Научная статья на тему 'ПРАБЛЕМЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ ВЫВУЧЭННЯ ЖЫЛЛЁВА-ГАСПАДАРЧЫХ КОМПЛЕКСАЎ ПОЛАЦКА XI - XVIII СТСТ'

ПРАБЛЕМЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ ВЫВУЧЭННЯ ЖЫЛЛЁВА-ГАСПАДАРЧЫХ КОМПЛЕКСАЎ ПОЛАЦКА XI - XVIII СТСТ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
14
4
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ЖЫЛЛЁВА-ГАСПАДАРЧЫ КОМПЛЕКС / АРХЕАЛАГіЧНАЕ ВЫВУЧЭННЕ / ПОЛАЦК / ЖЫЛЫЯ СЯДЗіБЫ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Коц А. Л.

Даследаванне сядзібнай забудовы з'яўяляецца перспектыўным накірункам археалагічнага вывучэння старажытнага Полацка. Вынікі вывучэння жылой забудовы Полацка разглядаліся археолагамі ў кантэксце ўласных даследаванняў, таму на сённяшні дзень няма абагульняючай працы аб жылой забудове горада ў перыяд з XI па XVIII ст. Цалкам вывучаныя закрытыя археалагічныя комплексы - жылыя сядзібы - у Полацку адсутнічаюць. Адкрытыя часткі сядзібнай забудовы дазваляюць прапаноўваць розныя па ступені дэталізацыі гістарычныя рэканструкцыі. Тэрмін “жыллёва-гаспадарчы комплекс” канкрэтызуе аб'екты, якія ўваходзяць у склад сядзібы, што дазваляе разглядаць асобныя яе элементы як маркеры прыналежнасці да жылога ці гаспадарчага комплекса.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE PROBLEMS AND THE PROSPECTS OF STUDYING POLOTSK ESTATE COMPLEXES IN XI - XVIII CENTURIES

The study of manor buildings is a promising area of archaeological study in the ancient Polotsk. The results study of residential development in Polotsk were considered by archaeologists in the context of their own research. There is no general work on the residential development of the city in the XI - XVIII centuries today. Entirely studied closed archaeological complexes in Polotsk are absent. The excavated parts of the manor buildings allow archaeologists to compare and compile different historical reconstructions. The term " estate complexes " specifies the objects that are part of the estate, which allows us to consider individual elements as markers belonging to a residential or household complex.

Текст научной работы на тему «ПРАБЛЕМЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ ВЫВУЧЭННЯ ЖЫЛЛЁВА-ГАСПАДАРЧЫХ КОМПЛЕКСАЎ ПОЛАЦКА XI - XVIII СТСТ»

2021

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

УДК 94(476)"Х/ХУ11"

ПРАБЛЕМЫ I ПЕРСПЕКТЫВЫ ВЫВУЧЭННЯ ЖЫЛЛЁВА-ГАСПАДАРЧЫХ КОМПЛЕКСАУ ПОЛАЦКА XI - ХУ111 стст.

А.Л. КОЦ (Полацк дзяжауны утверсгтэт)

Даследаванне сядзiбнай забудовы з'яуяляецца перспектыуным наюрункам археалагiчнага выву-чэння старажытнага Полацка. Вынт вывучэння жылой забудовы Полацка разглядалкя археолагамi у кантэксце уласных даследаванняу, таму на сённяшнi дзень няма абагульняючай працы аб жылой забудове горада у перыяд з XI па XVIII ст. Цалкам вывучаныя закрытыя археалагiчныя комплексы - жылыя сядзiбы -у Полацку адсуттчаюць. Адкрытыя частк сядзiбнай забудовы дазваляюць прапаноуваць розныя па сту-пенi дэтал1зацьп гктарычныярэканструкцъи. Тэрмiн "жыллёва-гаспадарчы комплекс" канкрэтызуе аб'-екты, ятя уваходзяць у склад сядзiбы, што дазваляе разглядаць асобныя яе элементы як маркеры прына-лежнасцi да жылога цi гаспадарчага комплекса.

