Научная статья на тему 'ПАХАВАННІ СПАСА-ЕЎФРАСІННЕЎСКАГА МАНАСТЫРА Ў КАНТЭКСЦЕ РАЗВІЦЦЯ ПАХАВАЛЬНЫХ ПОМНІКАЎ ПОЛАЦКА'

ПАХАВАННІ СПАСА-ЕЎФРАСІННЕЎСКАГА МАНАСТЫРА Ў КАНТЭКСЦЕ РАЗВІЦЦЯ ПАХАВАЛЬНЫХ ПОМНІКАЎ ПОЛАЦКА Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
21
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПАХАВАННі / МОГіЛЬНіК / ПОЛАЦК / СПАСА-ЕЎФРАСіННЕЎСКі МАНАСТЫР

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Чараўко В. У.

Пахаванні Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра займаюць асаблівае месца сярод пахавальных помнікаў Полацка. Пахаванні на гэтай тэрыторыі адбываліся яшчэ да стварэння манастыра і звязаны з пахавальным храмам полацкіх епіскапаў. Археалагічныя даследаванні апошніх гадоў дазваляюць выказаць здагадку, што Спаса-Праабражэнская царква і прылеглая да яе тэрыторыя выкарыстоўваліся для пахавання сацыяльнай эліты Полацкай зямлі. Гэта адпавядае высокаму статусу, які меў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр на працягу стагоддзяў.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

BURIALS OF THE SAINT EUPHROSYNE MONASTERY IN THE CONTEXT OF THE DEVELOPMENT OF THE POLOCK FUNERAL MONUMENTS

Among the funerary monuments of Polotsk, a special place is occupied by the churchyard of the Saint Euphrosyne monastery. Burials on this territory took place even before the creation of the monastery and are associated with the funeral church of the Polotsk bishops. Archaeological research in recent years suggests that the Spas church and the surrounding area were used to bury the social elite of Polotsk land. This corresponds to the high status that the Saint Euphrosyne monastery possessed for several centuries.

Текст научной работы на тему «ПАХАВАННІ СПАСА-ЕЎФРАСІННЕЎСКАГА МАНАСТЫРА Ў КАНТЭКСЦЕ РАЗВІЦЦЯ ПАХАВАЛЬНЫХ ПОМНІКАЎ ПОЛАЦКА»

2022

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

УДК 351.853.3(476.5)+904:726.82(476.5)«11/18»

ПАХАВАНН1 СПАСА-ЕУФРАСШНЕУСКАГА МАНАСТЫРА У КАНТЭКСЦЕ РАЗВ1ЦЦЯ ПАХАВАЛЬНЫХ ПОМН1КАУ ПОЛАЦКА

канд. zicm. навук В.У. ЧАРАУКО (Полацт дзяржауны ушверсШэт) e-mail: [email protected] ORCID: https://orcid.ors/0000-0001-9594-0430

Пахаванн Спаса-Еуфрастнеускага манастыра займаюць асаблiвае месца сярод пахавальных помткау По-лацка. Пахавант на гэтай тэрыторыи адбывалкя яшчэ да стварэння манастыра i звязаны з пахавальным храмам полацюх етскапау. Археалагiчныя даследаванн апоштх гадоу дазваляюць выказаць здагадку, што Спаса-Пра-абражэнская царква i прылеглая да яе тэрыторыя выкарыстоувалкя для пахавання сацыяльнай элты Полацкай зямлi. Гэта адпавядае высокаму статусу, ят меу Спаса-Еуфрастнеусю манастыр на працягу стагоддзяу.

Ключавыя словы: пахавант, могшьтк, Полацк, Спаса-Еуфрастнеусю манастыр.

