Научная статья на тему 'ВЫВУЧЭННЕ ПОЗНЕСЯРЭДНЕВЯКОВЫХ ПАХАВАЛЬНЫХ ПОМНІКАЎ БЕЛАРУСКАГА ПАДЗВІННЯ Ў СЯРЭДЗІНЕ 40-Х - СЯРЭДЗІНЕ 60-Х ГГ. ХІХ СТ'

ВЫВУЧЭННЕ ПОЗНЕСЯРЭДНЕВЯКОВЫХ ПАХАВАЛЬНЫХ ПОМНІКАЎ БЕЛАРУСКАГА ПАДЗВІННЯ Ў СЯРЭДЗІНЕ 40-Х - СЯРЭДЗІНЕ 60-Х ГГ. ХІХ СТ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
23
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
БЕЛАРУСКАЕ ПАДЗВіННЕ / АРХЕАЛАГіЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННі / ПОЗНЕСЯРЭДНЕВЯКОВЫЯ ПАХАВАЛЬНЫЯ ПОМНіКі

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Чараўко В.У.

У канцы ХVIII - сярэдзіне 60-х гг. ХІХ стагоддзя на Беларусі былі зроблены першыя крокі ў вывучэнні археалагічных помнікаў. Яны ўвасобіліся ў зборы інфармацыі аб помніках, іх апісанні, невялікіх раскопках, публікацыі матэрыялаў даследаванняў і іх інтэрпрэтацыі. Збор інфармацыі не насіў сістэмнага і масавага характару і ажыццяўляўся сіламі даследчыкаў-аматараў: Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў, Ксенафонта Гаворскага і іншых. Вывучэнне старажытнасцей можа разглядацца як уласцівая інтэлектуалам ХІХ ст. форма баўлення часу. У ліку выяўленых, апісаных і раскапаных у гэты час аб'ектаў былі асобныя познесярэдневяковыя пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

STUDY OF LATE MEDIEVAL FUNERAL MONUMENTS OF THE BELARUSIAN DVINA REGION IN THE MIDDLE 40S - MIDDLE 60S OF THE 19TH CENTURY

In the late 18th-mid 60s of the 19th century, the first steps were taken in Belarus to study archaeological sites. They expressed themselves in the collection of information about the monuments, their description, small excavations, publication of research materials and their interpretation. The collection of information was not systematic and massive. It was conducted by amateur researchers: K. and E. Tyshkevich, K.A. Govorsky and others. The study of antiquities can be viewed as a form of pastime inherent in the intellectuals of the early 19th century. Among the monuments discovered, described and excavated at that time there were also some late medieval burial monuments of the Belarusian Dvina region.

Текст научной работы на тему «ВЫВУЧЭННЕ ПОЗНЕСЯРЭДНЕВЯКОВЫХ ПАХАВАЛЬНЫХ ПОМНІКАЎ БЕЛАРУСКАГА ПАДЗВІННЯ Ў СЯРЭДЗІНЕ 40-Х - СЯРЭДЗІНЕ 60-Х ГГ. ХІХ СТ»

УДК 351.853.3(476.5)+904:726.82(476.5)«14/18»

ВЫВУЧЭННЕ ПОЗНЕСЯРЭДНЕВЯКОВЫХ ПАХАВАЛЬНЫХ ПОМН1КАУ БЕЛАРУСКАГА ПАДЗВ1ННЯ У СЯРЭДЗ1НЕ 40-х - СЯРЭДЗ1НЕ 60-х гг. Х1Х ст.1

канд. г1ст. навук В. У. ЧАРА УКО (Полацк дзяржауны утверсгтэт)

У концы XVIII - сярэдзте 60-х гг. Х1Х стагоддзя на Беларуа былi зроблены першыя крок у вывучэнт археалагЫных помткау. Яны увасобiлiся у зборы iнфармацыi аб помтках, iх атсант, невялiкiх раскопках, публшацьп матэрыялау даследаванняу i iх ттэрпрэтацып. Збор тфармацьп не на^у астэмнага i масавага характару i ажыццяуляуся сiламi даследчыкау-аматарау: Канстанцiна i Яустафiя Тышкевiчау, Ксенафонта Гаворскага i iншых. Вывучэнне старажытнасцей можа разглядацца якуласцiвая ттэлектуалам XIX ст. форма баулення часу. Улжу выяуленых, атсаных i раскапаных у гэты час аб'ектау былi асобныя познесярэдневяковыя пахавальныя помнШ Беларускага Падзвтня.

Ключавыя словы: Беларускае Падзвтне, археалагiчныя даследавант, познесярэдневяковыя пахавальныя помнШ.