Ключавыя словы: жыллёва-гаспадарчы комплекс, археалагiчнае вывучэнне, Полацк, жылыя сядзiбы.

Уводзшы. Полацк - горад з ушкальнай i непауторнай пстарычнай спадчынай. Паводле тсьмовых даных Полацк упершыню узгадваецца у 862 г. Матэрыялы археалапчных раскопак Полацка падцвяр-джаюць юнаванне горада з VIII ст., а першыя жыхары на тэрыторьи горада з'явшся у жалезным веку. Але першасныя даныя па развщщ жыллёва-гаспадарчых комплексау паводле археалапчных матэрыялау прыпадаюць толью на Х - XI стст. 1

Па тсьмовых звестках XVI - XVIII стст. вядома, што сядзiбнай адзiнкай у гарадской прасторы Полацка выступае "пляц" [1, с. 549-550, 574]. Таксама можна сустрэць тэрмш "грунт" ("кгрунът"), як вызначае пэуны зямельны надзел [1, с. 594, 604, 605]. Вулща складалася з падобных надзелау, яюя высту-палi тыльным бокам на дарогу i былi выцягнуты у глыб пляца. Такiм чынам жыллёва-гаспадарчы комплекс мы вызначаем як сядзiбу з жылымi i гаспадарчымi пабудовамi i iншымi элементамi, якая уключана у пста-рычны i храналапчны кантэкст тапаграфii горада. Вызначаная сядзiба мае храналагiчныя межы iснавання i абмежаваную тэрыторыю у гарадской прасторы Полацка. Любыя маркеры сядзiбнай забудовы, прыкметы iснавання жылых або гаспадарчых пабудоу таксама з'яуляюцца часткамi жыллёва-гаспадарчых комплексау.

Тэмы развiцця жыллёва-гаспадарчых комплексау у шыроюм храналагiчным кантэксце з XI па XVIII ст., а таксама сядзiбнай забудовы i шшых аб'ектау гарадской структуры асобна не разглядалюя. Полацкiя даследчыкi (Г.В. Штыхау, С.В. Тарасау, Д.У. Дук, А.Р. Мирафанау, В.Р. Тарасенка, А. А. Салауёу i iнш.) у сваiх навуковых працах разглядалi развiццё асобных жыллёва-гаспадарчых комплексау у кантэксце даных уласных археалапчных даследаванняу, альбо у рэчышчы раскрыцця прадмета даследавання, асобных аспектау матэрыяльнай культуры Полацка.

Асноуная частка. Пры археалагiчных раскопках пластоу да XI ст. слядоу сядзiбнай забудовы не вылучана. На селiшчы-перадграддзi i Рагвалодавым гарадзiшчы зафiксаваны толью развалы печак з жылых будынкау. На Верхнiм замаку выяулены рэшткi дамоу i гаспадарчых пабудоу XII - XVII стст., яюя захавалкя у мокрым культурным пласце. Яны з'яуляюцца эталонам для характарыстыю жылой забудовы горада у азначаны перыяд. Шжш замак, як i Вялiкi пасад, таксама выдатна захоувае арганiку, i таму тут можна выразна прасачыць прыклады жылой забудовы горада да пачатку XVI ст. або зафксаваць асобныя элементы жыллёва-гаспадарчых комплексау. На Запалоцюм пасадзе у асноунай масе вылучэнне жылёва-гаспадарчых комплексау ажыццяуляецца па слядах культурнага пласта (цi мацерыковым ямам) пры фш-сацыi рэштак печау. Левабярэжныя пасады Полацка з'яуляюцца слаба даследаванымi i толькi асобныя жыллёва-гаспадарчыя комплексы XVII ст. зафшсаваны на тэрыторыi Экiманi.