Уводзшы. Нягледзячы на раскопю некаторых сярэдневяковых i познесярэдневяковых манастыроу Бела-pyci [1, с. 108-117; 2], гэтыя археалапчныя аб'екты пакуль вывучаны недастаткова. Адной з актуальных праблем з'яуляецца развщцё пахавальных помшкау, яюя узшкта i iснавалi пры манастырах. Таму археолага-архiтэктурныя даследаваннi Спаса-Еуфрасшнеускага манастыра, яюя праводзяцца на працягу апошшх гадоу Полацкiм дзяржау-ным ушверспэтам (Беларусь) (Дз.У. Дук, А.Л. Коц, 1.В. Магалiнскi) сумесна з Дзяржауным Эрмiтажам (Расiя) (Я.М. Торшын) [3; 4], маюць важнае навуковае значэнне. На дадзены момант раскопкi не завершаны i будуць працягвацца. Асэнсаванне усяго комплексу атрыманых матэрыялау, несумненна, дазволщь асвятлiць розныя аспекты функцыянавання манастыра на працягу яго шматвяковай гiсторыi. Адным з пытанняу павiнна стаць удак-ладненне месца, якое займалi пахаваннi Спаса-Еуфрасшнеускага манастыра сярод пахавальных помшкау Полац-ка [5, с. 130, 132].

Асноуная частка. Размешчаны па-за межамi сярэдневяковага Полацка, Спаса-Еуфрасшнеусю манастыр з'яуляуся асаблiвым пасяленчым помнiкам, адрозным ад шшых катэгорый пасяленняу: горада, вёскi, сельскай сядзiбы. Як i любы манастыр, ён вылучауся дэмаграфiчным складам манастырскай абшчыны, спецыфiкай яе па-паунення, бытавым укладам. У той жа час, размяшчэнне недалёка ад горада i цесная сувязь з гарадсюм жыццём рабiлi манастыр часткай культурна-рэлтйнай прасторы Полацка, няхай i тэрытарыяльна адасобленай. З мана-стыром, як з пасяленчым помшкам, павiнен быу быць звязаны пахавальны помнiк - могши, прызначаныя для прадстаУнiкоУ манастырскай абшчыны. Хрысщянская пахавальная традыцыя прадугледжвала пахаванне памер-лых у храмах i на прыхрамавых могiлках. Пры гэтым на пахаванне у храмах маглi прэтэндаваць прадстаунiкi сацыяльнай элггы - князi i вышэйшае духавенства, баярства, святары. Асноуную масу насельнщтва хавалi на прыхрамавых могiлках [6, с. 91-92].

Старажытныя пахаваннi на тэрыторьп Спаса-Еуфрасшнеускага манастыра былi здзейсненыя яшчэ да засна-вання абщель «Жыще Еуфрасiннi Полацкай» паведамляе, што на момант перадачы Еуфрасiннi етскапам 1ллёй прыгараднага Сяльца, якое было падвор'ем Сафшскага сабора, там ужо мелася царква. Яна служыла месцам апош-няга спачыну полацкiх архiрэяу [7, с. 31; 8, с. 58]. Археалапчныя раскопю М.К. Каргера дазволш выявiць гэты храм. Уздоуж пауночнай i пауднёвай сцен яго асноунага аб'ёма даследчыкам былi знойдзены рэшткi аркасолiяу, у яшх размяшчалюя саркафагi. Акрамя гэтага, ва уах галерэях царквы знаходзiлiся саркафагi з плшфы (малюнак 1): 7 з iх захавалася у пауднёвай галерэ^ 20 - у заходняй, 2 - у пауночнай. У пауночнай галерэi таксама мелася глыбокая крыпта. Па здагадцы М.К. Каргера, яна прызначалася для найбольш ганаровых пахаванняу [9, с. 241, 243]. З пры-чыны разбуранасцi царквы пахаванш захавалiся не ва усiх скляпах. Большая частка парэшткау належала мужчынам сталага узросту. 1нвентар адсутнiчау [9, с. 244]. Гэта адпавядае згаданым у «Жыцп...» пахаванням епiскапау. Пюь-мовыя крынiцы захавалi iмёны двух полацюх епiскапау - папярэднiкау 1ллк Мiны i Касьмы [10, с. 27]. Пахаванне царкоуных iерархау у гэтым храме магло працягвацца i пасля заснавання манастыра.

