Научная статья на тему 'ГІСТОРЫЯ ВЫВУЧЭННЯ БУДАЎНІЧЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ МУРАВАНЫХ ПОМНІКАЎ ПОЛАЦКА СТАРАЖЫТНАРУСКАГА ПЕРЫЯДУ'

ГІСТОРЫЯ ВЫВУЧЭННЯ БУДАЎНІЧЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ МУРАВАНЫХ ПОМНІКАЎ ПОЛАЦКА СТАРАЖЫТНАРУСКАГА ПЕРЫЯДУ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
41
6
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПОЛАЦК / ХРАМ / ПОМНіК АРХіТЭКТУРЫ / БУДАЎНіЧЫ МАТЭРЫЯЛ / СТАРАЖЫТНАЯ ЦЭГЛА / ПЛіНФА

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Коц А. Л.

Тэма даследавання будаўнічых матэрыялаў мураваных помнікаў ХІ - ХІІ стст. з’яўляецца перспектыўным накірункам археалагічнага вывучэння старажытнага Полацка. Будаўнічы матэрыял варта разглядаць як адну з крыніц інфармацыі аб гісторыі дойлідства на Русі. Да гэтай тэмы навукоўцы звярнуліся яшчэ ў ХІХ ст., і даследаванні праводзяцца да сённяшняга дня. У Полацку вядома 10 мураваных храмаў і княжацкі церам. Большасць з іх зруйнавана і з’яўляецца археалагічнай спадчынай. У апошнія гады актывізавалася праца ў гэтым накірунку. За апошнія 10 год у межах археалагічных наглядаў, шляхам раскопак і пры рэстаўрацыйных працах даследавана 5 помнікаў архітэктуры і сабрана вялікая калекцыя будаўнічых матэрыялаў (плінфы, плітак падлогі, смальты, рошчыны, фрагментаў тынкоўкі (у тым ліку з жывапісам) і інш.), якая патрабуе далейшага вывучэння.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE HISTORY OF THE STUDY OF BUILDING MATERIALS STONE MONUMENT OF POLOTSK IN ANCIENTRUS PERIOD

The theme of the study of building materials of stone architecture of the XI-XII centuries. is a promising area of archaeological study of ancient Polotsk. Building material should be considered as one of the sources of information about the history of architecture in Russia. The study of building materials began in the 19th century and continues to this day. There are 10 stone temples and a princely church in Polotsk. Most of them have been demolished and are part of the archaeological heritage. Over the past 10 years, as part of archaeological excavations and restoration work, 5 architectural monuments and a large collection of building materials (plinths, floor tiles, smalt, mortar, fragments of plaster (including painted, etc.) have been investigated, which requires further study.

Текст научной работы на тему «ГІСТОРЫЯ ВЫВУЧЭННЯ БУДАЎНІЧЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ МУРАВАНЫХ ПОМНІКАЎ ПОЛАЦКА СТАРАЖЫТНАРУСКАГА ПЕРЫЯДУ»

УДК 902.3.(476.5) + 726.5.03

Г1СТОРЫЯ ВЫВУЧЭННЯ БУДАУШЧЫХ МАТ ЭРЫЯЛАУ МУРАВАНЫХ ПОМШ1КАУ ПОЛАЦКА СТАРАЖЫТШАРУСКАГА ПЕРЫЯДУ

А.Л. КОЦ

(Полацк дзяржауны утвератэт 1мя Буфрастш Полацкай)

Тэма даследавання будаутчых матэрыялау мураваных помткау XI -XII стст. з'яуляецца перспектыуным наюрункам археалагiчнага вывучэння старажытнага Полацка. Будаутчы матэрыял варта разглядаць як адну з крытц тфармацьп аб гкторьп дойлiдства на Ру&. Да гэтай тэмы навукоуцы звярнулкя яшчэ у XIX ст., i дасле-даваннi праводзяцца да сённяшняга дня. У Полацку вядома 10 мураваных храмау i княжацк церам. Большасць з iх зруйнавана i з 'яуляецца археалагiчнай спадчынай. У апоштя гады актывiзавалася праца у гэтым наюрунку. За апоштя 10 год у межах археалагiчных наглядау, шляхам раскопак i пры рэстаурацыйных працах даследавана 5 помткау архтэктуры i сабрана вялшая калекцыя будаутчых матэрыялау (плiнфы, плтак падлогi, смальты, рошчыны, фрагментау тынкоук (у тым лжу з жыватсам) i тш.), якая патрабуе далейшага вывучэння.

Ключавыя словы: Полацк, храм, помнш архтэктуры, будаутчы матэрыял, старажытная цэгла, плтфа.

Уводзшы. Вывучэнне будаушчых матэрыялау мураванага дойтадства з'яуляецца вельмi важнай часткай тэмы даследавання старажытнай архиэктуры. Характарызуючы старажытнарускае дойидства, як правша, вучо-ныя у першую чаргу спрабуюць прасачыць будаушчыя тэхналогп, прыёмы i спосабы узвядзення муроу, плаш-роуку будынкау i iнш. Менш увагi надаецца будаушчым матэрыялам, альбо яны характарызуюцца у кантэксце пералiчаных тэм даследаваняу. Калi у дарэвалюцыйных працах можна сустрэць толькi згадкi аб выкарыстанш тонкай цэглы пры узвядзеннi мураваных пабудоу Х - XIII стст. на тэрыторьи Усходняй Еуропы, то даследаванш, прысвечаныя будаунiчым матэрыялам, з'яуляюцца толькi у 1920-я гады. У савецю перыяд можна сустрэць асобныя працы айчынных i замежных даследчыкау. На сённяшнi дзень тэма вывучэння будаушчых матэрыялау раскрыта недастаткова, тым больш, што асобна для Полацка падобныя даследаваннi амаль не праводзшся. Сцiслыя даныя аб будаунiчых матэрыялах Полацка можна сустрэць у артыкулах, прысвечаных пэуным мурава-ным помшкам. У межах незалежнага перыяду Беларуа да полацкiх матэрыялау даследчыкi звярталкя толькi пры разглядзе тэмы у кантэксце усiх будаунiчых матэрыялау XI - XII стст., щ нават XI - XVIII стст. Беларусюя вучоныя асноуную увагу надзяляюць вывучэнню старажытнай цэглы (плiнфы) i пликам падлогi. У меншай ступенi звяртаюцца да разгляду iншых матэрыялау. Толью на сучасным этапе даследаванняу была распачата астэматычная праца па характарыстыцы асобных катэгорый будаунiчых матэрыялау.

Варта разумець, што да будаушчых матэрыялау, акрамя плиак падлоп i плшфы, трэба адносiць драунiну, якая выкарыстоувалася для уладкавання сувязей у сценах, лежняу, даху i iнш., камяш прыроднага паходжання i апрацаваныя чалавекам, што выкарыстоувалкя у падмурку, кладцы сцен i iнш., пакрыццё даху, тынкоуку (у тым лiку з фрэскавым роспiсам), рошчыну для клади i iнш. Пералiчаныя будаунiчыя матэрыялы эпiзадычна асвечаныя у айчыннай i замежнай навуковай лiтаратуры. Асобных даследаванняу па iх, у тым л^ з дапамогай метадау i сродкау тэхнiчных навук, праводзiлася недастаткова.