Д.У. Дукам шырока выкарыстаны матэрыялы пiсьмовых крынiц у вызначэнт памерау пляцау, размяшчэннi сядзiбных комплексау i трасiроУкi вулiц. Па матэрыялах рэвiзii Полацка 1765 г. ён правёу аналiз памерау гарадскiх надзелау, iх уласнiкау, накiрунку i размяшчэння вулiц на тэрыторыi пасадау (Вялшага i Крыуцова), Верхняга i Шжняга замкау [2]. Да пытання траароую вулiц таксама звяртауся С.В. Тарасау, яю рэканструявау магчымае размяшчэнне вулщ на Верхнiм замку у XII - XIV стст. [7, с. 164]. Горад захоувае сваю тапаграфда пасадау i замкау амаль у нязменным выглядзе з канца XVI - XVII стст. i нават больш ранняга часу, што дае падставы вызначыць статус Полацка як горада-музея.

На пэунай частцы Запалоцкага пасада, а таксама на Вялшм i Экiманьскiм пасадах тапаграфiчная структура вулщ i некаторых сядзiбных надзелау з размяшчэннем пабудоу захавалася амаль у нязменным

1 Вусны даклад па гэтай тэме быу агучаны на IV М1жнародным кангрэсе даследчыкау Беларус 2-4 кастрычшка 2015 г. у г. Коуна (Л1тва).

выглядзе з XVI - XVIII стст. Супастауленне старадауняй i сучаснай гарадской забудовы можа дапамагчы у вызначэннi межау старажытных сядзiбных пляцау i жыллёва-гаспадарчых комплексау. Так, вызначана, што на Экiманькiм пасадзе асобныя надзелы зямлi маюць плошчу, якая супадае з плошчай пляцау XVI -XVIII стст. Магчыма, што межы гэтых пляцау адпавядаюць дзяленню участкау у азначаны перыяд. Гэта выключны i ушкальны выпадак для беларускага горада, дзе захоуваецца структура землепадзелу з XVII -XVIII стст. Выяуленне i даследаванне этнаграфiчных сядзiбных комплексау горада таксама з'яуляецца актуальным накiрункам вывучэння мiнулага Полацка. Так, у шэрагу прыватнай забудовы Эюманьскага, Запалоцкага i Задзвiнскiх пасадау захавалiся асобныя дамы i гаспадарчыя пабудовы другой паловы Х1Х -пачатку ХХ стст.

Перспектыунымi накiрункамi далейшага вывучэння з'яуляецца выяуленне шэрагу закрытых археа-лапчных комплексау на унiкальным помнiку археалогп - Запалоцкiм пасадзе старажытнага Полацка. Тут, у заходняй частцы, на плошчы каля 30 га захавауся амаль у некранутым стане культурны слой XI -XII стст. [5; 6]. Ён не пашкоджаны будаушчай дзейнасцю i больш познiмi напластаваннямi XIV -XX стст. Слядоу будынкау XVI - XIX стст. на дадзенай пляцоуцы не зафшсавана. Фармiраванне культурнага слою i адзшочныя знаходкi фрагментау пячной кафлi XVI - XIX стст. у заходняй частцы Запалоцкага пасаду могуць быць абумоулены размяшчэннем фальваркау. Верагодна, пасля завяршэння тут жыццядзейнасцi людзей на мяжы XII - XIII стст. дадзеная тэрыторыя магла выкарыстоувацца пад агароды або выпас хатняй жывёлы [4, с. 110]. У таюх умовах культурны слой мiнiмальна пашкоджаны, што дае магчымасць даследа-ваць рэштю жыллёва-гаспадарчых комплексау старажытнарускага перыяду метадам дасканалых археала-гiчных раскопак. Таксама, метады геаакустычнай цi магштаразведм могуць паспрыяць выяуленню i фшса-цыi рэштак закрытых комплексау.