Па трапным назiраннi А. А. Мельшкава, заснаваная на «Жыцп...» i замацаваная у пстарыяграфп традыцыя называння храма пахавальняй етскапау мiмаволi прыводзiць да вузка спецы^чнага разумення яго прызначэння. Мiж тым, няма падстау лiчыць, што храм быу пабудаваны выключна для пахавання архiрэяу i служыу толькi для гэтага [8, с. 58]. Частка пахаванняу магла належаць прадстаушкам княжацкай дынастыи i баярскiх родау - кщта-рам царквы i манастыра. Акрамя мужчынсюх, у храме адкрыты i жаночыя пахаваннi, якiя, магчыма, адносяцца да больш позняга перыяду яго функцыянавання у складзе абiцелi [9, с. 244]. Яны маглi належаць прадстаунiцам княжацкай сям'i, баярсюх родау i настаяцельнiцам манастыра.

Выкарыстанне храма спынiлася пасля яго разбурэння, верагодна, у вышку пажару. Пра гэта сведчаць зной-дзеныя у адным са скляпоу кавалкi свшцу ад расплауленага даху, у тым л^ i з уплауленымi у iх косткамi [9, с. 244; 11, с. 150]. Гэтым жа можна растлумачыць знаходку «напоуненага свшцом чэрапа», якi у 1920 г. аглядала павя-товая камiсiя па ахове помшкау даунiны i мастацтва [12, с. 46].

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 1

Малюнак 1. - Пахаванш у саркафагах з храма-пахавальнi Сиаса-Еуфрасшнеускага манастыра Паводле А.В. Вайцяховiча [6, с. 192].

Пахаванш здзяйснялкя i у Спаскай царкве. Аб гэтым сведчаць аркасолii у пауночнай i пауднёвай сценах храма, а таксама саркафап пад яго галярэямi [4, с. 24, 33, 36]. Акрамя гэтага, на поудзень ад асноунага аб'ёму царквы быу адкрыты невялiкi падземны храм з аркасолiям. Аркасолii i саркафагi маглi прызначацца для пахаван-ня кщтарау [3, с. 47-48]. Не выключана, што унутры храма хавалi таксама настаяцельнiц манастыра.

Пры манастыры павiнны былi знаходзiцца могши, прызначаныя для шараговых прадстаунщ манаскай аб-шчыны, духавенства, а таксама для манастырсюх слуг i членау iх сем'яу. Некропаль мог размяшчацца каля сцен Спаса-Праабражэнскай царквы. Памшальныя графiцi гэтага храма XII - XV стст. (яюя, вядома, не сведчаць аб абавязковым пахаваннi названых асоб на манастырсюх могiлках) згадваюць трох настаяцельнiц (Кацярыну, Акулiну i не названую па iменi ^уменню), двух святароу (Дзмiтрыя i 1вана), намеснiка iгуменнi, жонку iканапiсца, а таксама прадстаушкоу мясцовага баярскага роду Корсакау, якiя маглi выступаць у ролi кцiтарау: Астафiя Ва-сiльевiча, 1вана Васiльевiча Юр'еунiцкага, Зiновiя Васiльевiча Корсакау (малюнак 2) [13, с. 110-123]. Наяунасць кцiтарскай падтрымю манастыра у Познiм Сярэднявеччы сведчыла несумненна пра важную ролю у рэлiгiйным жыцщ Полацка, якую адыгрывау манастыр разам з Сафшсюм саборам [14, с. 439].

Малюнак 2. - Памшальныя графвд Х11-ХУ стст. з узгадкай настаяцельшц Кацярыны (а), Акулшы (д), не названай иуменш (г), святароу Дзмiтрыя (б) i 1вана (ж), иамесшка iгуменнi Антошя (е), жонкi жанашсца (в), мяс-

цовых баяр Астафiя, 1вана, Зiновiя Корсакау (з) у Спаса-Праабражэнскай царкве Сиаса-Еуфрасшнеускага манастыра Паводле 1.Л. Калечыц [13, с. 211-212, 215, 217-218, 221-222].