Вывучэнне будаушчага матэрыялу дауно стала важнай часткай даследавання старажытнарускай архиэк-туры. Яго варта разглядаць як адну з крынщ iнфармацыi па псторыи дойлiдства на Русi. Пад будаушчым матэрыялам XI - XIII стст. у першую чаргу разумеецца плшфа, але, акрамя таго, даследаванням павшны належыць i вапнавая рошчына, драуляныя канструкцыi, пакрыццё даху, смальта, плию падлогi, тынкоука (у тым л^ з фрагметамi жывапiсу) i iнш. На сённяшнi дзень наяунасць апiсання будаунiчага матэрыялу (асаблiва плшфы) стала стандартам для любых навуковых прац, прысвечаных аналiзу старажытнарускiх пабудоу. Шэраг помнiкаУ азначанага перыяду захавалкя у выглядзе фрагментау падмуркау i нiжнiх частак сцен. У таюм выпадку збор будаунiчага матэрыялу з развалау або са слоя разбурэння можа падаць вялiкi аб'ём шфармацыи аб вывучаемым помнiку. Варта засяродзщь увагу на тым, што будаушчы матэрыял адносiцца, пераважна, да катэгорый масавых знаходак, у такiм выпадку толью пры правядзеннi даследаванняу макамальна усёй калекцыi будзе атрымана найбольш дакладная iнфармацыя.

Асноуная частка. Падзел гiсторыi вывучэння мураванага дойлiдства Беларуа, прапанаваны А. А. Труса-вым, ахоплiвае 4 перыяды: дарэвалюцыйны час, даваенны перыяд (даследаваннi на тэрыторыi БССР i у Заходняй Беларусi), перыяд 1944 - 1991 гг. i сучасны стан даследавання 1991 - 2018 гг. (у апошшм вылучаецца два падперыяды 1991 - 2002 гг. i 2003 - 2018 гг.) [42, с. 7-51]. Такая клаафшацыя актуальная i у межах даследавання будаушчых матэрыялау Полацка, з некаторай карэкщроукай на сучасным этапе: у межах 1991 - 2021 гг. для Полацка будзе мэтазгодным вылучыць перыяды 1991 - 2011 i 2012 - 2022 гг.

Першыя даследаванш плшфы можна сустрэць у XIX ст. Адным з першых, хто ашсау муроуку са схаваным шэрагам, з'яуляецца Ксенафонт Гаворскь Ён разглядау полацкую Барысаглебскую царкву i звярнуу увагу на тонкую цэглу. !м прадстаулены памеры плiнфы з муроУкi сцяны у вяршках [9]. У 1864 г. у Полацку працавау мастак Д. Струкау, iм былi зроблены вельмi цiкавыя замалёукi мясцовай архiтэктуры, пераважна культавых будынкау, а таксама шэраг археалапчных i гiстарычных артэфактау, таксама, пераважна, культавага прызначэння. Разам з выявамi мастак падае i пэунае апiсанне з параметрычнымi данымi. Сярод таюх апiсанняу можна сустрэць прыгадку аб знаходках плiнфы у падвалах Полацкага езуiцкага калегiума [36, с. 14-17]. Сучасныя даследаваннi

падцвярджаюць, што плшфа сапрауды магла быць укладзена езуiтамi-будаyнiкамi у кладку сцяны помнiка арх1-тэктуры у межах другаснага выкарыстання. Пры ашсанш знаходак з Вiцебска Д. Струкау карыстаецца тэрмiнам "кирпичи, древние, тонкие плинфовые", што сведчыць аб усведамленш наяунасщ сярод будаушчых матэрыялау старажытнай тонкай плiнфы. Першыя афщыйныя даследаванш старажытнага дойлвдства XI - XII стст. у Вщебску i Полацку былi прадстаулены А. Паулшавым на IX Археалапчным з'ездзе у Вшьш у 1893 г. Ён даследавау Сафiйскi сабор, Спасск1 храм, Бельчыцшя храмы i Дабравешчанскую царкву у Вiцебску. Iм былi зроблены абмеры Вiцебскай царквы, Спасскага храма i руiн Вялiкага сабора Бельчыцка манастыра. Даследчык прыводзiць сщслыя апiсаннi старажытнай цэглы [25, с. 1-18]. Ашсанне плiнфы было зроблена у межах даследаванняу Сафiйскага сабора у пачатку 1910-х гг. П. Пакрышшным i К. Шароцк1м [47].

У 1923 г. Спаса-Праабражэнсш храм даследавау маскоусш гiсторык архiтэктуры Мiкалай Бруноу. Ы быу прапанаваны адзiн з першых варыянтау рэканструкцыi храма. Даследчык засяродзiy увага на трохлопасцевай крывой у складзе масiyнай апоры барабана. Плшфа iм прыгадана выключна у кантэксце даследаванняу [5]. У 1920-я гг. полацшя храмы даследавау мастацтвазнауца М. Шчакащхш. Ён вывучау муроуку Сафшскага сабора XI ст. i указау, што храм пабудаваны з плшфы, якая мае сярэднюю таушчыню 2,5 см. У муроуцы Спаса-Праабра-жэнскага храма ён вызначыу наяунасць схаваных шэрагау, прасачыу тэхнiку будаyнiцтва Бельчыцшх храмау [49]. Разам з М. Шчакащхшым працавау I. Хозерау, як1 таксама зрабiy значныя адкрыцщ адносна пералiчаных полац-к1х храмау: прапанавана рэканструкцыя Спаса-Праабражэнскага храма (дапоуненая версiя М. Брунова), вызна-чана позняе паходжанне заходнiх апсiд Сафшскага сабора i зроблена рэканструкцыя яго плана. Важнай вехай з'яуляецца правядзенне I. Хозеравым i М.Шчэкацiхiным грунтоунага даследавання руiн Пятнiцкай i Барыса-глебскай цэрквау, як1я надалей цалкам былi знiшчаны да узроуню дзённай паверхш. I. Хозерау указвае на наяунасць драуляных дубовых брусоу, што ляжалi у аснове падмурка Пятнiцкай царквы, вызначаны два узроуш пад-логi, адна з яшх залiта вапнавай рошчынай, а другая выкладзена палiванымi плiткамi [44].

!ван Хозерау першы, хто прысвящу асобнае даследаванне найбольш распаусюджанаму будаушчаму матэ-рыялу на нашых землях у Х! - ХН стст. - плшфе. Ён абгрунтавау падзел выяу на плiнфах на знаю i клеймы. Першыя - гэта рэльефныя выявы на тарцах, радзей на пастэлях, а выявы, пастауленыя (адщснутыя) штампам, ён назвау клеймамi [45, с. 168]. Да сённяшняга дня шэраг даследчыкау называюць знаю на тарцах клеймам^ але, на наш погляд, гэта з'яуляецца памылкай. У публiкацыi, на прыкладзе полацкай i смаленскай цэглы ён прыводзщь метады даследавання плiнфы са знакам^ вызначае iх асаблiвасцi, выказвае меркаванне аб iх прызначэннi [45].