Неад'емнай часткай даследаванняу закрытых археалагiчных комплексау з'яуляецца не тольм iх на-яунае вывучэнне у часе раскопак, але i падрабязны аналiз рэчавага матэрыялу. I у першую чаргу гэта ма-савы матэрыял - керамша. Iндывiдуальныя знаходкi ювелiрных вырабау, касцяныя прылады, жалезныя прадметы i iнш. не заусёды могуць даць нам дакладную датыроуку помнiка. Дзякуючы вывучэнню кера-мiчнага матэрыялу можна больш дасканала суаднесщ яго з сiнхроннымi помнiкамi, якiя размяшчаюцца побач, а у асобных выпадках - вызначыць храналагiчныя межы комплекса. Важмм у вывучэннi масавых знаходак з'яуляецца стварэнне тыпалапчных схем керамiчнага посуду для розных частак Полацка.

Працяг археалапчнага вывучэння усходняй часткi Верхняга замка, дзе выдатна захавалiся драуля-ныя канструкцыi XII — XIV стст., можа прывесщ да стварэння дэндрашкалы для Полацка. Правядзенне раскопак на дадзенай тэрыторьи павiнна суправаджацца не толью дасканалым вывучэннем драуляных канструкцый, але i iх далейшай кансервацыяй i музеефiкацыяй старажытнай драулянай забудовы. Падоб-ную сiтуацыю можна вызначыць i у заходняй частцы Вялшага пасаду. На дадзеным месцы вiльготная ма-церыковая глiна спрыяе захаванню дрэва у культурным слое. Таму тут добра захоуваюцца рэштю драуляных пабудоу i нават цэлыя сядзiбныя комплексы, галоуным чынам, XVI - XVIII стст., у меншай ступеш -XI - XIV стст.

Апошшм часам актышзавалкя даследаваннi помнiкаУ старажытнарускай архiтэктуры у Полацку. Гэтая тэма не мае прамога дачынення да вывучэння жыллёва-гаспадарчых комплексау, але ускосныя свед-чанш даюць магчымасць больш выразна паглядзець на пэуныя тэхнiчныя прыёмы у прымяненнi i апра-цоуцы дрэва. Так, i пры узвядзеннi манументальных пабудоу (на прыкладзе Спаса-Праабражэнскага храма), мы можам казаць, што дрэва шырока выкарыстоувалася для вырабу цяг, яюя умуроУвалiся у мур i служылi як арматура для сцяны, з дошак рабiлiся сталы i формы для вытворчасцi плiнфы, кроквенная канструкцыя страхi таксама была драулянай. Апорныя дошкi XII ст. захавалюя у слупах храма i перакрыц-цях нiшау i iнш. Щкава, што Пятнiцкая царква Бельчыцкага манастыра можа мець сваiм прататыпам драу-ляны храм, але параунанне форм i канструкый патрабуе удакладненняу i новых даледаванняу.

Пiсьмовыя крынiцы захоуваюць вялiкi пласт iнфармацыi па жылой забудове горада перыяду XVI -XVIII стст. Улiчваючы колькасць захаваушыхся пiсьмовых дакументау па азначанай тэматыцы (галоуным чынам магiстрацкiх i актавых кнiг), то аналiз пiсьмовай крынщазнаучай базы павiнен iстотна дапауняць археалапчныя даследаваннi жыллёва-гаспадарчых комплексау Полацка.

На сучасным этапе развiцця археалагiчнай навую актуальнымi з'яуляюцца новыя метады, яюя прапануюць даследчыкi дакладных навук. Так пры вывучэнш жыллёва-гаспадарчых комплексау актыуна выкарыстоуваецца метад дэндрахраналогii i радыёвугляроднга анаiзу, актуальным з'яуляецца iзатопны аналiз.