Уводзшы. Вывучэнне пахавальных помшкау Беларускага Падзвшня Х1У-ХУШ стст. трэба разглядаць у кантэксце агульнага развщця археалапчных ведау на Беларусь Задоуга да пачатку навуковых даследаванняу асобныя катэгорыи помшкау археалогп былi вядомы мясцоваму насельнщтву як элементы ландшафту. Найбольш прыкметныя з iх маглi выкарыстоувацца у якасцi арыенщрау на мясцовасщ. Пануючы у дапiсьмовым грамадстве фальклорны механiзм захавання i перадачы шфармацыи дазваляу мемарыялiзаваць экстраардынарныя i крытыч-ныя для вясковай грамады падзеi пры дапамозе прыродных i антрапагенных элементау ландшафту, якiм нада-вауся дадатковы сiмвалiчны статус. У якасщ такiх элементау ландшафту прысутнiчалi i познесярэдневяковыя пахавальныя помнiкi. «Народная археалопя» - спецыфiчная штэрпрэтацыя археалагiчных помшкау мясцовым насельнiцтвам - стала першым этапам асэнсавання познесярэдневяковых пахавальных помшкау Беларускага Падзвiння [1, с. 91, 94].

У канцы XVIII - сярэдзше 60-х гг. Х1Х стагоддзя на Беларус былi зроблены першыя крою у напрамку уласна вывучэння помнiкаУ археалогii. Яны увасобiлiся у зборы iнфармацыi аб помнiках, iх апiсаннi, невялiкiх раскопках, публiкацыi матэрыялау даследаванняу i iх iнтэрпрэтацыi. Збор шфармацыи не насiу сiстэмнага i масавага характару i ажыццяуляуся сiламi даследчыкау-аматарау: З. Даленга-Хадакоускага, Я.Ф. Канкрына, П.1. Кё-пена i iншых энтузiястау. Камунiкацыя памiж даследчыкамi адбывалася шляхам асабiстага лiставання i не была абавязковай. Вывучэнне старажытнасцей можа разглядацца як уласщвая ттэлектуалам пачатку XIX ст. форма баулення часу. У лшу выяуленых, атсаных i раскапаных у гэты час аб'ектау былi асобныя познесярэдневяковыя пахавальныя помнш Беларускага Падзвiння [2, с. 144; 3, с. 550-551]. Далейшае развщцё археалагiчных ведау патрабавала больш дасканалых форм камунiкацыi даследчыкау.

Асноуная частка. У 1846 г. у неафщыйнай частцы «Вiленскiх губернскiх ведамасцей» было надрукавана «КiраУнiцтва да пошуку старажытнасцей у Заходняй Русi» [4, с. 150; 5; 6; 7]. Чытачам тлумачылася, што некато-рыя расiйскiя i замежныя таварыствы аматарау старажытнасцей (у прыватнасцi, у Адэсе i Капенгагене) распра-цавалi адмысловыя правiлы i настауленнi. Пры дапамозе iх прыватныя асобы маглi садзейшчаць пошуку, дасле-даванню i захаванню старажытнасцей. Прымаючы пад увагу малую вядомасць тых настауленняу, увазе чытачоу быу прапанаваны iх варыянт, адаптаваны да мясцовых умоу. Першымi у пералiку катэгорый помнiкаУ iшлi «валы або земляныя насыпы, магiлы i курганы» [5, с. 133]. На друпм месцы згадвалiся рэшткi будынкау, пабудоу, мастоу, грабнiц, манументау, сярод яюх асобна вылучалiся надмагiльныя камяш [5, с. 133; 6, с. 141]. Пры гэтым тэрмiн «магшы» выкарыстоувауся у «Юраушцтве...» у значэнш «курганы», а тэрмiн «могiлкi» ужывауся i у дачы-неннi да курганных груп. Паведамлялася, што «магшы» мясцовыя жыхары могуць называць шведсмм^ татарскiмi i г.д. [5, с. 134; 6, с. 140-141].

У «Юраунщтве...» сустракаюцца звесткi, якiя мелi або маглi мець дачыненне да познесярэдневяковых па-хаванняу. Напрыклад, паведамляецца, што на гарадзшчах у больш позшя часы узнiклi цэрквы i могiлкi, што на найбольш позшх «магiлах» (у значэннi «курганах») знаходзяцца крыжы i што у найбольш позшх «магiлах» з каменнымi крыжамi «менш ужо адкрыццяу чакаць трэба» [5, с. 133]. Трэба меркаваць, што размова щзе аб познесярэдневяковых пахаваннях, упушчаных у курганныя насыпы больш ранняга перыяду. «Юраушцтва...» прадтсвала акуратна разбiраць каменныя канструкцыi, уважлiва фiксаваць палажэнне касцяка i знаходак, асця-рожна вымаць артэфакты, а надтсы i малюнкi на каменных надмагшлях перапiсваць i замалёуваць, шчога не скажаючы i не прыбауляючы [6, с. 140; 7, с. 150].