Нажаль, складаныя 1930-я - 1940-я гг. трапчна адбiлiся на лёсах шэрагу савецкiх навукоуцау. Большасць даследчыкау-археолагау, у тым лiку i археолагау архиэктуры, былi расстраляны цi забиы у вiхуры вайны. У другой палове 1940-х гг. беларуская археалопя i псторыя архiтэктуры выхоувала новых даследчыкау амаль што без грунтоунага вопыту папярэднiкаy i, галоуным чынам, прамой перадачы вопыту даследаванняу. У 1946 г. I. Хозерау аднавiy працу па Спаса-Праабражэнск1м храме на некальш гадоу. Ён зрабiy шэраг зандажэй царквы i Сафiйскага сабора, але гэтая праца не была уведзена у шырош навуковы зварот.

У другой палове ХХ ст. тэма сярэднявечнай архтгэкгуры стала адной з выключных тэм у даследаваннi культуры старажытнай Руа. Шэраг прац П.А. Раппапорта застаюцца па сённяшнi дзень зборнiкам ведау аб будаушча-тэхшчных аспектах старажытнарускай архiтэктуры. Для даследчыкау стала стандартам пры ашсанш любых помшкау вызначэн-не будаушчай тэхнiкi i сщслы аналiз будаушчых матэрыяулау з пазначэннем параметрычных даных.

Першыя пасляваенныя, грунтоуныя i буйнамаштабныя даследаваннi старажтнарусшх помнiкаУ архпэкту-ры у Полацку прыпадаюць на пераяд працы леншградскага археолага М.К. Каргера у 1957-1964 гг. У 1957 г. ён праводзiy раскопш на Верхнiм замку, на месцы будучага анкалагiчнага дыспансера. У першай палове 1960-х гг. ён правёу раскопк1 храма-пахавальнi на тэрыторьп Спаса-Еyфрасiньеyскага манастыра [17], у 1967 г. раскапау фрагменты падмуркау i нiжнiх частак сцен храма на Верхшм замку (на дзядзшцы) [16]. Далей праца была працяг-нута П.А. Раппапортам, якi у 1975-1977 гг. праводзiy раскопш храма на Стрэлцы Нiжняга замка, храма на Рове, Спаса-Праабражэнскага храма, княжацкага церама i помнiкаУ Бельчыцкага манастыра [27]. У абагульняючым артыкуле даследчыка "Полоцкое зодчество ХП в." ахарактарызаваны шэраг помнiкаУ, як1я даследавалiся у пасля-ваенны перыяд экспедыцыямi леншградсшх вучоных: храм-пахавальня, храм на Стрэлцы Шжняга замка, храм на Рове i Вялiкi сабор Бельчыцкага манастыра. Пры характарыстыцы кожнага даследчык звяртаецца i да будаушчых матэрыялау: вызначае памернасць плшфы, ашсвае выкарыстанне прыродных камянёу у кладцы i падмур-ках, характарызуе плiткi падлоп i смальту, фiксуе наяунасць фрагментау тынкоук з фрэскавым роспiсам. П.А. Раппапорт вызначае багатае убранне штэр'ера храма-пахавальнi, што характарызуецца знойдзенымi падчас раскопак плiткамi падлогi i смальты у вялiкай колькасцi. Даследчык падае iх дакладнае апiсанне [27].

У 1960-я гг. да тэмы старажытнарускай архгоктуры звярнууся Г.В. Штыхау. У 1962 г. iм былi зроблены шурфы на Стрэлцы Шжняга замка, што дазволша вызначыць верагоднае месца размяшчэння мураванага храма. Пазней тут праводзш раскопш М.К. Каргер i П.А. Раппапорт. Таксама, дзякуючы актыунаму удзелу Г.В. Штыха-ва, атрымалася правесцi даследаваннi ленiнградскай экспедыцыi храма на дзядзшцы. У 1963-1964 гг. Г.В. Штыхау праводзiy раскопш Дабравешчанскай царквы у Вiцебску. Неаднаразова мэтрам полацкай археалогii абследавалiся сцены i паддаша Спаса-Праабражэнскага храма. Усе гэтыя працы былi складзены Г.В. Штыхавым у артыкул "Древнеполоцкое каменное зодчество", як пабачыу свет у 1967 г. Гэта першая праца, якая грунтоуна абагульнiла даследаваннi уах, вядомых на той момант, помшкау Полацка. Вучоны скарыстоувае як вышш уласных раскопак i даследаваннi апошшх гадоу, так i звяртаецца да прац папярэдшкау. Ён характарызуе будаушчыя матэрыялы (плiнфу, плiткi падлогi, рошчыну, тынкоуку, драуляныя канструкцыi i шш.), пераважна, са спасылкай на !М. Хозерава, а таксама на аснове уласных доследау [48].

Даследаванням смальты (Ma3ai4Hara шкла) прысвечаны артыкул М.А. Безбародава. Ён правёу аналiз зна-ходак з храма-пахавальн i адзначыу у асобных выпадках падабенства складу смальты з Полацка i Чарнiгава [4].

У 1970-я гг. была распачата праца па рэстаурацш Полацкага Сафшскага сабора. З 1975 г. пачалi право-дзiцца археалапчныя i архпэктурныя даследаваннi дадзенага помнiка культуры. Даследчая праца ажыццяулялася пад шраунщтвам П.А. Раппапорта i В.А. Булк1на, а потым цалкам к1равалася апошнiм. Падчас вывучэння была сабрана вялшая калекцыя плiнфы са знакамi на тарцах, выяулены шэраг плiтак падлогi, мноства фрагментау тынкоуш з фрэскамi, аплауленыя свшцовыя лiсты з даху сабора [42, с. 21]. Але большая частка палявога матэры-ялу не была уведзена у навуковы зварот, у тым лiку i шфармацыя па будаунiчым матэрыялам. Зараз групай даследчыкау пад шраунщтвам 1.У. Анцшава, вучня В.А. Булк1на, вядзецца паступовая апрацоука палявых зашсау i увод iх у навуковы зварот. Вышш даследаванняу былi прадстаулены у зборшку "Архиэктурная спадчына" у 2021 г. [2, с. 16]. Даследчык праводзяць працу з палявымi матэрыяламi i натурныя даследаваннi Сафiйскага сабора, у тым тку, было зроблена i 3D-сканiраванне сабора.

Вялiкi сабор Бельчыцкага манастыра даследавауся М.К. Каргерам, П.А. Раппапортам i iх папярэднiкамi. Апошшя паунавартасныя даследаваннi тут правёу А.А. Трусау. Даследчыкам была выяулена плшфа двух фарма-тау, лекальная трапецыяпадобная плiнфа, плiнфа са знакамi, плита падлогi, як1я добра ахарактарызаваны у артыкуле [39, с. 48].

На пачатку 1990-х гг. было выдадзена шэраг прац, у як1х даследчыш звяртаюцца i да тэмы полащх будау-шчых матэрыялау XI - XII стст. Палiваныя плiткi падлоп ахарактарызаваны у працах "Беларуская палiваная ке-рамiка XI - XVIII стст." [13] i "Маёлша на Беларуа у XI - XVIII стст." [7]. А.А. Трусау надрукавау нявыдадзеныя напрацоуш I. Хозерава [44]. Пасля смерщ П.А. Раппапорта было зроблена некальк пасмяротных выданняу, у тым лшу манаграфй i зборнш артыкулау, прысвечаныя памяцi даследчыка. У працы "Древнерусская архитектура" ахарактарызаваны полацкая i гродзенская архиэктурныя школы, звернута увага на будаунчыя арцелi, магчы-масцi вытворчасцi будаунiчых матэрыялау i прыёмы iх выкарыстання [28]. У манаграфй "Строительное произ -водство Древней Руси X - XIII вв." прааналiзаваны будаушчыя канструкцыi i матэрыялы, аргашзацыя будаунщ-тва манументальных помнiкаУ, у тым лiку i полацк1х [29]. У 1992 г. выйшла у свет вялiкая праца А.А. Сялщкага, дзе абагульнены матэрыялы вывучэння жывашсу полацк1х i вщебскага храмау. Пры агульнай характарыстыцы помшкау аутар таксама завяртаецца да будаушчых матэрыялау: драуляныя канструкцыi, плiнфа, прыродныя ка-мянi, рошчына i тынк, у тым лiку з фрагмешаш жывашсу [31].