2022

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

На сённяшш момант мы ведаем, што некропаль побач са Спаса-Праабражэнскай царквой дакладна юнавау у XVIII - ХХ стст. Гэта археалапчна пацверджана раскопкамi Дз.У. Дука, А. Л. Коца i 1.У. Магалшскага. Боль-шасць пахаванняу пашкоджана i пераадкладзена, што разам з пераважнай безынвентарнасцю ускладняе даклад-нае датаванне [3, с. 48; 15, с. 140-141, 144-145]. Не выключана, што сярод пераадкладзеных касцякоу маюцца больш раннiя пахаваннi, парушаныя пазнейшымi. Функцыянаванне могiлак у XIX - XX стст. не выключае iх узшкнення раней за XVIII ст. Але шфармацып аб грунтавых пахаваннях, яюя датуюцца перыядам да XVIII ст., мы не маем. Новыя даныя могуць быць атрыманы падчас працягу археалагiчных даследаванняу.

Паводле праведзенай В. А. Емяльянчык антрапалагiчнай экспертызы, выяуленыя каля Спаса-Праабражэнскага храма парэшткi належалi больш чым сотнi чалавек. Сярод iх былi мужчыны, жанчыны i дзецг Некаторыя паха-ваныя мелi баявыя траумы [15, с. 140-141, 144-145]. Разнастайны дэмаграфiчны склад памерлых указвае на тое, што на могшках, нават калi iх даследаваны фрагмент дзейшчау да XVIII ст., хавалi не толькi насельнiц манастыра. Выкарыстанне манастырскiх могiлак свецкiм насельнiцтвам, у тым лiку пахаваннi мужчын у жаночых манасты-рах, i наадварот, не супярэчыць хрысцiянскiм звычаям. Такая атуацыя адзначана на некропалi каля полацкага Сафшскага сабора [16, с. 82] i шэрагу рускiх манастырсюх могiлак [17, с. 315; 18, с. 30], таму адпавядае усходне-славянскай пахавальнай практыцы. Але полаузроставы склад пахаваных i паказчыкi смяротнасщ дарослых на гэтым некропалi не адрозшваюцца ад сiтуацыi на гарадсюх могiлках Полацка XVII - XVIII стст. [15, с. 145]. Гэта знаходзщь тлумачэнне у гiсторыi Спаса-Еуфрасшнеускага манастыра, тэрыторыя якога у другой палове XVI -XVIII ст. знаходзшася ва уласнасщ Ордэна езуиау. Гэта на час перапынiла натуральнае развщцё абiцелi i яе па-хавальных традыцый, паколькi могiлкi перасталi быць манастырскiмi.

У XVIII ст. пахаванш здзяйснялiся не толькi побач са Спаса-Праабражэнсюм храмам, але i пад iм. У другой палове XVIII ст. пад царквой былi пабудаваны крыпты. У трох з васьмi крыпт Дз.У. Дук выявiу асобныя ча-лавечыя косткi, моцна пашкоджаныя i фрагментаваныя, што можа тлумачыцца перасыпаннем зямлi з прылеглай да царквы тэрыторыi i парушэннем больш раннiх пахаванняу. У адным са скляпоу знаходзiлася калектыунае пе-рапахаванне. Антрапалагiчная экспертыза, праведзеная В. А. Емяльянчык, устанавша прыналежнасць парэшткау шасщ мужчынам сталага узросту. Касцякi былi абгорнутыя дарагой тканiнай з сярэбранай нщцю. На розных касцях шкшета, у тым лiку на чарапах, адзначаны плямы ад медных воюслау, якiя пакiнулi дэталi вопраткi або упрыгажэнш. Гэта, разам з месцам пахавання, сведчыць аб высокiм сацыяльным статусе памерлых. Прасоч-ваюцца нанесеныя зброяй траумы. Верагодна, крыпта прызначалася для пахавання шляхты i юраунщтва Ордэна езуiтау у Полацку [19, с. 83, 114; 20, с. 133; 21, с. 225-226; 22, с. 34].