1 Артыкул падрыхтаваны у межах Дзяржаунай праграмы навуковых даследаванняу «Грамадства 1 гумаштарная бяспека бела-рускай дзяржавы» на 2021-2025 гг. (падпраграма «Псторыя», заданне «Археалапчная спадчына як фактар забеспячэння гу-маштарнай бяспею беларускага грамадства»).

«Вшенсюя губернсюя ведамасщ» не падаюць звестак аб складальнiку «Юраунщтва...». Цесныя сувязi з даследчыцкай суполкай у Капенгагене меу Яустафш Тышкевiч [8, с. 52; 9, 8. 14-15]. Рэкамендуемая методыка даследавання курганных насыпау блiзкая да ранняй методыю Канстанцiна Тышкевiча, апiсанай iм у кшзе «Аб курганах у Ливе i Заходняй Русi» (1865, 2-е выданне — 1868) [8, с. 53; 6, с. 140; 10, с. 15; 11, 8. 28]. Складальшк «Юраунщтва...» у асобную групу вылучыу «магiлы»-насыпы, на якiх шбыта калiсьцi знаходзiлiся стражнш-вайскоуцы [6, с. 141]. Аб асаблiвых вартавых курганах у згаданай кнiзе тсау i К. Тышкевiч [11, 8. 14-15]. Прымаючы пад увагу невялшую на момант публiкацыi колькасць квалiфiкаваных даследчыкау на беларускiх землях, трэба меркаваць, што складальнiкам «Юраунщтва да пошуку старажытнасцей у Заходняй РусЬ> быу адзiн з братоу Тышкевiчау.

Канстанцiн i Яустафiй Тышкевiчы у 1830-х - 1840-х гг. заклалi на беларускiх землях асновы навуковай археалогп. Канстанцiн Тышкевiч (1806-1868) праводзiу раскопкi курганоу i гарадзiшчау, Яустафш Тышкевiч (1814-1873) сканцэнтравау сваю увагу на курганах [12, с. 57-59]. Я. Тышкевiч прывёу звесткi аб могшьшку з каменнымi надмагiллямi i каменным крыжам, якi размяшчауся каля в. Виушчы Докшыцкага раёна [13, с. 38]. У «Атсанш Барысаускага павету» (1847) ён адзначыу, што недалёка ад радавога маёнтка графоу Тышкевiчау у поле на схше горкi стаяу каменны крыж, ям называлi Каралеускiм камянем i звязвалi з iмем Стэфана Баторыя. Яго вышыня складала 2 локцi 18 цаляу, або дзюймау (каля 1,5 м), даужыня перакладзiны — 1 локаць 16 цаляу (каля 1 м) [14, 8. 52]. Па абодва баю перакладзшы выбиы 2 крыжым, а у цэнтры крыжа змешчана выява вершнiка з мячом у правай i шчытом - у левай руцэ. Над вершшкам змешчана выява кароны, пад iм - лiтары Я(ех) 8(1ерЬапиэ) В^огеиэ), а яшчэ нiжэй - выявы двух акружнасцей, меншая унутры большай. Крыж знаходзiуся «у далiнцы, выкладзенай камянямi» [14, э. 52].

К. Тышкевiч у згаданай працы «Аб курганах» асобны пункт прысвяцiу жальшкам. Ён высока ацанiу унёсак З. Даленга-Хадакоускага у справу вывучэння старажытнасцей, але не пагадзiуся з нястропм выкарыстаннем гэта-га тэрм^ З. Даленга-Хадакоусюм, якi непаслядоуна называу жальнiкамi то старыя пахаваннi увогуле, то выяу-леныя у iх урны з рэшткамi трупаспаленняу. Жальнiкам, паводле К. Тышкевiча, трэба лiчыць пахаванне у магшь-най яме, над якой маецца валунная абкладка у выглядзе падоужанага кола, а у галавах пастаулены вялiкi камень. Пры гэтым цела памерлага не суправаджаюць упрыгажэннi i асабiстыя рэчы [10, с. 137-138; 11, э. 273]. Жальнш даследчык залiчыу да асобнага тыпу дахрысцiянскiх пахавальных помнiкау. На яго думку, яны з'явiлiся пазней за курганы у вынiку развщця грамадства [11, э. 274-275]. К. Тышкевiч адзначыу, што iснуюць могшьнш, дзе частка пахаванняу прадстаулена курганам^ а другая - жальнiкамi, што указвае на развiццё грамадства i пахавальных традыцый [11, э. 274-275].