Невялiкiя даследаваннi у межах будаунiчай траншэi былi праведзены Д.У. Дукам на тэрыторыi Бельчыцкага манастыра. Даследчык абагульнiу вынш сваёй працы у артыкуле "К итогам археологического надзора за строительными работами на территории Бельчицкого Борисоглебского монастыря в городе Полоцке в 2003 году". Ён дае сщслую характарыстыку выяуленай плшфы i iншых будаунiчых матэрыялау [10]. Раскопш Д.У. Дука на Полацшм гарадзiшчы дазволiлi сабраць вялiкую калекцыю плiнфы i iншага царкоунага начыння. Даследчык пазначае, што выяулена больш 500 фрагментау старажытнай цэглы, якая можа належыць да невядомага помшка архiтэктуры. Выяулены только фрагменты, у яшх фiксуецца таушчыня [11, с. 263]. Паводле калекцыйнага вопiсу масавых знаходак у справаздачы зафiксавана каля 980 фрагментау плшфы [12].

Шматлшя назiраннi у Полацку за будаушчыгш працамi праводзiлiся А.А. Салауёвым. Пры пракладцы камунiкацый па вулiцы Войкава (на ускрайку Вялiкага пасада) сабрана значная калекцыя плшфы, у тым лшу, перапаленай, без слядоу выкарыстання i некальк1 бракаваных плiтак падлоп. Артэфакты дазволiлi навукоуцу выказаць меркаванне аб размяшчэнш тут, паблiзу азначанай вулщы, печау для абпалу плшфы i пляцоуш па вытворчасщ будаунчых матэрыялау [34].

Агульны агляд будаунчых матэрыялау XI - XIII ст. зроблены I. Ганецкай. У першую чаргу яна засяроджвае увагу на полацшх матэрыялах, як прыродных, так i рукатворных. Даследчыца прыходзщь да высновы аб фармiраваннi сталых будаунчых традыцый, што падцвярджае наяунасць мясцовых майстроу усiх будаунчых спецыяльнасцей. Па яе меркаванш, напачатку XII ст. у Полацку канчаткова афармляюцца уласныя будаунчыя традыцш [8].

Л.В. Аляксеевым была выдадзена манаграфiя, прысвечаная археалогй i культуры Беларусi i Смаленшчыны у IX - XIII стст. У друпм томе працы змешчаны раздзел па архиэктуры Полацка i iншых гарадоу Беларусi. Акрамя архиэктурна-археалапчнага аналiзу, даследчык звяртаецца i да асобных катэгорый будаунiчага матэры-ялу: плiнфа, плiткi падлогi, смальта i iнш. [1]. Асобныя артыкулы у энцыклапедычных i навуковых выданнях агульнага характару па археалогй Беларусi таксама прысвечаны будаушчаму матэрыялу XI - XII стст. щ трады-цыям развщця тэхналогiй будаунщтва. У двухтомнай энцыклапедып "Археалогiя Беларусi" размешчаны артыкулы, прысвечаныя плшфе, плiткам падлоп, цэгле, тынкоуцы i iнш. [3].

Па меркаванш А.А. Трусава, на 1990-я - пачатак XXI ст. прыпадае росквгт архпэктурнай археалогй. Ён звязвае гэта з рэканструкцыяй пстарычных цэнтрау гарадоу i мястэчак, а таксама аднауленнем некаторых архиэк-турных комплексау. Тым не менш, у Полацку у гэты перыяд праводзяцца только планамерныя вывучэннi Спаса-Праабражэнскага храма. А вось у апошня гады, па вызначэнш А.А. Трусава, адбываецца пагаршэнне сiтуацыi: шэраг сталых навукоуцау перасталi праводзiць даследаваннi, новае пакаленне практычна не рыхтуецца, запраша-юцца замежныя спецыялюты. Даследчык мае рацыю, але адносна даследаванняу старажытнарускай архiтэктуры Полацка з гэтым нельга пагадзщца. Сапрауды, актыуны удзел у даследаваннях Спаса-Праабражэнскага храма прымаюць архпэктары, археолагi, рэстауратары i мастацтвазнауцы з Расй, але для беларуск1х даследчыкау гэта спрыяе назапашванню вопыта i перайманню сучасных методык у вывучэнш старажытнарускай архiтэктуры. На-працягу апошняга дзесяцiгоддзя мы можам назiраць павелiчэнне цiкавасцi да вывучэння полацкiх помшкау XI -

XII стст., у тым л^ i будаушчых матэрыялау азначанага перыяду: праводзяцца асобныя канферэнцын1, ладзяцца выствавы2, выдаюцца зборнш i артыкулы i iнш. На сучасным этапе пабачылi свет шэраг публiкацый i прадстау-лена значная колькасць дакладау на канферэнцыях па тэме старажытнарускага мураванага дойлiдства Полацка.

Даследаваннi драуляных канструкцый Спаса-Праабаржэнскага храма правёу М.В. Ярмохш. 1м вызначаны асаблiвасцi дошак, на яшх трымаюцца слупы хорау, ацэнена шчыльнасць i якасць драуншы, але гэтыя матэрыялы, пакуль што, застаюцца не апублiкаванымi. Галоуным адкрыццём навукоуца было удакладненне даты будаунщтва царквы. На аснове дэндрахраналагiчнага аналiзу драуншы iм вызначаны перыяд узвядзення храма у межах канца 1120-х - пачатку 1130-х гг. [50].