Пасля падзелау Рэчы Паспалггай i уваходжання беларусюх зямель у склад Расiйскай iмперыi адбылося аднауленне Спаса-Еуфрасiннеускага манастыра. Тэрыторыя каля Спаса-Праабражэнскай царквы зноу стала вы-карыстоувацца для пахавання прадстаунщ манаскай абшчыны i прадстаУнiкоУ духавенства. У 1910 г. у манастыр былi урачыста дастаулены мошчы Еуфрасшш Полацкай - заснавальнiцы манастыра. Яны былi змешчаныя у спе-цыяльную раку, знаходзiлiся у iнтэр'еры храма i былi даступны для пакланення вернiкам. Такая асаблiвая паха-вальная традыцыя адлюстроувала асаблiва высокi статус Еуфрасшш Полацкай як святой i адпавядала праваслау-най практыцы абыходжання з мошчамi святых.

Заключэнне. Таим чынам, пахаваннi Спаса-Еуфрасiннеускага манастыра займаюць адметнае месца у кан-тэксце развщця пахавальных помнiкаУ Полацка i могуць разглядацца як адзiн з самых старажытных у Беларусi некро-палей, спалучаючы пахавальныя помнiкi розных эпох. Старажытныя пахаваннi узнiклi яшчэ да заснавання абiцелi i быт звязаны з храмам-пахавальняй полацшх етскапау. Пахаваннi у гэтым храме i Спаса-Праабражэнскай царкве размяшчалiся у аркасолiях i скляпах. Гэта адпавядала старажытнарускай традыцыi пахавання прадстаУнiкоУ сацыяль-най элггы - вышэйшага духавенства, членау княжацкай сям'i, прадстаУнiкоУ баярскгх родау, якгя выступалi кцiтарамi храма i манастыра. На тэрыторыi манастыра павшны былi iснаваць i могiлкi, прызначаныя для прадстаУнiкоУ манаскай абшчыны. На iх маглi таксама хаваць прадстаушкоу духавенства, манастырсшх слуг, кцiтарау i членау iх сем'яу.

У Позшм Сярэднявеччы традыцыя манументальнага культавага дойлщства была перарвана. Разам з ёй перапыншася i традыцыя пахавання у каменных храмах. Xрам-пахавальня полацкiх етскапау быу разбураны, як i галерэi Спаса-Праабражэнскай царквы. Верагодна, у гэты час працягвалi дзейнiчаць манастырскiя могши. У другой палове XVI ст. тэрыторыя манастыра перайшла да езуггау. Каля Спаса-Праабражэнскай царквы, магчыма, на месцы старых праваслауных могiлак, не пазней чым у XVIII ст. узшк некропаль. У XVIII ст. пад старажытным Спаса-Праабражэнсюм храмам былi пабудаваны крыпты, якiя выкарыстоУвалiся для пахавання шляхты i прадстаушкоу езуiцкага Ордэна. Пасля падзелау Рэчы Паспалггай праваслауны жаночы манастыр аднавiу сваё кна-ванне. Тэрыторыя каля Спаса-Праабражэнскай царквы зноу стала выкарыстоувацца для пахавання насельнщ манастыра г прадстаушкоу духавенства. Перанясенне у адпаведнасщ з праваслаунай традыцыяй мошчау Еуфрасiннi Полацкай - заснавальнщы абщелГ -дазволша Спаса-Еуфрасшнеускаму манастыру канчаткова заняць ушкальнае месца у лГку пахавальных помшкау Полацка.

Л1ТАРАТУРА

1. Археалопя Беларусь У 4 т. - Мшск : Бел. навука, 1997-2001. - Т. 4. Помнш XIV-XVШ стст. / В.М. Ляуко Ц1 шш.] ; пад рэд. В.М. Ляуко Ц1 шт.]. - 2001. - 597 с.

2. Кошман, В.И. Кладбище бернардинского костёла в городе Минске (основные результаты археологического и антропологического изучения) / В.И. Кошман, О.А. Емельянчик // Матэрыялы па археалогп Беларусь - Мшск, 2018. - Вып. 29. - С. 48-58.