Браты Тышкевiчы падтрымлiвалi сувязi з многiмi навуковымi аб'яднаннямi i друкавалi артыкулы аб сваiх даследаваннях. Так, Я. Тышкевiч з'яуляуся членам Каралеускага Капенгагенскага таварыства пауночных анты-кварыяу, Рыжскага таварыства даследчыкау псторьи i старажытнасцей, Таварыства аматарау прыродазнауства пры МаскоУскiм унiверсiтэце, ганаровым членам Пецярбургскай акадэмп навук, Стакгольмскай Каралеускай акадэмii свабодных навук, гiсторыi i старажытнасцей, Лонданскага археалагiчнага iнстытута, членам-карэспан-дэнтам Пецярбургскага археалаriчна-нумiзматычнага таварыства [8, с. 52, 56; 15, с. 13; 16, э. 3]. Падобныя навуковыя таварыствы i iх выданш станавiлiся цэнтрамi кансалiдацыi вучоных [17, с. 191-192]. Таюя кантакты спрыят плённаму абмену вопытам.

Першыя палявыя даследаваннi познесярэдневяковых пахаванняу на Беларусюм Падзвiннi правёу выклад-чык Полацкай духоунай семiнарыi Ксенафонт Антонавiч Гаворсю (1811-1871), якi супрацоУнiчаУ з Русюм археа-лагiчным таварыствам у Пецярбургу. У 1852 г. ён ажыццявiу 3 археалагiчныя паездкi у ваколщы Полацка [18, с. 126]. Спачатку (7 чэрвеня) ён наведау старыя грунтовыя могiлкi каля маёнтка Стары Двор, што належау памешчыку Фелшсу Абрампальскаму i знаходзiуся на адлегласщ 19 вёрст ад Полацка. На могшках было шмат камянёу; на некаторых захавалiся кiрылiчныя надпiсы [18, с. 116-118]. К. А. Гаворсю агледзеу стары могiльнiк пад назвай "Бабша гара", якi размяшчауся на пяшчанай горцы недалёка ад раю Вушачы каля маёнтка Рудня. Даследчык зауважыу на паверхш зямлi шматлiкiя чалавечыя косцi i запланавау больш дэталёвае абследаванне аб'екта [18, с. 116; 19, с. 99]. Тады ж К. А. Гаворсю атрымау звесткi аб старых могшках каля маёнтка Баношя, яюя размяшча-лiся на пяшчанай горцы каля рэчю Вушачы, каля прыходскай царквы i дарогi на Полацк. Па шфармацыи памеш-чыка Аугуста Чаховiча, на гэтых могшках пасля дажджоу сяляне знаходзiлi сярэбраныя манеты [18, с. 119].

У ходзе другой паездю (7-8 верасня 1852 г.) К. А. Гаворсю правёу археалапчныя разведкi i нават невялшя раскопкi познесярэдневяковых пахаванняу на трох могшьшках. Матэрыялы даследаванняу былi выданы iм у артыкуле «Археалагiчныя пошую у ваколiцах г. Полацка» [19]. К. А. Гаворсю паведамляу, што каля в. Эюмань знаходзiцца каменны крыж [19, с. 98]. Яшчэ адзш каменны крыж на момант агляду знаходзiуся у маёнтку Бяздзедавiчы, у агародзе, куды быу перанесены са «старажытных могiлак» па распараджэннi памешчыка Ф. Аб-рампальскага. Гэты крыж ужо неаднаразова аглядалi сябры гуртка П.М. Румянцава i яго карэспандэнты, але матэрыялы iх пошукау не былi апублiкаваны. На згаданых старажытных могшках заставалкя некранутымi толькi «некалью квадратных сажняу», астатняя частка была распахана. Абодва крыжы мелi кiрылiчныя надпiсы, часткова прачытаныя К. А. Гаворсюм. Навакольнае насельнiцтва паведамляла аб наяунасщ падобных крыжоу на некалькiх навакольных могiлках [19, с. 98]. Каменныя крыжы, плiты i неапрацаваныя камяш даследчык зафiксавау i на могшках каля Ветрына. Крыжы, па яго словах, былi аналагiчныя вышэйапiсаным: маауныя, груба зробленыя, яны пераважна мелi вышыню у 1,5-2 аршыны (каля 1-1,4 м) i шырыню перакладзшы — у 1-1,5 аршыны (каля 0,7-1 м) [19, с. 99-100].