У адным са сва1х артыкулау Е.Н. Торшын пераканауча паказау значэнне вывучэння будаушчых матэрыялау. Вядома, што асноуным будаушчым матэрыялам для Полацкай Сафп, як i для шшых помшкау Полацка, з'яуляецца плiнфа. Даследчык пазначае, што вывучэнню плшфы прысвечаны шэраг спецыяльных прац, у яшх сфармiравана агульнае уяуленне аб гэтым будаушчым матэрыяле, часткова рэканструявана тэхналопя вытвор-часцi i вызначаны асаблiвасцi розных груп помшкау. Лдметнасцi плшфы Полацкай Сафii (памеры, наяунасць знакау на тарцах i iх адсутнасць на пастэлях) з'яуляюцца адной з тэзау даследчыка, на аснове яшх прапанаваны варыянт будаунщтва Сафiйскага сабора у Полацку у канцы XI ст. (1071-1101 гг.) [37]. Гэтай жа канцэпцьп пры-трымлiваецца i А.М. Iаанiсян. Ён сваю думку агучыу на канферэнцыi "Псторыя i археалогiя Полацка i Полацкай зямлТ' у 2012 г. [15]. Агулам, азначаная канферэнцыя стала, у пэунай ступенi, знакавай для тэмы вывучэння по-лацк1х помшкау архиэктуры XI - XII стст., бо было агучана шмат дакладау, прысвечаных менавгга даследаванням Спаса-Праабражэнскага храма у Полацку, якя склалi аснову асобнага зборшка. У сваiх паведамленнях даслед-чык звярталiся да тэмы фрэскавага жыватсу Спаса-Праабражэнскага храма (Сараб'янау У.Д., Скабцова Д.А., Сялщш А.А., Васшьеу Б.Р.) i пытанняу яго панаулення (Грабеншчыкова А.Б.). Спецыялюты аддзела фiзiка-хiмiчных даследаванняу ААТ "Праектрэстаурацыя" Краучук А.М. i Гаурыленка Н.У. прадставiлi вынш выву-чэння уласщвасцей будаушчых матэрыялау Спаса-Праабражэнскага храма [22]. Даследчыш вылучылi тры групы рошчыны (паводле складу): вапнава-цамяначныя, вапнава-пясчаныя i рамонтныя цэментна-вапнава-пясчаныя позняга перыяду. Вызначана, што плiнфа адрознiваецца фiзiка-хiмiчнымi параметрамi i мае рознiцу у структуры. Выказана меркаванне адносна рознай тэхналоги вырабу або рознiца у структуры тлумачыцца рознымi перыядаш вырабу [22, c. 186, 191]. Да пытанняу будаунщтва Спасскага храма звяртауся i рэстауратар У.В. Рак1цк1. Ён выка-зау меркаванне аб прапарцыянальнасцi Спасскага храма i сiстэмнасцi параметрычных даных помнiка [26, c. 42].

На сучасным этапе А.А. Трусавым апублжаваны шэраг даследаванняу па вывучэннi будаушчых матэрыялау, гiсторыi даследавання архиэктурных помшкау, аналiзу тэхнiкi муроуш розных перыядау, асобных дэталей i элементау помнiкаУ архiтэктуры i iнш. [38; 40]. У гэтым ключы ён звяртаецца i да будаушчых матэрыялау Полацка XI - XIII стст., але разглядае iх у кантэксце эвалюцыi: ад пачатку зараджэння мураванай арх1тэктуры на беларуск1х землях да XVIII ст. Тэма псторын вывучэння мураванага дойлщства у айчыннай i замежнай лiтаратуры раскрыта дастаткова шырока. Большая частка даследаванняу была сабрана i апрацавана А.А. Трусавым у асобнай працы "Эвалюцыя будаyнiчых матэрыялау i тэхнiкi манументальнага дойлiдства Беларус XI - XVIII стст." [42], а таксама асобным артыкуламi [41]. У межах першай главы манаграфи даследчык зрабiy дастаткова падрабязны гiстарыяграфiчны агляд мураванага дойлщства Беларусi XI - XVIII стст. Тэме будаушчых матэрыялау, у тым лшу i з Полацка, у пстарыяграфп надаецца досыць шмат увагi, але асобныя працы не прыгаданы альбо ахарактарызава-ны вельмi сцiсла, што тлумачыцца больш шырошм полем праблематык1 манаграфи. Сама характарыстыка будаушчых матэрыялау Полацшх каменных пабудоу разгледжана даследчыкам дастаткова падрабязна [42, с. 57-64]. Агульная характарыстыка плiнфы з розных помшкау i асобныя вызначальныя знаходк прадстаулены у публгацыях С.В. Тарасава.

Працягвае апрацоуваць арх1у В.А. Булшна I.У. Анцiпаy з калектывам сааутарау. Асобныя аспекты гэтых даследаванняу прадстаулены на канферэнцыях. Адна з iх - "Архпэктурная археалопя" 2021 г., дзе было агучана паведам-ленне "София Полоцкая: основные итоги и перспективы изучения". Аутар даклада адзначыу, што вывучэнне будау-нчых матэрыялау XI ст. з'яуляецца вельмi перспектыуным нак1рункам далейшых даследаванняу3. Таксама даследчык! звярталюя да архгтэктуры Полацкай Сафii XVIII ст. i базыльянскага кляштара. Паколькi пры адбудове Са-фiйскага сабора i узвядзенш кляштара выкарыстоувалася старажытная плiнфа, то у публшацыях можна сустрэць i яе характарыстыка [6; 35].

Да асобнай катэгорып будаyнiчых матэрыялау можна аднесщ i керамiчныя начынш. Так, амфары умуроу-валiся у сцены храма у якасцi рэзанатарау гука, а таксама для аблягчэння вап зводау. Даследаваннi амфар, умура-ваных у сцены Спаса-Праабражэнскага храма, праводзiy аутар артыкула у 2013 г. Варта зазначыць, што гэта самы вялЫ збор iмпартнага посуду сярэднявечнага перыяду на тэрыторы! Беларусi [18].

У 2016 i 2017 гг. праводзшся даследаваннi храма-пахавальнi Спаса-Еyфрасiньеyскага манстыра. Галоунай задачай раскопак была фжсацыя дакладнага месца лакалiзацыi помнiка, вызначэнне некаторых дэталей архь тэктуры храма i удакладненне наяyнасцi заходняга прытвора, вызначанага М.К. Каргерам. ВынЫ даследаванняу 2016 г. падведзены у публжацын I.У. Магалiнскага. Аутар з калектывам сааутарау, акрамя ашсання выяуленых канструкцый, пазначае тэхшку муроуш зафiксаваных частак галерэй, памернасць плшфы i характарызуе шшыя

1 Полоцкий Спасо-Евфросиниевский монастырь. События: конференция [Электронный ресурс]. URL: http://spas-monastery.by/ events/news/15941/.

2 Памятники каменного зодчества Древнего Полоцка (по материалам раскопок М.К. Каргера из собрания Новгородского музея) - выставка [Электронный ресурс]. URL: http://polotsk.museum.by/be/node/35568.

3 URL: https://www.youtube. com/watch?v=vyFqtRXZ1IY.

будаушчыя матэрыялы [23]. А вось даследаванш 2017 г. пад шраунщтвам Д.У. Дука, калi была выяулена ушкаль-ная плiнфа з чарцяжом храма, застаюцца неапублiкаванымi.

Да праблемы вывучэння матэрыялау Спаса-Праабражэнскага храма звяртаецца !А. IваноУская. У сваiм дысертацыйным даследаваннi [14] яна засяроджвае увагу на патрэбе стварэння музейнага комплекса, у яшм будуць захоувацца i вывучацца артэфакты, здабытыя падчас рэстаурацыйных i даследчых работ на Спассшм храме, у тым лiку i будаушчыя матэрыялы [14, с. 105]. Даследчыца указвае на недахоп атсанняу архiтэктуры i фрэскавага роспiсу, патрэбу у каталагiзацыi прадметау i аб'ектау i вартасць стварэння даведнiка [14, c. 92]. Таксама яна сщсла звяртаецца да пытання апрацоук i захавання археалагiзаваных фрагментау фрэскавага жыва-пiсу, сабраных падчас раскопак вакол Спасскага храма, прапануе комплексную праграму па апрацоуцы дадзенай калекцыi [14, с. 106]. Археалапчна-архпэктурныя даследаваннi вакол Спаса-Праабражэнскага храма дазволш выявщь зруйнаваныя галерэi XII ст. Яны был багата распiсаны фрэскавым жывашсам як i iнтэр'ер храма. Фрэск1 з галерэй былi выяулены у фрагментах падчас археалапчных раскопак. Аутар артыкула некалькiмi публiкацыямi раскрыу тэму збору, першаснай апрацоук i захавання фрагментау тынкоуш з фрэскавым жывашсам, выяуленых у часе раскопак [20; 21]. Метадалапчныя аспекты вывучэння археалагiзаваных фрагментау фрэскавага жыватсу прадстаулены Т.У. Федарэнка. Яна распавядае пра вопыт працы Наугародскай рэстаурацыйнай майстэрнi i прапануе праводзщь так1я ж даследаванш i на беларуск1х помнiках архгоктуры [43].

