален былi узведзены па усёй кра1не, але тольш невялiкая частка захавалась да нашых дзён.

Яшчэ адной важнай тэндэнцыяй пачатку ХХ ст. стала выкарыстанне фотаздымкау на надмагiльных пом-шках. Першыя фота былi ужыты у аздабленнi помшкау яшчэ у 70-я гг. Х1Х ст. у Гародш. Але па-сапрауднаму мода на фотаздымш стала пашырацца тольк1 з канца Х1Х - пачатку ХХ ст. Да Кастрычнщкай рэвалюцыi фотаздымш усё яшчэ былi параунальна рэдкiмi i выкарыстоувалюя на некаторых даражэйшых надмагiллях. Толькi невялiкая ix частка захавалася на беларусшх могiлках да нашых дзён. Адзiн з раншх прыкладау можна знайсцi на надмагiллi Пятра i Анастасii Далецк1х (+1907 i 1906) з мястэчка Слабодка Браслаускага раёна [20, с. 232, 431]. Надмагiллi з фотаздымкамi задавалi новы стандарт захавання памяцi пра блiзкага чалавека, як1 да канца ХХ ст. стане амаль абавязковым, а фотаздымк1 пачнуць дамiнаваць у семантычнай кампазiцыi помнiка.

Гэта тольш асноуныя змены, як1я закранулi могши як частку мемарыяльнага ландшафту у пачатку ХХ ст, i кожная з ix аказала свой уплыу на ix далейшае развiццё на дзесящгодда наперад, змяняючы зместы i стратэгii унутры культуры памяцi беларусау.

Заключэнне. Прастора, як добра было паказна у працах Пола Конэртана, з'яуляецца важнейшым медыята-рам памящ як1 дапамагае утры^ваць, захоуваць i трансляваць успамжг У мемарыяльнай прасторы гэтыя функцыi дамiнуюць над усiмi астатнiмi, таму без яе разгляду не можа абйсцiся нiякае вывучэнне асобнай культуры памяцi. У пачатку ХХ ст. мемарыяльная прастора беларусау перажывала змены, як1я шмат у чым будуць вызначальныгш для яе развщця на працягуу усяго наступнага стагоддзя.

Распачатая "эпоха юбшеяу" напоУнiла скверы i плошчы гарадоу помнiкамi пстарычным дзеячам (пера-важна, Аляксандру II) i пстарычным падзеям. Яны рэдка мелi дачыненне да лакальнай гiсторыi i служыл шстру-ментам рэалiзацыi пстрычнай палиыш расшсшх улад. Пасля гэта мадэль адмшстравання месцау памяцi у публiчнай прасторы гарадоу будзе перанята савецкай уладай i стане вызначальнай для усяго ХХ ст.

Важнай часткай мемарыяльнага ландшафту заставалюя прыдарожныя крыжы i каплщы. Яны часцей атсва-юцца у кантэксце вывучэння народнага хрысщянства як сакральныя аб'екты, што верна, але пры гэтым у ценю застаецца ix мемарыяльны складтк, яш належау камушкатыунай памяцi лакальнай супольнасщ i з часам страчвау значэнне. Тым не меньш, для людзей яны былi значным iнструментам захавання памящ пра важныя падзеi лакальнай псторьп - дарожныя здарэнщ эпiдэмii, пажары i г. д. Самым масавым аб'ектам мемарыяльнага ландшафту у пачатку ХХ ст. заставался могши. У гэты перыяд тут усё больш пашыранай практыкай стала нанясенне эпiтафiй на драуляныя помнiкi, што было павязана з павышэннем тсьменнасщ насельнiцтва. Усё большае пашырэнне атрымлiвалi помнiкi, зробленыя з бетону. Абедзьве гэтыя змены спрыялi усталяванню доугай, даужэйшай за ка-мушкатыуную, памящ пра памерлых, якая раней была пераважна прывшеем заможных i адукаваных слаёу насель-нiцгва. Асаблiвая увага надавалась фармiраванню памяцi сям'i i рода - будавалiся новыя каплщы-пахавальт i склепы, ставiлiся помнiкi, яюя узгадвалi памерлых продкау рэтраспектыуна, за адсутнасцю магiл. З'явшася мода на выкарыстанне фатаграфп на надмагiльныx помшках, якая выкарыстоувалася только на нешматлшх даражэйшых помнiкаx, але гэта тэндэнцыя стане адной з важнейшых у культуры памящ беларусау ХХ ст.