На амаль разараным могшьшку каля маёнтка Бяздзедавiчы К.А. Гаворскi даследавау пахаванне, раней пазначанае згаданым каменным крыжам, што можа расцэньвацца як першыя выратавальныя раскопкi. На могiлках Бабiна гара каля суседняга маёнтка Рудня даследчыкам было ускрыта некалькi магiл. Яны не мелi знешнiх прыкмет i на падставе знаходак манет датуюцца ХУ-ХУ1 стст. [19, с. 98-99]. На могшьшку Ветрына К.А. Гаворсю даследавау маркiраванае каменным крыжам пахаванне, датуемае першай паловай XVII ст. на падставе знаходю манеты [19, с. 99-100].

Вынш трэцяй паездю даследчыка прадстаулены iм у артыкуле «Паездка (14 верасня 1852 г.) з г. Полацка па напрамку так званай Альгердавай дароп» [20]. К. А. Гаворсю зрабiу назiранне, што старажытныя могiлкi часта знаходзяцца на гарадзшчах [20, с. 93]. Таксама ён адзначыу наяунасць «у мнопх месцах» каля дарог i на старых могшках вялiкiх каменных крыжоу, у тым лiку з кiрылiчнымi надпiсамi [20, с. 96].

Артыкулы К. А. Гаворскага утрымлiваюць карысную шфармацыяю. Даследчык указвау прыкладную пло-шчу могшак, адзначау iх узаемнае размяшчэнне i асаблiвасцi рэльефу, фiксавау вышыню курганоу i апiсвау iх стратыграфю, адзначау наяунасць надмагiльных камянёу, пли i каменных крыжоу, капiравау надшсы на iх, пазначау арыенцiроУку касцякоу, глыбiню пахаванняу, наяунасць труны. Таксама ён занатоувау народныя назвы помшкау, iмкнуУся прасачыць iх этымалогiю, суаднесш археалагiчны матэрыял з iнфармацыяй, атрыманай з пiсьмовых крынiц. Такiя падрабязныя апiсаннi у той час практыкавалюя рэдка [12, с. 92]. Унёсак К. А. Гаворскага у справу вывучэння познесярэдневяковых пахавальных помнiкаУ тым больш цiкавы, што вывучэннем менавiта познесярэдневяковых пахаванняу ён спецыяльна не займауся. Больш таго, археалогiя, i увогуле навука, не была галоуным аспектам яго дзейнасш [8, с. 45; 12, с. 92-93; 18, с. 127]. Даследаванш К.А. Гаворскага адрозшвае скрупулёзная фшсацыя археалагiчнага матэрыялу i iмкненне да комплекснага выкарыстання шфармацыи, атрыманай з розных вщау крынiц, што адлюстроувае развiццё археалапчных ведау.

Дзейнасць К. А. Гаворскага была станоуча ацэнена Рускiм археалагiчным таварыствам, членам-карэспан-дэнтам якога ён стау [18, с. 126]. К. Тышкевiч, наадварот, адгукнууся аб ёй крытычна. У першым (рускамоуным) выданнi кшп «Аб курганах у Лiтве i Заходняй Русi» (1865) К. Тышкевiч, не называючы К. А. Гаворскага па iменi, падрабязна спынiуся на публшацыях «аднаго вучонага» i выказау сумненне у рэпрэзентатыунасцi атрыманых тым вышкау [10, с. 11]. У друпм (польскамоуным) выданнi (1868) К. Тышкевiч паутарыу сваю думку, пазначыу-шы прозвiшча К. А. Гаворскага [11, 8. 19-21]. На яго думку, К. А. Гаворсю муау ускрыць i вывучыць як мiнiмум некалькi соцень курганоу, а не спяшацца публшаваць матэрыялы раскопак некалькiх пахаванняу, будуючы высновы на нетрывалай глебе [10, с. 11; 11, 8. 19-21]. Крытыка з боку К. Тышкевiча не датычылася вывучэння познесярэдневяковых пахаванняу, а далейшыя даследаваннi пацвердзiлi, што высновы К. А. Гаворскага не былi паспешлiвымi [21, с. 296]. Л.В. Аляксееу меркавау, што рэзкi водгук К. Тышкевiча мог тлумачыцца не столью рознiцай у метадалагiчных падыходах, колью адрознай грамадска-палiтычнай пазiцыяй даследчыкау [4, с. 158].