Даследаваннi жылой прсторы неад'емна звязана з працэсам жыццядзейнасщ чалавека. У гэтым рэчышчы важнымi з'яуляюццю дадзеныя антрапалогii.

Пры вывучэнi жылой забудовы актуальным з'яуляецца правядзенне экперыментау па будаунщтве драуляных зрубау, спроб аднаулення старажытных печау i мэблi, працэсу выкарыстання драуляных пабудоу i iнш. Дадзеная тэма дасць магчымасць больш грунтоуна вызначыць асобныя дэталi будаунiцтва i пау-

2021

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

сядзённага жыцця чалавека. Падобныя экспераментальныя даследаваннi варта было б наладзщь i пры вы-вучэнш сярэднявечнай забудовы Полацка. Галоунай мэтай можа стаць музей пад адкрытым небам з экспа-наваннем рэштак драулянай забудовы з археалагiчных помшкау горада. Але працэс стварэння падобнага музея патрабуе вялшх намаганняу калектыву аутарау i спонсарау. Пакуль дадзеная щэя на знайшла дасат-ковай колькасщ станоучых водгукау у культурнай прасторы горада.

Пачынаючы з 2000 г. у Полацку штогадова дзейшчае археалагiчная экспедыцыя Полацкага дзяр-жаунага ушвератэта. Асноуным юраушком экспедыцыi да 2017 г. з'яуляуся доктар пстарычных навук Д.У. Дук, з 2012 г. да даследаванняу далучаецца аутар даклада. Актыуную даследчую працу праводзяць выкладчыю Полацкага унiверсiтэта 1.У. Магалшсю i В.У. Чарауко i навуковы супрацоУнiк Полацкага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка А.А. Салауёу. Як правiла у раскопках актыуна Удзельнiчаюць студэнты-практыканты i мясцовыя школьнiкi. Д.У. Дукам даследаваны розныя часткi горада, што дазво-лша вучонаму прасачыць тапаграфiчную структуру горада на розных стадыях развiцця пасадау i выявщь шэраг закрытых жыллёва-гаспадарчых комплексау. Але пытанне у вызначэнш плошчы горада на розных стадыях кнавання i яго тапаграфй далёка да канчатковага вырашэння. У апошшя гады атрымалася вызначыць плошчу Запалоцкага пасада на перыяд XI - XII стст. у межах 30 га, прыблiзна вызначыць пауночную мяжу паселiшчау за ракой Палатой. Агульнае развщцё тапаграфй горада дае магчымасць меркаваць аб пэуных пляцоуках, на якiх размяшчалася жылая забудова гараджан.

У Полацку на абсалютнай большащ помшкау археалогй адсутнiчае так званы вшьготны слой. Таму захаванне аргашчных рэчывау i драуляных канструкцый вельмi фрагментаванае у раскопах, што усклядняе iх археалагiчнае вывучэнне. Выключэннем з'яуляюцца Вялiкi пасад i усходняя частка Верхняга замка. Апошняя з'яуляецца найбольш перспектыуным месцам у даследаванш жыллёва-гаспадарчых комплексау XII - XIV стст., але раскопю тут ускладнены магутным культурным пластом (да 5 м на асобных участках). У апошшя гады было вызначана, што на Эюманьсюм пасадзе таксама сустракаецца мокры культурны пласт у перадмацерыковым пласце i мацерыковых ямах. Гэта абумоулена высокiм узроунем грунтовых вод. На Эюманьсюм пасадзе зафiксавана захаванне драуншы i зерня у мацерыковай яме на глыбiнi да 1,5 м, якая засталася ад падклета жылога дома XVII ст. Падчас археалапчнага нагляду А. А. Салауёвым вулщы Наберажнай быу зафiксаваны насцiл маставой з бярвення [8, с. 31; 3, с. 132]. Магчыма, што падобная сггуа-цыя з захаваннем матэрыялау з арганiчных злучэнняу можа назiрацца i на iншых левабярэжных пасадах Полацка, што з'яуляецца вельмi актуальным для археалагiчных даследаванняу пры выучэнш жыллёва-гаспадарчых комплексау.