Л1ТАРАТУРА

1. Musil, R. Posthumous Papers of a Living Author / R. Musil. - London : Penguin Books, 1995. - 179 p.

2. Kalamajska-Seed, M. Katedra w Grodnie / М. Kalamajska-Seed // Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewodztwa trockiego. - Krakow : Mi^dzynarodowy centrun kultury w Krakowie, 2015. - T. 2. - 228 s.

3. Kalamajska-Seed, M. Kosciol rektoralny p.w. Przemienienia Panskiego (dawna fara) i dom zakonny SS. Nazaretanek p.w. Chrystusa Krola / M. Kalamajska-Seed // Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewodztwa nowogrodzkiego. -Krakow : Mi^dzynarodowy centrun kultury w Krakowie, 2017. - T.5. - S. 15-68.

4. Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы: сакральная архпэктура беларускага барока / Т.В. Габрусь. - Мшск : "Ураджай", 2001. - 287 с.

5. 1неуская, Э. Калоны Славы у гонар 3 Трауня: каталог / Эльжбета 1неуска. - Мiнск : Гатяфы, 2019. - 83 с.

6. Сокол, К.Г. Монументальные памятники Российской империи: каталог / К.Г. Сокол. - М. : Вагриус Плюс, 2006. - 429 с.

7. Нацыянальны пстарычны арх^ Беларуа (НГАБ). - Ф. 299, Воп. 5, Спр. 1164. Аб узвядзенш у г. Мазыр калоны у памяць iмперагара Аляксандара III. (1895).

8. Открытие и освящение в г. Минске памятника Императору Александру II // Минские епархиальные ведомости. Часть неоффициальная. - №2/1901. - С. 34-36.

9. Лукашевич, А.М. Памятники и памятные места 1812 года в Беларуси / А.М. Лукашевич. - Минск : Харвест, 2012. - 287 с.

10. НГАБ. - Ф. 295, Воп. 1, Спр. 8253. Аб узвядзенш помнжа Аляксандру II у Мазыры. (1913-14).

11. НГАБ. - Ф. 136, Воп. 1, Спр. 37635. Справа па распараджэнню етскапа Млрафана аб вытлумачэнш духавенствам прыха-джанам неабходнасщ шанавання мясцовых святых Юрыла i Лаурэнця Тураускгх, пакутшка Гаурыша i iнш. (1913).

12. НГАБ. - Ф. 295, Воп. 1, Спр. 8259. Аб стварэнш камггату па сборы ахвяраванняу на помшк епiскапу Тураускаму у м. Турау (1913 - 16).

13. Раманюк, М. Беларускiя народныя крыжы / Мixась Раманюк. - Вшьнюс : Наша Нiва, Дзяшс Раманюк, 2000. - 221 с.

14. НГАБ. - Ф. 299, Воп. 5, Спр. 1165. Аб пастауленш калоны пры дарозе памешчыкам маёнтку Ануфрава Эдуардам Нар-кевiчам-Йодка. (1895-96).

15. НГАБ. - Ф. 136, Воп. 1, Спр. 38351. Справа па рапарту святара Прылепскай царквы Мiнскага пав. I. Пашына аб узбуджэннi xадайнiцгва пра знос стагуi Яна Хрысцiцеля, якая разбураецца, на зямлi памешчыка Папова i пабудове на гэтым месцы каплщы. (1914).

16. Гайдучик, В.Н. Дубовые колоды на полесских некрополях: к вопросу об ареале бытования традиции / В.Н. Гайдучик // Таинственная Беларусь V : материалы конференции, Минск, 2 февраля 2019 г. / Уфоком. - Минск : Регистр, 2019. - С. 38-103.