Крытычны водгук К. Тышкевiча на артыкулы К. А. Гаворскага адлюстроувау развiццё археалагiчнай наву-кь Яшчэ у пачатку XIX ст. асноуным прадуктам вучонай дзейнасцi была кшга, матэрыялы да якой збiралi i апра-цоУвалi гадамi, а то i дзесяцiгоддзямi (ад пачатку К. Тышкевiчам раскопак да выхаду у свет працы «Аб курганах» прайшло каля 30 гадоу). У сярэдзше - другой палове XIX ст. побач з кшгай важным прадуктам вучонай дзейнасш становщца артыкул, якi давау магчымасць аператыунай публшацыи матэрыялау i вынiкау даследавання. Аднача-сова артыкул становiцца i формай камушкацыи даследчыкау, хаця у другой палове XIX ст. яшчэ адыгрывае вяль кае значэнне i асабктае лiставанне памiж iмi. Артыкулы у часопiсах або перыядычных зборнiках былi даступныя шырокаму колу чытачоу [17, с. 190-192].

Кансалдацыи намаганняу даследчыкау-аматарау павiнен быу спрыяць створаны Я. Тышкевiчам у 1855 г. Вшенсм музей старажытнасцей i Вiленская археалапчная камiсiя пры iм. Iх узшкненне адлюстроувала пачатак пераходу да навуковага вывучэння помшкау на беларускiх землях [21, с. 62, 200]. Музей аргашзоувауся з улшам перадавога вопыту, для вывучэння якога Я. Тышкевiч наведау Данiю i Швецыю, а К. Тышкевiч - Кракау, Прагу i Вену [9, 8. 14-15]. Вшенская археалагiчная камiсiя займалася таксама археаграфiчнай дзейнасцю, пытаннямi гiсторыi i прыродазнауства [12, с. 62-63; 22, с. 16]. Яе членамi сталi больш 250 чалавек, але уласна археалагiчнымi даследаваннямi займалiся менш дзясятка [22, с. 16-17]. Пахавальныя помнш Падзвiння, як i раней, вывучалi толькi адзiнкi даследчыкау [23, с. 272-273]. Планавалася, што камiсiя складзе спiсы помнiкау, падрыхтуе каталогi археалапчных знаходак, распрацуе метадычныя рэкамендацыi па правядзенню раскопак. Нешматлiкасць даслед-чыкау-археолагау не дазволiла рэалiзаваць гэтыя планы. У час падаулення паустання 1863-1864 гг. работа вучонага таварыства была парушана. Дзейнасць Вшенскага музея старажытнасцей мясцовыя улады прызналi не адпавядаючай iнтарэсам дзяржавы, а яго стваральшка, Я. Тышкевiча, абвiнавацiлi у неразуменнi урадавай палiтыкi. У 1865 г. музей быу рэаргашзаваны i фактычна разгромлены, а Вiленская археалапчная камiсiя - лiквi-давана. Гэта на некалью дзесяцiгоддзяу замарудзiла развщцё археалагiчных даследаванняу на Беларусi [9, 8. 17; 12, с. 63, 81-83; 22, с. 18].

Заключэнне. Таюм чынам, агульнае развiццё археалапчных ведау на беларусюх землях патрабавала пера-ходу ад нескаардынаванай дзейнасш асобных археолагау-аматарау да каардынацыi высшкау у навуковай сферы. У 1830 - 1840-х гг. братамi К. i Я. Тышкевiчамi былi закладзены асновы навуковай археалогii на беларусюх землях. Публiкацыi аб археалагiчных даследаваннях сталi часцей з'яуляцца у перыядычным друку. Братамi Тышкевiчамi былi наладжаны навуковыя сувязi з буйнейшымi расiйскiмi i заходнееУрапейскiмi навуковымi

таварыствамь У 1846 г. убачыла свет «Юраунщтва да пошуку старажытнасцей у Заходняй Pyci» з npaKTbnHbiMi рэкамендацыямi па правядзенню раскопак. Я. TbrnKeBi4 змясщу падрабязныя звестю аб каменным крыжы каля в. Впушчы у працы «Апiсанне Барысаускага павету» (1847), а К. Тышкевiч падрабязна атсау знешнi выгляд i канструкцыйныя асаблiвасцi жальшкау у кшзе «Аб курганах у Лiтве i Заходняй Русi» (1865, 1868).