Шэраг помшкау археалогй, пстарычных частак старажытнага Полацка, шчыльна забудаваны або заняты аб'ектамi сацыяльна-культурнага прызначэння. Усё гэта таксама ускладняе правядзенне археала-пчных даследаванняу i назiранне за захаваннем культурнага пласта. Прыдатным полем археалапчнай дзейнасцi з'яуляюцца толькi некаторыя невялшя надзелы зямлi пры адмiнiстрацыйных будынках, незабу-даваныя часткi горада, яюя значна параслi кустоуем або лесам, а таксама заходняя частка Запалоцкага пасада. Яшчэ можна казаць аб некатрых выпадках даследаванняу пляцовак перад будаунiцтвам або рэкан-струкцыяй новых адмшютрацыйных будынкау у цэнтры горада.

Гаспадарчая дзейнасць у Полацку за апошшя гады вельмi моцна актьшзавалася. Будаунщтва жылога фонду у межах ахоуваемых зон не заусёды прадугледжвае паунавартасныя археалагiчныя даследа-ванш. Як правiла праводзяцца археалагiчныя назiраннi у траншэях за пракладаннем камушкацый, але гэта дае мiнiмальную шфармацыю аб культурным пласце i мшмальную калекцыю знаходак з месца даследаванняу помшка археалогй у параунанш з паунавартаснымi археалагiчнымi раскопкамi. Нажаль, не дасвед-чанасць большасцi уласшкау прыватных надзелау аб знаходжаннi сядзiбы у ахоуваемай зоне цi зоне будау-нiчага рэгулявання, прыводзiць да гаспадарчага разбурэння культурных напластаванняу. У шшых выпадках несумленнасць гаспадароу, якiя маюць на мэце правядзенне земляных прац перад бедаунщтвам, прыводзщь да новых пашкоджанняу помнiкаУ археалогй.

Некаторыя пстарычныя часткi Полацка не уваходзяць у ахоуную зону або зону рэгулявання будоул^ таму рэгламентаваць земляныя працы у Экiманi, на Задзвшсюх пасадах фактычна не магчыма.

Заключэнне. Такiм чынам, падсумоуваючы, можна вызначыць, што найбольш перспектыуным напрамкам археалапчнага вывучэння жыллёва-гаспадарчых комплексау з'яуляюцца помнш з наяуным "мокрым" культурным пластом (Верхш замак, Вялш пасад i левабярэжная частка горада). Удасканаленне падыходау да вывучэння археалагiчных косплексау дазволiць выявiць больш дакладных момантау у гаспа-дарчай дзейнасцi i побытавым жыццi старажытных палачан. Сукупнасць атрыманых на сённяшнi дзень даных дазваляе выявiць т.зв. рэперныя кропю для захавання, вывучэння, музеефiкацыi i кансервацыи рэшткау жыллёва-гаспадарчых комплексау i драулянай забудовы XI - XVIII стст.

Да асноуных праблем можна аднесщ шзю узровень аховы помшкау археалогй у горадзе, значная шчыльнаць забудовы некаторых частках старажытнага горада прыватнымi надзеламi з жыламi i гаспадар-чымi пабудовамi, што перашкаджае правядзенню даследаванняу.

Тэма вывучэння жыёва-гаспадарчых комплексау велыш цесна звязана з даследаваннямi у галiне пау-сядзённага побыту гарадскога насельнiцтва i выклшае вялiкую зацiкауленаць айчын^1х i замежных гiсторыкау.