17. Лабачэуская, В.А. Вясковыя могшю: зрубныя надмагiллi (па матэрыялах усходшх раёнау Вщебскай вобласщ i Магшёу-скага Падняпроуя Беларусi) / В.А. Лабачэуская // Беларускае Падзвшне: вопыт, методыка i вынiкi палявых даследаванняу: зб. навук. прац рэсп. навук.-практ. семнара, Полацк, 20-21 лiст. 2008 г. - Наваполацк : ПДУ, 2009. - С. 195-204.

18. Грунтоу, С.У. Драуляныя iмiтацыi каменных помнжау на каталшюх могiлках Гродзеншчыны канца XIX — сярэдзшы XX ст. / Грунтоу С.У. // Пытанш мастацтвазнауства, этналогii i фалькларыстыю. - 2017. - Вып. 22. - С. 289-295.

19. Шымелевiч, Г.Г. Каплща-пахавальня Святаполк-Мiрскiх у Мры - помнiк архiтэктуры гiстарызму пачатку XX ст. / Г.Г. Шымлевiч // Мрсю замак як культурна-пстарычны феномен XV-XX стагоддзяу: новыя даследаванш : матэрыялы навук.-практ. канф. - Мшск : ТАА "Белпрынт", 2004. - С. 186-189.

20. Lewkowska, A. Zabytkowe cmentarze na Kresach Wschodnich Drugiej Rzeczypospolitej: wojewo dztwo wilenskie na obszarze Republiki Bialorus / A. Lewkowska, J. Lewkowski, W. Walczak. - Warszawa : Wydawn. DiG, 2007. - 512 s.

nacmyniy 17.05.2022

КУЛЬТУРА ПАМЯТИ БЕЛОРУСОВ В НАЧАЛЕ ХХ в.: МЕМОРИАЛЬНЫЙ ЛАНДШАФТ

С.В. ГРУНТОВ

Статья даёт обзор состояния белорусского мемориального ландшафта в начале ХХ в. и основных тенденций его развития до 1917 г. Эти тенденции оказывали существенное влияние на культуру памяти белорусов не только в своё время, но и на протяжении всего ХХ в. В первой части рассматривается быстрый рост исто-ризации жилого пространства городов и местечек с помощью памятников политическим деятелям и историческим событиям. Вторая часть посвящена рассмотрению придорожных крестов и часовен как мемориальных объектов. В третьей части рассматриваются основные тенденции развития белорусских кладбищ, которые оказывали влияние на культуру памяти: распространение эпитафий на деревянных памятниках, рост популярности памятников из бетона, активное строительство новых часовен-усыпальниц и склепов, появление моды на использование фотографии в декоре памятников.

Ключевые слова: культура памяти, мемориальный ландшафт, кладбища, памятники, придорожные часовни, кресты, часовни-усыпальницы, мемориализация, юбилеи.

CULTURE OF MEMORY OF BELARUSIANS IN THE EARLY XX CENTURY:

MEMORIAL LANDSCAPE

& HRUNTOU

The article gives an overview ofthe state of the Belarusian memorial landscape at the beginning ofthe 20th century and the main trends in its development until 1917. These trends had a significant impact on the development of the culture of memory of Belarusians not only in their time, but throughout the entire 20th century. The first part examines the rapid growth of the historicization of the living space of cities and towns with the help of monuments to political figures and historical events. The second part is devoted to the consideration of roadside crosses and chapels as memorial objects. The third part examines the main trends in the development ofBelarusian cemeteries that influenced the culture of memory: the spread of epitaphs on wooden monuments, the growing popularity of concrete monuments, the active construction of new burial chapels and crypts, the emergence of a fashion for the use ofphotography in the decoration of monuments.

Keywords: culture of memory, memorial landscape, cemeteries, monuments, roadside chapels, crosses, burial chapels, memorialization, anniversaries.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.