Вывучэнню мануметальнага жывашсу прысвечана фундаментальная праца В.Д. Сараб'янава i шэраг яго артыкулау [30]. Таксама артыкулы па вывучэннi фрэсак прадстаулены Д.А. Скабцовай [33], але працы носяць, пераважна, мастацтвазнаучы характар i только ускосна звязаны з будаутчыЕШ матэрыяламi Спасскай царквы. Д.А. Скабцова звярталася да калекцып фрагментау тынкоуш з фрэскавым жывашсам з раскопак храма-пахавальт, як1я зараз знаходзяцца у фондах Наугародскага музея-запаведнiка. Даследчыца больш звяртаецца да мастацкiх асабль васцей тсьма i удзяляе шмат увал яго характарыстыцы [32].

Апошнiм часам даследаванш Спаса-Праабражэнскага храма спарадзш шэраг публшацый i дакладау на канферэнцыях. Важнай кропкай у вывучэннi старажытнарускай мураванай архiтэктуры стала канферэнцыя "Спаса-Праабражэнск1 храма у горадзе Полацку: пытан^ вывучэння i рэстаурацыГ, якая была аргашзавана Полацк1м Спаса-Еуфрасiньеускiм манастыром i Полацк1м дзяржауным унiверсiтэтам пры падтрымцы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь4. Даклады на канферэнцш закраналi розныя тэмы, звязаныя як выключна са Спаса-Праабражэнск1м храмам, так i больш шырокае кола праблематык1 царквы i арх1тэктуры Полацка, i усёй Усходняй Еуропы. Шэраг дакладау тычыуся i будаунчых матэрыялау Спасскага храма. К.С. Чарыкава у сумеснай працы з калектывам археолагау прадставiла методыку выяулення, а таксама сцiслую характарыстыку фрагментау фрэсак, як1я былi знойдзены цягам археалагчных раскопак [46]. На азначанай канферэнцш аутарам артыкула пры удзеле шшых даследчыкау абагульнены знаходк плiнфы са знакамi на тарцах з археалапчных раскопак пры храме у 2018 г. [19]. В.М. Матвеевым (з калектывам сааутарау) прадстаулены даследаванш п^так падлоп, выяуленых падчас раскопак пры Спассшм храме у 2015 - 2019 гг. Асноуная увага надаецца калекцып плiтак, што паходзяць з драуля-нага храма, як iснавау на месцы мураванага, а таксама была ахарактарызавана невялiкая калекцыя знаходак, як1я не маюць прамога дачынення да канструкцыi вядомага помнiка [24]. В.М. Матвееу спецыялiзуецца на даследаван-нях плiтак падлоп старажытнарусшх помнiкаУ архпэктуры, у тым тку працавау i з полацкiмi матэрыяламг Iм апуб-лiкаваны звестк пра плiткi падлогi з храма-пахавальш i прадстаулены некаторыя версп рэканструкцый фрагментау падлогi. Таксама навуковец агучыу даклад на канферэнцш у 2022 г. "Беларускае Падзвiнне: вопыт, методыка i вынiкi палявых i м1ждысцыплшарных даследаванняу" у Полацк1м дзяржауным ушверспэце на тэму "Полы в технике opus sectile в храмах Полоцкой земли в XI-XIII вв.". Матэрыялы па керамiчных падлогах у культавых пабудовах на тэрыторш Беларуа (у тым лiку i полацшх) ахарактарызаваны у асобным артыкуле А.А. Трусавым.

Заключэнне. Так1м чынам, анатз навуковай лiтаратуры паказвае, што тэма будаунчых матэрыялау мураванага дойлвдства XI - XII стст. Полацка прадстаулена шэрагам публшацый, але раскрыта недастаткова. Сучасныя метады, у тым лшу i тэхнiчныя магчымасщ, дазваляюць больш даскланала вывучыць асобныя катэгорыi артэфактау. У гэтым ключы варта адзначыць, што калекцш будаунчых матэрыялау патрабуюць пауторнага перагляду з сучасным падыхо-дамi. Актыуная праца у межах археалапчных даследаванняу i рэстаурацш мураваных помнiкаУ у Полацку у апошняе дзесяцiгоддзе спрыяе пашырэнню колькасцi артэфактау, вартых навуковых даследаванняу i адкрытых публшацый.

ЛIТАРАТУРА

1. Алексеев, Л.В. Западные земли домонгольской Руси: очерки истории, археологии и культуры : в 2 кн. / Л.В. Алексеев. -М. : Наука, 2006. - Кн. 2. -167 с.

2. Архитектурно-археологические исследования Софийского собора в Полоцкев 1975-1980, 1984 годах / И.В. Антипов [и др.] // Архитектурное наследство. - 2021. - № 74. - С. 16-28.

3. Археалопя Беларуа : энцыкл. : у 2 т. / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [i шт.]. - Мшск : Беларус. Энцыкл. iмя П.Броую, 2011. - Т. 2. Л-Я. - 464 с.

4. Безбородов, М.А. Исследования мозаичных стёкол XII в. из Полоцка / М.А. Безбородов // Доклады АН БССР. - 1964. -Т. 8, № 3. - С. 169-170.

5. Бруноу, Н1. Беларуская архитектура XI - XII стст. / НХ Бруноу // Зборшк артыкулау. Этнагра(^я. Антрапалогш. Псхатэхнжа i навуковая аргашзацыя працы. Псторыя мастацтва. - Менск, 1928. - С. 274.

6. Булкин, В.А. К строительной истории Софии Полоцкой в XVII - XVIII в. / В.А. Булкин // Вестник ПСТГУ. Сер. V: Вопросы истории и теории христианского искусства. - 2019. - Вып. 34. - С. 134-145.

4 URL: http ://spas-monastery.by/events/archive/15943/.

7. Ганецкая, 1.У. Маёлжа на Беларуа у XI - XVIII стст. / 1.У. Ганецкая. - Мшск : Навука i тэхнжа, 1995. - 120 с.

8. Ганецкая, 1.У. Будаушчыя матэрыялы i будаушчая тэхнжа у культавым дойтдстве Полацкай зямлi XI - XIII ст. / 1.У. Ганецкая // Матэрыялы па археалоги Беларусi. - 2003. - Вып. 6. - С. 26-40.

9. Говорский, К.А. Историческое описание полоцкого Борисоглебского монастыря / К.А. Говорский // Вестн. Зап. Росии. -1864. - № 5.

10. Дук, Д.В. К итогам археологического надзора за строительными работами на территории Бельчицкого Борисоглебского монастыря в городе Полоцке в 2003 году / Д.В. Дук // Труды Государственного Эрмитажа : [Т.] 46: Архитектура и археология Древней Руси: материалы научной конференции, посвящённой 100-летию со дня рождения М.К. Каргера (19031976) / Государственный Эрмитаж. - СПб : Изд-во Гос. Эрмитажа, 2009. - С. 60-64.