Л1ТАРАТУРА

1. Акты книги полоцкого магистрата за 1656-1657 гг. / сост. М.Ю. Гордеев // Полоцк: Полоцк и Полоцкое княжество (земля) в IX - XIII вв., летопись древних слоев, Полоцк и его округа в XIV - XVIII вв., ремесло, денежное обращение и торговые связи Полоцка в средневековье (по данным археологии, нумизматики и письменных источников), культура и просвещение в средневековом Полоцке / О.Н. Левко [и др.] ; редкол.: А.А. Коваленя (гл. ред.) ; науч. ред. О.Н. Левко ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. - Минск : Беларус. навука, 2012. - С. 545-702.

2. Дук, Д.В. Городское пространство и социальная топография Полоцка по данным ревизии 1765 года / Д.В. Дук // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. А, Гуманитарные науки. - 2015. - № 9. - С. 2-13.

3. Дук, Д.В. Стратиграфия и хронология объектов Полоцка XI - XVIII вв.: исследования 1928 - 2011 гг. // Полоцк: Полоцк и Полоцкое княжество (земля) в IX-XIII вв., летопись древних слоев, Полоцк и его округа в XIV-XVIII вв., ремесло, денежное обращение и торговые связи Полоцка в средневековье (по данным археологии, нумизматики и письменных источников), культура и просвещение в средневековом Полоцке / О.Н. Левко [и др.] ; редкол.: А.А. Коваленя (гл. ред.) ; науч. ред. О.Н. Левко ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. - Минск : Беларус. навука, 2012. - С. 113-133.

4. Дук, Д.У. Ушкальны помшк археалогп - заходняя частка Запалоцкага пасада Полацка: праблемы аховы i выву-чэння // Псторыя i археалоп Полацка i Полацкай зямлi : матэрыялы VI Мiжнар. канф., Полацк, 1-3 лют. 2012 г. : у 2 ч. / Полац. дзярж. ун-т, Нац. Полац. гю.-куль. музей-запаведшк. - Полацк : НПГКМЗ, 2013. - Ч. 1. - С. 108-119.

5. Коц, А.Л. Да пытання аб забудове Полацкага Запалоцкага пасада у Х1-Х11 стст. (па матэрыялах археалапчных раскопак 2012-2013 i 2015-2016 гг.). / А.Л. Коц // Вщебсю край : матэрыялы II Мiжнар. навук.-практ. канф, Вщебск, 24 лют. 2016 г. ; рэдкал.: Т.А. Адамян р шш.]. - Мшск : Нац. бiбл. Беларуси 2017. - Т. 2. - С. 59-66, 309-311.

6. Коц, А.Л. Ювелiрная майстэрня XII ст. на Запалоцюм пасадзе старажытнага Полацка (па матэрыялах археалапчных раскопак 2013 г.) / А.Л. Коц // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. А, Гуманитаные науки. - 2015. - № 1. - С. 18-27.

7. Тарасау, С.В. Полацк IX - XVII стст.: Гюторыя i тапаграфiя / С. В. Тарасау. - Мшск : Беларус. навука, 1998. - 183 с.

8. Соловьёв, А.А. К вопросу о реконструкции исторической топографии Экимани / А.А. Соловьёв // Вест. Полоц. гос. ун-та. Сер. А, Гуманитарные науки. - 2013. - № 9. - С. 29-39.

Пастуту 21.10.2020

THE PROBLEMS AND THE PROSPECTS OF STUDYING POLOTSK ESTATE COMPLEXES IN XI - XVIII CENTURIES

A. KOTS

The study of manor buildings is a promising area of archaeological study in the ancient Polotsk. The results study of residential development in Polotsk were considered by archaeologists in the context of their own research. There is no general work on the residential development of the city in the XI - XVIII centuries today. Entirely studied closed archaeological complexes in Polotsk are absent. The excavated parts of the manor buildings allow archaeologists to compare and compile different historical reconstructions. The term " estate complexes " specifies the objects that are part of the estate, which allows us to consider individual elements as markers belonging to a residential or household complex.

Keywords: housing and utility complex, archaeological study, Polotsk, residential estate.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.