3. Предварительные результаты археолого-архитектурных исследований на территории Спасо-Преображенского храма Спасо-Евфросиньевского монастыря в городе Полоцке в 2018 г. / И.В. Магалинский [и др.] // Актуальные проблемы архитектуры Белорусского Подвинья и сопредельных регионов : сб. науч. работ Междунар. науч.-практ. конф. К 50-летию

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 1

Полоцкого гос. ун-та, Новополоцк, 18-19 октября 2018 г. / под общ. ред. В.Е. Овсейчика (отв. ред.), Г.И. Захаркиной, Р.М. Платоновой. - Новополоцк : Полоц. гос. ун-т, 2018. - С. 45-50.

4. Галерея Спасо-Преображенской церкви Евфросиньева монастыря в Полоцке (предварительные итоги архитектурно-археологических исследований) / Е.Н. Торшин [и др.] // Беларускае Падзвшне: вопыт, методыка i вынш палявых i м1ждыс-цыплшарных даследаванняу: зб. навук. арт. III М1жнар. навук.-практ. канф., Полацк, 14-15 крас. 2016 г. : у 2 ч. / Пад агульн. рэд. Д.У. Дука, У.А. Лобача, А.1. Корсак. - Наваполацк : ПДУ, 2016. - Ч. 1. - С. 22-40.

5. Чарауко, В.У. Пахавальныя помнш Полацка XIV-XVIII стст. / В.У. Чарауко // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. А, Гуманитарные науки. - 2019. - № 1. - С. 129-135.

6. Войтехович, А.В. Погребальный обряд населения Полоцкой земли в X-XII вв. / А.В. Войтехович. - Минск : Беларуская навука, 2019. - 269 с.

7. Кшга жыцш i хаджэнняу / Уклад., прадм. i камент. А. Мельшкава. - Мшск : Маст. л1т-ра, 1994. - 503 с.

8. Мельшкау, А.А. З неапублжаванай спадчыны : манаграфп, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцын, успамшы сучасшкау / А.А. Мельшкау. - Мшск : Чатыры чвэрщ, 2005. - 592 с.

9. Каргер, М.К. Храм-усыпальница в Ефросиньевском монастыре в Полоцке / М.К. Каргер // Советская археология. - 1977. -№ 1. - С. 240-247.

10. Грыгаров1ч, I.I. Беларуская 1ерарх1я / I.I. Грыгаров1ч. - Мшск : БелЭн, 1992. - 102 с.

11. Раппопорт, П.А. Полоцкое зодчество XII в. / П.А. Раппопорт // Советская археология. - 1980. - № 3. - С. 142-161.

12. Православная церковь на Витебщине (1918-1991) : док. и материалы / Редкол.: М.В. Пищулёнок (гл. ред.) [и др.] ; сост. В.П. Коханко (отв. ред.) [и др.]. - Минск : НАРБ, 2006. - 365 с. ; ил.

13. Калечыц, ЕЛ. Эшграфка Беларуа X-XIV стст. / ЕЛ. Калечыц. - Мшск : Беларуская навука, 2011. - 271 с.

14. Воронин, В.А. Храмовое и монастырское строительство в XIII-XVI вв. / В.А. Воронин // Полоцк: Полоцк и Полоцкое княжество (земля) в IX-XIII вв., летопись древних слоев, Полоцк и его округа в XIV-XVIII вв., ремесло, денежное обращение и торговые связи Полоцка в средневековье (по данным археологии, нумизматики и письменных источников), культура и просвещение в средневековом Полоцке / О. Н. Левко [и др.] ; редкол.: А.А. Коваленя (гл. ред.) ; науч. ред. О.Н. Левко. - Минск : Беларуская навука, 2012. - С. 437-444.