11. Дук, Д.У. Археалапчныя раскопю на старажытным полацюм гарадзшчы у 2007 г. / Д.У. Дук // Псторыя i археалопя Полацка i Полацкай зямлi : матэрыялы V Мгжнар. навук. канф., 24-25 кастр. 2007 г. / уклад. Т.Л. Джумантаева. - Полацк : ППГКМЗ, 2009. - С. 255-278.

12. Дук, Д.У. Справаздача аб археалапчных раскопках на полацюм гарадзшчы у 2007 г. У 2 ч.: Ч. 1. Тэкст / Д. У. Дук / Фонд археалапчнай навуковай дакументацьп Цэнтральнага навуковага архша Нацыянальнай акадэми навук Беларусi. Справа № 2537.

13. Здановiч, H.I. Беларуская пал1ваная керамжа XI - XVIII ст. / H.I. Зданжч, А.А. Трусау. - Мшск : Навука i тэхн1ка,1993.- 183 с.

14. Ивановская, И.О. Музеи и Русская православная церковь: способы и технологии музеефикации церковного искусства в Российской Федерации и Республике Беларусь : дис. ... канд. культурологии : 24.00.03 / И.О. Ивановская ; Росс. науч.-исслед. ин-т культурного и природного наследия им. Д.С. Лихачёва. - М., 2021. - 269 л.

15. Иоаннисян, О.М. От Десятинной церкви до Софии Полоцкой (о становлении древнерусского зодчества) / О.М. Иоаннисян // Псторыя i археалопя Полацка i Полацкай зямлi : матэрыялы VI М!жнар. навук. канф., Полацк, 1-3 лют. 2012 г. : у 2 ч. -Полацк : НПГКМЗ, 2013. - Ч. 1. - С. 120-144.

16. Каргер, М.К. К истории полоцкого зодчества XII века (руины вновь открытого храма на Верхнем замке) / М.К. Каргер // Новое в археологии : сб. ст., посвящ. 70-летию А.В. Арциховского. - М. : Изд-во МГУ, 1972. - С. 202-204.

17. Каргер, М.К. Храм-усыпальница в Евфросиньевском монастыре в Полоцке / М.К. Каргер // Советская археология. - 1977. -№ 1. - С. 241-244.

18. Коц, А. Л. Спецыфжа апрацоую археалапчных знаходак з раскопак на помнжах архиэктуры старажытнарускага перыяду / А.Л. Коц // Охрана и популяризация культурного наследия: мировой и отечественный опыт : материалы междунар. науч.-практ. конф., Витебск, 22-23 окт. 2021 г. / Витеб. гос. ун-т ; редкол.: А.Н. Дулов (отв. ред.) [и др.]. - Витебск : ВГУ им. П.М. Машерова, 2021. - С. 91-97.

19. Коц, А.Л. Амфары-галастю са Спаса-Прэабражэнскай царквы Спаса-Еуфрасшьеускага манастыра у Полацку / А.Л. Коц // Зборнж дакладау навуковай канферэнцыи, Вщебск, 23-24 кастр. 2014 г. / Упрауленне щэалапчнай работы, культуры i па справах моладзi Вщебскага аблвыжанкама, Вщеб. абл. краязн. музей ; рэдкал.: Г.У. Савшю. - Вщебск : ВДУ iмя П.М. Машэрава, 2017. - С. 44-49.

20. Знаки на торцах плинфы Спасо-Преображенского храма в Полоцке (по материалам архитектурно-археологических раскопок 2018 г.) / А.Л. Коц [и др.] // Спасо-Преображенский храм в г. Полоцке: вопросы изучения и реставрации : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Полоцк, 17-18 сент. 2019 г. - Полоцк : Полоц. книж. изд-во, 2022. - С. 162-171.

21. Коц, А. Л. Фрагменты манументальнага жыватсу як археалапчныя знаходк (па матэрыялах раскопак каля Спаса-Праабра-жэнскага храма у Полацку): тэхналопя пошуку, падрыхтоука да захавання i аднауленне выяу / А.Л. Коц // «Ars longa: навуковыя дасягненш i перспектывы : зб. тэз. III нав.-практ. канф. маладых даследчыжау, Мшск, 21 мая 2020 г. / 1н-т гюторыи НАН Беларуа. - Мшск : Щ-т гюторыи, 2020. - С. 69-71.

22. Кравчук, Е.М. Исследование строительных материалов Спасо-Преображенской церкви XII века в г. Полоцке / Е.М. Кравчук, Н.В. Гавриленко // Псторыя i археалогш Полацка i Полацкай зямлi : матэрыялы VI Мiжнар. нав. канф., Полацк, 1-3 лют. 2012 г. : у 2 ч. - Полацк : НПГКМЗ, 2013. - Ч. 1. - С. 181-195.

23. Магалшсю, ГУ. Папярэдшя вышю археалапчных даследаванняу на тэрыторыi Спаса-Еуфрасшьеускага манастра / ГУ. Магалшсю, Я.М. Торшын, П.Л. Зыжау // Матэрыялы па археалоги Беларуа. - 2018. - № 29. - С. 277-280.

24. Матвеев, В.Н. Древнерусские керамические плитки из раскопок вокруг Спасского собора Евфросиниевского монастыря в Полоцке (по материалам работ 2017—2019 гг.) / В.Н. Матвеев, Е.Н. Торшин, А.Л. Коц // Спасо-Преображенский храм в г. Полоцке: вопросы изучения и реставрации : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Полоцк, 17-18 сент. 2019 г. -Полоцк : Полоц. книж. изд-во, 2022. - С. 188-201.

25. Павлинов, А.М. Древние храмы Витебска и Полоцка / А.М. Павлинов // Труды IX. - Т. 1. - М. : Тип. Э. Лисснера и Ю. Романа, 1895. - С. 1-18.

26. Ракицкий, В.В. Мера, мерки и обмеры Спасской церкви XII в. в Полоцке / В.В. Ракицкий // Псторыя i археалогш Полацка i Полацкай зямл : матэрыялы VI Мгжнар. нав. канф., Полацк, 1-3 лют. 2012 г. : у 2 ч. - Полацк : НПГКМЗ, 2013. - Ч. 1. - С. 36-47.

27. Раппопорт, П.А. Полоцкое зодчество XII века / П.А. Раппопорт // Советская археология. - 1980. - № 3. - С. 142-161.

28. Раппопорт, П.А. Древнерусская архитектура / П.А. Раппопорт. - СПб. : Стройиздат, С.-Петерб. отд-е, 1993. - 286 с.

29. Раппопорт, П.А. Строительное производство Древней Руси X-XIII вв. / П.А. Раппопорт. - СПб. : Наука, 1994. - 160 с.

30. Сарабьянов, В.Д. Спасская церковь Евфросиниевского монастыря в Полоцке / В.Д. Сарабьянов. - 3-е изд., доп. и перераб. -Полоцк : Спасо-Евфрос. жен. монастырь в г. Полоцке Полоцкой епархии БПЦ, 2016. - 513 с.

31. Селицкий, А.А. Живопись Полоцкой земли XI - XII вв. / А.А. Селицкий. - Минск : Навука i тэхнжа, 1992. - 174 с.