У 1852 г. першыя археалагiчныя раскопю познесярэдневяковых пахаванняу на тэрыторыi Беларускага Падзвшня правёу К.А. Гаворскi, прычым артыкулы аб яго даследаваннях 6brai надрукаваны ужо у 1853 г. Аператыунасць выдання публiкацый i наступны крытычны водгук на iх К. Тышкевiча адлюстроувалi развiццё археалагiчнай навукь Далейшаму развiццю археалагiчных ведау на беларусюх землях спрыяла стварэнне Я. Тышкевiчам Вiленскага музея старажытнасцей i Вiленскай археалагiчнай камiсii. Прэзентацыя археалапч-ных даследаванняу праз музейную экспазщыю i публiчная дзейнасць мясцовага таварыства даследчыкау старажытнасцей (рэгiянальнага, паводле вывучаемай тэрыторыi, але зусiм не правшцыйнага, паводле методыкi даследаванняу i навуковых падыходау), садзейнiчала абуджэнню цiкавасцi да помнiкаУ даунiны. Закрыццё гэтых наву-ковых iнстытуцый не перапынша археалагiчныя даследаваннi на беларусюх землях, але замарудзiла iх тэмпы.

Л1ТАРАТУРА

1. Чарауко, В.У. «Народная археалопя» i данавуковыя уяуленш аб пахавальных помшках Беларускага Падзвшня XIV-XVIII стагоддзяу / В.У. Чарауко // Матэрыялы па археалогн Беларусь - Мшск, 2020. - Вып. 31.: Даследаванне беларусюх старажытнасцей (да 80-годдзя з дня нараджэння Алены Генадзьеуны Калечыц). - С. 91-97.

2. Чарауко, В.У. Пачатак вывучэння познесярэдневяковых пахавальных помшкау Падзвшня у кантэксце агульнага развщця археалапчных ведау на Беларус / В.У. Чарауко // Вщебсю край : матэрыялы IV М1жнар. нав.-практ. канф., прысв. 80-годдзю утварэння Вщебскай вобласщ, Вщебск, 22 лют. 2018 г. / рэдкал. : Т. М. Адамян (гал. рэд.) [i шт.]. - Мшск : Нацыянальная б1бл1ятэка БеларуЫ, 2019. - Т. 4. - С. 141-145.

3. Чарауко, В.У. Навуковая камушкацыя археолагау - даследчыкау БеларуЫ у XIX ст.: спецыфка, формы, развщцё (на прыкладзе вывучэння познесярэдневяковых пахавальных помшкау Падзвшня) / В.У. Чарауко // Устойчивое развитие экономики: международные и национальные аспекты [Электронный ресурс] : электрон. сб. ст. IV Междунар. науч.-практ. online-конф., Новополоцк, 26 ноября 2020 г. / Полоц. гос. ун-т. - Новополоцк : ПГУ, 2020. - 1 электрон. опт. диск (CD-ROM). - С. 550-557.

4. Алексеев, Л. В. Очерк истории белорусской дореволюционной археологии и исторического краеведения до 60-х годов XX в. / Л.В. Алексеев // Советская археология. - 1967. - № 4. - С. 146-163.

5. Руководство к изысканию древностей в Западной Руси [Электронный ресурс] // Виленские губернские ведомости. Часть неофициальная. - 1846. - № 17. - С. 132-135. - Режим доступа: https://нэб.рф/catalog/000200_000018_RU_NLR_ DRGNLR_483/. - Дата доступа: 25.12.2017.

6. Руководство к изысканию древностей в Западной Руси (продолжение) [Электронный ресурс] // Виленские губернские ведомости. Часть неофициальная. - 1846. - № 18. - С. 139-142. - Режим доступа: https://нэб.рф/catalog/000200_000018_ RU_NLR_DRGNLR_483/. - Дата доступа: 25.12.2017.

7. Руководство к изысканию древностей в Западной Руси (окончание) [Электронный ресурс] // Виленские губернские ведомости. Часть неофициальная. - 1846. - № 19. - С. 149-152.. - Режим доступа: https://нэб.рф/catalog/000200_000018_ RU_NLR_DRGNLR_483/. - Дата доступа: 25.12.2017.

8. Каханоусю, Г.А. Археалопя i пстарычнае краязнауства БеларуЫ у XVI - XIX стст. / Г.А. Каханоусю. - Мшск : Навука i тэхшка, 1984. - 120 с. ; ш.

9. Blomberg, M.M. Badania archeologiczne Polakow na terenach Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego (XIX — pocz^tek XX wieku) / M.M. Blomberg // Archaeologia Historica Polona. - 2012. - T. 20.: Regiony, rzemiosla, kategorie — archeologia poznego sredniowiecza i czasow nowozytnych w uwarunkowaniach nowego ustroju. - S. 7-41.

10. Тышкевич, К. О курганах в Литве и Западной Руси. Археологические исследования / К. Тышкевич. — Вильна : В тип. А .И. Киркора, 1865. - IV с. + 142 с. + II с.