15. Емельянчик, О.А. Антропологические исследования материалов погребений при Спасо-Преображенской церкви Спасо-Ев-фросиниевского монастыря в Полоцке / О.А. Емельянчик // Беларускае Падзвшне: вопыт, методыка i вынш палявых i м1жды-сцыплшарных даследаванняу : зб. навук. арт. III М1жнар. навук.-практ. канф., Полацк, 14-15 крас. 2016 г. : у 2 ч. / Пад агульн. рэд. Д.У. Дука, У.А. Лобача, АХ Корсак. - Наваполацк : ПДУ, 2016. - Ч. 1. - С. 140-146.

16. Полоцк. Археологические раскопки // Известия императорской археологической комиссии. Прибавление к вып. 52-му. -СПб. : Тип. гл. управ-я уделов, 1914. - С. 82-83.

17. Беляев, Л.А. Усыпальница князей Xованских и Пожарских в Суздальском Спасо-Евфимиевом монастыре: новый этап историко-археологических исследований / Л.А. Беляев // Исторические записки. - М., 2010. - Вып. 13 (131). - С. 307-323.

18. Шокарев, С.Ю. Как формировались боярские усыпальницы Москвы: к постановке вопроса / С.Ю. Шокарев // Российская генеалогия. Науч. альм. - М., 2018. - Вып. 3. - С. 7-38.

19. Дук, Д.У. Полацк i палачане (IX-XVIII стст.) / Д.У. Дук - Наваполацк : ПДУ, 2010. - 180 с.

20. Дэйшс, ЕП. Полацкая даунша / ЕП. Дэйшс. - Мшск : Медисонт, 2007. - 330 с.

21. Емяльянчык, В. А. Вынш антрапалапчнай экспертызы астэалапчных матэрыялау з крыптау Спаскай царквы Спаса-Еф-расшнеускага манастыра / В.А. Емяльянчык // Пстарычна-археалапчны зборшк. - Мшск, 2006. - Вып. 21. - С. 224-239.

22. Емяльянчык, В.А. Вынш антрапалапчных даследаванняу на тэрыторы1 Беларускага Падзвшня у 1998-2008 гады / В.А. Емяльянчык // Беларускае Падзвшне: вопыт, методыка i вынш палявых даследаванняу (да 80-годдзя пачатку археа-лапчных раскопак у г. Полацку) : зб. навук. прац рэсп. навук.-практ. семшара, Полацк, 20-21 лютап. 2008 г. / Пад агульн. рэд. Д.У. Дука, У.А. Лобача. - Наваполацк : ПДУ, 2009. - С. 30-37.

Пастуту 29.12.2021

ПОГРЕБЕНИЯ СПАСО-ЕВФРОСИНИЕВСКОГО МОНАСТЫРЯ В КОНТЕКСТЕ РАЗВИТИЯ ПОГРЕБАЛЬНЫХ ПАМЯТНИКОВ ПОЛОЦКА

В.В. ЧЕРЕВКО

Погребения Спасо-Евфросиниевского монастыря занимают особое место среди погребальных памятников Полоцка. Погребения на этой территории существовали ещё до создания монастыря и связаны с погребальным храмом полоцких епископов. Археологические исследования последних лет позволяют высказать догадку, что Спасо-Преобра-женская церковь и прилегающая к ней территория использовались для погребения социальной элиты Полоцкой земли. Это соответствует высокому статусу Спасо-Евфросиниевского монастыря на протяжении столетий.

Ключевые слова: погребения, могильник, Полоцк, Спасо-Евфросиниевский монастырь.

BURIALS OF THE SAINT EUPHROSYNE MONASTERY IN THE CONTEXT OF THE DEVELOPMENT OF THE POLOCK FUNERAL MONUMENTS

V. CHARAUKO

Among the funerary monuments of Polotsk, a special place is occupied by the churchyard of the Saint Euphmsyne monastery. Burials on this territory took place even before the creation of the monastery and are associated with the funeral church of the Polotsk bishops. Archaeological research in recent years suggests that the Spas church and the surrounding area were used to bury the social elite of Polotsk land. This corresponds to the high status that the Saint Euphrosyne monastery possessed for several centuries.

Keywords: burials, churchyard, Polotsk, Saint Euphrosyne monastery.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.