32. Скабцова, Д.А. Фрагменты фресок храма-усыпальницы Евфросиниева монастыря в Полоцке из фондов Новгородского музея-заповедника / Д.А. Скабцова // Актуальные проблемы теории и истории искусства : сб. науч. ст. / Под ред. С.В. Мальцевой, Е.Ю. Станюкович-Денисовой. - СПб. : НП-Принт, 2013. - Вып. 3. - С. 222-227.

33. Скобцова, Д.А. Фрески Спасо-Преображенской церкви Евфросиниева монастыря в Полоцке в контексте искусства XII в. Проблема стиля / Д.А. Скобцова // Псторыя i археалогш Полацка i Полацкай зямлi : матэрыялы VI М1жнар. навук. канф., Полацк, 1-3 лют. 2012 г. : у 2 ч. - Полацк : НПГКМЗ, 2013. - Ч. 1. - С. 120-125.

34. Соловьёв, А.А. Итоги археологического надзора за ремонтом теплотрассы на ул. Войкова в г. Полоцке / А.А. Соловьёв // Матэрыялы па археалоги Беларуси - 2009. - Вып. 17.: Археалапчныя даследавант на Беларуи у 2007 г. - С. 259-163.

35. Соловьёв, А.А. Полоцкий Софийский базилианский монастырь с XVIII до начала XX стст. (архитектура, планировка, конструкции) / А.А. Соловьёв // Актуальные проблемы архитектуры Белорусского Подвинья и сопредельных регионов: сб. ст. респ. науч.-практ. семенара, Новополоцк, 8-9 окт. 2015 г. / под общ. ред. В.Е. Овсейчика (отв. ред.). - Новополоцк : ПГУ, 2015. - С. 90-100.

36. Струков, Д.М. Альбом рисунков. 1864-1867 / Д.М. Струков. - Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2011. - 308 с.

37. Торшин, Е.Н. О строительных материалах Софийского собора в Полоцке и проблеме датировки памятника / Е.Н. Тошин // Труды Государственного Эрмитажа : Первые каменные храмы Древней Руси : материалы архит.-археол. сем-ра, Санкт-Петербург, 22-24 нояб. 2010 г. / науч. ред. Д.Д. Ёлшин - СПб. : Изд-во Гос. Эрмитажа, 2012. - С. 337-352.

38. Трусау, А.А. Беларусюя дахi / А.А. Трусау // Беларусю пстарычны часотс. - 2021. - № 2. - С. 19-25.

39. Трусау, А.А. Бельчыцю манастыр / А.А. Трусау // Беларусю пстарычны часотс. - 1993. - № 1. - С. 43-50.

40. Трусау, А.А. Псторыя беларускай цэглы / А.А. Трусау // Беларусю пстарычны часотс. - 2017. - № 11. - С. 3-15.

41. Трусау, А.А. Даследавант будаутчых канструкцый i будаушчых матэрыялау мураванага дойлщства Беларус у XVIII -першай палове XX ст. // А.А. Трусау // Беларусю пстарычны часотс. - 2018. - № 2. - С. 13-18.

42. Трусау, А.А. Эвалюцыя будаунiчых матэрыялау i тэхнш манументальнага дойтдства Беларуа XI - XVIII стст. / А.А. Трусау. - Мшск : БДУКМ, 2020. - 306 с.

43. Федоренко, Т.К. Xранение, изучение и экспонирование фрагментов руинированных стенописей / Т.К. Федоренко // Спасо-Преображенский храм в г. Полоцке: вопросы изучения и реставрации : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Полоцк, 17-18 сент. 2019 г. - Полоцк : Полоц. книж. изд-во, 2022. - С. 287-303.

44. Xозеров, И.М. Белорусское и смоленское зодчество XI-XIII вв. / И.М. Xозеров - Минск : Наука и техника, 1994. - 151 с.

45. Xозеров, И.М. Знаки и клейма кирпичей смоленских памятников зодчества древнейшего периода / И.М. Xозеров // Научные известия Смоленского государственного университета. - Смоленск, 1929. - Т. 5. - Вып. 3. - С. 166-198.

46. Фрагменты фресок из раскопок 2017-2019 гг. Спасского храма (XII в.) Спасо-Евфросиниевского монастыря в Полоцке / К.С. Чарыкова [и др.] // Спасо-Преображенский храм в г. Полоцке: вопросы изучения и реставрации : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Полоцк, 17-18 сент. 2019 г. - Полоцк : Полоц. книж. изд-во, 2022. - С. 319-325.

47. Шероцкий, К. Софийский сабор в Полоцке / К. Шероцкий // Записки отделения русской и славянской археологии Императорского русского археологического общества. - Петроград, 1915. - Т. 10. - Ч. 2.

48. Штыхов, Г.В. Древнеполоцкое каменное зодчество / Г.В. Штыхов // Белорусские древности. Доклады к конференции по археологии Белоруссии, Минск, январь-февраль 1968 г. ; под ред. В.Д. Будько [и др.]. - Минск, 1967. - С. 262-297.

49. Шчакащхш, М.М. Нарысы з псторып беларускага мастацтва / М.М. Шчакащхш. - Минск : Навука i тэхнжа, 1993. - 336 с.

50. Ярмохш, М.В. Дэндрахраналапчнае датаванне будаунщтва Полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы / М.В. Ярмохш, А. Вггас, ГЛ. Калечыц // Беларусю пстарычны часотс. - 2016. - № 8. - С. 13-17.

Поступила 13.04.2022

ИСТОРИЯ ИЗУЧЕНИЯ СТРОИТЕЛЬНЫХ МАТЕРИАЛОВ КАМЕННЫХ ПАМЯТНИКОЙ ПОЛОЦКА ДРЕВНЕРУССКОГО ПЕРИОДА

А.Л. КОЦ

Тема исследования строительных материалов каменного зодчества XI - XII вв. является перспективным направлением археологического изучения древнего Полоцка. Строительный материал следует рассматривать как один из источников информации об истории зодчества на Руси. Исследование строительного матери-ало началось ещё в XIX веке и продолжается по сей день. В Полоцке известно 10 каменных храмов и княжеская церковь. Большинство из них были снесены и являются частью археологического наследия. За последние 10 лет в рамках археологических раскопок и при реставрационных работах исследовано 5 памятников архитектуры и большая коллекция строительных материалов (плинфы, напольных плиток, смальты, раствора, фрагментов штукатурки (в том числе с росписью и др.), что требует дальнейшего изучения.

Ключевые слова: Полоцк, храм, памятник архитектуры, строительный материал, древний кирпич, плинфа.

THE HISTORY OF THE STUDY OF BUILDING MATERIALS STONE MONUMENT OF POLOTSK IN ANCIENTRUS PERIOD

A. KOTS

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

The theme of the study of building materials of stone architecture of the XI-XII centuries. is a promising area of archaeological study of ancient Polotsk. Building material should be considered as one of the sources of information about the history of architecture in Russia. The study of building materials began in the 19th century and continues to this day. There are 10 stone temples and a princely church in Polotsk. Most of them have been demolished and are part of the archaeological heritage. Over the past 10 years, as part of archaeological excavations and restoration work, 5 architectural monuments and a large collection of building materials (plinths, floor tiles, smalt, mortar, fragments of plaster (including painted, etc.) have been investigated, which requires further study.

Keywords: Polotsk, temple, architectural monument, building material, ancient brick, plinth.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.