11. Tyszkiewicz, K. O kurhanach na Litwie i Rusi Zachodniej. Studyum archeologiczne / K. Tyszkiewicz. - Berlin : W ksi^garni B. Behra, 1868. — VI s. + 287 s.

12. Алексеев, Л.В. Археология и краеведение Беларуси: XVI в. - 30-е годы XX в. / Л.В. Алексеев ; под ред. Б.А. Рыбакова. -Мшск : Бел. навука, 1996. - 206 с.

13. Дучыц, Л. Каменныя крыжы / Л. Дучыц // З глыб1 вякоу. Наш край : пст.-культурал. зб. / уклад. В. У. Шаблюк ; навук. рэд. А.К. Крауцэв1ч. - 2-е выд. - Мшск : Бел. навука, 2002. - Вып. 2. - С. 31-47.

14. Tyszkiewicz, E. Opisanie powiatu Borysowskiego pod wzgl^dem statystycznym, geognostycznym, historycznym, gospodarczym, przemyslowo-handlowym, lekarskim / E. Tyszkiewicz. — Wilno : Drukarnia Ant. Marcinowskiego, 1847. — III s. + 446 s. + 43 s. + IV s.

15. Карпечанка, Г.А. Навуковыя сувяз1 Канстанцша i Яустаф1я Тышкев1чау з Таварыствам аматарау прыродазнауства, антрапалогп i этнаграфп / Г.А. Карпечанка // Весшк БДУ. Сер. 3. - 2014. - № 3. - С. 12-15.

16. Tyszkiewicz, E. Badania archeologiczne nad zabytkami przedmiotow sztuk i rzemiosl i t.d. w dawnej Litwie i Rusi Litewskiej / E. Tyszkiewicz. — Wilno : Nakladem i drukiem Jozefa Zawadzkiego, 1850. — 96 s.

17. Стёпин, В.С. История и философия науки : учеб. для аспирантов и соискателей учёной степени кандидата наук / В.С. Стёпин. - М. : Академический проект, Трикста, 2011. - 423 с.

18. Щеглов, Г.Э. Археологические разыскания Ксенофонта Говорского близ Полоцка в 1852 г. / Г.Э. Щеглов // Беларуская даунша. - Мшск, 2016. - Вып. 3. - С. 114-128.

19. Говорский, К. Археологические розыскания в окрестностях г. Полоцка / К. Говорский // Записки императорского археологического общества. - Т. V. - СПб., 1853. - С. 98-103.

20. Говорский, К. Поездка (14 сентября 1852 г.) из г. Полоцка по направлению так называемой Ольгердовой дороги / К. Говорский // Записки императорского археологического общества. - Т. У. - СПб., 1853. - С. 88-97.

21. Алексеев, Л.В. Археологические памятники эпохи железа в среднем течении Западной Двины (Материалы к археологической карте Витебской области БССР) / Л.В. Алексеев // Труды Прибалтийской объединённой комплексной экспедиции. - Т. 1.: Вопросы этнической истории народов Прибалтики: по данным археологии, этнографии и антропологии / под ред. С.А. Таракановой, Л.Н. Терентьевой. - М. : Изд-во Академии наук СССР, 1959. - С. 273-315.

22. Добриян, А. Деятельность Виленского музеума древностей и временной Археологической комиссии по изучению археологических памятников / А. Добриян // Пстарычна-археалапчны зборшк. - Мшск, 2006. - Вып. 22. - С. 14-19.

23. Чарауко, В.У. Вывучэнне пахавальных помшкау Беларускага Падзвшня ХГУ-ХУШ стст. у дарэвалюцыйны перыяд / В.У. Чарауко // Пстарычна-археалапчны зборшк. - 2010. - Вып. 25. - С. 271-275.

Пастушу 29.06.2021

STUDY OF LATE MEDIEVAL FUNERAL MONUMENTS OF THE BELARUSIAN DVINA REGION IN THE MIDDLE 40s - MIDDLE 60s OF THE 19th CENTURY

V. CHARAUKO

In the late 18th-mid 60s of the 19th century, the first steps were taken in Belarus to study archaeological sites. They expressed themselves in the collection of information about the monuments, their description, small excavations, publication of research materials and their interpretation. The collection of information was not systematic and massive. It was conducted by amateur researchers: K. and E. Tyshkevich, K.A. Govorsky and others. The study of antiquities can be viewed as a form of pastime inherent in the intellectuals of the early 19th century. Among the monuments discovered, described and excavated at that time there were also some late medieval burial monuments of the Belarusian Dvina region.

Keywords: Belarusian Dvina region, archaeological research, late medieval funerary monuments.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.